Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Житков (zhitkov.lit-info.ru)

   

Актывізацыя беларускіх сіл ў перыяд НЭПа

Актывiзацыя беларускiх сiл ў перыяд НЭПа

Змест:

Уводзiны........................................................................................... 3

1. Новая эканамiчная палiтыка......................................................... 4

2. Актывiзацыя беларускiх сiл ў перыяд НЭПа.............................. 12

Спiс лiтаратуры................................................................................ 21


Уводзiны.

Да пачатку 20-х гадоў Беларусь зведала не толькi разбуральны характар першай сусветная вайны, але i тры гады жорсткага супрацьстаяння розных класаў i сацыяльных груп. Насельнiцтва стамiлася ад пабораў i рэквiзiцый. Гаспадарка была разбурана. У другой палове 1920 г. на савецкай тэрыторыi Беларусi былi нацыяналiзаваны фактычна ўсе прамысловыя прадпрыемства, з якiх дзейнiчалi менш за палову. Рабочыя пакiдалi галодны горад i iмкнулiся ўладкавацца на весцы, дзе i без iх хапала рабочых рук. Вясковае насельнiцтва iмкнулася абiраць усе – вайсковыя часцi, харчовыя атрады i бандыты. Пасяўныя плошчы Беларусi скарацiлiся больш чым на 30%, а пагалоўе жывелы – на 50%.

Такiм чынам, новая эканамiчная палiтыка ўяўляла сабой не дакладна распрацаваную праграму, а шэраг так званых “адступленняў” у мэтах прыстасавання бальшавiцкiх улад да рэальна iснуючых абставiн краiны з пераважна вясковым насельнiцтвам. Але ў вынiку мерапрыемстваў савецкага кiраўнiцтва ў сярэдзiне 1920-х гадоў складалася гаспадарчая сiстэма новай эканамiчнай палiтыкi, якая ўздзейнiчала i на культуру, i на грамадска-палiтычнае жыцце ў рэспублiцы.


1. Новая эканамiчная палiтыка.

Мэтай НЭПа з'яўлялася ўмацаванне эканамiчнага i палiтычнага ўплыву рабочых на сялянства дзеля захавання ўлады бальшавiкоў. У першую чаргу гэтаму спрыяў пераход ад харчраскладкi да харчпадатку, ад прадуктаабмену да таварна-грашовых рыначных адносiн. Гэта была спроба сумясцiць сацыялiстычныя прынцыпы адзяржаўленай эканомiкi, у першую чаргу прамысловасцi i транспарту, з эканамiчнымi законамi капiталiстычнага грамадства.

з дзяржаўнага забеспячэння. Адны з iх зачынялiся i кансервавалiся, iншыя дэнацыяналiзавалiся i перадавалiся ў арэнду арганiзацыям i прыватным асобам. Праводзiлася канцэнтрацыя вытворчасцi. Адмянялася сiстэма працоўнай павiннасцi i ўраўняльнай аплаты працы.

У цяжкiх умовах праходзiў пераход да НЭПа ў БССР. За гады iмперыялiстычнай i грамадзянскай войнаў, замежнай iнтэрвенцыi эканомiка краю прыйшла да заняпаду. Многiя прамысловыя прадпрыемствы былi эвакуiраваны ў глыб дзяржавы, разбураны ў ходзе вайны або разграблены акупантамi. Тыя, што захавалiся, бяздзейнiчалi або працавалi з перабоямi з-за недахопу сыравiны i палiва. Усё гэта ўзмацнялася страшэннай безгаспадарчасцю i некампетэнтнасцю новай улады i назначаных адмiнiстратараў.

У адпаведнасцi з новымi ўмовамi гаспадарання была праведзена рэарганiзацыя кiравання прамысловасцю. Яго асноўным звяном сталi трэсты i групавыя кiраўнiцтвы. Істотнай рознiцы памiж iмi ў характары дзейнасцi фактычна не было. Калi першыя аб'ядноўвалi прадпрыемствы аднаго профiлю, то другiя — розныя прадпрыемствы, размешчаныя ў адным раёне цi горадзе. Акрамя таго, асобныя прадпрыемствы атрымалi статус аўтаномнага заводакiравання. Савет народнай гаспадаркi Беларусi (СНГБ) ажыццяўляў агульнае кiраўнiцтва 15 групавымi кiраваннямi i 16 завода-кiраваннямi прадпрыемстваў. У межах СНГБ групавыя кiраваннi, трэсты i асаблiва прадпрыемствы атрымалi шырокую гаспадарчую самастойнасць.

3 другой паловы 1921 г. пачаўся перавод прамысловасцi на рэйкi НЭПа. Да канца 1922 г. па Беларускай ССР, а таксама Вiцебскай i Гомельскай губернях, якiя тады не ўваходзiлi ў склад рэспублiкi, у падпарадкаваннi саўнаргасаў было пакiнута ўсяго 167 прадпрыемстваў з 5955[1] .

Пераход прамысловасцi на рэйкi НЭПа заняў другую палову 1921-га i ўвесь 1922 г. Працэс гэты быў супярэчлiвым: зачынялiся нерэнтабельныя дзяржаўныя прадпрыемствы, у той жа час адбываўся хуткi рост арэндаваных i прыватных прамысловых аб'ектаў, асаблiва рамеснiцкiх i саматужных майстэрняў. Палiтыка Савецкай дзяржавы была скiравана на падтрымку дробнаи вытворчасцi, здольнай у кароткi перыяд лiквiдаваць таварны голад, расшырыць тавараабарот памiж горадам i вёскай.

Цяжкае становiшча прамысловасцi дапаўнялася вострым палiўным крызiсам. Па 4-6 i больш месяцаў прастойвалi з-за адсутнасцi палiва шклозаводы «Глуша», «Старэва», «Елiзава» i iнш. У Мiнску прадпрыемствы былi забяспечаны палiвам усяго на чвэрць. Прайшоўшае 16 лютага 1921 г. пасяджэнне прэзiдыума СНГБ адзначала наяўнасць «палiўнага крызiсу» i прыняло пастанову правесцi Тыдзень вывазкi палiва. Многiя працоўныя калектывы прынялi ўдзел у нарыхтоўцы i вывазе дроў. Гэта крыху зменшыла вастрыню праблемы.

За гады вайны прыйшоў у заняпад транспарт. На станцыйных шляхах сабралася шмат «хворых» цягнiкоў i вагонаў. На Заходняй чыгунцы ў лютым 1922 г. такiх цягнiкоў было 38,7 %. Колькасць неадрамантаваных пасажырскiх вагонаў у 1922 г. даходзiла да 81,3 %. Наогул, чыгуначная гаспадарка мела сур'ёзныя разбурэннi. На ўсiм шляху ад Барысава да станцыi Негарэлае, што на захад ад Мiнска, былi разбураны масты, станцыйныя будынкi, сiстэмы водазабеспячэння i часткова тэлеграфныя лiнii. У ходзе вайны былi ўзарваны i спалены масты на рацэ Прыпяць каляным выглядзе, што выклiкала незадавальненне, а часам i забастоўкi. Напрыклад, з-за цяжкага эканамiчнага становiшча 14 студзеня 1921 г. баставалi рабочыя Добрушскай папя-ровай фабрыкi. У сувязi з затрымкай заработнай платы i неатрыманнем пайка за чэрвень — жнiвень дэлегацкi сход рабочых фабрыкi прыняў рэзалюцыю, дзе гаварылайя, што ва ўмовах голаду працаваць «не ўяўляецца магчымым», i зрабiў заклiк спынiць працу. Адказам улад на праведзеную 16 верасня аднадзённую забастоўку з'явiўся арышт б яе зачыншчыкаў. У снежнi 1921 г. эабастоўку правялi рабочыя мiнскага завода «Энергiя».

Моцнае хваляванне рабочых у красавiку — маi 1922 г. адбылося з-за несвоечасовай выдачы зарплаты i пайка на чыгунцы. Неаднаразовыя хваляваннi з-за цяжкага эканамiчнага становiшча мелi месца ў Галоўных гомельскiх чыгуначных майстэрнях. Яны скончылiся толькi ў маi 1922 г., калi ў ходзе скарачэння калектыву былi звольнены зачыншчыкi i iншы «кулацкi» элемент. Менавiта з тых гадоў лiчыць iнiцыятарамi забастовак эсэра-меншавiкоў i кулакоў стала ў гiстарычнай лiтаратуры абавязковым. Адкрыта пiсаць аб тьш, што ва ўмовах савецкай улады рабочыя могуць самi ўздымацца на абарону сваiх эканамiчных iнтарэсаў, было недапушчальна. Але яны падымалiся. У чэрвенi 1921 г. з-за спынення выдачы пайка баставалi рабочыя шавецкай майстэрнi Гарадка, хваля Мазыра, праз Бярэзiну каля Шацiлак, на Дняпры каля Рэчыцы, праз Заходнюю Дзвiну каля Полацка i iнш. Аднаўленчыя работы iшлi марудна.

несцi службу.

Не ў лепшым становiшчы знаходзiўся i мясцовы транспарт. Прыватнае рамiзнiцтва за гады вайны рэзка скарацiлася. Грамадскi транспарт толькi нараджаўся. У Гомельскiм упраўленнi мясцовага транспарту ў пачатку 1922 г. мелася ўсяго 12 грузавых аўтамашын i 25 коней; 19 аўтамашын i 170 коней мела ўпраўленне мясцовага транспарту Мiнска. Адным з яго падраздзяленняў з'яўлялася конначыгуначная дарога. Не працаваўшая з 1918 г. конка 7 жнiўня 1921 г. аднавiла перавозку пасажыраў. Яна мела 10 вагонаў, якiя рабiлi па 16 кругоў у суткi. Да сярэдзiны 20-ых гадоў конка з'яўлялася асноўным вiдам гарадскога транспарту.

У сярэдзiне 20-ых гадоў быў пакладзены таксама пачатак мiжгароднiм аўтобусным зносiнам. У пачатку мая 1926 г. мелася 14 аўтобусных маршрутаў агульнай працягласцю 570,8 км, у iх лiку Мiнск — Чэрвень, Магiлёў — Доўск i iнш[2] .

Не менш вострай праблемай, якая непасрэдна ўплывала на становiшча прамысловасцi i транспарту ў пачатку 20-ых гг., з'явiлася цяжкае матэрыяльнае становiшча рабочага класа. Фабрычна-заводскi камiтэт дзяржаўных шчацiннай i шчотачных фабрык Вiцебска адзначаў, што з-за знясiльвання рабочыя на прадпрыемствах валяцца ў непрытомнасцi. Паёк, якi iм выдаваўся, забяспечваў толькi напаўгалоднае iснаванне сям'i i з'яўляўся фактычна натуралiзаванай заработнай платай. Грашовая аплата працы нiякага значэння не мела, таму што яе ледзь хапала на выкуп пайка. Вартасць грошай за гады вайны катастрафiчна ўпала. Даваенны залаты рубель у лютым 1922 г., напрыклад, адпавядаў 150 тыс. савецкiх рублёў. Калi ў даваенны час заработная плата рабочых складала 20—30 залатых рублёў, дык за студзень — кастрычнiк 1921 г. у Мiнску i Вiцебску яна перавысiла мiльён. У параўнаннi з даваенным часам пакупная здольнасць грошай знiзiлася ў шмат разоў. Гэты працэс фактычна працягваўся ўвесь 1922 г. У Мiнску толькi з 1 студзеня 1922 г. па 1 лютага 1923 г. кошт аднаго фунта чорнага хлеба вырас з 500 да 11 тыс. савецкiх рублёў. Гэта абясцэньвала зарплату, знiжала матэрыяльную зацiкаўленасць у працоўнай дзейнасцi.

Каб неяк падтрымлiваць жыццёвы мiнiмум рабочых ва ўмовах iнфляцыi, прыходзiлася сiстэматычна павялiчваць заработную плату. У снежнi 1922 г. сярэдняя зарплата рабочых дасягнула 4952 тыс. руб. Сапраўды, грошы ў той час зараблялi торбамi. Але рублi гэтыя, выказваючыся сучаснай тэрмiналогiяй, былi «драўляньшi», дзяржава (як i зараз) друкавала iх мiльярдамi. Толькi за кастрычнiк 1921 — сакавiк 1922 г. Наркамфiн БССР атрымаў з цэнтра больш 200 млрд. рублёў. Эмiсiя грошай суправаджалася хуткай iнфляцыяй.

НЭП патрабаваў карэннай змены фiнансавай палiтыкi, увядзення грашовага абароту. 3 гэтай мэтай была адноўлена плата за водпуск дэяржаўных прадуктаў i тавараў, уведзены прамыя i ўскосныя падаткi, шэраг мясцовых падаткаў i збораў. Гэта садзейнiчала ўмацаванню фiнансавай сiстэмы, стабiлiзацыi грошай. У 1923—1924 гг. адбыўся пераход да чырвонца, якi меў высокую пакупную здольнасць.

Гомельскай губернi прагулы рабiла палова працуючых.

Цяжкiмi былi i жыллёвыя ўмовы працоўных. За гады войнаў у гарадах Беларусi было разбурана 1200 тыс. кв. м жылля. У сярэднiм на аднаго жыхара прыходзiлася 1,35 кв. сажня карыснай плошчы замест 1,8 па норме. Шмат жылля было непрыгодным. Выступаючы на III сесii ЦВК БССР, старшыня Барысаўскага гарсавета А. Хацкевiч адзначыў, што «рабочыя барысаўскай запалкавай фабрыкi «Бярэзiна» туляцца ў напаўразбураных дамах або ў дамах, зусiм непрыгодных для жылля». Цяжкае становiшча з жыллём было i ў iншых гарадах.

паляпшэнню быту рабочых была арганiзавана 17 красавiка 1921 г. Неўзабаве такiя ж камiсii былi створаны пры кiруючых прафсаюзных камiтэтах i на прадпрыемствах. Камiсii мелi вельмi абмежаваныя магчымасцi, але i ў гэтых умовах яны працавалi даволi плённа. Сярод рабочых было праведзена абследаванне жыллёвых умоў i ўзяты на ўлiк тыя з iх, у каго яны былi асаблiва дрэннымi. Шмат хто перайшоў у малазаселеныя кватэры або ў памяшканнi, вызваленыя пры ўшчыльненнi розных арганiзацый. У Мiнску толькi за май — жнiвень 1921 г. была прадастаўлена жыллёвая плошча 4650 чалавекам[3] .

Ратуючыся ад голаду, холаду i хвароб, шмат жыхароў гарадоў выязджалi ў iншыя мясцiны, перасялялiся ў вёску. Колькасць гарадскога насельнiцтва ў 1922 г. у параўнаннi з 1917 г. скарацiлася ў БССР з 280 да 184 тыс. чал.

засылалiся банды, учыняўшыя пагромы i падпалы. Толькi ў 1921 г. iмi было зроблена 217 пагромаў у 169 населеных пунктах, ад якiх папакутавала больш 3 тыс. сямей, пераважна яўрэйскiх. Дзесяткi людзей былi забiты. Як адзначаў ЦК КП(б)Б, у ходзе ўсяго 1921 г. працягвалася гарачая барацьба з бандытызмам. Толькi з 1922 г. пачынаецца праца па аднаўленню гаспадаркi.

Пераход да новай эканамiчнай палiтыкi ў БССР, Вiцебскай i Гомельскай губернях быў сустрэты неадназначна. Нягледзячы на тлумачальную працу, шмат хто не разумеў НЭПа. VI партканферэнцыя Гомельскай губернi (люты 1921 г.) катэгарычна адхiлiла лiнiю на замену харчраскладкi харчпадаткам, як крок, аслабляючы дыктатуру пралетарыяту. Сакратар Гомельскага губкома М. Хатаевiч адзначаў, што да 1922 г. умовы новай эканамiчнай палiтыкi яшчэ не былi засвоены ўсiмi членамi партыi i заўважалiся значныя выхады i выключэннi з партыi. Асаблiва частыя выхады наглядалiся ў апошнiя месяцы 1921-га i ў пачатку 1922 г. Але i да кастрычнiка 1922 г. адсеў з партыi па губернi перавышаў прыём, калi выбыла 211 чал., а было прынята 168. 3 лiку выбыўшых 30 % складалi рабочыя.

Аднак большасць працоўных БССР адобрылi пераход да новай эканамiчнай палiтыкi. На шматлiкiх мiтынгах i сходах працоўных калектываў, з'ездах прафсаюзаў выносiлiся рэзалюцыi, ухваляўшыя НЭП, курс на аднаўленне народнай гаспадаркi.

Дзякуючы падтрымцы рабочага класа, новая эканамiчная палiтыка праводзiлася ў жыццё, прыносiла свае першыя вынiкi. Нягледзячы на шматлiкiя цяжкасцi, ужо ў 1921—1922 гг. пачалося аднаўленне прамысловасцi.

Але 1922 г. прынёс i вялiкiя эканамiчныя цяжкасцi. Ужо вясной у рэспублiцы пачаў адчувацца крызiс збыту. Яго з'яўленне было выклiкана iмкненнем дзяржавы шляхам устанаўлення высокiх цэн на прамысловыя тавары атрымаць за кошт сялянства неабходныя сродкi для аднаўлення буйной прамысловасцi. Прычынай крызiсу з'явiлiся таксама нiзкая прадукцыйнасць працы ў прамысловасцi, вялiкiя накладныя расходы i iнш.

Заняпаўшыя ў гады вайны i рэвалюцыйных пераўтварэнняў промыслы i гандаль з пераходам да НЭПа хутка пачалi адраджацца. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы ў першай палове 20-ых гг. тысячы людзей зацiкавiлiся промысламi. Адкрылася мноства швейных, шавецкiх, слясарных i дрэваапрацоўчых майстэрняў, пякарняў, лавак, забяспечыўшых хуткi рост вытворчасцi i таваразвароту.

тэмпы адбудоўчых работ. За 1923/24—1926/27 гаспадарчыя гады былi адноўлены i пабудаваны дзесяткi фабрык i заводаў, у iх лiку Мiнскi кафельна-керамiчны завод, гарбарны завод «Бальшавiк», Копыскi кафельны завод, кардонавая фабрыка «Друць», Мiнская шпалерная фабрыка i iнш. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў у 1926/27 г. дасягнула 410, а занятых на iх рабочых — 32 137 чал. Асноўныя фонды прадпрыемстваў склалi 86,5 млн. руб. супраць 58,5 млн. руб. у 1913 г.

Хуткiмi тэмпамi павялiчваўся аб'ём валавой прадукцыi. На працягу 1924—1928 гг. прамысловая прадукцыя вырасла ў БССР у 2,3 раза. У 1926/27 гаспадарчым годзе завяршыўся працэс аднаўлення прамысловасцi рэспублiкi. Аб'ём валавой прадукцыi цэнзавай прамысловасцi склаў 67 748,7 тыс. руб. супраць 61 570,8 тыс. руб. у 1913 г. Аб завяршэннi аднаўленчага перыяду менавiта ў гэты час, а не ў канцы 1925 г., як лiчылася раней, гавораць многiя iншыя факты. Так, праўленне народнагаспадарчага ўлiку БССР канстатавала, што яшчэ за год да пачатку першай пяцiгодкi (гэта значыць у 1926/27 гаспадарчым годзе) быў скончаны аднаўленчы перыяд у прамысловасцi БССР з пункту гледжання дасягнення ёю ўзроўню даваеннай вытворчасцi. Перадумовай хуткага ўздыму эканомiкi БССР з'явiлася свабода таварна - рыначных адносiн, спрыяўшых развiццю прыватнай вытворчасцi.

Выключна важнае значэнне для развiцця прамысловага патэнцыялу Беларускай ССР мела павелiчэнне яе тэрыторыi ў 1924 i 1926 гадах, стабiлiзацыя фiнансаў, павышэнне ўзроўню заработнай платы.

2. Актывiзацыя беларускiх сiл ў перыяд НЭПа.

за зброю. Многiя з юнакоў, прызванных у 1914-1916 гг., за шмат гадоў вайны звыклiся здабываць хлеб вiнтоўкамi.

1921 год паставiў перад беларускiм народам цяжкiя i складаныя для вырашэння задачы. Неабходна было аднавiць разбураную гаспадарку, прыступiць да будаўнiцтва новага грамадства. У першую чаргу трэба было прыпынiць падзенне сельскагаспадарчай i прамысловай вытворчасцi, пагаршэнне ўмоў жыцця працоўных.

з'яў.

Эканамiчны крызiс дапоўнiўся палiтычным. «Ваенны камунiзм», заснаваны на прымусе i насiллi, выклiкаў шырокую незадаволенасць народа, асаблiва сялянства. Гэтая палiтыка стала бумерангам, якi павярнуўся супраць савецкай улады. У шмат якiх месцах пракацiлася хваля забастовак рабочых, незадаволеных цяжкiм эканамiчным становiшчам. Насiльная канфiскацыя хлеба ў сялян па харчраскладцы выклiкала шматлiкiя ўзброеныя выступленнi. Кульмiнацыяй незадаволенасцi стала Кранштацкае паўстанне[4] (люты — сакавiк 1921 г.).

Характарыстыка гэтых выступленняў як кулацкiх, кiруемых эсэра-меншавiкамi, панаваўшая раней у гiстарычнай лiтаратуры, з'яўляецца аднабаковай. Яны былi натуральнай рэакцыяй працоўных, у тым лiку i бяднейшага сялянства, супраць насiлля «ваеннага камунiзму».

Кранштатцы выступiлi супраць «партыйнай дыктатуры», засiлля бюракратаў, «заклапочаных сваiм уласным дабрабытам», за «перадачу ў рукi самога працоўнага народа кiравання краiнай». Іх лозунгам стаў заклiк «Улада Саветам, а не партыям!». Паўстаўшыя патрабавалi правесцi перавыбары Саветаў, забяспечыць «свабоду слова i друку для рабочых i сялян... свабоду сходаў, прафесiянальных саюзаў, сялянскiх аб'яднанняў».

Аб Кранштацкiм паўстаннi напiсана шмат. Але цi ўсё гэта праўда? Яно не было адгалоскам грамадзянскай вайны, «контррэвалюцыйным мяцяжом». Бо ў iм прынялi ўдзел ў асноўным тыя, хто ўдзельнiчаў у рэвалюцыi i грамадзянскай вайне. Рабочыя, сяляне, матросы, якiя зусiм нядаўна яшчэ былi класавай апорай дыктатуры пралетарыяту, выступiлi супраць новай улады. Гэта было першае значнае выступленне працоўных супраць бальшавiцкага рэжыму, спрабаваўшага лявацкiмi метадамi ўвесцi камунiстычныя прынцыпы гаспадарання ў аграрнай краiне з разбуранай вайною эканомiкай i нiзкай культурай народа.

гэтага з'явiлася новая эканамiчная палiтыка (НЭП), распрацаваная iм у лютым — сакавiку 1921 г. i прынятая Х з'ездам РКП(б). Можна лiчыць, што нэп з'явiўся першым крокам да перамены «ўсяго пункту гледжання нашага на сацыялiзм», аб чым ён заявiў у пачатку 1923 г.

Мэтай нэпа з'яўлялася ўмацаванне эканамiчнага i палiтычнага ўплыву рабочых на сялянства дзеля захавання ўлады бальшавiкоў. У першую чаргу гэтаму спрыяў пераход ад харчраскладкi да харчпадатку, ад прадуктаабмену да таварна-грашовых рыначных адносiн. Гэта была спроба сумясцiць сацыялiстычныя прынцыпы адзяржаўленай эканомiкi, у першую чаргу прамысловасцi i транспарту, з эканамiчнымi законамi капiталiстычнага грамадства.

Грунтоўнай зменай погляду на тэорыю сацыялiзму з'явiлiся i новыя адносiны да прыватнага капiталу. У. Ленiн высунуў iдэю выкарыстання прыватнага капiталу ў iнтарэсах сацыялiстычнага будаўнiцтва. Вопыт нэпа ў выкарыстаннi прыватнага капiталу, пераведзенага з «ценявой» эканомiкi ў кантралюемае дзяржавай становiшча, i сёння не страцiў свайго значэння.

Зусiм iншае становiшча было ў Заходняй Беларусi.

Беларускi народ нiколi не мiрыўся са сваiм паднявольным становiшчам, з акупацыяй Заходняй Беларусi i падзелам сваёй Бацькаўшчыны. На працягу 20 год ён вёў барацьбу за сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне. Цяжкае эканамiчнае становiшча i палiтычнае бяспраўе працоўных, жорсткi нацыянальны прыгнёт вызначылi характар i мэты вызваленчай барацьбы.

Асноўнымi сiламi яе былi палiтычна актыўная частка рабочага класа, працоўнага сялянства, дэмакратычная iнтэлiгенцыя. У барацьбе за нацыянальныя правы ўдзельнiчалi i нацыянальна свядомыя прадстаўнiкi дробнай буржуазii. У ходзе барацьбы вызначалiся тры асноўныя сацыяльна-палiтычныя лагеры: першы — буржуазна-памешчыцкi, другi — дробнабуржуазны, дэмакратычны, трэцi — пралетарскiх i рэвалюцыйна-дэмакратычных сiл.

Пануючае эканамiчнае i палiтычнае становiшча ў Заходняй Беларусi, як i ва ўсёй Польшчы, займала польская буржуазiя i памешчыкi.

У першай палове 20-ых гадоў вызваленчы рух у Заходняй Беларусi яшчэ не дасягнуў шырокiх памераў. Арганiзацыi кампартыi толькi стваралiся, былi малалiкiмi i не мелi значнага ўплыву на масы. У гэты час большасць насельнiцтва верыла ў лозунгi польскiх, беларускiх, яўрэйскiх дробнабуржуазных нацыянальных партый. Гэта адбiлася i на выбарах у сейм, якiя адбылiся ў лiстападзе 1922 г. У Заходняй Беларусi дэпутатамi сталi пераважна прадстаўнiкi т. зв. блока нацыянальных меншасцей, у якi аб'ядналiся буржуазныя i дробнабуржуазныя нацыянальныя партыi. Яны атрымалi 28 % галасоў. Польскiя дробнабуржуазныя партыi ППС i «Вызволене» атрымалi 31,5 % галасоў.

Беларускiя дэпутаты (11 у сейме i 3 у сенаце) утварылi сваю фракцыю — Беларускi пасольскi (дэпутацкi) клуб. Яны выступалi з крытыкай нацыянальнай i зямельнай палiтыкi польскага ўрада. Але, праводзячы хiсткую палiтычную лiнiю ад апазiцыi да згоды з уладай, клуб пачаў трацiць уплыў на масы.

забастовачная барацьба стала ў час рэвалюцыйнага ўздыму 1923 г. супраць эксплуатацыi з патрабаваннямi павышэння заработнай платы выступiлi рабочыя Гродна, Брэста, Пiнска, iншых гарадоў.

Узмацненню рабочага руху спрыяла ўмацаванне i рост арганiзацый кампартыi. У канцы кастрычнiка 1923 г. у Вiльнi адбылася першая канферэнцыя камунiстычных арганiзацый Заходняй Беларусi, якая абвясцiла стварэнне Камунiстычнай партыi Заходняй Беларусi (КПЗБ) як састаўной часткi Кампартыi Польшчы. КПЗБ распаўсюджвала сваю дзейнасць на Вiленскае, Навагрудскае, Палескае i большую частку Беластоцкага ваяводстваў. У момант стварэння яна налiчвала 528 членаў.

3 утварэннем КПЗБ рэвалюцыйны вызваленчы рух у Заходняй Беларусi ўступiў у новую паласу свайго развiцця, стаў болыы радыкальным i арганiзаваным.

Адначасова фармiраваўся i камсамол, якi пашыраў свой уплыў на рабочую i сялянскую моладзь. У 1924 г. камсамольскiя арганiзацыi краю аб'ядналiся ў Камунiстычны саюз моладзi Заходняй Беларусi (КСМЗБ), якi ўваходзiў у склад камсамола Польшчы.

У 1921—1923 гг. значным уплывам сярод насельнiцтва Заходняй Беларусi карысталася партыя беларускiх эсэраў. Яна выдавала газету «Наша будучыня», распаўсюджвала свой уплыў пераважна ў заходнiх паветах краю, налiчвала некалькi тысяч членаў, абапiралася ў асноўным на сялян. ПБСР выступала за правядзенне буржуазна-дэмакратычных рэформ, падзелу без выкупу памешчыцкай зямлi памiж сялянамi, дэмакратычныя свабоды, нацыянальнае раўна-праўе, утварэнне незалежнай беларускай дэмакратычнай рэспублiкi, злучанай з Лiтвой у адну дзяржаву.

Агульным для ўсiх беларускiх нацыянальных партый i груповак было патрабаванне нацыянальных правоў, утварэння незалежнай Беларускай дэмакратычнай рэспублiкi, якое супрацьпастаўлялася патрабаванню КПЗБ i яе саюзнiкаў аб самавызначэннi Заходняй Беларусi i ўз'яднан-нi з БССР.

Вы-зваленчы рух у Заходняй Беларусi ў першай палове 20-ых гадоў часткова прыняў форму ўзброенай партызанскай барацьбы. Яшчэ ў другой палове 1921 г. пачалi ўзнiкаць падпольныя паўстанцкiя арганiзацыi. У канцы 1922 г. у iх налiчвалася каля 5—б тыс. членаў. Дзейнiчаючы невялiкiмi атрадамi i грўпамi, партызаны нападалi на палiцэйскiя ўчасткi, гмiнныя ўправы, вайсковыя патрулi. Асаблiва многа клопатаў польскiм уладам рабiў атрад Мухi, пад iмем якога выступалi камандзiры розных партызанскiх атрадаў.

Партызанскi рух у цэлым меў рэвалюцыйна-дэмакратычны i нацыянальна-вызваленчы характар. Партызаны змагалiся за зямлю, сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне, супраць польскай акупацыi.

Камунiстычная партыя падтрымлiвала партызанскi рух. Але да 1923 г. яна не мела яшчэ цесных сувязей з партызанамi. І толькi ў 1924 г., калi партызанскi рух цалкам узначалiла КПЗБ, барацьба стала больш арганiзаванай. У маi 1924 г. партызаны разграмiлi палiцэйскi ўчастак у мястэчку Крывiчы Вiлейскага павета, у жнiўнi — у Стоўбцах, у кастрычнiку — у Кажан-Гарадку Столiнскага павета. Перапалох сярод мясцовых улад выклiкаў напад партызан 24 верасня гэтага года на цягнiк, у якiм ехалi ваявода i iншыя чыноўнiкi. Толькi з красавiка 1924 г. да лiстапада 1925 г. партызаны правялi каля 280 баявых аперацый[5] .

Ва ўмовах спаду рэвалюцый-нага руху ў Польшчы партызанскi рух у Заходняй Беларусi не змог перарасцi ў народнае паўстанне. Аднак II канферэнцыя КПЗБ, якая адбылася 30 лiстапада 1924 г. у Вiльнi, прыняла курс на падрыхтоўку ўзброенага паўстання i далейшае разгортванне партызанскага руху. Гэта было памылковае рашэнне. Улады рэзка ўзмацнiлi рэпрэсii. Пачалiся масавыя арышты i катаванне мiрных жыхароў, западо-зраных у сувязях з партызанамi.

3 гэтага часу ў гiсторыi вызваленчага руху ў Заходняй Беларусi пачаўся новы этап, звязаны з перыядам стабiлiзацыi капiталiзму, калi асаблiва ўзрастала неабходнасць спалучэння легальных i нелегальных формаў палiтычнай барацьбы. Ажыццяўленню гэтай задачы надавала значэнне КПЗБ. Яна паставiла на першы план задачу збiрання ў адно рэчышча ўсiх сiл пралетарскага, сялянскага i нацыянальна-вызваленчага руху. Новую тактыку распрацавала III канферэнцыя КПЗБ (5-18 студзеня 1926 г.). Блiжэйшымi задачамi партыя ставiла барацьбу супраць падпа-радкавання краю iншаземнаму капiталу, за дэмакратычныя правы i вызваленне палiтзняволеных, 8-гадзiнны рабочы дзень, павелiчэнне дапамогi беспрацоўным, канфiскацыю памешчыцкiх зямель i падзелiх без выкупу памiж беззямельнымi i малазямельнымi сялянамi, скасаванне асаднiцтва.

У маi — чэрвенi 1926 г. Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) аформiлася як самастойная палiтычная арганiзацыя.

парламенцкай сiстэмы i легальнай апазiцыi буржуазных i дробнабуржуазных партый.

Грамада выдавала газеты, якiя з-за праследаванняў часта мянялi свае назвы. Гэта «Жыццё беларуса», «Народная справа», «Наша справа», «Наш голас», «Наша воля», «Народны звон», сатырычны часопiс «Маланка» i iнш. 3 рэвалюцыйна-дэмакратычных пазiцый яны асвятлялi становiшча беларускага народа, клiкалi яго да барацьбы за сваё вызваленне.

сейма, насуперак канстытуцыi, былi арыштаваны кiраўнiкi арганiзацыi. Былi кiнуты ў турмы i аддадзены пад суд 490 актывiстаў Грамады. 21 сакавiка 1927 г. Грамада была афiцыйна забаронена i перастала iснаваць як арганiзацыя.

Працоўныя Заходняй Бела-русi адказалi на разгром Грамады шматлiкiмi рэзалюцыямi пратэсту, мiтынгамi i дэманстрацыямi. Буйная дэманстрацыя адбылася ў Косаве Палескага ваяводства. Яна была арганiзавана Косаўскiм падпольным райкомам КПЗБ. Дэманстранты iшлi з чырвонымi сцягамi i рэвалюцыйнымi лозунгамi. Палiцыя сустрэла iх вiнтовачным агнём: 6 чалавек былi забiты, каля 15 — паранены, 63 удзельнiкi дэманстрацыi пазней былi асуджаны да розных тэрмiнаў зняволення.

Лiквiдацыя Грамады i рэпрэсii затармазiлi развiццё вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусi.

1928 г. вызначыўся ўздымам забастовачнай барацьбы, якую камунiсты i сацыялiсты арганiзоўвалi пераважна праз так званыя класавыя прафсаюзы.

На выбарах у сейм у сакавiку 1928 г. у Заходняй Беларусi за кандыдатаў ад рабочых i сялян было пададзена 328,8 тыс., або 26 %, галасоў. Абраныя па гэтых спiсах дэпутаты Я. Гаўрылiк, I. Дварчанiн, Ф. Валынец, I. Грэцкi, П. Крынчык утварылi ў сейме радыкальную фракцыю — Беларускi сялянска-рабочы пасольскi клуб «Змаганне». У хуткiм часе клуб аб'яднаў вакол сябе некалькi соцень чалавек з былога а'ктыву Грамады. У 1929 г. былi створаны 16 павятовых сакратарыятаў клуба. Клуб «Змаганне» ператварыўся ў рэвалюцыйна-дэмакратычную i нацыянальна-вызваленчую арганiзацыю, але ўлады не дазволiлi ёй стаць масавай. Як i Грамада, клуб «Змаганне» патрабаваў канфiскацыi памешчыцкiх зямель i падзелу iх без выкупу сярод беззямельных i малазямельных сялян, 8-гадзiннага рабочага дня i паляпшэння ўмоў працы рабочых, пераходу ў iх рукi прамысловых прадпрыемстваў, перакладання падаткаў на маёмасныя класы, стварэння рабоча-сялянскага ўрада, дэма-кратычных свабод, нацыяналь-ных правоў, школ на роднай мове, выступаў за самавызначэн-не Заходняй Беларусi i ўз'яднан-не з БССР.

не магло спрыяць пашырэнню яго ўплываў.

нацыянальна-вызваленчы рух i цалкам злiквiдаваць яго дэмакратычныя арганiзацыi.


Новая эканамiчная палiтыка дазволiла ў кароткi тэрмiн дабiцца аднаўлення прамысловай вытворчасцi, стабiлiзаваць эканомiку i фiнансы, палiтычнае становiшча, палепшыць матэрыяльнае жыццё працоўных.

Гэта ў першую чаргу было звязана з многаўкладнай эканомiкай, свабоднай дзейнасцю прыватнага капiталу, асаблiва ў дробнай вытворчасцi i гандлi. Менавiта дробная вытворчасць была тым паскаральнiкам, якi ў кароткi час дазволiў павялiчыць выраб прадукцыi шырокага ўжытку, наладзiць таваразварот з вёскай. Былi створаны рэальныя ўмовы для далейшага развiцця прамысловасцi i ажыццяўлення iндустрыялiзацыi рэспублiкi. Але ўжо ў тыя гады пачалося нарастанне негатыўных тэндэнцыи, звязаных з развiццём адмiнiстрацыйна-каманднай сiстэмы, носьбiтам якой выступала ў першую чаргу партыйна-дзяржаўная наменклатура. У другой палове 20-ых гг. узмацнiлася цэнтралiзацыя, нарасталi камандныя метады кiраўнiцтва эканомiкай, пачаўся актыўны адыход ад нэпа.

Што датычыцца актывiзаванню беларускiх сiл, то гэта ў першую чаргу звязана з палiтыкай “ваеннага камунiзма”, што прывело да нездавальненя насельнiцтва. Калi закрануць Заходнюю Беларусь, то трэба адзначыць, што актывiзаванне беларускiх сiл там звязана з паздзелам тэрыторыi Беларусi i барацьбой за яе вызваленне.

Такiм чынам, у сваей кантрольнай рабоце я разгледзiла такую тэму, як актывiзаванне беларускiх сiл у перыяд НЭПа.

Спiс л iтаратур ы .

1. Астаповский В. Е. История белорусской государственности. Мн., 2002

2. Вiшнеўскi А. Ф. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi. Мн., 2005

3. Каханоўскi А. Г. Дапаможнiк па Гiсторыi Беларусi для паступаючых у ВНУ. Мн.: Экаперспектыва, 1995

4. Нарысы гiсторыi Беларусi: у 2 ч. Мн., 1999. – Ч. 2

6. Шымуковiч С. Ф. Гiсторыя Беларусi. Курс лекцый: у 2 ч. Мн., 2005. – Ч. 2.


[1] Шымуковiч С. Ф. Гiсторыя Беларусi. Курс лекцый: у 2 ч. Мн., 2005. – Ч. 2, ст. 44

[2] Новая экономическая политика. Вопросы теории и истории. М., 1989, ст. 37

[5] Вiшнеўскi А. Ф. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi. Мн., 2005, ст. 208