Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Житков (zhitkov.lit-info.ru)

   

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква пасьля Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква пасьля Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору

У 1942-1943 г. бальшавiкi разграмiлi значныя нямецкiя сiлы пад Сталiнградам i распачалi сталае адкочваньне нямецкiх армiяў на захад. У нямецкiх блiскiх тылох бальшавiкi распачалi дывэрсыйную акцыю. Вясной 1942 г. Савецкая Расея пачала перакiдаць на Беларусь самалётамi свае дывэрсыйныя аддзелы. Скарыстаўшы ненавiсную народу нямецкую колёнiяльную палiтыку, нацыянальны ўцiск i эксплёатацыю краю, вынiшчаньне голадам, цяжкiмi перагонамi пехатой i масавае дастрэлiваньне палонных савецкiх жаўнераў, масавыя дэпартацыi беларускага жыхарства на прымусовыя працы ў Нямеччыну i вымардоўваньне паасобных групаў жыхарства Беларусi, – Савецкая Расея разгарнула шырокую дывэрсыйную вайскова-палiтычную акцыю на Беларусi. Гастрыня гэтай савецкай дывэрсыi была скiраваная супроць немцаў i супроць беларускага нацыянальнага актыву. Савецкiя банды выстрэлiвалi беларускiх настаўнiкаў, працаўнiкоў самапомачы, адмiнiстрацыi, нацыянальна-палiтычных дзеячоў, пiсьменьнiкаў, сьвятароў, сваякоў асоб, якiя працавалi на якой небудзь беларускай грамадзкай нiве.

Пасьля аўтакефальнага Сабору Беларускай Праваслаўнай Царквы савецкiя банды распачалi вынiшчаць удзельнiкаў сабору. На 2-гi дзень пасьля павароту на прыход з сабору быў замардаваны iмi сьв. Анатоль Сярпоў, з Пастаўскага благачыньня.

Хутка пасьля прыезду з сабору савецкая банда прышла ў хату да сьв. Аляксандра Апанасэвiча, але не засьпела яго дома. Тады атаман зажадаў ад матушкi, каб яна перадала сьвятару, каб ён напiсаў, чаго ён езьдзiў у Менск i, каб чакаў на iх ува ўстаноўлены тэрмiн. Сьв. Апанасэвiч напiсаў, што езьдзiў па царкоўных справах; аднак, сам не прабываў дома, а хаваўся. У вызначаную ноч дом сьв. Апанасэвiча быў акружаны ўзброенай бандай. Прачытаўшы напiсанае сьвятаром атаман сказаў, што гэта няпраўда, бо сьв. Апанасэвiч езьдзiў у Менск арганiзаваць беларускае войска. Партызаны ўзялi царкоўную пячатку i наставiлi яе на чыстых аркушах паперы. Прачакаўшы цэлую ноч i не дачакаўшыся сьвятара, банда адыйшла.

А праз некалькi дзён у ваколiцах знаходзiлi забiтых беларусаў з прычэпленымi да iх аркушамi паперы з царкоўнай пячаткай прыходу сьв. Апанасэвiча. Так бальшавiкi хацелi справакаваць нямецкiя рэпрэсыi на беларускае духавенства. Запраўды, нямецкае СД апрошвала сьв. Апанасэвiча аб тым, як яго пячатка дасталася на паперу прычэпленую да памардаваных людзей.

Сьв. Вячаслаў Малашка, ранены савецкай бандай, быў спалены iмi жыўцом на Усходняй Беларусi каля Бягомеля ў 1942 г.

Сьв. Мiкалай Скабей быў забiты савецкай бандай на Палесьсi ў 1943 г.

Сьв. Аладка, камандыраваны з Глыбоччыны для духоўнай працы на Усходнюю Беларусь, быў замардаваны савецкiмi бандытамi ў 1942 г.

Сьв. Антон Калiноўскi прапаведваў супроць бязбожнага бальшавiзму i быў замардаваны бальшавiцкай бандай на прыходзе ў Валяўцы ў 1943 г.

Сьв. Мiкалай Дзяруга расстраляны савецкай бандай ў 1943 г.

Прат. I. Кушнер згiнуў ад бальшавiцкай мiны ў 1943 г.

сюды нямецкая карная экспэдыцыя, яка спалiла рэшту будынкаў, расстраляла царкоўнага старасту i iншых жыхароў.

Для ўвядзеньня ў блуд падпарадкаванага сабе народу i публiчнай апiнii iншых народаў, савецкiя кiраўнiкi распачалi выкарыстоў ваць рэлiгiю. Яны загадалi паставiць у Маскве патрыярха Сяргея i пачалi пашыраць весткi аб вялiкiх зьменах у СССР, а ў рэлiгiйных дачьгаеньнях у прыватнасьцi. Савецкiя партызаны прыходзiлi ў цэрквы на Беларусi i, стоячы ў шапках, адчытвалi падчас багаслужэньняў адозву Маскоўскага патрыярха Сяргея.

Польская дзейнасьць на Беларусi мацнела i разгортавалася ўшыркi з бегам часу. Змагаючыся з беларусамi за апанаваньне адмiнiстрацыi i палiцыi на Беларусi, палякi выстрэлiвалi беларускi нацыянальны актыў самi, як палiцэйскiя, скрытабойчымi наладамi, або ўдаючы немцам беларусаў нiбы камунiстых, пасьля чаго немцы забiвалi беларусаў. Пазьней, пры дапамозе немцаў, палякi распачалi арганiзацыю нелегальных легiёнаў. Аднак, пакiнуўшы на ўбоччы барацьбу з савецкiмi бандамi, польскiя легiёны галоўны высiлак палажылi на вымардоўваньне беларускага кiраўнiцтва. Аб рашучьш антыбеларускiм напрамку дзейнасьцi палякоў на Беларусi гаворуць наступныя дакуманты:

Пратакол № 5 з дня 3 траўня 1943 г., з нарады прадстаўнiкоў польскай арганiзацыi, шыфруючайся пад назовам партыi грэнадзёраў, гавора наступнае:

зброяй ды амунiцыяй нашым узброеным легiёнам, праводзiць разьведку i рабiць адпаведны ўплыў на немцаў i на ўсё акружэньне.

2) Кожны паляк павiнен памятаць, што... нiколi i нi за што беларус не захоча даць нам дапамогi, таму мы павiнны iмкнуцца выжыць беларусаў з усiх установаў... iмкнуцца вышукаць усякiя матар'ялы абвiнавачваючыя беларусаў, перадаваць iх немцам, абвiнавачваючы беларусаў за сувязь з партызанамi для таго, каб iх расстрэльвалi. Такiм чынам мы зможам ня толькi выжыць беларусаў, але i супроцьставiць немцам беларускае насельнiцтва. Наступна, пры дапамозе ўмелай прапаганды, мы перацягнем беларусаў на свой бок i асягнем, як мiнiмум, iх нейтральнасьць...

3) Праз сваiх людзей прасiць палiцыю i немцаў палiць беларускiя вёскi пад прэтэкстам, што яны памагаюць партызанам".

У дырэктыве з дня 14 траўня 1943 г., перахопленай савецкiмi партызанамi на Берасьцейшчыне, кiраўнiчы цэнтр “грэнадзёраў" устанаўляе, што мэта польскiх легiёнаў – вызваленьне Заходняй Беларусi ад бальшавiзму, але кожны паляк павiнен памятаць, што беларусы – гэта ворагi польскага народу. .. палякi павiнны ўсякiмi спосабамi кампрамiтаваць беларусаў перад немцамi, дабiваючыся арыштаў беларусаў з тым, каб страты ў беларусаў былi як найбольшымi.

Правакацыйныя ды iлжывыя даносы палякоў немцам на беларусаў былi робленыя па ўсей Беларусi. Перадусiм дэнунцыяваўся кiраўнiчы беларускi актыў. У Стоўпцах былi арыштаваныя немцамi на аснове такiх даносаў 19 беларусаў, займаючых кiраўнiчыя становiшчы ў адмiнiстрацыi, а сярод iх: Ю. Сабалеўскi, былы пасол у польскiм сойме, В. Чабатарэвiч i iнш.; у Валожыне была арыштаваная ўся беларуская адмiнiстрацыя са старшынёй павету iнж. К. Касяком, заступнiкам яго – А. Сiўцам i iнш. – агулам 22 асобы. Хвалi арыштаў беларусаў пракочвалiся па ўсiм краi.

Польскiя збройныя банды стасавалi тэррор па вёсках i драбнейшых мястэчках, якiя яны маглi хоць часова атакаваць. Польская банда напала на Жойдзiшкi у 1942 г. i перабiла там ня толькi немцаў, але i беларускi нацыянальны актыў; пры гэтым – палякi, працаваўшыя тады ў Жойдзiшках палiцэйскiмi, падрыхтавалi напад звонку i самi вымардоўвалi беларусаў. Кiраўнiцтва гэтай збройнай акцыi мелi ўлады польскай Армii Краёвай, закансьпiраваныя ў Вiльнi.

Шмат панясьлi ахвяраў ад польскiх правакацыяў беларусы Мiра i ваколiц. Палявая нямецкая камандантура мясьцiлася ў маёнтку эдiр i ўся яе абслуга i перакладчыкi складалiся з палякоў – з дворнай адмiнiстрацыi. Палякi падрыхтоўвалi i падавалi немцам сьпiскi беларусаў, былых падсудных польскiх судоў, як „караных за камунiзм". Цэлымi групамi немцы расстрэлiвалi iх без нiякага допыту i досьледу.

Па апушчэньнi адмiнiстрацыяй i палiцыяй вёскi Іжа, Вялейскага павету, польскiя партызаны з Будслаўшчыны напалi на мястэчка i поўнасьцю яго спалiлi, мардуючы пры гэтым шэраг беларусаў. Гэта была помста за падтрымку iжанамi нацыянальнага беларускага руху.

Палякi мардавалi многiх праваслаўных беларускiх сьвятароў. У прыходзе Турэйск, Шчучынскага павету, сьв. Іван Аляхновiч разам з матушкай, за беларускую дзейнасьць былi закатаваныя польскай бандай у 1942 г. Палякi адрэзалi вушы, насы, выкалалi вочы, матушцы адрэзалi грудзi, палiлi вагнём раны i г. п. зьдзекавалiся над ахвярамi аж да сьмерцi iх ад мукаў. На гэты прыход быў прызначаны iншы сьвятар, а. Васiль, якога польская банда замардавала на 3-цi дзень па прыезьдзе яго на прыход.

Іераманах Лукаш, з Жыровiцкага манастыра, быў прызначаны на прыход каля Наваградка, якi здаўна быў праваслаўным. У 1920 г. палякi адабралi гэты прыход ад праваслаўных i зрабiлi каталiцкiм. У 1941 г. праваслаўныя вярнулi сабе гэту царкву. Тады польская банда ў 1942 г. напала на сьвятара, закапала яго жывым у зямлю па галаву, а на галаве разлажыла вагонь, палячы яго аж да сьмерцi iераманаха.

Сьв. Кастусь Маеўскi, ведамы беларускi энтузыясты, супрацоўнiк БНС, згiнуў ад бомбы, укiнутай палякамi ў яго хату ў 1943 г.

У Трабах, на Ашмяншчыне, палякi паведамiлi сьв. Анатолiя Кiрыка, што заб'юць яго, бо ў тутэйшай каталiцкай парафii за апошнi кароткi час згiнулi аж 4 ксяндзы, а праваслаўны сьвятар той самы ўвесь час на прыходзе непарушаны, што ад'емна ўплывае на каталiцтва. Сьв. А. Кiрык неадкладна выехаў з прыходу ў Трабах, а на яго мейсца быў прызначаны iншы сьвятар, якога папярэдзiлi аб прычыне выязду папярэдняга сьвятара. Новы сьвятар цешыўся агульнай пашанай; дзеля таго, што навакол блiска ня было ксяндзоў на каталiцкiх парафiях, то беларускае каталiцкае насельнiцтва прыносiла нованароджаных дзяцей хрысьцiць да праваслаўнага сьвятара, якi выконываў i iншыя трэбы ня толькi для праваслаўных, але i для каталiкоў, якiя да яго зьвярталiся. Польская банда напала на сьвятара i зьверскi яго замардавала ў 1943 г. Беларусы праваслаўныя i каталiкi ў супольнай жалобе разам хавалi праваслаўнага пастыра.

дачка сьвятара, Ларыса, i пляменьнiца, праехаўшая з Менску. Польскiя настаўнiкi i ўвесь польскi актыў пайшлi ў партызаны. У Крэўскай воласьцi яны змабiлiзавалi ўсiх палякаў ад 18 да 60 год, па далучэньнi Крэва да Лiтвы. Гэтыя польскiя банды мардавалi беларускi нацыянальны актыў. Прат. Леванчук хаваў мардаваных па праваслаўнаму абраду, хаця палякi забаранялi, пагражаючы яму забойствам. I яны выканалi свае пагрозы. Перад нападам на дом сьв. Леванчука польская банда зайшла да мясцовага каталiцкага ксяндза паляка. Пасьля гэтага палякi абкружылi дом сьвятара i кiраўнiк сказаў, што яны прышлi забiць а. Леванчука. Пратаерэй папрасiў памалiцца перад сьмерцяй, а палякi прывялi дачку i пляменьнiцу ў той самы пакой i ў iх прысутнасьцi (больш нiкога з сямьi сьвятара ня было ў хаце) застрэлiлi сьвятара. Адзiн з палякаў зрабаваў наперсны крыж з замардаванага сьвятара. Пасьля яны застрэлiлi дачку i пляменьнiцу. У гэты час прышоў у хату сьв. Леванчука мясцовы каталiцкii ксёндз, у прысутнасьцi якога палякi дастрэлiлi яшчэ канаючую даiчку а. Леванчука. Мясцовыя прыхаджане зрабiлi вялiзныя манiфэстацыйныя хаўтуры свайму ахвярнаму сьвятару i настаўнiцам.

Польскiя банды шукалi сьв. А. Апанасэвiча, каб забiць яго за беларускую дзейнасьць на царкоўнай нiве. Хутка пасьля павароту дэлегатаў з Усебеларускага Сабору палякi затрымалi аднаго праваслаўнага сьвятара, завезьлi яго за 40 км. пад Шчучын у свой штаб, гдзе яго дапытавалi, цi ён ёсьць сьв. Апанасэвiч, Лiдзкi благачынны.

Сьв. М. Лапiцкi быў правакацыйна абвiнавачаны палякамi i расейцамi перад немцамi, нiбы ён утрымлiвае лучнасьць з савецкiмi партызанамi. Арыштаваны палякамi палiцэйскiмi, якiя ня мелi нагоды замардаваць яго па дарозе, сьв. Лапiцкi быў здадзены ў СД немцам. Тады-ж, вядучы дарогай польскiя палiцэйскiя застрэлiлi на дарозе Кузьму Крука, беларускага дзеяча, нiбы ён хацеў уцякаць. Трымаючы сьв. Лапiцкага ў турме, немцы правялi сьледзтва i выкрылi поўную iлжывасьць польскага абвiнавачаньня, пасьля чаго выпусьцiлi арыштаванага. Дзеля небясьпекi быць замардаваным скрытабойча палякамi, а. Лапiцкi выехаў з прыходу на Дзiсьненшчыне ў Менск.

Беларусы баранiлiся супроць польскай акцыi вынiшчаньня тымi сродкамi, якiя былi даступныя. Аднак, сярод беларусаў былi нямногiя адзiнкi, пераважна каталiцкага веравызнаньня, якiя старалiся паўстрымоўваць беларускую абаронную акцыю, ды рабiлi патаемна кампрамiсы з палякамi, ня гледзячы на сталую польскую пагромную акцыю, як напр.:: А. Клiмовiч – беларускi прадстаўнiк у Акруговым Камiсарыяце у Лiдзе, Родзевiч – адмiнiстрацыйны працаўнiк у Вялейцы, ды iншыя. Д-р Я. Станкевiч пашыраў сярод сваiх блiжэйшых знаёмых думку аб неабходнасьцi паразумленьня беларускага актыву з польскiмi дзейнiкамi, што ён уважаў за вельмi важнае пры разгортваючыхся: ваенных выпадках. Вацлава Іваноўскага, старшыню гораду Менску, часта наведвалi палякi, прыяжджаючыя адусюль, нават з Варшавы i Вiльнi; Іваноўскi “жалiўся” Ю. Сабалеў-скаму, што наяжджаючыя палякi тэррарызуюць яго.

яго i афармляць аўтакефалiю. Аднак, усё царкоўнае жыцьцё яны падпарадкавалi свайму дакладнаму нагляду i абмяжоўвалi дзейнасьць царквы толькi да выконываньня рэлiгiйных трэбаў, пазбаўляючы яе ролi важнага грамадзкага дзейнiка. 3 другога боку нямецiкiя ўлады дэманстравалi сваю поўную пагарду да праваслаўнай рэлiгii заваяванага беларускага народу. Некалькi прыкладаў падаецца нiжэй для iлюстраваньня.

На самым пачатку вайны ў 1941 г., нямецкая вайсковая частка затрымалася каля аднэй царквы на Палесьсi, настаяцелям якой быў сьв. Мiкалай Мiхайлоўскi. Немцы хацелi ў царкве зрабiць для сябе начлег, а ў аўтары – канцэлярыю з жанчынамi працаўнiцамi. Настаяцель запратэставаў супроць такога паступаваньня са сьвятыняй i ня пушчаў жанчын у аўтар, згодна з праваслаўнымi правiламi. Разьюшаныя гэтым немцы кiнулiся на яго, вырвалi яму бараду, страшэнна зьдзекавалiся над iм i пасьля застрэлiлi, загадаўшы закапаць на тым-жа мейсцы. Толькi праз месяц матушка сьвятара змагла атрымаць ад немцаў дазвол пахаваць сьв. Мiхайлоўскага на могiльнiку.

аддзел акружыў манастыр у Жыровiцах; немцы вывялi ўсiх манахаў на двор i адлучылi манахаў жыдоўскага паходжаньня. Ня гледзячы на прозьбы арх. Панцялеймана i iншых духаўнiкоў, немцы тут-жа пастралялi ўсiх манахаў жыдоўскага паходжаньня.

Сьв. Ігнат Ярмалюк, сябра Вiленскай духоўнай кансысторыi, арыштаваны немцамi за хрышчэньне жыдоў i выдачу iм мэтрыкаў; памёр у канцэнтрацыйным лягеры.

Сьв. Пётра Бацян, настаяцель прыходу ў Кабыльнiку, арыштаваны СД за дапамогу жыдом i пасаджаны ў турму. Ён меў 60 год, але быў высокага ўзросту i моцнай фiзычнай будовы. Немцы страшэнна зьдзекавалiся над iм у турме: запрагалi ў плуг i гаралi турэмны гарод, скавалi палiцэйскiмi сабакамi i г. п. i закатавалi такiм чынам на сьмерць у Менскай турме ў 1943 г.

Прат. Назарэўскi "Хладзiмер, арыштаваны з дачкой праз СД у сваiм прыходзе Касута, пасьля чаго загiнуў.

Сьв. Малiшэўскi расстраляны праз СД у Слонiме ў 1943 г.

" сялянамi, бо гэта было ў раёне поўнасьцю апанаваным бальшавiцкiмi бандамi. Падчас аблавы на партызанаў немцы захапiлi частку iх i ў успомненага чалавека знайшлi пасьведку сьвятара аб добрым характары. Не уваходзячы ў сутнасьць справы, СД арыштавалi сьвятара Сасноўскага, ламала яму рукi, ногi, жэбры i, зьдзекуючыся, замучыла да сьмерцi.

Такiм чынам, барацьба памiж былымi i цяперашнiмi акупантамi Беларусi вынiшчала беларускi народ, беларускую iнтэлiгэнцыю i беларускае духавенства. Пры разгортаваньнi савецкага бандытызму на Беларусi – узрастаў нямецкi тэррор. Савецкiя банды мардавалi беларускую нацыянальную iнтэлiгэнцыю i адчынена спачуваючае ей сялянства. Немцы мардавалi тых беларусоў, да якiх у начы прыходзiлi збройныя бальшавiкi i гвалтам адбiралi харчы i вопратку. Нямецкiя збройныя акцыi не маглi зьнiшчыць рухлiвых савецкiх бандаў i толькi помсьцiлiся на нявiнным беларускiм жыхарсьцьве. Так, немцы акружылi вёску Сычавiчы з уцалелым ад савецкiх бандаў жыхарствам. Частку жыхароў немцы сагналi ў адзiн вялiкi будынак, а рэшту людзей сабралi на беразе ракi i загадалi iм плыць на другi бераг. 3 кулямётаў немцы перастралялi ўсiх у вадзе. У будынак з сабраным народам немцы ўкiнулi гранаты i спалiлi. Уратавалася толькi адна жанчына, якая здолела вырвацца з полымя i ўскочыць ў студню. Немяц выстралiў некалькi разоў у студню, але не трапiў у жанчыну, якую ўратавалi пазьней надбегшыя з суседнiх вёсак людзi.

Немцы зганялi часамi насельнiцтва вёсак у гумно, цi ў царкву, разам са сьвятаром, i так палiлi жывых з будынкам; уцякаючых людзей дастрэлiвалi. Так было з вёскай Доры, Валожынскага павету i з iншымi вёскамi. Цэлыя воласьцi i паветы былi такiм шляхам поўнасьцю пазбаўленыя насельнiцтва. На абшарах валасьцей: Сват-кi, Мядзела, Кабыльнiк, – нямецкая карная экспэдыцыя поўнасьцю спалiла адным захадам каля 40 вёсак; дзяцей i старых кiдалi жывымi ў вагонь пажараў, пры чым асаблiвымi зьверствамi адзначалiся латыскiя аддзелы СД. Недабiтых жыхароў немцы высылалi на прымусовыя працы ў Нямеччыну.

Пасьля аднэй з такiх акцыяў немцы наладавалi каля 60 вагонаў малымi дзяцьмi ў веку ад 2 год да 10. Гэты цягнiк быў пастаўлены на сьляпую лiнiю у Лынтупах, аб iм “забылiся” i ўсе дзецi перамерлi ў страшэнных цярпеньнях.

Калi савецкiя партызаны ўзрывалi нямецкi вайсковы цягнiк, то немцы выпальвалi ўсе ваколiчныя вёскi, вынiшчаючы насельнiцтва. Калi немяц гiнуў, наехаўшы на мiну, цi застрэлены савецкiмi бандамi, то немцы выпальвалi суседнiя да гэткага здарэньня вёскi, мардуючы насельнiцтва. Цэрквы i сьвятары вынiшчалiся немцамi разам з iншымi будынкамi i насельнiцтвам.

Падчас багаслужэньняў немцы акружалi цэрквы i змейсца забiралi здаровае насельнiцтва на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Гэткiя акцыi былi стасаваныя ад 1943 г. Напр., у в. Сталовiчах так зрабiлi немцы падчас усяночнага багаслужэньня на Вялiкдзень.

У сувязi з пашырэньнем савецкай партызаншчыны на Меншчыне, позна ўвосенi 1942 г. мiтр. Панцялейман быў перавезены праз СД з Лядаў у Вялейку i паселены ў доме пры будынку СД, пры гэтым з абовязкам кожны дзень рэгiстравацца ў мясцовым СД.

Вясной 1943 г. у гэнэральным камiсарыяце Беларусi адбылiся зьмены. Юрда перастаў быць кiраўнiком культурна-палiтычнага аддзелу, а на гэта месца была прызначана iншая асоба. Гэта адбiлася аслабленьнем зацiкаўленьня гэнэральнага камiсарыяту некаторымi пытаньнямi, а так сама справай афармленьня аўтакефалii Беларускай Царквы. Непасрэдны ўплыў на ўладыку Фiлафея па гэтым пытаньнi з боку беларусаў быў немагчымы. Таму беларускi актыў зьвярнуўся да новага кiраўнiка рэлiгiйных спраў у гэнэральным камiсарыяце i вытлумачыў iснуючае неаформленае палажэньне з аўтакефальнасьцяй Беларускай Царквы. Ураднiк быў упэўнены, што аўтакефалiя Беларускай Царквы ўжо поўнасьцю аформлена, бо так яго iнфармавалi з мiтрапалiтальнага кiраўнiцтва царквы. Ураднiк распытаўся аб кроках неабходных да завяршэньня аўтакефалii, аб адносiнах да аўтакефалii ўладыкаў: мiтр. Панцялеймана i арх. Фiлафея i аб поглядах беларусаў на паварот мiтр. Панцялеймана ў Менск да кiраўнiцтва царквой. Апiнiя дэлегацыi была прыхiльнай да справы павароту мiтрапалiта да кiраўнiцтва царквой.

Фiлафея. У сувязi з гэтым арх. Фiлафей склiкаў сынод у сакавiку 1943 г. На паседжаньне сыноду прыбыў толькi яп. Апанас. Ня могучы ўдвух прыняць нiякай асноўнай пастановы, арх. Фiлафей i яп. Апанас зьвярнулiся з лiстом да гэнэральнага камiсара Беларусi, просячы вярнуць у Менск з высланьня мiтр. Панцялеймана. 16-га красавiка 1943 г. мiтрапалiт быў звольнены i прывезены праз СД у Менск, гдзе ён прыступiў да царкоўных спраў.

Дня 17 красавiка распачалiся паседжаньнi сыноду пад старшынствам мiтрапалiта. Першай справай было прыгатаваньне, падпiсаньне i высланьне лiстоў да Канстантынопальскага патрыярха ды – iншых праваслаўных патрыярхаў, з прозьбай прызнаць аўтакефалiю Беларускай Праваслаўнай Царквы. Тэксты лiстоў, прынятыя Ўсебеларускiм Царкоўным Саборам дня 2 верасьня 1942 г., былi апрабаваныя сынодам, з некаторымi зьменамi. Прыняты тэкст лiста да Канстантынопальскага патрыярха быў наступны:

“ВАША СЬВЯЦЕЙШАСТВА, СЬВЯЦЕЙШЫ УЛАДЫКА!

Мы, iерархi Праваслаўнай Беларускай Царквы, зварочваемся да Вашага Сьвяцейшаства i просiм пачуць сваiм, поўным любовi, сэрцам патрэбы нашае Царквы, прыняць iх блiска да свайго сэрца i падаць ей руку помачы ў справе ўладжаньня царкоўнага жыцьця на падставах аўтакефалii.

Праваслаўная вера на беларускiх землях зьявiлася ў 10-м стагодзьдзi. Прынесена яна сюды з Канстантынопалю праз Кiеў i расьцьвiла тут ва ўсiм яе харастве.

Ад самага пачатку гiстарычнага жыцьця нашага народу Праваслаўная вера была магутным дзейнiкам у ягоным жыцьцi i моцнай апорай у зьменнай долi. Пад уплывам Праваслаўнай веры народ наш закрасаваў, душа ягоная ўзбагацiлася ўсiмi хараствамi праўды Божай, землi ягоныя пакрылiся мноствам сьвятыняў, манастыроў i школаў. Разьвiўшы ў сабе найлепшыя стараны чалавечай душы, Беларускi народ даў Царкве сваiх сьвятых (Прэпадобная Эўфрасiньня, князёўна Полацкая; сьв. сьв. Кiрыла i Лаўрэнi – Япiскапы Тураўскiя; Прэпадобны Афанасi, Ігумэн Берасьцейскi; сьв. сьв. Вiленскiя мучанiкi Антонi, Іоанн i Эўстафi) i праз доўгiя вякi захаваў сваю веру Праваслаўную ўва ўсей яе чысьцiнi i непашкоджанасьцi.

Яшчэ ў ХІ-м стагодзьдзi Беларускi народ меў свае япiскапскiя кафэдры ў Полацку, Смаленску i Тураве, а пазьней у Наваградку i ў Берасьцi. У ХІУ-м стагодзьдзi царкоўнае жыцьцё было нагэтулькi шырока разьвiўшыся, што зьявiлася патрэба мець свайго Мiтрапалiта. Першым Мiтрапалiтам Беларускае Мiтраполii, якая тады называлася Лiтоўска-Рускай, быў Раман. У сан Мiтрапалiта ён быў высьвячаны Канстантынопальскiм Патрыярхам Фiлафеям. Мiтрапалiт гэты атрымаў ад Канстантынопальскага Патрыярха правы аўтаномнага, амаль не аўтакефальнага галавы сваей Мiтраполii, намiнальна толькi залежнага ад Канстантынопалю. Пасьля сьмерцi Рамана Мiтрапалiтам Беларускiм стаў Кiпрыян з тытулам Лiтоўска-Кiеўскага. У 1415 годзе быў склiканы ў Наваградку Сабор, на каторым Праваслаўныя Япiскапы выбралi i самi пасьвяцiлi ў сан Мiтрапалiта Лiтоўска-Рускага (Беларускага) Грыгорыя Цамблака. Са сьмерцю Грыгорыя Цамблака (1419 год) Беларуская Мiтраполiя страцiла самастойнасьць i ўвайшла ў склад Кiеўскай Мiтраполii, а пазьней, пасьля злучэньня Лiтоўска-Рускага княства з Польшчай (1569 год) нават адчула вялiкае прасьледваньне з боку фанатычнага каталiцызму ў Полыпчы. Пасьля-ж падзелаў Польшчы (1772 г. – 1796 г.), разам з прылучэньнем Беларускiх земляў да Расеi, i Беларуская Царква перайшла пад юрысдыкцыю Расейскага Праваслаўнага Сыноду.

У 1921 годзе Рыскiм трактатам Беларусь была падзелена на дзьве часткi: гэтак званая Заходняя, апынулася ў гранiцах Полыпчы, дзе праваслаўнае беларускае духавенства i насельнiцтва належылi да Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Большая-ж частка Беларусi, гэтак званая Ўсходняя, адыйшла да Савецкай Расеi, дзе царкоўна-рэлiгiйнае жыцьцё было бальшавiкамi зьнiшчана, сьвятынi разбураны, царкоўная маемасьць адабрана, а япiскапы i сьвятары былi вывезены ў ссылку, дзе загiнулi, або расстрэляны на месцы.

пры ўмове яе аўтакефальнага ўпраўленьня. Падзеленая на дзьве часткi, цяпер Беларусь творыць адзiн дзяржаўны арганiзм пад назовам Гэнэральны Камiсарыят Беларусi.

Усiх жыхароў на Беларусi налiчваецца каля 15 мiлiёнаў, з каторых 85% праваслаўных.

прыходы, разьвiваецца праваслаўная мiсыянэрская праца сярод беларускага насельнiцтва.

Царкоўным жыцьцём на Беларусi кiруе Сабор Япiскапаў i Сынод на чале з Мiтрапалiтам. Сабор Япiскапаў у сакавiку 1942 году падзялiў Беларускую Мiтраполiю на 6 Епархiяў. Усiх Япiскапаў з Мiтрапалiтам разам у сучасны мамэнт ёсьць 5. Прадбачаюцца хiратонii новых Япiскапаў.

Статут для Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы. Гэты Статут складзены на падставе канонаў i традыцыяў Сьвятое Ўсяленскае Ўсходняе Праваслаўнае Царквы. На гэтым самым Царкоўным Саборы пастаноўлена зьвярнуцца да Галоў усiх Праваслаўных Аўтакефальных Цэркваў з прозьбай даць сваё благаслаўленьне на Аўтакефальнае iснаваньне Беларускае Праваслаўнае Царквы.

Поўныя глыбокай пашаны, любовi i адданасьцi да Вас, Най-сьвяцейшы Ўладыка, яшчэ раз просiм даць сваё апостальскае благаславеньне на самастойнае жыцьцё нашае Сьвятое Праваслаўнае Царквы Беларускае i прыняць Яе ў лiк Сёстраў – Сьвятых Аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў ва славу Сьвятой Царквы Хрыстовай i на карысьць богалюбiвага Праваслаўнага Беларускага Народу.

(20. IV. 1943 г., Менск. Божай мiласьцю Мiтрапалiт ПАНЦЯЛЕЙМАН Сьмiрэнны ФІЛАФЕЙ, Арх. Магiлеўскi i Мсьцiслаўскi Сьмiрэнны АФАНАСІЙ, Епiскап Вiцебскi i Полацкi").

Лiсты да патрыярхаў былi перададзеныя ў гэнэральны камiсарыят для перасланьня iх дыплёматычным шляхам. Якi быў далейшы лёс гэтых лiстоў – няведама.

Сынод вырашыў яшчэ шэраг iншых спраў, а памiж iмi – пытанне звароту царкоўнай маемасьцi, сканфiскаванай у сваiм часе савецкiмi ўладамi. Гэта пытаньне было ўзьнята дзеля зьменаў нямецкай палiтыкi ў аграрнай галiне. Да гэтай пары немцы старалiся ўтрымаць сыстэму калгасаў, пакiненую бальшавiкамi, як вельмi добрую для закабаленьня сялянства i эксплёатацыi сельскай гаспадаркi на сваю карысьць. Але, дзеля вайсковых непаводзiнаў i пашыраньня партызанскай барацьбы, немцы былi змушаныя часткова зьмякшыць сваю колёнiяльную палiтыку. Яны распачалi, для прапаганды, праводзiць распадзел калгасаў i надзел сялян зямлёй для карыстаньня. На собскасьць зямля не давалася, бо немцы ўважалi яе за нямецкую собскасьць, як заваяваную iмi. Прынятая сынодам пастанова аб звароце былых царкоўных земляў i iншай маемасьцi, ня была праведзеная ў жыцьцё.

Адбудова царкоўнага жыцьця на ўсходзе Беларусi адбывалася вельмi паволi. Ад'емнае значаньне меў факт, што арх. Магiлеўскi i Мсьцiслаўскi Фiлафей, а таксама яп. Вiцебскi i Полацкi Апанас, анi разу яе наведалi прызначаных для iх епархiяў. Беларускiя вернiкi i адмiнiстрацыя рабiлi на мясцох, што маглi па адбудове сьвятыняў i шукалi духавенства, а з Вiцебска прыбывалi дэлегаты ў Менск з прозьбай аб духаўнiкох, аднак, пераважна бяз вьгаiку, дзеля адсутнасьцi вольных сьвятароў.

гэтай мiсыянэрскай дзейнасьцi. Але, па некаторым часе багаслужэньнi аднаўлялiся ў Смаленску i iншых гарадох. Яп. Сьцяпан дадаткова кiраваў, па даручэньню арх. Фiлафея i яп. Апанаса, Магiлеўскай i Вiцебскай епархiямi. Вялiкiя абшары епархiяў, камунiкацыйныя цяжкасьцi, абставiны вайсковай зоны, – стваралi асаблiва няпрыяльныя ўмовы для мiсыянэрскай працы. На пачатку 1943 году япiскап Смаленскi Сьцяпан зьвярнуўся да мiтрапалiта Панцялеймана з просьбай высьвяцiць у дапамогу яму вiкарыя для гораду Бранска, падаючы кандыдатуру архiмандрыта Паўла (Мяленцьева), расейца. Мiтрапалiт разаслаў лiсты да арх. Вэнэдыкта ў Горадню i да яп. Апанаса ў Наваградак, з запытаньнем аб iх апiнii адносна хiратонii архiм. Паўла. Уладыкi адказалi, што яны ня ведаюць зусiм кандыдата i пакладаюцца на вырашэньне мiтрапалiта разам з арх. Фiлафеям. На склiканай мiтрапалiтам нарадзе пры ўдзеле арх. Фiлафея i яп. Сьцяпана, прыехаўшага ў Менск, было пастаноўлена дня 17 чэрвеня высьвяцiць архiм. Паўла ў сан япiскапа Рослаўльскага, вiкарыя Смаленскай епархii. Хiратонiю выканалi мiтр. Панцялейман i арх. Фiлафей у Менску 11 лiпеня 1943 г.

Беларускае грамадзянства было супроць гэтай хiратонii. Новы япiскап ня быў наагул адпаведным для япiскапскага сану, а з беларускiм народам ня меў нiчога супольнага. Па хiратонii ён чураўся беларускага япiскапату i амаль зусiм ня зносiўся з iм. У сувязi з падрыхтоўкай гэтай хiратонii, група беларускага актыву, дня 5 лiпеня, падала мэмарандум нямецкiм уладам, у якiм гаварылася: “Беларуская Праваслаўная Аўтакефальная Царква сягоньня па складу iерархiчна-адмiнiстрацыйнага апарату, па яго нацыянальным настаўленьнi, устабiлiзавалася як расейская, з моцным антыбеларускiм характарам i, як такая, праяўляе актыўную дзейнасьць. Сэнс гэтага той, каб i праз царкву ўтрымаць лучнасьць абшараў былой “адзiнай недзялiмай Расеi"... Вонкавыя расейскiя чыньнiкi знаходзяць добры адгалосак сваiм iмкненьням у пануючай сёньня iерархii i царкоўнай адмiнiстрацыi Беларускай Царквы. Антаганiзм, iснуючы памiж мiтрапалiтам Беларусi Панцялейманам i кiруючым арх. Фiлафеям, базуецца на падставе выключна асабiстай – за ўладу. Па зьместу працы абодва яны, карыстаючы з нябывалай волi ў адмiнiстраваньнi царквой, дадзенай нямецкiмi ўладамi, утрымлiваюць яе расейскi характар, пакiнуты бальшавiкамi, – пiсалася ў мэмарандуме.

характар царквы i царкоўнай работы, затрымаць Бела-русь у непадзельнасьцi з вялiкiм конглёмэратам „адзiнай недзялiмай (Расеi)" – з аднаго боку, цi з Савецкiм Саюзам – з другога боку. 3 беларускага боку нiхто не паклiканы i не дапушчаецца да высьвятляньня гэтых спраў. А без дакладнейшага кантролю арх. Фi-лафей, цешучыся поўным даверам уладаў, безаглядна праводзiць зьдзек над беларускасьцяй, ды праз царкву ўзмацняе расейскасьць Беларусi. Зьяўляецца неабходным стварэньне ўраду адпаведнага беларускага рэфэрэнта з кампэтэнцыей угляду ў духоўна-нацыянальныя справы Беларусi для рэфэраваньня нямецкiм уладам... Характэрна, што сярод забiтых i прасьледаваных бандытамi сьвятароў няма анi аднаго расейца. Гэта самае сьведчыць аб антыбеларускiм характары бандыцкай работы сярод духоўнага пэрсаналу на Беларусi".

Даверу была ператворана на Раду Даверу. На чаловага мужа даверу быў запрошаны Вацлаў Іваноўскi, старшыня гораду Менску, якi паклiкаў новых супрацоўнiкаў. Сам В. Іваноўскi, як неправаслаўны, ня быў у курсе беларускай царкоўнай справы. 3 нацыянальнага боку, В. Іваноўскi, якi ў палякаў быў сваiм чалавекам, ня меў даверу беларускага праваслаўнага актыву. Рада Даверу ня цiкавiлася царкоўнымi справамi. Такiм чынам спынiўся ўплыў беларускага менскага актыву праз установу мужоў даверу на беларускiя царкоўныя справы.

У сувязi з апошнiмi мэмарандумамi беларусоў, нямецкiя ўлады разаслалi праваслаўнаму духавенству апытальнiкi пэрсанальнага характару, у якiх памiж iншымi, было пытаньне аб нацыянальнай прыналежнасьцi. У запоўненых анкетах духавенства падало у 90% сваю прыналежнасьць да беларускай нацыянальнасьцi; рэшта падала расейскую, або ўкраiнскую нацыянальнасьць. Частка духавенства, падаўшага беларускую нацыянальнасьць, разумела яе ў сэнце расейскага рэгiяналiзму, што Беларусь – гэта таксама расейская зямля. Іншая частка беларускага з паходжаньня духавенства, была так моцна зрусыфiкаванай расейскiмi школамi i расейскай царквой, што думала толькi расейскiмi нацыянальнымi катэгорыямi. Такiм чынам, апытальнiк не адбiваў фактычных нацыянальных суадносiн праваслаўнага духавенства на Беларусi ў тую пару.

Япiскапы знайшлi патрэбным высьвяцiць япiскапа для Гомельшчыны. Арх. Вэнэдыкт выставiў кандыдатуру аўдавеўшага горадзенскага пратаерэя Георгiя Барышкевiча, настаяцеля горадзенскага кафэдральнага сабору. Кандыдат быў адукаванай i паважнай асобай, украiнскага паходжаньня, але вырасшы ў расейскiм асяродзьдзi ён уважаў сябе за расейца. Мiтрапалiт Панцялейман, арх. Фiлафей i яп. Сьцяпан згадзiлiся на кандыдата. Дня 18 верасьня 1943 г. кандыдат быў пастрыжаны ў манаства з iмям Грыгора, а на наступны дзень узьведзены ў сан архiмандрыта праз арх. Вэнэдыкта ў Гораднi. Хiратонiя архiм. Грыгора ў сан япiскала. адбывалася далёка ад Беларусi i пры поўным няведаньнi аб ей праз беларускую грамадзкасьць. Акт высьвячэньня быў выкананы праз Расейскую Зарубежную Царкву ў Вене (Аўстрыя) iерархамi: мiтрапалiтам Анастасiям, мiтрапалiтам Бэрлiнскiм Серафiмам, мiтрапалiтам Парыскiм Серафiмам, япiскапам Венскiм Васiлём, япiскапам Почдамскiм Пiлiпам i арх. Горадзенскiм Вэнэдыктам. Для палагоджаньня пераходу з Расейскай Зарубежнай Царквы ў склад аўтакефальнай Беларускай Праваслаў-най Царквы яп. Грыгор зьвярнуўся з прозьбай да беларускага япiскапату на пачатку 1944 г. Прозьба была палагоджана пазытыўна, пры чым яп. Грыгор злажыў адумысловую дэклярацыю ў гэтай справе. Аднак, ён ня змог выехаць на сваю епархiю дзеля адступленьня нямецкiх войскаў з усходу Беларусi перад савецкiм наступам у 1944 г.

шкодзiлi нямецкiм транспартам для фронту i амаль акупавалi вясковыя абшары Беларусi, мабiлiзуючы прымусова насельнiцтва ў свае аддзелы. Барацьба на нутраным партызанскiм фронце адцягвала ад асноўнага фронту значныя вайсковыя сiлы немцаў. Хочучы схiлiць сымпатыi беларускага народу на свой бок, стра-чаныя праз колёнiяльную тэррорыстычную акупацыйную палiтыку, немцы дапусьцiлi да стварэньня Беларускай Цэнтральнай Рады, як пэўнай формы беларускага нацыянальнага ўраду з вельмi абмяжаванымi кампэтэнцыямi. Да сфэры дзейнасьцi БЦР належылi:

а) вайсковыя справы Беларускай Краёвай Абароны;

б) культура i асьвета;

Пры БЦР быў створаны аддзел веравызнаньняў, якi зьвярнуў сваю ўвагу на дзейнасьць Беларускай Праваслаўнай Царквы.

– ўтрымлiваў iснаваўшы раней стан расейскага засiльля ў царкве на Беларусi, унiкаючы асноўных мерапрыемстваў па беларусiзацыi царквы. Арх. Фiлафей навязаў добрыя дачыненьнi з нямецкiмi палiтычнымi органамi i трымаўся далёка ад беларускага актыву. Для немцаў быў карысны падзел беларускай грамадзкасьцi i яны падтрымлiвалi такую сытуацыю. Прэзыдэнт БЦР Р. Астроўскi ня мог асягнуць супрацоўнiцтва з арх. Фiлафеям i пастанавiў дабiцца адсуненьня яго ад кiраўнiцтва мiтраполiей i выдаленьня з Менску, а назначэньня на яго мейсца яп. Сьцяпана, з якiм ён працаваў на Смаленшчыне. Р. Астроўскi запрапанаваў свой праект мiтр. Панцялейману, аднак не атрымаў згоды. Тады Р. Астроўскi пастанавiў дзеiць сам. Ён выслаў прадстаўнiка да яп. Сьцяпана ў Барысаў, гдзе тады прабываў апошнi, з прапановай прыехаць у Менск. Пасланец не засьпеў яп. Сьцяпана ў Барысаве i справа за-цягнулася.

Тым часам да Гэнэральнага Камiсарыяту Беларусi былi далучаны акругi Берасьцейская i Пiнская, якiя да тэй пары належылi да Дзяржаўнага Камiсарыяту Ўкраiны. БЦР прызначыла туды сваiх намесьнiкаў, а ў царкоўных дачыненьнях гэтыя акругi мелi быць падпарадкаванымi Беларускай Праваслаўнай Царкве. У Берасьцi быў тады япiскапам Іоан (Лаўрыненка), а ў Пiнску – мiтрапалiт Палескi Аляксандра (Іназемцаў). Арх. Берасьцейскi Іоан, якi належыў да Ўкраiнскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы, падаў заяву беларускаму япiскапату аб прыняцьцi яго ў юрысдыкцыю Беларускай Царквы. На жаданьне мiтрапалiта Панцялеймана арх. Іоан выпаўнiў адумысловую дэклярацыю i быў прыняты ў юрысдыкцыю Беларускай Праваслаўнай Царквы пастановай сыноду на пачатку красавiка 1944 г. з захаваньнем тытулу: “архiяпiскап Палескi i Берасьцейскi".

Маючы на думцы замену старога мiтр. Панцялеймана на малодшага i больш элястычнага мiтр. Палескага Аляксандра, прэзыдэнт БЦР Р. Астроўскi запрасiў яго у Менск, карыстаючы з нагоды далучэньня Пiнскай акругi да Беларусi. На пачатку траўня мiтр. Аляксандра прыбыў у Менск i затрымаўся са сваiм акружэньнем у Беларускай Цэнтральнай Радзе, як госьць Прэзыдэнта. Мiтр. Аляксандра ўважаў за свайго кiраiерарха мiтр. Варшаўскага Дзянiса i належыў да яго юрысдыкцыi. Цяпер мiтр. Аляксандра пастанавiў перайсьцi ў юрысдыкцыю аўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы. Прэзыдэнт БЦР даў банкет у сваей сядзiбе ў чэсьць iерархаў Беларускай Царквы, пры ўдзеле новапрыбыўшых уладыкаў: мiтр. Аляксандра i арх. Іоана. Сьвецкiя прамоўцы горача вiталi Беларускую Царкву як аўтакефальную, але ўладыкi захоўвалiся з рэзэрвай i не прамаўлялi.

Астроўскi выслаў лiст царкоўнаму кiраўнiцтву.

Дня 12 траўня 1944 г. мiтр. Панцялейман склiкаў сабор япiскапаў. На парадку нарадаў было жаданьне нямецкiх уладаў, каб беларускi япiскапат, па прыкладу iншых цэркваў пад нямецкай акупацыяй, выявiў свае адносiны да нядаўна адбыўшыхся выбараў патрыярха ў Маскве. На сваiм паседжаньнi з дня І5 траўня пад старшынствам мiтр. Панцялеймана сабор япiскапаў прыняў адпаведную пастанову. Наступна сабор разважыў лiст Прэзыдэнта БЦР, скiраваны да мiтр. Панцялеймана, у якiм былi дамаганьнi:

1) актывiзацыi Беларускай Праваслаўнай Царквы ў справе нацыянальнага будаўнiцтва Беларусi;

2) выдаваньня рэлiгiйных часапiсаў i падручнiкаў для навучаньня рэлiгii;

3) пераўзгадаваньня часткi беларускага грамадзянства, атручанага бальшавiцкай прапагандай Масквы;

4) выконаваньня назначэньняў, перамяшчэньняў i звальненьняў асобаў духоўнага сану праз царкоўную ўладу пасьля ўзгадненьня з аддзелам веравызнаньняў БЦР;

i кiраваньня, хоць фармальна яшчэ няпрызнаная iншымi Праваслаўнымi Аўтакефальнымi Цэрквамi аўтакефальнай, паводля самой iстоты сваей дзейнасьцi ня можа быць iншай, як нацыянальнай Царквой Беларускага Народу i дзеля гэтага павiнна ўзгадоўваць беларускае праваслаўнае грамадзянства ў нацыянальным духу, прымаючы пад увагу гiстарычнае мiнулае нашага Беларускага Народу, яго шматгадовую сувязь з аднаго боку з Масквою, а з другога – Польшчаю, якiя спрычынiлiся ў значнай меры да дэнацыяналiзацыi нашага народу, Сабор Япiскапаў Праваслаўнае Беларускае Царквы знаходзiць, што нацыянальнае адраджэньне беларускага народу зьяўляецца справай вельмi важнай i патрабуючай шматгадовай i энэргiчнай працы ўсiх здаровых нацыянальных сiлаў беларускага грамадзянства. Праваслаўны Япiскапат Беларускай Цар-квы лiчыць сваiм сьвяшчэнным абавязкам засьведчыць, што нармальнае нацыянальнае адраджэньне нашага Беларускага Народу i будучая шчасьлiвая яго доля магчымы ў тым выпадку, калi ў аснову будаўнiцтва нацыянальнага беларускага жыцьця будуць паложаныя здаровыя i моцныя падвалiны, якiмi зьяўляюцца перадусiм рэлiгiя i рэлiгiйнае ўзгадаваньне. Праваслаўная Царква на Беларусi, якая зьяўляецца рэлiгiйнай i маральнай узгадавальнiцай чатырох пятых усяго Беларускага Народу, ня можа i не "мае права адмаў-ляцца ад сваей нацыянальнай рэлiгiйнай працы i япiскапы яе даложуць усiх стараньняў, каб гэта работа была плоднай i карыснай для жыцьця i шчасьця Беларускага Народу.

Калi ўмовы цяперашняга ваеннага часу не дазваляюць разгарнуцца шырокай i ўсебаковай дзейнасьцi Праваслаўнай Царквы i выявiць вялiкiя посьпехi сваей працы ў нацыянальным напрамку, дык гэта не азначае, што Праваслаўная Беларуская Царква адмаўляецца ад удзелу ў працы над адраджэньнем Беларускага Народу i яго самастойнага нацыянальна-дзяржаўнага будаўнiцтва. Праваслаўная Беларуская Царква робiць усё тое, што Яна можа i пгто магчыма ў цяперашнi цяжкi ваенны час. Вялiкiм дасягненьнем апошняга часу для Праваслаўнай Беларускай Царквы зьяўляецца павялiчэньне лiку Яе найбольш адказнымi i дастойнымi прадстаўнiкамi ў асобах новаўступiўшых у Яе лона япiскапаў, жадаючых паслужыць нашаму шматпакутнаму Беларускаму Народу ўсiмi сiламi i здольнасьцямi.

Сабор Япiскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы сваю царкоўную ахвярную працу над адраджэньнем Беларускага Народу i яго дзяржаўнага будаўнiцтва разумее ня iначай, як у добрым супрацоўнiцтве з нацыянальнай Беларускай Дзяржаўнай Уладай i пры наяўнасьцi iснуючага цяпер аддзяленьня Царквы ад Дзяржавы, i было-б вельмi сумным i шкадлiвым для справы адраджэньня нашага Беларускага Народу i Беларускай Дзяржаўнасьцi, калi-б адносiны гэтыя зьмянiлiся на варожыя. Маючы гэта на ўвазе, Праваслаўны Беларускi Япiскапат заўсёды з прыемнасьцю гатоў прымаць да ведама ўсе добрыя i карысныя жаданьнi i рады сьвецкае нацыянальнае беларускае ўлады, скiраваныя для дабра i карысьцi Праваслаўнай Беларускай Царквы, спадзяючыся, што i БЦР i ўсе падлягаючыя ей урадавыя асобы i ўстановы з такою-ж увагаю i даверам будуць адносiцца да пажаданьняў i просьбаў Беларускай Праваслаўнай Царквы i Яе прадстаўнiкоў i ўстановаў.

Сабор Япiскапаў Праваслаўнай Беларускай Царквы, як ахоўнiк чысьцiнi Праваслаўнай веры i маралi, а так сама, як абаронца праваслаўных усяленскiх канонаў Царквы Хрыстовай, ня можа адмовiцца ад таго, што творыць аснову кананiчнага ўстраеньня ўсякай Праваслаўнай Хрысьцiянскай Царквы, у тым лiку i Царквы Беларускай. 3 гэтага пункту гледжаньня Ён ня можа прызнаць справядлiвым i карысным, а гэта значыць i дапушчальным, каб сьвецкая ўлада ўмешвалася ў чыста нутраныя справы Царквы i iмкнулася прысабечыць кананiчныя прэрагатывы i кампэтэнцыi Сабору Япiскапаў, або Сьвяшч. Сыноду, або паасобнага япiскапа, цi нават сьвятара – настаяцеля, якiя iнстытуцыi i асобы, згодна з дадзенай праз iх прысягай, ня маюць права адмовiцца ад прысвоеных iхняй кампэтэнцыi правоў.

Нiякiя распараджэньнi, або загады Беларускай Цэнтральнай Рады, якiя супярэчуць iстотным правiлам кiраўнiцтва Праваслаўнымi Цэрквамi, нi адна царкоўная ўстанова i нi адзiн адказны царкоўны прадстаўнiк ня маюць права выконываць.

Разглядаючы па парадку пытаньнi, пастаўленыя на пачатку гэтай пастановы пад рубрыкамi: 1, 2, 3, 4, 5 Сабор Япiскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы адначасова вiтае пажаданьне Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады, пададзенае ў § 4 i 5 гэтае пастановы, дык Сабор лiчыць гэтыя пажаданьнi цэнтральнай сьвецкай беларускай улады, прадстаўленыя ў форме просьбы сп. Прэзыдэнта БЦР, немагчымымi для ажыцьцяўленьня, як ня згодныя з аснаўнымi канонамi Усяленскае Праваслаўнае Царквы i парушаючымi iстотныя прэрогатывы царкоўнае ўлады, няўхiльнай кансэквэнцыяй якiх будзе поўная дэзарганiзацыя царкоўнага епархiяльнага кiраунiцтва i агранiчэньне кананiчнай улады епархiяльнага япiскапа, адзiнай адказнай асобы па кiраўнiцтву сваей епархiяй.

1) 3 вялiкiм задаваленьнем прывiтаць iснаваньне Беларускай Цэнтральнай Рады, як нацыянальнае ўлады беларускага народу. Пажадаць ей посьпехаў у яе дзейнасьцi для дабра беларускага народу.

2) Заклiкаць усё духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы да энэргiчнай i супольнай пастырскай працы, скiраванай да падняцьця як рэлiгiйна-маральнага, так i нацыянальнага ўзроўню праваслаўных слаёў Беларускай Царквы.

3) Забавязаць усё духавенства Праваслаўнай Беларускай Царквы ў пропаведзi, у школах i ўзаемаадносiнах з прыхаджанамi карыстацца выключна беларускай мовай.

4) Забавязаць усiх сьвяшчэнна- i царкоўна-служыцяляў авалодаць у магчыма кароткiм часе беларускаю народнаю моваю.

5) Для падрыхтоўкi нацыянальна-сьведамага маладога духавенства забавязаць прэасьвяшчэнных Епар-хiяльных Япiскапаў парупiцца аб хутчэйшым адчыненьнi Праваслаўных духоўных школаў.

6) Даручыць Блажэньнейшаму Мiтрапалiту Панцялейману, як першаiерарху Беларускай Царквы, i ўсiм епархiяльным япiскапам, першаму ў Менску пры мiтраполii, а апошнiм у сваiх епархiях, парупiцца аб наладжваньнi выдавецтва духоўна-друкаваных пэрыядычных часапiсаў, календароў i рэлiгiйна-маральнай лiтаратуры на беларускай мове.

7) Даручыць Сьвяшч. Сыноду прысьпешыць выданьне падручнiкаў Закону Божага на беларускай мове.

8) Што датычыць прозьбы сп. Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады ў справе назначэньняў, перамяшчэньняў, звальненьняў i рукапалажэньняў сьвяшчэннаслужыцеляў, дык выкананьне яе ў прапанаванай форме без вялiкай для царквы шкоды лiчыць немагчымым, па вышэйпададзеным матывам.

9) Копii гэтай пастановы прадставiць сп. Прэзыдэнту Беларускай Цэнтральнай Рады i ўсiм прэасьвяшчэнным сябрам Сабору Япiскапаў Сьв. Праваслаўнай Беларускай Царквы.

Сабор япiскапаў разглядаў яшчэ iншыя справы i прыняў па iх пастановы, як нiжэй:

1) “3 увагi на вялiкiя клопаты масьцiтага Першаiерарха Беларускай Праваслаўнай Царквы, мiтрапалiта Панцялеймана, у справе арганiзацыi гэтай Царквы i ацанiўшы яго працу i глыбокае сьмiрэньне пры ўстанаўленьнi мiрнай атмасфэры жыцьця гэтай Царквы, з пачуцьцём сардэчнай удзячнасьцi iменаваць яго – мiтрапалiта Панцялеймана – тытулам “Яго Блажэнства", праднасiць перад iм крыж i насiць яму дзьве панагii".

".

епархiях, згодна з апiнiямi Сьвяшч. Сабору Япiскапаў. Адначасна забавязаць Сьвяшч. Сьгаод унесьцi ў праграму багаслоўскiх школаў пажаданьне Сабору Япiскапаў, каб усе вучнi гэтых школаў што дня прысутнiчалi на раньнiм багаслужэньнi i прымалi ўдзел у чытаньнi i сьпеве падчас гэтых багаслужэньняў".

Божага ўва ўсiх школах Беларусi ў мэтах узгадаваньня маладога пакаленьня ў здаровым маральным духу. .. Памiнаць на вялiкай i сугубай екценiях Беларусь у наступны спосаб: ,,О стране нашей Беларусской, о предержашiх властех ея..." i г. д., аб чым паведамiць усiх прэасьвяшчэнных уладыкаў. 5) „Зацьвердзiць i падпiсаць статут Беларускай Праваслаўнай Царквы, зьмянiўшы некаторыя параграфы яго".

Сабор япiскапаў выбраў у новы склад сыноду: арх. Магiлеўскага Фiлафея, яп. Вiцебскага Апанаса i яп. Гомельскага Грыгора: заступнiкамi былi выбраныя: ял. Смаленскi Сьцяпан i арх. Палескi Іоан.

Блажэньнейшага Мiтрапалiта Панцялеймана i ўсяго Сабору Япiскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы". У выкананьне гэтай пастановы быў высланы лiст да мiтр. Аляксандра, якi адпiсаў 15 траўня, што:

б) iм будзе прадстаўлена згода мiтр. Варшаўскага Дзянiса на пераход яго, i япiскапа Берасьцейскага Георгiя, у юрысдыкцыю Сабору Япiскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы:

в) мiтр. Аляксандра просiць захаваць за iм права праднашэньня Сьв. Крыжа падчас багаслужэньняў на тэрыторыi яго епархii, што дадзена яму Саборам Япiскапаў Украiнскай Аўтакефальнай Царквы, як старшынi гэтага Сабору.

Сабор Беларускiх Япiскапаў разважаў лiст мiтр. Аляксандра i пастанавiў наступнае:

таксама дэклярацыi аб кананiчным падпарадкаваньнi Блажэньнейшаму Мiтрапалiту Панцялейману i Сабору Япiскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

2) Адносна просьбы Мiтрапалiта Аляксандра аб захаваньнi за iм права праднашэньня сьв. Крыжа падчас багаслужэньня на тэрыторыi яго епархii, дадзенага яму Саборам Япiскапаў Украiнскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, як старшынi гэтага Сабору, – зажадаць адмовiцца ад ураду старшынi Сабору Япiскапаў Ўкраiнскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы i – (ад) кананiчнай сувязi з япiскапамi гэтай Царквы.

3) Палескiя епархii, узглаўляныя мiтрапалiтам Аляксандрам i архiяп. Іоанам, лiчыць падзеленымi мiж iмi згодна з вырашэньнем Арбiтражнай Камiсыi, запiсаным у пратаколе ад 14-га траўня 1944 г., пайменна: мiтрапалiту Аляксандру пакiнуць тую тэрыторыю, у якую ўваходзяць гарады: Пiнск, Столiн, Кобрынь, Сарны з iх гэбiтамi, iменавацца мiтрапалiту Аляксандру епархiяльным архiрэям Пiнскiм i Палескiм. Архiяп. Іоану – гор. Берасьце з яго гэбiтамi, гарады: Камень-Кашырскi, Ковель i Любомль з iх гэбiтамi (акругамi) i iменавацца архiяпiскапам Берасьцейскiм i Ковельскiм. Аднак, падзел епархii i найменаваньне епархiяльных Архiрэяў уваходзяць у сiлу па канчатковым уваходзе ў склад Сабору Япiскапаў Беларускай Праваславнай Царквы мiтрапалiта Аляксандра i япiскапа Георгiя.

4) Па атрыманьнi ад япiскапа Георгiя звальняючай граматы ад мiтрапалiта Дзянiса i дэклярацыi аб кананiчным падпарад-каваньнi Мiтрапалiту Панцялейману лiчыць япiскапа Георгiя прынятым у склад Сабору Япiскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, прычым прысвоiць яму, як вiкарнаму япiскапу Палеска-Пiнскай епархii, тытул: „Япiскап Кобрыньскi".

5) Прасiць Блажэньнейшага Мiтрапалiта Панцялеймана зьвярнуцца з брацкiм лiстом да гэтых Архiрэяў Палесься, каб духавенства, якое было ў iх падпарадкаваньнi, але пасьля падзелу стаўшае ў iншай епархii, не адчувала нiякiх рэпрэсыяў з боку сваiх новых архiрэяў i, каб усе, быўшыя да гэтага часу кары ў адносiнах да сьвятароў, прызнаваўшых сваiм другога япiскапа, былi зьнятыя".

на беларускай зямлi.

Дня 27 чэрвеня 1944 г. у Менску адбыўся агульнанацыянальны зьезд – Другi Ўсебеларускi Кангрэс, з мэтай вырашэньня лёсу Беларусi ў вытварыўшайся цяжкай сытуацыi. Кангрэс уневажнiў усе папярэднiя пастановы акупантаў адносна падзелу iмi Беларусi; сьцьвердзiў, што беларускi народ не прызнае накiнутай бальшавiцкай Москвой формы БССР за сваю дзяржаву, таму галасы урадаў: СССР, БССР, як i польскага эмiграцыйнага ўраду адносна Бэларусi –. зьяўляюцца няважнымi; пацьвердзiў пастанову Рады Беларускай Народнай Рэспублiкi з 25 сакавiка 1918 г., абвяшчаючую дзяржаўную незалежнасьць Беларусi; выбраў Беларускую Цэнтральную Раду, як адзiнага законнага прадстаўнiка ў сучаснасьцi ад беларускага народу i ягонага краю.

Ад духавенства Беларускай аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы на кангрэсе прымалi ўдзел прадстаўнiкi з Менску i паасобных акругаў, а мiж iмi: арх. Фiлафей – заступнiк мiтрапалiта ўсяе Беларусi, прат. М. Лапiцкi, прат. Я. Балай, сьв. У. Г. i iнш. Арх. Фiлафей выступiў з прамовай да кангрэсу, у якой прывiтаў дэлегатаў; адначасна ён сьцьвердзiў аб арганiзацыi Беларускай Праваслаўнай Царквы шляхам царкоўнага сабору, прывiтаў Беларускую Цэнтральную Раду, як найвьшiэйшую беларускую ўладу, i зьвярнуў увагу на неабходнасьць адбудовы рэлiгiйна-маральнага характару народу ў супроцьстаўленьнi бальшавiзму.

На агульную колькасьць 1039 дэлегатаў кангрэсу розных веравызнаньняў праваслаўныя станавiлi лiчбу 903 асобы.

Беларуская аўтакефальная Праваслаўная Царква ў палове 1944 г. складалася з 9-цёх епархiяў, пайменна: Менска-Вiленская, Наваградзка-Баранавiцкая, Берасьцейска-Палеская, Смаленска-Бранская Вiцебска-Полацкая, Магiлеўска-Мсьцiслаўская, Гомельска-Мазырска-я i Беластоцка-Горадзенская; апошняя з аўтаномнай залежнасьцяй дзеля аддзяленьня яе ад Беларусi немцамi i далучэньня да Ўсходнiх Прусаў. На ўсе епархii, за выняткам Наваградзка-Баранавiцкай, былi прызначаныя япiскапы. Аднак, арх. Магiлеўскi Фiлафей кiраваў Менскай епархiяй i прабываў у Менску, як заступнiк мiтрапалiта. Яп. Вiцебскi Апанас, часова кiраваў Наваградзкай епархiяй.

Адбудова царкоўнага жыцьця на Усходняй Беларусi пасоўвалася вельмi паволi. Духавенства тут было вельмi мала i яно прабывала па гарадох. Сельскiя прыходы амаль зусiм ня мелi духавенства. Арх. Фiлафей i яп. Сьцяпан высьвячалi духаўнiкоў для ўсходу Беларусi, аднак гэтыя сьвятары ня мелi багаслоўскай падрыхтоўкi i не маглi належна праводзiць мiсыянэрскай працы сярод пасавецкага насельнiцтва. Сярод кандыдатаў на духаўнiкоў траплялiся асобы бяз нутранога iдэйнага паклiканьня для душпастырскай працы, якiя кiравалiся толькi матар'яльнымi i вузка эгаiстычнымi мэтамi.

3 нацыянальнага боку, гэта былi людзi пераважна зьвязаныя з расейскай царквой на Беларусi i таму абыякавыя, цi нават варожыя да нацыянальнай беларускай справы. Зразумела, што такiя духаўнiкi не маглi належна служыць анi рэлiгiйным, анi нацыянальным патрэбам беларускага народу.

Для падрыхтоўкi кандыдатаў у духоўны стан у 1942 г. былi арганiзаваныя пастырскiя курсы ў Менску i Наваградку. Гэта былi каротка-тэрмiновыя курсы з вельмi скарочанай праграмай навучаньня.

Яны не маглi належна падрыхтаваць кандыдатаў у цяжкiх iснуючых абставiнах i мелi пераходны характар, запаўняючы толькi часткова вялiкую патрэбу ў святарах.

Лапiцкi.

Адзiн яп. Сьцяпан ня мог спраўляцца з вялiзнымi патрэбамi ў царкоўнай галiне Ўсходняй Беларусi. У абставiнах амаль адсутнасьцi сталага епархiяльнага кiраўнiцтва i кантролю, мясцовыя сьвятары i сьвецкiя ўлады карысталi з вялiкай свабоды у царкоўных справах. Пры паветавых, гарадзкiх i акруговых управах iснавалi аддзелы рэлiгiйных спраў, кiраўнiкi якiх спаўнялi ролю царкоўнага кiраўнiцтва i выяўлялi яе нават над сьвятарамi. У некаторых мясцох гэтыя кiраўнiкi рабiлi шмат дабра для царквы, а ў iншых -- шкодзiлi i затрымлiвалi поступ царкоўна-прыходзкага жыцьця. Гэта залежыла ад асабiстага настаўленьня кiраўнiка да царквы. Такiя самыя аддзелы iснавалi пры адмiнiстрацыi i ў Заходняй Беларусi, пад кiраўнiцтвам цывiльнай улады; аднак, тут царкоўнае жыцьце было арганiзавана i рэлiгiйныя аддзелы ў яго ня ўмешвалiся.

Беларусы каталiкi ў Другую Сусьветную Вайну старалiся беларусiзаваць каталiцкае царкоўнае жыцьцё. Аднак захады беларусоў спатыкалi вялiзныя перашкоды нутранога i вонкавага характару. Да нутраных перашкодаў належылi: поўнае апанаваньне кiраўнiцтва каталiцкай царквой на Беларусi праз шавiнiстых палякоў. Ачолiваючы арцыбiскуп Яблжыкоўскi ў Вiльнi i амаль усе ксяндзы на парафiях, па даўнейшаму праводзiлi праз касьцёлы польскую нацыяналiстычную палiтыку i супроцьставiлiся беларусiзацыi парафiяльнага жыцьця. Нямецкiя ўлады выкрывалi сувязь польскага каталiцкага духавенства з польскiм партызанскiм рухам i часта расстрэлiвалi ксяндзоў на Заходняй Беларусi.

Арцыбiскуп Яблжыкоўскi камандыраваў цэлыя групы ксяндзоў палякоў на Усходнюю Беларусь улетку ў 1941 г. Яны энэргiчна адбудоўвалi парафiяльнае жыцьцё, касьцёлы i стваралi польскiя парафii. Нямецкая палiтыка была варожай адбудове каталiцтва наагул на Усходняй Беларусi, а польскасьцi, як нацыянальнай плынi. Прыбыўшыя на ўсход палякi ксяндзы атрымалi ад немцаў загад спынiць тут сваю дзейнасьць i выехаць адгэтуль туды, скуль яны прыбылi. Аднак, ксяндзы не падпарадкавалiся i працавалi далей на парафiях. Усе яны былi арыштаваныя нямецкiмi ўладамi i расстраляныя. Такi самы лёс спатыкаў наступныя групы палякоў ксяндзоў, камандыраваных на Ўсходнюю Беларусь. Аднак, праз увесь час, аж да 1944 г., ксяндзы палякi былi камандыраваныя на Усходнюю Беларусь.

Шэраг ксяндзоў палякоў, з парафiяў прылягаючых да былой Савецкай Беларусi, выяжджалi на ўсход у суседнiя вёскi i мястэчкi, для часовай мiсыянэрскай працы, як ксёндз з Івянца i iнш. Аднак, нямецкiя ўлады загадвалi iм спынiць гэту дзейнасьць.

Летам у 1941 г. на Усходнюю Беларусь прыбылi ксяндзы беларусы: Малец, Глякоўскi, Татарыновiч, а пазьней В. Гадлеўскi. Яны праводзiлi дзейнасьць ў Менску i суседнiх мястэчках, адбудоўваючы касьцёлы, адабраныя ад вернiкаў бальшавiкамi, i арганiзавалi парафiяльнае жыцьцё у беларускiм духу. Аднак, у 1942 г. былi арыштаваныя ксяндзы Малец i Глякоўскi i лёс iх застаўся няведамы, хаця паводля некаторых вестак яны мелi быць расстраляныя праз СД. Кс. Вiнцук Гадлеўскi абслугоўваў прыход у Менску, займаючы адначасна высокае становiшча Галоўнага Школьнага Інспэктара Беларусi. Кс. Гадлеўскi праводзiў асьветную i рэлiгiйную дзейнасьць у нацыянальным беларускiм напрамку. Аднак, у сьнежнi 1942 г. ён быў арыштаваны ў сваiм памешканьнi ў Менску праз СД. I. Касяк наведаў аддзел палiтыкi Гэнэральнага Камiсарыяту ў Менску з запы-таньнем аб прычынах арышту i аб лёсе кс. Гадлеўскага. Кiраўнiк аддзелу адказаў, што кс. Гадлеўскi знаходзiцца ў Рызе, гдзе ён прыдзелены да працы, пры якой ён будзе карысьнейшым, чым у Менску. Іншыя iнфармацыi прынесьлi вестку аб расстрэле кс. Гадлеўскага праз СД у Менску.

Менск застаўся без каталiцкага духавенства. Часова адпраўляў багаслужэньнi ў Менскiх касьцёлах лiтоўскi вайсковы ксёндз Ігнатовiчас, якi абслутоўваў лiтоўскiя баталiёны, стацыянаваныя на Меншчыне.

Іезуiты каталiкi ўсходняга абраду разгортвалi сваю дзейнасьць у гэтым часе на Заходняй Беларусi. У красавiку 1942 г. настаяцель iх мiсыйнага асяродзьдзя ў Альбэртыне, каля Слонiма, кс. А. Неманцэвiч, атрымаў з Рыму адумысловыя паўнамоцтвы ў гэтым напрамку i тытул папскага экзарха для каталiкоў усходняга абраду на Беларусi. Па сваiх захадах перад нямецкiмi ўладамi кс. Неманцэвiч атрымаў легалiзацыю свайго становiшча для ўсей Беларусi, хаця тут ў тую пару зусiм ня было каталiкоў ўсходняга абраду. Кс. Неманцэвiч праводзiў сваю дзейнасьць цяпер як беларус, хаця за папярэдняга польскага панаваньня на Беларусi ён дзеiў iнакш. Кс. Неманцэвiч праводзiў думку, што нацыянальнай беларускай рэлiгiяй павiнна быць вунiяцтва, бо нiбы так было ў мiнулым; праваслаўе было экспозытурай расейцаў, а каталiцтва – выкарыстоўвалi палякi. Беларусы каталiкi падтрымлiвалi i дапамагалi кс. Неманцэвiчу. У Баранавiчах падобную дзейнасьць разгортваў а. Л. Гарошка.

У жнiўнi 1942 г. кс. Неманцэвiч быў арыштаваны праз СД i вывезены ў Менск, гдзе быў расстраляны. Пасьля гэтага з Альбэртыну выехалi ў Львоў усе каталiцкiя манахi, супрацоўнiкi кс. Неманцэвiча. Так была спыненая дзейнасьць iезуiцкай мiсыi ўсходняга абраду ў Альбэртыне, заснаваная тут у 1924 г. для наварачваньня праваслаўных у вунiю.

сваю дзейнасьць на Ўсходнюю Беларусь. Шырэйшую дзейнасьць разгортаваў прэсьвiцер Дзекуць-Малей. Баптыстыя праводзiлi сваю працу на беларускай мове, выдавалi беларускiя малiтаўнiкi.

У канцы чэрвеня 1944 г. савецкiя армii распачалi моцнае наступленьне на Беларусь, прарвалi нямецкi фронт памiж Вiцебскам i Воршай i пашлi на захад. Новая савецкая акупацыя нясла на Беларусь палiтыку вынiшчаньня тэррорам усяго арганiзаванага нацыянальнага беларускага жыцьця. Вялiкае мноства народу, сялян, мяшчан i iнтэлiгэнцыi пакiдалi родную зямлю перад пагрозай вынiшчэньня бальшавiкамi. Усе iерархi Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, мноства сьвятароў i царкоўных дзеячоў – выехалi на захад, у Нямеччыну.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Довгялло Д. Н. – К истории православной западно-русской церкви до половины XVII века, Вильна, 1908.

2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П. И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.

3. Касяк, І. З гiсторыi Праваслаўнай Царквы беларускага народу / І. Касяк. - Нью-Йорк, 1956. - 191с.

"Новое знание", 2001. – 192с.