Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Екатерина II (ekaterina-ii.niv.ru)

   

Аўтакефальны Сабор Беларускай Праваслаўнай Царквы

Аўтакефальны Сабор Беларускай Праваслаўнай Царквы

Пасьля вывазу мiтрапалiта Панцялеймана ў Ляды, царкоўнымi справамi пачаў кiраваць ягоны заступнiк арх. Фiлафей. Беларускi актыў спадзяваўся цяпер хуткага правядзеньня аўтакефалii i беларусiзацыi царквы. Але, калi не рабiлiся нiякiя захады ў азначаных справах, то, па некаторым часе, за сутэстыяй беларускага актыву, была склiкана ў мiтрапалiтальным доме нарада. Апрача ўспамiнаных раней беларускiх актывiстых, арх. Фiлафей запрасiў на нараду асоб з прорасейскай арыентацыей, супрацiўных беларусiзацыi i аўтакефалii царквы на Беларусi, як: прат. Вiталi Багаткевiч, iнж. Аўген Малевiч i iнш. На гэтай нарадзе бальшыня высоўвала патрэбу праводжаньня беларусiзацыi i аўтакефалii Беларускай Царквы. Супроцьставячыся гэтаму выступалi запрошаныя арх. Фiлафеям русафiлы. Сам арх. Фiлафей заняў становiшча захаваньня iснуючага стану ў царкве, бо, як ён гаварыў, маюцца розныя i процiлежныя погляды, таму належыць лепш запазнацца з цэласьцяй спраў i не сьпяшацца са зьменамi ў царкоўным жыцьцi.

Справы беларусiзацыi i правядзеньня аўтакефалii Беларускай Праваслаўнай Царквы ўздымалiся на паседжаньнях Цэнтральнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы, да якой належыў i арх. Фiлафей. Аднак, арх. Фiлафей заўсёды даваў вымiнаючыя адказы, адкладваючы на пазьней пытаньнi царквы, а часамi – проста апушчаў паседжаньнi рады, калi царкоўныя пытаньнi ўспомненага вышэй характару ўзьнiкалi на нарадах БНС.

першым з iх прапанавалася назначэньне сьвятароў беларусаў сябрамi Менскай Духоўнай Кансысторыi i замена русафiльскай часткi менскага духавенства на ведамых беларускiх сьвятароў, прозьвiшчы якiх былi пададзеныя ў мэмарандуме.

для Полацкай епархii; 4) арганiзаваць духоўныя кансысторыi пры архiрэях – па 3 сьвятары беларусы; 5) правесьцi рэгiстрацыю ўсiх благачынных па мiтраполii да 10 лiпеня, з мэтай перамяшчэньня iх, звальняючы расейцаў i прызначаючы беларусаў; 6) арганiзаваць пры архiрэях рады з асобаў духоўных i сьвецкiх, нацыянальна сьведамых беларусаў; 7) у кожнай епархii арганiзаваць пастырскiя курсы для падрыхтоўкi кандыдатаў беларусаў у сьвятары; 8) камандыраваць духавенства з заходнiх абшараў Беларусi на ўсходнiя i арганiзаваць благачыньнi на ўсходзе; 9) вызначыць камiсыю для перагляду i магчымай перапрацоўкi статуту, запрапанаванага Гэнэральнаму Камiсару Беларусi; 10) вызначыць камiсыю для перагляду гаспадарчай справы мiтраполii; 11) вызначыць рэдакцыю для духоўнага воргану i выдаваць яго месячна.

Беларускай Царквы. Ён прызначыў сьв. М. Лапiцкага сябрам менскай кансысторыi i настаяцелям чыгуначнай царквы ў Менску; сьв. Н. П, з вышэйшай багаслоўскай асьветай, ён звольнiў з настаяцельства чыгуначнай царквой, абяцаючы назначыць яго настаяцелям прыходу на правiнцыi, калi будзе вольны прыход, а тым часам пакiнуў зусiм бяз прыходу i бяз прызначэньня. Гэта былi шыканы сьв. П. за тое, што ён найболып настойлiва са сьвятароў дамагаўся зьменаў у царкоўным жыцьцi. На рэшту дамаганьняў арх. Фiлафей адказаў, што ён iх выканаць ня можа, бо яны належуць да кампэтэнцыi мiтрапалiта, а ён не зьяўляецца мiтрапалiтам. Аднак, такая аргумэнтацыя не пераконывала актыву, бо згодна дэкрэту мiтр. Панцялеймана арх. Фiлафей выконываў абовязкi мiтрапалiта ў iх поўным абсягу, як заступнiк. Ад гэтай пары было ясным, што папярэдняя барацьба памiж арх. Фiлафеям i мiтр. Панцялейманам, збо-ку першага, мела асабiсты амбiцыйны характар – асягнуць кiраўнiчае становiшча ў царкве, а ня была вынiкам нацыянальнай iдэолёгii. Арх. Фiлафей абапiраўся на русафiльскiм духавенстве, як i мiтр. Панцялейман. Па выезьдзе сьв. М. Лапiцкага з Менску, на яго мейсца зараз-жа быў прызначаны арх. Фiлафеям русафiл сьв. Вiталi Багаткевiч. Сьв. В. Багаткевiч прыехаў у Менск i распачаў працу ў кансысторыi ды службу ў чыгуначнай царкве. Аднак, ён хутка зарыентаваўся аб настаўленьнi i ўплывах на справы беларускага нацыянальнага актыву ў Менску i не захацеў тут заставацца. Па ягоным хуткiм выезьдзе арх. Фiлафей прызначыў на тыя самыя становiшчы сьв. М. Сеўбо, неактыўнага на грамадзкiм грунце. Аднак, i гэты духаўнiк не захацеў застацца на даўжэй у Менску.

сталым наглядам СД, без права выезду.

3 гутарак нацыянальнага актыву з яп. Апанасам вынiкала, што япiскап Апанас абмiнаў пытаньне шырокай беларусiзацыi царквы, цьвердзячы, што ён прапаведуе пабеларуску, ды iншыя духаўнiкi ўжываюць беларускую мову, а большага нiчога зараз зрабiць нельга; адносна афармленьня аўтакефалii яп. Апанас уважаў, што фактычна Беларуская Царква зараз iснуе, як самастойная i гэтага хапае, а афармленьне аўтакефалii належыць праводзiць па ўнармаваньнi палiтычнага палажэньня па сканчэньнi вайны. Найважнейшым зьяўляецца ўтрымлiваньне царквы ў поўнай згодзе з канонамi; а з бягучых спраў яп. Апанас уважаў за найважнейшую неабходнасьць – паварот мiтр. Панцялеймана ў Менск для кiраўнiцтва царквой. Праводжаньне расейскага напрамку ў Беларускай Царкве праз мiтр. Панцялеймана – iснуе толькi ўва уяўленьнi нецаркоўных нацыяналiстых, якiя наагул не павiнны ўмешвацца ў царкоўныя справы, цьвердзiў яп. Апанас.

даверу пры Гэнэральным Камiсары, якiм быў прызначаны д-р Іван Ермачэнка.

Праграма дзейнасьцi Беларускай Народнай Самапомачы была пашыраная i яна атрымала магчымасьць праводзiць працу палiтычнага характэру. Акруговыя кiраўнiкi БНС былi ўстаноўленыя дараднiкамi пры акруговых камiсарах. БНС атрымала магчымасьць агранiзаваць Беларускую Самаахову – збройныя сiлы для барацьбы з бальшавiцкiмi бандамi на Беларусi.

Беларускi муж даверу пры аддзеле культуры i палiтыкi меў у сваiм абсягу i царкоўныя справы. Дзеля поўнай iгнарацыi ўладыкамi справы афармляньня аўтакефалii Беларускай Праваслаўнай Царквы i немагчымасьць ўплынуць на iх па нутраной беларускай лiнii, – муж даверу пры аддзеле культуры i палiтыкi Гэнэральнага Камiсарыяту, iнж. I. Касяк. зрабiў па гэтаму пытаньню даклад кiраўнiку палiтычнага адзелу Юрдзе. На прозьбу Юрды гэты-ж муж даверу падрыхтаваў i даручыў яму плян правядзеньня аўтакефалii згодна з канонамi праваслаўных цэркваў, шляхам усебеларускага праваслаўнага сабору, пры ўдзеле япiскапату i выбраных прадстаўнiкоў ад духавенства i вернiкаў ад iснуючай царквы на ўсiм абшары Беларусi; сабор меў прыняць адпаведную пастанову, статут царквы i звароты да Мацеры Царквы Беларускай у Канстантынопалi i да ўсiх праваслаўных самастойных цэркваў, з просьбай аб прызнаньнi i прыняцьцi Беларускай Царквы ў малiтаўнае сужыцьцё. Па атрыманьнi прыхiльных адказаў мела адбыцца ўрачыстае абвешчаньне аўтакефалii Беларускай Праваслаўнай Царквы. Сабор мелi папярэдзiць працы прэдсаборнай камiсыi, якая павiнна падрыхтаваць асноўныя матар'ялы для сабору.

быў супроць непаважнага шляху па польскаму прыкладу i радзiў кананiчны шлях праз склiканьне сабору.

У Гэнэральным Камiсарыяце было пераконаньне, што Беларуская Царква ўжо поўнасьцю аформлена, як аўтакефальная. Даведаўшыся аб адваротным Юрда стаў дамагацца ад арх. Фiлафея афармленьня аўтакефалii. Па гэтаму пытаньню адбывалiся нарады япiскапаў. Пры гэтых нарадах япiскапы Апанас i Сьцяпан, як найважнейшую справу стаўлялi дамаганьне неадкладнага павароту мiтрапалiта Панцялеймана ў Менск для кiраўнiцтва царквой i гэта рабiлi прадумовай для склiканьня сабору. Арх. Фiлафей быў супроць павароту мiтрапалiта. Пасьля доўтiх дыскусыяў усе тры уладыкi, на пачатку лiпеня 1942 г., прынялi наступную саборную пастанову: 1) Зьвярнуцца з пiсьмовай прозьбай да гэнэральнага камiсара Беларусi, прымаючы пад увагу 34 правiла сьвятых Апосталаў i 9 правiла Анцiяхiйскага Сабору, дазволiць мiтрапалiту ўсей Беларусi Панцялейману вярнуцца з адпачынку для выконваньня сваiх функцыяў мiтрапалiта Беларускай Царквы, каб можна было склiкаць Сабор Япiскапаў i Ўсебеларускi Сабор для вырашэньня справы аўтакефалii Беларускай Царквы, згодна з канонамi. 2) Зьвярнуцца з пiсьмоваю саборнаю прозьбаю да мiтрапалiта Панцялеймана прыехаць у Менск для выконваньня сваiх абавязкаў, дзеля важнасьцi i неадкладнасьцi царкоўных спраў, а пераважна для вырашэньня справы аўтакефалii". Гэту пастанову падпiсалi: арх. Фiлафей i япiскапы: Апанас i Сьцяпан. Згодна з гэтай пастановай быў скiраваны лiст да Гэнэральнага Камiсара за подпiсам усiх трох уладыкаў, на што быў атрыманы вусны адказ, што ўсе справы сабору павiнен падрыхтоўваць арх. Фiлафей, як заступнiк мiтрапалiта, разам з япiскапамi.

i Царкоўнага Сабору – iх павiнен узгалаўляць сам мiтрапалiт, згодна з канонамi Праваслаўнай Усяленскай Царквы; 2) адначасна прасiць дазволiць мiтрапалiту Панцялейману часова жыць у Менску ў мiтрапалiчым доме падчас саборных спраў; 3) дазволiць мiтрапалiту Панцялейману прыехаць у Менск на 17 лiпеня г. г. на паседжаньне Сабору". Згодна з гэтай пастановай, за подпiсам трох ўладыкаў быў высланы лiст у гэнэральны камiсарыят, на што быў атрыманы з палiтычнага аддзелу наступны адказ: “Мiтрапалiтальная праваслаўная курыя ў Менску. Я не магу пагадзiцца з Вашай думкай аб кананiчна-праўнай кампэтэнцыi сабраньня япiскапаў. Я не лiчу неабходнай асабiстую прысутнасьць мiтрапалiта Панцялеймана ў Менску для правядзеньня неабходных пастаноў, кананiчна ня выклiкаючых супрацiваў для абвешчаньня аўтакефалii, i ўважаю сынод, у яго сучасным складзе, дастаткова правамоцным прымаць адпаведныя пастановы.

Выезд мiтрапалiта Панцялеймана з ягонага манастырскага месцапрабываньня я дазволiць не магу. Справы мiтрапалiтальнага сыноду забавязаны весьцi архiяпiскап Нарко.

Паколькi неабходна згода мiтрапалiта Панцялеймана, я прадстаўляю Вам зажадаць ад апошняга пiсьмовую згоду на гэта i такую прыняць за поўнавартасную замену ягонае адсутнасьцi пры актах рашэньня.

Я выкарыстоўваю гэту аказыю, каб iзноў паказаць дзяржаўную зацiкаўленасьць па магчымасьцi неадкладным правядзеньнем усiх датычучых аўтакефалii пастаноў, i ў iнтарэсах далейшага пасьпяховага разьвiцьця праваслаўнага царкоўнага жыцьця на Беларусi, раблю Вас адказнымi за тое, каб далейшае разьвiцьцё царкоўных устаноў адбывалася ў рамах, дазволеных без засьцярогi з дзяржаўнага боку".

У рукi беларускага актыву трапiў лiст, пiсаны настаяцелям правiнцыяльнага прыходу сьв. Івашкевiчам да прат. Я. Балая, найблiжэйшага дараднiка арх. Фiлафея. У гэтым лiсьце апiсвалася мясцовая дзейнасьць духавенства, ладзячага свае саборыкi, на якiх яно разважае царкоўныя справы, зносiцца з расейскiм духавенствам Гэнэральнай Губэрнi, якое адстоiвае расейскi характар царквы ў Польшчы i робiць захады перад адпаведнымi нямецкiмi ўладамi, высылаючы дэлегацыi да гэнэральнага губарнатара ў Кракаў. Далей у лiсьце паведамлялася аб частым наведваньнi Вiльнi праз савецкага экзарха Прыбалтыкi Сяргея, якi цiкавiцца справай аўтакефалii сучаснай Беларускай Царквы. Ён казаў вiленскаму духавенству, што гатоў на каленях прасiць мiтрапалiта Панцялеймана, каб паўстрымаць яго ад аўтакефалii. Адначасна экзарх Сяргей выказваў свае сумнiвы адносна таго, каб мiтр. Панцялейман зрабiў такi крок, бо-ж ён столькi год змагаўся супроць аўтакефалii Польскай Царквы, за утрыманьне ейнага падпарадкаваньня Расейскай Царкве.

Як вiдаць з гэтага лiста, расейская частка духавенства, сугучна з савецкiм экзархам, была супроць аўтакефалii Беларускай Царквы. Копiя гэтага лiста была перасланая арх. Фiлафею i гэты лiст стаў ведамы ў Гэнэральным Камiсарыяце Беларусi.

Па некаторым часе, на пачатку 1943 г., савецкi экзарх Прыбалтыкi, Сяргей, быў забiты падчас падарожы з Вiльнi у Коўню. Самаход, якiм ехаў экзарх са сваiмi супрацоўнiкамi, ранiцай быў затрыманы на шасе iншым самаходам, з якога выйшлi людзi ў вайсковым адзеньнi, пастралялi ўсiх асоб у самаходзе экзарха i ад'ехалi, пакiнуўшы пабiтых на мейсцы. Пабiтых пахавалi, як ахвяраў савецкiх партызанаў, аднак, хадзiлi ўпорыстыя чуткi, што забойцамi былi нямецкiя палiтычныя ворганы.

". Браты Касякi выяўлялi зацiкаўленасьць Беларускай Царквой у напрамку беларусiзацыi яе. Аднак, мiтрапалiт пад названым прозьвiшчам разумеў увесь беларускi нацыянальны актыў, якi напорыста працаваў у кiрунку беларушчаньня царквы i сьпiхаў яе з расейскiх рэйкаў. Каб спаралiжаваць уплыў беларускага актыву на царкоўныя справы, уладыкi дня 30 лiпеня напiсалi пратэстуючы мэмарандум у гэнэральны камiсарыят, у якiм сказана: „Аднэй з найважнейшых асноў нашай працы павiнна быць уладжаньне нашай Царквы згодна з канонамi i традыцыямi Усяленскай Праваслаўнай Царквы, а так сама ўвядзеньня аўтакефалii з мэтай ахаваць наш беларускi народ ад усялякiх чужацкiх варожых уплываў. Гэтая справа вельмi важная i адказная. Дзеля таго тут патрабуецца падвоеная акуратнасьць i вернасьць канонам сьвятой Усяленскай Праваслаўнай Царквы. Ігнараваньне кананiчных падстаў бязумоўна прывядзе да таго, што мы страцiм свой уплыў на народ i духавенства, без чаго мы ня будзем здольныя ажыцьцявiць вышэй назначанае важнае заданьне. Адначасна яно кiне цень i на прадстаўнiкоў нямецкага народу...

Прагнучы гэтай працы мы са смуткам пераконваемся, што ў гэтым перашкаджае нам нейкая ўкрытая таёмная сiла, варожая нашай царкоўнай справе. Яна ў коранi падрывае ўсе нашыя добрыя пачынаньнi, паралiжуе ўсю нашу працу, стварае такiя абставiны, калi царкоўнай уладзе прыходзiцца амаль увесь свой час i ўсю сваю энэргiю аддаваць толькi на адны спрэчкi, на ўспакаеньне сварак сярод веруючых, на высьвятленьне няслушных абвiнавачваньняў, замест таго, каб усе сiлы аддаць творчай працы. Гэтая таёмная сiла карыстаецца людзьмi, якiя, будучы нясьведамымi ў царкоўных справах i памылкова думаючыя, што гэтым яны служаць свайму народу, сваiм умешваньнем у гэтыя справы i абвiнавачваньнем царкоўнай улады, ствараюць нездаровую атмасфэру недаверу нямецкага ўраду да праваслаўнай беларускай iерархii.

У сувязi з гэтым, дзеля забясьпячэньня прадукцыйнай працы беларускай праваслаўнай iерархii i духавенства ў вышэйазначаным напрамку, просiм Вашу Эксцэленцыю аб наступным:

Гэта не азначае, што мы жадаем ад нямецкiх уладаў iгнарацыi голасу народу пры рашэньнi царкоўных пытаньняў. Мы добра разумеем, што голас шчырых праваслаўных веруючых мае сваю цану i сэнс. Мы ня хочым толькi пагадзiцца з тым, каб у царкоўныя справы ўмешвалiся такiя асобы, якiя нiчога ня маюць супольнага з Праваслаўнай Царквой i фальшыва выдаюць сябе за прадстаўнiкоў беларускiх праваслаўных веруючых. Сваiмi некампэтэнтнымi выступленьнямi яны ўносяць у наша царкоўнае жыцьцё толькi беспарадак, якое мы нанова пачынаем адбудоўваць пасьля польскага i бальшавiцкага панаваньня".

У другiм пункце гэтага мэмарандуму ўладыкi дамагалiся дазволу навучаць дзяцей рэлiгii ў публiчных школах. У трэцiм пункце – уладыкi прасiлi забясьпечыць духавенства матар'яльна, прыдзяляючы кожнаму прыходу ня менш 33-х гэктараў зямлi.

У палове лiпеня 1942 г. кiраўнiк палiтычнага аддзелу гэнэральнага камiсарыяту ў Менску, Юрда, запрасiў да сябе прысутных у сталiцы ўладыкаў: Фiлафея, Апанаса i Сьцяпана, а таксама прадстаўнiкоў Галоўнай Управы Беларускай Народнай Самапомачы: iнж. I. Касяка i д-ра Валькевiча. Юрда зажадаў ад уладыкаў неадкладнага аб'яўленьня аўтакефалii Беларускай Царквы. Уладыкi адмовiлiся, матывуючы, што пры вырашэньнi гэтай справы павiнен прымаць удзел мiтрапалiт i самi япiскапы, бяз Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору, гэтай справы ня могуць вырашаць. Юрда прапанаваў уладыкам прыняць пастанову аб аўтакефалii без склiканьня агульнага царкоўнага сабору, на аснове пастановы сабору япiскапаў, як гэта было ў Польшчы i на Балканах у мiнулым. Аднак, уладыкi настоiвалi на сваiм. Тады Юрда заявiў, што нямецкiя ўлады ня маюць намеру талераваць далейшы сабатаж афармленьня аўтакефалii, а калi ён будзе прадаўжацца, то ўся вiна спадзе на самых уладыкаў за тыя наступствы, якiя будуць для Праваслаўнай Царквы на Беларусi. Пасьля гэтага ўладыкi асьведчылi, што яны распачнуць працы па склiканьнi Усебеларускага Сабору па пытаньню аўтакефалii, на што Юрда пагадзiўся, але адмовiў вярнуць у Менск мiтрапалiта. Пры гэтым Юрда паведамiў, што БНС будзе дапамагаць тэхнiчна ў падрыхтоўцы сабору, як палагоджваць патрэбы транспарту i iнш.

Пасьля гэтага арх. Фiлафей распачаў падрыхтоўку працаў па склiканьнi Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору. Ім была вызначаная прэдсаборная камiсiя для прыгатаваньня матар'ялаў, якiя мелi быць даныя пад развагу сабору. У склад прэдсаборнай камiсыi арх. Фiлафей запрасiў беларусаў, iдучых у рэчышчы iдэолёгii япiскапаў, i некалькi русафiлаў, як: сьв. Вiталi Багаткевiч, iнж. А. Малевiч. Беларускi актыў быў пры гэтым абмiнуты. У справе складу прэдсаборнай камiсыi былi зроблены захады д-рам Ермачэнкам, галоўным мужам даверу пры гэнэральным камiсары, пасьля чаго склад прэдсаборнай камiсыi быў зьменены i ў яе ўвайшлi з духавенства: прат. Я. Балай, прат. I. Кушнер, сьв. М. Лапiцкi, а з сьвецкiх асоб: д-р I. Ермачэнка, судзьдзя П. Сьвiрыд, iнж. I. Касяк, судзьдзя А. Арэхва i сакратар мiтр. управы В. Баравы. Старшынёй прэдсаборнай камiсыi быў арх. Фiлафей, якi адчынiў працы камiсыi ў канцы лiпеня. Дзейны ўдзэл у працах прэдсаборнай камiсыi прымалi: прат. Я. Балай, сьв. I. Кушнер, I. Касяк, А. Арэхва i П. Сьвiрыд. Сьв. Лапiцкi выехаў з Менску, а iншыя сябры камiсыi былi занятыя ў сваiх галiнах працы. Арх. Фiлафей наглядаў агульна за працамi прэдсаборнай камiсыi, не прымаючы ўдзелу ў яе працоўных паседжаньнях. Камiсыя працавала на працягу некалькiх тыдняў, зьбiраючыся на паседжаньнi ў мiтрапалiтальным доме.

Прэдсаборная камiсыя апрацавала прэлiмiнарны парадак нарадаў для сабору, устанавiла тэмы дакладаў на саборы i запрапанавала рэфэрэнтаў, якiя мелi падрыхтаваць рэфэраты i прачытаць iх. Наступна камiсыя прастудыявала праект статуту для Беларускай аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, падрыхтаваны працамi япiскапату раней. Некаторыя артыкулы статуту, датычучыя нацыянальных момантаў, выклiкалi гострыя спрэчкi. Так, адносна ўжываньня iмёнаў у славянскай транскрыпцыi, якая прынята ў расейцаў, думкi былi падзеленыя. Прат. Я. Балай, пры падтрымцы Сьвiрыда, настоiваў на славянскай транскрыпцыi, цьвердзячы, што так прынята ў народнай беларускай мове, як напр.: “,сьвята Чудатворца Нiколая". За беларускую транскрыпцыю стаялi Арэхва i Касяк. 3 абурэньнем аргумэнтаваў Арэхва, што расейцы называюць сьвята так, як падаў а. Балай, а беларускiя сяляне гаворуць толькi пра дзень „Мiколы". Тады а. Балай аргумэнтаваў, што ў беларускай мове няма апрацаваных усiх iмёнаў i таму на беларускую транскрыпцыю можна пагадзiцца толькi пасьля яе апрацаваньня. Была прынята пастанова, каб беларускiя навуковыя дзейнiкi, а так сама царкоўныя дзейнiкi распрацавалi i ўзгоднiлi iмёны ў беларускай мове для ўжытку ў царкоўным жыцьцi.

Наступна быў прачытаны рэфэрат, прыгатаваны для сабору прат. Балаём, на тэму: “Кананiчныя асновы аўтакефалii", пасьля чаго адбылася дыскусыя над рэфэратам. На далейшым паседжаньнi быў прачытаны рэфэрат, прыгатаваны для сабору сьв. Кушнерам, на тэму: “Пытаньне аўтакефалii на Беларусi", пасьля чаго таксама адбылiся дыскусыi над рэфэратам. На наступным паседжаньнi быў прачытаны i прадыскутаваны праект лiста да Канстантынопальскага патрыярха, у справе прызнаньня аўтакефалii Беларускай Праваслаўнай Царкве, прыняцьця яе ў малiтаўнае сужыцьцё i выдачу ей Томосу. У дыскусыях над гэтым лiстом а. Балай выказваўся супроць успамiнаньня Томосу наагул, матывуючы, што карысьней будзе не ўзалежнiвацца поўнасьцю толькi ад Канстантынопальскага патрыярха, а трактаваць яго на роўнi з галовамi iншых аўтакефальных цэркваў.

У сувязi з надыходам тэрмiну адчыненьня сабору, прэдсаборная камiсыя даручыла апрацаваньне лiстоў да iншых галоў аўтакефальных цэркваў духоўным сябром камiсыi з тым, што яны прадставяць праекты непасрэдна на саборы.

Дня 24 лiпеня ўладыкi прынялi пастанову адносна склiканьня Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору. Уладыкi вырашылi, хто павiнен склiкаць сабор i старшынстваваць на iм. Згодна з 37 правiлам сьв. Апосталаў, 9 правiлам Анцiохiйскага сабору i арт. 30 статуту Беларускай Праваслаўнай Царквы, падпiсанаму саборам япiскапаў дня 9 сакавiка 1942 г., такi сабор можа склiкаць мiтрапалiт, як галава царквы. Для высьвятленьня адносiнаў мiтр. Панцялеймана да справы аўтакефалii Беларускай Праваслаўнай Царквы i для атрыманьня яго дырэктываў адносна склiканьня сабору, уладыкi пастанавiлi паслаць да яго арх. Фiлафея. Дня 27 лiпеня арх. Фiлафей i I. Касяк наведалi мiтрапалiта ў Лядах, якi згадзiўся на правядзеньне аўтакефалii Беларускай Праваслаўнай Царквы на кананiчных асновах, згадзiўся на склiканьне Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору i сабору япiскапаў. Пасьля гэтага 29 лiпеня адбылося паседжаньне япiскапаў, на якiм былi прынятыя наступныя пастановы: 1) Прыняць пад увагу згоду мiтр. Панцялеймана на правядзеньне справы аўтакефалii Праваслаўнай Беларускай Царквы i прызнаць неабходным найскарэйшае склiканьне сабору япiскапаў i Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору, на якiм будзе канчатова вырашана справа аўтакефалii; 2) дэлегаваць арх. Фiлафея да мiтр. Панцялеймана з мэтай выясьненьня i назначэньня тэрмiну склiканьня сабору япiскапаў i Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору; 3) даручыць арх. Фiлафею высьвятлiць у мiтрапалiта, хто будзе склiкаць гэтыя саборы: сам мiтрапалiт, цi ён упаўнаважыць на гэта арх. Фiлафея, як свайго заступнiка; 4) даручыць арх. Фiлафею апрацаваньне адумысловага рэгулямiну па выбарах прадстаўнiкоў ад дуxавенства i вернiкаў на Ўсебеларускi Сабор. Гэты рэгулямiн арх. Фiлафей павiнен апрацаваць з дапамогай асобнай, адумыслова паклiканай iм самiм для гэтай мэты камiсыi, з асоб духоўных i сьвецкiх; 5) забавязаць арх. Фiлафея i паклiканую iм камiсыю, пры апрацоўцы iм рэгулямiну Усебеларускага Сабору, прытрымлiвацца кананiчных прадпiсаньняў i традыцыяў праваслаўнай царквы; 6) арх. Фiлафей павiнен атрымаць ад нямецкiх уладаў прапускi на праезд па чыгунцы ўсiм сябром сабору ў Менск i назад, а так сама памешканьне для iх у Менску i прахарчаваньне; 7) зьвярнуцца да гэнэральнага камiсара Беларусi з пiсьмовай прозьбай аб палепшаньнi становiшча мiтр. Панцялеймана i аб дазволе пераехаць яму на жыхарства ў Жыровiцы. Дадаткова да п. 4) уладыкi выставiлi свае вымогi ад кандыдатаў на Усебеларускi Сабор; а iменна: а) век ня менш 30 год; б) ведамая ўсiм набожнасьць; в) незганьбаванасьць судом; г) беларуская нацыянальнасьць; д) пражываньне ў дадзеным прыходзе ня менш, як 3 гады; е) штогодняя сповядзь.

Пасьля гэтага япiскапы Апанас i Сьцяпан выехалi з Менску, а арх. Фiлафей праводзiў далейшую падрыхтоўку да сабору. Дня 1-га жнiўня ён выслаў свайго эканома, Сяргея Мэнгеля, з лiстом да мiтрапалiта ў Ляды. Па даўжэйшых гутарках Мэнгель атрымаў ад мiтрапалiта наступны дэкрэт: “Ляды, 1-га жнiўня 1942 году. Заступнiку Мiтрапалiта Усяе Беларусi Высокапрэасьвяшчэннаму архiяп. Фiлафею. Жадаючы, каб фактычна праведзеная мной аўтакефалiя атрымала i належнае афармленьне, я даручаю архiяп. Фiлафею склiканьне сабору беларускай праваслаўнай iерархii разам з выбранымi прадстаўнiкамi духавенства i веруючых мiранаў. I гэтым я яшчэ раз пацьвярджаю сваю заўсёдную гатовасьць працаваць у напрамку пажаданым цывiльнымi ўладамi. Мiтрапалiт Панцялейман".

Пасьля атрыманьня гэтага ўпаўнаважаньня арх. Фiлафей вызначыў тэрмiн адчыненьня Усебеларускага Праваслаўнага Сабору на дзень 28 жнiўня 1942 г. i разаслаў духавенству афiцыйнае распараджэньне з дня 6-га жнiўня аб правядзеньнi выбараў дэлегатаў на сабор. У гэтым распараджэньнi арх. Фiлафей паведамляў духавенства i вернiкаў, што сабор мае за мэту: 1) агалашэньне аўтакефалii Беларускай Праваслаўнай Царквы; 2) прыняцьце статуту Беларускай Царквы. Распараджэньне ўстанаўляла, каб кожнае благачынне мiтраполii выбрала на Ўсебеларускi Сабор аднаго дэлегата ад духавенства i аднаго ад сьвецкiх. У распараджэньнi падавалiся ўмовы, вымаганыя ад дэлегатаў на сабор, а мiж iмi: а) ведамая ўсiм набожнасьць; б) незганьбаванасьць судом; в) пражыванне ў прыходзе ня менш апошнiх трох гадоў; г) штогодняя споведзь i iнш.

Галоўная ўправа БНС у Менску, за подпiсам д-ра Валькевiча, выслала неадкладна арх. Фiлафею рашучы пратэст супроць некаторых вымаганьняў ад кандыдатаў на дэлегатаў сабору, пададзеных у яго распараджэньнi. У гэтым пратэсьце сьцьвярджалася тактыка элiмiнаваньня распараджэньнем уладыкi беларускага нацыянальнага актыву ад удзелу ў саборы, бо: 1) выжыўшы беларускi нацыянальны актыў, змагаючыся супроць бальшавiцкай i польскай акупацыяў, быў прасьледваны судамi i турмамi; 2) беларускi актыў дэпартаваўся з сваiх месцаў жыхарства бальшавiкамi i палякамi; 3) уся Ўсходняя Беларусь была пазбаўлена балыпавiкамi магчымасьцi выяўляць пабожнасьць навонкi i што год спавядацца; 4) пункт аб ведамай усiм набожнасьцi, дзеля сваей неакрэсьленасьцi, дае магчымасьць давольнай iнтэрпрэтацыi i адводу няпрыемных кандыдатаў. Такая тактыка названа ў пратэсьце антыбеларускай i ня згоднай з прынцыпам хрысьцiянскай справядлiвасьцi. Пратэст дамагаўся поўнай зьмены гэтых абмежаваньняў.

Распараджэньне арх. Фiлафея аб выбарах на сабор было апублiкавана ў „Беларускай Газэце" i стала ведама ў гэнэральным камiсарыяце. Кiраўнiк аддзелу палiтыкi, Юрда, дня 14 жнiўня напiсаў у гэтай справе лiст да „Мiтрапалiтальнай Курыi Аўтакефальнай Беларускай Нацыянальнай Царквы", як нiжэй: ,,У “Беларускай Газэце” з 13 жнiўня 1942 г. нумар 58 Вамi агалошана распараджэньне аб склiканьнi агульнага царкоўнага сабору без папярэдняга прадстаўленьня мне гэтага дакуманту для спраўджаньня. Такi ўчынак ня згодзен з правам кантролю дзяржавы над дзейнасьцяй царквы. Я катэгарычна зьвяртаю Вашу ўвагу, што склiканьне мясцовых сабораў патрабуе папярэдняй згоды акруговага камiсара, а агульны сабор ня можа быць склiканы, пакуль ня будзе наяўнае дэфiнiтыўнае згоды Гэн. Камiсара. На будучыню я забараняю такую самавольную дзейнасьць Мiтрапалiтальнае Курыi i раблю Вас выразна адказным за ўсе шкадлiвыя вынiкi такога паступаваньня для посьпеху царкоўнай дзейнасьцi. Дадатковы дазвол на абвешчанае Вамi распараджэньне без маей згоды я выдам у iнтарэсах справы толькi на наступных умовах.

Падрыхтоўчая Камiсыя павiнна прадставiць мне ў найблiжэйшым тэрмiне падрыхтаваны статут, прыняцьце якога становiць другi пункт праграмы Агульнага Царкоўнага Сабору. Да тэй пары, пакуль статут ня будзе мне прадстаўлены i ня будзе маей пiсьмовай згоды, ня можа адбывацца разгляданьне i прыйманьне статуту саборам.

Захады аб дазволе на язду для ўдзельнiкаў сабору належыць кiраваць за пасярэднiцтвам БНС да адпаведных акруговых камiсараў, якiя толькi маюць права выдаваць патрэбныя прапускi.

удзельнiк павiнен быў пражываць у дадзеным прыходзе найменш паўгоду. Выстаўленае Вамi вымаганьне тры гады азначала-б, што практычна кожны ўцёкшы ад бальшавiцкага панаваньня ня меў-бы пасыўных выбарчых правоў у царкоўны сабор, што, як палiтычна, так i ў iнтарэсах царквы зьяўляецца некарысным. Далей, зьяўляецца незразумелым, як Вы можаце спраўдзiць умовы нумар 4 i 6. Хоць вызнаньне праваслаўнай веры, зразумела, зьяўляецца ўмовай для ўдзелу ў саборы, аднак няма нiякiх магчымасьцяў устанавiць рэлiгiйнасьць за ўвесь час прасьледваньня царквы бальшавiкамi. Такi-ж закiд можна зрабiць, што хтось пры бальшавiкох ня меў магчымасьцi бываць у сповядзi.

пiсьмовага пацьверджаньня i паведамленьня аб выкананьнi прадпiсаных мной зьменаў Вашага распараджэньня. Юрда".

Такiм чынам арх. Фiлафей быў змушакы зьмянiць абвешчаныя абмяжаваньнi для дэлегатаў сабору. Прат. Балай заяўляў прадстаўнiком беларускага актыву, што аб'ектыўныя ўмовы, робячыя немагчымым выкананьне абвешчаных прадпiсаньняў аб выбарах на сабор, будуць брацца пад увагу.

у сваiм лiсьце з 19 жнiўня пiсаў уладыкам: “Аб адчыненьнi царкоўнага сабору мiтрапалiтам Панцялейманам ня можа быць гутаркi, бо ягоная прысутнасьць у Менску застаецца непажаданай. Саборам кiруе заступнiк мiтрапалiта архiяпiскап Фiлафей".

Нямецкiя ўлады зьвярталi вялiкую ўвагу на арганiзацыйны бок Беларускай Царквы i асаблiва чула адносiлiся да ейнага статуту. Апрацаваны i зацьверджаны саборам япiскапаў у сакавiку 1942 г. статут быў прадстаўлены ў гэнэральны камiсарыят, але ня быў там апрабаваны. У лiсьце з 18 жнiўня гэнэральны камiсарыят пiсаў: „Прадстаўленыя мне для апрабаты статуты не маглi атрымаць прошанай у мяне згоды. У сваiх паасобных пастановах яны ня толькi ня сумесны з пажаданым з боку дзяржавы праўным становiшчам царквы, але няпрыдатныя наагул ува ўсiм сваiм уняцьцi".

Царквы i забавязваю Вас неадкладна прадставiць новы праект статуту. Прадстаўленаму праекту статуту павiнна быць адмоўлена ў дазволе ўжо таму, што § 1 паказвае назву ня згодную з дзяржаўнымi прадумовамi Праваслаўнай Царквы на Беларусi. Статут павiнен мець выразную акрэсьленасьць – для „Аўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы" i iншы назоў царкоўнай арганiзацыi недапушчальны. § 7 не бярэ пад увагу дзяржаўнай забароны хрышчэньня жыдоў i павiнен быць адпаведна зьменены. Тытул мiтрапалiта, устаноўлены у § 14, патрабуе зьмены дзеля таго, што ён павiнен тытулавацца мiтрапалiтам Аўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы. §? 67 i 70 павiнны быць зьмененыя, каб у iх ясна паказалася, што юрыдычная сiла царквы ў шлюбных справах правамоцна толькi ў царкоўных дачыненьнях i не закранае забясьпечанага для сябе праз дзяржаву права юрыдычнага законадаўства ў шлюбных сггравах. 5 80 належыць зьмянiць, бо арганiзацыя рамесьнiцкiх прадпрыемстваў цэрквамi, цi манастырамi, кожны раз патрабуе асобнага дзяржаўнага дазволу. § 81 павiнен грунтавацца на факце, што навучанне дзяцей рэлiгii адбываецца ня ў школах i па-за гадзiнамi навучальнага пляну дзяржаўных школаў. § 83 належыць зьмянiць у тым сэнсе, што брацтва для сваей дзейнасьцi так сама патрабуе асобнага дзяржаўнага дазволу. § 87 павiнен даваць для царквы права адчыняць школы толькi рэлiгiйнага сэктару. § 90 належыць скрэсьлiць, бо дзяржаўная дапамога можа быць дадзена для духоўнай акадэмii толькi па адумысловай прозьбе, але ня можа быць прынята за права царквы. Дзеля тэй самай прычьгаы належыць скрэсьлiць § 96, а § 99 належыць зьмянiць, бо навучальная праграма так сама патрабуе дзяржаўнай апрабаты. § 108 належыць скрэсьлiць". „§ б трэба адкiнуць, бо ня можа быць i гутаркi аб дзяржаўным прызнаньнi ўсiх царкоўных сьвятаў за дзяржаўныя сьвяты; наадварот, дзяржаўным уладам прадстаўляецца права пастанавiць, якiя царкоўныя сьвяты будуць прызнаныя таксама i дзяржаўнымi днямi адпачынку. § 8 мае ў сабе абмяжаваньне зямельных надзелаў не да прыняцьця i дзеля таго патрабуе новай фармулiроўкi. Пры новым фармуляваньнi § 10 гроба прыняць, што ўтрыманьне магiльнiкаў толькi для аднаго веравызнаньня магчыма толькi ў некаторых прыходах, гдзе ўсе прыхаджане належуць толькi да аднаго веравызнаньня; у той-жа час, у iншых прыходах, а перадусiм у вялiкiх гарадох, дзяржаўная ўлада пакiдае за сабой права ўстанаўленьня магiльнiкаў па-за веравызнаньнямi – пад гарадзкiм кiраўнiцтвам. Пытаньне аб праве царквы на грашовую дапамогу павiнна быць адкiнена. § 16 належыць скрэсьлiць".

Нямецкая акупацыйная ўлада зводзiла царкву на падпарадкаванае сабе становiшча, а пры гэтым пазбаўляла яе магчымасьцi шырэй уплываць узгадаваўча на моладзь праз школы. Паводля нямецкай палiтыкi, узгадаваньне моладзi павiнна было знаходзiцца ў ру-ках школьных аддзелаў пад непасрэдным нямецкiм кiраўнiцтвам. Былi выпрацаваныя школьныя праграмы навучаньня i ўзгадаваньня моладзi паводля нямецкiх дырэктываў. Навучаньне рэлiгii i царкоўнае ўзгадаваньне са школаў былi поўнасьцю выэлiмiнаваныя. Заместа навучаньня рэлiгii i асноў хрысьцiянскай маралi, школы прышчэплiвалi моладзi неопаганскiя погляды, супярэчныя хрысьцiянству. У прадмеце гiсторыi Беларусi i беларускай культуры роля Праваслаўнай Царквы насьвятлялася ня згодна з гiстарычнай праўдай i на шкоду для царквы.

прысьвяцiлi справе падрыхтоўкi на мясцох, як: на Слонiмшчыне – Рыгор Зыбайла, у Вялейшчыне – Канстанцiн Касяк, у Баранавiчах – Васiль Кендыш, у Наваградчыне – Канстанцiн Якуцэвiч, у Глыбоччыне – Гiнько i iнш.

На вызначаны тэрмiн пачалi прыбываць у Менск дэлегаты, выбраныя на сабор. Аднак, сабор ня быў адчынены ў вызначаным тэрмiне. Уладыкi: Апанас i Сьцяпан рабiлi захады аб прыбыцьцi мiтр. Панцялеймана. Калi ўсякая надзея на гэта была згублена, то ўладыкi пастанавiлi паслаць да мiтрапалiта дэлегацыю дзеля атрыманьня ад яго пiсьмовага ўпаўнаважаньня для арх. Фiлафея старшынстваваць на саборы. Дэлегатамi езьдзiлi прат. Балай i С. Мэнгель. Мiтр. Панцялейман, па высьвятленьнi справы, напiсаў арх. Фiлафею наступны лiст: „У вынiку маей немагчымасьцi, па незалежных ад мяне абставiнах, прыбыць на Сабор, на склiканьне якога, згодна Вашаму жаданьню, я даў сваю згоду, я даручаю Вам давесьцi ўсю справу да канца i старшынстваваць на Саборы, калi ён адбудзецца, як Вы мяне аб гэтым просiце. Пакладаюся на Вашу япiскапскую сумленнасьць i мудрасьць, якiя, спадзяюся, дадуць мне магчымасьць зацьвердзiць пастановы, выпрацаваныя на Сабраньнi духавенства i мiранаў пад Вашым старшынствам. Мiтрапалiт Панцялейман, 29-га жнiўня 1942 г. м. Ляды, Смалявiцкага раёну".

сказаў слова аб значаньнi Сабору. Непасрэдна пасьля службы, у тэй-жа царкве адбылося адчыненьне паседжаньняў Сабору. Сабор адчынiў i быў яго старшынёй арх. Фiлафей. У Прэзыдыюм Сабору былi запрошаныя арх. Фiлафеям: яп. Апанас, ял. Сьцяпан, архiм. Серафiм, прат. Я. Балай, прат. Гарбацэвiч, судзьдзя П. Сьвiрыд, магiстар багаслоўя Дземьянчонак, прадстаўнiк Галоўнай Управы БНС д-р Валькевiч. Сакратарамi Сабору былi: прат. А. Апанасэвiч i сьв. М. Сеўба.

дала справаздачу са сваей працы па ўзнаўленьнi паседжаньня. У Саборы прымалi ўдзел:

1. архiяпiскап Магiлеўскi i Мсьцiслаўскi Фiлафей, заступнiк мiтрапалiта ўсяе Беларусi;

2. япiскап Вiцебскi i Полацкi Апанас;

3. япiскап Смаленскi i Бранскi Сьцяпан;

4. ад духавенства Наваградзка-Баранавiцкай епархii было прысутных 17 дэлегатаў;

5. ад духавенства Менскай епархii было 26 дэлегатаў;

6. ад мiранаў Наваградзка-Баранавiцкай епархii былi 22 дэлегаты;

7. ад мiранаў Менскай епархii былi 42 дэлегаты;

8. ад мiранаў Смаленшчыны быў прысутны 1 прадстаўнiк;

На паседжаньнях Сабору былi прысутныя госьцi i карэспадэнт „Беларускай Газэты" – У. Казлоўскi, якiя былi назiральнiкамi паседжаньняў.

На Саборы была прадстаўлена арганiзаваная Беларуская Праваслаўная Царква, знаходзячаяся ў межах Гэнэральнага Камiсарыяту Беларусi. Горадзенская епархiя была адлучаная ад Беларусi, уключана ўва "Усходнюю Прусыю i ей было забаронена нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi зносiцца з Беларускай Мiтраполiяй; таму Горадзенская епархiя ня прымала ўдзелу ў аўтакефальным Саборы Вiленшчына i Смарганшчына былi аддзеленыя ад Беларусi i прылучаныя да Лiтоўскага Камiсарыяту з тым, што ў царкоўных дачыненьнях яны не падпарадкавалiся Беларускай Мiтраполii i таму ня мелi магчымасьцi прымаць удзелу ўва Усебеларускiм Саборы. Берасьцейская i Пiнская епархii былi аддзеленыя ад Беларусi i далучаныя да Дзяржаўнага Камiсарыяту Ўкраiны i па тых самых прычынах не маглi прымаць удзелу ўва Усебеларускiм Праваслаўным Саборы. Тотальныя вынiшчэньнi Праваслаўнай Царквы бальшавiкамi ўва Ўсходняй Беларусi былi такiя вялiзныя, што за адзiн год нельга было адбудаваць царквы на ўсходнiх абшарах Беларусi, чаму перашкаджалi ваенныя дзеяньнi i асаблiвыя ўмовы ваеннай зоны; таму з гэтых абшараў нельга было мець прадстаўнiцтва на Саборы, падобнага прадстаўнiцтву ад арганiзаванай Беларускай Царквы з заходняй часткi краю.

". У рэфэраце былi прадстаўленыя прэдпасылкi патрэбныя для правядзеньня аўтакефалii згодна з канонамi Усяленскай Праваслаўнай Царквы; былi пададзеныя выпадкi арганiзацыi самастойных цэркваў без дапiльнаваньня ўсiх асноўных кананiчных вымаганьняў; на заканчэньне былi насьветленыя абставiны, iснуючыя ў сучаснасьцi на Беларусi i зроблены выснаў, што цяпер маюцца ў наяўнасьцi ўсе асновы для кананiчнага правядзеньня аўтакефалii Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Наступна быў прачытаны прат. I. Кушнерам рэфэрат на тэму: „Пытаньне аўтакефалii на Беларусi". У рэфэраце быў пададзены поўны гiстарычны нарыс Праваслаўнай Царквы на Беларусi, з адзначэньнем тых пэрыодаў, калi яна iснавала, як самастойная, аўтакефальная царква.

Пасьля рэфэратаў арх. Фiлафей выступiў з прамовай, сьцьвярджаючы, што аўтакефальная Беларуская Праваслаўная Царква фактычна ўжо iснуе, а цяпер належыць гэту фактычную аўтакефалiю аформiць кананiчна, прыняць аб ёй саборную пастанову i паведамiць аб гэтым усе iншыя праваслаўныя аўтакефальныя цэрквы.

У далейшым адбылiся дыскусыi па пытаньню прыйманьня аўтакефалii. 3 прамовамi выступiў шэраг дэлегатаў. Па гэтаму пытаньню забiралi голас: прат. Я. Балай, прат. Гарбацэвiч, сьв. Н. П., сьв. М. Лапiцкi, судзьдзя А. Арэхва, камандзiр ОД на ўсходзе Беларусi Д. Касмовiч, судзьдзя П. Сьвiрыд, старшыня павету Клецк Э. Ясюк i iншыя. Прат. Гарбацэвiч перасьцярагаў, каб пры пабудове царквы не папоўнiць у посьпеху памылковых крокаў i выказваўся за разбудову Праваслаўнай Царквы. Судзьдзя Арэхва выказваўся за здэцыдаванае вырашэньне справы Беларускай Царквы ў сучаснасьцi, як самастойнай, аўтакефальнай.

Наступна атрымаў слова для прывiтаньня ад беларусоў каталiкоў Язэп Найдзюк. Ён асьведчыў, што хаця беларускi народ падзелены веравызнаньнямi, аднак ён становiць адну супольнасьць i разам iдзець да аднэй мэты – дабра для ўсяго беларускага народу. На заканчэньне ён пажадаў плённых посьпехаў для працаў Сабору на карысьць для Праваслаўнай Царквы.

Пасьля Сабор прыступiў да разгляду праекту статуту аўтакефальнай Праваслаўнай Беларускай Царквы. Статут быў чытаны па артыкулах, дыскутаваны i паддаваны пад галасаваньне. Праект статуту быў прыняты, з папраўкамi да некаторых яго артыкулаў.

Наступна Сабор выбраў дэлегацыю ў гэнэральны камiсарыят па справе дазволу навучаць рэлiгiю ў публiчных школах, i па пытаньню ўрэгуляваньня маемаснай стараны Праваслаўнай Царквы пасьля бальшавiцкiх рабункаў царквы. Гэнэральны камiсар не прыняў дэлегацыi i зьвярнуў пададзены яму мэмарандум, сказаўшы вусна, што Сабор ня можа закранаць спраў, парушаных у мэмарандуме.

Наступна Сабор разважыў прыгатаваны праект i прыняў тэкст лiста да Канстантынопальскага патрыярха, у якiм даваўся гiстарычны нарыс Беларускай Праваслаўнай Царквы з адзначэньнем пэрыодаў, калi яна iснавала як самастойная царква; далей апiсвалася сучаснае палажэньне Праваслаўнай Царквы на Беларусi i выражалася прозьба аб прыняцьцi яе у лiк Сёстраў – аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў i – аб выданьнi ей ТОМОСУ на самастойнае iснаваньне.

Паседжаньнi Сабору закончылiся малiтвай i Сабор быў зачынены 2-га верасьня 1942 г.

беларускай мовай, за выняткам аднаго старэйшага сьвятара, якi прамаўляў парасейску.

Зараз па заканчэньнi Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору распачалося паседжаньне Сабору Япiскапаў. Япiскапы, аднак, не знайшлi сябе кампэтэнтнымi падпiсаць прынятыя Ўсебеларускiм Царкоўным Саборам лiсты да аўтакефальных цэркваў у справе прызнаньня аўтакефалii Беларускай Праваслаўнай Царквы. Япiскапы ўважалi, што толькi мiтрапалiт, як галава царквы, можа падпiсаць такiя асноўныя дакуманты. Але, мiтрапалiту гэтыя дакуманты кя былi прадстаўленыя для подпiсу. Такiм чынам, iзноў затрымалася афармляньне аўтакефалii.

Архiрэi беларусы, узгадаваныя ў атмасфэры расейскага царкоўнага асяродзьдзя, не маглi быць кiраўнiкамi рашучай беларускай дзейнасьцi на царкоўнай нiве. Пакладаныя на iх надзеi аказалiся памылковымi. Шуканьнi за новымi канцэпцыямi ў справе царкоўнага кiраўнiцтва, робленыя беларускiм актывам, не давалi выразных пазытыўных вынiкаў. У такiх абставiнах паварот мiтр. Панцялеймана да кiраўнiцтва царквой на Беларусi, выдаваўся памысьнейшым за iснуючае палажэньне. Мiтр. Панцялейман адзначаўся просталiнейнасьцяй, шчырасьцяй i адкрытасьцяй як у сваiх поглядах, так i ў паступаваньнi, а гэта зьяўлялася добрым фундамантам да выразных дачыненьняў. У сувязi з гэтым, шэраг асоб з актыву распачаў урабляць сярод нямецкай адмiнiстрацыi думку для павароту мiтрапалiта ў Менск для кiраўнiцтва Беларускай Царквой.

усебеларускi царкоўны сабор


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П. И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.

4. Костюкович П. И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: "Новое знание", 2001. – 192с.