Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Добролюбов (dobrolyubov.lit-info.ru)

   

Арганізацыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы

ў верасьнi 1941 г. немцы падступалi да Ленiнграду i абкружалi Маскву. Будучы ўпэўненымi ў сваей перамозе, немцы распачалi рэалiзацыю сваей загадзя падрыхтаванай колёнiяльнай палiтыкi на заваяваных прасторах усходу Эўропы.

Вiнцук Гадлеўскi i iнш. На гэтай нарадзе немцы прапанавалi беларусам прыняць актыўны ўдзел у антысавецкай барацьбе, аднак не акрэсьлiвалi будучага лёсу Беларусi па перамозе над бальшавiкамi. Быў створаны беларускi аддзел пры прапагандовай нямецкай арганiзацыi ВІНЭТА. Перад самым пачаткам вайны былi спушчаныя на парашутах, на савецкiх тылох у Беларусi, групы беларускiх падрыўнiкоў, арганiзаваныя пры дапамозе нацыянальнага беларускага актыву на эмiграцыi. Ужо першыя нямецкiя вайсковыя часткi на Беларусi распаўсюджвалi адозву да беларускага народу, у якой абвяшчалася аб вайне за вызваленьне ад бальшавiзму, а Беларусь праклямавалася жыцьцёвым прасторам беларускага народу.

становiшчы: старшыняў акругаў, паветаў, кiраўнiкоў палiцыi i iнш. Сярод гэтага беларускага актыву была частка замаскаваных польскiх дывэрсантаў, якiя запiсвалiся ў Беларускiм Камiтэце ў Варшаве беларусамi, атрымлiвалi рэкамандацыю надзейных беларусаў, былi накiроўваныя на Беларусь, займалi тут адказныя становiшчы, а праводзiлi польскую дывэрсыйную работу на шкоду беларускай справе. Палякi iмкнулiся ахапiць сваiм апаратам адмiнiстрацыю i ўладу на Беларусi, i вынiшчалi беларускi Нацыянальны актыў. Такiм чынам, ад самага пачатку вайны на Беларусi распачалася беларуска-польская барацьба. Гэта барацьба была вельмi цяжкай для беларусаў таму, што беларускi нацыянальны актыў быў невялiкi, вынiшчаны папярэдня савецкай i польскай акупацыйнымi ўладамi. Немцы скарыстоўвалi цяперашнюю барацьбу ў сваiх мэтах, вынiшчаючы то польскi, то беларускi актыў, якiя яны уважалi за канкурэнтаў пры сваiм панаваньнi над Беларусяй.

Экстэрмiнацыйную палiтыку немцы разгарнулi ўжо ўвосенi 1941 г. адносна некаторых нацыянальных групаў, пражываючых на Беларусi. Жыды былi iзаляваныя адразу па ўсей Беларусi ў гэтто па гарадох, абгароджаных калючым дротам. Іншаму насельнiцтву было забаронена зносiцца з iмi, пад пагрозай суровых караў. На працягу 1941-1942 гадоў усё жыдоўскае i цыганскае жыхарства Беларусi было вымардавана немцамi.

Немцы знайшлi на Беларусi рэлiгiйнае жыцьцё у зарганiзаваным стане на заходняй частцы краю, гдзе бальшавiкi не пасьпелi яшчэ яго цалком вынiшчыць. У гарадох: Вiльнi, Пiнску i Жыровiцах прабывалi праваслаўныя япiскапы са сваiмi епархiяльнымi ўправамi; ува ўсiх прыходах былi сьвятары, адбывалiся багаслужэньнi, iскавалi манастыры, вернiкi масава наведвалi багаслужэньнi.

На ўсходняй частцы Беларусi рэлiгiйнае жыцьцё было поўнасьцю зьнiшчана савецкiмi ўладамi. У сталiчным Менску захавалася непарушанай адна малая царкоўка на вайсковых могiлках. Усе iншыя з яшчэ iснуючых будынкаў-цэркваў былi пераробленыя для не рэлiгiйных мэтаў; напрыклад: Кацярынаўскi сабор — на склад кансэрваў для фабрыкi; Прэабражэнская царква — на спартовы клюб i залю для танцаў; Казанская (чыгуначная) царква — на клюб глуха-нямых; царква сьв. Духавага манастыра — на архiў. Такое самае становiшча было на ўсей Ўсходняй Беларусi.

Нямецкае вайсковае камандаваньне, скарыстоўваючьi рэлiгiйнасьць беларускага народу для прыцягненьня яго на свой бок, спрыяла аднаўленьню праваслаўнага рэлiгiйнага жыцьця. Нямногiя ўцалеўшыя ад зьнiшчэньня бальшавiкамi сьвятары, распачыналi духоўную дзейнасьць, атрымлiвалi адумысловыя пасьведчаньнi ад нямецкiх уладаў, ахоўваючыя iх правы. Аднак, з духавенетва "Усходняй Беларусi дажылi толькi лiчаныя адзiнкi.

Ад самага пачатку зьнiшчэньня савецкай улады на Беларусi, духавенства з Заходняй Беларусi распачало мiсыйную працу на Ўсходняй Беларусi. Першыя часткi нямецкiх войскаў прывезьлi ў Менск з Пружаншчыны, без паразумленьня з праваслаўнай iерархiяй, iера-манаха Ўладзiмера Фiнькоўскага. Веруючыя спаткалi яго з вялiкай прыхiльнасьцяй i распачалi арганiзаваць царкоўна-рэлiгiйнае жыцьцё. 3 актыўнейшых вернiкаў быў арганiзаваны царкоўна-будаўнiчы камiтэт, якi распачаў аднаўленьне iснуючых цэркваў: Прэабражэнскай, Кацярынаўскага сабору i Старажоўскай. Беларуская гарадзкая ўправа дапамагала гэтай дзейнасьцi. У жнiўнi 1941 г. аднавiлiся багаслужэньнi ў Прэабражэнскай царкве. Народ запоўнiў царкву, пры гэтым было шмат моладзi. Царкоўны хор, спантанiчна арганiзаваны з даўнейшых харыстых i опэрных сьпевакоў, дасканалым сьпевам чудовых малiтаўных мэлёдыяў рабiў моцнае ўражаньне на народ. Іераманах Фiнькоўскi, беларускага паходжаньня, прабываў раней у расейскiм духоўным асяродзьдзi, а цяпер прапаведаваў па расейску. У канцы жнiўня 1941 г. iераманаха Фiнькоўскага наведалi сьв. М. Лапiцкi i iнж. I. Касяк, у паразуменьнi з Р. Астроўскiм, намесьнiкам Менскай акругi. На запытаньне, як а. Фiнькоўскi заглядаецца на беларусiзацыю царкоўнага жыцьця i на увязку з беларускай адмiнiстрацыей, — а. Фiнькоўскi адказаў, што ён працуе з немцамi, мае ад iх дапамогу, а таму ён будзе i надалей супрацоўнiчаць толькi з немцамi.

Карыстаючы з выняткавага становiшча i апекi вайскова-палiтычных нямецкiх уладаў, пры адсутнасьцi япiскапаў на Усходняй Беларусi, а. Фiнькоўскi разгарнуў сваеасаблiвую дзейнасьць. Ён раз'-яжджаў па гарадох Усходняй i Заходняй Беларусi, назначаў сьвятароў на прыходы i самачынна прыняў на сябе ролю, якая належыла япiскапу. У дачыненьнi да мясцовага духавенства ён трымаўся высакамерна. Не маючы надзеi на падтрымку мiтр. Панцялеймана i яп. Вэнэдыкта, якiя ведалi неадукаванасьць i нездавальняючыя мараль-ныя якасьцi а. Фiнькоўскага, гэты апошнi стаў уважаць сябе ў юрысдыкцыi мiтрапалiта Варшаўскага Дзянiса i арх. Пiнскага Аляксандра.

Ня толькi у Менску, але i ў ваколiчных гарадох распачалася адбудова царкоўнага жыцьця, пры чым Менск спаўняў ролю адмiнiстрацыйнага цэнтру. На багаслужэньнi сюды сталi масава прыяжджаць веруючыя з блiжэйшых i далейшых вёсак i мястэчак. Веруючыя прыносiлi дзяцей i прыводзiлi падрастаючую моладзь для хрышчэньня. Вернiкi зносiлi царкоўныя рэчы, багаслужбовыя кнiгi, перахаваныя з вялiкiм пiэтызмам i ахвярнасьцяй у сваiх памешканьнях, наражаючы жыцьцё на небясьпеку. У iншых гарадох i мястэчках Ўсходняй Беларусi было цяжэй арганiзаваць багаслужэньнi, дзеля адсутнасьцi сьвятароў. Аднак усюды спантанiчна тварылiся царкоўныя камiтэты, якiя, разам з беларускай адмiнiстрацыей, аднаўлялi цэрквы i царкоўныя будынкi, шукалi сьвятароў, зьвяртаючыся ў Менск i ў Заходнюю Беларусь. 3 абшараў Усходняй Беларусi, прылягаючых да Заходняй, народ масава прыяжджаў у цэрквы Заходняй Беларусi часта з адлегласьцi за 70 км. Асаблiва многiя прывозiлi дзяцей i моладзь для хрышчэньня. У царкве ў Радашкавiчах у сьвяточныя днi было хрышчаных па 200 да 250 дзяцей. Народ выяўляў глыбокую рэлiгiйнасьць.

Па суседзтву з Радашковiчамi, на б. Усходняй Беларусi, знаходзiцца вёска Рагавая, у якой у гэту пару стаяла царква, зачыненая бальшавiкамi i даведзеная iмi да паўразваленага стану. Увосенi 1941 г. з Радашкавiч вышаў крэсны ход, ведзены прат. I. Жарскiм, кiруючыся ў Рагавую. У Рагавой сабралася мноства мясцовага народу, якi з перахаванымi ад бальшавiкоў абразамi ўрачыста спаткаў крэсны ход i разам увайшоў у разваленую царкву, ня могучы ў ей зьмясьцiцца. Рэлiгiйны настрой вылiваўся ў гарачых малiтвах i агульным узвышаным настроi, пры успамiнах аб мiнулых бальшавiцкiх жахах i зьдзеках над народам i рэлiгiяй.

У другой палове верасьня 1941 г. прыехаў у Менск з Жыровiц япiскап Берасьцейскi Вэнэдыкт, з мэтай запазнацца на мейсцы з палажэньнем царкоўных спраў, для арганiзацыi i адбудовы царквы на Ўсходняй Беларусi. А. Фiнькоўскi ня прызнаў яп. Вэнэдыкта за свайго духоўнага кiраўнiка i прыняў яго, як прыватную асобу, ня пусьцiўшы ў архiрэйскi дом, а пасялiўшы ў манастырскай кельлi. Адначасна а. Фiнькоўскi стараўся перашкодзiць яп. Вэнэдыкту пры арганiзацыйных захадах па царкоўных справах.

Яп. Вэнэдыкт рабiў стараньнi для прызнаньня нямецкiмi ўладамi духоўнага кiраўнiцтва мiтр. Панцялеймана над Праваслаўнай Царквой ува ўсей Беларусi. У гэту пару ў Менску адбывалася зьмена нямецкага вайсковага кiраўнiцтва праз нямецкую цывiльную адмiнiстрацыю. Новапрызначаны Гэнэральны Камiсар, Вiльгэльм Кубэ, перабiраў уладу ад нямецкага вайсковага камандаваньня i ад беларускага намесьнiцтва, якое лiквiдавалася, ператвараючыся ў тэхнiчна-дарадчае „нэбэн-бюро". Р. Астроўскi не пагадзiўся з такой роляй для беларускай адмiнiстрацыi i пакiдаў Менск, выяжджаючы ў ваенную зону, для арганiзацыi там адмiнiстрацыi. Яп. Вэнэдыкт яшчэ засьпеў Р. Астроўскага ў Менску, з якiм ён адбыў нараду, пры ўдзеле сьвятароў: М. Лапiцкага i I. Кушнера.

царквы на Беларусi праводзiлася ў нацыянальным беларускiм напрамку, з пажаданьнем высьвячэньня новых япiскапаў беларусаў, з чым яп. Вэнэдыкт пагадзiўся. Неадкладна Астроўскi напiсаў лiст у Гэнэральны Камiсарыят Беларусi з прозьбай прызнаць мiтр. Панцялеймана кiраўнiком Праваслаўнай Царквы на ўсей Беларусi. Праз некалькi дзён яп. Вэнэдыкт быў выклiканы ў Гэнэральны Камiсарыят Беларусi, гдзе яму былi пададзеныя ўмовы, пад якiмi можа арганiзавацца праваслаўная царква на Беларусi. Царква мела быць:

б) нацыянальна-беларускай,

в) мiтр. Панцялейман, як яе галава, не павiнен падпарадкавацца нi Маскоўскаму мiтрапалiту Сяргею, нi Варшаўскаму мiтрапалiту Дзянiсу, нi Нямецкаму мiтрапалiту Серафiму.

Прапанаваныя ўмовы былi прыня-тыя мiтр. Панцялейманам з абумоўленьнем, што аб'яўленьне аўтаке-фалii Беларускай Царквы адбудзецца пасьля атрыманьня на гэта зго-ды ад мацеры-царквы расейскай, а так сама ад iншых аўтакефаль-ных праваслаўных цэркваў. У сваiм лiсьце да мiтр. Панцялеймана, з дня 3 кастрычнiка 1941 г., Гэнэральны Камiсар Беларусi падаў пiсьмова свае ўмовы. Гэты лiст быў даручаны яп. Вэнэдыкту для пе-радачы мiтрапалiту Панцялейману. У лiсьце пiсалася:

а) Праваслаўная царква на Беларусi мае кiравацца сваiмi канонамi i нямецкая ўлада ня будзе мяшацца ў яе нутраное жыцьцё;

б) праваслаўная царква на Беларусi мае называцца: "Беларуская аўтакефальная праваслаўная нацыянальная царква";

г) назначэньне япiскапаў, сьвятароў i благачынных ня можа адбывацца бяз ведама нямецкiх уладаў;

Пасьля гэтага адбылася нарада мiтр. Панцялеймана з яп. Вэнэдыктам. Адзiн з пунктаў гэтай нарады гаварыў: "Каб абняць сваей Духоўнай апекай усё праваслаўнае насельнiцтва Беларусi ды ўзгоднiць сваю працу з напрамкам, выражаным у лiсьце (Гэнэральнага Камiсара Беларусi), — прыняць Высокапрэасьвяшчэньнейшаму мiтрапалiту Панцялейману тытул: "Мiтрапалiт Менскi i ўсей Беларусi". Наступна мiтр. Панцялейман выслаў лiст Гэнэральнаму Камiсару Беларусi, у якiм паведамляў, што згаджаецца працаваць у напрамку згодным з лiстом Гэнэральнага Камiсара, зазначаючы, што арганiзацыя царквы на Беларусi павiнна адбывацца кананiчным шляхам, бяз шкодных для царквы пабочных уплываў, пасьля чаго толькi можа быць прыгатаваны i прадстаўлены статут царквы. Для дабра царквы неабходна пражываць мiтрапалiту ў галоўным горадзе Менску, адчынiць у Менску духоўную сэiмiнарыю i кароткатэрмiновыя курсы для падрыхтоўкi сьвятароў.

Па ўрэгуляваньнi праўных дачыненьняў царквы да уладаў, мiтрапалiт Панцялейман i яп. Вэнэдыкт распачалi арганiзацыю царкоўнага жыцьця на Усходняй Беларусi. Па даручэньню мiтрапалiта яп. Вэнэдыкт арганiзаваў часовую Мiтрапалiтальную Ўправу Беларусi, у склад якой увайшлi: старшыня — мiтрапалiт, сябры: прат. Язэп Балай, сьв. Мiкалай Лапiцкi i сьв. Іван Кушнер. Унутры Мiтрапалiтальнай Управы адбывалася сталае цярцё памiж расейскiмi тэндэнцыямi мiтрапалiта з прат. Балаём з аднаго боку, а беларусiзацыйнымi iмкненьнямi сьв. Лапiцкага i сьв. Кушнера з другога боку. Падобнага характару барацьба адбывалася сярод духавенства i вернiкаў i на правiнцыi.

настаяцеля таго-ж сабору. Сьв. I. Кушнер быў прызначаны настаяцелям царквы на вайсковых могiлках. Манастырская Прэабражэнская царква была затрымана за мiтрапалiчай кафэдрай. У канцы 1941 г. настаяцелям чыгуначнай царквы быў прызначаны сьв. Н. П. Так былi абсаджаныя ўсе цэрквы ў Менску, адбудова якiх заканчавалася. Іераманах У. Фiнькоўскi быў адсунены ад царкоўных спраў i забаронены ў сьвяшчэннаслужэньнi, аднак ён дабравольна не ўступаў. Калi ў Менск прыбылi новапрызначаныя для працы сьвятары: М. Лапiцкi i Я. Балай, то супрацоўнiкi iерам. Фiнькоўскага ня пушчалi iх у Прэабражэнскi манастыр, у якiм прыбылыя хацелi затрымацца. Пазьней, па прыбыцьцi ў Менск мiтр. Панцялеймана i яп. Фiлафея, iерам. Фiнькоўскi надалей пражываў у архiрэйскiм доме ды iнтрыгаваў супроць архiрэяў. Былi патрэбныя адумысловыя захады перад Гэнэральным Камiсарам Беларусi для таго, каб высялiць яго з архiрэйскага дому.

юрысдыкцыi, часова аддзеленую ў 1939 г. ваеннымi дзеяньнямi. Цяперашняя акупацыя яе немцамi давала надзею мiтр. Дзянiсу на паварот гэтых абшараў пад яго юрысдыкцыю. Для рэалiзацыi сваiх намераў ён стварыў пад сваiм старшынствам Беларускую Царкоўную Раду, запрасiўшы ў яе беларусаў: архiмандрыта Фiлафея, д-ра Івана Ермачэнку, д-ра Вiтушку, д-ра Краскоўскага, Барыса Стрэльчыка. Першае паседжаньне гэтай рады, з дня 9 верасьня 1941 г., апрацавала i выслала мэмарандум да цэнтральных нямецкiх уладаў у Бэрлiне, у якiм былi высуненыя пажаданьнi ў царкоўнай галiне для Беларусi i былi выстаўленыя кандыдаты для высьвячэньня ў сан беларускiх япiскапаў — архiмандрыты: Фэафан (Пратасэвiч), Фiлафей (Нарко) i Апанас (Мартос). Мэмарандум быў перададзены д-рам Ермаченкам непасрэдна ў Бэрлiне, якi праз некалькi дзён — 18 верасьня 1941 г. паведамiў архiм. Фiлафея, што нямецкi ўраднiк, якому ён перадаў мэмарандум, "таiць зусiм па на-шым баку i абяцаў беларускай царкве найбольшае падтрыманьне. Ён сказаў, што немцы ня толькi дазволяць нам высьвяцiць 3-х япiскапаў, але будуць нас усебакова падтрымлiваць у нашых дамаганьнях беларускай незалежнай царквы".

Для дакладнейшага азнаямленн з беларускiмi царкоўнымi справамi на месцы на Беларусь паехалi з Варшавы архiм. Фiлафей i Б. Стрэльчык. Яны паехалi ў Жыровiцы да мiтр. Панцялеймана i прыбылi сюды ў тую пару, калi Гэнэральны Камiсар Беларусi прызнаў мiтр. Панцялеймана галавой Беларускай Царквы. Бачучы такое палажэньне, на прапанову мiтр. Панцялеймана, архiм. Фiлафей згадзiўся высьвяцiцца ў япiскапа i абняць кiраўнiцтва епархii на Беларусi. Хiратонiя архiм. Фiлафея ў сан япiскапа адбылася 23 лiстапада 1941 г. у Жыровiцкiм манастыры. На высьвячэньне былi запрошаныя: архiяп. Бэрлiнскi Серафiм, архiяп. Сымон i яп. Венiямiн з Валынi, але нiхто з iх ня прыбыў i хiратонiю выканалi мiтр. Панцялейман i яп. Вэнэдыкт. За Фiлафеям быў прызнаны тытул тiскапа Слупкага. У наступны дзень адбылося паседжаньне сабору япiскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, пры ўдзеле: мiтр. Панцялеймана — як старшыня, яп. Вэнэдыкта i яп. Фiлафея — як кiраўнiка спраў сабору. Сабор даручыў яп. Вэнэдыкту кiраўнiцтва царквой на Горадзеншчыне, далучанай немцамi да Усходнiх Прусаў i аддзеленай ад Гэнэральнага Камiсарыяту Беларусi. Па заканчэньнi сабору яп. Вэнэдыкт пераехаў у Горадню i абняў кiраўнiцтва Горадзенскай епархiяй. Мiтр. Панцялейман i яп. Фiлафей дня 29 лiстапада 1941 г. выехалi ў Менск, прызначаны на адмiнiстрацыйны цэнтр Беларускай Праваслаўнай Царквы. Уладыкi прыбылi ў Менск у нядзелю 30 лiста-пада, гдзе iх пры Прачысьценскiм саборы спаткалi прадстаўнiкi беларускай адмiнiстрацыi са старшынёй гораду В. Іваноўскiм на чале, дэлегаты грамадзкiх арганiзацыяў i мноства народу. Сустрэча была ўрачыстая i сардэчная, — усе цешылiся з узнаўленьня царкоўнага жыцьця з япiскапамi на чале.

было адноўлена ўрачыстае архiрэйскае багаслужэньне, з мастацкiм царкоўным сьпевам i прыгожымi пропаведзямi. Народ запаўняў Прачысьценскi сабор i ня мог зьмясьцiцца ў iм. Пропаведзi арх. Фiлафея, закранаючыя нядаўныя часы крывавага бальшавiцкага зьдзеку над народам i царквой, выклiкалi агульныя сьлёзы i галосны плач у саборы. Народ з далейшых мясцовасьцяў прыбываў у Менск, каб прысутнiчаць на архiрэйскiм багаслужэньнi. Адбывалiся масавыя хрышчэньнi; у сьвяточныя днi духавенства Менску хрысьцiла да 10,000 асоб у дзень.

Іераманах У. Фiнькоўскi, выдалены з архiрэйскага дому, пасялiўся ў iншым доме каля Прачысьценскага сабору i праводзiў iнтрыгi, каб iзноў атрымаць царкоўную ўладу. Для выяўленьня поўнай сутнасьцi дзейнасьцi iераманаха У. Фiнькоўскага, мiтр. Панцялейман стварыў адумысловую рэвiзыйную камiсыю для правядзеньня кантролю яго дзейнасьцi за ўвесь час прабываньня яго ў Менску. У склад рэвiзыйнай камiсыi былi запрошаныя: прат. Я. Балай, прат. I. Кушнер, iнж. I. Касяк, нач. палiцыi Ю. Саковiч, акруговы судзьдзя А. Арэхва i iнш. Камiсыя дапрасiла многiх сьведкаў са складу будаў-нiчага камiтэту, прыхаджанаў сабору, кiраўнiцтва менскага гарадзкога музэю i iнш. Запрошаны для выясьненьняў iераманах Фiнькоўскi ня прыбыў на камiсыю, а нач. палiцыi Ю. Саковiч атрымаў паведамленьне ад нямецкага СД (палiтычная палiцыя), каб а. Фiнькоўскага ня турбаваць, бо гэта можа вельмi дрэнна скончыцца для самой рэвiзыйнай камiсыi. Акты рэвiзыйнай камiсыi былi ўзятыя ад сябры камiсыi, I. Касяка, шляхам начнога налёту на яго памешканьне праз агентаў СД. Пазьней акты былi зьверненыя з тым, што камiсыя магла далей праводзiць рэвiзыю.

старажытныя рэлiгiйныя памятныя рэчы, але i кiтайскiя вазы. Пры гэтым а. Фiнькоўскi адмаўляўся падпiсваць паквiтаваньнi аб забiраных iм рэчах, аб чым прасiў кiраўнiк музэю. У сакавiку iераманах Фiнькоўскi быў аддадзены пад духоўны суд япiскапаў i яго справу разглядаў сабор япiскапаў. Нямецкiя прадстаўнiкi СД настоiвалi на прыдзяленьнi а. Фiнькоўскаму аднае з лепшых цэркваў у Менску i пагражалi, ў выпадку адмовы.

Рэвiзыйная камiсыя апрацавала сваё заключэньне, з прапановай пазбавiць а. Фiнькоўскага духоўнага сану. Заключэньне падлiсалi сьвецкiя сябры камiсыi, а духоўныя сябры адмовiлiся падпiсаць, ня хочучы наражацца на небясьпеку. Матар'ял рэвiзыйнай камiсыi быў прадстаўлены мiтр. Панцялейману, а одпiс заключэньня — перададзены нямецкаму пракурору. Хутка пасьля гэтага а. Фiнькоўскi быў арыштаваны i пасаджаны ў турму. Па пэўным часе ён быў звольнены з турмы пад умовай неадкладнага выезду з Беларусi ў Варшаву.

Памiма вялiзных вынiшчэньняў усяго нацыянальна-беларускага, як балынавiкамi, так i палякамi, уцалеўшая беларуская iнтэлiгэнцыя распачала саматужную арганiзацыйную дзейнасьць па ўсiх га-радох i мястэчках Беларусi. Усюды арганiзавалiся нацыянальныя актывы, якiя аланоўвалi кiраўнiцтва на мясцох. У Менску так сама iснаваў нацыянальны беларускi актыў, якi распачаў ахоплiзаньне паасобных дзялянак жыцьця: гарадзкую управу, гарадзкую палiцыю, Менскую акруговую ўправу, выдавецтва, школьную спразу i iнш. Асаблiвая увага была зьвернена на дзьве самастойныя арганiзацыi цэнтралiстычнага характару: на Беларускую Народную Самапомач i на Беларускую Праваслаўную Царкву, у якiх былi магчымасьцi праводзiць шырокую легальную беларускую працу.

нач. палiцыi Ю. Саковiч, д-р Янка Станкевiч, рэдактар Антон Адамовiч, iнж. Іван Касяк, судзьдзя Аркадзi Арэхва, сьв. Мiкалай Лапiцкi, сьв. Н. П. i iнш. Гэта група, ў сваей балынынi, iшла да стварэньня нелегальнай партыi Беларускiх Нацыяналiстых. Да гэтай групы даходзiлi пражываючыя на правiнцыi: Усевалад Родзька i Мiхась Рагуля — працуючыя ў Вiцебску, Рыгор Зыбайла — працуючы ў Слонiме, iнж. Гiнько — працуючы ў Глыбокiм i iншыя. Асабняком трымалiся: кс. Вiнцук Гадлеўскi, д-р Іван Ермачэнка, старшыня Вацлаў Іваноўскi, радактар Уладыслаў Казлоўскi. Увесь беларускi актыў сталiцы i акругаў задзiночыўся пазьней цi то ў Цэнтральнай Радзе Беларускай Народнай Самапомачы, цi ў кiраўнiцтве акруговых аддзелаў Беларускай Народнай Самапомачы (БНС). На справы праваслаўнай царквы ў Менску зьвярнулi ўвагу сьвятары: М. Лапiцкi, Н. П, I. Кушнер, А. Коўш, нач. палiцыi Ю. Саковiч, iнж. I. Касяк, судзьдзя А. Арэхва, судзьдзя Л. Галяк, а на правiнцыi

з iмi лучнасьць.

Мiтрапалiт Панцялейман быў ведамы беларускаму грамадзтву, як стойкi расейскi патрыёт, якi за сваю вернасьць Маскоўскай патрыярхii быў рэпрэсаваны польскiмi ўладамi, а пазьней за гэта — фаварызаваны балыпавiцкiмi ўладамi. Адначасна было ведама аб про-сталiнейнасьцi i шчырасьцi характару мiтрапалiта. Прыпушчалася, што мiтрапалiт ня будзе перашкаджаць беларускаму напрамку ў арганiзаванай царкве, а як галава царквы ён будзе пiльнаваць яе з кананiчнага боку. Усю царкоўна-адмiнiстрацыйную працу меў выконваць япiскап беларус, як памоцнiк мiтрапалiта. На памочнiка мiтрапалiта намячаўся яп. Фiлафей, што на пачатку адказвала поглядам самога яп. Фiлафея. Для навязаньня непасрэднага кантакту з яп. Фiлафеям, беларускi актыў арганiзаваў вячэру на кватэры Касякоў.

царквы праводзiла беларусiзацыю ў царкоўным жыцьцi. Яп. Фiлафей запэўняў, што ён разам з беларускiм грамадзтвам будзе працаваць на царкоўнай нiве для агульнай беларускай справы.

Аднак, ход жыцьця праваслаўнай царквы на Беларусi iшоў у даўнейшым расейскiм налрамку i нiчога не зьмянялася ў беларускiм духу. Прыбыўшыя ў Менск уладыкi не рабiлi нiякага распараджэньня аб увядзеньнi беларускай мовы ў пропаведзь i царкоўнае справа-водзтаа. Мiтрапалiт сам прапаведваў парасейску i памiнаў падчас багаслужэньняў Маскоўскага мiтрапалiта Сяргея. Мiтрапалiт высьвячаў многiх сьвятароў з расейцаў, здаўна зьвязаных з царкоўным жыцьцём, хаця не маючых духоўнай асьветы, i абсаджваў iмi прыходы на Беларусi.

Мiтрапалiт заўсёды зводзiў гутарку на пабочныя справы, цьвердзячы, што ў сучаснасьцi хопiць для духавенства вы-конваць трэбы i адпраўляць багаслужэньнi. Уладыка ўважаў за патрэбнае затрымаць расейскую мову ў царкоўным жыцьцi для гарадоў i мястэчак, бо ён уважаў, што гарадзкое насельнiцтва ведае толькi расейскую мову. Для вясковых прыходаў мiтрапалiт пагаджаўся ўвесьцi беларускую мову, але на гэта патрэбен даўжзйшы час, i то пасьля заканчэньня вайны.

Яп. Фiлафей, пры спатканьнях з беларускiм актывам цьвердзiў, што ён хацеў-бы працаваць у беларускiм напрамку ў царкве, аднак ён зьяўляецца толькi вiкарным i нiчога ня можа зрабiць бяз згоды мiтрапалiта.

Тады актыў распачаў больш сыстэматычнае ўзьдзейнiчаньне на менскiх уладыкаў. У гэтым пляне быў пададзены мiтр. Панцялейману мэмарандум, у якiм высоўвалiся наступныя пастуляты:

1) паведамiць увесь беларускi народ праз адчытаньне ў цэрквах аб радасным факце арганiзацыi Беларускай аўтакефальнай нацыянальнай Праваслаўнай Царквы;

3) запрасiць да працы ў мiтрапалiтальнай управе наступных знаных беларускаму грамадзянству сьвятароў з вышэйшай багаслоўскай асьветай: Н. П., М. Лапiцкага, I. Кушнера, А. Н., а на сакратара — Аўгена Асiповiча; запрасiць на япiскапскiя кафэдры — архiм. Апанаса Мартоса, япiскапа Венiямiна Навiцкага, прат. Сымона Сеўбу i абсадзiць iмi япiскапскiя кафэдры на Беларусi;

4) запрасiць да япiскапскix кансысторыяў сьвятароў беларусаў з вышэйшай багаслоўскай асьветай;

8) вызначыць камiсыю дзеля апрацаваньня статуту Беларускай Аўтакефальнай Царквы;

9) вызначыць тымчасовую экзаменацыйную камiсыю для спраўджаньня квалiфiкацыяў кандыдатаў на сьвятароў i псаломшчыкаў. Агулам гэты мэмарандум меў 17 пунктаў. Мiтр. Панцялейман i яп. Фiлафей не далi ходу атрыманаму мэмарандуму.

Не атрымлiваючы нiякага водгуку ад уладыкаў у напрамку беларусiзацыi царквы, група менскага актыву пастанавiла зацiкавiць шырэйшае кола беларускай грамадзкасьцi недастатковай дзейнасьцяй у галiне царкоўнага жыцьця. Па iнiцыятыве актыву была арганiзаваная нарада ў канцы сьнежня 1941 г., з удзелам мiтрапалiта, яп. Фiлафея, прат. Я. Балая, сьв. М. Лапiцкага, сьз. I. Кушнера, д-ра I. Ермачэнкi, iнж. I. Касяка, нач. пал. Ю. Саковiча, суд. А. Арэхвы i iнш. На нарадзе выказвалiся погляды аб необходнасьцi прыдаваць адбудоўванай праваслаўнай царкве беларускi характар, духавенства павiнна прапаведваць пабеларуску i ўзгадоўваць сваiх прыхаджанаў у праваслаўным беларускiм духу. Уладыкi паведамлялi аб цяжкасьцях для такой працы ў бягучы ваенны час. Мiтрапалiт зазначыў, што ў сучаснасьцi асноўнай справай для духавенства зьяўляецца выконваньне трэбаў.

Мiтрапалiтальную ўправу ў Менску наведваў прат. Аляксандра Коўш, прабываючы на прыходзе ў Плешчанiцы. Ён высоўваў патрэбу неадкладнай беларусiзацыi царквы i гостра дамагаўся адсуненьня прат. Я. Балая ад кiраўнiцтва ў царкве, як ведамага расейскага царкоўнага дзеяча з Вiленскай епархii. У хуткiм часе прат. Коўш быў арыштаваны i пасаджаны ў менскую турму. Адзiн беларускi сьвятар наведаў СД з прозьбай аб высьвятленьнi прычыны арышту i з захадамi аб звальненьнi арыштаванага. Нямецкi ўраднiк СД паказаў сьвятару акты НКВД, нiбы паходзячыя з Вiльнi, на аснове якiх прат. Коўш абвiнавачваўся, як бальшавiцкi працаўнiк. У Прыбалтыцы i Вiльнi дзеiў у гэту пару савецкi экзарх Сяргей са сваiм расейскiм актывам; беларускi сьвятар даводзiў фальшывасьць паказаных актаў i правакацыйнасьць усей справы абвiнавачаньня прат. Каўша, як працу савецка-расейскiх рук, вынiшчаючых беларусоў. Аднак, стараньнi засталiся бяз вынiку i прат. Коўш быў расстраляны немцамi. Сьмерць прат. Каўша кiдала сьвятло на iкоцны супрацiў беларусiзацыi царквы праз расейскiя дзейнiкi.

Прат. А. Коўш быў чаловым беларускiм праваслаўным сьвятаром i быў шырака ведамы за сваю ахвярную i нястомную дзейнасьць за беларусiзацыю праваслаўнай царквы ў Польшчы. На працягу 25 год ён стойка змагаўся супроць расейскага засiльля ў Вiленскай епархii i зрабiў шмат карыснага для адраджэньня беларускага нецыянальнага характару праваслаўнай царквы на Беларусi. Пасялiўшыся ў Вiльнi прат. А. Коўш быў настаўнiкам рэлiгii ў Вiленскай Беларускай Гiмназii i кiраўнiком iнтэрнату гэтай-жа гiмназii. Стараньнямi яго была адбудаваная Пятнiцкая царква ў Вiльнi i арганiзаваная, як беларуская гiмназыяльная царква. Адначасна прат. Коўш рэдагаваў беларускi царкоўны часапiс “Беларуская Зарнiца", у якiм прапагаваў адбудову Беларускай Праваслаўнай Царквы, як аўтакефальнай, згодна з беларускай гiстарычнай традыцыей. За сваю рэлiгiйна-нацыянальную дзейнасьць прат. Коўш быў жорстка прасьледваны расейскiм кiраўнiцтвам Вiленскай епархii аж да забароны ў сьвяшчэннаслужэньнi некалькi разоў. Пазбаўлены прыходу прат. Коўш на працягу некалькiх год вёў няроўную барацьбу. Нарэшце расейцы перамаглi i прат. Коўш быў змушаны выехаць з Вiльнi на глухi сельскi прыход у Ласiцу, Пастаўскага павету, ды спынiць сваю шырокую дзейнасьць за беларусiзацыю царквы. Варожасьць расейцаў да прат. А. Каўша была такой вялiкай, што яны ўсякiмi сродкамi старалiся яго зьнiшчыць.

Станавiлася ясным, што мiтр. Панцялейман ня будзе дапушчаць да беларусiзацыi царквы, а будзе стабiлiзаваць яе ў былым расейскiм напрамку. Яп. Фiлафей у гутарках з паасобнымi прадстаўнiкамi актыву высьвятляў, што пры ачолiваньнi царквы праз мiтр. Панцялеймана ён ня можа нiчога зрабiць у напрамку беларусiзацыi яе. Выглядала, што пры адсуненьнi мiтр. Панцялеймана ад кiраўнiцтва i ўзгалаўленьнi царквы праз яп. Фiлафея, справа беларусiзацыi царквы пойдзе хутка наперад. Дзеля гэтага ў Гэнэральны Камiсарыят быў пададзены мэмарандум праз сяброў актыву, у якiм:

1) высьвятлялася шкадлiвасьць ачолiваньня праваслаўнай царквы праз мiтр. Панцялеймана для беларускай нацыянальнай справы i жадалася неадкладнае аддаленьне яго ад кiраўнiцтва царквой i пасяленьне на супачынак у Жыровiцкi манастыр;

2) кiраўнiцтва царквой прапанавалася абняць яп. Фiлафею;

3) жадалася высьвячэньне новых япiскапаў: архiмандрыта Апанаса, прат. Сеўбу i запрашэньне на Беларусь яп. Венiямiна;

4) дамагалася хутчэйшага апрацаваньня статуту i правядзеньня аўтакефалii Беларускай Царквы.

Мэмарандум займеў скуткi. На пачатку лютага 1942 г. яп. Фiлафей быў запрошаны ў Гэнэральны Камiсарыят, гдзе яго прыняў кiраўнiк палiтычнага аддзелу Юрда. Насьветлiўшы неадпаведкасьць мiтрапалiта на становiшчы кiраўнiка Беларускай Царквы дзеля ягонага кiрунку царкоўнай палiтыкi ў мiнулым i ў сучаснасьцi (некаторыя моманты насьвятленьня пакрывалiся з тэзамi мэмарандуму, пададзенага беларускiм актывам), Юрда заявiў, што мiтрапалiт будзе вывезены ў Жыровiцкi манастыр, а кiраўнiцтва царквой павiнен пе-раняць яп. Фiлафей. На гэта яп. Фiлафей адказаў, што ён ня можа бяз паўнамоцтва мiтрапалiта кiраваць Менскай епархiяй i арганiзаваць царкву; калi-б мiтрапалiт быў вывезены з Менску, то яп. Фiлафей, ня хочучы паступаць некананiчна, адмовiцца ад рэлiгiйнай дзейнасьцi на Беларусi i выедзе ў Варшаву. Тады Юрда пагадзiўся, каб мiтрапалiт застаўся ў Менску, але бяз умешваньня ў справы кiраўнiцтва царквой.

Яп. Фiлафей неадкладна перадаў мiтрапалiту аб жаданьнях Юрды. На наступны дзень мiтрапалiт з прат. Балаём наведаў Гэнэральны Камiсарыят. Юрда катогарычна зажадаў ад мiтрапалiта перадачы кiраўнiцтва царквой яп. Фiлафею i высунуў iншыя дамаганьнi, з якiмi мiтрапалiт пагадзiўся. Пасьля гэтага мiтрапалiт напiсаў на iмя яп. Фiлафея распараджэньне, у якiм гаварылася: На падставе пажаданьня гэнэральнага камiсара, выказанага мне Юрдай у прысутнасьцi прат. Балая, даю загад:

1) пропаведзi i навука Закону Божага павiнны адбывацца на беларускай мове;

3) пакiдаю за сабою апрацаваньне статуту Беларускай Праваслаўнай Царквы;

4) кiраўнiцтва Менскай мiтрапалiтальнай епархiяй i ўсiмi прыходамi на ўсходзе, апрача тых, якiмi кiруе япiскап Вэнэдыкт, даручаю япiскапу Фiлафею.

Царкоўнай Рады ў Варшаве, запрапанавалi ўладыкам склiкаць сабор япiскапаў, падзялiць Беларусь на епархii, прызначыць епархiяльных архiрэяў i прьгаяць нутраны статут Беларускай Царквы. Мiтрапалiт не даваў згоды на склiканьне сабору япiскапаў, а з асабiстых гутарак з мiтрапалiтам вынiкала, што ён праектуе арганiзаваць адну мiтрапалiтальную епархiю для ўсяе тэрыторыi Беларусi, а iншыя япiскапы маюць быць толькi яго вiкарыямi. Супроць такой канцэпцыi былi ўсе iншыя япiскапы, таму мiтрапалiт астаточна згадзiўся на арганiзацыю царквы згодна з iснаваўшай на Беларусi традыцыяй. Апрацаваньне статуту царквы мiтрапалiт даручыў архiм. Апанасу i нарэшце згадзiўся на склiканьне сабору япiскапаў.

Дня 3-га сакавiка 1942 г. распачалiся паседжаньнi сабору япiскапаў пры удзеле: мiтр. Панцялейман — як старшыня, яп. Вэнэдыкт, прыбыўшы з Гораднi i яп. Фiлафей — сябры i архiм. Апанас — з дарадчым голасам. На пачатку сабор разважыў справу царквы ў Горадзеншчыне, аддазеленай немцамi ад Беларусi. Горадзеншчына, з яе 144 прыходамi, не магла зносiцца з царкоўным цэнтрам у Менску, дзеля забароны немцамi. Таму сабор стварыў самастойную епархiю з Горадзеншчыны i Беласточчыны ў межах "Усходнiх Прусаў, даў ей аўтаномнае становiшча i прызначыў туды архiрэям яп. Вэнэдыкта з тытулам япiскапа Беластоцкага i Горадзенскага, з сядзiбай у Гораднi.

Беларуская Берасьцейшчына, з горадам Берасьцям, была далучана немцамi да Дзяржаўнага Камiсарыяту Украiны. Вольную кафэдру Берасьцейскага япiскапа сабор пастанавiў перадаць аднаму з япiскапаў Украiнскай Праваслаўнай Царквы. Справу выбару япiскапа для гэтай акругi сабор пакiнуў для яп. Вэнэдыкта сумесна з духавенствам Берасьцейскай акругi. Духавенства выбрала япiскапам Іоана (Лаўрыненка), япiскапа Ковельскага, якi прыняў тытул япiiскапа Берасьцейскага i Кобрыньскага.

Наступна сабор япiскапаў падзялiў Беларусь на 5 епархiяў: Менскую — мiтрапалiтальную, Магiлеўскую, Смаленскую, Вiцебскую i Наваградзкую. Межы епархiяў пакрывалiся з межамi нямецкiх адмiнiстрацыйных акругаў. На епархii былi прызначаныя япiскапы: на Менскую — мiтрапалiт Панцялейман з тытулам: “Архiяпiскап Менскi i Мiтрапалiт усяе Беларусi"; на Магiлеўскую — яп. Фiлафей з тытулам: япiскап Магiлеўскi i Мсьцiслаўскi; на Вiцебскую — архiм. Апанас з тытулам япiскапа Вiцебскага i Полацкага; на Смаленскую — прат. Сымон Сеўба з тытулам япiскапа Смаленскага i Бранскага; на Наваградзкую — яп. Венiямiн з тытулам япiскапа Наваградзкага i Баранавiцкага. Сабор пастанавiў выслаць запросiны да яп. Венiямiна, прабываючага ў Пачаеўскай Лаўры на Валынi, з прозьбай аб ягоным хутчэйшым прыбыцьцi. Да часу ягонага прыезду кiраўнiцтва Наваградзкай епархiяй даручалася архiм. Апанасу. Сабор пастанавiў, каб Жыровiцкi манастыр быў падпарадкаваны мiтрапалiту Панцялейману з даданьнем да яго тытулу: сьвяшчэннархiмандрыт Жыровiцкай Сьвята-Усьпенскай абiцелi.

Дня 8 сакавiка 1942 г. адбылася ўрачыстая хiратонiя архiм. Апанаса ў сан япiскапа Вiцебскага, праз мiтр. Панцялеймана, яп. Вэнэдыкта i яп. Фiлафея, пры ўдзеле прадстаўнiкоў ад беларускiх устаноў i мноства народу. Падчас гэтай хiратонii мiтрапалiт узнагарадзiў тытулам архiяпiскапа ўладыку Вэнэдыкта. Такое нечаканае ўзвышэньне прорасейска настаўленага ўлад. Вэнэдыкта выклiкала незадаваленьне япiскапаў беларусаў i беларускага актыву. Беларусы хацелi бачыць узвышаньне япiскапаў беларусаў. У той самы дзень вечарам група беларускага актыву зьвярнулася да мiтрапалiта з прозьбай узнагарадзiць санам архiяпiскапа ўладыку Фiлафея. Мiтрапалiт доўга не згаджаўся, матывуючы кароткiм япiскапскiм стажам уладыкi Фiлафея. Урэшце мiтрапалiт згадзiўся ўзьвесьцi ўл. Фiлафея ў сан архiяпiскапа ў наступную нядзелю.

Дня 9 сакавiка былi ўзноўленыя паседжаньнi сабору япiскапаў. Быў прыняты нутраны статут Беларускай Праваслаўнай Царквы i падпiсаны ўсiмi iерархамi. Наступна сабор прыступiў да выкананьня статуту. Адбылiся выбары заступнiка мiтрапалiта з выбарам яп. Фiлафея, а не найстарэйшага па хiратонii арх. Вэнэдыкта, а гэта таму, што горадзенскi ўладыка Вэнэдыкт ня мог мець нармальных зносiнаў з Беларусяй. Далей сабор выбраў Сынод Беларускай Праваслаўнай Царквы, як выканаўчы орган сабору япiскапаў. Старшынёй сыноду стаў мiтр. Панцялейман, а сябрамi: арх. Вэнэдыкт i яп. Фiлафей, а яп. Апанас — кандыдатам.

Наступна сабор заняўся бягучымi справамi i прыняў шэраг пастаноў па iх, як: 1) пастаноўлена неадкладна адчынiць кароткатэрмiновыя пастырскiя курсы ў Менску, Гораднi i Жыровiцах, а з восенi — адчынiць духоўныя сэмiнары; 2) пастаноўлена апрацаваць праект матар'яльнага забясьпячэньня духавенства i падаць яго цывiльным уладам.

Па сканчэньнi сабору япiскапаў пачалiся паседжаньнi сыноду, пад старшынствам мiтрапалiта. Сынод пастанавiў стварыць пры сабе вучэбны камiтэт пад старшынствам яп. Апанаса. Пры заканчэньнi паседжаньняў сыноду мiтрапалiт паведамiў, што ён быў змушаны Гэнэральным Камiсарам Беларусi перадаць кiраўнiцтва Менскай епархiяй яп. Фiлафею, што ён ужо i зрабiў, а сам будзе займацца агульнымi справамi мiтраполii. Па заканчэньнi паседжаньняў арх. Вэнэдыкт выехаў у Горадню.

Дзейнасьць сабору япiскапаў i паседжаньнi сыноду поўнасьцю памiнулi справы беларусiзацыi царкоўнага жыцьця i афармленьня аўтакефалii царквы.

На настойлiвыя дамаганьнi беларускага актыву i япiскапаў Фiлафея i Апанаса, мiтрапалiт нарэшце згадзiўся хiратанiсаваць прат. С. Сеўбу ў сан япiскапа Смаленскага i Бранскага i вызначыў тэрмiн на нядзелю 15 сакавiка. Кандыдат быў выклiканы ў Менск, пастрыжаны ў манаства з iмям „Сьцяпан" i ўзведзены ў сан архiмандрыта. Нямецкiя ўлады i беларускiя ўстановы былi паведамленыя афiцыйна аб хiратонii. Нечакана на пярэдаднi хiратонii мiтрапалiт паведамiў аб сваей хваробе, дзеля чаго хiратонiя ня можа адбыцца, а ён пераносiць яе на 20 траўня ў Жыровiцы. Уладыкi Фiлафей i Апанас прасiлi мiтрапалiта дазволiць iм дваiм высьвяцiць архiм. Сьцяпана, аднак мiтрапалiт не згадзiўся i хiратонiя не адбылася. У хваробу мiтрапалiта нiхто не паверыў, лiчучы яе “дыплёматычнай хваробай". Перанос хiратонii ў далёкiя ад настойлiвага менскага праваслаўнага актыву Жыровiцы, меў так сама сваю вымову. Актыў уважаў апошнi выпадак за акт тармажэньня згары разбудовы праваслаўнай царквы, як беларускай.

Беларускi актыў зараз-жа зьвярнуўся да мiтрапалiта з мэмарандумам, у якiм прасiў:

3) стварэньня сталай Мiтрапалiтальнай Управы з сьвятароў адданых беларусаў: М. Лапiцкага, Н. П., I. Кушнера i К. К.;

4) стварыць пры кожнай епархii епархiяльную ўправу з сьвятароў iдэйных беларусаў з вышэйшай багаслоўскай асьветай, якiх мае рэкамэндаваць Мiтрапалiтальная Управа;

6) арганiзаваць экзаменацыйную камiсыю, для спраўджаньня падрыхтоўкi кандыдатаў у духоўны сан, з арх. Фiлафеям на чале, у складзе 2-х духоўных i 2-х сьвецкiх асобаў;

7) неадкладна распачаць арганiзацыю сэмiнарскiх курсаў для падрыхтоўкi беларусаў, кандыдатаў у духоўны сан, з вызначэньнем кiраўнiком гэтых курсаў сьв. А. Н.;

8) неадкладна стварыць мiтрапалiтальную раду, якая павiнна складацца з беларусаў духоўных i сьвецкiх, знаных нацыянальных працаўнiкоў, у колькасьцi ад 11 да 15 асоб, з мэтай правядзеньня справы аўтакефалii Беларускай Праваслаўнай Царквы, згодна з патрэбамi беларускага народу;

9) даць мiтрапалiтальнай радзе магчымасьць прымаць удзел у апрацоўцы статуту Беларускай Праваслаўнай Царквы;

вусна i пiсьмова перад адумысловай камiсыей, зацьверджанай мiтрапалiтальнай управай.

непрамку будуючайся Новай Эўропы;

2) мiтрапалiтальная рада супрацоўнiчае з праваслаўнай iерархiяй, упаўнаважанай да сваей працы;

3) мiтрапалiтальную раду зацьвярджае гонэральны камiсар Беларусi з асоб духоўных i сьвец-кiх;

4) сядзiбай мiтрапалiтальнай рады зьяўляецца Менск;

5) для кiраўнiцтва сваей працай мiтрапалiтальная рада выбiрае старшыню, сакратара i скарбнiка;

7) мата-р'яльныя сродкi мiтрапалiтальнай рады складаюцца:

а) са складак сяброў;

б) з датацыi Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы;

в) з дабравольных ахвяраў;

8) мiтрапалiтальная рада лiквiдуецца пасьля поўнага ажыцьцяўленьня сваiх заданьняў.

Справу лiквiдацыi праводзiць адумысловая лiквiдацынная камiсыя, а сродкi яе перадаюцца Беларускай Праваслаўнай Царкве.

Дня 19 сакавiка 1942 г. Гэнэральны Камiсар Беларусi прыслаў лiст мiтр. Панцялейману, у якiм пiсалася: “Я лiчу сябе змушаным з нацiскам зазначыць, што адбудова праваслаўнага царкоўнага жыцьця на Беларусi вяжацца маей умовай, што Праваслаўная Царква павiнна ўжываць урадавы назоў “Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Нацыянальная Царква". Выбар iншага назову не дазваляецца, так што далейшае ужываньне “Сьвятая Праваслаўная Царква", ня можа быць дазволенае”. Як вiдаць, кiраўнiкi царквы на Беларусi, у ейным назове абмiналi прыкметнiкi: беларускi, аўтакефальны i нацыянальны. Мiтрапалiт Панцялейман, са сваiмi дараднiкамi, знаходзiў неадпаведным ужываньне назову царквы, прапанаванага Гэнэральным Камiсарам, у сувязi з чым вывязалася перапiска адносна афiцыйнага назову царквы. Астаточна Гэнэральны Камiсарыят пагадзiўся на назоў: “Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква”. Аднак, мiтраполiя ўжывала яго толькi пры перапiсцы з Гэнэральным Камiсарам, апушчаючы прыкметнiк “аўтакефальная” пры сваей нутраной перапiсцы.

Арх. Фiлафей i яп. Апанас выехалi ў Варшаву па свае прыватныя рэчы. У гэтым часе мiтр. Панцялейман са сваiм акружэньнем (прат. Я. Балай i iнш.) улажыў новы плян кiраўнiцтва Беларускай Царквой. Ён пастанавiў высьвяцiць архiм. Сьцяпана ў сан япiскапа Слуцкага, зрабiць яго сваiм памочнiкам, а арх. Фiлафея змусiць выехаць у далёкi Магiлеў, а яп. Апанаса — у далёкi Вiцебск. Так, мiтр. Панцялейман хацеў стварыць кiраўнiцтва мiтралолii з асоб iнэртных нацыянальна, або настаўленых прорасейска. Калi арх. Фiлафей вярнуўся з Варшавы, то мiтрапалiт катэгарычна зажадаў неадкладнага ягонага выезду ў Магiлеў. Маючы свае пляны арх. Фiлафей не хацеў пакiдаць цэнтральнага асяродзьдзя — Менску. У непаразумленьнi мiж уладыкамi ўмяшалiся беларускiя актывiстыя, якiя падтрымалi арх. Фiлафея, ня хочучы выезду яго з Менску, бо ён даваў надзею на праводжаньне беларускiх пастулятаў у царкоўнае жыцьцё.

а так сама падавала аргумэнты супроць сучаснай дзейнасьцi мiтрапалiта, iдучай у разрэз з беларускай нацыянальнай праблемай. Гэты мэмарандум быў заiнiцыяваны праз Мэнгэля, аканома архiрэйскага дому i асабiстага прыяцеля арх. Фiлафея, запрошанага апошнiм для працы ў Менску. Мэмарандум быў пададзены ў Гэнэральны Камiсарыят дэлегацыей у складзе 10 асобаў, якую прыняў заступнiк Гэнэральнага Камiсара, абяцаючы задаволiць пажаданьнi дэлегацыi.

пары архiм. Сьцяпана i — няпрыбыцьця на Беларусь яп. Венiямiна. Мiтрапалiт адказаў, што зараз няма патрэбы высьвячаць архiм. Сьцяпана, а прыезд яп. Венiямiна на Беларусь залежыць не ад яго, а ад самога яп. Венiямiна. Тады Юрда зажадаў катэгарычна, каб у нядзелю таго-ж месяца адбылося высьвячэньне архiм. Сьцяпана. Мiтрапалiт сказаў, што ў такiм кароткiм часе ён не мае магчымасьцi нават паведамiць кандыдата аб прыбыцьцi. Юрда адказаў, што ўраднiкi Гэнэральнага Камiсарыяту дапамогуць прыбыць архiм. Сьцяпану на час у Менск, а мiтрапалiт мае даканаць хiратонii. У наступны дзень немцы прывязьлi ў Менск архiм. Сьцяпана i мiтр. Панцялейман з арх. Фiлафеям высьвяцiлi яго ў сан япiскапа Смаленскага i Бранскага, згодна з пастановай сабору япiскапаў.

Заступнiк камiсара паведамiў, што Гэнэральны Камiсар Кубэ дзякуе мiтр. Панцялейману за працу, выкананую iм пры арганiзацыi Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Нацыянальнай Царквы. Дзеля таго, што мiтрапалiт ня можа спраўляцца з царкоўнымi справамi па прычыне свайго веку, яму належыць адпачыць ад працы, а кiраўнiцтва царквой ён павiнен перадаць свайму заступнiку арх. Фiлафею. Калi мiтрапалiт запытаў, чаму зроблены такi загад, то заступнiк камiсара паўтарыў сказанае iм папярэдня, дадаючы, што на месца жыхарства мiтрапалiта вызначаны былы манастыр у Лядах, куды мiтрапалiт павiнен выехаць заўтра ранiцай. Пасьля гэтых словаў заступнiк камiсара працягнуў мiтрапалiту руку для разьвiтаньня.

Ляды знаходзяцца ў Смалявiцкiм раёне Ўсходняй Беларусi. Вярнуўшыся з вiзыты мiтрапалiт папрасiў арх. Фiлафея наведаць Гэнэральны Камiсарыят i прасiць перамянiць прызначанае месца жыхарства ў Лядах на Жыровiцы. Арх. Фiлафей, а за iм i мiтрапалiт, наведалi Гэнэральны Камiсарыят, але без памыснага скутку. Пасьля гэтага мiтрапалiт напiсаў на iмя арх. Фiлафея наступны дэкрэт: “Дзеля свайго выезду з Менску на ўвесь час маей адсутнасьцi даручаю Вам усе справы Беларускай Праваслаўнай Мiтраполii. 1 чэр-веня 1942 г., Менск". Наступна арх. Фiлафей з саборным духавенствам адслужыў малебен ад'яжджаючаму мiтрапалiту i ў кароткiм слове выказаў свой горкi жаль па поваду выезду мiтрапалiта. У вадказ мiтрапалiт з вялiкiм узрушаньнем зьвярнуўся да народу, прысутнага на малебене, закончыўшы: “перадаю вас усiх пакрову Царыцы Нябеснай".

На наступны дзень ураднiкi СД адвезьлi самаходам мiтрапалiта ў Ляды. Тутэйшы манастыр быў перароблены бальшавiкамi для iншых патрэб. У памяшчэньнi былога манастырскага будынку мiтрапалiт заняў адзiн пакой, разам са сваiм келейнiкам, iерадыяканам Юлiянам Троцкiм. Мэбляў тут ня было i некаторыя рэчы былi прывезеныя з Менску. Пры манастыры захавалася велiчная царква, у якой мiтрапалiт пачаў багаслужэньнi, на якiя прыходзiў народ з блiжэйшых вёсак.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Круглов А. А. Основы религиоведения. – Мн.: ТетраСистемс, 2002. – 192с.

3. Довгялло Д. Н. – К истории православной западно-русской церкви до половины XVII века, Вильна, 1908.

4. Адзiночанка В. А., Рэлiгiязнауства: вучэбны дапаможнiк для ВНУ / В. А. Адзiночанка. - Минск : Унiверсiтэцкае, 2001. - 240 с.

6. Костюкович П. И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: "Новое знание", 2001. – 192с.

7. Шиленок, Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии / Д. Шиленок. - М., 2006. - 216 с.

8. Маракоў, Л. У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi 1917-1967: у 2 т. / Л. У. Маракоў. - Мiнск: Беларускi Экзархат, 2007. - Т. 2. - 656 с.