Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Гнедич (gnedich.lit-info.ru)

   

Іудаізм

Іудаiзм

Іудаiзм


ЗМЕСТ

1. Этапы гiсторыi iудаiзму

2. Веравучэнне i культ iудаiзму

3. Іудаiзм на Беларусi

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Этапыгiсторыiiудаiзму

Іудаiзмз'яўляеццасамайстаражытнаймонатэiстычнайрэлiгiяй. Ягофармiраваннепачынаеццаз XIIIст. дан. э., калiкачавыяяўрэйскiяплямёнызаваёўваюцьтэрыторыюПалесцiны (Ханаан). Дагэтагаяўрэiбылiполiтэiстамi,iхвераваннiiабрадыпрынцыпованеадрознiвалiсяадтых, якiхпрытрымлiвалiсяiншыянародыгэтагарэгiёну. Сяродяўрэяўбылiшырокараспаўсюджаныфетышызм, анiмiзмiмагiя. Аднакiпасля XIIIст. дан. э. яўрэiнеадразуробяццапаслядоўнымiмонатэiстамi,iснуюцьшматлiкiявыпадкiадступленняадкультуадзiнагаБогаiшанаваннебагоўтыхнародаў, сяродякiхяўрэiжылi. Канчаткова монатэiзм усталёўваецца сярод яўрэяў у VІ ст. да н. э.

Тэрмiн "iудаiзм'' паходзiць ад назвы самага шматколькаснага з дванаццацi яўрэйскiх плямён – племенi Іуды, якое ў XI ст. да н. э. зрабiлася пануючым.

Даследчыкi вылучаюць у гiсторыi iудаiзму тры асноўныя этапы: бiблейскi, талмудычны рабiнiстычны i рэфармiсцкi.

якую iудзеi называюць Танах (Запавет). Ён складаецца з 39 кнiг i трох частак: "Закон'' (Тора), "Прарокi" (Набiiм) i "Пiсаннi" (Кетубiм). Напiсаны Танах быў у ХІІІ-ІІ стст. да н. э. на тэрыторыi Палестыны i Вавiлона на старажытнаяўрэйскай мове.

Анову Танаха складае палажэнне аб тым, што ёсць адзiны Бог Яхвэ, якi ўсё стварыў, абраў яўрэяў i заключыў з iмi запавет, згодна з якiм, яўрэi абавязаны шанаваць Яхвэ як адзiнага Бога i выконконваць Ягоныя запаведзi, а Яхвэ будзе падтрымлiваць яўрэяў.

"завяшчанне" i "дагавор". У адрозненне ад завяшчання, запавет патрабуе i ад iншага боку (яўрэяў) актыўных дзеянняў, iнакш ён скасоўваецца. У адрозненне ад дагавору, запавет з'яўляецца аднабаковым – iнiцыятыва яго заключэння цалкам сыходзiць ад Яхвэ.

чалавекам даволi багатым, але не меў дзяцей, ад чаго вельмi пакутваў. І аднойчы Аўрааму з'явiўся Бог i даў яму два абяцаннi. Па-першае, Ён паабяцаў аддаць яму i ягоным нашчадкам Зямлю Ханаанскую (Палесцiну), куды загадаў перасялiцца. Па-другое, Бог паабяцаў Аўрааму, што ад яго пойдзе шматлiкi народ, якi будзе дабраславёны: "І сказаў Гасподзь Аўрааму: пайдзi з зямлi тваёй... у зямлю, якую Я ўкажу табе. І Я ствару ад цябе вялiкi народ, i дабраслаўлю цябе... І дабраславяцца ў табе ўсе плямёны зямныя" (Быц.,12, 1-3) Згодна з Бiблiяй, калi Аўрааму было сто гадоў, а ягонай жонцы Сары -дзевяноста , у iх нарадзiўся сын Ісак. Як знак гэтага запавету з Богам, Аўраам зрабiў сабе абразанне. І зараз кожнаму iудзейскаму хлопчыку на восьмы дзень жыцця робяць абразанне, каб указаць на ягоную прыналежнасць да богаабранага народа.

У далейшым, згодна з Бiблiяй, у больш пашыраным i дэталёвым выглядзе запавет быў заключаны з Маiсеем, якi вывеў яўрэяў з егiпецкага палону, правёў праз Чырвонае мора i сорак гадоў вадзiў па пустынi, каб змянiлася пакаленне i ў Зямлю Абяцаную не ўвайшлi тыя, хто нарадзiўся ў рабстве.

Матывы богаабранасцi адыгралi вельмi значную ролю ў гiсторыi яўрэйскага народа. Упэўненасць у сваей выключнасцi i нязменнай падтрымцы Бога дазволiла яўрэям вытрымаць сур'ёзныя i шматлiкiя выпрабаваннi. Палiтычны лёс яўрэяў быў вельмi цяжкiм. Тэрыторыя Палесцiны знаходзiлася на перакрыжаваннi iнтарэсаў магутных дзяржаў, i яе ўвесь час заваёўвалi. Ужо ў Х ст, старажытнаяўрэйская дзяржава распалася на дзве часткi: Ізраiль i Іудзею. На тэрыторыi Іудзеi знаходзiўся Іерусалiм са знакамiтым Іерусалiмскiм храмам, якi лiчыўся домам Яхвэ. i з'яўляўся цэнтрам iудаiзму. У 722 г. да н. э. Ізраiль быў заваяваны асiрыйцамi, а ў 586 г. да н. э. Іудзею заваяваў вавiлонскi цар Навухаданосар. Іерусалiмскi храм быў разбураны, а мноства народу на чале са жрацамi вывелi ў Вавiлон. Гэта была агульнапрынятая ваенная тактыка тых часоў: з заваяванай краiны выводзiлiся найбольш таленавiтыя рамеснiкi, каб яны працавалi на заваёўнiкаў, а таксама знаць, каб не было каму ўзняць паўстанне. Апынуўшыся ў Вавiлоне, яўрэi былi пазбаўлены магчымасцi наведваць Іерусалiмскi храм i прыносiць там ахвяры Яхвэ. Таму тут узнiкае iншая рэлiгiйная арганiзацыя iудзеяў – сiнагога (сход веруючых), дзе чыталi свяшчэнныя кнiгi i спявалi псалмы (рэлiгiйныя гiмны). Сiнагогай сталi таксама называць будынак, у якiм усе гэта адбывалася.

У 538 г. да н. э. Вавiлон заваяваў персiдскi цар Кiр, якi дазволiў яўрэям вярнуцца ў Іерусалiм i адбудаваць там храм. У перыяд так званага Другога храма яўрэi паступова ператвараюцца ў адзiную рэлiгiйную суполку. Уся ўлада канцэнтруецца ў руках жрацоў, першасвятар атрымлiвае паўнамоцтвы кiраўнiка дзяржавы. Узмацняецца адасобленасць яўрэяў ад iншых народаў, згодна з прынятым у 444 г. да н. э. законам, iм забаранялася ўступаць у шлюб з прадстаўнiкамi iншых народаў. Гэтым быў пакладзены пачатак этнiчнай i рэлiгiйнай замкнутасцi яўрэяў.

У 322 годзе да н. э. Палесцiна была заваявана войскамi А. Македонскага, а ў 66 г. да н. э. трапляе пад уладу Рыма. Узмацняецца працэс рассялення яўрэяў па-эа межы Палесцiны, якi атрымаў назву дыяспара. Многiя яўрэi, асаблiва з вышэйшых слаёў, сталi прымаць грэчаскiя эвычаi.

Садукеi (ад iмя Цадока, заснавальнiка жрэцкай дынастыi) належалi да вышэйшага жрэцтва Іерусалiмскага храма, , знацi i багатага купецтва. Яны выступалi за строгае выкананне рэлiгiйнай традыцыi, а таксам ў абарону iнтарэсаў вышэйшых слаёў грамадства. Асноўнай iх мэтай было стварэнне магутнай яўрэйскай дзяржавы.

Фарызеi ("аддзеленыя'') былi звязаны з сiнагогамi, дзе яны займалiся тлумачэннем Торы i навучаннем веруючых. Яны iмкнулiся да большага дэмакратызму ў рэлiгiйным жыццi, клапацiлiся аб дабрабыце простага народа i выступалi за больш гiбкае ўспрыманне традыцыi. Аднак асноўны нацiск яны рабiлi на неабходнасць захавання вернасцi духу Торы i iмкнулiся паслядоўна i дэталева яе выконваць. Па гэтай прычыне ў далейшым слова "фарызей'' стала абазначаць чалавека, якi дэманструе паказную набажнасць.

Ясеi ("сыны святла") уяўлялi сабой нешта накшталт манаскай суполкi, члены якой вялi аскетычнае жыццё i не прызнавалi знешняй абраднасцi. Яны верылi ў замагiльнае iснаванне, дзе праведнiкi атрымаюць узнагароду. У ясеяў iснаваў культ нейкага "Настаўнiка справядлiвасцi", якi быў пакараны за веру.

але Ён застаецца нязменным у сваей мiласцi да абранага Ім народа. Яхвэ пашле яўрэям Месiю ("Памазанiка"), якi вызвалiць iх ад чужаземнага прыгнёту i дасць iм новы запавет. На працягу некалькiх стагоддзяў iудзеi марылi аб ''Днi Гасподнiм", калi Бог праз Месiю выратуе свой народ. Аднак яны па-рознаму ўяўлялi сабе вызвалiцеля, якi павiнен быў прыйсцi. Прарокi, якiя прадказалi з'яўленне Месii, пiсалi аб iм як аб духоўным вызвалiцелю i сцвярджалi, што ён не толькi дасць яўрэям новы запавет, якi будзе запiсаны ў iх сэрцах, але дабраахвотна прыме пакуты за грахi людзей. Большасць жа iўдзеяў уяўляла Месiю як палiтычнага вызвалiцеля, якi ўзначалiць паўстанне супраць iншаземцаў, пасля чаго яўрэi будуць панаваць над сваiмi ворагамi, жыць у шчасцi i багаццi. Само слова "месiя'' (па-старажытнаяўрэйску "машыах") перакладаецца як ''памазаннiк". Чакалася, што ён будзе з роду цара Давiда. У старажытных яўрэяў цароў памазвалi на царства – лiлi iм на галаву асаблiвы алей як знак царскай годнасцi. Адныя iудзеi ўяўлялi Месiю як духоўнага цара, другiя – як палiтычнага.

У І ст. н. э. на грунце iудаiзму ўзнiкла хрьiсцiянства. Было абвешчана, што тым Месiяй, якога iудзеi чакаюць ужо некалькi стагоддзяў, з'яўляецца Ісус Хрыстос. Асноўная частка iудзеяў не прыняла Хрыста ў якасцi Месii i стала праследаваць хрысцiян як шкодную секту. Галоўныя надзеi яўрэяў былi звязаны з палiтычным вызваленнем ад рымскага прыгнёту. Былi ўзняты два паўстаннi (у 66-73 i 132-135 гг.). Абодва яны пацярпелi паражэнне. У 70 г. рымляне разбурылi Іерусалiмскi храм, а ў 133 – сам Іерусалiм.

за межамi Палесцiны i раней, але разбурэнне Іерусалiма i храма паклала канец iснаванню старажытнаяўрэйскай дзяржавы, а разам з ёй i старажытнаму iудаiзму. У дыяспары канчаткова фармiруецца новая рэлiгiйная арганiзацыя iудзеяў – сiнагога. Яна выконвала ролю рэлiгiйнага i грамадскага цэнтра. Кiруючая роля ў сiнагогах належала рабiнам ( ад. яўр. раббi – настаўнiк). Гэта былi адукаваныя людзi, якiя займалiся навучаннем, чытаннем i тлумачэннем Танаха, асаблiва першай яго часткi – Торы, а таксама вырашэннем жыццёвых праблем яўрэяў на падставе палажэнняў апошняй.

патрэба ў дэталёвых кементарыях да Торы, каб ужыць яе нормы ў канкрэтных выпадках жыцця. Першыя такiя каментарыi з'явiлiся яшчэ ў ІV стагоддзi да н. э. Спачатку яны перадавалiся вусна, а потым пачалi запiсвацца i атрымалi назву Мiшна (''Паўтарэнне''). Крыху пазней быў створаны каментарый да Мiшна – Гемара (''Поўнае тлумачэнне"). Аб'яднаныя Мiшна i Гемара атрымалi назву Талмуд (''Вучэнне''). Існуе дзве ягоныя рэдакцыi: палесцiнская (Ш ст. н. э.) i вавiлонская (V ст. н. э.) Талмуд ўяўляе сабой велiзарны зборнiк рэлiгiйна-юрыдычных правiл, а таксама жыццевай мудрасцi яўрэяў. У iм даецца надзвычай даталёвая рэгламентацыя паводзiн. Ён становiцца асновай заканадаўства i маралi iудзеяў.

На гэтым этапе ў iудаiзме ўзнiкае мiстычны рух – Кабала, (старажытнаяўр. – паданне, традыцыя). Згодна з ёй, Бог – гэта бясконцая i нявызначаная сутнасць, пазбаўленая любых атрыбутаў. Аднак яна праяўляецца праз рэчы, самаразгортваецца ў iх. Наблiзiцца да пазнання Бога чалавек можа праз асэнсаванне таямнiчага сэнсу iмёнаў, лiтар, якiя складаюць iмёны, i лiчбаў, якiя адпавядаюць гэтым лiтарам. Кабалiсты верылi, што пры дапамозе спецыяльных магiчных рытуалаў i малiтваў чалавек можа аказваць уплыў на гiстарычны працэс (напрыклад, наблiзiць прышэсце Месii), бо Бог дае адказы на жаданнi чалавека.

Ва ўмовах жыцця сярод iншых народаў яшчэ больш узмацоўваецца этнiчная замкнутасць яўрэяў. Яны не змешваюцца з мясцовым насельнiцтвам i жывуць асобнымi суполкамi — кагаламi. Асноўная ўвага ў гэты час надаецца абрадаваму боку рэлiгii. Яўрэi трымаюцца за iудаiзм як за веру бацькоў, каб захаваць сваю этнiчную самабытнасць i пазбегнуць асiмiляцыi.

Сучасны этап у гiсторыi iудаiзму пачаўся з першай паловы XIX ст. У гэты перыяд узнiкае праблема прыстасавання яўрэяў да дасягненняў еўрапейскай культуры Новага часу. У залежнасцi ад вырашэння гэтай праблемы iудаiзм падзялiўся на тры асноўныя накiрункi: артадаксальны, рэфарматарскi i кансерватыўны.

Артадаксальны iудаiзм разглядае сябе як адзiна правiльны. Сваёй асноўнай мэтай ён лiчыць захаванне традыцый iудаiзму ва ўмовах сучаснага жыцця. У артадаксальным iудаiзме да веруючых прад'яўляюцца строгiя патрабаваннi культавага характару. Яны павiнны штодзённа вывучаць Тору i строга выконваць усе правiлы, зафiксаваныя ў Талмудзе.

Рэфарматарскi iудаiзм выходзiць з таго, што неабходна ўлiчваць патрабаваннi часу. Акцэнт у iм робiцца не на абрадах, а на маральных нормах паводзiн. Абвяшчаецца, што закон павiнен выконвацца не таму, што так загадаў Бог, а таму, што гэта мае сэнс у сучасным рэлiгiйным жыццi. У рэфарматарскiм iудаiзме рабiнамi могуць быць жанчыны.

Кансерватыўны iудаiзм узнiк як рэакцыя на змярцвеласць традыцыi, з аднаго боку, i бяздумныя асiмiлятарскiя тэндэнцыi, з другога. Ён выступае за вернасць традыцыi, але, калi гэта неабходна, з папраўкамi. Кансерватыўны iудаiзм па сваей накiраванасцi знаходзiцца памiж артадаксальным i рэфарматарскiм. Ён выступае за змены, але з улiкам гiстарычнага вопыту яўрэяў.

Зараз артадаксальны iудаiзм з'яўляецца пануючай рэлiгiяй у Ізраiле. Ён не мае афiцыйнага статусу дзяржаўнай рэлiгii, але карыстаецца надзвычай моцнай падтрымкай урада i аказвае iстотны ўплыў на грамадскае жыццё ў краiне. Усе пытаннi сямейнага i спадчыннага права вырашаюцца ў адпаведнасцi з нормамi. Танаха i Талмуда. Не зарэгiстраваны ў сiнагозе шлюб, не прызнаецца законным. Рабiны знаходзяцца на дзяржаунай службе i займаюцца афармленнем актаў грамадзянскага стану, выкладаюць iудаiзм у школах, вядуць выхаваўчую працу ў войску. Каардынуе i накiроўвае дзейнасць рабiнаў у Ізраiле Вярхоўны Рабiнскi Савет.

2. Веравучэнне i культ iудаiзму

У iудаiзме няма афiцыйна зацверджанага веравучэння, аднак сутнасць веры праяўляецца ў "Шэма'' (старажытнаяўр. – слухай) – гэта назва трох вершаў Бiблii, якiя складаюць асноўную малiтву iудаiзму: "Слухай Ізраiль: Гасподзь, Бог наш, Гасподзь адзiны ёсць i любi Госпада, Бога твайго, усiм сэрцам тваiм, i ўсёй душою тваёю, i ўсiмi сiламi тваiмi i няхай будуць словы гэтыя, якiя Я запаветую табе сёння, у сэрцы тваiм" (Друг., 6, 4-6}. Набожны iудзей павiнен любiць Бога ўсёй сваёю сутнасцю i гэта любоў знаходзiць праяўленне ў выкананнi Ягоных запаведзяў, асноўныя з якiх, згодна з Бiблiяй, былi дадзены Яхвэ Маiсею на гары Сiнай:

"Я – Гасподзь Бог твой, што вывеў цябе з зямлi егiпецкай, – з дома няволi. Няхай не будзе ў цябе iншых багоў перад аблiччам Маiм.

Не вымаўляй iмя Госпада, Бога твайго, марна; бо Гасподзь не пакiне без пакарання таго, хто вымаўляе iмя Яго марна.

Памятай дзень суботнi, каб свяцiць яго. Шэсць дзён працуй i рабi ўсякiя справы твае, а дзень сёмы – субота – Госпаду, Богу твайму…

Не забiвай.

Не распуснiчай.

Не крадзi.

Не кажы няпраўды на блiзкага твайго.

Не жадай дома блiзкага твайго; не жадай жонкi блiзкага твайго, нi раба яго, нi рабынi яго, нi вала яго, нi асла яго – нiчога, што ёсць у блiзкага твайго (Вых., 20, 2-І7).

Даследчыкi вылучаюць наступныя палажэннi веравучэння iудаiзму:

''Той, Хто сапраўды ёсць". Ён усё стварыў i ўсiм кiруе.

2. Яўрэi з'яўляюцца богаабраным народам. Яхвэ абраў яўрэяў сярод iншых народаў як сродак свайго праяўлення ў гiсторыi. Нявернасць яўрэяў Яхвэ прыводзiць да пакарання з Яго боку. Аднак i ў гэтым выпадку яўрэi застаюцца богаабраным народам, i Яхвэ заўсёды гатовы iм дараваць.

3. Павiнен прыйсцi Месiя, каб судзiць жывых i памёрлых i прывесцi яўрэяў у Зямлю Абяцаную. Іудзеi вераць, што з прыходам Месii будзе знiшчана ўсё зло на зямлi i установiцца роўнасць i справядлiвасць. Знiкнуць хваробы i войны, узрасце ўрадлiвасць зямлi, людзi будуць жыць да тысячы гадоў.

4. Танах i Талмуд з'яўляюцца свяшчэннымi кнiгамi. Кожны iудзей павiнен iх вывучаць i выконваць iх запаведзь. Асаблiва шануецца першая частка Танаха – Тора, якая згодна з веравучэннем iудаiзму, была дадзена яўрэям Яхвэ праз Маiсея. Талмуд мае меншы рэлiгiйны аўтарытэт, аднак ён дае правiлы паводзiн у дачыненнi да канкрэтнай сiтуацыi, i таму ў сваiм штодзённым жыццi iудзей часцей звяртаецца да Талмуда.

Асноўная ўвага ў iудаiзме надаецца ве веравучэнню, а культу.Іудзеi лiчаць, што iх вера праяўляецца ў iх дзеяннях. Існуе 365 забаронаў i 248 прадпiсанняў, якiя рэгулююць усё жыццё прававернага iудзея. Малiцца ён павiнен тройчы ў дзень: ранiцай, апоўднi i ўвечары, дома альбо ў сiнагозе.

Пры малiтве мужчыны пакрываюць галаву капялюшам альбо спецыяльнай шапачкай (яна называецца ярмолка альбо кiпа). Для малiтвы ў сiнагозе трэба не менш дзесяцi мужчын. У артадаксальным iудаiэме мужчыны i жанчыны моляцца асобна.

Вялiкае значанне ў iудаiзме надаецца абраду абразання, якое робiцца хлопчыцам на восьмы дзень жыцця, а таксама цырымонiям бар-мiцва i бат мiцва, якiмi асвячаюцца паўналецце хлопчыкаў i дзяўчынак. Робяцца яны адпаведна ў 13 i 12 год.

Галоўным святам у iудаiзме з'яўляецца шабат (субота). Ён прысвечаны адпачынку Бога пасля стварэння Ім свету, а таксама вызваленню яўрэяў з егiпецкага палону. Пачынаецца шабат у пятнiцу пасля заходу сонца. Іудзеi ў гэты дзень наведваюць сiнагогу i ладзяць святочную вячэру. У шабат нельга рабiць нiякай працы, у тым лiку гатаваць ежу, уключаць электрапрыборы, вадзiць аўтамабiль, карыстацца грамадскiм транспартам.

Іншымi святамi з'яўляецца: Рош Гашона (Новы год) – у гонар стварэння Богам свету, Йом-Кiпур (Судны дзень) – дзень пакаяння ў грахах i посту, Сукот – узгадваецца дапамога Бога яўрэям, калi яны 40 год падарожнiчалi па пустынi, Песах (Праходжанне) – у гонар вызвалення яўрэяў з егiпецкага рабства i другiя.

Нельга ўжываць у ежу кроў, таму жывёлы павiнны быць забiты спецыяльным спосабам, а мяса iх вымочваецца ў халоднай вадзе. Мясныя i малочныя прадукты нельга ўжываць разам. Традыцыйна выхаваная яўрэйская хатняя гаспадыня мае два наборы посуду: адзiн – для малочнай, другi – для мясной ежы. У дадатак яна можа карыстацца дзвюма мыйкамi для посуду i двума наборамi рушнiкоў. 3 гэтай жа прычыны ў кашэрных гатэлях маюцца дзве кухнi.

Іудаiзм на Беларусi з'яўляецца прышлай рэлiгiяй. Яго носьбiты – яўрэi, па меркаваннях некаторых даследчыкаў, прыйшлi на нашыя землi яшчэ ў ХП ст. з Кiева, адкуль iх выгналi за тайныя зносiны з вiзантыйцамi. Аднак масавае перасяленне яўрэяў на тэрыторыю Беларусi адбылося ў другой палове ХІV ст. з Германii. У 1348-1351 гг. у Еўропе адбылася страшная эпiдэмiя чумы, ад якой загiнула трэцяя частка насельнiцтва. У распаўсюджваннi хваробы былi абвiнавачаны яўрэi. У сувязi з гэтым у многiх краiнах Еўропы, у тым лiку i ў Германii, адбылiся яўрэйскiя пагромы, выратоўваючыся ад якiх, нямецкiя яўрэi ўцякалi ў Польшчу i далей ў ВКЛ. Урады гэтых краiн даволi гасцiнна сустрэлi ўцекачоў, i у ХV ст. сюды перамяшчаецца цэнр рэлiгiйнага i культурнага жыцця яўрэяў. Прывiлеi, атрыманая пры князi Вiтаўце (І392 - І430), дазволiлi iм спакойна жыць на землях ВКЛ. Быў захаваны кагальны лад жыцця яурэяў, яны. карысталiся тымi ж эканамiчнымi правамi, што i мясцовае насельнiцтва i былi вызвалены ад воiнскай павiннасцi. У канцы ХVШ ст. на тэрыторыi ВКЛ пражывала каля 385 тыс. яўрэяў.

Як i ў iншых краiнах дыяспары, яўрэi на нашых землях не асiмiлявалiся з мясцовым насельнiцтвам i жылi адасоблена. Тлумачыцца гэта замкнутасцю кагалу, а таксама насцярожаным стаўленнем да яўрэяў мясцовага насельнiцтва. Неаднаразова яўрэi абвiнавачвалiся ў рытуальных забойствах з мэтай атрымання хрысцiянскай крывi. Аднак, як правiла, улады iх апраўдвалi.

На тэрыторыi Беларусi будавалiся драўляныя i мураваныя сiнагогi. Яны былi ў кожным мястэчку i па некалькi ў кожным горадзе. Апроч сiнагог у многiх населеных пунктах iснавалi невялiкiя малiтоўныя дамы iудзеяу. 3 ХVI ст. на Беларусi вядома вышэйшыя iудзейскiя навучальныя ўстановы – ешывы (ад старажытнаяўр. ''сядзенне, пасяджэнне''), у якiх рыхтавалi рабiнаў. Ешывы былi асноўнымi цэнтрамi iудзейскай тэалагiчнай думкi i iнгэлектуальнай элiты яўрайства. Навучанне ў iх было бясплатным, утрымлiвалiся яны за кошт ахвераванняў яўрэйскiх суполак i прыватных асоб. Самай знакамiтай з'яўляецца заснаваная ў 1802 г. Валожынская ешыва, якая была ўзорам для школ такога тыпу. У другой палове XIX ст. тут займалася каля 400 вучняў з Расiйскай iмперыi, Англii, Аўстрыi, Германii, Паўднёвай Амерыкi.

У другой палове ХVШ ст. сярод яўрэяў ВКЛ распаўсюджваецца хасiдызм (ад стражытнаяўр. "набожны"). Узнiк ён на Украiне ў сярэдзiне ХVШ ст. як рух, накiраваны супраць абрадавага фармалiзму рабiнаў. Заснавальнiкам хасiдызму з'яўляецца Ізраiль бен Еiлiзэр (1700-1760), празваны Баал Шэм Тов (Настаунiк Добрага Імя), скарочана Бешт. Ягонае вучэнне было пабудавана на мiстыцызме Кабалы. Набожнасць абвяшчалася больш важнай, чым вучонасць. Асноўным шляхам узаемадзеяння з Богам Бешт лiчыў шчырую малiтву. Прыхiльнiкамi хасiдызму з'яўлялiся ў асноўным прадстаўнiкi найбольш бедных слаёў яўрэйства, якiя былi набожнымi, але не разумелi складанага вучэння рабiнаў. Бешт карыстаўся сярод iх славай лекара i цудатворцы. Рух хасiдызму вельмi хутка распаўсюдзiўся ў Рэчы Паспалiтай. Кiравалi абшчынамi хасiдаў цадзiкi (прапаведнiкi).

Прымiрэнне памiж хасiдамi i артадаксальнымi iудзеямi адбышлося на Беларусi ў другой палове XIX ст., калi яны аб'ядналiся для барацьбы з рэфарматарскiм iудаiзмам, якi пачаў тут распаўсюджвацца.

ХХ ст. з'явiлася часам жорсткiх выпрабаванняў для iудаiзму на Беларусi. Моцны ўдар па яму нанесла антырэлiгiйная палiтыка Савецкай улады i генацыд яўрэяў у гады фашысцкай акупацыi. Калi ў пачатку XX ст. на тэрыторыi Беларусi iснавалi 704 сiнагогi, дык у канцы 80-х засталася толькi адна. 3 канца 80-х гг. у сувязi са зменай палiтычнай сiтуацыi ў нашай краiне адбываецца адраджэнне рэлiгiйнага жыцця, якое закранула i iудаiзм. У 1998г. створана Беларускае iудзейскае рэлiгiйнае аб'яднанне, дзейнiчае духоўнае вучылiшча ў Мiнску, нядзельныя школы пры сiнагогах, яўрэйскiя дзiцячыя садкi i класы ў сярэднiх школах.

На 1-е студзеня 1999 г. на Беларусi зарэгiстравана 13 суполак артадаксальнага i 8 прагрэсiўнага (рэфармiраванага) iудаiзму.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Круглов А. А. Основы религиоведения. – Мн.: ТетраСистемс, 2002. – 192с.

3. Адзiночанка В. А., Рэлiгiязнауства: вучэбны дапаможнiк для ВНУ В. А. Адзiночанка. - Минск : Унiверсiтэцкае, 2001. - 240 с.

4. Костюкович П. И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: "Новое знание", 2001. 192с.