Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Герцен (gertsen.lit-info.ru)

   

Іслам

Іслам

Іслам з'яўляецца самай маладой сусветнай рэлiгiяй. Ён узнiк у VІІ ст. н. э., амаль на 600 гадоў пазней за хрысцiянства i больш чым на 1000 – за будызм.

Зараз iслам – другая па колькасцi сусветная рэлiгiя. Яго вызнае 1 мiльярд чалавек, больш чым у 120 краiнах свету, прычым колькасць прыхiльнiкаў iсламу iнтэнсiўна павялiчваецца, дзякуючы, у асноўным, традыцыйна высокай сярод iх ступенi нараджальнасцi. Асноўная колькасць мусульман жыве ў Заходняй, Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй Азii i Паўночнай Афрыцы. У 28 краiнах iслам з'яўляецца дзяржаўнай альбо афiцыйнай рэлiгiяй (Ірак, Іран, Афганiстан, Пакiстан, Саудаўская Аравiя, Егiпет, Марока i iнш.).

сiтуацыю, у якой знаходзiлiся арабскiя плямёны ў пачатку VІІ ст., так i ўплыў iншых рэлiгiй.

Даiсламскiя арабы – адзiн са шматлiкiх семiцкiх народаў, якiя жылi ў гэтым раёне Блiжняга Усходу з даўнiх часоў. Падзялялiся яны на качавыя плямёны, якiя пераважна займалiся жывёлагадоўляй, а таксама гарадскiх арабаў, якiя жылi за кошт гандлю, часткова рамяства i земляробства. Праз Меку, Ятрыб, Йемен, якiя ў першыя стагоддзi н. э. уяўлялi сабой невялiкiя гарады-протадзяржавы, iшлi гандлёвыя шляхi з Індыi i Кiтая ў Еўропу. Гэта давала прыбытак як гараджанам, так i качавым плямёнам, якiя бралi плату за бесперашкодны праход караванаў праз свае тэрыторыi.

перыяд узмацняецца небяспека захопу арабских гарадоў суседнiмi моцнымi дзяржавамi, перш за ўсё Вiзантыяй i Іранам. 3'явiлася патрэба ў моцнай дзяржаве, якая б аб'яднала плямёны i забяспечыла жыццядзейнасць арабскага грамадства. Напружанасць крытычнай сiтуацыi знайшла свае выяўленне ў духоўных браджэннях, што паслужыла штуршком для ўзнiкнення новай рэлiгii.

Большасць арабаў з даўнiх часоў былi язычнiкамi. Яны шанавалi Сонца, Луну, шматлiкiх духаў пустынi, памёрлых продкаў. На поўднi Аравii быў распадсюджаны фетышызм, якi знайшоў сваё адлюстраванне ў кульце вялiкiх пастаўленых на рабро камянёў. Найбольш знакамiтым з iх быў Чорны камень у свяцiлiшчы Кааба ў Мецы. Ён меў кубiчную форму: быў акружаны шматлiкiмi iншымi каменнымi фетышамi, якiя сiмвалiзавалi розных племянных багоў i духаў i ўспрымалiся ўсiмi арабамi як вышэйшы боскi сiмвал. Мека з'яўлялася рэлiгiйным цэнтрам. Некалькi разоў у год, на святы, прадстаўнiкi арабскiх плямёнаў наведвалi яе, каб ушанаваць сваiх багоў. Пры гэтым яны прадавалi свае тавары i куплялi тавары ў меканцаў, ад чаго апошнiя мелi прыбытак. Даследчыкi лiчаць, што шанаванне Чорнага каменя ў нейкай ступенi адлюстравала ўзнiкаючыя ў арабаў уяўленнi аб вышэйшым бостве. Адной з крынiц гэтых уяўленняў былi монатэiстычныя рэлiгii iудаiзм i хрысцiянства. Іудаiзм iснаваў у Аравii ўжо амаль тысячагоддзе, асаблiва ў гарадах, дзе жылi буйныя суполкi яўрэйскiх гандляроў. У Сiрыi, Палестыне, Месапатамii было шырока распаўсюджана хрысцiянства. Апроч таго, побач былi такiя хрысцiянскiя краiны як Вiзантыя i Егiпет. На рэлiгiйныя пошукi араба ў аказвалi таксама ўплыў iдэi зораастрызма, якiя пранiкалi з Ірана.

У VІ cт. сярод арабаў атрымаў распаўсюджванне рух ханiфаў – прарокаў-прапаведнiкаў, якiя заклiкалi да адмаўлення ад язычнiцкага полiтэiзму i шанавання адзiнага Бога. Падрабязных звестак аб дзейнасцi ханiфаў i змесце iх пропаведзяў не захавалася, аднак вядома, што Бог, якога яны прапаведвалi адрознiваўся ад багоў iудзеяў i хрысцiян. Дзейнасць ханiфаў паступова падрыхтоўвала пераход арабаў да монатэiзму.

Заснавальнiкам новай рэлiгii з'явiўся прарок Мухамед (каля 570 – 632 гг.). Аб яго жыццi вядома даволi шмат. Мухамед паходзiў з магутнага меканскага племенi курэйшн. Ён рана асiрацеў i спачатку пасвiў скацiну ў свайго дзядзькi Абу Талiба. Ёсць некалькi легенд аб дзiцячых гадах Мухамеда. Напрыклад, што аднойчы з'явiлiся анёлы i ачысцiлi ягонае сэрца ад грахоўных помыслаў. У 25 год ён ажанiўся на багатай удаве Хадзiджэ, у якой да гэтага служыў. Нягледзячы на даволi вялiкую рознiцу ва ўзросце (Хадзiджа была на 15 гадоў старэй), шлюб быў шчаслiвы. У iх нарадзiлася 6 дзяцей, але толькi любiмая дачка Мухамеда Фацiма перажыла бацьку i пакiнула нашчадкаў.

Пасля жанiцьбы на Хадзiджэ Мухамед перастаў займацца гандлем i прысвяцiў сябе рэлiгiйным пощукам. На працягу некалькiх год ён праводзiў доўгiя гадзiны на адной з гор каля Мекi. Хадзiджа з разуменнем ставiлася да паводзiн свайго мужа i не перашкаджала яму. Калi Мухамеду было каля 40 гадоў, яму сталi з'яўляцца нейкiя духоўныя iстоты i ён стаў чуць галасы, якiя абвясцiлi яго прарокам i загадалi пачаць прапаведаваць арабам адзiнага Алаха (араб. «Боства»). Гэтыя прывiды наведвалi Мухамеда да канца яго жыцця, на падставе iх была створана свяшчэнная кнiга iсламу «Каран''.

Спачатку на працягу трох гадоў Мухамед прапаведаваў толькi абмежаванаму колу блiзкiх яму людзей. Першымi, хто падтрымаў Мухамеда ў якасцi пасланнiка Алаха былi Хадзiджа, яго стрыечны брат Алi, якi ажанiўся на Фацiме i прыёмны сын Зейд. Потым да iх далучылiся паважаныя меканцы Абу Бакр, Амар, Асман, Хамза i iнш. Аднак, калi Мухамед пачаў выступаць з адкрытымi пропаведзямi, большасць меканцаў сустрэла iх вельмi насцярожана. Абумоўлена гэта было тым, што ён адмаўляў усiх старых багоў апроч Алаха i сцвярджаў, што продкi курэйшытаў за сваё нявер'е гараць у пекле. Апроч таго, меканцы баялiся за свае эканамiчныя iнтарэсы: калi адмаўляюцца старыя багi, дык арабскiя плямёны не будуць прыходзiць у Меку, каб iх шанаваць, а, значыць, не будзе гандлю i прыбытку. Узнiкла пагроза жыццю Мухамеда i яго прыхiльнiкаў. Стала немагчыма далей займацца рэлiгiйнай дзейнасцю ў Мецы i Мухамед прымае запрашэнне жыхароў суседняга горада Ятрыб, адкуль была родам ягоная мацi, перасялiцца да iх. Запрашэнне было абумоўлена тым, што ў Ятрыбе iснавалi доўгiя i заблытаныя канфлiкты, i жыхары спадзявалiся вырашыць iх па арабскаму звычаю пры дапамозе аўтарытэтнага i непрадузятага трацейскага суддзi. У якасцi такога суддзi i запрасiлi Мухамеда, прызнаўшы тым самым аўтарытэтнасць яго як прарока.

ён паспеў схавацца ў пячоры. I, згодна з легендай, уваход у яе павук адразу ж заткаў павуцiнай, чым падмануў пагоню.

Жыхары Медыны, у якiх былi варожыя адносiны з Мекай, ахвотна прынялi Мухамеда, а наяўнасць у iх вялiкай яўрэйскай суполкi зрабiла iх больш падрыхтаванымi да прыняцця новага вучэння. Хутка амаль усе медынцы зрабiлiся паслядоўнiкамi Мухамеда.

Менавiта ў Медыне адбылося канчатковае афармленне iсламу як рэлiгii. Адкрыццi, якiя былi дасланы Мухамеду ў Медыне, змяшчалi заканадаўчыя нормы, вельмi патрэбныя для арабскага грамадства. Таксама тут адбываецца аддзяленне новай рэлiгii ад iудаiзму i хрысцiянства. Спачатку Мухамед наогул не настойваў на тым, што ён стварыў новае вучэнне. Ён выступаў за прызнанне адзiнага Бога, якi ў чымсьцi быў падобны на iудзейскага i хрысцiянскага, хаця яўна нагадваў вышэйшае боства Каабы. Усiх iудзеяў i хрысцiян Мухамед ахвотна запрашаў далучыцца да яго i лiчыў сваiмi духоўнымi братамi. Паказальна, што спачатку Мухамед i ягоныя прыхiльнiкi малiлiся ў бок Іерусалiма. Аднак iудзеi адмовiлiся прызнаваць яго як прарока. Яны сталi адкрыта высмейваць тэалагiчныя памылкi малапiсьменнага Мухамеда i часта актыўна супрацьстаялi яму, падтрымлiваючы Меку. У адказ Мухамед выгнаў два яўрэйскiя кланы з Медыны, а мужчын трэцяга казнiў. Малiцца было загадана ў бок Мекi.

Прыхiльнiкi Мухамеда стварылi ў Медыне сваю суполку, якая ў адрозненне ад традыцыйных для Аравii рода-племянных аб'яднанняў будавалася на падставе не кроўнай роднасцi, а рэлiгiйнага адзiнства. Яна ўяўляла сабой тэакратычную арганiзацыю, у якой Мухамед быў адначасова духоўным i свецкiм кiраўнiком.

сiла. Восем гадоў цягнулася вайна Медыны з Мекай, поспех у якой паступова схiляўся на бок Мухамеда, тым больш што ў самой Мецы частка насельнiцтва была тайнай прыхiльнiцай новай рэлiгii. У 630 г. Мухамед, не сустракаючы амаль нiякага супрацiўлення, авалодаў Мекай i абвясцiў яе свяшчэнным горадам мусульман, а храм Каабу – галоўным мусульманскiм свяцiлiшчам. З Каабы былi выкiнуты ўсе iдалы i пакiнуты толькi Чорны камень. Калi да гэтага прыняцце iсламу лiчылася асабiстай справай кожнага, то пасля авалодання Мекай арабы былi пастаўлены перад выбарам – альбо iслам, альбо меч (смерць). Па сутнасцi была абвешчана вайна язычнiкам. Памiрыўшыся з меканцамi, якiя пачалi масава прымаць iслам, Мухамед працягнуў пашырэнне новай веры. У 632 г., калi ўсе аравiйскiя плямёны, якiя раней шанавалi меканскую Каабу прынялi iслам, Мухамед памёр i быў пахаваны ў Медыне.

Пасля ягонай смерцi ўзнiкла пытанне аб тым, хто зараз узначалiць мусульман. Пры гэтым гаворка iшла не столькi аб духоўным лiдэры, колькi аб кiраўнiку вялiкай дзяржавы, якая паступова складвалася. Мухамед не пакiнуў распараджэнняў аб сваiм пераемнiку. Перадача ўлады ў спадчыну выключалася таму, што ў Мухамеда не засталося дзяцей мужчынскага полу, таму быў абраны прынцып выбарнасцi намеснiкаў прарока (халiфаў). Першым халiфам быў абраны Абу Бакр, якi працягнуў распаўсюджванне iсламу.

Менавiта пры Абу Бакры быў пакладзены пачатак арабскiм заваяванням iншах народаў, мэтай якiх было абвешчана распаўсюджанне iсламу. Набегi на суседзяў з'яўлялiся звычайным заняткам арабскiх плямёнаў, i першыя халiфы выкарсталi ваенную энергiю арабаў ў рэлiгiйных мэтах. Гэты шлях адпавядаў i iсламскiм уяўленням аб джыхадзе – свяшчэннай вайне за веру i iмкненням да ваеннай здабычы, якая ўжо пры Мухамедзе зрабiлася галоўнай крынiцай даходу мусульманскай суполкi.

Першыя ж набегi былi вельмi паспяховымi. Дзве вялiкiя iмперыi, якiя iснавалi ў тыя часы – Вiзантыйская i Персiдская – знаходзiлiся ўжо 50 год у стане вайны i былi вельмi аслабденымi. Апроч таго, народы, якiя iх засялялi, ненавiдзелi цэнтральныя ўлады i сустракалi арабаў як вызвалiцеляў. За кароткi час мусульмане заваявалi каласальную тэрыторыю – ад Індыi да Іспанii. На заваяванай тэрыторыi была створана дзяржава – Арабскi халiфат, свецкая i дзяржаўная ўлада ў якой належала халiфам.

Трэба адзначыць, што альтэрнатыва «альбо iслам альбо меч» ставiлася мусульманамi толькi перад язычнiкамi. Хрысцiяне ж i iудзеi, якiх яшчэ Мухамед называў «людзьмi Пiсання», бо яны верылi ў адзiнага Бога i мелi свяшчэнныя кнiгi, атрымалi статус «ахоўваемых меншасцяў» i маглi вызнаваць свае рэлiгii. Аднак для немусульман былi ўстаноўлены значна большыя падаткi, чым для мусульман, i таму паступова адбываецца iсламiзацыя заваяваных народаў. Зараз iслам распаўсюджаны ў асноўным у краiнах, тэрыторыi якiх раней уваходзiлi ў склад Арабскага халiфата.

2. Веравывучэнне i культ iсламу

Джабраiла. Сукупнасць гэтых адкрыццяў складаюць галоўную свяшчэнную кнiгу iсламу – Каран (араб. куран – дэкламаванне, чытанне ўголас). Гэта зборнiк пропаведзяў, якiя былi сказаны Мухамедам галоўным чынам у Меке i Медыне памiж 610 i 632 гг. Блiжэйшыя паплечнiкi Мухамеда, якi быў сам непiсьменным, запiсвалi для сябе асобныя ўрыўкi пропаведзяў, але ў цэлым, згодна з iснуючай на Усходзе традыцыяй, Каран перадаваўся вусна. Запiсаны ён быў пасля смерцi Мухамеда памiж 650 i 656 гг. былым сакратаром Мухамеда Зейдам па даручэннi халiфаў Абу Бекра i Амара. Паралельна з iм гэтай працай займалiся i iншыя, таму з'явiлася 4 варыянты Карана. Амар даручыў Зейду звесцi iх да адзiнай рэдакцыi, i калi гэта было зроблена, першапачатковыя версii спалiлi, а зводны тэкст быў афiцыйна кананiзаваны. Таму зараз усе кiрункi ў iсламе карыстаюцца адным варыянтам Карана.

Змест Карана складаюць матэрыялы старажытнаарабскага фальклору, а таксама запазычаннi з Бiблii. Самi мусульмане супадзеннi многiх сюжэтаў Карана i Бiблii тлумачаць тым, што Алах адкрываўся людзям некалькi разоў. Спачатку ён часткова адкрыся яўрэям, так узнiк Стары Запавет. Потым, больш поўна, – хрысцiянам у Новым Запавеце. I, нарэшце, арабам ён адкрыўся цалкам праз Каран. Такiм чынам, апошнi – гэта праўдзiвае i канчатковае адкрыццё Алаха.

мусульманiн павiнен казаць прынамсi пяць разоў у дзень, далей iдзе самая вялiкая, другая, сура i ў канцы самая маленькая – 114. Назвай для кожнай суры звычайна служыць яе першае слова: «Адкрываючая кнiгу», «Карова», «Людзi''. Суры падзяляюцца на вершы (аяты). Слова «аят» мае таксама значэнне «знаменне», «цуд». Згодна з паданнем, калi Мухамеда папрасiлi аб цудзе для доказу яго прароцкай ролi, ён проста спаслаўся на вершы Карана: яны i з'яўлялiся ягоным цудам. У самай вялiкай, другой, главе 286 аятаў, у самай кароткай 114 – 3. Спецыялiсты падзяляюць суры Карана на дзве групы: меканскую, калi яшчэ мала хто прызнаваў Мухамеда прарокам, i медынскую, калi ён быў ужо аўтарытэтным заснавальнiкам новай рэлiгii. Каран напiсаны рытмiчнай прозай, тэкст яго абрывiсты i нярэдка супярэчлiвы, што тлумачыцца экстатычным альбо блiзкiм да яго станам, у якiм Мухамед казаў свае пропаведзi. Гэтыя супярэчнасцi адчуваў i сам прарок, тлумачыў жа ён iх тым, што Алах змянiў свае першапачатковыя меркаваннi, каб зрабiць iх лепшымi.

пасля смерцi прарока ў выглядзе ўспамiнаў былi шырока распаўсюджаны сярод яго прыхiльнiкаў i сталi руплiва збiрацца i запiсвацца. У IX ст. яны былi зведзены ў шэсць зборнiкаў i склалi Суну. Асноўнае яе прызначэнне – паказваць прыклад Мухамеда як узор для вырашэння тых праблем, якiя паўстаюць перад мусульманамi.

Сучасныя даследчыкi лiчаць, што асноўная колькасць хадзiсаў не заслугоўвае даверу, бо Суна складвалася праз два стагоддзi пасля смерцi Мухамеда, i многiя апавяданнi былi зменены альбо прыдуманы, каб растлмачыць тыя новаўвядзеннi, аб якiх сам прарок не мог ведаць. Аднак Суна стала для мусульманскiх багасловаў каштоўнай кнiгай, якая дапамагала тлумачыць i дапаўняць Каран.

На падставе Карана i Суны склаўся зборнiк прадпiсанняў – шарыят (спачатку слова «шарыят» азначала «дарога да вадапою», а потым было пераасэнсавана як «прамы, правiльны шлях запаведзяў Алаха»). У яго ўваходзяць не толькi прававыя, але i маральныя нормы i культавыя прадпiсаннi, якiя ахоплiваюць ўсё жыццё мусульманiна. Трэба адзначыць, што правiлам шарыяту мусульмане надаюць значна большую ўвагу, чым чыста дагматычным палажэнням, бо iслам значна больш дэтальна распрацоўвае праблемы штодзённага жыцця, чым пытаннi аб сутнасцi Алаха. Шарыят можа характарызавацца як увасабленне спецыфiкi стылю iсламскага мыслення i жыцця i аснова самога iсламу.

Аднак сiстэматызаваным зводам законаў шарыят не з'яўляецца. У iм перад усiм закранаюцца пытаннi дагматыкi i этыкi, якiя вызначаюць перакананнi i рэлiгiйнае сумленне мусульманiна. Канкрэтную сацыяльна-нарматыўную рэгламентацыю агульным палажэнням шарыята дае фзкх – мусульманскае права ў шырокiм сэнсе слова.

Асноўнымi палажэннямi веравучэння iсламу з'яўляюцца:

1. Вера ў Алаха. Згодна з перакананнем мусульман, Алах – гэта адзiны Бог, якi стварыў увесь свет i вызначае ягонае iснаванне. Ёсць 99 iмён Алаха i яшчэ адно iмя, вядомае толькi прарокам. Калi ў хрысцiянстве Бог – Айцец, то ў iсламе ён – вышэйшы, усемагутны, мудры i ўсёмiласцiвы суддзя. Побач з iм няма нi багоў, нi якiх-небудзь самастойных звышнатуральных iстот. Таму ў Каране адмаўляецца хрысцiянскае вучэнне аб Тройцы, сутнасць якога, дарэчы, Мухамед разумеў неправiльна, аб чым сведчаць наступныя месцы: «Не веравалi тыя, якiя казалi: «Бо Алах – трэцi з трох» i далей: «О Іса, сын Майрамi! Цi ты сказаў людзям: «Прымiце мяне i маю мацi, двума багамi апроч Алаха?» Мухамед лiчыў, што хрысцiяне шануюць Тройцу як святую сям'ю, якае складаецца з Бога Айца, Марыi Мацi i Сына iх Ісуса.

Мусульмане вераць у iснаванне мноства анёлаў i дэманаў, але падобна хрысцiянам, разглядаюць iх не як самастойных звышнатуральных iстот, а як стварэнняў адзiнага i ўсемагутнага Алаха. Яны бясполыя i бясплотныя, могуць тварыць дабро i зло. Анёлы, галоўнымi сярод якiх з'яўляюцца Джабраiл, Мiкаiл, Ісрафiл, Азрыл – гэта носьбiты добрага пачатку. Сярод iх iснуе раздзяленне працы: ёсць анёлы-захавальнiкi (па двое ў кожнага чалавека, прычым яны нясуць як быццам бы кругласутачяую вахту, змяняючы адзiн аднаго ранiцай i ўвечары), анёлы, якiя ахоўваюць могiлкi, анёлы – пасланцы Алаха, анёлы, якiя ўзначальваюць рай (Рыдван) i пекла (Малiк).

Свету анёлаў супрацьстаiць свет дэманаў i джынаў на чале з Іблiсам. Апошнi выконвае тую ж ролю, што i Люцыфер у хрысцiянстве. Іблiс – па паходжанню анёл, быў створаны Алахам з агню i адмовiўся пакланiцца створанаму з праха чалавеку, за што Алах яго пракляў i паабяцаў, што на Апошнiм Судзе ён будзе скiнуты разам з усiмi дэманамi. Пакуль жа Іблiс – кiраўнiк усiх дэманаў i джынаў, якiх ён здольны сам параджаць. Асноўны ягоны занятак – прымушаць людзей забыць аб прадпiсаных Алахам нормах паводзiн.

2. Вера ў прарокаў i пасланнiцтва Мухамеда. Мусульмане вераць, што да Мухамеда iснавала не менш за сто тысяч прарокаў (па некаторых звестках, 124 тыс.), хаця ў Каране ўзгаданы толькi 28, першым з якiх Мухамед лiчыў Адама. Дзевяць прарокаў названы ў Каране «стойкiмi»: Нух (Ной), Ібрахiм (Аўраам), Дауд (Давiд), Йакуб (Якаў), Йусуф (Восiп), Айуб (Іоў), Муса (Маiсей), Іса (Ісус) i, нарэшце, Мухамед.

У iсламе падкрэслiваецца, што прарокi – гэта не звышнатуральныя iстоты, а людзi, праз якiх гаворыць Алах. Яны больш годныя, чым усе анёлы нябесныя. Вышэйшыя з прарокаў – пасланнiкi (усяго iх 313), якiм Алах даў пiсанне, а вышэйшы з пасланнiкаў – Мухамед, Пасланнiк Алаха, Пячатка прарокаў. Пасля яго прарокаў не было i не будзе.

Мусульмане шануюць Ісуса Хрыста як прарока, адмаўляючы ягоную боскую сутнасць. Аднак Каран вучыць, што Ісус быў народжаны дзевай, рабiў цуды, жыў праведным жыццём, узнёсся жывым у рай i будзе ягонае прышэсце ў канцы свету.

пад прастолам у Алаха. Той тэкст, якiм карыстаюцца мусульмане, быў прадыктаваны з арыгiнала Мухамеду архангелам Джабраiлам. Шануецца кожны асобнiк Карана i мусульманiн дакранаецца да яго толькi пасля абраду ачышчэння. Кнiгi, як правiла, абгортваюць тканiнай i ставяць у доме на ганаровае месца. Многiя мусульмане ведаюць Каран на памяць.

4. Вера ў прадвызначэнне Алахам лёсу кожнага чалавека. Мусульмане вераць, што ўсё падпарадкавана волi Алаха, якая нiчым не звязана i людзi не могуцьяе спасцiгнуць. Чалавек не здольны змянiць свой лёс i павiнен падпарадкавацца волi Алаха. Аднак гэта не вядзе да пасiўнасцi прыхiльнiкаў iсламу. Якраз наадварот: мусульмане вераць, што чалавек павiнен перш за ўсё выконваць волю Алаха, а ўзнагарода – гэта Ягоная справа.

3 верай аб прадвызначэннi цесна звязана ў iсламе вера ў пекла i рай. Апiсваюцца яны даволi натуралiстычна. Пекла – гэта месца, дзе вельмi горача i пастаянна адбываецца пяшчаная бура. Няверуючуя грэшнiкi i дэманы гараць там у вечным агнi: «Сапраўды, тых, якiя не верылi ў Нашыя знаменнi, Мы спалiм у агнii! Усякi раз, як засмажыцца iх скура., Мы заменiм iм iншай скурай, каб яны адчулi пакаранне. Сапраўды, Алах – вялiкi, мудры!» (4, 59).

– гэта вечна маладыя i нявiнныя прыгажунi мусульманскага раю, iх каханне – адна з галоўных узнагарод права – вернаму мусульманiну. Па iншых версiях, мусульманiн трапляе ў рай разам са сваiмi жонкамi, якiя так сама робяцца вечна маладымi i нявiннымi.

жахам чакаць Ягонага рашэння. Заступнiцтва Мухамеда перад Алахам можа не только змякчыць лёс грэшнiка, але i дапамагчы яму атрымаць месца ў раi. Дарога ў рай праходзiць праз мост, тонкi, як волас, i восты, як меч. Сам чалавек прайсцi праз яго не ў стане – яго павiнен перавезцi баран, асёл, верблюд, бык альбо конь, якога ў свой час чалавек ахвяраваў бедным у iмя Алаха.

Першы са «стаўпоў» – шчырае вызнанне веры (па-арабску шахада – сведчанне). Яно зводзiцца да ўпэўненага вымаўлення ўголас асноўнага палажэння веравучэння: «Няма нiякага боства, апроч Алаха, i Мухамед – пасланнiк Алаха».

малiтвай мусульманiн абавязаны зрабiць амавенне: памыць твар i рукi да локцяў. Калi малiтва адбываецца ў пустынi, дзе няма вады, можна сiмвалiчна пацерцi рукi i твар пяском. Пасля амавення мусульманiн без абутку становiцца на малiтоўны дыванок тварам да Мекi i молiцца. Малiцца можна ў любым рытуальна чыстым месцы. Па пятнiцах iснуе калектыўная малiтва ў мячэцi, пры гэтым жанчыны моляцца асобна ад мужчын.

Трэцi стоўп» – пост (араб. – саум) у месяцу рамадан На працягу 30 сутак гэтага месяца дарослыя мусульмане ў светлы час («калi чорную нiтку можна адрознiць ад белай»), абавязаны устрымлiвацца ад ежы, пiтва, курэння, ужывання духоў, сексуальных адносiн. З надыходам цемры забароны здымаюцца, але i ў гэты час трэба аддавацца набожным думкам i справам. Калi нехта не змог пасцiцца з-за неспрыяльных абставiн (хвароба, падарожжа, вайна, палон i г. д.), ён абавязаны потым папасцiцца столькi дзён, колькi прапусцiў. Тыя, каму пост можа зрабiць фiзiчную шкоду (дзецi, старыя, цяжарныя жанчыны i г. д.), вызваляюцца ад яго.

Глыбiнны сэнс посту ў iсламе – удзячнасць. Чалавек асэнсоўвае сваю паслухмянасць i церпялiвае служэнне Алаху, якi яго накiроўвае i аб iм клапоцiцца. Мухамед казаў, што з усiх абрадаў Алах найбольш любiць пост, бо ў гэты час людзi звяртаюцца да Яго.

Чацвёрты «стоўп» – абавязковая мiласцiна (араб. закят – ачышчэнне). Лiчыцца, што мiласцiна ачышчае дущу ад грахоў, якiя адбываюцца па прычыне чалавечага эгаiзму, альбо пагонi за матэрыяльнымi дабротамi. Таксама мiласцiна «ачышчае» маёмасць, робiць яе праведнай. Мусульманiн абавязаны дзялiцца сваiм багаццем з беднымi, даўжнiкамi, вязнямi, падарожнiкамi i ўсiмi, каму не пашанцавала, але хто таксама з'яўляецца членам суполкi веруючых. У Каране няма асаблiвай заклапочанасцi колькасцю мiласцiны. Галоўнае – шчырасць дапамогi. Паказны жэст цалкам абясцэньвае мiласцiну ў вачах Алаха. У шарыяце ж падрабязна абгаворваюцца сумы, якiя мусульмане павiнны адлiчыць ад розных вiдаў сваей уласнасцi, аднак сучасная практыка зводзiць iх да 2% у год ад аса6iстара грашовага бюджэту.

Пяты «стоўп» – паломнiцтва ў Меку (хаджж), якое хаця б раз у жыццi павiнен зрабiць кожны мусульманiн. Адбываецца яно ў дванаццаты месяц мусульманскага календара. Паломнiкi робяць амавенне, стрыгуць валасы (мужчыны) i ногцi, апранаюцца ў спецыяльнае белае адзенне. Ім забаронена гандляваць, пралiваць кроў, стрыгчыся, галiцца, выкарыстоўваць пахучыя рэчывы, уступаць у сексуальныя адносiны. Потым яны сем разоў абыходзяць вакол Каабы, робяць iншыя рытуальныя дзеяннi. Паломнiк, якi зрабiў хаджж, атрымлiвае тытул хаджы i мае права насiць зялёную чалму.

Да iншых культавых устанаўленняў iсламу адносяцца:

– абразанне хлопчыкаў, якое звычайна робiцца на семы год жыцця. У некаторых мусульманскiх краiнах (Егiпет, Судан, Йемен i iнш.) абразаюць таксама i дзяўчынак, прыкладна ў чатырнаццаць год, але гэта хутчэй звычай, чым рэлiгiйны абрад;

– шлюб. Мужчына можа мець да чатырох жонак, але абавязаны ўтрымлiваць iх i ставiцца аднолькава да кожнай;

– пахаванне. Адбываецца ў дзень смерцi альбо на наступны дзень. Труп загортваюць у саван i звычайна без гроба кладуць альбо садзяць у магiлу тварам да Мекi;

благога; джыхад мяча альбо газават (множны лiк ад араб. газва – набег) – узброеная барацьба з «нявернымi». Пры вядзеннi газавату забаронена забiваць старых, жанчын, дзяцей, няўзброеных свяшчэннаслужыцеляў любой рэлiгii. Воiнам працiўнiка можна аказаць лiтасць без якiх-небудзь абавязацельсваў з iх боку, насельнiцтва i ўласнасць варожай краiны могуць быць атрыманы пераможцамi як здабыча.

Асноўнымi святамi ў iсламе з'яўляюцца:

Ураза-байрам – свята занчэння посту. Святкуецца ў першыя тры днi наступнага пасля рамадана месяца. У гэтае свята мусульманiн абавязаны зрабiць духавенству паднашэнне ў грашовым альбо натуральным выглядзе, асноўная частка якога прызначаецца для бедных.

Курбан-байрам – дзень ахвярапрынашэнняў. Адзначаецца на семiдзесяты дзень пасля заканчэння посту. У гэты дзень мусульманiн абавязаны зарэзаць для бедных тую хатнюю жывёлу, на спiне якой ён потым уедзе ў рай.

Мiрадж – свята ў гонар цудоўнага начнога падарожжа Мухамеда з Мекi ў Іерусалiм, а таксама ўзнясенне да неба да прастолу Алаха, якое адбылося так хутка, што ложак Мухамеда быў яшчэ цёплым, а з выпадкова перакуленага сасуда для амавення не паспела пралiцца вада.

Маўлюд – дзень нараджэння Мухамеда. Гэтае свята суправаджаецца чытаннем малiтваў у мячэцях i дамах веруючых, частаваннем i паднашэннем духавенству.

Святочным днём у мусульман з'яўляецца пятнiца. Гэта дзень адпачынку, веруючыя апранаюць святочнае адзенне, ходзяць у мячэць. Аднак працаваць не забаронена.

У iсламе iснуюць два асноўныя кiрункi: сунiзм i шыiзм. Узнiклi яны ў другой палове VІІ ст. з-за разыходжанняў у вырашэннi пытання аб прынцыпах перадачы ўлады ад Мухамеда халiфам. Шыiты лiчылi, што халiфам павiнен быць толькi прамы нашчадак Мухамеда, сунiты, што iм можа быць любы прававерны, якога выбiрае мусульманская суполка (ума).

Узнiкнуўшы ў вынiку барацьбы за ўладу, сунiзм i шыiзм у далейшым для абгрунтавання сваiх пазiцый сфармулявалi некалькi палажэнняў рэлiгiйнага характару. Так, для сунiтаў Мухамед – вялiкi i ўнiкальны прарок, праз якога ажыццявiлася непасрэдная сувязь прававерных з Алахам. Няма нiкога, хто хаця б у нейкай ступенi мог замянiць Мухамеда, бо Каран з'яўляецца вышэйшай i завершанай праявай адкрыцця. Любы пераемнiк Прарока можа быць толькi захавальнiкам ягонай спадчыны. Ён робiцца халiфам у сiлу асаблiвай дамовы, якая заключаецца памiж iм i прадстаўнiкамi мусульманскай суполкi. Згодна з ёй, халiф з'яўляецца кiраўнiком мусульман i нясе адказнасць за тое, як яны выконваюць нормы шарыяту. Кожны з халiфаў павiнен задавальняць наступным патрабаванням: мець рэпутацыю i званне знаўцы законаў iсламу вышэйшага рангу, паходзiць з племенi курэйшытаў, да якога належаў Мухамед, быць справядлiвым, мудрым, фiзiчна здаровым i клапацiцца аб сваiх падданых. Асаблiва ў сунiзме шануюцца першыя чатыры халiфы: Абу Бакр (632–634), Амар (634–644), Асман (644–656) i Алi (656–661).

Само слова «сунiзм» паходзiць ад назвы другой свяшчэннай кнiгi iсламу – Суны. Паколькi лiчыцца, што Мухамед непасрэдна зносiўся з Алахам, то i ягоныя ўласныя выказваннi прызнаюцца боганатхнёнымi. Таму Суна ў гэтым накiрунку iсламу разглядаецца як вынiк звышнатуральнага адкрыцця, зборнiк правiлаў жыцця i паводзiн. Зараз сунiты складаюць прыкладна 90% ад колькасцi ўсiх мусульман.

Шыiты (ад араб. шыа – групоўка, прыхiльнiкi) лiчаць, што Мухамед з'яўляецца асобай, якая адзначана Алахам i надзелена асаблiвым звышнатуральным дарам. Ён быў прызначаны не толькi кiраваць мусульманамi, але i перадаць гэты дар сваiм нашчадкам. Мухамед завяршыў цыкл прароцтваў i ўжо немагчымы далейшыя боганатхнёныя адкрыццi. Шыiты лiчаць, што Мухамед прызначыў сваiмi пераемнiкамi iмамаў, якiя, надзелены асаблiвай духоўнасцю i бязгрэшнасцю, маюць права тлумачыць Каран. Першым iмамам лiчыцца Алi. Як стрыечны брат i зяць Мухамеда, ён быў не проста членам племенi курэйшытаў, але «адным з людзей дома Прарока». Такiя блiзкiя сямейныя адаосiны азначаюць для шыiтаў вельмi шмат. Напрыклад, яны вераць, што Алi атрымаў у спадчыну ад Мухамеда асаблiвыя духоўныя здольнасцi, дзякуючы якiм ён не памыляўся пры тлумачэннi Карана i кiраўнiцтве мусульманскай суполкай. Алi ў вучэннi шыiтаў быў з цягам часу надзелены не меншай, чым Мухамед святасцю, а ў некаторых сектах нават i большай. Лiчыцца, што Алi перадаў гэтыя якасцi сваiм сынам Хасану i Хусейну, а яны – сваiм нашчадкам. У барацьбе за ўладу шыiты арганiзавалi загавор, у вынiку якога халiф Асман быў забiты, а ягонае месца заняў Алi. Аднак праз некалькi гадоў Алi сам быў забiты прама ў мячэцi, а ягонага сына Хусейна натуральна разадралi на часткi, бо нiхто не хацеў браць на сябе асабiстую адказнасць за смерць унука Прарока. Шыiты абвясцiлi Хусейна святым пакутнiкам i кожны год адзначаюць дзень ягонай гiбелi – Шахсей-вахсей. У гэты дэень адбываюцца ўрачыстыя працэсii, удзельнiкi якiх падвяргаюць сябе самабiчаванню з мэтай узгадаць пакуты Хусейна i тым самым атрымаць у ягонай асобе свайго абаронцу. Пры гэтым яны выкрыкваюць: «Шах Хусейн! Вах, Хусейн!», што i дало назву гэтаму дню.

Пасля смерцi Хусейна шыiты ператварылiся ў мусульманскую меншасць, якая праследавалася з боку сунiтау.

Асаблiвае месца ў веравывучэннi шыiтаў займае вобраз дванаццатага iмама па iменi Мухамед, якi жыў у IX ст. Лiчыцца, што ён знiк у падлеткавым узросце, але калi-небудзь з'явiцца людзям як Махдзi (Месiя) i ўстановiць царства праўды i справядлiвасцi. Згодна з веравучэннем шыiтаў, iмам Мухамед i пасля знiкнення аказвае ўплыў на развiццё iсламу праз сваiх прадстаунiкоў, якiя называюцца аяталы («божыя знаменi''). Менавiта яны маюць права тлумачыць шарыят i распрацоўваць рэлiгiйныя нормы.

У шыiзме перыядычна ўзнiкаюць чуткi аб тым, што «схаваны iмам» ужо прыйшоў i ўвасобiўся ў канкрэтнага чалавека. Распаўсюджванне такiх чутак у 60–80-я гг. XX ст. садзейнiчалi падзеi iсламскай рэвалюцыi ў Іране, якую ўзначалiў аятала Хамейнi. Ён быў абвешчаны сваiмi прыхiльнiкамi iмамам.

Шыiты, як i сунiты, лiчаць Суну свяшчэннай кнiгай, але прызнаюць толькi тыя хадзiсы, у якiх альбо гаворыцца пра Алi, альбо iх аўтарства прыпiсваецца Алi i ягоным прыхiльнiкам. Шыiты прымаюць агульнамусульманскi тэкст Карана (бо iншага проста няма), але не задаволены iм, бо лiчаць, што ён недастаткова адлюстроўвае ролю Алi. Існуе шыiцкая версiя Карана з дабаўленнем суры «Два свяцiлы», у якой Мухамед i Алi пастаўлены побач. Шыiты вераць, што сапраўдны тэкст Карана, вядомы святым iмамам, з'явiцца разам з Махдзi, пасля чаго праўда i справядлiвасць перамогуць.

Шыiты зараз складаюць прыкладна І0% ад агульнай колькасцi мусульман. Жывуць яны пераважна ў Іране, Іраку, Йемене, некаторых раёнах Дагестана, Туркменiстана i Таджыкiстана.

У iсламе ёсць рух, якi называецца суфiзм. Ён не з'яўляецца асобным кiрункам, ягонымi прыхiльнiкамi могуць быць як сунiты, так i шыiты, якiя iмкнуцца наблiзiцца да Алаха пры дапамозе метадаў духоўнага ачышчэння.

якое суправаджалася паглыбленымi духоўнымi пошукамi, а таксама ўплыў iншых рэлiгiй, у першую чаргу – хрысцiянства. Само слова «суфiзм» паходзiць ад арабскага «тасавуф» – «самаачышчэнне». «Суфi» (жаночы род – «суфiйiя») абазначае чалавека, чыё сэрца ачышчана ад мiрскога бруду.

Прарок Мухамед шануецца як суфi. Лiчыцца, што яшчэ ў маленстве яго сэрца было ачышчана анёламi. Сярод першых мусульман вылучалiся так званыя «людзi на лаўцы» (ал аль суфа). Яны вельмi рэдка пакiдалi мячэць у Медыне, таму што бесперапынна малiлiся. Насiлi яны простае адзенне з шэрсцi (суф), чым сiмвалiчна прытрымлiвалiся прыкладу прарокаў, асаблiва Ісуса.

Сутнасць суфiзму складае вера ў любоў Алаха, якая грунтуецца на словах Карана аб тым, што «сапраўды, Алах любiць богабаязненых!» (3,76). Прыхiльнiкi суфiзму разважаюць над тэкстамi Карана i Суны i iмкнуцца трымацца iх прадпiсанняў. Яны адмаўляюцца ад усяго мiрскога, шануць беднасць, аддаюць сябе волi Алаха i лiчаць неабходньм праяўляць стойкасць у перанясеннi няшчасцяў i пакут.

У суфiзме лiчыцца, што ёсць вельмi шмат спосабаў ачышчэння. Прыводзяцца словы Мухамеда аб тым, што колькасць шляхоў да Алаха роўнае колькасцi сапраўдных веруючых. Чалавек у сваей духоўнай практыцы павiнен прытрымлiвацца ўказання настаўнiка, каб не пайсцi за Сатаной. З мэтай арганiзацыi сумеснай духоўнай дзейнасцi ў сярэдзiне ХП – пачатку ХШ стст. у суфiзме ўзнiклi ордэны. Шлях ачышчэння ў iх уяўляўся ў выглядзе лесвiцы i складаўся звычайна з наступных ступеняў: пакаянне, звяртанне да Алаха, самаадрачэнне, давер, удзячнасць, беднасць, цярпенне, любоў. Дасягненне кожнай ступенi патрабуе асаблiвага духоўнага стану, якi дае Алах. Звычайна гэта задаволенасць, упэўненасць, блiзкасць, любоў, аб'яднанне, веды.

У суфiсцкiх ордэнах былi распрацаваны спецыяльныя методыкi для дасягнення асаблiвага мiстычнага стану: вымаўленне пра сябе iменаў Алаха, спяванне гiмнаў, музыка, танцы.

Канчатковай кропкай шляху ачышчэння ў суфiзме лiчылася да-сягненне блiзкасцi да Бога. Той, хто гэта зрабiў называйся «валi» (жаночы род «валiйiя») – «той, якi каля Бога». Суфiзм адмаўляе дыстанцыю памiж Алахам i ачышчаным чалавекам, за што ён кратыкаваўся прадстаўнiкамi артадаксальнага iсламу.

Зараз суфiсцкiя ордэны ёсць у большасцi мусульмаанскiх краiн, хаця яны i не маюць такога ўплыву, як раней.

Іслам на Беларусi – прышлая рэлiгя, прынесеная iншым народам. Яго носьбiтамi з'яўляюцца татары, якiя з'явiлiся ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм у пачатку ХІV ст. i ў асноўнай масе найшлiся ў войска. Іх узаемаадносiны з мясцовым насельнiцтвам складiся вельмi добра, татары займалi ў дачыненнi да сваей новай радзiмы патрыятычную пазiцыю i часта выступалi ў складзе войска Вялiкага Княства нават супраць сваiх адзiнаверцаў. Таксама яны ўдзельнiчалi ў вайне з Тэўтонскiм ордэнам i Грунвальдскай бiтве (1410).

Татары, якiя жылi ў ВКЛ вызнавалi сунiзм. Ім было дазволена адпраўляць сваю веру i будаваць мячэцi. Першыя мягчэцi на тэрыторыi Беларусi з'явiлся ў канцы ХІV ст. Прывiлей на iх будаўнiцтва давалi вялiкiя князi, пазней патрабаваўся яшчэ i дазвол караля. Дазвадялася будаваць толькi драўляныя i сцiплыя па архiтэктуры мячэцi. У ХVІ ст. вiдавочна пiсаў, што мячэцi ў ВКЛ убогiя i нiзкiя, без мiнарэтаў. На момант трэцяга падзелу Рэчы Паспалiтай (1795) на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы знаходзiлася 23 мячэцi i 65 малiтоўных дамоў мусульман. Вядомы выпадкi паломнiцтва беларускiх мусульман у ХVІ ст. у Меку.

Асiмiляцыi татараў у ВКЛ не адбылося. Яны захавалiся як асобны народ i рэлiгiйная супольнасць, хаця многiя з iх прымалi беларускiя прозвiшчы, звычаi, мову. Сваю мову татары на Беларусi паступова забылi, таму для задавальнення iх духоўных патрэб ствараюцца кiтабы (араб. – кнiгi) – рэлiгiйныя кнiгi мусульман, якiя былi напiсаны на беларускай мове арабскiмi лiтарамi. Першыя з iх з'явiлiся ў ХVI ст. Яны змяшчалi апiсанне мусульманскiх рытуалаў, падзей з жыцця прарока Мухамеда, маральныя павучаннi, усходнiя паданнi, казкi, варожбы на лiтарах Карана i iншыя матэрыялы.

У XIX ст. у час набажэнства мусульмане на Беларусi ўжывалi польскую мову, i на ёй жа выдавалiся iх богаслужэбныя кнiгi. З гэтым змагалiся ўлады, асаблiва пасля падаўлення паўстання 1863 г. У 80-я гг. беларускiм мусульманам было забаронена карыстацца ў рэлiгiйных справах польскай мовай.

У пачатку XX ст. на Беларусi жылi каля 14 тыс. татараў-мусульман i iснавала больш 20 мячэцяў.

крымскiх татар, да якiх яны былi блiзкiя. Зачынялiся мячэцi, забывалiся традыцыi. У канцы 80-х гг. на Беларусi iснавала толькi адна мячэць у г. п. Іўе Гродзенскай вобласцi.

На 1 студзеня 1999 г. на Беларусi зарэгiстравана 24 мусульманскiя суполкi. Падаўляючая большасць iх дзейнiчае ў заходнiх абласцях. У пачатку 1994 г. адбыўся першы Усебеларускi з'езд мусульман, на якiм было створана мусульманскае рэлiгiйнае аб'яднанне Рэспублiкi Беларусь. Яно выдае на рускай мове часопiс, якi выходзiў пад рознымi назвамi: «Аль-Джыхад», «Аль-Іслам», «Рамазан», «Жыццё».

Іслам з`яўляецца рэлiгiяй, якая сфармiравалася ў вынiку сiнтэзу палажэнняў iудаiзму, хрысцiянства i старажытных вераванняў арабскiх плямён. Ён стаў прычынай узнiкнення такога гiстарычнага i культурнага феномена, якi называецца «мусульманскi свет». З невялiкай групы семiцкiх плямён вырасла этнакультурная супольнасць з моцнай палiтычнай структурай i высокаразвiтай цывiзацыяй, якая некаторы час знаходзiлася на больш высокiм узроўнi, чым еўрапейская. У працэсе свайго распаўсюджвання iслам пастаянна сутыкаўся з хрысцiянствам, узаемаадносiны памiж гэтымi рэлiгiямi, нягледзячы на тыпалагiчнае падабенства многiх элементаў iх веравучэння i культу былi, i застаюцца зараз у некаторых рэгiёнах, вельмi няпростымi. На шчасце, на Беларусi такога не назiралася, мусульмане жывуць на нашых землях ужо больш шасцi стагоддзяў i заўсёды памiж iмi i прадстаўнiкамi iншых вераванняў iснавала ўзаемапавага.

Спiс выкарыстаных крынiц

2. Самыгин С. И., Ничипуренко В. Н., Полонская И. Н. Религиоведение: социология и психология религии. – Ростов-на-Дону, 1996.

3. Адзiночанка В. А., Рэлiгiязнауства: вучэбны дапаможнiк для ВНУ / В. А. Адзiночанка. – Минск: Унiверсiтэцкае, 2001. – 240 с.

4. Радугин А. А. Введение в религоведение: теория, история и современные религии / А. А. Радугин. – М., 1997.