Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Булгарин (bulgarin.lit-info.ru)

   

Агульная характарыстыка рэлiгii

Агульная характарыстыка рэлiгii

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РЭЛ I Г II

ЗМЕСТ

1. Вызначэнне рэлiгii

2. Структура рэлiгii

4. Тыпы рэлiгii

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Вызначэнне рэлiгii

фiласофскiя i навуковыя.

У вызначэннях рэлiгii, якiя даюцца з пункту погляду тэалогii, яна тлумачыцца як узаемадзеянне чалавека са звышнатуральным, пры гэтым выходзяць з рэальнай наяўнасцi апошняга. Вызначэннi, якiя належаць да гэтай групы, у асноўным падобныя памiж сабой, мы прывядзем тыя з iх, якiя належаць вядомым тэолагам ХХ стагоддзя. Згодна А. Меню, рэлiгiя – гэта“сiла, якая звязвае светы, мост памiж створаным светам i Духам Боскiм”, Р. Гвардзiнi – “ канкрэтныя ўзаемаадносiны канкрэтнага чалавека i жывога Бога”, К. Ранеру – экзiстэнцыяльнай сувяззю чалавека з жывым Богам, Э. Жыльсану – асабовае стаўленне чалавека да трансцэндэнтнага, рэальнага i асабовага Абсалюту (Бога) .

Для фiласофскiх вызначэнняў рэлiгii характэрна надзвычайная разнастайнасць. Кожны фiлосаф тлумачыў рэлiгiю з пункту погляду сваёй сiстэмы, i таму зразумець сэнс гэтых тлумачэнняў можна, як правiла, толькi пасля знаёмства з агульнафiласофскiмi поглядамi таго цi цншага мыслiўцы. Згодна Гегелю, рэлiгiя – “абсалютная свядомасць суб”ектыўнага духу”, І. Канту – “сукупнасць маральных абавязкаў, успрынятых як загады Бога”, Л. Фейербаху – “апрадмечванне i праекцыя чалавечых (уласцiвых чалавечаму роду) якасцяў у нейкi па-за-свет”, Ф. Энгельсу – “фантастычнае адлюстраванне ў галовах людзей тых знешнiх сiл, якiя пануюць над iмi ў iх штодзённым жыццё,-- адлюстраваннем, у якiм зямныя сiлы прымаюць форму пазазямных”, А. Конту – “культ чалавецтва”, А. Бергсону – “вынiк унутраных узрушэнняў i плод парыву любвi, якi накiраваны на ўсю рэчаiснасць”, З. Фрэйду – калектыўны неўроз, якi мае пачатак у бездапаможнасцi чалавека перад знешнiмi сiламi прыроды i ўнутранымi iнстынктамi.

У навуковых вызначэннях рэлiгiя тлумачыцца як адна з форм чалавечай дзейнасцi. Пры гэтым даследчыкi iмкнуцца не столькi прапанаваць сваю канцэпцыюцыю рэлiгii, што характэрна для фiласофскiх вызначэнняў, колькi даць яе аб”ектыўную характарыстыку. Як правiла, навуковыя вызначэннi рэлiгii з”ўляюцца абагульненнем папярэднiх даследаванняў канкрэтных вераванняў i культаў. Мы прывядзем вызначэннi рэлiгii, дадзеныя некаторымi найбольш вядомымi яе даследчыкамi. Згодна Э. Дзюркгейму, рэлiгiя – гэта “целасная сiстэма вераванняў i абрадаў, якiя тычацца свяшчэнных рэчаў, гэта значыць да рэчаў асаблiвых, забароненых, гэта сiстэма такiх вераванняў i абрадаў, што аб”ядноўваюць у адзiную маральную суполку, якую называюць царквой, усiх тых, хто прызнае гэтыя вераваннi i абрады”, Э. Тэйлару – “вера ў духоўныя iстоты”, Дж. Фрэзеру – “умiласцiўленне сiлаў, якiя стаяць вышэй чалавека, сiлаў, якiя, як лiчыцца, накiроўваюць i кантралююць ход прыродных з”яў i чалавечага жыцця”.

Такая разнастайнасць трактовак абумоўлена дзвюма асноўнымi прычынамi. Па-першае, гэта рознiца ў метадалагiчных устаноўках, якiмi карысталiся даследчыкi. Кожны з iх разглядаў рэлiгiю са свайго пункту погляду – адсюль i розныя вызначэннi. Па-другое, сама рэлiгiя з'яуляецца вельмi складаным феноменам. Вядома, што рэлiгii наогул няма, ёсць канкрэтныя рэлiгii. Больш таго, само паняцце "рэлiгiя" сфармiравалася ў межах еўрапейскай культуры i ў сучасным сваiм значэннi тычыцца перш за ўсё хрысцiянства. Тое, што мы называем рэлiгiяй, у Кiтаi называецца “чыао”, што значыць “навука”, у Індыi “дхарма” –“вучэнне”, у арабаў “дзiн” – “абавязак” i г. д.

Сам тэрмiн “рэлiгiя” даследчыкi звычайна выводзяць ад лацiнскага дзеяслова “religare” – “звязваць, яднаць”. Ад яго паходзiць назоўнiк “religio” – “святыня, набожнасць”. Старажытныя рымляне абазначалi гэтым словам усё тое, што было звязана з шанаваннем багоў. Найбольш распаўсюджанае ў"рэлiгiя" даў вядомы багаслоў Vстагоддзя Аўрэлiй Аўгусцiн. Ён разглядаў яе як “узнаўленне страчанай cувязi”. Трэба падкрэслiць спецыфiчна хрысцiянскi характар гэтага тлумачэння: лiчыцца, што калiсьцi iснавала непасрэдная сувязь чалавека з Богам, потым з-за грахоў людзей яна была разарвана, i ў рэлiгiйным акце чалавек спрабуе ўзнавiць гэтую сувязь. Але, напрыклад, у будызме такога паняцця страчанай сувязi няма, больш таго, у некаторых яго кiрунках нават адмаўляецца рэальнае iснаванне звышнатуральных iстот, i таму няма з кiм узнаўляць сувязь. Таму спачатку рэлiгiяй еўрапейцы называлi толькi хрысцiянства, а для абазначэння iншых тыпаў вераванняў ужываўся тэрмiн "язычнiцтва".

У далейшым паняцце "рэлiгiя" было ў палемiчных мэтах пашырана i на нехрысцiянскiя вераваннi, iх тлумачылi як "несапраўдныя" рэлiгii i гэтым адрознiвалi ад хрысцiянства. Толькi ў XIX стагоддзi ў сувязi з геаграфiчнымi адкрыццямi i знаёмствам еўрапейцаў з iншымi культурам! паняцце "рэлiгiя" стала ўжывацца ў яго сучасным сэнсе: для абазначэння адной з галiн духоўнага жыцця разам з мараллю, навукай, фiласофiяй, мастацтвам i г. д. У гэты ж час пачынае разгортвацца палемiка вакол пытання “Што такое рэлiгiя?”, якая працягваецца па сённяшнi дзень, аб чым сведчыць разнастайнасць прыведзеных вызначэнняў. Аднак у большасцi iх можна вылучыць наступныя агульныя характарыстыкi рэлiгii: па-першае, яна характарызуецца як адна з форм чалавечай дзейнасцi i, па-другое, спецыфiка апошняй бачыцца ў тым, што яна грунтуецца на веры ў нейкiя надпрыродныя, вышэйшыя сiлы i з”яўляецца яе вынiкам. Выходзячы з гэтага, дадзiм вызначэнне рэлiгii. Трэба падкрэслiць, што яно з”яўляецца адным з магчымых. Могуць iснаваць i iншыя.

Рэлiгiя – гэта грамадска аформлены тып светаўспрымання i света-адчування, а таксама адпаведныя паводзiны i спецыфiчныя дзеяннi, якiя грунтуюцца на веры ў звышнатуральнае.

2. Структура рэлiгii

Мы будзем разглядаць структуру рэлiгii, зыходзячы з яе вызначэння. Як вынiкае з яго, асноўным кампантам рэлiгii, яе падмуркам, з'яўляецца вера ў звышнатуральнае. Перш за ўсё скажам, што такое звышнатуральнае. Звычайна пад iм маецца на ўвазе ўсё тое, што знаходзiцца па-за межамi прыроды (па-лацiнску “прырода” – “natura”) у самым шырокiм яе разуменнi. Таму, калi на пачатку 60-х гадоў пасля палётаў у космас у папулярнай атэiстычнай лiтаратуры прыводзiлiся разважаннi накшталт “царкоўнiкi сцвярджаюць, што Бог на небе, а нашы касманаўты паляцелi i нiякага Бога там не знайшлi – значыць Бога няма”, гэта сведчыла аб неразуменнi характару рэлiгiйных палажэнняў, i падобныя аргументы былi раскрытыкаваны самiмi савецкiмi фiлосафамi-атэiстамi. Бо нiколi хрысцiянства (тут, безмоўна, крытыкавалася менавiта яно) не сцвярджала, што Бог – гэта нейкi стары з белай барадой, якi сядзiць за хмарамi, i вакол яго анёлы лётаюць. Бог, згодна з хрысцiянствам, – гэта звышнатуральная Асоба, якая знаходзiцца па-за межамi Сонечнай сiстэмы, па-за межамi Сусвету, па-за межамi ўсяго прыроднага. І колькi б мы не ляцелi ўверх, да Бога не даляцiм, альбо колькi б не капалi ўнiз – да пекла не дакапаемся. Гэта сiмвалiчна кажуць, што Бог на небе, а пекла пад зямлёй.

веру.

Рэлiгiйная вера – гэта адкрытасць чалавека звышнатуральнаму, упэўненасць у яго рэальным ўснаваннi i магчымасцi кантакту з iм. Трэба падкрэслiць, што па сваёй сутнасцi яна з'яўляецца не iнтэлектуальным, але эксiстэнцыяльным, жыццёвым, феноменам. Веруючы чалавек не проста ўпэўнены, што ёсць нешта звышнатуральнае (напрыклад, хрысцiянiн упэўнены, што ёсць Бог), але ўсё ягонае жыццё накiравана на гэтае звышнатуральнае, адбываецца ў адпаведнасцi з iм. Таму для веруючага звышнатуральнае з'яўляецца святым – тым, што мае для яго найвялiкую каштоўнасць, i на што ён абапiраецца ў сваiх паводзiнах.

На падставе веры ў чалавека фармiруюцца розныя ўяўленнi i iдэi аб звышнатуральным, а таксама пачуццi ў дачыненнi да яго. Усё гэта складае

Суб'ектыўная рэлiгiйная свядомасць альбо рэлiгiйная псiхалогiя – высокай, напрыклад, у кiраўнiкоў царквы i рэлiгiйнх мыслiўцаў, так i вельмi нiзкай, напрыклад, у непiсьменных людзей альбо дзяцей. Але, неабходна падкрэслiць, што складанасць i распрацаванасць рэлiгiйнай псiхалогii не абавязкова з'яўляецца паказчыкам глыбiнi веры. Вера можа быць глыбокай у вельмi простых людзей i наадварот.

У дачыненнi да звышнатуральнага людзi могуць мець самыя розныя пачуццi: глыбокай пашаны; жаху; уласнай нечысцiнi перад тварам святынi; адчуванне прысутнасцi сiлы альбо асобы, якая адначасова любiць чалавека i судзiць яго; адчуванне адкiнутасцi альбо, наадварот, прызначанасцi да выратавання; аблягчэння, звязанага з адчуваннем божага ўсёдаравання; адчуванне наяўнасцi ў свеце нябачнага парадку альбо сiлы, дзякуючы якой жыццё любога чалавека атрымлiвае каштоўнасць i сэнс; пачуццё адзiнства з вышэйшым i пераадолення эгацэнтрычнага “Я” i г. д. Такiм чынам, рэлiгiйныя пачуццi могуць прыводзiць да самых розных спосабаў паводзiн людзей.

- гэта сiстэма палажэнняў, пры дапамозе якой перадаецца змест дадзенай рэлiгii. У найбольш распаўсюджаных зараз рэлiгiях, такiх як, напрыклад, хрысцiянства i iслам, асноўнай крынiцай веравучэння з'яўляюцца свяшчэнныя кнiгi (Бiблiя, Каран). На iх падставе фармiруецца сiстэма дагматаў – богаадкрытах, а таму абсалютных iсцiн, прыняцце якiх абавязкова для кожнага веруючага. Для распрацоўкi веравучэння iснуюць спецыяльна падрыхтаваныя людзi. У хрысцiянсве яны называюцца багасловамi альбо тэолагамi (ад грэч. theor – бог, logos – слова, вучэнне). Трэба адзначыць, што тэолаг выказваецца не ад свайго iмя, а ад iмя рэлiгiйнай арганiзацыi i можа быць пазбаўлены гэтага права ў выпадку разыходжання яго поглядаў з афiцыйнымi. Найбольш знакамiтымi хрысцiянскiмi тэолагамi з'яўляюцца: Васiль Вялiкi, Аўрэлiй Аўгусцiн, Фама Аквiнскi, Марцiн Лютэр, Павел Фларэнскi, Карл Барт, Жак Марытзн i iнш.

Веруючы чалавек упэўнены не толькi ў тым, што ёсць звышнату-ральнае, але таксама i ў тым, што з iм можна ўступiць у кантакт. На гэтай падставе фармiруецца рэлiгiйны культ – сукупнасць сiмвалiчных дзеянняў, пры дапамозе якiх веруючыя ўступаюць у кантакт са звышнатуральным. Культавае дзеянне з'яуляецца адказам чалавека на тое, што ён успрымае як звышнатуральнае. Формы гэтага адказу могуць быць самымi разнастайнымi: абрады, рытуалы, ахвярапрынашэнi, малiтвы, танцы, медытацыя, рэлiгiйная музыка i спевы, пасты i г. д.

Трэба адзначьщь, што любое культавае дзеянне з'яуляецца праявай канкрэтнага веравання i мае рэлiгiйны сэнс толькi ў сувязi з iм. Так, напрыклад, у антычнай Грэцыi багi ўяўлялiся, як правiла, у выглядзе чалавекападобных iстот, i лiчылася што iм патрэбны ахвяры. Узаемадзеянне з багамi ажыццяўлялася па прынцыпу “я - табе, ты –мне”: лiчылася, што калi багам прыносiлiся ахвяры, яны абавязаны былi выканаць просьбы людэей, калi ж гэтага не адбывалася – iм больш нiчога не давалi. Таму асноўнай формай узаемадзеяння з багамi ў антычнасцi было ахвярапрынашэнне. У хрысцiянстве ж есць адзiны ўсемагутны Бог, якому ад чалавека нiчога не патрэбна i якога можна толькi прасiць. Адсюль адной з асноўных форм узаемадзеяння з Богам у хрысцiянетве з'яўляецца малiтва.

Калi чалавек робiць дзеяннi, якiя па знешняму выгляду нагадваюць культавыя, яе веры ў ачышчэння i падрыхтоўкi да свята ўваскрашэння Хрыста. Вучоныя паказалi, што абмежаванне ў ежы ў гэты перыяд (Вялiкi Пост адбываецца ўвесну) карысна для здароўя – арганiзм вызваляецца ад назапашаныхза зiму шлакаў, i чалавек потым менш хварэе. Але калi не есцi шмат, каб умацаваць сваё здароўе альбо захаваць фiгуру – гэта будзе мець не рэлiгiйны, а чыста дыетычны сэнс.

Большаець культавых дзеянняў можа адбывацца як iндывiдуальна (калi iх выконвае адзiн чалавек), так i калектыўна (калi ўдэельнiчае некалькi людзей). Так, напрыклад, малiцца можна i сам-на-сам дома, i у храме у час набажэнства.

У працэсе культавых дзеянняў' выкарыстоўваюцца разнастайныя рэчы: крыжы, iконы, спецыяльнае адзенне, будынкi, музычныя iнструменты i г. д. Мэтай гэтага з'яўляецца мабiлiзацыя i адпаведнае афармленне рэлiгiйных пачуццяў. Ужо ўваходзячы ў культавы будынак, чалавек трапляе ў асаблiвым чынам арганiзаваную духоўную прастору, дзе ягоная ўвага канцэнтруецца на акрэсленых рэчах i дзеяннях. Сама пабудова храма, ягонае асвятленне i ўнутранае ўпрыгожанне ўздзейнiчаюцьна чалавека, выклiкаючы ў яго адпаведныя эмоцыi. Напрыклад, каласальнасць старажытнаегiпецкiх храмаў казала чалавеку аб ягонай мiзэрнасцi перад багамi, накiраванасць уверх гатычных сабораў павiнна ўзняць душу да Усявышняга, прастата мячэцяў дапамагае сканцэнтравацца ў малiтве. Пачуццi веруючых умацоўваюцца пад уздзеяннем музыкi, урачыстасцi i незвычайнасцi аддзення свяшчэннаслужыцеляў, багацця, альбо, наадварот, падкрэсленай прастаты культавых рэчаў.

Як правiла, у большасцi рэлiгiй у вынiку культавых дзеянняў умацоўваецца псiхiка iх удзельнiкаў. Адбываецца трансфармацыя адмоўных эмоцый у станоўчыя: знiкае стан падаўленасцi, непакою, незадаволенасцi, унутранага дыскамфорту, i на змену iм прыходзяць пачуццi падегкi, задаволенасцi, спакою, радасцi, прылiў сiл.

На падставе веры фармiруецца рэлiгiйная мараль людзей характэрна ўспрыманне тых маральных нормаў, якiх прытрымлiваюцца яны самi, як вiдавочных i агульначалавечых. Аде гэта не так. Напрыклад, разуменне маральных нормаў, якiмi карыстаюцца еўрапейцы ("не забi", "не блудзi", "не крадзi") узята з хрысцiянства i для культур з iншымi рэлiгiямi не ўласцiвы. 3 пункту погляду хрысцiянства любое забойства, незалежна ад таго, апраўдана цi не яно юрыдычна з'яўляецца злом. Аде ў iсламе ёсць паняцце "газават" – свяшчзнная вайна, якая вядзецца з мэтай абароны веры, i ўсе, хто ў ёй загiнулi, адразу накiроуваюцца ў рай. Забойства "няверных" у такой вайне – угодная Алаху справа. У антычнай Грэцыi ў самую пару яе класiчнага росквiту прыносiлiся чалавечыя ахвяры багам. Хаця трэба адзначыць, што грэкi рабiлi гэта ў выключных выпадках. Існавалi рэлiгii, дзе масавыя чалавечыя ахвярапрынашэннi былi неабходнай часткай рытуалу. Найбольш вядомыя з iх рэлiгii ацтэкаў i майя, а таксама культ фiнiкiйскага бога Ваала, якому ў ахвяру прыносiлiся немаўляты. Манагамнасць шлюбу ў Еуропе i асуджэнне ў прынцыпе дашлюбных i пазашлюбных палавых адносiн шмат у чым грунтуецца на бiблейскiм " неблудзi". У большасцi iншых рэлiгiй такога патрабавання няма, i таму мужчына меў столькi жонак альбо наложнiц, колькi ён мог сабе дазволiць.

"ектыўную.

Аб'ектыўная форма рэлiгiйнай маралi альбо рзлiгiйная этыка –

У большасцi рэлiгiй этыка грунтуецца на прынцыпах паводэiн, засфiксаваных у свяшчэнных кнiгах: Бiблii, Каране, Упанiшадах iiнш. Гэтым абумоўлена такая яе характерная рыса як безумоўнаець. Лiчыцца, што нормьi рэлiгiйнай этыкi з'яўляюцца не стварэннем людзей, а маюць звышнатуральнае паходжанне. Так, напрыклад, знакамiтыя Дзесяць запаведэяў, згодна з Бiблiяй, дадзены Богам Маiсею на гары Сiнай. Іх аўтарытэт у межах хрысцiянскай этыкi абумоўлены паходжаннем: на пытанне "Чаму нельга красцi?" адказваюць: "Таму што гэта забаронена Богам". Таксама ў рэлiгiйнай этыцы абгрунтаванне прапанаваных нормаў паводзiн можа весцiся i пры дапамозе чыста рацыянальных разважанняў. Напрыклад, паказваецца, да якiх вынiкаў прывядзе адмаўленне ад маральных запаведзяў.

альбо маральнасць верую-чых – ажыццяўленне правiл паводэiн, абвешчаных той цi iншай рэлгiяй, яе прыхiльнiкамi. Трэба адзначыць, што праблема такога ажыццяўлення прысутнiчае ва ўсiх маральных сiстэмах, як рэлiгiйных так i нерэлiгiйных, бо як правiла, людзi не заўсёды кiруюцца маральнымi прынцыпамi. Калi веруючыя парушаюць маральныя нормы, гэта наносiць каласальныя страты той рэлiгii, да якой яны належаць. Адзiн з самых вядомых тэолагаўXX стагоддзя Дзiтрых Бонхофер пiсаў, што нiшто так моцна не агiтуе супраць хрысцiянства, як нехрысцiянскiя паводзiны людзей, якiя называюць сябе хрысцiянамi.

У апошнi час у рэлiгiйнай лiтаратуры можна сустрэць сцверджанне, што сапраўды маральным можа быць толькi веруючы чалавек. На наш погляд, яно з'яўляецца памылковым. Нават штодзенны вопыт сведчыць, што ёсць шмат няверуючых , якiя паводзяць сябе вельмi сумленна, i, наадварот, амаральных людзей, якiя называюць сябе веруючымi. Апроч таго, iснуюць антымаральныя (напрыклад, сатанiзм) рэлiгii. Але, як правiла, для шчырых прыхiльнiкаў той цi iншай рэлiгii характерна iмкненне паслядоўна выконваць прынятыя маральныя нормы, бо, згодна з iх перакананнем, апошнiя маюць звышнатуральнае паходжанне. Напрыклад, хрысцiяне ўпэўнены, што як самi маральныя запаведзi, так i здольнасць iх выконваць дадзены Богам.

– сукупнасць людзей, аб'яднаных адзiным веравучэннем i культам.

Як i любы сацыяльны iнстытут, рэлiгiйная арганiзацыя прайшла доўгую гiсторыго развiцця. У першабытным грамадстве культавыя дзеяннi людзей не вылучалiся ў асобную групу i не аддзялялiся ад iншых вiдаў дзейнасцi (працоўнай, мастацкай, пазнавальнай i г. д.). Межы рэлiгiйнай арганiзацыi супадалi э межамi роду альбо племенi. Пры гэтым адной з iстотных прыкмет, па якой племя альбо род аддзялялi сябе ад iншых, была агульнасць культавых дзеянняў i вераванняў.

Спачатку ў кульце на роўных падставах прымалi ўдзел усе члены першабытнай супольнасцi. Дыферэнцыяцыя iх функцый адбывалася ў асноўным па полу альбо ўзросту. Маладзёжныя абрады былi, як правiла, звяэаны з iнiцыяцыяй (наданнем новых якасцяў у сувязi з пераходам у iншую ўзроставую групу), жаночыя – з земляробствам, мужчынскiя – з паляваннем i вайной. Калi пры гэтым i вылучалiся людзi, якiя адыгрывалi больш актыўную ў параўнаннi з iншымi ролю, дык гэта адбывалася спарадычна i не вяло да змены сацыяльнага статусу чалавека. Але паступова, па меры таго,як грамадскае жыцё робiцца больш складаным, некаторыя людзi, пераважна па пры прычыне iх асабiстых якасцяў, пачынаюць адказваць за кантакт са звышнатуральньiм. Яны ствараюць своеасаблiвую прафесiйную групу жрацоў, якiя заняты такiм вiдам дзейнасцi як арганiзацыя i правядэенне абрадаў. Спачатку жрацы не мелi нiякiх прывiлеяў перад iншымi членамi супольнасцi i маглi нараўне з iмi прымаць удзел у паляваннi альбо вайне. Паступова ступень iх прасфесiяналiзацыi ўзмацняецца, яны пачынаюць займацца толькi культавай дзейнасцю i, з прычыны важнасцi апошняй для жыцця супольнасцi, робяцца часткай племянной вярхушкi. Была распаўсюджана такая сiстэма ўзаемаадносiн, калi тыя людзi, якiя кiравалi першабытнай супольнасцю (правадыры, старэйшыны), адначасова адыгрывалi вядучую ролю ў рэлiгiйным жыццi. Абумоўлена гэта было недыфенцаванасцю грамадскiх адносiн а таксама сакралiзацыяй (наданнем звышнатуральных функцый) улады.

У раннекласавым грамадстве паступова жрэчаства ператвараецца ў асаблiвую сацыяльную праслойку. У розных краiнах яе фармiраванне адбываецца па-рознаму. У адных члены знатных радоў па чарзе выконваюць жрэчаскiя функцыi (Грэцыя), у другiх жрэчаства – замкнутая каста (Індыя), у трэцiх функцыi жрацоў выконваюць дзяржаўныя служачыя (Кiтай). Аднак на дадзеным этапе яшчэ нельга гаварыць аб утварэннi рэлiгiйнай арганiзацыi як самастойнага сацыяльнага iнстытута. Тут назiраецца перапляценне гаспадарчай, дзяржаўнай i ралiгiйнай дзейнасцi. У раннекласавых грамадствах храмы належалi дзяржаве, жрэчаства з'яўлялася часткай дзяржаўнага апарату i павiнна было забяспечваць iнтарэсы краiны. Жрацы прыносiлi ахвяры, каб дабiцца апекi багоў, варажылi для прыняцця важных дзяржаўных рашэнняў, займалiся навучаннем, летазлiчэннем, матэматычнымi падлiкамi, размеркаваннем ураджаю, лячэннем i г. д. У гэты час жрэцтва было самым адукаваным саслоўем, i таму менавiта яно адагрывала галоўную ролю ў культурным жыццi грамадства.

адмежаваны ад iнтарэсаў дзяржавы. Безумоўна, i у гэтых рэлiгiях свяшчэннаслужыцелi выконваюць таксама i пазарэлiгiйныя функцыi: займаюцца адукацыяй, дыпламатыяй, судовай практыкай i г. д. Але ўсё гэта мае для iх другаснае значенне. На першы план яны ставяць iнтарэсы не дзяржавы, але рэлiгiйнай арганiзацыi.

Вылучаюцца наступныя чатыры асноўныя тыпы рзлiгiйных арганiзацый: этнiчнае рэлiгiйнае аб'яднанне, царква, секта, харызматычны культ.

Этнiчнае рэлiгiйнае аб'яднанне самастойнай, выконвае службовыя функцыi ў межах этнiчнай альбо палiтычнай супольнасцi. Членамi этнiчнага рэлiгiйнага аб'яднання робяцца не па свабоднаму выбару, аде ў вынiку нараджэння у дадзеным этнасе. Стаўленне да iншых рэлiгiй ажыццяўляецца па наступнаму прынцыпу: кожны народ мае права i, нават, абавязаны шанаваць менавiта сваiх багоў, але наша рэлiгiя – самая правiльная. Таму ў дачыненнi да iншаверцаў дапускаюцца варожыя дзеяннi. У форме этнiчнага рэлiгiйнага аб'яднання iснуюць усе рода-племянныя i нацыянальныя рэлiгii.

Царква Пабудавана царква як цэнтралiзаваная iерархiчная сiстэма. Складаецца са свяшчэннаслужыцеляў, якiя маюць прафесiйную падрыхтоўку, i веруючых. Як правiла, мае вялiкую колькасць паслядоўнiкаў. Прыналежнасць да царквы вызначаецца зараз свабодным выбарам. Раней, напрыклад, у царскай Расii альбо сярэдневяковай Еўропе, чалавек не меў права такога выбару i, як правiла, рабiўся членам царквы проста таму, што ягоныя бацькi належалi да дадзенай рэлiгiйнай традыцыi. Для царквы характэрна мiсiянерская дзейнасць па распаўсюджванню свайго веравучэння. Стаўленне да iншых рэлiгiй зараз цярпiмае: кожны чалавек мае права на свабоду сумлення i ацэньваецца перш за ўсе па сваiх учынках. Трэба падкрэслiць, што само паняцце "царква" сфармiравалася на прыкладзе рэлiгiйнай арганiзацыi хрысцiян, але яно таксама ўжываецца i ў дачыненнi некаторых iншых рэлiгiй,

Секта (ад лац. sekta – школа, кiрунак) – рэлiгiйная арганiзацыя, умовай прыналежнасцi да якой з'яўляецца наяўнасць у чалавека вызначаных духоўных якасцей. Узнiкае ў вынiку аддзялення ад iншай рэлiгйнай арганiзацыi (царквы альбо секты) па прычыне нязгоды з некаторымi палажэннямi яе веравучэння альбо сацыяльнай пазiцыяй.

Секты могуць узнiкаць толькi у межах той рэлiгii, дзе ёсць дакладна зафiксаванае веравучэнне, абавязковае для ўсiх яе прыхiльнiкаў (напрыклад, у хрысцiянстве цi iсламе). У тых жа рэлiгiях, две такой фiксацыi веравучэння няма, адсутнiчае падстава для ўзнiкнення сект.

Раней хрысцiянства i iслам былi пануючымi рэлiгiямi, нязменнасць iх веравучэння ахоўвалася дзяржаўнай уладай, таму секты праследавалiся. Гэта выклiкала ў iх прыхiльнiкаў фанатызм, нецярпiмасць да iншадумцаў, адчуване сваёй богаабранасцi. Гэтая нецярпiмасць, як правiла, не праяўлялася ў варожых дзеяннях, сектанты самi былi тымi, каго праследуюць, але падкрэслiвалi, што толькi яны выратуюцца, усе ж, хто не падзяляе iх поглядаў, будуць пакараны. Зараз гэтая пазiцыя эрабiлася больш мяккай, але не ва ўсiх сектах.

Характэрнай рысай секты, якая адрознiвае яе ад царквы, з'яўляецца арганiзацыйная замкнутасць. Калi царква звяртаецца да ўсiх членаў грамадства, i ў яе можа ўвайсцi любы, у секце сцвярджаецца, што яна складаецца з людзей богаабраных, якiя адрознiваюцца ад iншых. Сектанты аддзяляюць сябе ад астатняга грамадства i падкрэслiваюць, што не цiкавяцца ягонымi справамi.

Як правiла, секта ўяўляе сабой самастойную суполку веруючых,якая не падпарадкоўваеца вышэйстаячаму органу альбо асобе, як гэта назiраецца ў царкве. Унутры секты адсутнiчае фармальная рознiца памiж яе кiраўнiкамi i простымi вернiкамi, падкрэслiваецца роўнасць ўсiх членаў.

У штодзенным словаўжываннi ў паняцце "секта" укладааецца негатыўны сэнс, i таму яно можа ўспрымацца як абраза. Самi члены гэтага тыпу рэлiгiйных арганiзацый называюць iх не сектамi, а цэрквамi. У навуковым словаўжываннi “секта”-- гэта проста тэрмiн для абазначэння акрэсленага тыпу рэлiгiйнай арганiзацыi, нiякага негатыўнага сэнсу ў яго не ўкладваецца. Зараз многiя даследчыкi i рэлiгiйныя дзеячы iмкнуцца слова "секта" не ўжываць, каб не выклiкаць напружанасцi i непаразумення сярод веруючых.

Класiчным прыкладам сект з'яўляюцца такiя кiрункi ў праваслаўi як духаборы, малакане, хлысты, скапцы, а ў пратэстанцтве – баптысты, адвентысты, сведкi Іеговы i г. д.

Харызматычны культ i кiраўнiком харызматычнага культу, ён можа абвесцiць сябе альбо паўнамоцным прадстаўнiком нейкай эвышнатуральнай iстоты цi сiлы (Бога, Сатаны, Касмiчнага Розуму i г. д.), альбо, нават, самiм Богам. Таму ягоны аўтарытэт сярод прыхiльнiкаў каласальны, на яго не распаўсюджваюцца агульнапрынятыя маральныя нормы, i можа быць так, што ён гэтым карыстаецца ў карысных мэтах. Вельмi часта заснавальнiкамi харызматычных культаў робяцца людзi са здольнасцямi да ўнушэння (альбо ад прыроды, альбо спецыяльна выпрацаванымi), iх жа прыхiльнiкi – гэта, як правiла, людзi з неўстойлiвай псiхiкай, якiя легка паддаюцца манiп ляванню. 3 мэтай уздзеяння на псiхiку ў харызматычным кульце могуць выкарыстоўвацца спецыяльныя методыкi: шматгадзiнныя малiтвы, медытацыi, абмежаваннi ў сну, ужыванне наркатычных рэчываў г. д. Для гэтага тыпу рэлiгiйньэх арганiзацый характэрна атмасфера крайняга фанатызму i нецярпiмасцi да iншадумцаў (“усе, хто не прызнае нашага Бога - слугi Сатаны”). Даволi часта здараюцца калектыўныя самагубствы прыхiльнiкаў харызматычных культаў з рэлiгiйнымi мэтамi (прыняеенне сябе ў ахвяру, далучэнне да Бога, сустрэча канца свету i г. д.). 3 членамi гэтага тылу рэлiгiйных арганiзацый немагчыма весцi нiякiя дыскусii – яны проста няздольны ўспрыняць аргументы, накiраваныя супраць iх поглядаў. Для вываду iх э таго псiхiчнага стану, у якiм яны знаходзяцца, патрэбна спецыяльнае лячэнне, якое, дарэчы, не заўсёды дае эфект.

Нацiск у харызматычных культах робiцца не на рацыянальных, а на пазарацыянальных элементах, рэлiгiйная практыка ў асноўным зводзiцца да шанавання (культу) кiраўнiка-заснавальнiка шяхам выканання ягоных загадаў. Таму сярод прыхiльнiкау харызматычнага культу пануе жалезная дысцыплiна, i вельмi часта яны адкрыта эксплуатуюцца. Таксама характэрным з'яуляецца продаж чалавекам, якi зрабiўся членам харызматычнага культу, усей сваей (а часам, i не сваей) маёмасцi i ахвяраванне грошаў на патрэбы арганiзацыi. Заканадеўствам многiх краiн дзейнасць харызматычных культаў абмежавана альбо забаронена.

Прыкладамi харызматычных культаў, якя iснуюць зараз на Беларусi, з'яўляюцца Вялiкае Белае Брацтва, Царква Вiсарыёна(Царква Апошняга Запавету), Царква Муна (Асацыяцыя Святога Духа за аб'яднанне сусветнага хрысцiянства).

Трэба адзначыць, што у розных рэлiгiях кожны з вышэйназваных структурных кампанентаў адыгрывае розную ролю. Напрыклад, у праваслаўi i каталiцтве ўсе гэтыя часткi прысутнiчаюць у развiтым выглядзе: ёсць распрацаванае веравучэнне, багаты i разнастайны культ, моцная i дакладна iерархiзаваная рэлiгiйная арганiзацыя. Вялiкi нацiск робiцца на паглыбленнi веры i яе рэалiзацыi у штодзённым жыццi. Але iснуюць рэлiгii, дзе аднему з гэтых кампанентаў надаецца значна менш увагi, чым iншым. Напрыклад, у першабытных рэлiгiях веравучэнне было вельмi нераспрацаваным, i рэлiгiя ў асноўным зводзiлася да культу - чалавек не столькi разважаў аб звышнатуральным, колькi ўзаемадзейнiчаў з iм. У антычнай Грэцыi i Рыме нiхто не патрабаваў ад чалавека, каб ён верыў ва ўсе тыя мiфы аб багах, якiя iснавалi. Галоўнае, каб ён удзельнiчаў у агульнагарадскiх ахвярапрынашэннях, дэманструючы тым самым лаяльнасць да апекуноў дзяржавы. У iншых рэлiгiйных накiрунках, такiх як, напрыклад, пратэстанцкiя секта баптыстаў, пяцiдзесятнiкаў, адвентыстеў, культу надаецца вельмi мала ўвагi, асноўны нацiск робiцца на веру i мараль.


3. Функцыi р э лiгii

– гэта тая роля, якую яна выконвае ў грамадстве. Любая рэлiгiя аказвае ўплыў на свядомасць i паводзiны людзей i з'яўляецца адной з важных частак грамадскага жыцця. Калi даследуюць функцыi рэлiгii, шукаюць адказы на пытаннi: “Якiм чынам рэлiгiя дэейнiчае?”, “Якi характaр i накiраванасць яе ўздзеяння на iндывiда i грамадства ў цэлым?”, “Што яна дае канкрэтнаму чалавеку альбо cупольнаcцi?”.

Функцыi рэлiгii мянялiся ў працэсе гiстарычнага развiцпя. У першабытным i раннекласавым грамадстве, калi рэлiгiйныя адносiны не былi дакладна дыферэнцаваны ад iншых вiдоў грамадскiх адносiн, рэлiгiя выконвала шмат неўласцiвых для яе функцый: палiтычных, эканамiчных, судовых, адукацыйных i г. д. Напрыклад, на Старажытным Усходае жрацы займалiся навуковымi даследваннямi, адукацыяй i справаводствам. Але па меры развiцця i дыферэнцыяцыi грамадства паступова вылучаюцца i развiваюцца спецыфiчныя функцыi рэлiгii.

Зараз называюць чатыры асноўныя з iх: светапоглядная сэнсаствараючая, iнтэграцыйная i рэгулюючая.

- гзта асэнсаванне i тлумачэнне свету. Кожная рэлiгiя тым цi iншым чынам дае адказы на пытаннi адкуль свет узнiк, якiя тэндэнцыi ягонага развiцця, i куды ен у рэшце рэшт прыдзе. Напрыклад, згодна з хрысцiянствам, свет створаны Богам, потым, у вынiку першароднага граху, адпаў ад яго, i зараз iдзе працэс узнаўлення першапачатковага адiнства, якi завершыцца Апошнiм Судом i канцом свету. Згодна з будызмам, ёсць незлiчоная колькасць светаў, якiя ўзнiкаюць, праходзяць розныя перыяды свайго развiцця, а потым знiкаюць. Наш свет – адзiн з iх.

i навуковай карцiнай свету мянялiся. Напрыклад, у сярэднявяковай Еўропе рэлiгiя шмат у чым падмяняла навуку, iмкнучыся даць усеагульную карцiну свету. У перыяд Адраджэння пачынаецца разыходжанне памiж навуковым i рэлiгiйным светапоглядам, якое ў Новы час ператвараецца ў адкрытуго варожасць з абодвух бакоў. Асаблiвай вастрынi канфлiкт дасягнуў у XIX стагоддзi, калi iснавала агульнараспаўсюджанае меркаванне, што рэлiгiйны i навуковы светапогляд несумяшчальны памiж сабой. Але ўXX стагоддзi сiтуацыя iстотна эмянiлася. 3 аднаго боку, рэлiгiя перастала прэтэндаваць на валоданне ўсеагульнай карцiнай свету, прызнала самастойную каштоўнасць навуковага светапогляду i свае памылкi ўканфлiкце з навукай. 3 другога – большасць сучасных вучоных не ставiцца варожа да рэлiгii, i многiя з iх з'яўляюцца веруючымi людзьмi. 3 абодвух бакоў робяцца крокi да ўзаемапавагi. Распаўсюджаным зараз з'яўляецца погляд, што навуковы i рэлiгiйны светапогляд знаходзяцца ў стане не супярэчання, але патэнцыяльнага ўзаемадапаўнення. Падкрэслiваецца, што рэлiгiя асэнсоўвае i тлумачыць не столькi свет сам па сабе, як гэта робiць навука, колькi ў яго дачыненнi да челавека, шукае сэнс падзей. Такiм чынам, светапоглядная функцыя рэлiгii цесна звязана з сэнсаствараючай.

Сэнсаствараючая функцыя - наданне сэнсу чалавечаму жыццю, падтрымка чалавека ў цяжкасцях i знаходжанне шяхоў выхаду з iх. Жыццё чалавека, у адрозненне ад iснавання жывелы, не можа быць апiсана толькi як працэс рэалiзацыi бiялагiчных iнстынктаў харчавання i працягвання роду. Кожны чалавек, незалежна ад яго культурнай прыналежнасцi, жыве дзеля чагосьцi. Калi адсутнiчае мэта, жыццё губляе свой сэнс, i чалавек не можа нармальна будаваць паводзiны. Звычайна людзi задумваюцца аб сэнсе свайго жыцця ў яго пераломныя моманты: у юнацтве, пры выбары прафесii, жыццёвых няўдачах, канфлiктах, у старасцi. Але само жыццё патрабуе свайго сэнсу: кожны чалавек прыйшоў у гэты свет без сваей згоды (бацькi не пытаюцца ў сваiх будучых дзяцей нараджаць iх цi не) i ягонае iснаванне не будзе вечным - як вядома, людзi памiраюць. Таму перад кожным чалавекам яўна альбо няяўна непазбежна ўзнiкаюць пытаннi: "Навошта я з'явiўся ў гэты свет? Якая мэта майго тут знаходжання? Што я павiнен рабiць, каб ажыццявiць гэтую мэту?”.

Адказ на гэтыя пытаннi можа давацца ў межах розных галiн культуры: штодзённага жыцця, фiласофii,навукi, мастацтва i г. д. Такiм чынам, кожная з iх па-свойму выконвае сэнсаствараючую функцыю. Спецыфiка рэлiгii заключаецца ў тым, што яна тлумачыць сэнс чалавечага жыцця, абапiраючыся на палажэнне аб наяўнасцi звышнатуральнага – таго, што выходзiць за межы прыроды i мае для веруючых найбольшую каштоўнасць. Для рэлiгii характэрна iмкненне надаць сэнс любой праяве чалавечага жыцця. Нават такiя з”явы як хваробы, пакуты, смерць не бессэнсоўныя для веруючых, а ў некаторах рэлiгiях нават маюць пазiтыўнае значэнне. Менавiта ў гэтым – адна з асноўных прычын прыцягальнасцi рэлiгiйнага светаўспрымання, бо чалавек не можа iснаваць ў бессэнсоўным асяроддзi i iмкнецца знайсцi тлумачэнне любой падзеi, асаблiва ў крызiсныя моманты жыцця.

Рэлiгiя надае сэнс для дзейнасцi не толькi асобнага чалавека, але i цэлых грамадскiх аб'яднанняў. Напрыклад, рухi сацыяльнага пратэсту ў мiнулым, як правiла, змяшчалi ў сабе моцны рэлiгiйны кампанент i сваю мэту бачылi ў аднаўленнi вышэйшай справядлiвасцi, якая была парушана пануючымi класамi.

Інтэграцыйная функцыя – аб'яднанне сваiх прыхiльнiкаў i ператварэнне iх у аднадумцаў у палiтычных, маральных, эканамiчных i iншых пытаннях. Можна назваць вельмi шмат прыкладаў iнтэграцыйнай функцыi рэлгii. Так каталiцтва доўгi час аб'ядноўвала Заходнюю Еўропу, праваслаўе – рускiя землi, на падставе iсламу адбылося ў VІІ стагоддзi аб’яднанне арабскiх плямёнаў.

вельмi ўстойлiвую ў адносiнах да знешнiх неспрыяльных умоў. Спробы разбурыць такую групу, як правiла, прыводзяць да яе яшчэ большай iнтэграцыi i ўзмацнення. Шмат прыкладаў таму дае гiсторыя розных сект, якiя доўгi час iснавалi ва ўмовах жорсткiх праследаванняў, але захавалi адзiнства i адданасць сваiм поглядам.

Даволi часта рэлiгiйнае адзiнства з'яўляецца адной з падстаў, на якiх фармiруецца дзяржаўная супольнасць. Так ва ўмовах феадальнай раздробленасцi на Русi i варожых узаемаадносiн памiж княствамi адсутнiчала пачуццё этнiчнага адзiнства, людзi лiчылi сябе разанцамi, уладзiмiрцамi, наўгародцамi i г. д. Аб'ядноўвала iх адчуванне агульнасцi "рускай" веры – праваслаўя.

перш за ўсё сваёй рэлiгii, яўрэi эахавалi нацыянальнае i культурнае адзiнства.

Кожная рэлiгiя не толькi аб'ядноўвае сваiх прыхiльнiкаў, але таксама раз'ядноўвае iх з прыхiльнiкамi iншых рэлiгiй. Гэта можа адбывацца як у вельмi мяккай, калi веруючыя проста адрознiваюць свае погляды ад iншых, але ставяцца да iх талерантна, так i ў вельмi жорсткай форме, калi “cапраўднай” абвяшчаецца толькi ўласная рэлiгiя, а ўсе тыя, хто з ёй хаця б у нечым нязгодны, успрымаюцца як ворагi. Рэлiгiйная нецярпiмасць парадзiла ў гiсторыi вельмi шмат крывавых канфлiктаў.

Трэба адзначыць, што ў гiсторыi нашай краiны рэлiгiя адыграла хутчэй дэзiнтэграцыйную, чым iнтэграцыйную ролю. Тэрыторыя Беларусi знаходзiлася на перакрыжаваннi iнтарэсаў дзвюх дзяржаў: праваслаўней Расii i каталiцкай Польшчы, якiя iмкнулiся выкарыстаць рэлiгiю ў сваiх палiтычных мэтах. Таму раней, як правiла, прыняцце беларусамi праваслаўя схiляла iх у бок Расii, а каталiцтва – у бок Польшчы. На тэрыторыi Беларусi амаль заўседы iснавала шмат рэлiгiйных накiрункаў, прычым, не адзiн з iх не з'яўляўся безумоўна пануючым, як гэта было у нашых суседзяў на ўсходзе i захадзе. Гэта садзейнiчала рэлiгiйнай талерантнасцi беларусаў, але таксама не дало iм магчымасцi аб'яднацца на падставе агульнанацыянальнай рэлiгii. Зараз у нашай краiне iснуюць тэндэнцыi беларусiзацыi як у каталiцтве, так i ў праваслаўi.

Рэгулюючая функцыя - стварэнне нормаў паводзiн, якiмi абавязаны карыстацца веруючыя у сваiм штодзённым жыццi. У кожнай рэлiгii рэгулюючай функцыi надаецца вельмi вялiкае значэнне. Нормы паводзiн, якiя прадпiсваюцца, разглядаюцца як выкананне чалавекам сваiх абавязкаў перад звышнатуральным. У адных рэлiгiях даюцца ўказаннi, як сябе паводзiць у кожнай магчымай сiтуацыi, для iх характерна наяўнасць мноства правiл, якiя павiнны дэталёва рэгуляваць паводзiны чалавека. У другiх даюцца толькi агульныя прынцыпы паводзiн, i кожны чалавек павiнен самастойна ўжываць iх да канкрэтнай сiтуацыi.

Раней рэлiгiя рэгулявала амаль усе сферы чалавечай жыццядзейнасцi непасрэдна. Нормы права грунтавалiся на рэлiгiйных прынцыпах. Зараз у еўрапейскiх краiнах рэлiгiя выконвае сваю рэгулюючую функцыю ў асноўнам праз мараль, але таксама ў асобных выпадках аказвае ўплыў i на прыняцце прававых нормаў. Так, напрыклад, у Польшчы приняты закон "Аб абароне жыцця", згодна з якiм аборты дазваляецца рабiць толькi у абмежаваных выпадках (калi зачацце адбылося ў вынiку згвалтавання, калi вядома, што народзiцца хворае дзiця i калi нараджэнне дзiцяцi пагражае жыццю мацi). Як абгрунтаванне на карысць прыняцця i iснавання гэтага закону прыводзiцца хрысцiянскi прынцып "не забi". Таксама шмат у якiх краiнах Усходу нормы права непасрэдна грунтуюцца на прынцьпах iсламу.

4. Тыпы рэлiгii

Да гэтага мы разглядалi рэлiгiю як цэласны феномен культуры i спрабавалi вызначыць яе характэрныя рысы. Але, трэба памятаць, што рэлiгii самой па сабе няма. Рэальна iснавала i iснуе мноства канкрэтных рэлiгiй. Этнаграфiчныя i гiстарычныя даследаваннi выявiлi вялiкую разнастайнасць вераванняў i абрадаў, якiя былi ў розных народаў на розных этапах iх гiстарычнага развiцця. Працэс трансфармацыi i знiкнення адных рэлiгiйных накiрункаў i ўзнiкнення новых працягваецца i па сённяшнi дзень. Па розных меркаваннях зараз у свеце налiчваецца прыкладна ад двух да трох тысяч розных рэлiгiй.

Таму адной з асноўных задач рэлiгiязнаўства з'яўляецца сiстэ-матыэацыя рэлiгiй, як тых, што iснавалi ў гiсторыi, так i тых, якiя ёсць зараз. Для рашэння гэтай задачы неабходна вызначыць крытэрыi сiстэматызацыi, выходзячы з якiх, магчыма было б параўноўваць памiж сабой розныя рэлiгii, выяўляць падабенства i рознiцу памiж iмi.

Такiх крытарыяў iснуе шмат, i таму ёсць шмат класiфiкацый рэлiгii. Мы разгледзiм некаторыя з iх.

Кожная рэлiгiя можа быць разгледжана з пункту погляду колькасцi тых звышнатуральных iстот, якiя ў ей шануюцца. Па гэтаму крытэрыю рэлiгii падзяляюцца на дзве вялiкiя групы: полiтэiстычныя i монатэiстычныя.

Полiтэiстычныя (ад грэч. poly шмат,theos – бог) - гэта такiя рэлiгii, у якiх ёсць шмат звышнатуральннх iстот (не абавязкова багоў, гэта могуць быць духi альбо дэманы), Асноўная колькасць рэлiгiй, якiя iснавалi альбо зараз iснуюць у свеце, з'яуляюцца полiтэiстычнымi.

Найбольш вядомы прыклад полiтэiстычнай рэлiгii - гэта рэлiгiя антычнай Грэцыi, дзе шанавалiся такiя багi як Зеўс, Пасейдон, Аiд, Гера, Афiна, Артэмiда, Апалон i г. д. Полiтэiстычнай таксама была тая рэлiгiя, якая iснавала на нашых землях да прыняцця хрысцiянства i дзе шанавалi Пяруна, Ярылу, Жыжаля, Зюзю i iншых багоў. Ёсць рэлiгii, у якiх эвышнатуральных iстот вельмi шмат. Напрыклад, у iндуiзме толькi багоў налiчваецца 3,5 тысячы. І наогул неверагодная колькасць звышнатуральных iстот iснуе ў сiнтаiзме (нацыянальная рэлiгiя японцаў) – 330 мiльёнаў.

Зеўс – "Айцец багоў i людзей”, якi даволi тыранiчна кiраваў iншымi багамi. Сферай ягонага непасрэднага валадарства было неба. Браты Зеўса Аiд i Пасейдон валодалi адпаведна царствам памёрлых i воднай стыхiяй з iх шматлiкiмi звышнатуральньзмi iстотамi (Кербер, Танат, Гiпнос, эрынii i г. д.; Трытон, Нерэй, Пратэй, нерэiды i г. д.). Астатнiя алiмпiйскiя багi мелi сваю канкрэтную сферу дзейнасцi: Афiна апекавала навуку, Апалон - мастацтва, Гефест – рамяство, Гермес – гандаль i г. д. Багам падпарадкоўвалiся нiжэйшыя эвышнатуральныя iстоты: нiмфы, музы, сiлены i iнш.

ад грэч. mono – адзiн, theos – бог) – гэта такiя рэлiгii, у якiх ёcць толькi адзiны Бог, якi лiчыцца стваральнiкам i кiраўнiком усяго. Такiх рэлiгiй толькi тры: iудаiзм, хрысцiянства, iслам.

iстот. Таму само слова Бог з’яўляецца тут iмем уласным i пiшацца з вялiкай лiтары.

Ва ўсiх трох монатэiстычных рэлiгiях побач з Богам ёсць iншыя звышнатуральныя iстоты, але яны не з'яўляюцца самастойнымi, а створаны Богам, i альбо непасрэдна выконваюць Ягоную волю, альбо ў адпаведнасцi з планам Бога i па Ягонаму дапушчэнню перашкаджаюць Яму.

участкам рэчаiснасцi, дык багi iншых рэлiгiй успрымаюцца без асаблiвых праблем – як уладары iншых звышнатуральных абласцей. Але ў монатэiзме ёсць толькi адзiны Бог, i толькi Яго трэба шанаваць. Адпаведна ўзнiкае пытанне: як ставiцца да iншых багоў i да iх прыхiльнiкаў? Раней у монатэiстычных рэлiгiях лiчылася, што ўсе астатнiя багi – гэта дэманы, а тыя, хто iх шануе – заблудныя. Зараз пазiцыя зрабiлася больш талерантнай. У прынцше прызнаецца, што могуць быць розныя шляхi выратавання, i трэба з павагай ставiцца да iншых рэлiгiйных поглядаў. Безумоўна, за выключэннем тых выпадкаў, калi апошнiя з'яўляюцца адкрыта антычалавечымi альбо антымаральнымi.

У залежнасцi ад этнiчнай прыналежнасцi прыхiльнiкаў рэлiгii падзяляюцца на рода-племянныя, нацыянальныя i сусветныя.

Рода-племянныя жыццё дадзенага рода цi племенi. Напрыклад, калi племя жыло на беразе возера i лавiла рыбу – шанаваўся дух возера, калi займалася земляробствам – у выглядзе звышнатуральных iстот шанавалiся тыя прыродныя аб'екты i працэсы, ад якiх залежаў будучы ўраджай.

Нацыянальныя –

жыццё дадзенага народа.

У нацыянальных рэлiгiях, як правiла, назiраецца жорсткая сувязь памiж этнiчнай i рэлiгiйнай прыналежнасцю. Асаблiва яскрава гэта назiраецца ў iудаiзме, дзе атаесамлiваюцца паняццi "яўрэй" i "iудзей''. Пераход яўрэя ў iншую рэлiгiю разглядаецца як здрада свайму народу, неяўрэй, якi прыняў iудаiзм робiцца яўрэем.

Сусветныя – гэта рэлiгii, прыналежнасць да якiх не звязана з нацыянальнай прыналежнасцю, больш таго, такая сувязь адмаўляецца i падкрэслiваецца, што дадзенае веравучэнне адрасавана ўсiм людзям. Сусветных рэлiгiй толькi тры: будызм, хрысцiянства i iслам.

Трэба адзначыць, што паняцце "сусветная рэлiгiя" азначае не "самая шматколькасная", але "адрасаваная ўсiм людзям, незалежна ад iх нацыянальнасцi". Калi хрысцiянства i iслам сапраўды з'яўляюцца найбольш вялiкiмi ў свеце рэлiгiямi, дык у будызме прыхiльнiкаў прыкладна ў два з паловай разы менш, чым у iндуiзме, хаця апошнi – не сусветная, а нацыянальная рэлiгiя.

Натуральныя – гэта рэлiгii, якiя ўзнiклi з патрэб штодзеннага чалавечага жыцця. У iх звышнатуральныя якасцi прыпiсваюцца тым прыродным з'явам, ад якiх залежаць вынiкi чалавечай дзейнасцi: зямлi, сонцу, ветру, дажджу i г. д. Чалавек просiць гэтыя сiлы аб дапамозе i спрабуе ўздзейнiчаць не iх шляхам заклiнанняў i ахвяр. Натуральная рэлiгiйнасць стыхiйна ўзнiкае i зараз са штодзенных патрэб сучасных людзей. Напрыклад, студэнтка, якая дрэнна падрыхтавалася да экзамену, у сваiх думках звяртаецца да нейкiх "вышэйшых сiлаў'', якiя звычайна ўяўляюцца ёй у выглядзе Бога, каб яны дапамаглi выцягнуць "шчаслiвы" бiлет. Як правiла, натуральная рэлiгiйнасць узнiкае ў чалавека тады, калi перад iм паўстаюць сур'ёзныя праблемы. Адчуваючы сваю няздольнасць вырашыць iх, ён звяртаецца па дапамогу да звышнатуральнага.

Рэлiгii адкрыцця будызм (заснавальнiк Буда), хрысцiянства (Хрыстос), iслам (Мухамед).

жыцця (забеспячэнне багацця, здароўя, добрага ўраджаю, перамогi ў вайне i г. д.), але выратаванне самога чалавека шяхам яго пераўтварэння ў адпаведнасцi з дадзенымi Богам эапаведзямi. Таму вельмi вялiкую ролю ў рэлiгiях адкрыцця адыгрывае мараль, i гэтым яны iстотна адрознiваюцца ад натуральных рэлiгiй, дзе асноўная ўвага надаецца культавым дзеянням.

Трэба адзначыць, што ўмоўнай з'яўляецца любая класiфiкацыя, у тым лiку i прыведзеныя вышэй. У дапаможнiку яны выкарыстоўваюцца з мэтай выяўлення спецыфiкi той цi iншай рэлiгii як феномена культуры.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П. И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.

3. Костюкович П. И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: "Новое знание", 2001. – 192с.

4. Поликарпов В. С. История религий: лекции и хрестоматия. – М.: "Гардарика", "Экспертное бюро", 1997. – 312с.