Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Аверченко (averchenko.lit-info.ru)

   

Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ стагоддзі

Гiсторыя Беларусi

Канфесiянальная сiтуацыя на Беларусi ўХІХ стагоддзi

Выканаў:

вучань 8 “Б” класа

сярэдняй школы №11

Кажакоў Сяргей

2005


Ідэалагчныя догмы, што панавалi ў савецкiм грамадстве ў адносiнах да рэлiгii, абумовiлi спрошчаны падыход да асвятлення канфесiянальнай гiсторыi, яе ролi ў развiццi гiстарычнага працэсу на Беларусi. Усё здавалася вельмi простым, паколькi рэлiгiя — гэта "опiум для народа", царква магла адыгрываць толькi адмоўную ролю ў яго гiсторыi. I толькi зараз мы пачынаем разумець, што i праваслаўная царква, i каталiцкi касцёл мелi вельмi вялiкае значэнне ў гiсторыi беларускага народа І што без вывучэння розных канфесiй немагчыма намаляваць аб'ектыўную пстарычную карцiну.

Канфесiянальная гiсторыя Беларусi складаная i шматгранная. 3 X ст. на этнiчна-беларускiх землях пачало распаўсюджвацца грэка-праваслаўнае хрысцiянства, якое заставалася традыцыйнай рэлiпяй асноўнай масы беларускага насельнiцтва на працягу некалькiх стагоддзяў Праваслаўная царква ў пэўнай ступенi была iнтэгрыравана ў грамадска-палiтычную структуру Вялiкага княства Лiтоўскага, карысталася там прывiлеямi І аказвала духоўны, сацыяльна-эканамiчны i палiтычны ўплыў на насельшцтва.

Час пранiкнення каталiцтва на тэрыторыю Беларусi звычайна датуюць 1385 г. (Крэўская унiя, абавязацельствы Ягайлы прыняць каталiцтва з усiм народам княства Лiтоўскага). Як сцвярджаюць гiсторыкi, гэтым падзеям папярэджваў этап з сярэдзiны XIII ст., калi разнастайныя сiлы (Лiвонскi ордэн, Рыжскае архiепiскапства, Польскае каралеўства) iмкнулiся, праўда беспаспяхова, насадзiць каталiцтва ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. Адносiны памiж гэтымi дзвюма хрысцiянскiмi канфесiямi залежалi ад палiтычных варункаў у той цi iншы час, адлюстроўвалi супрацьстаянне Усходу i Захаду, iх планы i прэтэнзii на беларускiх землях

адносiны, што прывяло да лiквiдацыi унiяцкай царквы ў 1839 г. Канфесiянальная гiсторыя Беларусi XIX ст. адлюстроўвала ўсе тыя супярэчнасцi i праблемы, якiя былi характэрныя для развiцця грамадства ў цэлым. Гэта быў час, калi адны канфесп паступова страчвалi сваю магутнасць i ўплывовасць на жыхароў беларускiх губерняў, другiя, наадварот, набiралi моц, трэцiя зыходзiлi ў нябыт. Акрамя праваслаўнай, каталiцкай i унiяцкай канфесiй на развiццё гiстарычнага працэсу пэўны ўплыў аказвалi i тыя, што iснавалi ў гэты час на Беларусi: стараверства, пратэстанцтва (евангелiка-рэфармацкая i евангелiка-лютэранская канфесii), iслам, iудаiзм.

Рэлiгiйная стракатасць насельнiцтва Беларусi, варожыя адносiны памiж духавенствам розных канфесiй давалi магчымасць уладам выка-рыстоўваць сiтуацыю ў сваiх мэтах Барацьба памiж канфесiямi (галоўным чынам памiж каталiцкай i праваслаўнай), якая то затухала, то зноў абвастралася, iшла на працягу XIX — пачатку XX ст. I толькi падзеi 1905 — 1907 гт. крыху аслабiлi яе. Што датычыць болын малалiкiх •канфесiй, дык яны ў большасцi сваёй Імкнулiся быць убаку ад гэтай барацьбы, хаця цалкам адысцi ад падзей не заўсёды ўдавалася.

Праваслаўная царква

Дзейнасць Праваслаўнай царквы ў Беларусi у ХІХ-ХХ ст. iшла ў агульным рэчышчы ўсёй рускай Праваслаўнай царквы. У першай палове XIX ст. яна была накiравана на перавод унiятаў у праваслаўе, што i адбылося ўрэшце рэшт ў 1839 годзе на царкоўным саборы ў Полацку. Гэты сабор i прыняў рашэнне аб аб'яднаннi Унiяцкай царквы з Праваслаўнай. Але прайшло яшчэ два дзесяткi гадоў, перш чым большая частка унiятаў была канчаткова далучана не толькi да Праваслаўнай царквы, але i да яе абрадаў.

Праваслаўная царква на Беларусi актыўна выступала супраць паўстанцаў 1863 г. i цалкам падтрымлiвала палiтыку вiленскага генарал-губернатара М. М. Мураўева. Пасля падаўлення паўстання Праваслаўная царква была адным з праваднiкоў палiтыкi русiфiкацыi Беларусi. Тысячы святароў былi накiраваны сюды з расiйскiх губерняў, каб, побач з настаўнiкамi з Расii, тлумачыць жыхарам, што яны "рускiя людзi, а католiкi - гэта "палякi". Паўсюды будавалiся цэрквы ў нязвыклым для Беларусi псеўдавiзантыйскiм стылi.

1897 г., ужо 80 працэнтаў беларусаў было праваслаўнымi, а католiкi налiчвалi толькi 18 працэнтаў.

Да 1917 г. Праваслаўная царква, у тым лiку i ў Беларусi, заставалася часткай бюракратычнага апарату iмперыi, поўнасцю падпарадка-ванай царскаму самадзяржаўю. На працягу XIX- пачатку XXст. яна моцна ўплывала на менталiтэт беларусаў.

Каталiцкi касцёл

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалiтай на тэрыторыi Усходняй Беларусi ў 1773 г. было ўпершьшю ўтворана Беларускае каталiцкае бiскупства з цэнтрам у Магiлёве. Кацярьша II назначыла бiскупам Станiслава Богуша-Сестрэнцэвiча, дзядзьку В. Дунiна-Марцiнкевiча. Усе гэта было зроблена без узгаднення з Ватыканам. Каталiцкае веравызнанне i свабоднае выкананне абрадаў захоўвалася. Маёмасць касцёлаў i кляштараў гарантавалася. Каталiцкаму духавенству, аднак, забаранялася далучаць да каталiцтва праваслаўных жыхароў. У 1782 г. Кацярына II пераўтварыла бiскупства ў Магiлеўскае арцыбiскупства i надала С. Богушу-Сестрэнцэвiчу сан арцыбiскупа. У 1783 г. рымскi папа пацвердзiў гэтыя пераўтварэннi, надаўшы С. Богушу-Сестранцэвiчу тытул мiтрапалiта. Арцыбiскупу-мiтрапалiту былi паддарадкаваны ўсе касцёлы, усе вернiкi-католiкi ў Расii, усе кляштары i манашаскiя ордэны.

падзелу Рэчы Паспалiтай, у тым лiку Вiленскае i Мiнскае (пераўтворанае з Пiнскага) бiскупствы. Бiскупы i арцыбiскуп-мiтрапалiт прыносiлi прысягу на вернасць iмператару. У 1801 г. у Пецярбургу была ўтворана духоўная калегiя рымска-каталiцкай рэлiгii з духоўных i цывiльных асобаў, куда былi ўключаны i прадстаўнiкi ўнiяцкага духавенства. Калегiя падпарадкоўвалася вышэйшай дзяржаўнай уладзе iмперыi. Яна праiснавала да 1918 года.

навучальную ўстанову — Полацкую акадэмiю з некалькiмi факультэтамi. Але ў І820 г. Аляксандр I лiквiдаваў аддзелы ордэна ў Расii, i Полацкая акадэмiя была зачынена.

Пад час паўстання 1831 г. на Беларусi i Лiтве каталiцкiя святары i манахi прынялi чынны ўдзел у iм цi актыўна падтрымлiвалi яго. Пасля задушэння паўстання ўрад Мiкалая І пачаў праводзiць рэакцыйную палiтыку падаўлення iншадумства. Паводле праграмы мiнiстра асветы С. Уварава, зацверджанай царом, Расiя павiнна была iдэалагiчна супрацьстаяць Еўропе, яе рэвалюцыйным iдэям, рэлiгiйнаму i цывiлiзацыйнаму ўпадку. Дактрына С. Уварава была заснавана на трох расiйскiх прынцыпах: праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць. Зыходзячы з гэтага, вялiкарускi народ лiчыўся пануючым, а заходнiя ўплывы на яго меркавалася спынiць.

канфiскаваныя. На бiскупскiя пасады прызначалiся лаяльныя да цара, асцярожныя i, нават, баязлiвыя бiскупы. Каталiцкiя духоўныя семiнарыi фiнансавалiся дзяржавай, а колькасць выкладчыкаў скарачалася. У 1832 г. быў лiквiдаваны Вiленскi ўнiверсiтэт (з тэалагiчнай секцыяй у iм) i ўтворана Вiленская духоўная акадэмiя, якая ў 1842 г. была пераведзена ў Санкт-Пецярбург, дзе i iснавала да 1918 г. У Вiльнi працягвала сваю дзейнасць Вiленская каталiцкая семiнарыя.

Каб паправiць стасункi з Ватыканам, Мiкалай I у 1847 г. заключыў канкардат (пагадненне) з рымскай курыяй. Гэта быў першы i апошнi канкардат царскай Расii з рымскiм папам. Гэты дакумент вызначыў правiлы рэлiгiйнай дзейнасцi Касцёла ў Расii.

Паўстанне 1863 г. на Беларусi падтрымалi многiя каталiцкiя святары. Пасля задушэння гэтага паўстання пачалiся новыя рэпрэсii супраць Каталiцкага касцёла. За тое, што мiнскi бiскуп Андрэй Вайткевiч не асудзiў паўстанцаў, генерал-губернатар М. Мураўеў загадаў яго выслаць. 3 Вiльнi быў высланы бiскуп Адам Красiнскi. У 1866 г. царскi ўрад разарваў канкардат з Рымам, у 1869 г. было лiквiдавана Мiнскае бiскупства. З богаслужэнняў i казанняў выключалася польская мова i ўводзiлася руская. Бiскупы не прызначалiся на пасады, i iх месцы былi вакантныя. Каталiцкае духавенства супрацiўлял ся гэтым новаўвядзенням, за што высылалася з Беларусi.

дзейнасцi каталiцкага касцёла. Дазвалялася змяняць праваслаўнае веравызнанне, унiятам, гвалтоўна пераведзеньм у праваслаўе, можна было пераходзiць у каталiцтва (толькi Унiяцкай царквы ў Расiйскай iмперыi ўжо не было), католiкам вярталiся былыя iх храмы (за вылючэннем тых, што былi перададзены раней Правас лаўнай царкве) i дазвалялася будаваць новыя, абвяшчалася амнiстыя дэпартаваньм святарам. Але ўжо падчас сталыпiнскай рэакцыi зноў пачалiся абмежаваннi ў дзейнасцi Касцёла.

Агульны стан Каталiцкага касцёла на Беларусi ў 1914 г. быў наступны. У Вiцебскай губернii налiчвалася 229 рымска-каталiцкiх. касцёлаў i каплiц, у Гродзенскай - 150 i 2 кляштары ў Гродне, у Магiлёўскай - 30, у Мiнскай - 135 i ў Вiленскай - 172.

Унiяцкая (Рымска-каталiцкая) царква

Павел I, якi заняў трон у лiстападзе 1796 г., з палiтычных меркаванняў змянiў палiтыку ў дачыненнi да Рымска-каталiцкага касцела i Унiяцкай царквы. Унiятам было дазволена вярнуцца ў сваю веру. 90 працэнтаў iх выкарысталi такую магчымасць. Павел I у 1798 г. узнавiў, акрамя Полацкай, яшчэ Луцкую i Брэсцкую епархii. Ен падпарадкаваў Унiяцкую царкву ў Расii Рымска-Каталiцкай калегii ў Пецярбургу. У першай чвэрцi XIX ст. Унiяцкая царква на Беларусi i Украiне знаходзiлася ў адносна спакойным становiшчы.

праваслаўе. Указам ад 22 красавiка 1828 г. была створаная самастойная Грэка-каталiцкая ўнiяцкай калегiя для падрыхтоўкi далучэння ўнiятаў да Рускай Праваслаўнай царквы. Галоўную ролю ў далучэннi адыграў Іосiф Сямашка, з 1833 г. лiтоўскi унiяцкi епiскап, якi яшчэ ў 1827 г. прапанаваў ураду план лiквiдацыi Унiяцкай царквы, а яшчэ раней прасiўся, каб яго прынялi ў праваслаўе. Зламаўшы супрацiўленне ўнiяцкага духавенства палiцэйскiмi мерамi (частка святароў, нязгодных далучыцца да Праваслаўнай царквы, была выслана ў Сiбiр, частка - у манастырскiя турмы ў Расiю або турмы на Беларусi), а таксама метадам подкупу (раздача багатых прыходаў, узнагарод, грашовых сум), І. Сямашка з дапамогай шэфа корпуса жандараў графа А. Х. Бенкендорфа, у ведамстве якога былi складзены адпаведныя паперы, падрыхтаваў лiквiдацыю Унiяцкай царквы.

12 лютага 1839 г. у Полацку адбыўся сабор Унiяцкай царквы, на якiм падабраныя загадзя ўдзельнiкi аднадушна прынялi саборны акт аб далучэннi Унiяцкай царквы да Рускай Праваслаўнай царквы i накiравалi прашэнне аб гэтым Мiкалаю I. Цар 25 сакавiка 1839 г. зацвердзiў саборны акт. У праваслаўе было пераведзена больш за 1170 тысяч чалавек. Аднак больш за 543 тысячы адмовiлася ад пераходу i прынялi рымска-каталiцкае веравызнанне. Значная частка унiятаў (асаблiва ў Вiцебскай губернi) не прызнала акту лiквiдацыi сваёй царквы. Жыхары соцень вёсак адмаўлялiся прызнаваць праваслаўных святароў. Палiцыя карала iх з усей жорсткасцю. У 1875 г. была лiквiдавана унiя на тэрыторыi каралеўства Польскага (у складзе Расii).

Іслам

На землях Беларусi iслам вызнае татарскае насельнiцтва. Татарскiя пасяленцы на беларусi доўгi час захоўвалi сваю сацыяльна-племянную арганiзацыю, традыцыйныя звычаi, абрады, вераваннi i адрознiвалiся ад мясцовага насельнiцтва асаблiвасцямi матэрыяльнай культуры. З другой палавiны ХVІІ ст. ў татарскiм асяроддзi знiкаюць племянныя адрозненнi, татарскiя пасяленцы ўсе часцей прымаюць беларускiя прозвiшчы, карыстаюцца беларускай або польскай мовай. Разам з тым, яны захавалi рэлiгiю — мусульманства сунiцкага толку.

У канцы ХІV стагоддзя з’явiлiся ў Беларусi першыя мячэцi. У 1591 годзе у Рэчы Паспалiтай пражывала каля 100 тысяч татар, якiя мелi амаль 400 мячэцяў. У ХVІІ ст. мусульмане трапiлi пад уплыў каталiцкай царквы, iх колькасць зменшылася да 30 тысяч. Працэс адыходу ад iслама беларускiх татар працягваўся i ў наступным стагоддзi. Паводле перапiсу 1897 г. у Гродзенскай, Мiнскай i Вiленскай губернiях пражывала 13 877 мусульман. У ХІХ ст. на Беларусi дзейнiчала да 15 мячэцяў (Мiнск, Навагрудак, Гродна, Слонiм, Мiр, Клецк, Іўе i iнш.), дзе служылi татарскiя мулы, якiя падпарадкоўвалiся Крымскай (Таўрычаскай) муфтыi. Частка беларускiх татар прыняла хрысцiянства, але захоўвала самабытныя рысы ў гаспадарчым жыццi, хатнiм побыце, нродным адзеннi.

Іудаiзм

У аснове веравучэнння хасiдызму — спалучэнне элементаў рабiзму i Кабалы(Іудзейскай мiстыкi). Яго заснавальнiк І. Бешт (1700—60) прапанаваў вернiкам мiстычны спосаб пазбегауць роспачы І заняпаду без скрупулезнага выканання абрадаў i глыбокага вывучэння Талмуда,як таго патрабавалi рабiнска-кагальныя вярхi.

якi заснаваў тут 1-ю хасiдскую абшчыну. Пазней пад кiраўнiцтвам Ш. Залмана з Лёзна, духоўнага правадыра белруска-лiтоўскiх хасiдаў, былi праведзены рэформы ў рэлiгiйнай дагматыцы i абраднасцi i заснаваны новы, больш рацыянальны кiрунак ў хасiдызме — Хабад. Буйныя цэнтры. ўзнiклi ў Столiне, Ляхавiчах, мястэчку Адмур Гродзенскай губернii i iнш. Пасля далучэння Беларусi да Расiйскай iмперыi хасiды атрымалi больш свабоды для прапаганды свайго вучэння. У 1804 рас. ўрад выдаў «Палажэнне», у якiм прызнаў iснаванне ў расiйскiм яўрэйстве 2 кiрункаў, узаконiў iх, i хасiдызм заняў легальнае месца ў рэлiгiйным жыццi яўрэяў Беларусi.

Пратэстантызм — адно з накiрункаў хрысцiянства. Пачаў распаўсюджвацца на беларускiх землях з 30-х гадоў ХVІ стагоддзя у форме такiх яго накiрункаў, як лютэранства (вучэнне прафесара багаслоўя Вiтэнбергскага унiверсiтэта Марцiна Лютэра) i кальвiнiзм (вучэнне французскага тэолага Жана Кальвiна). Лютэранства прыйшло на Беларусь дзякуючы мiсiянерам з Германii, Прусii, Лiвонii, Полшчы. Спачатку яно стала распаўсюджвацца у тых гарадах, дзе пераўзыходзiла нямецкае i латышскае насельнiцтва. Вядома, напрыклад, аб стварэннi лютэранскай абшчыны у Вiльна(1530 г.). Пазней такiя ж абшчыны узнiклi у Гродне, Мiнску, Вiцебску, Магiлеве. Яны былi нешматлiкiмi i аб’ядноўвалi у асноўным этнаканфесiянальныя групы Замежнага паходжння.

на тэрыторыi Вялiкага Княства Лiтоўскага стаў канцлер ВКЛ Мiхаiл Радзiвiл Чорны. У 1553 годзе ен, прыняўшы вучэнне Кальвiна, стаў прапаведваць яго у сваiх уладаннях. Акрамя Вiльна, ен адкрыў малiтоўныя дамы у Нясвiжы, Клецку, Оршы. З яго ўзялi прыклад i iншыя магнацкiя роды — Сапегi, Хадкевiчы, Валовiчы, Пацы i г. д., а таксама большасць залежнай ад iх шляхты. Да канца 1550 года кальвiнiсцкiя абшчыны iснавалi практычна ва ўсiх гарадах i мястэчках Беларусi. Пры кожнай абшчыне меўся храм, школа, часта — шпiталь, тыпаграфiя. Арганiзацыйна усе абшчыны групавалiся у шасцi акругах-рэгiенах: Навагрудскiм, Рускiм, Брэсцкiм, Вiленскiм, Жмуцкiм. Чатыры першыя ахапiлi усю тэрыторыю Беларусi i Вiленшчыну. Кiраўнiцтва абшчынамi ажыццяўлялася праз суперiнтэндантаў i сiноды.

У 1560-я гады з кальвiнiзма выдзелiўся накiрунак, прадстаўнiкi якога атрымалi назву арыян, цi антытрынiтарыяў. Яны адмаўлялi Святую Троiцу, таiнства, боскую прыроду Хрыста, прызнавалi толькi адзiнага Бога. Яны выступалi за лiквiдацыю прыгоннай залежнасцi сялян, за сцiплую i бедную цэркву, ураўненне правоў усiх сасловiй. Сацыяльная завостранасць вучэння арыян вызвала абурэнне феадальнай элiты, пад уздзеяннем якой у сярэдзiне ХVIIcтагоддзя iх пачалi выцясняць з тэрыторыi Рэчы Паспалiтай. Раскол i аслабленне рэфармацыйнага руху, наступства контррэфармацыйнага прывяло да таго, што пратэстантызм паступова прыйшоў у заняпад. Магнаты i шляхта, якiя дагэтуль iспавядалi пратэстантызм, сталi пераходзiць у каталiцтва. Наступны штуршок развiццю пратэстанцкай цэрквы, далi новыя накiрункi пратэстантызму, з’явiўшыяся на беларускiх землях у пачатку ХХ стагоддзя. Найбольшае распаўсюджванне атрымаў баптызм. Акрамя яго сталi з’яўляцца евангелiсты, пяцiдзесятнiкi, адвенцiсты i г. д.

Стараверы

Стараверы — назва шэрагу этнаканфесiянальных груп рускага насельнiцтва. З’яўленне старавераў звязана з расколам рускай праваслаўнай царквы ў сярэдзiне XVIIст. Прыхiльнiкi «старой веры», якiя выступiлi супраць рэформы патрыярха Нiкана, падверглiся ганенням царскiх улад i афiцыйнай царквы. Ратуючыся ад праследаванняў, стараверы ўцякалi на Урал, у Сiбiр, за межы Расii, у т. л. у Рэч Паспалiтую. На Беларусi паявiлiся ў 2-й палове XVII —1-й палове XVIIст. Галоўнае паселiшча — Ветка (цяпер Гомельская вобл.). У 1735 i 1764 гадах Ветка была зруйнавана царскiмi войскамi. Пасля далучэння Беларусi да Расii (канец XVII ст.) уцiск на старавераў паменшыўся. Нягледзячы на прыналежнасць да розных сектанцкiх плыняў (федасееўцы, пiлiпаўцы, папоўцы i iнш.), яны ўтварылi аднародную этнiчную групу, замкнёнасць якой узмацнялася канфесiянальнай адасобленасцю.

У дарэвалюцыйны час стараверы складалi значную частку (да 1863 года пераважную большасць) рускага насельнiцтва Беларусi. Агульная колькасць у пачатку 1860-х г.— звыш 34 тыс. чалавек (1,1 % насельнiцтва Беларусi), у 1897 — 63 тыс. (0,98%), у 1913 — каля 98 тыс. (1,1 %). Найбольш шматлiкiя групы ў сярэдзiне 19 ст. пражывалi ў Гомельскiм (звыш 11 % насельнiцтва), Вiцебскiм (6,6 %), Полацкiм (5,8%), Сенненскiм (2,9%), Дзiсенскiм (2,3 %), Бабруйскiм (2,2 %) i Барысаўскiм (1,4 %) паветах. Каля 28 % старавераў жыло ў гарадах. Займалiся пераважна земляробствам, рамяством i гандлем.

Царскi ўрад не лiчыў стараверства асобнай канфесiяй. Аднаверства разглядалася як крок да праваслаўя. Адносiны памiж стараверамi беларуска-лiтоўскiх губерняў, мясцовымi ўладамi i кiраўнiцтвам праваслаўнай царквы былi даволi спакойныя. Стараверскае насельнiцтва жыло абасобленна i не выклiкала, за рэдкiм выключэннем, стычак. Але на яго распаўсюджвалiся ўсе тыя рэпрэсiўныя указы царскагаўрада, якiя тычылiся старавераў унутраных губерняў Расiйскай iмперыi.