Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Клюев (klyuev.lit-info.ru)

   

Вучэнне пра Дао і прынцып "у-вэй" у даоскім трактаце "Дао дэ Дзын"

Категория: Философия

Вучэнне пра Дао i прынцып "у-вэй" у даоскiм трактаце "Дао дэ Дзын"

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Факультэт журналiстыкi

Рэферат па фiласофii

Тэма №1

“Вучэнне пра Дао i прынцып “у-вэй” у даоскiм трактаце

Студэнткi 3 курса 3 групы

Безмацерных Кацярыны

Мiнск 2008

Змест

Частка 1. Даасiзм i Лао-цзы

Частка 2. Дао i прынцып “ня-дзеяння” (“у-вэй”) у трактаце “Дао дэ цзын” Лао-цзы

Уводзiны

У дваццаць першым стагоддзi заходнiя людзi iмпэтна захапляюцца Усходам. І, не пабаюся сцвярджаць, некаторыя элементы Усхода на Захадзе становяцца масавай культурай. Пахучыя рэчывы, адзiнаборствы, ёга, пераклады ўсходняй лiтаратуры…

Даоскi трактат “Дао дэ Дзын”, створаны ў 6-5 ст да н. э., “гуляе” па рускаму Інтэрнэту ў шматлiкiх варыянтах перакладу. Гэты факт – сцвярджэнне запатрабаванасцi твору на нашай прасторы.

Мэта майго рэферату – праiнтэрпрэтаваць, што такое Дао i прынцып “у-вэй” у трактаце “Дао дэ дзын”.


Частка 1. Даасiзм i Лао-цзы

З’яўленне даасiзму адносяць прыкладна да 6 – 5 ст. да н. э. Прыкладна ў гэты час жыў Лао-Цзы. Менавiта яму прыпiсваюць стварэнне даоскага вучэння.

Пра нараджэнне Лао-цзы ходзяць легенды. Мацi насiла яго некалькi дзесяткаў гадоў i нарадзiла старым. Лао-цзы можна перакласцi як “Стары мудрэц” альбо “Старое дзiця”. Ёсць i яшчэ адна легенда, паводле якой мудрэц прыйшоў у Кiтай з Індыi. Ён адкiнуў сваё мiнулае, паўстаўшы перад кiтайцамi абсалютна “чыстым”. А некаторыя сучасныя даследчыкi ўвогуле сумняваюцца ў iснаваннi гэтай асобы.

Слова “даасiзм” утварылася ад iероглiфа, якi па-кiтайску вымаўляецца як “дао” альбо “тао”. У простамоўi ён, iероглiф, абазначае “шлях-дарогу”. Даасiзм – вучэнне, што ўключае ў сябе элементы рэлiгii, мiстыкi, варажбы, шаманiзма, медытацыi, традыцыйую фiласофiю i навуку.

Даасiзм iснуе ў Кiтае i сёння. Але будысцкiх зарэгiстраваных абiцеляў, напрыклад, у некалькi разоў болей. Мао Цзэдун у сярэдзiне дваццатага стагоддзя займаўся знiчтажэннем даосаў. У гарах Удан, дзе размяшчаўся i размяшчаецца адзiн з найбуйнейшых даоскiх цэнтаў, была пабудавана дамба, што затоплiвала святынi.

Цiкава, што даасiзм ператварыўся ў своеасаблiвую нацыянальную будзённую рэлiгiю. Напрыклад, будыст можа звяртацца да даоса-лекара. Займальна, што ўся кiтайская медыцына выйшла менавiта з даасiзму! Папулярныя сёння на Захадзе цыгун, iглаўкалаванне – гэта таксама дасоскiя практыкi.

Такiм чынам, даасiзм, што з’явiўся ў 6-5 ст да н. э., трансфармаваўся i дажыў да нашых дзён.

Частка 2. Дао i прынцып “ня-дзеяння” (“у-вэй”) у трактаце

“Дао дэ Дзiн” (“Кнiга пра Дао i Дэ”) была напiсана Лао-цзы на бамбукавх планках i займала цэлых тры каляскi. “Дао” лiтаральна азначае “шлях”, “метад”, “Дэ” – “якасць”, “добрая сiла”.

iдэя пра Дао – гэта асноўная iдэя твора

“Дао, якое можа быць выражана словамi, не ёсць сапраўднае дао

… хто вольны ад палкасцяў, бачыць яго, дао, цудоўную тайну, а хто мае палкасцi, бачыць яго толькi ў канчатковай форме”. [1; 1 ]

“Пустата Дао бессмяротна, i я называю яе найглыбейшым пачаткам” [1; 2 ]

Казаць нешта пра Дао ўвогуле складана. Бо, па Лао-цзы, “Дао рэч туманная i няясная. О, туманнае! О, няяснае! У iм заключаны вобразы” [1; 6 ]

“Ён не змагаецца, таму ён непераможны” ” [1;6 ]

“Чалавек з найвышэйшым дэ бяздзейны i дзейнiчае праз ня-дзеянне” [1;10]

Слова “вэй” у даоскiх трактатах – гэта “прымус”, “штучнасць”. “У-вэй” – не-прымус, дзеянне згодна з валокнамi “лi”.

Можна праiлюстраваць гэта прыпавесцю. Сасна i вярба падчас снегападу. Цвёрдыя галiнкi сасны будуць ламацца пад ўздзеяннем снегу, але пругкiя (!), гiбкiя галiны вярбы прагнуцца – i снег упадзе.

“У-вэй” – стыль жыцця таго, хто жыве згодна з Дао. Яго можна разглядаць як форму розуму – веданне прынцыпаў, структур i тэндэнцый развiцця знешняга i нутранага свету настолькi добрае, што ва ўсiх жыццёвых сiтуацыях чалавек прыкладае мiнiмум намаганняў. Але гэты розум не зводзiцца да чыстага iнтэлекту. Ён уключае ў сябе яшчэ i бессвядомы розум арганiзму, прыроджаную мудрасць нервовай сiстэмы.

Прынцып “у-вэй” ляжыць у аснове моднага сёння адзiнаборства “дзюдо”. Барацьбiт напружвыае свае цяглiцы толькi тады, калi супернiк расслабiўся альбо упаў.

делание, это позволение. Это значит стать проходом, по которому через тебя может течь целое. Это значит стать полым бамбуком, просто полым бамбуком.

И тогда немедленно что-то начинает происходить, потому что за человеком скрывается Бог. Просто дай ему дорогу, предоставь ему небольшой проход, чтобы он мог через тебя пройти. Это творчество – позволить Богу случиться – есть творчество. Творчество – это религиозное состояние». [3; religion/51842]

Такiм чынам, адна з трактовак Дао – жыць i дзейнiчаць без дзеяння, што тоесна прынцыпу “у-вэй”


Заключэнне

З’яўленне даасiзму адносяць прыкладна да 6 – 5 ст. да н. э. Тады ж i быў напiсаны трактар “Дао дэ Дзын”

Зрабiўшы свой рэферат, я праiнтэрпрэтавала паняткi Дао i “ў-вэй”.


Спiс лiтаратуры i Інтэрнэт-крынiц

1. Лао Цзы. Дао дэ Дзын ( з www.banci.ru)

2. Энциклопедия для детей Аванта плюс. Религии мира. Том 6. Часть вторая. / Под редакцией Марии Аксёновой. М.: Аванта плюс, 2002

3.www.sunhome.ru/religion/13208

4 www.wikipedia.org