Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Гнедич (gnedich.lit-info.ru)

   

Іслам і выхавання

Категория: Педагогика

Іслам i выхавання

План

1. Азначэнневыхавання як педагагiчнай дэфiнiцыi, яго агульнай ролi ў гiсторыi. Спецыфiка iсламскага выхавання.

2. Узнiкненне перадумоў iсламскага выхавання, назапашванне першапачатковых ведаў у сферы педагогiкi.

3. Агляд агульнага становiшча педагачнай навукi, i развiццё выхаваўчых ведаў у iсламскiх дзяржавах пасля 750 года па Р. Х.:

- фiласофска-вальнадумныя версii;

- суфiсцкi кiрунак паводле трактату «Улюбёны сэрцаў» А. Наваi.

4. Выхаваўчая практыка iслама.

5. Вынiкi i гiстарычная роля iсламскага выхвання ў сусветнай педагогiцы.

Спiс скарыстанай лiтаратуры


1. Выхаванне – паняцце, што адлюстроўвае мэтанакiраваны працэс фармавання асобы пры дапамозе спецыяльна арганiзаваных педагагiчных уздзеянняў адпаведна з вызначаным сацыяльна-педагагiчным iдэалам.

Гэтая дэфiнiцыя мае тры iстотныя прыкметы:

- мэтанкiраванасць, наяўнасць якогасцi узору, сацыяльна-культурнага арыенцiра, iдэала;

- наяўнасць пэўнай сiстэмы выхваўчых уздзеянняў i уплываў.

Добра арганiзаванае выхаванне стварае перадумовы для фармiравання здольнасцi чалавека да самавыхавання – калi выхаванец вызваляецца ад залежнасцi ад выхавацеляў.

Няма сумнiву, што без ведаў аб тым, як развiвалася тэорыя i практыка выхавання падрастаючых пакаленняў у мiнулым, немажлiва навукова абгрунтаванае вырашэнне пытанняў сучаснага выхавання.

Бясспрэчнасць сувязi навуковых дысцыплiнаў гiсторыi i педагогiкi дае неабходнасць улiчваць iх узаемную важнасць для вывучэння як мiнулых падзеяў (бо i тагачасных дзеячоў таксама нечаму вучылi i яны хоць часткова карысталiся атрыманымi ведамi), так i для прагназавання будучых шляхоў развiцця чалавецтва i ўдасканальвання метадаў выхавання i навучання новых пакаленняў.

Асаблiвасцi выхавання маюць сваю спецыфiку ў кожным геаграфiчным рэгiёне i тым больш у кожным гiстарычным перыядзе. Можна сцвярджаць, што выхаванцаў рыхтуюць да жыцця ў рэалiях свайго краю i часу. Таму спасылацца на каштоўнасцi свайго часу як базавыя каштоўнасцi чалавецтва ва ўсе часы будзе прынамсi не да месца. Для прыкладу назавем суворае выхаванне спартанцаў i мяккiя метады афiнянаў. Прытым, што гэтыя дзве сiстэмы iснавалi ў адну эпоху i ў адным кутку зямнога шара. А калi мы кажам пра патрэбы чалавецтва ў цэлым, то ў любым грамадстве быў патрэбен чалавек, якi будзе карысны дадзенаму грамадству. З гэтага вынiкае, што асуджаць цi ўхваляць метады i якасць выхавання ў кожным перыядзе гiсторыi i ў кожнай краiне можна толькi сыходзячы з крытэраў

З гэтых пазiцыяў мы i будзем сыходзiць пры разглядзе выхавання ў iсламе.

фанатык.

Ён павiнен не столькi ведаць Каран (хоць асобныя малiтвы адтуль ён усё ж завучвае), колькi магчы прыняць патрэбнае рашэнне ў жыццёвых справах.

Гэта абумоўлена спецыфiкай рэлiгii, якую яе адэпты лiчаць ладам жыцця.

можна ахарак-тарызаваць няйначай як амаральнасць, бессаромнасць i распусту. Шырокi распаўсюд атрымала такая ненатуральная з’ява, як ад’юльтэр (пазашлюбныя адносiны), а устрымлiвалiся ад гэтага толькi тыя, каму займацца такiмi рэчамi не дазваляла пачуццё ўласнага гонару. Што да мiжасобасных адносiнаў, то часам ад жадання жанчыны залежала, цi будуць плямёны жыць у мiры, цi стануць ваяваць адно з адным, i дзеля абароны яе гонару лёгка магла быць пралiта кроў. Разам з тым мужчына, бясспрэчна, лiчыўся галавой сям’i, i ягонае слова было рашаючым. Увогуле ж, у грамадстве не было стабiльных i агульнапрынятых законаў, правiлаў паводзiнаў i аўтарытэтных сацыяльных iнстытутаў, што павiнны былi кантраляваць выкананне гэтых нормаў. Прычына такой анархii крыецца перш за ўсё ў тым рэлiгiйным вакууме, у якiм апынулiся арабы на пачатку Сярэднявечча. На поўначы Аравiйскага паўвострава сферы ўплыву падзялялi хрысцiяне-нестарыянцы, юдэi (iудзеi) i сабеi (сабеяне, па адной версii, пакланялiся зоркам, па iншай, з’яўлялiся паслядоўнiкамi Іаана-Хрысцiцеля). На ўсходзе, у раёне Персiдскага залiву, i на поўднi, ў Йемене панаваў сасанiдскi зороастрызм (вогнепаклонства), перамежаваны хрысцiянствам монафiзiцкага толку, (прынесеным з Аксуму – цяпер Эфiёпii). Цэнтральная ж i заходняя часткi паўвострава былi падуладныя паганскiм вераванням, i хто толькi хацеў, мог сам сабе зрабiць якога-небудзь бажка. Як згадваюць гiсторыкi, у Меццы (якая i тады была рэлiгiй-ным цэнтрам), у Каабе (галоўным свяцiлiшчы) месцiлася 365 стодаў (iдалаў), прысвечаным разнастайным стыхiям i боствам. І гэта дапаўнялi шматлiкiя секты тыпу манiхеяў. Менавiта ў прыхiльнасцi да неарганiзаванага паганства (маем на ўвазе менавiта шматбожнiцтва) крыецца прычына адсутнасцi стабiльнага ладу жыцця i нормаў выхавання тагачаснага грамадства ў арабаў.

Мелi прысутнасць i некаторыя каштоўнасцi. Сярод вартасцяў, якiмi павiнны былi вылучацца даiсламскiя арабы, былi мужнасць, уменне складаць вершы (толькi вершаваных стопаў у арабскай паэзii было 27, а паэт уважаўся за духовага лiдэра i гонар свайго роду), багацце (вымяралася колькасцю вярблюдаў або грошай у эквiваленце) i пладавiтасць (колькасць жонкаў тады была неабмежаванай), прычым поўнавартаснымi нашчадкамi лiчылi толькi сыноў.

Выхаванне палягала ў перайманнi традыцый i выдумваннi новых звычаяў, i займалiся iм з немаўлятамi – жанчыны-кармiцелькi, з падлеткамi – дарослыя мужчыны, а надалей – лiчылася, што чалавек ужо дарослы i можа сам вызначыцца са сваiмi паводзiнамi, а паэзiя, мантыка (варажба), паданнi могуць толькi падказаць рашэнне, прытрымлiвацца iх было правiлам этыкету, хоць “дзiкiя плямёны” бедуiнаў часамi маглi рабiць па-свойму. Аднак гэта было выхаванне хлопчыкаў – усялякае выхаванне, ды нават часцей i жыццё, дзяўчынкам не пакiдалася. Ганаровым здзяйсненнем лiчылi выкраданне дзяўчыны ў ворагаў, бо лiчылася, што “iх сiла i гонар пераходзiлi да племенi выкрадаль-нiка”.

Такiм чынам, бачым, што неабходнасць нармалiзаваць грамадскiя адносiны абумоўлiвала будучыя перамены ў выхаваўчым працэсе.

І неўзабаве яны надышлi.

Звяртаючыся з заклiкам да ўсяго чалавецтва, прарок iсламу Мухаммад дакладна сфармуляваў галоўную мэту i разам з тым указаў просты метад ажыццяўлення сваёй мiсii ў гэтым свеце: “Я пасланы толькi для таго, каб удасканалiць высакароднасць маральнасцi” (дакладны хадзiс).

Адэпты новай рэлiгii выхоўвалiся праз акты пакланення, належныя да яе: прызнанне адзiнабожжа (шахада), выкананне абавязковай малiтвы (салят цi намаз), трыманне посту (саум) ў месяц Рамадан, выплочванне адсоткаў з даходаў (закят) на карысць немаёмных, пiлiгрымства ў Мекку (хадж).

Выхаваўчы аспект iсламу бачны ў самай сутнасцi гэтых дзеянняў, паколькi абавязацельствы, што ўскладаюцца iсламам на кожнага, хто далучае сябе да гэтай канфесii, – гэта дзеяннi, што рэгулярна паўтараюцца чалавекам для выпрацоўкi ў сабе звычкi жыць з добрымi норавамi. А таксама дзеля таго, каб вернiк заўжды цвёрда прытрымлiваўся iх незалежна ад зменаў ва ўмовах жыцця. Прыкладам, пяцiразовая малiтва прызначана для ўтрымання чалавека ад неналежных дзеянняў i ўчынкаў. Паводле Карана: “… І выстойвай малiтву; бо малiтва утрымлiвае ад мярзотнасцi i непахвальнага”(29:45). Таму ўстрыманне ад дрэнных учынкаў, у тым лiку ачышчэнне ад злых размоваў i непахвальных учынкаў, – гэта вынiкi малiтвы. Абавязковае ахвяраванне (закят) не ёсць звычайным падаткам. Яго мэтай з’яўляецца распаўсюд мiласэрнасцi i спачування, а таксама ўмацаванне сяброўскiх сувязяў i адносiнаў таварыскасцi памiж рознымi пластамi грамадства. Што да посту, то слова “саум”(цi “сыям”) азначае ўстрыманне, i гэты панятак азначае не толькi часовае адмаўленне ад ежы, але але i крок да пастаяннага ўстрымання душы ад забароненых жарсцяў i ганебных учынкаў. У сувязi з гэтым прыводзiм выказван-не Мухаммада: “Сыям не ад вады i пiтва, сыям толькi ад пустаслоўя i брыдкаслоўя, i калi хтосьцi цябе аблаяў цi быў няветлiвы з табой, то скажы: “Папраўдзе, я трымаю пост”. Нават формула прызнання адзiнабожжа, якая гучыць наступным чынам: “Я сведчу, што няма (iншага) боства, акрамя Аллага, а Мухаммад – яго раб i пасланнiк”, умацоўвае сам настрой вернiка, а пры роздуме можа i рэальна ўстрымаць ад недазволенага. Бо ў ёй схаваны сэнс веры – той, хто верыць у аднаго Бога, павiнен апраўдваць сваю веру станоўчымi дзеяннямi, па яго паводзiнах акаляючыя будуць вызначаць, якая гэта рэлiгiя, што яна дае для яе адэпта.

Таксама, паводле прарока, не трэба захапляцца рытуалiстыкай ва ўрон унутранай духоўнасцi, не падмяняць акты веры знешнiм выкананнем. Гэта значыць, што выконваць патрабаваннi веры трэба не з-за матыву, што падумаюць цi скажуць iншыя, а таму, што гэта павiнна быць патрэбай душы.

У час да Хiджры iсламскае выхаванне ў асноўным датычылася дарослых, дзецi пераймалi паводзiны бацькоў.

«Нiякi дар… бацькоўскi з усiх дароў дзiцяцi свайму не лепш, чым добрае i вольнае ад забабонаў (рус. – предрассудков) выхаванне», – адзначаў прарок Мухаммад.

Зазаначым, што выхаванне было толькi павучальным i наглядным, але яно мела эфект, паколькi методыка была даволi арыгiнальнай i простай.

вялiкiм даверам, то новыя звычаi, больш справядлiвыя, рацыянальныя i простыя даволi лёгка прыжывалiся сярод найбольш iнтэлектуальных i проста больш сумленных курайшытаў.

Агрэсiўнасць з боку паганцаў (язычнiкаў) вымусiла мусульманаў ратавацца ўцёкамi: першая хваля ўцекачоў папрасiла прытулку ў Аксуме, другая – у Ясрыбе (пачатак летазлiчэння па Хiджры). Гэтыя падзеi пашырылi ўплыў iсламскай думкi.

Адзначым, апошняя падзея лiчыцца пераломнай i асаблiва знакавай у гiсторыi iсламу. Упершыню iдэi гэтага веравызнання сталi набыткам шырокiх колаў грамадства, сталi ў аснове першай у свеце канстытуцыi (у Ясрыбе), вызначылi зносiны з прадстаўнiкамi iншых канфесiй. Гэтыя факты дэманструюць з’яўленне пэўных пераменаў у каштоўнасных арыенцiрах тагачаснага арабскага грамадства, што не магло не адбiцца на выхаваўчых поглядах мусульманаў.

Нормы паводзiнаў з гэтага часу дапусцiлi фiзiчны i нават узброены супрацiў варожа настроеным паганцам. Былi зроблены першыя крокi да стварэння сiстэмы выхавання. Бацькоў заахвочвалi ратаваннем душы за добрае выхаванне сваiх дзяцей, дзецi iмкнулiся апраўдаць давер бацькоў. Пры гэтым праблема непаразумення пакаленняў была недарэчнай, паколькi справа ду-шэўнага выратавання датычылася кожнага, паслухмянасць дзяцей была iх абавязкам перад бацькамi, а выкананне нормаў рэлiгii было абавязковым для ўсiх.

Прарок iсламу перадаў не толькi рэлiгiю (веравызнанне), ён стварыў новую мадэль паводзiнаў (“iслам” – адданасць), можна сказаць, заклаў аснову буду-чага грамадства (грамада вернiкаў – умма), пакiнуў асабiсты прыклад iдэальнага вернiка (“мумiн” – веруючы, прававерны). Асэнсуючы ролю iсламу ў гэтых аспектах выхавання цяжка не згадзiцца з думкай аб тым, што iслам – гэта лад жыцця.

Як ужо адзначалася, выхаваўчыя ўздзеяннi ў той час былi скiраваны пераважна на дарослых, i мелi выгляд то звычайнай неўхвалы, то наадварот, падтрымкi, дазволу альбо простай забароны канкрэтных дзеянняў. Сыходзячы з свайго грамадскага статусу i аўта-рытэту прарок iсламу мог даць як станоўчую, так i адмоўную характарыстыку якому-небудзь iндывiду, i грамада вернiкаў рабiла вывады, як трэба i як не можна рабiць. Інакш кажучы, засвойвала нормы i правiлы паводзiнаў.

Цiкавы прыклад змагання з традыцыйным вiнапiццем сярод неафiтаў iсламу.

Расставацца з гэтай звычкай муслiмы (неафiты) нiяк не жадалi. З боку Мухамада было выстаўлена адзiнае патрабаванне – цвярозасць падчас малiтвы. Зразумела, ужыўшы нават невялiкую колькасць алкаголю перадмалiтвай, захаваць цвярозы стан нязменным было немагчыма. Таму вiно хоць i пiлося, але невялiкiмi дозамi (па iнерцыi), i дзякуючы пазнейшаму павелiчэнню колькасцi штодзённых малiтваў (з 2-х да 5-цi) з часам п’янства знiкла зусiм. Пазней ўжыванне любых адурманьваючых рэчываўбыло забаронена раз i назаўжды.

Такiм чынам, агульнае назапашванне ведаў па выхаваннi адбылося ў самыя першыя часы iснавання рэлiгii iсламу. Базай гэтых ведаў дагэтуль лiчыцца Каран, а таксама Святое Паданне iслама – Сунна (у суннiтаў). Прававы грунт паводзiнаў мусульманаў распрацаваны вучонымi-улемамi i правазнаўцамi-факiхамi ў выглядзе шарыяту. Сам шарыят ёсць сукупнасцю нормаў i ўстанаўленняў, руплiва распрацаваным кодэксам паводзiнаў, канонам, што ўтымлiвае маральныя законы сямейнага i грамадскага жыцця, розныя дазволы, прадпiсаннi i забароны, заклiканыя ўрэгуляваць адносiны вернiка да Бога, да грамадства (а часам i да чалавецтва) ў цэлым i да чалавека (да самога сябе таксама) ў прыватнасцi.

Разгледзiм гуманiстычны кiрунак тагачаснага выхавання. Вядома, уяўленне пра гуманiзм у той час рознiлася з цяперашнiм – прыкладам, не было выкаранена рабства, але яно ўжо асуджалася грамадствам. Рабу i палоннаму даравалi волю, калi ён мог навучыць грамаце дзяцей мусульманаў. Становiшча жанчыны было больш сацыяльна абароненым, чым у даiсламскi час. Колькасць жонак абмяжоўвалася да чатырох, прытым жанiцьбамагла адбыцца толькi са згоды абодвух яе ўдзельнiкаў, пры ўмове выплаты вясельнага дарунка (па ўзгадненнi з нявестай), а таксама пры абавязковай наяўнасцi сведкаў i з дазволу бацькоў. Што да папярэднiх жонак. Таму, улiчваючы дастатковую складанасць працэсу, сам факт палiгамii iснаваў для большасцi насельнiцтва намiнальна. У сувязi з гэтымi фактамi нельга не прызнаць, што адносiны да сацыяльна неабароненых групаў мянялiся i станоўча ўплывалi на выхаваў-чую практыку.

Увогуле ж iсламскае выхаванне грунтавалася на прынцыпах веры i добрых справаў i кантралявалася шарыятам 9зводам законаў на базе Кур’ана i сунны) i уласна суннай (жыццёвым прыкладам Мухамада). Прытрымлiваючыся сунны кожны мусульманiн мог наблiзiцца да маральнага i духоўнага iдэалу. Адной з важнейшых мэтаў прарочай дзейнасцi Мухамада было дасягненне высокiх маральных якасцяў кожным веруючым праз перайманне персанальнага прыкладу прарока. Прадпiсаннi шарыяту якасна змянiлi былое становiшча ў поглядах на адукаванасць, i асаблiва выхаванасць. Гонар сям’i i роду займалi пачэснае месца сярод iншых этычных i выхаваўчых каштоўнасцяў, першым сярод якiх адзначалася богабаязнасць.

Мараль iсламу выхоўвала агiду да распусты, да ўсяго забароненага. Цярпенне ў цяжкасцях, захаванне нормаў справядлiвасцi, сумленнасць, цвярозыя адносiны да жыцця, абачлiвасць i эканомнасць – вось пералiк тых маральных якасцяў, што карысталiся пава-гаю i да iсламу.

Такое становiшча часткова скарэктавала i аптымiзавала iсламскае выхаванне, мэтай якога было прывiць комплекс маральных якасцяў, носьбiт якiх адносiцца да свету так, як бы ён жыў у iм вечна, а адносiны да Бога павiнны былi быць такiмi, што чалавек павiнен быць гатовы стаць прад Ім кожную хвiлю.

Умар iбн Хаттаб (634-644), часта заклiкаў мусульманаў навучаць сваiх дзяцей плаваць, ездзiць конна, страляць з лука. Яго паслядоўнiкаў таксама цiкавiлi падобныя ж пытаннi. Такая ўвага да вывучэння вайсковай справы спарадзiла неабходнасць свецкага, жывога i цiкавага выхаваўчага працэса. Прытым паходжанне крынiцаў гэтага выхавання магло быць i персiдскiм, i старагрэцкiм, i вiзантыйскiм, i iндыйскiм. Мусульмане даволi паспяхова карысталiся станоўчым культурным вопытам папярэднiкаў.

Увогуле, першапачатковыя педагагiчныя веды мелi вельмi моцны грунт веры. Паводле запаветаў iсламу найважнейшымi абавязкамi бацькоў з’яўляюцца нараджэнне i належнае выхаванне фiзiчна i маральна здаровых карысных i паважаных удзельнiкаў грамадства i прадстаўнiкоў чалавецтва.

Таму бацькi павiнны сачыць, каб iх дзецi падрасталi сумленнымi, мужнымi, моцнымi духам, загартаванымi фiзiчна i маральна. Прарок Мухамад сказаў:

выказвайце да бацькоў. Зрабiце для iх усё, што ў вашых сiлах, будзьце з iмi ветлiвыя i ўважлiвыя, нiчым не псуйце iх настрою, не судзiце iх, не ўзвышайце на iх голас. Заўжды кажыце iм прыемныя i добрыя словы, малiцеся за iх, прасiце Стваральнiка, каб Ён распрасцёр над iмi Свае мiласэрныя крылы, слухайце iх… Калi вы будзеце чынiць добрае бацькам, то Ўсявышнi прабачыць вам усе вашыя грахi…”. Пра адносiны з родзiчамi прарок iсламу сказаў наступнае: “Правы старэйшых брата цi сястры над малодшымi прыроўнiваюцца да правоў бацькi”; “Тым, у каго няма бацькi, дзядзька павiнен замянiць яго, а ў каго няма мацi – цётка”. Правы суседзяў у iсламе стаяць адразу пасля правоў родных. “У суседзяў ёсць вялiзныя абавязкi аднаго прад адным. Калi твой сусед галодны, а ты – сыты, то цябе нельга лiчыць поўнасцю веруючым”; “Той хто верыць у Бога i ў замагiльнае жыццё, павiнен дапамагчы свайму суседу”; “Пачуўшы паклёп суседзяў i на суседзяў спачатку ўпэўнiся, а потым вырашай”; “Той не верыць (у Бога), ад зла якога неспакойны яго сусед”.

запаветаў веры не можа замянiць цвёрдую ўпэўненасць i высакародныя iмкненнi.

3. Рэлiгiйнае становiшча часоў Халiфата ўяўляла сабой стракатае спалучэнне розных плыняў i сектаў, што вытлумачалася пэўнай атмасферай талерантнасцi, што панавала тады. Іслам таксама не абмiнуў лёс расколу, першапачаткова палiтычнага (сунiты i шыiты), а пасля i iдэалагiчнага (харыджыты, карматы, iсмаiлiты, асасiны i iнш.). Што да праблемы падзелу сунiзму на мазхабы (багаслоўскiя школы), то яна чыста ўяўная, паколькi самi iх заснавальнiкi (Малiк, аш-Шафii, Абу Ханiфа, Ібн Хамбал) не прэтэндавалi на тое, што называецца словам “апошняя iнстанцыя”. Паводле iх словаў, яны прапанавалi знайсцi i выкраслiць з iх аўтарытэтных працаў тое, што будзе супярэчыць Кур’ану i Сунне.

У перыяд ранняга Сярэднявечча склалася сiстэма мусульманскай адукацыi. З VIII – IX стст. шырока распаўсюдзiлiся мектэбы (нiжэйшая школа), што садзейнiчала навучанню грамаце сярод насельнiцтва. У пачатковай школе iшоў працэс навучання па пэўнай праграме, у якую уключалася i выкладанне асноваў шарыята i нормаў этыкi. На гэтым этапе вучнi вучылiся чытаць, пiсаць, асвойвалi пачаткi арыфметыкi, вывучалi жыццяпiс прарокаў i правед-нiкаў. Вядома, што халiф Умар iбн Хатаб рэкамендаваў выкладаць у школах паэтыку i iншыя лiтаратурныя накрункi. Паводле iншых звесткаў, у школах была ўведзена забарона на вывучэнне кнiгаў, напiсаных хрысцiянскiмi аўтарамi. Акрамя таго, з маральных меркаванняў забаранялася вывучэнне пустых вершаў непавучальнага зместу.

арабскую i персiдскую лiтаратуры, медыцыну (!) i некаторыя прыкладныя навукi. Такiм чынам, iдэя аб рознабаковым развiццi асобы атрымала жыццё ўдалечынi ад Еўропы, i за шмат вякоў да дзеячаў Адраджэння.

Час ад часу мухтасiб (чыноўнiк, што сочыць за выкананнем прадпiсанняў шарыята) правяраў, каб навучэнцы не карысталiся кнiгамi амаральнага зместу. Гэта значыць, што выхаванне i адукацыя знаходзiлiся пад наглядам дзяржавы.

Нягледзячы на тое, што школьная праграма была ў асноўным разлiчана на навучанне i выхаванне юнакоў (вучоба дзяўчат часам нават проста забараня-лася), у гiсторыi iслама, нават у часы жорсткiх адносiнаў да выканання падрабаванняў сунны, ёсць нямала выпадкаў, што сведчаць пра ўвагу мусульманаў да арганiзацыi навучання дзяўчат цi хаця б аб адсутнасцi veto (забароны) на жаночую адукацыю.

Стаць адукаванымi ў iсламскiх краiнах у пэўныя прамежкi часу магла практычна кожная жанчына, нават з фiзiчнымi недахопамi i калецтвамi. У 1227 годзе ў Александрыi была вядома жанчына з Ірана па iменi Бiнт (дачка) Хадай-Вердзi, якая не мела абедзвюх рук. Тым не менш, яна прыклала шмат намаганняў для спазнання навук. Яна навучылася хораша пiсаць, трымаючы палачку для пiсьма пальцамi ног. Такiм чынам, мы можам казаць, што дзякуючы iсламскай сiстэме адукацыi жанчынам была прадстаўлена мажлiвасць нароўнi з мужчынамi дасягаць поспеху ў галiне навукi i пазнання.

У маралi i ў палiтыцы рэальна дзейнiчаючым фактарам было выхаванне, заснаванае на Кур’ане i сунне. Тэаратычныя дыспуты мелi ўплыў толькi ў абмежаваных колах датычных да дыскусii тэарэтыкаў. На становiшча дзяржаўнага ладу i працэс падрыхтоўкi i выхавання вучоных яны не ўплывалi.

Жорсткасць такiх правiцеляў, як абасiдскi халiф аль-Мутазед (870-892), iндыйскi ўладар Кутб Шах (1512-1543) i Тамерлан (1369-1404), i iх учынкi не мелi нiчога агульнага з iсламскiм выхаваннем i асуджалiся грамадствам.

Носьбiтамi iсламскага выхавання i iсламскае этыкi былi такiя правiцелi, як Умар iбн Абу ал-Азiз (717-720) i Салах ад-Дзiн Аюбi (1138-1193), вядомы еўрапейцам як Саладзiн, што строга выконвалi патрабаваннi шарыята. У часы крыжовых паходаў, калi мноства еўрапейскiх феадалаў апынулiся на мусульманскiм Усходзе, аўтары хронiкаў адзначылi, што Саладзiн па высакароднасцi пераўзышоў iх усiх. Цягам гэтых крывавых, зацятых войнаў крыжаносцы сваiмi ўчынкамi пацвердзiлi, што па ўзроўню мужнасцi, адданасцi дадзенаму слову, спагадзе да абяздоленых яны адстаюць ад мусульманаў. Нават у гандлi, купецкай справе мусульманiн па надзейнасцi, вернасцi дадзенаму слову ў цэлым стаяў вышэй за еўрапейскага купца. Маральныя iдэалы рыцараў у Еўропе шмат у чым фармiравалiся ў вынiку кантактаў з мусульманамi. Бертэлемi Сен-Гiлер без перабольш-вання сцвярджае, што тое, што ў еўрапейцаў новай эпохi лiчыцца хрысцiянскай мараллю, ёсць нiчым iншым, як удасканалены этыкет, запазычаны ў мусульманаў. У час крыжовых войнаў мусульманская мараль выклiкала захапленне ў iх ворагаў.

Нават з улiкам таго, што арабы дапяклi хрысцiянам ў VII-VIII стагоддзях, не паддаюцца вытлумачэнню жорсткасць i бяздушша ваяроў крыжа, што цягам 200 год бясчынна захоплiвалi i грабiлi Святую зямлю. Хоць, калi ў абодвух выпадках i мелi месца захопнiц-кiя мэты, то гiсторыкi ўсё ж часцей адзначаюць спецыфiку культураў Андалузii, Турцыi, Паўночнай Афрыкi, што ўзбагацiлi сусветную культуру сваiм важным унёскам,чым нейкую выключнасць культуры крыжакаў у Леванце (акрамя, бадай што, складання iдэальнага феадальнага заканадаўства – Ерусалiмскiх асiзаў).

Паводле Фулькерыя Шартрскага (“Ерусалiмская гiсторыя”), пры ўзяццi храма Саламона “... было зарэзана (курсiў мой – Р. Д) амаль дзесяць тысячаў чалавек… Не пашкадавалi нi жанчын, нi немаўлятаў”.

Якiя ж плынi вызначалi выхаваўчы працэс ў iсламскiм грамадстве?

Іх мноства, бо ў кожнай мусульманскай краiне пасля распаду Ісламскага халiфата пры Аббасiдах, дамiнавалi свае iдэалагiчныя вучэннi, але аснова была адна – iслам, рэлiгiя i лад жыцця (выключэннем будуць дэструктыўныя хiмераiдальныя (па Л. Гумiлёву) антысiстэмы тыпу дзяржавы карматаў).

У VIII ст. халiф Мамун (813-833) абвясцiў дзяржаўнай рэлiгiяй вучэнне мусульманскiх фiлосафаў-рацыяналiстаў – мутазiлiтаў (“аддзялiўшыхся”).

Яны лiчылi галоўнай якасцю Бога справядлiвасць, якая мае дае свабоду чалавечай волi i здольнасць Аллага здзяйсняць толькi самае лепшае. Для нас найбольш цiкавы педагагiчны складальнiк iх iдэяў. Яны выступалi за распаўсюд ведаў, аддзеленых ад рэлiгii, i апелявалi да розуму, як да адзiнай крынiцы ведаў. У адным з мутазiлiцкiх трактатаў адмаўлялася наяўнасць прыроджаных iдэй у дзiцяцi, падкрэслiвалася ў сувязi з гэтым значнасць правiльнага выхавання i адукацыi. Аўтар пiсаў, што “розум дзiцяцi падобны да чыстага аркуша паперы. але як толькi на iм нешта напiсана, то гэта цяжка сцерцi”. У трактаце “Аб працоўнай дзейнасцi” адзначалася: “Ведай, што дзейнасць, уласцiвая чалавечаму роду, бывае двух вiдаў: пазнавальная i працоўная... Ведай, што не бывае ведаў без навучання i засвойвання навукi”.

Адносiны настаўнiка i вучня ў пэўнай ступенi вызначаны ў наступным выразе з таго ж трактата: “Ведай, што твой настаўнiк – стваральнiк тваёй душы ў той жа ступенi, як твой бацька – стваральнiк твайго цела”.

Але нават даводзячы, што веды да веры не маюць анiякiх адносiнаў, яны не забывалiся пра агромнiстую этычную базу, закладзеную ў аснове iслама (а гэта таксама веды, хоць i этычныя).

гучання “вада” (што можа быць звязана з ачышчэннем), альбо грэчаскiм словам “сафiя”(мудрасць), па iншых – з арабскiм словам “суф” (“грубая поўсць”). З гэтага матэрыялу вырабляецца адзежа, бурнус, якi як дыплом уручаецца выпускнiкам суфiсцкiх школ. Іншыя прытрымлiваюцца iдэi аб падабенстве старагрэцкага “сафiя”(мудрасць) або “сафiстыка” (мудрагелiстасць) з назвай новага вучэння. Да ХІІ ст. ён знаходзiўся ў канфрантацыi з сунiзмам, асноўнай плынню ў iсламе. Суфii напачатку не выконвалi абавязковых малiтваў, карысталiся радзеннямi, што даводзiлi iх да стану экстаза i, на iх думку, дапамагалi “дакранацца” да Бога. Суфii заўжды ўнутрана засяроджаны, яны лiчаць, што атрымлiваюць эманацыю, сыходзячую ад Госпада. На думку суфiяў, галоўная мэта чалавека – разуменне, пазнанне Аллага, а не фiзiчныя захапленнi. Базавы панятак суфiзму – тарыкат (арабск. “шлях”), рэлiгiйнае вучэнне, свайго роду духоўна-мiстычны ордэн, годны шлях. Для дасягнення найвышэйшай годнасцi вучань – мюрыд павiнен прайсцi спецыяльнае навучэнне шарыяту пад кiраўнiцтвам шэйха (“старца”).

Тэорыя i практыка суфiзма адлюстраваны ў наступным:

-пастаянны роздум над Кур’анам, прытрымлiванне Кур’ана i сунны;

-выкананне 5-цi абавязковых i ўсiх дадатковых малiтваў;

-радзеннi – абрад з песнапеннямi i кружэннем;

-выстойванне пасту;

-адмова ад матэрыяльнага боку жыцця i зацiкаўленасцi ў ёй.

-эсхаталагiчны настрой (неадступнае чаканне Суднага дню);

-непахiснасць пры цярпеннi нястачаў, нягод;

-увага да перажыванняў;

-тонкае ўспрыманне рэлiгiйных матываў;

жыццёвых справах, удасканальванне ўласных паводзiнаў i выканання абавязкаў, устаноўленых iсламам. Вядомы ў ХІVст. шэйх Зайнуддзiн-Абубекр Тайбадскi ўручыў Тамерлану пярсцёнак з надпiсам “Калi будзеш справядлiвы, то ва ўсiм зазнаеш поспех”.

Што ж да характару сувязi з рыцарскiмi нормамi, то для суфiяў яны сканцэнтраваны ў бескарыслiвым служэннi iншым без усведамлення значнасцi гэтага служэння. Другая важная рыса суфiя-рыцара – павага да iншых рэлiгiяў, яны не ўхвалялi нецярпiмасцi (iнталерантнасцi) i фанатызму ў гэтым пытаннi.

Сярод суфiстаў Сярэднявечча адзначым выдатнага ўзбецкага пiсьменнiка Алiшара Наваi. Яго погляды маюць падабенства з сярэднявечным гуманiзмам еўрапейскага Адраджэння, але пераважна гэта ўсё ж прадстаўнiк iсламскiх колаў. У сваiм фiласофска-дыдактычным трактаце “Улюбёны сэрцаў”, напiсаным у 1500 г. Наваi абагульняе свой жыццёвы вопыт, уражаннi, выкладае свой сацыяльна-палiтычны i маральна-этычны светапогляд. Дадзена ацэнка розным сацыяльным пластам тагачаснага грамадства, iх паводзiнам i ўчынкам. Так, прыкладам, характарызуюцца вышэйшыя кiраўнiкi дзяржавы пасля шахаў – канцлеры:

Хто п’янiца, распуснiк цi махляр,

Ён край задарма збудзе, як гандляр.

Калi ў iм грубасць i ўпартасць напалам,

Гэта месневi (чатырохверша) можа датычыцца кожнага грамадзянiна.

Асаблiвае месца займаюць выкладчыкi i школьныя настаўнiкi (такi падзел у аўтара): “Выкладчык ад нядобрага павiнен ў баку трамацца, ад брудных справаў ухiляцца”. Глава “Аб школьных настаўнiках” даводзiць, што “выхаванне нават аднаго дзiцяцi магутнага мужа ператомiць; настаўнiк вучыць i выхоўвае дзяцей, i тым вялiкую работу робiць”. Аўтар iранiзуе з гэтай нагоды: “Гэтая цяжкая праца робiць iх тупымi – такое мучэнне кожнага з розуму з вядзе”.

Знайшла ў працы месца i характэрная суфiзму iдэя бескарыслiвага служэння: “Калi чалавек сапраўдны, ён сябе чалавекам не клiча, самую цяжкую працу нават працай не палiча”. Пра падарожнага мнiха – дэрвiша, сказана з павагай. “Дэрвiш – той, хто прывык з усiм мiрыцца, i нават калi цяжка на душы, быць добрым i не сварыцца. Каб ачысцiцца ад бруду жарсцяў, ён мусiць жыць у нястачы, змардоўваць сваё цела, iсцi шляхам устры-мання i дасягнуць гэтым шляхам палаца дасканаласцi. Яны выхаваныя i вялiкадушныя, сябру i ворагу жадаюць дабра”.

бескарысны пустабрэх”; “Прага (сквапнасць) – гэта пажар, што палiць дом сумлення, бура, што раскiдвае гумно гонару, тушыць светач мудрасцi”; “Цярпенне – гэта адмова ад жыццёвых выгодаў i цялесных асалодаў”; “Самаўпэўнены – неразумны”; “Сцiплыя людзi не любяць шмат гаварыць, яны больш любяць слухаць” (гэта сцвярджэнне перагукваецца з выразам легендарнага Хаджы Наср-ад-Дзiна: “Паколькi ў чалавека толькi адзiн рот i два вухi, належыць яму слухаць у два разы больш, чым гаварыць”); “Высакароднасць i мужнасць – бацькi, а вернасць i сумленне – iх дзецi-блiзняты; колькi бляску i велiчы ў бацькоў, столькi хараства i ззяння ў дзяцей”; “Не шкадуй трацiць на сябе тое, што зарабiў сваiм потам, не пакiдай яго, каб яно дасталася тваiм ворагам цi сябрам потым”, “Той, хто распытвае аб тым, чаго не ведае, выяўляе сваю вучонасць, той, хто саромеецца распытваць, паказвае сваю дурноту”, “Не выхоўваць здольнага – несправядлiва, выхоўваць няздатнага – марная праца. Першага не загубi, пакiнуўшы без выхавання, на другога не марнуй сiлы, каб яго выхаваць”.

Як думаецца, шмат з чым можна згадзiцца нават немусульманiну. А iдэi суфiзму, прынамсi, iх практычны бок у выглядзе талерантнасцi, сцiпласцi, вытрымкi, адданасцi i раней, i цяпер захаваўся сярод усiх разумных i выхаваных людзей.

Ісламскае выхаванне атрымала новае пацверджанне i было ўзбагачана пэўным уплывам суфiзму. З пазiцый сучаснай тэорыi i практыкi выхавання пры пэўных перадумовах, можно казаць пра каштоўнасць вучэння аскетаў, хоць i простая прыстойнасць звычайнага вернiка не менш каштоўная.

4. Увогуле, сучаснае iсламскае выхаванне грунтуецца на традыцыях, характэрных для кожнай мясцовасцi, а таксама на аўтарытэтных дакладных пiсьмовых крынiцах, годных даверу. Да iх адносяць Каран (Кур’ан), сунну (рэлiгiйную практыку парарока Мухамада), хадзiсы (толькi дакладныя, г. зн. паданнi, што перадалi не перадузятыя, шчырыя мусульмане), высновы факiхаў (iсламскiх правазнаўцаў). Хоць гiстарычна склалася так, што побытавая практыка мусульманаў у розных народаў свая, адрозная ад iншых (прыкладам, захаванне кроўнае помсты (жыхары Каўказу), дамiнаванне мужчын ў розных сферах жыцця (краiны Афрыкi, арабскi свет) ды iнш.), але базавыя каштоўнасцi ў iх адны.

Менавiта iслам стаў першай рэлiгiяй – гарантам правоў чалавека. Кожны вернiк (нават немусульманiн) гарантавана мае наступныя правы:

1. Права на жыццё;

2. Права на свабоду;

3. Права на роўнасць;

4. Права на свабоду выказвання;

5. Права на палiтычную свабоду i незалежнасць;

6. Права на свабоду перамяшчэння;

7. Права на палiтычны прытулак;

8. Права на правасуддзе;

9. Права на роўнасць кожнага перад законам;

10. Права на працу, што забяспечвае годнае жыццё;

11. Права на сацыяльны дабрабыт;

13. Права на абарону ўласнага гонару;

14. Права на прыватнае жыццё;

16. Права на адукацыю;

20. Права на абарону рэлiгiйных пачуццяў;

21. Права на годнае жыццё;

22. Права на удзел у дзяржаўных справах.

Сумленне ўважаецца за лепшага дарадцу розуму ў пытаннях, што даты-чацца прыватнага выбару, любога выпадку, што не мае дакладна вызнача-нага статусу (да iх адносяцца, напрыклад, курэнне тытуню).

“Як парушаюцца правы? Правы парушаюцца тады, калi грахi чыняцца адкрыта i нiхто не ўтрымлiвае грэшнiкаў ад памылак” (хадзiс, прыведзены Таргiба).

“Той з вас, хто бачыць нешта нядобрае, павiнен выправiць гэта рукой сваёй; калi ў яго не хопiць на гэта сiлы, ён павiнен выправiць гэта словам вуснаў сваiх; але калi i на гэта ў яго не стане сiлаў, то ён прынамсi мусiць асудзiць гэта сэрцам сваiм” (Прарок Мухамад, хадзiс прыведзены Муслiмам).

“Той, хто забiў аднаго чалавека, нiбыта забiў ўсё чалавецтва”.

У побытавай практыцы джыхадам можа лiчыцца любое не забароненае шарыятам дзеянне, здзейсненае ў iмя Аллага. Прычым ваенныя дзеяннi, нават самыя апраўданыя, лiчацца “малым джыхадам” i не маюць высокай каштоўнасцi; вялiкi джыхад у iсламе – джыхад бiль-нафс (арабск. “барацьба з сабой”, дакладней “змаганне са сваёй дрэннай натурай (з заганамi i недахопамi)). Гэта асабiстая, персанальная барацьба, якая ўключае ў сябе любоў i пашану перадусiм да Бога, iгнараванне тых, хто адмаўляе веру, супрацiў тым, хто прыцясняе вернiкаў, данясенне паслання Аллага да няверных, непахiсна iсцi прамым шляхам.

згодна з дакладна вызначанымi правiламi. Мусульманскiя салдаты не маюць права нiшчыць пасевы, высякаць дрэвы на варожай тэрыторыi, чынiць несправядлiвасць у дачыненнi да мiрных жыхароў, мусульмане павiнны даглядаць палонных.

Усе мусульмане ўдзячны Богу за сваё жыццё, нягледзячы нi на якiя абставiны i нi на якiя цяжкасцi, што страчаюцца iм на жыццёвым шляху. Вялiкай перавагай вернiка над атэiстам ёсць у адносiнах да смерцi – вернiк лiчыць i жыццё, i смерць дабротамi, паколькi першая ёсць толькi экзаменам, iспытам, а апошняя нясе з сабою надзею на прадвечнае шчасце i пакой душы.

Мусульмане лiчаць, што любы чалавек мае права на выбар, якi робяць цягам усяго жыцця, на выбар памiж верай i нявер’ем, таму нельга адабраць жыццё, падоранае Богам, анi ў аднаго чалавека.

Іслам не ставiцьмонатэiстаў i шматбожнiкаў на адну ступень. У прыватнасцi, прызнаецца, што праведныя людзi Пiсання (хрысцiяне i юдэi), што выконваюць Боскую волю, трапяць у рай (2:62). А тыя, хто ўпарцiцца ў нявер’i, апынуцца ў пекле. Аднак i гэтыя няверныя, на думку мусульманаў, усё ж маюць права на жыццё (калi яны не знаходзяцца ў стане вайны з мусульманамi).

жонку, абавязаны шанаваць яе. Дзiця мусiць слухацца бацькоў, прычым мацi для яго павiнна быць вышэй за бацьку. Па-за сям’ёй iснаваў iнстытут сацыяльнага кантролю – людзi сталага веку глядзелi за малымi, вырашалi iх спрэчкi.

Яшчэ адзiн аспект – дэклараванне прынцыпу братэрства па веры (агульнавядомы зварот “брат”, “сястра” мусульманаў адзiн да аднаго – толькi знешняя праява гэтага прынцыпу).

5. Сыходзячы з вышэйпрыведзеных звесткаў, мы паспрабавалi акрэслiць iслам, як рэлiгiю, што ўзбагацiла выхаванне сваiм уплывам, што дало сусветнай гiсторыi педагогiкi адзiн з лепшых прыкладаў рацыянальнага i разам з тым духовага выхавання, збудаванага на iдэалiстычных тэасафiчных (тут: натхнёных Боскай мудрасцю, а не iдэямi тэасофаў) каштоўнасцях.

Так мусiць быць, канешне, у iдэале. Дасягненне выхаваўчых мэтаў залежыць ад узроўню выхаванасцi тых, на каго ўскладзена гэтая мiсiя. Выхаванасць кож-нага вернiка – гэта норма i абавязак у iсламе. І выхоўваць павiнна маральна моцнае, справядлiва пабудаванае грамадства. Яно ж, у сваю чаргу, складаецца з людзей, якiя мусяць несцi персанальную адказнасць перад Богам i адзiн перад адным. Гэта круг можна лiчыць замкнёным, калi дадаць яму яшчэ адзiн складнiк – рэлiгiю i яе практычнае ўвасабленне – жыццё.

так падрабязна i адназначна трактуе нормы паводзiнаў, стан мыслення i адносiны да свету i ўсяго, чым ён поўнiцца.

Таму кожны мусульманiн павiнен разумець i ўсведамляць, што ён з’яўляецца ў вачах акаляючых яго людзей узорам, годным пераймання.


Лiтаратура

2. Аль-Газали М. Нравственность мусульманина. – М., Умма, 2005. с. 12 – 44 3. Зарринкуб А. Х. Исламская цивилизация. – М.: «Андалус», 2004. с. 157 –168.

4. Матвеев К. П. История ислама. М.:АСТ, 2005. с. 154 – 159, 160 – 163, 254.

5. Мехмет Соймен. Настольная книга мусульманина (правила и законы исламской религии). Анкара, 1998. с. 31, 103 – 108, 117 – 128.

6. Изречения Мухаммада. Сборник достоверных хадисов. – Мн., 2004. с. 59.

6. Сафи ар-Рахман аль-Мубаракфури. Жизнь пророка, да благословит его Аллах и да приветствует. М.: Умма, 2003. с. 48 – 50

7. Ханников А. А.. Ислам. – Мн.: Книжный Дом, 2006. с. 116 – 119; с. 169 – 173.