Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Гончаров (goncharov.lit-info.ru)

   

Беларускія летапісы

Беларускiя летапiсы

"Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх"

Згадваюцца падзеi палiтычнай гiсторыi Лiтвы, Беларусi i Украiны XIV - пачатку XV ст. У цэнтры ўвагi аўтара напачатку - барацьба памiж князямi Ягайлам Альгердавiчам i яго дзядзькам Кейстутам Гедымiнавiчам за ўладу. Ягайла пасля смерцi бацькi Альгерда Гедымiнавiча ў 1377 г. стаў вялiкiм князем Лiтоўска-Беларускай дзяржавы. Ён вырашыў пазбавiцца ад Кейстута, пайшоў на змову з крыжакамi. Рашучы i мудры Кейстут апярэдзiў пляменнiка i захапiў Вiльню.
Сабрана войска для рашаючай бiтвы. Аднак Ягайла пачау дзейнiчаць хiтрасцю. Ён паслаў да Кейстута i яго сына Вiтаўта ганца з прапановай мiрна ўладзiць спрэчку, запрасiў iх да сябе. Кейстут i Вiтаўт паверылi Ягайлу, паехалi да яго. Былi па-здраднiцку схоплены i адпраўлены ў Крэўскi замак. Старога князя па загаду Ягайлы задушылi. "И тамо во Креиве пятой нощи князя великого Кестутця удавили каморникы князя великого Ягайлава, Прокша, што воду давал ему, а были ины - Мостев брат а Кучюк а Лисица Жибентяй. Таков конець стался князю великому Кестутию", - сведчыць аўтар летапiса. Вiтаўту, пераапранутаму ў жаночае адзенне, удалося ўцячы з палону. Далей падзеi развiвалiся для Ягайлы не лепшым чынам. Вiтаўт знайшоў прытулак у немцаў, "и приехоша к нему многи князи и бояре литовъскыи. Он жа нача воевати с помочью немецькою литовскую землю... А великому князю... Ягаилу и Скиригаилу невозможьно вже стаити противу его, занже бо у него сила велика собралася. Тогда, князь велики Ягаило перезвав его со немецъ и даль ему Луческь со всею Волыньскою землею, а в Литовъской земли - отчину его".
У цэлым "Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх" уяўляе сабой некалькi гiстарычных апавяданняў пра самыя розныя падзеi. Услед за апiсаннем барацьбы памiж Ягайлам i Кейстутам згадваецца каранацыя ў Кракаве князя Ягайлы, бiтва лiтоўскiх князёў са смаленскiмi пад Мсцiславам, жанiцьба маскоўскага князя Васiля Дзiмiтравiча на дачцы Вiтаўта, загадкавая смерць у Кiеве князя Скiргайлы.
"Летапiсца..." становiцца Вiтаўт. У 1392 г. Ягайла (кароль Польшчы пасля жанiцьбы на каралеве Ядзвiзе), аддаў стрыечнаму брату вярхоўную ўладу ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. Вiтаўт робiць рашучыя захады па ўмацаванню княства, пашырэнню яго тэрыторыi.
Вiтаўтам.

"Хронiка Быхаўца"

"Хронiкi Вялiкага княств Лiтоўскага i Жамойцкага", сэнс якой - у паходжаннi лiтоўцаў ад рымскага патрыцыя Палемона.
Цiкавасць у гэтай частцы выклiкае апiсанне сапраўдных гiстарычных падзей, звязаных з першапачатковым этапам станаўлення Вялiкага княства Лiтоўскага, з дзейнасцю першага вялiкага князя новай дзяржавы Мiндоўга i яго сына Войшалка. Аповесць пра лiтоўскiх князёў узята з Галiцка-Валынскага летапiсу. Аўтар паказвае жорсткасць Мiндоўга, што стала прычынай яго гвалтоўнай смерцi: "И начал збивати братию свою и сыновцы свои, а другии выгнал из земли и начал княжити во всей земли Литовской один, и начал гордити велми". Войшалк з дапамогай беларускiх дружын вярнуўся на вялiкакняжы пасад у Лiтве. Як i бацька, быў па-здраднiцку забiты.
У другой частцы "Хронiкi Быхаўца" ўзнаўляецца гiсторыя Лiтоўска-Беларускай дзяржавы часоў Альгерда i Вiтаўта, таксама ўзятая з папярэднiх летапiсных зводаў.
Пры апiсаннi падзей канца XV - пачатку XVI ст., асноўны змест якiх - барацьба з крымскiмi татарамi, невядомы аўтар абапiраўся на асабiстыя ўражаннi i ўспамiны непасрэдных удзельнiкаў, напрыклад, бiтвы пад Клецкам у 1506г. i г. д.
аднак грунтуецца на ўспамiнах непасрэдных удзельнiкаў вялiкай бiтвы.
"... Пачалася вайна караля польскага Уладзiслава Ягайлы i яго брата, вялiкага князя лiтоўскага Вiтаўта з прускiмi немцамi. I сабралi з абодвух бакоў вялiкае войска: кароль Ягайла ўсе сiлы Кароны польскае, вялiкi князь Вiтаўт усе сiлы лiтоўскiя i рускiя, i шмат ардынскiх татараў, магiстр жа прускi таксама сабраў сваё войска з Прусii i ўсяе Нямеччы-ны". Затым аўтар "Хронiкi..." гаворыць, што Ягайла i Вiтаўт доўга шукалi вялiкае роўнае поле. Немцы ж, чакаючы "ляхаў з лiтвою", на полi ля Дуброўна "пачалi капаць яма i прыкрываць iх зямлёю, каб у iх конi i людзi падалi", чым нарабiлi шмат бяды пры падрыхтоўцы войска Ягайлы i Вiтаўта да бою.
Ход бiтвы паказваецца традыцыйна - сцiсла i бегла. Лаўры пераможцы аўтар аддае лiтоўскаму войску. "I той атрад (атрад Ягайлы), прыйшоўшы на дапамогу войску лiтоўскаму, пайшоў з войскам лiтоўскiм, i разбiлi на галаву немцаў, i самога магiстра, i ўсiх яго комнураў забiлi, i безлiч немцаў пабiлi i ўзялi ў палон".

Падобныя, параўнальна шырокiя апiсаннi нейкiх падзей, называюць летапiснымi аповесцямi. Летапiсныя аповесцi сустракаюцца не толькi ў летапiсах i хронiках, але i ў Бiблii, напрыклад, гiсторыя Юдзiф.
Дакладна невядома, якiм годам заканчвалася "Хронiка Быхаўца". Адзiны рукапiсны экзэмпляр твора, якi належыў пану А. Быхаўцу (адсюль i назва), згублены ў XIX ст. Тэкст захаваўся дзякуючы публiкацыi 1846 г. гiсторыка Т. Нарбута, абрываецца ён падзеямi 1506 г.

"Летапiс Аўрамкi"

Ноўгарадзе на аснове больш Старажытных рускiх летапiсных крынiц. Быў шырока вядомы на тэрыторыi Лiтоўска-Беларускай дзяржавы.