Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Одоевский (odoevskiy.lit-info.ru)

   

Аповесць Івана Шамякіна Ахвяры.

"Ахвяры", як i многiя творы пiсьменнiка, прысвечана падзеям Вялiкай Айчыннай вайны. У ёй аўтар уздымае новую для беларускай лiтаратуры праблему, якая доўгi час замоўчвалася цi. няправiльна ацэньвалася. У цэнтры ўвагi пiсьменнiка — дзейнасць Мiнскага падпольнага i партызанскага руху, а таксама складаныя ўмовы ўзаемадзеяння падпольнага кiраўнiцтва з прадстаўнiкамi НКУС, засланымi быццам бы для карэкцiроўкi сумесных дзеянняў арганiзацый. Падзеi адбываюцца ў адным з партызанскiх атрадаў, якi ўзначальвае Аляксей Іванавiч Ман. Памiж камандзiрам атрада, начальнiкам штаба Навумам Брагiнскiм i камiсарам Ігарам Кiпенем складваюцца адносiны ўзаемаразумення, узаемавыручкi, што, безумоўна, дапамагала ў агульнай барацьбе з акупантамi. Няма нiякага недаверу i недагаворвання памiж героямi твора, хаця Брагiнскi — былы капiтан-акружэнец, а Ман — былы "вораг" народа, якi зведаў на сабе ўсе жахi допытаў у засценках НКУС. У жыццё партызанскага атрада ўмешваецца прадстаўнiк спецгрупы НКУС Золатаў Якаў Мiхайлавiч, закiнуты ў тыл ворага для кантролю над дзейнасцю партызанаў i падпольшчыкаў. Усю сваю кiпучую дзейнасць ён будуе на недаверы, падазронасцi, збiраннi кампраматаў, падаўленнi волi чалавека, на шантажах, правакацыях, грубай фiзiчнай сiле. Прымiтыўна разумеючы задачы барацьбы з ворагам, Золатаў спрабуе ўзяць у свае рукi кiраўнiцтва атрадам. На шчасце, гэтага не атрымалася, бо людзi больш давяраюць Ману. Прыслужнiк сталiнскай машыны, Золатаў любой цаной хоча выслужыцца перад кiраўнiцтвам. І таму ён лёгка прыняў за праўду варожыя выдумкi аб тым, што падполле арганiзавалi самi немцы ў правакацыйных мэтах, i паслаў у Маскву радыёграму. Шкода, якую нарабiлi гэтыя дзеяннi, сёння агульнавядомая. Па загадзе П. К. Панамарэнкi ўсiм аб'яднанням i групам было забаронена ўступаць у якiя-небудзь сувязi з мiнскiмi арганiзацыямi, што, па сутнасцi, паралiзавала iх дзейнасць, прымусiла змагацца без скаардынаванасцi, паасобку. У такiх умовах Золатаў стаў асаблiва "пiльным". Ён з'яўляецца вiноўнiкам гiбелi смелага i адважнага юнака, кiраўнiка падпольнай групы Стася Шабовiча, многiх няшчасцяў у атрадзе. У канцы твора I. Шамякiн паказвае маральны крах Золатава. Ён трапляе ў рукi фашыстаў, пачынае спраўна служыць iм. Для такiх людзей усё роўна, каму i як прыслужваць, бо для ўласнага выжывання i дабрабыту яны гатовы ахвяраваць усiм святым у жыццi.