Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Андреев (andreev.lit-info.ru)

   

Асноўныя матывы і вобразы дарэвалюцыйнай лірыкі Якуба Коласа.

Асноўныя матывы i вобразы дарэвалюцыйнай лiрыкi Якуба Коласа.




Жаль вам душу скалыхне.
Нешчаслiва наша доля:


Бо вясна к нам не прыйшла.
Я. Колас

фантазii, глыбiню, мудрасць, узвышанасць мар i iмкненняў адвечнага працаўнiка. Песню Я. Коласа абудзiла да жыцця рэвалюцыя 1905 г., якая да самых глыбiнь ускалыхнула мiльённыя масы, узнёсшы на грэбенi хваль i сына беларускага народа. Я. Колас, як i Я. Купала, выступае ад iмя працоўных мас у якасцi абаронцы i выразнiка iх iмкненняў, iдэалаў. Творчасць Я. Коласа — гэта прадаўжэнне дэмакратычных традыцый беларускай лiтаратуры мiнулай эпохi. Падобна Ф. Багушэвiчу, Я. Колас маляваў змрочную, прасякнутую сумам i жальбой карцiну жыцця зняважанага i зняволенага мужыка. У яго першым вершы "Наш родны край", надрукаваным у 1906 г., i ў пазнейшых творах "Вёска", "Наша сяло", "Ворагам" створана праўдзiвая карцiна старой жабрацкай Бела-русi. Паэт заклiкае бедны народ не гнуцца перад багатымi, не спадзявацца на iх дапамогу, а самому быць кавалём уласнага шчасця. У вершы-заклiку "Ворагам" сялянскi бунтар заклiкае да расправы над прыгнятальнiкамi, абяцае iм грозны, але справядлiвы суд:


"дабрадзеi"!
Мы на суд вас клiчам,
Каты вы, зладзеi!

"мужык", якi не хоча мiрыцца з iснуючым ладам, не хоча больш цярпець i пакарацца. Ён хоча карыстацца плёнам сваёй працы, хоча жыць па-чалавечы. У вершы "Мужык", напiсаным у турме, Я. Колас не толькi расказвае пра цяжкае жыццё беларуса-працаўнiка, але i заклiкае яго да барацьбы за лепшую долю:

Я — мужык, а гонар маю,
Гнуся, але да пары.

Але скора загукаю:
"Стрэльбы, хлопчыкi, бяры!"

Рэальны вобраз беларускага селянiна створаны Я. Коласам у сатырычным вершы "Асадзi назадi". Селянiн з сумнай iронiяй, нiбы жартуючы, апавядае аб сваёй нялёгкай долi, аб сваiм прыгнечаным становiшчы. Куды б ён нi пайшоў, што б нi хацеў зрабiць, усюды ён чуе адно i тое ж: "Асадзi назадi". Рэфрэн "Асадзi назадi", якiм заканчваецца кожная страфа, набывае ў вершы розныя сэнсавыя адценнi: i спачування, i гневу, i iронii, i нянавiсцi да ворагаў. Верш накiраваны супраць бюракратычных парадкаў Расii, супраць гвалтоўнiцтва палiцэйскiх, разгулу рэакцыi. Селянiн з'яўляецца не толькi ахвярай палiцэйскiх здзёкаў, але i барацьбiтом за сваю свабоду. "Узбунтаваўшы" народ, ён не адракаецца ад сваiх слоў, смела глядзiць праўдзе ў вочы, здольны на далейшую барацьбу. Верай у народ, у яго светлае будучае прасякнуты верш "Не бядуй!". Напiсаны ў часы рэакцыi (пасля паражэння рэвалюцыi 1905 г.), ён заклiкаў простых людзей не паддавацца роспачы, не трацiць надзеi на прыход светлага дня свабоды. Я. Колас упэўнены, што на змену халоднай зiме прыйдзе сонечная вясна вызвалення, што прыгнечанне, несправядлiвасць, панаванне рэакцыi хутка скончацца:

Дымам пойдзе ўсё лiхое,

Вер, брат, — жыцце залатое

Паэзiя Я. Коласа была паэзiяй тугi i смутку. Невыпадкова свой першы зборнiк вершаў паэт назваў "Песнi жальбы". У iм многа лiрычных, шчырых вершаў пра бацькаўшчыну, пра "забыты богам край". У вершы "Родныя вобразы" Я. Колас звяртаецца да роднага краю i да самога сябе з пытаннем-роздумам, якая сiла прываблiвае яго да бацькоўскай зямлi, чаму напаўняецца яго сэрца смуткам i радасцю:

Вобразы мiлыя роднага краю,
Смутак i радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я
К вам, мае ўзгорачкi роднага поля,


Цудоўныя беларускiя мясцiны выклiкаюць у паэта не толькi радасць i замiлаванне, але i сум. У гомане спелай нiвы, у шуме-гудзе высокага лесу, у цiхай жальбе палёў паэт чуе "песнi цягучыя, песнi пакутныя" простых людзей працы. Яго сэрца балiць за прыгнечаны народ, зняволеную радзiму. Тужлiвы боль чуецца ў радках вершаў Я. Коласа пра родную старонку, пра жыццё вёскi i яе людзей. Сiратлiва выглядаюць скрыўленыя хаткi, сумныя вербы, могiлкi з пахiленымi крыжамi, вузкiя сцежкi:

Край наш родны, бедна поле!
Ты глядзiш, як сiрата,
Сумны ты, як наша доля,
Як ты, наша цемната.
"Наш родны край")

"Мацi", у якiм Я. Колас расказвае пра цяжкi лёс жанчыны. Многа гора спазнала яна за сваё жыццё: смерць мужа-батрака, заключэнне ў астрог сына, беззямелле, голад i холад. У зiмовую ноч, калi "вецер вые за вугламi, у комiне галосiць", "вербы плачуць", "глуха лес гамонiць", мацi ўспамiнае мiнулае жыццё, у якiм больш было гора i слёз, чым радасцi. Паказваючы бязрадасную карцiну сялянскага жыцця, моц мацярынскага цярпення, Я. Колас прымушае задумацца над прычынамi пакут простых людзей. У Я. Коласа нямала вершаў, прысвечаных тэме паэта i паэзii ("Песняру", "Дудка", "Родныя песнi", "Не пытайце, не прасеце"). У iх аўтар патрабуе ад мастакоў слова быць выразнiкамi дум i жаданняў народа, смела раскрываць праўду жыцця, пiсаць узнёсла i ўсхвалявана. Паэзiя, на думку Я. Коласа, — гэта зброя, якая павiнна дапамагаць у барацьбе за перабудову жыцця. У вершы "Песняру" сiлу i моц паэтычнага слова аўтар параўноўвае з магутнасцю прыродных сiл, з маланкай, з перуном:

Заспявай жа ты песню такую,


Такiм чынам, асноўнымi тэмамi ў дарэвалюцыйнай лiрыцы Якуба Коласа з'яўляюцца тэма Беларусi, роднага краю, красы роднай прыроды, сялянскага жыцця, цяжкай паднявольнай працы. Вершы паэта ўвабралi ў сябе надзеi i спадзяваннi простых людзей, iх iмкненне да свабоды i шчасця. Яны з'яўляюцца своеасаблiвым гiмнам у гонар чалавека працы, мастацкiм выяўленнем рэвалюцыйна-дэмакратычных пазiцый аўтара.