Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Баратынский (baratynskiy.lit-info.ru)

   

Інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа На Ростанях

Інтэлегенцыя ў трылогii Якуба Коласа На Ростанях

Галоўны герой твора — малады вясковы на-стаўнiк Андрэй Лабановiч — вобраз выразна аўтабiяграфiчны. Я. Колас прызнаецца: «Лабановiч — мой двайнiк. Выдуманага ў яго па-водзiнах i характары нiчога няма». Духоўная эвалюцыя героя, яго фiласофскае асэнсаванне жыцця, пошукi свайго месца ў грамадстве скла-даюць iдэйна-тэматычную аснову твора. Бiяг-рафiчны характар маюць таксама iншыя вобра-зы, падзеi, сюжэтныя лiнii трылогii. Так, алiсваючы святкаванне Вялiкадня ў Панямоннi, аўтар з сумам ад усведамлення бесперапынна-га руху часу зазначае: «Амаль паўвека прайш-ло з таго часу, калi мае «валачобнiкi», а з iмi я, хадзiлi ў Панямонь. Шмат каго з тых людзей, аб якiх расказваецца тут, ужо няма на свеце. I калi я сягоння трывожу iх памяць, то мне ро-бiцца сумна: быць можа, не так сказаў пра iх, як гэта было ў сапраўднасцi, часамi, можа, не-дарэчы пасмяяўся або не ў меру зганьбiў каго...». Галоўны сюжэтны матэрыял — пошукi iнтэлi-генцыяй свайго шляху ў гiстарычным працэ-се, iдэйнае размежаванне ў залежнасцi ад ад-носiн да сацыяльнай ролi: служэнне народу цi эксплуатацыя яго.
Адносiны да народа — мера грамадскай свя-домасцi сапраўднай iнтэлiгенцыi. Спагадлiвыя адносiны да сялянства, захапленне яго душэў-ным хараством, iмкненне служыць народу, па-ляпшаць яго жыццё i, у той жа час, выкрыц-цё культурнай абмежаванасцi i эканамiчнай адсталасцi вяскоўцаў, рэальная дапамога iм у пераадоленнi гэтых з'яў — вось якасцi, якiя аб'ядноўваюць прадстаўнiкоў перадавой iнтэлi-генцыi, якую Якуб Колас увасобiў у алегарыч-ным вобразе Крынiчнага струменя. Пагардлi-выя адносiны да сялянства, прага да нажывы,

карыслiвасць, адсутнасць усякай адказнасцi перад народам за яго культурнае развiццё i пе-раадоленне патрыярхальнай абмежаванасцi ся-лянства, духоўная спустошанасць — гэта рысы той часткi iнтэлiгенцыi, якую аўтар вобразна назваў балотнай вадой.
Цэнтральным врбразам, якi звязвае ўсе сю-жэтныя хады твора, з'яўляецца вобраз Лабановi-ча. Гэта сур'ёзны, сумленны, адукаваны чала-век, якi добра ведае сялянскае жыццё i ў той жа час авалодаў культурнай спадчынай. Лабановiч любуецца фiзiчным i душэўным хараством ся-лян, iх кемлiвасцю, працавiтасцю. Разам з тым, добра разумее iх адсталасць, абмежаванасць све-тапогляду i прымiтыўнасць побыту. Сваё пры-значэнне юнак бачыць у павышэннi культурнага ўзроўню народа, яго нацыянальнай свядомасцi. Аднак павесцi сялян да лепшага жыцця з дапа-могай асветнiцкiх гутарак яму не ўдаецца. Нi да чаго не прыводзiць i пабудова ў роднай вёсцы грэблi. Лабановiч балюча перажывае няўдачу, але абмежавацца толькi настаўнiцкай працай не збiраецца. I калi надышоў час сялянскага бун-ту, менавiта да настаўнiка, а не да пiсара цi стар-шынi, звярнулiся абураныя сяляне. I Лабановiч спраўдзiў iх надзеi.

бо адчувае сваю асабiстую праўду. Ён i Лабановiчу ўну-шае веру ў перамогу справы нацыянальнага адраджэння.
на Беларусi. Добра ведаючы, што яму пагражае за арганi-зацыю з'езда, Алесь нiколькi не сумняваецца ў неабходнасцi яго правядзення.
Колькасць сапраўдных iнтэлiгентаў у трылогii невялiкая. У большасцi ж сваёй прадстаўнiкi так званай вясковай iнтэлiгенцыi — старасты, ураднiкi, пiсары, фельчары i настаўнiкi — вя-дуць абывацельскае жыццё. Нi аб якiм служэннi народу ў iх i думкi не ўзнiкае. Наадварот, яны лiчаць сялян гультаямi, ашуканцамi, п'янiцамi. За гонар гэтыя «iнтэлiгенты» лiчаць абдурыць мужыка, атрымаць ад яго за нязначныя пас-лугi як мага больш хабару.
Калега Лабановiча настаўнiк Саханюк не са-ромеецца браць плату нават за лiсты бедных не-пiсьменных салдатак. I ў той жа час ён лiчыць сябе iнтэлiгентам, апранаецца прадумана пры-гожа, заўсёды акуратны, чысты.

Нават лепшы сябар Лабановiча Турсевiч, адукаваны сучасны чалавек, таксама не вы-клiкае ў нас павагi, бо асабiсты спакой для яго даражэй за сяброўства i прафесiйную салiдар-насць. Настаўнiк Шырокi здаецца адукаваным i абыходлiвым чалавекам, але ён аддае перава-гу бессэнсоўнаму марнаванню часу.