Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Толстой А.Н. (tolstoy-a-n.lit-info.ru)

   

Беларускі авангард i эсэізм як вызначальныя плынi ў беларускай літаратуры XX стагоддзя

Беларускi авангард i эсэiзм як вызначальныя плынi ў беларускай лiтаратуры XX стагоддзя

Беларускi авангард i эсэiзм як вызначальная плынi ў беларускай лiтаратуры XXстагоддзя

Змест

1. Беларускi авангард i эсэiзм як вызначальная плынi ў беларускай лiтаратуры 20 стагоддзя

1. 1. 4 Ф. Аляхновiч i “новая драма”

1. 2 Эсэiзм як вызначальная iдэя 20 стагоддзя

1. 2. 2 Янка Брыль як прадстаўнiк эсэiстычнай плынi ў беларускай лiтаратуры

Спiс выкарыстаных крынiц

1. Беларускi авангард i эсэiзм як вызначальная плынi ў беларускай лiтаратуры 20 стагоддзя

1. 1 Беларускi авангард 20-х гадоў i авангардныя плынi ў еўрапейскiм мастацтве пачатку 20 стагоддзя

1. 1. 1 “Рэвалюцыйны” авангард у беларускай паэзii 20-х гадоў

З’яўленне авангардных накiрункаў мастацтва звязана перш за ўсё з пошукам новых сродкаў мастацкай выразнасцi. Гэтыя пошукi не заўсёды вiтаюцца папярэднiкамi, адсюль узнiкае канфлiкт памiж старым i новым. Тэрмiн “авангард" належыць амерыканскаму крытыку Клiменту Грынбергу. У шырокiм сэнсе пад “авангардам”, “авангардызмам”, “мадэрнiзмам” разумеюцца актуальныя ў мастацтве з’яве, у больш вузкiм - сукупнасць нерэалiстычных напрамкаў у еўрапейскiм мастацтве першай паловы 20 стагоддзя (сюррэалiзм, дадаiзм, экспрэсiянiзм, футурызм, “плынь свядомасцi” i iнш).

На думку І. Э. Багдановiч, “беларускi варыянт авангардызму склаўся ў межах “Маладняка” i часткова “Узвышша” [1, с. 220], супаўшы ў часе iснавання з еўрапейскiм. Беларуская лiтаратура 20-х гадоў характарызуецца нашымi даследчыкамi як адкрытая эстэтычная сiстэма: вызначальным фактарам развiцця айчыннай лiтаратуры ў гэты час была стылёвая i жанравая разнастайнасць, суiснаванне, узаемаўплыў, узаемаўзбагачэнне розных мастацкiх тэндэнцый. Побач з рэалiзмам плённа развiвалiся рамантызм (паэзiя “Маладняка”, творы М. Зарэцкага), сiмвалiзм (творы Я. Купалы, Зм. Бядулi), натуралiзм (творы М. Зарэцкага, Я. Нё-манскага, Р. Мурашкi), iмажынiзм (творы Я. Пушчы, Т. Кляшторнага, А. Бабарэкi, Ул. Хадыкi), канструктывiзм (праграма лiта-ратурна-мастацкiх аб’яднанняў “Маладняк”, “Узвышша”, “Беларускай лiтаратурна-мастацкай камуны”), футурызм (творы П. Шукайлы, Я. Вiдука, “Беларуская лiтаратурна-мастацкая камуна”), iмпрэсiянiзм (творы Я. Пушчы, К. Чорнага), экспрэсiянiзм (творы Я. Купалы, Зм. Бядулi). Гэта сведчыць пра багацце стылёвай палiтры тагачаснай беларускай лiтаратуры.

Трэба адзначыць, што маладыя беларускiя пiсьменнiкi i кры-тыкi прапанавалi i паспрабавалi тэарэтычна абгрунтаваць уласныя аванградныя кiрункi i стылi: маладнякiзм, аквiтызм, вiтаiзм.

У беларускай лiтаратуры 20-х гадоў можна вылучыць дзве наватарскiя тэндэнцыi: творы пiсьменнiкаў, для якiх пошукi ў галiне формы вынiкалi з ўнутранай патрэбы абнаўлення мастацтва i пошукi ў галiне формы маладых творцаў, абумоўленыя рэвалюцыйнымi падзеямi, выклiканыя прагай “абнаўлення свету”, стварэння “новай лiтаратуры”, новай паэтыкi.

Такiм чынам, перыяд развiцця нашай лiтаратуры 20-х гадоў мiнулага стагоддзя з'яўляецца адным з самых iнтэнсiўных у плане апрабацыi новых прыёмаў i прынцыпаў выяўлення. Iмкненне да мадэрнiзацыi эстэтычнай формы, пошукi новых шляхоў мастацкага выяўлення былi вызначальнымi перш за ўсё для твораў маладых пiсьменнiкаў. Змена сацыяльнага ладу закранула ўсе сферы жыцця грамадства, у тым лiку i прыгожае пiсьменства. Маладыя пiсьменнiкi, што далучылiся да мастацкай творчасцi пасля рэвалюцыi, выхоўвалiся ў атмасферы палемiкi, спрэчак, перагляду спадчыны. Малады задор, упэўненасць ва ўласных сiлах прымушалi верыць, што яны здольныя стварыць новае мастацтва, лiтаратуру, якiх яшчэ не бачыў свет. Адсюль - i фармальныя пошукi i лозунг “далоў класiкаў”, “у рожкi са старымi”. Неабходна таксама ўлiчваць i паскораны характар развiцця нацыянальнай лiтаратуры, што прымушала творцаў выпрабоўваць самыя розныя сродкi мастацкай выразнасцi.

адмова мастака ад прынцыпу знешняга падабенства, ад эстэтыкi простага пераймання, iмiтацыi, ад адлюстравання жыцця ў формах i вобразах, адпаведных самому жыццю… скiраванасць пiсьменнiка на жанравы i стылявы эксперымент, фармаванне зусiм новага тыпу мастакоўскага мыслення, успрымання рэчаiснасцi. Увасабленне ў творы непаў-торнага, iндывiдуальнага, суб’ектыўнага погляду на чалавека i свет, сваё “Я”. Абнаўленне вядомых жанраў i форм, iх свядомае разбурэнне” [2, с. 113].

Да “рэвалюцыйнага” авангарду ў беларускай паэзii 20-х гадоў адносiцца творчасць М. Чарота, М. Грамыкi, А. Александровiча, П. Шукайлы, А. Дудара. Іх творам уласцiва празмерная патэтыка, сiмволiка, метафарычнасць. Сёння вiдавочная празмернасць, ашаламляльнасць, аглушальнасць стылю маладых паэтаў. Праграмным адмаўленнем старога мастацтва i эстэтыкi стала паэма “Гвалт над формай” М. Грамыкi. Сам аўтар вызначыў жанр твора, як “нiбы-паэма”. У прадмове да твора М. Грамыка пiсаў: “Шуканне новага зместу, згодна новым формам жыцця, i шуканне новай формы, адпавядаючай рэвалюцыйнай тэме - вось заданнi новай паэзii, новай лiрыкi”. Гэта была спроба эстэтызацыi хаатычнага, нетрадыцыйнага, вiдавочнае захапленне выключна фармальнымi прыёмамi:

Мы ўчора былi толькi галы:

Мы толькi рытмам, маршам цвёрдым,

З паглядам жудасным i гордым,

Без формы-вопраткi

У свет!

Усе сцягi - пад ногi! [3, с. 64]

Футурыстамi абвясцiлi сябе ўдзельнiкi “Беларускай лiтара-турна-мастацкай камуны” (П. Шукайла, П. Броўка, Я. Вiдук). Выключна наватарскай з’явай у лiтаратуры 20-х гадоў абвяшчаўся паэтычны эпас М. Чарота (паэмы “Босыя на вогнiшчы”, “Чырвонакрылы вяшчун”, “Беларусь лапцюжная”).І. Багдановiч называе М. Чарота “класiкам беларускага паэтычнага авангарду" [1, с. 277]. Наватарскi характар паэмы “Босыя на вогнiшчы” для беларускай лiтаратуры заключаўся ў яе полiфанiчным гучаннi, фрагментарнасцi, сiмволiцы, алегарычнасцi, рытмiчнай раскаванасцi. Як адзначае І. Багдановiч, сiмволiка i топiка твораў М. Чарота вытрыманы ў “адпаведнасцi з авангарднай пралеткультаўскай мадэллю, дзе перапляталiся рысы постфутурызму i “бiякасмiзму” [1, с. 275]. Вiдавочныя паралелi памiж “Босымi на вогнiшчы” М. Чарота i паэмай “Дванаццаць" А. Блока.

1. 1. 2 “Узвышша” i сусветны мастацкi вопыт

Лiтаратурны працэс у 20 стагоддзi - гэта ўзаемадзеянне самых розных мастацкiх плыняў, сiстэм, напрамкаў, жанраў. Лiтаратурнае жыццё ў першай палове 20 стагоддзя адбывалася пад магутным уздзеяннем мадэрнiзму. У творчасцi пiсьменнiкаў-мадэрнiстаў адбываецца пошук новых прыёмаў i сродкаў мастацкай выразнасцi.

Слушныя заўвагi адносна спецыфiкi беларускага мадэрнiзму належаць В. Максiмовiчу Адзначаючы пазiтыўны характар “уздзеяння эстэтыкi мадэрнiзму (як сiстэмы сiнтэтычнай i акумулятыўнай) на беларускую лiтаратуру - iнтэгральную частку сусветнай лiтаратуры”, В. Максiмовiч разам з тым падкрэслiвае, што паскораная дынамiка развiцця беларускай лiтаратуры пачатку 20 ст., працэс дэкананiзацыi, дэнарматыўнасцi, дыфузii формаў, стыляў паспрыялi таму, што нацыянальная "версiя" мадэрнiзму цалкам не ўкладваецца ў кананiчныя рамкi гэтага культурнага феномену. Таксама неабходна мець на ўвазе “выключны патэнцыял iдэi нацыянальнага адраджэння, якая выступае як факт мастацкай структуры, як яе i светапоглядная, i ўласна мастацка-эстэтычная дамiнанта" [4, с. 6].

На пачатку дваццатага стагоддзя ў беларускай лiтаратуры панавала так званая “адраджэннiцкая дамiнанта”, якая была скiравана да патрэб фармавання беларускай нацыi i падпарадкоўвала сабе ўвесь абсяг мастацкай думкi.

Мадэрнiзм не толькi меў значны ўплыў на беларускую лiтаратуру ў 20-я гады, але менавiта яму належыць вялiкая роля ў павышэннi культуры творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў.

Спецыфiка беларускага мадэрнiзму: наўмысна знiжанае, травесцiйнае пераўвасабленне народнапаэтычнага эпасу, паэтызацыя паўсядзённай рэчаiснасцi, пейзажная тэматыка як вiдазмененая форма мадэрнiсцкай утопii, сацыялагiзацыя прыроды i г. д.

Вядома, што лiтаратурна-мастацкае аб'яднанне “Узвышша” вызначалася выразна наватарскiм характарам. Прычым арыентацыя на засваенне лепшых узораў сусветнай лiтаратуры была свядомай, мэтанакiраванай устаноўкай, што адлюстравана ў канцэпцыi ўзвышэнства (“Камунiкат беларускага лiтаратурна-мастацкага згуртавання “Узвышша”, “Тэзiсы”, праграмная заява “Ад беларускага лiтаратурна-мастацкага згуртавання “Узвышша”, артыкулы А. Бабарэкi “З далiн на ўзвышшы”, “Аквiтызм у творчасцi Ул. Дубоўкi, “Узвышэнская паэзiя: Аналiз паняцця”, “Паэзiя як уяўленне”).

сябе каманднымi высотамi, а якасцю той лiтаратурна-мастацкай прадукцыi, якая прыносiцца ў скарбнiцу беларускай мастацкай лiтаратуры з глыбiнь сучаснасцi, узброенай ведамi, воляю, шчырым жаданнем i энтузiязмам вялiкай творчасцi. Толькi так творыцца тое ўзвышша беларускай пралетарскай лiтаратуры, якое ўгледзяць вякi i народы” [5, с. 170].

Пра арыентацыю ўзвышаўцаў на менавiта сусветны ўзровень развiцця лiтаратуры сведчыць наступная заява аб'яднання: “Яно (“узвышанскае" беларускае мастацтва - А. М.) павiнна стаць адным з тых фактаў агульнай беларускай творчасцi, якi скажа ўсяму свету, што могуць утварыць работнiкi i сяляне калiсь прыгнечанай нацыi, якi скажа, што работнiкi i сяляне гэтай нацыi маюць багатую фармальную культуру, якая з культурамi iншых, раней прыгнечаных нацый iдзе на змену “закатам” розных “вялiкiх Эўропаў" [5, с. 169]. Iмкненне сяброў аб'яднання да ўзвышэння беларускай мастацкай культуры да класiчных су-светных узораў сёння з'яўляецца агульнапрынятым у нашым лiтаратуразнаўстве.

У наш час беларуская навука аб лiтаратуры адышла ад заганнай тэндэнцыi адмаўлення мадэрнiсцкiх уплываў на беларускую лiтаратуру. Айчыннымi даследчыкамi сёння даволi плённа распрацоўваецца гэта пытанне (работы Л. Корань, П. Васючэнкi, I. Багдановiч, В. Максiмовiча, Дз. Санюка i iнш.). Такiм чынам, нашы вучоныя сведчаць, што беларуская лiтаратура не стаяла наўзбоч ад сусветна-еўрапейскiх мастацкiх тэндэнцый. Арыентацыя на сусветныя мастацкiя ўзоры спрыяла павышэнню iнтэлектуальнага i мастацкага ўзроўню нашай лiтаратуры.

Мадэрнiзм - найбольш паказальная з’ява для лiтаратуры першай паловы 20 ст. Да гэтага часу мастацтва слова ў сваiм развiццi грунтавалася на мiмесiсе, “на вербальных упадабленнях формам быцця, як натуральным, гэтак i штучным" (В. Акудовiч), што было выкладзена яшчэ ў “Паэтыцы” Арыстоцеля. Мадэрнiзм зрабiў спробу адысцi ад упадаблення рэальнасцi i прапанаваў новыя формы мастацкага выяўлення.

Пра мадэрнiсцкiя ўплывы на творчасць узвышаўцаў пiша Ул. Конан: “Тэзiсы эстэтычнай праграмы “Узвышша” ёсць сiнтэз класiчнай мастацкай традыцыi i лiтаратурнага наватарства першай чвэрцi 20 стагоддзя" [6, с. 156], што знайшло сваё адлюстраванне ў канцэпцыi “аквiтызму”, або “жывой вады”. I. Багдановiч таксама адзначае пераемнасць эстэтычнай праграмы “Узвышша” i яе творчай рэалiзацыi з мадэрнiсцкай мастацкай парадыгмай: “Пры гэтым сцвярджэнне узвышаўскай эстэтыкi адпавядала рэчышчу еўрапейскага мадэрнiзму. ” [1, с. 324].

Творчасць тагачасных беларускiх i заходнiх пiсьменнiкаў, пры ўсёй адрознасцi грамадскiх i сацыяльных умоў, адбывалася пад уплывам складаных, супярэчлiвых падзей - войнаў, разбурэн-няў iмперый, хуткiх тэмпаў тэхiчнага прагрэсу, iмклiвага раз-вiцця псiхалогii, фiласофii. Iдэi тых жа З. Фрэйда, А. Бергсона, О. Шпенглера былi вядомыя ў Савецкiм Саюзе. Новы вопыт патрабаваў адпаведных сродкаў мастацкага ўвасаблення, абнаў-лення прыёмаў мастацкай выразнасцi.

Навацыi згуртавання “Узвышша”: кантрастная вобразнасць, “жывапiсанне словам”, акцэнт на асацыятыўную рытмiку вобраза, метафарычная канцэнтрацыя (творы Я. Пушчы, Ул. Дубоўкi, Т. Кляшторнага, М. Лужанiна, В. Маракова, Ул. Жылкi).

1. 1. 3 Фармальныя пошукi Ул. Дубоўкi ў жанры паэмы

Сярод маладых пiсьменнiкаў 20-х гадоў 20 стагоддзя асаблiва вылучаўся Ул. Дубоўка. Яго паэтычны трыпцiх “Кругi”, “Штурмуйце будучынi аванпосты", "І пурпуровых ветразей узвiвы” - адна з самых адметных з'яў у беларускай паэзii 20-х гадоў. Ул. Дубоўка значна ўзбагацiў паэму ў фармальных адносiнах. “Штурмуйце будучынi аванпосты" - гэта паэма - “камбайн”: для яе структуры ўласцiва змяшэнне паэтычных родаў i жанраў, выкарыстанне фальклорных форм i прыёмаў. Выкарыстанне мiфа-фальклорнага матэрыялу, па меркаванню В. Максi-мовiча, дазваляе гаварыць пра “пазакантэкст" твора, “другi ўзровень” твора, пра “культуратворчасць як асобы вiд мастацкага мыслення i мастацкай рэфлексii" [7, с. 71]. І далей даследчык працягвае: “Культуратворчасць станавiлася адмысловай умовай падключанасцi да сусветнай культурнай традыцыi. ” [7, с. 73]. Своеасаблiвай лiра-паэмай з'яўляецца цыкл “Крыху восенi i жменька кляновых лiстоў”.

Паэмы Ул. Дубоўкi з'явiлiся ўвасабленнем тэорыi ўзвышэнства ў галiне стылю: “Тварэнне новых форм", “эксперыменты па кампазiцыi”, музычнасцi мовы, сказавай фразеалогii”, “эксперыменты па аднаўленнi паэтычнай лексiкi шляхам новага асэнсавання слоў i надання iм новых функцый, вызначаных новым светаадчуваннем”, усе гэтыя моманты, пералiчаныя ў тэарэтычных артыкулах А. Бабарэкi, увасоблены ў паэме “I пурпуровых ветразей узвiвы.".

"кантраснага вобраза", якi павiнен быць пакладзены ў аснову твора. Менавiта на кантрасным прынцыпе i пабудаваны эксперыментальныя паэмы Ул. Дубоўкi: спрэчка Лiрыка i Матэматыка - асноўны кампазiцыйны прыём паэмы “I пурпуровых ветразей узвiвы.", Пасажыра i Кандуктара - паэмы “Штурмуйце будучынi аванпосты”. Трэба адзначыць, што кантрасны вобраз атрымаў шырокае распаўсюджанне ў сусветнай паэзii (П. Элюар, Л. Арагон, Р. Дэснос, творчасць сюррэалiстаў).

В. Максiмовiч даводзiць “патэнцыйную спрычыненасць паэмнай структуры Дубоўкi да новай, мадэрнiсцкай парадыгмы, лучнасць яго светапогляду з новым мысленнем, з новымi тэндэнцыямi ў лiтаратуры, якiя напрамую звязаны з працэсамi актывiзацыi суб'ектыўнага волевыяўлення мастака" [7, с. 71].

Творчасць Ул. Дубоўкi вылучаў пошук “красы” (мадэрнiсцкi прынцып). Прычым “красы” гордай. Вершам паэта ўласцiва майстэрства гукавой iнструментоўкi, рытмiчная гнуткасць паэтычнага радка, высокая культура рыфмы, абнаўленне жанравых форм (зборнiкi “Строма”, “Там, дзе кiпарысы”, “Трысцё”, “Сredo”, “Наля”). Роля Ул. Дубоўкi ва ўзбагачэннi выяўленчых магчымасцяў беларускай паэзii выключная.

1. 1. 4 Ф. Аляхновiч i “новая драма”

Францiшак Аляхновiч - беларускi тэатральны дзеяч, таленавiты драматург, рэжысёр, акцёр. Ф. Аляхновiч стаяў ля вытокаў беларускага Адраджэння пачатку 20 ст. Ігнат Дварчанiн надзвычай высока ацэньваў дзейнасць Ф. Аляхновiча ў адраджэннi беларускага тэатральнага мастацтва, называў яго бацькам беларускай драматургii.

“Драматургiчны “жанр" Францiшка Аляхновiча жыве найперш на ўзроўнi iдэi, быцця, космасу. Творчасць драматурга цесна знiтавана з той новай мастацкай парадыгмай, якая знайшла сваё адлюстраванне ў класiцы такiх знакамiтых майстроў драматургiчнага жанру, як Генрык Ібсен, Марыс Метэрлiнк, Бернард Шоу, Герхард Гаўптман, Юхан Аўгуст Стрындберг, Антон Чэхаў. Драматычная прастора iх твораў пры ўсёй сваёй “эмпiрычнай" простасцi, празрыстай яснасцi здаецца ўбачанай праз прызму прывiднага свету, у якiм за знешне досыць распаўсюджаным, добра знаёмым праступае яго iрацыянальны, у многiм сiмвалiчны, сэнс. Творчасць сусветна вядомых мастакоў была непарыўна звязана з працэсамi далейшага паглыбленага пазнання жыцця ва ўсёй яго складанасцi, шматмернасцi, паўнаце, адметная сваёй псiхалагiчнай заглыбленасцю" [4, с. 322].

ў складаных варунках зрушанага дэфармаванага свету, сутнасць якога выяўлялася перадусiм у iгнараваннi маральных запаведзяў, маральнага iмператыву. Чалавек усё часцей заставаўся сам-насам з паўсюднымi недарэчнымi пярэваратнямi лёсу, з неадступным насланнём сiл зла" [4, с. 322].

свету" [8, с. 54]. Гэта сведчыла пра выразна новы падыход да стварэння персанажа.

В. Максiмовiч зазначае: “У цэнтры “новай драмы" - чалавек як ён ёсць, з усiмi магчымымi i наяўнымi выдаткамi тых умоў i абставiнаў, да якiх воляй лёсу яму давялося спрычынiцца. Увагу “навадрамаўцаў” прыцягвала найперш асоба, пазбаўленая аднамерных характарыстык, дзеяннi i паводзiны якой недапушчальна вытлумачыць адной, хай сабе i галоўнай, прычыннай дамi-нантай" [4, с. 325].

Ф. Аляхновiч не тлумачыць прычыну чалавечых няшчасцяў герояў сацыяльнай няроўнасцю, што “пазбаўляе яго драматургiю ад прамой сацыяльнай заангажаванасцi i iдэалагiчнай аднамернасцi” [4, с. 325].

падарвана вера ў магутнасць пазiтывiсцкай навукi, у заканамернасць i эвалюцыю развiцця гiстарычнага працэсу, культуры, сацыяльнага арганiзма наогул” [4, с. 325].

Генезiс “новай драмы" многiя даследчыкi выводзяць з фiласофска-псiхалагiчнага рамана, у рэчышчы якога плённа працаваў i Ф. Дастаеўскi. “Навадрамаўцы" ў многiм iшлi за вялiкiм рускiм пiсьменнiкам, абапiраючыся на яго здабыткi ў галiне псiхалагiчнага аналiзу, на спасцiжэннi дваiстай натуры свайго героя, якая выяўлялася найперш у сутыкненнi “нерухомых iдэй” i “несумяшчальных" пачуццяў. Яны запазычылi ў яго метад псiхалагiчнага даследавання, паводле якога ўнутраная працэсуальнасць чалавека залежыла не ад уздзеяння знешняга асяроддзя, а ад стыхiйна ўзнiкаючых духоўных iмпульсаў" [4, с. 328].

1. 2. 1 Паэтыка эсэ

Адной з вызначальных iдэй 20 стагоддзя з’яўляецца iдэя сiнтэзу, узаемапранiкнення. 20 стагоддзе вылучаецца выразнай канвергенцыяй памiж культурамi Захаду i Усходу, памiж фiла-софiяй, рэлiгiяй, мастацтвам, навукай. “Аднак працэс сiнтэзу iдзе i ўнутры самiх згаданых галiн - сучаснае мастацтва, фiла-софiя, лiтаратура ўвесь час скрыжоўваюць разнастайныя метады i жанры, кантамiнуючы вобразы i паняццi розных эпох i сiстэм, iдучы да адзiнай унiверсальнай формы. I хоць такая форма iснуе толькi гiпатэтычна, сама iдэя унiверсальнасцi стала ў 20 ста-годдзi аб’ядноўваючай для вельмi вялiкага кола з’яў. Право-бразам такой формы будучага ў лiтаратуры з’яўляецца эсэ, якое ужо сёння настолькi моцна паўплывала на iншыя тыпы мастац-кага слова, што дало падставу крытыкам вызначыць эсэ як эвышжанр, як глабальную пазажанравую пабудову”.

Паказальная адметнасць эсэ - выяўленне ўласнага “Я”, асабiстых думак, пачуццяў, перажыванняў аўтара. Эсэ з’яў-ляецца пэўнай формай духоўнага вопыту, увасабляе сабой своеасаблiвае спалучэнне фiласофii, навукi i мастацтва, у эсэ перакрыжоўваюцца эстэтычныя, этычныя i пазнавальныя бакi.

Эсэ як лiтаратурны жанр быў створаны М. Мантэнем (“Вопыты”). Г. Кiслiцына пiша пра экспансiўны характар эсэ: “Цяжка назваць значных прадстаўнiкоў сусветнай фiласофii, i асаблiва лiтаратуры 20 стагоддзя, якiя б не звярталiся цалкам або часткова, праз эсэiзацыю iншых жанраў, да эсэiстыкi”.

Пачынаючы з 20 стагоддзя эсэiзацыя з'яўляецца паказальнай з’явай не толькi для лiтаратуры, але i для iншых сфер духоўнага жыцця, i перш за ўсё для фiласофii. Эсэiзацыя найбольш яскрава выявiлася ў творчасцi пiсьменнiкаў-экзiстэнцыялiстаў: “Сартр, Камю, Хайдэгер, Унамуна, Вайль - гэта пiсьменнiкi-мысляры, iпастасi якiх не разыходзяцца ў рамках аднаго твора, дзе думка i вобраз ўраўнаважваюцца, дзякуючы iх шчыльнай суаднесенасцi з рэальным побытавым жыццём. Такiм чынам, эсэiзацыя не замыкаецца колам лiтаратуры, а становiцца агульнакультурным феноменам, якi, калi згадзiцца з Эпштэйнам, можна азначыць як рух да жыцця - думкi - вобразнага сiнтэзу”.

“Францыск Скарына, або Сонца мала-дзiковае”, але i выдатных узораў уласна эсэ (Ул. Караткевiча, М. Стральцова, А. Асташонка, А. Сямёнавай i iнш.). Сёння да эсэ звяртаюцца цi не ўсе найбольш значныя беларускiя лiтаратары i культуролагi: С. Дубавец, А. Глобус, Л. Галубовiч, В. Акудовiч, Ул. Арлоў, Ю. Залоска, І. Бабкоў i iнш.

фiласофii, культуры, самiм стылi мыслення. Веданне рускай i польскай моў паспрыяла таму, што Я. Брыль яшчэ ў маладосцi далучыўся да скарбаў сусветнай лiтаратуры. Гэта стала надзвычай важным фактарам яго iнтэлектуальнага i духоўнага развiцця. У творах Я. Брыля пастаянныя звароты да думак, меркаванняў iншых пiсьменнiкаў, паэтаў, фiлосафаў. У яго вельмi багаты iнтэлектуальны досвед. Я. Брыль “увёў" у беларускi кантэкст, адаптаваў многiх замежных творцаў. А. Адамовiч падкрэслiваў: “У прозе Я. Брыля ўсё здзiў-ляюча ўраўнаважана: нацыянальная яркасць матэрыялу i вялiкая культура чалавеказнаўства, эмацыянальнасць i разважлiвасць, лiрызм i пластычнасць малюнка. ”.

Раман Я. Брыля “Птушкi i гнёзды” - адзiн з самых значных у нашай мастацкай лiтаратуры. Б. Пятровiч адзначаў: “Лiчу гэты раман адной з вяршынь нашай мастацкай прозы. Гэта была Еўропа. Гэта быў узровень, якiм можна было ганарыцца”. У рамане “Птушкi i гнёзды” пераважае лiрычная канцэпцыя чалавека i свету. Гэты твор належыць да жанрава-стылёвай разнавiднасцi лiрычнага рамана, паколькi ў асобе галоўнага героя “схiльнасць да самааналiзу, засяроджанага роздуму пераважае над актыўнасцю ўчынкаў”.

Лiрычныя нататкi Я. Брыля “Жменя сонечных промняў”, “Трохi пра вечнае”, “Сёння i памяць”, "Пiшу, як жыву", "Вячэрняе", "Дзе скарб ваш", "Парастак" - гэта комплекс iдэй, вобразаў, думак, меркаванняў i выказванняў пра чалавека i свет: “Усё маё - па сутнасцi дзённiк. Мая частка Зямлi, жыццё на ёй, гэтай частцы, я пазнаў маё, стараўся зразумець яго i расказаць пра гэта iншым. І гэтага майго так мала i так многа!". Мастацкi дэвiз Я. Брыля “не прыдумваю”, а “пiшу жыццё" набывае ледзь не лiтаральны сэнс. Творы Я. Брыля прымушаюць думаць, асэнсоўваць, разважаць. “На працягу ўсяго свайго творчага шляху Брыль-лiрык сцвярджае, што канкрэтная асоба - не меншая каштоўнасць, чым народ, чалавецтва. Магчыма, гэтая ўпэўненасць дапамагла яму, нарэшце, стаць самому адзiным героем сваiх твораў, адкiнуць усякiя лiтаратурныя, у тым лiку жанравыя рамкi, абмежаваўшыся самым шырокiм азначэннем “лiрычная проза" (зборнiк “Дзе скарб ваш" - 1997). У сваiм багатым вопыце, у памяцi i блакнотах пiсьменнiк адкрывае моманты, якiя маюць агульналюдскi маральны сэнс, адбiваюць у сабе прыкметы гiсторыi, i давярае iх чытачу”.

А. Адамовiч пiсаў пра Я. Брыля: “…як нiхто ён ставiць Беларусь, беларускае слова ў шырокi кантэкст чалавецтва…”.

У апавяданнях Я. Брыля лiрычная канцэпцыя чалавека i свету “пераважае над эпiчным асэнсаваннем быцця i таму накладвае моцны адбiтак не толькi на iх стыль, але i на жанравую структуру (так званы “адкрыты лiрызм”)".

Я. Брыля ж заўсёды вызначальным быў чалавек, яго жыццё, роздумы, памкненнi i перажываннi. Адпаведна, як адзначае В. Нiкiфарава, агульнае, што яднае апавяданнi Я. Брыля 1945-1961 гадоў, “гэта праблема свабоднага выяўлення i самасцвярджэння чалавечай асобы”.

“Жаданне быць сучасным - не ў плане iдэйнай кан’юн-ктуры, а ў плане эстэтычных пошукаў, - не вяртацца назад, а сказаць нешта новае - прывяло Я. Брыля да рашэння выступiць “з такiм “iнтымным" ды “старэчым" жанрам”. Мiнiя-цюры Я. Брыля былi прызнаны “найвышэйшым дасягненнем пiсьменнiка, якое адкрывае новую старонку не толькi ў яго творчасцi, але i ва ўсёй беларускай прозе”.

Спiс выкарыстаных крынiц

1. Багдановiч, І. Авангард i традыцыя: Беларуская паэзiя на хвалi нацыянальнага адраджэння [Тэкст] / І. Багдановiч. - Мн.: Беларуская навука, 2001. - 387 с.

3. Грамыка, М. Гвалт над формай [Тэкст] / М. Грамыка // Шляхi: Беларуская паэзiя 20-30-х гг. - Мн.: Юнацтва, 1992. - 335 с.

4. Максiмовiч, В. Эстэтычныя пошукi ў беларускай лiтаратуры пачатку 20 стагоддзя [Тэкст] / В. Максiмовiч. - Мн.: Аракул, 2000. - 351 с.

5. Ад беларускага лiтаратурна-мастацкага згуртавання “Узвышша” [Тэкст] // Узвышша. - 1927. - № 1. - С. 3.

6. Конан, Ул. Лiтаратурнае “Узвышша” ў кантэксце сусветнай культуры [Тэкст] / Ул. Конан // Скарынiч: лiт. - навук. гадавiк. - Вып. 4/уклад. А. Каўка. - Мн.: “Беларускi кнiгазбор”, 1999. - 240 с.

8. Ковель, У. Тэма iнтэлiгенцыi ў творчасцi Францiшка Аляхновiча [Тэкст] / У. Ковель // Роднае слова. - 1999. - № 2. - С. 53 - 58.

9. Кiслiцына, Г. М. Лiрычная мiнiяцюра як жанр беларускай лiтаратуры [Тэкст] / Г. Кiслiцына. - Мн.: Беларуская навука, 2000. - 118 с.

10. Адамовiч, А. Маральнасць таленту [Тэкст] / А. Адамовiч // Крынiца. - 1995. - № 3. - С. 10-11.

11. Пятровiч, Б. Лячуся Брылём [Тэкст] / Б. Пятровiч // Крынiца. - 1995. - № 3. - С. 22-25.