Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Одоевский (odoevskiy.lit-info.ru)

   

Аляксей Русецкі (1912-2000)

Аляксей Русецкi (19122000)


Аляксей Русецкi — паэт, творчая дзейнасць якога, актыўная i дастаткова самабытная, прыпадае на другую палову XX ст. i, трэба сказаць, не губляецца ў характэрным для гэтага часу багатым суквеццi талентаў i шматстайнасцi мастацкiх манер i стыляў. Яго творы вылучаюцца сваiмi iнтэлектуальнымi вартасцямi, у роздуме аўтара над праблемамi навуковатэхнiчнага прагрэсу, суадносiнамi прыроды i культуры заўсёды прысутнiчае выразны гуманiстычны пошук i клопат пра будучыню. На агульныя запыты часу ён шукаў свае адказы, пазначаныя праўдай асабiста перажытага i вынашанага, i яны, гэтыя адказы, гучаць у яго, на нашу думку, не менш пераканаўча, чым у шырокавядомых А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкi, А. Пысiна... Ідэйнафiласофскiя шуканнi А. Русецкi вёў заадно з мастацкiмi, паэтычнымi — у галiне выяўленчых i выразных сродкаў i жанравых формаў.

"у творчасцi не можа быць таго, чаго няма ў творцы". Гаворка iдзе пра жыццёвы вопыт мастака, пра яго характар i бiяграфiю. Трэба адзначыць, што лёс надарыў А. Русецкага, як i ўсё яго пакаленне перадваеннай моладзi, цiкавай, змястоўнай бiяграфiяй. Сапраўднае яго прозвiшча — Бурдзялёў Аляксей Сцяпанавiч. Нарадзiўся ён 21 лiстапада (4 снежня) 1912 г. у сяле Студзянец (усходняя частка Магiлёўшчыны) у бсднай сялянскай сям'i. "Яго прадзед, — як паведамляе пiсьменнiцкi бiябiблiяграфiчны слоўнiк, — быў прыгонны, дзед — непiсьменны селянiн. Бацька ж, Бурдзялёў Стэфан Ермалаевiч — вясковы грамацей, шукальнiк лепшай долi. Каб забяспечыць сям'ю, ён некалькi гадоў працаваў на шахтах Данбаса. Збiраў грошы, каб выехаць у Амерыку. Прастудзiўшыся ў шахце, прыехаў дамоў i доўга хварэў. Калi ачуняў, у пачатку першай сусветнай вайны яго забралi ў апалчэнне. У 1914 г., смяротна паранены ў баi пад Варшавай, памёр у шпiталi". Сын застаўся з мацi Шаўцовай Таццянай Рыгораўнай, а пасля таго як яна выйшла замуж у другi раз, вярнуўся да дзеда Ермалая Фёдаравiча, з малых год дапамагаў яму па гаспадарцы i моцна быў звязаны з сялянскiмi традыцыямi i зямлёй, хадзiў з бараной i плугам, вадзiў на начлег каня, махаў касой i малацiў цэпам. Гэта, пэўна, i вызначыла асновы светапогляду i кола жыццёвых уражанняў будучага паэта. Іх было шмат. Існаванне чалавека, яго жыццёвая экзiстэнцыя багацей, чым гэта часам здаецца: не толькi буйныя, велiчныя падзеi здольны ўсхваляваць яго ўяўленне, запомнiцца, але i з'явы простыя, звычайныя. Па часе, гадоў праз пяцьдзесят, паэт будзе ўспамiнаць:

Колькi летаў сам нагамi босымi чуў цяпло вiльготнай баразны, захлынаўся на пакосе росамi, встрам дыхаў жытнiм i лясным...

"Я — мужыцкi сын..." (1985)

Уражаннi дзяцiнства засталiся з iм на ўсё жыццё. Асеннiмi i зiмовымi вечарамi, пазнаўшы грамату, унук чытаў дзеду i бабулi тагачасны папулярны часопiс "Сам сабе аграном", якi знаёмiў сялян з навейшымi дасягненнямi ў культуры земляробства, павышаў прафесiйны ўзровень гаспадарання, i гэта, зазначым, вельмi красамоўны штрых да творчай бiяграфii А. Русецкага, якi ў будучым, як паэт, шмат зрабiў дзеля таго, каб гарманiзаваць чалавечую дзейнасць, прыпынiць яе залiшнюю агрэсiўнасць у дачыненнi да прыроды, сцвердзiць у чалавеку пачуццё разумнага гаспадара зямлi.

Адукацыя А. Русецкага пачалася з мясцовай пачатковай школы ў Студзянцы. Наступным этапам стала сямiгодка, яна размяшчалася ў Касцюковiчах. Вучнем сямiгодкi ён стаў у 1926 г. Прыгадваюцца радкi з аўтабiяграфii паэта: "Восень прынесла мне шмат радасцi. Я вытрымаў уступныя экзамены ў чацвёрты клас Касцюковiцкай сямiгодкi. Тады ж мяне, 14гадовага хлопца, прынялi ў камсамол. Вучыцца было няцяжка, але вясной i восенню я часам спазняўся на ўрокi. Пакуль прывядзеш каня з начлегу, паснедаеш, прабяжыш пяць кiламетраў да школы — сонца высока..." Тут ён, камсамолец, удзельнiчаў у школьным гуртку аматараў паэзii, з'яўляўся селькорам. Гэта дадаткова распаляла прагу ведаў. Пасля сямiгодкi быў Аршанскi белпедтэхнiкум, а далей — Маскоўскi зааветэрынарны iнстытут, у якi ён паступiў у 1931 г., а скончыў у 1935м. Жыццё ў Маскве з яе тэатрамi, музеямi, маладзёжналiтаратурным асяроддзем узняло пазнавальны ўзровень будучага паэта. Ён часта наведваў Беларускi клуб, якi iснаваў у той час у Маскве, спеўкi хору пад кiраўнiцтвам Н. Сакалоўскага, заняткi лiтгуртка, пазнаёмiўся з такiмi ж, як i сам, паэтамiпачаткоўцамi А. Зарыцкiм, А. Жаўруком, А. Ушаковым, што вучылiся тады ў Маскве. З дыпломам ветурачабактэрыёлага яго камандзiравалi ва Узбекiстан, дзе ён некалькi месяцаў працаваў па спецыяльнасцi ў кiшлаках Ферганскай далiны, а потым, у тым жа 1935м, быў прызваны ў Чырвоную Армiю. Служыў у кавалерыйскай дывiзii ў Смаленску, у Барысаве (1935—1936). Паэтычны дэбют А. Русецкага адбыўся ў сярэдзiне 30х гадоў, калi ў газеце "Лiтаратура i мастацтва", часопiсе "Полымя рэвалюцыi" былi надрукаваны некаторыя яго вершы: "Другое спатканне" (1934), "Спадчына", "Мой антыпод", "Аднагодкi", "Песня" (усе — 1936), "У дарозе" (1937). Хаця гэта былi яшчэ даволi кволыя вершы пачаткоўца, яны аднак неслi на сабе адзнаку цiкавага лiрычнага характару. Выклiкаў сiмпатыю iх герой — спакойны, немiтуслiвы малады хлопец, добразычлiвы, працаўнiк i стваральнiк па натуры, гатовы рабiць дабро людзям. У вершы "У дарозе", напрыклад, расказваецца, як ён у лiку iншых маладых спецыялiстаў прыехаў у далёкi ўзбекскi стэп, каб наталiць яго смагу вадой, ажывiць.

у гэтых краях,

што праб'ецца лiсцё

праз барханныя лапы,

на пяскi Дар'я

мы — абшараў мiрабы.


абагульненне, але няма нiчога наўмысна прыдуманага, ён сагрэты сапраўдным натхненнем, якое напаткала аўтара сярод барханаў Узбекiстана, дзе ён адчуў сябе чалавекам, якi на новай, тагачаснай навуковай аснове змяняў спрадвечна сумнае аблiчча пустыннай зямлi на карысць людзям. Гэтая думка ў многiм жывiла ўсю паэзiю 30х гадоў, якая iмкнулася не толькi расказаць пра чалавечыя справы, пра ўзаемадзеянне (часцей за ўсё — "пакарэнне", падпарадкаванне) чалавека i прыроды, але i самой уздзейнiчаць на пераўтварэнне ўсяго аблiчча зямлi.

Калi б трэба было, скажам, у рускай савецкай паэзii знайсцi паэта, тыпалагiчна роднаснага i блiзкага беларускаму, можна было б назваць Мiкалая Забалоцкага (асаблiва перыяду 20—30х гадоў), у творчасцi якога сцвярджаецца чалавекарганiзатар i "дырыжор" прыроды, якая змяняецца пад уздзеяннем яго розуму i працы. "Земля моя, мать моя, знаю твой непреложный закон. Не насшiьннк, но умный хозянн ныне прпшел человек, н во нмя всеобшего счастья жнзнь он устронт твою... Какой немстленно прекрасной станет прмрода!.." — узнёсла пiсаў Забалоцкi ў сваёй паэме "Урачыстасць земляробства". Гэта сугучна пафасу верша А. Русецкага "У дарозе".

"Спадчына"), апяваў прыгажосць кахання ("Песня"), выкрываў, хоць i даволi тэндэнцыйна, сацыяльныя супярэчнасцi капiталiстычнага захаду ("Мой антыпод"), У цэлым жа вершам пачатковага перыяду, трэба адзначыць, ўсё ж такi бракавала асабiстага падыходу аўтара да жыццёвых з'яў i так неабходнай у лiрыцы ўнутранай разняволенасцi i шырынi гучання.

Спецыялiстыбактэрыёлагi патрэбныя былi i ў Беларусi. У пачатку 1938 г. А. Русецкi прыязджае ў Мiнск, дзе працуе загадчыкам бактэрыялагiчнага аддзела абласной ветэрынарнабактэрыялагiчнай лабараторыi.

З пачаткам вайны, як i многiя, падаўся на Усход, а са студзеня 1942 г. апынуўся на фронце, на пасадзе начальнiка палявой лабараторыi. Ваеннага лiха зазнаў у поўнай меры, ваяваў на розных напрамках i ў розных мясцiнах. Давялося прайсцi фактычна дзве вайны — з фашысцкай Германiяй i iмперыялiстычнай Японiяй, куды была накiраваная вайсковая часць, у якой служыў А. Русецкi. Тут таксама давялося зведаць цяжкасцi. Але не забываў i пра вершы, хоць на iх амаль не заставалася часу.

Перажытае давала багаты матэрыял для творчасцi. Таму, калi ў маi 1947 г. ён, дэмабiлiзаваўшыся з армii, прыехаў у Мiнск, дзе пасля вайны аднаўлялася актыўнае лiтаратурнае жыццё, яму было пра што расказаць у сваiх вершах...

Першая кнiжка — зборнiк "У заўтрашнi свет" — з'явiлася ў 1951 г. Аўтару споўнiлася тады трыццаць дзевяць год, i кнiга выглядала, як работа сталага майстра. Многiя вершы звярталi ўвагу чытача — "Хмурынка", "Наступ" (абодва — 1943), "Май (1945), "Дадому" (1946). Яны напiсаны ў розныя гады вайны i пасля Перамогi, захаваўшы перажываннi савецкага байцавызвалiцеля. Хмурынка з палоннага краю перадае яму вестку ад каханай, а тое, што хоча сказаць ён, "яна пачуе, калi гарматы па ворагу ўдараць..." Вайна спарадзiла ў паэтавым сэрцы нянавiсць да ворага i ўзмацнiла любоў да ўсяго роднага — да мацi, да сяброўпаплечнiкаў, да роднай зямлi.

Клубяцца, пад пылам густым гудуць дарог франтавых палосы; ужо з Беларусi да нас бягуць, насустрач бягуць бярозы.

Ужо з прыдняпроўскай гары яна, пад сiняй смугой i дымам, да спаленых сёл, да руiн вiдна радзiма мая, радзiма.

"Наступ"

Лiрыка ваеннага часу — гераiчная па сваёй духоўнай сутнасцi i эпiчная паводле развiцця i станаўлення паэтычнага перажывання. Гэтую думку пацвярджаюць вершы "Толькi б Радзiма", "Мiтынг", "Я тое зноў бачыў мора..." Асаблiвай мастацкай сiлай уражваў верш "Май", створаны адразу пасля Перамогi ў маi 1945га.

лiсцсм, бы святло спiртовых, лёгкiх аганькоў на встры; як, адрасцiўшы вусiкi, паўзс мясiстым хмелем па камлях дубовых, праменнi ў iскры дробiць па расе, блiшчыць на красках пылам каляровым...

"метамарфозы" Авiдзiя i Гётэ, "пераўтварэннi" М. Забалоцкага. Усе гэтыя паэты iмкнулiся як найглыбей пранiкнуць у прыроду свету, бесперапыннае быццё, якое ўсё, ад пачатку да канца, падпарадкавана унiверсальнаму закону вечнага змянення. У "Метамарфозах" Авiдзiя чытаем:

в мнрс Вечно туда н сюда; но сумма вссго — постоянна. Мы полагать не должны, что длнтельно чтолнбо может В внде одном пребывать... 7

Пераклад С. Шарвiнскага

"Метамарфозы раслiн", "Метамарфозы жывёл"),

У творы беларускага паэта адчуваецца гэтая даўняя традыцыя еўрапейскай паэзii, i ён не звужае яе агульначалавечых даляглядаў: перамога над фашызмам — гэта вялiкая перамога чалавецтва, прыроды, жыцця (бо жыццё — гэта таксама сiлы прыроды). Светаадчуванне лiрычнага героя поўнiцца радасцю Перамогi. А побач у гэтым жа творы развiваецца другая тэма — тэма ўдзячнасцi тым, "хто не змог прыйсцi з вайны, хто пераможны гэты май прадбачыў, каму мы абавязаны "мiрным бляскам зялёных рос"...

Крытык Р. Бярозкiн, якi шмат пiсаў пра паэзiю А. Русецкага, назваў гэты твор адным "з найбольш важкiх i ёмiстых, найбольш прасторных гучаннем i сэнсам увасабленняў Перамогi ў нашай паэзii"8.

"Другi пачатак", якая выклiкала ажыўленую дыскусiю. Р. Бярозкiн змясцiў у газеце "Лiтаратура i мастацтва" адкрыты лiст да аўтара пад назвай "Чалавек i яго справа"9. Некаторыя ўдзельнiкi дыскусii адзначалi "неадпаведнасць задумы i формы яе ўвасаблення", тое, што, маўляў, "разважлiвасць у паэме пераважае над пачуццём".

Думаецца, аднак, што гэта былi ўсё ж такi болыхiменш прыватныя заўвагi. Галоўнае заключалася ў налёце iлюстрацыйнасцi, непраяўленасцi аўтарскай пазiцыi, адсутнасцi актыўнага пошуку. Зрэшты, такiх твораў было тады даволi шмат. Аўтары iмкнулiся паказаць чалавека i яго дзейнасць неяк звужана, праз прызму асобных праблем, больш за ўсё вытворчых — у дадзеным выпадку гаворка iшла пра будаўнiцтва моста. Пры гэтым, на жаль, iм часта не ставала роздуму, уважлiвага погляду на чалавека, раскрыцця яго асобы, месца ў гiстарычным развiццi.

Новы этап у творчасцi паэта намецiўся ў канцы 50 — пачатку 60х гадоў. Ён супаў з дабратворнымi зменамi ва ўсёй беларускай лiтаратуры, якая ў гэты час значна пашырыла свае пазнавальныя i чалавеказнаўчыя абсягi. Чалавек паступова перамяшчаўся ў цэнтр пiсьменнiцкай увагi, што вяло да ўдакладнення канцэптуальнай асновы твораў, сцвярджаемай у iх "формулы быцця"... Гэтыя змены адбiлiся i ў шэрагу вершаў А. Русецкага — "Лiвень" (1960), "Дзе араў я i сеяў...", "Муза ў белым халаце", "Адкрыццё", "Нейтрына" (усе — 1965) — яны адлюстравалi ўсебаковае пашырэнне мастакоўскага свету. Паэт ставiць перад сабой задачу рассунуць гэты свет ў прасторы i часе. Дзеля гэтага ён, скажам, пераносiцца ўспамiнамi ў краiну дзяцiнства, "за трыццаць год назад", калi разам з дружбакамiравеснiкамi, усiм пiянератрадам, садзiлi дрэўцы, далi жыццё цэламу бору, якi сёння, на ўцеху паэту, шапацiць сваiмi густымi кронамi, напамiнаючы сяброў маладосцi, пакаленне 20х гадоў, на долю якога выпала i пасадзiць бор, i "ўсталяваць жыццё зямлi":

"

"Бар"

Яшчэ ў юнацтве, што прайшло на вясковым улоннi, А. Русецкi адчуў вялiкае значэнне навуковых ведаў, карысць навукi для чалавека. Цяпер ён зноў уважлiва ўглядаецца ў гэты саюз чалавека i навукi. Сусветная лiтаратура ведае такую з'яву, як "натурфiласофская паэзiя". Яе асновы заклаў яшчэ Лукрэцый — дастаткова ўспомнiць яго паэму "Аб прыродзе рэчаў". У ёй аўтар сцвярджае, што ўсе iснуючыя на свеце рэчы, пры ўсёй уласцiвай iм шматстайнасцi, з'яднаныя сваёй прыродай. Адзiнства i шматстайнасць — аснова свету. Лукрэцый вучыў давяраць прыродзе i любiць яе як улонне чалавечага бытавання на зямлi.

"натурфiласофскай паэзii" дажылi да нашага часу. У 60я гады яе водгукi i ўзоры знаходзiм i ў А. Русецкага, якi зблiжае навуковадаследчую лабараторыю прыродазнаўцы з паэтычнай. Пра гэта iдзе гаворка ў вершы "Муза ў белым халаце":

лабарантка мая.

Я асуджаны бачыць, бы вокам рэнтгена,

нават рэбры красы.

Не бянтэжыць i гэтым мянс прафесiя:

там, дзе зрок ламае сваё вастрыё,

мне б адкрыць новы край

паэзiя!

"Адкрыццё" (1965):

Нядаўна,

з майго пальца ўзяўшы кроў

адзнаку нашай крэўнасцi знайшоў:

здаўна з зялёным другам

У чым бачыць паэт рысы "сваяцтва" чалавечай крывi i хларафiла?

Пафас паэтычнага адкрыцця, заўважце, уплывае на гучанне верша, мяняе яго рытмiку i iнтанацыю, "збiрае" яго, пераадольваючы празаiчную адвольнасць. Шукаючы роднасць дрэва i чалавека на, калi можна так сказаць, бiяхiмiчным (другая спецыяльнасць А. Русецкага) узроўнi, паэт выходзiць на шырокiя сацыяльнагуманiстычныя абагульненнi. Яго цiкавасць перш за ўсё фiласофiя самога факта:

Нiбы сцягi, мне дрэвы агнявыя шумяць аб нашай крэўнасцi лiсцём... Мы ўсе — чырвоныя, i, як стыхiя, мы нсадольныя, бо мы — жыццё!

Чалавек — частка прыроды, — сведчыць фiласофская навука. Паэт даводзiць гэта сваiмi, мастацкiмi сродкамi пазнання жыцця, услаўляючы сiлу i розум чалавека, яго скiраванасць у будучыню. Фармiруючы свой стыль, аўтар шырока выкарыстоўвае навуковатэхнiчную лексiку, не баiцца наблiжэння да "прозы". Аднак яго духоўны вопыт звязаны не толькi з камернай прасторай навуковых лабараторый, а галоўным чынам набыты ў шырокiм свеце жыцця, што значна павышае цiкавасць да яго паэтычных адкрыццяў.

"Другiм пачаткам". Гаворка iдзе пра "Яго Вялiкасць" (1964), "Маналог зямлi" (1969), "Поле жыцця" (1974) i iншыя эпiчныя рэчы. Чалавечыя характары падаюцца тут узбуйнена, у цесных сувязях з жыццём — гiсторыяй, сучаснасцю i будучыняй (героi iх непакояцца i пра будучыню, якая вырастае з дня сённяшняга). Формула быцця для iх абавязкова ўключае пачуццё адказнасцi.

на грамадскiх падзеях, у вырашэннi якiх было закладзена вырашэнне асабiстых лёсаў. Цяпер тут на першы, у многiм вызначальны план выходзiць асоба. Падзейны бок у паэме разгортваецца часцей за ўсё з пазiцый асобы, якая шукае i знаходзiць сваё месца ў свеце, у гiсторыi, калiзii якой раскрываюцца праз унутраны стан чалавека. У гэтым плане "паэмны" вопыт А. Русецкага вельмi цiкавы. Далёкай папярэднiцай "Яго Вялiкасцi" можна лiчыць кароткую паэму "Вецер XX стагоддзя" (напiсаную ў сярэдзiне 50х гадоў) з уласцiвым для яе шырокафарматным i дынамiчным поглядам на сацыяльную гiсторыю XX ст. Аднак агульнае ў ёй яшчэ бярэ верх над iндывiдуальным, асабiстым.

Над паэмай "Яго Вялiкасць" аўтар працаваў у пачатку 60х гадоў, свядома вылучыўшы на першы план лiрычнае "я", асабовы пачатак, i гэта было наватарствам. М. Стральцоў, аналiзуючы "Яго Вялiкасць" (рэцэнзiя называлася "Лiрыка заваёўвае паэму"), адзначаў, што "паэт амаль цалкам адмовiўся ад плана эпiчнага i ягоная паэма задумана i ўспрымаецца як споведзь, як страсны, з'яднаны толькi логiкай пачуцця i думкi маналог". I ўсё ж такi эпiчны план (як мэта) быў неабходны паэту, таму што ён выходзiў на шырокiя пытаннi светапогляднага характару. "Лiрычнае разгортванне" дапамагае яму дасягнуць менавiта эпiчнага эфекту. З гэтага пункту гледжання можна гаварыць пра лiрызацыю эпасу i эпiзацыю лiрыкi. Эпас i лiрыка — як два магутныя ўнутраныя струменi — жывяць паэму А. Русецкага, якi не адмаўляецца нi ад пластыкi, нi ад рэчыўнасцi свайго стылю, што, безумоўна, узмацняе мастацкую пераканальнасць твора.

"Яго Вялiкасць" — твор аўтабiяграфiчны. Рысы бiяграфii аўтара ўгадваюцца ў самых першых радках, дзе iдзе гаворка пра мора, да якога паэт некалi ў вайну дайшоў з баямi, а цяпер вось, з iншай нагоды, вярнуўся зноў.

мiж намi —

Іду, каб мiгцела ты

Далей — свайго, перажытага — яшчэ больш. Горача i страсна расказвае аўтар пра маладосць — сваю i свайго пакалення, — якая супала з маладосцю ўсёй краiны, што будавала новы лад. У глухiм мястэчку разгортваюцца не абыякiя падзеi: "ударыў пiянерскi барабан", пачала працаваць камсамольская ячэйка, на месцы былога маёнтка арганiзавалася "Парыжская камуна". Словам, "па полi Рэвалюцыя iшла ў дваццаць хвальплугоў", "кожны ўпершыню адчуў сябе часцiнаю агульнай долi". Праз векавечнае, здзiрванелае прабiваюцца парасткi новага, вырастае сам чалавек, усё больш усведамляючы сваё сапраўднае месца на зямлi. У "Яго Вялiкасцi", як i ў iншых паэмах Русецкага, г'алоўнае месца займае асоба сацыяльнаактыўная i мэтанакiраваная — беларус, народжаны векапомнымi падзеямi пачатку XX ст. Сярод гэтых падзей i тая, якую потым назавуць Вялiкай Кастрычнiцкай сацыялiстычнай рэвалюцыяй i якая мела, безумоўна, вялiкае значэнне для лёсу Беларусi i беларускага народа. Мы не думаем, што паэт перабольшвае гэтае значэнне, — хiба толькi залiшне выпукляе яго, не згадваючы пра iншыя падзеi агульнага працэсу нацыянальнага Адраджэння, нацыянальнай гiсторыi.

Гэтая паэма — прыкметная вяха ў творчай эвалюцыi А. Русецкага як паэтаэпiка i фiлосафа, якi жадае як найглыбей спасцiгнуць суадносiны памiж чалавекам i яго часам. Ужо з самых першых радкоў аўтар арыентуецца на вельмi асабiстае, амаль iнтымнае, сэрцам адчутае ўспрыманне гiсторыi. Гiсторыя, мора, вечнасць, жыццё — гэтыя i iншыя вобразы i паняццi iснуюць у паэме ў асабовым успрыняццi аўтара. Скажам, як не ўспомнiць — у сувязi з морам — камдыва, якi, памiраючы, каб суцiшыць смагу, прасiў "пеннага... балтыйскага... хоць бiклагу".

Безлiч сувязей iснуе памiж чалавекам i аб'ектыўным светам, у якiм ён жыве. Паэт iмкнецца разгледзець гэтыя сувязi ў глабальнарэтраспектыўным плане. Яму ўвогуле надзвычай уласцiва звяртацца да "першавытокаў" жыцця, разглядаць яго не толькi на сацыяльным, але i нават на бiялагiчным узроўнi. Так, мора ўяўляецца яму калыскай жыцця. Гэту навуковую iсцiну ён разумее паэтычна: "бушуе ў крывi людзей дагэтуль марская сiла". Паэт пачынае ад пачатку. Аднак у iмя гiстарызму ён пазбягае хранiкальнасцi. Думка пульсуе свабоднымi асацыяцыямi. Шырокiмi вобразнымi мазкамi ўзнаўляе ён гiсторыю ачалавечвання чалавека, цяжкi працэс яго самапазнання, сцвярджэння на зямлi велiчных маральных iдэалаў. Чаргуюцца планы. Памяць ажыўляе эпiзоды дзяцiнства, якое прыйшлося на 20я гады, калi сялянская Беларусь узнiмалася да новага жыцця. У раскаваных смелых вобразах ён раскрывае паэзiю таго даўняга — эпiчнага, так сказаць, — светаўспрыняцця селянiна.

Мой лёгкi сон трымцсў, злятаў, як пух, калi зямля ўздыхала ў сне, пад вухам; тады гадзiны ночы мерным рухам мне вызначаў нябесны зорны круг над лесам, лугам. Паэт прыняў у сваю душу i "працадзiў" праз яе мноства чалавечых лёсаў. Паэтычны пафас "Яго Вялiкасцi" — пераадоленне супярэчнасцi памiж адзiнкавым i супольным, сiнтэз асобнага i агульнага, часовага i вечнага. Узмежжа 60—70х гадоў — плённы перыяд А. Русецкага. У 1967 г. выйшаў зборнiк вершаў "Служба святла", а ў 1971 — "Зямля гаворыць зорам". Аўтар, iмкнучыся не адстаць ад часу, углядаецца ў новае, што характарызуе чалавечую дзейнасць на ўсiх яе ўзроўнях, падмячае нават дэталi. "Касi, каса, пакуль раса..." — спяваецца ў песнi. Песня засталася, а касы... няма.

стрыжэ машынка ля прысад.


"Касi, каса", а побач у тым жа зборнiку "Зямля гаворыць зорам" знаходзiм "праблемны" верш "Тэхнасфера" — вельмi характэрны для А. Русецкага. У iм iдзе гаворка пра "тэхнасферу" — свет "другой прыроды", дзiва, створанае рукамi i розумам чалавека:

з зямной абалонкi вады,

з абалонкi найтоннай жыцця,

з глебы шэрай,

i цемры нiцых звяроў,

прарасла тэхнасфера.

Празаiзацыя радка не знiжае важкасцi i iстотнасцi паэтычнага маўлення. Гэта было напiсана ў канцы 60х гадоў, але вобраз "тэхнасферы" ўражвае i захоўвае свой сэнс i ўздзеянне на чытача i зараз:

Яна сёння хвастатыя сцеле дымы, уключае штодзень поўнай моцы маторы, рэактыўныя коцiць надхмар'ем грамы, множыць нашы дамы, пранiкас ў дамы праз каменныя поры.

тэхнасферы сягае Зямлi арэол

зiрнулi адтуль,

Пройдзе, аднак, час, i захаплення стане менш — паэт зверне ўвагу на выдаткi "тэхнасфернага" прагрэсу, i ў яго сэрцы паселiцца трывога, страх за лёс "айкумены".

Удзельнiк адной з дыскусiй — Б. Кузняцоў — у артыкуле "Паэтыка меганавукi", думаецца, меў падставы сказаць, што "свет мастацкай лiтаратуры — гэта свет вобразаў i эмоцый. Але цяпер адбываецца значнае зблiжэнне вобразаў з лагiчнымi i матэматычнымi паняццямi i зблiжэнне эмоцый з iнтэлектам. Свайго роду iнтэлектуалiзацыя эмоцый i эмацыяналiзацыя iнтэлекту". Русецкi якраз i iмкнецца адкрыць лiрыку "фiзiкi", аднак яго паэзiя не перастае быць "светам вобразаў i эмоцый". Гэта — аснова, якая не перашкаджае таму, што верш вядзе думка. Фiласофскаiнтэлектуальная паэзiя А. Русецкага мае свае — лiрычныя (думкаперажыванне) — аргументы i доказы, якiя грунтуюцца на глыбiнных пластах чалавечага вопыту.

Ён iзноў звяртаецца да жанру паэмы. "Маналог Зямлi" — працяг "Яго вялiкасцi". Яны пабудаваны на адной светапогляднай аснове, роднасныя паводле праблематыкi i стылю. Раскрыццё сацыяльнагiстарычных заканамернасцей быцця спалучаецца ў iх з улiкам прыроднабiялагiчнага пачатку. Паэта прыцягвае свет i сусвет з iх таямнiцамi. Ён шукае паэзiю не толькi ў лабараторыi, але i ў фактах навуковага разумення сусвету, заканамернасцей яго iснавання, звязанага з маральнай прыродай чалавека. Аўтар даследуе не толькi свет сапраўднага, але i свет магчымага. Ён уводзiць элементы драматызацыi. У "Маналогу Зямлi" сцвярджаецца адказнасць чалавека за сацыяльны i навуковы прагрэс, за памнажэнне ўсяго прыгожага на планеце.

"Маналог Зямлi" пачынаецца шырокiм уступам — сцэнай аўтадафэ, пры дапамозе якога чорнасутаннае сярэднявечча намагалася спынiць навуковы прагрэс. Шугае полымя кастра, гарыць ерэтык. Аднак — даводзiць аўтар — касцёр бяссiльны перад дапытлiвасцю чалавечай думкi, скiраванай на пазнанне невядомага.

Магчымасцi навуковатэхнiчнага прагрэсу неабмежаваныя. А чалавек — якiм быць яму?

У "Маналогу Зямлi" аутар спрабуе эстэтычна i маральна асэнсаваць вядомую гiпотэзу аб тым, што мы не адны ў сусвеце.

Ля цiхай зоркi Таў Кiта

плывс планета цёплаю арбiтай.

Гiпотэза гэта, нядома, спрэчная. Але тое, што спрэчна ў навуцы, у паэзii можа ствараць грунт для цiкавых i агульназначных вобразаў. Калi дапусцiць, што нсдзе iснуе падобная нашай цывiлiзацыя, то трэба быць гатовымi да кантакту з яе прадстаўнiкамi. Вучоныя нават выiiайiплi для гэтага мову — лiнкос. "Адзiнымi законамi ў прасторы iснусм мы i зормы сад нябёс; Зямля, ты загаворыш, ты загаворыш моваю лiнкос". Пра што ж, аднак, маглi расказаць зямляне сабс падобным, калi б, уявiм, такiя раптам знайшлiся ў неабмежаваных прасторах сусвету?

I вось тут якраз пачынаецца спрэчка нашых сучаснiкаў — Паэта i Акадэмiка. Акадэмiк прапануе:

Дайце твор!

Касмiчнае i зямное, агульнае i адзiнкавае, праўда веку i праўда чалавечага жыцця — вось абсягi iх спрэчкi.

"мегасвету" яны маглi занядбаць "мiкрасвет" асобнага чалавека. Дзеля касмiчных абстракцый яны гатовы былi ахвяраваць канкрэтным чалавекам. Акадэмiк — у iмя абагульненай навуковай iсцiны — схiльны, як i яны, iгнараваць адзiнкавае i асаблiвае.

Акадэмiк пярэчыць:

А iсцiну ж мы страцiм,

бо на свет

Палемiка ўзмацняецца. Паэт даводзiць, што "зямнога ў сэрцы кожнага замнога". Ён таксама iмкнецца асэнсаваць быццё ў яго шырокiх сацыяльнагiстарычных, прыродных каардынатах, але не толькi не страчвае цiкавасцi да асаблiвага, а лiчыць яго — "гармонiю зары, i пах зямны, i бляск расы зялёнай, харал жыцця, гучанне галасоў, i радасць, сум" — надзвычай вартым увагi. "Маналог Зямлi" — не "падарожжа ў мiнулае", аднак, думаючы пра сучаснае, чалавек у Русецкага не можа выкiнуць з памяцi "апалены край партызанскi лясны, у ляманце досвiтак, чорнае войска"...

Дагэтуль галосiць праз яву i сны у пуню загнаная родная вёска.

героя. Паэт не можа абмiнуць вострых экалагiчных праблем:

Тлумна, прагна сваё мы будуем жыццё, аж трасецца зялёная наша радзiма.

Словам, пра якiя б высокiя матэрыi нi гаварыў А. Русецкi, ён не быў бы паэтам сучаснасцi, калi б не спускаўся з нябёсаў на зямлю, калi б не хваляваўся за лёс духоўных каштоўнасцей чалавека. Ён упарта даводзiць, што будучыня Зямлi, будучыня чала

вецтва, для якога яна толькi "калыска", — у руках чалавека. Яна залежыць ад яго разумнасцi, духоўнасцi, маралi.

Так спалучаюцца iсцiны, вялiкая i малая, апладняючы адна другую, што адбiваецца i на паэтыцы. А. Русецкаму патрэбна форма, якая дазволiла б на шырокiм фiласофскiм грунце асэнсаваць i канкрэтную гiсторыю, i чалавечае быццё, i сябе ў гэтай гiсторыi, у гэтым быццi. Паэма становiцца, можна сказаць, улюбёным жанрам А. Русецкага.

"Поле жыцця" i "Поклiч" — увайшлi ў зборнiк "Позiрк" (1977). Гэты зборнiк, як i наступны — "Крокi сэрца" (1980), — у цэлым нельга аднесцi да найбольш значных дасягненняў аўтара — пiсалiся вершы як бы па iнерцыi, уласцiвай усёй тагачаснай паэзii, якая перажывала тады нешта накшталт стагнацыi. Праўда, асобныя творы спынялi ўвагу ўжо i тады. Цiкавы, напрыклад, у фiласофскiм плане верш "Язычнiк" (1979), у якiм аўтар згадвае далёкага продка ("прашчура") з яго жаданнем "займець праўдзiвейшага бога":

Каля Дняпра знайшоўшы пснь ад зломленай асiны шэрай, i першы дзень i пяты дзень ён працаваў разцом, сякерай.

I майстра ўкленчыў перад iм, пасля прынёс карэц з вадою i хлеб на ручнiку льняным, а бог сустрэў ухмылкай тою ж.

I апантаны чалавек, ужо ачмураны, тым часам нажом далонь сабе рассек, крывёю богу вусны мазаць...

Верш дастаткова неадназначны па свайму зместу (неадназначнасць — адна з адзнак паэзii), i тлумачыць яго можна ў розных плоскасцях. Але як бы там нi было, у iм закранаецца праблема дваiстасцi чалавека: з аднаго боку, ён, як вядома, iстота духоўная, з другога — сын неабдымнага свету прыроды. Прырода — адна з скразных тэм у Русецкага. У 60я гады, у вершы "Адкрыццё", пра якi ўжо iшла размова вышэй, усхваляваны аўтар пiсаў аб сваiм "сваяцтве" з шматстайным светам прыроды, пра што нагадаў яму чырвоны колер чалавечай крывi i агнявыя барвы асенняй лiстоты. Аднак, будучы сынам прыроды, чалавек адпаведна з'яўляецца i носьбiтам усiх яе ўнутраных уласцiвасцей i, калi гэтак можна сказаць, недахопаў. Гаворка iдзе перш за ўсё пра так званыя субстанцыянальныя сiлы "сусветнага зла", якiя стоены як у навакольным асяроддзi, так i ва ўнутранай, бiялагiчнай прыродзе чалавека. Што такое прырода? Прырода, сцвярджаюць фiлосафы, гэта жыццё прыроды. Яна сама па сабе не можа быць нi злой, нi добрай, але судакрананне з ёю, пачуццё яднання могуць выклiкаць у чалавеку вельмi пэўныя эмоцыi — злыя альбо добрыя. Злыя — гэта "цёмныя" iнстынкты, жорсткасць, звярынае супернiцтва, iмкненне да ўлады, i паэту цяжка адмовiць у паслядоўнасцi — ён мае рацыю: чалавек i сёння ў многiм застаецца "язычнiкам", якi дзеля самасцвярджэння ўласнага "я" часта ставiць на першае месца ўладнасць, жорсткасць, агрэсiўнасць, падпарадкавальнасць з боку iiппых. Магчыма, пра гэта i хацеў сказаць аўтар "Язычнiка".

Разам з вершамi ў зборнiку, крыху асабняком, стаялi дзве паэмы — "Поле жыцця" i "Поклiч". Аўтар выкарыстаў магчымасцi гэтага шырокафарматнага жанру, каб i на гэты раз заглыбiцца ў маральнае быццё сучаснiка, свет яго духоўнай дзейнасцi — вось што асаблiва цiкавiць паэта.

"Поле жыцця" — на спецыяльнасцi ўрачветэрынар. Звычайны, радавы, як кажуць, чалавек. У нечым ён нават супрацьстаiць героям папярэднiх паэм. Аднак бiяграфiя яго таксама гiстарычна вельмi насычана.

Антон Маевiч — жывая гiсторыя беларускай калгаснай вёскi, яе сумленне. Ён добра памятае i пару калектывiзацыi, цяжкiя ваенныя i пасляваенныя гады. Пры заканчэннi ветэрынарнага iнстытута яму прапанавалi застацца на кафедры. Аднак маладога спецыялiста пацягнула ў родны раён. Паэт i на гэты раз ужывае прыём рэтраспекцыi ("Збiрайся з думкамi, едзем назад на тваiм канi"), каб паказаць выразную лiнiю працоўнай бiяграфii свайго героя i этапы калгаснага будаўнiцтва — паказаць, як яно ўсё было. "Поле жыцця" ўвабрала ў сябе мноства жыццёвых фактаў, змацаваных агульнай фiласофскапублiцыстычнай думкай аб прызначэннi i сэнсе чалавечага жыцця.

У паэме адчуваюцца i купалаўскiя матывы, аднак асэнсоўваюцца яны на сучаснай аснове.

Сыходзiш, вёска, сыходзiш

з калодзежам,

Сыходзiш, вёска,

сыходзiш

паволi ў нябыт з даўнiной

i новай ужо, за стагоддзi,

цяпер паўстаеш красой.

i мурам,

вiтрынай шырокага шкла,

ад сонца

электрасвятла.

Своеасаблiвасць жыцця, аднак, у тым, што яно, як кажуць, без праблем не бывае — нават у лепшыя яго перыяды. Вось з гэтага пункту погляду не ўсё "поле жыцця" ў паэме выглядае апрацаваным. Асоба сучаснага чалавека паказана ў ёй досыць аднабакова. Але i тут — у гэтым творы — герой таксама задае сабе пытанне: "Што змог i што спраўдзiў?" Бо ён адчувае сваю адказнасць — адказнасць гаспадара зямлi, чалавека дзяржаўнага мыслення. Пераважна на гэтым высокiм пачуццi якраз i будуецца канцэпцыя чалавека ў творчасцi А. Русецкага.

"каб нiхто не быў забыты", як гучаў адзiн з iдэалагiчных лозунгаў. Другая паэма зборнiка — "Поклiч" — вяртае нас у часы Айчыннай вайны, калi быў заняты фашыстамi Мiнск i сумленныя патрыёты аказвалi супрацiў ворагу. Пра такiх патрыётаў — падпольшчыкаў Лiлю i Аляксея якраз i iдзе гаворка ў паэме. Яны здабывалi разведзвесткi i перадавалi iх партызанам, але былi схоплены фашыстамi. Аўтар раскрыў яшчэ адну старонку вайны, яшчэ раз напомнiў пра подзвiг гераiчных патрыётаў. За гэта яму можна сказаць дзякуй, але, на жаль, значнага твора ў яго ўсё ж такi не атрымалася.

У iдэйнамастацкiх адносiнах "Поклiч" не змяшчае ў сабе нiчога новага, паўтараючы па сутнасцi ўжо вядомае. Паэме не стае шырокага лiраэпiчнага дыхання i належнага зместу.

Перабудовачны працэс 80х гадоў закрануў творчае развiццё ўсiх пiсьменнiкаў, у тым лiку i А. Русецкага. Многiя кiнулiся ў публiцыстыку i дакументалiстыку, пачалi пiсаць успамiны, публiкавалiся дзённiкi, запiскi, нататкi. А. Русецкi працягваў працу ў традыцыйным для сябе рэчышчы. Пiсаў вершы, паэмы. У 1987 г. убачыла свет яго "кнiга паэзii" пад назвай "Хвала жыццю", даволi шматстайная паводле свайго зместу. На ўвесь голас загаварыла ў ёй памяць сэрца — "Я — мужыцкi сын...", "Песнi", "Урок бiяграфii" (усе — 1985), "З юнацкага дзённiка" (1986), рознымi прыкметамi выявiла сябе сучаснасць — "Плённая пасрэднасць" (1982), "Бярэмся ранкам за гантэлi..." (1983), "Пасланнс спакойным паэтам" (1982), "З'яднаем думкi й рукi"...(1984). Узаемаадносiны чалавека i прыроды, змаганне за мiр на зямлi, так званыя "вечныя тэмы" — усё гэта паранейшаму нязменна хвалюе аўтара, актывiзуе яго паэтычную думку i пошук. I зноў яго цiкавiць "натурфiласофiя", лёс навуковых адкрыццяў, прырода i чалавек. Тэмы высокiя, рамантычныя, аднак А. Русецкi не адрываецца ад зямлi, нават калi iмкнецца — у традыцыйным рэчышчы сваёй творчасцi — спасцiгнуць паэтычны змест навуковых ведаў i законаў. У вершы "Праметэй", якi мае падзагаловак "паводле К. Цiмiразева", таксама выкарыстаны ў пэўным сэнсе навуковы сюжэт. Аўтар адштурхоўваецца ад старажытпай лсгенды аб Праметэi, якi ўкраў у багоў нябесны агонь. Да гэтага часу людзi i ўся прырода карыстаюцца яго агнём.

Жменя промняў густых, пяцярнёю змахнутая з неба, на зялёнай зямлi адкладзецца рупна ў запас кольцам дрэва, арэхам i збожжам янтарным для хлеба — адбываецца дзiўнае дзiва пры нае, вакол нас.

"Праметэй (1984)

Паэт пераасэнсоўвае мiф, адкрываючы ў iм спрадвечны i вечна актуальны сэнс. Пры гэтым ён паранейшаму не iгнаруе музычныя i пластычныя магчымасцi верша, але яшчэ больш паслядоўна выяўляе схiльнасць да "лагiзаванасцi" пiсьма, рацыяналiстычнасцi, i гэтая акалiчнасць паранейшаму ўплывае на iндывiдуальны стыль.

Найболып значны твор кнiгi "Хвала жыццю" — паэма "Айкумена" (1981), у якой робiцца спроба глабальнага асэнсавання падзей у сённяшнiм свеце. Крытыкi адзначалi, што асэнсаванне тэмы "прырода i чалавек", "прырода i культура", "прырода i тэхнiка", iмкненне адшукаць паэзiю ў навуковых лабараторыях, законах, фактах — даўнiя рысы мастакоўскай iндывiдуальнасцi

аўтара. У паэме "Айкумена" ён пайшоў далей. Ен ужо не захапляецца дасягненнямi "тэхнасферы", як гэта было ў аднайменным вершы (зборнiк "Зямля гаворыць зорам" — 1971), — яе выдаткi насцярожваюць:

Нядаўна гiмнам здаваўся мне шматтрубны дым iндустрыi нашай, цяпер глядзiм, каб снег не чарнеў, не чэзлi кветкi ў жалобе сажы.

Якi ж лёс чакае чалавека ў абдымках створанай iм тэхнасферы? Паэт пакуль што не дае выразнага адказу на гэтае пытанне, але ў душу закрадваецца трывога. Чалавек i яго шматстайная актыўнасць становяцца галоўным прадметам яго роздуму. Само паняцце "айкумена" азначае, як тлумачыць аўтар, "сукупнасць заселеных людзьмi тэрыторый зямнога шара". Гэта — улоннс, калыска чалавечага iснавання. Часы памянялiся, i сама "айкумена" апынулася пад пагрозай экалагiчнай катастрофы. Аўтар звяртаецца да чалавечага розуму i сумлення, iмкнецца паказаць трагiзм свету, пагрозу супрацьстаяння дзвюх сацыяльных сiстэм — капiталiзму i сацыялiзму.

Разам з тым ён усiм зычыць мiру i дабрынi. Заключныя радкi твора напiсаны на шырокiм i натуральным паэтычным дыхлннi:

Мiр табе бясконцы, Айкумена, мiр тваiм сялiбам, працы — мiр!

"Айкумена" завершана яшчэ да перабудовы у 1981 г. З пазiцый сённяшняга дня ўжо нельга не бачыць, ппо iеттным недахопам яе з'яўляецца некаторая псiхалагiчная абстрактнасць. Інакш кажучы, лiрычная мадэль чалавека — жыхарл "лйкумены" i носьбiта сучаснага светаадчування выглядас ў ёii длстаткова расплывiстай i няпэўнай. У паэме па сутнасцi лдсутпiчае праблематыка, якая сваiм iдэйнамастацкiм зместлм плдказвала б людзям, як вучыцца жыць разам, як быць грамадзянамi свету. Адсюль праявы iнфляцыi i жанру, i слова, лдчужэнне набытага майстэрства ад душы паэта, дэкларатыўнасць. Новая паэтычная кнiга "На зломе лёсу" выйшла ў 1995 г. З ёю ў яго творчасць прыходзiць новае нымярэпне жыцця, маральна больш глыбокае i паслядоўнае. Уiлядлючыся ў старонкi нашай гiсторыi, паэт асуджае духоўнае рл (бурэшiе чалавечнага ў чалавеку, што мела месца ў мiнулым (i пс толькi ў мiнулым) падаўленне ў iм пачуцця нацыянальнай годнасцi i адказнасцi. Узнiкае i пачуццё ўласнай вiны:

Запозна выкрываецца мана,

няўжо ж у гэтым i мая вiна,

з вядомага ўсiм выраю

з душою i даверлiвай i шчыраю?

"Выкрываецца мана"


Паэзiя А. Русецкага 90х гадоў пазначана роздумам, яна спалучае ў сабе фiласофскаiнтэлектуальны i публiцыстычны пачаткi:

Зямля мая — знямелы палiгон асiмiляцыi,

мелiярацыi

i радыяцыi, дурной чыноўнапашахонскай працы. нарэшце ўдарыла ў набатны звон, у звон нмбёс. Бi ў звон, бi ў :звон!м

"Бi ў звон!"

Гэтыя радкi (нягледзячы на тое, што тады многiя, не адзiн Русецкi, бiлi ў звон) сведчылi, што паэт захаваў грамадзянскi тэмперамент i чуйнасць, здольнасць на далейшае творчае развiццё.

Разглядаючы здабыткi аднаго з сваiх сяброўпаэтаў, А. Русецкi прыйшоў да наступнага, вельмi iстотнага абагульнення: "Адну кнiгу — кнiгу лiрычнай паэзii — паэт пiша на працягу ўсяго жыцця. Яна — дакумент яго лёсу i часу". Думка слушная, яе пацвердзiў i зборнiк "На зломе лёсу", у якiм адлюстраваўся шматгранны характар паэта з уласцiвым для яго ўдумлiва фiласафiчным стаўленнем да жыцця, глыбокай памяццю, шырокiм поглядам на свет. I зусiм не выпадкова спецыялiсты сцвярджалi, што яго паэзiя паранейшаму найбольш звязана з развiццём iнтэлектуальна заглыбленага стылю, у якiм узмацняецца аналiтычны пачатак:

... шукае навука, дзе ўзяць,

спяваў ёй нядаўна асанну, алс мушу Мальтуза слухаць

спакойна, з пашанай.

"Запавет"

жыццёвага вопыту паэта, яго ўдзелу ў падзеях другой сусветнай вайны на Далёкiм Усходзе, знайшла ўвасабленне ў паэме "Насустрач лёсу" (1989), у якой выразна акрэслiваецца маральнае аблiчча чалавекапераможцы — удзельнiка тых падзей. Фармiраванне яго асобы, iдэйных перакананняў падаецца тут часцей за ўсё ў рэтраспектыўным плане. Аўтар намагаецца паказаць тыя сацыяльнагiстарычныя каштоўнасцi, на якiя абапiраецца яго духоўны свет.

У паэме "Насустрач лёсу" таксама праявiлiся асаблiвасцi таленту паэта i не толькi iнтэлектуалiзм, але i лiрызм i лублiцыстычнасць, iнтымнасць асабовых iнтанацый i фiласофская шырыня гуманiстычных даляглядаў. Твор цiкавы сваiм пазнавальным планам, знiтаванасцю чалавечых лёсаў з маштабнымi падзеямi XX ст.

Такiм чынам, створанае А. Русецкiм — несумненна каштоўная i эстэтычна значная старонка беларускай паэзii, якая ў наш час узнялася да шырокiх агульнаеўрапейскiх даляглядаў, закрануўшы свет чалавечай асобы i iстотныя аспекты агульначалавечай сацыяльнафiласофскай, iнтэлектуальнай праблематыкi. Яго фiласафiчнасць заўсёды несла i нясе ў сабе актыўны стваральны пачатак. Ён часта звяртаецца да так званых "вечных тэм", але кожны раз iмкнецца павярнуць iх пановаму. Колькi напiсана пра месяц, а ў Русецкага ён — сучасны!

Ну што за мссяц, што за ясны лунае песняю ў стагоддзях, блiшчыць, нiбыта недасяжны, а людзi ў буцах па iм ходзяць.

Гэта зайздросная рыса — весцi бясконцы дыялог са светам, удзельнiчаць у стварэннi новай мастацкай свядомасцi, новых традыцый у адносiнах людзей да прыроды i да самiх сябе. У гэтым i мiсiя паэзii, якая нашмат пашырае нашы жьтццёвыя дыяпазоны бачання i мыслення.


паэт русецкi лiтаратура лiрызм

1. Уводзiны ў лiтаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд. М. А. Лазарука.– 2е выд., дапр. i дап.– Мн., 1991.

2. Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя Мн.: Бел. навука, 2002. 928 с.