Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Шолохов (sholohov.lit-info.ru)

   

Асаблівасці літаратурнага творы

Асаблiвасцi лiтаратурнага творы

Асаблiвасцi лiтаратурнага творы

Змест

1. Агульнае паняцце аб мастацкiм творы i асаблiвасцях яго складу. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка

1. 1 Агульнае паняцце аб мастацкiм творы i асаблiвасцях яго складу

2. Кампаненты-складнiкi ўласна змястоўнага пласту твора

2. 1 Тэма, праблема, iдэя

2. 2 Пафас, яго разнавiднасцi

2. 3 Канфлiкт

Спiс выкарыстаных крынiц

лiтаратурны твор мастацкiй

1. Агульнае паняцце аб мастацкiм творы i асаблiвасцях яго складу. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка

1. 1 Агульнае паняцце аб мастацкiм творы i асаблiвасцях яго складу

даследавання.

Сучаснае тэарэтычнае лiтаратуразнаўства побач з уласна творам як цэласнай i завершанай лiтаратурнай адзiнкай, што выступае ў якасцi асноўнага аб’екту навуковага даследавання, вылучае таксама ў гэтым цi блiзкiм плане цыкл i фрагмент.

Пад лiтаратурным цыклам (ад ст. -грэч. kýklos – круг, кола) «звычайна падразумяваецца група твораў, складзеная i аб’яднаная самiм аўтарам i ўяўляючая сабой мастацкае цэлае». Лiтаратурны цыкл выявiў сябе ва ўсiх родах мастацкай лiтаратуры. Аднак найбольш распаўсюджаны ён у лiрыцы.

Фрагмент як паняцце ўжываецца ў лiтаратуразнаўстве ў двух асноўных значэннях. Па-першае, пад iм падразумяваюць урывак з твора, што не дайшоў да нас цалкам. Наогул гэта частка тэксту, якая не валодае самадастатковасцю. Па-другое (менавiта гэтае змястоўнае напаўненне паняцця «фрагмент» нас зараз цiкавiць), iм называецца «спецыфiчная жанравая форма творчасцi, што характарызуецца, з аднаго боку, знешнай «незакончанасцю», з другога – якасцю мастацкай цэласнасцi i ўнутранай завершанасцi». Класiчныя прыклады фрагмента ў такiм яго значэннi – раманы «Генрых фон Офтэрдзiнген» Навалiса, «Рускiя ночы» У. Адоеўскага, твор «Так гаварыў Заратустра» Ф. Нiцшэ.

Лiтаратурны твор, пры ўсiм тым, што ён адзiны i цэласны, з’яўляецца шматпланавым утварэннем, якое мае розныя гранi (бакi, ракурсы, узроўнi, аспекты). Склад i будова лiтаратурна-мастацкага твора характарызуюцца лiтаратуразнаўцамi з дапамогай цэлага шэрагу паняццяў i тэрмiнаў, у вылучэннi i ўжываннi якiх, зазначым, пакуль што няма пэўнага адзiнства i агульнапрынятай сiстэмы.

апарату. «Змест» i «форма» служаць дзеля разумовага аддзялення знешняга ад унутранага, сутнасцi i сэнсу – ад iх увасаблення, ад спосабаў iх iснавання. Зместам пры гэтым iмянуецца аснова прадмета, яго вызначальны бок. Форма ж – гэта арганiзацыя i знешнi выгляд прадмета, яго вызначаемы бок.

Аднак не ўсе вучоныя-лiтаратуразнаўцы адзiнадушныя ў выкарыстаннi пры аналiзе складу лiтаратурна-мастацкага твора паняццяў «змест» i «форма». Некаторыя з iх, i асаблiва прадстаўнiкi фармальнай арыентацыi ў лiтаратурнай навуцы, даволi крытычна адносяцца да гэтых паняццяў, указваючы на iх устарэласць i ў вынiку тэрмiналагiчную вычарпанасць i непрыгоднасць. Аднымi з першых пачалi крытыкаваць паняццi «змест» i «форма» прадстаўнiкi рускай фармальнай школы. Структуралiсты ж наогул прапанавалi замянiць iх iншымi тэрмiнамi: спачатку, калi ўсталёўвалася i пашыралася ў навуковым асяроддзi iх метадалогiя, паняццямi «структура» i «iдэя», а крыху пазней – тэрмiнамi «знак» i «значэнне». Постструктуралiсты пачалi настойваць на замене паняццяў «змест» i «форма» паняццямi «тэкст» i «сэнс».

ў творах мастацтва: знешнюю форму, унутраную форму i змест (у дачыненнi да лiтаратуры: слова, вобраз, iдэя). Бытуе ў лiтаратуразнаўстве i шматузроўневы падыход, прапанаваны фенаменолагамi. Так, Р. Інгардэн вылучыў у складзе лiтаратурнага твора чатыры слаi:

1) гучанне мовы;

2) значэнне слоў;

3) узровень прадметаў, што адлюстроўваюцца;

4) узровень вiдаў прадметаў, iх слыхавое i зрокавае аблiчча, якое ўспрымаецца з пэўнага пункту гледжання.

(змястоўна напоўненай) форме загаварылi нямецкiя вучоныя, у прыватнасцi, Й. Фолькельт (Gehalterfullte Form). У айчынным (у шырокiм сэнсе, г. зн. ва ўсходнеславянскiм, у тым лiку i былым савецкiм) лiтаратуразнаўстве дадзенае паняцце абгрунтаваў М. Бахцiн, сцвярджаючы, што мастацкая форма без цеснай сувязi са зместам не мае сэнсу. У мастацкiм творы яны ўяўляюць сабой непарыўнае адзiнства. Спаўна рэалiзаванае адзiнства формы i зместу робiць мастацкi твор арганiчным цэлым, як бы жывой iстотай, нечым, так бы мовiць, народжаным, а не разумова (механiчна) сканструяваным.

Такiм чынам, «у мастацкiм творы вылучаюцца пачаткi фармальна-змястоўны i ўласна змястоўны. Першы ў сваю чаргу шматпланавы. У складзе формы, якая нясе змест, традыцыйна вылучаюцца тры бакi, якiя абавязкова маюць месца ў любым лiтаратурным творы. Гэта, па-першае, прадметны (прадметна-выяўленчы) пачатак: усе тыя адзiнкавыя з’явы i факты, якiя абазначаны з дапамогай слоў i ў сваёй сукупнасцi складаюць свет мастацкага твора (бытуюць таксама словазлучэннi «паэтычны свет», «унутраны свет» твора, «непасрэдны змест»). Гэта, па-другое, уласна слоўная тканiна твора: мастацкая мова, якая нярэдка фiксуецца тэрмiнамi «паэтычная мова», «стылiстыка», «тэкст». І, па-трэцяе, гэта суаднесенасць i размяшчэнне ў творы адзiнак прадметнага i слоўнага «радоў», г. зн. кампазiцыя. Дадзенае лiтаратуразнаўчае паняцце роднаснае такой катэгорыi семiётыкi, як структура (суаднесенасць элементаў складана арганiзаванага прадмета)».

Змястоўны пласт твора «правамоцна ахарактарызаваць не як яшчэ адзiн (чацвёрты) бок твора, а як яго субстанцыю. Мастацкi змест уяўляе сабой адзiнства аб’ектыўнага i суб’ектыўнага пачаткаў. Гэта сукупнасць таго, што прыйшло ад аўтара звонку i iм пазнана <...>, i таго, што iм выражана i iдзе ад яго поглядаў, iнтуiцыi, рысаў iндывiдуальнасцi. <...> Тэрмiну «змест» (мастацкi змест) больш альбо менш сiнанiмiчныя словы «канцэпцыя» (альбо «аўтарская канцэпцыя»), «iдэя», «сэнс» (у М. М. Бахцiна: «апошняя сэнсавая iнстанцыя»). В. Кайзер, ахарактарызаваўшы прадметны слой твора (Gehalt), яго мову (Sprachliche Formen) i кампазiцыю (Aufbau) як асноўныя паняццi аналiзу, назваў змест паняццем сiнтэзу. Мастацкi змест i на самой справе з’яўляецца сiнтэзуючым пачаткам твора. Гэта яго глыбiнная аснова, якая складае прызначэнне (функцыю) формы як цэлага».

не ў якiхсьцi асобных словах, словазлучэннях, фразах, а ў сукупнасцi таго, што ў творы мае месца».

1. 2 Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка

Склад мастацкага твора i асаблiвасцi яго арганiзацыi ў адзiнае цэлае вывучае спецыяльная лiтаратуразнаўчая дысцыплiна, якая iмянуецца паэтыкай, а дакладней – тэарэтычнай паэтыкай.

Тэрмiн «паэтыка» мае даволi працяглую гiсторыю свайго змястоўнага напаўнення. Па гэтай прычыне сённяшняе значэнне яго не зусiм адпавядае таму, што было закладзена ў дадзены тэрмiн першапачаткова.

Пачынаючы з часоў Арыстоцеля i аж да самага ХХ ст. тэрмiнам «паэтыка» абазначалiся вучэннi аб мастацтве слова ў цэлым. Такiм чынам, дадзенае слова ў такiм яго змястоўным напаўненнi можна лiчыць сiнонiмам сённяшняга словазлучэння-тэрмiна «тэорыя лiтаратуры».

У ХХ ст. паэтыкай сталi iмянаваць пераважна раздзел лiтаратуразнаўства, якi вывучае склад, будову i функцыi мастацкiх твораў, а таксама роды i жанры лiтаратуры. Разам з тым Л. Гаспараў, адзiн з аўтараў артыкула аб паэтыцы ў ЛЭС, улiчваючы гiсторыю станаўлення i змястоўнага напаўнення дадзенага тэрмiна, дае яму наступную трактоўку: «Паэтыка (ад ст. -грэч. poiētikē technē – творчае мастацтва), навука аб сiстэме сродкаў выражэння ў мастацкiх творах, адна са старэйшых дысцыплiн лiтаратуразнаўства. У пашыраным сэнсе слова супадае з тэорыяй лiтаратуры, у звужаным – з адной з галiн тэарэтычнай паэтыкi <...>. Як галiна тэорыi лiтаратуры паэтыка вывучае спецыфiку лiтаратурных родаў i жанраў, плыней i напрамкаў, стыляў i метадаў, даследуе законы ўнутранай сувязi i суадносiн розных узроўняў мастацкага цэлага. У залежнасцi ад таго, якi аспект (i аб’ём паняцця) вылучаецца ў цэнтр даследавання, вядуць размову, напрыклад, аб паэтыцы рамантызму, паэтыцы рамана, паэтыцы творчасцi якога-небудзь пiсьменнiка ў цэлым цi аднаго твора. Паколькi ўсе сродкi выражэння ў лiтаратуры ў канчатковым выпадку зводзяцца да мовы, паэтыка можа быць вызначана i як навука аб мастацкiм выкарыстаннi сродкаў мовы».

М. Гаспараў разбiвае ўсю паэтыку на наступныя галiны: агульную (тэарэтычную цi сiстэматычную, цi, урэшце, «макрапаэтыку»), прыватную (уласна апiсальную цi «мiкрапаэтыку») i гiстарычную.

Тэарэтычная паэтыка ў сваю чаргу «дзелiцца на тры галiны, якiя вывучаюць адпаведна гукавую, слоўную i вобразную будову тэксту; мэта агульнай паэтыкi – скласцi поўны сiстэматызаваны рэпертуар прыёмаў (эстэтычна дзейсных элементаў), якiя ахоплiваюць усе гэтыя тры галiны. У гукавым ладзе твора вывучаецца фонiка i рытмiка, а ў дачыненнi да верша – таксама метрыка i строфiка. Так як пераважна матэрыял для вывучэння тут даюць вершаваныя тэксты, дык гэтая галiна часта называецца (надзвычай вузка) вершазнаўствам. У слоўным ладзе вывучаюцца асаблiвасцi лексiкi, марфалогii i сiнтаксiсу твора; адпаведная галiна называецца стылiстыкай (наколькi супадаюць памiж сабой стылiстыка як лiтаратуразнаўчая i як лiнгвiстычная дысцыплiна, адзiнай думкi няма). <...> У вобразным ладзе твора вывучаюцца вобразы (персанажы i прадметы), матывы (дзеяннi i ўчынкi), сюжэты (звязаныя сукупнасцi дзеянняў); дадзеная галiна называецца «топiкай» (традыцыйная назва), «тэматыкай» (Б. Тамашэўскi) цi «паэтыкай» у вузкiм сэнсе слова (Б. Ярхо)».

Тэарэтычная паэтыка ў сусветнай лiтаратурнай навуцы пачала iнтэнсiўна фармiравацца з канца ХІХ ст. Ва ўсходнеславянскiм лiтаратуразнаўстве найбольш моцную цiкавасць да яе праяўлялi прадстаўнiкi рускай фармальнай школы ў асобах В. Вiнаградава, В. Жырмунскага, Б. Тамашэўскага, В. Шклоўскага, Б. Эйхенбаума i iнш. Даволi значны ўклад у станаўленне дадзенай галiны лiтаратуразнаўства ўнеслi таксама А. Скафтымаў, С. Аскольдаў, А. Смiрноў i, канешне ж, М. Бахцiн, навукова-творчыя набыткi якога пачалi па-сапраўднаму асэнсоўвацца толькi параўнальна нядаўна. У 1960–1980-я гг. даволi значныя дасягненнi ў распрацоўцы шэрагу пытанняў тэарэтычнай паэтыкi звязаны з дзейнасцю тартуска-маскоўскай лiтаратуразнаўчай школы пад кiраўнiцтвам Ю. Лотмана.

Пэўныя здабыткi ў галiне даследавання паэтыкi, у тым лiку i тэарэтычнай, ёсць i ў беларускiм лiтаратуразнаўстве. Самыя першыя спробы яе вывучэння ў нашай лiтаратурнай навуцы звязаны з дзейнасцю Л. Зiзанiя, М. Сматрыцкага i М. Сарбеўскага. Новы, уласна беларускi этап у развiццi гэтай галiны лiтаратуразнаўства на Беларусi, заклаў М. Багдановiч, здабыткi якога ў 1920-я гг. развiлi i памножылi І. Замоцiн, М. Гарэцкi, Я. Барычэўскi, А. Вазнясенскi, У. Дубоўка i iнш. Як зазначае В. Рагойша, працы якога ў беларускай лiтаратурнай навуцы можна лiчыць пэўнай вяхой у даследаваннi паэтыкi, у тым лiку i тэарэтычнай, «у 30–50-я гг. савецкае лiтаратуразнаўства да вывучэння паэтыкi амаль не звярталася. Увага да агульнай i аўтаразнаўчай паэтыкi прыкмячаецца толькi з пачатку 60-х гг. З гэтага часу на Беларусi пачынаецца вывучэнне гiсторыi i тэорыi беларускага верша (І. Ралько, М. Грынчык, А. Кабаковiч, В. Ярац), яго кампазiцыйных асаблiвасцей, паэтычнай вобразнасцi (І. Шпакоўскi, А. Яскевiч), паэтыкi рамана (В. Жураўлёў), праблемы псiхааналiзу ў лiтаратуры (А. Матрунёнак), стылю (М. Арочка, В. Бечык, Л. Гусева), рытмiчнай арганiзацыi мастацкага тэксту (А. Яскевiч), мастацкiх асаблiвасцей асобных фальклорных жанраў (М. Янкоўскi, Н. Гiлевiч, А. Лiс, І. Цiшчанка, Г. Барташэвiч, А. Фядосiк, Л. Салавей) i iнш. І ўсё ж да гэтага часу,– канстатуе вучоны,– даследаванне паэтыкi – найбольш вузкае месца ў беларускiм лiтаратуразнаўстве».

2. Кампаненты-складнiкi ўласна змястоўнага пласту твора

2. 1 Тэма, праблема, iдэя

Уласна змястоўны пласт мастацкага твора, яго «субстанцыя» характарызуецца ў першую чаргу з дапамогай такiх паняццяў-тэрмiнаў, як тэма, праблема, iдэя.

Тэма (ад ст. -грэч. thema – лiтаральна тое, што пакладзена ў аснову) – гэта тыя факты, падзеi, учынкi, душэўныя зрухi, перажываннi i г. д., што сталi прадметам мастацкага ўзнаўлення ў творы. Наогул, гэта «тая рэч цi справа, аб якой у творы пiшацца».

Зазначым, што гэта найбольш распаўсюджанае ў сучасным усходнеславянскiм лiтаратуразнаўстве разуменне тэрмiна «тэма», якое iдзе яшчэ з ХІХ ст. Побач з iм ужываюцца часам i iншыя: погляд на тэму як на галоўную думку твора, г. зн. атаясамлiванне тэмы з iдэяй; разуменне тэмы як галоўнага матыву твора, г. зн. таго, на чым адносна рэгулярна акцэнтуецца ўвага з боку аўтара; тэма як «найбольш iстотныя кампаненты мастацкай структуры, аспекты формы, апорныя прыёмы» (такая трактоўка тэмы характарызуе прадстаўнiкоў рускай фармальнай школы, i ў першую чаргу лiтаратуразнаўчыя канцэпцыi В. Жырмунскага i Б. Тамашэўскага).

Побач са словам-тэрмiнам «тэма» ў лiтаратуразнаўчых даследаваннях даволi часта фiгуруе тэрмiн «тэматыка», якi ўказвае на наяўнасць у мастацкiм творы побач з цэнтральнай, галоўнай тэмай розных пабочных тэматычных лiнiй. Чым маштабней твор, шырэй у iм ахоп жыццёвага матэрыялу, тым больш у яго складзе тэматычных лiнiй, часам даволi аддаленых адна ад другой, але, як правiла, у канчатковым выпадку «працуючых» на цэнтральную, галоўную тэму. Акрамя таго, дадзены тэрмiн можа служыць для абазначэння сукупнасцi тэм асобнага мастацкага твора, а таксама тэматычнага дыяпазону ўсёй творчасцi пiсьменнiка цi нават асобнай нацыянальнай лiтаратуры альбо лiтаратуры рэгiёна, кантынента на пэўным этапе развiцця. І, урэшце, словам «тэматыка» вучоныя-лiтаратуразнаўцы аперыруюць пры вызначэннi ўстойлiвых i паўтаральных у творах сусветнай лiтаратуры тыпаў тэм (маюцца на ўвазе асноўныя разнавiднасцi лiтаратурна-мастацкай тэматыкi).

яго пададзена толькi ў некаторых слоўнiкава-даведачных працах i вучэбных дапаможнiках па лiтаратуразнаўству. Дарэчы, асобнага артыкула, прысвечанага паняццю-тэрмiну «праблема», няма i ў ЛЭС.

Як зазначаюць М. Лазарук i А. Ленсу, «паняцце праблемы вельмi блiзкае да паняцця тэмы. Праблема ўваходзiць у тэму як галоўная яе сутнасць; гэта вострае грамадскае пытанне, якое зацiкавiла аўтара i падштурхнула яго да адлюстравання пэўнай з’явы».

асаблiва цiкавiць пiсьменнiка. Адна i тая ж тэма можа паслужыць асновай для пастаноўкi розных праблем (тэма прыгоннага права – праблема ўнутранай несвабоды прыгоннага, праблема ўзаемнага разбэшчвання, калечання прыгонных i прыгоннiкаў, праблема сацыяльнай несправядлiвасцi)».

Як i ў выпадку з тэмай, побач з тэрмiнам «праблема» часта ўжываецца тэрмiн «праблематыка», што ўяўляе сабой «пералiк (сукупнасць) праблем, якiя закрануты ў творы (яны могуць насiць дадатковы характар i падначальвацца галоўнай праблеме). Калi галоўная праблема падначальвае сабе астатнiя, можна гаварыць аб сацыяльна-палiтычнай, маральна-этычнай, нораваапiсальнай, нацыянальна-гiстарычнай, фiласофскай i iнш. праблематыцы, якая дамiнуе ў творы альбо ў творчасцi пiсьменнiка».

Пад iдэяй (ад ст. -грэч. idea – першавобраз, iдэал) падразумяваецца асноўны сэнс мастацкага твора. Гэта «галоўная думка, той погляд, якi даводзiцца аўтарам у творы». Ідэя мае звычайна ацэначны характар. Хоць iдэя твора i можа быць сфармулявана сцiсла, у выглядзе аднаго-двух сказаў цi нават фраз, яна ўсё-такi вынiкае з усёй сiстэмы вобразаў i карцiн. Для вызначэння iдэi мастацкага твора неабходна пазнаёмiцца з iм цалкам, ад першага да апошняга радка.

У буйных творах можа вылучацца асноўная, скразная iдэя, а побач з ёю – шэраг другарадных, пэўным чынам каменцiруючых, дапаўняючых i развiваючых гэтую асноўную iдэю.

сувязi, у непарыўным адзiнстве, у стане рэгулярнага ўзаемадапаўнення i ўзаемахарактарыстыкi.

Уласна змястоўны пласт твора характарызуе таксама яго пафас (ад ст. -грэч. pathos – пачуццё, натхненне, жарсць). Пафасам называецца «iдэйна-эмацыянальная накiраванасць лiтаратурнага твора, што вызначае спецыфiку мастацкага зместу ў сукупнасцi ўсiх яго кампанентаў». Наогул гэта «пачуццё, жарсць, якiя ўклаў у сваё тварэнне аўтар i якiмi ён хацеў бы натхнiць чытача».

Катэгорыя пафасу вядзе сваё паходжанне яшчэ з антычнасцi (развагi аб патэтычнай мове ў «Рыторыцы» Арыстоцеля). Затым у яе распрацоўку, прычым непасрэдна ў дачыненнi да з’яў лiтаратуры i мастацтва, iстотны ўклад унеслi Г. Гегель i В. Бялiнскi.

Вылучаюць некалькi асноўных разнавiднасцей пафасу.

ж браць уласна беларускае прыгожае пiсьменства, дык гэта «Песня пра зубра» М. Гусоўскага, «Страцiм-лебедзь» М. Багдановiча, «Сцяг брыгады» А. Куляшова i iнш.

Драматычны пафас узнiкае ў творы ў вынiку перадачы ў iм барацьбы персанажаў са знешнiмi сiламi i абставiнамi, якiя ўяўляюць пагрозу iх жаданням, памкненням, а часам нават i жыццю («Раскiданае гняздо» Я. Купалы, «Судны дзень Скарыны» М. Арочкi i iнш.).

Трагiчны пафас складаецца ў вынiку мастацкага адлюстравання невырашальных супярэчнасцей памiж патрабаваннямi жыцця i немагчымасцю iх практычнага ажыццяўлення. Даволi часта ў творах з такога роду пафасам узнаўляецца складаная ўнутраная барацьба, якую вядуць героi (цi адзiн з герояў) унутры самiх сябе, уласных характараў. Гэта барацьба памiж натуральнымi пачуццямi, памкненнямi сэрца (каханне, роднасныя сувязi) i iдэямi грамадзянскага, дзяржаўнага доўгу. Яскравымi прыкладамi такiх твораў з’яўляюцца п’есы «Гарацыi» П. Карнеля i «Гамлет» У. Шэкспiра. Наогул iх пафас можна ахарактарызаваць не толькi як трагiчны, але i як трагедыйны.

К. Крапiвы). У тых выпадках, калi аўтар усведамляе недасканаласць жыцця i чалавечых магчымасцей, але не бiчуе недахопы, не робiць iм гнеўны прысуд, а проста смяецца над сваiмi героямi i часам нават шкадуе iх, мы маем справу з гумарыстычным цi камiчным пафасам.

Сентыментальным пафасам прасякнуты перш за ўсё творы адпаведнага лiтаратурнага метаду, стылю i напрамку ХVІІІ ст., героi якiх характарызуюцца душэўна-пачуццёвай рэфлектыўнасцю, што ўзнiкае ў вынiку ўсведамлення iмi сапраўдных, як яны лiчаць, каштоўнасцей быцця, звязаных з вольным i несапсаваным цывiлiзацыяй жыццём на ўлоннi прыроды. Творы з сентыментальным пафасам вызначае таксама гiпертрафiраваная пачуццёвасць, якая, дарэчы, выяўлялася ў лiтаратуры ў той альбо iншай ступенi як да ўзнiкнення i выхаду на авансцэну сентыменталiзму, так i пасля яго сыходжання з арэны. Зрэшты, «пачуццёва-замiлаваныя адносiны аўтара да сваiх герояў <...> нiколi не прападаюць у мастацтве слова. Пiсьменнiкi заўсёды шкадавалi i будуць шкадаваць асобных сваiх герояў».

Рамантычны пафас (часам яго iмянуюць яшчэ рамантыкай) перадае рэфлектыўную душэўную ўзрушанасць, захопленасць герояў нейкiмi высокiмi, часам iдэальнымi i ў прынцыпе неажыццявiмымi памкненнямi, намерамi, якiя з’яўляюцца своеасаблiвым выклiкам будзённай i шэрай рэчаiснасцi. Як вядома, у гiсторыi сусветнай лiтаратуры, мастацтва i культуры наогул была цэлая эпоха (канец ХVІІІ – пачатак ХІХ стст.), калi дадзены пафас дамiнаваў над усiмi астатнiмi. Пэўнае адраджэнне рамантызму i адпаведнага пафасу ў лiтаратуры адбылося ў пачатку ХХ ст. i атрымала назву неарамантызму. Наогул рамантычны пафас выяўляўся ў лiтаратурных творах не толькi ў названыя перыяды, але i ў iншыя часы. Сапраўдная, высокая лiтаратура не можа iснаваць без рамантыкi.

Адзначаныя вiды пафасу хоць i сустракаюцца ў лiтаратурных творах у «чыстым» выгляде, аднак даволi часта, нават у межах аднаго i таго ж твора, узаемапераплятаюцца i ўзаемадапаўняюцца, пераходзяць з аднаго ў другi. У якасцi прыкладу прывядзём п’есу У. Караткевiча «Мацi Урагану», дзе рамантычны пафас суседнiчае з драматычным, а апошнi ў заключных карцiнах твора пераходзiць у трагедыйны. Маюць месца ў дадзенай п’есе i камедыйна-сатырычныя матывы.

Сустракаюцца ў лiтаратуры i творы з «пустым» альбо «напышлiвым» пафасам, у якiх неапраўдана ўзносяцца з’явы, падзеi, факты, што па вялiкiм рахунку не заслугоўваюць гэтага.

На заканчэнне размовы аб пафасе хацелася б прывесцi даволi цiкавую думку-выснову маскоўскага прафесара А. Казлова: «У апошнiя гады паняцце аб пафасе ў лiтаратуразнаўстве амаль выйшла з ужытку. Прычына гэтага не толькi ў змене лiтаратурнай «моды». Важней iншае: наш век цураецца адкрытага праяўлення пачуццяў, нездарма ўжо даўно i ў рускай, i ў замежнай лiтаратуры цэнтральным героем стала рэфлексуючая асоба, далёкая i ад гераiзму, i ад рамантызму, якая калi i выяўляе ў сабе якiя-небудзь эмоцыi, дык, як правiла, замаскiраваныя iронiяй».

2. 3 Канфлiкт

Яшчэ адзiн з кампанентаў уласна змястоўнага пласту твора – гэта канфлiкт.

Канфлiктам (ад лац. conflictus – сутыкненне) называюцца супярэчнасцi, што ўвасоблены ў творы ў вобразах персанажаў, якiя ўступаюць памiж сабой у пэўныя ўзаемаадносiны, выражаныя цi ў прамым дзеяннi, г. зн. у паводзiнах i ўчынках, цi ў скрытых, прыхаваных формах (устойлiвыя канфлiктныя станы, якiя не выяўляюцца прама, а праз пэўную пазiцыю герояў, iх перакананнi i г. д.).

Звычайна канфлiкт выступае ў выглядзе калiзii (часам дадзеныя тэрмiны трактуюцца як сiнонiмы; ёсць таксама i iншыя разуменнi калiзii, адрозныя ад таго, якое мы прыводзiм у якасцi найбольш пашыранага) – прамога сутыкнення i барацьбы супрацьлеглых сiл: характараў i абставiн, некалькiх характараў, розных бакоў аднаго i таго ж характару. Даволi часта ў мастацкай лiтаратуры сустракаюцца творы, дзе прысутнiчаюць усе адзначаныя разнавiднасцi супярэчнасцей, г. зн. герой можа змагацца i з неблагапрыемнымi знешнiмi абставiнамi, i са сваiмi прамымi працiўнiкамi цi антыподамi, i, урэшце, з самiм сабой.

Канфлiкт з’яўляецца асновай i рухаючай сiлай дзеяння i ў вынiку вызначае асноўныя стадыi развiцця сюжэта: зараджэнне канфлiкту звычайна адбываецца ў завязцы дзеяння; яго нарастанне, пашырэнне i паглыбленне – на этапе развiцця дзеяння; кульмiнацыя ж знамянуе сабой найвышэйшае абвастрэнне канфлiкту. Такiм чынам, вастрыня i глыбiня канфлiкту напрамую залежаць ад сюжэта, яго падзейна-якасных характарыстык.

Канфлiкт – важны атрыбут эпiчных твораў. Яшчэ важнейшая яго роля ў драме. Наогул творы дадзенага роду немагчыма ўявiць без канфлiкту. Нездарма ў свой час К. Крапiва сцвярджаў загалоўкам аднаго з уласных артыкулаў, што «канфлiкт – аснова п’есы».

<...>, часта ж – пазасюжэтна, у прамым лiрычным сцвярджэннi, семантычнай антытэзе, сiнтаксiчным паралелiзме i г. д.».

Канфлiкт арганiзоўвае i змацоўвае мастацкi твор на ўсiх яго ўзроўнях. Сам жа ён можа трансфармавацца ў ходзе разгортвання: то згладжвацца, то абвастрацца, паўстаючы «на выхадзе» iншым, чым на «ўваходзе». «Нязменнасць канфлiкту, яго тоеснасць самому сабе часта абазначае схематызм i малую мастацкасць твора, яго жорсткую маралiстычную цi палiтычную зададзенасць».

Эстэтычная спецыфiка канфлiкту, яго пафас залежаць ад характару сiл, што ўзаемадзейнiчаюць. Канфлiкт высокага i высокага (сiл, характараў, перакананняў, iдэй) параджае трагiчны пафас; нiзкага i нiзкага – камiчны; высокага i нiзкага – гераiчны; нiзкага i высокага – сатырычны; эстэтычна значная адсутнасць канфлiкту нясе ў сабе iдылiчны пафас.

На змест i мастацкую спецыфiку канфлiкту накладваюць пэўны адбiтак час, эпоха. Таму невыпадкова даследчыкi лiтаратуры гавораць аб пэўнай агульнасцi канфлiктаў у межах аднаго часу, адной эпохi. Так, для антычнага мастацтва цэнтральным з’яўляўся канфлiкт абмежаванага ў сваiх прадбачаннях чалавека i ўсемагутнага року; у сярэднiя вякi ў лiтаратуры i мастацтве адлюстроўваўся пераважна канфлiкт боскага i д’ябальскага, духоўнага i пачуццёвага ў прыродзе чалавека; у эпоху Адраджэння унiверсальная i гераiчная асоба змагаецца з антыгуманнай i бяздушнай светабудовай; творы класiцызму адлюстравалi барацьбу ў асобе чалавека прыватных i грамадскiх памкненняў, жарсцi i доўгу; рамантычнае мастацтва ўвасабляла барацьбу iдэалу з рэчаiснасцю, генiя з натоўпам, духоўнай свабоды з матэрыяльнай прыземленасцю; рэалiзм ХІХ ст. звярнуў асаблiвую ўвагу на барацьбу неардынарнай i духоўна багатай асобы з не надта спрыяльным для рэалiзацыi яе ўнутраных патэнцый грамадскiм укладам; у лiтаратуры мадэрнiзму «канфлiкт трактуецца, як правiла, глабальна – як вечная i неадольна-бязвыхадная разарванасць чалавека, супрацьстаянне сацыяльнага i бiялагiчнага, свядомага i падсвядомага ў яго прыродзе, невырашальная супярэчнасць адзiнокага iндывiда з адчужанай ад яго рэальнасцю».


Спiс выкарыстаных крынiц

2. Введение в литературоведение / Под. ред. Г. Н. Поспелова.– 2-е изд., доп.– М., 1983.

4. Гуляев Н. А. Теория литературы / Гуляев Н. А. – М., 1985.

5. Дарвин М. Н. Фрагмент; Цикл // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л. В. Чернец.– М., 2000.

6. Кожинов В. В. Форма и содержание // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева.– М., 1987.

7. Основы литературоведения / Под. ред. В. П. Мещерякова.– М., 2000.

10. Рагойша В. Змест i форма; Твор лiтаратурны // Рагойша В. Тэорыя лiтаратуры ў тэрмiнах: Дапаможнiк.– Мн., 2001.

11. Суслова Н. В., Усольцева Т. Н. Форма и содержание // Суслова Н. В., Усольцева Т. Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.– Мозырь, 2003.

12. Тимофеев Л. И. Основы теории литературы.– 5-е изд., испр. и доп.– М., 1976.

13. Хализев В. Е. Теория литературы / Хализев В. Е. – 2-е изд.– М., 2000.