Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Радищев (radischev.lit-info.ru)

   

Беларуская перакладная літаратура XV—XVII стст.

Беларуская перакладная лiтаратура XV—XVII стст.

1. Царкоўна-рэлiгiйная лiтаратура

беларускай лацiнская мова, якая таксама часткова служыла мовай асветы i навукi. Заўзятым хавальнiкам гэтых кнiжных, мёртвых моў было найперш духавенства. Аднак ужо ў XV ст. у асяроддзi свецкiх слаёў беларускага грамадства, шляхты i гараджан пачалi з'яўляцца пераклады асобных твораў царкоўна-рэлiгiйнага зместу на тагачасную беларускую лiтаратурную мову. Гэтай тэндэнцыi дэмакратызацыi мовы царкоўна-рэлiгiйнага пiсьменства на Беларусi спрыялi агульная атмасфера эпохi, зараджэнне гуманiстычных i рэфармацыйных iдэй, падрыў манаполii духавенства на асвету народа, рост нацыянальнай самасвядомасцi i iншыя фактары.

кнiгi Старога Запавету «Іоў», «Данiiл», «Прытчы Саламона», «Эклезiяст», «Песня песняў». У пачатку XVII ст. з'явiўся няпоўны беларускi пераклад Бiблii, галоўным чынам кнiг так званага гiстарычнага зместу (Пяцiкнiжжа Майсея, «Ісус Навiн», кнiгi Царстваў), крынiцай для якога паслужыў тэкст польскай друкаванай Бiблii. Захавалася таксама некалькi перакладаў Псалтыра, найболып папулярнай у даўнiя часы бiблейскай кнiгi, па якой раней вучылiся элементарнай грамаце. Усе гэтыя розныя па якасцi пераклады, зробленыя невядомымi асобамi, распаўсюджвалiся ў адзiнкавых экземплярах, у рукапiсах, таму кола iх чытачоў было вельмi абмежаваным. Тым не менш iх з'яўленне – надзвычай важны i знамянальны факт.

Вялiкае культурна-гiстарычнае значэнне мела перакладчыцкая дзейнасць выдатнага беларускага гуманiста-асветнiка, першадрукара ўсходнiх славян Францыска Скарыны. Ён першы ва Усходняй Еўропе выдаў друкарскiм спосабам для шырокага чытача большую частку Бiблii ва ўласным перакладзе на зразумелую народу мову, што было для таго часу сапраўдным грамадзянскiм подзвiгам.

З лёгкай рукi Скарыны на працягу XVI ст. на беларускую мову было перакладзена нямала твораў царкоўна-рэлiгiйнага i свецкага характару, некаторыя з iх былi надрукаваны. Тут яшчэ раз трэба ўспомнiць Васiля Цяпiнскага i яго пераклад на беларускую мову Евангелля, апублiкаваны iм ва ўласнай друкарнi ў 70-х гг. XVI ст. У 1616 г. у Іўi (ля Вiльнi) быў апублiкаваны яшчэ адзiн пераклад Евангелля, зроблены ў асяроддзi праваслаўнага духавенства, з прадмовай М. Сматрыцкага.

Адукаваныя колы беларускага грамадства маглi непасрэдна знаёмiцца са зместам Бiблii i па тых шматлiкiх яе друкаваных выданнях на польскай мове, што распаўсюджвалiся на Беларусi ў XVI–XVII ст. Характэрна, што гэта былi выданнi не толькi кракаўскiх, але i мясцовых друкарняў. Менавiта на беларускiх землях убачылi свет першыя польскiя пратэстанцкiя Бiблii: у 1563 г. у Брэсце была надрукавана так званая Радзiвiлаўская Бiблiя, а ў 1572 г. у Нясвiжы свой уласны пераклад Бiблii на польскую мову апублiкаваў адзiн з iдэолагаў польска-беларускай рэфармацыi Сымон Будны.

Тэматычна блiзкiмi да бiблейскiх кнiг былi апокрыфы. У цэлым не супярэчачы царкоўна-рэлiгiйнай iдэалогii, апокрыфы адлюстроўвалi больш дэмакратычны, неафiцыйны погляд на шмат якiя з'явы грамадскага жыцця i на хрысцiянскую мiфалогiю. Некаторыя з iх былi прасякнуты злабадзённымi сацыяльнымi матывамi, антыфеадальнымi i антыклерыкальнымi iдэямi. Нездарма ўзнiкненне шэрага апакрыфiчных твораў было непасрэдна звязана з ерасямi.

Адным з найбольш вядомых яшчэ з часоў Старажытнай Русi быў на Беларусi апокрыф «Пра дванаццаць пакут» (iнакш – «Хаджэнне Багародзiцы па пакутах»), час i месца ўзнiкнення якога дакладна не вызначаны. Асноўны змест твора – апiсанне падарожжа Багародзiцы па замагiльным свеце. Жыва i каларытна, з яркiмi натуралiстычнымi дэталямi расказваецца ў апокрыфе пра тыя страшныя пакараннi, якiя быццам бы адбываюць у пекле душы нябожчыкаў за iх зямныя грахi.

пра сусветны патоп непасрэдна выкарыстана ў беларускай казцы пра гордую Страцiм-птушку, якая адмовiлася ратавацца ў караблi Ноя, смела кiнула выклiк стыхii i загiнула ў няроўнай барацьбе. Гераiчны вобраз гэтай мужнай птушкi натхнiў М. Багдановiча на стварэнне вядомай паэмы «Страцiм-лебедзь». Розныя сюжэты i матывы Свяшчэннага Пiсання, асобныя моманты з жыцця бiблейскiх герояў распрацоўвалiся таксама ў апокрыфах пра святога Георгiя, «Сон Багародзiцы», «Лiст Ісуса Хрыста», «Слова пра дрэва святога крыжа» i iнш. Большасць з iх захавалася ў адносна познiх рукапiсах XVII–XVIII стст., а векаторыя былi апублiкававы фалькларыстамi паводле вусных пераказаў.

Сярод царкоўна-рэлiгiйных твораў буйных форм вiднае месца пасля Бiблii займаюць аповесцi. Некаторыя з iх маюць выразна апакрыфiчны характар. Так, напрыклад, на аснове евангельскiх паданняў пра Ісуса Хрыста яшчэ ў эпоху ранняга Сярэднявечча былi створаны на лацiнскай мове «Аповесць пра трох каралёў» i «Пакуты Хрыста», якiя ў XV ст. трапiлi на Беларусь. Пераклады гзтых твораў на беларускую мову вылучаюцца чысцiнёй i багаццем мовы, вольнай ад царкоўнаславянскiх уплываў. Непасрэднай iх крынiцай, вiдаць, паслужыў, як паказваюць асобныя паланiзмы ў беларускiм перакладзе, польскi тэкст. Праўда, не выключана магчымасць, што гэты пераклад мог быць зроблены, як лiчыў Я. Карскi (Карский Е. Ф. Труды по белорусскому и другим славянским языкам. М., 1962. С. 288.), i з лацiнскага арыгiнала.

У «Аповесцi пра трох каралёў» апавядаецца пра з'яўленне на свет пры незвычайных абставiнах у горадзе Вiфлееме, што ў Палесцiне, бога-чалавека Ісуса Хрыста, нараджэнне якога было прадказана прарокамi. Даведаўшыся пра гэта, тры ўсходнiя цары-язычнiкi Мельхiёр, Бальтазар i Яспер дзiвосным чынам здзяйсняюць першае хаджэнне ў «святую зямлю», наведваюць нованароджанага i падносяць яму свае падарункi. Вярнуўшыся на радзiму, яны з цягам часу прынялi хрышчэнне, актыўна садзейнiчалi хрысцiянiзацыi сваiх краiн i памерлi ў глыбокай старасцi як благаверныя.

Вядомая легендарная гiсторыя пакутнiцкай смерцi прапаведнiка Ісуса Хрыста выкладзена ў аповесцi «Пакуты Хрыста» («Страсти Христовы»). Асноўнай лiтаратурнай крынiцай твора паслужыла апакрыфiчнае Евангелле Мiкодыма, дзе гэтая легенда раскрыта болып падрабязна, чым у кананiчных евангеллях. Галоўнага героя па-здраднiцку выдаў за 30 сярэбранiкаў яго вучань Іуда мясцовым уладам i па патрабаваннi раз'юшанага натоўпу яго распялi як злачынцу на крыжы салдаты Пiлата, рымскага намеснiка ў Ерусалiме. Ён, сын божы, усё ведаў i ўсё мог, мог лёгка абаранiцца ад любой напасцi, але свядома аддаў сябе на здзек i пакуты, гераiчна ахвяраваў сваiм жыццём дзеля збавення ўсяго чалавецтва, як тлумачыцца ў Бiблii. Яркае, драматычна напружанае апiсанне гэтай узнёслай трагедыi рабiла на сярэдневяковых чытачоў, якiя верылi ў гiстарычную сапраўднасць евангельскiх паданняў пра Хрыста, надзвычай моцнае ўражанне i выклiкала ў iх глыбокiя эмацыянальныя перажываннi.

i апакрыфiчных апавяданнях, расказваецца пра жанчыну Сiвiлу, якая была «вельми мудра, иже в звездах многыи вещи в будущих речах провидела», пра яе сустрэчу з царом Саламонам i своеасаблiвае iх спаборнiцтва ў мудрасцi, а таксама выкладаюцца яе прадказаннi пра нараджэнне богачалавека Ісуса Хрыста, канец свету i iнш.

Апiсанне падарожжа душы галоўнага героя па замагiльным свеце складае аснову сюжэта «Кнiгi пра Таўдала-рыцара». Калi з перапою рыцар на тры днi страцiў прытомнасць, яго душа за гэты час пабыла ў пекле i раi i, пакаяўшыся, вярнулася на зямлю. Такiм дзiвосным чынам грэшны герой быў перавыхаваны i стаў на праведны шлях жыцця.

тыповага помнiка царкоўна-рэлiгiйнай белетрыстыкi, узнiк у Індыi, пасля ў працэсе доўгага бытавання быў сур'ёзна перапрацаваны i дапоўнены ў адпаведнасцi з iдэйнымi канцэпцыямi хрысцiянства. Павучальная гiсторыя iндыйскага царэвiча Іасафа, якi насуперак усiм перашкодам прыняў хрысцiянства, пакiнуўшы веру сваiх продкаў, i яго духоўнага настаўнiка пустэльнiка Варлаама прызначалася «для утехи и пользы христианской», для ўмацавання хрысцiянскага веравучэння. Беларускi друкаваны пераклад «Гiсторыi жыцця Варлаама i Іасафа» паслужыў непасрэднай крынiцай рускага, выдадзенага ў 1680 г. у Маскве.

У лiку найбольш папулярных твораў царкоўна-рэлiгiйнай лiтаратуры былi ў даўнiя часы павучальныя гiсторыi жыцця хрысцiянскiх герояў, прызнаных царквою святымi за розныя ўчынкi i падзвiжнiцтва ў iмя хрысцiянскай веры. Сярод гэтых рэлiгiйных фанатыкаў, дзiвакоў-аскетаў i пакутнiкаў, што выклiкаюць у нас сёння не столькi захапленне, колькi спачуванне, былi i высакародныя людзi, якiя прываблiваюць сваёй мужнасцю, мэтаiмкнёнасцю, нязломнаю сiлай волi, самаахвярным iмкненнем аддаць усё, нават сваё жыццё, дзеля вялiкай iдэi. Стварэннем i распаўсюджаннем жыцiй святых старанна займалася духавенства, якое прыкладам iдэалiзаваных герояў iмкнулася ў патрэбным кiрунку ўздзейнiчаць на розум i сэрцы веруючых, сцвердзiць хрысцiянскiя iдэалы.

Хоць агiяграфiчны жанр не атрымаў у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм прыкметнага развiцця, аднак у XV–XVII стст. ён яшчэ карыстаўся на Беларусi значнай папулярнасцю. Мастацкiя бiяграфii шматлiкiх хрысцiянскiх герояў, сярод якiх былi i жыцii мясцовых, старажытнарускiх святых (Барыса i Глеба, Феадосiя Пячорскага i iнш.), перапiсвалiся i размнажалiся ў розных зборнiках рэлiiiйнага характару. Яны складалiся спачатку пераважна на царкоўнаславянскай, а пазней i на польскай мове. Першыя пераклады помнiкаў жыцiйнай лiтаратуры на старабеларускую мову з'явiлiся дзесьцi ў другой палове XV ст.

Адным з найбольш раннiх беларускiх перакладаў твораў аiiяграфiчнага жанру было «Жыццё Аляксея», якое разам з «Аповесцю пра трох каралёў» i «Пакутамi Хрыста» захавалася ў рукапiсным зборнiку канца XV ст. Сюжэт жыцiя нескладаны. Сын багатых рымлян Аляксей, пранiкнуўшыся верай у Бога i хрысцiянскiя iдэалы, кiдае сваiх бацькоў, маладую жонку i выпраўляецца ў падарожжа на Блiзкi Усход. Пражыўшы шмат гадоў у Сiрыi аскетам-падзвiжнiкам, Аляксей як жабрак-пiлiгрым вяртаецца дамоў. Семнаццаць гадоў ён правёў у родным доме не пазнаны бацькамi, якiя толькi пасля яго смерцi ў роспачы даведваюцца, што гэта быў iх сын. Займальны сюжэт, напружаны драматызм дзеяння, высокiя духоўныя якасцi галоўнага героя, яго мужнасць i самаахвярнасць, агульны лiрычны тон апавядання садзейнiчалi шырокай папулярнасцi «Жыцця Аляксея» сярод хрысцiянскiх народаў.

У 1579 г. у Вiльнi выйшаў на польскай мове вялiкi зборнiк «Жыццi святых», складзены Пятром Скаргам. У гэтай кнiзе змешчана звыш чатырохсот апавяданняў i невялiкiх аповесцей пра жыццё хрысцiянскiх святых, размешчаных, як i ў старажытнарускiх чэццях мiнеях, па месяцах года. Цэлы натоўп розных герояў праходзiць перад чытачом – ад бiблейскiх Адама i Евы да рэальных гiстарычных асоб XV–XVI стст. Тут першыя прарокi i хрысцiянскiя апосталы, папы i «айцы царквы», бiскупы i радавыя манахi-падзвiжнiкi, каралi i каралевы, мiсiянеры i заснавальнiкi каталiцкiх ордэнаў, змагары супраць язычнiцтва i ерасей, пакутнiкi i аскеты i iншыя незвычайныя героi, якiя, паводле прызнання хрысцiянскай царквы, заслужылi назву святых i адпаведна ўшаноўвалiся. Цiкавасць на беларускiх землях да гэтага зборнiка жыцiй падтрымлiвалася дзвюма акалiчнасцямi. Па-першае, значная доля тагачаснага насельнiцтва Беларусi, асаблiва яе найбольш адукаваныя слаi, феадалы i iнтэлiгенцыя, была каталiцкага веравызнання. Па-другое, у кнiзе П. Скаргi былi змешчаны i жыццяпiсы мясцовых польскiх i лiтоўска-беларускiх святых каталiцкай царквы, напрыклад польскага мiсiянера XIII ст. Яцка (iнакш Іакiнфа), якi падарожнiчаў па Русi. Мiкола Гусоўскi прысвяцiў яму цэлую паэму на лацiнскай мове. У больш познiх выданнях «Жыццяў святых» можна было прачытаць таксама каталiцкую версiю бiяграфii вядомага рэлiгiйнага фанатыка XVII ст., «душахвата» Іясафата Кунцэвiча, якi ў 1623 г. быў пакараны смерцю паўстаўшымi вiцяблянамi. Найбольш поўны беларускi пераклад «Жыццяў святых» быў зроблены ў другой палове XVII ст., вiдаць, у Магiлёве ў праваслаўным асяроддзi. Ён налiчвае 141 жыцiе, тэкст якiх перададзены вельмi блiзка да польскага арыгiнала. Са аборнiка П. Скаргi былi выбраны творы пра найбольш вядомых i аўтарытэтных хрысцiянскiх святых, прызнаных i праваслаўнай царквою.

чыталiся, перапiсвалiся i перакладалiся «Загадкi цара Давыда», «Тайная тайных, або Арыстоцелевы вароты», «Шасцiкрыл», «Лапатачнiк», «Луцыдарый» i iншыя кнiгi. У iх адлюстраваны раннесярэдневяковыя, вельмi наiўныя i шмат у чым памылковыя ўяўленнi пра акаляючы свет, прыроду i чалавека. Асобае месца сярод зборнiкаў займаюць кiтабы – кнiгi, пiсаныя беларускiмi татарамi па-беларуску, але арабскiм пiсьмом.

феадалiзму. Асноўную ж яго масу складалi творы на царкоўнаславянскай, лацiнскай i польскай мовах, якiя па традыцыi былi на беларускiх землях мовамi богаслужэння i кананiчнай хрысцiянскай лiтаратуры. Гэтая шматмоўная царкоўна-рэлiгiйная лiтаратура распаўсюджвалася як рукапiсным, так i друкарскiм спосабам, i мела ў свой час немалы попыт у чытачоў.

2. Свецкая лiтаратура

як царкоўна-рэлiгiйная, аднак яна вельмi значная сваiм зместам i мастацкiмi вартасцямi. Вядучае месца ў ёй займаюць творы гiстарычнага характару, у якiх апавядаецца пра выдатныя падзеi далёкай мiнуўшчыны, пра ваенныя паходы i бiтвы, апiсваюцца велiчныя справы славутых гiстарычных асоб, праслаўляюцца рыцарскiя подзвiгi легендарных герояў. Важная асаблiвасць гiстарычных аповесцей i раманаў – не дакладнае, заснаванае на дакументальным матэрыяле адлюстраванне мiнулага, а яго мастацкае асваенне з мэтай эмацыянальнага ўздзеяння на чытачоў, выхавання iх у духу гераiзму i патрыятызму. Блiзкiя да гэтых твораў перакладныя хронiкi i хранографы, што змяшчаюць нямала матэрыялу лiтаратурнага паходжання, белетрызаваных апавяданняў i аповесцей пра цiкавыя i значныя падзеi з мiнулага розных народаў свету.

падставы меркаваць, што першыя пераклады гэтых твораў на старабеларускую мову з'явiлiся ўжо ў XV ст.

Першым беларускiм перакладам твора пра легендарныя i гераiчныя падзеi Траянскай вайны, апетыя ў класiчнай паэме Гамера «Ілiяда», была, напэўна, так званая «Прытча пра каралёў», што прыйшла на Русь у XV ст. праз паўднёваславянскае пасрэднiцтва ў складзе вiзантыйскай хронiкi XII ст. Канстанцiна Манасii. У гэтай невялiкай аповесцi коратка расказваецца пра нараджэнне ў траянскага цара Прыяма сына Парыса (у беларускай рэдакцыi – Фарыжа), з-за якога, як прадказалi прарокi, павiнна была загiнуць Троя, пра яго жыццёвы лёс i выкладаецца традыцыйная фальклорна-паэтычная версiя прычын Траянскай вайны: грэкi выступаюць супраць траянцаў таму, што Парыс выкраў у iх цара Менелая жонку – прыгажуню Алену. Гэтак жа сцiсла, але дынамiчна апiсваюцца ў творы падзеi апошняга года вайвы, якая скончылася смерцю яе галоўных герояў (Гектара, Ахiла, Парыса i iнш.) i поўным разбурэннем Троi.

У XVI–XVIII стст. на Беларусi быў вядомы i iншы твор аб Траянскай вайне – «Гiсторыя разбурэння Троi» (iнакш «Гiсторыя Траянскай вайны», «Траянская гiсторыя»), напiсаная ў ХІІІ ст. iтальянцам Гвiда дэ Калона. У параўнаннi з папярэднiм творам гэты раман вылучаецца не толькi большым аб'ёмам, але i шматпланавасцю, багаццем зместу, новых сюжэтных лiнiй i эпiзодаў, грунтоўнасцю i дэталёвасцю апiсання падзей, спробамi псiхалагiчна матываваць учынкi герояў, раскрыць iх душэўны стан i iнш. Дзеянне ў «Траянскай гiсторыi» больш расцягнута ў часе i прасторы: пачынаецца з апiсання падарожжа грэчаскiх арганаўтаў у далёкую Калхiду па залатое руно i канчаецца апiсаннем лёсу некаторых траянскiх герояў (Агамемнана, Улiса – Адысея), што засталiся жывымi пасля вайны.

падпарадкаваць сваёй уладзе амаль паўсвету, на працягу многiх стагоддзяў прыцягвала i захапляла людзей. Пiсьменнiкi розных эпох i народаў звярталiся да яго вобраза, бачылi ў iм рысы iдэальнага цара i военачальнiка. Галоўнай крынiцай болыпасцi сярэдневяковых твораў пра Аляксандра Македонскага быў грэчаскi раман, напiсаны ў Егiпце ў II–III стст. У Еўропе гэты раман бытаваў у дзвюх рэдакцыях, лацiнскай i сербскай. Асноўны змест «Александрыi» – гiсторыя жыцця, воiнскiх подзвiгаў i прыгод яе галоўнага героя. Аляксандр Македонскi паўстае перад намi як незвычайная асоба з багатай i складанай натурай. Ён не толькi выдатны палкаводзец i мудры правiцель, але i чалавек высокiх духоўных якасцей, вялiкай сiлы волi, моцнага характару i глыбокага розуму. Ён хiтры i цiкаўны, бязлiтасны i велiкадушны, мужны воiн i прыкладны сын. Ён усемагутны валадар, цар над царамi, якi вырашае лёс цэлых краiн i народаў, i адначасова звычайны чалавек, бяссiльны перад сваiм уласным лёсам, што наканаваў яму памерцi ў маладыя гады. Наяўнасць цэнтральнага героя i адзiнства тэмы прыдаюць раману цэласны характар, нягледзячы на ўсю складанасць яго сюжэтнай будовы i разнастайнасць зместу.

Каля 1580 г. у асяроддзi беларускай шляхты была перакладзена з польскага друкаванага выдання 1574 г. «Гiсторыя пра Атылу, караля ўгорскага» венгерскага пiсьменнiка-гуманiста Мiклаша Олаха. Вобраз Атылы (памёр у 453 г.) – правадыра ваяўнiчых гунаў, якiя ў эпоху вялiкага перасялення народаў наводзiлi жах на цэлыя народы i, быццам смерч, разбуралi i нiшчылi ўсё на сваiм шляху, адлюстраваны ў шматлiкiх помнiках фальклору i лiтаратуры сярэдневяковай Еўропы, у эпiчных паэмах i песнях, у гiстарычных паданнях i хронiках. У творах, што ўзнiклi ў лацiна-хрысцiянскiм асяроддзi, Атыла паказаны як носьбiт грубай варварскай сiлы, бязлiтасны заваёўнiк, «бiч божы». У гуна-гоцкiх паданнях ён апеты як магутны валадар, народны правадыр i выдатны палкаводзец. Погляд на Атылу як на станоўчага ў цэлым героя еўрапейскай гiсторыi быў падхоплены i пераасэнсаваны ў эпоху Адраджэння ў нацыянальна-патрыятычных колах Венгрыi, якiя перад тварам турэцкай небяспекi марылi аб моцным i мудрым кiраўнiку дзяржавы i лiчылi гунаў сваiмi продкамi. Гэта i знайшло яркi адбiтак у творы Мiклаша Олаха.

У XV–XVII ст., у эпоху станаўлення i актыўнага развiцця культуры беларускай народнасцi на Беларусi была добра вядома i лiтаратура рускага народа. Аднак шматлiкiя яе помнiкi (жыцii i гiстарычныя сказаннi, летапiсы i воiнскiя аповесцi i iнш.), як правiла, бытавалi на беларускiх землях у арыгiнале, бо руская мова i ў тыя часы была лёгказразумелай для большасцi беларускага насельнiцтва. Невыпадкова нават значныя тэкставыя запазычаннi з рускiх летапiсаў уключалiся ў беларускiя летапiсныя зводы без перакладу.

Адным з рэдкiх перакладаў твораў рускай гiстарычнай белетрыстыкi на беларускую мову з'яўляецца аповесць «Пра пабоiшча Мамая». Беларускi пераклад – гэта скарочаная рэдакцыя вядомага помнiка Кулiкоўскага цыкла – «Сказання пра Мамаева пабоiшча» (пачатак XV ст.), прысвечанага выдатнай перамозе рускiх аб'яднаных сiл над татарамi ў 1380 г. на полi Кулiковым. Галоўны герой аповесцi – вялiкi князь маскоўскi Дзмiтрый Іванавiч. Ён паказаны не толькi як лепшы прадстаўнiк найвышэйшай свецкай улады i выдатны арганiзатар гiстарычнай перамогi, але i як прыкладны хрысцiянiн. Яго вобраз месцамi пададзены ў агiяграфiчным стылi, падобна iдэальнаму герою жыцiйнай лiтаратуры.

Некаторыя буйныя празаiчныя творы на гiстарычную тэматыку («Александрыя», «Гiсторыя Траянскай вайны» Гвiда дэ Калоны) па характары блiзкiя да рыцарскага рамана. Аднак авантурна-прыгоднiцкая фабула ў гэтых творах трымаецца не на любоўнай iнтрызе, што з'яўляецца адной з важнейшых асаблiвасцей рыцарскага рамана. У iх няма таксама паэтызацыi прыгожай дамы, у iмя якой галоўны герой пераадольвае розныя перашкоды, здзяйсняе рыцарскiя подзвiгi.

Да жанру рыцарскага рамана ў поўным сэнсе гэтага слова можна аднесцi аповесцi пра Трыстана i Баву, перакладзеныя на беларускую мову ў другой палове XVI ст.

Асноўны змест «Аповесцi пра Баву» – незвычайныя прыгоды i гераiчныя ўчынкi галоўнага героя, сына цара Гвiдона i царыцы Мiлiтрысы (у беларускай рэдакцыi – Мератрысы), якая з-за каханага Дадона вырашыла загубiць нялюбага мужа i свайго сына. Бава ўцякае з роднага краю i трапляе ў Арменiю. Там ён сустракае прыгажуню Дружнену, дачку мясцовага цара. У iмя кахання да яе герой праходзiць самыя цяжкiя выпрабаваннi i здзяйсняе багатырскiя подзвiгi (забiвае асiлка Лукапёра, змагаецца з Палканам i Маркабрунам, якi хацеў сiлаю ўзяць Дружнену сабе за жонку, i iнш.). Перамогшы войска Маркабруна, Бава са сваёй каханаю шчаслiва вярнуўся на радзiму i пакараў смерцю Мiлiтрысу i Дадона, забойцаў свайго бацькi.

Класiчны ўзор рыцарскага рамана – «Аповесць пра Трышчана». Яна адкрывае выдатны помнiк беларускага пiсьменства i лiтаратурнай мовы XVI ст. Пазнанскi рукапiс, у якiм тэкст усiх змешчаных аповесцей мае агульны загаловак: «Повесть о витязех с книг сэрбских, а звлашча о славном рыцэры Трысчане, о Анцалоте и о Бове и о иншых многих витезех добрых». Паколькi сербскi пераклад гэтага твора не захаваўся, то беларускi пераклад мае асаблiвую каштоўнасць як адзiны прадстаўнiк славянскай беларуска-сербскай рэдакцыi славутага заходнееўрапейскага рамана эпохi Сярэднявечча.

сучаснай Вялiкабрытанii ў асяроддзi кельтаў – iндаеўрапейскiх плямёнаў, якiя да прыходу англасаксаў засялялi брытанскiя астравы. Пранiкнуўшы пасля ў Францыю, легенда была лiтаратурна замацавана i разышлася па краiнах Еўропы, выклiкаўшы шматлiкiя вершаваныя i празаiчныя апрацоўкi. На працягу стагоддзяў яна захапляла i хвалявала чытачоў.

Найболып тыповай формай бытавання лiтаратурных твораў у эпоху Сярэднявечча былi зборнiкi невялiкiх апавяданняў з напружаным драматычным сюжэтам i нечаканай развязкай (навел). Яны сталi вядомы ўсходнiм славянам яшчэ ў часы Старажытнай Русi (Супрасльскi зборнiк, «Изборник» 1073 г. i iнш.). Адметная iх асаблiвасць – няўстойлiвасць, рухомасць лiтаратурнага складу. У працэсе перапiскi тэкст iх скарачаўся i дапаўняўся новымi матэрыяламi i, такiм чынам, пастаянна мяняўся змест.

у сувязi з пашырэннем культурных кантактаў беларусаў з краiнамi Заходняй Еўропы, сталi з'яўляцца беларускiя пераклады асобных твораў i нават цэлых зборнiкаў з лацiнскай i польскай моў. Сярод апошнiх найболыпай папулярнасцю тады карысталiся ў беларускiх чытачоў вядомыя зборнiкi сярэдневяковых навел i прытчаў «Вялiкае люстра» («Великое зерцало») i «Рымскiя дзеi» («Римские деяния»).

У «Вялiкiм люстры» навелы згрупаваны па раздзелах у адпаведнасцi са зместам маральных правiл, мастацкаю iлюстрацыяй якiх яны служылi. У зборнiку выкладаюцца розныя незвычайныя i павучальныя гiсторыi, асуджаюцца адмоўныя з пункту погляду этычных прынцыпаў Сярэднявечча бакi характару чалавека, яго недахопы. У некаторых апавяданнях выкрываюцца амаральныя паводзiны прадстаўнiкоў пануючых класаў, свецкiх феадалаў i вышэйшага духавенства. Для ўзмацнення эмацыянальнага, больш эфектыўнага ўздзеяння на чытачоў у творах шырока выкарыстоўваецца хрысцiянская мiфалоiiя i фантастыка, штучна драматызуецца сюжэт, уводзяцца розныя цуды i жахi.

гiсторыяй. Адны сюжэты грунтуюцца на сярэдневяковых легендах i анекдотах, другiя ўзыходзяць да фальклору ўсходнiх народаў, трэцiя запазычаны ў антычных пiсьменнiкаў.

Апрача гiстарычных аповесцей i раманаў, на Беларусi ў эпоху позняга феадалiзму бытавала нямала розных летапiсных кампiляцый, хронiк i хранографаў, якiя задавальнялi ўзросшую цiкавасць беларускiх чытачоў да гiсторыi роднай зямлi i iншых краiн. У гэтых творах побач з дакументальнымi, гiстарычна дакладнымi звесткамi змешчаны i матэрыялы лiтаратурнага паходжання, розныя белетрызаваныя апавяданнi i аповесцi пра мiнулае, што дае ўсе падставы разглядаць гэтыя помнiкi ў гiсторыi беларускай лiтаратуры.

У 60-я гг. XVI ст. на беларускую мову была перакладзена «Хронiка ўсяго свету» польскага хранiста Марцiна Бельскага, якая неаднаразова друкавалася на польскай мове (першае выданне выйшла ў Кракаве ў 1551 г.). Дзякуючы гэтай сусветнай гiсторыi беларускi чытач мог пазнаёмiцца не толькi з многiмi невядомымi яму фактамi i падзеямi далёкай мiнуўшчыны iншых народаў, але i з асобнымi творамi зарубежнай лiтаратуры, якiя былi змешчаны ў хронiцы: «Трояй», «Александрыяй» i iнш.

У першай палове XVII ст. з'явiўся пераклад на беларускую мову «Хронiкi еўрапейскай Сарматыi» iтальянца Аляксандра Гванiнi, якi значны час жыў на Беларусi. Яго «Хронiка» ўпершыню была надрукавана ў 1578 г. у Германii на лацiнскай мове, а ў 1611 г. у дапоўненым варыянце ў Кракаве на польскай. Даволi шырока прадстаўлена ў гэтым помнiку геаграфiя i гiсторыя еўрапейскiх краiн, у тым лiку i Вялiкага княства Лiтоўскага.

Своеасаблiвай гiстарычна-белетрыстычнай энцыклапедыяй свайго часу, зборам разнастайных звестак i лiтаратурных твораў пераважна iншаземнага паходжання была вялiкая хранаграфiчная кампiляцыя, складзеная ў XVII ст. на беларускай мове i назвавая ў адным са спiсаў: «Летапис, то ест Кройника великая з розных многих кройникаров диалектом руским написана». Гэты помнiк вылучаецца вельмi шырокiм геаграфiчным i часавым ахопам сусветнай гiсторыi, ад антычнай гiсторыi Грэцыi i Рыма да сярэдневяковай Польшчы i Русi, ад бiблейскiх часоў i да эпохi еўрапейскай Контррэфармацыi. Аб багаццi лiтаратурнага складу «Вялiкай хронiкi» красамоўна сведчыць яе змест: «Гисторыя о золотом руне и о войне Троянской», «Александрыя», «Гисторыя Иосифа Жыдовина» (гэта значыць Іосiфа Флавiя), «О поражце великой московской над татарами» («Сказание о Мамаевом побоище») i iнш. Апiсанню мiнулага Лiтвы i Беларусi ў гэтым хранографе прысвечана асобная частка – «Хронiка лiтоўская i жамойцкая».


Спiс выкарыстаных крынiц

1. Мальдзiс А. I. На скрыжаваннi славянскiх традыцый: Лiтаратура Беларусi пераходнага перыяду (другая палавiна XVII–XVIII ст.). Мн., 1980.

3. Гiсторыя беларускай дакастрычнiцкай лiтаратуры: У 2 т. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст. Мн., 1968.