Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Ломоносов (lomonosov.niv.ru)

   

Беларуская паэзія 1920-х гадоў

Беларуская паэзiя 1920-х гадоў

Паэзiя 1920-х гадоў, у параўнаннi з нашанiўскай, стылёва больш мазаiчная, спектр яе матываў i iдэйна-вобразная палiтра больш шырокiя. Асноўная тэматыка i праблематыка паэзii 1920-х гг., як у прынцыпе i ўсяго нацыянальнага прыгожага пiсьменства гэтага часу, «круцiлася» вакол iдэi Беларускага Шляху, з якой пачалося для Беларусi XX ст.

уплывам «Нашай нiвы», – Ц. Гартны, А. Гурло, Я. Журба, М. Хведаровiч; маладыя паэты, чыя творчая i грамадзянская свядомасць усталёўвалася на скрыжаваннi дзвюх вялiкiх iдэй – нацыянальнага адраджэння i рэвалюцыйнага пераўтварэння свету. Гэта была лiдэрская група паэтаў, заснавальнiкаў «Маладняка», пазней «Узвышша».

У агульных рысах развiццё паэзii ў 20-я гады адбывалася ў дзвюх асноўных iдэйна-мастацкiх плынях, кожная з якiх адрознiвалася сваiмi стылёвымi парадыгмамi (традыцыйнай i авангардысцкай) i тэматычнымi дамiнантамi: нацыянальна-адраджэнскай i пралетарска-рэвалюцыйнай. Абедзве плынi грунтавалiся на адпаведных грамадскiх iдэалагемах, кожная з якiх па-свойму прадвызначала сутнасныя мадэлi Беларускага Шляху, то судакранаючыся, то рэзка палемiзуючы памiж сабой. Калi канон пралеткультаўскай дактрыны рэвалюцыйнага канцэптуалiзму адлюстроўваў афiцыйную iдэалогiю партыйнага кiраўнiцтва, то нацыянальна-адраджэнская стылёвая мадэль захоўвала арыенцiр на нашанiўскую традыцыю, спавядала iдэю Беларускага Інтэгральнага Рэнесансу (тэрмiн Г. Гарэцкага) i адчувала сябе пераемнiцай яшчэ больш раннiх нацыянальных традыцый, звязаных з культам Айчыны, вольнасцi i «краёвага» патрыятызму.

Значная (калi не пераважаючая) частка паэтычных твораў 1920-х гг. была пазначана вiдавочнымi рысамi афiцыёзнага авангардызму, звязанага найперш з устаноўкай на стварэнне новага мастацтва пад уплывам рэвалюцыйна-пралетарскага светабачання i класавай iдэалогii. Культ рэвалюцыйных перамен, аптымiстычны жыццесцвярджальны пафас, матыў iндустрыяльнага горада, гiмн маладосцi, якая будуе i для якой будуецца новае жыццё, класавы матыў, выражаны ў сiмвалiчнай перамозе «сярпа i молата», супрацьпастаўленне «мiнулых чорных дзён» i новай «светлай ранiцы волi» i пры гэтым адсутнасць рэфлексii, смутку, сумненняў – вось асноўны спектр матываў i настрояў, якiя ўласцiвы авангардысцкай плынi, паiменаванай І. Багдановiч «рэвалюцыйным канцэптуалiзмам». Тут не цанiлiся нюансы лiрычных пачуццяў i перажыванняў, тут важна было стварыць лiтаратурны мiф аб рэвалюцыйнай перамозе пралетарыяту.

Асэнсаванню Беларускага Шляху – лёсу мацi-Беларусi ў новых гiстарычных умовах – прысвечана шмат купалаўскiх вершаў на працягу ўсяго аналiзуемага дзесяцiгоддзя. Так, напрыклад, у 1922 г. Купала пiша знамянальны, жорсткi ў сваёй праўдзiвасцi верш «Перад будучыняй», у якiм дае сваё тагачаснае разуменне Беларускага Шляху. Яно трагiчнае i абсалютна непадобнае на аптымiстычныя прароцтвы паэтычных апалагетаў рэвалюцыi i пралетарскай дыктатуры. Дзве сiлы, памiж якiмi шукае сябе Беларусь, – дылему памiж нацыянальным шляхам i рэвалюцыйна-пралетарскiм – Купала абазначае ў наступных радках:

Там чутна: Беларусь! Там – Незалежнасць!

А там – «Паўстань пракляццем»… Ну а мы?

Без толку крыллем хлопаем, як цьмы.

І слухаем, i нюхаем тут, там:

Заходнi, ўсходнi, й цi ад нас, цi к нам?

З снайго прыпынку выгнаныя вон,

Мы дзякуем, што торбы апранулi

На нас ды з нашых нiтак-валакон.

ролi рэвалюцыi для Беларусi. Для Купалы ж гэта былi вiдавочна несумяшчальныя iдэалы: вольная i незалежная Беларусь i гвалт рэвалюцыйнай дыктатуры. Ён празрыста акрэслiў гэтую несумяшчальнасць у паэме «Безназоўнае», стварыўшы алегарычны вобраз заручын «вясельнiцы засмучанай з вясёлым жанiхом».

Я. Колас у 20-я гады ўвасобiў свой боль па айчыне, спрадвечным аплотам якой была сядзiба з уласнай зямлёй, у закончанай тады паэме-эпапеi «Новая зямля». Вiдавочным убачыўся вялiкаму паэту вынiк пошукаў Мiхалам сваёй «новай зямлi». У гэтай алегарычнай метафары, якая падразумявала i пошукi «новай айчыны» (або Беларускага Шляху) Коласам была скарыстана бiблейская сiмволiка. Новая зямля – гэта бiблейскi сiмвал новага раю – Новага Ерусалiма, якi застаўся для Мiхала няздзейсненай марай, перапыненай смерцю. Пошукi «новай зямлi» – новай Беларусi для героя Я. Коласа – засталiся такiмi ж «снамi аб Беларусi», якiя «снiў» адпаведны гiстарычнаму часу лiрычны герой Я. Купалы. Як i Купала, Я. Колас у 1922 г. выдаў зборнiк вершаў «Водгулле», у якiм апрача ранейшых дарэвалюцыйных твораў была нiзка, напiсаная ў 1921 г.: вершы «Водгулле», «Родныя малюнкi», «У палёх Беларусi», «Звон шыбаў», «Поклiч», «Беларускаму люду». Ствараючы жывыя пластычныя карцiны беларускай прыроды – гэтай вечнай неўмiручай каштоўнасцi нацыянальнага быцця, Колас дае мастацкi водгук на тагачаснае грамадскае жыццё, якое бачыцца яму неўладкаваным.

Яшчэ адзiн нашанiвец Змiтрок Бядуля як паэт эвалюцыянiраваў к сярэдзiне 1920-х гг. у бок рэвалюцыйнага канцэптуалiзму, выдаўшы ў 1924 г. кнiжку выбраных вершаў «Буралом». Папярэднi ж зборнiк «Пад родным небам» выдадзены, як i кнiгi Я. Купалы «Спадчына» i Я. Коласа «Водгулле» у 1922 г., быў пазначаны рысамi традыцыйнай адраджэнскай паэзii з уласцiвымi Бядулю мiстычнымi бiблейскiмi, гiстарычнымi матывамi. Аб гэтым сведчаць вершы «Беларусь», «Паходнi» i некат. iнш. У зборнiку ж «Буралом» адзначыўся пераход на авангардны стыль, якi адпаведна выклiкаў новую тэматыку i паэтыку. Вершы пазбаўляюцца лiрычнай глыбiнi i вобразнай маляўнiчасцi, з'яўляюцца iлюстрацыямi да новых рэалiй («Маладая гвардыя», «Крылатыя машыны»). Асаблiвай ангажаванай iлюстрацыйнасцю пазначаны цыкл «Чырвоны каляндар», дзе паэт iмкнецца стварыць новыя «чырвоныя лiсткi» ў пiку ранейшаму разуменню знамянальных дзён года, якiя вызначалiся па царкоўным каляндары. Вядучае месца ў новым «чырвоным календары» Бядулi, бясспрэчна, займаў Кастрычнiк, якi «старому свету яму вырыў, у мiг адзiн стварыў стагоддзi». Паэма «Беларусь», змешчаная ў гэтым жа зборнiку, ужо нiчым не нагадвала ранейшы «Зачарованы край». Застаўшыся верным выкарыстанню ў сваёй паэтыцы народных легендарных i казачных вобразаў, Бядуля ў паэме пра сучасную Беларусь – «бязбожнiцу» i «будаўнiцу» – мiфапаэтызуе i адухаўляе Кастрычнiк (Акцябр), якi «прымчаў», як «чаканы госць», як новы асiлак-вызвалiцель.

Апяванне «казкi прышлага часу» – шчаслiвай будучынi, якую прынесла перамога Кастрычнiцкай рэвалюцыi, супрацьпастаўленне гэтага светлага ўрачыстага абнаўлення мiнуламу «зморчнаму», цяжкаму паднявольнаму жыццю нарадзiла ў беларускай паэзii таго часу шэраг устойлiвых вобразных асацыяцый. Гэта быў адзiн з вызначальных матываў рэвалюцыйнага канцэптуалiзму, якi, як лакмусавая паперка, вызначаў грамадска-палiтычныя арыенцiры аўтараў. Сярод паэтаў старэйшага пакалення гэты матыў у ранейшых адраджэнскiх вобразах-сiмвалах Зiмы i Вясны ўвасабляў Янка Журба (верш «Вольная Беларусь»). Ён бачыць Беларусь у «святочным уборы», ёй «свецiць доля… залатая», да яе «прыйшла воля святая!». Гэтымi ж настроямi прасякнуты яго вершы «Васкрос край», «Годзе плакаць», «Гiмн працы», «Будаўнiком новага жыцця», «Хто мы?»

Цэнтральнай жа фiгурай у пралетарска-рэвалюцыйным тэматычным накiрунку ў асяроддзi старэйшых паэтаў быў былы «капыльскi гарбар» Цiшкi Гартнага, якi выдаў дзве кнiгi сваiх твораў: «Песнi працы i змагання» (1922) i «Урачыстасць: 1. Рэвалюцыi, 2. Жыцця» (1925), куды часткова ўвайшлi яго ранейшыя вершы. Творы, з якiмi Гартны ўступаў у новае дзесяцiгоддзе, з'яўлялiся ў пераважнай большасцi паэтычнымi фармулёўкамi рэвалюцыйных камунiстычных iдэалаў, з якiмi для паэта i актыўнага грамадска-палiтычнага дзеяча звязвалася светлая будучыня Беларускага Шляху. Так, у вершы «Айчына» (1921) ён апявае бунт працоўных, сцвярджаючы, што «айчына i воля – непадзельны, i iх ахоў чырвоны меч». У вершы «Камунар» (1921) створаны вобраз нязломнага барацьбiта, якi «за волю ў бойках без спагады iстоту вылiў». Верш «Панства працы» замацоўвае iдэйна-вобразны канцэпт падзелу свету на ранейшы, нешчаслiвы, поўны прыгнёту, i вольны пасля рэвалюцыi.

Сярод маладых паэтаў тонкiм i майстравiтым апалагетам рэвалюцыйнага паэтычнага авангардызму быў Мiхась Чарот, талент якога ярка блiснуў ужо на пачатку 20-х гадоў. Яго першы паэтычны зборнiк «Завiруха» (1922), паэмы «Босыя на вогнiшчы» (1922), «Беларусь лапцюжная» (1924), «Чырвонакрылы вяшчун» (1924) сталi ў поўным сэнсе «класiкай авангарду», з усiмi таленавiта ўвасобленымi пастулатамi пралетарска-рэвалюцыйнай дактрыны ў мастацтве – з яе апраўданнем тэрору («Хто не наш – таго давi!»), адмаўленнем культурна-гiстарычнай спадчыны («Годзе плакаць i вам над Рагнедаю…»), сiмволiкай класавай барацьбы ў выглядзе паядынку двух волатаў – «рацей» («змагаюцца праца з багаццем»), з яўным усходнiм вектарам палiтычных сiмпатый (вобраз «чырвонага крыжа» з Усходу, на якiм напiсана слова «Воля», у паэме «Босыя на вогнiшчы», а таксама рыцараў на чырвоным i на белым конях, з якiх пераможцам аказваецца Чырвоны ў паэме «Беларусь лапцюжная»). Апраўдальны вобраз дыму-пажару становiцца адным з найважнейшых стылеўтваральных канцэптаў авангардысцкай парадыгмы:

Свет стары мы палiм – гэта наша справа,

«Пералом» увайшла ў зборнiк яго вершаў «Плынь» (1927). Публiкацыi ў «Полымi» папярэднiчаў канцэптуальны артыкул самога М. Грамыкi, дзе ён абгрунтоўваў прынцыпы новага мастацтва.

жыцця i змагання», настроi «радасцi неабсяжнай» ад «адважнай хады» «ў нагу з эпохай». Матывы iх лiрыкi не вылучалiся асаблiвай разнастайнасцю, былi сугучныя новаму «пралетарскаму» стылю.

(1926), «Угрунь» (1927) адлюстроўвалi iмкненне даць адпаведныя новаму паэтычнаму канону вобразы рэчаiснасцi, або новага Беларускага Шляху. Найперш гэты шлях звязваўся з iндустрыяльным горадам, i Александровiч, якi вырас на Старажоўскiм прадмесцi ў Мiнску, ахвотна i ўлюбёна стварае вобразы новага працоўнага горада, дзе на заводах нараджаецца яскравая i пераможная будучыня (вершы «Менскi рытм», «Песнi вёскi й фабрычных станкоў», «Новы Менск», «Вулiца», «На заводзе»). Лiрычны настрой першага зборнiка вершаў «Камсамольская нота» вызначаўся ў асноўным матывам радаснага абнаўлення жыцця, звязанага з маладосцю, з камсамольскiмi новаўвядзеннямi.

Адметную авангардную распрацоўку атрымала ў 20-я гады i тэма кахання. Так, у вершы Александровiча «Шалясценне нязнаных пяшчот» лiрычны герой асуджае сябе «за слабасцi» – за тое, што «цемназорыя вочы дзяўчыны» i яму «завязалi жыццё». Наогул лiрычны герой новага часу, для якога характэрны ўзнёслыя грамадскiя парываннi, часта перажывае расчараванне ў каханнi, якое атаясамлiваецца з «мяшчанскiмi пяшчотамi», «пярыннымi ўцехамi», «багемнасцю» i ўвогуле ўспрымаецца як заганная сiла, што «зводзiць» думкi i пачуццi, расслабляе героя ў яго «вялiкiм паходзе ў будучыню».

Неадназначную рэакцыю ў лiтаратурнай палемiцы 20-х гадоў выклiкала паэма Александровiча «Ценi на сонцы» (1927), у сатырычна-шаржыраваных вобразах якой сучаснiкi пазнавалi вядомых дзяржаўных i культурных дзеячаў. Выкрывальны пафас паэмы ўспрымаўся многiмi як ачышчэнне «сонца рэвалюцыi» над Беларуссю ад «нацыянальна-адраджэнскiх плям», таму твор быў адмоўна ацэнены ва «ўзвышаўскiм» асяроддзi. Язэп Пушча нават адгукнуўся на яго паэмай «Цень Консула», у якой выносiў свой паэтычны прысуд тагачаснай таталiтарнай сiстэме партыйнага кiраўнiцтва (анаграма ЦК прачытваецца ў назве), што душыла ўсе парасткi жывога нацыянальнага жыцця. Консул у Пушчы – гэта жахлiвы страшны ўладар, якi бязмежна царуе над усiмi, выносiць свае прысуды. Ён кiруе будаўнiцтвам новага грамадства, але галоўны гмах, якi ўзводзiцца па ўсiх канонах сучаснай архiтэктуры, – гэта турма.

Наогул Я. Пушча з'яўляўся арыгiнальнай i непаўторнай постаццю ў асяроддзi маладзейшых паэтаў 1920-х гг. Пачынаў ён як паэт-iмажынiст, прыхiльнiк творчасцi C. Ясенiна, паслядоўнiк яго паэтычнай музы (зборнiк вершаў «Ранiца рыкае», 1925). У палемiчным цыкле «Лiсты да сабакi», якi ў канцы 20-х гадоў выклiкаў крытычны шквал, Пушча робiць празрыстыя намёкi на тое, што родная краiна трапiла ва ўладанне чужых людзей («чужыя людзi ходзяць каля склепу»), выказвае адважнае памкненне «з чала краiне вырваць ўсё ж… цернi» i абараняе права песняра на смутак у пiку той кананiчнай пралетарскай радасцi, якую ён павiнен быў на ўсе лады апяваць.

У цэнтры яго ўвагi была Беларусь, яе ахвярны гiстарычны лёс i годная будучыня. Нават калi паэт звязаў гэтую будучыню з «камунай свету», як у вершы «О, Беларусь, мая шыпшына», усё роўна ён лiчыўся апазiцыйным афiцыйнаму лiтаратурнаму накiрунку творцам. Непрыманне iм прапiсных нормаў пралеткультаўскага мастацтва падкрэслiвалася паэтам як у вершах, так i ў грамадскiх паводзiнах. Менавiта Дубоўка стаў лiдэрам новага лiтаратурнага аб'яднання «Узвышша», утворанага ў 1926 г. пасля расколу «Маладняка», калi вiдавочным стала крызiснае становiшча ў творчасцi, якая рабiлася ўсё больш падобнаю на вершаваную палiтасвету. Дзякуючы «Узвышшу» беларуская лiтаратура перажыла новы мастацкi ўзлёт у другой палове дзесяцiгоддзя. Канцэпцыя «аквiтызму», высунутая ва ўзвышаўскiм манiфесце, была фактычна рэабiлiтацыяй права на творчую свабоду мастака, якой яго пазбаўляла нарматыўная пралеткультаўшчына. Палiтычная i лiтаратурная палемiка жывымi акордамi адбiвалася ў вершах паэта.

таталiтарызму i з самаадданасцю абараняў у другой палове дзесяцiгоддзя нацыянальную iдэю. Сваю пазiцыю абаронцы нацыянальнага адраджэння, ад якога ўсё далей адыходзiў афiцыйны накiрунак палiтычнага жыцця, А. Дудар сцвердзiў таксама як удзельнiк тэатральнай дыскусii i як адзiн з падпiсаўшых «Лiст трох» (у iм абаранялася годнасць беларускiх пiсьменнiкаў i iх права карыстацца роднай мовай), i як аўтар стаўшага легендарным верша «Пасеклi наш край папалам», у якiм патрыятычная iдэя лучылася з непрыняццем тагачаснай палiтычнай сiстэмы ў краiне ў купалаўскiм духу. Гэты верш, якi распаўсюджваўся ў рукапiсу, фактычна стаў прычынаю арышту паэта ў сакавiку 1929 г. Пачынаў жа А. Дудар свой «сонечны паход» у лiтаратуру са зборнiкаў «Беларусь бунтарская» (1925) i «Сонечнымi сцежкамi» (1925), вершы якiх вызначалiся ўсiмi тыповымi рысамi маладнякоўскага светаўспрыняцця: радасны, дзёрзкi, напоўнены маладой энергiяй погляд на жыццё, у якiм няма месца для смутку, душэўных хiстанняў.

Калi паэтычная апазiцыя А. Дудара, У. Дубоўкi, Я. Пушчы ў другой палове дзесяцiгоддзя была адкрытай i мэтанакiраванай, то ў iншых паэтаў адносiны да тагачаснай рэчаiснасцi раздзялiлiся на дзве плынi. Адны «ў нагу з часам» старалiся ўзмацнiць сваю рэвалюцыйную прававернасць, пагаднiць яе з дарагiм аблiччам айчыны i ўласнымi пачуццямi, што было досыць няпроста для такiх значных паэтаў, як П. Трус, В. Маракоў, Т. Кляшторны, але без асаблiвага надрыву адчуваецца ў З. Бандарынай, М. Багуна, П. Шукайлы. Прадстаўнiкi другой плынi перажывалi эвалюцыю ад захопленага апявання «бунтарнай», новай, камсамольскай рэчаiснасцi да адлюстравання стану расчараванасцi, загубленых надзей, унутранага дыскамфорту. У так званай «багемнасцi» абвiнавачвалi В. Маракова, Т. Кляшторнага, У. Жылку, А. Дудара, Ю. Лявоннага, Я. Пушчу, якiя нiбыта адыходзiлi ад грамадскiх праблем, замыкаючыся ў сваiм унутраным свеце: апявалi «вясёлы разгул», «валанцужнiчанне», эратызм, «чарку», хiсталiся «ўбок» ад разумення вялiкай гiстарычнай мiсii пралетарыяту.

Настроi, рэфлексiю лiрычнага героя адлюстроўваў Тодар Кляшторны ў нашумеўшай паэме «Калi асядае муць». Завязкай паэмы Т. Кляшторнага стала сустрэча двух сяброў пасля сямiгадовага расстання. Сюжэтна-кампазiцыйная будова паэмы характарызуецца пэўнай размытасцю, што было ў цэлым уласцiва паэмам 20-х гадоў: у iх адбываецца не столькi дынамiка дзеяння, колькi дынамiка настрояў, праз якiя i выяўлялiся адносiны аўтара да рэчаiснасцi. Крытыка адмоўна сустрэла паэму «Калi асядае муць» i ў цэлым усю творчасць Кляшторнага 20-х гадоў. У ёй бачылi «эстэтнiчанне» i «меланхалiчныя» настроi, песiмiзм i «беспадстаўны сум». Вершы паэтычных зборнiкаў Т. Кляшторнага «Кляновыя завеi» (1927), «Светаценi» (1928), «Ветразi» (1929) неслi адбiтак той жа стылёвай «багемнасцi», якую паводле тагачасных расхожых крытычных клiшэ вызначалi «вузка-iндывiдуалiстычныя перажываннi» i «прыхiльнасць да мяшчанскiх вобразаў» тыпу «ледзяных гiтар», «ружовых келiхаў», «вiшнёвых хмар». Аднак «ледзяныя гiтары» Кляшторнага (як i ў цэлым «ледзяная» iмпрэсiянiстычная вобразнасць зборнiка «Кляновыя завеi») былi мастакоўскiм сцверджаннем права на асабiстыя перажываннi ў паэзii, на бачанне «вывiхаў людзей», якiя ў сваiм роздуме аб жыццi не задавальняюцца наборам iдэалагiчных штампаў.

Валеры Маракоў таксама iмкнуўся асэнсаваць сутнасць сваёй эпохi i Беларускага Шляху ў межах той стылёвай парадыгмы, якая лiчылася наватарскай. Аднак пачуццё скразной радасцi выказана iм у вершах хутчэй у сiлу экспрэсiянiстычнай схiльнасцi натуры, чым у вынiку рэвалюцыйнай прававернасцi. Ключавое слова-вобраз першага зборнiка «Пялёсткi» (1926) – гэта «Прастор» i ўсе сэнсава звязаныя з iм назвы: «прыволле», «шыр». Семантыка «прастораў» вызначала галоўны настрой яго вершаў: захопленасць неабсяжнасцю вялiкiх памкненняў пяснярскай душы, што адчула раскутую волю. Але ў большасцi вершаў не было адзнак, што такая радасць выклiкана рэвалюцыйным абнаўленнем краiны: экспрэсiўныя хвалi паэта рэалiзоўвалiся ў асноўным у рэчышчы абстрактнага традыцыяналiзму. Паступова пад уплывам крытыкi ў лiрыцы В. Маракова таксама з'яўлялiся рысы рэвалюцыйнага канцэптуалiзму: тэма «гудкоў» i «кастрычнiка», «маладняцкага» напору, супрацьпастаўляльны «заходнебеларускi» матыў («Срэбна месяц у вокны смяецца», «О, выходзь маладняцкая раць»). У гэтым жа ракурсе распрацоўваецца паэтам i тэма кахання: лiрычны герой шукае iдэальнага высокага кахання, злучанага з грамадскiм служэннем, далёкага ад бытавiзму i абыватальшчыны: «Не мне шукаць мяшчанскай цiхай спальнi, у вачох мяшчанскiх сiнiх васiлькоў».

Падобная ж эвалюцыя была характэрна для творчасцi Паўлюка Труса, якi даў сваё фалькларызаванае паэтычнае асэнсаванне рэвалюцыйнай мадэлi Беларускага Шляху. П. Трус, як i Маракоў, а таксама Кляшторны, не быў iдэальным апалагетам новай рэчаiснасцi, у яго таксама заўважалiся тыповыя «ўхiлы». Крытыка вызначыла iх як схiльнасць да «эстэцка-iмпрэсiянiстычных зарысовак», як «абстрактны псiхалагiзм», «атрутны струмень ясенiншчыны», як iдэалiзацыю «дробнабуржуазнай» вёскi. Толькi ў паэме «Дзесяты падмурак» крытыка ўбачыла пераход П. Труса «на грунт пралетарскай iдэалогii» i iмкненне «адлюстраваць рэчаiснасць у супярэчнасцях яе гiстарычнага развiцця». Апошняе азначала традыцыйнае ў пралеткультаўскай эстэтыцы супрацьпастаўленне змрочнага мiнулага светламу сучаснаму, што i выкарыстаў П. Трус. Не развiтваючыся з фальклорнай паэтыкай, ён уводзiў у паэму рэалii iндустрыяльнага пейзажу i выказваў захапленне размахам перамен:

добры дзень, сталiца хараства!

I тады я стану пад гарою,

Каб пазбыцца смутку i журбы

Захаплюся музыкай турбiн.

(Трус П. Зб. тв. С. 200.)

«краем фабрык дымных i машын». У такiм жа фальклорным стылi ўслаўляў паэт i вялiкi тагачасны мiф аб усясветнай камуне (паэма «Чырвоныя ружы»). У цэлым жа для паэтыкi П. Труса была характэрна коласаўская традыцыя прыродаапiсальнасцi, захаплення спрадвечным хараством беларускiх краявiдаў, праз якiя адкрывае свае глыбiнi лiрычная душа паэта. Праз вобразы прыроды, праз адчуванне яе красы i сiлы П. Трус выходзiў на новую асацыятыўнасць, шырока выкарыстоўваючы сродкi фальклорнай паэтыкi (паўторы, паралелiзмы), ствараючы песенны, мiлагучны, пазначаны рытмiка-iнтанацыйнай лёгкасцю верш. Характэрнымi для паэта былi формы санета, трыялета, ронда, а таксама мiфапаэтычная вобразнасць, што звязваецца з вiдавочньш багдановiчаўскiм ўплывам. Таленавiта працягваючы нацыянальныя традыцыi, Трус стварыў i ўзнёслую пазбаўленую «багемнасцi», празрыстую па настроях лiрыку кахання (верш «Скажы мне, любая, скажы» i iнш.).

эпохi. Ён бачыў Беларусь у дзiўным спалучэннi: «камсамольскай аравай» i «маладзiцай з сярпочкам». Апяванне васiльковага россыпу «у палёх беларускiх нiзiн» як знак вышэйшага замiлавання краявiдамi айчыны звязвалася ў яго вершы «Васiлькi» з такiм жа замiлаваным i сентыментальным уяўленнем пра хаду «рэвалюцыi мiлай». Апрача фальклорнасцi i лiрызму Дарожнаму была ўласцiва i вiдавочная iмпрэсiянiстычнасць вобразаў, часам падкрэсленае эстэцтва i адчуванне тугi.

i новага шырока разгорнуты iм у паэме «Над балотам», дзе ў якасцi прыкладу дабратворных рэвалюцыйных перамен выводзiцца вёска з сiмвалiчнаю назваю «Гнiль», якую «завiрухi, пажары краiны… не кранулi саўсiм». Але ўрэшце перамены адбылiся, i вёска стала называцца «Новая доля». Рэвалюцыйны эпатаж праявiў М. Багун у творы з прэтэнзiяй на чарговы пасля М. Грамыкi манiфест новай пралетарскай лiтаратуры – «Крокi ў вякох: паэма без героя» (1930). Эпiграф красамоўна сведчыў пра пазiцыю аўтара: «Колiсь рэвалюцыю МЫ зрабiлi, цяпер рэвалюцыя робiць НАС!» (Багун М. Рэвалюцыi. Мн., 1932. С. 57.). Першае, што сцвердзiў паэт, – гэта катэгарычнае адмаўленне ад лiрычных настрояў, як i вымагалi таго ахоўнiкi чысцiнi пралетарскай эстэтыкi i iдэалогii: «Я выкiнуў з сэрца трывогi труп, пакрыты, як коўдрай, лiрычнай карою».

Рэвалюцыйны рыгарызм у вялiкай ступенi быў характэрны для Паўлюка Шукайлы – «слуцкага песняра», кiраўнiка эпiзадычна iснаваўшай суполкi лефаўскага кшталту «Беларуская лiтаратурна-мастацкая камуна» (1927), сябрамi якой у свой час былi Янка Вiдук (Скрыган), Апанас Атава, Іда Чырвань, Юрка Лявонны i iншыя маладыя паэты. Увекавечыць рэвалюцыю Шукайла паспрабаваў у паэме «Акорды дзён», дзе ўзбуйненымi шырокiмi штрыхамi жадаў перадаць размах i велiч новага пераможнага шляху. Шукайла быў паслядоўным апалагетам рэвалюцыйных iдэалаў i будучай «камуны свету», што прыводзiла яго часта ў стыхiю рыторыкi, паэтызацыi iдэалагiчных штампаў: «Увесь свет на свой лад перавернем, сусветны зробiм Рэўком». Змагаром за чысцiню рэвалюцыйных iдэалаў адчуваў сябе П. Шукайла i ў лiтаратурнай крытыцы, не прымаючы творчасць В. Маракова, Т. Кляшторнага, А. Дудара, У. Жылкi, А. Вольнага, З. Бандарынай i ўсiх, паводле яго вызначэння, «дударыстых».

А малады ўзвышавец Пятро Глебка выкарыстаў любiмы Дубоўкаў вобраз шыпшыны ў якасцi назвы свайго зборнiка, як бы падкрэслiваючы пераемнасць лiтаратурнай традыцыi, рэпрэзентаванай Дубоўкам. Асэнсаванне Беларускага Шляху вядзецца Глебкам ў вершах-прысвячэннях Я. Коласу, М. Багдановiчу, М. Лужанiну, дзе паэт закранае паралельна пытаннi лiтаратурнай творчасцi. Вершы зборнiка «Шыпшына» i сама кампаноўка яго, падбор эпiграфаў да кожнай з пяцi частак паказваюць на сталасць паэтычнага голасу Глебкi, на высокi мастацкi густ i культуру яго творчасцi, што было прадметам асаблiвай увагi узвышаўскага кола паэтаў.

Да ўзвышаўскага згуртавання прымкнуў, вярнуўшыся ў 1926 г. на бацькаўшчыну, Уладзiмiр Жылка, чый паэтычны талент сфармiраваўся ў Заходняй Беларусi пад уплывам iдэалаў нацыянальнага адраджэння. У 1927 г. у Мiнску выйшла кнiга вершаў Жылкi «З палёў Заходняй Беларусi», куды часткова былi ўключаны вершы папярэднiх кнiг, а таксама новыя. Паводле класавых, пралетарскiх падыходаў да мастацтва, вершы У. Жылкi падвяргалiся жорсткай крытыцы, паэта абвiнавачвалi ў мiстычных настроях i «мяшчанскай фiласофii», у ранейшым узрушаным апяваннi «бел-чырвона-белага сцяга» i ў тым, што да апявання «чырвонага штандару» паэт не дайшоў. Аднак i У. Жылка таксама iмкнуўся асэнсаваць рэвалюцыю i яе ролю ў развiццi Беларускага Шляху, што, напрыклад, бачна ў вершы «Песня дзесятых угодкаў»:

Спявайце, браты мае, нашае ўчора:

Спалiлi азырклае, чорнае гора,

I працы свабоднай прапелi мы гiмны.

(Жылка У. Выбр. тв. Мн., 1998. С. 106.)

З мiстычнымi бiблейскiмi асацыяцыямi звязваў паэт залатую будучыню Беларусi на гэтым шляху да «Камуны працоўных», нягледзячы на цяжкiя варункi, у якiя трапiла адраджэнне краiны. У. Жылка адчуваў свой час як «злом дзвюх эпох злавесны», у якiм чалавеку наогул i паэту тым больш трэба не згубiць у сабе высокую чалавечую годнасць, здольнасць выстаяць, не зламацца ў жыццёвай вiхуры. А вiхура жорстка закранула У. Жылку: нягледзячы на абвастрэнне сухотаў, ён быў арыштаваны ў 1930 г. разам з iншымi лiтаратарамi «Узвышша» па гучнай справе «Саюза вызвалення Беларусi» i адпраўлены ў ссылку, дзе неўзабаве памёр.

яго сатырычнага пяра з'яўлялiся ўсе праявы тагачаснага жыцця: знешнiя i ўнутраныя палiтычныя падзеi («Сваты», «Белы «певень», «Гаагская «каробачка», «На смерць «Лёзанны», «Ад пачосткi ныюць косткi»), маральна-этычная недасканаласць новага грамадства («Самагоначка», «Класавыя ворагi», «На мiнскiм скверы»), антырэлiгiйная барацьба («Годзе слухаць байкi», «Буду спекулянтам», «Як Антэк стрэў «вельканоц», «Дзве кумы»), лiтаратурная палемiка («Нiбы сатыра на «нiбы паэму – Гвалт над формай», «Прагулка на Парнас», «Муза падвяла», «Праборка музе», «Аб «буры i нацiску»: «К лiтаратурным спрэчкам»). К. Крапiва творча выкарыстоўваў нацыянальную бурлескна-парадыйную традыцыю, прыёмы травестацый, характэрныя для беларускiх ананiмных паэм XIX ст. Так, стылiзацыя паэмы «Тарас на Парнасе» ўгадвалася ў вершы «Прагулка на Парнас», дзе па ключавых словах-вобразах пазнавалiся прадстаўнiкi мастацкага слова – новыя «багi» тагачаснай лiтаратуры: Ц. Гартны (ён «гартуе свой нарог… Цалiну ўзараць iм хоча – узойдуць сокi цалiны, – будзе збожжа на блiны»); М. Чарот (ён «на вогнiшчы гарачым… без ботаў скача… Аб iм кажуць так i сяк, бо не любяць, што «басяк»); З. Бядуля, якi «абразкi свае малюе» («Ён дагэтуль бедаваў, а цяпер вось заспяваў») (Крапiва К. Крапiва. Мн., 1925. С. 83.). У такiм жа бурлескна-парадыйным стылi стварыў К. Крапiва i свой «вольны пераклад» Бiблii (Старога Запавету), дадаўшы яшчэ адзiн паэтычны штрых у барацьбу «з опiумам для народа». Гэта адпавядала iдэалагiчнаму накiрунку 20-х гадоў, i Крапiва таленавiта i зноў жа ў бурлескна-парадыйным стылi яго ўвасобiў.

Сатырычна-гумарыстычную плынь услед за Крапiвой развiваў у сваёй творчасцi, але ўжо надта ваяўнiча, Анатоль Дзяркач – аўтар аграпаэмы «Мiколава гаспадарка» (1927), зборнiкаў «Пра папоў, пра дзякоў, пра сялян-мужыкоў» (1925), «Качаргой па абразох» (1930).

Адметным творчым почыркам вызначалася ў 20-я гады паэзiя Уладзiмiра Хадыкi, Юркi Лявоннага, Аркадзя Моркаўкi, Янкi Тумiловiча, Янкi Бобрыка, Алеся Звонака, Максiма Лужанiна, Сяргея Астрэйкi, Вiктара Казлоўскага, Сяргея Фамiна. Цiкава заявiлi пра сябе, але не раскрылiся ў поўнай меры або вычарпалiся такiя паэты, як Апанас Атава, Язэп Падабед, Пятро Сяўрук, Пятро Росiч, Язэп Вазёрны, Юрка Бiтус, Уладзiмiр Прыбыткоўскi, Язэп Сукала.

(пасля з'яўлення першых узораў у пачатку ХХ ст. у творчасцi Я. Купалы i М. Багдановiча) яна прайшла шлях узмужнення, вырасла як у якасным, так i ў колькасным плане (у 1920-я гг. было напiсана ўжо некалькi дзесяткаў паэм у параўнаннi з адзiнкавымi выявамi гэтага жанру ў папярэднiя два дзесяцiгоддзi). Асобна характарызаваць iх няма неабходнасцi таму, што: па-першае, аб многiх паэмах так цi iнакш сказала вышэй Ірына Багдановiч, артыкул якой з акадэмiчнай «Гiсторыi беларускай лiтаратуры ХХ стагоддзя» лёг у аснову нашай лекцыi; па-другое ж, аб самых значных паэмах таго альбо iншага аўтара будзе сказана больш падрабязна ў манаграфiчных раздзелах, прысвечаных творчасцi найбольш буйных прадстаўнiкоў беларускай лiтаратуры часоў рэвалюцыi i грамадзянскай вайны, а таксама 1920-х – першай паловы 1950-х гг.


Спiс выкарыстаных крынiц

2. Гнiламёдаў У. В. Ад даўнiны да сучаснасцi: Нарыс пра беларускую паэзiю. Мн., 2001.

4. Купала Я. Поўны зб. тв.: у 9 т. Т. 4. Мн., 1997. С. 107.

5. Бядуля-Ясакар. Буралом / Бядуля-Ясакар. – Мн., 1924. С. 37

7. Гартны Ц. Песнi працы i змагання. Берлiн / Гартны Ц. – 1922. С. 83)

8. Маракоў В. На залатым пакосе / Маракоў В. – Мн., 1927. С. 26.

9. Чарот М. Завiруха / Чарот М. – Мн., 1922. С. 19.

11. Багун М. Рэвалюцыi / Багун М. – Мн., 1932. С. 59