Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Барокко (17v-euro-lit.niv.ru)

   

Беларуская літаратура перыяду барока

Беларуская лiтаратура перыяду барока


Змест

1. Лiтаратура перыяду барока

1. 2 Паэзiя

1. 3 Проза

1. 4 Драматургiя


1. Лiтаратура перыяду барока

i сярэдневяковыя традыцыi. У адрозненне ад Рэнесансу прадстаўнiкi гэтага напрамку апелявалi не да розуму, а да пачуццяў чалавека, яго веры ў звышнатуральныя сiлы. Для твораў барока характэрны шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць, парадаксальнасць, сумяшчэнне несумяшчальнага (узнёслага i нiзкага, трагiчнага i камiчнага). Перавага аддавалася вонкавай форме, якая рабiлася ўсё больш ускладнёнай i вычварвай.

ў душы творцы. Ад аўтара патрабавалася, каб ён ствараў "знакi", "iероглiфы" навакольнага свету, не "апускаўся" да "капiравання" яго ў вобразах, якiя мелi б цесную сувязь з рэальнасцю. У адрозненне ад рэнесансавай лiтаратуры, якая паказвала чалавека цэльным i паслядоўным, герой барочнай лiтаратуры ўнутрана раздвоены i супярэчлiвы. Мiстыка ў яго бярэ верх над розумам, анархiзм — над пачуццём абавязку i грамадзянскасцю, песiмiзм — над верай у будучыню.

i рэнесансавыя) з народнымi, фальклорнымi традыцыямi (песенна-iнтымная лiрыка, iнтэрмедыi да школьных драм). Дзякуючы таму што эстэтыка барока не была строга нарматыўнай, у кожнай краiне творы барока набывалi нацыянальную адметнасць. Своеасаблiвасцю беларускага барока было, напрыклад, тое, што яно развiвалася на скрыжаваннi ўсходнiх i заходнееўрапейскiх уплываў, на "пагранiччы" праваслаўнага i каталiцкага веравызнанняў.

Пры ўсёй сваёй iдэалiстычнасцi эстэтыка барока, сiнтэтычная па сваiм характары, з'явiлася крокам уперад у мастацкiм развiццi Беларусi. Барока было тут "першым лiтаратурным напрамкам, якi спецыяльна распрацоўваў i тэарэтычна абгрунтоўваў пытаннi шматлiкасцi рэальнасцей у структуры мастацкага твора". Жыццё стала паказвацца болып усебакова — у яго дыялектычнай зменлiвасцi i супярэчнасцi. Барока ўзмацнiла сувязi памiж лiтаратурамi, абмен мастацкiмi каштоўнасцямi. У Беларусi стала iнтэнсiўна пашырацца еўрапейская сiстэма родаў i жанраў (напрыклад, драма). Ва ўмовах Усходняй Еўропы барока часткова ўзяло на сябе функцыi Адраджэння.

украiнскiя пiсьменнiкi Дзмiтрый Растоўскi i Клiменцiй Зiноўеў, якiя бывалi ў Беларусi, а таксама Кiева-Магiлянская праваслаўная акадэмiя, дзе на барочных паэтыках i рыторыках вучылiся многiя беларускiя шкаляры. У сваю чаргу Беларусь выступiла пасрэднiкам (галоўным чынам дзякуючы Сiмяону Полацкаму i Андрэю Белабоцкаму) у распаўсюджаннi барока на ўсход, у Расiю.

Асобныя рысы новага мастацкага напрамку прыкметны ўжо ў беларускай лiтаратуры першай паловы XVII ст. — у палемiчнай прозе, панегiрычным вершатворстве, а таксама ў "Прамове Мялешкi" i "Лiсце да Абуховiча". Аднак найбольш выразна i поўна барока праявiлася ў лiтаратуры пераходнага перыяду — у рэлiгiйна-фiласофскай i песенна-iнтымнай лiрыцы, парадыйна-сатырычнай прозе, дыдактычных драмах, якiя ставiлiся на сцэнах школьных тэатраў.

Барочны характар мела таксама тагачаснае мастацтва. Замежнымi i мясцовымi архiтэктарамi будавалiся пампезныя касцёлы i цэрквы, палацавыя ансамблi i ратушы. Пры афармленнi iх шырока выкарыстоўвалiся творы выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аздобленыя характэрным арнаментам. Узнiк свецкi партрэтны жывапiс. Пашыралася кнiжная графiка (найбольш арыгiнальнымi яе прадстаўнiкамi былi магiляўчане Максiм i Васiль Вашчанкi). Вялiкую мастацкую каштоўнасць маюць слуцкiя паясы, карэлiцкiя габелены, урэцкае i налiбацкае шкло, якiя стваралiся прыгоннымi майстрамi на мясцовых мануфактурах. Узнiкла даволi густая сетка школьных тэатраў (Полацк, Гродна, Навагрудак, Нясвiж, Пiнск i iнш.), дзе наладжвалiся пышныя вiдовiшчы з удзелам хору i балета. Барочнае мастацтва iмкнулася запаланiць зрок i слых чалавека, уздзейнiчаць на яго эмоцыi, выклiкаць экстаз.

"шцiлi". Для "высокага", часцей за ўсё элiтарнага, рэакцыйна-арыстакратычнага барока характэрны рытарычная прыўзнятасць, ускладненасць формы, сiмвалiчнасць. Творы "сярэдняга" стылю задавальнялi эстэтычныя запатрабаваннi бяднейшай шляхты, гараджан. На гэтым узроўнi актыўна засвойвалiся заходнееўрапейскiя традыцыi, аднак не гублялася сувязь i з роднай глебай. Урэшце iснавала "нiзкае" барока, народнае i напаўнароднае па сваiм змесце. Яно было прадстаўлена iнтымна-песеннай лiрыкай, парадыйнымi калядкамi, iнтэрмедыямi, батлеечнымi драмамi, якiя стваралiся вандроўнымi шкалярамi i музыкамi. Памiж рознымi стылявымi ўзроўнямi iшла яўная або затоеная барацьба, якая, аднак, не выключала i плённага ўзаемапранiкнення, абмену мастацкiмi каштоўнасцямi. З "высокiм" барока была звязана старая традыцыя беларускай лiтаратуры, з "сярэднiм" i "нiзкiм" — новая, найбольш для яе перспектыўная. Якраз тут з'явiлiся травесцiйна-бурлескныя творы, якiя сталi своеасаблiвым мосцiкам да беларускай лiтаратуры новага часу.

Тры ўзроўнi, тры барочныя "шцiлi" больш або менш выразна праявiлiся ў паэзii, прозе i драматургii як уласна беларускай лiтаратуры, так i шматмоўнай лiтаратуры Беларусi. Асаблiвай стылявой разнастайнасцю вызначалася тагачасная беларуская паэзiя.

"руху": "вертыкальны" — ад зямлi да ўсявышняга i "гарызантальны" — ад калыскi да магiлы. Першаму вiду адпавядала тагачасная духоўная паэзiя, другому — свецкая. Павучальныя духоўныя вершы i канты ("Аб страшным судзе", "Размышленне аб смерцi", "Кары мяне, Госпадзi мой" i iнш.) адмаўлялi рэальнае, зямное шчасце i праслаўлялi ўяўнае, нябеснае. Свецкая паэзiя таксама скептычна ставiлася да зямнога быцця, аднак не цуралася паказу i "цялеснай раскошы". Свецкая паэзiя вельмi часта зблiжалася з духоўнай, запазычвала ў яе асобныя матывы. Але памiж iмi была i вельмi iстотная рознiца. Духоўная паэзiя была пераважна звязава з пануючымi, элiтарнымi коламi, iдэалогiяй Контррэфармацыi, месцiлася ў межах высокага "шцiлю" барока. Свецкая ж часта выражала апазiцыйныя настроi нiжэйшых слаёў насельнiцтва. Ёй больш адпавядаў сярэднi "шцiль" барока. З духоўнай паэзiяй была звязана зыходзячая лiнiя развiцця старой беларускай лiтаратуры, з свецкай — узыходзячая лiнiя, нараджэнне новых традыцый.

"вертаград" (сад) для выбраных. Стваралася яна на польскай, лацiнскай, стараславянскай i толькi зрэдку на старажытнабеларускай мове. Сюжэты i вобразы для духоўнай паэзii бралiся з Бiблii, жыццяў святых (вершы пра Мiколу-ўгоднiка, Варвару, Ягора), твораў заходнееўрапейскiх мiстыкаў ("Пентатэугум" А. Белабоцкага). Метафарычнае рэлiгiйнае вершаскладанне было адарвана ад рэальнасцi, звернута ў сярэдневякоўе. Мастацкiя сродкi "высокай" паэзii вызначалiся кансерватыўнасцю. У той час як свецкае вершаскладанне (асаблiва iнтымная лiрыка) пераходзiла да сiлабатанiзму, духоўнае цвёрда трымалася сiлабiзму.

"шцiлю" з'яўлялiся Сiмяон Полацкi (1629—1680) i Андрэй Белабоцкi (другая палова XVII ст.), спадчына якiх адначасова належыць беларускай i рускай лiтаратурам. Гэтыя ўраджэнцы Беларусi пашырылi сярод усходняга славянства, у першую чаргу ў Расii, духоўную паэзiю, панегiрычна-геральдычныя вершы, характэрныя для польскага i заходнееўрапейскага барока. Асноўныя творы Сiмяона Полацкага i Андрэя Белабоцкага сведчаць, што iх аўтары былi iдэалiстамi, метафiзiкамi. Адсюль — культ духоўнага, пагарда да чалавечага цела, сцвярджэнне хуткаплыннасцi i марнасцi зямнога жыцця. Чытач "славянарускай" паэмы А. Белабоцкага "Пентатэугум" ("Пяцiкнiжжа") запалохваўся змрочнымi карцiнамi божага суда i пекла, якiя апiсаны з натуралiстычнай дэталёвасцю:

Шумят, гремят пыток зборы, веревки, цепи, вериги,

Одных тягнут, рвут по штуке, инных в водах потопляют.

"высокай" паэзii Сiмяона Полацкага i Андрэя Белабоцкага, а таксама Ф. Утчыцкага, I. Іеўлевiча, ананiмных аўтараў характэрны падкрэсленая эмацыянальнасць, гiпербалiзацыя пачуццяў. Часта выкарыстоўвалася кантрастнае супастаўленне супрацьлеглых паняццяў — зямнога i вечнага, прыгожага i агiднага, жыцця i смерцi, дабра i зла, святла i цемры. Нечакана сумяшчаючы несумяшчальнае, высокае i нiзкае, канкрэтнае i абстрактнае, Белабоцкi так даказвае марнасць чалавечых дзеянняў на матэрыяле старажытнарымскай гiсторыi:


Уже столы не потеют бальсамем царя Нерона,

"шцiль" потым, у першай трэцi XVIIIст., пачаў разбурацца знутры, пад уплывам фальклорнай стыхii. Духоўны змест паступова выцясняўся свецкiм, зямным. Адбывалася абмiршчэнне рэлiгiйнай паэзii. Асаблiва адчувальна яно ў жанры каляднай песнi (калядкi). Ад рэлiгiйнага зместу ў ёй застаўся толькi вонкавы бiблейскi антураж. У калядках "Того дня вельмi слаўного", "У Бэтлегэме, доме ўбогiм", "Нова радасць стала" i iнш. знайшло адлюстраванне рэальнае жыццё сялян-пастухоў, iх паўсядзённы быт. Бiблейская легенда "ачалавечвалася", набывала новы сэнс. У калядках чуллiва расказваецца аб з'яўленнi на свет дзiцяцi, праслаўляецца мацярынства. У адпаведнасцi з народнымi традыцыямi пастухi прыносяць сцiплыя дары, iграюць на музычных iнструментах. Кожная з дзеючых асоб калядкi "У Бэтлегэме, доме ўбогiм", надрукаванай у 1726 г. у супрасльскiм "Служэбнiку", выдзяляецца з агульнай масы ўласным iмем, характэрнай рысай:

Саўко з Яхiмом, своiм брацiмом,

Дземiд з Данiлом загралi мiло,

Плылi тудою Еўфрат-рэкою.

Ярэмко ў куточку, на полозочку,

Цертуху нюхаў, музыкi слухаў.

Красамоўным сведчаннем разбурэння "высокай" барочнай паэзii з'яўляюцца таксама два беларускiя рэлiгiйна-панегiрычныя вершы ("вiтаннi"), напiсаныя, вiдаць, выкладчыкам калегiй Дамiнiкам Руднiцкiм (1676— 1739) у 20-х гг. XVIII ст. Першы з iх прысвечаны прыезду ў Вiльню бiскупа Кшыштафа Шэмбека, другi — наведанню Пiнска валынскiм бiскупам. Абодва вершы напiсаны па канонах барока. Часта ўжываецца рэлiгiйная сiмволiка, геральдычна-эмблематычныя метафары i параўнаннi, вытанчаная гульня слоў. Але адначасова ў творах прысутнiчае i жывы струмень народнай паэзii. З'яўляюцца напаўфальклорныя ўрыўкi пра "казельчыкаў", якiх святы Казiмiр нiбыта збiраецца кармiць сваiмi гербоўнымi лiлеямi. Умоўнасць паступова саступае месца канкрэтнай рэальнасцi:

Нуте ж, нуте, козакi, ласкавого маем,

По святых мы, грэшнiкi. князя повiтаем.

Он седiт хорошонькi, Рожамi кiдает,

А Козельчык одiн з другiк перэд нiм бегает.

Рожэнькамi подкiдают, ножэнькамi туп, туп.

Наш Казiмiр кармiцi будет лiлiямi.

"шцiлю" яна звязана пераважна з сярэдняй i дробнай шляхтай, школьным асяроддзем. Зместам барочнай грамадска-фiласофскай лiрыкi быў роздум аб чалавеку, яго прызначэннi ў жыццi. Як i ўсёй барочнай паэзii, ёй уласцiва ўнутраная супярэчлiвасць. У адрозненне ад гарманiчнага чалавека рэнесансавай лiтаратуры лiрычны герой паказваецца раздвоеным, надломленым. У яго душы змагаюцца самыя розныя пачуццi: дабро i зло, любоў i нянавiсць, глыбокая вера i рэлiгiйны скепсiс. Ён вядзе дваiстае жыццё: хоча ўзяць ад жыцця ўсе асалоды i адначасова заслужыць цнатлiвасцю "вечнае збавенне". Фiласофская лiрыка ("Сам я не знаю, як на свеце жыцi", "Пара прыходзiт па шчасцiю тужыць", "Я, сiрата, блонкаюся, не маю радзiны", "Бывала лiха многа на свеце" i iнш.) з абстрактна-маралiзатарскiх пазiцый павучала чытача, у чым заключаецца дабро i зло, шчасце i няшчасце. У адрозненне ад духоўных вершаў яна абвяшчала зямную ўладкаванасць мэтай iснавання ("Ах, как трудна чалавеку жыць без шчасця в млодым веку"). Найбольш важкiм крытэрыем пры вызначэннi вартасцi чалавека лiчылiся не багацце i знатнасць, а духоўныя дабрачыннасцi — працавiтасць, цнатлiвасць, сумленнасць. Магнаты, пазбаўленыя гэтых вартасцей, выклiкалi рэзкае асуджэнне. У адным з вершаў, запiсаным у пачатку XVIII ст. у Супрасльскiм манастыры, мы сустракаемся з багатым феадалам, жыццё якога праходзiць у бяздзейнасцi, бездухоўнасцi:

Сам я не знаю, як на свети жити,

А я хощу жити и еще грешити,

А тут кажут умерти и во гробе гнити.

О споведи не мышлю, ани теж ся каю.

iдэалу. Але ў тагачаснай паэзii ёсць таксама нямала жыццесцвярджальных, аптымiстычных радкоў:


Не всёгды зiма бывае,

i ветры зiмные выют.

еднакжэ по небе ходiт.

У грамадска-фiласофскай паэзii пераходнага перыяду знайшла адлюстраванне сацыяльная няроўнасць ("Годiн i хлеба крошкi не мает, другi перогi проч одкiдает"), бесчалавечнасць феадальнага грамадства, злоўжываннi ўлад. Лiрычны герой скардзiцца на няпэўнасць лёсу, неўладкаванасць жыцця ("Что я каму вiнават, за что пагiбаю, нiдзе ад злых чалавек пакою не маю"). У параўнаннi з духоўным вершаскладаннем барочная грамадска-фiласофская лiрыка ўяўляла сабой прыкметны крок наперад. Дзякуючы ёй сярэдневяковае бачанне рэчаiснасцi паступова саступала месца больш рацыяналiстычнаму светаўспрыманню: як антыпод веры ў Бога стала выступаць бязвер'е, сумненнi ў яго iснаваннi. Рэчаiснасць пачала паказвацца ў зменлiвым руху, супярэчлiвым развiццi. Больш рэальным i зямным рабiўся лiрычны герой. Ён ужо блiжэй не да сярэдневяковага схаласта, а да чалавека новага часу.

паловы XVII — пачатку XVIII стст. (каля 10 з iх трапiлi на старонкi польскiх друкаваных песеннiкаў). Любоўная лiрыка ананiмная ў прынцыпе. Стваралася яна шкалярамi i вандроўнымi музыкамi, якiя зараблялi сабе на хлеб вершам i песняй. Выконвалася яна, суправаджаючы танцы ("казачок" або павольны "падван"), у дамах шляхты i гараджан. Адтуль пранiкала ў корчмы i сялянскiя хаты, у народнае асяроддзе, станавiлася фальклорнай па спосабе распаўсюджання.

"шцiляў". Творы гэтай лiрыкi могуць быць пацвярджэннем думкi I. Галянiшчава-Кутузава аб тым, што ў тагачаснай усходнеславянскай паэзii памiж лiтаратурнымi i народнымi формамi "iснавала непарыўная сувязь" (Голенищев-Кутузов И. Н. Славянские литературы. С. 197.). Перш за ўсё фальклорныя ўплывы праявiлiся ў выкарыстаннi "цытат", узятых з народных песень, пераважна вясельных ("А ў святлiцы пры скамнiцы в цымбаленькi б'ют, а ўжо ж маю девчыноньку до шлюбу ведут"). Некаторыя творы ўвогуле ўмела стылiзаваны пад фальклорныя ("На далiне мак, мак", "Ой, я ў лесе не была"). Асаблiва важна падкрэслiць, што ў тагачаснай iнтымнай паэзii прысутнiчае народны погляд на каханне, якi далёкi ад рэлiгiйнага пурызму, вызначаецца цвярозасцю i жыццёвай мудрасцю. Лiрычныя героi — пераважна людзi дзеяння, актыўна змагаюцца за сваё шчасце. Асуджаецца шлюб, заснаваны на разлiку, сацыяльнай няроўнасцi ("Анусю, сардэнька, палiш маю душу"). Пачуццёвае каханне трактуецца як натуральнае права чалавека, у тым лiку i жанчыны ("Ой, прыехаў мой мiленькi дай з войнонькi"). Горача пакахаўшы, дзяўчына не зважае нi на суседзяў, нi на абмовы "варажэнькаў", нi на пагрозу пекла ("Я пасцеленьку свому галубеньку мягка перэслала"). Урэшце, для любоўнай лiрыкi характэрна шырокае выкарыстанне народных выяўленча-стылявых сродкаў. Часта сустракаюцца фальклорныя параўнаннi, звароты, метафары, эпiтэты (ой ты, девчына, чырвона калiна; вышла мiла крашэ злота; дзеўча маё маладое), памяншальныя формы (не туж галовунькi, знайдзем спасобунькi). Як i ў народнай песнi, лiрычны герой iнтымнай паэзii надзелены самымi агульнымi рысамi: калi гэта хлопец, то ён "нi мал, нi вялiк, сярэднi чалавек", "румян, харашэнька ўбран", калi гэта дзяўчына, то яна "з беленькiм лiчыкам i з харошымi вочанькамi", бялявая або чарнявая, "харошая малада". Фон, на якiм яны дзейнiчаюць, акрэслены таксама абагульнена: закаханыя сустракаюцца цi развiтваюцца ў тыпова вясковых абставiнах — там, дзе "цякуць рэчанькi, шумяць дубровы", "у цёмненькiм лесе, у частай букавiне" або "ў вiшнёвым садочку". Чалавек неаддзельны ад персанiфiкаваных сiл прыроды:

Мiнулiсе жарты мое i познiе вечорнiчэнькi,

сiл, пасiўнасць перад наканаванасцю лёсу. Ад Рэнесансу — праслаўленне радасцi жыцця, неадольнай сiлы кахання. Асаблiва выразнае ўздзеянне барока, ад якога беларуская iнтымная паэзiя пераняла дэкаратыўнасць, канкрэтнасць, парадаксальнасць, ускладнёнасць рытмiкi i строфiкi, вытанчанасць рытарычных фiгур. Побач з актыўным лiрычным героем выступае герой пасiўны, напоўнены ўнутранымi супярэчнасцямi. Каханне для яго — пачуццё зменлiвае, нелагiчнае, дысгарманiчнае. Яно неаддзельнае ад пакут, спалучае ў сабе шчасце i няшчасце, слодыч i горыч. Гэта — хвароба, цяжкая служба, бяда, няволя, але няволя прыемная, "салодкая":

Шчо мне спацi не даеце,


"шкалу" iнтымных пачуццяў — ад цнатлiвага уздыхання да бурнай страсцi i яўнага эратызму. Лiрычныя героi праходзяць праз розныя выпрабаваннi i перашкоды: iх разлучаюць бацькi, зайздроснiкi, сацыяльныя абставiны. Хлопец iмкнецца на Украiну, каб там разам з "козачэнькамi" ваяваць супраць "варажэнькаў", а вярнуўшыся адтуль, застае каханую з iншым "нелюбам". Але такiя калiзii здараюцца рэдка. Лiрычныя героi звычайна вызначаюцца высокiмi маральнымi якасцямi. Яны маюць пачуццё ўласнай годнасцi, iмкнуцца жыць сумленна ("Тотчас сваiм варажанькам завяжэм губу, калi з табою, любаньку, станема да шлюбу"), здольны самааддана i трывала кахаць ("Буду ж я цебе так крэпка любiцi, всiм в перэсаду, покуль буду жыцi").

Дзякуючы песенна-iнтымнай паэзii прыкметны крок наперад зрабiла беларускае вершаскладанне. Большасць твораў напiсана ў форме лiрычнага маналога, але нярэдка сустракаюцца i разгорнутыя дыялогi ("Тэкст скочны", "Тэкст втуры тэй жа кампазiтуры"). Удасканалiлiся строфiка i рытмiка. Сiлабiчнае вершаскладанне змянялася сiлабатанiчным. Побач з граматычнай рыфмай з'явiлася разнародная, дысанансная (пахiлая — пакiну я, настаў — не спаў). У параўнаннi з духоўнай паэзiяй прыкметна ўзбагацiлася лексiка: у ёй вельмi шырокая народная, гутарковая стыхiя, але часта сустракаюцца i запазычаннi з украiнскай, рускай i польскай моў.

Лепшыя творы беларускай песенна-iнтымнай лiрыкi з'яўляюцца значным укладам у паэзiю славянскага барока. Яны i сёння хвалююць глыбiнёй, сiлай i непасрэднасцю пачуццяў.

"нiзкага", напаўфальклорнага барока належыць гумарыстычная i парадыйна-сатырычная паэзiя, якая высмейвала розныя заганы тагачаснага грамадства. Надзённы змест пададзены ў ёй у алегарычна-метафарычнай форме. Часам парадзiравалiся рэлiгiйныя творы, афiцыйныя дакументы. Гумарыстычныя i сатырычныя вершы блiзкiя да песень. Некаторыя з iх (вершы пра нягоды камара, жучка) сустракаюцца ў рукапiсных песеннiках разам з нотамi.

Найбольш цiкавыя творы беларускай гумарыстычна-сатырычнай паэзii часоў барока — так званыя "звярыныя гратэскi": "Птушыны баль", "Нязгода птаства i сонд на крука", "Апiсанне птушынай хворасцi", "Камара цяжкi з дуба ўпадак". Не выключана, што аўтарам некаторых з iх быў Д. Руднiцкi. У "звярыных гратэсках" iншасказальна, вонкава абсурдным чынам гаворыцца аб прыгодах жыхароў "ляснога царства" — звяроў, птушак, насякомых. Пад крыху завуалiраванай алегорыяй угадваюцца рэальныя клопаты i нягоды людзей, пераважна дробнай шляхты. Вострая сацыяльная крытыка гучыць, напрыклад, у вершы "Нязгода птаства i сонд на крука", дзе моцныя "птахi" чыняць здзекi з дробнай "галоты":

Ой, крычала, верэшчала чайка на болоце,

Прэклiнада i плакала, паўшы гдэесь пры плоце:

Зашто ж моiх Пузынов дзецi погубiла?

Чы ты птуха з того духа, сово нешчасная,

Ой, як вiжу, быў тут госць, чарное кручышчэ,

Пабiў, паеў, палупiў простэ Мужычышчэ.

Аб'яднанае дробнае птаства рашыла ўтаймаваць злога разбойнiка-крука, якi паводзiць сябе, нiбы жорсткi феадал, — "часто галасует", "фольгует" сваiм прыдворным:

Прылецела там цецера куму поцешацi,

— Перестань жэ слёзы лiцi, горэнько плакацi,

Тугу сэрцу жалоснэму вельмi задавацi.

Ранной зоры прылецевшы, часто галасует,

А сороком i вароном усёгды фольгует.

Больш вясёлая танальнасць у вершы "Птушыны збор", якi потым стаў фальклорным па спосабе распаўсюджання. З народным гумарам расказваецца ў iм, як бедны верабейчык, наварыўшы пшанiчнага пiва, склiкаў "высокiх" гасцей. Музыканты зайгралi вясёлыя танцы. На стале з'явiлiся стравы, апiсаныя ў гратэскным стылi ("з камарэнька тры полцi сланiны злупiлi"). Птушыны баль нагадвае звычайнае шляхецкае застолле, у якiм свавольныя госцi крыўдзяць беднага гаспадара.

У многiх гумарыстычна-сатырычных вершах высмейваецца тагачаснае духавенства ("Розмова пэвнэго метрополiты з... протопопом Слонiмскiм", "Гэй, на горы, на высокой цэрковця святая", "Попа ядонцэго i пса шчэкаёнцэго дэскрыпцыя"). Аб'ектам насмешкi рабiлiся п'янства ("О хмелю, што он у люде чынi"), характэрныя рысы некаторых сацыяльна-этнiчных груп грамадства ("Хадзiў чэрчык улечкою", "Лямант Мейлi па замкнутым Лейзары"). Крынiцай камiзму ў беларускай гумарыстычна-сатырычнай паэзii было тое, што свет паказваўся нiбы "наадварот": птушкi, насякомыя, раслiны аказвалiся ў чалавечай, тыповай для таго часу сiтуацыi. Жыццёвыя з'явы гiпербалiзавалiся; спалучалiся верагодныя i фантастычныя элементы. Побач з песенна-iнтымнай лiрыкай гэты пласт барочнага вершатворства аказаўся найбольш плённы i перспектыўны для далейшага развiцця новай беларускай паэзii. Тут пачыналася ўзыходная лiнiя, якая ў эпоху Асветнiцтва дала бурлескна-травесцiйныя творы, а ў XIX ст. — паэмы "Энеiда навыварат" i "Тарас на Парнасе".


1. 3 Проза

Дайшоўшая да нас беларуская проза перыяду барока з’яўляецца амаль што ўся парадыйна-сатырычнай. У цэлым яна працягвала традыцыi "Прамовы Мялешкi" i "Лiста да Абуховiча".

Парадыйная проза — тыповая з'ява пераходнага перыяду. Па сваiм змесце i мове яна належыць ужо да новай традыцыi. Гэта ўжо не "службовае", сiнкрэтычнае пiсьменства сярэдневякоўя, а прадукт свядомай мастацкай творчасцi з ярка выражанымi рысамi новага барочнага стылю (гратэскнасць, парадаксальнасць, шматзначнасць).

Найбольш цiкавымi творамi парадыйна-сатырычнай прозы з'яўляюцца "Казане руске" i "Грамата, пiсаная да святога Пятра", якiя ўзнiклi ў праваслаўным асяроддзi.

У "Казанi рускiм", напiсаным (або перапiсаным) у ваколiцах Клецка каля 1697 г., дасцiпна парадзiруецца бiблейскi сюжэт аб стварэннi Богам свету, першых людзей, iх грэхападзеннi i выгнаннi з раю. Усявышнi нагадвае простага селянiна, якi заняты штодзённымi гаспадарчымi справамi: "Под небесы сотворыв птакi: вороны, сорокi, крукi, кавкi, вороб'i i цецеры. На землi сотворыв свiнi, коровы, волы, медведi i вовчыска; такжэ сотворыв лiсiцы, горностаi, коты, мышы i iншыя прэўцiшные зверата; i побудовав iм господ рай, плотом моцным огородiл i полацю его подперл. Тамжэ насеяв дубiны, грабiны, лешчыны, олыпыны, в огородах насеяв своклы, рэпы, рэдкi, морхвi, пастэрнаку i iншого хвасту i дерэва. I ходiт собе господ, глядiт, штоб якое порося не вылезло". Стваральнiк першых людзей у многiм прыпадабняецца прыгоннiку. Ён забараняе Адаму i Еве есцi плады з дрэва пазнання, а калi яны не паслухалiся, выганяе iх з раю дратаваным бiчом: "Счобы жона послушна була, счобы ся мужыка бояла. Казав жэ iм господ у раю есцi свеклу, рэпу, рэдку, морков, слiвкi, грушкi, яблыка i помаранчы; оно iм одного дерева заказав есцi. Што ж чынiт Эва, сука незбожная, не выцерпiла собi з лiхом i заказу не слухала, штоб ей тяжкое велiкое лiхо порвало; урвала яблыко, з'ела i Адамовi агры(за)к дала. А Адам, не хотевшы розгневiцi жонкi, з'ев. Аж прыходiт господ, лiчыт яблыка, не долiчывся одного; домыслiлся господ, што Адам урвав; розсердiвшыся, узяв бiча, як у нашога пастуха, або як у панского вознiцы бiч дратованый, i выгнав Адама з раю".

"Грамаце, пiсанай да святога Пятра". Адрасату, "одвернему царства небесного", выказваецца просьба прапусцiць у рай Ярмолу Аханцевiча Цюхая, чалавека прымiтыўнага i нават агiднага. Пры жыццi ён "у долгом кожуху баранём без поеса i без нагавiц ходзiл, бороды i головы нiкок не часал, носа нiкок не уцерал, тылько язокем лiзал, нохцi не обрэзывал, чоботы, чэрэвiкi дзёгцем мазывал, чоснак, цыбулю, рыбу гнiлую, плюсквы с подлеву, грох с недзведзем огонэм вельмi рад едал, горэлку квартою брагуковсцом духом пiял, у соботу на злосць ляхом ворон, сорок i мяса пожывал..." Дээстэтызацыя героя даходзiць у "пасланнi" да абсурду. Таму сцверджанне, што Ярмола Аханцевiч Цюхай мае права знаходзiцца ў раi, успрымалася тагачасным чытачом як "эстэтычная правакацыя", крытыка ўсяго "нябеснага царства".

Значнымi помнiкамi парадыйна-сатырычнай прозы з'яўляюцца "Прамова русiна" i "Прамова русiна аб нараджэннi Хрыста", якiя ўзнiклi на iдэйна-стылявым пагранiччы часоў барока i эпохi Асветнiцтва (прыкладна ў другой чвэрцi XVIII ст.). Па сваёй арнаментальнай квяцiстасцi, парадаксальнасцi гэта яшчэ барочныя творы. Але адначасова ў iх адчуваюцца рэлiгiйнае вальнадумства i антыклерыкалiзм, абумоўленыя ўжо, бясспрэчна, уплывам асветнiцкiх iдэй. Невядомы нам аўтар абодвух апавяданняў даволi рэзка крытыкуе тагачасную рэчаiснасць, несправядлiвы падзел матэрыяльных даброт. Выкарыстоўваючы барочную алегарычнасць, ён параўноўвае свет з велiзарнымi жорнамi, куды Бог, нiбы зерне, засыпае людзей. Неаднолькава даводзiцца ў гэтых жорнах багатым i бедным: аднаму прыходзiцца "з лускi адзерцiся, другому на крупу здзерцiся, трэцёму на муку сцерцiся, чацвёртаму ў пул прэцерцiся, а другому i цалкам выскочыцi". Гэту агульную думку аўтар iлюструе канкрэтнымi прыкладамi: "От як цепер вясны голодной мой швагер Мiкулiч гэтак сцёрся, змяўся, што аж за горою заванёў. А пан Станкевiч, сват под Радушкевiчы з самою выскачыў, а не без таго, што б што лускi не поцерал". Вонкава "Прамова русiна аб нараджэннi Хрыста" напiсана па ўсiх канонах царкоўнага казання — нават ёсць адпаведны "эпiграф" з Евангелля ад Лукi: "I вернутся пастыры". Але выбраўшы традыцыйны сюжэт, аўтар напаўняе яго актуальным зместам. Выходзiць, што пастве трэба баяцца не столькi ваўкоў, колькi салдат, якiя рабуюць усё, што сустракаецца на iх шляху: "Одно чы не жолнеры напалi. Ой, тые гэто воўкi, гэтые i з хлева хапают. Вернiцеся, небожата пастухi, бо хоця ж бы i так было, вы тым ваўкам нiчога не порадзiце, сама сiла пекельная тыя воўчышча палонiт, которые парасята, ягнята, яловiцы з хлевов нашых ловят". Бiблейскi сюжэт парадзiруецца, "знiжаецца" бытавымi параўнаннямi ("Хрыстос маленечкi людзям на поцеху плачет, як ягнятачко малевькое блеет").

Даволi вострая крытыка рэчаiснасцi гучыць таксама ў "Казаннi рускем схiзматычным", якое, мяркуючы па рэалiях, узнiкла, вiдаць, у Вiцебску. Мясцовых феадалаў аўтар паказаў людзьмi грэшнымi, блудлiвымi. Пад маскай прыстойнасцi ў iх хаваецца амаральнасць. I ў прыродзе, i ў грамадстве вонкавае аблiчча падманлiвае: "Пойдём в сад, поднесём глазы, аш свет прэмудры побачыш: яблыка здрадные i глазом нiлые. Нарвiш его, скушай, аш горкаё i чэрвяк в нiм, аднак людзi главы подымают, как солецы солоные. Прысматрыцеся цяпер людзём, так здрадная дзевiца, чарнобрывая, краснаго лiца, на голове как звезды зяют, сарафан багатой, нагруднiк золотом вышыт, шыя полна коралёв, рубашка шолковая, башмакi дарагiе, ей-ей здрадная дзевiца". Такой жа вонкава прыгожай i высакароднай, а ўнутрана спустошанай аказалася прыгоннiца Агата Скарынкава, якая перад смерцю завяшчала Маркаву манастыру разам з галавой i iншыя часткi свайго грэшнага цела: "Прысматрыцеся панi нашой Агаце Скорынкавай жоны, какая спажа была, вот лi в нашой цэрквi православной прэстол выставiла, давала довольно кушат гевядiны, блiнов i вiна. Аставiла дерэвянные дворы i клецi богатые... Сама как цвет цвiтушчы всякiм глазом людзкiм на поглят была здрадная".

парадыйная плынь у тагачаснай беларускай прозе, пераважна дэмакратычная i народная па сваiм змесце i адрасе, была скiравана супраць пануючай тады iдэалогii Контррэфармацыi, падрушала аўтарытэт царквы, феадальнага ладу ў цэлым.

1. 4 Драматургiя

Драматургiя часоў барока прадстаўлена найперш творамi школьнага тэатра.

Школьны тэатр быў тыповым параджэннем позняга Рэнесансу i ранняга барока. Пашырэнне яго ў Беларусi звязана з экспансiянiсцкай дзейнасцю ордэна езуiтаў. Імкнучыся ўзмацнiць свой уплыў, акаталiчыць мясцовае насельнiцтва, езуiты ўзялi на ўзбраенне i тэатральныя вiдовiшчы, пашыраныя ў той час у Заходняй Еўропе. Гэтыя вiдовiшчы мала што давалi розуму прысутных. Усе намаганнi скiроўвалiся на тое, каб уздзейнiчаць на пачуццi гледачоў, уразiць iх уяўленне. У прадстаўленнях умела выкарыстоўвалiся гук i колер, кантрастныя iх спалучэннi. Пастаноўкi драм суправаджалiся выступленнямi хору i балета, "жывымi" карцiнамi-алегорыямi.

Сёння вядомы больш чым сто лацiнскiх i польскiх павучальных драм, пастаўленых у езуiцкiх школьных тэатрах у Полацку, Гродна, Пiнску, Навагрудку, Нясвiжы, Мiнску, Оршы, Брэсце, Магiлёве, Бабруйску, Слуцку i Жодзiшках. Тэматычна ў тагачасным рэпертуары вылучаюцца велiкодныя i масленiчныя драмы, а таксама п'есы, напiсаныя ў сувязi з заканчэннем навучальнага года. Сюжэты для iх бралiся з Свяшчэннага Пiсання, антычнай мiфалогii i гiсторыi, а таксама гiсторыi краiн Усходу i Заходняй Еўропы. Зрэдку выкарыстоўвалася мясцовая тзматыка (так, падзеi пастаўленай у Полацку драмы "Духоўнае прычасце святых Барыса i Глеба" часткова адбываюцца на Дзвiне). Школьны рэпертуар ствараўся мясцовымi аўтарамi, выкладчыкамi калегiй, з прэстыжнымi i утылiтарна-дыдактычнымi мэтамi — каб садзейнiчаць выпрацоўцы ў вучняў адпаведных эстэтычных густаў, выхаванню хрысцiянскiх дабрачыннасцей. Барочныя драмы цалкам адпавядалi канонам, якiя выкладалiся ў калегiях у курсах паэтыкi i рыторыкi, павiнны былi служыць iх практычным увасабленнем.

Беларускую частку ў драматургii школьнага тэатра прадстаўлялi iнтэрмедыi — невялiкiя беларускамоўныя сцэнкi, якiмi перамяжоўвалася дзеянне ў лацiнскiх, польскiх, а пазней i "славянарускiх" школьных драмах.

У сваiм развiццi беларуская iнтэрмедыя прайшла некалькi стадый. Па-першае, яна паступова набывала жанравую адметнасць i завершанасць. Змест яе рабiўся ўсё больш незалежны ад зместу самой драмы. Ускладнялася кампазiцыя. Інтэрмедыя перарастала ў камедыю. Па-другое, змянiўся галоўны герой iнтэрмедыi — беларускi селянiн. З аб'екта насмешак i здзекаў ён рабiўся асобай станоўчай, увасабленнем народнага розуму i дасцiпнасцi. Герой паказваўся ў дзеяннi, развiццi.

Пры разглядзе драматургii канца ХVІ — першай паловы ХVІІ стст. ўпамiналiся iнтэрмедыi "Цiмон Гардзiлюд" Каспара Пянткоўскага, iнтэрмедыi да драмы "Камедыя пра Якуба i Іосiфа, патрыярхаў", "Дышкурс жыдовiна са скамарохам", "Чорт Асмалейка". У аналiзуемы перыяд гэты жанр працягваў паспяхова развiвацца.

Да канца XVII ст. адносяцца беларускiя антыпралог, пралог i iнтэрмедыйныя ўстаўкi да польскай драмы "Духоўнае прычасце святых Барыса i Глеба", якая захавалася ў рукапiсным "Аршанскiм кодэксе". Падзеi яе адбываюцца ў Старажытнай Русi, у часы, калi iшла барацьба за ўладу памiж асобнымi князямi. Драма пачынаецца антыпралогам, дзе полацкi рамеснiк (гарбар) знаёмiць са сцэнай селянiна, якi прыйшоў у горад, тлумачыць яму, што тут будзе адбывацца. Камiзм сiтуацыi ствараецца тым, што селянiн па-свойму разумее i каменцiруе многiя польскiя словы, звязаныя з тэатральнай пастаноўкай (органы — гараны, аксамiты — сыты). Камiчны эфект узмацняецца супастаўленнем высокага i нiзкага: гарбар параўноўвае стралецкiя спаборнiцтвы з заколваннем свiннi, а гарматныя стрэлы нагадваюць яму трэск дроў у печы. Абодва бацькi, рамеснiк i селянiн, ганарацца сваiмi дзецьмi, але ганарацца зусiм рознымi iх рысамi: першы — вучонасцю сына, якi ходзiць у езуiцкую калегiю i зараз будзе iграць на сцэне, другi — фiзiчнай сiлай сваёй "дзецiны". Антыпралог i пралог мелi сваёй мэтай устанавiць сувязь памiж сцэнай i залай, супакоiць гледачоў, прыкаваць iх увагу да падзей. Кантакт з залай быў непасрэдны, фiзiчны: гарбар i селянiн даюць распараджэннi гледачам, прыкмячаюць, што ў аднаго з мужчын перакручана на галаве шапка, а на тварах жанчын намаляваны "мухi". Апрача камiчнай, антыпралог i пралог выконвалi таксама дыдактычную функцыю. Гарбар пагражае сялянам, якiя не ходзяць нi ў касцёл, нi ў царкву, але захацелi паглядзець прадстаўленне, што iм прыдзецца пасядзець у "кунiцы" — жалезным коле, якое надзявалася на шыю грэшнiку i прыкоўвалася да касцельных дзвярэй. Селянiн i гарбар высмейваюць моднiц, што сядзяць у зале з нафарбаванымi вуснамi i абмахваюцца веерамi. Такiм чынам, антыпралог i пралог не толькi арганiзоўвалi i смяшылi публiку, але i павучалi яе.

сувязi з драматычным дзеяннем, iснуе i ўнутраная, эстэтычная: iнтэрмедыi ўстаўлялiся пераважна там, дзе камiчным трэба было адцянiць i падкрэслiць трагiчнае, стварыць памiж iмi кантраст. Таму ў "Духоўным прычасцi святых Барыса i Глеба" камiчныя сцэны iдуць або перад самымi напружанымi момантамi, або адразу ж пасля iх.

Найболып спелымi ў жанравых адносiнах з'яўляюцца беларускiя iнтэрмедыi з так званага "Ковенскага зборнiка" 1731 г. — "Селянiн i вучань", "Селянiн i вучань-уцякач", "Лiтаратар, селянiн, Самахвальскi", "Ігра Фартуны". Асноўнай дзеючай асобай у iх з'яўляецца беларускi селянiн, чалавек дасцiпны i кемлiвы. Мова яго больш каларытная i чыстая, чым у iнтэрмедыях XVII ст.

"Селянiн i вучань", вiдаць, служыла антыпралогам або пралогам да прадстаўлення. Яна пачынаецца са звароту да залы селянiна, якi тлумачыць, чаго ён сюды прыйшоў i што перад сабою бачыць. Пасля маналога на сцэне з'яўляецца вучань. Камiчны эфект зноў ствараецца тым, што селянiн не разумее (або прыкiдваецца, што не разумее) некаторых польскiх слоў i вобразных выразаў шкаляра. Цвярозы сялянскi розум не ўспрымае адцягненых алегорый накшталт "кiдаюць гарох на сценку": навошта ж на сценку, калi лепш у гаршчок... Дыялог дае селянiну магчымасць выказаць сваю крыўду на нягоды жыцця, на тое, што вось дзяцей у яго "як бобу, а гароху i асмiнкi нету". I ўвогуле селянiн толькi прыкiдваецца дурнаватым, а на самай справе здзекуецца з вучня. Прыгоннiцкая рэчаiснасць прымусiла героя быць асцярожным, хiтрыць: "Да такi ў мене барада, як лес, а розуму бы нiц не было, а гэто знаеш, мой лебедзю, што кажуць: калi б на панскую мудрасць не мужыцкая хiтрасць, даўно бы мужыкi пагiблi..."

"Дурны" беларускi селянiн аказваецца разумнейшы за паноў i ў iнтэрмедыi "Лiтаратар, селянiн, Самахвальскi". Сюжэт яе быў вельмi характэрны для часоў Контррэфармацыi, калi часта адбывалiся дыспуты на рэлiгiйныя тэмы. Адзiн з персанажаў, лiтаратар, якраз рыхтуецца да такога дыспуту на жэсты з фiлосафам Самахвальскiм, якi пасля вучобы вярнуўся з-за мяжы. На дапамогу лiтаратару прыходзiць селянiн Гаўрыла. Ён надзелены пачуццём уласнай годнасцi, можа пастаяць за сябе, усведамляе свае станоўчыя якасцi. Сабе селянiн дае такую характарыстыку: "Не знаеш, мосьпане, не ўмееш, хоць ты, вашэць, мудрэц, не Пiлiп я, да Гаўрыло... Не гутары да трэцяго: як што скажэць Гаўрыло, аж кiшкi табе, моспане, ад смеху парвупса... на мiгi — якабы то на хвiгi, хоць i на дзесяць... Ей бог, моспане, будець тут смеху аж до умору, калi Гаўрыло зачнець гаркотаць на мiгi". Падбадзёраны гэтымi словамi лiтаратар выдае на дыспуце селянiна за свайго вучня. Пачынаецца жэстыкуляцыя. Самахвальскi вытыркае ўперад адзiн палец, селянiн — два; Самахвальскi паказвае рукою на неба, селянiн — на зямлю; Самахвальскi працягвае апаненту далонь, селянiн — сцiснуты кулак. Схаласт задаволены вынiкамi дыспуту. Змест яго тлумачыцца так: Самахвальскi паказаў, што Бог стварыў селянiна, селянiн жа — што ён стварыў таксама i "антаганiста"; Бог стварыў не толькi неба, але i зямлю, ён жа трымае свет на сваёй далонi — i прытым трымае цвёрда. Аднак селянiн раскрывае сэнс жэстаў зусiм iначай: "Шуплю, мосьпане, гэто ты, мудрэц, гэто ты, мiсьцюк, нiчого, бачу, не знаеш: ось я цябе розуму научу гэтак: хацеў ты, вашэць, мне адным палцам адное око выкалаць, а я табе дво(м)а абадва; хацеў ты мене на высокую шубенiцу цягнуць, а я цябе ў зямлi закапаць. Хацеў ты мне ў шчоку ўдарыць, а я табе i зубы выбiць, а што, чы шуплiш?"

"Ігра Фартуны", у якой расказваецца, як панскiя паслугачы, знайшоўшы на дарозе п'янага селянiна, апранаюць яго ў дарагое адзенне i здзеклiва выдаюць за пана, а потым вяртаюць да суровай рэчаiснасцi. Беларускi твор у многiм паўтарае польскую камедыю П. Барыкi "Мужык каралём", выдадзеную ў Кракаве ў 1636 г. Аднак невядомы аўтар пераробкi больш спачувае свайму пакрыўджанаму герою. У "Ігры Фартуны" выразней гучыць напамiн аб бяспраўным становiшчы сялянства, прыгонным праве.

Той жа сюжэт пра п'янiцу, якога жартаўнiкi на нейкi час пераконваюць, што ён з'яўляецца знатнай асобай, выкарыстаны ў польска-беларускай "Вакханалii", датаванай 1725 г. Сярод персанажаў яе — "русiн па iмю Васiль", яго слуга, тыповы барочны "антыгерой" Селiвон, паны Смаргонскi, Вiтулiнскi, Смярцiнскi, Запрасiнскi, урэшце, грэчаскi фiлосаф Дыяген, якi жыве ў бочцы i днём ходзiць з запаленым лiхтаром. У адпаведнасцi з тагачасным моўным раздваеннем сяляне ў "Вакханалii" гавораць па-беларуску, паны ж — на польскай мове. У камедыi выразна прасочваюцца дзве сюжэтныя лiнii, якiя развiваюцца паралельна, часам перакрыжоўваючыся; дзеянне адбываецца нiбы ў дзвюх плоскасцях, двух часавых вымярэннях. Антычнасць, старажытнагрэчаскi Дыяген смела ўводзяцца ў тагачасную феадальную рэчаiснасць, што па кантрасце стварала асаблiвы камiзм. У жанравых адносiнах "Вакханалii" належыць прамежкавае месца памiж iнтэрмедыяй i камедыяй.

творчасцю. Герой набываў уласнае iмя, iндывiдуальную характарыстыку, станавiўся носьбiтам народных дабрачыннасцей. Удасканальвалася структура, сцэнiчная форма iнтэрмедыi (у прыватнасцi, дыялог саступаў месца ажыўленаму сцэнiчнаму дзеянню). Калi школьныя драмы, у якiх за герояў пераважна гаворыць сам аўтар, яшчэ адносяцца да старой традыцыi, то iнтэрмедыi з iх жывой беларускай мовай, спробай стварыць iндывiдуалiзаваныя вобразы ўжо можна лiчыць з'явамi новага часу. У камiчных устаўных сцэн была большая будучыня, чым у самой драмы. У другой палове XVIII ст. на iнтэрмедыйнай аснове ўзнiкне першая беларуская "Камедыя" К. Марашэўскага.

1. 5 Сiмяон Полацкi

Звесткi аб жыццi Сiмяона Полацкага даволi скупыя. Ва ўмовах панавання хрысцiянска-рэлiгiйнай iдэалогii iндывiдуальны лёс чалавека заставаўся ў цянi, ён адносiўся да чыста прыватнай, вузкаасабiстай сферы. Менавiта пагэтаму да нас дайшлi толькi асобныя, даволi iзаляваныя факты, па якiх меркаваць аб жыццёвым i творчым шляху выдатнага паэта i асветнiка можна вельмi прыблiзна.

Да апошняга часу дакладна не вызначана, дзе нарадзiўся Полацкi, невядома яго сацыяльнае паходжанне, умовы выхавання, месца пачатковага навучання i г. д. Зыходзячы з лiтаратурнага псеўданiма (сапраўднае iмя — Самуiл Емяльянавiч Пятроўскi-Сiтняновiч), даследчыкi лiчаць, што нарадзiўся паэт у Полацку. Бацька быў чалавекам заможным i змог даць сыну даволi салiдную на той час адукацыю ў Кiева-Магiлянскай калегii (1646—1650). Наступнае пяцiгоддзе ў жыццi Полацкага зноў пакрыта iмглой няяснасцi. Ёсць меркаваннi (праўда, даволi няпэўныя), што ў гэтыя гады ён працягваў вучобу ў Вiленскай езуiцкай калегii (1650—1655). Аднак гэта версiя малаверагодная: чалавеку выразнай усходне-"схiзматычнай" арыентацыi не было асаблiвай патрэбы паўторна слухаць курс у Вiленскай езуiцкай калегii, якая па сваiм узроўнi i праграме мала чым адрознiвалася ад Кiева-Магiлянскай. Іншая справа, што схiльны да лiтаратурнай дзейнасцi Самуiл Пятроўскi-Сiтняновiч мог у гэты час наведваць асобныя лекцыi цi семiнары па паэтыцы, рыторыцы цi юрыспрудэнцыi.

Першыя лiтаратурныя вопыты Полацкага супадаюць з гадамi яго навучання ў Кiева-Магiлянскай калегii ("Акафiст", "Канон", 1648 г.). Яны яшчэ прасякнуты чыста рэлiгiйным зместам, а па форме нагадваюць аналагiчныя ўзоры лiтургiчнай творчасцi. Аднак ужо на раннiм этапе ў некаторых вершах элегiчна-фiласофскай накiраванасцi ("Смерць", "Менка" i iнш.) даволi выразна выступаюць агульнагуманiстычныя матывы спачування людскому гору, асуджэнне жорсткасцi чалавечых адносiн, услаўленне самаахвярнасцi i пакутнiцтва ў iмя духоўнага вызвалення i iнш. Матывы гэтыя разгорнуты пераважна на аснове вядомых евангельскiх сюжэтаў, аднак iх маральна-этычнае гучанне набывала больш шырокi фiласофскi рэзананс.

Утчыцкiм i Ігнатам Іяўлевiчам. Менавiта ў iх творчасцi намячаецца паступовы пераход ад лiтургiчных вершаў да больш унiверсальнага i дзейснага публiцыстычнага жанру дэкламацыi. Менавiта ў асяроддзi "полацкай школы" зараджаюцца пачатковыя формы ўсходнеславянскага барока, "якое ў адрозненне ад заходнееўрапейскага характарызуецца не паваротам да сярэдневяковай мiнуўшчыны, а далейшай секулярызацыяй лiтаратуры, пашырэннем iдэй асветнiцтва, паглыбленнем свецкiх тэм i матываў" (Лихачев Д. С. Человек в литературе древней Руси. М., 1970. С. 152.). Так, па сваёй знешняй форме "Стихи краесогласнии, сложенные во сретение иконы пресвятой Богородицы из града царствующего Москвы в Полоцк возвращенная по первом взятию" (1659), "Прилог преподобной матери Ефросинни" прымыкаюць да традыцыйнай царкоўнай гiмналогii. Аднак паралельна з услаўленнем асабiстых заслуг Ефрасiннi Полацкай тут даволi выразна гучаць патрыятычныя матывы — iдэя любвi да роднай зямлi, глыбокi роздум аб яе гiстарычным лёсе, трывога за будучыню. Таму не без падстаў можна гаварыць аб зараджэннi новых жанравых тэндэнцый унутры самога акафiста, канона, песнапення, у прыватнасцi, аб наяўнасцi такiх элегiчных адзнак, як зменлiвасць настраёвасцi, фiласофская разважлiвасць, чаргаванне адпаведных метрычных форм i iнш.

Пашырэнне маштабаў мастацкага мыслення, актыўнае супрацьдзеянне польска-каталiцкай экспансii на беларускiх i ўкраiнскiх землях у канцы XVI — пачатку XVII стст. прыводзiць да новых якасных змен у лiтаратурнай творчасцi. У адрозненне ад папярэднiкаў (М. Сматрыцкi, А. Рымша, Л. Карповiч, А. Фiлiповiч, ананiмныя аўтары), абмежаваных пераважна рэлiгiйна-дагматычнай палемiкай цi клопатамi аб пратэкцыi знакамiтых мецэнатаў i апекуноў, у творчасцi Полацкага на першы план вылучаецца гiстарычны лёс народа, абарона яго духоўнай спадчыны, культурных i бытавых традыцый, iдэя ўз'яднання з Расiяй.

этапу, а таксама вопыт суседнiх славянскiх лiтаратур. Самастойную ролю адыгралi тут традыцыi антычнасцi. Аднак уплыў перадавых традыцый не быў знешнiм — засваенне вопыту еўрапейскiх лiтаратур адбывалася паралельна з развiццём iндывiдуальнага таленту, пераадоленнем застарэлай iнерцыi, актыўнай творчай вучобай i пераасэнсаваннем спадчыны папярэднiкаў.

"эпiкграмы" i арацыi, Сiмяон Полацкi распрацоўвае новы для старажытнай беларускай лiтаратуры публiцыстычны жанр дэкламацыi. Найбольш раннiм яго ўзорам з'яўляюцца "Метры", прысвечаныя прыезду цара Аляксея Мiхайлавiча ў Полацк (1656). Вядомы два ананiмныя вершы пад такой назвай. У iх структуры, акрамя антычных традыцый, прыкметны ўплыў львоўскай "Прасфанiмы" (1591) у гонар мiтрапалiта Рагозы. Аднак у арыгiнальных частках "Метраў", напiсаных Полацкiм i яго вучнямi, — iстотна ўзмоцнены мясцовыя патрыятычныя матывы, вера ў лепшую будучыню роднага краю. З услаўленнем рускага цара як вызвалiцеля Беларусi звязаны дэкламацыi Полацкага "Вершы на шчаслiвы зварот лiтасцiвага цара з-пад Рыгi", "Вiншаванне з выпадку ўзяцця Дэрпта" (на польскай мове), "Вiншаванне з выпадку абрання на польскае каралеўства", "Вершы... да найсвятлейшага... Аляксея Мiхайлавiча..." i iнш. Праслаўленне цара, царскай сям'i набывае тут характар манументальна-гiстарычны — у iм адчуваецца жывая сувязь з традыцыямi старажытнага вiцiйства, традыцыямi "Слова", прамовамi Кiрылы Тураўскага i iнш. Гэтая сувязь праглядваецца, напрыклад, у паэтызацыi асабiстых заслуг цара, велiчы, высакародства яго натуры:

Чрез тя сияют, приемлют отрады.

Без тебе тма есть, як в мире без солнца,

Свети ж нам всегда и будь оборонца.

для ўсходнеславянскiх лiтаратур жанрава-стылiстычных i метрычных форм. У адпаведнасцi з гэтым значна ўзбагачаецца фiласофская праблематыка вершаў Полацкага, паглыбляецца яе гiстарычны змест i выхаваўчае значэнне. Так, апiраючыся на антычныя традыцыi, ён стварае "Бяседы пастуховы", вытрыманыя ў жанры драматычнай пастаралi дыдактычнага зместу. Дыялогi персанажаў пабудаваны ў форме логаэдычнага сапфiцкага верша. Цiкава адзначыць, што гэтая форма аказалася прыдатнай i для панегiрычнага "Дыялога кароткага аб гасудары царэвiчу i вялiкiм князю Алексею Мiхайлавiчу".

Як паэт выразнага грамадзянскага складу Полацкi, натуральна, не мог не звярнуцца да сатырычных i фiласофскiх матываў. Найбольш раннiя ўзоры гэтага цыкла: "Виншоване... Кржыжановскому" (1661), "Rоsкоsz" i iнш. Ва ўсiх гэтых творах паэт выявiў сябе палымяным прапаведнiкам хрысцiянскага аскетызму i добрасумленнасцi. Асуджэнне адмоўных бытавых цi маральных з'яў у вершах Полацкага носiць зазвычай абстрактны, не звязаны з канкрэтным сацыяльным асяроддзем характар.

знаходзiць у вершах маскоўскага перыяду ("Купецтво", "Стихи утешнии к лицу единому", "Монах", "Пьянство", "Клеветнiк"). Крытыка адмоўных маральных з'яў — сквапнасцi, кар'ерызму, разбэшчанасцi i падману — падаецца тут з пазiцый гуманiзму, павагi да чалавека i яго высокага жыццёвага прызвання.

Чин купецкий без греха едва может быти,

На многи бо я злобы враг обыче летити;

Изряднее лакомство в купцех обитает,

Еже в многия грехи оны убеждает.

Асаблiвай сiлы крытычны пафас Полацкага дасягае ў вершах, дзе выкрываецца разлажэнне духавенства, манахаў, заклiканых стаяць на ахове маральнасцi. У адпаведнасцi з гэтым iстотна ўзбагачаецца вобразная фактура верша, многiя яго радкi набываюць саркастычнае адценне:

чреву работающце, духом погибают.

Варта адзначыць, што, нягледзячы на адрозневнi зыходных пазiцый, многiя вершы беларускага паэта па сваёй накiраванасцi, багаццi дэталей i жыццёвай пераканаўчасцi даволi выразна пераклiкаюцца з сатырычнымi навеламi славутага "Дэкамерона". I ў гэтым яшчэ адно сведчанне ўплыву рэнесансавых традыцый на светапогляд Полацкага.

Сувязь з традыцыямi Адраджэння, а праз яго i з антычнасцю выразна адчуваецца ў многiх вершах фiласофска-пазнавальнага цыкла, напiсаных яшчэ да пераезду ў Маскву. Сюды адносяцца "Widok zywota ludskiego", "Siedm nauk wyzwolonych", "Nobilitas rara" i iнш. У гэтых вершах Полацкi значна адыходзiць ад рэлiгiйнай тэматыкi, iмкнучыся наблiзiцца да жыццёвых клопатаў i хваляванняў свайго сучаснiка. Так, у вершы "Агляд чалавечага жыцця" розныя ўзроставыя перыяды параўноўваюцца з сутачным сонцазваротам — усходам, поўднем, вечарам i ноччу. Сэнс чалавечага жыцця цесна звязаны тут са штодзённымi заняткамi чалавека, з яго клопатамi аб дабрабыце, iмкненнем да асабiстага шчасця. Гэты гуманiстычны, чыста свецкi матыў развiваецца ў вершах пазнаваўчага цыкла. Раскрываючы ролю навукi ("Сем свабодных навук"), паэт iмкнецца звязаць яе з агульным грамадскiм i культурным прагрэсам чалавецтва на працягу многiх стагоддзяў ("8 цудаў свету", "Новаадкрытыя рэчы"), што найбольш красамоўна выявiўся ў вялiкiх навуковых адкрыццях i вынаходнiцтвах (Хрыстафор Калумб, Амерыга Веспучы i iнш.).

ў загалоўках многiх вершаў, а асобовыя маналогi разгубленага шведскага караля набываюць сатырычна-парадыйнае гучанне. Усё гэта сведчыла аб цеснай сувязi Полацкага з актуальнымi сацыяльна-гiстарычнымi i грамадскiмi працэсамi свайго бурлiвага часу, аб глыбокiм усведамленнi асабiстай адказнасцi за лёс усiх славянскiх народаў.

Асобны цыкл у паэтычнай спадчыне Сiмяона Полацкага на раннiм этапе складаюць алегарычныя вершы дыдактычна-фiласофскага зместу ("Nasladowanie", "Пагарда да славы", "Орон истинный" i iнш.). Вершы гэтыя, бадай, найбольш паказальныя ў сэнсе выяўлення гуманiстычнага светапогляду i эстэтыкi С. Полацкага на пачатковым этапе яго паэтычнай дзейнасцi. У алегорыях аўтар выступае не традыцыйным схаластам-затворнiкам, абмежаваным чыста кнiжнымi цi палемiчнымi iнтарэсамi, а чалавекам, поўным унутранай сiлы i энергii, якi любiць жыццё, зведаў усе яго радасцi i пакуты, не страцiўшы высокiх душэўных iдэалаў. Вiдавочна, што ў сваiм разуменнi цноты, справядлiвасцi, добрасумленнасцi (алегорыi "Камень", "Хлеб" i iнш.) паэт зыходзiў з хрысцiянска-рэлiгiйнай маралi. Аднак ва ўмовах жорсткага феадальнага ўцiску iдэi Полацкага аб'ектыўна набывалi дэмакратычны, прагрэсiўны характар — яны былi скiраваны на паляпшэнне сацыяльных умоў шляхам маральнага ўдасканалення. I ў гэтым, бясспрэчна, можна ўстанавiць пераемнасць гуманiстычных традыцый Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпiнскага i iншых асветнiкаў XVI ст. Гуманiзм паэта выявiўся ў рэзкiм асуджэннi багацця i каставай iерархii, якiя нараджаюць адмоўныя маральныя рысы ў чалавеку, прыводзяць да сацыяльнай няроўнасцi, душэўнай чэрствасцi i эгаiзму. З'яўляючыся паслядоўным прыхiльнiкам "асвечанага абсалютызму", ён разам з тым асуджаў жорсткасць манархiчнай тыранii ("Пагарда да славы"). Апiраючыся на хрысцiянскую i антычную мiфалогiю, шырока выкарыстоўваючы адпаведныя аналогii з рэчаiснасцi, Полацкi выкрывае несправядлiвасць прававых адносiн у феадальным грамадстве, асуджае "суд нечестивый", iмкнецца сцвердзiць непазбежнасць перамогi дабра над злом ("Орон истинный"). Зразумела, сама катэгорыя дабра i зла трактуецца iм у духу хрысцiянскага маральнага кодэксу. Тым не менш прагрэсiўнасць такой пазiцыi вiдавочная. Культ дабра i справядлiвасцi пераносiцца Полацкiм i ў сферу ацэнкi асобы чалавека, яго суадносiн з жыццём i грамадствам. У вершы "Незвычайная слава" гэтая гуманiстычная iдэя, калi ацэньваць яе гiстарычна, набывае раптоўна палемiчны сэнс:

Шляхэтны, хто ёй служыць ад веку да веку.

Нiчога нельга ў цемры прыкмецiць.

Так цноты продкаў бясследна знiкаюць,

Калi патомкi ўласных не маюць.

У вершы па сутнасцi аспрэчваецца адзiн з зыходных iдэйных матываў беларускай эпiкграмы XVIст., дзе заслугi продкаў непасрэдна пераносiлiся на iх спадчыннiкаў па родзе i маёмасцi (напрыклад, вершы А. Рымшы ў гонар гербаў Л. Сапегi, А. Валовiча, Т. Скумiна i iнш.). Адмаўленне каставых заслуг i прывiлей сведчыла аб дэмакратызме эстэтыкi Полацкага, якi выхоўваўся на традыцыях еўрапейскага гуманiзму, хоць i не падзяляў яго найбольш радыкальныя погляды на рэлiгiю i грамадства ў цэлым (С. Будны, М. Лютэр, Т. Мюнцэр i iнш.). Аднак такая супярэчлiвасць абумоўлена не столькi кансерватызмам Полацкага, колькi тымi сацыяльна-гiстарычнымi i культурнымi абставiнамi, у якiх рос i выхоўваўся паэт. Пры гэтым неабходна ўлiчваць, што ў сярэдзiне XVII ст. наступiў выразны крызiс еўрапейскага гуманiзму — яго ўплыў на беларускiх землях прыкметна слабее, што не магло не адбiцца i на паэтычнай дзейнасцi Полацкага.

Прафесiйная сталасць Полацкага супадае з гадамi знаходжання ў Маскве (1664—1680), дзе склалiся даволi спрыяльныя ўмовы для лiтаратурнай i грамадскай дзейнасцi пiсьменнiка. У гэты перыяд ён стварыў дзве п'есы дыдактычнага зместу.

Першая з iх — "Комедия притчи о блудном сыне" — прысвечана праблеме выхавання маладога пакалення, яго адносiн да старэйшых, жыццёвых паводзiн i г. д. У аснове сюжэта п'есы ляжыць вядомы евангельскi матыў аб блудным сыне, гiсторыя яго пакут i паступовага выпраўлення — "раскаяння". Аднак Полацкi iмкнецца асучаснiць твор, наблiзiць яго змест да рэальных падзей тагачаснага жыцця: ён уводзiць вобразы тыпова мясцовага паходжання — купца, прыказчыка, зярноўшчыка i iнш. Усё гэта некалькi ажыўляла дзеянне ў п'есе, хоць i не магло знiзiць яе агульнай схематычнасцi i рытарызму.

Другая п'еса — "Трагедия о Навуходоносоре царе, о теле злате и о триех отроцех, в пещи не сожженных" — таксама грунтуецца на вядомым бiблейскiм сюжэце аб тыранiчным i жорсткiм валадару старажытнай дзяржавы, якi няшчадна знiшчаў iншадумцаў. Аднак пад уплывам цудоўнага выратавання трох юнакоў Седраха, Мiсаха i Аўдэнага цар Навухаданосар становiцца больш гуманным i высакародным. Як i ў многiх раннiх дэкламацыях i вiншаваннях, асноўнай iдэяй твора з'яўляецца ўслаўленне асвечанага i гуманнага манарха.

накiраванасць, рытарызм i дэкларацыйнасць, п'есы Полацкага з'явiлiся асновай далейшага развiцця драматургii ў старажытнай лiтаратуры трох усходнеславянскiх народаў.

"Псалтырь рифмотворная...", "Вертоград многоцветный" i "Рифмологион" з'яўляюцца выдатным дасягненнем старажытнай культуры ўсiх славянскiх народаў.

Асаблiвую значнасць у гэты перыяд набывае грамадска-палiтычная праблематыка ("Любовь к подданым", "Образ", "Славолюбие", "Правда бессмертия" i многа iншых), звязаная з iдэалiзацыяй цара як абаронцы радзiмы; паэт даволi смела, часта завуалiравана, выкарыстоўваючы перакладныя крынiцы, выкрываў заганы самаўладства i феадальных адносiн.

Прыкметна ўзмацнiлася на гэтым этапе сатырычная плынь у паэзii Полацкага. Ад агульнадыдактычных ("Клятва", "Месть", "Неблагодарствие" i iнш.) ён паступова пераходзiць да распрацоўкi сямейна-бытавых або звычаёвых тэм ("Пособие", "Жена", "Старость", "Казнь сыну за отца", "Чадам богатство не отдаяти" i iнш.).

"Рифмологион", дзе сабраны найбольш значныя патрыятычныя вершы Полацкага, пачынаючы з 1660 г. Вядучай тэмай зборнiка з'яўляецца ўзвелiчэнне рускай дзяржавы, царскай сям'i, перамогi над ворагамi Расii, павучаннi наследнiку трона. Тут, бадай, найбольш красамоўна выступае маштабнасць дзяржаўнага мыслення паэта, яго глыбокая адданасць iдэям адзiнства братнiх народаў на чале з Расiяй, iмкненне мацаваць яе шляхам адукацыi i маральнага ўдасканалення. Не толькi зброя, але i кнiжная асвета праславяць Расiю — вось асноўная думка зборнiка.

эфектаў (жывапiс, каляровае пiсьмо, структурныя формы верша), ускладненых метафар, алегорый, гiпербал. Значны ўплыў на барочную стылiстыку Полацкага аказвала руская архiтэктура i жывапiс (мастак С. Ушакоў, "iзуграф" Іосiф i iнш.). На заключным жа этапе ўсё большае ўздзеянне на паэтыку Полацкага аказвала фальклорная стыхiя, бытавыя сферы народнага жыцця. Гэтае перапляценне разнастайных творчых уплываў i арыентацый своеасаблiва адбiлася i на метрычнай структуры сiлабiчнага верша Полацкага.

народнага верша. У вынiку сiлабiчныя памеры нярэдка "размывалiся", парушаўся колькасны аб'ём радкоў, гублялася iх iнтанацыйная выразнасць. Распрацоўка ж новых лiтаратурных жанраў (дэкламацыi, вiншаваннi, дыдактычна-павучальныя вершы, пастаралi, элегii) патрабавала адпаведнай стабiлiзацыi кананiчных форм сiлабiчнага верша. Вось чаму намаганнi паэта скiраваны на гэтым этапе на максiмальнае ачышчэнне паэтычнай мовы ад уплыву гутарковай стыхii i наблiжэнне яе да рытарычна-дэкламацыйных патрабаванняў старажытнага вiцiйства. Гэтую асаблiвасць эстэтыкi Полацкага на раннiм этапе трапна вызначыў Л. I. Цiмафееў: "Ствараючы свой верш... С. Полацкi паступаў як Пракруст — ён адсякаў у iм усё, што не мясцiлася ў яго, г. зн. перш за ўсё элементы жывой гаворкi". Устаноўка на рыгарызм структурных форм адчуваецца ва ўсiх творах ранняга перыяду, як перакладных, так i арыгiнальных ("Акафiст Багародзiцы", "Метры", пераклады з Я. Каханоўскага, вершы на польскай i лацiнскай мовах). Адхiленнi ад стабiльных метрычных норм даволi нязначныя, выпадковыя, абумоўленыя скандзiраванай манерай чытання. Менавiта ў паэзii Сiмяона Полацкага канчаткова замацоўваецца так званы квантытатыўны (або колькасны) прынцып старабеларускай версiфiкацыi. З усталяваннем кананiчных форм сiлабiкi звязана такая iстотная асаблiвасць метрыкi Полацкага, як мiжрадковыя пераносы. Як вядома, ужыванне пераносаў у дасiлабiчных формах недапушчальна: iнтанацыйна-сказавы член павiнен абавязкова супадаць з вершаваным радком, i перанос парушыў бы гэтую абавязковую суадпаведнасць. Менавiта таму ў раннiх беларускiх сiлабiках пераносы ўжывалiся надзвычай рэдка. Стабiлiзацыя сiлабiчных структур у паэзii Полацкага яскрава выявiлася i ў паглыбленнi метрычнай функцыi рыфмы. Менавiта ён упершыню ўводзiць у лiтаратурны ўжытак паняцце "стихов краесогласных" (1659) як адзнакi метрычнай завершанасцi вершаванай мовы ў адрозненне ад неразмежаванай празаiчнай стыхii. Узмацненне метрычнай стабiлiзацыi вершаванага радка ў сiлабiчным вершы, з’яўленне разнастайных клаўзул, пераносаў, страфiчных форм непазбежна паглыбляла выяўленча-эўфанiчную ролю рыфмоўкi. У адпаведнасцi з прасадычнымi асаблiвасцямi старабеларускай мовы асноўным вiдам гукавой сувязi сумежных радкоў у сiлабiках Полацкага становiцца мужчынская дакладная рыфма. Так, на 368 радкоў арыгiнальных вершаў беларускага перыяду мужчынскiх рыфмаў 64,3 %, дзеяслоўных — 30,9 %, змешаных або неграматычных — 4,8 %. Гэтыя прапорцыi сведчаць аб глыбока творчых, наватарскiх адносiнах паэта да iснуючых сiлабiчных традыцый, аб iмкненнi ўнесцi свой асабiсты ўклад у развiццё нацыянальнай версiфiкацыi на пачатковым этапе яе развiцця. Даволi пашыранай формай у раннiх вершах Полацкага з'яўляецца i жаночая рыфмоўка (посадися — учыся, речеши — потчеши, Хранитель — правитель i iнш.). Нярэдка тут i банальная рыфма заснавана на знешняй граматычнай блiзкасцi (моего — своего, быти — жити i iнш.).

Аднак ужо на раннiм этапе ў многiх вершах Полацкага сустракаюцца формы рыфмоўкi больш арыгiнальныя i перспектыўныя. Напрыклад, няпоўвыя рыфмы (правый — славы, бяше — страдаше), складаныя (от бога — премнога), асанансныя (страшен — наша, человека — владыка i iнш.). У "Дыялогу кратком о государе царевиче великом Князе Алексее Алексеевиче" заўважаецца iмкненне да гукавой суладнасцi перадцэзурных i клаўзульных частак верша, што сведчыць аб тэндэнцыi да ўзнiкнення ўнутранай рыфмоўкi. У некаторых раннiх дэкламацыях Полацкага (праўда, iх яшчэ нямнога: "Дыялог краткий о государе царевиче великом Князе Алексее Алексеевиче", "Стихи краесогласнии, иже во сретенье чудотворныя иконы пресвятыя Богородицы Полоцкия" (1659), "Виншованне змартвыхвстання панского"), рыфма выступае не толькi ў якасцi стылiстычна-гукавога ўпрыгожання, дэкарацыi, але i як дзейсны сродак паглыблення агульнага эмацыянальна-сэнсавага зместу твора. У спалучэннi з панегiрычным пафасам дэкламацый клаўзульныя часткi прыдаюць iм новыя дадатковыя адценнi, ствараючы своеасаблiвыя сэнсавыя абертоны (просвещает — встает, превелика — человека i г. д.).

цi традыцыi суседнiх лiтаратур, а iмкнуўся да творчай самастойнасцi i арыгiнальнасцi.

залежным ад сэнсава-сiнтаксiчнай завершанасцi, страфа ў Полацкага становiцца вышэйшай формай гукавой арганiзацыi вершаванай мовы. Асноўныя вiды яго строфiкi заснаваны на парнай рыфмоўцы блiзкiх па сэнсе i графiчна аб'яднаных сумежных радкоў. Гэта i абумовiла, з аднаго боку, аднатыпнасць пабудовы, з другога — значную разнастайнасць страфiчнага аб'ёму вершаў — двувершы, чатырох- i пяцiрадковыя з усечаным апошнiм, васьмiрадковыя, шаснаццацi- i васемнаццацiрадковыя строфы, нарэшце, суцэльны астрафiчны верш. Страфiчнае дзяленне ў Полацкага нярэдка абумоўлена кампазiцыяй верша: напрыклад, у метрах i дыялогах яно падкрэслена чаргаваннем рэцытацыi асобных персанажаў. Цiкавай спробай структурнага ўзбагачэння верша з'яўляюцца сапфiцкiя строфы, выкарыстаныя ў дэкламацыi ў гонар царэвiча Аляксея Аляксеевiча, што сведчыла пра арыентацыю аўтара на антычныя традыцыi. Неабходна адзначыць, што строфiка Сiмяона Полацкага iстотна ўзбагацiлася ў маскоўскi перыяд. У "Вертаградзе мнагацветным" выкарыстоўваюцца амаль усе колькасныя формы еўрапейскай строфiкi. Асаблiва пашыранымi ў дыдактычна-фiласофскiх вершах становяцца шасцi-, васьмi- i дзесяцiрадковыя строфы. У "Рыфмалагiёне" знаходзiм цiкавыя эксперыменты ў галiне графiчнай пабудовы верша ў форме сэрца ("Орел российский") i васьмiканечнай зоркi ("Благоприятствование цару Алексею Михайловичу з выпадку нараджэння царэвiча Сiмяона"), а таксама так званы лабiрынт ("Царствуй многа лета") — у форме радыяльнага квадрата з пачатковай лiтарай "Ц" у цэнтры.

выдатны зямляк пакiнуў, па падлiках вучоных, больш за 50 000 вершаваных радкоў!) у значнай ступенi падрыхтавалi далейшы iмклiвы рост рускай, беларускай, украiнскай лiтаратур. Яны з'явiлiся той трывалай i плённай асновай, якая ўплывала не толькi на сучаснiкаў i паслядоўнiкаў пiсьменнiка ў Расii (С. Мядзведзеў, К. Істомiн, М. Ханiнаў i iнш.), але i на ўвесь пазнейшы этап культурнага развiцця ўсходнеславянскiх народаў.


Спiс выкарыстаных крынiц

1. Гiсторыя беларускай дакастрычнiцкай лiтаратуры: У 2 т. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст. – Мн., 1968.

2. Хрэстаматыя па гiсторыi беларускага тэатра i драматургii: У 2 т. Т. 1. Мн., 1975.

3. Гiсторыя беларускай лiтаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя лiтаратура: ХІ — першая палова ХVІІІ стагоддзя – Мн., 2006.

4. Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi (X—XIX стагоддзi): Энцыклапедычны даведнiк. Мн., 1995; 2-е выд.: Асветнiкi зямлi Беларускай – Мн., 2001.

5. Старабеларуская лiтаратура XI—XVIII стст. Хрэстаматыя / Уклад., прадм. Г. Тварановiч – Беласток, 2004.