Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Одоевский (odoevskiy.lit-info.ru)

   

Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства

Асноўныя этапы i шляхi развiцця беларускага лiтаратуразнаўства

Змест

1. Асноўныя этапы i шляхi развiцця беларускага лiтаратуразнаўства

1. 1 Ля вытокаў беларускай лiтаратурнай навукi

1. 2 Фармiраванне ўласнага беларускага лiтаратуразнаўства

1. 3 Развiццё беларускай лiтаратурнай навукi ў 1920-1930-я гг.

1. 4 Беларускае лiтаратуразнаўства ў 1940-я - першай палове 1950-х гг.

1. 1 Ля вытокаў беларускай лiтаратурнай навукi

Беларускае лiтаратуразнаўства прайшло ў сваiм развiццi даволi складаны шлях. Але ў параўнаннi з уласна лiтаратурай гэты шлях намнога карацейшы. "Значнае адставанне навуковай думкi ад творчай практыкi тлумачыцца, - як лiчыць адзiн з самых буйных даследчыкаў шляхоў развiцця беларускага лiтаратуразнаўства i крытыкi М. Мушынскi, - неспрыяльнымi гiстарычнымi абставiнамi, у якiх на працягу доўгага часу знаходзiўся беларускi народ, яго культура".

"Песнi пра зубра" (1522) М. Гусоўскага, у падручнiках "Грамматика словенска" (1593) Л. Зiзанiя, "Грамматика" (1619) М. Сматрыцкага, у творах С. Полацкага, школьных рукапiсных пiiтыках i рыторыках XVIII ст.

"Спроба расiйскай бiблiяграфii" (1813) грунтоўна разгледжана "Бiблiя" Ф . Скарыны . У 1816 г. у Варшаве выйшла на польскай мове к нiга С. Б. Лiндэ "Аб Статуце лiто ўскiм. ", дзе аналiзавалiся розныя рэдак цыi п ом нiка, характарызавалася мова , якую аўтар называ ў беларускай . У 1821 г. у Маскве апублiкаваны тв оры Кiрылы Тураўскага.

Агляд новай беларускай лiтаратуры дадзены ва ўступным арт ыкуле Р . Друцкага-Падбярэзскага да 1-га тома к нiгi Я. Баршчэўскага "Шляхцiц Завальня " (1844-1846). Л. Кавел iн у артыкулах, надрукаваных у часопiсе "Маяк" (1840-я гг.) пад назвай "Пом нiкi беларускай пiсьменнасцi", упершыню прывё ў тэкст паэмы "Энеiда навыварат", гавары ў пра І. Манькоўскага, характарызаваў жыццё i творчасць Я. Баршчэўскага .

У 2-й пал. ХІХ ст. д рук авалiся працы па старажытнай беларускай лiтаратуры, мове, гiс торы i асветы, грамадскай дум кi . Сюды можна аднесцi шэраг артыкулаў пад агульнай назвай "Беларусь у характарыстычных апiсаннях i фантастычных яе казках " П . Шпiлеўскага (час. "Пантеон", 1 853-1856), кнiгу "Пра лiтаратуру братнiх славян скiх народаў" (1874) А. Кiрк ора з нарысам у ёй гiсторыi беларускай лiтаратуры, двухтомнiк "Гiсторыя славянскiх лiтаратур" А. Пыпiна i У. Спасовiча з разглядам беларускай народнай паэзii, кнiгу П. Уладзiмiрава "Доктар Францыск Скарына, яго пераклады, друкаваныя выданнi i мова" (1888), нарыс А. Семянтоўскага "Беларускiя старажытнасцi" (1890), працу М. Доўнар-Запольскага "В. Дунiн-Марцiнкевiч i яго паэма "Тарас на Парнасе" (1896). Зародкi лiтаратурнай крытыкi выяўляюцца ў артыкулах i рэцэнзiях У. Сыракомлi на творы В. Дунiна-Марцiнкевiча, водгуку Е. Раманава на зборнiк З. Радчанкi "Гомельскiя народныя песнi".

1. 2 Фармiраванне ўласнага беларускага лiтаратуразнаўства

На пачатку ХХ ст. ужо можна весцi гаворку аб станаўленнi ўласнага беларускага лiтаратуразнаўства. Перш за ўсё гэты працэс звязаны з дзейнасцю Я. Карскага i М. Багдановiча.

"Беларусы" (1903-1922). Вучоны правёў значную работу па збiранню i навуковаму апiсанню помнiкаў старажытнай пiсьменнасцi, а таксама твораў новай беларускай лiтаратуры. Сiстэматызаваўшы новыя i раней вядомыя творы, вучоны зрабiў спробу ўстанавiць перыядызацыю гiсторыка-лiтаратурнага працэсу на Беларусi. Гэтым ён закладваў аснову далейшых гiсторыка-лiтаратурных даследаванняў.

"Кароткая гiсторыя беларускай пiсьменнасцi да ХVІ сталецця" (1911), "За сто лет" (1911), "Глыбы i слаi" (1911), "Санет" (1911)"Новы перыяд у гiсторыi беларускай лiтаратуры", (1912), "За тры гады" (1913), абгрунтоўваў iдэю самастойнасцi i самабытнасцi беларускай нацыянальнай лiтаратуры, сцвярджаў перспектыўнасць вывучэння лiтаратуры ў яе гiстарычным развiццi, у сувязi з духоўным жыццём народа i грамадска-культурнымi ўмовамi. М. Багдановiчам была ўдакладнена перыядызацыя лiтаратурнага працэсу, коратка, але даволi грунтоўна прааналiзавана старажытная, новая i навейшая беларуская лiтаратура, дадзена ацэнка творчасцi пiсьменнiкаў ХІХ - пач. ХХ стст., засяроджана ўвага на шэрагу тэарэтыка-лiтаратурных праблем. Адштурхоўваючыся ў цэлым ад метадалагiчных прынцыпаў культурна-гiстарычнай школы, М. Багдановiч разам з тым стараўся пераадольваць слабыя бакi гэтага лiтаратуразнаўчага накiрунку i тым самым выпрацоўваў сваю ўласную метадалогiю.

Многа зрабiў для станаўлення i развiцця беларускай лiтаратурнай крытыкi Сяргей Палуян, аб чым сведчыць яго артыкул "Беларуская лiтаратура ў 1909 г." (1910). Гэтай працай iстотна пашыралiся жанравыя рамкi беларускай крытыкi, замацоўвалася ў ёй форма гадавога агляду. Акрамя адзначанага артыкула пяру С. Палуяна належаць публiцыстычныя нататкi "Лiсты з Украiны" (1910), у якiх побач з iншымi пытаннямi закраналiся i праблемы развiцця беларускай лiтаратуры.

Даволi адмысловым крытыкам з’яўляўся Вацлаў Ластоўскi. Да бясспрэчных яго здабыткаў i здабыткаў усёй беларускай крытыкi пач. ХХ ст. трэба аднесцi артыкулы "Памяцi Сяргея Палуяна", "Элiза Ажэшка" (1910), "Людвiг Кандратовiч" (1912), "Леся Украiнка" (1913), рэцэнзii на зборнiкi "Васiлькi" Ядвiгiна Ш., "Рунь" М. Гарэцкага, "Родныя з’явы" Т. Гушчы (Я. Коласа) (1914).

Шэраг змястоўных рэцэнзiй на творы i кнiгi беларускiх пiсьменнiкаў пачатку ХХ ст. даў Антон Навiна (А. Луцкевiч).

Праграмнымi для развiцця беларускага прыгожага пiсьменства i беларускага тэатра пачатку ХХ ст. сталi артыкулы Максiма Гарэцкага "Наш тэатр" (1913) i "Развагi i думкi" (1914).

Вiлейскi, В. Лявiцкая.

1. 3 Развiццё беларускай лiтаратурнай навукi ў 1920-1930-я гг.

пасталела i набыло статут самастойнай нацыянальнай галiны навуковых ведаў.

Дасягненнi беларускага лiтаратуразнаўства гэтага часу ў першую чаргу звязаны з дзейнасцю М. Гарэцкага, І. Замоцiна, Я. Барычэўскага, А. Вазнясенскага, М. Пiятуховiча. Усе яны ў той альбо iншай ступенi мелi дачыненне да Інбелкульта, якi з’яўляўся асноўным каардынацыйным цэнтрам беларускага лiтаратуразнаўства на працягу 1922-1928 гг. З 1927 г. у iм iснаваў аддзел гуманiтарных навук, у якi ўваходзiла i кафедра беларускай лiтаратуры (з камiсiяй па выданнi твораў беларускiх пiсьменнiкаў). Выдавалiся "Запiскi аддзела гуманiтарных навук" Інбелкульта.

Максiмам Гарэцкiм напiсана першая сiстэматызаваная навуковая праца па гiсторыi развiцця беларускай лiтаратуры, якая стала адначасова i першым грунтоўным падручнiкам па беларускай лiтаратуры. У ёй разгледжана развiццё нашай нацыянальнай лiтаратуры ад старажытнасцi да першых паслякастрычнiцкiх гадоў, ахарактарызаваны вядомыя на той час лiтаратурныя помнiкi, творы новай i найноўшай лiтаратуры, паказана станаўленне лiтаратурных плыней i кiрункаў, вызначана месца i роля вядучых аўтараў у гiсторыi нацыянальнага прыгожага пiсьменства. "Гiсторыя беларускае лiтаратуры" М. Гарэцкага вытрымала некалькi выданняў i, што таксама немалаважна, не страцiла сваёй каштоўнасцi i практычнай значнасцi па сённяшнi дзень.

Немалыя заслугi М. Гарэцкага i ў станаўленнi беларускай лiтаратурнай крытыкi. Ён даволi рэгулярна змяшчаў у розных перыядычных выданнях свае крытыка-бiяграфiчныя нарысы па творчасцi самых розных аўтараў - як пiсьменнiкаў-адраджэнцаў старэйшага пакалення, так i маладых лiтаратараў. Як буйны вучоны-лiтаратуразнаўца М. Гарэцкi не мог не выпрацаваць уласную тэарэтыка-метадалагiчную сiстэму. Асноўнае, самае сутнаснае з яе адлюстравалася ў "Назваслоўi", якое ўвайшло ў склад "Гiсторыi беларускае лiтаратуры" выдання 1924-га г.

Нямала зрабiў для развiцця беларускага лiтаратуразнаўства прафесар Іван Замоцiн. Ён даў грунтоўную, у цэлым аб’ектыўную ацэнку спадчыны М. Багдановiча ("М. Багдановiч. Крытыка-бiяграфiчны нарыс", 1927), драматургii Я. Купалы ("Беларуская драматургiя", 1927), Ц. Гартнага ("Драматычныя творы Цiшкi Гартнага", 1928), лiра-эпасу Я. Коласа ("Пуцiны беларускай лiтаратуры. Якуб Колас. "Новая зямля", 1924; "Паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка" як аўтахарактарыстыка", 1926). Прыкметнай з’явай у беларускiм лiтаратуразнаўстве сталi спробы І. Замоцiна стварыць самастойны кiрунак даследавання на аснове т. зв. "тэорыi чатырох сiнтэзаў" (спалучэнне пры аналiзе генетычнага, фармальна-мастацкага, сацыялагiчнага i iдэалагiчнага падыходаў).І. Замоцiн слушна крытыкаваў многае ў тагачасных модных фрэйдысцкiх i iнтуiтывiсцкiх канцэпцыях, фармалiстычных трактоўках мастацтва i суб’ектыўна-iдэалiстычных прынцыпах яго вывучэння.

Шмат цiкавых назiранняў над творчасцю М. Багдановiча, Я. Купалы, Я. Коласа зрабiў Аляксандр Вазнясенскi. Асаблiва неабходна вылучыць яго працу "Паэтыка М. Багдановiча" (1926), якая была адной з этапных з’яў у распрацоўцы пытанняў тэорыi лiтаратуры i метадалогii. На жаль, А. Вазнясенскi даволi доўгi час знаходзiўся ў палоне фармальнага метаду, што перашкодзiла яму сапраўды аб’ектыўна ацанiць многiя з’явы ў беларускiм прыгожым пiсьменстве.

Этапнымi ў распрацоўцы шэрагу пытанняў тэорыi лiтаратуры i метадалогii ў беларускiм лiтаратуразнаўстве сталi таксама працы Яўгена Барычэўскага "Паэтыка лiтаратурных жанраў" (1927) i "Тэорыя санета" (1927). Даследчык арганiчна спалучаў у лiтаратуразнаўчым аналiзе гiсторыю развiцця i тэорыю жанравых форм лiрыкi, эпасу, драмы. Гэтым вучоны замацоўваў плённую традыцыю адзiнства гiстарычнага i тэарэтычнага падыходу да мастацтва.

Даволi значнай фiгурай у беларускiм лiтаратуразнаўстве 1920-1930-х гг. быў Мiкола Пiятуховiч. Але, на жаль, яго лiтаратуразнаўчая канцэпцыя мела вельмi моцны сацыялагiзатарскi ўхiл. Яскрава гэта выявiлася i ў адной з самых буйных прац даследчыка - "Нарысах гiсторыi беларускай лiтаратуры" (1928). У аснову перыядызацыi лiтаратуры М. Пiятуховiч паклаў этапы эканамiчнага развiцця грамадства. Спрошчана разумеючы ўзаемасувязь грамадзянскай гiсторыi i лiтаратуры, выводзячы ўзровень развiцця прыгожага пiсьменства непасрэдна з узроўню эканомiкi, Пiятуховiч не здолеў глыбока выявiць вядучыя тэндэнцыi лiтаратурнага працэсу, аб’ектыўна ацанiць творчасць В. Дунiна-Марцiнкевiча, Ф. Багушэвiча, М. Багдановiча, Цёткi.

беларускай лiтаратурнай крытыкi гэтага перыяду звязаны з дзейнасцю лiтаратурных арганiзацый "Маладняк", "Узвышша", "Полымя" i iх аднайменных перыядычных выданняў, якiя абгрунтоўвалi i праводзiлi ў жыццё iдэйна-эстэтычныя праграмы дадзеных аб’яднанняў. У распрацоўцы тэарэтычных асноў беларускай крытыкi, павышэннi яе прафесiйнага ўзроўню вялiкая заслуга належыць А. Бабарэку, У. Дубоўку, К. Чорнаму, Я. Пушчу, Ф. Купцэвiчу.

Зборнiкамi "Якуб Колас у лiтаратурнай крытыцы" (1926), "Творчасць К. М. Мiцкевiча (Якуба Коласа)" (1926), "Янка Купала ў лiтаратурнай крытыцы" (1928) i "Цiшка Гартны ў лiтаратурнай крытыцы" (1928) закладзены асновы мэтанакiраванага вывучэння творчасцi старэйшых беларускiх майстроў слова.

Развiццё беларускага лiтаратуразнаўства ў 1930-я гг. адбывалася ў надзвычай складаных умовах: грубейшыя парушэннi законнасцi, што мелi месца ў гэты час, iстотна запаволiлi далейшы рост лiтаратурнай навукi i крытычнай думкi; акрамя таго, палiтычныя абставiны ўнутры краiны паўплывалi на ўзмацненне вульгарнага сацыялагiзму i дагматызму ў крытычных ацэнках.

У 1930-я гг. вывучэнне лiтаратуры было сканцэнтравана пераважна ў Інстытуце лiтаратуры i мастацтва АН БССР. Першачарговай задачай з’яўлялася падрыхтоўка навуковай "Гiсторыi беларускай лiтаратуры". У 1932-1934 гг. калектыў у складзе І. Замоцiна, М. Аляхновiча, М. Пiятуховiча, М. Ларчанкi i некаторых iншых вучоных напiсаў шэраг раздзелаў для гэтай працы. Але, на вялiкi жаль, завяршыць яе паспяхова не ўдалося. Аўтары не пераадолелi цяжкасцей, звязаных з тэарэтычнай распрацоўкай прынцыпаў пабудовы "Гiсторыi беларускай лiтаратуры" як абагульняючай працы i ўстанаўленнем заканамернасцей лiтаратурнага развiцця. Адмоўны ўплыў на даследчыкаў зрабiла таксама назвычай узмацнiўшая к таму часу сваю дзейнасць т. зв. "аглабельная" крытыка ў асобах Л. Бэндэ, А. Кучара, В. Вольскага i некат. iнш.

беларускае лiтаратуразнаўства дасягненне навука

1. 4 Беларускае лiтаратуразнаўства ў 1940-я - першай палове 1950-х гг.

Як ужо адзначалася вышэй, стан беларускага лiтаратуразнаўства к другой палове 1930-х гг. вельмi моцна пагоршыўся. "І толькi напрыканцы 30-х - пачатку 40-х гадоў, - зазначае М. Мушынскi, - з’явiлiся прыкметныя сiмптомы таго, што крытыка i навуковая думка пры спрыяльных умовах з цягам часу могуць адрадзiцца".

Пацвярджаючы свае высновы, даследчык называе з’яўленне ў тагачасным друку артыкулаў Я. Коласа пра Т. Шаўчэнку, К. Чорнага - пра Я. Купалу, М. Гогаля, П. Труса. Заслугоўваюць, на думку вядучага беларускага тэкстолага i гiсторыка лiтаратуразнаўства i крытыкi, быць адзначанымi i артыкулы М. Ларчанкi, у якiх рабiлася смелая для свайго часу спроба перагледзець вульгарызатарскiя ацэнкi паэм Я. Коласа "Новая зямля", "Сымон-музыка" i спадчыны М. Багдановiча.

XIX стагоддзя (1940), пачаў друкавацца "Нарыс гiсторыi старажытнай беларускай лiтаратуры" М. Дабрынiна (асобнай кнiгай ён убачыў свет толькi ў 1952 г.). У 1941 г. быў падрыхтаваны да выдання падручнiк для педагагiчных i настаўнiцкiх iнстытутаў "Беларуская лiтаратура", выдаць якi, на жаль, перашкодзiла вайна.

Гаварыць аб развiццi беларускага лiтаратуразнаўства (менавiта, так бы мовiць, "чыстага" лiтаратуразнаўства, а не ў повязi з крытыкай, хоць, дарэчы iх разарваць часам даволi цяжка) у часы Айчыннай вайны не прыходзiцца па зразумелых прычынах.

Лiтаральна адразу ж пасля заканчэння вайны беларускiя вучоныя-лiтаратуразнаўцы прыступiлi да актыўнай распрацоўкi пытанняў развiцця нацыянальнага прыгожага пiсьменства. У перыёдыцы з’яўляюцца артыкулы, прысвечаныя Я. Купалу (аўтары - М. Ларчанка, С. Майхровiч, Ю. Пшыркоў, М. Лынькоў), Я. Коласу (У. Агiевiч, Ю. Пшыркоў), М. Багдановiчу (Н. Перкiн, С. Майхровiч, В. Барысенка), К. Каганцу (Р. Шкраба, Л. Фiглоўская), З. Бядулю (М. Смолкiн), А. Гаруну (М. Ларчанка). Іх адметнасць - у спробе па-новаму, без спрашчэння, схематызму, вульгарызатарства паглядзець на творчую спадчыну класiкаў.

"Нельга не сказаць i пра смелую для таго часу спробу ўвесцi ў лiтаратурны ўжытак паасобныя забароненыя пiсьменнiцкiя iмёны i каштоўныя даследчыя працы рэпрэсаваных аўтараў. Маецца на ўвазе артыкул М. Ларчанкi пра А. Гаруна i ацэнкi, запазычаныя iм з "Гiсторыi беларускае лiтаратуры" М. Гарэцкага".

У шэрагу артыкулаў тагачаснага старшынi Праўлення СП БССР, кiраўнiка Інстытута лiтаратуры, мовы i мастацтва АН БССР, вядомага беларускага празаiка М. Лынькова ("Лiтаратура народа", "Адвечная песня") праглядалiся падыходы да выпрацоўкi новай канцэпцыi гiсторыка-лiтаратурнага працэсу i своеасаблiвыя заклiкi да распачынання працы над новай "Гiсторыяй беларускай лiтаратуры". Пэўны i даволi ўдалы разбег, якi ўзяло беларускае лiтаратуразнаўства адразу ж у першыя пасляваенныя гады, быў перапынены iдэалагiчнымi кампанiямi (барацьба з "касмапалiтызмам" i "буржуазным нацыяналiзмам"). Да ўсяго яшчэ ўладарыла "тэорыя бескафлiктнасцi". Па гэтай прычыне намаганнi беларускiх лiтаратуразнаўцаў пачалi скiроўвацца не на стварэнне буйных праблемных прац i абагульняючых гiсторыка-лiтаратурных даследаванняў, а на напiсанне крытыка-бiяграфiчных нарысаў па творчасцi асобных пiсьменнiкаў, а таксама на падрыхтоўку вучэбна-метадычнай лiтаратуры, праграм, хрэстаматый i дапаможнiкаў для сярэдняй i вышэйшай школ. Яны таксама былi патрэбныя, але ж магiстральны накiрунак развiцця лiтаратуразнаўства пры гэтым губляўся. Дадзены момант яскрава засведчылi падрыхтаваныя Інстытутам лiтаратуры АН БССР к сярэдзiне 1950-х гг., у многiм наперакор неблагапрыемнаму часу, кнiгi "Нарыс беларускай савецкай лiтаратуры" (1954, на рус. мове) i "Нарысы па гiсторыi беларускай лiтаратуры" (1956), у якiх побач з шэрагам станоўчых момантаў было таксама i шмат сур’ёзных тэарэтыка-метадалагiчных хiбаў i пралiкаў.

У канцы 1950-х - пачатку 1960-х гг. быў зроблены своеасаблiвы прарыў у стварэннi цэласнай карцiны развiцця нашай лiтаратуры ад яе зараджэння i да пачатку 60-х гг. ХХ ст. Гэта выявiлася ў першую чаргу ў напiсаннi i выданнi чатырохтомнай гiсторыi беларускай лiтаратуры (Гiсторыя беларускай савецкай лiтаратуры. Т. 1-2. - Мн., 1965-1966; Гiсторыя беларускай дакастрычнiцкай лiтаратуры. Т. 1-2. - Мн., 1968-1969).

працэс быў раскрыты даволi поўна i ўсебакова, у самых галоўных i вызначальных праявах разгледжана творчасць буйнейшых беларускiх пiсьменнiкаў.

звышзадачы былi закладзены паспяховым прымяненнем новых форм i метадаў даследавання, вывучэннем асобных галiн i раздзелаў лiтаратуры, яе родаў, вiдаў, жанраў i г. д.

З канца 1950-х гг. беларуская лiтаратура пачала разглядацца ў параўнальным i тыпалагiчным планах, што знайшло адлюстраванне ў працах В. Івашына, Р. Ларчанкi, А. Лойкi, С. Александровiча, А. Мальдзiса, П. Ахрыменкi, Н. Перкiна, Э. Мартынавай, У. Казбярука, В. Гапавай i шэрагу iншых вучоных. Нацыянальнае прыгожае пiсьменства смела ўводзiцца ва ўсесаюзны, славянскi, еўрапейскi, а часам i сусветны лiтаратурны кантэкст. Асаблiва многа ў гэтым накiрунку зрабiў А. Адамовiч.

Яшчэ адным таленавiтым вучоным i крытыкам В. Каваленкам было даволi заканамерна i своечасова пастаўлена пытанне аб лiтаратурных узаемасувязях i ўплывах ва ўмовах паскоранага развiцця нашай лiтаратуры ў ХІХ - пач. ХХ стст.

К пачатку 1960-х гг. у беларускiм лiтаратуразнаўстве склаўся i пачаў даволi паспяхова развiвацца i ўдасканальвацца такi даследчыцкi жанр, як гiсторыя станаўлення i развiцця пэўных родаў, вiдаў i жанраў. Пра гэта сведчаць калектыўныя працы "Беларуская савецкая проза: Апавяданне i нарыс" (1971) i "Беларуская савецкая проза: раман i аповесць" (1971), манаграфii "Беларускi раман: станаўленне жанру" (1961) А. Адамовiча, "Беларускi раман: гады 70-я" (1981) П. Дзюбайлы, "Станаўленне беларускай паэмы" (1968) i "Беларуская паэма ў другой палавiне ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя" (1970) М. Лазарука, "Беларуская камедыя" (1979) Я. Усiкава, "Беларуская драматургiя (дакастрычнiцкi перыяд)" (1961) i "Беларуская савецкая драматургiя. 1917-1932" (1968) А. Семяновiча i iнш. Развiццё беларускай паэзii ХХ ст. грунтоўна даследуецца ў шэрагу прац У. Гнiламёдава, прозы - В. Каваленкi. Старажытная беларуская лiтаратура ў асноўных яе накiрунках i праявах разглядаецца ў працах А. Коршунава i В. Чамярыцкага. У многiм па-новаму заставiў паглядзець на нашую нацыянальную лiтаратуру ХVІІ-ХVІІІ стст. А. Мальдзiс, а на беларускую драматургiю ХХ ст. - С. Лаўшук.

Даволi паспяхова вывучаецца нашым лiтаратуразнаўствам i шэраг тэарэтычных праблем. Аб гэтым сведчаць кнiгi "Традыцыi i наватарства" (1972) У. Гнiламёдава, "Шляхi беларускага вершаскладання" (1973) М. Грынчыка, "Структура твора: рух сюжэтна-кампазiцыйных форм" (1978) В. Жураўлёва, "Беларускi свабодны верш" (1984) А. Кабаковiч, "Мiфа-паэтычныя матывы ў беларускай лiтаратуры" (1981) В. Каваленкi, "Мастацкая дэталь у лiтаратурным творы" (1977) Э. Мартынавай, "Сюжэт, кампазiцыя, характар: аб прозе Кузьмы Чорнага" (1981) А. Пяткевiча, "Характар, стыль, дэталь" (1965) Р. Шкрабы i шэраг iншых.

купалазнаўства, коласазнаўства, багдановiчазнаўства.

Новым для беларускага лiтаратуразнаўства стала даследаванне сувязей нацыянальнага прыгожага пiсьменства з iншымi формамi грамадскай свядомасцi i вiдамi мастацкай творчасцi. У якасцi прыкладаў можна прывесцi манаграфii Л. Гаранiна "Философские искания в белорусской литературе" (1984) i С. Лаўшука "На драматургiчных скрыжаваннях" (1990).

Неабходна адзначыць прыкметна ўзросшы ўзровень беларускай тэксталогii. Аб гэтым сведчыць выданне ўжо трэццяга, больш поўнага ў параўнаннi з папярэднiмi, збору твораў Я. Купалы. Двойчы выдавалiся зборы твораў Я. Коласа i М. Багдановiча. Сёння мы маем таксама зборы твораў М. Гарэцкага, К. Чорнага, К. Крапiвы, І. Мележа, М. Лынькова, П. Броўкi, М. Танка, В. Быкава, А. Макаёнка, а таксама цэлага шэрагу iншых беларускiх пiсьменнiкаў.

Робяцца спробы тэарэтычнага абагульнення вопыту практычнай дзейнасцi тэкстолагаў, аб чым сведчыць зборнiк "Пытаннi тэксталогii беларускай лiтаратуры" (1982). Вельмi шмат для развiцця беларускай тэксталогii, вывядзення яе на якасна новы ўзровень зрабiў сектар тэксталогii Інстытута лiтаратуры iмя Я. Купалы НАН Беларусi на чале з вядомым вучоным, членам-карэспандэнтам НАН Беларусi М. Мушынскiм. Практычна ўсе з названых вышэй збораў твораў пiсьменнiкаў былi падрыхтаваны супрацоўнiкамi гэтага сектара.

Здабытак калектыўнай працы беларускiх фiлолагаў i мастацтвазнаўцаў, кнiга, без якой сёння нельга ўявiць нацыянальную навуку, культуру i асвету, - пяцiтомная "Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва Беларусi" (1984-1988).

Вельмi шмат карпатлiвай пошукавай i сiстэматызуючай працы прароблена беларускiмi лiтаратуразнаўцамi падчас падрыхтоўкi да выдання шасцiтомнага "Бiябiблiяграфiчнага слоўнiка беларускiх пiсьменнiкаў" (1992-1995) - кнiгi надзвычай патрэбнай i карыснай усiм, хто даследуе лiтаратуру Беларусi альбо сур’ёзна цiкавiцца ёю.

У падрыхтоўцы да выдання "Бiябiблiяграфiчнага слоўнiка беларускiх пiсьменнiкаў" (i не толькi, заўважым, гэтай, а i шэрагу iншых фундаментальных прац) прымалi ўдзел не толькi прадстаўнiкi акадэмiчнай навукi, а i даволi шматлiкi атрад лiтаратуразнаўцаў вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi. Сярод iх, акрамя ўжо некаторых названых вышэй, хацелася б адзначыць Дз. Бугаёва, Н. Гiлевiча, У. Калеснiка, Л. Корань, В. Рагойшу, А. Рагулю, І. Штэйнера i iнш.

Плённа даследуюцца сувязi беларускай лiтаратуры з прыгожым пiсьменствам iншых народаў, у першую чаргу суседнiх, славянскiх. Пэўны ўклад у распрацоўку гэтай праблематыкi ўнеслi П. Ахрыменка, А. Лойка, Н. Гiлевiч. Самым жа значным даследаваннем у дадзеным накiрунку з’яўляюцца чатырохтомныя "Нарысы па гiсторыi беларуска-рускiх лiтаратурных сувязей" (1993-1995), падрыхтаваныя супрацоўнiкамi Інстытута лiтаратуры iмя Я. Купалы НАН Беларусi.

"Гiсторыя беларускай лiтаратуры ХХ стагоддзя" - самае грунтоўнае на сённяшнi дзень даследаванне па гiсторыi развiцця нацыянальнага прыгожага пiсьменства. Яно яшчэ раз засведчыла сталасць i значны навуковы патэнцыял беларускага лiтаратуразнаўства.

Спiс выкарыстаных крынiц

1. Мушынскi М.І. Беларуская крытыка i лiтаратуразнаўства. 40-я - першая палова 60-х гадоў. - Мн., 1985.

2. Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва Беларусi: У 5 т. - Мн., 1984-1988. - Т. 1-5.

3. Гнiламёдаў У. Цi ёсць будучыня ў лiтаратуразнаўства? // Полымя. - 1997. - №1.

5. Уводзiны ў лiтаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд. М. А. Лазарука. - 2-е выд., дапр. i дап. - Мн., 1991.

7. Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. - М., 1972.

8. Конон В. М. Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала ХХ в. - Мн., 1985.