Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Толстой А.Н. (tolstoy-a-n.lit-info.ru)

   

Беларускія сацыяльна-бытавыя казкі пра жывёл у кантэксце казкавай прозы славян

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь,Брэсцкi дзяржаўны унiверсiтэт iмя А. С. Пушкiна

Рэферат

“Беларускiя сацыяльна-бытавыя казкi пра жывёл у кантэксце казкавай прозы славян”


часам пашыраецца, уключае i людзей, але адным з галоўных персанажаў i ў гэтых выпадках заўсёды аказваецца жывёла цi птушка. Даследчыкi лiчаць гэтыя казкi адной са старажытнейшых жанравых разнавiднасцей казачнага эпасу, аднак дакладнага малюнка ўзнiкнення i развiцця казак аб жывёлах мы яшчэ не маем.

Вучоныя выказваюць розныя погляды на гэту праблему. Некаторыя па-ранейшаму вызначаюць магiстральцую лiнiю развiцця казкi, у тым лiку i казкi пра жывёл, формулай «ад мiфа да казкi», iншыя лiчаць, што для фармiравання казак аб жывёлах патрэ'бны былi пэўныя перадумовы як у сферы матэрыяльнай, так i духоўнай вытворчасцi: наяў-насць пэўнага вопыту «бессвядома-мастацкага» асэнсавання свету, першых спроб утварэння вобразаў жывёл, першых прымiтыўных сюжэтаў. Гэты першапачатковы вопыт мог быць набыты ў прымiтыўных апавяданнях, дзе паступова канцэнтравалiся назiраннi чалавека над навакольным светам, яго працоўны, у тым лiку i паляўнiчы, вопыт. Тут узнiкалi ўстойлiвыя матывы, сюжэтныя сiтуацыi, якiя пастудо-ва ўваходзiлi ў традыцыю, замацоўвалiся ёй. Бясспрэчпа, у казках адбiлiся мiфалагiчныя ўяўленнi як сiстэма поглядаў на навакольны свет i грамадскiя адносiны, уласцiвыя раннiм этапам развiцця грамадства, але не яны далi пача-так казкатворчасцi.

У гэтай сувязi варта прыгадаць разважаннi вядомага вучонага У. Я. Гiропа аб паходжаннi i развiццi чарадзейнай казкi. Ён падкрэслiваў, што сюжэт можа быць больш етаражытны за жанр. «Асобныя матывы, эпiзоды, фабулыбылi раней, чым стваралася казка. Казкi яшчэ няма, але тыя ўяўленнi, тыя вобразы, тыя фантастычныя або рэальньiя падзеi, аб якiх яна апавядае, маглi мець месца ў даказкавых утварэннях або нават у рэальнасцi». Такiмi «даказкавымi ўтварэннямi», з якiх пачыналiся казкi аб жывёлах, маглi быць разнастайныя паляўнiчыя анавяданнi i iншыя элементарныя фальклорныятэксты. Дарэчы прыгадаць так-сама, што грамадству архаiчнага тыпу ўласцiвьгсiнкрэтычны стан духоўнай культуры, дзе фальклорныя формы былi пераплецены з рознахарактарнымi комплексамi, якiя ў ходзе развiцця парадзiлi самыя розныя галiны духоўнай культуры — абрады, вераваннi, мiфы, наратыўныя жанры i iнше. Казкi аб жывёлах фармiравалiся пад уплывам працоўнай практыкi як адзiн са сродкаў абагульнення i замацавання працоўнага i сацыяльнага вопыту людзей i не адразу набылi прыкметныя адзнакi жанру.

Аб тым, што якраз у вынiку працоўнай практыкi i рэальных, калi можна так сказаць у дачыненнi да таго часу, адносiн да навакольнага свету ўзнiклi многiя казкi аб жывёлах, сведчыць той факт, што яны вельмi трапна пера-даюць характары, звычаi, асаблiвасцi паводзiн i нават рухаў розных жывёл. Каб адзначыць усе гэтыя якасцi, чалавек павiнен быў назiраць жывёл як звычайных iстот, як прадмет палявання або прыручэння, а не як нейкае бажаство. У той жа час непасрэдныя водгукi татэмiстычных уяўленняў, якiя досыць шырока былi распаўсюджаны сярод славянскiх плямёнаў i ўплывалi на развiццё народнай творчасцi, у наяўных запiсах казак усходнiх славян аб жывёлах сустракаюцца вельмi рэдка. Найбольш вядома казка пра мядзведзя на лiпавай назе. Яна рэзка адрознiваецца ад iншых казак, дзе галоўнай дзеючай асобай з'яўляецца мядзведзь. Мядзведзь помсцiць селянiну i яго жонцы затое, што яны нарушылi забарону паляваць на «свяшчэнную жывёлу» — татэма.

сiстэму, але страцiлi першапачатковы змест.

Беларускiя казкi аб жывёлах — адна з каларытнейшых з'яў не толькi ў беларускiм фальклоры, але i ў Казач-ным эгiасе ўсiх славянскiх народаў, асаблiва ўсходнiх славян. У змесце i сiстэме вобразаў беларускiх казак аб жывё-лах i казак iншых славянскiх народаў шмат агульнага. У гэтых творах дзейнiчаюць дзiкiя i хатнiя жывёлы, а такса-ма птушкi i насякомыя. Найболып вядомыя персанажы -лiсiца, воўк, мядзведзь, заяц, дзiк, сабака, кот, баран, каза, конь, певень, гусак, качар, муха, пчалаi iнш. Вельмi важнай асаблiвасцю казак аб жывёлах з'яўляецца тое, што амаль ва ўсiх творах за дзеючымi асобамi захоўваюцца найбольш тыповыя для iх якасцi: асноўная рыса лiсiцы — хiтрасць, ваўка - прагнасць, ката - мудрасць i г. д. Такiм чынам, з казак аб жывёлах перад намi паўстаюць не толькi цiкавыя, жывыя, з характэрнымi асаблiвасцямi паводзiн i знешняга выгляду вобразы са свету жывёл, але ў першую чаргу воб-разы-абагульненнi, якiя раскрываюць перад слухачом у шматграннасцi праяў сяброўства i здраду, бескарыслiвасць i прагнасць, справядлiвасць i ашуканства i т. i. Мы бачым своеасаблiвы сiнтэз: з аднаго боку, у вобразах казак аб жывёлах праявiлiся вельмi трапныя назiраннi людзей над навакольнай прыродай, а з другога — абагульнены вопыт грамадскага побыту, жыцця i ўзаемаадносiн людзей, прычым гзта апошняе i вызначае змест вобраза.

Вобразы казак аб жывёлах вылучаюцца мастацкай дасканаласцю i лагiчнай завершанасцю. Як i ўсе казачныя воб-разы, яны не маюць выразнай дэталiзацыi, а звычайна падкрэслiваюць адну галоўную рысу характару.

Возьмем, напрыклад, казкi, у якiх асноўнай дзеючай асобай з'яўляецца лiсiца. Хiтрасць вызначае яе паводзiны ў сахмых разнастайных сiтуацыях, у сутыкненнях з людзьмi i рознымi прадстаўнiкамi свету жывёл. Хiтрая лiсiца спрыт-на ашуквае селянiна i ласуецца свежай рыбай; яна зна-ходзiць спосаб выбрацца з ямы, куды трапiла з iншымi звярамi; ашуканствам выманьвае ў дразда яго дзетак; шырока карыстаецца прагнасцю i дурасцю ваўка. Праўда, у некаторых казках лiса, нягледзячы на сваю хiтрасць i спрыт, застаецца пераможанай. Яе пераможца - кот, якi звычайна малюеццаў казках мудрым, адданым i смелым сябрам. Кот не толькi адбiрае ў лiсiцы свайго сябра — пеўнiка, але i карае драпежнiцу разам з яе дочкамi. Лiсiцу перахiтрыў чалавек: замест курэй ён прынёс у мяху двух сабак, якiя i выцягнулi лiсiцу з нары. Хiтрыкi лiсы выкрыў цецярук. Аднак i ў такiх казках, дзе лiса застаецца пераможанай, яна не пазбаўлена асноўнай сваёй якасцi ~ хiтрасцi, побач з якой можна заўважыць i несумленнасць, i нават здраднiцтва.

Вельмi паслядоўна паказваюцца ў казках i вызначальныя рысы ваўка. Воўк прымае парады лiсiцы i хвастом ловiць рыбу ў палонцы. Яму патрэбна толькi вялiкая рыба, i ён, не зважаючы на словы лiсы, прыгаворвае: «Лавiся, рыбка, усё вялiкая ды вялiкая», накуль яго хвост не ўмёрз у лёд i не збеглiся з качэргамi сяляне. Перш чым з'есцi каня, воўк згаджаецца зняць з яго падковы Г атрымлiвае моцны ўдар капытам. Ствараючы вобраз прагнага, ненажэрнага i дурнога ваўка, народ гiпербалiзуе гэтыя рысы, каб яшчэ мацней падкрэслiць усю iх непрывабнасць i агiднасць.

дужы, таму ён пануе над усiм звярыным царствам (казка «Дзедава рукавiч-ка»), нягледзячы на вiдавочную непаваротлiвасць i неразум-насць. Яго недалёкасцю шырока карыстаюцца ў сваiх iнтарэсах iншыя драпежнiкi, якiя крыўдзяць безабаронных звяроў. Гэтыя казкi вельмi нагадвалi слухачам жыццё, у якiм дужы панаваў над слабым, багаты над бедным. Казкi, якiя выкрывалi сацыяльную няроўнасць i адлюстроўвалi крытычныя адносiны народа да рэлiгii, царквы i яе служак («Лiса-каталiчка», «Курка-рабушка»), набывалi сатырычнае гучанне.

У казках аб жывёлах народ з павагай гаворыць аб сяб-роўстве, шчырай i бескарыснай дапамозе, iмкненнi да спра-вядлiвасцi, рашуча асуджае няўдзячнасць i здраднiцтва таварышам, з тонкiм гумарам высмейвае фанабэрыю, зайзд-расць, баязлiвасць.

— усё гэта, па сутнасцi, канфлiкт сiлы, сутыкненне дужага са слабым, але ў развiццi дзеяння на першы план выступаюць праблемы сацыяльнага або маральна-этычнага характару.

Лншага плана канфлiкт у казках «Лiсiца i жораў», «Жо-раў i чапля» i многiх да iх падобных, якiя адлюстроўваюць сутыкненне характараў, а не супрацьлеглых сацыяльных сiл. У прасякнутых тонкiм гумарам творах нас пацяшае гiсторыя безвынiковага сватання жорава да чаплi i чаплi да жорава; частаванне лiсiцы i жорава, якiя так i не здолелi нiчым паласавацца з-за ўзаемнай «гасцiннасцi»; спрэчка савы з варонай аб тым, чые дзецi прыгажэйшыя, i г. д Усе гэтыя малюнкi адлюстроўвалi рэальнае жыццё, уласцiвыя людзям учынкi, iх станоўчыя якасцi, а таксама слабасцi i недахопы.

Называючы казкi аб жывёлах «перламi беларускага казачнага эпасу», даследчыкi мелi на ўвазе не толькi iх змест, але i мастацкае майстэрства. У свой час Я. Ф. Карскi пiсаў, што проза беларускiх казак асаблiвая: ёй уласцiвы казачны склад, якi знаходзiцца ў цеонай сувязi з iншымi вiдамi народнай паэзii — песнямi, не кажучы ўжо аб пры-казках i прымаўках. Гэта палажэнне даследчыка датычыць усiх вiдаў беларускiх казак, але асаблiва выразна казачны склад адчуваецца ў казках аб жывёлах, якiя Я. Ф. Карскi шырока выкарыстоўвае для абгрунтавання сваёй думкi.

Адной з важных адзнак, што характарызуе казачны эпас са знешняга боку, Я. Карскi лiчыў наяўнасць рыфмы, асаб-лiва ў прыказках-зачынах i ў канцоўках: сказы, якiя iдуць адзiн за адным, рыфмуюцца або ў дзеясловах унутры сказа, або ў апошнiх словах.

Своеасаблiвы казачны склад ствараецца шырокiм ужы-ваннем пастаянных эпiтэтаў, параўнанняў, уключэннем у жывую тканiну апавядання песень, прыказак, прымавак, а таксама рознымi кампазiцыйнымi сродкамi: рэтардацыяй, паўторамi, формуламi i iнш.

У пабудове казак аб жывёлах звычайна ёсць усе састаўныя часткi класiчнай казкi: прыказка-зачын, завязка дзеяння, яго развiццё, фiнал i канцоўка, хаця такая класiчная схема не заўсёды вытрымлiваецца, што залежыць i ад майстэрства казачнiка i ад характару твора, дынамiчнасцi развiцця яго сюжэта.

Непасрэдна ў развiццi сюжэта беларускiя казкi аб жывёлах маюць менш традыцыйнай абраднасцi, чым, напрык-лад, чарадзейныя казкi. Аднак i ў гэтых творах ужываецца рэтардацыя, трохкратны паўтор дзеяння (напрыклад, лiсiца тройчы крадзе пеўня, воўк тройчы спрабуе з'есцi казлянят i г. д.), агульныя месцы i iнш. Казкi аб жывёлах у большасцi сваёй апавядаюць аб пэўных падзеях, здарэннях, разгортваючы iх перад слухачом у строгай паслядоўнасцi. Пры гэтым важнае месца ў казках аб жывёлах займае дыялог, якi дае здольнаму казачнiку вельмi шырокiя магчымасцi для iмправiзацыi, пе-раўвасаблення. Дыялог складае аснову казак «Пчала i шэршань», «Лiса i цецярук» i iнш.

Па асаблiвасцях кампазiцыi сярод казак аб жывёлах вылучаецца груна к умулятыўных або, як iх яшчэ называюць, ланцужковых. Ад iншых твораў казач-нага эiiасу яны адрознiваюцца тым, што лёгка падзяляюцца на асобныя сюжэтныя звеннi. Кожнае са звенняў сюжэт-нага ланцуга ўключае ў сябе ўсе дэталi папярэдняга звяна i яшчэ нешта новае. 3 кожнай новай, наступнай ступенню павялiчваецца лiк дзеючых асоб, адбываецца так званае «на-рашчэнне» дзеяння. Па такiм прынцыпе пабудаваны казкi «Курка-рабушка», «Верабей i былiнка» i iнш.

чынам харарста-рызуе адносiны працоўных да служак культу.

Беларускiя казкi аб жывёлах — частка казачнага эпасу славянскiх народаў — узбагачаюць паэзiю славян новымi сюжэтамi, вобразахчi, мастацкiмi сродкамi. Хаця болыпасць сюжэтаў беларускiх казак аб жывёлах мае паралелi з каз-камi iншых народаў i адзначана ў мiжнародных паказаль-нiках, многiя творы або дапаўняюць i пашыраюць вядомыя сюжэты, або зусiм не маюць варыянтаў у вусна паэтычнай творчасцi славян.

Казка «Дзяцел, воўк i лiсiца» раскрывае перад слухачом улш вядомыя. рысы лiсы i ваўка: хiтрасць i кавар-насць першай i дурасць другога, але выяўляюцца гэтыя якасцi ў дзеяннях i акалiчнасцях, не адлюстраваных у казачным эпасе iншых славянскiх народаў. Даведаўшыся, шго воўк хоча справiць сабе кажух, лiсiца раiць яму краўца, якi «добра шые», «добра й мерае». Такiм краўцом аказаўся папоўскi жарабец, якi змалацiў капытамi ваўка i ледзь жывога зацягнуў яго на папоўскi двор. Сюжэт гэтай казкi на-блiжаецца да тыпу 47 параўнальнага паказальнiка сложэтаў у сходнеславянскiх казак.

станавому. Аднойчы воўк гiазычыў у лiсiцы званок I пабег да пастухоў па барана. Але пастухi не далi ваўку веры, што ён прыйшоў ад станавога, набiлi яго, а званок адабралi. 3 таго часу як пачуе воўк званок, так i ўцякае, бо думае, што гэта станав. ы шукае яго, каб пакараць. Сюжэт гэтай казкi зусiм не адлю-страваны ў вядомых паказальнiках казачных сюжэтаў i ўласцiвы толькi беларускаму фальклору.

Сярод беларускiх казак аб жывёлах, сюжэты якiх адлюстраваны няпоўна цi зусiм адсутнiчаюць у паказальнi ках казачных сюжэтаў, можна назваць некалькi твораў аб птушках i насякомых. Напрыклад, Е. Раманаў у другiм томе «Матэрыялаў гга этнаграфii Гродзенскай губернi» змясцiў некалькi казак пра вяселле вераб'я i iншых птушак. Гэтыя казкi вельмi блiзкiя да песень, ад якiх, вiдаць, i бяруць свой пачатак, захоўваючы сюжэт, рытмiку, рыфму. Заўважым, дарэчы, што песнi пра вяселле вераб'я шырока вядрмы ў беларускай, рускай, украiнскай народнай паэзii, у творчасцi iншых славянскiх народаў. Аднак нягледзячы на вiдавоч-ную блiзкасць гэтых сюжэтаў да песенных, у нас няма падстаў не згаджацца з Е. Раманавым, якi аднёс iх да казак, тым больш што ў яго ж працах варыянты гэтых твораў, калi яны бытавалi як песнi, змешчаны ў раздзеле гумарыстычных песень.

Па матывiроўцы ўчынкаў i трактоўцы вобразаў арыгiнальным творам з'яўляецца запiсаная М. Федароўскiм казка «Шэршань у сватох», хаця. яна некалькi нагадвае вядомы сюжэт аб сватаннi жорава i чаплi.

Ужо толькi гэтыя прыклады даюць падставу сцвярджаць, што беларускiя казкi аб жывёлах у пэўнай ступенi пашыраюць тэматычныя рамкi казачнага эпасу славян, уз-багачаюць яго новымi сюжэтамi, уносяць нешта сваё, спецыфiчнае ў сiстэму вобразаў. Асноўныя героi беларускiх казак аб жывёлах тыя ж, што i ў казачным эпасе iншых славянскiх народаў. У той жа час нярэдка ў трактоўцы вобразаў з прычыны пэўных гiстарычных умоў з'яўляюц-ца некаторыя новыя рысы, якiя надаюць гэтым вобразам своеасаблiвы каларыт i нават новае iдэйнае гучанне. 3 гэтага пункту погляду заслугоўвае ўвагi казка «Лiса-каталiчка». У аснове яе ляжыць сюжэт, вызначаны «Няхай той серадзiць, хто на неба глядзiць» i сфармуляваны настул-ным чынам: «Лiсiца адмаўляецца ўзяць мяса з пасткi, спасылаючыся на посны дзень (серада, пятнiца); воўк трап-ляе ў пастку, лiсiца забiрае мяса». Па сутнасцi, перад намi адна са шматлiкiх казак, персанаж якой для ажыццяўлення сваёй задумы прыкрываецца набожнасцю, неабходнасцю строга прытрымлiвацца ўказанняў i забаронаў царквы. Ужо сама па сабе падобная калiзiя садзейнiчае выкрыццю ханжаства, двудушша i маны. Але ў беларускай казцы лiсiца, каб растлумачыць мядзведзю, чаму яна сама не з'ела мяса, падкрэслiвае, што яна — каталiчка.

Гэты штрых у казачным вобразе не выпадковы i заключае ў сабе пэўны сэнс. У беларускiм фальклоры народ з аднолькавай сiлай i трапнасцю крытыкуе служак i праваслаўнай, i каталiцкай, i iудзейскай цэркваў, сектантаў, знаха-роў, шаптух. У адносiн

ўвасаблення агнявых з’яў у прыродзеi ў быце. “Калi змей – агонь, - пiша Анiкiн, - тады няцяжка зразумець, чаму казачны змей надзяляецца мноствам галоў: гэта шматлiкiя вогненныя языкi. На месцы зрубленных галоў вырастае мноства iншых.”

Казкi аб жывёлах, якiя займаюць значнае месца ў казачным эпасе беларускага народа, з’яўляюцца па свайму паходжанню найбольш старажытнымi, аб чым сведчаць адбiткi старажытных вераванняў, наiўная першабытная фантазiя некаторых твораў, сцёршая межы памiж светам жывёл i светам людзей. Узнiкшы ў дакласавым грамадстве, казкi аб жывёлах развiвалiся далей у класавым грамадстве, папаўнялiся новымi творамi. На жаль, нават самыя першыя запiсы беларускiх казак не даюць дастатковага матэрыялу для характарыстыкi гэтых твораў на раннiх этапах iх развiцця.

Казкi аб жывёлах узнiклi пад уплывам працоўнай практыкi. Яны адлюстроўвалi не толькi адносiны чалавека да навакольнага свету, але i тыя мэты, да дасягнення якiх iмкнулiся людзi. Падкрэслiваючы гэты бок народнай паэзii, А. М. Горкi пiсаў, што ў казках i мiфах “мы чуем водгукi працы над прыручэннем жывёл, над адкрыццём лекавых траў, вынаходнiцтвам прылад працы”.

Як сцвярджаюць даследчыкi казак аб жывёлах, на развiццё гэтага вiду казачнага эпасу вялiкi ўплыў аказалi анiмiстычныя i асаблiва татэмiстычныя ўяўленнi першабытных людзей. Такiя сцвярджэннi правiльныя, аднак было б памылковым лiчыць анiмiзм i татэмiзм асновай узнiкнення казак аб жывёлах i той глебай, на якой фармiравалася фантастыка гэтых твораў. Уяўленнi першабытных людзей аб тым, што жывёлы могуць размаўляць памiж сабой, думаць i рабiць многае з таго, што ўласцiва толькi чалавеку, маглi ўзнiкнуць i узнiклi раней татэмiзму i не залежалi ад абагульнення жывёл. Перш чым абагаўляць пэўных жывёл i лiчыць iх сваiмi роданачальнiкамi – “татэмамi”, чалавек павiнен быў узняць iх на гэту вышыню, надаўшы iм розныя звышнатуральныя якасцi, водгукi якiх можна знайсцi ў казках.

сустракаюцца вельмi рэдка. Найбольш вядомая казка пра мядзведзя на лiпавай назе, што рэзка адрознiваецца ад iншых казак, дзе галоўнай дзеючай асобай з’яўляецца мядзведзь. Казка апавядае аб тым, як мядзведзь, якому адсеклi лапу, iдзе адпомсцiць селянiну i яго жонцы, што парушылi забарону паляваць на “свяшчэнную жывёлу” – татэма.

Першапачатковы сэнс казак аб жывёлах, у якiх адлюстрована залежнасць чалавека ад сiл прыроды, паступова змяняўся. Пад уплывам працоўнай практыкi, калi, як гаварыў А. М. Горкiй, “рукi вучаць галаву, затым паразумнеўшы галава вучыць рукi, а разумныя рукi зноў i ўжо мацней сазейнiчаюць развiццю мозгу”, чалавек ўсё больш i больш вызваляўся ад улады прыроды, падпарадкоўваючы яе сабе. Змянялася свядомасць чалавека, у яго ўяўленннях аб навакольным свеце ўсё больш пачынаў пераважаць рацыянальна пачатак. Новыя адносiны чалавека да прыроды i з’яў сацыяльнага жыця знайшлi своё адлюстраванне i ў народнай вуснапаэтычнай творчасцi.

У эпоху феадалiзму многiя казкi аб жывёлах сталi па сутнасцi казкамi сацыяльнага зместу. У гэтых творах захавалiся трапныя назiраннi над з’явамi прыподы, характарам, паводзiнамi i звычаямi розных жывёл, але галойным аб’ектам iх стаў чалавек i яго становiшча ў класавым грамадстве. Аднак карэнныя змены ў змесце не выклiкалi значных змен у мастацкай форме гэтага тыпу казак. Як слушна заўважыў У. П. Анiкiн, “выдумка ў казках страцiла свiй былы характар i ператварылася ў паэтычную ўмоўнасць…, iншасказаннне, алегорыю. Пераход старажытнай фантастыкi ў алегорыю быў тым натуральный, што i раней жывёлы надзялялiся антрапаморфнымi рысамi: звер лiчыўся iстотай, якая валодае мовай i чалавечым розумам”. Казкi аб жывёлах зрабiлiся ў пераважнай большасцi алегарычнымi творамi, у якiх народ адлюстроўваў розныя бакi свайго жыцця, выкрываў заганы грамадства, заснаванага на прыгнечаннi чалавека чалавекам.

Звычайна ў беларускiх казках аб жывёлах дзейнiчаюць звяры i птушкi, якiя характаразуюць мясцовую фауну:мядзведзь, воўк, лiса, дзiк, заяц, жораў, чапля, дрозд, а таксама хатнiя жывёлы i птушкi: казёл, бран, конь, сабака, кот, певень i iнш. Ужо нават адзiн пералiк “дзеючых асоб” гэтых твораў паказвае, наколькi моцна звязаны з жыццём iх творцаў i з навакольнай прыродай i як яны адрознiваюцца ад казак iншых народаў свету.

Адна з асаблiвасцей казак – замацаванне за жывёламi пэўных якасцей, якiя i вызначаюць павдзiны герояў у пэўных сiтуацыях. Лiса вызначаецца хiтрасцю, i гэта амаль заўсёды прыносiць ёй поспех у бойках i спрэчках з iншымi жывёламi. Воўк дужы, але вельмi прагны. Неразумны, а таму яго часта абурваюць лiса, свiння i нават гусi. Не вызначаецца розумам i мядзведзь, галоўная рыса якога – незвычайная сiла. Наадварот, вельмi мудры i разважлiвы кот, якi дае парады пакрыўджаным i нават выступае iх абаронцам. Кот i лiсiца дзякуючы смеласцi i кемлiвасцi перемагаюць мядзведзя, воўка i дзiка.

Адна з шырока вядомых у рускiм, беларускiм i ўкраiнскiм эпасе казка “Церам-церамок” паказвае i асуджае панаванне дужага над слабым. Яе беларускiя варыянты “ Дзедава рукавiчка”, “Муха-хахаўка” i iнш. Вельмi трапна i красамоўна характарызуюць звяроў. Выкрываючы няроўнасць, панаванне несправядлiвасцi, народ асуджаў i iншыя заганы тагачаснага грамадства. Удала высмейваюцца ў казцы “лiса-каталiчка”ханжаства i крывадушнасць, якiмi заўсёды выдзялялiся служкi культу i тыя, хто выстаўляў напаказ сваю “набажнасць”. Знайшоўшы ў пастцы падсмажанае мяса лiса запытала ў мядзведзя:

Кумка- галубка, табе ж серада.

Э, кумок-галубок, няхай той серадзiць, хто ў гару глядзiць.

Ідэалы народа, яго высокароднае маральнае аблiчча яскрава праявiлiся ў казках, якiя ўслаўляюць iмiкненне да працы i справядлiвасцi, сяброўства i ўзаемадапамогу, смеласць, рашучасць, знаходлiвасць. разам з тым народ рашуча крытыкуе адмоўнае. З тонкiм гумарам казкi высмейваюць фанабэрыстасць, зайздрасць, баязлiвасць. У казцы “Як кот i сабака з ваўком дружбу вадзiлi” асуджанцца няўдзячнасць, здрада таварышам. Спачуванне ў чытача выклiкаюць стары конь, сабака або кот, якiх няўдзячны гаспадар выганяе з дому, бо яны яму ўжо больш не могуць прынесцi карысцi. Звычайна ў казках на дапамогу пакрыўджаным прыходзяць iншыя звяры i справядлiвасць перамагае.

Сярод казак аб жывёлах своеасаблiвай пабудовай вылучаецца группа камулятыўных або ланцугападобных твораў. Сюжэт казкi лёгка падзяляецца на асобныя эпiзоды-звеннi. Кожны наступны эпiзод уключае ў сябе ўсе дэталi папярэднiх i дапаўняецца нечым новым. З кожнай новай падзеяй павялiчваецца колькасць дзеючых асоб, адбываецца “нарашчэнне” дзеяння.

Камулятыўныя казкi, як i iншыя казкi аб жывёлах, былi непарыўна звязаны з жыццём сваёй эпохi. Яны адлюстравалi погляды працоўных, iх адносiны да розных з’яў грамадскага жыцця i побыту. Напрыклад, казка “Курка-рабушка” вельмi ўдала перадае iранiчныя адносiны народа да служак культу i царквы.

Вывучэнне эпаса ў школе пачынаецца з казак. Гэта мэтазгодна, зыходзячы з вучэбна-выхаваўчых задач, якiя рашае настаўнiк на ўроках лтаратуры. Дзецi дзесяцi гадоў любяць казкi, шмат iх чулi ад дарослых, па радыё, тэлевiзару, чыталi ў пачатковай школе. Яны маюць пэўныя фактычныя веды, пэўную аснову для тэарытычных абагульненняў пра жанравую адметнасць эпасу ў цэлым i казак у прыватнасцi.

дзецям, яны глыбока закранаюць пачуццi юнных чытачоў. У казках станоўчы герой трапляе ў вельмi складаныя сiтуацыi, на яго шляху шмат перашкод i выпрабаванняў. Але ён iх пераадольвае. У творах гэтага жанру заўсёды зло караецца, справядлiвасць перамагае. Усiм сваiм паэтычным ладам казка вучыць дзяцей разумець народнае ўяўленне пра дабро i зло; высогкае, сумленнае i агiднае i нiзкае; гуманнае i жорсткае.

Народныя казкi пазбаўлены паглыбленай псiхалагiзацыi, у iх няма разгорнутых апiсанняў. На першым плане развiццё сюжэта, часам з элементамi прыгод. Героi раскрываюцца праз прамыя характарыстыкi, праз дзеянне i ўчынкi, праз узаемаадносiны з iншымi героямi, праз дыялог. Усё гэта дапамагае дзецям правiльна зразумець сэнс казкi.

пэўнае самастойнае значэнне ў развiццi сюжэта або ў характарыстыцы персанажа”. У народным эпасе ланцуг эпiзодаў стварае казачны сюжэт, i ў аснове кожнага эпiзоду – пэўныя падзеi, пачатак iканец якiх у казцы лягчэй i прасцей успрымаецца вучнямi гэтага ўзросту.

Для казак характэрны ўстойлiвы слоўнiк: стэрэатыпныя казачныя выразы, устойлiвыя эпiтэты, сiнтаксiчныя поўторы, словы з памяншальна-ласкальнымi суфiксамi, а таксама казачные формулы: зачын, канцоўка, трохразовыя поўторы. Усё гэта надае пэўную эпiчнасць матацкаму твору, а таксама спрыяе яго запамiнанню, узбагачае мову вучняў.

а для самастойнага чытаня – народную казку “Пану навука” i казку Алеся Якiмовiча “Каваль Вярнiдуб”. Гэтыя творы вызначаюцца тэматычнай i жанравай разнастайнасцю. Дзецi могуць пазнаёмiцца з казкай пра жывёл (“Лёгкi хлеб”), з чарадзейнымi казкамi (“Музыка-чарадзей”, Уладзiмiра Дубоўкi “Хто дужэйшы?”, Алеся Якiмовiча “Каваль Вярнiдуб”), з бытавымi(“Ленiнская праўда”, “Пану навука”).

Сярод спроб упарадкавання казкавага матэрыялу найбольш удалай уяўляецца класiфiкацыя Уладзiмiра Пропа, у аснову якой пакладзена “спецыфiчная казкавая форма сюжэта”. Ён вылучае: 1) казкi пра жывёл; 2)чарадзейныя; 3)навелiстычныя; 4)кумулятыўныя.

Такi падзел не выклiкае значных заўваг, але самi назвы жанравых разнавiднасцяў, на нашу думку, патрабуюць карэктавання. Напрыклад, казкi пра жывёл больш правiльна было б назваць анiмалiстычнымi, бо жывёльныя вобразы ў iх – толькi сродкi выражэння культурных сэнсаў.

Лiтаратура

2. Элиадэ Э. Миф о вечном возвращении. – С. -Петербург: Алетейя, 1998

3. Кравцов Н. Проблемы теории фольклора // Проблемы фольклора. – Москва: Наука, 1975

5. Чыстов К. В. Народные традыцыi i фольклор. Л., 1986. С. 31.

6. Л. Г. Вараг н др. Л., 1979. (Скарочанае абаiначэнне — СУС.)

7. Гусев В. Эстетика фольклора. – Ленинград: Наука, 1967