Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Анненский (annenskiy.lit-info.ru)

   

Асаблівасці твора У.Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні"

Асаблiвасцi твора У. Караткевiча "Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi"

Змест

Уводзiны

Глава І. Асаблiвасцi жанру твора у. караткевiча

1. 2 Жанрава-кампазiцыйная характарыстыка рамана

"

2. 2 Адметнасцi мовы твора

Заключэнне

Спiс выкарыстанай лiтаратуры

У сучаснай беларускай прозе раман Ул. Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" займае асаблiвае месца. Яго адметнасць вызначаецца не толькi навiзной жыццёвага i гiстарычнага матэрыялу, але i арыгiнальнасцю вобразнага ўвасаблення падзей далёкага мiнулага, уменнем пераасэнсаваць iх з пазiцый нашай сучаснасцi, прыдаць фактам гiстарычнай рэчаiснасцi непаўторны нацыянальны каларыт, надзённасць гучання. У гэтых адносiнах новы твор iстотна пашырае iдэйную i маральную праблематыку прозы Ул. Караткевiча, адкрывае перад iм новыя перспектывы, новыя творчыя далягляды.

" Ул. Караткевiча - твор глыбока нацыянальны, бо ў аснове яго ляжыць беларуская старажытная кнiжнасць i народны фальклор, бо галоўныя грамадскiя праблемы вырашаюцца з народнага пункту гледжання. Падзеi ў рамане адбываюцца ў сярэдзiне ХVІ стагоддзя. Перад пiсьменнiкам стаяла нялёгкая задача: мастацкiмi сродкамi перадаць атмасферу ўжо далёкага нам часу. Характары ў рамане скрозь выдуманыя, канфлiкты i iх развiццё - таксама, а разам з тым твор уражвае гiстарычнай праўдзiвасцю, дакладнасцю канкрэтных рэалiй часу, аўтарскiм разуменнем заканамернасцей грамадскага развiцця.

Калi звярнуцца да пытання распрацаванасцi творчасцi Уладзiмiра Караткевiча ў крытычнай i метадалагiчнай лiтаратуры, то варта назваць некаторых аўтараў. Так, творчаць Караткевiча наогул разглядалi наступныя лiтаратуразнаўцы: А. Верабей (“Жывая повязь часоў: Нарыс творчасцi У. Караткевiча”); А. Сабалеўскi (“Тэатральнае спасцiжэнне Караткевiча”); А. Мальдзiс (“Жыццё i ўзнясенне Уладзiмiра Караткевiча”); М. Жабiнская (“Спадчына Караткевiча - крынiца агульнага гуманiзму”); М. Абола (“Неугасимый свет доброй благородной души”) i многiя iншыя.

Што да крытычнага асэнсавання твора “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi", то можна адзначыць наступных лiтаратуразнаўцаў i iх працы: Шынкарэнка В. К. (“Жанравыя асаблiвасцi рамана Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”); Чарнышова Л. В. (“Адлюстраванне народных i хрысцiянскiх уяўленняў пра зямлю ў рамане Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”); Сцяпанава А. (“Рысы еўрапейскага постмадэрнiзму ў творах Уладзiмiра Караткевiча (на матэрыяле рамана Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”); Салдаценка Н. (“На шляху да вобраза. Парцэляцыя як сiнтаксiчны сродак павышэння iнфармацыйнасцi тэксту - на матэрыяле рамана Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”); Прашковiч Л.І. (“Аб жанрава-стылiстычных асаблiвасцях рамана Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”); Лявонава Е. А. (“Алюзiя на вобраз Хрыста ў рамане Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”); Конан І. (“Нацыянальная гуманiстычная iдэя ў рамане Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”).

Твор Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" займае асаблiвае месца ў сучаснай беларускай раманiстыцы, вызначаецца шматлiкiмi жанравымi i стылёвымi адметнасцямi. З гэтай прычыны, гэты твор вельмi цiкавы для аналiзу -менавiта гэты факт абумоўлiвае актуальнасць тэмы курсавой работы

Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца: выявiць асноўныя жанрава-стылёвыя адметнасцi рамана Ул. караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi".

Прааналiзаваць крытычную i метадычную лiтаратуру па тэме даследавання;

Вызначыць асноўныя асноўныя жанрава-стылёвыя адметнасцi рамана Ул. караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”;

Разгледзець твор беларускага майстра на прадмет наяўнасцi ў iм тых цi iншых прыкмет стылю, асаблiвасцей жанравай прыналежнасцi.

Прадметам вывучэння ў дадзенай курсавой рабоце з’яўляецца раман Ул. Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi"

Глава І. Асаблiвасцi жанру твора у. караткевiча

эпоха абумоўлiвае ўзнiкненне спецыфiчных жанравых форм. Але нельга думаць, што пры гэтым не ўлiчваецца вопыт папярэднiх мастацкiх пакаленняў. Жанры з’яўляюцца яго унiверсальнымi формамi, у iх заўсёды зберагаюцца элементы архаiкi. Праўда, гэтая архаiка зберагаецца толькi дзякуючы пастаяннаму яе абнаўленню, асучаснiванню.

Калi мець на ўвазе лiтаратуру апошнiх дзесяцiгоддзяў, то асаблiва лёгка заўважыць тэндэнцыю да абнаўлення многiх жанравых структур, iх узаемапранiкненне i ўзбагачэнне на гэтай аснове. Сiнтэз мастацкiх форм - працэс настолькi пашыраны, што адноснасць жанравай чысцiнi ўжо не выклiкае сумнення. І хаця прырода пэўнага лiтаратурнага роду захоўваецца, “змешанасць", сiнкрэтычнасць шмат у чым адрознiвае многiя жанравыя структуры ад iх класiчных узораў. Даследчык А. Яскевiч ахарактарызаваў гэтую з’яву як “перафармiраванне, дынамiку жанраў” [21; 169].

У правiльнасцi выказанай думкi пераконвае развiццё сучаснага рамана, якi ў сваiх лепшых узорах працягвае захапляць шматгранным адлюстраваннем рэчаiснасцi, сюжэтна-кампазiцыйнай разнастайнасцю, дыялектыкай жанру. Росквiт нагаданай масацкай формы ў беларускай лiтаратуры прыпадае на 60-70-я гады. Якраз яны, паводле слоў В. Івашына, “пара найбольш значных, дынамiчных зрухаў у развiццi беларускай раманiстыкi. У гэты час побач з выразнай арыентацыяй на шырокую эпiчнасць наглядалася цяга да рамана, у цэнтры якога духоўныя, маральныя пошукi асобы; перамяшчалiся гранi ад панарамнасцi, падзейнасцi да паказу ўнутранага свету чалавека, ад “эпiкi” да “лiрыкi”, з узмацненнем аўтарскага голасу расло значэнне iнтэлектуальнага пачатку i дакумента ў лiтаратуры. Мянялiся ў гэты час суадносiны эпiчнага i драматычнага. Узмацнялася драматызацыя раманнай формы" [7; 210].

Такiм чынам, пошукi новых жанравых форм з’яўляюцца заканамерным працэсам рамана на сучасным этапе.

У сувязi з праблемай вызначэння жанру цiкавым з’яўляецца твор Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" (1965 - 1966). Менавiта ў гэтым творы даволi адчувальныя драматызацыя жанравай формы, хаця аснова не застаецца эпiчнай, сумяшчэнне дынамiчнага i псiхалагiчнага, iнтэлектуальнага i прыземленага, рэальнага i выдуманага.

З мэтай лепшага высвятлення зместава-фармальнай арганiзацыi рамана варта звярнуцца да гiсторыi яго ўзнiкнення.

Сам Уладзiмiр Караткевiч адзначае: “Думку аб iм (рамане), жаданне напiсаць яго ажыўляе, часцей за ўсё, нейкi асобны факт, вычытаны ў хронiцы цi старажытным акце. Для мяне гiстарычная рэч пачынае жыць з анекдота (не ў нашым сэнсе, а ў тым, у якiм разумелi яго нашы продкi год двесце назад: трагiчны або вясёлы, але заўсёды сюжэтны i арыгiнальны факт з жыцця рэальнай гсiтарычнай асобы). Для мяне мой “Хрыстос з Гароднi" пачаўся з “Хронiкi” Стрыйкоўскага [8; 10].

Сапраўды, у “Хронiцы Белай Русi…" занатавана гiсторыя Лжэхрыста - самазванца i махляра Якубы Мялшцiнскага. Але пад пяром пiсьменнiка гэтая гiсторыя набывае зусiм iншае асэнсаванне. Аўтар расказвае чытачу пра “мужыцкага” Хрыста - Юрася Братчыка, якi ад валацугi i шалбера праходзiць шлях да заступнiка ўсiх пакрыўджаных. Ён адстойвае роўнасць памiж людзьмi, змагаецца з ворагамi, асуджае зайздрасць, сквапнасць, здраду, забойствы. Спачатку герой несвядома, па прымусу абставiн, ступае на шлях барацьбы. Але патрэба людзей у чалавеку, якi б павёў iх за сабой (“… хто б ты нi быў, ты з намi ў адну дуду дзьмеш, аднолькавыя поршнi носiш, галадаеш як мы. Даў ты нам хлеб. І яшчэ… даў ты нам веру… Павiнен быў ты прыйсцi! ”), вялiкая любоў да Радзiмы, такой змучанай i абрабаванай, нараджаюць у яго душы адкрыты пратэст супраць усякай несправядлiвасцi. У рэшце рэшт ён разумее, што за праўду трэба змагацца i спасцiгае непахiсную iсцiну: “… умацуйся ў мужнасцi сваёй, сурова сей пасеў свой, не давай яго затаптаць, не спадзявайся, што лёгка аддадуць праўду. Чакай кожную хвiлiну бойкi i плахi. Вось - вера. А iншай няма”. Юрась Братчык не здраджвае да канца сваiм перакананням. Сiмвалiчны сэнс заключае ў сабе фiнальная сцэна твора, калi Хрыстос разам з сябрамi засявае нiву. Кiнутыя ў акрываўленую зямлю Гароднi зярняты, абавязкова прарастуць насустрач сонцу, дадуць зялёныя ўсходы. І хай пройдзе шмат гадоў, але поле ўсё роўна закаласуе, жыццястойкую яго сiлу нельга знiшчыць. Як нельга знiшчыць iсцiну, дабро, вернасць, каханне, наогул жыццё. У сцверджаннi гэтай думкi заключаецца глыбокая фiласафiчнасць рамана “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”, выяўляецца аўтарская канцэпцыя жыцця, яго светаадчуванне, што паэтычна перадае эпiграф да разгледжанага раздзела “Пасеў”:

Людская жорсткасць, злосныя жаданнi

Мне вочы чорнай засланiць завесай

Схаваўшы сонца залатое ззянне.

Разам з тым твор Уладзiмiра Караткевiча мае гiстарычную аснову. Аўтар разглядае вострыя сацыяльна-грамадскiя праблемы першай палавiны ХVІ стагоддзя. Яго героi дзейнiчаюць у канкрэтных абставiнах. Чытач ведае пра iх заняткi, быт, знаёмiцца з адметнасцямi архiтэктуры, мясцовасцi, яе тапанiмiкай. Сярэдневякавоя Гародня (яна апiсана асаблiва падрабязна), многiя вёскi i хутары, Любча, Навагрудак, Вiльня, паўстаюць праз заслону стагоддзяў, ствараючы адпаведныя каларыт i прасторава-часавыя арыенцiры. Майстар авантурна-прыгоднiцкай фабулы Ул. Караткевiч не абмяжоўваецца паказам выключных здарэнняў, што адбываюцца з Хрытом i яго апосталамi.

Па-мастацку праўдзiва перададзены iм канфлiкты часу: з аднаго боку iснуючая несправядлiвасць, барацьба розных рэлiгiйных плыняў, цемрашальства, з другога - нежаданне мiрыцца з усiм гэтым перадавых людзей краiны. Сярод iх - гародзенскiя гуманiсты, фiлосафы Альбiн Крыштофiч i Кашпар Бекеш. Іх цвярозая атэiстычная думка супрацьстаiць пануючым рэлiгiйным догмам, а слова клiча да барацьбы. Не толькi гэтыя адукаваныя i выхаваныя на лепшых традыцыях свайго часу людзi прапаведуюць свабоду веравызнання i адмаўляюць бога, але так думаюць i гарадскiя мяшчане: майстар залатых спраў Цiхон Вус, каваль Кiрык Вястун, мечнiк Гiяў Турай i яго сын Марка.

арыгiнальнае, самабытнае “Евангелле ад Іуды”. Як вядома, гэты вучань Хрыста, паколькi за трыццаць срэбранiкаў прадаў свайго настаўнiка, у адрозненнi ад iншых апосталаў не меў права на выкладанне iсцiн. Але ў рамане Іуда не здраднiк, не срэбралюб. Іосi бен Раввунi здзiўля чытача непрыманнем веры ў бога, сiлай духа. Напiсанае iм i Роскашам Богданам “Слова двух сведкаў" даводзiць: бог не хто iншы як чалавек у сваiх лепшых парываннях, учынках, жаданнi бачыць усiх людзей роўнымi i шчаслiвымi. У гэтым антырэлiгiйная скiраванасць i сацыяльная завостранасць твора, яго актуальнае грамадскае гучанне.

Самому пiсьменнiку задуманае мастацкае палатно ўяўлялася так: “Гэта будзе не камедыя i не трагедыя, а трагiкамедыя, смех праз слёзы, народная драма, калi хочаце". Прыведзенае выказванне нельга разумець лiтаральна. Размова iдзе ў першую чаргу пра iдэйна-зместавую напоўненасць твора. Перад намi сапраўды трагiчныя старонкi далёкай эпохi. Але абранне такой тэмы не магло не паўплываць на знешнюю арганiзацыю матэрыялу, што выявiлася ў драматычнай напружанасцi дзеяння, дыялагiчнасцi, прынцыпе кантрасту, як асноўным у сюжэтна-кампазiцыйнай будове рамана. Безумоўна, можна спрачацца аб вартасцях апошняга, тым больш што у сучаснай раманiстыцы па сваёй дасканаласцi ён не ўяўляе вяршыню, да якой трэба iмкнуцца. Але калi ўлiчыць жаданне пiсьменнiка максiмальна наблiзiцца да разглядаемага перыяду гiсторыi, перадаць многiя яго сацыяльныя калiзii i антаганiстычныя канфлiкты, а таксама захаваць спецыфiку абранага жанру (“Евангелле”), то выбар такога мастацкага ўвасаблення будзе апраўданы.

Антыподамi станоўчых герояў у рамане выступаюць царкоўныя служкi, гарадскiя вярхi, багатыя i ненасытныя ў сваёй сквапнасцi мяшчане i сяляне. З найбольшым сарказмам i гратэскнай завостранасцю створаны Ул. Караткевiчам вобразы божых служак. Іх паводзiны i пропаведзi настолькi лжывыя i супрацiўныя чалавечай прыродзе, што нават душы пакiдаюць iх, ператварыўшыся ў д’яблаў. “…Дзецi свайго часу, няшчаснага, хворага, гнойнага, сагнутага, калi чалавек быў амаль жывёлай i толькi сям-там выбiвалiся наверх парасткi скарлючанага, але ўпартага i моцнага жыцця" [9; 20], яны ставяць сваёй мэтай паляванне за “iтальянскiмi трызненнямi", вынаходзяць машыны, з дапамогай якiх у людзей iможна адняць здольнасць думаць, раскладваюць кастры iнквiзiцыi, катуючы, знiшчаюць усё жывое. Ім трэба рабiць гэта як мага хутчэй, бо ў народа ўжо ёсць свая Бiблiя, зроблена шмат адкрыццяў, лепшыя яго прадстаўнiкi прагнуць пазнання невядомага. Вось чаму пасланнiкi Рыма, прыхiльнiкi каталiцызму, сляпыя выканаўцы чужой волi непакояцца за тое, каб “уся зямля, колькi яе нi ёсць, была ў новай, нябачнай скрынi…" [9; 18], скрынi iхняга духу i веры.

", але бывае i майстрам жанравага жывапiсу, умее стварыць яркiя, з густам выпiсаныя бытавыя карцiны, шырока выкарыстоўвае iронiю i нават сатыру. Мастак дае многа сюжэтнай прасторы i “жанраваму чалавеку” - прыгадаем хаця б паплечнiкаў Братчыка, а таксама мiтрапалiта Балвановiча цi ката з рамана “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”. І гэта сапраўды так. З вялiкай выкрывальнай сiлай здымае пiсьменнiк з “сыноў божых" арэол святасцi, маральнай чысцiнi, даказваючы адваротнае i высмейваючы iх абмежаванасць, тупасць, “вынаходлiвасць" таго ж ката, якi прыдумляе мудрагелiстыя клеткi-прыстасаваннi не толькi для чалавека, але i для жывёл i гадаў, хто “хоць трохi iначай думае". Па-майстэрскi выпiсаны аўтарам сцэны суда царкоўнiкаў над мышамi i вынясення iм прыгавору, расправы над званамi, якiя бiлi трывогу ў Ноч Белых Крыжоў, продажу iндульгенцый, паседжання доказнай iнквiзiцыi, ганебнай змовы “падданых бога” з татарамi i iнш. Нагаданыя моманты ўражваюць неадпаведнасцю памiж матэрыялам i формай яго выяўлення, кантрастам памiж неймавернасцю зместу i спакойнай, “эпiчнай” манеры апавядання. Пiсьменнiкам у асноўным вытрымлiваюцца спакойная iнтанацыя, нетаропкi тэмп, як гэтага i патрабуе прачытанне бiблейскага тэксту. І толькi iншы раз у апавядальную структуру твора прарываецца ўсхваляваны, з публiцыстычнымi ноткамi аўтарскi голас, поўны абурэння i непрымання.

Адной з характэрных асаблiвасцяў рамана з’яўляецца прыгоднiцка-дэтэктыўны сюжэт. Па сутнасцi, Юрасю Братчыку разам з дванаццаццю апосталамi на самай справе даводзiцца перажыць мiстэрыю, з якой выступалi яны перад жыхарамi мястэчка Свiслач на пачатку твора. Хрыстос Ул. Караткевiча чынiць цуды (вяртае зрок “сляпым”, выратоўвае ад смерцi п’янiцу, “пераўтварае” грошы ў камянi), адпраўляецца на Галгофу, каб быць распятым. Але гэтага не здарылася, бо той, хто адстойвае праўду i жыве дзеля другiх, вечны i неўмiручы.

Усё гэта, як i дынамiчнае развiццё дзеяння ў творы, частыя масавыя сцэны, перапляценне сур’ёзнага i камiчнага, гратэскавага i смехавога надае раману характар займальнага народнага прадстаўлення. Такая характарыстыка твора, хоць у iм дамiнуюць прыгоднiцка-дэтэктыўныя элементы ў сюжэтна-кампазiцыйнай арганiзацыi, не ставiць пад сумненне вялiкай сацыяльна-фiласофскай значнасцi i гуманiстычнай скiраванасцi, бо асноўная мэта таго ж Братчыка Хрыста: “Адпусцiць замучаных на свабоду, рабоў - з ланцугоў, бедных - з халуп, мудрых - з турмаў, гордых - з ярма".

рамантычнае, лiрыка-публiцыстычнае.

Выклiкае цiкавасць таксама i кампазiцыя рамана “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”. Увесь матэрыял тут аформлены ў раздзелы, кожны з якiх адносна завершаны i мае сваю назву. Часцей за ўсё яна нагадвае крылаты выраз або ўзята з летапiсаў або рэлiгiйных твораў. Вялiкi iдэйна-эмацыянальны сэнс заключаюць у сабе эiграфы да раздзелаў, якiя ў сцiслай, прытчападобнай форме перадаюць змест напiсанага. Іншы раз iх некалькi да аднаго раздзела, i тады кожны наступны ўдакладняе i развiвае сэнс папярэдняга. Прычым крынiцы, з якiх чэрпае выслоўi пiсьменнiк, самыя разнастайныя. Сярод iх - царкоўныя кнiгi, апокрыфы, летапiсы, палемiчныя творы, вусна-паэтычныя творы таго часу, егiпецкiя гiмны i паданнi, усходнiя казкi, старажытныя песнi, багатая сусветная лiтаратура.

народную смехавую культуру, так i на парадыйна-травесцiйную лiтаратуру, вытокамi якой з’яўляецца сярэдневякоўе, а таксама на класчнае мастацтва слова. Пра вернасць аўтара традыцыям сведчаць не толькi лiтаратурныя рэмiнiсцэнцыi, што даволi часта сустракаецца ў творы, але i прынцыпы адлюстравання жыцця, спосаб тыпiзацыi герояў.

У дадзеным выпадку, па свайму светаадчуванню, творчай манеры, Ул. Караткевiчу былi блiзкiя Ш. Кастэр, Ф. Рабле, Р. Ралан, М. Гогаль, М. Булгакаў.

Блiзкасць Ул. Караткевiча да М. Булгакава перш за ўсё ў парадаксальнасцi, ва ўменнi спалучыць, здавалася б, зусiм рознае, несумяшчальнае.

Скiраванасць рамана беларускага аўтара на сучаснасць заключаецца ў яго адкрытым, антываенным пафасе. Гнеўна асуджае Ул. Караткевiч усякага роду прыстасаваннi для здзекаў над людзьмi. “На сценах, нiбы залiтых крывёю, вiселi акрамя масак варонкi, шчыпцы, цiскi для ламання рэбраў. Стаялi ля сцен абрыдлiвыя, незразумелай формы i прызначэння станкi… з iгламi шлемы… Нельга было паверыць, што такое магло быць памiж людзей".

Разважаючы пра падзеi першай палавiны XVI стагоддзя, ствараючы вобразы той эпохi, асаблiва адмоўныя, пiсьменнiк знаходзiць аналагiчныя iм у больш блiзкiя да нас часы. Змяшчэнне прасторава-часавых пластоў не парушае праўдзiвага гучання мастацкага твора, а наадварот, дае магчымасць пiсьменнiку сцвердзiць думку, што бесчалавечнае, хлуслiвае, жорсткае ва ўсе вякi было аднолькавым i мела адзiную мэту: “…ваюй за сваё, а асаблiва супраць самай страшнай ерасi, чалавечага самамнення i жадання думаць, ваюй супраць самай страшнай ерасi, якую у Італii завуць гуманiзмам, таму што гэта рошчына вечнага неспакою” [9; 18].

падарожжа Хрыста па Беларусi патрэбна было “апрануць" у адзенне праўдападобнасцi - гэта значыць, патрэбна было стврыць рэалiстычны фон, на якiм нiбыта адбывалiся падзеi, вобразы гiстарычных i выдуманых герояў, якiя жылi ў той час i сустракалiся з Хрыстом. Калi гаварыць дакладней, пiсьменнiку патрэбна было прымусiць чытача паверыць у тое, пра што гаворыцца ў рамане. Аўтарская задума абумовiла ярка выражаны палемiчны характар твора. Палемiчнасць iдзе ад iмкнення пiсьменнiка паглыбiць наша веданне гiсторыi, выявiць далёкiя супярэчнасцi далёкага нам часу.

Глава ІІ. Стылёвая адметнасць рамана “хрыстос прызямлiўся ў гароднi"

Сiнтэз разнастайных жанравых форм абумовiў, у сваю чаргу, стылёвую шматграннасць. Адметнасцю стылю рамана з’яўляецца тое, што ў iм паралельна iснуюць два тыпы мастацкага адлюстравання жыцця - рэалiстычны i рамантычны.

“Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" - твор рамантычны па адбору жыццёвага матэрыялу, выключнасцi сюжэта, вастрынi канфлiктаў, сiстэме спецыфiчных мастацкiх сродкаў. Як пiсьменнiк-рамантык Ул. Караткевiч мае схiльнасць да канкрэтнага мясцовага каларыту. Яго выдуманыя героi жывуць i дзейнiчаюць у Ваўкавыску, Слонiме, Мiры, Навагрудку, Вiльнi, Гародн iiншых рэальных мясцiнах, сустракаюцца з людзьмi, якiя сапраўды жылi ў XVI стагоддзi. Аўтар шчодра перасыпае твор гiстарычнымi i бытавымi рэалiямi: тут i падрабязнае апiсанне Гродненскага замка i Машкаўскага манастыра, назвы тагачаснай зброi, кастры iнквiзiцыi, рытуалы правядзення суда рымска-каталiцкай царквой, паказ адзення, ежы, звычак людзей розных сацыяльных праслоек.

Выдуманыя героi помняць пра бiтвы з татара-манголамi пад Крычавам i Крутагор’ем, спяваюць беларускiя народныя песнi, вядуць размовы пра “Бiблiю" Скарыны, ведаюць пра адкрыццё Калумба i iнш. І чытач iдзе за логiкай аўтарскай думкi, успрымае падзеi твора як сапраўдную рэальнасць, што мела месца ў жыццi. Аўтарская выдумка ў спалучэннi з гiстарычнымi фактамi нарадзiлi новую эстэтычную вартасць - мастацкую праўду.

месца ў жыццi. Такой асобай у рамане з’яўляецца Юрась Братчык.

Сапраўды, прынцыпы iндывiдуалiзацыi i тыпiзацыi вобразаў у рэалiстычных i рамантычных творах зусiм розныя. Рэалiстычны герой малюецца, як правiла, шматгранна i па-рэалiстычнаму праўдападобна. Яму ўласцiва складанасць характару, псiхалагiзм, матывiраванасць паводзiн, партрэтная i моўная iндывiдуалiзацыя.

Паказальным у адносiнах стылiстыкi твора з’яўляецца самы пачатак рамана. Тут пiсьменнiк ужыў цiкавы мастацкi прыём - так званае кампазiцыйнае абрамленне: апавяданне ў апавяданнi. Акрамя пiсьменнiка, якому належыць вядучая роля ў арганiзацыi сюжэта, у якасцi апавядальнiкаў выступаюць самi героi твора.

Ад iмя Іуды i Багдана Роскаша аўтар палемiзуе з аўтарамi хронiк - глядзiць на далёкую гiсторыю з пазiцый сучаснасцi. Ён уводзiць у раман урыўкi з “Хронiкi” Андронiка Лагафiла i супрацьпастаўляе iх “Слову двух сведкаў" - людзей, якiя нiбыта самi былi ўдзельнiкамi Хрыстовай “адысеi" i таксама вялi запiсы сваiх назiранняў. Таму тыя мясцiны рамана, дзе апавяданне вядзецца ад iмя “апосталаў", цалкам вытрыманы ў стылi тагачасных хронiк i летапiсаў.

Нацыянальная гуманiстычная iдэя роўнасцi беларусаў сярод iншых народаў, iх права на свабоднае, шчаслiвае жыццё выказваецца пiсьменнiкам шляхам iнтэрпрэтацыi бiблейнага матыву пра нябесны Рай. У ноч перад распяццем Хрыстос-Братчык убачыў сон, быццам ён трапiў да маткi Марыi (своеасаблiвае ўзнясенне перад распяццем). Рай у пiсьменнiка ўладкаваны на сялянскi лад. Тут пануюць мiр i гармонiя памiж людзьмi. Гэта, па сутнасцi, аўтарскi iдэал жыцця, якое, па яго перакананнi, павiнна будзе ў будучынi ўсталявацца на зямлi [10; 7].

Раман заканчваецца сiмвалiчнай сцэнай сустрэчы Хрыста з сябрамi i сумесным пасевам жыта. Сцэна сiмвалiзуе аб’яднанне родных па духу людзей у сумеснай працы.

Паводле спосабу падачы матэрыялу “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" найбольш блiзкi да аповесцi “Дзiкае паляванне караля Стаха": у адным i ў другiм творы прыгоднiцкi элемент адыгрывае важную ролю ў развiццi сюжэта. Незвычайнасць падзей i сiтуацый, як правiла, тлумачыцца канкрэтнымi абставiнамi, зямным паходжаннем (першая сустрэча Хрыста з людзьмi, выгнанне мышэй з Гароднi, уваскрашэнне Лазара).

Але па сваiм змесце жыццёвы матэрыял у рамане “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" больш шырокi, аб’ёмны, сацыяльна значны, багаты на канфлiкты. Супярэчлiвы вобраз Часу раскрываецца ў лёсах розных непадобных герояў, якiя ўзяты амаль з усiх сацыяльных сфер тагачаснага грамадства. Кожны вобраз-персанаж даследуецца ва ўсёй шматграннасцi яго сувязей з грамадствам, яго ролi ў грамадскiм жыццi, яго месца ў агульнанароднай справе. У гэтым сэнсе рамантычна-прыгоднiцкi раман Ул. Караткевiча можна назваць яшчэ i раманам сацыяльна-гiстарычным.

2. 1 Характарыстыка вобразаў рамана

неспакойнага, вясёлага i гарэзлiвага, якi вызваляўся з путаў царкоўных догмаў i засвойваў эстэтычныя i царкоўныя набыткi, што неслi новыя часы. Пiсьменнiк з любоўю i цеплынёй пiша пра свайго героя. Хрыстос кемлiвы, знаходлiвы, вясёлы, гарэзлiвы, махляр i прытворшчык. Але адначасова гэта мысляр i пакутнiк, праўдашукальнiк, народны абаронца i змагар. Страты, цяжкасцi i няўдачы загартоўваюць яго. Нягледзячы на ўсе нягоды, герой застаецца аптымiстам. Ён здольны здзiўляцца i захапляцца жыццём, радавацца i смяяцца. І смех гэты надзвычай разнастайны i багаты. Ён не столькi пацяшае, колькi ачышчае душу, выкрывае i асуджае злыя i варожыя грамадству сiлы, бунтуе супраць гвалту i здзеку з чалавека. Часцей за ўсё ён сведчыць пра здароўе чалавека i здароўе ўсяго грамадства.

Вандроўны шкаляр, махляр - Юрась Братчык - цэнтральны ў рэалiзацыi галоўнай iдэi твора, ён на працягу жыцця спасцiгае праўду, няўхiльна iдзе да народа, становiцца правадыром у барацьбе за права “людзьмi звацца", тым самым узвышаецца да паняцця “Бог". Нездарма ж на пачатку твора пiсьменнiк называе свайго героя Юрасём, а ў канцы - толькi Боскiм iмем Хрыстос.

Юрась Братчык падчас вандровак часцяком дзейнiчае не па царкоўных законах, як, напрыклад, у сцэне сустрэчы Братчыка з ханам. Але ў галоўным Братчык-Хрыстос адпавядае свайму бiблейнаму прататыпу: ён шкадуе ворагаў, у яго няма нянавiсцi да iх, яму агiдныя гвалт, забойства, прынiжэнне чалавечай годнасцi.

Бiблiйны i Караткевiчаў вобразы Хрыста ў галоўным супадаюць - i адзiн, i другi мужна неслi свой крыж пакут, яны як бы ўвабралi ў сабе ўвесь зямны боль. Але бiблiйны Хрыстос дараваў тым, хто распяў яго, а Юрась Братчык пракляў сваiх ворагаў, якiя кпiлi з яго.

Героi твора выглядаюць жывымi, а падзеi, апiсаныя ў iм - пераканаўчымi i праўдзiвымi. Тут, як i ў класiчным гiстарычным рамане, узноўлены каларыт i атмасфера далёкай эпохi, засяроджана ўвага на лёсе народным, выяўлены маштабны канфлiкт.

Фларыяна Басяцкага. Не проста як iдыёт, а як iдыёт iдэйны выступае ў кнiзе войт Цыкмун Жаба.

Вобразы апосталаў аўтар намаляваў знешне падобнымi да бiблейных. Але падабенства толькi вонкавае, гэта добра вiдаць з расповедаў апосталаў пра сябе. Творца па-свойму пераасэнсоўвае вядомыя бiблейныя вобразы, падкрэслiваючы, як у выпадку з Хрыстом, што яны больш звычайныя людзi, чым святыя.

Сярод апосталаў асаблiвая iдэйна-сэнсавая нагрузка падае на вобразы Іуды, Багдана Роскаша. Характар Багдана Роскаша раскрываецца ў сутычцы з Тадэем Квясткгайлам. У адрозненнi ад многiх сваiх сучаснiкаў Багдан Роскаш мае багатую душу, адчувае сваю годнасць, ганарыцца сваёй мовай.

Вобраз апостала Фамы У. Караткевiч трактуе насуперак Бiблii: Фама не адразу паверыў ва Уваскрэсенне Хрыстова, у рамане ён верыць у справу вызвалення Радзiмы.

" у беларускай лiтаратуры з лёгкай рукi Янкi Купалы асацыюецца з паняццем “мастак", бо гэта наканаванне мастака - абуджаць народ, умець самому ўбачыць iсцiну i данесцi яе да народа. І сапраўды, насуперак Святому Пiсанню, Іуда пiша Евангелле пра жыццёвыя прыгоды Хрыста-Братчыка. І калi iсцi далей за бiблейным сюжэтам, то ён павiнен быў здрадзiць - прадаць Хрыста за трыццаць срэбранiкаў. Але У. Караткевiч пайшоў iншым шляхам: не Іуда здрадзiў, а астатнiя апосталы (акрамя Фамы) прадалi Хрыста, атрымаўшы за гэта па трыццаць срэбранiкаў. Гэты факт з’яўляецца яўнай прыкметай гратэску [10; 6].

Цiкавым з’яўляецца той факт, што два самыя годныя апосталы былi рознай нацыянальнасцi: беларус i iудзей. Такiм чынам пiсьменнiк надае нацыянальнай праблеме агульначалавечае гучанне, падкрэслiвае, што ў iдэйнай барацьбе не мае значэння этнiчнае паходжанне.

Паводзiны i ўчынкi Хрыста пiсьменнiк узгадняе з бiблейскiм сюжэтам. Але Братчык-Хрыстос дзейнiчае другi раз насуперак бiблейскiм традыцыям. Узяты ў палон Хрыстос кажа сваiм суддзям: “І не за самазванства вы мяне судзiце… Уваскрэснi зараз Бог, уваскрэснi той, з каго пачалася ваша справа, вы i з iм зрабiлi б тое ж, што са мной” [9; 242]. Ён вытрымлiвае катаваннi, не раскайваецца ў зробленым, да канца гатовы несцi крыж. Бурмiстра горада Юстына ён пераконвае, што нараджаецца новая парода людзей. Іх можна абылгаць, але нельга вытруцiць iх iмёны i справы з памяцi народнай.

Наогул, у кнiзе супрацьпастаўлены дзве сiлы, прадстаўленыя адпаведнымi вобразамi. Адна сiла - царкоўнiкi i прадстаўнiкi ўлады: кардынал Лотр, дамiнiканец Фларыян Басяцкi, бiскуп Камар, войт Цыкмун Жаба, мiтрапалiт Балвановiч, багатыя гародзенскiя мяшчане; другая - беларускiя сярэдневяковыя асветнiкi i вучоныя Кашпар Бекеш, Альбiн Крыштофiч, разьбяр Кляонiк, каваль Кiрык Вястун, селянiн Зянон, прадстанiкi простага люду. Уладзiмiр Караткевiч - рамантык. Мабыць, таму ён свядома карыстаецца апiсаным вышэй прыёмам кантрасту.

У вандроўках па вёсках, мястэчках i гарадах Беларусi Братчыка-Хрыста i апосталаў суправаджае Марына Крывiц. Гэта таксама спецыфiчнае пераасэнсаванне бiблейнага вобраза Марыi, "што названая Магдалiнаю, з каторай выйшла сем д'яблаў", якая разам з iншымi, вылечанымi ад лiхiх духаў i хваробаў жанчынамi, суправаджала Хрыста i Яго апосталаў у вандроўках па гарадах i сёлах.

Насуперак бiблейнаму вобразу блуднiцы, што адразу паверыла ў Хрыста i пакаялася, Марына Крывiц спачатку выступае ў ролi шпiёна з варожага лагера. Але потым, калi Яна разгледзела сутнасць Братчыка-Хрыста, палюбiла яго.

голас якога "нiбы зачароўваў, нiбы душу цягнуў з вачэй". Калi ён гаварыў, то з ягонага рота "нiбы плыў смярдзючы гной, нiбы травiнка-джала высоўвалася з-пад языка".

"Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi": паказаць духоўнае абуджэнне нацыi, усведамленне ёю сваёй годнасцi ў сваiм далёкiм мiнулым i праз гэта пазбаўленне нацыянальнага бяспамяцтва сучаснiкаў. Вера ў выратавальнага Месiю характэрная для большасцi беларусаў (ды й не толькi беларусаў). Нават калi выкарчоўвалiся рэлiгiйныя каранi, яна працягвала сваё жыццё на ўзроўнi падсвядомоасцi. Просты народ iнстынктыўна спадзяваўся, што прыйдзе нехта добры i справядлiвы i зменiць iх жыццё. Надзея на лепшую долю выявiлася ў фальклоры, асаблiва ў чарадзейных i сацыяльна-побытавых казках. Менавiта таму i здолей У. Караткевiч з такой пераканальнасцю перадаць атмасферу трывогi i надзеi, што ахапiла жыхароў Гароднi пасля прыходу Братчыка з апосталамi [10; 6].

"Будучы на схiле дзён, рыхтуючыся да агульнай чашы чалавечай…" i заключныя: "Выйшаў сейбiт сеяць на нiвы свая".

Пiсьменнiк часта звяртаецца да Бiблii, што таксама пэўным чынам адбiлася на стылi. Ён умела выкарыстоўвае iнверсiю i стараславянiзмы, якiя надаюць твору велiчнае i ўрачыстае гучанне: "гiшторыяй круцельскай", "рачоны Хрыстос у Гародню зайшоў", "ныня i мы разам з вамi", "i не было яснасцi ў душы ягонай". Акрамя таго, аўтар шырока ўжывае гiстарызмы: ратман, каноны, корд, банiцыя i iншыя.

i незвычайныя: "аж ногi да зямлi прыкiпелi i неба здалося з лiтоўскi кажух", "зямля было чорная. Уся ў сетцы трэшчын, у глыбокiх расколiнах, сухая, як далонь земляроба i як порах", "горад гудзеў як вулей, у якi нейкi гарэза кiнуў каменьчык"

сiтуацый, у якiя трапляюць героi, пiсьменнiк гiстарычна дакладны.

круцель, нягоднiк, падлюка, а Басяцкi - басяк, няправедны. Яны, амаль не раздумваючы, аддалi Радзiму на рабаванне татарам. Пры гэтым бессаромна прыкрывалiся хрысцiянскiмi догмамi, цытавалi радкi Святога Пiсання.

Асэнсоўваючы постаць Хрыста, Уладзiмiр Караткевiч уводзiць у твор "словы" ад летапiсца, ад другога летапiсца i ад двух сведкаў. І такi супастаўляльна-параўнальны погляд на далёкiя падзеi надае большую пераканаўчасць, глыбiню i шматграннасць аўтарскаму апавяданню. Уладзiмiр Караткевiч захапляецца старажытнай беларускай мовай, яе чароўным, лаканiчным i трохi наiўным стылем, часта дае слова летапiсцу, якi хоць часам i "наблытаў i сям-там нахлусiў, але застаўся генiем стылю, генiем мовы".

Сапраўднай маленькай жамчужынай, згубленай у старой пыльнай кнiзе, выглядае прыведзенае ў рамане апiсанне гiсторыi з сукняй. Караткевiч заўважыў, што апавяданне пра сукню напiсана ў летапiсца такой "цудоўнай, грубай i плоцкай мовай, так па-беларуску гавораць, гарлаюць i спрачаюцца ў iм удзельнiкi гэтай гiсторыi, такiя яны жывыя, нягледзячы на адлегласць стагоддзяў". Гэта вызначэнне добра стасуецца i да адлюстраваных iм падзей i характараў у рамане. Пiсьменнiк не толькi паказаў матывацыю тых або iншых учынкаў сваiх герояў, раксрыў iх адметнасць, але i стварыў пераканаўчыя i яркiя малюнкi людскога натоўпу, даў яскравыя апiсаннi тагачаснай зброi, адзення, вулiцаў i плошчаў Гароднi.

Заключэнне

Уладзiмiр Караткевiч творча спадкаваў еўрапейскiя традыцыi выкарыстання бiблейных матываў i вобразаў. Як пiсьменнiк самабытны i арыгiнальны, ён трактаваў бiблейныя сюжэты, вобразы i матывы ў адпаведнасцi са сваiм светапоглядам, светаадчуваннем, з асаблiвасцямi свайго таленту i тымi задачамi, якiя ставiў пры напiсаннi твора.

Аўтару важна паказаць духоўную эвалюцыю героя (Юрася Братчыка), абуджэнне яго нацыянальнай годнасцi, любовi да людзей, адказнасцi за лёс радзiмы i народа. Хрыстос у рамане выступае абуджальнiкам свядомасцi, чалавечай годнасцi, творчай iнiцыятывы. У Караткевiча Хрыстос больш зямны ў параўнаннi са сваiмi бiблейнымi прататыпамi, што адначасова наблiжае i аддаляе ад нас героя рамана, бо звычайнаму чалавеку нашмат цяжэй здзейснiць тое, што наканавана святым.

гуманiстычнае гучанне.

У адрозненнi ад катаў, што апiсаны ў рамане Ул. Караткевiча, сённяшнiм катам не патрэбныя клеткi, бо яны мараць пра адначасовую смерць мiльёнаў i мiльярдаў. У гэта не хочацца верыць. Але пагроза чалавечай цывiлiзацыi вельмi адчувальная ў ХХ стагоддзi. І пiсьменнiк папярэджвае, асуджае, паўстае супраць яе. У гiсторыi было дастаткова трагедый, каб людзi зразумелi iх агiднасць - такi асноўны вывад аўтара. Зямля павiнна вечна квiтнець у “нятленным ззяннi вечнай красы" - такую жыццясцвярджальную iдэю даводзiць да чытача раман Ул. Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”.

У разгледжаным творы пiсьменнiк развiў традыцыi “карнавальнай лiтаратуры”, плённа выкарыстаў гратэск. Раман “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" увабраў у сябе i традыцыi народнай смехавай культуры. Гэты твор пра лёс прадстаўiкой самых розных класаў i праслоек.

У сваiм творы Уладзiмiр Караткевiч паказаў заканамернасць перамогi новага, прагрэсiўнага i чалавечнага над аджываючым, кансерватыўным i антыгуманным.

Такiм чынам, у вынiку праведзенай работы, намi была дасягнута мэта даследвання (выявiць асноўныя жанрава-стылёвыя адметнасцi рамана Ул. караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”).

Прааналiзаваць крытычную i метадычную лiтаратуру па тэме даследавання;

Вызначыць асноўныя асноўныя жанрава-стылёвыя адметнасцi рамана Ул. караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”;

Разгледзець твор беларускага майстра на прадмет наяўнасцi ў iм тых цi iншых прыкмет стылю, асаблiвасцей жанравай прыналежнасцi.

1. Абола, М. Неугасимый свет доброй благородной души / М. Абола // Уладзiмiр Караткевiч i яго творчасць ў еўрапейскiм культурным кантэксце: навуковы зборнiк. - Мiнск. - 2000. - С. 105 - 108.

2. Бахарава, М. Пад вясёлай маскай прытворшчыка (традыцыi смехавай культуры Франсуа Рабле ў творчасцi Уладзiмiра Караткевiча) - на прыкладзе рамана “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" / М. Бахарава // Першацвет. - 1998. - №1. - С. 112 - 116.

3. Гiсторыя беларускай лiтаратуры 20ст. У 4 т. Т. 4. Кн. 1. - Мiнск - 1992. - 928 с.

4. Грамадчанка, Т. Перад праўдай высокай i вечнай: беларуская проза сёння. - Мiнск. - 1991. - 186 с.

5. Жабiнская, М. Спадчына Караткевiча - крынiца агульнага гуманiзму / М. Жабiнская // Наша слова. - 2005. - 14 снежня. - С. 12.

6. Жаўняровiч, Пятро. Няўдалае пызямленне “Хрыста" ў Санкт-Пецярбурзе /П. Жаўняровiч // Дзеяслоў. - 2006. - №6 - С. 278 - 287.

7. Івашын, В. Да вышынь рэалiзму: Асноўныя тэндэнцыiразвiцця беларускай дакастрычнiцкай i савецкай лiтаратуры. - Мiнск. - 1983. - 265 с.

9. Караткевiч У. Збор твораў: У 2 т. Т. 2: Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi (Евангелле ад Іуды). - Мiнск. - Маст. лiт. - 1980 - 437 с.

10. Конан, І. Нацыянальная гуманiстычная iдэя ў рамане Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" / І. Конан // Роднае слова. - 2007. - №3. - С. 6 - 7.

11. Лявонава, Е. А. “Узысцi на сваю галгофу…” iнтэрпрэтацыя бiблейскiх вобразаў i матываў ў рамане Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" // Лявонава Е. А. Агульнае i адметнае. - Мiнск: Маст. лiт. - 2003. - С. 90-126.

12. Лявонава, Е. А. Алюзiя на вобраз Хрыста ў рамане Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" / Е. А. Лявонава // Беларуская мова i лiтаратура. - 2001. - №4. - С. 121 - 127.

14. Прашковiч, Л.І. Аб жанрава-стылiстычных асаблiвасцях рамана Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" / Л.І. Прашковiч // У кн.: Белар. лiтаратуразнаўства. Мiжвуз. зборн. Вып. 3. - Мiнск. - Выд-ва БДУ. - 1975. - С. 107 - 117.

15. Сабалеўскi, А. Тэатральнае спасцiжэнне Караткевiча /А. Сабалеўскi // Масква. - 2001. - №12. - С. 12 - 16.

16. Салдаценка, Н. На шляху да вобраза. Парцэляцыя як сiнтаксiчны сродак павышэння iнфармацыйнасцi тэксту - на матэрыяле рамана Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" /Н. Салдаценка // Роднае слова. - 1994. - №7-8. - С. 49 - 53.

17. Сцяпанава, А. Рысы еўрапейскага постмадэрнiзму ў творах Уладзiмiра Караткевiча (на матэрыяле рамана Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”) /А. Сцяпанава // Уладзiмiр Караткевiч i яго творчасць ў еўрапейскiм культурным кантэксце: навуковы зборнiк. - Мiнск. - 2000. - С. 58-62.

18. Чарнышова, Л. В. Адлюстраванне народных i хрысцiянскiх уяўленняў пра зямлю ў рамане Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" /Л. В. Чарнышова // Веснiк БДУ: культура i мастацтва. - 2007. - №7. - С. 27 - 32.

19. Шынкарэнка, В. К. Жанравыя асаблiвасцi рамана Уладзiмiра Караткевiча “Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi”/В. К. Шынкарэнка // Белар. лiт. Вып. 13. - Мiнск. - 1985. - С. 99.

20. Шынкарэнка, В. Нястомных пошукаў дарога. Праблемы паэтыкi сучаснай беларускай гiстарычнай прозы. - Мiнск. - 2002. - 216 с.

21. Яскевiч, А. Каранi маладога дрэва. - Мн. - 1967. - 254 с.