Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Андреев (andreev.lit-info.ru)

   

Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка

Аналiз жыццёвага i творчага шляху В. Зуёнка

Уступ

1. 1 Жыццёвы шлях паэта.

1. 21 Савецкi перыяд творчасцi

1. 2. 2 Паэзiя для дзяцей

Глава II. Любоўная лiрыка i тэма вайны ў творчасцi В. Зуёнка

2. 1 Тэма сяброўства i любоўная лiрыка

2. 2 Паэзiя 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы

2. 5 Постсавецкi перыяд творчасцi

Заключэнне

Спiс лiтаратуры

Уступ

Васiль Зуёнак — адзiн з самых вядомых сучасных беларускiх паэтаў пакалення «шасцiдзесятнiкаў», на плечы якiх сёння надзейна абапiраецца ўвесь шмат'ярусны гмах нацыянаяьнай лiтаратуры. Яны здолелi з немалым поспехам праявiць сябе ва ўсiх яе вiдах i жанрах — ад паэзii да прозы i драматургii ўключна. Лёс гэтага пакалення ў многiм драматычны i нават трагiчны — жорсткая, кровапралiтная вайна, пасляваенныя нягоды, жыццё ва ўмовах таталiтарнай сiстэмы, недахоп творчай свабоды... Нягледзячы на ўсе цяжкасцi, на частыя iдэалагiчныя «замаразкi», якiя ў многiм адмоўна адбiлiся на iх лiтаратурна-мастацкiм станаўленнi, iм удалося стварыць мастацкiя каштоўнасцi, прызнаныя як на радзiме, так i далёка за межамi Беларусi.

Як становяцца паэтамi? Кажуць, што паэтамi нараджаюцца. Магчыма. Васiль Зуёнак— адзiн з самых вядомых сучасных беларускiх паэтаў — адказвае на гэта пытанне так:

3 табою не спраўлялi мы заручын,

Сватоў не засылаў я.

Ты сама

Прыйшла аднойчы песняю нягучнай...

I з хвiлi той спакою мне няма...

Паэзiю не выбiраюць — яна сама выбiрае. 3 Васiлём Зуёнкам гэта здарылася яшчэ ў школьныя гады, калi свет упершыню адкрыўся перад iм у сваiм першародным бляску i харастве, натуральнасцi фарбаў жыццёвай прыгажосцi, прымусiў дзiвiцца зямной красе.

Першае пачуццё, звязанае з вострым адчуваннем навакольнага свету, абудзiла паэтыч-ны дар. Дзе ж гэта ўсё адбывалася? На радзiме паэта. Малая яго радзiма – вёска Мачулiшчы Крупскага раёна Мiнскай вобласцi, якая знаходзiца якраз у цэнтральнай частцы Беларусi. Прарода тут надзiва багатая.

Праз Крупскi раён цячэ некалькi жывапсных рэчак. У паэме В. Зуёнка “Сялiба” ёсць радкi: “Две ракi, як дзве рукi, Сялiбу абдымалi”. Гэта Эса i Нача, памiж якiмi знаходзяцця родныя мясцiны. Паэт навекi параднiўся з сваёй “сялiбай”, якая з першых год жыцця фармавала яго чалавечыя якасцi, характар, садзейнiчала станаўленню ўласцiвых яму здольнасцей, выяўленню духоўнага патэнцыялу.

Спрадвечная сялянская замля:

Мачулiшча...

Ільны ў нас сеялi,

Вымочвалi ў Мачыле.

Бель-кужаль пралi, ткалi, вышывалi,

Кашулi ў кайстры напамiнкамi клалi...

Сёння мы вельмi ўважлiва адносiмся да паэтаў, якiя пiшуць пра надзённасць, пра тое, што хвалюе кожнага грамадзянiна, асаблiва калi гэты паэт – сучаснiк, ёсць магчымасць пазнаёмiцца з вельмi блiзкiмi да сённяшняга дня выпуску зборнiкаў i больш усебакова, iншымi вачыма паглядзець на праблемы сучаснага чалавека. Такiя звесткi i такi погляд можна ўбачыць ў вершах В. Зуёнка.

Гэта сучасны паэт, таму пра яго творчасць i жыццёвы шлях напiсана вельмi мала, а творчасць часцей разглядаецца толькi па адной якой-небудзь тэматычнай групе. Напрыклад, Заяц Н. разглядае экалагiчную тэму, ды i то не падрабязна.

“Святло лiхтарыка: Выбраныя старонкi гiсторыi беларускай дзiцячай лiтаратуры” прысвяцiў артыкул В. Зуёнку i пачатку яго творчасцi – вершам, прысвечаным дзецям, прыведзены 3 вершы для дзяцей.

Творчасць В. Зуёнка вывучалi Гнiламёдаў У., якi прысвяцiў гэтаму манаграфiю “Праўда зерня: Творчы партрэт В. Зуёнка”, у якой рознабакова i тэматычна разнастайна разглядаюцца вершы паэта. Шпакоўскi Я. пiсаў многа артыкулаў пра пiсьменнiкаў сучаснасцi, прысвяцiў ён артыкул i В. Зуёнку ў кнiзе “Узрушанасць: Артыкулы пра сучасную беларускую паэзiю”. Прысвечаны ён у асноўным тэме прыроды i святкаванням народных гулянняў. Упамiнаецца зборнiк “Нача”, у якiм вершы з 1955 – 1974гг.

Вядома, што пра жыццё i творчасць паэтаў ўспамiнаюць пасля iх смерцi, а да гэтага мала каго цiкавяць творы (толькi вузкае кола сяброў) . Таму мэтай нашай курсавой работы будзе больш грунтоўнае даследаванне паэзii сучаснага паэта В. Зуёнка, а для дасягнення пастаўленай мэты мы вылучаем наступныя задачы:

- тэкстуальнае знаёмства са зборнiкамi вершаў паэта;

- даследаванне творчай спадчыны В. Зуёнка.


Васiль Васiльевiч Зуёнак нарадзiўся 3 чэрвеня 1935 г. у вёсцы Мачулiшча Крупскага раёна Мiнскай вобласцi у сялянскай сям'i. Бацькi працавалi па гаспадарцы — аралi, сеялi, збiралi ўраджай. Сын спасцiг сялянскую навуку рана, быў i пастушком, i касцом, i аратым, i малацьбiтом.

Касiць? Давай. Араць?

Будзь ласкаў: Трымала плуг рука мая...

У тым, сорак чацвёртым, я.

« На сзрцы — неспакою камень...»

У гэтых радках, у самiм iх гучаннi i рытме захавалася натруджанае, але цягавiтае дыханне хлебароба-малацьбiта, пазнаўшага i цяжар, i смак сялянскай працы.

Пару дзяцiнства азмрочыла вайна, якая потым не раз адгукнецца ў творах. Яна пакiнула трагiчны след у душы на ўсё яго астатняе жыццё...

тэмпам —за два гады. Тады ж захапiўся паэзiяй, пачаў пiсаць вершы сам. Тыя, каму юны паэт адважыўся паказаць свае першыя «спробы пяра», раiлi вучыцца.

Пасля заканчэння Узнацкай сямiгодкi бацька Васiль Захаравiч адвёз сына ў Барысаў — там было педвучылiшча. На развiтанне даў некалькi чырвонцаў. У Барысаве творчая дзейнасць маладога паэта працягвалася далей. Тут ён убачыў свае вершы надрукаванымi ў раённай газеце. Скончыўшы педвучылiшча, з дыпломам выдатнiка, ён апынуўся ў Мiнску на аддзяленнi журналiстыкi Белдзяржунiверсiтэта i з самага пачатку унiверсiтэцкай вучобы трапiў ў лiтаратурнае асяроддзе, жыў у адным iнтэрнаце з будучымi пiсьменнiкамi Вячаславам Адамчыкам, Мiколам Арочкам, Рыгорам Барадулiным, Сымонам Блатуном, Генадзем Бураўкiным, Анатолем Вярцiнскiм, Леанiдам Гаўрылкiным, Нiлам Гiлевiчам, Вiктарам Карамазавым, Арсенем Лiсам, Мiхасём Стральцовым, Барысам Сачанкам. Тады ж, у 1954 г., упершыню выступiў з вершамi ў рэспублiканскiм друку. Сябры хвалiлi, падахвочвалi, аднак гэтыя раннiя выступленнi не прыносiлi задавальнення — голас гучаў яшчэ квола i не адпавядаў тым новым патрабаванням i магчымасцям, якiя пачалi акрэслiвацца ў другой палове 50-х гадоў. Мiж тым жыццё жвава рухалася наперад. Адбывалiся агульнавядомыя змены, якiя ў цэлым дабратворна ўплывалi на iдэйна-палiтычную абстаноўку ў краiне, абнаўленне духоўнага i маральнага «клiмату» ў грамадстве, пашырэнне сектара творчай свабоды ў лiтаратуры i грамадстве.

1. 2 Творчы шлях паэта

1. 2. 1 Савецкi перыяд творчасцi

Пасля заканчэння ў 1959 г. унiверсiтэта малады журналiст пайшоў працаваць у газету «Рабочае юнацтва», а затым «Пiянер Беларусi». З 1966г. па 1972г. – намеснiк галоўнага рэдактара часопiса “Маладосць”. З 1972г. – галоўны рэдактар часопiса “Бярозка”. Быў членам КПСС. З’яўляецца кандыдатам фiлалагiчных навук.

1. 2. 2 Паэзiя для дзяцей

паэзiяй для дзяцей , i ён сам пачаў для iх пiсаць. Пачалi выходзiць кнiгi «Вясёлы калаўрот» (1965). «Жылi-былi пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1974). Раскрываючы гэтыя кнiжкi, малы чытач трапляў у той свет, сярод якога праходзiла яго штодзённае жыццё, але гэта быў свой, пераўтвораны паэтычнай фантазiяй аўтара свет:

Вы не бачылi, сябры, —

Зоркi выпалi у бары.

Дзе нi глянеш,

на паляне —

Усё гарыць чырвоным ззяннем

Пад лiстамi, ля пянькоў—

Будзённае, натуральнае становiцца незвычанным, святочным — i тут паэту дапамагае багатая метафорыка згусткi сонечнага цяпла i святла, «жарынкi», «сонечныя дочкi - зваблiвыя вочкi». Птушкi, звяры i дрэвы — жывёльны i раслiнны свет — часам выглядаюць мудрэй i разумней за чалавека, якi, вы-ходзiць, нават нешта страцiў з таго, што збераглi гэтыя хавальнiкi першасных законаў быцця.

Сапраўды, В. Зуёнак пiсаў выдатныя вершы для дзяцей. Чытаем верш Зуёнка «Бадзiрог»:

Бадзiрог, Бадзiрог —

Дзецi ў хаце туляцца,

А ён— iдзе па вулiцы,

Бэкае i мэкае,

Ледзь не кукарэкае,

Уцякайце — хто куды

Ад рагатае бяды!..

Раптам бачыць Бадзiрог

Новыя вароты —

I з усiх чатырох,

I з усёй ахвотай:

«Што — хiба я не баран?!» —

Паiмчаўся на таран!

Ну а потым —

Што было там? —

Дзве прабоiны у варотах

І аўчынка на кажух.

Твор — знаходка. Не часта напаткаеш у дзiцячай лiтаратуры верш, у якiм так па-майстэрску раскрыўся талент аўтара. Усё прываблiвае тут. I сама рытмiка, падобная на маленькага апавядальнiка, якi аказаўся сведкам незвычайнай прыгоды, i цяпер спяшаецца пра ўсё паведаць сябрам. I высокi эстэтычны ўзровень, калi, знаёмячыся з гiсторыяй-прыгодай, атрымлiваеш асалоду ад сутыкнення з паэзiяй, народжанай адным узлётам думкi i пачуцця. I безумоўна, нельга адмаўляць вялiкага выхаваўчага эфекту.

Можна шмат пераконваць хлопчыкаў i дзяўчынак, як гэта важна (i неабходна) быць заўсёды паслухмянымi, не сваволiць... Гаварыць, а словы не пакiдаючы анiякага следу. Але карысней выхоўваць словам-прыкладам. "Бадзiрог» — кнiга В. Зуёнка, якая выйшла ў выдавецтве “Юнацтва”, дзе нямала было змешчана яшчэ незвычайных гiсторый.

Новая кнiга В. Зуёнка - «Па ельнiчку, па бярэзнiчку...». I таксама незвычайная. Тут ажно не адзiн зборнiк, а адначасова два. Свайго роду кнiжка ў кнiжцы. Найперш, канечне, гэта жартаўлiвыя, гумарыстычныя вершы амаль пра ўсе беларускiя грыбы. А з другога боку — гэта даведнiк. Прачытаўшы яго, а таксама пазнаёмiўшыся з каляровымi iлюстрацыямi -«грыбнымi партрэтамi» — лёгка ўгадаць, што за грыб перад табой. Пойдзеш у лес, ужо нiколi не зблытаеш ядомы з ядавiтым. А падасiнавiка ад мухамора тым больш лёгка адрознiш.

Кнiжка «Па ельнiчку, па бярэзнiчку...» нарадзiлася з любасцi аўтара да прыроды . Магчыма нават са свайго роду культу яе. Асновай выхавання павiнна быць наша роднае слова, а кнiгi - выхавацелямi.

Да такiх высноў прыйшоў пiсьменнiк, адштурхоўваючыся ад уласнага мастакоўскага вопыту. В. Зуёнак выдаў для дзяцей зборнiкi паэзii “Вясйлы калаўрот”(1965), “Жылi-былi пад вадой”(1969), “Сонечны клубочак”(1972), “Будзем сiлы набiрацца”(1974), “Шапка-ўсёвiдзiмка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987).

Выдатны гумарыстычны верш “Пакатаўся”, дзе расказваецца пра ката, якi прыйшоў на каток i не зразумеў, з якой лапкi яму пачаць катацца i за адказам пайшоў да таты цудоўны i вясёлы. Цiкавы таксама i верш “Як дазнаўся...”: маленькi хлопчык дазнаўся, што мядзведзь нiчога не робiць, ясi толькi мёд ды малiну, спiць зiмой i нiколi не мыецца, дык захацеў таксама быць мядзведзем. Пададзеныя вершы раскрываюць сутнасць дзiцячай логiкi i мыслення, нiбы пiша сам малы.


Глава II . i т эма вайны ў творчасцi В. Зуёнка

2. 1 Тэма сяброўства i любоўная лiрыка

Кантакт з «дарослым» чытачом напачатку даваўся цяжэй. В. Зуёнак адстойваў глыбокую канцэпцыю мастацкай творчасцi, якая б уключала права паэта на непаспешлiвасць, грунтоўнасць творчага пошуку, вынашанасць думкi i пачуцця.

Першы зборнiк «дарослай» лiрыкi з'явiўся ў 1966 г. Ён адкрываўся наступным вершам:

Мiльёны год.

Да сонца

Мiльёны год,

мiльёны год

Іду.

Іду —

I не спынюся

На нiве смерцi i жыцця

юным бьшь аратым.

Бо ўсiх пачаткаў

Я — працяг

I ўсiх працягаў

Я — пачатак.

, гiпербалiзацыя ў В. Зуёнка не супярэчылi праўдзе жыцця, у асэнсаваннi якога ён iмкнуўся да шырокiх абагульненняў, да стварэння ёмiстых умоўна- асацыятыўныхых вобразаў: "Ралля - аснова, // Зерне ўток няспынна // Кiдаю я рукою агрубелай, - // І тчэцца, тчэцца мудрая тканiна — // Жыццё..."

У тым жа першым зборнiку прысутнiчала i другая стылявая тэндэнцыя. Думаецца, што не менш красамоўна гаварылi пра паэта, пра яго характар i настрой такiя вершы, як "Добры прыезд", , "Вясновая казка", "Стары цецярук ", якiя звяртаюць на сябе ўвагу глыбокiм i дакладным веданнем побыту, прадметнасцю апiсанняў, аўтабiяграфiчнасцю. Гэты чалавек выдатна ведаў навакольны свет вясковага ўлоння, ўсiх яго насельнiкаў. У вялiкiм i малым праяўлялiся яго разумнасць i дабрыня, унутраны такт i клопат. Вершы гаварылi пра душэўную адкрытасць аўтара, здольнасць на эмацыянальны водгук, на суперажыванне. Другая кнiга «Крутаяр1969 ) засведчыла плённае зблiжэнне i ўзаемадзеянне намечаных у iм дзвюх стылявых тэндэнцый : маштабу ўспрымання быцця i вострай увагi да яго прыватных падрабязнасцей. Паэзiя В. Зуёнка абапiраецца на уласнае разуменне i асэнсаванне свету, у якiм «травiнкi ў лёдзе», летнi гром i соль, якую здабываюць з шахтаў. Паэт даўно стала жыве ў Мiнску, але родная вёска ўладна прыцягвае да сябе. Кожнае наведванне родных мясцiн ён успрымае як святочны падарунак. Не, ён не супрацьпастаўляе горад вёсцы, але тым не менш, будучы цвярозым рэалiстам у сваiх по-глядах на жыццё, выразна адчувае разрыў памiж сучаснымi горадам i вёскай. Але, нягледзячы на дынамiзм i неўладкаванасць цяперашняга жыцця, ён i яго герой не губляюць сувязi з пачаткамi свайго фiзiчнага i духоўнага iснавання. В. Зуёнаку як паэту па-ранейшаму характэрны шчаслiвая непаспешлiвасць, некаторая нават замаруджанасць думкi i рытму, кантралюемыя эмоцыi, стрыманасць, разам з тым, радок стаў больш спавядальным i ў большай ступенi наблiзiўся да псiхалагiчнай праўды чалавечага перажывання.


На сэрцы - неспакою камень;

А раптам я памiж сяброў

Хаджу — апошнi магiканiн,

Што вылез з прашчурскiх бароў?

Тут трывога не столькi нават за сябе (сам ён вытокам сваiм не здрадзiў), як за сяброў, якiя, магчыма. залiшне паспешлiва зрабiлiся гараджанамi, забыўшы пошум «прашчурскiх бароў».

Тэме сяброўства прысвечаны i такiя вершы як “Я ўчора вельмi любiў...”, “Па – сяброўску...” i iнш.

Паэзiя В. Зуёнка рознымi шляхамi, але ўвесь час развiваецца па лiнii ўзбагачэння духоўнага свету лiрычнага героя. Пра гэта, мiж iншым, сведчыць любоўная лiрыка паэта, адзначаная высокай культурай унутранага пачуцця.

Буду

Буду

ў полi сцяжынкан забытай:

Перапёлка

на золку засне —

Прыбягай дажынаць сваё жыта

Буду

цёплаю муравой

Буду

ў Нёмана сiнi сувой.

Як русалку, цябе спавiваць я.

Буду

ранiцай легкiм дымком

Над страхой тваёй вiцца ў просiнь.

Буду

"'

« Не бяжы, не уцячэш ад сябе...»

Лiрыка кахання як дзiкi лясун...”, “Аднойчы”, “Яшчэ схiляецца ў журбе...”, “Водгук вясны”, “Імправiзацыя”, “Госцi – ўспамiны...” i iнш.

2. 2 Паэзiя 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы

Паэтычны свет В. Зуёнка, адлюстраваны ў яго лiрыцы 60-х гадоў, прасякнуты непадробнай сапраўднасцю - сапраўднасцю чалавечых пачуццяў. Вельмi плённым этапам росту, iнтэнсiўных пошукаў i адкрыццяў сталi для яго не толькi 60-я гады, але i перыяд 70-х (нягледзячы на з'явы застою), калi ўзнялася цана на аўтэнтычнасць пачуцця, вызначылася перспектыўная тэндэнцыя: ад зерняў праўды — да праўды зерня, да новай, больш глыбокай канцэпцыi рэчаiснасцi. Найбольш чуйныя да запатрабаванняў часу паэты ўжо не маглi задавальняцца абяцаннем непасрэднасцi. Эмпiрычнае засваенне новых з'яў саступае месца iмкненню ўлавiць сутнасць сучасных канфлiктаў. 70-я гады, першая палова 80-х i наступны перыяд у творчасцi В. Зуёнка адзначаны паглыбленнем характару духоўнасцi. Яна ўбiрае ў сябе значныя пласты народнага вопыту, адчуванне прыроды, паглыбляе асэнсаванне чалавека. Думка становiцца больш фiласафiчнай, дапамагаючы паэту пазнаць усеагульную сувязь з'яў, жыццядзейнасць чалавечага духу. У якасцi аб'екта паэзii ўсё часцей выступае не асобны факт, бытавая дэталь, выпадак, а сукупнасць фактаў, важная праблема, лёс i гiсторыя народа.

Сялiба самавыяўленне, чым на "апiсанне" свету. Яму рупiць задумвацца над сэнсам i таямнiцамi жьшця, смерцi, гiсторыi, над «чалавечымi якасцямi», ад якiх залежыць лёс прыроды, лёс планеты . Асаблiвасцi формы Вершам В. Зуёнка ўласцiвы ўнутраны драматызм.

Ідэал паэта — свабодны чалавек , не закайданены разбоем, зладзействам, подласцю, крывёй. В. Зуёнак хоча паставiць з'яву ў сiстэму шырокiх каардынатаў, асэнсаваць яе месца i ролю ў гэтай сiстэме, каб як мага паўней раскрыць маральна-псiхалагiчны i палiтычны вопыт сучаснiка. Чалавек у яго не толькi частка грамадства, але i частка прыроды i гiсторыi, пачуццё адзiнства з якiмi з'яўляецца адной з прадумоў яго свабоды, а таксама адказнасцi.

В. Зуёнак iмкнецца да ўсебаковага i глыбокага ахопу рэчаiс-насцi, якая знаходзiць адбiтак у яго лiрычным перажываннi, у ёмiстым, багатым на эстэтычныя адценнi слове.

Змешчаная ў зборнiку паэма «Сялiба» (1965—1970) уяўляе сабой своеасаблiвую гiсторыю роднага краю, яе першы, так сказаць, паэтычны накiд. Калi гаварыць канкрэтна, дык размова ў ёй iдзе пра ўзаемаадносiны чалавека з прыродай, сацыяльным i культурна-экалагiчным асяроддзем. Аўтар хоча ўнесцi ў чалавечыя адносiны да зямлi i яе багаццяў, да нашай вялiкай спадчыны разумны сэнс. Падзеi, што адбываюцца ў паэме, з самага пачатку набываюць эмацыянальную экспрэсiўнасць i драматычную вастрыню. Лiрычны герой паэмы, ад iмя якога вядзецца размова, - наш сучаснiк, але гэта ў поўнай меры

«Сялiба» пiсалася ў час застою: паэт, на жаль, не мог сказаць усяго, што хацеў, але ён, — разумеючы экалогiю як светапогляд сучаснага чалавека, як сiстэму яго ўзаемаадносiн з усiм асяроддзем, у якiм ён жыве i часткай якога выступае ўся духоўная культура, — у многiм падрыхтоўваў людзей да думкi аб прыярытэце агульначалавечых каштоўнасцей над усiмi iншымi, больш вузкiмi.

Калi гаварыць пра напрамак мастацкiх, духоўных пошукаў паэта 70-х гадоў , дык трэба адзначыць, што позiрк яго скiраваны ў глыбiню жыцця, на пазнанне яго сутнасцi, раз-гадку iсцiны ў апошняй iнстанцыi. Вынiкам гэтых пошукаў стала паэма «Маўчанне травы», над якой В. Зуёнак працаваў у 1974—1979 гг. «Маўчанне травы» ў многiм не падобна на «Сялiбу», хаця, безумоўна, i тут, i там знайшлi выяўленне агульныя рысы, якiя характарызуюць творчасць iх аўтара. Маюцца на ўвазе яго ўзросшая самастойнасць, адчуванне рэальнай складанасцi народнага жыцця, уменне спалучыць цiкавасць да яго з увагай да iндывiдуальнага свету асобы. Аднак на гэты раз паэт прыходзiць да значна больш ёмiстага, сацыяльна i маральна насычанага эпiчнага абагульнення, шырока разгорнутага ў прасторы i часе.

Беларуская паэзiя здаўна славiлася сваiмi ўстойлiвымi мас тацкi развiтымi эпiчнымi традьшыямi. Што ж новага адкрыў, iдучы па ўжо традыцыйным шляху, В. Зуёнак ?

Пачнём з таго, што яго паэма, пры ўсей сваей эпiчнай за глыбленасцi, аўтабiяфафiчная. Падзеi ў ёй адбываюцца ва ўсходняй частцы Беларусi - у родных мясцiнах паэта, вёсцы Узбор'е. Узброены сталым пачуем свядомага гiстарызму, аўтар iдзе да вытокаў — хоча даследаваць карэннi сацыяльнага i духоунага жыцця свайго народа. Пачынаецца твор сцэнай у карчме — канфлiктам памiж галоўным героем паэмы Васiлём i яго шваграм Сямёнам. Канфлiкт — спрадвечны i тыпова вясковы: не падзялiлi зямлю. Сямён, у якога надзел большы, чым у каго, адчувае сябе тым не менш пакрыўджаным i помсцiць Васiлю — пырнуў яго нажом.

Мiнуў час, наступiла калектывiзацыя. Размова аб камуне, пачаўся калгасны рух. Сямён, як кулак, трапляе ў Сiбiр. Гэта, вядома, чалавечая трагедыя, пры ўсiх адмоўных якасцях, уласцiвых характару Сямёна. Кранае, напрыклад, тое, што Сямён узяў з сабой у вузельчыку жменьку жыта, як зарок не здрадзiць свайму хлебаробскаму абавязку. Хоць час (70-я гады) i не дазваляў, але паэт, наколькi змог, iмкнуўся раскрыць цяжкую драму вясковага чалавека ў тыя гады. Яна закранула таксама i лёс Васiля i iншых яго аднавяскоўцаў, якiх не мiнуў нi адзiн паварот, нi адзiн залом у жыццi беларускага сяла на працягу XX ст. В. Зуёнак аб'ектыўна расказвае пра жыццё даваеннай калгаснай вёскi, не iдэалiзуючы сваiх герояў. Перад намi паэт зямных працоўных спраў, якiя ў яго ўспрыманнi ўздымаюцца да вышынi духоўнага акта, калi ўся чалавечая iстота гарманiчна спалучаецца з аб'ектыўным светам. Напрыклад, у цудоўных апiсаннях падзей календара земляроба: касьба, жнiво... Аўтар ведае i толк, i смак у сялянскай справе, нездарма ён у вельмi шчырых, сакавiтых радках апявае спрадвечную сялянскую прыладу — касу-лiтоўку, якая славiлася некалi па ўсёй Беларусi.

Васiль, абраны на пасаду старшынi калгаса, сустракаецца з разнастайнымi праявамi чалавечай натуры — дабром i злом. Ен чрацуе разам з усiмi, на сенажацi ў агульным гурце. Прыезджы, з раёна, начальнiк папiкае Васiля тым, што ён абуў лапцi: «Лапцi галасуюць твае за што?! За перажыткi ў быце?», не ведаючы. што гэты абутак вельмi прыдатны ў касьбу, на балоце, калi пад нагамi хлюпае вада.

Праудзiва напiсаны вобраз гультая i абiбока Трыхана, якi, нягледзячы на гэтыя свае непачэсныя якасцi, хоча прабiцца ў сельскiя актывiсты (прыдбаў фрэнч, галiфэ, на грудзi павесiў значок), дзеля чаго iдзе на паклёпы i даносы.

На пасаду старшынi з раёна прысылаюць Плеўкiна. Яго партрэт напiсаны па-майстэр-ску, з перавагаю гумару, нават сатыры.

прыватных падрабязнасцей сялянскага жыцця, працы, побыту, напiсаных буйным планам. Цэлы раздзел, напрыклад, прысвечаны вясковай лазнi, якая складала абавязковую прыналежнасць побыту з даўнiх пракаветных часоў. Паэт раскрывае, аднаўляе народную памяць, непаўторнасць этнiчных рыс у духоўным аблiччы радзiмы.

прымае лiрычны пачатак, якi адкрываў прастор для думак i пачуццяў, стымулявау асабовае адчуванне жыцця, паглыбляў псiхалагiзм. У паэме шмат лiрычных адступленняў, падказаных аўтару ўспамiнамi дзяцiнства, якiя, аднак, не толькi не супярэчаць эпiчнаму пачатку, але i паглыбляюць яе праўдзiвасць, узмацняюць пачуццi. Звяртае ўвагу паэтычнае майстэрства, дакладнасць i ёмiстасць слова ў Зуёнка, сакавiтаснь пiсьма. Ён умее адным штрыхом — праз дэталь, «мiкравобраз» — даць цэласную карцiну вясковага працоўнага ўкладу. Цудоўна апiсаны сцэны ў карчме, перабудова вёскi на новы, калгасны лад, касьба, рытуал вясковай лазнi, у якой чалавек выганяе бярозавым венiкам хворасць i стому пасля працоўнага тыдня. Уся паэма прасякнута народным духам. У слове паэта спалучаюцца адлюстраванне i выражэнне, паказ i гучанне, думка i пластыка.

Духоўны свет Васiля — чалавека з народа — гэта свет арыгiнальнай i старажытнай культуры са сваiмi ўстойлiвымi каштоўнасцямi, тыпам паводзiн. Паэт стаiць на тым пункце погляду, што народ стварыў цэлую сялянскую цывiлiзацыю, устанавiў выпрабаваныя вякамi нормы маралi i этыкi, што сялянская культура жывiлася з крынiц, якiя вытокамi сваiмi карэняцца ў старажытных пластах народнага светаўспрымання.

У паэме раскрываецца духоўна-маральная аснова народнага жыцця, прыгажосць душы земляроба-працаўнiка i паэта. Гэта вобразы Васiля, Сiлiвея, Ехi... Народна-нацыянальны тып быцця i светаўспрымання складае самую сутнасць жыццёвай i творчай пазiцыi паэта ў «Маўчаннi травы». У асобе Васiля i яго сяброў-аднавяскоўцаў ён паказвае цягавiтасць i працавiтасць вясковага чалавека, вернасць запаветам продкаў. Дзяцiнства, юнацтва, ма-ладосць — усе сiлы былi аддадзены зямлi, працы на ёй. Праца выступае як найвялiкшая каштоўнасць народнага жыцця. Іншыя адносiны да працы вядуць, на думку паэта, да дэградацыi асобы. Справа, зразумела, не вычэрпваецца толькi клопатамi аб хлебе надзённым. Гаворка непазбежна выходзiць на такiя катэгорыi духоўнасцi, як мараль, мудрасць, прыгажосць. Пра Васiля можна сказаць, што па сваёй сутнасцi гэта цэласны чалавек, якi сiнтэзуе ў сабе прыроднае i духоўнае, сацыяльнае i iндывiдуальнае, асобу i яе ролю ў агульнанародным жыццi.

У паэме знайшла сур'ёзнае i шматграннае асэнсаванне тэма подзвiгу беларускага сялянства ў Вялiкай Айчыннай вайне

— лепшае, што ў ёй ёсць, павiнна ўзбагачаць усю сучасную складаную цывiлiзацыю. Галоўны маральны вывад, якi вынiкае з паэмы, заключаецца ў неабходнасцi захавання i развiцця лепшых гуманiстычных традыцый мiнулага, той дэмакратычнай культуры, якую выпрацавалi нашы продкi.

Адметныя гранi майстэрства выявiў В. Зуёнак у зборнiку « » (1982), у якiм выразна адчуваецца ранейшая сацыяльна-эстэтычная аснова творчасцi паэта, маральная бескампрамiснасць лiрычнага героя, маштабнасць погляду на з'явы, знаёмыя па папярэднiх кнiгах. Але ў параўнаннi з папярэднiмi гэта кнiга выглядае больш шматстайнай, дынамiчнай. Часцей, чым раней, бачым паэта ў дарозе, у руху, у назiраннях, што, безумоўна, павялiчвае магчымасцi i абсягi размовы пра сучасныя з'явы жыцця. Адпаведна мяняецца i стылiстыка: з'яўляюцца рысы нарысавасцi, рэпартажу, замалёўкi, а ў некаторых вершах нават адзнакi фельетона.

здольнага востра рэагаваць на ганебныя з'явы навакольнага жыцця. Востра. з'едлiва напiсаны верш « Праўду рэзалi згарача ...» (Свiтальныя... с. 24), скiраваны супраць ананiмшчыкаў.

Ананiмшчык, у разуменнi паэта, з'ява не выпадковая, а - параджэнне часу, якi меў патрэбу ў такiм сацыяльным тыпе, калi чалавек, выхоўваўся ў атмасферы падазронасцi i нездаровага супернiцтва. Паэт бачыць, што сучаснасцi не хапае высакароднасцi i гераiзму, i, наколькi можа i як можа, пратэстуе супраць такога стану рэчаў.

Адвыклi казаць: "Купiў".

Гаворым часцей: «Дастаў...»

Адвыклi казаць: «Грабе».

Гаворым часцей: «Сабраў...»(Свiтальныя... с. 109).

развiтога сацыялiзму, што ў вынiку скасавання прыватнай уласнасцi нарадзiўся новы чалавек, для якога ўласцiва пераадоленне адчужэння, поўная эмансiпацыя чалавечых пачуццяў i якасцей, вяртанне да сапраўднай чалавечай сутнасцi. Аднак, як высветлiлася, гэтага не адбылося. Больш таго, адбыўся рэгрэс — адыход, адступленне ад высокiх чалавечых норм. В. Зуёнак забiў трывогу, з болем загаварыў пра раз'яднанасць, узаеманепаразуменне, душэўную спусто-шанасць сваiх сучаснiкаў, адрыў духу ад матэрыi.

Зямля i неба.

Я лётау на iх яшчэ не нарадзiўшыся.

Потым стаў хадзiць па зямлi,

Іншы раз узнiмаюся ў неба, —

Усё на адным, на адным крыле.

Калi ж, калi зноў на двух?

Скажыце, зямля i неба.

Можа, тады, як алiюся з вамi?(Свiтальныя... С. 35).

У сувязi з гэтым ён хоча шырока зiрнуць на чалавека, уключыўшы сучасную рэчаiснасць у кантэкст вечных пытанняў быцця, пошукаў яго каштоўнасных арыенцiраў.

памяць, судакрананне з гiсторыяй i часам . Паэт прапаноўвае сваё ўяўленне пра памяць як абсалютна рэальным жыццестваральным пачатку, канкрэтна адчувальным, жывым i iснуючым. Чалавечая памяць асэнсоўваецца як фундаментальная духоўная каштоўнасць.

Бяспамяцця вякi

3 душы хай ападуць:

Цяжкiя жарсцвякi —

А мертвыя жывуць!(С. 20)

Другi арыенцiр — свет прыроды , без адчування якой немагчыма духоўная цэласнасць чалавека, маральна-этычнае i эстэтычнае багацце асобы. Так, паэт бачыць сваё адлюстраванне не толькi ў сферы духу, але i ў прыродзе, якая з'яўляецца крынiцай i стымулятарам вечнага працэсу стварэння, развiцця i ўзнаўлення самiх першаасноў чалавечага iснавання на зямлi.

У вершы «Непаўторнасць» узнiкае ёмiсты вобраз -- «вочы прыроды». Умоўна-асацыятыўны па форме, ён вельмi значны па сваiм маральна-эстэтычным напаўненнi, аснову якога складае жыццёвы вопыт паэта. Паводле яго пераканання, «вочы прыроды» здольны сказаць чалавеку многае.

Прыходзiць жа аднойчы

Такая вышыня.

Штоночы i штодня.

Глядзяць табе насустрач,

І ты ужо — невiдушчы —

У сувязi з ў яго паэзii значнае развiццё атрымаў жанр натурфiласофскай лiрыкi . Фiласофскiя паняццi i вызначэннi перадаюцца ў яго вобразнай мовай паэзii, якая, аднак, кранае i хвалюе не толькi сваiм эмацыянальным зместам. Яна ўздзейнiчае на чытача глыбiнёй i праўдзiвасцю пазнання чалавечага свету - як знешняга, так i унутранага. Роздум аб чалавеку, прыродзе, сусвеце спалучаецца са шчодрым душэўным самавыяўленнем мастака, багатага на дабрыню i шчырасць. Натурфiласофская лiрыка В. Зуёнка пранiзана навуковымi iдэямi.

Згарае атам, i згарае дрэва.

Каб нарадзiцца зноў упершыню.

Натура вечная, а формы — ад агню.

Жыццё расце на сонечных угрэвах.(Свiта.... С. 12).

Паняцце «агонь» набывае вобразна-асацыятыўнае значэнне, мае шырокi фiласофска-семантычны кантэкст. У беларускага паэта агонь выступае як рухавiк жыцця.

Паэма «Агонь i сонца» (1981) — працяг натурфiласофскай лiрыкi, але тут знайшлi адбiтак i чыста зямныя матывы, i непасрэдныя адчуваннi паэта. Твор прысвечаны касманаўту Уладзiмiру Кавалёнку — земляку паэта. Усе яе дванаццаць раздзелаў — сеансаў касмiчнай радыёсувязi з героем з'яўляюцца спробам i заглянуць у духоўны свет нашага сучаснiка, якi знаходзiцца на самых перадавых пазiцыях навукова-тэхнiчнага прагрэсу. Народнасць светаадчування тут арганiчна паядналася з iнтэлектуалiзмам i фi-ласафiчнасцю. Праўда, у паэме можна заўважыць некаторую сумарнасць, уласцiвую галоўнаму вобразу, i адценнi iлюстрацыйнасцi, што пакiнула след у асобных раздзелах, i часам просты пераказ падзей. Аднак многiя старонкi па-сапраўднаму хвалююць глыбiнёй i праўдзiвасцю лiрычнага перажывання. Напрыклад, там, дзе паэт непасрэдна звяртаецца да свайго героя-касманаўта, якi знаходзiцца на арбiце.

Хто зараз ты:

працяг мой у Сусвеце

Цi сам сусвет, што да мяне iдзе?

Якiм таўром —

скажы мне, цi прыкмецiў?–

Мiж зор адзначаны зямны мой дзень?(Свiт... с. 141).

Паэт разважае пра месца чалавека ў свеце, пра яго здольнасць арганiчна «ўпiсацца» ў развiццё прыроды, не парушаючы натуральнасцi асноватворных працэсаў. Разам з земляком-касманаўтам ён прыгадвае родныя мясцiны, супольныя шляхi-дарогi, успамiн аб якiх не перастае цешыць чалавечую душу нават тады, а можа асаблiва тады, калi яна раптам апынецца на вышынi касмiчнай арбiты.

Паэма «Агонь i сонца» — услаўленне стваральнай актыўнасцi чалавека, сцвярджэнне еднасцi свету, якi павiнен развiвацца толькi паводле гуманiстычных законаў iснавання жыцця.

Лукам'е» (1984

Маральныя i эстэтычныя вытокi яго творчасцi - народныя ў шырокiм сэнсе гэтага паняцця, бачна шматгранная мастацкая iндывiдуальнасць паэта, узбагачанага духоўным вопытам другой паловы XX ст. Вёска В. Зуёнка, якая стаiць на скрыжаваннi ўсiх дарог-шляхоў, непарыўна звязана з вялiкiм светам чалавечага быцця як асобнае з агульным. У гэтым, можна сказаць, сутнасць яго творчай канцэпцыi, якая яскрава прадстае i ў кнiзе «Лукам'е». У ёй знаходзiм i непасрэднасць шчырага пачуцця, i фiласафiчнасць, якая праяўляецца праз рэалiстычную канкрэтнасць.

У «Лукам'i» адбiлася сама атмасфера нашага жыцця, яго стыль i лад, якiя нават самi па сабе становяцца цiкавым i самадастатковым матэрыялам для верша.

І мы бяжым.

Куды нясе?

Такi рэжым.

Бяжым — рэжым... Ужо сама рыфма намякае на асноўную думку верша: аўтар выказвае сумненне ў гуманiстычнай паўнацэннасцi жыцця ў рэжыме бегу, пастаяннай спешкi, якiя, аднак, не наблiжаюць людзей да мэты, а абарочваюцца мiтуснёй, рухам дзеля руху, без накiрунку.

Счапленне з векам

На вiражы:

Не кукарэкай —

Бяжы, бяжы.

Не алставан.

Эпоха вучыць:

— Даван. давай!

Нiбы распяцце

На крыжы.

Нiбы пракляцце:

« Бягуць усе...»

Атрымлiваецца нейкi гiганцкi абсурдны калаўрот, якi не дазваляе чалавеку прыпынiцца, памаўчаць, падумаць, адчуць i зразумець жыццё ў яго глыбiнi i ўласнай самацэннасцi.

Паглыбляецца псiхалагiзм Зуёнкавай лiрыкi, засяроджанасць на ўнутраным, сваiм, балючым. Паэтычны погляд В. Зуёнка спалучае блiзкiя часы з аддаленымi, прасякнутымi шматпакутным духам нашай гiсторыi, што пакiнула пасля сябе столькi курганоў-магiл, курганоў-помнiкаў. Стогн беларускiх курганоў чуецца i ў паэме « Лукам'е» (1983). Падзеi, якiя ў ёй адбываюцца, адносяцца да сярэднявечча нашай гiсторыi — канца XV ст., калi беларускую зямлю (якую ў тыя часы называлi Лiтвою) разам з вялiкiм князем Ягайлам «залучылi ў польскiя прымы». Беларусь i Карона апынулiся ў адной дзяржаве -- Рэчы Паспалiтай. Беларусь у гэтым дзяржаўным саюзе ўсё больш губляла сваю самастойнасць i традыцыi.

У «Лукам'i», як i ў паэме «Сялiба», праявiўся своеасаблiвы антрапамарфiзм — адухаўленне рэчаў i прыродных з'яў. Гаворка iдзе пра эпоху язычнiцтва. Нельга сказаць, што аўтар паэтызуе яе, аднак iмкнецца перадаць дух старажытнага язычнiцтва, якое здаўна жыло на гэтых землях i прывучала людзей да прыроднага ўлоння, дапамагло арганiчна ўжыцца ў яго, параднiла.

Паэма населена цiкавымi персанажамi. Голасам паэта загаварылi пакаленнi продкаў, што доўгiя стагоддзi знаходзiлiся ў стане сну i нематы.

Стася — сiмвал Беларусi, якая прымае пакуты ад заваёўнiкаў, што iшлi сюды з крыжам i мячом, сеючы рабунак i здзек, не звяртаючы нiякай увагi на тое, што гэта быў ужо край хрысцiянства, праваслаўя.

Героi паэмы змагаюцца супраць феадальнага прыгнёту i акаталiчвання краю, i гэта было выяўленнем сацыяльнай i нацыянальна-вызваленчай барацьбы, у якой заняў сваё месца i Іван Лукомскi — сын сваёй зямлi.

«Лукам'е» — глыбокi, эмацыянальна трапяткi роздум над гiстарычнымi шляхамi i лёсам роднага народа. Паэма сведчыць аб здольнасцi аўтара арганiчна ўжывацца ў далёкую эпоху, у асаблiвасцi жыцця i побыту, псiхалогii, светаадчування людзей таго часу. Яна прысвечана беларускай мiнуўшчыне, прасякнутая фiласофскiм роздумам над гiстарычным бегам часу.

2. 3 Тэма вайны ў творчасцi В. Зуёнка

Я знаю хлеб.

3 сурэпкай, з конскiм шчаўлюком.

Ды з жалудовым крупчаком

3 сухой скарынкаю ваеннай.

Што, як шынелiк той, — лубком,

3 вясельным сонечным хмяльком...

Пракiслы, ёлiсты. гаркавы —

За усё на свеце саладзей...


Гаворка iдзе пра нястачы ваеннай пары , вядомыя аўтару не з чужых вуснаў. Асабiсты вопыт абумовiў яскравую вобразнасць, незвычайнае багацце мовы, канкрэтыку i эмацыянальнасць.

Тэма народных выпрабаванняў у гады вайны прысутнiчае ў яго творчасцi, пачынаючы з самых першых вершаў. Вайна са сваiм трагiзмам i героiкай, драматызмам i самаадданай барацьбой народа за жыццё фармiравала светаўспрыманне паэта i ў многiм вызначыла яго сучасны погляд на рэчы.

Асаблiвая пяшчота да мацi тых, хто не вярнуўся з вайны: муж, адзiны сын... Гэтыя пачуццi цяжка перадаць, але В. Зуёнак па-майстэрску перадае iх i ў радках гучыць абяцанне не страцiць здабытае нашымi продкамi. У якасцi прыкладаў можна прывесцi наступныя вершы: “З вайны сустрэлi мацяркi сыноў...”, “Бо навалiўся б лiстабой у маi...”, “Помнiк”, “У прымыльнiку – мылiцы...”, “А чаму без аркестраў сталiца?”, “Прыйдзi аднойчы ў вечаровы час...”, “Дзень i ноч...”, “Дзiўна , але ж ад яго, ад гэтага каменя...”, “Мой лiпень”, “Мой друг са смуткам iудзейскiм...”, “На шляхах вялiкай даўнiны...”, “Гэты час”, “Пераможца” i iнш.

2. 4 Праблемы нацыянальнай культуры i фiласофская лiрыка ў творчасцi В. Зуёнка

Савецкi перыяд у творчасцi В. Зуёнка завяршаюць зборнiкi вершаў "Лета трывожных дажджоў" (1990). У гэтых кнiгах, створаных у час перабудовы, яшчэ адчувальней сталi рытм часу, дынамiка жыцця, пошукi шляхоў у будучыню.

Хай неадольны час iмчыцца, —

Каго — не знаю, а прашу

Вярнiце небу таямнiцу,

А закаханым — iх душу.

здольнасць адчуваць глыбiнныя з'явы жыццяпрывабных рыс паэзii В. Зуёнка, якi даўно прывык жыць балючымi пытаннямi свайго часу. Адно з iх разглядаецца ў разбурылi даўно), дзе жывуць апошнiя старыя, у Беларусi шмат. Паэт у думках звяртаецца да яе былых славутых насельнiкаў — дзядзькi Восiпа, дзядзькi Хведара, дзеда Захара, прадзеда Аўласа, бабкi Хiмы, на чыiх плячах вёска трымалася i якiх ужо няма з намi, каб расказаць пра сучаснае запусценне — як зарастаюць у полi дарогi, як «лапушыцца, буяе крапiва, а насенне з бярозы магiльнай прарасло на парозе хаты». Самы прыпар, а iх няма...

Што ж вы гэта,

Прадзеды i прабабкi,

Што ж вы, мертвыя, —

На тым свеце ляжаць i лайдачыць

Уставайце хутчэй!...

А потым —

Мы яшчэ раз па вас пагалосiм.


Хто вiнаваты у тым, што наступныя пакаленнi аказваюцца не вартымi сваiх папярэднiкаў — працаўнiкоў i руплiўцау на нiве жыцця? Такое пытанне напрамую не ставiцца, але недзе ў глыбокiм падтэксце яно ўгадваецца... Пры гэтым аўтар умее ўзбагацiць шматфарбны спектр эмоцый нават ноткамi гумару, якiя, звернутыя да сумлення сучаснiка, адцяняюць драматызм i незваротнасць падзей...

Неадступна страшаць яго працэсы эрозii роднай глебы, песня . Праблема будучынi беларускай мовы, лiтаратуры ў вершы " Настаўнiкаў i прарокаў ..." Гаворка iдзе пра тых бессаромных настаўнiкау i прарокаў, якiя — за дзесяцiгоддзi таталiтарызму - усё зрабiлi, каб беларус пазбыўся i мовы сваёй, i нацыянальнага аблiчча.

Наелiся iсцiн удосыць,

Патрэбен слову фiлосаф

Сарамлiвы. Як Мiша Стральцоў.

Стральцова, якога цанiлi за тонкi эстэтычны густ i пачуццё слова, уменне заглянуць у яго патаемны свет, адчуць адценнi. М. Стральцоў з высокiм усведамленнем значэння культуры для жыццядзейнасцi народа супрацьпастаўляецца тым «сваiм брахунам i чужым», хто ў часы камунiстычнага праўлення i русiфiкацыi ўсё зрабiў, каб культуру гэту занядбаць i забыць.

На гэту тэму таксама напiсаны вершы “З газетных аб’аў”, “Я пакiдаю галасы...”, “На скрыжаваннях сусвету...”, “Люлялi воды Адрыятыкi...” i iнш.

Другая кнiга — «Лета трывожных дажджоў» — стваралася ўжо ў чарнобыльскую эпоху, пасля злашчаснай вясны 1986 г. 3 таго часу, калi здарылася чарнобыльская трагедыя, мы жывем у новым свеце, у iншым псiхалагiчным вымярэннi.

«Лета трывожных дажджоў» пацвердзiла здольнасць i мужнасць глядзець праўдзе ў вочы, успрымаць рэчаiснасць такой, якая яна ёсць. Бо чарнобыльскi выбух можна параўнаць з выбухам нейтроннай бомбы, якi атруцiў усе жывое. 3 глыбокiм болем гучаць вершы “Урок паўтарэння” i "Родны мой краю.."

Паэт звяртаецца да сродкаў публiцыстыкi, называе рэчы сваiмi iмёнамi, i гэта дапамагае яму ўзняцца да iстотных сацыяльна-маральных абагульненняў, прасякнутых глыбокiм, вострым пачуццём, унутраным драматызмам. Яго вобразнасць - вобразнасць прамога i праўдзiвага сведчання.

2. 5 Постсавецкi перыяд творчасцi

Новы, у творчасцi В. Зуёнка пачаўся кнiгай «Чорная лесвiца » (1992), у якой былi змешчаны вершы i паэма «Падарожжа вакол двара». Паэтычны сэнс метафары "чорная лесвiца" раскрываецца праз шэраг асацыяцый у анатацыi да зборнiка: «Чорная рэчка Пушкiна — чорная лесвiца Янкi Купалы -чорныя прыступкi лёсу. Яны вядуць у глыбiнi нашай трагiчнай гiсторыi». Не першы раз, мяркуючы па папярэднiх кнiгах, iмкнецца заглянуць у iх паэт. Цяпер гэты погляд абвостраны падзеямi апошняга часу.

Прайшла беларусiзацыя –

Другая на нашым вяку.

І круцiцца на языку:

Што гэта: рэанiмацыя,

Цi абуджэнне нацыi,

Цi толькi ўсяго эксгумацыя

На нейкiм касмiчным вiтку?... 1

1. Зуёнак В. Чорная лесвiца. Мн. 1992. С. 97.

"Чорная лесвiца" развiвае паэтычны характар, закладзены ў папярэднiх зборнiках. — узбагачэнне духоўнага свету лiрычнага героя адбываецца праз асэнсаванне агульначалавечых асноў жыцця. Гэта мае месца нават тады, калi ў цэнтр увагi паэта трапляюць практычна важныя i актуальныя сёння пытаннi нацыянальнай дзяржаунасцi, незалежнасцi, суверэнiтэту, якiя, вядома, у чымсьцi па-новаму фармiруюць яго грамадзянскае i нават эстэтычнае аблiчча, калi "Мiнулае яшчэ не прарасло, а будучае ўсё — даўно забыта..." У яго хваляваннях i перажываннях знаходзiць адбiтак сённяшнi дзень, пастаўлены ў сувязь з днём учарашнiм i будучым. Такую сувязь знаходзiм у паэме «Падарожжа вакол двара», напiсанай на ўзмежжы 80—90-х гадоў. Аўтар i на гэты раз выступае як своеасаблiвы летапiсец часу — летапiсец аб'ектыўны, але далёка не бясстрасны: у паэме надзвычай моцны лiрыка-публiцыстычны струмень, якi надае твору вельмi асабовае гучанне.

Калi прататыпам галоўнага героя «Маўчання травы» быў бацька паэта Васiль Захаравiч, дык «Падарожжа вакол двара» ў многiм навеяна вобразам мацi Кулiны Канстанцiнаўны, з якой паэт развiтаўся 1 лютага 1989 г. Мацi — цэнтральная постаць. Яна гаспадыня на тым двары, на якiм прайшло яе працоўнае жыццё i пра якi iдзе гаворка ў паэме. Твор насычаны жывымi падрабязнасцямi яе штодзённых клопатаў, якiя хаця i не прасцiралiся далёка за межы роднага двара, але наскрозь былi прасякнуты мудрай чалавечнасцю. Гэта тыповы для беларускай вёскi двор, з якiх, уласна кажучы, яна спрадвеку i складалася, аднак ён не адасоблены ад таго вялiкага жыцця, якое адбываецца за яго межамi. Тут iснуе вiдавочная сувязь, хаця, на жаль, часам i залiшне супярэчлiвая.

Паэма «Падарожжа вакол двара» сведчыць, што сучасны паэт немагчымы без страснага, энергiчнага маральнага пошуку, спавядальнасцi, без уласнага адкрыцця агульнай iдэi часу. Праз iндывiдуальнае быццё яго i яго герояў праяўляецца быццё грамадскае — у паэме знайшлi выяўленне патрыятызм паэта, яго душэўная шчодрасць, дабрата, сыноўняя адданасць бацькоўскай зямлi. Паэма сцвярджае сувязь з родным домам i роднасць з усiм светам, яна вяртае нас да вытокаў, да зямлi. Тут яскрава адбiўся свет беларускай прыроды, да якой мы прывыклi з дзяцiнства.

Нягледзячы нi на што, у паэме няма нараканняў на жыццё. Як нi цяжка ўсiм, паэма пакiдае надзею.

Ды агонь святы не пагас.

Ёсць душа — будуць вешчыя словы.

Двор збiрацьме, знявераных, нас...

нацыянальнай свядомасцi, дзяржаў-насцi, духоўных традыцый. Ужо ў першых сваiх кнiгах ён праявiў цiкавасць да вечных тэм чалавечага быцця i да канкрэтных набалелых пытанняў, спалучаючы маштабную, асацыятыўна-ўзбуйненую вобразнасць з паэтыкай непасрэднага, канкрэтна-пачуццёвага адлюстравання жыцця. Яго вершы i паэмы - - эмацыянальныя i вострасучасныя -- прываблiваюць сваiм жыццялюбствам, натуральнасцю паэтычнай iнтанацыi, народным характарам. Паэту ўласцiвы шырокi духоўны дыяпазон, выразны грамадзянскi тэм-перамент, пяшчотны лiрызм, чалавечнасць. Яго мастацкi свет уключае прыроднае ўлонне i космас як складнiкi таго велiчнага жыццёвага асяроддзя, сярод якога нараджаецца чалавек i якому ён абавязаны розумам i пранiкнёнасцю думкi. Усё навакольнае паўстае ў яго творах як частка ўласнай душы, розуму i лёсу паэта.

Творчасць В. Зуёнка глыбока прасякнута пафасам гiстарызму. Яна паяднала грамадзянскасць з iнтымнымi матывамi, сацыяльна-публiцыстычны пласт лiрыкi з магутнай канцэнтрацыяй метафарычнай вобразнасцi ў натурфiласофскiх вершах. Мастацтва В. Зуёнка — вынiк яго светапогляднай пазiцыi, ён заўсёды iмкнецца да гранiчнай выразнасцi радка, валодае гнуткiм, гаваркiм вершам. якi дапамагае шырокаму духоўнаму самавыяўленню паэта, яго зацiкаўленай размове з сучаснiкам.

Паэзiя В. Зуёнка сцвярлжае высокую i разумную мiсiю чалавека на зямлi.


Заключэнне

Сёння, па ўсiм, вiдаць, беларуская лiтаратура, як i ўсё шматнацыянальнае савецкае мастацтва, знаходзiцца на пачатку новакга i, хочацца спадзявацца, боьш высокага этапу ў сваiм развiццi, абумоўленага тым рашучым паваротам у бок перабудовы ўсiх галiн грамадскага жыцця, якiм адзначаны наш час. Мяркуючы па ўсiм перабудова азначае пачатак новай эпохi ў гiсторыi нашай дзяржавы на шляхах далейшага развiцця. Неабходнасць i заканамернасць перабудовы, шырокай дэмакратызацыi грамадства, усталяванне прынцыпаў галоснасцi i праўдзiвасцi ўсё глыбей i арганiчней усведамляецца ўсiмi людзьмi. Немалая заслуга ў гэтым належыць лiтаратуры, у прыватнасцi паэзii, якая ў лепшай сваёй частцы дапамагла i дапамагае выспяванню новых, перадавых грамадскiх настрояў i перакананняў.

– важкае, не легкадумнае, iм не кiдаюцца, i далёка не кожнаму мастаку яно падыдзе. Зуёнку – падыходзiць. У цэнтры яго творчасцi – сапраўды народны характар з уласцiвымi для яго высокай маральнасцю i дабрынёй, разважлiвасцю i бясконцай вынослiвасцю, з пачуццём мiласерднасцi i любовi, якая здольна ўсё адолець на шляху да лепшага.

Продкi яго - людзi простай сялянскай працы. Яны ўлагоджвалi зямлю-кармiцельку, здабывалi хлеб свой. І калi ўзносiлi малiтву, дык не аб вечным жыццi, а найбольш аб iм – аб хлебе надзённым. Паэт схiляе галаву перад народнай праўдай, якая ў яго ў вельмi канкрэтным аблiччы.

Паэзiя В. Зуёнка – цiкавая, смелая, глыбокая – круты палявы замес, настоены на багатым душэуным вопыце паэта. Тут знайшоў глыбокае адлюстраванне наш складаны век, перашываннi сучаснiка, суровая памяць вайны, узаемасувязь асобы, прыроды i грамадства, працоўная мараль i этыка сённяшняга чалавека, выявiлася схiльнасць паэта да маштабнага, асацыятыўна-ўзбуйнёнага вобраза, яркiх фарбаў i колераў. У метафары “праўда зерня”, да якой звяртаецца паэт, закладзена сутнасць яго мастакоўскай канцэпцыi, успрыманне свету, цiкавасць да вытокаў, iмкненне глядзець у корань.

Не адразу ён знайшоу сваю дарогу. У першых кнiгах iдэйна-маральны пафас часта саступаў месца жывапiсна выяўленчаму мастэрству, iнтэнсiўныя мастцкiя пошукi не заўсёды вялi да плённых вынiкаў. Уласцiвае раннiм творам рамантычнае ўспрыманне з цягам часу дапаўняецца i спалучаецца з лiрычна-пранiкнёным i фiласовска-заклыбленым асэнсаваннем сацыяльна-маральных з’яў сучаснасцi.

Ўжо ў першых кнiгах ён праявiў цiкавасць да вечных тэм чалавечага быцця i да канкрэтных набалелых праблем. Вершы i паэмы В. Зуёнка, эмацыянальныя i вострасучасныя, прывабiлi сваiм жыццялюбствам, яскравасцю фарбаў, натуральнасцю паэтычнай iнтанацыi. Яму ўласцiвы шырокi духоўны дыяпазон, выразны грамадскi тэмперамент, пяшчотны лiрызм, чалавечнасць. Мастацкi свет паэта ўключае прыроднае ўлонне i космас як складаемыя таго велiчнага жыццёвага асяроддзя, сярод якога нараджаецца чалавек i якому ён абавязаны сваiм розумам i пранiкнёнасцю думкi. Усё навакольнае прадстае ў яго творах як частка ўласнай душы, розуму i лёсу паэта.


Спiс лiтаратуры

2. Беларуская лiтаратура 20 ст.: Вучэбны дапаможнiк. М.І. Мiшчанчук, І. С. Шпакоўскi. – Мн., 2001. - 264с.

3. Высокае неба iдэала. – Мн., 1979.

4. Гiсторыя беларускай лiтаратуры 20 ст. У 4т. Т. 4. Кн. 1(1966 – 1985). –Мн., 2002. -928с.

5. Гнiламёдаў У. Праўда жыцця: Творчы партрэт Васiля Зуёнка. – Мн., 1992. – 143с.

8. Заяц Н. Экалагiчная праблематыка ў лiрыцы В. Зуёнка. // РС. – 2005. - №1.

9. Зуёнак В. Выбраныя творы: У2т. Т. 1. Гронка цiшынi. – Мн., 1996.

10. Зуёнак В. Лукам’е: Вершы i паэма. – Мн., 1984. – 110с.

13. Зуёнак В. Свiтальныя птушкi: Вершы i паэма. – Мн., 1982. – 159с.

15. Зуёнак В. Чорная лесвiца: Вершы, паэма. – Мн., 1992. – 159с.

16. Ля аднаго вогнiшча: Лiт. – крыт. артыкулы. –Мн., 1984. – 168с

17. Марцiновiч А. Святло чароўнага лiхтарыка: Выбраныя старонкi гiсторыi беларускай дзiцячай лiтаратуры. Кн. 2. –Мн., 1998. – 198с.

18. Нуждзiна Т. Песнi далёкай нiць... // Наша слова. -2005. – 6 лiп. - №25.

19. Пiсьмянкоў А. Шэсць рэчак В. Зуёнка. // ЛiМ. - 2000. – 24 чэрв.

20. Творчасць В. Зуёнка:Узаемадзеянне лiрычнага i эпiчнага. Рэд. В. Н. Заяц.–Мн.,2006.–21с.

21. Шпакоўскi Я. Узрушанасць:Артыкулы пра сучасную беларускую паэзiю. -Мн.,1978.