Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Горький (gorkiy-lit.ru)

   

Cтиль вещания

Cтиль вещания

КУРСАВАЯ ПРАЦА

“СТЫЛЬ РАДЫЁРЭПАРТАЖУ”

УВОДЗІНЫ

Сярод даследчыкаў няма адзiнства ў пытаннi, што ўяўляе сабой рэпартаж. Адны лiчаць, што гэта дынамiчна напiсаная iнфармацыя, якая дае слухачу ўяўленне пра тую цi iншую падзею праз непасрэднае ўспыманне журналiста. Іншыя зблiжаюць рэпартаж з карэспандэнцыяй. Думкi i ацэнкi розныя, таму што рэпартаж – не кансерватыўная форма. Ён знаходзiцца ў развiццi, i руху. Змяняюцца прыёмы, метады паднясення матэрыялу. Назiраннi паказваюць, што рэпартаж здзяйсняе рух ад iнфармацыйнасцi да сiнтэтычнасцi. Такiм чынам, рэпартаж можна назваць жанрам, якi спалучае ў сабе, з аднаго боку, строгую дакументальнасць i аб’ектыўнасць (гэта далучае яго да iнфармацыйных жанраў), з другога боку, маляўнiчасць i эмацыянальнасць, яркасць вобразаў, а гэта ўжо звязана з самай iстотнай прыкметай жанра, якую называюць рэпартажнасцю ва ўласным сэнсе слова. Мэта радыёрэпартажу- перанесцi слухача на маесца падзеi. Але падзеi баваюць розныя. Напрыклад, дэпутацкi семiнар з’яўляецца падзеяй статычнай. Зрабiць слухача удзельнiкам статычнай падзеi – значыць адштурхнуць яго ад радыёпрыёмнiку. Гаворачы пра рэпартаж, пад падзеяй трэба разумець дынамiчны працэс. Толькi дынамiчная падзея можа стаць падставай для стварэння рэпартажу. Жанр патрабуе ад журналiста “акунуцца” у атмасферу падзеi i праз уласныя адчуваннi данесцi сутнасць таго, што адбываецца. Журналiст вядзе аповяд, ужываючы займеннiк я i дзеясловы бачу, чую, знаходжуся . І гэтым усё сказана. Указанне часу, калi адбылася падзея, апiсанне яе акалiчнасцей, розныя дэталi – усё гэта павiнна быць не “прыблiзна”, а з абсалютнай дакладнасцю.

У сваёй курсавой я звяртаюся да вывучэння стылю рэпартажу, таму што гэты жанр найбольш прыблiжаны да азначэння “журналiстыка”. Ён вымагае заўсёды быць у вiры падзей, ён - iнфармацыя i адначасова экспрэсiя. Тут можна цалкам рэалiзаваць свой творчы патэнцыял. Рэпартажы ствараюць людзi з актыўнай жыццёвай пазiцыяй, якiм уласцiва заўсёды знаходзiць нешта новае, паведамляць пра гэта так, як не перадасць нiхто iншы. Рэпартаж патрабуе выпрацоўкi iндывiдуальнага стылю, каб слухач хацеў слухаць менавiта твае рэпартажы.

Для таго, каб слухач мог адчуць усе нюансы журналiсцкага твору, рэпартаж павiнен быць напiсаны зразумелай i яснай мовай. Для выпрацоўкi добрага стылю рэпарцёру небходны iнтэлект, здольнасць кампанаваць дэталi i будаваць асацыятыўны шэраг. Акрамя таго, патрэбна практыка i ўменне выкарыстоўваць асноўныя прынцыпы, не кажучы пра любоў да мовы i веданне граматыкi. Гэтыя прынцыпы павiнны глыбока ўкаранiцца i быць натурал нымi, каб праяўляцца ўжо рэфлектыўна, нават пад уцiскам жорсткiх тэрмiнаў i абставiнаў.

Менавiта адпаведныя журналiсцкiя хваты дазваляюць найбольш трапна перадаць прысутнасць журналiста на падзеi. Адзiн з такiх хватаў – выкарыстанне ў рэпартажы дэталяў i падрабязнасцяў. Дэталь, скарыстаная журналiстам, можа надаць рэпартажу нагляднасць. Менавiта праз рэпарцёра слухач атрымлiвае магчымасць уявiць сабе рэчы, якiя апiсваюцца журналiстам, адчуць тэмбр i iнтанацыi галасоў людзей. Спецыфiка рэпартажу праяўляюцца ў яго стылi. Нагляднасць рэпартажу абумоўлiвае выбар стылiстычных сродкаў. Эпiтэты, параўнаннi, матафары даюць журналiсту магчымасць перадаць абставiны падзеi, намаляваць вобраз непасрэднага ўдзельнiка працэсу, паказаць дэталь, якая журналiста ўразiла. У рэпартажы не трэба асцярожнiчаць з выкарыстаннем прыметнiкаў, чаго варта пазбягаць ў iншых жанрах. Стылiстычныя сродкi рэпартажу павiнны несцi элементы эмацыйнасцi. Журналiст можа дамагчыся эфекта прысутнасцi толькi тады, калi здолее правiльна абраць стылiстычныя сродкi для выказвання сваiх эмоцый, адшукаўшы яркiя i дакладныя эпiэты, трапныя параўнаннi.

Рэпартаж разнастайны, сiнтэтычны. Галоўнае заключаецца не ў вызначэннi жанравай прыналежнасцi рэпартажу, а ў вывучэннi рэпартажу ва ўсiм багаццi яго жанравых разнавiднасцей, iндывiдуальных стылiстычных манер, у даследаваннi яго выяўленчых рэсурсаў. Вялiкае значэнне для высвятлення прыроды i спецыфiкi рэпартажу мае вывучэнне яго стылю. Тэрмiн стыль Функцыянальны стыль – гэта разнавiднасць маўлення, якая адрознiваецца сiстэмай моўных сродкаў i абслугоўвае пэўную сферу дзейнасцi чалавека: навуковую, грамадска-палiтычную, мастацкую, бытавую. [14]

Калi кiравацца класiфiкацыяй В. В. Вiнаградава, то ў стылiстыцы – “вялiкай, мала даследаванай i нават выразна не аддзеленай ад iншых фiлалагiчных дысцыплiн”- вылучаецца тры колы даследаванняў: стылiстыка мовы, стылiстыка маўлення i стылiстыка мастацкай лiтаратуры. Вывучэнне рэпартажнага стылю адносiцца да стылiстыкi маўлення. [10]

Такiм чынам, стылiстыка маўлення вывучае любыя ўстойлiвыя формы, спосабы, прыёмы выкарыстання мовы ў вусным i пiсьмовым маўленнi, iншымi словамi, вывучае маўленчыя жанры, цi маўленчыя стылi, напрыклад, судовую прамову, газетны фельетон, выступленне на мiтынгу. Менавiта ў гэтым сэнсе мы говорым пра стыль рэпартажу. У самым агульным плане пад маўленчым стылем разумюць больш цi менш устойлiвыя i традыцыйныя спосаб, манера выяўлення, агульнапрынятая маўленчая форма, спосабы аб’яднання маўленчых адзiнак, пабудовы мовы. Таму, якiмi б рознымi i непадобнымi адзiн на аднага нi былi iндывiдуальныя манеры радыёрэпарцёраў, у жанры рэпартажу абавязкова ёсць агульнае, устойлiвае, пастаяннае. Гэтае тыповае i ўстойлiвае i вывучае стылiстыка маўлення.

Стылiстыка маўлення павiнна выпрацоўвааець свае метады аналiзу. Пры гэтым ужо вылучаецца галоўны накiрунак – максiмальная ўвага да маўленчай структуры жанра.

Стылiстычны аналiз рэпартажу, як i iншых жанраў, павiнен таксама ўключаць у сябе вывучэнне кампазiцыi, маўленчай пабудовы твораў, якая мае адносна ўстойлiвы характар. Асобныя элементы маўлення часта маюць ярка падкрэсленую стылiстычную афарбоўку i прызначэнне.

Наша задача – разгледзець стыль рэпартажу: выявiць агульныя кампазiцыйна стылiстычная рысы жанру (незалежна ад iндывiдуальнай манеры журналiста, тэматыкi, зместу), назiранне за функцыянальным выкарыстаннем моўных адзiнак, якiя ствараюць жанр, вылучэнне тыповых асаблiвасцей ў гэтым выкарыстаннi, даследаванне маўленчай структуры рэпартажу.

Рэпартажы бываюць падарожныя, прынагодныя, спартыўныя, ваенныя, судовыя i iнш. Трэба памятаць, што калi аўэнтычны матэрыял спалучаееца з белетрыстыкай, а гэта дапушчальна, тады рэпартаж пачынае межаваць з формамi мастацкай лiтаратуры. Прыёмы апавядальнай прозы ўжывалiся i цяпер часта ўжываюцца тымi, хто дасканала валодае iнструментарыем рэпарцёра.

Адным з важных фактараў , ўто вызначаюць характар, стылiстычную афарбоўку, з’яўляецца пазiцыя вытворцы маўлення. Вядома, што любое маўленне мае свайго вытворцу, але граматычныя формы, спосабы яго выяўлення абмежаваныя. Так, у беларускай мове маўленне можа весцiся ад 1-й i 3-й асобы, але фактычна прамоўца выступае заўсёды як 1-я асоба, нават калi фармальна маўленне пабудавана ў 3-й асобе. Форма маўлення ад 1-й асобы больш натуральная, звычайная. І граматычна займеннiк я – дамiнуючая, зыходная форма. Усе астатнiя ўласныя займеннiкi функцыянiруюць i iснуюць толькi ў сувязi з я i адносна я . Так, уласны займеннiк 2-й асобы адзiночнага лiку ты - называнне субяседнiка гаворачым; ён я i не тыя (вытворцыы маўлення) у фармiраваннi маўлення, можна пакласцi гэтую прыкмету ў аснову класiфiкацыi цi тыпалогii маўлення, i вылучыць наступныя яе тыпы:

- І тып – маўленне вядзецца ад першай асобы. Адбываецца супадзенне

вытворцы маўлення з аўтарскiм я. Такi тып выкарыстоўваеца ў размоўным стылi, лiстах, дзённiках, часткова ў публiцыстыцы. ІІ тып – маўленне выдзецца ад 3-й асобы: вытворца маўлення фармальна

- ІІІ тып – змешаны: маўленне адбываецца ад 1-й i 3-й асобы;

У публiцыстыцы маўленне стылiстычна адносна аднароднае – вядзецца галоўным чынам ад 3-й асобы, але я прысутнiчае ў большай цi меншай ступенi, у залежнасцi ад жанра, тэмы i iншых фактараў. Тая цi iншая ступень падкрэслiвання аўтарскага я служыць спосабам зрабiць мову разнастайнай, змяняць яе эмацыянальны тонус, мадальнасць, гэта адзiн з галоўных выяўленчых сродкаў. [14]

так цi iнакш праяўляе сябе ў маўленнi.

Сёння ранiцай Мiнск нагадвае хутчэй не святочны горад, а зону баявых дзеянняў цi стыхiйнага бедства. Прспект Ф. Скарыны ад цырка да плошчы Незалежнасцi i прылеглыя да яго вулiцы перакрыты мiлiцэйскiмi кардонамi. Прайсцi можна толькi па спецыяльным пропуску. У метро на станцыях Купалаўская i Кастрычнiцкая цягнiкi не спыняюцца. Пасажыры вымушаны падымацца на паверхню, каб дабрацца ў iншы раён гораду. Я сам прабiраўся на плошчу Незалежнасцi дварамi. На шляху пераадолеў некалькi платоў. А тым часам на галоўнай плошчы краiны пачынаецца ўрачысты парад. Мiнiстр абароны генерал А. Чумакоў далажыў Прэзiдэнту, што яго падначаленыя да параду гатовыя. […] Пасля прамовы перад урадавай трыбунай праязджае баявая тэхнiка. (Радыё “Свабода”) У прыведзеным урыўку з рэпартажу пра пачатак святкавання ў горадзе добра падкрэслiваецца, што сам рэпарцёр знаходзiцца на месцы падзеi. Аўтар толькi фiксуе падзеi, не аналiзуючы iх. Такi тып рэпартажу – аператыўны: рэпарцёр паслядоўна выкладае факты, убачанае i пачутае.

Сёння я рэпарцёра зрабiлася амаль галоўнай стылёвай рысай жанра, вызначае i iншыя яго характарыстыкi. У чым жа спецыфiка рэпарцёрскага я як стылёвай асаблiвасцi рэпартажу?

Перш за ўсё, у параўнаннi з белетрыстыкай, я рэпарцёра-журналiста – не лiтаратурная маска, не вобраз апавядальнiка, не спосаб стылiзацыi. Тут я аўтара, складальнiка i расказчыка непасрэдна супадаюць, i гэта надае аповяду асаблiвы дух публiцыстычнасцi, вiдавочнасцi i дакументальнасцi таго, што адбываецца i апiсваецца. Гэта не мастацкае апiсанне, якое дапускае выдумку, зрух у часе, белетрызацыю, а дакладны, дакументальны аповяд. Аднак рэпарцёр не можа быць толькi бясстрасным назiральнiкам, якi халодным вокам фiксуе падзею. Традыцыйнае аўтарскае я журналiста, не прымаючага удзел у падзеi, саступае месца журналiсту-удзельнiку. Гэта дазваляе пашыраць рамкi рэпартажу, змяняць пункт гледжання, падаваць панараму падзеi як бы знутры.

Разам з я журналiста ў рэпартаж уварваўся струмень публiцыстычнасцi: непасрэдныя пачуццi, ўражаннi, пераываннi назiральнiка цi ўдзельнiка, звязаныя з рэпартажным аповядам, ацэнкi, тлумачэннi, каментарыi – усё тое, што ў вынiку стварае так званы эфект прысутнасцi.

Аднак i ўдзел я у структуры рэпартажу мае свае межы. Празмернасцi ў выяўленнi я супрацьстаiць iншая тэндэнцыя- да дакументальнага, строга-факталагiчнага выкладання зместу. Нельга адыходзiць убок ад падзеi, не павiнна быць чагосьцi суб’ектыўнага, эмацыянальнага, прыватнага.

Такiм чынам дзве тэндэнцыi, дзве плынi ствараюць у сваёй супярэчлiвасцi яркi шматпланавы стыль рэпартажу:

1. тэндэнцыя да строгай дакументальнасцi, дакладным аднаўленнi падзей;

2. тэндэнцыя да маляўнiчага, эмацыянальнага выяўлення рэчаiснасцi, iмкнення

журналiста адлюстраваць не толькi факт, але i ўласныя адносiны да яго.

Кожная з гэтых тэндэнцый вылучаецца з прыроды жанра, i суадносiны iх вельмi важныя. Пры неапраўданай перавазе адной з iх парушаецца гармонiя цэлага, i тады мы атрымоўваем ухiл у бок залiшняй сухасцi цi памылковага прыхарошвання, белетрызацыi. Ідэал заключаецца ў суразмернасцi гэтых тэндэнцый. [14]

Межы рэпартажу настолькi шырокiя, што ён можа ўтрымлiваць у сабе элементы iнтэрв’ю, замалёўкi, карэспандэнцыi, выступлення. Гэта не з’яўляецца адхiленнем ад нормы, наадварот, дазваляе стварыць яркi, вобразны i ў той жа час аб’ектыўны матэрыял. На жаль, беларускiя журналiсты, якiя працуюць на нацыянальных каналах радыё, часам злоўжываюць магчымасцю выкарыстання пэўнага жанра як элемента рэпартажу, i выдаюць за рэпартаж цэлую прамову якого-небудзь чыноўнiка, папрацаваўшы на самай справе толькi над мантажом. Мы пагутарылi з вядучай iнфармацыйных праграм Першага нацыянальнага канала радыё “Радыёфакт” i “Пастфактум” Ганнай Курэйчык. Па яе словах, гэтая тэндэнцыя ўжо запавольваецца, але некалькi год таму звычайнай справай у “Радыёфакце” было наступнае. Вядучы гаворыць: “Пра новы праект дэпутатаў Нiжняй Палаты слухайце ў рэпартажы нашага парламенцкага карэспандэнта...”. Карэспандэнт прамовiць дзве-тры агульныя фразы, якiя складаюцца з лiчбаў i дат, пасля чаго iдзе стужка з запiсам прамовы чыноўнiка. Яна доўжыцца 5-6 хвiлiн. Рэпарцёр больш нiчога не дадае, не каментыруе. А слухач застаецца сам насам з незразумелай яму iнфармацыяй на незразумелай сухой канцылярскай мове. У такiм выпадку журналiст не iмкнуўся прытрымлiвацца пэўнага стылю, ён увогуле адышоў убок ад патрэб слухача сваёй праграмы. Варта было б прапусцiць пачутае праз прызму сваёй палiтычнай i сацыяльнай (ды i прафесiйнай, нарэшце) свядомасцi i, вылучыўшы галоўнае ў паведамленнi парламентарыя, перадаць сваiмi словамi складаную для непадрыхтаванага слухача iнфармацыю.

наступствы будзе мець асабiста для яго падпiсанне важнага дакумента. Напрыклад, калi скасуюцца кантракты з Іракам, то ў Беларусi падаражэе бензiн цi Мiнскi трактарны завод будзе выпускаць менш прадукцыi, што паўплывае на занятасць i заработную плату працоўных на гэтым прадпрыемстве. Тлумачэнне, менавiта тлумачэнне, а не каментарый павiнна прысутнiчаць у рэпартажы афiцыяльнага тыпу. Хаця каментарый цi ўласна журналiста, цi высокай асобы ў рэпартажы таксама будзе да месца, тым больш, што журналiстыка можа i павiнна быць заангажаванай. Гэты факт здымае патрабаванне наконт недапушчэння ўласнай думкi рэпарцёра ў аб’ектыўным матэрыяле.

Характэрныя рысы рэпартажу асаблiва падкрэслiваюцца пры супастаўленнi яго з iншымi жанрамi журналiстыкi. Напрыклад, калi iнфармацыйная заметка дае толькi паведамленне пра падзею, то нават самы кароткi рэпартаж - гэта абавязкова цэлая карцiна падзеi, афарбаваная аўтарскiмi эмоцыямi. Размоўна афарбаваныя словы i абароты ў аўтарскiм маўленнi – сведчанне прысутнасцi аўтарскага я. Бо калi перад намi не простая i не ўскосна-простая мова, то размоўна афарбаваныя словы i выразы могуць належаць толькi апавядальнiку. Таму размоўную лексiку, фразеалогiю, сiнтаксiс ахвотна выкарыстоўваюць рэпарцёры. Гэта адна з найлепшых крынiц выразных сродкаў публiцыстыкi.

Улiчваючы вялiкую стылествараючую ролю аўтарскага я ў складзе маўлення, варта падрабязней разгледзець формы аўтарскай мадальнасцi, сродкi i спосабы выражэння аўтарскага я i iх уплыў на стылiстычную манеру журналiстаў.

Розныя формы выражэння аўтарскага я ствараюць шматгранныя стылiстычныя адценнi: большая цi меншая стрыманасць, строгасць выкладу, прастата, эмацыянальнасць, лiрычнасць, публiцыстычнасць.

Так, выкарыстанне ўласнага займеннiку 1-й асобы адзiночнага лiку звязана з адкрытым, непасрэдным удзелам я ў маўленнi, што нараджае звычайна такiя якасцi слова, як публiцыстычнасць, эмацыянальнасць, але можа мець i нейтральны стылiстычны характар звычайнага рэпарцёрскага я.

Форма мы , распаўсюджаная ў многiх жанрах i стылях, пераважна навуковых i афiцыйных, хаця i захоўвае аўтарскую мадальнасць, але значна больш стрыманая, строгая i афiцыёзная, чым я , i сустракаецца ў асноўнам у рэпартажах iнфармацыйна-дзелавога характару. [14] .

Аўтарская мадальнасць, нават калi яна ўскосна прысутнiчае, iграе вядучую ролю ў фармiраваннi стылю рэпартажу i з’яўляецца адной з асноўных прыкмет жанру.

Да форм аўтарскай мадальнасцi шчыльна прымыкае i такi граматычны сродак, як “цяперашнi рэпартажу”. Ён, аднак, мае i самастойнае значэнне. Гэта таксама адна з рыс рэпартажу. Гэту своеасаблiвую форму ўжывання цяперашняга часу дзеяслова трэба адрознiваць ад так званага цяперашняга актуальнага, або цяперашняга гiстарычнага. “Цяперашнi рэпартажу” – гэта адно са значэнняў, адна з функцый шматпланавага цяперашняга часу. З яго дапамогай рэпарцёр паведамляе аб тым, што непасрэдна адбываецца на яго вачах, сведкам або ўдзельнiкам чаго ён з’яўляецца ў гэты момант. Зразумела, што “цяперашнi рэпартажу” амаль ва ўсiх рэпартажах чаргуецца з iншымi дзеяслоўнымi часавымi формамi. Так, у адступленнi ад галоўнай лiнii развiцця тэмы традыцыйна ўжываецца прошлы час дзеяслова, часцей закончанага трывання. Кампазiцыйная роля цяперашняга рэпартажу тлумачыца яго апiсальнасцю i мадальнай афарбоўкай. У функцыi цяперашняга рэпартажу часта выступаюць намiнатыўныя сказы. [15]Пустая вулiца. Ля перавернутых машын - тры апаленыя целы. Вакол раскiданыя рэчы i пабiтае шкло. (Бел радыё)

Да (намiнатыўных) адносяцца аднасастаўныя сказы, якiя сцвярджаюць наяўнасць, iснаванне прадмета цi з’явы, называемых галоўым членам сказа.

Толькi некалькi лiчбаў. Восемсот вучняў. Вось i яна.

Сродкам выражэння наяўнасцi, iснавання прадмета цi з’явы, пра якiя гаворыцца ў назыўных сказах, з’яўляецца асобая iнтанацыя: сказы звычайна вымаўляюцца запаволена, калi iх некалькi, то памiж iмi робiцца працяглая паўза, лагiчны нацiск падае на дзейнiк. Назыўныя сказы не маюць спецыяльных слоў цi форм слоў, якiя выражаюць значэне часу, але тое, што iм супрацьпастаўляюцца двухсастаўныя сказы са значэннем прошлага цi будучага часу, сведчыць пра характэрны для iх цяперашнi час.

ў яе дамалёўцы.

Цi не кожны трэцi рэпартаж пачынаецца з замалёўкi (цi мае яе ў сваiм складзе), у якой галоўная роля адводзiцца “цяперашняму рэпартажу”. Гэты тэрмiн быў уведзены А. В.Ісачэнкам i падкрэлiвае цесную сувязь дадзенай часавай формы i жанра рэпартажу: у гэтай форме рэпарцёр, якi каментыруе спартыўнае спаборнiцтва па радыё, паведамляе пра тое, што адбываецца на яго вачах (“мяч пераходзiць да Х”, “арбiтр дае свiсток” i г. д.). З “цяперашнiм рэпартажу” звязана iстотнае стылёвае адценне праўдзiвасцi аповяду, дакументальнасцi, дакладнасцi апiсання. Неабходна падкрэслiць i тое, што гэты прыём дазваляе наблiзiць дзеянне да слухача, перанесцi яго ў тыя ж самыя абставiны, дзе быў сам аўтар. Ствараецца iлюзiя, быццам слухач таксама прымаў ўдзел у тых падзеях, хаця i пасiўна. Звычайна “цяперашнi рэпартажу” выкарыстоўваюць у апiсаннях, пейзажных замалёўках. Апiсальнасць гэтай формы тлумачыцца тым, што яна ў большай ступенi падкрэслiвае прыкмету, якасць, чым дзеянне. Кампазiцыйная роля тлумачыцца апiсальнасцю i мадальнай афарбоўкай. [14]

вылучае ў свядомасцi слухача толькi галоўныя дэталi, прыкметы, абставiны падзей. Сiнтаксiчная блiзкасць гэтай канструкцыi “цяперашняму рэпартажу” заключаецца ў агульным функцыянальна блiзкiм часавым значэннi: “Цэнтральная прахадная маторнага завода” – такi ж самы сэнс фразы “Мы знаходзiмся на прахадной маторнага завода”.

Журналiстыка цяпер, як i сацыяльна-палiтычная сiстэма грамадства, знаходзiцца на пераходным этапе. Выпрацоўваюцца новыя прынцыпы i патрабаваннi да метадаў, зместу, кампазiцыi, афармлення журналiцкiх матэрыялаў. Замежныя калегi даюць парады журналiстам Цэнтральнай i Усходняй Еўропы: стыль матэрыялаў для радыё адрознiваецца ад стылю друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi. Вось некаторыя галоўныя адрозненнi:

Тытулы (званнi, пасады) звычайна папярэднiчаюць iменi i большасць з тых, каго згадваюць у эфiрных навiнах, трэба iдэнтыфiкаваць. Калi ў надрукаваным артыкуле можна падаць “Уiнстан Чэрчыль, былы прэм’ер-мiнiстр”, то радыёжурналiсту трэба казаць “былы прэм’ер-мiнiстр Уiнстан Чэрчыль”.

Пазбягайце абрэвiятур нават пры паўторным згадваннi. У эфiрным вышчаннi могуць ужыцца толькi агульнавядомыя абрэвiятуры. Напрыклад, ААН – Арганiзацыя Аб’яднаных Нацый.

Па магчымасцi пазбягайце прамога цытавання. Калi толькi прамая цытата не з’яўляецца iстотнай, лепш за ўсё ўжываць пераказ. Карыстацца прамымi цытатамi ў эфiры вельмi нязручна, бо складана ўказаць слухачу на пачатак i канец цытаты. Калi ж даводзiцца цытаваць, пазбягайце няўклюдных фраз “пачатак цытаты... канец цытаты”, лепш ужывайце выразы “па яго словах”, “як ён сказаў”.

Спасылка на крынiцу павiнна папярэднiчаць цытаце. Слухач павiнен ведаць, хто з’яўляецца аўтарам цытаты, перад тым як яе пачуе.

Лiчбы трэба акругляць. Журналiсту газеты трэба падаваць лiчбы як мага дакладней але ў эфiры 4 182 000 рублёў ператвараюцца ў “больш чым чатыры мiльёны рублёў”.

Пазбягайце займеннiкаў. Калi ўсё ж даводзiцца iмi карыстацца, не забывайце патлумачыць, да каго яны маюць дачыненне. Шмат займеннiкаў у матэрыяле могуць ускладнiць яго яснасць.

Не стаўце залежныя сказы перад галоўнымi. Напрыклад: “Зрабiўшы сёння першы крок у сваiм Еўрапейскiм турнэ, Прэзiдэнт сказаў...” Такi сказ можа вельмi забытаць слухача. Найлепшы варыянт – просты сказ: дзейнiк + выказнiк + дапаўненне. Цi можна разбiць складаны сказ на два простыя, калi хранаметраж матэрыяла дазваляе. [7]

У 50-60-я гады ХХ ст. радыё- i тэлежурналiсты выдзелiлiся ў асобную катэгорыю. С.І. Ожагаў зусiм правiльна бачыў у iх працаўнiкоў, якiя займаюца журналiстыкай, г. зн. лiтаратурна-публiцыстычнай дзейнасцю. А дзейнасць гэта шматгранная. Тут трэба не толькi напiсаць штосьцi i пакласцi на стол рэдактара, але i сабраць неабходны матэыял i аформiць яго пераважна як магнiтафонны запiс, адрэдагаваць усё як мае быць. Акрамя таго, сучасныя журналiсты часта выступаюць у ролi навукоўцаў-даследчыкаў цi следчых-крымiналiстаў. Значыць, маўленне журналiста павiнна быць найперш правiльным i разнастайным, увогуле адпавядаць патрабаванням не толькi ўсiх камунiкатыўных якасцей, але i моўнага майстэрства.

Лiтаратурна-публiцыстычная дзейнасць патрабуе дасканалага валодання публiцыстычным стылем, яго падстылямi i жанрамi. А яны, як вядома, патрабуюць адпаведных моўных сродкаў. Да таго ж, паралельнае суiснаване беларускай i рускай моў набыло ў нашай краiне своеасаблiвую сiтуацыю. Таму праблемам культуры маўленя журналiстаў у апошнiя дзесяцiгоддзi надаецца пераступеннае значэнне, што адбiлася i ў спецыяльным выданнi “Культура мовы журналiста”, якое ажыццяўяе выдавецтва “Унiверсiтэцкае” праз кожныя два гады, пачынаючы з 1982 года. [17]

Аснова мовы i сродкаў, з якiх складаецца стыль рэпартажу – публiцыстычны стыль. Даўно заўвжана, што публiцыстычны стыль - гэта сiнтэз навуковага i мастацкага стыляў. Таму кожны журналiст павiнен усiмi сваiмi органамi пачуццяў адчуваць i адрознiваць функцыянальна-экспрэсiўную афарбоўку моўных сродкаў , камунiкатыўную i эстэтычную, а таксама iнфармацыйную i валюнтатыўную функцыi сучаснай беларускай мовы.

аб’ектыўна, так i суб’ектыўна. Пазiцыя аўтара i так званае аўтарскае “я” не павiнны стылiзавацца, як у мастацкiм стылi, пад штосьцi або кагосьцi, а выражацца проста i адкрыта даступнымi i зразумелымi i адрасанту, i адрасату сродкамi ўздзеяння, якiх дастаткова мае ў сваiм арсенале наша публiцыстыка. [15] Вельмi важна, каб кожны публiцыст, асаблiва пачатковец, не заблытаўся ў жанравай стратыфiкацыi сучаснай публiцыстыкi, мог разнастайваць i моўнымi, i пазамоўнымi сродкамi свае рэпартажы i iнтэрв’ю, карэспандэнцыi i агляды. Сёння ад журналiста патрабуецца выдатнае веданне усiх стыляў беларускай лiтаратурнай мовы. Значыць, журналiст, акрамя ўсяго, павiнен быць выдатным стылiстам. Як лiчыць М. В. Абабурка, значную дапамогу журналiстам могуць аказаць наступныя патрабаваннi культуры маўлення:

- вартасць i каштоўнасць iнфрмацыi, афармленне яе паводле ўсiх законаў

- адпаведнасць зместу маўлення рэчаiснасцi, дакументалiзм яго;

камунiкацыi;

- кампазiцыя ў адпаведнасцi з жанрам, асаблiвасцямi камунiкацыi;

- стылiстычна-моўная вытрыманасць. [1]

Своеасаблiвасць публiцыстычнага стылю вызначаецца ў першую чаргу спецыфiкай

публiцыстычнай формы адлюстравання рэчаiснасцi, якая спалучае сiстэму разгорнутых доказаў, што дзейнiчаюць на розум чытачоў i слухачоў строгай лагiчнасцю думкi i на iх пачуццi – эмацыянальнага выкладу. У публiцыстычным стылi, такiм чынам, спалучаюцца дзве важныя функцыi мовы – iнфармацыйная (перадача грамадскай iнфармацыi) i экспрэсiўная (уздзеянне на вядомасць людзей). гэтыя функцыi ўзаемазвязаныя, неаддзельныя адна ад другой. Таму публiцыстычным стылем карытаюцца тады, калi неабходна перадаць пэўную iнфармацыю i адначасова аказаць уздзеянне на адрасата, пераканаць яго ў чым-небудзь, выклiкаць цiкавасць да канкрэтных iдэй, поглядаў, заахвоцiць да пэўных дзеянняў i ўчынкаў. Публiцыстыка атрымала назву “летапiсу сучаснасцi”, таму што яна асвятляе саvыя важныя праблемы грамадства – палiтычныя, сацыяльныя, бытавыя, фiласофскiя i iнш. Тэматычны дыяпазон публiцыстыкi вельмi шырокi, ён вызначаецца таксама багаццем жанравых форм адлюстравання рэчаiснасцi. Вылучаюцца тры катэгорыi публiцыстычных жанраў:

- iнфармацыйныя (заметка, рэпартаж, справаздача, iнтэрв’ю, хронiка, агляд);

- аналiтычныя (артыкул, карэспандэнцыя, каментарфй, рэцэнзiя, агляд);

- мастацка-публiцыстычныя (нарыс, эсэ, фельетон, памфлет).

вызначыць стылiстычныя сродкi i прыёмы, з якiх ён павiнен складацца.

Як вышэй ужо адзначана, рэпартаж адносiцца да iнфармацыйных жанраў публiцыстычнага стылю. Яго асноўная мэта – аператыўна, дакладна i выразна паведамiць пра што-небудзь значнае i цiкавае. Рэпартаж дае магчымасць слухачу як бы самому, на свае ўласныя вочы ўбачыць тое, аб чым расказвае журналiст. Звычайна ў рэпартажы паведамляецца пра тыя падзеi, сведкам якiх быў сам аўтар.

Тыповымi рысамi публiцыстычнага стылю з’яўляюцца эмацыянальнасць, ацэначнасць, вобразнасць, пабуджальнасць.

пазiцыi аўтара мастацкага твора выражаецца звычайна прама i адкрыта, што часта i абумоўлiвае агiтацыйны, пабуджальны характар публiцыстыкi.

); стылёва афарбаваныя словы са станоўчай i адмоўнай ацэнкай (працаўнiк, перадавiк, мiласэрнасць, дабрабыт, расiст, экстрэмiст, мешчанiн i iнш .).

Як i ў мастацкай лiтаратуры, у публiцыстыцы шырока выкарыстоўваюцца метафары, эпiтэты, параўнаннi i iншыя тропы. У рамках кожнага стылю метафры трансфармуюцца, вiдазмяняюцца ў адпаведнасцi з унутрыстылявымi фактарамi i патрэбамi. Публiцыстычнай метафары характэрна ярка выражаная ацэначнасць, станоўчая або адмоўная. У рэпартажы метафарызуюцца, як правiла, паняццi, важныя ў iдэалагiчных, эканамiчных i iншых адносiнах: . У гэтых i аналагiчных выпадках замена прамых найменняў экспрэсiўнымi мае пазiтыўна-ацэначны характар, падкрэслiвае важнасць метафарызуемых паняццяў.

тэрмiнаў; у апошнi час шырока метафарызуюцца навукова-тэхнiчныя тэрмiны: i iнш.

Сталi актыўна ўжывацца такiя словы iнтэрнацыянальнай палiтычнай лексiкi, як парламент, электарат, iнаугурацыя, спiкер, iмпiчмент, легiтымны, рэйтынг, кансенсус, эксклюзiўны, карупцыя, прэзентацыя яны прыйшлi да нас. Неахайнае выкарыстанне нашымi журналiстамi “iмпартных” слоў паратварае беларускую мову ў своеасаблiвае эсперанта. Напрыклад, слова iмпiчмент мог бы быць лёгка заменены ў розных выпадках выразамi накшталт: адхiленне ад улады, iнiцыяваць працэс недаверу, судовы працэс над прэзiдэнтам, абвiнавачванне ў злачынстве i г. д.

Калi паглядзець у тлумачальны аднамоўны слоўнiк англiйскай мовы, то адразу стане зразумела, што паводле азначэння гэтага паняцця пры перадачы адпаведнай журналiсцкай iнфармацыi не абысцiся без узгадкi наступнага:

  1. папярэдняе дасудовае абвiнавачванне;
  2. афiцыйнай асобы, што займае дзяржаўную пасаду;
  3. у час выканання афiцыйных абавязкаў;
  4. пры далейшым судовым разглядзе ў Кангрэсе цi iншай дзяржаўнай судовай

установе. [11]

Для эканомii часу i месца мэтазгодна карыстацца тэрмiнам

Стыль рэпартажу хутка засвоiў новыя словы i словазлучэннi, якiя адлюстроўваюць сацыяльныя i палiтычныя працэсы ў грамадстве: i iнш.

Значна папоўнiўся слоўнiк навуковай тэрмiналогii: Інтэрнэт, прынтэр, вiртуальны свет, стагнацыя, холдынг, дылер, iнвестыцыя, спонсар i iнш. Тут таксама iснуе небяспека забруджвання мовы iншамоўнымi словамi, у той час як можна лёгка знайсцi адпаведнiкi ў беларускай мове. Напрыклад, рэпарцёры асаблiва ўпадабалi слова хай-тэк (скарочана ад англ. hightechnology – “высокая тэхналогiя”). Чаму ж i па-беларуску не вымаўляць “высокiя тэхналогii?” Далёка не ўсе слухачы радыё валодаюць англiйскай мовай, ды яшчэ на такiм узроўнi, каб лёгка ўжываць запазычаную лексiку ў кантэсце ўласнага маўлення.

Галоўная ўвага павiнна быць скiравана на тое, каб высветлiць, наколькi выкарыстаннне тых цi iншых вобразных сродкаў мовы ў рэпартажы апраўдана зместам i разнавiднасцю твора, наколькi гэтыя сродкi арганiчна упiсваюцца ў моўныю тканiну.

Асаблiвай увагi заслугоўвае выкарыстанне ў рэпартажах так званых маўленчых стандартаў i клiшэ. Да iх належаць, напрыклад, такiя выразы, якiя атрымалi ўстойлiвы характар: працаўнiкi бюджэтнай сферы, служба занятасцi, мiжнародная гуманiтарная дапамога, сiлавыя ведамствы i iнш.

Ад маўленчых стандартаў, якiя замацавалiся ў публiцыстычным стылi, трэба адрознiваць маўленчыя штампы – шаблонныя моўныя звароты, якiя надаюць маўленню канцылярскую аарбоўку: на дадзеным этапе, на сёняшнi дзень, падкрэслiў з усёй вастрынёй i iнш.

Развiццё мовы – працэс дыялектычны. Адначасова са стварэннем моўнага клiшэ адбываецца працэс яго зносу, старэння. У вынiку частага ўжывання многiя клiшэ губляюць намiнаыўную дакладнасць, выразнасць, здольнасць уздзейнiчаць на аудыторыю. Такiя клiшэ ператвараюцца ў штампы. Штампы, зразумела, - недарэчныя ў мове рэпартажу, увогуле ў публiцыстыцы. Штамп – гэта дыскрэдытаваны грамадскай думкай выраз з аслабленым лексiчным значэннем або сцёртай экспрэсiяй. Часцей за ўсё штампам становiцца былы экспрэсiўны выраз або метафара, i не таму, што часта паўтараецц ў эфiры цi ў друку, а таму, што ўжываецца неразборлiва, механiчна: чорнае золата, атрымаць прапiску, паставiць на лiнейку гатоўнасцi, даць пуцёўку ў жыццё. У процiвагу дакладна выбранаму слову, якое выразна абазначае сутнасць прадмета або з’явы, штамп па прычыне сцёртай семантыкi дазваляе аўтару толькi жанглiраваць моўнымi формуламi, маскiруючы адсутнасць жывога мыслення. [15]

Марфалагiчныя асаблiвасцi публiцыстычнага стылю праяўляюцца ў асноўным у частотнасцi ўжывання часцiн мовы i iх форм. Напрыклад, у публiцыстычных тэкстах даволi часта сустракаюцца назоўнiкi ў родным склоне (пасля эканамiчнага крызiсу, рэформа цэн, мiнiстр абароны, скарачэнне ўзбраенняў i iнш.), назоўнiкi з суфiксамi –осць(-асць) , -ств- (-цтв-), -нн-, -iзм, -iст, (Бел. радыё)

Стыль рэпартажу мае i сiнтаксiчныя асаблiвасцi. Тут часта выкарыстоўваюцца сiнтаксiчныя канструкцыi з ярка выражанай экспрэсiўнасцю – сказы з iнверсiйным парадкам слоў, сказы-звароты, рытарычныя пытаннi, паўторы.

У публiцыстычным стылi выдзяляюцца некалькi разнавiднасцей, або падстыляў: газетна-публiцыстычны, агiтацыйны, масава-палiтычны. Аднак большасць навукоўцаў лiчыць, што дакладнай мяжы памiж гэтымi падстылямi не iснуе.

У рэпартажы выкарыстоўваюцца стылiстычныя (рытарычныя) фiгуры – гэта моўныя звароты, якiя маюць своеасаблiвую сiнтаксiчную будову i ўзмацняюць выразнасць выказвання. Да iх адносяцца антытэза, элiпсiс, iнверсiя.

засяродзiць увагу слухача на пэўных рысах героя, абстаноўкi, з’явы i такiм чынам узмацнiць уражанне ад iх.

iнверсii падкрэслiваецца важнасць той цi iншай з’явы, апiсанню надаецца ўзнятасць, урачыстасць або дынамiчнасць. Але непатрэбная iнверсiя у сказе робiць мову напышлiвай, манернай, таму ўжываць яе варта толькi там, дзе адчуваецца ў гэтым сапраўдная неабходнасць. [16]

Элiпсiс (ад грэч. еlleipsis– пропуск) – моўны зварот, у якiм свядома апускаецца дзеяслоў-выказнiк. Насупраць – будынак з гасцiнна адчыненымi вокнамi. (І канал Бел. радыё) Элiптычныя сказы адметныя тым, што з’яўляюцца сэнсава i сiнтаксiчна самастойнымi адзiнкамi, iх змест зразумелы без кантэксту. Выкарыстанне элiпсiса надае мове дынамiзм, выразнасць, дапамагае перадаць псiхалагiчнае напружанне таго, хто гаворыць: Пад чарнобыльскiм небам – журбота. У вачах старых – роспач. Ва ўсмешках дзяцей – надзея i радасць. Ад прыгажосцi ў стылi Юрыя Плюшчава балюча шчымiць сэрца. (Радыё “Культура”)

У рэпартажы аператыўнага, афiцыйнага кшталту журналiст абавязкова звяртаецца да афiцыйна-дзелавога стылю – такой функцыянальнай разнавiднасцi маўлення, якая выкарыстоўваецца ў сферы афiцыйных дзелавых адносiн, г. зн. адносiн, што ўзнiкаюць памiж дзяржаўнымi органамi, памiж арганiзацыямi i прыватнымi асобамi ў прэцэсе вытворчай, гаспадарчай, юрыдычнай дзейнасцi. Асноўнымi прыкметамi гэтага стылю з’яўляюцца канстантацыйна-прадпiсальны характар дакументаў, неасабовасць выкладу, дакладнасць, высокая ступень стандартызацыi. На ўзроўнi лексiкi тут назiраееца шырокае ўжыванне спецыяльнай тэрмiналогii, стандартных сродкаў, а таксама складанаскарочаных слоў, пераважна назваў арганiзацый i ўстаноў, амаль поўная адсутнасць эмацыянальна-экспрэсiўнай лексiкi. У тэкстах афiцыйна-дзелавога стылю часта выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнiкi (пагадненне, невяртанне, выкарыстанне i iнш.

На жаль, на беларускiм радыё пераважаюць менавiта такiя рэпартажы. Яны хутчэй нагадваюць афiцыйнае паведамленне, карэспандэнцыю. Афiцыйна-справавы стыль найбольш прыдатны да iснавання ў iм штампаў i канцылярызмаў. Рэпартажы, створаныя ў такiм стылi, здаецца, не адрознiваюцца адзiн ад аднаго i гучаць аднолькава суха i нецiкава. І цяпер ветэраны, нягледзячы на сталы узрост, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскiм жыццi. (“Радыёфакт”) Аказанне сацыяльна значных паслуг насельнiцтву знаходзiцца пад асабiстым наглядам Прэзiдэнта Беларусi. (“Радыёфакт”) У рэпартажы пра трагiчны лёс удзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны журналiст кажа: з’яўляўся самым вялiкiм Усходняй Еўропы. Куды прасцей i лёгка для слыху прагучала б тая ж самая фраза ў такiм афармленнi: Трасцянецкi лагер быў самым вялiкiм ва ўсёй Усходняй Еўропе. Калi вядецца аповяд пра жыццё, пра лёс, то лексiка павiнна быць наблiжана да размоўнай, каб веяла ад слоў журналiста шчырасцю i чалавечнасцю.

у вынiку таго што, нягледзячы на тое што, з мэтай, згодна з ).

Фразы ў рэпартажы павiнны быць кароткiя. Варта пазбягаць нагрувашчвання думак у адной фразе. Пры вольным вусным выкладаннi магчымы фразы больш распаўсюджаныя, чым пры чытаннi. Пад фразай мы разумеем семантыка-фанетычнае адзiнства, аб’яднанае прыкметай iнтанацыйнай закончанасцi. Патрабаванне да невялiкага аб’ему фразы абгрунтавана фактарам напружвання увагi слухача. З мэтай разбiўкi доўгiх фраз i наблiжэння тэксту да размоўнага характару можна карыстацца некаторымi прыёмамi:

    Вылучаць у асобныя фразы даданыя сказы, якiя ўводзяцца словамi таму што, хаця,

i iнш., а таксама фразы, якiя далучаюца да папярэдняй фразы пры дапамозе злучнiкаў а, i, але i г. д. пры гэтым часам бывае неабходнай перапрацоўка фразы (перастаноўка слоў, змяненне склонавых форм, выкрэслiванне лiшнiх слоў).

    Трэба пазбягаць грувасткiх цытат, замяняючы iх пераказам у тых выпадках, дзе

стыль цытуемага аўтара прыкметна адрознiваецца ад агульнага стылю рэпартажу.

    Пазбягаць трэба i залiшняй колькасцi фраз аднолькавага абему. Аб’ём неабходна

вар’iраваць, чарадаваць доўгiя i кароткiя фразы (кiравацца прынцыпам разнастайнасцi).

    Не варта карыстацца аддзеяслоўнаымi назоўнiкамi, калi можна дасягнуць больш

простай канструкцыяй з дапамогай дзеяслова.[3]

    Трэба пазбягаць такiх словазлучэнняў, у якiх цяжка разабраць, чым у сказе

з’яўляецца назоўнiк, якi стаiць у родным склоне, - суб’ектам цi аб’ектам дзеяння? У словазлучэннi крытыка пiсьменнiка родны склон назоўнiка пiсьменнiка можна зразумець як родны аб’екта. Тады гэта азначае, што нехта крытыкуе пiсьменнiка. Калi ж зразумець склон як родны суб’екта, то выраз атрымае адваротны сэнс: пiсьменнiк сам крытыкуе некага. [16]

    Выдатным сродкам пыцягнуць увагу з’яўляецца прыём угадвання наперад заўваг,

якiя могуць узнiкнуць у слухачоў. Пры гэтым карыстаюцца абаротамi Вы можаце мне запярэчыць, што ... цi ... i далей магчымае пытанне ў форме прамога маўлення.

Яшчэ адзiн спосаб прыцягнуць увагу - задаваць пытаннi, на якiя ж адразу будзе дадзены адказ цi вуснамi журналiста, цi спецыялiста: На календары – зiма. З яе надыходам мы ўсё часцей чуем словы “грып”, “лекi”, “эпiдэмiя”. Паклапацiцца пра ўласнае здароўе нас прымушае зменлiвы настрой прыроды. Маразы чаргуюцца з адлiгамi, i ў вынiку ствараеца асяроддзе, спрыяльнае для развiцця вiрусных прастудных захворванняў. Першае месца сярод iх па традыцыi займае грып. Што рыхтуе ён нам у гэтым годзе? Якiя асаблiвасцi яго развiцця ў Беларусi прагназуюць нашы медыкi? (“Радыёфакт”)

    У тэксце трэба пазбягаць выпадковага паўтору адных i тых жа слоў i корней, якiя

складаюць уражанне стылiстычнай нядбайнасцi: у гасцях маскоўскiя госцi . (Бел. радыё)

Прыгажосць маўлення – ў яго дакладнасцi i прастаце. Дакладна i проста гаворыць i пiша той, хто мае вялiкi слоўны запас i выкарыстоўвае назвы з тым значэннем, якое замацавалася за iмi ў працэсе развiцця мовы i грамадства. Гэта асноўнае правiла словаўжывання, якое забяспечвае паразуменне тых, хто карыстаецца лiтаратурнай мовай. Выбар, як i спалучэнне, заўсёды вызначаецца не толькi задачай непасрэднай перадачы iнфармацыi, але i ў нейкай меры тымi ўмовамi, той сiтуацыяй, ў якiх адбываюцца моўныя зносiны. Вуснае маўленне дазваляе наладзiць жывы кантакт памiж тым, хто гаворыць, i тым, хто слухае. У залежнасцi ад рэакцыi субяседнiкаў час размовы можна нешта ўдакладнiць, узмацнiць, паўтарыць сказанае, iнакш кажучы, можна адразу адрэагаваць на тое, як успрымаюцца асобныя словы або ўсё выказванне ў цэлым.

ён... У праграме “Радыёфакт” у рэпартажы пра пазiтыўныя дасягненнi у барацьбе супраць злачыннасцi журналiст паведамляе: “За два месяцы нашы рэчыцкiя пiнкертоны раскрылi i прыпынiлi дзейнасць дзвюх злачынных груповак...”

З цягам часу працаўнiкi фiрмы сталi героямi дэтэктыўных бульварных раманаў, прымiтыўных серыйных выданняў кiшэннага памеру i ператварылiся ў герояў кшталту агента 007 цi Васiля Іванавiча з Пецькам ды Анкай. [11]

спалучэннях з запазычанымi словамi, т. зв. плеаназмаў, у якiх слова з роднай мовы часткова паўтарае сэнс паняцця, што перадаецца замежным словам. Рэпарцёры неаднаразова паўтараюць: сервiсная служба, прэйскурант цэн, дробны петыт. Тлумачальныя слоўнiкi маглi б падказаць аўтарам таўталагiчных выразаў, што прэйскурант – гэта “даведнiк, спiс цэнаў”, сервiс – “абслугоўванне”, петыт – “малы, дробны”. Прывяду прыклады плеаназмаў, якiя час ад часу сустракаюцца ў афiцыйных рэпартажах “Радыёфакта”. Вылучанае слова – лiшняе.

сетка Інтэрнэт

планы на будучыню

кароткi брыфiнг

наведаць з вiзiтам

У мове рэпартажу дакладнасць словаўжывання набывае сiлу закона. Вельмi часта можна пачуць памылкi, звязаныя з блiзкiм гучаннем слоў: абагулiць “зрабiць iндывiдуальнае калектыўным” i абагульнiць “выказаць у агульным палажэннi вынiкi назiранняў над асобнымi фактамi”, “якi не iмкнецца да асабiстай выгады, нажывы” i бескарысны “якi не прыносiць карысцi, марны”, пераўтварыць ператварыць “перавесцi ў другi стан, надаць зусiм iншы выгляд; ажыццявiць на справе што-н., увасобiць у чым-н. пэўным, канкрэтным”, канструкцыйны

У мове рэпартажу асаблiва строга вытрымлiваецца патрабаванне, каб слова ў кантэксце было адназначнае. Ужыванне мнагазначнага слова з выяўленнем у тым самым кантэксце некалькiх яго значэнняў спараджае непаразуменнi.

вобразна, яскрава.

Мова – гэта своеасаблiвая “вiзiтная картка” чалавека. Па тым, што i як ён гаворыць, мы мяркуем пра яго культурны ўзровень, эрудыцыю, выхаванне. Мова з’яўляеца паказчыкам iнтэлiгентнасцi, бо ў ёй выяўляецца ступень далучанасцi асобы да здабыткаў сусветнай культуры. [17]

Дакладнасць забяспечваецца добрым веданнем прадмета маўлення, аўтарскiм кантролем за прымяненнем слова цi фразеалагiзма. Гэта – пазамоўныя (экстралiнгвiстычныя) умовы дакладнасцi. Да лiнгвiстычных умоў, якiя садзейнiчаюць стварэнню дакладнасцi, адносяцца:

    веданне сiнiнiмiчных магчымасцей мовы i ўменне выбраць з сiнiнiмiчнага рада

  • веданне i дакладнае размежаванне полiсемii;
  • уменне размяжоўваць паронiмы i амонiмы. [8]

Галоўным выяўленчым сродкам радыёрэпартажу з’яўляецца жывое слова. Яно перадае думкi i эмоцыi аўтара. Змена маўленчых плыняў, выступленне ля мiкрафону розных людзей, змена роляў, рытму складаюць полiфанiю рэпартажу. Тут дарэчы будуць асацыяцыi, кантрасты, метафары. Цяжкасць работы над рэпартажам заключаецца ў тым, што журналiсту трэба пастаянна знаходзiць вобразныя словы, дакладныя эпiтэты i параўнаннi, падкрэслiваць характэрныя дэталi. Вялiкая роля iмправiзацыi.

Перыфразы-характарыстыкi у мове публiцыстыкi выконваюць розныя семантычна-стылiстычныя задачы. Некаторыя перыфразы лаканiчна i дакладна раскрываюць сутнасць з’явы i тым самым даюць ёй грамадскую або эстэтычную ацэнку.

Перыфраза – найчасцей вынiк iндывiдуальна-мастацкага бачання свету. У людзей з багатым жыццёвым вопытам, арыгiнальным i глыбокiм мысленнем яна адлюстроўвае складанасць узаемаадносiн памiж рознымi з’явамi рэчаiснасцi. Перыфразы структурна арганiзуюцца на сiнтаксiчнай аснове, звычайна гэта словазлучэннi. Свабодныя словазлучэннi абазначаюць прадметы i iх прыметы, дзеяннi i iх аб’екты раздзельна, а перыфразы, маючы тую самую структуру, семантычна непадзельныя i называюць з’явы жыцця ўсiм слоўным комплексам. Гэта добра вiдаць, калi параўнаць свабодныя i генетычна звязаныя з iмi перыфрастычныя словазлучэннi, адрознiць якiя можна толькi ў кантэксце. Такiм чынам, перыфраза ўзнiкае ў працэсе моўных адносiн i характарызуецца паасобнасцю афармлення – мае мадэль свабоднага словазлучэння. Перыфразу мы пачуем у размове, калi нехта замест радзiма скажа прадзедаў зямля, замест унук – сыныў сын. [9]

крылатая мудрасць народа – вусна-паэтычныя творы, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне як здабыткi духоўнай культуры народа. Нямала перыфраз сталi традыцыйнымi. Беларускiм шоўкам называюць лён, – бульбу, беларускiм морам – газ. Традыцыйныя перыфразы зразумелыя i без канэксту.

Перыфраза паводле сваёй структуры менш эканомная, чым асобнае слова. І калi б у яе значэннi не было нiчога новага ў параўнннi са значэннем i адценнем значэнняў аднаслоўнай назвы, утварэнне i ўжыванне перыфразы было б мала апраўданае: няма патрэбы ўжываць цэлае словазлучэнне, калi тое самае можна выказаць адным словам. Перавага перыфразы над звычайным словам у тым, што яна не толькi называе пэўную з’яву, але i адразу характарызуе яе праз апiсанне прымет, уласцiвасцей. У перыфразах аўтары не проста занатоўваюць тое, што назiраюць у жыццi, а, скарыстаўшы зрокавае падабенства, сходнасць, наблiжанасць слыхавых адчуванняў, спецыяльна паварочваюць прадмет, з’яву да слухача той гранню, якая дапамагае надаць малюнку адчувальную вiдавочнасць i дазваляе падтрымаць пэўны настрой апiсання.

Здольнасць перыфразы даваць ацэнку журналiсты часта выкарыстоўваюць пры замене ўласных назваў. Як вядома, уласнае iмя не перадае нiякiх эмоцый, экспрэсiй, не характарызуе прадмет цi асобу. У працэсе маўлення ўласнае iмя выконвае толькi намiнатыўную функцыю. Перыфраза ж адразу i называе, i характрызуе. Калi, напрыклад, у хронiцы часопiса “Маладосць” мы чытаем пра краiну старых традыцый – Англiю, то заўважаем характарыстычную функцыю перыфраз. [9]

Пачуўчы ад некага таямнiчае слова Пенаты, беларускiя журналiсты сканструявалi замест выразу вярнуцца дадому сiнонiм вярнуцца у родныя Пенаты . Магчыма, гэта была бяздумная пазыка ў расiйскiх калегаў, магчыма, паўплывала асацыяцыя з беларускiм “родныя хаты”. Але такi выраз можна пачуць сёння на радыё i прачытаць у газетах.

Даведка: Пенаты, паводле старажытнарымскай мiфалогii, - хатнiя сямейныя бажкi, якiя ахоўвалi жытло, гаспадарку, сямейныя запасы i скарбы пад зычлiвым акрыццём “бога запасаў” Пэна. Лiчылася, што ў кожным жытле могуць быць свае адметныя Пенаты (не менш, чым двое). Акрамя таго, кожны край, зямля павiнны мець сваiх Пенатаў-апекуноў.

да сваiх Пенатаў , а не ў свае

Пенаты. Праўда, быў некалi адзiн чалавек, якi мог гэта зрабiць, бо Пенатамi называлася яго лецiшча, якое месцiлася ў фiнскiм селiшчы Куокаля блiз Санкт-Пецярбургу. Гэта быў мастак Ілля Рэпiн. У “Пенатах” яго наведвалi шматлiкiя знакамiтасцi. Там цяпер музей. [11]

Перыфрастычныя ўласныя назвы звычайна выкарыстоўваюцца ў кантэкстах, дзе ўжываецца i прозвiшча, афiцыйная назва або дзе на iх паказвае змест.

Некаторыя прадметы, з’явы i дзеяннi лiчацца непрыстойнымi, i паводле агульнай згоды iх звычайна называюць не адкрыта, а iншасказальна, часта з дапамогай перыфраз. Перыфраза такiм чынам сутыкаецца з другой моўнай з’явай – эўфемiзмам. Даследчыкi не раз пакрэслiвалi, што перыфраза i эўфемiзм – вельмi блiзкiя стылiстычныя сродкi мовы. Сталi фраземамi былыя перыфразы аддаць богу душу, пайсцi на той свет, пусцiць чырвонага пеўня. Эўфеместычныя выразы мяккае месца, далiкатнае становiшча, нiжняя адзежына – традыцыйныя перыфразы.

Пры эўфемiстычнай замене слоў камунiкатыўны план апiсання – прынцыпова важны ў грамадскiм працэсе зносiн – нiчога не страчвае, бо “моўная забарона закранае не думку, паняцце, змест слова, таму што iх нельга выключыць з жыццёвага абходку, а тым самым i з моўнай камунiкацыя, а толькi некаторыя iх формы, знешнiя моўныя манiфестацыя”. І аўтары-публiцысты, прытрымлiваючыся моўнага этыкету, у апiсаннях выкарыстоўваюць эўфемiстыныя перыфразы. [9]

Складанасць праблемы стылiстыкi жанраў абумоўлiваецца i складанасцю, мнагапланавасцю i ў нейкай меры ўмоўнасцю самога паняцця “жанр”. Сапраўды, жанр – гэта ў значнай меры ўмоўная, абстрактная катэгорыя. Ён адлюсторўвае не столькi саму рэчаiснасць, колькi характар адносiн да яе. Жанр- гэта заўсёды ўстаноўка на пэўны тып, сродак адлюстравання рэчаiснасцi, на характар i масштаб абагульненняў. Важна адзначыць, што адносiны да рэчаiснасцi, якiя складаюць спецыфiку любога жанру, выяўляюцца перш за ўсё ў форме вобраза аўтара. Калi ў змястоўным плане вобраз аўтара адлюстроўвае характар адносiн да рэчаiснасцi, то ў лiнгвiстычным – выражае моўную форму жанру. Таму некаторыя даследчыкi прапануюць у аснову стылiстычнай класiфiкацыi жанраў пакласцi ступень праявы, удзелу аўтарскага “я” ў маўленнi.

Вобраз аўтара, аўтарскiя адносiны да прадмета размовы, ступень выражанасцi аўтарскага “я” вызначаюць не толькi форму маўлення, але i агульную стылiстычную танальнасць матэрыялу, своеасаблiвасць адбору лексiчных i граматычных сродкаў мовы, наогул усю моўную (маўленчую) кампазiцыю твора. Так, мера ўдзелу аўтарскага “я” ў моўнай структуры рэпартажу, з’яўляючыся асноўнай стылеўтвараючай прыкметай жанру, у той жа час дазваляе вылучаць шэраг яго разнавiднасцей – ад кароткага iнфармацыйнага рэпартажу, дзе факты ў асноўным толькi паведамляюцца, да рэпартажу аналiтычнага, напоўненага аўтарскiм роздумам, аўтарскай экспрэсiяй, публiцыстычнымi каментарыямi, вобразнымi сродкамi. Кожная з гэтых разнавiднасцей рэпартажу, падпарадкуючыся пэўнай форме вобраза аўтара, абумоўлiвае характар выбару лексiка-граматычных сродкаў: нейтральная, агульнаўжывальная лексiка, фразеалогiя, граматычныя сродкi – у рэпартажах iнфармацыйнага тыпу; актыўнае выкарыстанне эмацыянальна-экспрэсiўнай лексiкi i фразеалогii, гутаркковых сродкаў сiнтаксiсу – у рэпартажах аналiтычнага, публiцыстычнага характару. [15]

ў вынiку эфект прысутнасцi , вельмi характэрны для сапраўнага рэпартажу.

Выкарыстанне простай мовы ў рэпартажы мае свае асаблiвасцi. Калi ў мастацкай лiтаратуры – гэта толькi адзiн са сродкаў аўтарскай характарыстыкi персанажа, то ў рэпартажы простая мова - гэта часцей за ўсё перадача iнфармацыi. Гэта жывыя галасы жывых людзей, а не лiтаратурных персанажаў, вуснамi якiх гаворыць аўтар. Жывая мова ўдзельнiкаў падзей у рэпартажы ўзмацняе эфект дакументальнасцi, праўдзiвасцi. Гэта не азначае, вядома, што ў рэпартажы, як i ў нарысе, простая мова не выкарыстоўваецца як характаралагiчны сродак, як сродак iндывiдуальнай характарыстыкi дзейных асоб. Хаця стварэнне вобразаў, моўных партрэтаў – не галоўнае ў рэпартажы, аднак трапна знойдзены штрых у мове персанажа, вострая моўная характарыстыка ўзбагачаюць стыль рэпартажу. Тут трэба адрознiваць i тыпы рэпартажаў: у дзелавых, iнфармацыйнага тыпу рэпартжах iндывiдуалiзацыя мовы непажадана, а ў рэпартажах замалёвачнага, нарысавага характару яна натуральная i апраўданая.

Часта ў рэпартажы назiраюцца так званыя стылiстычныя змяшэннi – ужыванне ў адным кантэксце слоў i выразаў рознай стылiстычнай афарбоўкi. Займеннiкi i дзеясловы служаць адным з галоўных сродкаў выражэння аўтарскай мадальнасцi, аўтарскага “я”. Акрамя аўтарскай мадальнасцi дзеяслоў перадае яшчэ i дынамiку развiцця апiсваемай сiтуацыi. Вось чаму дзеяслоў можна лiчыць адным з арганiзуючых звенняў моўнай тканiны рэпартажу.

Важную ролю ў стварэннi моўнай таканiны рэпартажу выконваюць так званыя кампазiцыйна-сэнсавыя (або функцыянальна-сэнсавыя) тыпы маўлення – апiсанне, апавяданне i разважанне.

Апiсанне звычайна перадае сувязi памiж прадметамi i з’явамi рэчаiснасцi. Яно характарызуецца статычнасцю, адзiнствам пункту гледжання на апiсваемы аб’ект. Аснову вобразнага апiсання складае прадметная лексiка. Апiсанне таксама часта выкарыстоўваецца як зачын рэпартажу. Апiсаннi мастацкай лiтаратуры адрознiваюцца ад апiсанняў публiцыстычных тым, што апошнiя маюць падкрэслены сацыяльна-ацэначны характар. У рэпартажы апiсанне выконвае функцыю дакументальна дакладнай перадачы абстаноўкi такой, як убачыў яе аўтар: Шчаслiвы той, хто разумее прыгажосць, але яшчэ больш шчаслiвы той, хто гэтую прыгажосць стварае. Калi так, то шчаслiвы быў лёс мастака Вячаслава Ражкова.

У залах бiблiятэкi iмя Пушкiна працягваецца выстава работ Вячаслава i Антанiны Ражковых. Яна прысвечана памяцi мастака.

думаеш, што не чалавек узвышаецца над прыродай, а прырода над чалавекам. Кажуць, каб лепш разумець творы майстра, трэба адчуваць яго думкi i настрой. (Радыё “Культура”)

Апавяданне ў адрозненне аж апiсання – дынамiчнае, выражае сувязi памiж падзеямi, служыць для выражэння часавай, храналагiчнай паслядоўнасцi дзеянняў або з’яў. У апавядальных сказах, як правiла, уся актыўная iнфармацыя сканцэнтравана ў складзе выказнiка. Дзеясловы i акалiчнасныя словы – галоўныя кампаненты апавядання: Праграма выстаўкi паказам экспанатаў. У дзень адкрыцця выступiў ансамбль «Тутэйшая шляхта». У наступныя два днi работы выстаўкi наведвальнiкi маглi не толькi захапляццаўбачыць яе ў навуковым святле. З лекцыямi выступiлi прафесары Брэсцкага педагагiчнага i Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэтаў. А ў суботу дзяўчыны з мадэльнага агенцтва Сашы Варламава калекцыю ювелiрных упрыгажэнняў. (Бел. радыё, праграма “Радыёфакт”)

Аповяд пра падзеi вядзецца галоўным чынам з дапамогай такога функцыянальна-сэнсавага тыпу маўлення.

Разважанне думкi. Існуюць два асноўныя метады разгортвання матэрыялу ў разважаннях: сiнтэтычны i аналiтычны. Можна iсцi ад агульных палажэняў да прыватных, г. зн. спачатку прывесцi агульнае палажэнне, якое трэба даказаць, а потым падаць факты, доказы i iлюстрацыi (аналiтыка); можна, наадварот, ад прыватных назiраняў i з’яў iсцi да агульных, г. зн. спачатку паведамiць факты i назiраннi, а потым зрабiць агульны вывад, змяшчаючы ў сабе галоўную думку, якую хацеў даказаць аўтар (сiнтэз). Але часцей за ўсё сустракаюцца разважаннi змешанага тыпу, дзе аналiз перакрыжоўваецца з сiнтэзам. [10]

Вялiкае значэнне мае для рэпартажнага стылю i склад маўлення, якi можа разглядацца з некалькiх пазiцый. Адна з найважнейшых – прыналежнасць маўлення (аўтару, герою). Катэгорыi маўлення, якiя вылучаюцца па гэтай прыкмеце, вядомыя: аўтарскае маўленне i чужое (простая, ускосная, няўласна-простая мова).

Асноўныя рысы аўтарскага маўлення рэпартажу – жвавасць, рухомасць, гнуткасць, разнастайнасць. Яно неаднароднае па мадальнай афарбоўцы, па стылiстычным складзе, па спосабе выкладання матэрыялу i па спосабах перадачы чужой мовы.

Маналог – галоўная форма большасцi радыёжанраў. У маналагiчнай форме будуецца значная частка рэпартажаў, а таксама каментарыяў, выступленняў ля мiкрафона. Нават ў рэпартажах, якiя вядуцца дзвюма асобамi, дыялог, як правiла, носiць даволi своеасаблiвы характар: невялiкiя дыялагiчныя “мосцiкi” – толькi звязваючыя элементы памiж маналогамi кожнага з рэпарцёраў. Аднак на радыё, дзе аб’ект i суб’ект маўлення аддзелены, дзе размова заўсёды накiроўваецца да субяседнiка, дзе аўтар ставiць сваёй задачай уздзейнiчаць на аўдыторыю, маналог, строга арганiзаваны i паслядоўны ў развiццi думкi, быццам насычаецца элементамi дыялога. Вуснае маўленне, яго накiраванасць да рэальнага слухача, iмкненне пераканаць гэтага слухача вызываюць неабходнасць выкарыстання некаторых рыс дыялога. [3]

Некаторыя даследчыкi радыйнай мовы прапаноўвалi разглядаць яе як аўтаномную стылёвую адзiнку ў агульнай сiстэме сучаснай лiтаратурнай мовы. Так, Э. Г. Рызель сцвярджае: “Праблему класiфiкацыi стыляў мовы нельга лiчыць поўнасцю вырашанай. Як мне здаецца, галоўным крытэрыем класiфiкацыi стыляў мовы трэба лiчыць iх мэтавае прызначэнне, цi функцыю, якую яны выконваюць. Такiм чынам, трэба адрознiваць ў аноўным стылi; мастацкай лiтаратуры, публiцыстыкi, прэсы, навуковай лiтаратуры, стыль радыёвяшчання, вусных афiцыйных зносiн, бытавых зносiн i г. д”.

стыляў. Зразумела, тут ўсё залежыць ад тэматыкi твора. Калi рэпартаж вядзецца з парламента цi з’езда дэпутатаў, то i мова рэпарцёра будзе максiмальна наблiжана да афiцыйнага стылю. Афiцыйна-справавы стыль вылучаецца сярод iншых сваёй стабiльнасцю, замкнёнасцю i стандартызаванасцю. Гэты стыль вымагае дакладнасцi фармулёвак. Афiцыйна-справавы стыль належыць да кнiжных стыляў i функцыянiруе пераважна ў форме пiсьмовага маўлення, аднак ў радыёжурналiстыцы сустракаецца i яго вусная форма – выступленнi дзяржаўных i грамадскiх дзеячоў на сходах, пасяджэннях, прыёмах. Вусная форма характарызуецца дакладным стылем вымаўлення, асаблiвай выразнасцю iнтанацыi, лагiчнымi нацiскамi. Дапушчаецца нават некаторая эмацыянальная ўзнятасць маўлення, ўжыванне iншастылёвых сродкаў, аднак пры гэтым нельга парушаць лiтаратурнай нормы, дапушчаць няправiльныя нацiскi, нелiтаратурнае вымаўленне.

Да ўсiх форм афiцыйнай мовы абавязкова строгая адпаведнасць лiтаратурнай норме на ўсiх яе моўных узроўнях: недапушчальнае выкарыстанне лексiка-фразеалагiчных сродкаў гутарковага, простамоўнага характару, дыялектных, прафесiйна-жаргонных слоў; нелiтаратурных варыянтаў словазмянення i словаўтварэня; гутарковых сiнтаксiчных канструкцый. Афiцыйна-справавы стыль не прымае экспрэсiўных элементаў: ацэначнай лексiкi, высокiх або знiжаных слоў (жартаўлiвых, iранiчных), вобразных выразаў. Важнае патабаванне да такой мовы – аб’етыўнасць i нейтральнасць выкладу фактаў.

Лагiчная iнтэлектуальная аснова гэтага стылю патрабуе выкарыстання абстрактнай, тэрмiналагiчнай, спецыяльнай лексiкi. Словы тут павiнны ўжывацца толькi ў iх прамым значэннi. Назвы людзей даюцца часцей па iх спецыяльнасцi або пасадзе: майстар фармавальнага цэху, клiент, пацыент, аўтар, наведвальнiк, грамадзянiн i iнш. Распаўсюджаны дзеяслоўныя назоўнiкi з суфiксамi –нне, -ццё, з прэфiксам не- (ня-): выкананне, недагляд, павелiчэнне .

Адрозненнi памiж функцыянальнымi стылямi назiраюцца на ўсiх узроўнях: лексiчным, фразеалагiчным, граматычным. Пры гэтым трэба дадаць, што ў агучаным слове памiж функцыянальнымi стылямi ўзнiкаюць яшчэ i асаблiвыя адрозненнi, акрамя тых, што iснуюць на пiсьме. “Хутчэй заўсё, пэўныя акустычныя прыметы iнтанацыi служаць прыкметамi адрознення стылiстычных асаблiвасцей мовы”, лiчыць І. Андронiкаў.

Без сумненняў, мова радыёрэпартажу неаднародная. У яе рэчышчы тякуць, узмемадзейнчаюць, але не злiваюцца разнастайныя стылёвыя патокi. З гэтага вынiкае, што прызнаць iснаванне “стылю радыёвяшчання” i ўключаць яго ў сiтэму моўных стыляў – азначае змашваць дзве з’явы – функцыянаванне мовы i i стыль мовы як унармаваную сiстэму сродкаў выражэння.

Размоўны стыль маўлення – гэта стыль непасрэдных неафiцiйных зносiн, якi найбольш ярка ўвасабляецца ў вуснай форме дыялагiчнага маўлення бытавога тыпу. Такое маўленне разгортваецца iмгненна i адбываецца ва ўмовах, калi прамоўца не мае часу на папярэдняе абдумванне, да таго ж, тут i не патрэбны педантычны адбор сродкаў выражэня. Грунтоўнасць i дакладнасць выказвання ў размоўным стылi не толькi не абавязковыя, але часам нават лiшнiя, бо субяседнiкi разумеюць адзiн аднаго з паўслова. Вуснасць выказвання дапамагае iм выкарыстоўваць такi моцны сродак перадачы сэнсавых i эмацыянальных адценняў выказвання, як iнтанацыя, а непасрэднасць зносiн – мiмiку i жэст.

Размоўны стыль маўлення дазваляе выкарыстоўваць побач з нейтральнымi сродкамi размоўнай лексiкi, фразеалогii, граматычных форм, сiнтаксiчных канструкцый. Яму ўласцiвыя i некаторыя асаблiвасцi вымаўленчага характару.

Галоўнае ж, што iстотна для размоўнага стылю ў цэлым, - непасрэднасць, адсутнасць прадуманага адбору сродкаў выражэння, адсутнасць скурпулёзнасцi ў адшлiфоўцы мовы. Аднак размоўны стыль у чыстым выглядзе можа iснаваць ў рэпартажы вельмi абмежавана.

На радыё субяседнiкi аддалены адзiн ад аднаго, тут няма непасрэднага кантакта, ту мы маем справу не з прыяцельскай размовай аб жыцёвых дробязях. Слова, якое гучыць ў эфiры i выконвае такую важную функцыю паведамлення, хаця i ўспрымаецца асобнымi людзьмi цi невялiкiмi групамi i звяртаецца да кожнага слухача, у цэлым належыць шматмiльёнай аўдыторыi. Таму слова павiнна быць разумела для ўсiх.

Рэпарцер заўсёды iмкнецца зацiкавiць свайго слухача, пераканаць яго, iнакш уся яго журналiсцкая праца акажацца марнай. Таму журналiст выкарыстоўвае моўныя сродкi, якiя вызываюць iлюзiю, быццам размова вядзецца з кожным слухачом асобна i менавiта з iм. Такi эфект ствараецца з дапамогай шэрагу сродкаў дыялагiзацыi маўлення. Сярод iх можна назваць звароты да слухачоў, шырокае выкарыстанне няпоўных сказаў, адмоўных i сцвяржджальных слоў-сказаў, iнверсiй, сiнанiмiчных груп i г. д.

Не трэба лiчыць, што пiсьмовая мова – гэта тая ж самая вусная мова, перанесеная на паперу i таму больш разгорнутая i ўнармаваная. На пiсьме мы выкарыстоўваем спецыфiчныя сродкi выражэння, якiя не ўласцiвыя вуснай мове. Гэта лiтары алфавiту, пунктуацыйныя знакi, абзац, шрыфт, падкрэслiванне, двукоссе. Галоўная збороя вуснага маўлення – гук. У iм шырока прымяняюцца розныя рытмiчныя пабудовы, змяненне вышынi тона, узмацненне i аслабленне сiлы гука, паскарэнне i запавольванне тэмпу, паўзы, лагiчныя нацiскi.

адчувальнай пры вывучэннi мовы рэпартажу.

У вуснай размове межы стыляў быццам змываюцца, у ёй становiцца магчымым суiснаванне сродкаў, здавалася б, несумяшчальных па прынятых стылiстычных нормах. Аднак гэта ўзаемапранiкненне стыляў стрымлiваецца ў сферы масавых зносiн тым, што тут, нягледзячы на вуснасць формы, iснуе свядомая ўстаноўка на сродкi выражэння i больш цi менш дакладны адбор моўных сродкаў, раней характэрных толькi для пiсьмовага маўлення. Пры гэтым нельга забываць, што нас перш за ўсё цiкавiць маналог у рамках рэпартажу, а маналагiчная мова будуецца па асобых законах, якя не супадаюць з законамi мовя дыялагiчнай.

У лексiка-сiнтаксiчнай сферы рэпартажу ў пэўнай ступенi адбываюцца тыя ж самыя працэсы, што i ў мове газеты, - працэсы “штампастварэння”. Аднак экспрэсiя ў мове радыё ствараецца ў меншай ступенi родкамi лексiка-сiнтаксiчнымi i ў большай – iнтанацыйнымi. Вось што кажа пра iнтанацыйнае уздзеянне вядомы лiнгвiст А. М. Пяшкоўскi: “Варта толькi прыгадаць колькасць клiчнiкавых выразаў у нашым штодзённым жыццi, каб прызнаць, што пачуццi нашы мы выражаем не столькi словамi, колькi iнтанацыяй”.

слухача, а ў патрэбнасцi замяняць моўныя сродкi спецыяльнага прызначэння (прафесiяналiзмы, тэрмiны) – нейтральнымi.

Камернасць абстаноўкi, у якой звычайна ўспрымаецца мова па радыё, вызывае неабходнасць пошуку асобых форм выражэння, асобых сродкаў iнтымiзацыi, якiя прадугледжваюць арыентацыю не на масавую аудыторыю, а на асобнага слухача.

Рэпартаж звычайна разлiчаны на пэўны адрэзак часу. Спрактыкаваны рэпарцёр павiнен “укласцiся” ў 5-8 хвiлiн. Гэтае патрабаванне звязана, па-першае, са звычайным недахопам эфiрнага часу i па-другое, з такiм псiхалагiчным бар’ерам у слухача, як парог увагi. Справа ў тым, што увага слухача не заўсёды застаецца на адным i тым жа ўзроўнi. Найбольш iстотная iнфармацыя павiнна прагучаць у першыя 40 секунд сюжэта. Для большага аб’ёма iнфармацыi патрабуецца больш часу, гэта так. Але рэпарцёр павiнен абмяжоўваць аб’ём сваёй iнфармацыi (у процiлеглым выпадку слухач можа стамiцца i ўспрыманне iм тэксту значна знiзiцца) i ў той жа час максiмальна насычаць яе зместам. Нельга засмечваць свядомасць слухача словамi, якiя не нясуць ў дадзеным кантэксце сэнсавай або эмацыянальнай нагрузкi.

Вуснасць мовы радыё, яе прамы зварот да масавага слухача , якi ўспрымае маўленне сiнхронна з вымаўленнем, патрабуе асаблiвых якасцей слова. Калi лексiчная цi граматычная памылка з’явiцца на газетнай старонцы, чытач пераадолее яе з адноснай легкасцю, з меншай стратай сэнсу, чым слухач. Вуснае маўленне няспынна разварочваецца ў часавай прасторы, таму яна не дае магчымасцi вярнуцца да незразумелага. Кожная недакладнасць вызывае жаданне ўсёж такi зразумець незразумелае, а гэта ў сваю чаргу перашкаджае засвойваць далейшую iнфармацыю. У вынiку дзейснасць i ўплыў рэпартажу рэзка знiжаецца. Мiж тым недакладнасцi, што адцягваюць ад зместу праграмы, заключаюцца ў розных сферах мовы. вызваны яны рознымi прычынамi. Сярод iх – няўважлiвасць прамоўцы да асаблiвасцей лексiчнай сiстэмы беларускай мовы, яе сiнтаксiчнага ладу, да своеасаблiвасцi вуснага маўлення.

“Дванаццаць крэслаў” пастаўлены на сцэне Рускага драматычнага тэатра.

Праблема псiхалогii ўспрыняцця гукаў.

У радыёпублiцыстыцы магчымасцi гукавога ўздзеяння радзей назiраюцца ў жанрах “чыстай” iнфармацыi, часцей – у жанрах “высокай” публiцыстыкi, дзе вельмi моцны эмацыянальны накал, дзе шырока ўжываюцца такiя сродкi выразнасцi, як асаблiвыя сiнтаксiчныя канструкцыi – фiгуры, асаблiвая рытмiчная арганiзацыя мовы i г. д. Акрамя таго, iграе ролю ступень падрыхтаванасцi тэксту. Гукапiс часцей можна сустрэць ў тэкстах лiтаратурна апрацаваных i радзей – у iмправiзаваных. Гаворачы пра рэпартаж, мы ўжо адзначылi, што гэты жанр таксама можа вар’iравацца стылiстычна ад скупога паведамлення пра з’езд дэпутатаў да апiсання выдатнай выставы знакамiтага мастака. У апошнiм выпадку гукапiс прыйдзецца да зместу. Аднак i тут ўсё залежыць ад iндывiдуальнасцi.

Адны журналiсты з-за сваiх уласных схiльнасцей i ўяўленняў аб эстэтыцы мовы твора аддаюць перавагу надзвычай простай, невыкшталцаванай, нiчым не ўпрыгожанай, наблiжанай да побытавай мове.

Іншыя, дзякуючы сваўму характару, тэмпераменту, мастацкаму бачанню света, эстэтычнаму густу больш схiляюцца да другой манеры: тут мова нагадвае чароўны будынак, дзе кожны элемент неабходны i значны, дзе часткi кампазiцыйна абумоўлены i падпарадкаваны агульнаму. Гэта вынiк стараннай прадуманасцi i мэтазгоднай арганiзаванасцi выкладу.

Існуе паняцце: мiлагучнасць мовы. Няма ў свеце мовы, якая б была немiлагучнай. Мiлагучнасць ствараецца ў вынiку гукавой пабудовы выказвання. Так, вядома, што немiлагучным становiцца збег шыпячых гукаў. Гук у звычайна асацыiруецца з жахам, пагрозай, небяспекай. Гук л успрымаецца як нешта пяшчотнае, круглае, мяккае; а – адкрыты, радасны. Нiбы залiтая сонцам крынiчка, пералiваюцца словы М. Багдановiча: Лiлею млявы плёс люляе...

Вобразнасць i эмацыянальнасць у мове рэпартажу.

Радыё называюць “вялiкiм сляпым” за няздольнасць аднаўляць вiзуальныя карцiны рэчаiснасцi, за абмежаванасць сферы яго ўздзеяння выключна на слых. Даследчыкi мяркуюць, што зрок – бiялагiчна старэйшы за слых i мае перавагу перад iншымi сродкамi выражэння. Аднак практыкi радыё i слухачы перакананы ў тым што радыё – гэта “слепата чалавека, якi прыкрыў павейкi, каб ясна бачыць поглядам уяўлення”.

Радыёжурналiсты, якiя часта маюць у сваiм распараджэннi толькi адзiн сродак уздзеяння – слова, добра ўсведамляюць, што iх задача – не ў скаргах наконт непаўнаты магчымасцей радыёвяшчання, а ў пошуках сродкаў выражэння, што дапамогуць iм папоўнiць недахоп i – больш таго – ператварыць недахоп у вартасць. Недахоп заключаецца ў тым, што вiзуальнасць абмяжоўвае выяўленчыя магчымасцi мастацтва. Ў прыватнасцi, тэлебачанне ўплывае на знiжэнне iнтэлектуальнай актыўнасцi, фантазiя пачынае працаваць не так шырока. А з цягам часу i думка чалавека пачынае ленавацца. Бадай, вышэйшая адзнака магчымасцей радыё у тым, як самi слухачы ахарактызавалi яго: “За апошнiя гады радыё нават па зрокавасцi перадач здолела перасягнуць блакiтны экран”.

У рэпартажы пры апiсаннi абстаноўкi цi характару прымае удзел вялiкая сiла ўздзеяння. Яна кроецца ў вобразнай сiстэме мыслення, дапамагае вызываць найярчэйшыя асацыяцыi, дапамагае адчуць жыццё ў яго духоўным i матэрыльнай разнастайнасцi, робiць абстактнае рэальна вонкавым. [10]

чалавекам раней. Малюнкавасць уяўленняў патрабуе развiтай фантазii.

Здараецца выкладаць факты такога эмацыянальнага напруджання, што увогуле становiцца непатрэбна выкарыстанне дадатковых вобразных сродкаў.

тэкст, потым расказаць яго сваiмi словамi, не падглядаючы ў запiс. Так можна дасягнуць ёмiстасцi лiтаратурнага тэксту. Заўважаць свае слабыя месцы (няўменне дакладна задаць пытанне, зацягнутасць апiсання i г. д.) i працаваць над iх устараненнем. Другi спосаб: запiсаць на стужку радыёрэпартаж з эфiру i ўважлiва вывучыць яго з пункту гледжання структуры, пастаноўкi пытанняў, сiнтаксiчнага афармлення сказаў. Заўважыўшы чужыя памылкi, пастарацца пазбавiцца ад iх у сваiм трэнiровачным пераказе гэтага матэрыялу перад мiкрафонам. [13]

Важна ўявiць сабе рознiцу ў патрабаваннях да дзюх катэгорый тых, хто удзельнiчае ў рэпартажы. Перашая – гэта сам рэпарцёр. Яго маўленне павiнна быць прыкладам высокай моўнай культуры. Другая катэгорыя – тыя, хто запрашаецца да мiкрафону. Гэтая катэгорыя таксама неаднародная. З аднаго боку, гэта прадстаўнiкi iнтэлiгенцыi: навукоўцы, лiтаратары, творчая багема, выкладчыкi, каментатары з розных галiн грамадскага i палiтычнага жыцця. Да iх маўлення выстаўляюцца такiя ж патрабаваннi, як i да маўлення работнiкаў радыё. Калi ля мiкрафону выступае эканамiст, гiсторык, сацыёлаг i дапушчае пры гэтым арфаэпiчныя цi дыялектныя адхiленнi ад лiтаратурнай мовы, то такiя нормавыя парушэннi звяртаюць увагу слухача больш, чым змест iх прамовы. Для культурнага чалавека адыход ад моўных i маўленчых патрабаванняў недапушчальны.

спалучэннях прыназоўнiка уа, о, э, у .: уармiю (у армiю), уоршу (у Оршу), ууфу ( у Уфу). Больш натуральным, што i павiнна быць прызнана нормай, з’яўляецца вымаўленне такiх спалучэнняў з в : увармiю, уворшу, ваўфу. Сярод найбольш яастых парушэнняў арфаэпiчнай нормы варта назваць адсутнасць ёта. Найбольшая колькасць памылак прападае на вамаўленне гукаў на стыку слоў. Напрыклад, зiмi, з iх, з iншымi чста гучыць як зымi, зых, зыншымi . Нярэдкiя выпадкi, калi чуецца зусiм злiтнае вымаўленне: зiмi, зiх, зiншымi . Але калi ўважлiва прыслухацца да жывой народнай гаворкi, то пачуеш: Гэта падрымана i фанетычнай нормай. З выразным ётам трэба вымаўляць i такiя словаформы, як партыi, станцыi, Грэцыi . На жаль, у большасцi выпадкаў ётавы элемент “з’ядаецца” асаблiва часта ў канцы фразы. У вельмi доўгiх сказах у рэпарцёраў не хапае сiл на ёт пры выдыху апошняга слова сiнтагмы.

цiкавiшся, сшытак . Падобнае маўленне сустракаецца як дыялектная рыса ў некаторых паўднёва-заходнiх гаворках. Палiтарнае вымаўленне, вiдавочна, выклiкана ўплывам рускай мовы. Як вядома, у рускай мове вымаўленне c

Інакш абстiць справа з маўленнем у эфiры людзей, якiя не належаць да iнтэлiгенцыi. Тут дыяпазон магчымых адхiленняў ад нормы можа вагацца больш iстотна, i гэта мае сваё абгрунтаванне. Некаторыя выступленнi, здавалася б, досыць шарахаватыя, няўклюдныя, могуць быць вельмi цiкавымi па фактах, па думках, па шчырасцi гаворачага. І было б недаравальна iмкнуцца прывесцi iх да нормы. Напрыклад, у рэпартажы пра вясковае жыццё гучаць словы бабулькi: аiць. Інагда з сельсавета пазвонюцьпомашч (Бел. радыё, праграма “Сельская ранiца”) Гэтыя дыялектычныя словы не павiнны рэзаць слых, а наадварот, прыцягваць увагу сваёй шчырасцю, непасрэднасцю, самабытным каларытам.

Вельмi розныя людзi ў вельмi розных па форме выступленнях нясуць нам каштоўныя факты свайго жыцця, кавалачак сваёй душы. І задача рэпарцёра – дапамагчы данесцi ўсё гэта да слухача.

Л. Ц. Выгонная, улiчваючы вопыт даследаванняў па бларускай iнтанацыi, фармулюе шэраг патрабаванняў да лiтаратурна правiльнага маўлення:

  • максiмальная захаванасць усiх галосных ненацiскных складоў i ў сувязi з гэтым iх

  • пабочны нацiсск у шматскладовых словах;
  • спакойны тон маўлення без вялiкiх рухаў частаты асноўнага тону, без тых “скокаў”

на некалькi тонавых ступеней, якiя назiраюцца ў рускiм маўленнi;

  • вялiкая роля працяглых гукаў пры перадачы акцэнтна вылучаных слоў i

эмацыянальнасцi маўлення. [5]

Журналiст звяртаецца не толькi да розуму слухача, але i да яго пачуццяў. Ёсць розныя сродкi ўзмацнення экспрэсiўна-эмацыянальнага боку мовы (метафары, параўнаннi i iнш.). Няшчырае, вялае, трафарэтнае слова расхалоджвае людзей. Нельга, каб журналiсты падыходзiлi да чалавечага лёсу з гатовымi меркамi, абыякава цi так “распiсвалi” чалавека, каб ён сам сябе не мог пазнаць. Стыль рэпартажу залежыць ад таго, што павiнен адбыцца паварот да чалавека, да глыбокага ўсебаковага вывучэння жыцця.

Калi журналiст неахайна ставiцца да сваёго матэрыялу, то непазбежнымi будуць штампы, недакладнасць словаўжывання, несуразнасць зместу. Тады ашукваеш i сябе, i мiльёны слухачоў. Наконт гэтага бытуе прыклад: Даярка, стомленая, але шчаслiвая, вярталася дадому. У небе свяцiлi зоркi, i яна з радасцю думала аб тым, што праз некалькi гадзiн зноў будзе iсцi па гэтай жа дарозе назад на ферму... Цi варта так бессаромна “рамантызаваць” цяжкае працоўнае жыццё на вёсцы? [2]

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Рэпартаж складаецца з разнародных стылiстычных кампанентаў. Пазамоўныя (экстралiнгвiстычныя) фактары патрабуюць удзелу ў рэпартажы розных маўленчых стылей, розных форм падачы матэрыялу, розных вiдаў маўлення. Гэта тлумачыцца разнастайнымi мэтамi жанра (авятленне, апiсанне, iнфармацыя, каментарый i г. д.). усе гэтыя фактары i ствараюць шматграную ў стылiстчных адносiнах слоўную тканiну рэпартажу.

Але было б памылкова лiчыць, што рэпартаж, як мазаiка, складаецца з розных дрэнна звязаных памiж сабой кускоў тэксту. Розныя ў стылiстычных адносiнах часткi рэпартажу ўнутрана цесна сплятаюцца дзякуючы я рэпарцёра. Аўтарская мадальнасць пранiзвае ўсе часткi рэпартажу, аб’ядноўвае знешне рознародны тэкст унутраны адзiнствам. Рэпартаж са стылiстычнага пункту гледжання – гэта разнастайнасць, адрозненне ў адзiнстве. Аўтарскае я рэпарцёра - гэта i кампазiцыйны, i стылiстычны, i сюжэтны цэнтр рэпартажу. Знешняя стракатасць пры ўнутранай цэласнасцi праяўляецца таксама пры аналiзе лексiкi i фразеалогii твора.

У рэпартажы асутнiчае характэрнае ядро найбольш ужывальнай лексiкi i фразеалогii. Яны не ўяўляюць сабой однароднай з’явы. У лексiку, як i ў многiя лiтаратурныя жанры, уваходзiць пераважна нейтральны яе пласт. Гэта слоўная аснова жанра. І яна функцыянальна звязана з камунiкатыўнай задачай рэпартажу: аповяд пра падзею, перадача iнфармацыi. Нейтральныя словы i выразы – гэта лексiчны фон, лексiчная аснова жанра. Тым не менш, гэта лексiчны пласт не стварае пэўных асаблiвасцей, характэрных прыкмет. Апошнiя ўзнiкаюць пры ўзаемадзеяннi нейтральнай лексiкi з iншымi стылiстычна афарбаванымi пластамi. Разнастайныя спосабы спалучэння такiх пластоў ствараюць унутраныя жанравыя адрозненнi.

Для рэпартажу характэрна перш за ўсё узаемадзеянне нейтральнай лексiкi з размоўнай, часам моцна афарбаванай эмацыянальна. Размоўная лексiка - неад’емны атрыбут кожнага рэпартажу. Насычанасць размоўнымi словамi залежыць ад тэматыкi твора, iндывiдуальнай манеры журналiста.

Функцыя размоўнай лексiкi розныя. Галоўная звязана з формамi аўтарскага я, выражэннем эмоцый рэпарцёра. Размоўныя словы i выразы падкрэслiваць элемент асабiстага, аўтарскага ў сюжэце. І ўсё ж размоўная лексiка iснуе не толькi для ажыўлення аповяду. “Размоўнасць” генетычна ўласцiва рэпартажу, матывавана стылем жанра. Размоўная лексiка актыўна ўзельнiчае ў стварэннi атмасферы. І ваганнi тут даволi шырокiя: ад стрыманага, афiцыйнага, строгага рэпартажу (дзе размоўныя словы ужываюцца мiнiмальна) да рэпартажаў нарысавага характару з багаццем размоўных адзiнак, з высокай ступенню самавыражэння журналiста.

Размоўны стыль ўяўляе сабой каштоўнасць яшчэ з аднаго пункту гледжання. Размоўнае выступленне рэдка калi бывае зусiм бясстрасным. Звычайна яно нясе ў сабе значны зарад эмацыянальнай энергii – i не толькi ў сваёй iнтанацыйнай афарбоўцы, але i ў рэпарцёрскiм тэксце, з якiм яно непарыўна звязана. Эмоцыi i энергетыка настрою спрыяюць большай эфектыўнасцi рэпартажу.

Спецыяльная лексiка iграе дэфiнiтыўную i намiнатыўную ролю. Тэрмiны звычайна выкарыстоўваюцца ў прамым значэннi, не адбываецца iх пераасэнсаванне. Выкарыстанне спецыяльнай лексiкi ў рэпартажы таксама мае межы. Крытэрыем адбору выступаюць такiя патрабаваннi да мовы рэпартажу, як папулярнасць, даступнасць, прастата. Вузкаспецыяльныя тэрмiны амаль не сустракаюцца. Стылiстычная функцыя спецыяльнай лексiкi: яна стварае вiдавочнасць, дакладнасць, каларыт (у навуковых рэпартажах). Выкарыстанне спецыяльнай лексiкi - звычайная справа для дзеючых асоб рэпартажу.

выкарыстоўваць у рэпартажы штампы i канцылярскiя выразы. Аказваецца, рэпартаж можа быць створаны зусiм не “рэпартажнай” мовай.

Беларускiя журналiсты, што працуюць на дзяржаўным радыё, на жаль, выкарыстоўваюць не ўвесь арсенал стылествараючых сродкаў рэпартажу. Часцей за ўсё нам даводзiцца слухаць аператыўныя, або афiцыйныя рэпартажы.

З пункту гледжання эстэтычных норм рэпартажу процiпаказаны сухасць, нейтральнась выкладу. Гэта адзiн з самых экспрэсiўных жанраў радыёжурналiстыкi. Ён патрабуе яркага выражэння аўтарскiх ацэнак, сiмпатый i антыпатый.