Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Хлебников (hlebnikov.lit-info.ru)

   

Роля айчынных СМІ у публічнай палітыцы

Роля айчынных СМІ у публiчнай палiтыцы

Тэма маёй працы – Роля айчынных СМІ у публiчнай палiтыцы. Тэма, абраная мной актуальная i надзвычай цiкавая, таму што ўсё, што датычыцца развiцця iнфармацыйнай сферы нашай краiны цiкава i вельмi важна.

У сваёй працы я паспарбую разглядзець сутнасць СМІ, як састаўной часткi палiтычнай сферы рэспублiкi i грамадства ўвогуле, таксама планую разглядзець месца i ролю сродкаў масавай iнфармацыi ў палiтычным жыццi нашага грамадства.

Існуе такая думка: СМІ – чацвертая ўлада. Аднак у некаторых краiнах СМІ не ўлада, а толькi iнструмэнт улады, iнструмэнт манiпуляцыi грамадствам. Разважаючы над гэтымi думкамi я б хацеў яшчэ разглядзець i гэтае пытанне, а якая роля адведзена нашым сродкам масавай iнфармацыi ў межах нашай палiтычнай сiстэмы.

Пачаць сваю працу я хацеў бы з некаторых агульных паняццяў, азначэнняў месца СМІ ў жыццi грамадства, а далей, у другой частцы працы, працягнуць тэму ўжо непасрэдна на прыкладзе нашай краiны i нашай публiчнай палiтыкi.

Перш за ўсё, дзеля таго, каб удакладнiць сутнасць сродкаў масавай iнфармацыi неабходна ўдакладнiць, што разумеюць пад азначэннем «сродкi масавай iнфармацыi».

Пад сродкамi масавай iнфармацыi падразумеваецца газеты, часопiсы, тэле-, радыё праграмы, кiнадакументалiстыка, iншыя формы публiчнага распаўсюджвання масавай iнфармацыi.

Сродкi масавай iнфармацыi – гэта частка палiтычнай сiстэмы грамадства. Якая сiстэма такiя i СМІ. Ў тойжа час СМІ ажыццяўляюць сур’езнае ўздзеянне на грамадства, яго стан, развiццё. Яны могуць спрыяць прагрэсу, а могуць яго тармазiць.

СМІ выражаюць iнтарэсы грамадства, розных сацыяльных супольнасцяў, асобных людзей. Іх дзейнасць мае вельмi важны характар, таму што характар iнфармацыi, якую атрымоўвае аўдыторыя вызначае яе стаўленне да рэчаiснасцi i напрамак дзейнасцi людзей.

Шляхам фармiравання грамадскай пазiцыi, распрацоўкi пэўных сацыяльных установак, фармiравання перакананняў СМІ падштурхоўваюць чалавека да нейкiх ўчынкаў, дзейнасцi.

дэмакратыi нiма галоснасцi. У сваю чаргу дэмакратыя i галоснасць немагчымы без свабодных, незалежных СМІ. СМІ ў такiм выпадку з’яўляюцца такiмi ж кампанентамi дэмакратычнай сiстэмы, як i Парламент, Урад, незалежны суд. У гэтым сэнсе можна назваць СМІ чацвертай уладай. Але ўмоўна. СМІ не могуць загадваць чалавеку, што рабiць, не могуць прыцягнуць да адказнсцi, абавязаць чалавека. Адзiны сродак СМІ гэта iнфармацыя, слова, гук, выява, што нясе пэўны сэнс, што ўздейнiчае на людзей. Аднак трэба адзначыць той момант, што СМІ валодаюць велiзарнымi правамi i магчымасцямi, але ж i нясуць адказнасць перад грамадствам за распаўсюджванне несапраўднай, ганебнай iнфармацыi цi iнфармацыi, якая наносiць маральную шкоду, заклiкае да вайны, цi расавай варожасцi.

Масавы друк павiнен выхоўваць у людзях высокую палiтычную культуру, якая ў сваю чаргу прадугледжвае добрасумленнасць пры напiсаннi iнфармацыi, павага кропкi гледжання працiўнiкаў, немагчымасць налепвання ярлыкоў, замены аргументаў нейкiмi эмацыянальнымi прыемамi спору.

СМІ таксама выражаюць i фармулююць грамадскае меркаванне, якое прынята разглядаць як масаваю свядомасць.

СМІ выконваюць сваю палiтычную, кiруючую ролю ў палiтычнай сiстэме грамадства таксама шляхам абмеркавання, падтрымкi, крытыкi i асуджэння розных палiтычных праграм, iдэй, прапаноў асобных людзей, палiтычных партый, фракцый i г. д. Сотнi тысячаў палiтычных праграм i платформаў абмяркоўваецца ў друку, на тэлебачаннi, радыё, iнтэнэце.

СМІ – з’яўляецца аккамулятарам чалавецкага палiтычнага вопыту, якi пастаяннапавышае ўзровень палiтызацыi насельнiцтва.

Якiя ж асноўныя напрамкi дзейнасцi сродкаў масавай iнфармацыi?

• Забаспячэнне галоснасцi;

• Дослед i фармаванне грамадскага меркавання;

• Арганiзацыя абмеркавання, дыскусiй па важных праблемах жыцця грамадства;

• Падтрымка цi крытыка прагарм i дзенасцi дзяржавы, партый, грамадскiх аб’яднанняў, асобных лiдэраў;

• Выхаванне палiтычнай культуры ў грамадзян.

На сучасным этапе навукова-тэхнiчнага прагрэсу адбываецца рост колькасьцi спосабаў атрымання iнфармацыi. Дзякуючы сучасным сродкам сувязi, развiццю мiжнародных кантактаў даволi складана валодаць манаполiяй на распаўсюджванне iнфармацыi.

Падагульняючы ўсё вышэй сказанае можна адзначыць, што СМІ з’яўляюцца важнай часткай палiтычнай сiстэмы сучаснага грамадства. Іх сутнасць, характар i функцыi ў значнай ступенi азначаюцца сацыяльна-палiтычным строем краiны.

заключаецца не ў тым, каб iнфармаваць насельнiцтва, а ў тым каб займацца прапагандай iдэй, каштоўнасцяў, мэтаў, якiя былi сфармiраваныя зверху, а не знiзу (у народзе).

У дэмакратычнай прававой дзяржаве СМІ задавольваюць iнфармацыйныя iнтарэсы грамадства, ажыццяўляе нябачны кантроль за дзейнасцю кожнай галiны ўлады, дзеяннямi палiтычных сiлаў, дзеячаў. СМІ фармiруюць i выражаюць грамадскае меркаванне, сродкi масавай iнфармацыi набываюць статус чацвертай улады, улады, якая кантралюе парадак i справядлiвасць у грамадстве.

Зараз, калi я акрэслiў некаторыя тэарытычныя, агульныя рысы сродкаў масавай iнфармацыi, я б хацеў перайсцi да асноўнай часткi сваёй працы. Аднак можа ўзнiкнуць пытанне: навошта пiсаць пра тэорыю, калi тэма звязана з айчыннымi СМІ, з iх роляй, дзеяннямi?

У самым пачатку сваёй працы я паставiў мэту адказаць на пытанне: а якая роля адведзена нашым сродкам масавай iнфармацыi ў межах нашай палiтычнай сiстэмы i беларускай мадэлi публiчнай палiтыкi?

што ў нашай краiне сродкi iнфармавання грамадства захоплены i манапалiзаваныя ўладай, дзейнiчае жорсткая цэнзура, працуе сапраўдная машына прапаганды, якая азначае толькi пазiтыўныя моманты жыцця нашай краiны, iдзе метадычная ганьба ўсялякай альтэрнатыўнай думкi i альтэрнатыўных палiтычных сiлаў.

Гэта два дыяметральна розныя падыходы, зусiм рознае бачанне сiтуацыi, якая склалася вакол сферы iнфармацыi ў нашай краiне. Маё бачанне гэтай праблемы знаходзiцца недзе пасярэдзiне ад гэтых дзвух кропак гледжання.

Дзяржаўныя сродкi масавай iнфармацыi выконваюць сваю ролю, на мой погляд. І выконваюць яе вельмi добра. Да насельнiцтва даводзiцца iнфармацыя аб усiх дасягненнях i ажыццяўленнi праграм Урада, зацверджаных на Усебеларускiм сходзе, дзяржаўныя тэлеканалы пакрываюць усю тэррыторыю рэспублiкi Беларусь, што дазваляе дзяржаўным СМІ дастаўляць патрэбную iнфармацыю адначасова па ўсёй краiне. У краiне выходзяць дзесяткi тысяч газет, часопiсаў, iншых друкаваных выданняў тыраж якiх складае мiльёны экзэмпляраў. Насельнiцтва Беларусi мае доступ да iнтэрнэту, дзе таксама можа атрымаць патрэбную iнфармацыю.

што пастаўляецца народу адлюстроўвае ў асноўным пазiцыю дзеючай правячай элiты, цi як яе можна назваць пазiцыю кiруючых кадраў краiны. Можна канстатаваць той факт, што незалежныя сродкi масавай iнфармацыi складаюць менш за 1 адсотак ад усёй колькасцi каналаў пастаўкi iнфармацыi народу. З гэтага можна зрабiць выснову, што ў грамадстве пануе праўладнае бачанне ўсiх праблем i працэсаў, якiя праходзяць у РБ, што надае пэўную палiтычную папулярнасць дзеючаму кiраўнiку краiны. Дзяржава ўкладае велiзарныя сродкi ў медыа сферу i атрымоўвае значныя «дывiдэнды».

Моцная улада мае шмат плюсаў, аднак фармiруя сiстэму iнфармавання насельнiцтва гэтым чынам, дзяржава пазбаўляе сябе такога, кшталту люстэрка, i атрымоўвае няпоўную карцiну сваiх дзеянняў, бо больш нiма адкуль чэрпаць iнфармацыю аб самой сябе, акрамя як з прэсы. У вынiку дзяржава атрымоўвае аднабаковую выяву сваёй дзейнасцi, што безумоўна адмоўным чынам уплывае на эффектыўнасць кiравання i прыняцця кiраўнiчых рашэнняў.

Таксама ўцiск на незалежныя крынiцы, iнтэрнэт вызывае адмоўную рэакцыю некаторай часткi насельнiцтва. Хоць гэтая частка не з’яўляецца большай, але ўлада, у спробах замацаваць сваю моц i папулярнасць можа страцiць пэўны працэнт падтрымкi насельнiцтва.

Вышэй пералiчаныя адмоўныя фактары сферы iнфармавання насельнiцтва таксама наносяць удар па мiжнароднаму аўтарытэту краiны i яе кiраўнiцтва. У спробе яшчэ больш замацаваць i павысiць папулярнасць i падтрымку народа, улада можа страцiць аўтарытэт.

Парушэнне правоў чалавека ў сферы iнфармавання насельнiцтва, парушэнне свабоды на атрыманне iнфармацыi таксама адмоўна адбiваецца на дзяржаве.

У заключэннi сваёй працы я б хацеў сказаць наступнае. Можна яшчэ прыводзiць некаторыя дробныя прыклады, але тэма працы не патрабуе такога велiзарнага аб’ему дробнай iнфармацыi.

Для азначэння ролю беларускiх сродкаў масавай iнфармацыi хопiць тых фактаў, якiя былi напiсаны вышэй.

Таму, на маю думку, можна даваць адказ на пытанне, пастаўленае ў самым пачатку працы i заложанае ў тэме. Так чым жа з’яўляюцца СМІ ў нашай краiне, у дачыненнi да беларускай мадэлi публiчнай палiтыкi? Мая думка абапiраецца на ўсе, што напiсана ў гэтай працы. На мой погляд, СМІ ў Рэспублiцы Беларусь гэта паслухмяны iнструмент ўлады, за выключэннем некаторых незалежных iнфармацыйных крынiц. Дзяржаўныя СМІ вельмi добра выконваюць сваю работу, але не тую, якую ёй прадпiсваюць сусветныя стандарты, а тую, якую дае iм дзяржава. Таму шлях да пастраення дэмакратычнай, моцнай краiны ляжыць i праз рэфармаванне сферы масавай iнфармацыi.

Не будзе праведзена рэформа сiстэмы iнфармавання народа – не будзе тады i дэмакратыi, галоснасцi, свабоды, саблюдзення правоў чалавека, а будзе застой i перш за ўсё ў палiтычнай сферы. Таму ад сродкаў масавай iнфармацыi залежыць магчымасць пастраення сапраўднай дэмакратычнай дзяржавы i можна азначыць яе будучую ролю: падмурак пастраення сапраўднай моцнай дэмакратычнай, прававой дзяржавы.