Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Мамин-Сибиряк (mamin-sibiryak.lit-info.ru)

   

Станаўленне беларускай журналістыкi

Станаўленне беларускай журналiстыкi

Станаўленне беларускай журналiстыкi


ЗМЕСТ

1. Гiсторыя узнiкнення перыядычных выданняў на Беларусi

2. Беларуская журналiстыка на сучасным этапе

2. 1 Беларуская журналiстыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.)

2. 2 Сродкi масавай iнфармацыi Беларусi на сучасным этапе


1. Гiсторыя ўзнiкненне перыядычных выданняў на Беларусi

Асэнсаваць гiсторыю ўзнiкнення i развiцця беларускага друку можна толькi ў тым выпадку, калi ўсвядомiць, як яна ўзаемадзейнiчае з эканамiчнымi i палiтычнымi падзеямi, што на працягу вякоў адбывалiся на нашых абшарах, калi зразумець, якую ролю яна адыгрывала ў барацьбе за сацыяльнае i нацыянальнае адраджэнне народа.

вядомаму менталiтэту беларусаў, якi мы маем цяпер. У прынцыпе, беларусы, пачынаючы з канца 16 ст. i аж да сённяшняга часу толькi i робяць, што выжываюць як народ. Глядзiце, да перадзелаў Рэчы Паспалiтай у канцы 18 ст. актыўна праводзiлася палiтыка паланiзацыi; з канца 18 ст. да... – палiтыка русiфiкацыi. Таму так марудна, цяжка i развiвалася ў нас культура, лiтаратура, журналiстыка. Непазбежным вынiкам такой палiтыкi пануючых уладаў было тое, што на тэрыторыi Беларусi да канца 60-х гадоў 19 ст. фактычна не iснавала перыядычных выданняў (тым болей на мове карэннага насельнiцтва), акрамя афiцыйных – “Газэты лiтэрацкей вiленьскай” (“Вiленская лiтаратурная газета”), заснаванай у 1760 г. Вiленскай езуiцкай акадэмiяй, што мела i яшчэ адну назву – “Кур’ер лiтэўскi” (“Лiтоўскi веснiк”), i “Газэты гродзеньскай” (выходзiла з 1776 г., а ў 1792 пачала называцца “Вядомосьцi Гродзеньскi”). Зразумела, што гэтыя газеты праводзiлi на беларускiх землях палiтыку адкрытай паланiзацыi.

Газета “Лiтоўскi веснiк” узнiкала i знiкала тройчы. Пад час першага свайго iснавання (1760 – 1764) яна выдавалася ў Вiльнi на польскай мове i рэдактарамi яе былi Ф. Папроцкi (1760 – 1762) i А. Янушкевiч. Другое iснаванне аказалася самым доўгiм: з 1796 па 1840 гг. За гэты час газета змянiла некалькi адрасоў, шмат выдаўцоў i рэдактараў. Першапачатковае права на выданне “Лiтоўскага веснiка” ў Гродне атрымаў ад Кацярыны ІІ Тадэуш Влодэк. У 1797 годзе ён перанёс сваё выданне ў Вiльню. Выдавец лiчыў газету выгадным сродкам атрымання даходаў (якiя, дарэчы, i меў). Ён вельмi актыўна iмкнуўся выслужыцца перад рускiмi ўладамi i запаўняў старонкi “веснiка” шматлiкiмi перадрукамi з афiцыйнай пецярбургскай прэсы. Зрэшты, газета стала толькi тады сапраўды цiкавай i змястоўнай, i то на пэўны перыяд, калi была ў пачатку 19 ст. перададзена Т. Влодакам у арэнду Вiленскаму унiверсiтэту. З 1800 па1832 гг. яна рэдагавалася асяродкам вiленскай прафесуры: Я. Ясiнскiм (1800 – 09), К. Данiловiчам (1810 – 11), Э. Славацкiм (1812 – 14), А. Марцiноўскiм (1817 – 40).

Прагрэсiўная лiберальная атмасфера, якая панавала ў гэты час у Вiленскiм унiверсiтэце, аказвала свой уплыў на змест газеты, рабiла яго менш казённым. Але аафiцыйныя ўлады трымалi газету пад пiльным наглядам, i рэдакцыi прыходзiлася нялёгка.

У 1834 годзе стаўленiк цара Вiленскi генерал-губернатар князь Далгарукi дабiваецца “найвышэйшага дазволу”, i газета “Лiтоўскi веснiк” з гэтага года становiцца афiцыйным органам Паўночна-Заходняга краю. Газета атрымала звычайнае для падобных губернскiх афiцыйных органаў прадпiсанне: яна павiнна была мець строга акрэслены фармат, строга рэгламентаваны змест афiцыйнага i неафiцыйнага аддзелаў i ў дадатак мусiла выходзiць надзвюх мовах – рускай i польскай.

Змест афiцыйнага аддзела складалi загады, указы i ўрадавыя пастановы, а таксама распараджэннi мясцовага губернатара, друкавалася нязначная iнфармацыя пра мiжнародныя падзеi, навiны эканамiчнага i культурнага жыцця за мяжой. Затое шырока былi прадстаўлены на старонках афiцыйгана аддзела матэрыялы аб прыёмах i ўвесяленнях генерал-губернатара i мясцовых верхнiх паноў. Тут жа змяшчалi эканамiчную iнфармацыю. Газета атрымала права друкаваць афiцыйныя аб’явы па 9-цi заходнiх губернях. Змяшчала яна i артыкулы беларускай тэматыкi (дарэчы, пры ёй меўся дадатак “Вядамосьцi лiтэрацке” – “Лiтаратурныя звесткi”).

за гэтыя дакладна абазначаныя рамкi. Знешнi выгляд “Лiтоўскага веснiка” быў мала прывабны – папера шэрая, шрыфт невыразны. Як вынiк – надта ўжо нязначная роля, якую адыгрывала газета ў грамадскiм жыццi ў 30-я гады 19 ст.

У 1840 годзе па прадпiсаннi мiнiстра асветы Уварава (аўтара тэорыi “афiцыйнай народнасцi”) “Лiтоўскi веснiк” (“кур’ер”) быў перададзены Вiленскаму дваранскаму iнстытуту, пры якiм ужо ў наступным годзе ён выходзiў пад назвай “Виленский вестник”. Дарэчы, з гэтага ж 1841 па 1859 гг. рэдактарам у ёй працаваў вядомы польскi паэт, перакладчык, мемуарыст i выдавец Антон Эдвард Адынец (псеўданiм: Інацэнты Старушкевiч; 25. 01. 1804. напiсаў “Песню фiларэтаў”); з 1860 па 1865 гг. – А. Г. Кiркор, знакамiты беларускi этнограф i фалькларыст; з 1891 па 1904 гг. вядомы журналiст i фалькларыст Палiкарп Бывалькевiч i iнш.

Аднаўленне рэдакцыi крыху ажывiла газету i павялiчыла колькасцiь яе падпiсчыкаў да 900. Аднак яе змест заставаўся выключна афiцыйным. Да 1859 года “Виленский вестник” зусiм захiрэў, колькасцiь падпiсчыкаў знiзiлася да 400.

29 снежня 1859 года выходзiць у свет апошнi нумар газеты, якi падпiсаў А. Адынец. З 1 студзеня наступнага года “Виленский вестник” пачаў выходзiць пад рэдакцыяй Адама Кiркора. У наступныя два гады газета перажывае значны пад’ём. Даследчыкi называюць гэты перыяд выдання “залатым векам”.

Пры новай рэдакцыi газета па-ранейшаму выходзiць на рускаай i польскай мовах i захоўвае афiцыйны аддзел. Але шырокае грамадскае ажыўленне пачатку 60-х гадоў адлюстроўваецца на змесце газеты. Павялiчваецца яе фармат, вiдавочна больш глыбокай i разнастайнай становiцца тэматыка неафiцыйнага аддзела, расце колькасць падпiсчыкаў.

Новая рэдакцыя аб’яўляе добра прадуманую, рознабаковую праграму, знаёмiць мясцовую грамадскасць з найбольш важнымi падзеямi ў Расii, друкуе лiтаратурныя i навуковыя матэрыялы, крытычныя i бiблiяграфiчныя агляды, карэспандэнцыi з розных месцаў.

А. Кiркор – вядомы вучоны-этнограф, гiсторык, лiтаратуразнаўца, валодаў сапраўдным рэдактарскiм талентам, i дзякуючы яго дзейнасцi рэдакцыя стала своеасаблiвым цэнтрам культурнай думкi Беларусi. Менавiта ён прыцягнуў да супрацоўнiцтва вядомых дзеячоў, пiсьменнiкаў i публiцыстаў (у тым лiку Ул. Сыракомлю, В. Каратынскага, А. Вярыгу-Дарэўскага i iнш.).

колькасць падпiсчыкаў павялiчылася болей, чым удвая).

рэдактараў i 100 супрацоўнiкаў.

Неафiцыйны аддзел газеты друкаваўся на польскай мове. Яго адкрывалi “замежныя навiны”, iх рэдагаваў вядомы гiсторык, старшыня Вiленскай археалагiчнай камiсii М. Малiноўскi, якi зрабiў гэтую рубрыку жывай i рознабаковай.

Пасля замежных навiн друкавалiся навукова-папулярныя, гiстарычныя i лiтаратурныя матэрыялы. Менавiта тут у 1859-1862 гг. усё выразней гучыць беларуская тэма.

таго цi iншага пiсьменнiка, але i закрануць жыццёвы матэрыял, прывесцi чытачк да роздуму аб акаляючай яго рэчаiснасцi. Такiя выступленнi неслi ў газеце даволi значную публiцыстычную нагрузку.

артыкулаў.

Асаблiва плённай была дзейнасць Сыракомлi ў газеце ў 1862 годзе, калi ён вёў аддзел “Мясцовы агляд”, якi ўключаў у сябе лiтаратурна-крытычныя матэрыялы, кнiжны агляд, расказы пра падзеi культурнага жыцця Беларусi. Лейтматыавм аддзела была думка пра неабходнасць найхутчэйшага развiцця адукацыi беларускага народа.

Тэматыка выступленняў Ул. Сыракомлi ў “Виленским вестнике” была актуальнай, рознапланавай i багатай жанрава. У “Мясцовым аглядзе” ён рэгулярна даваў бiблiяграфiчныя заметкi аб кнiгах, якiя выдавалiся ў Вiльнi. Значным па праблематыцы з’яўляецца артыкул, дзе Сыракомля праяўляе шчыры клопат аб культурных каштоўнасцях роднага краю. Ён прапаноўвае ўвесцi ў газеце рубрыку “Справы вандалiзму”, каб выкрываць факты варварскiх адносiн да старыны.

Да канца сваiх дзен Ул. Сыракомля актыўна супрацоўнiчаў у “Виленском вестнике”: яго апошнi матэрыял з’явiўся ў 66 нумары за 1862 год, а ўжо ў 69 i 70 нумарах расказвалася пра смерць i пахаванне паэта, пра вялiкую жалобную манiфестацыю ў Менску. У 88 нумары газета паведамляла аб стварэннi камiтэта па выданнi твораў Сыракомлi i ўшанаваннi яго памяцi.

Шмат увагi ўдзяляў “Виленский вестник” асвятленню культурнага жыцця беларускiх гарадоў. Пачынаючы з 1860 года ў ёй пастаянна расказваецца пра тэатральныя пастанокi, музычныя вечарыны, адкрыццё публiчных бiблiятэк у Менску, Вiцебску, Магiлёве i iншых гарадах, падкрэслiваецца iх важная асветнiцкая роля.

Да кастрычнiка 1915 года газета друкавалася ў Вiльнi, а з гэтага часу i да канца 1916 года – у Гомелi.

Зацвярдження ў кастрычнiку 1830 г. “Палажэння аб выданнi “Губернскiх ведамасцей” паклала пачатак афiцыйнаму ўрадаваму друку ў правiнцыi.

Тэкст “Палажэння” дэманстраваў крайнюю асцярожнасць i прадбачлiвасць урада, было рэгламентавана фактычна ўсё: праграма ведамасцей, iх перыядычнасць i строгi нагляд за iмi. Галоўнай задачай ведамасцей, як адзначалася ў “Палажэннi аб “Губернскiх ведомостях”, было “дастаўленне ўсiм i кожнаму зручнага спосабу атрымлiваць у патрэбны час звесткi аб пастановах i распараджэннях губернскага начальства”.

Губернскiя ведамасцi падпарадкоўвалiся непасрэдна губернатару, а рэдагавалiся чыноўнiкамi асобых даручэнняў, якiя, як правiла, i вызначалi змест газеты.

Ведамасцям было дазволена мець два аддзелы – афiцыйны i неафiцыйны, якi часам друкаваўся асобна i выхолзiў часцей чым афiцыйны. Тыраж газеты не быў таксама пастаянным, ён вагаўся ад некалькiх соцень да некалькiх тысяч экзэмпляраў.

Змест неафiцыйнага аддзела складалi паведамленнi аб рыначных цэнах, курсе золата i серабра, аб сельскай гаспадарцы, гандлi, аб надзвычайных здарэннях у губернi, аб спосабах паляпшэння вядзення сельскай гаспадаркi i дамаводстве, аб адкрыццi ў губернi новых вучэбных устаноў, гiстарычных звестках аб губернi i г. д. Да неафiцыйнай часткi асобна прыкладвалiся загады аб пошуку беглых прыгонных.

Катэгарычна забаранялася друкаваць артыкулы з роздумамi i вывадамi адносна грамадскага жыцця, палемiчныя або сатырычныя матэрыялы цi абмяркоўваць урадавыя распараджэннi i мерапрыемствы.

У Паўночна-Заходнiм краi ў 1838 годзе пачалi выходзiць губернскiя ведамасцi: “Минские…» (1838-1917), «Могилевские…» (1838-1917), «Гродненские…» (1838-1915) i iнш

Першыя дзесяцiгоддзi iснавання губернскiх ведамасцей знешнi выгляд iх быў вельмi аднатыпны – на брудна-шэрай паперы, неахайна абрэзаныя, сляпы шрыфт. Кошт гадавой падпiскi даволi высокi – 6 рублёў 50 капеек. Газеты выходзiлi на рускай мове.

На першай паласе змяшчаўся загаловак газеты i герб той губернi, дзе ведамасцi выхолзiлi. Затым iшоў матэрыял афiцыйнага аддзела. Часам давалася афiцыйная iнфармацыя аб якой-небудзь грамадскай падзеi, але без спробы якога б то нi было публiцыстычнага асэнсавання яе цi рэдакцыйных каментарыяў.

Неафiцыйны аддзел губ. вед. спачатку мала чым адрознiваўся ад афiцыйнага. Часам з’яўлялiся т. зв. “Прибавления”, дзе друкавалiся аб’явы аб гандлi, артыкулы пра пошук асоб, маёнткаў i капiталаў, цэны на прадукты, спiсы асоб па выбарах павятовых земскiх галосных, паведамленнi аб хваробах жывёлы i iншыя матэрыялы.

Тыповым, напрыклад, можа лiчыцца “Прыбаўленне” да першага нумара “Мiнскiх ведамасцей” за 1838 год. Вось толькi пералiк паведамленняў: аб пажарах, самазабойствах, замерзлых людзях, нападах ваўкоў, знойдзеным мерцвяку, аб звольненнi чыноўнiка з пасады за п’янства, страце дакументаў.

“iх Імператарскiх вялiкасцей” . На абавязку ведамасцей таксама ляжала рэгулярнае друкаванне доўгiх спiсаў усiх асоб, якiя пераехалi у губернскi горад, выехалi або праехалi цераз яго.

Старонкi неафiцыйнага аддзела запаўнялiся паведамленнямi аб розных незвычайных з’явах, таямнiчых падзеях, медыцынскiмi “парадамi”, напрыклад: “выпрабаваныя сродкi ад бяльма, ад флюсу, ад коклюшу, ад прастуды ў нагах, ад жоўтых плям на твары i г. д.

Традыцыйнымi для ўсiх губернскiх ведамасцей былi публiкацыi статыстычных аглядаў губернi. Часам яны ўтрымлiвалi цiкавыя каштоўныя статыстычныя дадзеныя. Такiя матэрыялы, як правiла, не выклiкалi пярэчанняў губернскага начальства i нават заахвочвалiся, бо яны, на першы погляд, былi далёкiмi ад вострых праблем сучаснасцi. Аднак тут урад яўна недаацэньваў iх магчымую выкрывальную сiлу, бо часам бясстрасныя лiчбы вельмi многае маглi сказаць аб жыццi народа.

Кожны месяц ведамасцi рэгулярна друкавалi таблiцу метэаралагiчных назiранняў у губернi. “Мiнскiя” i “Магiлёўскiя” ведамасцi знаёмiлi сваiх чытачоў з народнай медыцынай. Артыкулы на гэтую тэму уяўлялi пэўны навукова-пазнавальны iнтарэс.

З пачатку 50-х гадоў ХІХ стагоддзя мянаецца воблiк неафiцыйнага аддзела губернскiх ведамасцей. Усё больш з’яўляецца матэрыялаў па гiсторыi, этнаграфii, археалогii фальклору геаграфii. Вялiкую цiкавасць у чытачоў выклiкаюць апiсаннi мясцовых абрадаў.

i ў цэлым не мянялi палiтычнага аблiчча газеты, але ў нейкай ступенi рабiлi яго менш казённым.

Аналiз зместу губернскiх ведамасцей дарэформеннага перыяду прыводзiць да думкi, што ў цэлым гэта былi верныя праваднiкi афiцыйнай урадавай палiтыкi. У першай палове ХІХ стагоддзя яны былi амаль адзiнымi перыядычнымi выданнямi на тэрыторыi Беларусi. Строгi цэнзурна-палiтычны нагляд выключаў усё, што было звязана з актуальнымi пытаннямi грамадскага жыцця, сацыяльнага i нацыянальнага становiшча беларускага народа.

У дарэформенны перыяд губернскiя ведамасцi знаходзiлiся пад прыгнётам 22 ведамасных i спецыяльных цэнзур. Самыя розныя ўстановы i ведамствы: мiнiстэрства ўнутраных спраў i фiнансаў, шэф жандармаў, духоўны i медыцынскi дэпартаменты i многiя iншыя канцылярыi падвяргалi цэнзуры матэрыялы па пытаннях, якiя адносiлiся да iх кампетэнцыi.

станавiлiся цэнтрамi i крынiцай гiстарычных, геаграфiчных, этнаграфiчных i лiтаратурных звестак аб родным краi. Гэты бок прыкметна ўзмацнiўся ў час, калi ў ведамасцi прыйшлi вядомыя беларускiя вучоныя. Культурна-пазнаваўчая каштоўнасць матэрыялаў дазваляе гаварыць пра пэўную асветнiцкую функцыю, якую выконвалi ў Паўн. -З. краi гэтыя афiцыйныя ўрадавыя выданнi. Менавiта гэтую выснову пацвярджае аналiз зместу адной з самых цiкавых газет на тэрыторыi краю – “Витебских губернских ведомостей”.

У 70-80-я гады ХІХ ст. губернскiя ведамасцi, як i раней, мелi два аддзелы – агульны i мясцовы. Па-ранейшаму агульны аддзел даваў абавязковую расiйскую iнфармацыю. Мясцовы аддзел складалi дзве часткi – афiцыйная друкавала цыркуляры губернатара, аб’явы аб судовых справах i таргах i г. д. Неафiцыйная – матэрыялы геаграфiчныя, этнаграфiчныя, гiстарычныя, статыстычныя, а таксама факты з мясцовага жыцця.

30 верасня 1881 г. выйшла пастанова ўрада аб вызваленнi губернскiх ведамасцей ад папярэдняй цэнзуры i перадачы iх пад адказнасць мясцовага губернатара. Але гэта мала што змянiла – мясцовыя ўлады не былi больш памяркоўнымi за сталiчныя.

Адзначаючы акрэсленую ў цэлым урадам афiцыйнасць губернскiх ведамасцей, нельга не сказаць, што гэтыя газеты, кожная ў сваёй ступенi, выконвалi немалую асветнiцкую ролю. За доўгi перыяд свайго iснавання некаторыя з iх (напрыклад, “Могилевские губернские ведомости”, асаблiва ў час, калi неафiцыйную частку рэдагаваў Е. Р. Раманаў – 1897-1902 гг.) змаглi прыкметна змянiць афiцыйны характар выдання i зрабiць газету разнастайнай па зместу i публiцыстычнай у падыходзе да рэчаiснасцi.


2. Беларуская журналiстыка на сучасным этапе

З красавiка 1985 г. для дзяржаў, якiя ўваходзiлi ў склад СССР, пачаўся перыяд пераходу ад таталiтарнага аднапартыйнага рэжыму да больш дэмактарычнага шматпартыйнага. Беларускi друк у гэты час падзяляўся на рэспублiканскi, абласны, гарадскi, ра ённы, а таксама друк прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў. Прэса рэспублiканскага ўзроўню была прадстаўлена 12 выданнямi, аднак толькi 5 з iх можна аднесцi да iнфармацыйна-палiтычных: “Звязду”, «Советскую Белоруссию», «Сельскую газету», «Знамя юности» i “Чырвоную змену”.

рысай беларускай прэсы гэтага часу была значная колькасць афiцыйных матэрыялаў на яе старонках, якiя распаўсюджвалiся праз каналы ТАСС, БелТА i Агенцтва друку “Навiны”. Другой iстотнай асаблiвасцю была значная перавага над усiмi астатнiмi тэмамi жканамiычнай, цi, дакладней, вытворчай тэматыкi. Маатэрыялы на вытворчую тэму рапавядалi пра поспехi ў рабоце, укараненне новай тэхнiкi, ход i вынiкi сац. спаборнiцтва, цяжкасцi ў дзейнасцi прадпрыемстваў. Усе iнфармацыйна-палiтычныя газеты Беларусi раз у месяц друкавалi тэматычныя старонкi, прысвечаныя дзейнасцi пастоў i камiтэтаў народнага кантролю, пiсьмам чытачоў, ваенна-патрыятычнаму выхаванню, навакольнаму асяроддзю, фiзкультуры i спорту, прааблемам сямейнага жыцця, жыццю моладзi, пытанням арганiзацыi вольнага часу, сатыры i гумару.

Палiтычную iнфармацыю, якую друкавалi на сваiх старонках беларускiя газеты, можна падзялiць на тры часткi: афiцыйную, iнф., прысвечаную так званай iдэалагiчнай рабоце, i iнф. аб праблемах функцыянавання органаў улады, палiтычных арганiзацый, аб’яднанняў.

Падзеяй для лёсаў рэспублiк Савецкага Саюза стаў ХХVІІ з’езд КПСС, дзе ўпершыню была ўхвалена палiтыка пашырэння публiчнасцi як галоўнай умовы развiцця працэск дэмакратызацыi. Са студзеня 1986 г. на старонках беларускiх газет сталi друкавацца матэрыялы пра вайну ў Афганiстане, якiя хоць i праходзiлi цэнзуру, але ўсё ж такi неслi аўдыторыi пэўную iнфармацыю пра падзеi невядомай дагэтуль вайны. А раней за ўсе астатнiя новыя тэмы заявiла пра сябе тэма экалагiчнай бяспекi, стаўшая жыццёва важнай пасля аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Ва ўмовах поўнага кантролю з боку ўлад над прэсай, тэлебачаннем i радыёвяшчаннем рэальныя памеры катастрофы былi адразу засакрэсаны, вынiкi яе або значна памяншалiся, або наогул замоўчвалiся, уся iнфармацыя наконт гэтай трагедыi распаўсюджвалася выключна праз каналы ТАСС i БелТа.

Значнае месца на старонках беларускiх газет у гэты час занялi матэрыялы аб ходзе справаздачна-выбарчай кампанii ў камсамоле. Рэпартажы журналiстаў сведчылi прапошук маладымi людзьмi свайго месца ў эканамiчным i палiтычным жыццi краiны, з’яўленне новых форм i метадаў у рабоце камiтэтаў ЛКСМБ i, разам з тым, жывучасцi старых праблем, схем i шаблонаў дзейнасцi. Напр., на Магiлёўскай гарадской канферэнцыi ЛКСМБ упершыню за ўвесь час правядзення такiх мерапрыемстваў падзеi пачалi развiвацца не па загадзя падрыхтаванаму прэзiдыумам сцэнарыю. Калi старшыня прапанаваў спынiць абмеркаванне даклада, то дэлегаты не пагадзiлiся з гэтым, пачалi шчыра выказвацца пра недахопы ў дзейнасцi камсамольскiх функцыянераў. Называлiся кабiнетны стыль работы, папяровая творчасць няздольнасць наладзiць вольны час моладзi, iгнараванне iснаваўшых нефармальных маладзёжных груповак. У рэшце рэшт, аднак, старшыня i прэзiдыум змаглi ўзяць сiтуацыю пад кантроль, неабходная iм рэзалюцыя была прынята (“Маг. праўда”, 1987, 7. 01.).

7 лiстапада 1987 г. незалежным аб’яднаннем маладых лiтаратараў “Тутэйшыя” i гiсторыка-культурнаай суполкай “Талака” жалобнага мiтынгу ў Мiнску, прысвечанага абраду памiнання продкаў “Дзяды”. Супрацоўнiк iнстытута гiсторыi АН БССР В. Пепяляеў у артыкуле “Памяць добрая i злая” абвiнавацiў гiсторыка К. Тарасава ў прыхiльным стаўленнi да беларускай эмiграцыi, вядомай сваiмi антыкамунiстычнымi поглядамi, асудзiў ужыванне некаторымi прамоўцамi на мiтынгу падчас характарыстыкi сталiнскага рэжыму выразаў “ахвяры бюракратызму” “генацыд супраць уласнага народа”.

Адказам на гэту публiкацыю стаў артыкул народнага пiсьменнiка Беларусi Васiля Быкава “Пытаннi, якiя чакаюць адказу”, дзе ён сцвярджаў грамадзянскую i маральную неабходнасць назваць не толькi прозвiшчы ахвяр сталiнскiх рэпрэсiй, але i прозвiшчы iх катаў. В. Быкаў адвергнуў iмкненне Пепяляева даказаць, што многiя кiраўнiкi, культурныя i навуковыя дзеячы Беларусi былi сасланы i расстраляны справядлiва.

змяшчацца матэрыялы пра негатыўныя з’явы ў армii, рэпартажы з месцаў зняволення, iнтэрв’ю з бомжамi, артыкулы ўрачоў-сексолагаў i г. д. Шмат увагi журналiсты сталi ўдзяляць сацыяльна неабароненым людзям – iнвалiдам, сiротам, састарэлым, адзiнокiм мацi. Трэба адзначыць паступовае змякчэнне тону артыкулаў на рэлiгiйную тэматыку, пераход ад ваяўнiчага атэiзму да прызнання за царквой права на грамадска-карысную духоўную дзейнасць. Шляхi развiцця бел. мовы таксама шырока абмяраоўвалiся на старонках газет. Друкавалiся артыкулы навукоўцаў, падборкi пiсьмаў чытачоў, дзе аналiзавалiся прычыны, што прывялi мову да фактычнага вываду з грамадскага ўжытку, прыводзiлiся прыклады адмоўнага стаўлення да яе з боку дзяржаўных бюракратаў розных рангаў, расказвалася пра стварэнне школ з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы i лiтаратуры, беларускамоўных класаў, выказвалiся прапановы правесцi рэферэндум па наданнi беларускай мове статусу дзяржаўнай. Усё большую палiтычную афарбоўку набывалi публiкацыi на гiстарычную тэматыку, а таксама прысвечаныя дзейнасцi культурна-гiстарычных суполак. Сапраўднае ўзрушэнне грамадскай думкi выклiкаў артыкул З. Пазняка i Я. Шмыгалёва “Курапаты – дарога смерцi”, у якiм аўтары ўпершыню называлi месца масавага пахавання бязвiнна забiтых людзей, прыводзiлi шматлiкiя ўспамiны сведак злачынстваў (“Звязда” 1988, 17. 08.).

Актывiзацыя палiтычнага жыцця вяла да паступовай iдэалагiчнай палярызацыi грамадства, стварэння арганiзацыйна аформленай апазiцыi. Найбольш важнымi аргументамi для афiцыйных iдэолагаў у дыскусiях з апанентамi сталi абвiнавачаннi ў прыхiльнасцi да капiталiстычнага ладу жыцця, нацыяналiзме, абразлiвыя выказваннi на адрас працiўнiкаў, пра што сведчаць артыкулы “Эвалюцыя палiтычнага невуцтва” i “Пена на хвалi перабудовы”, надрукаваныя ў многiх бел. газетах. Супрацьстаянне памiж афiцыйнымi ўладамi i нацыянальна-радыкальнай апазiцыяй дасягнула сваёй найвышэйшай кропкi 30 кастрычнiка 1988 г., калi службы аховы правапарадку разагналi на Маскоўскiх могiлках пад Мiнскам жалобны мiтынг з нагоды дня ўшанавання памяцi продкаў “Дзяды”. Адзiнай беларускай газетай, якая дала больш-менш аб’ектыўную карцiну таго, што здарылася, была “Чырвоная змена”, дзе яе 12 карэспандэнтаў змясцiлi калектыўны рэпартаж i iнтэрв’ю з вiдавочцамi: “Перакрылi ўваход на могiлкi, прыехалi пажарныя машыны з брандспойтамi i вадамётамi. Выклiкала здзiўленне i амунiцыя праваахоўных атрадаў: каскi, палкi-дубiнкi, шчыты, балоны са слезатачывым газам... Мiлiцыя пачала разганяць натоўп, якi iшоў у напрамку могiлак. Выхоплiвалi асобных людзей i запiхвалi iх у машыны, нават жанчынам заламлiвалi рукi. Было жудасна на гэта глядзець.

У гэты ж час працягвалася арганiзацыйная работа па падрыхтоўцы рэформы палiтычнай сiстэмы Сав. Саюза, для чаго былi ўнесены неабходныя змены ў Канстытуцыю СССР i Закон «Аб выбарах нар. дэпутатаў СССР». Рэформа выбарчай сiстэмы супала з арганiзацыйным афармленнем у рэспублiцы апазiцыйнага руху – Бел. нар. фронту за перабудову «Адраджэнне», якi адразу ж прыблiзна раз у месяц пачаў выдаваць газету «Навiны». Першы нумар «Навiн» выйшаў у лiстападзе 1988 г. i быў прысвечаны мiнскiм «Дзядам-83», а таксама змяшчаў iнфармацыю пра тое, што 19 кастр. на пасяджэннi грамадскай рады таварыства «Мартыралог Беларусi» быў сфармiраваны аргкамiтэт БНФ. У другiм i трэцiм нумарах газеты былi надрукаваны матэрыялы па праекту Праграмы БНФ, парады па правядзеннi выбарчай кампанii групамi падтрымкi на месцах, перадвыбарная платформа фронта, iнтэрв'ю з кандыдатамi ў дэпутаты – А. Адамовiчам, В. Быкавым, А. Вярцiнскiм.

Прыкладна ў гэты ж час выйшаў першы нумар часопiса «Студэнцкая думка» статус якога самi выдаўцы вызначылi як «грамадска-палiтычны ды культуралагiчны часопiс студэнцкага патрыятычнага згуртавання «Свiтанак», створанага студэнтамi БТІ. Ідэйна-тэматычны змест выдання ў асноўным абмяжоўваўся пытаннямi беларусiзацыi вучэбнага працэсу ў ВНУ. Канфедэрацыя Беларускiх Суполак выдавала два бюлетэнi – «Весткi Адраджэння» i «Супольнасць», дзе змяшчалiся матэрыялы сац. -палiтычнага i культурнага характару. У 1990 г. пачалi выходзiць часопiс праваслаўнаай моладзi «Праваслаўная думка» i выданне беларускай унiяцкай моладзi часопiс «Унiя». Таварыства маладых лiтаратараў «Тутэйшыя» выдавала iнфармацыйны бюлетэнь «Кантроль».

Мясцовыя аддзяленнi БНФ таксама мелi свае iнфармацыйна-палiтычныя друкаваныя органы. Раней за iншыя з'явiлася «Белорусская трибуна» (4 снежня 1988) – орган Мiнскай групы падтнымкi БНФ, а таксама выданне “Баранавiцка-Берасцейскага аддзялення БНФ “Адраджэньне” газета “Шлях”. Гомельскi каардынацыйны цэнтр БНФ стаў выдаваць газету “Атава”, Магiлёўская рада фронта – газету “Абуджэнне”. Сярод выданняў раённых арганiзацый БНФ можна назваць “Вольны Мазыр”, “Сумленне” (Слуцк), “Пагоню” (Лепель), “Ранiцу” (Маладзечна) i iнш. Выходзiлi таксама i разавыя выданнi, напр., “Дзень Волi” быў прысвечаны гадавiне абвяшчэння БНР.

Сведчаннем адраджэння на Беларусi шматпартыйнасцi стаў выхад у свет часопiса Дэмакратычнай партыi Беларусi “Свабода” i публiкацыя ў лепельскай “Пагонi” манiфеста лiберальна-дэмакратычнай партыi Беларусi. Усе выданнi нефармальных арганiзацый выходзiлi нелегальна, iх асобныя нумары мелi розны фармат, адрознiвалiся якасцю паперы, друкавалiся яны часцей за ўсё на пiшучых машынках, тыражавалiся на капiравальных апаратах, а распаўсюджвалiся ў грамадскiх месцах, у транспарце.

выходзiць газеты “БВП. Брествестпресс”, “МВ. Магiлёўскiя ведамасцi”, “Вестник Могилева”, вячэрнiя гарадскiя “Добры вечар” (Мiнск), “24 гадзiны” (Гродна), раённыя “Печинские новости” (Барысаў) i iнш. Найбольш спрыяльным для новай бел. прэсы ўсiх узроўняў стаў 1991 год, калi была зарэгiстравана найбольшая колькасць такiх выданняў. Па характары змяшчаемых матэрыялаў новаўтвораны друк трэба падзялiць на грамадска-палiтычны, iнфармацыйна-рэкламны, эканамiчны, маладзёжны, культурны i iнш. Колькасна пераважалi маладзёжныя выданнi, што тлумачыцца, у першую чаргу, iльготнымi ўмовамi гаспадарчаай дзейнасцi камiтэтаў ЛКСМБ, якiя ва ўсiх без выключэння выпадках з’яўлялiся iх заснавальнiкамi: «Молодежный курьер» (Гродна), «Молодежные новости» (Вiцебск), «Местное время» (Наваполацк), «Лидер» (Орша) i iнш.

Нягледзячы на шырокае распаўсюджанне , новыя беларускiя выданнi мелi малы наклад i недастатковую перыядычнасць з-за глыбокага эканамiчнага крызiсу, якi пачаўся ў 1991 г. У гэты час тыраж пераважнай большасцi беларускiх газет упаў нiжэй за ўзровень 1985 г., зменшылася перыядычнасць выхаду.

рэспублiкi, аднак эканамiчны крызiс значна пагоршуў умовы развiцця нацыянальнай журналiстыкi.

перыядычны выданне журналiстыка

27 лiпеня 1991 г. Рэспублiка Беларусь была абвешчана Вярхоўным Саветам суверэннай i самастойнай краiнай. Пачаўся новы этап беларускай гiсторыi, пошук эфектыўнага вырашэння палiтычных i сацыяльна-эканамiчных праблем з мэтай будаўнiцтва дэмакратычнага грамадства i дасягнення высокага ўзроўню культуры i дабрабыту людзей.

У жнiўнi 1991 г. Маскве адбыўся вядомы путч, якi атрымаў шырокi рэзананс у свеце i выклiкаў абурэнне грамадзян “краiны Саветаў”.

Працэс палiтычнага кiраўнiцтва зайшоў у тупiк i паскорыў самавызначэнне саюзных рэспублiк. Вярхоўны Савет Беларусi прыняў пастанову аб прыпыненнi дзейнасцi партыйных арганiзацый, пачалася рэарганiзацыя сродкаў iнфармацыi. Упершыню за гады iснавання сав. улады выпуск некаторых беларускiх газет быў спынены. Перыядычныя выданнi перасталi быць органамi партыйных камiтэтаў i перайшлi ў веданне выканкамаў i працоўных калектываў. Гэта адркзу змянiла змест камунiкатыўных працэсаў.

У кастрычнiку 1991 г. пачала выходзiць на бел. i рус. мовах газета “Рэспублiка”, заснавальнiкамi якой сталi Кабiнет Мiнiстраў i калектыў рэдакцыi. Гэта быў новы для таго часу тып выдання па змесце i форме. Дэмакратычнасць накiрунку падкрэслiвалася ў галоўным лозунгу газеты – словах К. Калiноўскага: “Не народ для ўрада, а ўрад для народа”. “Рэспублiка” даволi хутка набыла папулярнасць, дзякуючы востраму абмеркаванню самых злабадзённых праблем палiтычнага, эканамiчнага i культурнага жыцця i стала разам з “Народнай газетай” адным з буйнейшых выданняў новага часу.


2. Говiн С. В. Гiсторыя беларускай журналiстыкi (1563-1917): Вучэбна-метад. комплекс. – Мiнск, 2003.

3. Виноградов А. Н. Истоки белоруской печати и журналистики / Виноградов А. Н. – Мн, 2005г.

4. Беларуская журналiстыка (1917–1941 гг.): Вучэбна-метад. Дапаможнiк – Мiнск, 1993 – Ч. 2.

5. Беларуская журналiстыка (1941–1995 гг.): Вучэбна-метад. Дапаможнiк – Мiнск, 1996 – Ч. 3.