Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Грин (grin.lit-info.ru)

   

Друк Беларусі ў 1905-1917 гг.

Друк Беларусi ў 1905-1917 гг.

ЗМЕСТ

2. Беларуская журналiстыка ў 1907-1910 гг. Дзейнасць газеты “Наша нiва”

3. Друк Беларусi ў 1910-1914 гг.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Друк Беларусi ў перыяд рэвалюцый 1905-1906 гг.

налiчваецца 75, але да канца года ўжо 36 выданняў спынiлi сваё iснаванне.

У канцы лiстапада 1906 г. урад увёў у дзеянне “часовыя правiлы аб друку”, якiя катэгарычна забаранялi звяртацца да вострых пытанняў унутранай палiтыкi i рабочага руху. Мясцовым уладам давалася права арыштоўваць асобныя нумары перыядычных выданняў i прыцягваць рэдактараў да судовай адказнасцi. Становiшча прывiнцыйнага друку ўскладнялася яшчэ тым, што ён падвяргаўся папярэдняй цэнзуры.

У 1906-08 гг. у сiстэме друку Паўн. -Заходняга краю значную ролю займаюць лiберальна-буржуазныя i лiберальна-дэмакратычныя выданнi “Голос провинции”, “Окраина”, “Жизнь провинции”, “Минский курьер”, Витебская жизнь” i iнш.

ў ёй будуць друкавацца матэрыялы грамадска-палiтычнага характару, навуковыя, эканамiчныя, бiблiяграфiчныя артыкулы, навiны, хронiка, а таксама крытычныя i мастацкiя творы. Рэдакцыя заявiла, што напрамак будзе “гуманным”, прагрэсiўным, пазбаўленым увякай нацыянальнай прадузятасцi.

края” – Д. Бохан, Я. Окунь, М. Каралiцкi i iнш.

Неўзабаве, у лютым 1907 г., за публiкацыю карэспандэнцыi аб сходзе сялян Чэрнiхаўскай воласцi (Сноў), якiя патрабавалi зямлi i волi, рэдактар быў адхiлены ад працы, а яго месца заняў Д. Бохан.

Нумары газеты 289, 292, 293, 302 былi арыштаваны за друкаванне артыкулаў, якiя “призывали к тому, чтобы подорвать авторитет власти и возбудить в неселении враждебное отношение с целью ниспровержения существующего в государстве общественного строя”. Апошнiм для “Голоса провинции” быў №306. Замест яе пачала выходзiць “Жизнь провинции”.

З 30 лiпеня 1907 па 25 мая 1908 г. (248 нумароў) у Мiнску выходзiла грамадска-палiтычная i лiтаратурная газета “Окраина”. Выдаўцом i рэдактарам яе была жонка былога рэдактара закрытага “Голоса провинции” Глобы-Мiхайленкi, якi быў пазбаўлены судом права выдаваць газету i рабiў гэта, выкарыстоўваючы жончына iмя. Зразумела, што праграма “Окраины” была той жа, што й “Голоса провинции”. У адным з артыкулаў газета пiсала: “Тяжелое положение нашей прессы. Ни жить, ни дышать нельзя. Позволишь больше – оштрафуют, а то и закроют. Позволишь меньше – станут в газеты заворачивать селедку”. “Окраина” была не толькi грамадска-палiтычным, але i лiтаратурным выданнем.

У перыяд першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi выходзiла таксама значная колькасць манархiчных, рэакцыйных выданняў. Так, 21 лiстапада 1904 г. па iнiцыятыве мiнскага генерал-губернатара была створана газета “Белорусский вестник”. Яе праграма нагадвала сабою формулу шырока вядомай у той час тэорыi “афiцыйнай народнасцi”: “народность, государственность и самодержавие”. 16 снежня 1905 года яна закрылася.

У Мiнску дапамогу рэакцыi аказвала газета “Минская речь”, якую выдаваў аддзел “Попечительства о народной трезвости”.

i палiтычны змест газеты.

на якой напiсаны кнiгi “разными Тетками, Неслуховскими, Франтишками Богушевичами и другими самозванными “певцами”.

Рэвалюцыйны час пашырыў распаўсюджванне перыёдыкi ў Беларусi, наблiзiў яе змест да нацыянальных праблем, узмацнiў дэмакратычны напрамак i ўклаў яшчэ адзiн моцны пласт у беларускую культуру i пасунуў наперад стварэнне iснага нацыянальнага друку.

2. Беларуская журналiстыка ў 1907-1910 гг. Дзейнасць газеты “Наша нiва”

друк беларусь газета

У Паўн. -Заходнiм краi закрывалiся прафсаюзы, спынялi iснаванне сацыял-дэмакратычныя камiтэты, арганiзацыi Бунда; Беларуская сацыялiстычная грамада фактычна распалася на два накiрункi i таксама перайшла на нелегальнае становiшча.

У такiх умовах кожная партыя iмкнулася арганiзаваць свой друкаваны орган, праз якi даносiла да працоўных свае праграмныя патрабаваннi.

Сiстэма друку ў Беларусi ў 1907-10 гг. складвалася вельмi няпроста. Бальшавiкi ў гэты час увогуле не мелi сваiх друкаваных органаў. Беларуская сацыялiстычная грамада, знаходзячыся ў падполлi, легальна працягвала выдаваць газету “Наша нiва”, адзiнае выданне, што ў гэты перыяд выходзiла на роднай мове. У Мiнску i iншых гарадах Беларусi былi зноў створаны цi працягвалi выходзiць лiберальныя грамадска-палiтычныя i лiтаратурныя газеты: «Окраина», «Минское эхо», «Западный Бур» (Брэст), «Полесская мысль» (пазней «Полесье»), «Полесская жизнь», «Гомельский вестник», «Гомельская мысль», «Гомельские отклики» (Гомель); «Минский курьер», «Минские новости», «Минское утро» (Минск); «Весь Северо-Западный край», «Северо-Западный голос», «Белорусская жизнь» (Вiльня). Некаторыя газеты выходзiлi двойчы – ранiцай i вечарам. Лiберальныя газеты стваралiся i ў iншых гарадах – Магiлёве, Вiцебску, прычым у якасцi дадатку да некаторых газет выходзiлi лiсткi аб’яў i паведамленняў. Усе гэтыя выданнi эканамiчнае i палiтычнае становiшча ў краi iмкнулiся тлумачыць, зыходзячы з прагрэсiўных пазiцый. Так, “Гомельский вестник” пiсаў пра царскi манiфест 17 кастрычнiка 1905 г., палемiзаваў з прадстаўнiкамi новых буржуазных i манархiчных партый, асвятляў мясцовае жыццё, друкаваў лiтаратурныя творы. Газета “Минский курьер”, разлiчаная ў асноўным на iнтэлiгенцыю, шмат увагi ўдзяляла эканамiчным i палiтычным пытанням, праблемам развiцця лiтаратуры i мастацтва.

Самай буйной прыкметай развiцця беларускай журналiстыкi ў гады рэакцыi быў працяг выдання адзiнай беларускамоўнай газеты “Наша нiва”.

Доўгi час у гiстарычнай навуцы трымалася адмоўная ацэнка "Нашай нiвы". Толькi ў апошнiя гады склалiся спрыяльныя ўмовы для аб'ектыўнай ацэнкi месца i ролi гэтай газеты ў нашай гiсторыi. У савецкiя часы "Нашу нiву" называлi "контррэвалюцыйным", "лiберальна-буржуазным", "нацыяналiстычным" выданнем. Упершыню гэта было зроблена падчас спецыяльнай дыскусii аб "Нашай нiве" на пасяджэннi Таварыства гiсторыкаў-марксiiстаў у 1931 годзе. Беларускую газету абвiнавацiлi ў тым, што яна стала ўпоперак буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi. Я лiчу, што падставай для адмоўнай ацэнкi газеты марксiстамi стала тое, што выданне даволi памяркоўна крытыкавала царызм, вызначалася неадназначнасцю пазiцый. Лягчэй складаную з'яву назваць адмоўнай, чым даследаваць яе розныя бакi. У 1986 годзе ў прагрэсiўным для таго часу артыкуле аб неабходнасцi рэабiлiтацыi "Нашай нiвы" Алег Лойка гаворыў, што "катэгарычнае патрабаванне iдэалiзацыi iнiцыятараў i арганiзатараў "Нашай нiвы" выяўляе нi больш, нi менш, як правiнцыяналiзм i недастаткова высокую культуру нацыянальнай самасвядомасцi некаторай часткi нашай творчай iнтэлiгенцыi, што беспадстаўна ў кагорце нацыянальных дзеячаў нашага гiстарычнага мiнулага хоча бачыць адных толькi забранзавелых герояў, а не людзей з iх жывымi iдэямi i характарамi, з iх неамыльнасцю i памылкамi, з iх рамантычнымi страсцямi i бытавымi звычкамi".

было пачаць легальную справу. Антон Луцкевiч успамiнаў: "У канцы лета 1906 году адбылася ў Вiльнi яшчэ адна наша партыйная канферэнцыя (у кватэры "Кудлы" - Катэцкага - на Юраўскiм завулку.) Памятаю з гэтае канферэнцыi два вельмi важныя мамэнты: асуджэньне экспропрыяцыi, з'арганiзаванай у Менску бяз ведама i згоды Ц. К., i - пастанова распачаць яўную легальную працу. Апошнюю справу рэфэраваў Іван i тут кiнуў думку аб патрэбе друкаваньня легальнае беларускае газэты - ведама, у грамадаўскiм духу. Прапазiцыя Івана была прынята аднагалосна. у вынiку чаго праз пару месяцаў i нарадзiлася "Наша Доля", замененая пасьля "Нашай Нiвай"."

"Наша доля". Дарэчы, раней гэтага адбыцца не магло, бо права на выданне газет i лiтаратуры на беларускай мове было атрымана толькi ў 1905 годзе. З пяцi выдадзеных нумароў "Нашай долi" - чатыры былi канфiскаваны. За "заклiк да ўзброенага паўстання для перамены дзяржаўнага ладу" Вiленская судовая палата пастанавiла "выданне газеты "Наша доля" забаранiць назаўсёды", а рэдактара газеты пасадзiць у крэпасць тэрмiнам на год. Але ўжо праз нейкi месяц ( у iншых крынiцах - яшчэ падчас выдання “Нашай долi”) ўдалося пачаць выпуск другой беларускай газеты.

"Наша нiва" пачала выходзiць 10 лiстапада 1906 г. БСГ знаходзiлася на нелегальным становiшчы, i таму выдаўцамi газеты лiчылiся прыватныя асобы. Першыя чатыры нумары падпiсаны С. Вольскiм, але за гэты час i пазней iм не падпiсана нiводнага артыкула. Гэта дае падставу меркаваць, што Вольскi быў чалавекам выпадковым у рэдакцыi i беларускiм руху ўвогуле. 8 снежня 1906 г. пяты нумар "Нашай нiвы" падпiсаў ужо Аляксандр Уласаў - актыўны член БСГ.

"Наша нiва" ёсць дзецiшча кiраўнiкоў БСГ, таму ўсе праграмы, iх змена, мэты партыi адлюстроўвалiся на старонках газеты. Вось прыклад. Пасля 1905 года замест рэвалюцыйнай iдэi БСГ пачало рабiць стаўку на Дзяржаўную думу. Газета дае падрабязную справаздачу пра пасяджэннi думы, спадзяецца на рэформы. У снежнi 1906 друкаваны орган БСГ змяшчае праграму паляпшэння становiшча малазямельных i беззямельных сялян, у якой перад Думай ставiлiся патрабаваннi скасаваць усе законы, якiя не дазваляюць свабодна купляць i прадаваць зямлю, лiквiдаваць церазпалосiцу шляхам стварэння хутароў i iнш. Рэдакцыя спадзяецца, што Дума дапаможа вырашыць праблемы. Аднак праз колькi часу ў газеце з'яўляюцца артыкулы, якiя адназначна не падтрымлiваюць Думу. У артыкуле "Дума i народ" (№8, 1907) сцвярджаецца, што марна чакаць ад Думы свабод ды зямлi, "бо яна, небарака, адна гэта не зробiць". Сапраўдных свабод i зямлi народ можа дачакацца толькi пасля абрання народнай рады, падтрыманай народнымi масамi (гэтыя думкi пераклiкаюцца з праграмай БСГ, якой яна была да 1906 г.).

"Склад рэдакцыi "Нашай нiвы" ў 1909 годзе быў гэткi: А. Уласаў, браты Іван i Антон Луцкевiчы, Ядвiгiн Ш. (Лявiцкi), Янка Купала, В. Ластоўскi i, дарыўкамi - Язэп Манькоўскi (Янка Оклiч) ды Чыж (Альгерд Бульба), а на пачатку лета прыбыў яшчэ С. Палуян. Гэты склад рэдакцыi ў 1909 i 1910 гг. рэзка распадаўся на дзве групы, якiя былi трапна ахарактарызаваны толькi што прыехаўшым з Кiева С. Палуянам "верхняй" i "нiжняй" палатамi. Да верхняй палаты належалi: А. Уласаў, браты Луцкевiчы i, калi бывалi, Чыж i Манькоўскi. "Нiжняя палата складалася з Ядвiгiна Ш., Янкi Купалы, Ластоўскага i Палуяна, а ў канцы 1909 г. да яе далучыўся мастак-маляр Я. Драздовiч. Рэдакцыя ў цэлым нiколi не сыходзiлася… За зачыненымi i завешанымi цяжкай драперыяй дзвярымя ў гасподзе "верхняй" палаты вяршылiся "высокiя" палiтычныя матэрыi. Адгалоскi шырокiх планаў "верхняй" палаты даходзiлi ў "нiжнюю" з трэцiх i пятых рук, часта ў хаатычнай форме. Адно толькi было пэўным, што там iшла буйная iгра са значнымi стаўкамi з боку унiяцкай iерархii i некаторых другiх, сiльных у тыя часы палiтычных краёвых чыннiкаў. Ад вулiцы ж у "нiжнюю" палату iшла публiка "чорная" i "шэрая". Ясна, што пры такiм падзеле, "верхняя" i "нiжняя" палаты думалi па-рознаму, жылi рознымi iдэаламii, насiлi ў сабе зародкi розных кiрункаў нацыянальнай мыслi"

Усе гэтыя кiрункi "нацыянальнай мыслi" i траплялi на старонкi "Нашай нiвы", што давала магчымасць вучоным потым выносiць самыя розныя, супрацьлеглыя ацэнкi. Так, напрыклад, адно з самых важных пытанняў - сялянскае - на старонках газеты вырашалася непаслядоўна, выказвалiся самыя супярэчлiвыя думкi. Усё залежала ад погляду аўтараў.

Нагляд уладаў. З самага пачатку iснавання "Нашай нiвы" царскiя улады пiльна сачылi за яе зместам. Займаўся гэтым Вiленскi цэнзурны камiтэт. У 1906 годзе характарыстыка "Нашай нiвы" змяшчаецца у спецыяльным дакуменце, складзеным цэнзурным камiтэтам па патрабаваннi ахоўчага аддзялення палiцыi. Дакумент апiсвае i iншыя газеты (iх было 57), якiя выходзiлi тады ў Вiльнi. "43. "Наша нiва". Спачатку крыху больш памяркоўная, чым "Наша доля", стала затым змяшчаць артыкулы бунтоўнага характару, за што падвяргалася некалькi разоў канфiскацыi."

"Нашай нiвы" з'явiлiся матэрыялы "Дума i народ", "Зямельная справа ў Новай Зеландыi" ды iншыя, на якiя адразу звярнула ўвагу цэнзура i палiчыла iх небяспечнымi для iснуючага дзяржаўнага ладу. 14 сакавiка 1907 г. вiленскi iнспектар па справах друку паведамляў пракурору Вiленскай судовай палаты: "В №№ 8 и 9 выходящей в гор. Вильне на белорусском языке еженедельной газеты "Наша нива" мною усматриваются нарушения законов о печати. Так. между прочим, в № 8 фельетонная статья, подписанная "Марцiн", под заглавием "Дума и народ" и конец статьи (на стр. 8) под заглавием "Зямельная справа ў Новай Зеландыi", а также передовая статья в №9 и статья под заглавием "Работа думы" в том же номере напоминают подпольные прокламации, и, кроме этих большей частью без названия источника, откуда заимствованы сведения, а между тем все, как на подбор, в состоянии сильно сзволновать простого малоинтеллигентного читателя белорусской газеты и внушить ему неуважение к суду, полиции, земскому начальнику, помещику, к войску, к законам государства, усматривая в названных статьях и заметках номеров 8 и 9 названной выше газеты на белорусском языке преступления, предусмотренные п. п. 1 и 3 ст. 129 угол. уложения и ст. 281-1 п. 1 улож о наказаниях, мною согласно ст. IX отд. VII высочайшего указа от 24 ноября 1905 г. был наложен арест на №№ 8 i 9 газеты, издающейся в гор. Вильне на белорусском языке "Наша нива". Об этом имею честь донести до сведения Вашего превосходительства на предмет возбуждения уголовного преследования против ответственного редактора-издателя названной газеты А. Власова.

- 965 экз., присовокупляя при этом, что каждый номер названной газеты печатается в количестве 1500 экз." Дарэчы, А. Уласаў у 1908 годзе плацiў штраф, а ў 1910 нават адсядзеў 2 месяцы ў турме.

31-га лiпеня 1913 года асобы аддзел сталiчнага дэпартамента палiцыi прыслаў ў Вiльню наступны дакупент-данос з грыфам "Зусiм сякрэтна". "Згодна з атрыманымi агентурнымi звесткамi ў г. Вiльнi стварылася нацыянальная група палякаў цi беларусаў, у склад якой уваходзяць як мясцовыя жыхары, так i некаторыя студэнты пецярбургскiх вышэйшых навучальных устаноў. На чале групы стаiць прыват-дацэнт Разенфельд i нейкi Е. Раманаў. У склад группы ўваходзяць сант-пецярбургскiя студэнты Пагодзiн, Хлябцэвiч (цi Хлебусевiч), Грыневiч, Тарашкевiч i Бранiслаў Ігнацьеў Эпiмах-Шыпiла, мясцовыя жыхары... (iдзе пералiк iменаў), пiсьменнiк Янка Купала i многiя iншыя. Штаб-кватэрай групы з'яўляецца рэдакцыя газеты "Наша нiва". Сходкi групы праходзяць нелегальна ў горадзе; так, адна з сходак мелася быць на кватэры Данiлава, у доме № 8 па Жандармскаму завулку; больш шматлiкiя сходы наладжваюцца ў часе загараднiх экскурсiй. Тэмаю абмеркавання служыць быт сялян i неабходнасць барацьбы за яго палепшанне; прамовы носяц крайне антыўрадавы характар. Група збiраецца выдаць нейкую брашуру i восенню на з'ездзе студэнтаў раздаваць яе як у вышэйшых навучальных установах, так i сярод сялян. Часам падымаюцца размовы пра неабходнасць тэрору".

Начальнiк Вiленскага жандармскага ўпраўлення сакрэтна адказваў свайму сталiчнаму начальству: "Асобы, пералiчаныя ў названай запiсцы, а iменна Янка Купала, Эпiмах-Шыпiла, Тарашкевiч, Пагодзiн, Хлябцэвiч у г. Вiльнi не жывуць". Начальнiк абыходзiць пытаннi наконт тэрору, але прызнае, што галоўнаю выразнiцаю iдэi нацыянальнага адраджэння беларусаў" з'яўляецца "Наша нiва", асноўная вiна газеты ў тым, што пад уплывам яе "пачаўся заметны паварот у поглядах народных настаўнiкаў на ўвядзенне "простай" мовы ў школу".

Палiцыя сачыла за дзейнасцю газеты не толькi з дапамогай цэнзурнага камiтэта. Вось канкрэтны прыклад. У 1908 годзе начальнiк прывакзальнай паштовай канторы, праз якую газета атрымлiвала карэспандэнцыю, даносiў наступнае. "Сакрэтна. Начальнiку Вiленскага ахоўчага аддзялення. Паведамляю вашаму высокаблагароддзю, што сёння атрымана ў даверанай мне канторы простае закрытае пiсьмо на iмя рэдакцыi "Нашай нiвы".

Апроч цэнзуры i палiцыi, якiя сачылi за "Нашай нiвай" па абавязку службы, за ёй назiралi i царкоўнiкi i даносiлi начальству. Вось прыклад. Вiцэ-дырэктар Дэпартамента духоўных спраў звяртаецца з пiсьмом да начальнiка Галоўнага ўпраўлення па справах друку.

"Паводле звестак, што маюцца ў Дэпартаменце, у Вiльнi з 1906 года выдаецца газета пад загалоўкам "Наша нiва", рэдактарам i выдаўцом якой з'яўляецца прыцягнуты ў якасцi абвiнавачанага па 129 арт. Крымiнальнага ўлажэння сын калежскага саветнiка дваранiн Аляксандр Мiкiтавiч Уласаў, якi выпускае перыядычныя творы на беларускай мове, надрукаваныя лацiна-польскiм цi чэшскiм шрыфтам, называючы гэтыя творы кнiгавыдавецтвам "Нашай нiвы".

Галоўныя задачы, якiя ставiць газета i названае кнiгавыдавецтва, зводзяцца часткова да стварэння беларускага сепаратызму, часткова да злiцця беларусаў з палякамi ў мэтах адлучэння ад Расii. Для правядзення ж у жыццё гэтых палiтыка-нацыяналiстычных iмкненняў i вырашана даць беларускаму насельнiцтву нацыянальную лiтаратуру, але з заменаю рускага шрыфта лацiнскiм. Па прычыне вышэйакрэсленага шкоднага кiрунку названай газеты i звязанага з ёю кнiгавыдавецтва я звяртаюся да Вашага правасхадзiцельства з просьбаю не адмовiць у распарадэннi ўзмацнiць нагляд над усiмi выданнямi "Нашай нiвы". 4 студзеня 1912 г."

i падпiсваць газету. (Дарэчы, пасля гэтага рэдактар "Нашай нiвы" звярнуўся ў Пецярбург з заявай i папраўкай. Ён судзiўся не па 129, а па 132 артыкулу, якi не пазбаўляў яго права быць рэдактарам. )

Вiленскi цэнзурны камiтэт пасля гэтага паспяшаўся абвергнуць запiску, вiдаць, каб апраўдаць сябе перад начальствам: "... За ўвесь час iснавання названае выдавецтва выпусцiла ў свет да 20 брашур, такiх як календары, кароткую гiсторыю Беларусi, вершы, апавяданнi i карысныя парады па развiццi сельскай гаспадаркi. Ва ўсiх гэтых выданнях злачынства камiтэтам не ўгледжаны.

Што датычыць самой газеты "Наша нiва", то, на думку камiтэта, у ёй сапраўды можна ўгледзець iмкненне да сепаратызму ў сэнсе захавання беларускай народнай самабытнасцi i мовы, але пры гэтым газета да апошняга часу не давала нiякага поваду, каб можна было меркаваць, шо беларускi народ iмкнецца да з'яднання з палякамi ў мэтах адлучэння ад Расii; наадварот, газета неаднаразова заяўляла пра сваю лаяльнасць i усялякiм чынам iмкнулася i iмкнеца вырваць беларусаў з-пад уплыву палякаў." Тым не менш, Галоўнае упраўленне па справах друку прапанавала Вiленскаму камiтэту "ставiцца да нагляду за газетай "Наша нiва", так i за астатнiмi выданнямi А. М. Уласава, з асаблiвай стараннасцю i ўвагай."

"Виленский вестник", "Минскае слово", "Северо-Западная жизнь", "Крестьянин" i iнш; сталiчныя выданнi "Окраины России", "Россия" i "Новое время". яны вялi не проста дыскусiю цi палемiку з "Нашай нiвай", а сапраўдную вайну. Супрацоўнiк "Нашай нiвы" Максiм Богдановiч апiсваў гэтае становiшча так. "Рускi друк, якi атрымлiваў дзяржаўную дапамогу, травiў яе ("Нашу нiву"), сцвярджаючы, што яна выдаецца на польскiя грошы для аслаблення ў краю вялiкарускiх пазiцый i для падрыхтоўкi глебы бля апалячвання яго". Беларускую газету абвiнавачвалi ў тым, што яна прапагандуе сепаратызм i апалячванне беларусi, газета - "Самавучыцель польскай мовы, якi выдаецца па асобнаму новаму метаду".

Побач з такiмi "адкрыццямi" з'яўлялiся на старонках некаторых афiцыйных выданняў прамыя абвiнавачваннi. "У "Нiвах" i "Долях" адкрыта паявiлiся нават незамаскiраваныя заклiкi да ўзброеннага паўстання, да захопу зямель ў памешчыкаў, да непадпарадкавання ўраду, да забастовак i гд. І ўсё гэта iшло i iдзе ў сучасный момант у школы i праз iх у народ, ... а адмiнiстрацыя мясцовая нiчога не бачыць цi абмяжоўваецца вобыскомi у рэдакцыi "Нiвы" i арыштамi асабных нумароў, не клапоцячыся аб тым каб вырваць зло з самым корнем". Гэтыя радкi з'явiлiся у 1908 годзе у артыкуле "Новый поход на Беларусь", надрукаваны ен быў у часопiсе "Окраины России" i перадрукаваны "Минским словом".

Цяжкасцi фiнансавага плану. Невялiкая група, што складала актыў беларускага руху ў Вiльнi, была беднай i грошай на справу не мела. Апрача братоў Луцкевiчаў, што былi фактычнымi рэдактарамi "Нашай нiвы", да гэтай групы належалi Аляксандр Уласаў - афiцыйны рэдактар "Нашай нiвы", Янка Купала, Ядвiгiн Ш., Вацлаў Ластоўскi, А. Чыж, Сяргей Палуян (памер у 1910 г.), мастак Язэп Драздовiч ды яшчэ некалькi асобаў. Гэта былi маладыя iдэалiсты, поўныя запалу i энергii ў працы па адраджэннi Беларусi. Яны былi вымушаны не толькi дарма працаваць у газеце i на iншых дзялянках беларускага руху, але i часам аддавалi частку свайго заробку для гэтага руху. Адзiн А. Уласаў быў замажнейшы, бо меў фальварак, але з яго мусiў жыць сам, бо iншых прыбыткаў не меў. Аднак, працуючы ў газеце разам з братамi Луцкевiчамi, ён дапамагаў аплочваць кватэру для ўсяго штабу "Нашай нiвы". Грамадства Вiльнi падтрымлiваць газету не хацела. Выключэнне складае Зыгмунт Нагродскi, сябра Францiшка Багушэвiча, якi аказваў невялiкую падтрымку.

Гэта потым з'явiлiся лiчбы: 906 карэспандэнцый з 489 вёсак за тры першыя гады iснавання, 666 допiсаў 427 карэспандэнтаў з 321 мясцiны Беларусi за адзiн 1910 г. А напачатку "Наша нiва" мела мала платных падпiсчыкаў, у вёскi высылалася пераважна дарма, а ў самой Вiльнi разыходзiлася мала. Вось што пiшуць рэдактары газеты аб iх фiнансавым стане ў 1906 годзе. Рубрыка "Паштовая скрынка". "Пану Усцiну з вёскi Буканосава. Вы пiшаце, што "Сельскiй Вестнiк", "Дружэскiе Рэчы" i другiя падобныя iм газеты каштуюць вельмi танна, - што ж ведайце, што яны дастаюць ад правiцельства на падмогу грошы. Мы, не маючы з правiцельствам нiчога супольнага, нiзкуль не дастаем грошай на падмогу, вось i трудна цяпер танней прадаваць "Нашу нiву". Як толькi ў нас газэта пачне даваць даход, то тагды паменшым цану за яе. А яшчэ цяжка нам прыходзiцца, бо друкуем газету i рускiмi, i польскiмi лiтарамi, каб чыталi яе ўсе беларусы, хто ўмее."

З розных рахункаў i распiсак М. Кухты, з друкарнi якога выходзiла ў свет "Наша нiва", можна даведацца, як цяжка прыходзiлася рэдакцыi. У пачатку 1909 года за набор рускiмi лiтарамi i лацiнкай дзвюх тысяч экземпляраў газеты трэба было заплацiць 51 рубель. За перасылку газеты па пошце - каля 30 (на кожны нумар наклейвалася дзвюхкапеечная марка). У той жа час за продаж усяго тыражу аднаго нумара можна было выручыць 100 рублёй. Аднак гэтай сумы рэдакцыя не атрымлiвала: частка тыражу высылалася бясплатна аўтарам i карэспандэнтам газеты. Ганарараў не было. Амаль праз месяц пасля выхаду чацвёртага нумара 21 лютага 1909 года ўладальнiку друкарнi было заплочана 15 рублёў, 3 сакавiка Кухта атрымаў яшчэ 30, 21 - 35, 3 красавiка 150 рублёў. Але i пасля гэтага за рэдакцыяй "Нашай нiвы" застаўся доўг 220 рублёў. І так было з месяца ў месяц.

Сярод iншых фiнансавых дакументаў асаблiвую цiкавасць маюць два рахункi, з якiх вiдаць расход i прыход па рэдакцыi за 1911 год. З расходнага рахунку вынiкае, што набор i друкаванне газеты каштавалi 2500 руб. (50 нумароў * 50р.), папера 600 руб, перасылка па пошце 2461 (2461 адрасат па дзве капейкi 50 нумароў). Далей iдуць разлiкi на ўтрыманне рэдакцыi i канторы: кватэра 550 р., асвятленне - 72 р., апал - 27 р., канцылярскiя расходы - каля 1200 р., заработная плата служачым - 1010 р. Гадавыя расходы складалi разам даволi значную суму - 7340.

Як бачна, "Наша нiва" друкавалася ў 1911 годзе тыражом 300 экз. Вакол рэдакцыi згрупаваўся вялiкi аўтарскi актыў - 427 чалавек. Пасля гэтых лiчбаў iдзе падлiк прыбытку. Падпiска давала 2572 рублi 50 капеек. Ад агентаў рэдакцыя атрымлiвала 480 рублёў. Інакш кажучы, газета прыносiла прыбытку 3052,5 рублёў. Такiм чынам, 4287,5 трэба далажыць, каб звесцi канцы з канцамi. Трэба, праўда, успомнiць пра кнiжнае выдавецтва, якое iснавала пры газеце i давала чыстага прыбытку каля 600 рублёў у год. Далей iдзе красамоўны i сумны баланс: 4287,5-600 =3687,5 +2000 доўгу. Гэта доўг, вiдаць, за мiнулы 1910 год.

"запраўляючы" канторай ""Нашай нiвы" Янук Прасеня выпiсаў рахунак уладальнiку вiленскага магазiна сельскагаспадарчых машын за аб'явы, змешчаныя ў №33 за 1907 год i ў №16 за 08 г., на суму 58 рублёў. Давалi аб'явы спачатку 2-3 сотнi рублёў у год, а пасля крыху больш.

з 24 кастр. выдаецца рускiмi лiтарамi. Гэта давала рэдакцыi пэўную эканомiю сродкаў.

Як бачым, з эканамiчнага пункту погляду гэта было стратнае прадпрыемства, i каб утрымаць яго, трэба было шукаць пабочныя крынiцы. Браты Луцкевiчы яшчэ студэнтамi давалi на беларускую справу грошы са сваёй невялiкай спадчыны, што пакiнуў iм бацька. Іван Луцкевiч узяў на сабе абавязак па фiнансаваннi "Нашай нiвы". Вось што пра яго ўспамiнала Кветка Верас (Юльяна Мэнке, нарачоная Івана Луцкевiча) у часопiсу "Конаднi" №7 за 1963 год. "Проста дзiву даешся, як успомнiш, як гэты чалавек, заараны штодзённай грамадзкай працай , знаходзiў часу i спосабаў здабываньня грошай на ўсю беларускую справу. Ён кiдаўся на ўсе бакi, пры гэтым нiколi не дбаў аб свае асабiстыя патрэбы: што здабыў, тое йшло ў грамадзкi кацёл. Ён бярэ прадстаўнiцтвы ад розных фiрмаў, удзельнiчае ў транзакцыях з замежжам, мае шмат знаёмых сярод жыдоў i ў сваiх частых разьездах выконвае розныя гандлёвыя даручэннi, за што мае пэўны працэнт." Аднак больш пэўны прыбытак прыносiў распродаж антыкварных рэчаў. Іван Луцкевiч быў добрым знаўцам старажытнасцi i мастацтва. Усюды ягоныя вочы шукалi старую або народную старасвецкую разьбу, абразы, старыя рукапiсы. "Ён меў нейкi спэцыяльны нюх цi здольнасцi, каб знаходзiць гэтыя рэчы там, дзе, здавалася-б, зусiм ня месца iм. Ён знаходзiць iх на кiрмашох, на падстрэшшах старых двароў, у букiнiстаў, перакупнiкоў i рызьнiкаў або й ледзь што не на сьметнiках. Набываў ён iх пераважна як бязвартасныя рэчы, за грашы. Тады ён ведаў, як гэтыя рэчы адрэстаўраваць i калi яны мелi беларускую характарыстыку - пакiдаў iх у сваiх музэйных зборах, калi ж яны гэтай характарыстыкi ня мелi - прадаваў за належную iм цану й гэтак здабываў сродкi на беларускую нацыянальную справу. Дзякуючы ягонай стараннасцi беларуская справа расла й дужэла, разам з тым раслi зборы беларускай старасьвеччыны, зь якiх пасля склаўся музэй - адзiн з найбагацейшых у Вiльнi - музей пад ягоным iмём. Больш вартасныя рэчы не беларускага значаньня ён прадаваў у Пецярбургу, у Варшаве або й за межамi - у Кракаве цi Львове, дзе меў сталую сувязь з большымi антыкварыятамi. За некаторыя рэчы ён даставаў па колькiсот рублёў (раз навет за абраз якогась старога французскааг маляра дастаў больш як тысячу рублёў). Такiя большыя транзакцыi былi для яго сьвятамi. Прыехаўшы ў Вiльню, ён перш за ўсё плацiў даўгi за газэту - за паперу й друк, i iншыя старыя даўгi; плацiў задаўненую пэнсiю хатняй наймiчцы, купляў даўна нагледжаныя экспанаты для свайго музэю i, канечна, патрэбныя рэчы для сябе." У 1913-15 гадах І. Луцкевiч выкладаў у прыватнай школе рысункаў, але зарабляў там вельмi мала.

Вось што расказваў Янка Станкевiч на акадэмii у гонар В. Ластоўскага, зладжанай у Нью-Йорку ў 1953 годзе. "Сталым, але не аплачваным супрацоўнiкам "Нашай нiвы" i палiтычным кiраўнiком яе ад самага пачатку быў Антон Луцкевiч. Яго адылi ня часта можна было бачыць , ён рэдка бываў у рэдакцыi, да гасподы Луцкевiчаў проста "так", без патрэбы не выпадала йсцi. Можна сказаць, што Іван i Антон Луцкевiчы мелi дачыненьне зь людзьмi як-бы вышшых сфэраў, з маючымi значаньне ў грамадзкiм i палiтычным жыццi, i да ўсiх iншых у iх не заставалася часу."

У апошнiя гады свайго iснавання "Наша нiва" мела ўжо многа платных падпiсчыкаў. Матэрыяльны стан газеты паляпшаўся з году ў год. Тады пачалася i выдавецкая справа - было закладзена Беларускае выдавецкае таварыства ў Вiльнi. У гэты ж час была ўтворана Беларуская кнiгарня ў Вiльнi, якую вёў як уласнiк Вацлаў Ластоўскi да 1918 г.

Закрыццё газеты. ваенныя падаткi i адмовiцца ад прапаганды iдэi беларускай дзяржаўнасцi. Але, тым не менш, амаль кожны нумар у вынiку дзеянняў ваеннай цэнзуры выходзiў з купюрамi. За публiкацыю антыўрадавых матэрыялаў асобыя нумары “Нашай нiвы” канфiскоўвалiся. На яе забаранялася падпiсвацца настаўнiкам i вучням Вiленскай навучальнай акругi, паштовым, вайсковым i iншым чынам. Магчамасць здабыць грошы ў Івана Луцкевiча паменшылася. Сувязь з замежжам была прыпынена, пошукi антыкварных рэчаў спынiлiся. Шмат беларусаў было мабiлiзавана ў армiю, сярод iх i супрацоўнiкi "Нашай нiвы". А. Уласава забралi ў войска. Тады ён , спярша рэдактарства, а потым i правы выдаўца перадаў Янку Купалу (16 мая 1914). Шмат падпiсчыкаў было адрэзана фронтам. А фронт тым часам наблiжаўся да Вiльнi. Выданне газеты ў такiх умовах станавiлася немагчымым. 7 жнiўня 1915-га выйшаў апошнi нумар штотыднёвiка з подпiсам Янкi Купалы, якому пагражала пакаранне. У вераснi германскiя войскi акупавалi Вiльню.

Такiм чынам, на змест газеты "Наша нiва" уплывала:

1. Тое, што яна была неафiцыйным друкаваным органам БСГ. Усе праграмы, iх змена, мэты партыi адлюстроўвалiся на старонках газеты. "Наша нiва" ёсць дзецiшча кiраўнiкоў БСГ, хоць уласцiвы сабе народны склад газета займала ад лепшых лiтаратараў i ад чытача-карэспандэнта.

i закрыцця пасля сумнага вопыту з "Нашай доляй".

3. Тое, што рэдакцыя падзялялася на "верхнюю" i "нiжнюю" палаты. Гэтым тлумачыцца часам супрацьлеглыя погляды на беларускую справу ў артыкулах.

4. Матэрыяльныя цяжкасцi.

"Нашу нiву" як нейкае адзiнае, нязменнае выданне на працягу амаль дзесяцi гадоў. Мянялiся абставiны, мянялася аблiчча i змест газеты. У Вiленскiм камiтэце па справах друку у пачатку 1907 далi такое апiсанне "Нашай нiвы": "43. "Наша нiва". Спачатку крыху больш памяркоўная, чым "Наша доля", стала затым змяшчаць артыкулы бунтоўнага характару, за што падвяргалася некалькi разоў канфiскацыi." У 1908 г. "Наша нiва" заслужыла больш памяркоўную характарыстыку: "Адстойвае iнтарэсы беларускага народа, прагрэсiўнага кiрунку". У 1913 г.: "Кiрунак - умерана-апазiцыйны з iмкненнем да аддзялення беларускай нацыi."

3. Друк Беларусi ў 1910-1914 гг.

У другой палове 1910 г. у Беларусi прыкметна пайшлi на спад жорсткасць ваеннага тэрору i рэпрэсiй, разгул iдэалагiчнай рэакцыi. Гэта вызначалася не столькi ўплывам тагачаснага перыядычнага друку, якi па-ранейшаму ўтрымлiваўся ў межах дазволенага жорсткай цэнзурай, колькi агульным станам тагачаснага беларускага грамадства. Першая руская рэвалюцыя выклiкала крушэнне старой, патрыярхальнай Расii. Поўнасцю вярнуцца да дарэвалюцыйных парадкаў царскi ўрад ужо не мог. Яму перашкаджалi дзве магутныя сiлы, якiя на працягу некалькiх апошнiх дзесяцiгоддзяў павольна выспявалi ў нетрах грамадскага ладу. З аднаго боку, гэта быў атэiстычна-рэвалюцыйны радыкалiзм, якi хутка вылiўся ў форму сацыялiзму, а з другога боку, абуджалiся i iмкнулiся да актыўнасцi i выступленняў у грамадска-палiтычным жыццi шырокiя працоўныя масы.

Прадстаўнiкi царскiх уладаў дзейнiчалi з прымяненнем ранейшых выпрабаваных спосабаў: арыштамi, высылкамi, поўным абмежаваннем друку i iнш. У прыватнасцi забаранялiся рэвалюцыйныя i дэмакратычныя выданнi. І з’яўлялiся новыя газеты, якiя цалкам знаходзiлiся на ўтрыманнi ўрада, або, як “палiтычная рэптылiя” – земскае выданне “Гомельское слово” – атрымлiвалi ад яго грашовыя субсiдыi.

Акцябрысцка-чарнасоценныя газеты «Минское слово», «Крестьянин», «Северо-западная жизнь» i iнш. сцвярджалi, што яны служаць роднаму народу i абараняюць яго iнтарэсы. У сапраўднасцi ж палiтычнае аблiчча гэтых выданняў вызначаў ярка выражаны дзяржаўны шавiнiзм. Для публiкацый правай прэсы характэрнымi з’яўлялiся антыпольскiя i антыяўрэйскiя выступленнi, асобныя газеты адмаўлялi iснаванне беларускай нацыi, заклiкалi царызм да жорсткай расправы з беларускiм рэвалюцыйным рухам, выданнямi на беларускай мове.

на перакананнi i прынцыпы, а на беспрынцыпнасць. Напрыклад, нi для каго з прадстаўнiкоў адукаванага грамадства не было сакрэтам, што сiстэма народнай адукацыi ў Расii даўно патрабуе карэннай рэформы. Тым не менш вышэйшае чыноўнiцтва царскай Расii рабiла ўсё магчымае, каб як мага далей адцягнуць увядзенне ўсеагульнай адукацыi i правядзенне iншых пераўтварэнняў у сiстэме адукацыi. “Было б глыбокай памылкай думаць, што мiнiстэрства Шварца (народнай асветы) паўстае супраць вышэйшай або сярэдняй адукацыi, – падкрэслiваў летам 1910 г. у матэрыяле “Поход на школы” адзiн з супрацоўнiкаў “Полесской жизни”, – не, яго палiтыка зводзiцца да знiшчэння асветы ў Расii”.

Пастаянны ўцiск iнтэлектуальных, iдэйных i духоўных магчымасцей дзеячаў i сiл антырадыкальнага лагера назiралiся не толькi пры вырашэннi пытанняў народнай асветы, а, бадай, ва ўсiх сферах тагачаснага грамадскага жыцця. У прыватнасцi, беларускi друк адзначаў, што царскi ўрад са злачыннай раўнадушнасцю адносiўся да найцяжэйшай сiтуацыi, якая склалася ў беларускiм краi. Шматлiкiя штучныя перашкоды, створаныя эканамiчна i палiтычна шкоднай “рысай аседласцi”, для яўрэйскага насельнiцтва, прывялi да ўтварэння вялiзных мас беднякоў. Па выразу газеты “Полесская жизнь”, “у гэтых адносiнах беларускi селянiн i беларускi яўрэй нiчым не адрознiваюцца адзiн ад аднаго”.

У гэты перыяд у Беларусi выдавалася 35 газет i часопiсаў, апрача таго ў Вiльнi – 74. З iх на беларускай мове – 3, на лiтоўскай – 13, на яўрэйскай – 12 i на польскай – 28. У пераважнай большасцi перыядычны друк губернскiх i павятовых гарадоў Беларусi выдаваўся на рускай мове. Выключэннем з’яўляўся Мiнск, дзе выходзiлi выданнi на польскай, яўрэйскай i беларускай мовах. Значны колькасны рост перыядычнага друку сведчыў пра абуджэнне грамадскай думкi, пашырэнне грамадскага руху. Беларускiя чытачы атрымлiвалi ў гэты час газеты «Наш путь», «Мысль», «Полесье», «Полесская жизнь», «Северо-Западный голос», «Минский голос», «Северо-Западная жизнь», «Минские ежедневные ведомости», «Наш край», «Северо-Западная мысль», «Могилевский вестник», «Гомельская мысль», «Голос учителя» (Вiцебск), «Минское эхо», «Наше утро», «Белорусская жизнь» i iнш., якiя адлюстроўвалi погляды самых разнастайных палiтычных партый i плыняў. Усведамляючы важнае значэнне прэсы ў палiтычнай i iдэалагiчнай барацьбе, не шкадавалi сродкаў на друкаванае слова i польскiя магнаты i клерыкалы. З 28 газет i часопiсаў, якiя выдавалiся ў Вiльнi напярэдаднi першай сусветнай вайны, большасць выдавалася менавiта памешчыцка-клерыкальнымi коламi (“Przyjaciel”, “Dziennik Wilenski”, “Przeglad Wilenski”, “Jutrzenka”, “Goniec Wilenski” i г. д.).

У цэлым жа ў 1910-1914 гг. у краi даволi актыўна развiваўся i перыядычны прагрэсiўны друк. Гэтае яго развiццё праходзiла пад магутным уплывам iдэй сусветна вядомых рускiх фiлосафаў М. Бярдзяева, П. Фларэнскага, Г. Шпета i iнш. Дзейнасць беларускага рэвалюцыйна-дэмакратычнага i лiберальнага друку насiла ярка выражаны асветнiцкi, культурны i нацыянальна-вызваленчы характар.

4. Беларускi друк у часы першай сусветнай вайны i другой расiйскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi

Першая вусветная вайна пачалася 19 лiпеня (1 жнiўня) 1914 г., а з 18 лiпеня беларускiя губернi былi аб’яўлены на ваенным становiшчы. На iх тэрыторыi, як i на iншых заходнiх ускраiнах Расiйскай iмперыi, блiзкiх да тэатра ваенных дзеянняў, быў устаноўлены жорсткi ваенна-палiцэйсуi рэжым. Вялiкiмi накладамi выходзiлi ўрадавыя i буржуазныя газеты, што заклiкалi падданых iмперыi забыць клававую варажнечу i стаць на абарону “царя и отечества”.

Са старонак рускамоўных газет, якiя выдавалiся на тэрыторыi Беларусi, актыўна прапагандавалiся iдэi панславiзму, прадказвалася блiзкая перамога “славянскай зброi” i панаванне Расii на новых тэрыторыяз Еўропы i Блiзкага Усходу. У залежнасцi ад палiтычнай скiраванасцi гэтыя выданнi можна падзялiць на манархiчныя i лiберальна-буржуазныя. Да лiку першых належыць газета “Северо-Западная жизнь” (1911-1915 гг.), якую выдавалi браты Л. i С. Саланевiчы. Для газеты быў характэрны вялiкадзяржаўны шавiнiзм, антыпольскiя, антыяўрэйскiя i антыбеларускiя выступленнi. Сярод газет лiберальнай арыентацыi трэба назваць “Северо-Западный голос” (1905-1915 гг.), на старонках якога знаходзiлi адлюстраванне апазiцыйныя настроi буржуазii, праграмныя патрабаваннi кадэцкай партыi.

У вераснi 1915 г. Вiльня была захоплена войскамi кайзераўскай Германii. Большая частка беларускай iнтэлiгенцыi, дзеячаў культуры ў тых складаных умовах не мелi дакладна акрэсленай праграмы дзеянняў, не ведалi, з якой уладай звязаць свае спадзяваннi ўтварэння суверэннай беларускай дзяржавы.

Былыя заснавальнiкi, выдаўцы i рэдактары “Нашай нiвы” браты Луцкевiчы вырашылi выдаваць у акупаванай Вiльнi беларускую грамадска-палiтычную i лiтаратурную газету нацыянал-дэiмакратычнага асветнiцкага накiрунку. Атрымаўшы дазвол нямецкiх улад, яны з 15 (28) лютага 1916 г. пачалi выдаваць газету “Гоман”, якая выходзiла 2 разы на тыдзень, а друкавалася лацiнкай i кiрылiцай. З 33 нумара рэдагаваць газету стаў В. Ластоўскi.

Сацыяльна-палiтычная праграма выдання ўключала элементы вульгарнага сацыялiзму: лiквiдацыя эксплуатацыi працоўных, народаўладдзе, утапiчную iдэю самакiравання праз усялякiя таварыствы, кааператывы,. У галiне нацыянальнай палiтыкi рэдакцыя прытрымлiвалася канцэпцыi iдэйнага i культурнага адзiнства беларускага народа, заклiкала беларусаў арыентавацца на еўрапейскую парламенцкую дэмакратыю. У матэрыялах, якiя змяшчалiся ў “Гомане”, праводзiлася лiнiя на стварэнне незалежнай Беларускай рэспублiкi, або федэратыўнага Беларуска-Лiтоўскага краю на тэрыторыi былога Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага i Жамойцкага з сеймам у Вiльнi.

З 1 лiстапада 1916 г. (сс) у Петраградзе пачалi выходзiць дзве газеты на беларускай мове – “Дзяннiца” (друкавалася кiрылiцай) i “Сьветач” (лацiнкай). Выданне беларускiх газет у Петраградзе было абумоўлена тым, што Вiльня яшчэ ў 1915 г. была захоплена немцамi i частка дзеячаў нац. -вызваленчага руху Беларусi перабралася, галоўным чынам, у Петраград i Мiнск. Каб наладзiць сувязь памiж рэв. групамi гарадоў Беларусi, была патрэбна газета.

У першы нумар “Дзяннiцы” яе рэдактар Ц. Гартны вырашыў даць перадавы артыкул пра цяжкае становiшча Беларусi ў сувязi з пачаткам першай сусветнай вайны, творы маст. лiтаратуры, хронiку найважнейшых вэвалюцыйных падзей, карэспандэнцыi. Аднак цэнзар так уважлiва папрацаваў над гранкамi нумара, што ад яго амаль нiчога не засталося. Перадавая была выкраслена цалкам. Ад карэспандэнцыi “Капыль” застаўся толькi загаловак i подпiс “Змiтро”. Таксама была знята цэнзарам большая палова артыкула Гартнага “Аб спажытковай бядзе”, выкраслена некалькi абзацаў з артыкула “Яшчэ аб Беларускiм унiверсiтэце”... Апошнi, 7-мы, нумар “Дзяннiцы” выйшаў 31 снежня 1916 г.

Беларусi з рэлiгiйна-каталiцкiм ухiлам, друкавалiся матэрыялы дыдыктычнага характару. Рэдакцыя выступала за пашырэнне кааперацыi, павелiчэнне колькасцi культурна-асветнiцкiх гурткоў, школ на роднай мове, беларускамоўных газет.

Газета вучыла чытачоў, як лепей вырошчваць сельскагаспадарчыя культуры, нагадвала пры гэтым, што беларускаму сялянству трэба рассяляцца па хутарах i тым самым падтрымлiвала рэформу Сталыпiна. Рэдакцыя прытрымлiвалася вядомай тэорыi “адзiнай плынi”, не падзяляла бел. народнасць на класы, лiчыла беларусаў адной вялiкай i дружнай сям’ёй. З нацыянальна-лiберальных пазiцый вырашалiся газетай таксама i сацыяльныя пытаннi.

Выданне газеты “Сьветач” было спынена 31 снежня 1916 г. з-за фiнансавых цяжкасцей (як i газеты “Дзяннiца”).


2. Беларуская журналiстыка (1760–1917 гг.): Вучэбна-метад. дапаможнiк. – Мiнск, 1991. – Ч. 1.

4. Булацкi Р. В., Сачанка І.І., Говiн С. В. Гiсторыя беларускай журналiстыкi. – Мiнск, 1979.