Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Маяковский (mayakovskiy.lit-info.ru)

   

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Польшчы

Трансфармацыя iнфармацыйнай прасторы Польшчы

БЕЛАРУСК I I ТЭТ

кафедра замежнай журналiстыкi i лiтаратуры

РЭФЕРАТ

«ТРАНСФАРМАЦЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ ПОЛЬШЧЫ »

МИНСК, 2008

Перыяд пачатку палiтычных пераўтварэнняў, якiя пазней спарадзiлi трансфармацыю iнфармацыйнай прасторы, прынята датаваць 1978–1979 гадамi, калi ўпершыню ў гiсторыi каталiцкай царквы папай рымскiм быў абраны паляк Караль Войтыла, якi прыняў iмя Яна-Паўла Другога. Яго абранне i яго вiзiт паслужылi не толькi падставай для рэзкага ўздыму пачуцця нацыянальнага гонару, але i моцным штуршком антыкамунiстычным настроям. З таго ж часу Ватыкан узмацнiў фiнансавую падтрымку не толькi клерыкальнага друку, якi меў у Польшчы глыбокiя каранi ў параўнаннi з iншымi краiнамi рэгiёна, але i друку прафсаюзнага руху «Салiдарнасць».

Вынiкам такой палiтыкi стаў рост тыражоў клерыкальных выданняў. Напрыклад, кракаўская штотыднёвая газета «Штогоднiк прыхаджанiна», якая выдавалася каталiцкiм таварыствам «Знак», дзякуючы рэзкай палемiцы з органам ЦК Аб'яднанай рабочай партыi Польшчы «Народная трыбуна» толькi за 1980 г. павялiчыла свой тыраж з 50 да 100 тыс. экз. Клерыкальны друк Польшчы, звыш 40 газет i часопiсаў, вiтаў падпiсанне ў 1985 г. Дамовы аб завярэннi ва ўзаемаразуменнi ўрада Польскай Народнай Рэспублiкi i Епiскапата Польскага Касцёла i адначасова расцанiў гэтае пагадненне як прызнанне камунiстамi перавагi царквы ва ўплыве на грамадства.

Аднак з 1980–1981 гг. значна большы ўплыў на грамадскую свядомасць аказваў не касцёл, а прафсаюзны рух «Салiдарнасць», вакол якога гуртавалiся 9 млн працоўных. Менавiта нелегальныя СМІ «Салiдарнасцi» фармiравалi грамадскую думку ў сярэдзiне 1980-х гг., падрыхтоўвалi бескровапралiтны варыянт палiтычных пераўтварэнняў. Трэба зазначыць, аднак, што шырокая знешнепалiтычная вядомасць «Салiдарнасцi» была дасягнута не столькi дзякуючы ўласнаму прафсаюзнаму друку, колькi плённаму супрацоўнiцтву з 14 амерыканскiмi i заходнееўрапейскiмi тэлеканаламi. Наладжванню гэтых стасункаў прэс-службе «Салiдарнасцi» пад кiраўнiцтвам Ежы Урбана дапамагалi амерыканскiя кансультанты, якiя, як прызнаў праз пяць гадоў сам Урбан, былi супрацоўнiкамi ЦРУ.

Пасля ўвядзення ваеннага становiшча ў краiне ў 1981 г., надзвычайнай папулярнасцю карысталася падпольнае радыё забароненага руху «Салiдарнасць». Яго перадачы доўжылiся 10 хв. у тыдзень i ўяўлялi не столькi iнфармацыйныя выпускi, колькi антыкамунiстычныя агiтацыйныя звароты да насельнiцтва. З 1982 г. ў краiне нелегальна распаўсюджваўся бюлетэнь апазiцыi «Штогоднiк Салiдарнасцi» (галоўны рэдактар – будучы прэм'ер-мiнiстр «пастярузэльскай» Польшчы Тадэвуш Мазавецкi). Змест матэрыялаў выдання таксама вызначаўся характэрным прапагандысцкiм накiрункам. Наогул фармiраванне «прэсы пратэсту» ў 1980-я гг. адбывалася па законах канспiрацыi часоў другой сусветнай вайны – мелi месца падпольныя явачныя кватэры, замаскiраваныя тыпаграфii, тайныя каналы перапраўкi з-за мяжы грошай, паперы i абсталявання.

Дзяржаўны польскi друк у 1980-я гг. працягваў актыўную агiтацыйную дзейнасць, накiраваную на выхавання грамадзян у духу камунiстычных iдэалаў. Друкаваныя i электронныя СМІ ПНР засяроджвалi ўвагу на дасягненнях гаспадаркi дзякуючы дапамозе ў межах Савета эканамiчнай узаемадапамогi, пашыралi прапаганду iдэй пралетарскага iнтэрнацыяналiзму.

У перыяд з 1980 па 1989 г. колькасць газет павялiчылася з 88 да 96 назваў. Адначасова назiралася падзенне цiкавасцi палякаў да афiцыйнага друку – згодна статыстыцы, гадавы тыраж на аднаго чалавека знiзiўся з 73,8 экз. да 57,1 экз. Масавую аўдыторыю не здавальняла якасць афiцыйнага друку, якi падкрэслiваў выключна станоўчыя бакi ў дзейнасцi ўрада Ярузэльскага. Здаралася, акрэдытаваныя пры Сейме карэспандэнты цэнтральных выданняў горача ўхвалялi працу дэпутатаў над законапраектамi задоўга да пачатку самой гэтай працы. Шмат увагi надавалася падзеям у краiнах сацыялiстычнага блоку. Безумоўна, iм спадарожнiчалi крытычныя матэрыялы, якiя тычылiся падзей у капiталiстычных краiнах. Аднак, нягледзячы на iдэалагiчную заангажаванасць, артыкулы на гэтыя тэмы ў газетах «Палiтыка» або «Народная трыбуна» вызначалiся глыбiнёй аналiтычнага асэнсавання падзей. Наогул жа ў польскiх журналiстаў назiралася куды менш варожае стаўленне да капiталiстычнага ладу жыцця, чым у iх савецкiх калег.

прэсы асуджалася пераважна мясцовае кiраўнiцтва, цэнтральная ўлада не закраналася. Напрыклад, вядомы журналiст «Народная трыбуна» Ян Падоскi ў артыкуле «Яшчэ шмат марнатраўства» сцвярджаў, што галоўнай прычынай iнфляцыi з'яўлялася не заганная эканамiчная палiтыка ўраду, а марнатраўства рэгiянальных чыноўнiкаў. Аднак, сустракалiся i матэрыялы, якiя наводзiлi чытача на сур'ёзны роздум. Напрыклад, у артыкуле карэспандэнта газеты «Штандар моладзi» Зоф'i Кшыжаноўскай «Вучыцца, каб шукаць» узгадвалiся тыя часы, калi прафесiя iнжынера лiчылася прэстыжнай i высока аплачвалася, чаго, маўляў, нельга сказаць пра бягучы час. Выснова напрошвалася сама сабой – дзяржава не заахвочвае атрымання маладымi людзьмi вышэйшай адукацыi, а нiзкi заробак знiжае квалiфiкацыйны ўзровень спецыялiстаў. Адпаведна, маўляў, такiя спецыялiсты будуць спрыяць з'яўленню спецыялiстаў з яшчэ больш нiзкiм прафесiйным узроўнем.

У датрансфармацыйны перыяд нi цэнтральны, нi рэгiянальны польскi друк не ўзгадвалi апазiцыю, нiбыта яе наогул не iснавала. Аднак нават у галоўным органе ЦК ПАРП газеце «Народная трыбуна» ўжо з'яўлялiся артыкулы, у якiх усведамлялася непапулярнасць камунiстычных iдэй сярод палякаў, напрыклад, «Новыя сярод нас» Тадэвушы Струмфа, «Думкi пра iнтэлiгенцыю» Вiтальда Наўроцкага.

штогоднiк» i г. д. Досыць часта змест гэтых матэрыялаў падаваў спрошчаную карцiну рэальнасцi, паказваў толькi станоўчы бок падзей.

Самым папулярным спартыўным выданнем ПНР была спецыялiзаваная газета «Спорт». Якасны ўзровень матэрыялаў яе журналiстаў зрабiў гэтае выданне агульнанацыянальным.

Як сведчылi даследаваннi Кракаўскага цэнтра вывучэння сродкаў камунiкацыi, толькi кожны сёмы журналiст трапляў пад катэгорыю «маладога спецыялiста» (г. зн. да 50 гадоў). 60 % журналiстаў былi жанчыны. 80 % – беспартыйныя. Даследаваннi сведчылi пра нiзкi прэстыж прафесii журналiста ў грамадстве з-за празмернай падпарадкавання iдэалогii, слабых умоў для творчай рэалiзацыi, нiзкай матэрыяльнай i сацыяльнай забяспечанасцi. Такiм чынам, аснову журналiсцкага корпуса складалi энтузiясты, для якiх служэнне грамадскасцi было вышэйшым за матэрыяльную ўзнагароду.

Тым не менш, напрыканцы 1980-х гг. нават журналiсцкi энтузiязм не мог спынiць падзенне грамадскага даверу да дзяржаўнага друку i росту даверу «прэсе пратэсту» — выданням «Салiдарнасцi» i каталiцкiх згуртаванняў, якiя, прынамсi, па змесце матэрыялаў досыць нязначна адрознiвалiся.

Асобна трэба адзначыць i такую сферу друку ПНР, як рускамоўныя выданнi. Часцей за ўсё гэта былi галiновыя часопiсы, якiя рыхтавалiся на базе польскiх мiнiстэрстваў i ведамстваў: «Вестник польской экономики», «Журнал польской Академии наук», «Польские новые книги», «Польский экономический обзор», «Польский экспорт-импорт», «Современное польское право», «Обзор польской техники», «Современная польская школа», а таксама агульнатэматычныя часопiсы «Польское обозрение», «Современная Польша». Праз гэтыя выданнi ўлады ПНР, зацiкаўленыя ў эканамiчным супрацоўнiцтве з СССР, iмкнулiся падтрымлiваць добрыя iнфармацыйныя стасункi з ЦК КПСС. Адначасова вышэйзгаданыя рускамоўныя выданнi выконвалi рэкламныя функцыi, маючы мэтай зацiкавiць савецкiх спецыялiстаў распрацоўкамi польскiх навукоўцаў i, як вынiк, працягнуць эканамiчнае супрацоўнiцтва на новым узроўнi.

Мелася ў ПНР i адзiнае беларускамоўнае выданне — газета «Нiва» (аналаг беларускай газеце «Голас Радзiмы»).

млн экз. Важнейшыя газеты выдавалiся ў Варшаве. Да iх належалi: орган ЦК ПАРП «Народная трыбуна» (тыраж — 633 тыс. экз.), орган Цэнтральнага савета прафсаюзаў «Голас працоўных» (165 тыс. экз.), орган Галоўнага камiтэта Аб'яднанай сялянскай партыi «Дзённiк народны» (180 тыс. экз.), орган Мiнiстэрства нацыянальнай абароны «Жаўнер вольнасцi» (100 тыс. экз.), «Спартыўны агляд» (205 тыс. экз.), орган польскiх харцэраў (пiянераў) «Свет моладзi» (420 тыс. экз.), орган Федэрацыi сацыялiстычных саюзаў польскай моладзi «Штандар маладых» (207 тыс. экз.). Буйнейшыя штотыднёвiкi з'яўлялiся пераважна органамi тых цi iншых дзяржаўных устаноў. Да iх належылi: "Палiтыка" (245 тыс. экз.), "Культура" (110 тыс. экз.), орган Галоўнага палiтычнага упраўлення Войска Польскага «Жаўнер польскi» (114 тыс. экз.), орган Таварыства польска-савецкага сяброўства «Узаемнасць» (120 тыс. экз.). Буйнейшым штомесячным часопiсамi лiчыўся тэарэтычны орган ЦК ПАРП «Новыя дарогi» (80 тыс. экз.). Галоўнай крынiцай унутранай i мiжнароднай iнфармацыi было Польскае агенцтва друку, заснаванае ў 1944 г. Інфармацыю пра палiтычнае, эканамiчнае i культурнае жыццё краiны перадавала за мяжу Польскае агенцтва Інтэрпрэс, заснаванае ў 1967 г.

Што ж тычыцца аўдыёвiзуальных СМІ ПНР, дык iх структуру нельга назваць занадта складанай. Функцыянаваннем радыё i тэлебачання кiраваў , якi з 1986 г. быў пераведзены на самафiнансаванне. Прынамсi, развiццё тэле- i радыёiндустрыi з'яўлялася падставай для гонару польскага ўрада, бо па колькасцi тэлевiзараў i радыёпрыёмнiкаў на душу насельнiцтва ПНР абганяла астатнiя сацыялiстычныя краiны, за выключэннем СССР. Польскае тэлебачанне мела 2 праграмы i 19 тэлестанцый, радыёвяшчанне — 3 праграмы i 36 радыёстанцый.

называлi польскай «аксамiтнай рэвалюцыяй»). У галiне СМІ першым вынiкам дамоўленасцi памiж апазiцыяй i ўрадам стала рашэнне аб роспуску буйнейшага выдавецкага кааператыва «Праца-Кнiга-Рух», якi друкаваў 90 % перыядычных выданняў. Кааператыў (прынамсi, аналагiчны па сваiх магутнасцях беларускаму Дому друку) валодаў 19 тыпаграфiямi i 18 прадпрыемствамi распаўсюджвання прэсы. Па сутнасцi, кааператыў з'яўляўся адным з iстотных каналаў палiтычнай улады ў краiне. Дык не дзiва, што апазiцыя, якая рвалася да ўлады, найперш наносiла ўдар па «Праца-Кнiга-Рух».

Наступны ўдар быў нанесены па цэнзуры, якая ў часы ПНР была выключна дзейсным i непасрэдным рэгулятарам прэсы. Так, згодна дэкрэта 1946 г., цэнзура мела прызначэнне не толькi перашкаджаць навiнам i меркаванням, якiя пагражалi б грамадзянскiм iнтарэсам, але i знiшчаць фальшывую iнфармацыю. Вызначэнне, што адпавядае грамадскiм iнтарэсам, а што — не, дый якая iнфармацыя праўдзiвая, а якая — паклёп, было прэрагатывай партыйных органаў. Дзяржаўным актам 11 красавiка 1990 г. лiквiдавалiся органы цэнзуры. З мэтай дэпалiтызацыi друкаваных СМІ пры Сейме была ўтворана Лiквiдацыйная камiсiя. Польскае тэлебачанне перайшло на сiстэму "РАL", якая значна пашырала магчымасцi тэлевяшчання ў адрозненне ад прынятай у краiнах Варшаўскай Дамовы сiстэму «SЕКАМ».

У той перыяд прэзiдэнт Асацыяцыi польскiх журналiстаў (аналаг недзяржаўнай Беларускай асацыяцыi журналiстаў) Стэфан Браткоўскi, выступаючы на пасяджэннi Сусветнага камiтэта свабоды слова, звярнуўся за дапамогай да замежных iнвестараў: «Мы заваявалi свабоду слова. Цяпер для Польшчы патрэбны iнтэлектуальны план Маршала настолькi ж старанна распрацаваны, як i план высадкi на Месяц. Патрэбны выкладчыкi, кансультанты, падручнiкi, бiблiятэкi, друкарскае абсталяванне...»

Рашэннi «Круглага стала» не толькi паспрыялi скасаванню ранейшай назвы дзяржавы — Польская Народная Рэспублiка i прыняццю новай — Рэспублiка Польшча. Яны знаменавалi i фактычны сыход з палiтычнай арэны кiруючай Польскай аб'яднанай рабочай партыi. Разам з ПАРП спынiў сваё iснаванне i партыйны друк — каля 100 выданняў, якiя складалi палавiну агульнаганацыянальнага тыражу. Захавалiся толькi тыя газеты, якiя заўсёды арыентавалiся ў сваiх матэрыялах на шырокiя колы насельнiцтва – «Рабочая трыбуна» (Катовiцы), «Газета Кракаўская» (Кракаў) i «Газета Познаньская» (Познань). Цяпер, праўда, яны выходзяць без сiмвала партыйнай прыналежнасцi на першай паласе — «Пралетарыi ўсiх краiн, яднайцеся!».

Цэнтральны орган ПАРП газета «Народная трыбуна», якая лiчылася найбольш iнфармацыйным i аналiтычным выданнем у краiне, зачынiлася з-за спынення крынiц фiнансавання. У яе апошнiм нумары на першай паласе быў змешчаны выразны слоган "Без грошай няма прэсы". Амаль адразу з'явiлася газета, якую прынята лiчыць яе пераемнiцай, – «Трыбуна», рэдакцыя якой таксама дакляравала сваю палiтычную прыхiльнасць сацыялiстычным iдэалам. Аднак якасны ўзровень матэрыялаў «Трыбуны» значна саступаў яе папярэднiцы.

Пасля закрыцця Галоўнага ўпраўлення па кантролю за друкам, публiкацыямi i вiдовiшчамi, пасля лiквiдацыi цэнзурнага нагляду ў краiне пачаўся сапраўдны iнфармацыйны «бум». Толькi зiмой 1989–1990 гг. з'явiлася больш за 600 выданняў, пераважна камерцыйнага характару. Першапачаткова камерцыйная прэса прыносiла вялiкiя прыбыткi пры мiзэрных высiлках выдаўцоў на яе стварэнне. Стомлены за гады «сацыялiстычнага будаўнiцтва» аднастайнай прэсай, польскi чытач ахвотна набываў порнавыданнi i «жоўтыя» газеты. Сярод тэхнiчнай iнтэлiгенцыi значным попытам карыстаўся спецыялiзаваны друк, найперш выданнi, прысвечаныя камп'ютэрным сiстэмам. Менавiта тое, што спецыялiзаваны друк заняў сваю нiшу i займеў трывалую аўдыторыю, дапамагло яму перажыць крызiс 1992–1993 гг., спароджаны скарачэннем паставак расiйскай паперы ў выдавецтвы i адпаведна ростам яе кошту.

Наогул, як адзначаў у сваiх артыкулах вядомы журналiст-аналiтык газеты «Рэха Кракава» Рафал Скапскi, пасля абвяшчэння свабоды слова падача навiн у польскiм друку набыла адценне празмернай камерцыйнасцi, пагонi за сенсацыяй. Рэдакцыйная палiтыка засяроджваецца на дасягненнi любымi сродкамi дзвюх задачах – пашырэнне чытацкай аўдыторыi i павелiчэнне рэкламных паступленняў. І хоць сцвярджалася, што такiм чынам польскi друк наблiжаецца да амерыканскай i заходнееўрапейскай мадэлi, яе адцуранне ў шырокiх колах грамадства фiксавалася сацыялагiчнымi апытаннямi. Нездарма карэспандэнт газеты «Трыбуна» Марэк Крупа ў артыкуле «Тут ляжыць пахаваны цэнзар» даказваў, што праявы свабоды слова накладваюць на журналiста дадатковыя этычныя абавязкi.

Яшчэ большы рэзананс у грамадстве выклiкаў артыкул прафесара Йельскага унiверсiтэта, амерыканца польскага паходжання Томаша Глобана-Класа «Памiж цэнзурай i свабодай» у газеце «Палiтыка». З пункту гледжання Глобана-Класа, каб пераадолець хаос, якi ахапiў польскi друк пасля вызвалення ад камунiстычнага i адначасова ад маральнага кантролю, неабходна выпрацаваць кодэкс гонару журналiста. За ўзор прапаноўваўся кодэкс фiнскiх журналiстаў. Гэты збор уключаў 12 правiлаў:

«1. Твой абавязак – служэнне праўдзе i справядлiвасцi.

2. Паважай рэпутацыю, гонар i правы кожнага чалавека.

3. Трымайся фактаў, нават калi яны не вельмi прыемныя.

4. Адрознiвай каментарый ад iнфармацыi.

5. Не рабi агульных высноў, памятай пра сваю адказнасць за словы i абразы.

6. Памятай: абвiнавачванне – не прысуд, а ты не суддзя.

9. Абараняй свабоду збора i распаўсюджвання iнфармацыi.

11. Памятай, што паводле тваiх паводзiн людзi будуць меркаваць пра ўсю прафесiю.

12. Думай! Узважай! Правярай!»

На жаль, i па сённяшнi дзень у Польшчы афiцыйна не зацверджаны кодэкс паводзiн журналiста. Але нефармальна дзясяткi рэдакцый у сваёй дзейнасцi прытрымлiваюцца кодэкса, прапанаванага Томашам Глобанам-Класам. Ва ўсялякiм выпадку, няма сумненняў, што на прапанаваны варыянт кодэкса звярнулi сур'ёзную ўвагу рэдакцыi тых выданняў, якiя здолелi захаваць сваю аўдыторыю ў цяжкi перыяд трансфармацыi, найперш «Газета выбарчая», «Палiтыка», «Рэспублiка» i iнш.

палiтыка «гiстарычнай рэвiзii», згодна якой чатыры дзесяцiгоддзя ПНР аналiзавалiся як эпоха «нацыянальных бедстваў». Самым папулярным патрабаваннем журналiстаў, якiя сiмпатызавалi «Салiдарнасцi», у той перыяд было – асудзiць на турэмнае зняволенне былога кiраўнiка ПНР Войцэха Ярузэльскага за ўвядзенне ў 1981 г. ваеннага становiшча. Таму падрабязна асвятлялiся юрыдычныя працэдуры прыцягнення Ярузэльскага да судовай адказнасцi. І хаця рэальных вынiкаў тыя працэдуры не далi, але стваралi ў краiне атмасферу «рэальнай помсты» ўсiм, хто меў хоць нейкае дачыненне да ПАРП i тагачасных польскiх спецслужбаў.

Але ўжо ў першай палавiне 1990-х гг. адбываецца раскол сярод лiдэраў «Салiдарнасцi». Абраны прэзiдэнтам Лех Валенса пакрысе аддаляецца ад былых паплечнiкаў. Яго рупарам стала старэйшая газета прафсаюза «Штогоднiк Салiдарнасцi». Былы рэдактар гэтай газеты Тадэвуш Мазавецкi быў абраны прэм'ер-мiнiстрам, а пасля сваёй адстаўкi перайшоў у апазiцыю да Валенсы i абраў сваiм рупарам газету «Рэспублiка». А колiшнiя дарадцы Валенсы Адам Мiхнiк, Іржы Курань i Бранiслаў Герэмек згуртавалiся вакол выдання «Газета выбарчая».

колькасць беларускамоўных выданняў. Акрамя «Нiвы», з'явiлiся «Беларускiя навiны» (бюлетэнь Беларускага дэмакратычнага аб'яднання), «Праваслаўе ў Беларусi i ў свеце», «ФОС» (штоквартальны часопiс Брацтва праваслаўнай моладзi Беластоцка-Гданьскай епархii).

i жыццё» не толькi не страцiлi сваёй аўдыторыi ў параўнаннi з папярэднiм перыядам, але i павялiчылi тыраж. Павялiчыўся тыраж i ў «старых» часопiсаў для жанчын – «Сяброўка» (да 1,5 млн экз.), «Кабета i жыццё» (да 400 тыс. экз.). Практычна нязменным застаўся тыраж цэнтральнага органа Войска Польскага «Польшча ўзброеная» (50 тыс. экз., аналаг беларускай газеты «Во славу Родины», да 1991 г. меў назву «Жаўнер вольнасцi»).

Цэнтра друказнаўства Ягелонскага унiверсiтэта, рэйтынг папулярнасцi газет i часопiсаў вызначаўся наступным чынам.

1. «Газета выбарчая».

2. «Рэспублiка».

4. «Суперэкспрэс».

6. «Экспрэс вячэрнi».

7. «Трыбуна».

8. «Кур'ер Польскi».

9. «Грамада».

1. «Сяброўка».

2. «Параднiк хатнi».

4. «Не!»

5. «Кабета i жыццё».

6. «Наўпрост».

7. «Твой стыль».

8. «Палiтыка».

9. «Брава!»

10. «Тэлетыдзень».

Штодзённы друк, агульнанацыянальныя i рэгiянальныя газеты, налiчвае 83 назвы i мае агульны тыраж 4 млн экз.

Лiдэр рэйтынгу папулярнасцi – «Газета выбарчая» – выдаецца з 8 мая 1989 г. Агульны тыраж 700 тыс. экз. Газета мае тры выпускi – агульнанацыянальны, для Варшавы, для 17 буйнешых гарадоў краiны – а таксама дадатковыя каляровыя выданнi: «Газета на уiк-энд», «Газета святочная», «Газета тэлевiзiйная», «Газета камп'ютэрная». У буднi яе выпуск складае 22 паласы, на уiк-энд – 100 палос. Яе рэдактар – Адам Мiхнiк – належаў да заснавальнiкаў «Салiдарнасцi», доўгi час быў дарадцам Леха Валенсы, а пасля пераходу ў апазiцыю – адзiн з лiдэраў партыi Унiя дэмакратычна. Да гонару яе кiраўнiцтва, «Газета выбарчая» функцыянуе без удзелу замежнага капiталу. Перадольваць фiнансавыя складанасцi дапамагае ўтворанае ёй акцыянернае таварыства «Асора», якое, акрамя выпуску газеты, займаецца разнастайнай выдавецкай дзейнасцю. «Газета выбарчая» першая ў краiне ўкаранiла камп'ютэрнае абсталяванне. Штат налiчвае 300 журналiстаў. Рэдакцыя мае ўласных карэспандэнтаў у еўрапейскiх сталiцах, а таксама Нью-Йорку, Каiры i Тэль-Авiве.

нагадвае «Белорусскую деловую газету». «Рэспублiка» пачала выдавацца як урадавы веснiк у часы ваеннага становiшча, аднак з 14 студзеня 1992 г., калi рэдакцыйны склад кардынальна змянiўся, газета змянiла iдэйны накiрунак i сёння з'яўляецца недзяржаўным выданнем цэнтрысцкай арыентацыi. Газета выпускае дадаткi, якiя ўкладаюцца непасрэдна ў нумар: «Эканомiка i рынак», «Заўтра ў суботу», «Навука i тэхнiка», «Турызм i кантакты». Яны лiчацца бясплатнымi дадаткамi, для больш зручнага карыстання газетай дадатак кожнай тэматыкi мае свой колер. Дарэчы, такiм чынам рэдакцыя эканомiць грашовыя сродкi, бо рознакаляровая газетная папера ў польскiх друкарнях каштуе значна танней за белую. Са студзеня 1994 г. газета займела яшчэ адзiн дадатак часопiснага тыпу – «Арс Эротыка».

Варта зазначыць i некаторыя своеасаблiвасцi iншых газет, якiя займаюць высокiя пазiцыi ў рэйтынгу. Так, «Штандар моладзi» – аналаг беларускай газеты «Переходный возраст», але выдаецца штодзень. «Жыццё Варшавы» – аналаг «Вечернего Мiнска». Газета выходзiць з 1945 г., мае 4 штодзённых рэгiянальных дадаткi, агульны тыраж – 9 млн экз. «Экспрэс вячэрнi» – аналаг беларускай газеты «Рэспублiка». Яе штодзённы тыраж – 150 тыс. экз., а ў суботу i нядзелю – 400 тыс. экз. Гэтая агульнанацыянальная газета была куплена ў 1991 г. прафсаюзам «Салiдарнасць» i сёння выдаецца яго Фондам Прэсы.

таксама мае пэўныя аналагi. Напрыклад, штотыднёвiк «Сяброўка» фарматам, вёрсткай i тэматыкай нагадвае амерыканскi часопiс для дзяўчат-падлеткаў «Seventeen» («Сямнаццаць»). «Параднiк хатнi» — аналаг германскага часопiса «Бурда».

Ілюстраваны часопiс «Не!» (рэдактар – журналiст Ежы Урбан, якi займаў пасаду прэс-сакратара ў «Салiдарнасцi» i ва ўрадзе Мечыслава Ракоўскага) вiдавочна мае за ўзор французскi сатырычны штотыднёвiк «Канар Аншэнэ». Пазiцыя журналiстаў «Не!» грунтуецца на пастаянных выступленнях супраць каталiцкага клерыкалiзму, гвалту любой iдэалогii, крытыцы палiтыкi ўрада i прэзiдэнта. Часопiс быў заснаваны ў 1990 г., яго тыраж — 1 млн экз.

Аналiтычныя выданнi «Наўпрост» i «Палiтыка» амаль не адрознiваюцца фарматам i вёрсткай ад амерыканскага часопiса «Тimе» («Час»). Гэта элiтарныя часопiсы, разлiчаныя на iнтэлектуальнага чытача, якi цiкавiцца актуальнымi пытаннямi палiтыкi, эканомiкi, культуры, фiласофii.

Часопiс «Палiтыка» быў заснаваны ў 1956 г. пастановай ЦК ПАРП з мэтай пераадолення «крызiсных з'яў у журналiстыцы». Яго лiдэрства на газетна-часопiсным рынку абумоўлена высокай якасцю матэрыялаў, сярод якiх асаблiва вызначаюцца артыкулы Данiэля Пасэта, Кшыштафа Цеплiца, Ежы Вальдарфа. Праблематыка выдання мае крытычную скiраванасць, разам з тым ёй уласцiвы канструктыўны прагматызм. Правакуючы дыскусii з урадавымi чыноўнiкамi, выданне не апускаецца да ўзроўню збiральнiцы плётак i скандалаў. Рэклама займае 10–15 % часопiснай плошчы. Тыраж «Палiтыкi» апошнiя гады практычна не змяняецца i складае каля 320 тыс. экз.

Рэдакцыя часопiса «Наўпрост» у праблематыцы сваiх публiкацый болей арыентуецца на дзелавых людзей, якiя iмкнуцца самастойна зразумець сутнасць i механiзм перамен у палiтыцы i эканомiцы. Галоўная рубрыка – «Бiзнес, людзi, грошы», у якой чытача знаёмяць як з асобамi найбольш паспяховых бiзнесменаў, так i з вопытам па наладжванню прыватнага прадпрымальнiцтва. У часопiсе працуюць такiя добра вядомыя ў Польшчы журналiсты, як Аляксандра Якубоўскi i Стэфана Кiсiлеўскi. Асноўная крынiца фiнансавання — рэклама, якая займае да 50 % часопiснай плошчы.

Не займаюць высокiя пазiцыi ў рэйтынгу папулярнасцi, але маюць значную аўдыторыю выданнi так званай «хобi-прэсы». Да iх належаць штодзённыя газеты «Папкорн» (маладзёжная, 545 тыс. экз.) i «Плёткi-анекдоткi» (30 тыс. экз.). Сюды ж далучаюць выданнi, прысвечаныя пытанням парапсiхалогii – часопiсы «Невядомы свет» (70 тыс. экз.), «Не з той зямлi» (220 тыс. экз.). Так званая «эратычная прэса» налiчвае звыш 20 выданняў – у асноўным гэта фiлiялы нямецкiх часопiсаў.

Асобнае месца сярод «хобi-прэсы» займаюць выданнi, арыентаваныя на чытачоў з асяродка так званых «новых палякаў» — гэта iлюстраваныя часопiсы для мужчын «Мiлiярдэр», «Аўта», «Глоб-24», часопiсы для жанчын «Луiза», «Дыяна» i iнш. Невялiкiя тыражы (30–35 тыс. экз.) маюць спецыялiзаваныя iнфармацыйна-фiнансавыя штотыднёвыя газеты «Газета банкаўская», «Гелда», «Бiзнэс-рынкi ўсходнiя». Акрамя iх, выходзiць каля 100 iнфармацыйна-рэкламных газет i бюлетэняў.

Трывалыя пазiцыi займае ў iнфармацыйнай прасторы Польшчы рэгiянальны друк. У той час, як за 10 гадоў трансфармацыi адбылося скарачэнне агульнанацыянальных выданняў (на 10–15 %), колькасць штодзённых рэгiянальных газет, наадварот, павялiчылася – з 38 у 1990 г. да 46 у 2000 г. Не ў апошнюю чаргу звязана гэта з тым, што ў Польшчы не назiраецца рэзкага дысбалансу ва ўзроўнi культурнага жыцця i дабрабыту памiж сталiцай i перыферыяй. Таму сталiчныя журналiсты не лiчаць для сябе заганным пераходзiць на працу ў правiнцыйнае выданне. Сёння самая масавая штодзённая рэгiянальная газета – «Газета Кракаўская» (90 тыс. экз.).

Трансфармацыя iнфармацыйнай прасторы практычна не закранула каталiцкi друк, якi па-ранейшаму налiчвае звыш 40 выданняў. У першай палавiне 1990-х гг. яго ўплыў у грамадстве адчуваўся досыць значна. Напрыклад, калi ў студзенi 1993 г. Сейм прыняў закон, якi забараняе аборты, многiя палiтычныя назiральнiкi палiчылi гэтую падзею яўнай перамогай касцёла i каталiцкага друку. Аднак паколькi апазiцыйныя думкi, якiя былi актуальнымi ў часы «ваеннага становiшча», пасля абрання Леха Валенсы ў 1990 г. прэзiдэнтам сталi афiцыйнымi, цiкавасць да каталiцкiх выданняў рэзка зменшылася. Шырокую грамадскасць больш не цiкавiла ў каталiцкiм друку тое, што яна магла прачытаць на старонках свецкiх газет. У вынiку колькасць падпiсчыкаў iстотна скарацiлася. Каб вярнуць колiшнюю папулярнасць, выдаўцы i журналiсты каталiцкiх выданняў паспрабавалi ўжыць прыём, якi забяспечваў iм поспех раней — пачалi крытыкаваць урад i прэзiдэнта Валенсу. Вынiкам такой палiтыкi стала паражэнне правых на выбарах 1995 г. i абранне прэзiдэнтам былога камунiста Аляксандра Кваснеўскага.

якая дакляравала неўмяшальнiцтва ў палiтычнае жыццё краiны i засяроджанасць на духоўным развiццi звычайнага прыхажанiна. «Штогоднiк прыхаджанiна» быў невыпадкова абраны Ватыканам для такой ролi. Гэтае выданне – флагман каталiцкага друку Польшчы. Яно ўтварылася ў 1945 г. у Кракаве. Амаль 50 гадоў яго ўзначальвае Ежы Туровiч – блiзкi сябра Папы Рымскага. Артыкулы газеты прысвечаны сацыяльным праблемам, пытанням гiсторыi, культуры i рэлiгii. Сёння яго тыраж складае 150 тыс. экз.

Дзякуючы новай палiтыцы Ватыкана каталiцкiя выданнi, якiя перанялi курс «Штогоднiка прыхаджанiна», не змяняючы iстотна фармат i афармленне сваiх нумароў, за кошт тэматыкi забяспечылi сабе трывалую аўдыторыю. Найбольшых поспехаў дамаглася штодзённая газета «Дзённiк каталiцкi» (тыраж – 60 тыс. экз., на уiк-энд – 140 тыс. экз.).

Не пахiснулiся пазiцыi i спартыўных выданняў. Яны змянiлi ўладальнiкаў — замест дзяржаўных устаноў цяпер належаць розным акцыянерным таварыствам. У iх дадалося iлюстрацый. Як на пачатку перыяду трансфармацыi, так i цяпер вялiкай папулярнасцю карыстаюцца штодзённыя газеты «Футбол», «Спартсмен», «Бокс», «Геркулес», рэгiянальныя часопiсы «Спорт» (Катовiцы), «Спартыўны агляд» (Варшава).

Напрыканцы 1990-х гг. у польскiм грамадстве стала назiрацца падзенне цiкавасцi да штодзённай прэсы. Гэты сумны працэс назiраецца i па сённяшнi дзень. Прааналiзаваўшы шматлiкiя сацыялагiчныя апытаннi, прафесар Сiлезскага унiверсiтэта (Катовiцы) Марыян Геруль вызначыў чатыры асноўныя прычыны, з-за якiх адбываецца гэты працэс.

думаць, яны любяць, каб iх забаўлялi, а ў тэле- i радыёканалаў для гэтага непараўнальна больш магчымасцяў, чым у друкаваных СМІ.

Па-трэцяе, новыя ўмовы працы на капiталiстычным прадпрыемстве зменшылi колькасць вольнага часу, якi раней людзi адводзiлi на чытанне газет.

Не дзiва, што ва ўмовах падзення цiкавасцi да айчынных СМІ ў замежных iнвестараў з'яўляецца больш магчымасцяў для ўсталявання кантролю над iнфармацыйнай прасторай Польшчы. Першапачаткова пранiкненне замежнага капiталу ў польскiя СМІ адбывалася ў рамках «працэса iнтэрнацыяналiзацыi». Першым яго праектам стала выданне новага эканамiчнага штотыднёвiка «Газета банкаўская» (35 тыс. экз.) сумесна з французскiм агенцтвам фiнансава-эканамiчнай iнфармацыi «Еўраэкспансiя».

рашэнне, якое павiнна было застрахаваць польскiя СМІ ад замежнага кантролю. Ім была вызначана доля – не больш 33 % – валодання замежнымi iнвестарамi акцый сродкаў масавай iнфармацыi.

грамадзянства.

«Фенiкс Інтэрмедыя» спецыалiзуецца на выданнi iлюстраваных часопiсаў для жанчын i моладзi, а таксама рэкламных праспектаў. Іх самы паспяховы праект – тыднёвiк «Дзяўчына» (тыраж – 500 тыс. экз.).

У сярэдзiне 1990-х гг. пад кантроль французскага медыямагната Эрсана трапiлi буйнейшыя выдавецтвы «Рэспублiка» i «Агора». Акрамя таго, пры значным удзеле капiталаў выдавецкага Дома Эрсана арганiзавана фiрма «Польская прэса», якая выдае папулярныя рэгiянальныя газеты: у Кракаве «Тэмп» (75 тыс. экз.), у Лодзi «Дзённiк Лодзкi» (63 тыс. экз.) i «Экспрэс iлюстраваны» (50 тыс. экз.), у Гданьску «Дзённiк Балцкi» (80 тыс. экз.) i «Вечар узбярэжжа» ( 45 тыс. экз.), у Катовiцах «Дзённiк заходнi» (31 тыс. экз.).

Гэтыя тыражы, вядома, цяжка параўнаць з тыражамi штотыднёвiкаў «Тэлемагазiн» (2 млн 100 тыс. экз.) i «Тэлетыдзень» (1 млн экз.), якiя належаць нямецкаму канцэрну Бартэльсмана, або штотыднёвiка «Супер ТБ» (1 млн 900 тыс. экз.), якi змяшчае праграмы кабельнага тэлебачання i належыць германскаму канцэрну Баўэра.

Амерыканскiя iнвестары пранiкалi на газетна-часопiсны рынак Польшчы першапачаткова з дабрачыннымi мэтамi — яны за свой кошт стваралi найноўшыя тыпаграфii шматкаляровага друку, як, напрыклад, фiрма «Дэнэлi i Санз» у Кракаве. Інвестарамi прызначалiся расцэнкi за паслугi, згодна якiм польскiм выданням было выгадней друкавацца ў iх тыпаграфiях. Але праз пару гадоў, калi пазачынялiся польскiя тыпаграфii, знiк канкурэнтны фактар, замежныя выдавецтвы павысiлi кошты на свае паслугi. Каб аплацiць iх, рэдакцыi выданняў былi вымушаны пакрысе перадаваць частку сваiх акцый амерыканскiм iнвестарам. Адпаведна новыя ўладальнiкi акцый атрымалi магчымасць iстотна ўплываць на рэдакцыйную палiтыку амаль усiх аўтарытэтных выданняў Польшчы. Такiм чынам, напрыканцы перыяду трансфармацыi, як пiсаў у артыкуле «Сем хвiлiн з гадзiны» карэспандэнт «Газеты выбарчай» Марэк Рудзiнскi, кiраванне галоўнымi рычагамi фармiравання грамадскай думкi аказалася далёка за межамi Польшчы.

(тыраж – 1 млн 600 тыс. экз.) i «Най» (1 млн 300 тыс. экз.) – гэта версii нямецкiх часопiсаў, якiя выдаюцца канцэрнам Бартэльсмана. Акупляюцца польскамоўныя версii за кошт рэкламы, бо, напрыклад, фотаздымак на вокладчы «Най» каштуе 11 тыс. дол.

Крыху iншай была схема, згодна якой замежныя iнвестары атрымалi кантроль над значнай часткай аўдыёвiзуальных СМІ. Бо яны не горш за польскае палiтычнае кiраўнiцтва разумеюць, што электронныя СМІ – гэта не толькi моцны сродак прапаганды, але i камерцыйнага поспеху. Не дзiва, што за кантроль над гэтай сферай iнфармацыйнай прасторы адбывалася жорсткая барацьба. Для замежных iнвестараў гэтая задача палегчылася тым, што са студзеня 1990 г., з афiцыйна абвешчанага пераходу да рынкавай эканомiкi, польскiя радыё i тэлебачанне пазбавiлiся дзяржаўных датацый. Пазней рэзка знiзiлiся паступленнi ад абанентскай платы ў сувязi з падзеннем даходаў пераважнай часткi насельнiцтва. Змушанае да радыкальнай эканомii, кiраўнiцтва польскага тэлебачання адмовiлася ад вытворчасцi мастацкiх фiльмаў i серыялаў, утрымання васьмi аркестраў, сеткi ўласных карэспандэнтаў за мяжой, студыi дакументальных фiльмаў.

У другой палавiне 1990 г. Сейм даў дазвол на продаж 49 % акцый ад агульнага капiталу тэлебачання i на павелiчэнне аб'ёму рэкламы ў эфiры. Пачала ўкараняцца новая канцэпцыя, заснаваная на падзеле статуса i функцый двух тэлеканалаў: першы, дзяржаўны, прымае на сябе iнфармацыйныя, культурныя i асветнiцкiя функцыi; другi, камерцыйны, выконвае забаўляльныя функцыi i за кошт размяшчэння рэкламы зарабляе як на сваю дзейнасць, так i першага канала. Пачынаецца продаж эфiрнага часу другога канала, на iм з'яўляюцца праграмы, аплачаныя спонсарамi. Ахвотнiкаў iнвеставаць сродкi ў тэлебачанне з'явiлася столькi, што за першы год трансляцыi другога канала яго вяшчанне павялiчылася з 5 гадзiн у суткi да 17.

Самымi папулярнымi, згодна сацыялагiчных даследаванняў, перадачамi гэтага перыяду былi: выпуск навiн «CNN – HeadlineNews» з сурдаперакладам, 5-хвiлiнныя заняткi унiверсальнага курса англiйскай мовы, перадача для хатнiх гаспадын «Як мы гатуем?» (тэлеверсiя рэцэптаў з нямецкага часопiса «Бурда»), выпуск навiн для прадстаўнiкоў дзелавых колаў (агляд штотыднёвiка «FinansialTimes») i вячэрняя iнфармацыйнгая праграма «Панарама дня». Акрамя таго, у вячэрнiм эфiры транслiравалiся пераважна амерыканскiя блакбастэры i англiйскiя серыялы. Правы на трансляцыю прадстаўляла брытанская тэлекампанiя «ЕСІС». Як бачым, ва ўмовах адкрытай канкурэнтнай барацьбе з замежнымi вытворцамi польскiя тэлевiзiёншчыкi аказалiся нездатнымi абарнiць свой эфiр ад чужой прадукцыi, стварыць канкурэнтаздольныя iнфармацыйныя прадукты. З гэтай нагоды вядомы каментатар газеты «Жыццё Варшавы» Юлiуш Венжын напiсаў у сваiм артыкуле: «Тэлебачанне – гэта залатая жыла. Аднак, замест таго, каб распрацоўваць яе самiм, ма саступаем яе англiчанам!»

замежнага капiталу на неканкурэнтаздольным польскiм тэлебачаннi, па-другое, з-за перспектывы масавага беспрацоўя (штат польскага тэлебачання ў 4 разы перавышаў колькасць супрацоўнiкаў у заходнееўрапейскiх тэлекампанiях адпаведнага статуса, i яго планавалi iстотна скарацiць), па-трэцяе, продаж канала яшчэ не гарантаваў павышэнне якаснага ўзроўню яго праграм.

Тыя ж аргументы выказвалiся i тым, хто пазней спрабаваў набыць кантрольны пакет акцый другога канала –– кiраўнiцтву французскай тэлекампанii «Канал плюс», брытанскаму магнату Руперту Мэрдаку, iтальянскаму магнату Альфонсу Краўзе. Супраць Краўзе, якi меў намер узяць пад кантроль не толькi электронныя, але i друкаваныя СМІ Польшчы, развярнула газетную кампанiю ўплывовая «Газета выбарчая». У кожным яе нумары з'яўлялiся артыкулы, у якiх жорстка крытыкавалi iтальянскага магната i ўзначаленую iм фiнансавую групу. Скончылася гэтая кампанiя тады, калi Краўзе афiцыйна паабяцаў, што адмаўляецца ад намеру ўкаранiцца на польскiм iнфармацыйным полi, а таксама, маўляў, падорыць калектыву «Газеты выбарчая» востраў у Мiжземным моры, калi журналiсты больш не стануць цкаваць яго. Рэдакцыя «Газеты выбарчай» ад падарунка адмовiлася, але крытыку Краўзе, якая наносiла сур'ёзную шкоду яго гандлёвым iнтарэсам, спынiла.

З нашага пункту гледжання, аргументы польскага Сейма не састарэлi i зараз. І хоць пакуль замежныя iнвестары не жадаюць набываць акцыi беларускiх тэлеканалаў, аднак трэба мець на ўвазе, што рана цi позна i нашым заканадаўцам давядзецца сутыкнуцца з той жа праблемай, з якой у свой час сутыкнулiся члены Сейма. Існуе небяспека, што замежныя iнвестары стануць набываць тэлеканалы суседнiх краiн не дзеля таго, каб iх развiваць, але каб лiквiдаваць як канкурэнтаў.

якiя, дзякуючы замежнай дапамозе, займелi магчымасць спадарожнiкавай трансляцыi на iншыя краiны i сталi агульнанацыянальнымi каналамi – «Польсат», «Польсат-2» i iнш. Эфiрны час гэтых спадарожнiкавых каналаў займаюць пераважна серыялы, забаўляльныя ток-шоў i мастацкiя фiльмы. Спадарожнiкавыя каналы знаходзяцца пад кантролем, прамым цi ўскосным, замежных iнвестараў, якiя ўкладвалi грошы ў iх развiццё з моманту ўтварэння. Сваiм вяшчаннем 14 спадарожнiкавых каналаў ахоплiваюць значна большую аўдыторыю, чым 2 дзяржаўныя тэлеканалы. Значна большую аўдыторыю, чым 3 дзяржаўныя радыёканалы, ахоплiваюць 10 прыватных радыёстанцый. Кантрольныя пакеты акцый усiх недзяржаўных радыёстанцый належаць прадстаўнiкам (вядома, польскага паходжання i грамадзянства) замежных iнвестараў. Такiм чынам, ёсць падставы сцвярджаць, што значная частка польскiх аўдыёвiзуальных СМІ знаходзiцца пад замежным кантролем.

Што тычыцца польскага радыёвяшчання, дык тут жорсткая барацьба ў перыяд трансфармацыi адбывалася не за формы кантролю, а за размеркаванне на FM-хвалях. На пачатку 1990-х гг. на кожную радыёхвалю прэтэндавалi мiнiмум 3 рыдыёстанцыi, прычым нiводная з iх не мела лiцэнзii на вяшчанне i дзейнiчала «пiрацкi». Паколькi органы дзяржаўнага кантролю пачалi барацьбу з «пiрацтвам» у радыёэфiры, дык напрыканцы 1990-х гг. радыёхвалi размеркавалiся памiж тымi рэгiянальнымi FM-станцыямi, якiя пагадзiлiся набыць лiцэнзiю. На пачатку сваёй дзейнасцi камерцыйныя радыёстанцыi вытрымлiвалi жорсткую канкурэнцыю з боку 3 дзяржаўных радыёканалаў, якiя слухалi 80 % усёй радыёаўдыторыi. Аднак ужо ў 1993 г. дзяржаўнае радыё слухалi 59 % усёй аўдыторыi, а ў 1998 г. – 31 %. Як бачым, гэтая тэндэнцыя нагадвае сiтуацыю i ў беларускiм радывёвяшчаннi –– у барацьбе за аўдыторыю памiж дзяржаўным радыё i FM-станцыямi перамога пакуль засталася за апошнiмi.

На пачатак 2002 г. у рэйтынг папулярных польскiх радыёстанцый уваходзiлi дзяржаўныя «Радыё Бiс», «Голас харцараў», «Радыё Варшавы», а таксама камерцыйныя «Радыё Зэт», «Радыё WАWА», «Радыё Моцарт» (усе – Варшава), «Радыё RМF» (Кракаў), «Радыё Флэш» (Катовiцы), «Радыё Меркурый» (Познань). Перадачы FM-станцый разлiчаны пераважна на моладзь i падлеткаў, але ёсць тут i свае выключэннi, напрыклад, варшаўскае «Радыё Моцарт» арыентуецца на аматараў класiчнай музыкi. Дзяржаўныя ж радыёканалы слухаюць пераважна людзi сярэдняга i сталага ўзросту.

Падсумоўваючы, можна зазначыць, што змены, якiя адбылiся ў вынiку трансфармацыi iнфармацыйнай прасторы Польшчы на працягу апошнiх гадоў, безумоўна ўражваюць. Разам з тым неабходна прызнаць, што пасля ўваходжання Польшчы ў Еўрапейскi Саюз яе друкаваныя i аўдыёвiзуальныя СМІ знаходзяцця на тым этапе развiцця, калi верагодны новыя пераўтварэннi ў сувязi з нацiскам замежных iнвестараў. І па-ранейшаму застаецца актуальным пытанне, цi здолее Польшча абаранiць свой «iнфармацыйны суверэнiтэт».


ЛІТАРАТУРА

1. Беккер Ё. О соотношении подцензурной и коммерциализированной гласности в системе перемен в Восточной Европе // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 2003. № 1.

2. Вятр Е. Польша: пять лет после перелома // Свободная мысль. 1994. № 12.

3. Дапаможнiк для журналiстаў Цэнтральнай i Усходняй Еўропы. Мн., 1995.

5. Евсеева Л. Средства массовой информации Польши // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 1996. № 4.

7. Transformacja prasy Polskej. Warszawa, 2005.