Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Мандельштам (mandelshtam.lit-info.ru)

   

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Венгрыі

Трансфармацыя iнфармацыйнай прасторы Венгрыi

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ

кафедра замежнай журналiстыкi i лiтаратуры

РЭФЕРАТ

на тэму:

« ТРАНСФАРМАЦЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ ВЕНГРЫІ »

МИНСК, 2008


На пачатку перыяду трансфармацыi ў Венгрыi, згодна каталогу перыядычнага друку, выдавалася 840 газет i часопiсаў агульным тыражом 1 млрд экз. Друк знаходзiўся на дзяржаўнай датацыi.

Ацэньваючы характар пераўтварэнняў венгерскiх СМІ, якiя адбывалiся ва ўзаемазалежасцi з кардынальнымi палiтычнымi рэформамi, трэба мець на ўвазе, што ў Венгрыi, у адрозненне ад суседзяў па рэгiёне, рэвалюцыйныя змены адбывалiся не пад цiскам народу «знiзу», як у Румынii або Чэхаславакii, а «зверху». Палiтычная трансфармацыя была абумоўлена рэфармацыйнымi працэсамi ўнутры кiруючай Венгерскай сацыялiстычнай рабочай партыi (ВСРП). Яна пачалася ўлетку 1987 г. пасля адстаўкi Янаша Кадара з пасады Першага сакратара ЦК i да вясны 1990 г. адбывалася па iнiцыятыве партыйнага кiраўнiцтва. Адмова ў чэрвенi 1988 г. ВСРП ад цэнтралiзаванага кантролю над СМІ, лiквiдацыя сектара прапаганды i агiтацыi ЦК, стварылi падстава для з'яўлення ў хуткiм часе альтэрнатыўнай перыёдыкi. Летам 1989 г. ВСРП прыняла дактрыну палiтычнага плюралiзму. 7 кастрычнiка 1989 г. пазачарговы надзвычайны з'езд партыi перайменаваў яе ў Венгерскую сацыялiстычную партыю, адмянiў прынцып дыктатуры пралетарыята i наладзiў дыялог за «Круглым сталом» з прадстаўнiкамi нефармальных аб'яднанняў. Вынiкам пасяджэнняў «Круглага стала» стала дамоўленасць пра паступовы пераход ад «дзяржаўнага» да «дэмакратычнага» сацыялiзму i правядзенне свабодных парламенцкiх выбараў.

На выбарах у сакавiку 1990 г. перамогу атрымаў шматпартыйны саюз Дэмакратычны форум, якi сфармiраваў каалiцыйны ўрад i прыступiў да змены мадэлi дзяржаўнага ладу. ВСП сышла з палiтычнай арэны. Была адменена сiстэма лiцэнзiй для друку, радыё i тэлебачання. Замест яе ўвялi простую працэдуру рэгiстрацыi. Гэта паспрыяла iнфармацыйнаму выбуху – колькасць выданняў за паўтара года павялiчылася ў 3 разы.

Урад, сфармiраваны Дэмакратычным форумам, адмянiў дзяржаўныя датацыi для перыядычнага друку i распачаў прыватызацыю друкаваных i электронных СМІ. Усе без выключэння выданнi былi вымушаны шукаць сродкi для iснавання. Гэта паўплывала на характэрную рысу венгерскiх СМІ на першым этапе трансфармацыi – адкрытасць замежным iнвестыцыям.

Гэтая акалiчнасць мела станоўчы i адмоўны бок. Станоўчы – iмклiвыя, у параўнаннi з друкаванымi СМІ суседнiх краiн рэгiёна, змены ў дызайне i змесце выданняў, павышэнне якаснага ўзроўню iлюстрацый i тэксту, а таксама дыверсiфiкаванасць (арыентацыя на iнтарэсы пэўных груп насельнiцтва). Адмоўны — выданнi пачалi губляць нацыянальнае аблiчча, ператвараючыся ў «кальку» заходнееўрапейскiх або амерыканскiх аналагаў, празмерная камерцялiзацыя работы рэдакцый, залежнасць ад густу капрызных рэкламадаўцаў. Шмат выданняў, не вытрымаўшы жорсткiх умоў канкурэнцыi, зачынiлiся, сотнi журналiстаў i тэхнiчных супрацоўнiкаў аказалiся беспрацоўнымi. Адной з першых, прынамсi, зачынiўся ў сувязi са скарачэннем колькасцi падпiсчыкаў орган Дэмакратычнага форума – газета «Мадьярскi форум».

Па заканчэннi гэтага перыяду трансфармацыi высветлiлася, што аснову новай структуры друку па-ранейшаму складаюць так званыя «старыя» газеты i часопiсы, якiя выходзiлi да 1990 г. i якiя здолелi прыстасавацца да новых умоў.

Першае месца ў рэйтынгу папулярнасцi мае штодзённая газета «Свабода народа» – былы цэнтральны орган ВСРП. Яе аналаг на Беларусi – газета «Звязда». У сакавiку 1990 г. рэдакцыйны калектыў зарэгiстраваў сябе ў якасцi заснавальнiка газеты. З тае пары «Свабода народа» iмкнецца захоўваць пазiцыю нейтральнага назiральнiка пры аглядзе ўнутрыпалiтычнай сiтуацыi ў краiне. Што ж тычыцца яе пазiцыi па знешнепалiтычных пытаннях, дык газета падтрымлiвала курс Венгрыi на iнтэграцыю ў агульнаеўрапейскую прастору, i сваiмi публiкацыямi паспрыяла фармiраванню грамадскай думкi ў адпаведным кiрунку.

Наогул венгерскi друк, за нязначным выключэннем тыпова маргiнальных выданняў, вiтаў уступ Венгрыi ў гандлёвае Вышаградскае пагадненне з Польшчай i Чэхiяй у 1992 г. (у вынiку яго былi фактычна лiквiдаваны межы памiж трыма краiнамi), а таксама ўваходжанне ў 1998 г. у якасцi асацыяванага члена ў Еўрапейскi Саюз. Аднак далейшая iнтэграцыя ў «адзiную Еўропу» на пачатку 2000-х гг. ужо не выклiкала такога аднадушша. Пераход на заходнееўрапейскiя стандарты якасцi прадукцыi (абавязковая ўмова далучэння да ЕС) спарадзiў банкруцтва шматлiкiх прамысловых i сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якiя не мелi дастатковых сродкаў для адпаведнай рэканструкцыi. Іх пазiцыi занялi на венгерскiм рынку замежныя вытворцы. У вынiку, як слушна заўважалi ў сваiх матэрыялах карэспандэнты той жа «Свабоды народа», плён iнтэграцыi чакаў венграў у перспектыве, а заганы i хiбы агульнакантынентальнага гаспадарання, у прыватнасцi высокiя тэмпы iнфляцыi i беспрацоўе, мелiся перажыць ужо цяпер.

Падзенне грамадскага дабрабыту адбiлася i на колькасцi падпiсчыкаў «Свабоды народа»: калi ў 1990 г. яна мела тыраж 500 тыс. экз., дык у 2000 г. – 300 тыс. экз. Аднак i гэтая лiчба рэкордная для сучаснай Венгрыi.

Удвая меншы тыраж мае штотыднёвая газета «Свабода» — цэнтральны орган прафсаюзаў. З iм канкурыруе за аўдыторыю адчынены ў 1990 г. штотыднёвы прафсаюзны часопiс «Рабочы».

Гэтае выданне было заснаваны i выдаецца дзякуючы iнвестыцыям германскага канцэрна Бартэльсмана.

Нетрадыцыйным для Венгрыi з'яўляецца клерыкальны друк. Каталiцкая царква ў Венгрыi не мела такiх моцных пазiцый у грамадстве, як, напрыклад, у Польшчы. Клерыкальныя ратапрынтныя выданнi распаўсюджвалiся доўгi час сярод прыхажан касцёлаў. У апошняе дзесяцiгоддзе, дзякуючы фiнансавай падтрымцы Ватыкана, у Венгрыi былi заснаваны i выдаюцца 19 штодзённых i штотыднёвых газет. Іх тыраж вагаецца ў межах 10–15 тыс. экз. Яны не змяшчаюць рэкламу, а змест матэрыялаў тычыцца пераважна пытанняў культуры, маралi i рэлiгii.

Сярод моладзi значным попытам карыстаецца газета «Іген» (аналаг беларускага «Переходного возраста»), якая выдаецца з 1989 г. двойчы на месяц. Яе тыраж — 60 тыс. экз.

Штомесячны часопiс творчай iнтэлiгенцыi «Культура» (аналаг тыднёвiка «Лiтаратура i мастацтва») увесь перыяд трансфармацыi балансаваў на мяжы закрыцця з-за нiзкай колькасцi падпiсчыкаў. І сёння яго пазiцыi цяжка назваць трывалымi, што таксама робiць яго падобным да беларускага аналага. Тыраж выдання балансуе на мяжы 3–5 тыс. экз. i не з'яўляецца прывабным для рэкламадаўцаў.

Як у датрансфармацыйны перыяд, так i цяпер функцыi галоўнага распаўсюджвальнiка iнфармацыi ў краiне i за яе межамi ўскладзены на Венгерскае тэлеграфнае агенцтва, заснаванае ў 1880 г. Нягледзячы на ўтварэнне новых iнфармацыйных агенцтваў, якiя адгалiнавалiся з тых цi iншых аддзелаў ВТА, на карысць Венгерскага тэлеграфнага агенцтва спрацоўвае данiна традыцыям – iнфармацыя ВТА традыцыйна лiчыцца бездакорнай i непрадузятай.

Гаворачы аб пранiкненнi замежнага капiталу на рынак друкаваных СМІ Венгрыi, нельга не адзначыць актыўнасцi брытанскага выдавецкага Дома «Мiрар груп» (заснавальнiк – Роберт Максвел). Брытанская медыякарпарацыя першапачаткова аказвала дабрачынную дапамогу грантамi i пастаўкай абсталявання папулярным венгерскiм выданнем, арганiзацыяй семiнанараў павышэння квалiфiкацыi i камандзiровак для журналiстаў. У 1990 г. «Мiрар груп» набыла кантрольны пакет акцый найбольш масавай у той час газеты «Мадзьярскае жыццё» – органа ўрада. Калектыў рэдакцыi ў тую пару перажываў фiнансавыя цяжкасцi ды вёў перамовы з заснавальнiкам пра змену статуса. Урад пайшоў насустрач просьбам журналiстаў газеты i яе новых уладальнiкаў – выданне стала выходзiць з падзагалоўкам «Палiтычны тыднёвiк» замест ранейшага «Орган Савета мiнiстраў». Новае кiраўнiцтва «Мадзьярскага жыцця» ўкаранiла камп'ютэрнае абсталяванне ў рэдакцыi, скарацiла персанал i павысiла зарплату тым, хто застаўся. Значную частку газетных палос стала займаць рэклама. Тым не менш, нягледзячы на высокаякасны ўзровень журналiсцкiх матэрыялаў, тыраж прыватызаванай «Мадзьярскага жыцця» штогод скарачаўся. Тлумачыцца гэта не тым, што рэдакцыя стала горш працаваць, але тым, што ў вынiку пагаршэння ўмоў жыцця ў першай палавiне 1990-х гг. газета страцiла традыцыйных падпiсчыкаў – людзей сталага ўзросту. Папулярнасць «Мадзьярскага жыцця» грунтавалася на невысокiм кошце, бо тэхналагiчныя выдаткi аплачвалiся Саветам мiнiстраў. Палiтыка ж «Мiрар груп» не прадугледжвала змяншэння кошту на падпiску. І таму, хоць у другой палавiне 1990-х гг. наступствы эканамiчнага крызiсу былi ў асноўным пераадолены i грамадскi дабрабыт палепшыўся, «Мадзьярскае жыцця» не здолела вярнуць прыхiльнасць ранейшых чытачоў.

газеты «Мадзьярскае жыццё» з'явiлiся сур'ёзныя фiнансавыя праблемы. Паколькi «iмперыю Максвела» дзялiлi памiж сабой спадкаемцы i канкурэнты «Мiрар груп», стратныя венгерскiя выданнi было вырашана наогул не падтрымлiваць. Газеты прынялiся за пошукi новага iнвестара. На Бацькаўшчыне iм не пашчасцiла знайсцi фундатара-патрыёта. Нарэшце кантрольны пакет акцый «Мадзьярскага жыцця» пагадзiўся набыць швейцарскi магнат Юрген Маркард. За калектывамi газет засталося 4 % акцый. І хоць новы ўладальнiк запэўнiваў грамадскасць, быццам «Мадзьярскае жыццё» захавае права на незалежную рэдакцыйную палiтыку, у яго заяву, вядома, нiхто не паверыў.

Пад кантролем нямецкага медыяканцэрна Шпрынгера знаходзiцца венгерскi выдавецкi комплекс «Рэформа» – аналаг беларускаму Дому друку ў Мiнску. Схема набыцця кантролю над iм была традыцыйная: пераўтварэнне з дзяржпрадпрыемства ў акцыянернае таварыства – перыяд эканамiчных цяжкасцяў у сувязi з ростам выдаткаў на паперу i на палiграфiчныя паслугi – з'яўленне iнвестара-выратавальнiка – набыццё iнвестарам кантрольнага пакета акцый – рэарганiзацыя (скарачэнне штатаў i замена састарэлага абсталявання найноўшым).

Як сведчыць вопыт, далёка не заўсёды рэарганiзацыя i скарачэнне спрыялi прыбытковасцi выдання або выдавецтва. Аднак альтэрнатывы гэтаму шляху венгерскiя журналiсты не бачаць, мяркуючы, што менавiта капiталiстычная сiстэма спрыяе канкурэнцыi i ўкараненню плюралiстычных поглядаў у грамадстве.

Калi рынак друкаваных СМІ падзелены пераважна канцэрнамi Мэрдака, Маркарда i Шпрынгера, дык электронныя СМІ кантралююцца французскiм канцэрнам Эрсана i нямецкiм канцэрнам Бартэльсмана. Іх першымi набыткамi ў 1990 г. сталi кантрольныя пакеты акцый першых венгерскiх камерцыйных радыёстанцый – «Брыдж» i «Радыё Данубе». Адной з iстотных умоў замежнага iнвеставання стала трансляцыя на венгерскiх радыёхвалях перадач французскiх i нямецкiх радыёстанцый. Камерцыйнае радыёвяшчанне складае сур'ёзную канкурэнцыю дзяржаўнаму – 3 цэнтральным радыёстанцям, якiя ў сукупнасцi вяшчаюць 70 гадзiн у суткi. Акрамя таго, на дзяржаўным венгерскiм радыё iснуе 5 рэгiянальных праграм. На венгерскую дыяспару разлiчана перадача «Наша радзiма», якая вяшчае 118 гадзiн у тыдзень на англiйскай, нямецкай, iтальянскай, iспанскай, турэцкай i грэчаскай мовах.

Аднак куды больш, чым радыёстанцыi або друкаваныя СМІ, замежных iнвестараў цiкавiць тэлебачанне. Тлумачыцца гэта тым, што венгерскае ТБ мае значна большую папулярнасць у грамадстве, чым радыё i друк. Як сведчаць шматлiкiя сацыялагiчныя апытаннi, якiя праводзiлiся ў апошняе дзесяцiгоддзе, у венграў ёсць сваеасаблiвая любоў да айчыннага тэлебачання. Тэлегледачы ў большасцi сваёй бязлiтасна бэсцяць амаль усе перадачы запар, прыдзiрлiва разглядаюць i ацэньваюць кожнага новага дыктара i рэпарцёра, асуджаюць амаль кожную навацыю на «блакiтным экране» – i тым не менш лiчаць нацыянальнае тэлебачанне той аб'ектыўнай крынiцай iнфармацыi, якой амаль безадгаворачна давяраюць.

Сакрэт поспеху венгерскага тэлебачання, у параўнаннi з iншымi сродкамi масавай iнфармацыi, у абраным iмiджы – так званае «хатняе», «свойскае» ТБ. Напрыклад, вядучыя i рэпарцёры знарок апранаюцца гэтаксама, як i тысячы простых суайчыннiкаў, каб не выклiкаць шыкоўным адзеннем комплексу непаўнавартасцi ў гледачоў. «Маральны кодэкс» венгерскага тэлебачання, якi афiцыйна не зацверджаны, але строга выконваецца, прадпiсвае тэлевядучым сцiпласць у жартах, жэстах i адзеннi. А на старонках газет i часопiсаў падрабязна абмяркоўваецца густ, з якiм апранаецца той цi iншы дыктар.

Галоўны сацыяльны накiрунак тэлебачання – умацаванне сям'i. Незнарок суботнiм вечарам часцей за ўсё ў сетцы тэлевяшчання стаяць фiльмы для сямейнага прагляду, а шторанiцы – урокi гiмнастыкi для ўсёй сям'i.

Паколькi з 10 мiльёнаў насельнiцтва 2 жыве ў Будапешце, тэлевiзiйная трансляцыя на ўсю краiну яшчэ напрыканцы 1980-х гг. вялася са сталiцы. Аднак на пачатку 1990-х гг. былi адкрыты дзве рэгiянальныя тэлестудыi ў гарадах Печ i Сегед. У сярэдзiне 1990-х гг. былi адчынены яшчэ 5 рэгiянальных тэлестанцый. Шырокае распаўсюджванне набыло кабельнае тэлебачанне.

Перад пачаткам перыяду трансфармацыi венгерскае тэлебачанне транслявала дзве праграмы. Яе сярэднясутачны аб'ём вяшчання быў самы нiзкi ў Еўропе — 90 гадзiн штотыдзень, у той час як у Балгарыi — 110, а ў Польшчы — 160 гадзiн. Унiкальным было i тое, што па панядзелках венгерскае тэлебачанне наогул было адключана. Тлумачылася гэта тым, што тэлевiзiйнае кiраўнiцтва iмкнулася выхаваць у масавай аўдыторыi выбарчы падыход да прагляду тэлепраграм. Яно меркавала, што свабодны ад тэлепраглядаў панядзелак сфармiруе ў людзей звычку выкарыстоўваць свой час на iншыя карысныя справы. Аднак з пачаткам перыяду трансфармацыi «панядзелак без тэлевiзара» адышоў у нябыт.

якога сумяшчаюць штотыднёвыя «панэльныя» апытваннi з фундаментальнымi тэарэтычнымi даследаваннямi. Вынiкi даследаванняў i паказчыкi рэйтынгаў папулярнасцi не ўтойваюцца сярод кiраўнiцтва радыё- i тэлекампанiй, як гэта мае месца на Беларусi або ў суседняй Расii, але аператыўна змяшчаецца на старонках папулярнага штотыднёвага часопiса «Радыё i тэлебачанне».

Дырэктар Цэнтра вывучэння масавых камунiкацый Тамаш Сечке досыць вядомы ў краiне чалавек. Штомесяц ён размаўляе ў прамым эфiры з тэлегледачамi ў рамках перадачы «Люстэрка». Як чалавек нераўнадушны да сваёй справы, Тамаш Сечке з году ў год паўтарае ў эфiры, што без аб'ектыўных сацыялагiчных замераў немагчыма стварыць аптымальны варыянт тэле- i радыёвяшчання для краiны. А без уплыву СМІ, маўляў, немагчыма пабудаваць дэмакратычнае грамадства.

Перадача «Люстэрка» не першы год iдзе на цэнтральным канале венгерскага тэлебачання. На працэгу гэтага перыяду вядучы «Люстэрка» выхоўвае ў гледача культуру зносiн з тэлеканалам, растлумачвае адрозненне тэрмiнаў «iндэкс папулярнасцi» (найбольшая колькасць пастаяннай аўдыторыi, якая глядзiць дадзеную перадачу) ад «iндэкса задаволенасцi» (задаволенасць зместам i формай перадачы, якая трывала перавышае 50 пунктаў у 100-бальнай сiстэме ацэнкi), i г. д. У сваiх размовах з гледачамi Тамаш Сечке заўсёды падкрэслiваў, што аб'ектыўна меркаваць аб якасным узроўнi дзейнасцi тэлебачання можна толькi на аснове вынiкаў так званых «5 люстэрак»:

• сацыялагiчных апытванняў;

• аналiза лiстоў гледачоў (штогод тэлебачанне атрымлiвае каля 40 тыс. лiстоў);

• меркаванняў супрацоўнiкаў тэлебачання;

• водгукаў у друку прафесiйных крытыкаў.

Што тычыцца прафесiйнай крытыкi, дык у Венгрыi практычна няма газеты або часопiса, у якiх бы сiстэматычна не друкавалiся рэцэнзii, агляды цi артыкулы пра цякучыя тэлеперадачы. Сталiчныя выданнi штотыдзень змяшчаюць разгорнутыя агляды тэлеперадач тыдня. У той жа час у рэгiянальных газетах тэлеперадачы не анансуюцца на пачатку тыдня, а рэцэнзуюцца i крытыкуюцца напрыканцы.

адпаведна адбiваецца на расцэнках для рэкламадаўцаў. Напрыклад, тыднёвiк «Фiльм», публiкацыi якога дагэтуль прысвячалiся пераважна кiнематографу, пакiдае пад агляд тэлеперадач 4 палосы. З 1992 г. з'явiлiся спецыялiзаваныя тэарэтычныя выданнi, прысвечаныя тэлебачанню. Самы вядомы з iх – штомесячнiк «Фiльм-культура», якi змяшчае аналiтычныя артыкулы, прысвечаныя стратэгiям тэлепраграмавання, эстэтычным законам тэлемастацтва, праблемах жанравай разнастайнасцi, спецыфiцы тэлерэжысуры i тэледраматургii. Тэарэтычны ўзровень аналiтыкi ў выданнях такога кшталту, па прызнаннях самiх галоўных рэдактараў, не вельмi высокi. Аднак, што вельмi iстотна, яны маюць пастаянную аўдыторыю.

Першая праграма венгерскага тэлебачання (яе называюць Цэнтральным каналам) ахоплiвае 94 % тэрыторыi краiны i вяшчае з 9. 00 да 23. 00. Другая праграма (яе называюць Вячэрнiм каналам) працуе з 16. 00 i ахоплiвае 70 % тэрыторыi. Яе перадачы разлiчаны на эрудыраваную аўдыторыю i часта прысвячаюцца, напрыклад, сучаснаму мастацтву абсурду ў жывапiсе i тэатры, або сярэднявечнаму мастацтву i г. д.

Тэлепраграмiсты па меры магчымасцi ўлiчваюць пажаданнi аўдыторыi. Напрыклад, калi на пачатку перыяду трансфармацыi паказ забаўляльных перадач i мастацкiх фiльмаў пачынаўся звычайна ў 22 гадзiны, дык цяпер сетка паказу такiх перадач перасунута на 19 гадзiн. І ўсё ж па-ранейшаму значныя нараканнi сярод гледачоў выклiкае немагчымасць дакладнага пераходу з заканчэння адной цiкавай перадачы на Цэнтральным канале на пачатак другой цiкавай перадачы на Вячэрнiм канале.

у якой знакамiтыя пiсьменнiкi, акцёры, мастакi абмяркоўваюць з вядучым апошнiя палiтычныя падзеi. Вячэрнi выпуск навiн – у 19. 30 (30 хвiл.). Другi выпуск вячэрнiх навiн – у 21. 00 (20 хвiл.). Заключны – у 23. 00 (20 хвiл.) на заканчэннi тэлепраграм. У нядзелю ў 19. 00 транслiруецца перадача «Дэльта» (40 хвiл.), прысвечаная навiнам навукi.

Спецыфiчным для венгерскiх тэленавiн з'яўляецца адсутнасць у кадры дыктараў-жанчын. Жаночы голас можа чытаць тэкст да навiн за кадрам, але ў кадры працуюць толькi мужчыны. Дадзеная «дыскрымiнацыя» тлумачыцца ўстойлiвым стэрэатыпам у грамадскай думцы: месца жанчыны – па-за палiтыкай.

па спартыўных. Галоўнае патрабаванне да гэтых вядучых праграмы – добрае веданне прадмета, здольнасць растлумачыць сутнасць з'явы, раскрыць падаплёку падзей.

Стваральнiкi выпускаў навiн iмкнуцца пазбавiцца сухой, афiцыйнай канстатацыi фактаў. Пры асвятленнi мiжнародных i спартыўных падзей гэта зрабiць не вельмi складана, бо дзякуючы спадарожнiкаваму тэлебачанню можна ўдала праiлюстраваць практычна любое з узгаданых здарэнняў. Што тычыца ўнутрыпалiтычных навiн, дык тут журналiсты робяць акцэнт на так званае «актыўнае ўмяшальнiцтва ў жыццё» – аператыўныя рэпартажы з прадпрыемстваў i магазiнаў, камбiнатаў бытавога абслугоўвання i прыпынкаў грамадскага транспарту, лаканiчныя iнтэрв'ю з прахожымi i наведвальнiкамi.

Прыкметным у венгерскiх тэленавiнах з'яўляецца i зварот да гледачоў, практычны характар многiх паведамленняў. Напрыклад, напрыканцы стандартных звестак пра змены надвор'я даецца карысная парада: «Неабходна часцей рабiць невялiкiя перапынкi на працы, каб не пераўзмацнiць цiск на сэрца. Трэба шанаваць сваю нервовую сiстэму i не крыўдзiць адзiн аднаго».

У датрансфармацыйны перыяд тэленавiны траслiравалiся ў чорна-белым варыяце. І перш чым перайсцi на каляровы варыянт, кiраўнiцтва тэлебачання замовiла даследаванне ў Цэнтра вывучэння масавых камунiкацый – як зменiцца характар успрыняцця паведамленняў са з'яўленнем колеру на экране?

У вынiку сацыялагiчных замераў i псiхалагiчных эксперыментаў было ўстаноўлена, што ў чорна-белым варыянце сярэднестатыстычны глядач меў магчымасць дафантазiраваць выяўленне, самастойна «расфарбаваць» яго, а ў каляровым у яго вызвалялася тая доля энергii, якая марнавалася на «афарбоўку», бо экранныя колеры стваралi больш поўны эквiвалент рэальнасцi. Вызваленая энергiя цяпер iшла на спасцiжэнне сэнсу сюжэта – такiм чынам, каляровая тэлеiнфармацыя засвойвалася хутчэй. Гэты фактар дазволiў сучаснаму тэлебачанню ствараць дадатковую «вагу» на экраннае выяўленне – змяшчаць дыяграмы, мапы, схемы i г. д. Мастакi, якiя афармлялi выпускi тэленавiн, пачалi паспяхова ўжываць фота- i вiдэамантаж, у якiх сумяшчалi графiку, слайды, падмалёўку, фотаздымкi, кадры з фiльмаў, мультыплiкацыю. Таму цяпер пры паведамленнi, напрыклад, аб вiзiце дзяржаўнай дэлегацыi ў Аўстралiю ў кадры будзе змешчана мапа кантынента, пункцiрам пазначана лiнiя руху дэлегацыi, а ў правым вуглу – фота кiраўнiка дэлегацыi.

Венгрыя была першай сярод былых сацыялiстычных краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы, якая ўжыла на тэлебачаннi бягучы радок (яго называлi экраннай газетай). Бягучы радок з'яўляецца на экране падчас вячэрняга выпуска навiн i змяшчае iнфармацыю аб гандлёвых i бiржавых навiнах, руху транспарту i праграме тэатраў, клубаў i г. д.

чынам, фон рырпраекцыi цясней злучаецца са зместам паведамлення. У вынiку гэтых пераўтварэнняў венгерскiя тэленавiны сёння маюць у эфiры больш выяўленчых багаццяў i выглядаюць эфектнейшымi, чым выпускi навiн германскiх i брытанскiх каналаў.

канкурэнцыю з амерыканскiм каналам навiн Сi-Эн-Эн, а таксама нямецкiмi i аўстрыйскiмi каналамi, якiя прымаюцца без спадарожнiкавай антэны. Калi параўноўваць з сiтуацыяй на Беларусi, дык трэба зазначыць, што замежныя тэлеканалы прэтэндуюць на такое ж месца ў эфiрнай прасторы Венгрыi, якое ў нашай маюць каналы НТБ, РТР i ГРТ. Аднак у Венгрыi нямецкая або англiйская мовы не з'яўляецца другой дзяржаўнай, i гэта значна ўскладняе ўсталяванне «iнфармацыйнага дыктату» замежнымi iнвестарамi. І таму сацыялагiчныя апытаннi нязменна фiксуюць, што 76 % тэлеабанентаў сiстэматычна глядзяць венгерскiя тэленавiны.

Змест венгерскiх тэленавiн таксама вызначаецца сваёй традыцыйнай спецыфiкай. На пачатку мая гадавiне перамогi ў другой сусветнай вайне прысвячаюцца сюжэты пра венгерскi Рух Супрацiўлення, транслiруюцца iнтэрв'ю з удзельнiкамi антыхартысцкага i антысалашысцкага падполля. Іншая пастаянная тэма — укараненне дэмакратычных асноў жыцця. Напрыклад, у штомесячнай тэлерубрыцы «Форум» дзяржаўныя дзеячы ў прамым эфiры адказваюць на тэлефонныя пытаннi гледачоў. А ў рубрыцы «Рэфлектар» журналiсты высвятляюць, як i куды выдаткоўваюцца дзяржаўныя сродкi, паказваюць тыя аб'екты, на якiя былi асiгнаваны значныя капiталаўкладаннi. Здараецца, падчас тэледаследавання высвятляецца, што выдзеленыя з бюджэту грошы знiклi ў невядомым напрамку, бо аб'екта, пазначанага на паперы, у рэальнасцi проста не iснуе. Журналiсты часта абiраюць тэмамi сваiх рэпартажаў сюжэты, падказаныя звычайнымi гледачамi, якiя дазвоньваюцца ў студыю. І часцей за ўсё гэтыя сюжэты аказваюцца прысвечанымi перавышэнню ўлады рэгiянальных чыноўнiкаў, парушэнню заканадаўства або марнатраўству дзяржаўных сродкаў. Разам з тым маюць месца ў «Рэфлектары» i сюжэты, прысвечаныя ўкараненню ў вытворчасцi найноўшых тэхнiчных вынаходак, паляпшэнню ўмоў жыцця i побыту. Шмат увагi надаецца эканамiчным навiнам. У рубрыцы «Прапануем» змяшчаюцца iнфармацыя пра навiны ў айчынных i замежных прамысловасцi, iнтэрв"ю з эканамiстамi, навукоўцамi i дзяржчыноўнiкамi.

Звычайна ў сетцы вяшчання з вячэрнiмi тэленавiнамi суседнiчае цыкл перадач «Тлумачым эканамiчны механiзм», якi адбываецца ў жанры мастацкага мультыплiкацыйнага фiльма. Цыкл удала выкарыстоўвае здабыткi тэлебачання – прынцып шматсерыйнасцi, форму сюжэтаскладання, традыцыйнасць персанажаў-масак. Галоўны герой цыкла – стары скептык, якi заўсёды ўсiм незадаволены, ва ўсiм сумняваецца i нiкому не верыць. З iм спрачаецца папугай – сапраўдная гаваркая энцыклапедыя. Павучаючы свайго гаспадара, папугай забаўляльна па форме, але ясна i лаканiчна па змесце тлумачыць сусветныя законы эканамiчнага развiцця. Трэцi персанаж – лагодны сабака, якi нязменна захапляецца глыбокiмi ведамi свайго сябра папугая. Кожная серыя цыкла доўжыцца 10 хвiл. i прысвечана тлумачэнню канкрэтнага аспекта таго цi iншага эканамiчнага закона. Такiм чынам, размова пра эканомiку ўвасоблена ў лёгкаўспрымальную гульнёвую форму. Як сведчылi сацыялагiчныя даследаваннi Цэнтра вывучэння масавых камунiкацый, на працягу ўсяго перыяду трансфармацыi «Тлумачым эканамiчны механiзм» значна палегчыў пераход грамадскай свядомасцi Венгрыi з планава-цэнтралiзаванай у рынкавую эканомiку.

З датрансфармацыйнага перыяду захавалася на тэлебачаннi перадача «Сiнi колер» (сiнi – колер мундзiраў венгерскiх палiцэйскiх). У гэтай прысвечанай паўсядзённай працы праваахоўных органаў перадачы палiцэйскiя выступаюць не толькi ў якасцi кансультантаў, але i самi рыхтуюць многiя сюжэты. І гэта не лiчачы вялiкi штат рэпарцёраў, якiя працуюць на перадачы. Кожны з рэпарцёраў мае сваю сферу даследавання i свой метад супрацоўнiцтва з людзьмi. «Сiнi колер» аператыўна iнфармуе насельнiцтва пра ўцёкi або розыск таго цi iншага злачынцы i просiць дапамагчы ў затрымцы. Паказваюцца фотаздымкi злодзеяў, i здараецца, падчас самой перадачы ў студыi паступаюць званкi ад гледачоў, выступаюць ў перадачы i затрыманыя злачынцы – iмкнуцца матываваць свае ўчынкi, апраўдацца.

а з другога – прызначаюцца шырокай аўдыторыi. Школьнае тэлебачанне iснуе ў Венгрыi з 1963 г., аднак папулярнасць набыло пасля таго, як да стварэння яго перадач былi прыцягнуты супрацоўнiкi аддзела забаўляльна-музычных перадач, якiя зрабiлi акцэнт на выкарыстанне найноўшых тэхнiчных сродкаў i дынамiчнага мантажу. У вынiку перадачы, прысвечаныя, напрыклад, эстэтыцы сусветнага кiно, сталi глядзець не толькi школьнiкi, але i iх бацькi.

новыя словы.

Амаль штогод транслюецца створаны ў датрансфармацыйны перыяд вучэбны тэлесерыял «Наша цела: рух, косцi i мышцы». Пазнавальны матэрыял у iм тлумачыцца не толькi закадравым тэкстам, прынамсi, з вялiкiм пачуццём гумару, але i з дапамогай мультыплiкацыйных схем i графiчных малюнкаў – яны дэманструюць логiку i паслядоўнасць рухаў, а вясёлыя фiзiчныя практыкаваннi самiх дзетак на экране вiдавочна iлюструюць прынцыпы функцыянавання чалавечага цела.

Шырокi водгук у аўдыторыi выклiкаюць разнастайныя перадачы, прысвечаныя сям'i. Самая папулярная з iх – «Сямейнае кола» на працягу дзесяцi гадоў збiрала 80 % тэлеаўдыторыi. Рэдакцыя няспынна абнаўляе форму падачы матэрыялаў i закранае самыя вострыя праблемы сям'i. На пачатку 1990-х гг. перадача транслiравалася ў выглядзе тэлечасопiса. У сярэдзiне – у выглядзе дыскусiйных «круглых сталоў» з удзелам запрошаных псiхолагаў i спецыялiстаў. Напрыканцы 1990-х – дакументальна-гульнёвых тэлефiльмаў, у якiх разыгрывалiся тыповыя сiтуацыi i здарэннi ў сучаснай сям'i. Сцэнарыi перадачы пiшуць вядомыя драматургi. Каб падтрымлiваць дух плённага спаборнiцтва, над перадачай працуе некалькi творчых брыгад.

Крыху саступаюць у рэйтынгу папулярнасцi «Сямейнаму колу» перадачы «Сямейны магазiн» i «Жыццё скрозь гады». Актыўнае сцвярджэнне маральных пачаткаў сямейнага жыцця пры поўнай адсутнасцi сухой павучальнасцi стварае не толькi прыцягальнасць, але i надае гэтым перадачам практычную карысць. Тэмы i сюжэты для чарговых перадач часта падказваюць самi тэлегледачы ў сваiх лiстах або тэлефонных званках.

Навукова-папулярныя перадачы займаюць у сетцы вяшчання 4 % агульнага а'ёму. Яны прысвечаны пераважна найноўшым дасягненням у галiне прыродазнаўчых навук. Як сцвярджаў у iнтэрв'ю адзiн з кiраўнiкоў Цэнтральнага канала Собул Ласлоў-Жод, у перыяд трансфармацыi грамадска-эканамiчнага ладу тэлебачанне выконвае не толькi асветнiцкiя i забаўляльныя функцыi, але i вучэбна-iнструктарскiя i арганiзацыйныя. У той час як энэргаўзбраенне прамысловасцi, масавая камп'ютэрызацыя вытворчасцi, структура гандлю i абслугоўвання насельнiцтва рэзка змянiлiся, сiстэма павышэння квалiфiкацыi не паспявае своечасова перападрыхтаваць кадры. Цыклы навукова-папулярных перадач якраз i разлiчаны на тое, каб дапамагчы сучаснаму спецыялiсту ў вырашэннi задач, якiя паўстаюць у вытворчасцi.

Дадзеныя цыклы перадач разлiчаны пераважна на навуковую грамадскасць (прынамсi, па колькасцi навукоўцаў на душу насельнiцтва Венгрыя i Беларусь практычна не адрознiваюцца). Згодна прапанове шырокавядомага ў краiне фiзiка, прафесара Дзёрдзя Маркса, зробленай на пачатку перыяду трансфармацыi, сувязь тэлебачання з навукай вызначаюць, зыходзячы з чатырох галоўных крытэрыяў:

• сiстэмнае адлюстраванне ў тэлеперадачах дасягненняў венгерскай i сусветнай наукi;

• суадносiны памiж глыбiнёй навуковай iнфармацыi i формай яе падачы па тэлебачаннi;

• уплыў навукова-папулярных праграм ТБ на ступень своечасовай iнфармаванасцi масавай аўдыторыi;

• супадзенне меркаванняў адносна зместу навуковых перадач у зычайных гледачоў, прафесiйных навукоўцаў i тэлевiзiйных кiраўнiкоў.

Сацыялагiчныя даследаваннi аўдыторыi спадарожнiчаюць i працэсу стварэння культурна-асветнiцкiх перадач, якiя займаюць 3,5 % у агульным аб'ёме тэлевяшчання. Сярод разнастайных цыклаў гэтай тэматыцы найбольшай папулярнасцю карыстаецца штотыднёвая перадача на першай праграме «Студыя-2002». Першы выпуск выйшаў у эфiр у 1980 годзе i меў назву «Студыя-80». Лiчбы ў назве штогод змяняюцца, падкрэслiваючы тым самым актуальнасць перадачы. Вядучыя i рэпарцёры «Студыi» знаёмяць гледачоў са значнымi падзеямi ва ўсiх сферах культурнага жыцця Венгрыi, а таксама навiнамi з-за мяжы.

дае магчымасць уважлiва i паслядоўна ўгледзецца ў маляўнiчае палатно, зачаравацца гармонiяй цэлага, суадноснасцю ўсiх частак, вытанчанасцю i дакладнасцю дэталяў. Дыктарскi тэкст адсутнiчае – толькi музыка той эпохi, у якую стваралася карцiна. Тэмпарытм мантажу i прынцып раскадроўкi адпавядаюць стылёвым асаблiвасцям жывапiсу.

акцёрскага майстэрства, пазнаёмiць гледачоў з тайнамi тэатральнага мастацтва.

– «Красворд», якая выйшла ў эфiр у тым жа 1994 г. Венгерскi аналаг Паўла Якубовiча – абаяльны мастацтвазнаўца Іштван Ваго, якi сам пiша сцэнарыi перадачы i распрацоўвае складаныя пытаннi, якiя тычацца, зразумела, з'яў венгерскай i сусветнай культуры. Такiм чынам, «Красворд» спрыяе пашырэнню кругагляду масавай аўдыторыi.

У вiктарыне ўдзельнiчаюць чатыры каманды: дзве экспертныя каманды «А» i «Б», у якiя ўваходзяць вядомыя акцёры, рэжысёры, журналiсты, мастацтвазнаўцы i навукоўцы, i дзве каманды гульцоў, таксама «А» i «Б», членамi якiх з'яўляюцца звычайныя гледачы розных прафесiй. На пытаннi Іштвана Ваго адказваюць экспертные групы, а каманды гульцоў вызначаюць – правiльны прагучаў адказ цi не. Адказы экспертаў групы «А» ацэньвае адпаведна каманда тэлегледачоў «А». Калi каманда правiльна ацанiла адказ экспертаў, пагадзiлася з iм цi палiчыла памылковым, i сам вядучы прызнаў ацэнку справядлiвай, каманда тэлегледачоў атрымлiвае 2 ачкi. У выпадку няправiльнай адзнакi – нуль. Эксперты абiраюць для адказаў на пытаннi розных прадстаўнiкоў са свайго асяроддзя. Тэлегледачы – iнiцыятыўную групу, якая кiруе камандай падчас гульнi. Гульня, якая патрабуе здольнасцi псiхалагiчна дакладна арыентавацца ў сiтуацыi, часта спараджае забаўныя непаразуменнi i iмправiзацыйныя жарты. У студыi ствараецца атмасфера iнтэлектуальнай разняволенасцi, гледачы i эксперты захапляюцца эрудыцыяй сваiх калег, жартуюць з памылковых адказаў.

круцяцца грашовыя купюры. Тую колькасць грошай, якiя здолее злавiць спецыяльнымi пальчаткамi за 3 хвiл., гулец мае права забраць з сабой. У другiм праекце – «Два або нiчога» – на пэўным этапе ўдзельнiк, адгадваючы слова, або падвойвае суму набраных балаў, калi называе правiльную лiтару, або губляе ўсё. Галоўны прыз «Два або нiчога» – аўтамабiль, ключы ад якога ўручаюць прама ў студыi.

Другiм у рэйтынгу папулярнасцi тэлевядучым лiчыцца шоўмен Урiдэрiкус Шандор. Яго штовячэрняе «Урiдэрiкус шоў» збiрае каля экранаў тэлевiзара каля 70 % гледачоў розных узростаў. Перадача грунтуецца на цiкавых размовах, якi Шандор вядзе з уласцiвым яму пачуццём гумару са знакамiтасцямi. Рэйтынг у 65 пунктаў (адзiн пункт прыблiзна роўны аднаму працэнту гледачоў) мае i другi праект Урiдэрiкуса Шандора – гумарыстычна-побытавая тыднёвая перадача «Венгеры – размова нi пра што». У адным з яе выпускаў супрацоўнiкi творчай брыгады перанеслi iнтэр'ер цэлай кватэры ў тэлестудыю, куды запрасiлi кватарантаў i прапанавалi iм праверыць наяўнасць усiх рэчаў. Пакуль жыльцы даследавалi ўласны гардэроб, Урiдэрiкус Шандор падтрымлiваў з iмi жартаўлiвую размову. Напрыканцы перадачы жыхары, якiя ўпэўнiлiся, што тэлевiзiёншчыкi нiчога не скралi, атрымалi турыстычную пуцёўку на Багамы плюс еўрарэмонт у кватэры, куды старанна вярнулi iх рэчы.

перадача «Што трэба ў дарогу» вучыць, як рыхтавацца ў турыстычную вандроўку, знаёмiць з айчыннымi славутасцямi. Штовячэрняя казка для дзяцей «У гасцях у Мацко» завяршаецца рытуалам, якiя падказвае маленькiм гледачам форму паводзiн – лялечнае медзведзяня Мацко, рыхтуючыся легчы спаць, паслядоўна чысцiць зубы, мые лапкi, пераапранаецца ў пiжаму.

i Мiнiстэрства асветы. У вiктарыне прымаюць удзел падлеткi i маладыя людзi ва ўзросце ад 14 да 26 гадоў з розных рэгiёнаў Венгрыi. Спаборнiцтвы адбываюцца ў некалькi этапаў, пачынаючы з раённых, i ўся краiна мае магчымасць сачыць за сваiмi фаварытамi на працягу паўгода. Раённыя спаборнiцтвы транслiруюцца ў запiсе. Спаборнiцтвы пераможцаў у iх дэманструюцца ў прамым эфiры i доўжацца 5-6 гадзiн. Кожны удзельнiк дэманструе ўмельства ў самых розных галiнах – мастацкiя чытанне i свiст, дэманстрацыя фокусаў, iгра на любiмых iнструментах i г. д.

Прызом у iншай маладзёжнай штомесячнай вiктарыне пад назвай «Хто што ведае» з'яўляецца права на паступленне ва унiверсiтэт без экзаменаў. Перамога ў вiктарыне «Шукаем рэпарцёра» дае права на працу ў радыё- або тэлеэфiры ў якасцi паўнавартаснага журналiста.

Значнае месца ў венгерскiм тэлеэфiры займаюць тэлесерыялы пераважна замежнай вытворчасцi. Самым карысным у гэтай сiтуацыi з'яўляецца вялiкая колькасць асветнiцкiх дакументальна-пастановачных серыялаў, напрыклад, прысвечаныя экспедыцыям знакамiтага Іва Кусто «Тайны мора», iтальянскiя тэлефiльмы пра архiтэктурныя, скульптурныя i жывапiсныя шэдэўры Ватыкана, нямецкiя фiльмы пра кампазiтараў i г. д.

сумеснай вытворчасцi. Напрыклад, 16-серыйны гiсторыка-бiяграфiчны касцюмны серыял «Ферэнц Лiст» ствараўся з дапамогай карпарацый «РАІ» (Італiя), «Клаўдзiя Бiондзi фiлмз» (Франця) i «Лондан траст прадакшн лiмiтэд» (Вялiкабрытанiя). Сумесна з Гамбургскiм тэлебачаннем ствараўся 12-серыйны фiльм «Альберт Эйнштэйн». Сумесна з Лонданскiм тэлебачаннем – 10-серыйны тэлефiльм «Вагнер», у якiм здымалiся 5 тысяч статыстаў i якi быў прызнаны самым дарагiм бiяграфiчным серыялам у гiсторыi сусветнага тэлебачання.

Нельга не ўзгадаць i яшчэ адну своеасаблiвую рысу венгерскага тэлебачання – прамыя трансляцыi спектакляў з усiх тэатраў краiны. Нягледзячы на тое, што Венгрыя – краiна высокай тэатральнай культуры, тэлебачанне ўлiчвае, што 60 % насельнiцтва жыве ў сельскай мясцовасцi i мае магчымасць знаёмiцца з тэатральным мастацтвам толькi праз тэлевiзар.

З другой палавiны 1990-х гг. тэлебачанне ўступiла ў эпоху сур'ёзнай канкурэнтнай барацьбы з вiдэастудыямi i кампанiямi кабельнага ТБ. Аднак нягледзячы на песiмiстычныя прагнозы, якiх шмат рабiлася на працягу апошнiх гадоў, тэлебачанне захавала значную частку сваёй аўдыторыi, у тым лiку i моладзь. Дамаглося яно гэтага за кошт няспыннага паляпшэння якаснага ўзроўню сваiх перадач. Гэта стала магчымым за кошт iльготнага падаткаабкладання i буйных дзяржаўных iнвестыцый у тэлеiндустрыю, бо венгерскiя ўрады заўсёды разумелi, што аўдыёвiзуальныя СМІ фармiруюць сацыяльнае, палiтычнае i культурнае аблiчча нацыi. І менавiта таму венгерскiя СМІ не столькi саступаюць свае пазiцыi «iнфармацыйным гiгантам» ЕС i ЗША, колькi актыўна канкурыруюць з iмi.


ЛIТАРАТУРА

1. Беккер Ё. О соотношении подцензурной и коммерциализированной гласности в системе перемен в Восточной Европе // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 2003. № 1.

3. Евсеева Л. Средства массовой информации Польши в 1989-1994 годах // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 1994. № 4.

4. Корнилов Е. Журналистика на рубеже тысячелетий. Ростов-на-Дону, 2002.

5. Михайлов С. Современная зарубежная журналистика: правила и парадоксы. СПб., 2002.