Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Мамин-Сибиряк (mamin-sibiryak.lit-info.ru)

   

Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Балгарыі

Трансфармацыя iнфармацыйнай прасторы Балгарыi

кафедра замежнай журналiстыкi i лiтаратуры

РЭФЕРАТ

на тэму:

« »


Перад пачаткам перыяду трансфармацыi, у снежнi 1989 г., у каталогу перыядычнага друку Балгарыi было пазначана 710 газет (разам з шматтыражкамi на прадпрыемствах) агульным тыражом 75 млн экз. i 780 часопiсаў (разам з бюлетэнямi мiнiстэрстваў) агульным тыражом 40 млн экз. У вынiку трансфармацыi сёння, як сведчыць каталог перыядычнага друку, засталiся 664 газеты и 729 часопiсы. Іх агульны тыраж зменшыўся ўдвая. Амаль усе выданнi засталiся органамi палiтычных партый цi грамадскiх аб'яднанняў. Такiм чынам, палiтызацыя аказалася характэрнай рысай балгарскiх друкаваных СМІ ў перыяд трансфармацыi.

Гэта абумоўлена тым, што глебай для новай iнфраструктуры сталi партыйны i прафсаюзны друк. Дысiдэнцкi друк не меў такiх глыбокiх каранёў у грамадстве, як у Польшчы або Чэхаславакii.

У першай палавiне 1990-х гг. найбольшай папулярнасцю ў краiне карыстаўся друк Саюза дэмакратычных сiл (СДС), якi аб'ядноўваў 16 партый i грамадскiх клубаў. Другое месца ў рэйтынгу займалi выданнi Балгарскага земляробчага саюза (БЗС), трэцяе – Дэмакратычнай партыi сацыялiзму (ДПС).

Засяродзiм увагу на тых выданнях, якiя захоўваюць высокiя паказчыкi тыражу i сёння.

Сярод iх важнае месца займае галоўны орган СДС – газета «Дэмакратыя», якая выходзiць з 12 красавiка 1990 г. пяць разоў на тыдзень на 16 палосах вялiкага фармата. Яе стартавы тыраж складаў 70 тыс. экз., а ў апошнiя гады перавысiў 450 тыс. экз.

шматлiкiх урадавых кабiнетаў, эканамiчная сiтуацыя ў краiне нязменна пагаршалася ўсю першую палову 1990-х гг.

Рост беспрацоўя, закрыццё сотняў прадпрыемстваў, высокi ўзровень iнфляцыi i нiзкая пакупальнiцкая здольнасць нацыянальнай валюты – усё гэта тлумачылася ў рэдакцыйных матэрыялах «Дэмакратыi» як вынiк таго, што ўлада заставалася пад кантролем Балгарскай сацыялiстычнай партыi i сапраўдныя рэформы так i не адбылiся.

Такая пазiцыя знаходзiла шмат прыхiльнiкаў, забяспечваючы газеце пашырэнне кола чытачоў. Такiм чынам, з пагаршэннем умоў жыцця ў краiне павялiчвалася колькасць падпiсчыкаў «Дэмакратыi». У другой палавiне 1990-х гг. газета выступала з паслядоўнай крытыкай планаў вяртання да ўлады былога цара Сiмяёна.

Высокаякасны ўзровень крытычных матэрыялаў «Дэмакратыi» забяспечыў поспех i яе рэгiянальным фiлiялам – газетам «Брыг» у Бургасе i «Свабода» ў Плоўдзiве.

Другое месца ў рэйтынгу папулярнасцi займае газета «Свабодны народ» – орган Балгарскай сацыял-дэмакратычнай партыi (БСДП). Балгарскiя сацыял-дэмакраты мелi значны ўплыў у грамадстве да верасня 1944 г., калi на тэрыторыю краiны ўвайшлi савецкiя войскi i ўсталявалася манаполiя Камунiстычнай партыi на ўладу. З 1955 г. «Свабодны народ» выдаваўся ў Вене, а ў Балгарыi распаўсюджвалася нелегальна.

Напрыканцы 1989 г., пасля адстаўкi Тодара Жыўкава, сацыял-дэмакраты вярнулiся ў грамадскае жыццё краiны. З 31 студзеня 1990 г. «Свабодны народ» зноў выходдзiць у Сафii з перыядычнасцю пяць разоў на тыдзень. Газета разлiчана на адукаваную аўдыторыю i займае цэнтрысцкую пазiцыю сярод розных палiтычных плыняў. «Свабодны народ» утрымлiваецца ад характэрнай для правацэнтрысцiх i праварыдыкальных выданняў жорсткай крытыкi сацыялiстычнага мiнулага, слушна падкрэслiваючы, што ўзровень жыцця 1970–1980-х гг. пасля крызiсу 1992–1993 гг. па-ранейшаму недасягальны для многiх груп насельнiцтва. (У часы будаўнiцтва «развiтага сацыялiзму» па ўзроўнi дабрабыту Балгарыя саступала ГДР i Венгрыi, аднак пераўзыходзiла Чэхаславакiю i Румынiю.)

Разам з тым «Свабодны народ» утрымлiваецца ад уласцiвай левацэнтрысцкiм i леварадыкальным выданням з'едлiвай крытыкi ўрадаў апошняга дзесяцiгоддзя, мяркуючы, што альтэрнатывы капiталiстычнаму ладу гаспадарання на дадзеным этапе ў дадзеным рэгiёне няма.

Яго крытыка скiравана больш на тактычныя, чым на стратэгiчныя хiбы ўрадаў, мае канструктыўны характар i спасылаецца на вопыт краiн Еўрапейскага Саюза.

па тэматыцы на масавага чытача. Дэмакратычная партыя сацыялiзму займала «апартунiстычныя» пазiцыi ў дачыненнi да Балгарскай камунiстычнай партыi, выступаючы за «абноўлены сацыялiзм» або за так званы «сацыялiзм з чалавечым тварам».

Аднак паколькi расчараванне камунiстычнай уладай у грамадстве было высокiм, папулярнасць ДПС i адпаведна тыднёвiка «Сцяг», на пачатку 1990-х гг. была мiзэрнай. Колькасць падпiсчыкаў «Сцягу» пачала павялiчвацца пасля 1993 г., калi ў вынiку франтальнага крызiсу ва ўсiх сферах жыцця ў грамадстве стала нарастаць хваля незадаволенасцi сацыяльна-эканамiчных рэформ. «Сцягу» адлюстроўвала пазiцыю канструктыўнай крытыкi ДПС у дачыненнi да гэтых працэсаў.

Разам з тым газета прыцягвала ўвагу чытачоў не толькi настальгiчным настроем сваiх публiкацый. Вялiкi рэзананс выклiкалi тыя публiкацыi «Сцягу», дзе iшла гаворка пра людзей, якiя прыстасавалiся да новых умоваў жыцця i палепшылi свой дабрабыт — iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, фермераў i iнш.

Сярод масавых выданняў заслугоўваюць увагi тыднёвiкi «ХХІ стагоддзе» i «Народна-земляробчы сцяг».

«XXI стагоддзе» – орган Радыкальна-дэмакратычнай партыi. Асвятляе пытыннi палiтычнага, эканомiчнага i культурнага жыцця, разлiчаны на iнтэлектуальную аўдыторыю.

«Народна-земляробчы сцяг» – орган Балгарскага земляробчага народнага саюза «Мiкола Петкаў», якi, як i сацыял-дэмакраты, пасля 1944 г. сышоў з палiтычнай сцэны i вярнуўся на яе толькi з пачаткам 1990 г. З 27 лютага 1990 г. пачаў выдавацца «Народна-земляробчы сцяг». Яго асноўныя тэмы – будучыня балгарскай вёскi.

Яе беларускiм аналагм з'яўляецца газета "Беларуская нiва". Газета актыўна выступае за прыватнае ўласнiцтва на зямлю i падтрымку дзяржавай фермерскiх гаспадарак. Разам з тым дапускае суiснаванне дзеля канкурэнцыi прыватнаўласнiцкiх i калектыўных гаспадарак. У якасцi ўзору разглядае сельскагаспадарчую палiтыку дзяржаў Скандынавii.

• штотыднёвая газета «Экапалiтыка» – орган Партыi зялёных выдаецца з сакавiка 1990 г., асвятляе экалагiчную сiтуацыю, дрэнныя экалагiчныя паказчыкi апошняга дзесяцiгоддзя лiчыць вынiкам недальнабачнай палiтыкi ўрадаў;

• штотыднёвая газета «Маладзёжны земляробчы сцяг» – орган Земляробчага маладзёжнага саюза выдаецца з мая 1990 г., арыентавана на вясковую моладзь, у тэматыцы пераважаюць публiкацыi забаўляльнага зместу;

• штотыднёвы часопiс «Падтрымка» – орган Незалежнай федэрацыi працы выдаецца з красавiка 1990 г. на 16 палосах малога формату тыражом 100 тыс. экз. Яго публiкацыi прысвечаны не толькi прафсаюзнай тэматыцы i абароне iнтарэсаў працоўных, але i актуальным пытанням унутранай палiтыкi, гiстарычнай спадчыны, мiжнароднага жыцця. Значную колькасць падпiсчыкаў газета прыцягвае тым, што яе ацэнкi далёка не такiя катэгарычныя, як у многiх iншых выданнях.

У адрозненне ад некаторых iншых постсацыялiстычных краiн, напрыклад Лiтвы, Латвii або Эстонii, у Балгарыi не забаранялiся выданнi кампартыi i не пераследавалiся iх галоўныя рэдактары. Дзякуючы гэтаму, захавалi трывалыя пазiцыi на iнфармацыйным рынку так званыя «старыя» газеты, арганiзацыйна або iдэйна звязаныя ў свой час з Балгарскай кампартыяй.

БКП газету «Голас рабочага». Факт пераемнасцi адыграў значную ролю ў тым, што выданне мае тыраж 720 тыс. экз., з якiх 500 тыс. распаўсюджваюцца па падпiсцы. Газета неаднойчы забяспечвала перамогу кандыдатаў ад БСП у перадвыбарчых кампанiях 1990, 1994 i 1998 гг.

Удвая меншы тыраж у штотыднёвай газеты «Айчынны веснiк» – орган Айчыннага саюза, у 1946–1989 гг. – самая масавая грамадская арганiзацыя. Калi чытачы газеты «Слова» гуртавалiся вакол выдання на хвалi настальгiчнага ўспамiну аб дасягненнях у сацыялiстычным мiнулым, дык аўдыторыю «Айчынны веснiк» яднае iдэя злучнасцi розных класаў балгарскага народа ў перыяд другой сусветнай вайны, з'яднанасць у барацьбе з фашызмам.

сумеснымi намаганнямi пераадолець наступствы не толькi эканамiчнага крызiсу, але i глабальнага крызiсу чалавецтва – экалагiчнага, тэхналагiчнага, культурнага i г. д.

З 1989 г. не пацярпеў значных зменаў былы штотыднёвы часопiс Балгарскай кампартыi «Сучасны даведнiк». Заснавальнiкам часопiса лiчыцца калектыў рэдакцыi. Яго назва – данiна нацыянальнай традыцыi. Часопiс з аналагiчнай назвай рэдагаваў у ХІХ ст. Дзмiтрый Благоеў – актыўны дзеяч вызваленчай барацьбы, заснавальнiк Балгарскай сацыял-дэмакратычнай партыi.

Менавiта з-за папулярнай назвы i пасмяротнай славы Благоева «Сучасны даведнiк» быў абраны ў якасцi аналiтычнага органа ЦК БКП. Па тых жа самых прычынах выданне захоўвае стабiльны тыраж у 40 тыс. экз. Рэдакцыйная канцэпцыя часопiса прадугледжвае шырокае абмеркаванне шляхоў будаўнiцтва дэмакратычнага грамадства.

«Дзяржаўны веснiк», «Балгарыя», штотыднёвая газета «Жаночы веснiк».

Папулярнасць гумарыстычнага штомесячнiка «Авадзень» – аналаг айчыннаму «Вожыку» – грунтуецца на з'едлiва рэзкай крытыцы балгарскiх урадаў i асобных мiнiстраў, якiя даюць для гэтага падставы. І хаця на публiкацыi, змешчаныя ў «Аваднi», рэдка гучаць афiцыйныя водгукi, яго гумарэскi i фельетоны маюць рэзананс у грамадстве.

«Палiтычны лiст» i «Дзяржаўны веснiк» – органы ўрада i Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Перважная частка iх зместу – поўны тэкст шматлiкiх дакументаў, якiя прымаюць урад, мiнiстэрствы i адмiнiстрацыя. У аналiтычных аглядах унутрыпалiтычнай сiтуацыi ў краiне рэдакцыi часопiсаў прэтэндуюць на ролю «аб'ектыўных рэгiстратараў». Выдаюцца пры дапамозе датацый Прэзiдэнцкага савета па iнстанцыях.

Часопiс «Балгарыя», якi мае таксама англамоўны, нямецкамоўны i французскамоўны варыянты, мае характар прэзентабельнага выдання, знаёмiць замежных чытачоў з гiсторыяй i помнiкамi культуры краiны. Яго аналаг – часопiс «Беларусь».

Пра пераемнасць лепшым традыцыям айчыннай журналiстыкi ў пасляваенны перыяд заявiла i рэдакцыя часопiса «Жанчына сёння», якi быў заснаваны Камiтэтам балгарскiх жанчын i застаецца яго органам.

Адной з першых прыкмет пранiкнення ў iнфармацыйную прастору краiны замежнага медыябiзнесу стала ўтварэнне ў 1991 г. тыднёвага часопiса «Свет i бiзнес» – сумеснага з Усходняеўрапейскiм агенцтвам развiцця выдання.

Радыёвяшчанне ажыццяўляецца цэнтральнай станцыяй у Сафii, а таксама раённымi ў Варне, Плоўдзiве i Стара-Загоры. Вяшчанне на балгарскай мове адбываецца па 3 нацыянальных, 4 раёных i 1 сталiчнай праграмах аб'ёмам 50 гадз. у суткi.

У перыяд трансфармацыi не змянiлася колькасць гадзiн замежнага вяшчання (24 у суткi) радыёстанцыi «Радзiма» для балгарскай дыяспары на грэчаскай, турэцкай, сербска-харвацкай, арабскай, англiйскай, французскай, нямецкай, iтальянскай i iспанскай мовах. Затое павялiчылася ўдвая, з 12 да 24 гадзiн у суткi, радыёвяшчанне для турэцкай меншасцi на турэцкай мове.

Тлумачыцца гэта значнымi iнвестыцыямi з суседняй Турцыi ў радыёстанцыю дыяспары. Яшчэ на пачатку 1990-х гг. турэцкi ўрад атрымаў дазвол на будаўнiцтва каля мяжы новых перадатчыкаў. І калi ў часы кiравання Тодара Жыўкава (1954–1989) турэцкiя тэле- i радыёхвалi глушылiся па iдэалагiчных матывах, дык цяпер турэцкае радыё i тэлебачанне без асаблiвых цяжкасцяў транслюецца на ўсю тэрыторыю краiны. Гэта дало падставы сцвярджаць журналiстам часопiса «Позiрк» у 1998 г., быццам адбываецца паўторная турэцкая экспансiя на Балканы – на гэты раз iдэалагiчная i культурная.

Менавiта да аўдыёвiзуальных, а не друкаваных СМІ Балгарыi праявiў найбольшую цiкавасць замежны капiтал.

Пранiкненне заходнiх партнёраў на рынак электронных СМІ пачыналася з дабрачыннай пастаўкi найноўшага абсталявання, а завяршылася купляй эфiрнага часу для трансляцыi сваёй iнфармацыйнай прадукцыi. Так, французская тэлестанцыя «Кэмал Франс Інтэрнэшнл» (Сi-Эф-Ай) дамаглася штодзённай трохгадзiннай трансляцыi сваiх праграм з субтытрамi. Французская тэлестанцыя «Еўропа-5» – права на бесплатную трансляцыю сваiх праграм. Яе перадачы прымаюць у Сафii, Плоўдзiве, Бургасе. Штодзённы аб'ём вяшчання складае 9 гадзiн. На балгарскiм тэлебачаннi французскiя тэлеканалы закупляюць эфiрны час (гэтаксама ж, як i на беларускiм першым нацыянальным канале) i дэманструе свае дзiцячыя i прыгоднiцкiя тэлесерыялы, дублiраваныя на балгарскую мову. Акрамя таго, практычна ўсе станцыi кабельнага тэлебачання заснаваныя французскiмi iнвестарамi, якiм належаць iх кантрольныя пакеты акцый.

Такiм чынам, калi радыёэфiрная прастора Балгарыi знаходзiцца пад значным турэцкiм кантролем, дык тэлевiзiйная пераважна пад французскiм. Такое актыўнае пранiкненне на балгарскi iнфармацыйны рынак падаецца досыць значным для грамадскасцi. Але, як бачым, уплыў замежнага капiталу на СМІ Балгарыi не такi значны, як, напрыклад, у Польшчы. Тлумачыцца гэта тым, што трансфармацыя балгарскiх СМІ адбылася ў найменшай ступенi ў параўнаннi з суседзямi па рэгiёне. Можна спрачацца – станоўча цi адмоўна адаб'ецца гэтая акалiчнасць на фармiраваннi сучаснай iнфармацыйнай прасторы краiны. Аднак нельга не прызнаць, што свой «iнфармацыйны суверэнiтэт» Балгарыя пакуль баронiць больш надзейна, чым, як убачым нiжэй, Венгрыя або Чэхiя.


ЛIТАРАТУРА

1. Дапаможнiк для журналiстаў Цэнтральнай i Усходняй Еўропы. Мн., 1995.

2. Кирова С. Печать Болгарии в период переосмысления новых ценностей // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 1996. № 2-3.

3. Мелина А. Радио и телевидение Польши // Вестн. Моск. ун-та. Серия 10. 1993. № 3.

4. Михайлов С. Современная зарубежная журналистика: правила и парадоксы. СПб., 2002.