Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Лесков (leskov.lit-info.ru)

   

Палітычныя мадэлі журналістыкі

Безмацерных Кацярына

1. Тры мадэлi Паоло Манчынi

2. СМІ ў Беларусi

3.

Італьянскi прафесар Паоло Манчынi, што выкладае ва унiверсiтэце Перуджы, прааналiзаваў амерыканскую i еўрапейскую журналiстыку ды вывеў тры мадэлi прэсы – лiберальную, палярызованую плюралiстычную i дэмакратычную карпаратыўную . (Але, безумоўна, нi адна мадэль не iснуе ў чыстым выглядзе)

“Мы ствараем газету, каб рабiць грошы”

Да лiберальнай мадэлi адносiцца ЗША, Канада, Велiкабрытанiя, Ірландыя. СМІ- такая ж эканамiчная галiна, як i ўсе астатнiя. Раз эканомiка зараз глабалiзуецца, а рухавiком глабалiзацыi з’яўляюцца ў асноўным амерыканскiя кампанii, то да лiберальнай мадэлi iмкнецца большасць краiн.

У лiберальнай мадэлi раздзяляюцца меркаваннi i факты, СМІ нейтральныя i аб’ектыўныя. У вынiку ў Штатах адну i тую ж газету могуць чытаць людзi з рознымi палiтычнымi пазiцыямi. (Дарэчы, амерыканская журналiстыка з яе лiберальнай мадэллю вырасла з рэпарцёрскiх жанраў, а еўрапейская – з лiтаратуры)

Італiя, Іспанiя, Грэцыя, Партугалiя. Слабое развiццё камерцыйна арыентаваных СМІ, дзяржава моцна ўмешваецца ў медыярынак, ёсць газеты з ярка выражанай палiтычнай пазiцыяй. Напрыклад, iтальянская газета “Манiфеста” – газета левага напрамку. І наўрад яе будуць чытаць людзi iншых поглядаў. А ў Штатах адну газету могуць чытаць людзi з рознымi поглядамi. Інтарэсы пераплятаюцца памiж палiтычнай i медыясферай. Газеты чытаюць у асноўным нешматлiкiя групы добра адукаваных людзей. Большая колькасць чытачоў – мужчыны. (У Партугалii чытачоў-мужчын больш на 34 адсоткi, а ў Швецыi мужчын-чытачоў болей усяго на адзiн адсотак). У вышэй прыведзеных дзяржавах газеты першапачаткова былi не вельмi распаўсюджаны, таму асноўны вiд СМІ – тэлебачанне. Існуюць кампанii, якiя атрымлiваюць свае асноўныя даходы ў iншых вобласцях.

Прадстаўлена ў Нямеччыне, Бельгii, Нiдэрландах, скандынаўскiх краiнах, Швейцарыi, Аўстрыi. Існуе дзве групы СМІ – камерцыйна i сацыяльна арыентаваныя. Моцнае ўмяшальнiцтва дзяржавы ў справы СМІ (Часцей за ўсё – гэта субсiдыi, каб падтрымаць плюралiзм меркаванняў). Высокая ступень свабоды СМІ. Масавыя газеты з’явiлiся даўно, таму яны маюць высокiя тыражы.

СМІ Беларусi нi ў адну з вышэй прыведзеных мадэляў не ўпiсваюцца. Таму звернемся да мадэляў, прапанаваных iншымi навукоўцамi: .

сацыяльна-адказнай мадэлi СМІ маюць выхаваўчую функцыю, належаць дзяржаве, iмкнуцца ўдасканальваць чалавека як сацыяльнага суб’екта. Прыклад сацыяльна-адказнай журналiстыкi – Беларусь. Сацыяльна-адказная мадэль характэрна для аўтарытарнага рэжыму, лiберальная – для дэмакратычнага.

У сацыяльна-адказнай мадэлi прэса не мусiць крытыкаваць палiтыку. Гэта i адбываецца ў беларускiх СМІ, якiя манапалiзаваны дзяржавай. Вострая крытыка палiтыкi ёсць у апазiцыйных СМІ, якiя выдаюцца падпольна, маюць невялiкi тыраж альбо выходзяць у Інтэрнэце. У лiберальнай мадэлi ж наадварот – СМІ, калi бачаць, што палiтыкi памыляюцца, маюць права iх крытыкаваць. У лiберальнай мадэлi навiны мусяць стымуляваць крытычнае стаўленне да палiтыкi. У сацыяльна-адказнай – пабуджаць падтрымлiваць урад, што i робяць навiны на БТ i у “СБ”. Навiны ў сацыяльна-адказнай мадэлi адбiраюцца па прынцыпе сацыяльнай значнасцi, у лiберальнай – згодна з густамi аўдыторыi.

Аўтарытарны рэжым стварае мiт пра дзяржаву шляхам абмежавання iнфармацыйнага поля, фальсiфiкацыi фактаў. Так многiя падзеi, што здараюцца з беларускай апазiцыяй, iгнаруюцца беларускiмi СМІ. Калi ж падзея вельмi буйная, робiцца скажэнне i фальсiфiкацыя фактаў. Што тычыцца дэмакракратычнага рэжыму i лiберальнай мадэi, то ён стварае свой мiт “правы чалавека”, дзякуючы плюралiзму меркаванняў ў СМІ i празмернасцi iнфармацыi. У сацыяльна-адказнай мадэлi СМІ дзяржава выкарыстоўвае адмiстратыўны цiск на СМІ з поглядамi, якiя прыходзяцца ёй недаспадобы. Загнаны ў андэграўнд газеты “Народная воля” i “Наша нiва”. Цэнзар у Беларусi – дзяржава. Пры лiберальнай мадэлi цэнзарам выступае грамадства, падтрымлiваецца канкурэнцыя i СМІ з самымi рознымi поглядамi.

Д. Грэбер выдзяляе наступныя тыпы ўздзеяння на СМІ: легальны, структурны, эканамiчны (характэрныя для аўтарытарнага рэжыму), нарматыўны (характэрны для дэмакратычнага рэжыму).

Легальны кантроль. Гэта выкарыстанне заканадаўства. Напрыклад, у ССР шмат людзей пакутавала ад артыкулаў пра падбухторванне i здраду. Прычым яны трактавалiся так шырока, што пад iх мог падпасцi фактычна любы ўчынак.

Структурны кантроль заключаецца ў тым, якая форма ўласнасцi на СМІ. Як бачым, у Беларусi даволi iнтэнсiўна прымяняецца гэты метад кантролю. І прыватная ўласнасць не падтрымлiваецца дзяржавай., бо ёй яна не выгадна. Амаль усе СМІ – дзяржаўныя.

Эканамiчны кантроль. Прымяняўся яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расii. Аляксандр Трэцi ўсiм лаяльным да дзяржавы СМІ выдаткоўваў адмысловыя субсiдыi. Газета “СБ”, фанатка беларускага ўрада, выдаецца на глянцаванай паперы, што не могуць сабе дазволiць падпольныя “Наша нiва” i “Народная воля”.


1.www.index.php3.htm