Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Крылов (krylov.lit-info.ru)

   

Музычная рэцэнзія як крытычны жанр

Музычная рэцэнзiя як крытычны жанр

Музычны рэцэнзiя як крытычны жанр

Курсавая праца

студэнткi 2 курса 3 групы

Безмацерных Кацярыны Аляксандраўны

навуковы кiраўнiк

прафесар Арлова Таццяна Дзмiтрыеўна


ЗМЕСТ

Частка 1. Тэарытычныя аспекты рэцэнзii

1. 1. Узнiкненне i развiццё музычнай крытыкi……………………..….. 5-7

1. 2. Музычная рэцэнзiя як жанр………………………………………8-10

2. 1 Музычная рэцэнзiя ў беларускiх СМІ……………………….….. 11-16

2. 2. Практычнае напiсанне рэцэнзii…………………………………17-22

Заключэнне…………………………………………………………….…. 24

Дадатак

Музычныя рэцэнзii ў часопiсе “RollingStone”………..………….…24-25

Арцемiй Троiцкi………………………………………………………….. 25


Уводзiны

«Тое, што нас акаляе, гэта ўжо не музыка. Адна чвэрць насельнiцтва ходзiць з плэерамi. Унiкальны час! Музыка стала нечым большым…”- паведамiў мне ў iнтэрвiю пiцерскi паэт i музыка Лёша Нiканаў. Музыка, самая сапраўдная музыка, засталася ў фiлармонiях i захапляе элiту.

12 красавiка 1954 года ў Злучаных Штатах Амерыкi выйшла пластынка гурта TheComets. Так нарадзiўся рок-н-рол.

Рок-музыка стала першай масавай музыкай у гiсторыi. Больш таго, рок у разнастайных яго варыяцыях i адгалiнаваннях (панк-рок, хардкор, грандж i г. д) нараджаў цэлыя моладзевыя субкультуры са сваiмi каштоўнасцямi i сваёй iдэалогiяй. Са сваiм стылем вопраткi i месцам тусовак.

Масавая музыка распачала ствараць камерцыйную калямузычную культуру. Байкi i банданы з выявымi папулярных гуртоў, арганiзацыя маштабных фестываляў, глянцавыя часопiсы з вялiзарнымi плакатамi каманды Nirvana альбо TheProdigy.

Поп-культуру абслугоўвае журналiстыка. І хаця тэрмiн “музычная журналiстыка” наўрад цi знойдзеш у падручнiках i дапаможнiках, ён трывала замацаваўся ў нашым лексiконе.

Летась у Беларусi выйшла кнiжка “222 альбомы беларускага року” , у якой сабраны рэцэнзii на беларускiя альбомы журналiстаў В. Мартыненкi i А. Мельгуя. Кнiга паспяхова раскупаецца меламанамi i музыкамi, што даказвае цiкавасць да беларускай музыкi i жанру рэцэнзii.

Музычная журналiстыка, музычная крытыка – адгалiнаванне да крыўды нераспрацаванае. Рэцэнзентаў не адукоўваюць ва унiверсiтэтах, у беларускiх ВНУ няма адпаведных спецкурсаў. І падручнiкаў па музычнай крытыцы выйшла ўсяго некалькi. Адзiны ў сваiм родзе ў Беларусi падручнiк- “Музыкальная журналистика” Т. Арловай.

На журфаку ж МГУ здарылася унiкальная падзея: спецкурс па музычнай журналiстыцы чытаў знакамiты Арцемiй Троiцкi. І прачытаныя лекцыi адмысловай кнiгай выдаў – “Я введу вас в мiр ПОП…” Троiцкi чытаецца лёгка i займальна, але ж слушных парадаў i звестак канкрэтна з музычнай журналiстыкi там малавата.

З падлеткавага ўзросту музыка займала асобнае, значнае месца ў маiм жыццi. На грунце музычных захапленняў я знаходзiла сяброў. Рок-канцэрты даравалi эйфарычную радасць. Беларускi рок прымусiў звярнуць увагу на палiтычнае жыццё. Праз музыку я звярнулася да культуры гiпi, i, як “кветачныя дзецi”, распачала вандраваць аўтастопам. Менавiта таму я абрала сваёй тэмай рэцэнзiю музычную. Чаму ж рэцэнзiю? Калi пiшаш, напрыклад, iнфармацыйную справаздачу, рэпартаж з канцэрта, падзея як бы падштурховае здольнасцi журналiста. Рэцэнзiя патрабуе значна большага досведу i эрудыраванасцi. Як i любая аналiтыка, яна досыць складаны жанр, i таму выклiкае ў мяне iнтарэс.

Мэта працы – зазiрнуць у гiсторыю, паназiраць за ўзнiкненнем рэцэнзii i, нарэшце, больш ясна разабрацца, што ўяўляе сабой рэцэнзiя сучасная i як яе пiсаць.


Частка 1. Тэарытычныя аспекты рэцэнзii

1. 1 .

“Крытыка 1. Абмеркаванне, разбор чаго-небудзь з мэтай ацанiць вартасць, выявiць недахопы Крытыка дапамагае выхаванню кадраў. Не вытрымлiваць нiякай крытыкi 2. Лiтаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналiз, ацэнка, тлумачэнне твораў мастацтва, навукi, лiтаратуры. Музычная к. К. i лiтаратуразнаўства 3. Адмоўнае выказванне пра што-н., аналiз недахопаў Падвергнуць крытыцы работу заатэхнiкаў” [6 ; 304]

В. Белiнскi пiсаў: “Крытыкаваць – значыць шукаць i адкрываць у прыватнай з’яве агульныя законы розуму, па якiм i праз якiя яна магла быць, i вызначаць ступень жывога, арганiчнага суаднясення прыватнай з’явы з яе iдэалам” [ 5; 10-11]

“Згодна расшыранай трактоўцы, можна лiчыць, што мастацкая крытыка iснуе столькi, колькi iснуе мастацтва. Цэнасны падыход да мастацкiх з’яваў, што адлюстроўваў мастацкiя патрэбы грамадства на розных этапах ягонага гiстарычная развiцця, быў заўсёды” [5; 7]

Але самастойную ролю як вiд мастацтва музыка распачала адыгрываць ў Старажытнай Грэцыi. “…таму i зараджэнне музычнай крытыкi адносiцца да эпохi антычнасцi. Яе пачаткам прынята лiчыць палемiку мiж прыхiльнiкамi Пiфагора i Арыстаксена.”[4; 108] Паслядоўнiкi Пiфагора былi за нязменныя лагiчныя правiлы ў галiне музыкi, i, дарэчы, менавiта Пiфагор вынайшаў камертон. Паслядоўнiкi Арыстаксена на першае месца ставiлi эстэтычны прынцып.

супраць шматгалосся ў музыцы, лiчачы гэта рудыментам, што прыйшоў з сярэднявечча. Ён пiша трактат “Дыялог пра старажытную i новую музыку”

Але як цалкам самастойная галiна музычная крытыка з’явiлася толькi ў васемнаццатым стагоддзi. Першымi крытыкамi сталi людзi, непасрэдна звязаныя з музыкай. Гэта Г. Берлiоз, Р. Шуман, Ф. Лiст, А. Барадзiн…

У васемнаццатым стагоддзi ў Расii ў «Санкт-Петербургских ведомостях»з 30-х гадоў распачалi друкавацца паведамлi пра музычнае жыццё. Музычныя нататкi друкавалiся таксама i ў “Московсих ведомостях”.

Аднак гэта былi паведамленнi iнфармацыйнага характару. І. Крылоў рабiў часопiс «Зритель». Там часцяком друкавалiся памфлеты П. Плавiльшчыкава пра ўмоўнасць iтальянскай аперэты, пра адсутнасць iнатарэса да свайго, роднага.

крытыкi. Ён рэалiзаваўся як фiлосаф, матэматык, бiёлаг, пiсьменнiк, кампазiтар, арганiст, пiянiст i нарэшце крытык! Адоеўскi шчыльна сябраваў з М.І. Глiнкай. Спадар Глiнка ўважлiва прыслухоўваўся да думак сябрука, якi яшчэ i ў якасцi крытыка творчасцi вялiкага камазiтара паўставаў.

У дзевятнаццатым стагоддзi з’яўляецца тэрмiн “музыказнаўства”Яго ўвёў А. Сяроў. Для музыказнаўства вельмi важна перыядызацыя, напрамкi, школы, стылi, бiяграфii музычных дзеячаў. Для музычнай жа крытыкi i пазней музычнай журналiстыкi “больш важна iншае - тлумачэнне грамадству таго, што ў музыцы адбываецца” [ 1; 8]

стылем свайго рэцэнзавання, перш за ўсё iнфарматыўна-камплiментарным характарам i свецкiмi плёткамi. Гэта быў адзiн з пачатковых поглядаў на мастацтва як на беспраблемнае, чыста забаўляльнае. Шалiкаў выдаваў “Дамский журнал». Ужо сама назва сродка масавай iнфармацыi вызначала лёгкi стыль яго пiсьма, кпiны з класiчных абразцоў оперы»

Далей пiсаць пра музыку бярэцца ўсё болей асобаў без прафесiйнай падрыхтоўкi i з упэўненымi, безапеляцыйнымi меркаваннямi. Гэта, вядома, раздражняла прафесiйных музыкаў. Але ж былi i тыя, для каго музыка заставалася чымсьцi большым, чым вясёлае баўленне часу. Сярод такiх – Н. Кашкiн, І. Левенсон, А. Размадзе.

На мяжы дзевятнаццатага – дваццатага стагоддзяў распачала фармiравацца музычная прэса: “Русская музыкальная газета” (1894-1918 гг, заснавальнiк Н. Фiндзейзен), “Музыка”(1910-1916 гг., рэдактар-выдавец В. Дзержаноўскi), “Музыкальный современник” (1915-1917 гг., рэдактар Рымскi-Корсакаў) Крытыкаў-гiсторыкаў, крытыкаў-тэарэтыкаў змяняюць крытыкi-публiцысты.

выдання. Музычныя крытыкi лiчылi музычную журналiстыку рэччу паверхневай.

У дваццатым стагоддзi распачынае развiвацца масавае мастацтва, масавая музыка. Яны быццам не патрабуюць ад чытача пэўнай падрыхтоўкi.

У 90-я гады прафесiя музычнага крытыка стала масавай.

Такiм чынам, перадумовы для ўзнiкненння музычнай крытыкi ўзнiклi яшчэ ў Старажытнай Грэцыi. Тэрмiн “музыказнаўства” нарадзiўся ў дзевятнаццатым стагоддзi. У тым жа дзевятнаццатым стагоддзi пачалi з’яўляцца i першыя музычныя журналiсты. Шырокi распаўсюд у Расii i Беларусi крытычная дзейнасць як адгалiнаванне музычнай журналiстыкi атрымлiвае ў апошнiя дзесяцiгоддзi.


Слова “рэцэнзiя” лацiнскага паходжання. Перакладаецца як “прагляд, адзнака, водгук”. Яшчэ напрыканцы 19 i ў пачатку 20 стагоддзя жанр рэцэнзii валодаў больш шырокай тэрыторыяй. Да яе адносiлi i артыкул, i нават фельетон!

Прадмет музычнай рэцэнзii – музыка. Задача – адзнака мастацкiх фактаў.

“Газетная рэцэнзiя – гэта аналiтычны жанр, што ўяўляе сабой публiцыстычную адзнаку” [ 3; 100] Аналiтыка ўключае эстэтычнае, тэарытычнае даследванне. Публiцыстычнасць рэцэнзii – лагiчнасць, шэраг высноваў, эмацыйны i вобразны стыль.“І iнфарматыўная, i праблемная часткi ў некаторым родзе факультатыўны. Асноўнымi жа i абавязковымi з’яўляюцца тры камапаненты: аналiз, iнтэрпрэтацыя, адзнака. З iх адзнака – галоўная мэта i нагода напiсання рэцэнзii; аналiз i iнтэрпрэтацыя – механiзм ейнай паспяховай рэалiзацыi.” [5; 132] Адзнака – першая задача рэцэнзii. І больш сур’ёзных мэтаў, па вялiкiм рахунку, рэцэнзент не ставiць. Калi журналiст робiць глыбокi аналiз, закранае нейкiя грамадска значныя праблемы, то будзе ўжо i не рэцэнзiя, а артыкул цi мастацтвазнаўскае даследаванне.

Адзнака не ясна акрэслены раздзел. Адзнакай прапiтана лексiка журналiсцкага тэкста, выкарастаныя тропы. “ Крытык працуе не на пустым месцы. Ацэначныя адносiны ў зносiнах з мастацтвам “разлiты ў паветры”, яны разварочваюцца ў працэсе праслухоўвання i ўспрыняцця, пранiзваюць iндывiдуальныя падыходы да музыкi самiх выканаўцаў, знаходзяць выйсце ў мностве мерапрыемстваў, што склалiся гiстарычна, i маюць мастацка-ацэначны характар. Сярод iх, напрыклад, музычныя публiчныя спаборнiцтвы старажытных грэкаў, мiнiзiнгераў i мэйстэрзiнгераў…” [5; 73 ]

“Чалавек ёсць мера ўсiх рэчаў”, - колiсь даўно заўважыў Пратагор. “У кожнага свой густ” – вынайшаў народ. Адзнака – рэч суб’ектыўная. Знакам тым, i жанр рэцэнзii, прапiтаны ацэначнымi адносiнамi, суб’ектыўны. Алег Клiмаў, шэф-рэдактар “ Музыкальнай газеты”, пiша:

“Фiльм “Алiгарх” памятаеце? Як там герой Машкова аб’ектыўна даказваў, што кракадзiл больш зялёны, чым доўгi, i больш шырокi, чым зялёны. …Я заўсёды быў за суб’ектыўнасць… Так цiкавей, чым паўтараць за чалавецтвам, што БІТЛЗ – вялiкi гурт. А я вось страшэннае напiшу, на БІТЛЗ не выхоўваўся. І што, пайсцi застрэлiцца, цi што?”[11; mg/forums/2005/10/310101.html]

бываюць таленавiтыя рэцэнзii, бываюць проста нiякiя рэцэнзii” [7; 39]

Прааналiзаваўшы некалькi рэцэнзiй рознага аўтарства на кружэлку “Раздвоение личности” гурта СПЛИН (рэлiз альбома ў лютым 2006 года) , заўважым дыяметральна супрацьлеглыя меркаваннi на некаторыя моманты творчасцi каманды. Пра адзiн са спеваў дыска Вiктар Пазднякоў пiша: “Нечакана пранiкнёная музычная iнтэрпрэтацыя верша Уладзiмера Маякоўскага “Лиличка», названая “Маяк” ”[13;music/cd/2007/02/22/spleanrazdvoenielichnosti/] “. Крытык адносiць яе да адной з мацнейшых кампазiцый твора. А Таццяна Замiроўская пiша вось што: “Калi на “Реверсивной хронике” Васiльеў спявае вершы Бродскага, ён гучыць шчыра. Калi тут ён спявае Маякоўскага становiцца жахлiва сорамна…” [10; 20070226. 8/460354581/ http://www.belgazeta.by/20070226. 8/460354581http://www.belgazeta.by/20070226. 8/460354581]

Рэцэнзii можна аб’яднаць у розныя тыпалагiчныя групы, згодна з той цi iншай характарыстыкай.

Паводле аб’ёму:

1. Вяiкая рэцэнзiя, альбо гранд-рэцэнзiя. Яна характэрна, як правiла, для спецыялiзаванага выдання. І пiшуць яе журналiсты кампетэнтныя i аўтарытэтныя.

i тады будзе аднесена да групы iнфармацыйных жанраў.

2 Полiрэцэнзiя асвятляе некалькi твораў i сустракаецца сёння значна больш рэдка.

Паводле вiдаў мастацтва:

1 Лiтаратурная

3 Музычная

4 Кiнарэцэнзiя i г. д.

Журналiст-крытык звяртаецца да твораў сучаснасцi (за выключэннем асобных выпадкаў). Музыказнаўца можа даследаваць i мiнулае.

Даследчыца Таццяна Арлова вылучае ў рэцэнзii асветнiцкую, выхаваўчую, рэкамендацыйную функцыi.

Рэцэнзiя фактычна не закранае класiчную музыку. “Прафесiяналы заўжды мала цiкавiлiся музычнай крытыкай, аддаючы перавагу музыказнаўству. Яшчэ менш iх цiкавiць музычная журналiстыка. Такiм чынам, музычная журналiстыка ў сферы акадэмiчнай, фальклорнай i духоўнай музыкi амаль не функцыянуе” [1; 37-38]

Такiм чынам, рэцэнзiя – гэта аналiтычны, крайне суб’ектыўны жанр, асноўнай мэтай якога з’яўляецца адзнака мастацкага твора.


Частка 2. Практычнае даследванне рэцэнзii

Поле культуры i iнфармацыi ў дваццаць першым стагоддзi неабдымнае. Натуральна, асвятлiць яго цалкам таму цi iншаму выданню проста немагчыма. Ды i кожная газета/часопiс разлiчана на пэўную аўдыторыю са сваiмi густамi. Такiм чынам, на старонкi павяровага СМІ альбо ў прастору iнтэрнэт-партала трапляюць рэцэнзii толькi на абраныя кружэлкi.

“Тузiн гiтоў” – слушны музычны партал, самае знакамiтае сецявое выданне пра айчынную музыку, што размяшчаецца па адрэсе http://music.fromby.net. Быў заснаваны ў 2003 годзе, аўтар iдэi – выпускнiк журфака БДУ Сяргей Будкiн. Мова парталу – выключна беларуская. І, што характэрна для iнтэрнэт- медыяў, тарашкевiца. “Тузiн гiтоў” займаецца выключна беларускай музыкай. Канцэнтруецца збольшага на рок-музыцы, хаця трапляюць час ад часу ў ягоную электронную прастору i “папсавiкi” – галоўнае, што беларусы! Але ж iх “тузiнаўцы” нядужа шануюць.

У прамежак з 2003 года i да сярэдзiны красавiка 2007 года на “Тузiне гiтоў” сабралася каля 60 рэцэнзiяў на беларускiя кружэлкi. Партал аператыўна рэагуе на музычную навiнку i неадкладна пiша рэцэнзiю. Галоўны рэцэнзент – Сяргей Будкiн. Раней даволi актыўна выступаў ў iпастасi музычнага крытыка на “Тузiне” журналiст Анатоль Мяльгуй, але ж сёлета пакiнуў выданне. Заўважаны таксама Таня Засусьвецкая i Алег Кпiнаў ( а калi па-руску Замировская и Климов), Сяргей Балахонаў. Сяргей Будкiн – яшчэ i штатны журналiст “Нашай нiвы”, таму рэцэнзii ягоныя з электроннага “Тузiна” перамяшчаюцца на папяровыя газетныя старонкi.

Сяргей Будкiн, мяркуючы па рэцэнзiях, за музыкай ўважлiва назiрае не год i не два. Зрэшты, любы сапраўдны рэцэнзент – слухач са стажам. У стылях ён не надта корпаецца, але выдае час ад часу ў сваiх тэкстах звесткi з нядаўняй гiсторыi. Пра кружэлку “Жыве рок-н-рол” гурта “BN»: “ Гэты альбом мусiў бы выйсцi недзе на перабудовачным зломе, калi была мода на скуранкi i надпiсы ў пад’ездах АC/DC, калi заканадаўцамi нефармальнай моды ў нашай вялiкай краiне быў JudasPriest ды BlackSabbath, а ўся моладзь раўла на канцэртах iм падобных «Жыве рок-н-рол!!!». Тады гэта было актуальна.” [11; article/462/ ]Пра альбом «Жизнь бьёт ключом» гурта Вирус Лиха: « «Вiрусаў» давялося бачыць яшчэ на пачатку iхняй кар’еры — год восем таму. Тады iх папулярнасць яшчэ не выходзiла за межы аднапакаёвай кватэры на праспекце Пушкiна, у якой яны рэпетавалi, але ўжо тады адчувалася, што пойдуць яны далёка”

[ 11; article/536/]

Як i амаль кожны музычны крытык, Будкiн звяртаецца да параўнанняў i правядзення аналогiяў. У рэцэнзii на дыск ўжо прыгаданага вышэй гурта Вирус Лиха ён пiша: “ Такое мог бы напiсаць Сяргей Мiхалок, калi б у яго замовiла песень Жана Агузарава.”

Тэксты Будкiна даволi лаканiчныя, але змястоўныя, у iх шмат цiкавых фактаў. І напiсаныя яны якаснай беларускай мовай. Стыль спадара Сяргея, на мой суб’ектыўны погляд, даволi сiмпатычны, але не стае ягоным сказам нейкай вытанчанасцi, далiкатнасцi, грацыёзнасцi i лёгкасцi. Малавата вобразаў, якiя б маглi крануць i замацавацца ў памяцi. Я мяркую, ягоныя тэксты адрасаваны хутчэй сярэднестатыстычнаму меламану, чым прафесiйнаму музыку.

Самавiтая фiгура ў айчыннай музычнай крытыцы журналiст Вiтаўт Мартыненка. Ягоныя рэцэнзii друкуюцца на старонках газет “Переходный возраст”, “Музыкальная газета”, “Товарищ”, “Белорусы и рынок”. Вiтаўт Мартыненка, па словах прадусара Вiталя Супрановiча, “давёў, дзе сваё, а дзе чужое на Беларусi[21; 5] . Мартыненка спецыялiзуецца выключна на беларускамоўных гуртах.

Нягледзечы на сталы ўзрост, Вiтаўт пiша па-моладзеваму, па-мадэрноваму. Пiша эмацыйна, i не баiцца ставiць у патрэбнай колькасцi клiчнiкi. Ён не грэбуе слэнгам i неалагiзмамi. Лагiчна, бо асвятляе чытачу альтэрнатыўную музыку, рок. “Круты гiтарны драйв гэтаму альбому забяспечыў легендарны Юры Задзiран” [ 18; 2 ] Стыль жа Мартыненкi лёгкi i зграбны.

Калi плошча выдання дазваляе, Мартыненка выступае з адносна разгорнутымi рэцэнзiямi (напрыклад, у “Музыкальной газете”) І па аб’ёму, iнфармацыйнасцi i грунтоўнасцi яны, на мой погляд, нумар адзiн у “Музыкалцы”. Ён падчас адхiляецца непасрэдна ад аналiзу дыска, падаючы займальную пабочную iнфармацыю.

Мартыненка аддана любiць беларускую музыку. Ён не шкадуе добрых словаў, умее захапляцца, часцяком ужывае азначэннi накшталт “найталенавiцейшы”, “легендарны”. Але, мне падаецца, падчас дапускае вiдавочныя перабольшваннi, выхваляючыся нашымi талентамi i папулярнасцю беларускай музыкi. Напрыклад, пра гурт UR’ IA ён упэўнена паведамляе: “Вось ён, беларускi LedZeppelin новага стагоддзя…” [ 18;2 ]

сольнага альбома Наталлi Матылiцкай “Пчолачка” – Матылiцкая загорнутая ў клятчастую аўтэнтычную накiдку. Мартыненку такое iлюстраванне кружэлкi прыйшлося недаспадобы – маўляў, такая прыгожая жанчына i хавае сваю прыгажосць, загарнуўшыся ў накiдку! Ён высвейвае вокладку так: “Уявiце сабе такую карцiнку: Галiвуд рэкламуе новы фiльм плакатам, дзе шыкоўная Шэран Стоўн… у кiрзавых ботах выглядвае з сабачай будкi… Немагчыма? Вядома, бо прывабнае мусiць быць прывабным…” [ 19;2]

Значная асоба ў беларускай музычнай журналiстыцы – рэдактар “Музыкальной газеты” i часопiса “НОТ 7” Алег Клiмаў. Ён адзiн з галоўных рэцэнзентаў у вышэй прыведзеных выданнях. Асноўная рыса, якой вылучаюцца ягоныя агляды, - лаканiчнасць. Падчас ягоны тэкст можа складацца з 2-3 сказаў. Прыявядзем без скарачэнняў рэцэнзiю на альбом “Времена” Юрыя Лоцманава. “Рокешнiк, рыiм-энд-блюз айчыннай школы - мiлы, з бухлом, з комлексамi, з любоўнымi перажываннямi, дварова-рамантычны. «Многие из наших», « Пил водку» »[ 25;31] Лаканiчна, але без “вады”. Камусьцi такi падыход, безумоўна, прыйдзецца па густу. Не стамляе, можна чытаць у грамадскiм транспарце. Ну, а для кагосьцi будзе занадта неаргументавана i проста.

фактычна толькi ў “Музыкальной газете”. Музыкай ён захапляецца з ранняга юнацтва, мае пэўны досвед i, натуральна, густ, якi развiваўся не адзiн год. Анатоль так жа, як i Мартыненка, займаецца толькi беларускай музыкай з тэкстамi на беларускай мове. Часцей за ўсё гэты журналiст пiша пра фольк. Ён ўмее чуць музыку i ўмее захапляцца ёй. Але, на мой погляд, стыль Мельгуя пазбаўлены патрэбнай журналiсту грацыёзнасцi, бязважкасцi, каларытнасцi i яркасцi.

Таццяна Замiроўская пiша рэцэнзii ў “БелГазете», часопiсе «Развлечение и Отдых”. Даследчыца Таццяна Арлова заўважыла, што Замiроўская са сваiм прагрэсам хутка дасягне такога ўзроню, што ейныя тэксты будуць найсамперш адрасаваны музыкам, а не сярэднестатыстычнаму слухачу. Стыль напiсання Замiроўскай у меру мудрагелiсты i вобразны.

Музычны крытык, ля якога не пройдзеш мiма, - Вiктар Пазднякоў. Ягоныя рэцэнзii час ад часу з’яўляюцца ў часопiсе “НОТ 7”, ён працуе ў сецiве на партале telegraf.by. Спецыялiзуецца не толькi на беларускай сцэне, але i на сусветнай. Я мяркую, ён пiша вельмi абгрунтавана i густоўна.

Адзiнае ў Беларусi спецыялiзаванае выданне пра музыку – часопiс “HOT 7”( “Хот сэвэн”) Ён выдаецца тыражом каля 2000 экзампляраў, раз на два месяцы, шэф-рэдактар – Алег Клiмаў.

Рэцэнзii (выключна на не-беларускую музыку) размяшчаюцца ў другой палове выдання, займаюць каля 10 старонак.

Сярод рэцэнзентаў - О’ К (Алег Клiмаў), Арыман, Доктар Марозаў, Е. Горын. Многiя, як бачым, падпiсваюцца мянушкамi. Я думаю, гэта даволi паспяховы ход. Бо часопiс асвятляе альтэрнатыўную музыку, якая вельмi стасуецца з такiм нефармальным падыходам. Акром таго, журналiсты ўжываюць слэнг i размоўныя словы, што прывабна для рок-культуры i для моладзi.

Рэцэнзii на самыя розныя кружэлкi ( шмат,аднак, рокавых i джазавых) з’яўляюцца на старонках беларускага «Женского журнала». У часопiсе шмат месца адводзiцца модзе, рэцэптам, артыкулам на тэму сямейнага шчасця. І, натуральна, музыка ў iм не першасная тэма. Рэцэнзii даволi лаканiчныя, але ў iх указваецца стыль, агульнае ўражанне i месца альбома ў творчасцi каманды альбо асобнага творцы. Рэцэнзаваннем кiно, кнiг i музыкi ў “ЖЖ” займаецца Настасся Касцюковiч, Лiлiя Камлюк, Алена Занкавец i Юля Дарафеева.

Такiм чынам, хоць i не ў дасканаласцi развiтая, рэцэнзiя ў беларускiх СМІ ёсць. У цэнтры ўвагi рэцэнзентаў – рок у яго ўсемагчымых формах, джаз, фолк. Беларускiя крытыкы нядужа шануюць танную папсу.

З папяровай прэсы рэцэнзiя перамяшчаецца ў Інтэрнэт. Найбольш запатрабаваныя ў сецiве – рэцэнзii на “Тузiне гiтоў”, якiя найчасцей пiша журналiст Сяргей Будкiн.

У Беларусi няма сур’ёзных выданняў выключна для музыкаў. Таму i ўзровень рэцэнзiй – “для меламанаў”. Зрэшты, даволi глыбокiм аналiзам музыкi i дакладнасцю вызначэння стыляў вылучаецца Таццяна Замiроўская.

паўсталi ў поўным варыянце (а не скарочаныя, як у газетах). Там-сям рэалii грамадскага жыцця вымалёўваюцца ды подыхам нядаўняй гiсторыi павявае.

Паспяховая кнiга “222 альбомы беларускага року” Вiтаўта Мартыненкi i Анатоля Мельгуя, выдадзеная ўлетку 2006 года, даказала запатрабаванасць рэцэнзii i ўзбагацiла беларускую журналiстыку.

Арцемiй Троiцкi параўноўвае рэцэнзiю з анекдотам. Стройная камазiцыя, лаканiчнасць i фiнальная нота – абавязкова слушная, абавязкова ў час i каб кранула.

Якiмi ж якасцямi валодае сучасны музычны крытык? Безумоўна, ён мае важкi культурны “бэкграўнд” за спiнай i слухае, слухае, слухае музыку. У сучаснай музычнай рэцэнзii распаўсюджаны параўнаннi i правядзенне паралеляў, што без пэўнай эрудыцыi, вядома, немагчыма. “Трэба iмкнуцца аналiзаваць рэч. Аналiзаваць лепш за ўсё метадам параўнання. Параўноўваць можна творы аднаго i таго ж артыста, творы артыстаў аднаго жанру i творы артыстаў розных жанраў” [7; 392] Аналiзуючы творчасць айчынных выканаўцаў, рускiя i беларускiя журналiсты часцяком абапiраюцца на еўрапейскую i амерыканскую сцэну. Сучасныя рэцэнзii стракацяць уласнымi iмёнамi ды назовамi каманд. Звернемся да рэцэнзii на альбом “Чертополох” беларускага выканаўцы АТМАРАВІ. Аляксей Мажаеў пiша: “ Равi, ад якога можна было чакаць пракуранага вакалу i нервовых акустычных спеваў, аказаўся ўладальнiкам высокага i не пазбаўленага прыемнасцi голасу, якi вельмi падыходзiць для выканання музыкi ў стылях новая хваля, новая рамантыка, сiнцi-поп- DuranDuran, A-Ha, 'НРГ' , “Альянс”У аранжыроўках пераважаюць бойкiя старарэжымныя клавiшы – быццам бы Равi вучыўся граць на сiнтэзатары ў Дзiдзье Маруанi.” [9; 2006/rus/press/interm1004.html] У рэцэнзii Леанiда Новiкава бачым iншую паралель: “ Амаль што наш (беларускi) адказ BrightEyes”[9; 2006/rus/press/rollingst0505.html] А вось Генадзь Шостак з парталу www.zvuki.ru параўнаў АТМАРАВІ з DepecheMode ды Kraftwerk

меламана не заўжды дазваляе прапусцiць праз сябе прыведзеныя крытыкам асацыяцыi i аналогii. Атрымлiваецца, такiм чынам, неглыбокае разуменне тэксту, але ж i стымул да адукацыi i ўзбагачэння!

“Спалучэнне вобразнасцi i актыўнай мысленчай дзейнасцi дапамагаюць распазнаць музычную з’яву” [1; 44]. Прывядзем прыклады з творчасцi музычнай журналiсткi Таццяны Замiроўскай. “Замiроўская ўдала спалучае вобразнасць мыслення i логiку з сучаснай манерай зносiнаў, такой каштоўнай для фанатаў року” [1; 45] Пра дыск “Романтика» Атмаравi спадарыня пiша: “Кружэлка здаецца лёгкай, празрыстай i неспасцiгальнай, як восплеск адной далонi” [9; 2006/rus/press/riojan07.html]

Акорд (а потым узгадаў, але так, што лепей бы i не ўзгадваў)”[10; 20070226. 8/460354581/ http://www.belgazeta.by/20070226. 8/460354581http://www.belgazeta.by/20070226. 8/460354581]

Любы рэцэнзент мусiць дасягнуць пераканаўчасцi высноваў, прапанаваных чытачу. І дапамагае гэтаму мастацкасць тэкста, пiсьменнiцкiя здольнасцi журналiста, уменне захапiць чытача, а таксама якаснасць аргументацыi. Мастацкасць тэксту звернута да падсвядомасцi чытача, аргументацыя – да свядомасцi, да iнтэлекту.

нараджае D” “ [8; 145 ] Аўтар выводзiць нейкi асноўны тэзiс, а усе астатнiя, другасныя тэзiсы яго падмацоўваюць, служаць аргументамi. У тэзiсах адлюстроўваюцца веды, досвед, кампетэнтнасць журналiста. Але ж трэба ведаць мяжу, не “перасалiць” рэцэнзiю аргументамi, загрувасцiўшы асноўную iдэю.

Разглядзiм рэцэнзiю “Васiльеўскi спуск” Барыса Барабанава на альбом “Раздвоение личности» гурта СПЛИН. «ВАСИЛЬЕВСКИЙ СПУСК»

Семнадцать новых песен от нестарого классика русского рока. Лучше бы их было на одну меньше» [23; 88 ] Галоўная iдэя тэксту буйным кусiвам вынесена пад загаловак. Пазней спадар Барабанаў праiлюструе яе аргументацыяй. “Незразумела толькi, навошта Аляксандр уключыў у альбом песню “Маяк”, напiсаную на вершы Уладзiмiра Уладзiмiравiча Маякоўскага. Справа ў тым, што верш “Лиличка!», якi лёг у аснову спева, - гэта такi ўзровень тэксту, побач з якiм не толькi вершы Аляксандра Васiльева, але i дзевяноста дзевяць адсоткаў рок-н-рольнай паэзii здаюцца вартымi толькi таго, каб iх спусцiлi ва ўнiтаз. Так што давайце зробiм выгляд, што гэты нумар, якi мог бы добра гучаць асобна - на радыё, на сiнгле, у альбомную кампiляцыю трапiў выпадкова” [23; 88]

Разглядзiм, прааналiзуем i па магчымасцi падмацуем прыкладамi “няшкодныя парады” Троiцкага музычнаму журналiсту, прапанаваныя на лекцыях студэнтам журфака МГУ.

“1. Важна ведаць прадмет сваiх журналiсцкiх даследаванняў.

…Калi казаць пра музычную журналiстыку, то неабходна добра ведаць музыку. Пажадана пры гэтым ведаць яе больш альбо менш унiверсальна”.

[ 7; 390]

Сяргей Будкiн спецыялiзуецца выключна на беларускiх музычных навiнках. Але ж агульную кампетэнцыю ў iм выдае правядзеннне паралеляў з не-беларускай сцэнай. У некаторых з рэцэнзiяў.

Вiтаўт Мартыненка таксама займаецца толькi айчыннай сцэнай. Але зусiм не цiкавiцца станам рускай музыкi, ды i за сённяшнямi еўрапейскай, амерыканскiмi выканаўцамi, мне здаецца, нядужа пiльна назiрае. Але ён мае веды ў класiцы року 60х-70х, польскiм року 80-х. За беларускай сцэнай назiрае з юнацтва. І гэтага яму хапае, каб пiсаць даволi грунтоўныя рэцэнзii на нашы родненькiя музычныя творы.

Таццяна Замiроўская ўражвае сваёй “наслуханасцю” i унiверсальнасцю. Яна здольная пiсаць не толькi пра беларускую музыку, але i пра рускую, еўрапейскую, амерыканскую. У ейных рэцэнзiях падчас такое мноства паралеляў i асацыяцыяў, што гэта, бывае, пачынае цiснуць на не такога кампетэнтнага чытача. Альбо нараджае зацiкаўленасць i прагу далей адукоўвацца! Звернемся да рэцэнзii Замiроўскай на альбом “Конверты для снов» гурта Детидетей. [10; 39] У журналiсткi знаходзiм аналогii з наступнай музыкай: рускiя рамансы, “надрыўная iнфантыльная агузараўшчына”, гурт Колибри, Джыван Гаспаран, 16 Horsepower, Троiца, Земфiра, Дети Пикассо.

“Хто паўсюль, той нiдзе”

“Бывалi журналiсты, якiя, насупраць, iмкнулiся зрабiць сабе iмя на некампетэнтнасцi, нахабнасцi…” [7; 390] У беларускай медыя-прасторы такога не заўважана. І кожны з рэцэнзентаў у той цi iншай ступенi, тым цi iншым напрамку “ў тэме”.

“2. Важна мець уласнае меркаванне.

Для таго, каб стаць цiкавым, арыгiнальным журналiстам, да якога прыслухоўваюцца, важна мець уласнае меркаванне. А таксама смеласць гэта меркаванне выказваць. Як не дзiўна, часцяком гэты пункт не выконваецца ” [7; 391]

Натуральна, калi не давяраеш сабе, не верыш сабе, цi паверыць табе чытач? Сяргей Будкiн, Вiтаўт Мартыненка i Таццяна Замiроўская не баяцца выказваць свой погляд. Іх рэцэнзii прасякнуты ўпэўненасцю ў сябе. І, вядома, яны здольныя пераканаць, да iх прыслухоўваюцца!

ў нашай краiне амаль не было, даведнiкi i энцыклапедыi былi вельмi патрэбнымi, то зараз iнфармацыi больш чым дастаткова: i ў iнтэрнэце, i ў прэсе. Адсюль мараль: трэба мець уласнае меркаванне

А што рабiць, калi па тым цi гэтым музычным пытаннi свайго меркавання няма? Я асабiста думаю, што яго можна сфармiраваць” [7; 391]

“3. Пачуццё стылю

у буйной фiрме, могуць замаскiраваць адсутнасць стыля альбо кампенсаваць яго чымсьцi iншым. І пры гэтым мець вялiкi поспех.

…Напрыклад, многiя жанчыны вельмi хочуць быць моднымi, стыльнымi, прыгожа апранацца, але пры гэтым ёсць жанчыны, у якiх пачуццё стыля – прыроджанае. Такая жанчына можа апрануць хатнiя пантофлi, джынсы i клятчастую кашулю i выглядаць пры гэтым беззаганна.” [ 7; 391-393]

Мартыненка i Замiроўская, на мой погляд, вельмi густоўныя. І пры гэтым iх нiяк не пераблытаеш адзiн з адным, бо iндывiдуальныя! Будкiн – ён, зрэшты, самы малады з гэтай тройкi – як бы ”недапрацаваны” i крышачку “няскладны”. Можа, з гадамi, з досведам “прычэшыцца”.

“4. Галоўнае пiсаць пра тое, да чаго ты нераўнадушны” [ 7; 395]

таму, што нешта робяць музыкi, так цi iнакш развiваюць культуру i –галоўнае для яго!- беларускамоўныя. Ён умее захапляцца музыкай ды пiша натхнёна.

“Памылковым з’яўляецца разгляд мастацкага твору з пазiцый нейкiх умоўных, кананiзаваных правiлаў i “законаў”. Бо, як вядома, не тое добра, што правiльна, а тое правiльна, што добра…” [ 5; 18 ]

У эпоху постмадэрнiзму, смелых эксперыментаў гучыць неверагодна слушна.

Так, напрыклад, неардынарная творчасць Сяргея Пукста ( а ён iмправiзуе за раялем; то спявае на высокiх нотах, а то рыкае; выкарыстоўвае расстроеную гiтару) успрынята журналiстамi з разуменнем i нават захапленнем. Калi Сярожу запрасiлi 12. 04. 07 у госцi на open.by адказваць на пытаннi, у загалоўку ён быў названы “джаз-тэрарыстам”, што выражае любоў i захапленне, а не адмоўнае стаўленне. А. Галецкi пiша, што Пукст – гэта “эстэт, панк, панк-эстэт, меланхалiчна-халерычны постмадэрнiст, адна з самых знакавых фiгураў андэграўнду, пiянер нiгiлiстычнага джазу…” [15; statii1.htm]

«Недапушчальна, калi крытыка не ўлiчвае канкрэтнай структуры твора мастацтва i мяркуе пра яго насуперак законам дадзенага вiда i рода мастацтва без улiку прыроды жанра i асаблiвасцяў метаду, абраных мастаком…

Крытыцы трэба раскрываць не толькi адмоўныя бакi з’явы мастацтва, але i станоўчыя. Адсюль пахвала – гэта таксама крытыка. ( Варта выразна адрознiваць пахвалу ад захвальвання: першая арыентуе, накiроўвае мастакоў i чытачоў, слухачоў, гледачоў, другая дэзарыентуе, прыносiць шкоду i тым i iншым)

… Крытыка станоўчых якасцяў каштоўная ў шматлiкiх адносiнах. Яна замацоўвае аўтара мастацкага твора на выбраным правiльным шляху, указвае на тое, што трэба надалей развiваць i ўдасканальваць…” [ 5; 19-20]

Падмацуем гэтыя думкi творчасцю Вiтаўта Мартыненкi. Ён не захвальвае, а ўмее хвалiць у сваiх рэцэнзiях. Небескарэнна, вядома.

“ Так што Таварыш Маўзер прапануе ў дэбюце сур’ёзны прадукт – не праходзьце мiма!”[ 19;2 ] І малады - а таму яшчэ не зусiм смелы – калектыў падтрымаў, i зацiкаўленасць у чытача выклiкаў

На газетных старонках прыхаваны i пiяр для гурта. “Семнаццаць няўрымслiвых шлягераў на добрую гадзiну кайфа для шчырага рок-заўзятара…” [ 22; 15 ]


ЗАКЛЮЧЭННЕ

Такiм чынам, рэцэнзiя – самы распаўсюджаны жанр у сучаснай музычнай крытыцы. Рэцэнзiя мае аналiтычную прыроду. Асноўная яе мэта – даць адзнаку. Любая адзнака – суб’ектыўная, таму i рэцэнзiя – жанр суб’ектыўны.

Якасная рэцэнзiя мусiць быць вобразнай, лагiчнай, добра аргументаванай, мець галоўную iдэю. У сучаснай музычнай крытыцы шырока распаўсюджаны прыём правядзення паралеляў i вымалёўка асацыяцыяў.

У Беларусi ў якасцi рэцэнзентаў выступае Алег Клiмаў, Таня Замiроўская, Вiтаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй, Сяргей Будкiн i iнш. Яны асвятляюць поп-рок-джаз –музыку ва ўсемагчымых яе адгалiнаваннях.

У беларускiх СМІ асвятляецца не толькi беларуская, але i руская, еўрапейская, амерыканская музыка.

З прычыны слабаразвiтай сеткi музычнай журналiстыкi ў Беларусi рэцэнзiя – чытанка немасавая. Мы маем усяго адну спецыялiзаваную “Музыкальную газету” i спецыялiзаваны часопiс “HOT7”, што пiша пра замежных артыстаў.

Свае веды беларускi музычны крытык набывае самастойна: практычных дапаможнiкаў фактычна не iснуе, адпаведных спецыяльнасцяў i курсаў таксама няма.

Рэцэнзент – асоба ў музычнай прасторы не першасная i не другасная. Вось што пiша з гэтай нагоды слынны магiлёўскi журналiст Вiталь Шум: “Для мяне музыка i музыкi – гэта матэрыял, пажытак для эмоцыяў, на якiх я будую свой свет, не больш. Я раскрываю сябе. Дакладна так жа, як гэта робяць музыкi, для якiх навакольны свет – гэта духоўны пажытак…” [18, 4]


ДАДАТАК

Музычныя рэцэнзii ў часопiсе “RollingStone”. Прааналiзаваць усю рускую прэсу, што асвятляе музычныя справы, неверагодна складана й аб’ёмна. Таму прыпынiмся на выбiтным часопiсе

“RollingStone”, рускай версii амерыканскага сродка масавай iнфармацыi.

Тыраж “RollingStone” 110 000, i ён карыстаецца попытам не толькi ў Расii, але i ў Беларусi. У апошнi час у палiтыцы выдання усё болей выразна назiраецца адхiленне ад рок-музыкi i андэграўнду ў бок попу i мэйстрыму. І ў матэрыялах усё болей i болей эпатажнасцi й “жаўцiзны”.

Галоўны рэдактар “RS” – Сяргей Яфрэменка.

асобы: Андрэй Бухарын, Дзмiтры Вебер, Антон Абозны, Аляксандр Кандукоў.

Побач з лаканiчнымi рэцэнзiямi – больш разгорнутыя агляды (з бонусам – фота гурта). У iх журналiст яшчэ i выдзяляе ключавыя трэкi альбома.

Займальна, што ў кожным нумары друкуецца рэцэнзiя на олдавы альбом класiчнага року. Напрыклад, у №4 за красавiк 2007 года гэта дыск LedZeppelin. Мяркую, гэта будзе карысна асаблiва для маладога пакалення, не заўжды дасведчанага ў абразцовых рэчах 60-х - 70-х

Нягледзячы на лаканiчнасць, рэцэнзii даволi iнфармацыйныя, грунтоўныя i змястоўныя. Яны, у адрозненнi ад матэрыялаў iнфармацыйных жанраў, пазбаўлены “жаўцiзны”. Журналiсты ўмеюць вобразна думаць i кампетэнтны.

Зрэдзьчас на старонкi “RS” трапляюць i топавыя беларускiя выканаўцы. Напрыклад, спявак Атмаравi.

Арцемiй Троiцкi

Троiцкi – бачны рускi музычны крытык, мастацтвазнаўца, журналiст, колiшнi музыка гурта ЗВУКИ МУ. Праславiўся Троiцкi працай на радыё i тэлебачаннi, арганiзацыяй канцэртаў, а яшчэ – рэцэнзiямi.

моладзевы, лёгкачытэльны. Неад’емная рыса Троiцкага – гумар. Ды нават саму рэцэнзiю ён параўноўвае з анекдотам.

Рэцэнзii ў Арцемiя ёсць самыя розныя – глыбокiя i не вельмi, аргументаваныя i не вельмi, лаканiчныя i разгорнутыя. Залежыць ад спецыфiкi выдання. У музыцы ён неверагодна кампетэнтны, але, натуральна, у глянцавым часопiсе “Касмаполiтэн”, дзе пераважаюць iлюстрацыi, а не тэкст, свае пазнаннi не рэалiзоўваў цалкам.


Аналiтычная лiтаратура

1. Арлова, Т. Д. Музычная журналiстыка. Мн. : ЗАТ “Інстытут

сучасных ведаў”, 2007

2. Вдавiчэнка, В. Г. Рэцэнзiя// Жанры савецкай журналiстыкi/ Агульная падрыхтоўка М. С. Чэрапахава М.: Высшая школа, 1972

3. Гарохаў В. М. Рэцэнзiя // Газетныя жанры / Рэдакцыйная калегiя Власаў, В.І, Дацюк, Б. Д., Окаракаў, В. А., Стукалiн, Б.І., Чэрнышэў, В.І. М. : Выдавецтва палiтычнай лiтаратуры, 1971

4. Карпiлава, А. А. З гiсторыi музычнай крытыкi // Вiды

лiтаратурна-мастацкай крытыкi: вопыт гiсторыка-тэарытычнага агляду: Сб. навук. артыкулаў / Пад агульн. рэд. Л. П. Саенковай Мн.: БДУ, 2005

5. Курышева, Т. Слова пра музыку. Пра музычную крытыку i

музычную журналiстыку. М., 1992

6. Тлумачальны слоўнiк беларускай лiтаратурнай мовы. /Пад

рэдакцыяй М. Р. Суднiка i М. Н. Крыўко. Мн.: “Беларуская энцыклапедыя” iмя Петруся Броўкi, 2002

7. Троiцкi, А. К. Я ўявяду вас у свет ПОП… М.: Время, 2006

Рэсурсы ў Інтэрнэце

9. www.atmoravi.net

10. www.belgazeta.by

11. music.fromby.net

12. www.nestor.minsk.by

13. www.telegraf.by

14. www.open.by

15. www.pukst.com

Перыядычныя выданнi

16 БелГазета. №12 - 26 марта 2007 года

17 Женский журнал - №1-2 2007

18 Музыкальная газета. №30 - 3 жнiўня 2006 года

19 Музыкальная газета. №39 - 2 лiстапада 2006 года

20 Музыкальная газета. №2 - 18 студзеня 2007 года

21 Наша слова. №35 – 30 жнiўня, 2006 года

22 Переходный возраст. №36 – 28 жнiўня 2006 года

23 RollingStone. №3 – сакавiк, 2007

24 RollingStone. №4 – красавiк, 2007

25 НОТ 7. №6 - 2006 год