Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Крылов (krylov.lit-info.ru)

   

Камерцыйная прэса на інфрмацыйным рынку

Камерцыйная прэса на iнфрмацыйным рынку

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Камерцыйная прэса на iнфармацыйным рынку

Курсавая праца

студэнткi2 групы 2 курса

Занько Настассi Леанiдаўны

Навуковы кiраўнiк:

кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт

Драздоў Д. М.

МІНСК 2008


Змест

Уводзiны

ГЛАВА 1. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы

§ 2 Сiстэма сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы

ГЛАВА 2. Характарыстыка асноўных тыпаў беларускiх камерцыйных газет

§ 1 Асаблiвасцi тэматыкi

§ 2Асаблiвасцi стылю i афармлення

Заключэнне

Лiтаратура

Уводзiны

сродкаў масавай iнфармацыi зрабiла прывабным iнфармацыйны рынак краiны. Газета пераўтварылася з партыйна-iдэалагiчнага органа ў самастойнае прадпрыемства, здольнае атрымоўваць прыбытак. Такiм чынам напрыканцы 90-х гадоў на беларускiм рынку назiраецца новая з’ява пад назвай “камерцыйная прэса”.

Маладосць беларускага iнфармацыйнага рынку абумовiла невялiкую колькасць яго навуковых даследаванняў. Напрыклад, рынак камерцыйных выданняў так i застаецца малавывучаным. Само паняцце “камерцыйная прэса” выклiкае шмат пытанняў i трактуецца рознымi даследчыкамi па-рознаму. Як паказвае аналiз лiтаратуры, адсутнiчаюць элементарныя статыстычныя дадзеныя па колькасцi камерцыйных газет, а таксама дадзеныя па iх класiфiкацыi. Менавiта таму саспела неабходнасць даследавання рынка камерцыйнай прэсы Беларусi. Яно мае важнае значэнне для аналiзу i прагнозу далейшага развiцця гэтага сегмента рынка.

Мэты дадзенай курсавой працы:

- даць азначэнне паняццю “камерцыйная прэса”,

- даследаваць рынак камерцыйных газет Беларусi,

- прааналiзаваць яго становiшча на сучасным этапе,

Для таго, каб дасягнуць пастаўленых мэтаў мы спачатку вызначымся з паняццем “камерцыйная прэса” i гiсторыяй яго ўзнiкнення, пасля разгледзiм структуру сучаснага рынку камерцыйных газет, вызначым iх працэнтныя суадносiны ў параўнаннi з астатнiмi газетамi, складзём класiфiкацыю камерцыйнай прэсы i ацэнiм асвоенасць камерцыйнымi СМІ беларускага рынку.


ГЛАВА 1. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы

§ 1 Сутнасныя характарыстыкi камерцыйнай прэсы i гiсторыя яе ўзнiкнення

Для таго, каб характарызаваць камерцыйную прэсу, трэба спачатку даць тэарэтычнае азначэнне паняццю. Параўнаем азначэннi, прыведзеныя ў кнiгах С. В. Дубовiка “Даведнiк журналiста” i В. П. Вараб’ёва “Информационное пространство Беларуси”.

Спадар С. В. Дубовiк дае азначэнне толькi паняццю “камерцыйнае тэлебачанне”. Гэта “тэлеканал, тэлестудыя, якiя фiнансуюцца за кошт прыбыткаў, атрыманых ад продажу рэкламнага часу рэкламадаўцам”[1] . Па аналогii робiм выснову, што камерцыйная прэса – гэта прэса, якая фiнансуецца за кошт прыбыткаў ад продажу рэкламнай плошчы рэкламадаўцам.

Спадар жа В. П. Вараб’ёў вызначае наступныя тыпы СМІ Беларусi:

1) Бюджэтнафiнансуемыя СМІ, заснавальнiкамi i выдаўцамi якiх з’яўляюцца органы ўлады;

2) Камерцыйныя СМІ, што выдаюцца на сродкi прыватнiка цi бiзнес-групы, падуладныя мэце атрымання фiнансавага прыбытку;

3) СМІ грамадзянскiх супольнасцей.(1).

З гэтай класiфiкацыi вынiкае, што камерцыйная прэса – прэса, заснаваная прыватнiкам, асноўнай мэтай якой з’яўляецца атрыманне фiнансавага прыбытку ад сваёй дзейнасцi.

Удумаемся ў семантыку слова “камерцыя”. Тлумачальны слоўнiк

С.І. Ожагава дае азначэнне слову “камерцыя” як “гандаль, гандлёвыя аперацыi”. Такiм чынам, лiтаральны пераклад выразу “камерцыйная прэса” значыць “гандлёвая прэса”. То бок, прэса, якая нясе гандлёвую iнфармацыю (аб’явы аб куплi/продажу, аказаннi разнастайных паслуг i г. д., iнфармацыя са шматлiкiх рынкаў). Пры тэматычным раздзяленнi рынка СМІ становiцца зразумелым, што камерцыйныя выданнi займаюць асобнае месца. Гэта не палiтычныя цi эканамiчныя выданнi. Камерцыйныя выданнi некаторыя даследчыкi выдзяляюць у кантэксце дзелавой прэсы, але адрозненне камерцыйнай ад дзелавой прэсы ў тым, што ў апошняй не змяшчаецца аналiтычная эканамiчная iнфармацыя.

Азначэнне, на наш погляд, па аб’ёму шырэйшае за азначэнне, прыведзенае ў кнiзе “Система СМИ Беларуси”, бо яно не абмяжоўваецца адной толькi формай уласнасцi. Форма ўласнасцi ў гэтым выпадку вялiкага значэння не мае (нягледзячы на тое, што большасць камерцыйных выданняў – якраз такi i з’яўляюцца прыватнымi, тут можна пагадзiцца з класiфiкацыяй спадара Вараб’ёва). Нельга не пагадзiцца з азначэннем спадара Дубовiка. Але, калi праводзiць класiфiкацыю менавiта па тэматыцы, то камерцыйная прэса якраз-такi i будзе “веснiкам гандлю”.

Такiм чынам, у дадзенай курсавой працы мы выводзiм наступнае азначэнне камерцыйнай прэсы: гэта прэса, якая вызначаецца гандлёва-iнфармацыйнай тэматыкай (пераважна аб’явы куплi/продажу) i iнфарматыўным характарам наяўных журналiсцкiх тэкстаў.

Адсюль вызначаецца i аб’ект даследавання курсавой –iнфармацыйна-рэкламныя выданнi.

Калi гаварыць пра характарыстыкi камерцыйнай прэсы, азначэнне якой мы далi вышэй, то, па-першае, яна пра яе ўзнiкненне можна гаварыць толькi тады, калi грамадства выходзiць на ўзровень разумення iнфармацыi як тавару. Прасцей кажучы, калi iнфармацыя становiцца такiм жа эканамiчна неабходным рэсурсам як праца, зямля i капiтал.(2)

Па-другое, мэта камерцыйнай прэсы, задаволiць спажыўца. Камерцыйная прэса – прэса спажывецкай iдэалогii. Менавiта чытач фармiруе яе тэматыку i змест. І таму камерцыйная прэса падуладна законам рынку. Яе таварам становiцца месца на паласе, а ўжо толькi потым сам нумар.

Калi ж можна гаварыць пра з’яўленне камерцыйнай прэсы?

Яе вытокi iдуць з канца XVI – пач. XVII ст. падчас расшырэння гандлёвых i культурных кантактаў памiж еўрапейскiмi краiнамi. У тагачасным еўрапейскiм грамадстве саспела неабходнасць атрымання аператыўнай iнфармацыi, як у гаспадарчай вобласцi, так i ў палiтычнай. З гэтай прычыны напрыканцы XVI ст. “у буйных гандлёвых i палiтычных цэнтрах сталi з’яўляцца iнфармацыйныя лiсткi, якiя паведамлялi пра кiрмшы, кан’юнктуры цэн, аб прыбыццi тавару ў порт, а таксама рукапiсныя газеты”.

Еўропы.

У асноўным, еўрапейскiя газеты XVI –XVIIcтст. выдавалiся ўласнiкамi друкарняў (як, напрыклад, газета страсбургскага тыпографа Іагана Карлюса “Relation: AllerFurnemmen”).

У сярэдзiне XVII ст. на старонках англiйскай газеты Нiдхэма «MercuriusPoliticus» можна было знайсцi рэкламу кiтайскай гарбаты, якая рэкамендавалася “ўсiмi ўрачамi”.

1673 год стаў годам нараджэння першага спецыялiзаванага рэкламнага выдання. У горадзе Гамбургу выйшла газета «HamburgerRelationsCourien», якая складалася толькi з аб’яваў.

на малаадукаваную, але шматлiкую аўдыторыю.

У Францыi такая прэса атрымала назву «pennypress». Пачынальнiк гэтага кiрунку, француз Эмiль дэ Жырардэн, выдавец часопiса мод “LaMode”, тым самым паклаў пачатак новай прыбытковай галiне прэсы. З iмем Жырардэна звязана першае з’яўленне ў еўрапейскiм друку “схаванай” рэкламы. Такая рэклама нарадзiлася яшчэ ў XVIII ст., але выказваннi прыватных асобаў было лёгка адрознiць ад iншых публiкацый (яны друкавалiся ў пэўных раздзелах альбо маркiравалiся спецыяльнымi сiмваламi). Жырардэн жа заказныя артыкулы не пазначаў цi проста ў навiнах упамiнаў пэўнае месца цi тавар. Паколькi да навiнаў давер чытачоў быў значна большы, то Жырардэн прадаваў схаваную рэкламу за ўдвая большы кошт, чым звычайную.

У журналiстыцы пачынаючы з другой паловы XIX ст. надыходзiць новая эра, у якой акцэнт будзе рабiцца на густы масавага чытача. Газеты ўсё больш становяцца часткай бiзнесу. І калi напачатку XIXcт. яны не прыносяць асаблiвага прыбытку, то напрыканцы назiраецца адваротны працэс.

У канцы XIX – пач. XXстст. перыядычны друк упершыню за трохсотгадовую гiсторыю набывае сапраўды масавую аўдыторыюi, пераўтвараючыся ў сродак масавай iнфармацыi. Гэта было абумоўлена шэрагам фактараў: па-першае, пераадоленнем масавай няграматнасцi (у Еўропе i Амерыцы гэта было вырашана на заканадаўчым узроўнi), па-другое, узросшым дабрабытам насельнiцтва i, па- трэцяе, прагрэсам у палiграфii.

ад рэкламы, то да 1910 г. рэкламныя прыбыткi складалi ўжо 65 % ад агульнага прыбытку. Такiм чынам камерцыйная рэклама стала асноўнай крынiцай прыбытку.

Буйныя выданнi пераўтварылiся ў высокапрыбытковыя камерцыйныя прадпрыемствы. А iх выдаўцы сталi даволiзабяспечанымi людзьмi (да прыкладу, Дж. Пулiцэр, уладальнiк газеты «NewYorkWorld», меў больш за 18 млн. $ асабiстага капiталу). Газетны бiзнес стаў вельмi прыцягальны для дзелавых людзей. Найбольш буйныя газеты пераўтварылiся ў гiганцкiя комплексы з мiльённымi выдаткамi i вялiзным штатам (напрыклад, лонданская «TheTimes», якая самастойна забяспечвала сябе ўсiм неабходным абсталяваннем, тыпаграфскiмi шрыфтамi i матэрыаламi (за выключэннем газетнай паперы).

Працэсы камерцыялiзацыi выдавецкай справы паспрыялi стварэнню так называемай “масавай” альбо “жоўтай” прэсы. Класiчныя прыклады “жоўтай прэсы - газеты «NewYorkWorld» Дж. Пулiцэра i «NewYorkJournal» У. Р. Херста.

Папулярнасць “жоўтай” прэсы забяспечвала рост прыбытку ад публiкацыi рэкламы на тавары масавага ўжытку, якi адчувальна паўплываў на фармiраванне спажывецкага рынку. Цяпер ужо газеты пачалi “дыктаваць” што есцi, як апранацца i паводзiць сябе ў жыццi мiльённай аўдыторыi.

Як адказ на iмклiвы росквiт “жоўтых” выданняў, на iнфармацыйны рынак выходзiць якасная прэса. Яна арыентуецца на колы палiтычнай i дзяржаўнай элiты, прадстаўнiкоў бiзнесу i iнтэлiгенцыi. Узорам якаснай прэсы доўгi час лiчылася лонданская газета “TheTimes”. Але з развiццём i ўскладненнем рынкавых адносiн узнiкла патрэба ў стварэнi газет, якiя б адрасавалiся элiтнай аўдыторыi, уключаючы прадстаўнiкоў фiнансавых колаў, прамыслоўцаў, бiржавых маклераў, банкiраў i г. д. Менавiта для такой катэгорыi чытачоў была створана ў Лондане газета FinancialTimes”, а ў Нью-Йорку - Ч. Доу i Э. Джонсам падобная па тыпу газета «WallStreetJournal».

такiх выданняў, якiя прадстаўляюць сур’ёзную канкурэнцыю платным. Першая газета такога тыпу – шведская «Metro». (3)

Такiм чынам, у ХХ ст. складваецца структура сучаснай камерцыйнай прэсы, адбываюцца манапалiзацыя i адначасова сегменталiзацыя газетнага рынку (усё больш вузкаспецыялiзаваных выданняў з меншымi тыражамi пачынае з’яўляцца на рынку СМІ). Што негатыўна адлюстроўваецца на высокатыражных масавых выданнях. Пад уплывам канкурэнцыi з электроннымi СМІ колькасць газет скарачаецца, i iх тыражы змяншаюцца альбо застаюцца на тым жа месцы

§ 2 Сiстэма сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы

У перыяд з 2003 па 2008 гг. на iнфармацыйным рынку Беларусi мелася ад 800 да 700 газет, з якiх ад 120 да 140 (ад 15 да 20%) – мелi рэкламную тэматыку. Зараз у Беларусi зарэгiстравана 692 газеты, 136 (19,7%) з якiх маюць рэкламную тэматыку. Для аналiзу прымем апошнiя лiчбы за аснову.

Усе iнфармацыйна-рэкламныя выданнi можна класiфiкаваць па тэматыцы на выданнi цалкам рэкламнай тэматыкi (напрыклад, газеты “Работа для вас”,”Из рук в руки”, “Рекламный экспресс”,”Конъюнктура рынка” i г. д.) i выданнi са змешанай тэматыкай, уключаючы рэкламную (маюць, акрамя рэкламнай, масава-палiтычную тэматыку газеты “Антенна”, “Ва-банкъ”, “Вечерий Брест”, “Бобруйский курьер").

Па працэнтных суадносiнах газеты цалкам рэкламнай тэматыкi займаюць 52,9% (72 выданнi) ад агульнай колькасцi рэкламных, а выданнi са змешанай тэматыкай, якая ўключае ў сябе рэкламную – 47,1% (64 выданнi).

На агульным газетным рынку цалкам рэкламныя выданнi складаюць 10,4%, а са змешанай тэматыкай, уключаючы рэкламную, крыху менш – 9,2%.

Па характару змешчанай iнфармацыiкамерцыйныя газеты можна падзялiць на унiверсальныя (друкуюць аб’явы i рэкламу ўсiх сфераў гандлю) i спецыялiзаваныя (iнфармацыя толькi па пэўнай галiне).

Прыкладам унiверсальных рэкламных газет з’яўляюцца iзноў жа “Из рук в руки”, “Конъюнктура рынка”, “Реклама-пресс”, ”Рекламный вестник”, ”Коммерческий курьер”, “Бизнес курьер”, “Минск на ладонях” i г. д. Спецыялiзаванымi ж з’яўляюцца наступныя выданнi: “Автобизнес-weekly”, “Белорусская строительная газета”, “Недвижимость Белоруссии”, “Мобильный мир”, “Туризм и отдых”, “Работа для вас”, “Компьютерные вести” i т. д.

Па працэнтных суадносiнах унiверсальныя i спецыялiзаваныя рэкламныя выданнi знаходзяцца ў прыкладна аднолькавым становiшчы: 50,7% (69 унiверсальных рэкламных выданняў) i 49,3% (67 спецыялiзаваных). На агульным газетным рынку яны займаюць 10,0% i 9,7% адпаведна.

Спецылiзаваныя рэкламныя выданнi ў сваю чаргу можна таксама класiфiкаваць па тэматыцы.

Атрымаем наступную структуру:

- нерухомасць – 14,9% (10 газет), на агульным рынку – 1,45%.

Прыклады: “Недвижимость Беларуси”, “Недвижимость. Реклама”, “Недвижимость. Витебск”, “Частная собственность” i г. д.

- турызм – 9,0% (6 газет), на агульным рынку – 0,87%.

Прыклады: “Туризм и отдых”, “Новости Алатан Тур”, “Иммиграция & туризм” i iнш.

- праца – 7,5% (5 выданняў), на агульным рынку – 0,72%.

Прыклады: “Работа для вас”, “Требуются”, “Приглашаем на работу” i г. д.

Прыклады: “Рекламное приложение к газете “Вечерний Минск”, “Рекламное приложение к газете “Вiцебскi рабочы” i iнш.

- кампьютары i аргтэхнiка – 6% (4 выданнi), на агульным рынку – 0,58%.

Прыклады: “Компьютерная газета”, “Компьютерные вести” i г. д.

- мабiльная сувязь – 4,5% (3 газеты), на агульным рынку – 0,43%.

Прыклады: “Мобильная связь в Беларуси”, “Мобила”, “Мобильный мир”.

Прыклады: “Автобизнес-weekly”, “Автогазета”, “Автодело”.

- знаёмствы – 4,5% (3 газеты), на агульным рынку – 0,43%.

Прыклады: “Фотогалерея знакомств”, “Будем знакомы”, “Международный клуб”.

- арэнда 1,5% (1 газета), на агульным рынку – 0,14%.

Прыклады: “Белорусская аренда”.

Прыклад: “Мир косметики “Белита Витекс”.

- медыцына – 1,5% (1 газета), на агульным рынку – 0,14%.

- тэндэр – 1,5% (1 газета), на агульным рынку – 0,14%.

Прыклад: “Тендер”.

- агра – 1,5% (1 газета), на агульным рынку – 0,14%.

Прыклад: “Агробизнес”.

прадуктовым рынку), кнiжнай ( з газеты “Книги и мы” можна даведацца пра навiнкi i кошты кнiжнага рынку) i iншай тэматыкi. Выдзяляць iх асобнай пазiцыяй у класiфiкацыi спецыялiзаваных СМІ, на нашу думку, няварта, таму што гэтыя выданнi то з’яўляюцца, то знiкаюць з рынка.

З вышэйпрыведзенай класiфiкацыi бачна, што найбольш моцныя пазiцыi спецыялiзаваных камерцыйных газет у галiне нерухомасцi, другое месца падзялiлi памiж сабой спецыялiзаваныя газеты сфераў турызму i будоўлi. Выданнi па найму на працу i рэкламныя дадаткi займаюць трэцяе месца. Кампутарныя, аўтамабiльныя газеты, газеты знаёмстваў i сферы мабiльнай сувязi размясцiлiся на чацвёртай пазiцыi. На апошнiх месцах знаходзяцца газеты медыцынскага, касметычнага, арэнднага, спартыўнага i аграрнага бiзнесу i iнш. Бачна недастатковая асвоенасць рынку спартыўнай, медыцынскай, касметалагiчнай i кнiжнай прадукцыi, а таксама сферы адпачынку.

Разгледзеўшы класiфiкацыю, заўважаем адну асаблiвасць – невялiкую колькасць газет у адной пазiцыi (максiмальна 10), i значна большую колькасць самiх пазiцый. Гэта тлумачыцца тэндэнцыяй да звужэння спецыялiзацыi выдання, калi апошняе шукае сваю стабiльную, няхай i невялiкую, аўдыторыю. У той жа час назiраецца манапалiзацыя унiверсальнымi рэкламнымi выданнямi камерцыйнага рынку СМІ, стварэнне iмi тэматычных дадаткаў (напрыклад, “Из рук в руки. Авто”, “Из рук в руки. Вся недвижимость”).

Калi разгледзець канцэнтрацыю камерцыйных выданняў у цэлым па рэспублiцы, то па колькасцi газет лiдзiруе Мiнск i Мiнская вобласць. Тут знаходзiцца 49,3% усiх камерцыйных газет Беларусi. На другiм месцы – Вiцебск i Вiцебская вобласць i 15,4% усёй камерцыйнай прэсы, Гомель i Гомельская вобласць займае трэцяе месца з 10,3% ад агульнай колькасцi камерцыйных газет РБ, чацвёртае месца падзяляюць Магiлёў i Магiлёўская вобласць разам з Брэстам i Брэсцкай вобласцю, у якiх знаходзiцца па 8,8% камерцыйных газет рэспублiкi. На чацвёртым месцы Гродна i Гродзенская вобласць i 7,4% камерцыйнай прэсы адпаведна.

Назiраеца недахоп камерцыйных выданняў у рэгiёнах, у параўнаннi з Мiнскамi Мiнскай вобласцю, а таксама ў раёнах у параўнаннi з абласнымi цэнтрамi.

Патэнцыял мясцовага рынку камерцыйнай прэсы досыць вялiкi. Але ён на сённяшнi момант не рэалiзоўваецца належным чынам з-за таго, што не кожнае прадпрыемства малога цi сярэдняга бiзнесу мае сродкi на размяшчэнне рэкламы ў буйных гандлёвых выданнях. Менавiта тут на дапамогу могуць прыйсцi камерцыйныя выданнi раённага характару. Стварэнне такой сеткi выданняў, на наш погляд, магло б паспрыяць развiццю рэгiянальнага бiзнесу.

Такiм чынам, беларускi рынак камерцыйнай прэсы прайшоў значную эвалюцыю ад свайго нараджэння i да сённяшняга часу. За невялiкi тэрмiн ён пераняў досвед агульнасусветнага рынку камерцыйных СМІ, асноўныя сучасныя тэндэнцыi якога (паступовае звужэнне тэматыкi, спецыялiзацыя на адной галiне, а то i падгалiне, бiзнесу i адначасовая манапалiзацыя) характарызуюць i беларускi рынак.

развiтасцю, у параўнаннi з Еўропай, прыватнага сектара эканомiкi, што некалькi змяншае попыт на камерцыйныя выданнi. Нягледзячы на гэта беларускi рынак камерцыйных СМІ мае вялiкiя перспектывы. “Беларускi рынак рэкламы да 2010 года вырасце ўдвая ў параўнаннi з 2007 годам”, - паведамляе рэкламнае агенцтва ZenithOptimedia i дадае: “Такая дынамiка супадае з агульнасусветнай тэндэнцыяй, згодна якой сусветны рэкламны рынак у блiжэйшы час будзе расцi ў асноўным за кошт краiн, якiя развiваюцца. Беларусь жа, рэкламныя паказчыкi якой з’яўляюцца пакуль далёкiмi ад краiн-лiдараў Кiтая, Расii, Індыi, застанецца ў лiку краiн, рэкламны рынак якiх развiваецца найбольш дынамiчна”.


ГЛАВА 2 . Характарыстыка асноўных тыпаў беларускiх камерцыйных газет

Кожнае выданне характарызуецца пэўным наборам асаблiвасцяў – тэматыкай, структурай , адметнасцю афармлнення i. г. д. Для таго, каб мець цэласнае ўяўленне пра беларускi рынак камерцыйнай прэсы трэба ведаць асаблiвасцi асноўных тыпаў беларускiх камерцыйных выданняў. Для гэтага мы прааналiзуем наступныя газеты “Из рук в руки”, “Ва-банкъ”, “Автобизнес-weekly”, “Туризм и отдых”, “Белорусская строительная газета”, “Требуются”, “Мобильный мир”, “Компьютерные вести”.

§ 1 Асаблiвасцi тэматыкi

1) Унiверсальныя камерцыйныя газеты

Из рук в руки”

У Беларусi газета з’явiлася ў 1994 годзе. “Из рук в руки” стала новай з’явай для рынку iнфармацыйна-камерцыйных СМІ. Справа ў тым, што да гэтага камерцыйныя аб’явы друкавалiся ў СМІ толькi на платнай аснове. А газета “Из рук в руки” прадстаўляла сваiм чытачам друкаваць прыватныя аб’явы цалкам бясплатна, прычым з магчымасцю размяшчэння сваёй аб’явы ў любым горадзе, дзе выходзiць выданне. У той жа час размяшчэнне рэкламы ад юрыдычных асобаў з’яўляецца платным.

Спецыялiзацыя газеты - прыватныя аб’явы. Тэматыка самая разнастайная: ад продажу нерухомасцi да знаёмстваў. Газета мае да 200 рубрык (напрыклад,“Квартиры”, “Мобильные телефоны”, “Компьютеры”, “Автомобили”, “Мебель”, “Животные”, “Растения” i г. д.). Рубрыкi “Недвижимость”, “Автомобили”, “Работа” перараслi ў самастойныя выданнi “Вся Недвижимость. Из рук в руки”, “Из рук в руки. АВТО”, “Работа сегодня”. Не змяшчае ўласна журналiсцкiх матэрыялаў.

Прыклады аб’яваў :

Из рук в руки

рубрыка “Видео и аудио. Спрос” (с. 57).

Видеокамера, можно новая или б /

рубрыка “Курсы, уроки, консультации для студентов” (с. 71)

“Ва-банк ъ”

Першая i буйнейшая бясплатная рэкламна-iнфармацыйная газета Мiнска. Газета пачала сваё iснаванне ў Беларусi з 1992 г. Спачатку выходзiла толькi на 4 паласы, зараз гэта 80-цi палоснае выданне тыражом 400 000.

Асноўны ўхiл робiцца, у адрозненне ад газеты “Из рук в руки”, на аб’явы юрыдычных асоб, iнфармацыю пра адкрыццё новых гандлёвых цэнтраў, рэкламныя гульнi i акцыi, а таксама праграму тэлебачання. Ёсць i прыватныя аб’явы, але iх, у параўнаннi з газетай “Из рук в руки” нашмат меней. Акрамя камерцыйнай iнфармацыi перыядычна прысутнiчаюцьi i уласна журналiсцкiя тэксты. Асноўныя рубрыкi: “Городская молВа”,“ПогоВаривают, что”,“СпрашиВаете – отвечаем”, “Издержки производстВа”,“Экологическая Вахта” i iнш.

Асаблiвую цiкавасць выклiкае праект “Городская молВа”, у якiм самi чытачы могуць адпраўляць свае навiны.

Прыклады артыкулаў:

“Ва-банкъ” нумар за 23. 04. 2008 г.

Жильцы дома №13 по ул. Руссиянова решили откликнуться на призыв коммунальных служб принять активное участие в субботнике, но работу для себя искали долго .

здания ЖЭСа лежали саженцы кустарника. Своими силами мы все же посадили кустарник во дворе. А хотелось бы и покрасить заборчики, и сделать еще много чего полезного для благоустройства своего двора…»

Зона отдыха на Цнянском водохранилище уже подготовлена к тому, что скоро здесь будет много горожан. Мусор убран, «грибочки» покрашены. Одно только «но»: так называемый остров на водохранилище. «Похоже, что хозяина у этого острова нет, - считает Георгий Михайлович. - Мусора тут очень много. Пусть на острове и нет пляжных сооружений, но отдыхающих здесь всегда с избытком. Хорошо бы и этот уголок привести в порядок». (с. 15)

Прыклады аб’яваў:

ОАО «Минский завод игристых вин»

220070 Республика Беларусь,

г. Минск, ул. Радиальная, 50

web: www.wines.by

ОАО «Минский завод игристых вин» основан в 1978 г. и является единственным белорусским предприятием, освоившим сложнейшую технологию шампанизации в потоке. Его по праву можно считать лидером винодельческой отрасли страны.

Предприятие оснащено новейшими линиями розлива и внешнего оформления. При производстве используется только отборное вино специальных сортов, которое поставляется из стран, схожих по своим почвенно-климатическим условиям с провинцией Шампань: южной части Молдовы, Италии, Испании.

Ассортимент выпускаемой продукции составляет около 30 наименований игристых, столовых и крепленых вин.

Основным стратегическим направлением завода является постоянное повышение качества продукции, что подтверждено многочисленными завоеваниями предприятия < >.

Подробнее о технологии, ассортименте завода можно узнать, посетив сайт ОАО «Минский завод игристых вин»: http://www.wines.by. ( c . 25)

2) Камерцыйныя выданнi аўтамабiльнай тэматыкi

“Автобизнес- weekly

Газета “Автобизнес-weekly” – буйнейшае аўтамабiльнае выданне Рэспублiкi Беларусь. Выходзiць з лютага 1993 года штотыднёва па чацвяргам. Тыраж выдання 42 000 экземпляраў.

Тэматыка матэрыялаў у газеце: iнфармацыя ДАІ, мытнi, каментарыi да заканадаўства, сусветныя i рэспублiканскiя аўтанавiны, пастаянна прысутнiчае ў газеце “грузавая” i “спартыўная” рубрыкi. У кожным нумары змяшчаецца больш за 35 000 прыватных аб’яў i каля 1 000 аб’яваў ад юрыдычных асобаў. Не абмiнаюцца ўвагай i аб’явы з абласных цэнтраў рэспублiкi. Спецыяльная брыгада экспертаў-журналiстаў праводзiць тэставанне новых мадэляў аўтамабiляў, а таксама праводзiць аналiз патрыманых аўто.

Прыклады:

рубрыка “Актуально”

ОТДЕЛ ПРОДАЖ

Минский Автосалон 2008 С этим срочно что-то нужно делать. (с 3)

НОВЫЙ ИГРОК

Peugeot 308 В свое время 307-я модель пользовалась неплохим спросом у белорусских покупателей, но это уже история. ( с. 7)

рубрыка “Новости автомира”ВТОРОЕ ДЫХАНИЕ

Компакт Audi A3 второго поколения был представлен в 2003 году - время подправить макияж. Машина 2009 модельного года получила обновленную внешность. (с. 16)

Прыклады аб’яваў:

Ситроен С5, 2003 г. в. 2000 см. куб., Турбодизель с инткул., серебристый, 207 тыс. км., седан, МКПП, возможен кредит. Тэл. 8-029-536-78-09. (с. 37)

3) Камерцыйныя выданнi ў сферы нерухомасцi

“Недвижимость Белоруссии

Штотыднёвае камерцыйнае выданне ў сферы нерухомасцi. Спецыялiзуецца на аб’явах па куплi i продажы, арэнды, абмену i сдачы кватэр, а таксама на iнфармацыi з рынку жылля.

Асноўныя рубрыкi раздзелу аб’яваў: “Продажа кварир”, “Покупка квартир”, “Обмен квартир”, “Междугородний обмен квартир”, “Снять-сдать”, “Аренда нежилых помещений”. Маюцца i ўласна журналiсцкiя матэрыялы.

Прыклады артыкулаў:

Продавать нашу квартиру мы с женой пробовали несколькими путями. Во-первых, конечно, распросили знакомых, не собирается ли кто купить квартиру? Вдруг и не придется особенно дергаться - уладим все "среди своих"? Все-таки по знакомству как-то спокойнее... Но никто не собирался. И тогда мы с женой "сели на телефон".

Разговоры с разными агентствами по недвижимости оказались довольно короткими: оставили заявку на продажу и координаты. Подъезжать для "более предметного разговора", как предложили в нескольких фирмах, мы посчитали преждевременным. Предметный разговор, по нашему мнению, - это когда фирма доказала свое желание и способность работать. То есть нашла нам конкретного покупателя. Вот кто лучше сработает, с тем и будем разговаривать.

Как впоследствии выяснилось, это и было нашей ошибкой. <…> (с. 6)

Сдаётся 2-х комнатная квартира на длительный срок в 5-м микрорайоне по улице Богдана Хмельницкого за 200$ в месяц. Дом 5-ти этажный,панельный. Квартира находится на 4-м этаже. Имеется телефон, холодильник и вся необходимая мебель.

Зинаида, г. Гомель; тел.(+7916)4103614. (с. 12)

4)Камерцыйныя выданнi сферы турызму i адпачынку

"Туризм и отдых"

Газета друкуе iнфармацыю пра змяненнi ў вiзавых пытаннях, правiлах перасячэння мяжы i мытныя навiны, аналiз сучаснага турыстычнага бiзнесу, а таксама прапановы турыстычных фiрм.

Асноўныя рубрыкi: "Новости", "Турбизнес", "Путеводитель", "Путешествия", "Земля под белыми крыльями", "История и современность", "Ветер странствий", "ТВ-шпаргалка" ( з праграмай i анонсамi тэлеперадач i фiльмаў).

Прыклады артыкулаў:

"Туризм и отдых", нумар за 14. 03. 2006.

Григоров: у нас есть огромный резерв для увеличения притока иностранных туристов.

Беларусь в 2005 году с туристическими целями посетили более 90 тысяч иностранных граждан. По сравнению с 2004 г. их число возросло более чем на треть (на 34%). Такие данные привел министр спорта и туризма Александр Григоров 10 марта на семинаре-совещании с представителями . ( c . 5)

яў:

Приглашаем на теплое ласковое Азовское море. Заезды на 11 дней/10 ночей, начиная с 07. 06. 2008. Спешите бронировать. Цены могут вырасти. Сейчас - от 120 $ за проезд и проживание. Автобусные билеты до Геническа - 70 $

Марты Тур, УП, Минск. (с. 18)

5) камерцыйныя газеты у сферы мабiльнай сувязi

"Мобильный мир"

Газета "Мобильный мир" – тэматычнае рэкламна-iнфармацыйнае выданне Беларусi. Распаўсюджваецца ў Мiнску. Першы нумар выйшаў у лiстападзе 2002 года, тыраж складае 12 050 экземпляраў. Рэкламнае выданне ўтрымлiвае да 1 000 прыватных аб’яў пра пакупку\продаж мабiльных тэлефонаў, а таксама iнфармацыю аб прадстаўленнi адпаведных паслуг. На старонках “ММ” можна знайсцi каталог лагатыпаў i мелодый, а таксама каталог папулярных мадэляў лiчбавых фотаапаратаў, iнфармацыю пра салоны вядучых аператараў сувязi.

"Мобильный мир" за 6. 09. 2007.

МТС объявляет организаторов облигационного займа

"Мобильные ТелеСистемы" сообщает о выборе банков АБ "Газпромбанк", ЗАО "Райффайзенбанк Австрия" и ЗАО "ИК "Тройка Диалог" организаторами дебютного рублевого облигационного займа. Компания планирует осуществить выпуск облигаций в сумме до 30 млрд руб. в течение одного года после регистрации эмиссии. Средства от займа будут направлены на рефинансирование существующей задолженности, а также на общекорпоративные цели. Точные параметры эмиссии и сроки размещения облигаций будут объявлены позже.(с. 3)

Прыклады аб’яў:

Samsung d900I, Silver, состояние на крепкую 4, коробка, ориг. зарядка, гарантия , стерео-уши, тв-кабель, с ПРОБЛЕМКОЙ: перестала работать камера. Все остальное работает отлично. Тел. 8-029-929-01-98, Александр.

6) камерцыйныя выданнi сферы працы

«Требуются»

змяненнi ў працоўным кодэксе, парады па ўладкаванню на працу, каментарыi спецыялiстаў, адказы на пытаннi чытачоў i г. д.. Асноўныя рубрыкi: “Советы психолога”, “Опыт профессионалов”, “Юридическая консультация” i г. д.

“Требуются” за 15. 01. 2007.

Подготовка к собеседованию: семь правил успеха

Итак, вы ищете работу. Вам предстоит собеседование. Точнее, собеседования. Как сделать так, чтобы этот процесс был наименее болезненным и наиболее полезным для вас? Как извлечь выгоду из каждой встречи с потенциальными работодателями? Кадровые агентства: когда стоит обращаться?..(с. 9)

Турфирма приглашает ПРОМОУТЕРА, работа на улице, з/пл 500 р./день; ВОДИТЕЛЯ кат. "Д", з/пл от 30000 р. Тел. 971-50-50, 578-19-63. (с. 12)

7)Кампутарныя камерцыйныя выданнi

"Компьютерные Вести"

Газета "Компьютерные Вести" выдаецца з лiпеня 1994 года. Тыраж 10100 экземпляраў. Выданне спецыялiзуецца на навiнах кампьютарнага рынку,iнфармацыi пра новыя праграмы, iнтэрнет-тэхналогii, а таксама на аб’явах фiзiчных i юрыдычных асоб аб продажы\пакупцы камп’ютараў i аргтэхнiкi.

Асноўныя рубрыкi: “С миру по байту”, “Brand name”, “Новые технологии”, “Новости Hardware”, “Новинки компьютерного рынка Беларуси”, “Новости Software” i iнш.

Прыклады артыкулаў:

"Компьютерные Вести" ад 1. 05 – 14. 05 2008 г.

рубрыка “С миру по байту”

10% юзеров высасывают 80% трафика. Аутсорсинг переезжает во Вьетнам? Кто в Америке лучший работодатель? (с. 4)

рубрыка “Brand name”

$215 миллионов на взятки

Бывший топ-менеджер Samsung обвинил компанию в создании налаженной системы по подкупу государственных чиновников и проворачиванию коррупционных сделок. (с. 5)

Apple покупает производителя процессоров. Линейка GeForce 9000 будет пополнена в июле. Qimonda и Elpida объединяются. (с. 4)

Прыклад аб’яваў:

Core 2 Duo / iP Gb / DVD + RW / ATX 400 W / GeForce 256 Mb /2048 DDR 2/ k / m

Такiм чынам, асноўны жанр камерцыйнай прэсы – аб’ява, ўласна журналiсцкiя тэксты выходзяць у форме нататкi, агляду, дайджэсту, радзей iнтэрв’ю. Прасочваецца тэндэнцыя да павелiчэння колькасцi ўласнажурналiсцкiх тэкстаў на старонках камерцыйных газет (як у газетах “Автобизнес-weekly”, “Компьютерные вести” i г. д.). На наш погляд, гэта адзiн са спосабаў прыцягнуць большае кола чытачоў для вузкагалiновых выданняў.

Тэматычны накiрунак камерцыйнай газеты вызначаецца яе спецыялiзацыяй i сферай распасюджвання. Матэрыял пра Дудуткi ў газеце “Туризм и отдых” наўрад цi можна прачытаць у “Недвижимости Белоруссии”, а аб’яву аб продажы мабiльнага тэлефона нiхто змесцiць у газеце “Требуются” i наадварот. Такая вузкатэматычная накiраванасць з аднаго боку пазбаўляе выданне канкурэнцыi (адзiн i той жа чалавек можа пры цiкавасцi чытаць “Требуются” i “Компьютерные вести” паралельна), але з другога прыводзiць да збяднення iнфармацыйнай палiтры выдання. Таму журналiсты знаходзяцца ў пастаянным пошуку iнфармацыi, якая хаця б адным бокам тычылася тэматыкi выдання, цi падаюць старыя тэмы пад “новым соусам” (напрыклад, артыкул “Во что играют женщины” ў газеце“Компьютерные вести” за 16. 04. 08). Вузкаспецыялiзаванае выданне на рынку СМІ знаходзiцца у пастаянным балансаваннi: заўсёды ёсць небяспека страты аўдыторыi.

яна не друкуе ўласнажурналiсцкiя матэрыялы. У гэтым няма эканамiчнай патрэбы.

§ 2 Асаблiвасцi стылю i афармлення

Пры першым поглядзе на газету адразу ж кiдаецца ў вочы тытульная старонка. У адрозненне ад масава-палiтычных цi, напрыклад, забаўляльных выданняў першая старонка камерцыйных выданяў цалкам запоўнена рэкламай (напрыклад, “Требуются”). Гэта тлумачыцца даволi прагматычна: максiмальным выкарыстаннем “элiтнай” рэкламнай плошчы (на першай старонцы кошт рэклама значна большы, чым на унутраных). Аднак часам на першай старонцы змяшчаюцца журналiсцкiя матэрыялы, альбо iх анонсы (“Автобизнес-weekly”, “Компьютерные вести” i iнш).

Назiраецца тэндэнцыя да пераходу на каляровы друк (“Из рук в руки”, Ва-банкъ” i iнш). Але гэта даволi дорага, таму некаторыя газеты (напрыклад. “Компьютерные вести”) выпускаюць каляровымi толькi першую i апошнюю старонкi, а таксама унутраны разварот (у газеце “Компьютерные вести”, напрыклад, гэта 12-13 сс.)

Паколькi на старонках камерцыйных выданняў у асноўным размяшчаюцца аб’явы i рэклама, то i ўвага пры афармленнi большая да iх. Асноўныя рысы афармлення рэкламы i аб’яваў на старонках камерцыйных газет:

Прыватныя аб’явы таксама могуць выдзяляцца графiчна. Але гэтая паслуга аказваецца платна.

Для больш зручнага пошуку выкарыстоўваюцца таблiцы, напрыклад, газета “Ва-банкъ” пачала выкарыстоўваць таблiцы для размяшчэння турыстычных i медыцынскiх прапаноў, аналагiчна газета “Из рук в руки” зрабiла з часткай iнфармацыi па нерухомасцi: на другой старонцы можна знайсцi таблiцу з пералiкам адпаведных аб’яў.

- выкарыстанне фотаiлюстрацый. Характэрна для аўтамабiльных аб’яў, аб’яў па нерухомасцi, арэндзе памяшканняў, продажы мабiльных тэефонаў (выкарыстоўваюць “Автобизнес-weekly”, “Из рук в руки. Авто”, “Вся недвижимость. Из рук в руки” i г. д.).

- тэкст аб’яваў набiраецца 7-8 шрыфтам, дапускаюцца скарачэннi (напрыклад, лiчбы 32/176/70 у аб’явах па знаёмству значаць, што чалавеку 32 гады, яго рост 176 см, а вага – 70 кг., з/п –заработная плата, кат. С– вадзiцельская катэгорыя С i г. д).

“Ва-банкъ”). Газета “Из рук в руки” выкарыстоўвае рознакаляровае выдзяленне рубрык у рубрыкатары для большай зручнасцi (напрыклад, рубрыцы “Недвижимость» адпавядае чырвоны колер).

Што тычыцца афармлення журналiсцкiх тэкстаў на старонках кмерцыйных выданняў, то тут сiтуацыя адваротная. Возьмем, напрыклад газету “Компьютерные вести”. Па-першае, адразу кiдаецца ў вочы адсутнасць iлюстрацый (напрыклад, са старонкi 19 па 25 вераснёўскага нумару нi адзiн журналiсцкi матэрыял не мае фотаiлюстрацыi). А калi фотаздымкi i ёсць, то яны храктарызуюца дрэннай якасцю i невялiкiм памерам. Па-другое, тэкст вялiкiх артыкулаў не разбiваецца падзагалоўкамi, а “вiсiць” суцэльным “палатном”.

З вышэйсказанага робiм выснову, што акцэнт у афармленнi камерцыйнага выдання робiцца на аб’явы, але нiяк не на журналiсцкiя тэксты, што сведчыць аб прыярытэтах выданнях такога тыпу.


Заключэнне

У дадзенай курсавой працы мы прапанавалi наступнае азначэнне камерцыйнай прэсы: гэта прэса, якая вызначаецца гандлёва-iнфармацыйнай тэматыкай (пераважна аб’явы куплi/продажу) i iнфарматыўным характарам журналiсцкiх тэкстаў. Правялi даследаванне беларускага рынку камерцыйных газет, атрымалi статыстычныя дадзеныя, на падставе якiх вызначылi наступную класiфiкацыю:

- па тэматыцы: цалкам рэкламныя i змяшаныя,

- па характару змешчаных аб’яваў: унiверсальныя i спецыялiзаваныя.

прыпадае 49,3 % усiх камерцыйных выданняў Беларусi).

а таксама тэндэнцыя да павелiчэння ўласна журналiсцкiх тэкстаў на старонках “гандлёвых” выданняў Беларусi.

Пасля аналiзу стыля i афармлення стала вiдавочна, што большы акцэнт у камерцыйных газетах надаецца аб’явам i рэкламе, а не журналiсцкiм тэкстам, нягледзячы на адзначаную вышэй тэндэнцыю роста журналiсцкiх матэрыялаў.

Такiм чынам, мэты, пастаўленыя ва ўводзiнах дадзенай курсавой былi выкананы.


Лiтаратура

2. Беспалова А. Г., Корнилов Е. А., Короченский А. П., Лучинский Ю. В., Станько А. И., История мировой журналистики, Р. -на-Дону. Издательский центр «МарТ», 2003.

3. Михайлов С. А., Современная зарубежная журналистика, СПб 2005.

4. Ананич Л. С., Вороб’ёв В. П., Информационное пространство Беларуси, Мн., УП “Минская фабрика цветной печати”.

5. Дроздов Д. Н. Экономическая информация в СМИ как фактор поступательного развития переходного общества.

6. Ворошилов В. В. Журналистика и рынок. СПб, 1997.

7. Грабельников А. А. Русская журналистика на рубеже тысячелетий: итоги и перспективы. М., 2001

8. Вартанова Е. Медиаэкономика зарубежных стран. М., Аспект Пресс, 2003.

9. Почепцов Г. Г. Паблик рилейшнз, Киев, 1996


[1] С. В. Дубовiк, “Даведнiк журналiста”, Мiнск, выдавецкi цэнтр БДУ, 2006 г. c. 45