Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Мамин-Сибиряк (mamin-sibiryak.lit-info.ru)

   

Асаблівасці трансфармацыі інфармацыйнай прасторы краін цэнтральнай і усходняй Еуропы

Асаблiвасцi трансфармацыi iнфармацыйнай прасторы краiн цэнтральнай i усходняй Еуропы

I ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРС I ТЭТ

кафедра замежнай журналiстыкi i лiтаратуры

на тэму:

МИНСК, 2008

i восенi 1989 г. сталi пераломнымi для былых сацыялiстычных краiн–удзельнiц Варшаўскай Дамовы. Менавiта з гэтага часу i пачынаецца перыяд трансфармацыi , якi не завершаны i па сённяшнi дзень. У дзяржавах гэтага рэгiёна грамадска-палiтычная перабудова адбывалася прыкладна па аднолькавай схеме: адхiленне ад улады камунiстычнай элiты (дзейнасць «Круглага стала» ў Польшчы ў красавiку 1989 г., якi завяршыўся гiстарычным пагадненнем прафсаюза «Салiдарнасць» з камунiстычнай партыяй iўрадам; адмена пазачарговым з'ездам Венгерскай сацыялiстычнай рабочай партыi 7 кастрычнiка 1989 г. прынцыпу дыктатуры пралетарыяту iўнясенне 90 паправак у Канстытуцыю; «цiхая рэвалюцыя» ў Германскай Дэмакратычнай Рэспублiцы ў кастрычнiку–лiстападзе 1989 г., якая завяршылася адстаўкай Эрыха Хонакера i разбурэннем Берлiнскай сцяны, «аксамiтная рэвалюцыя» ў Чэхаславакii, якая завяршылася адменай артыкула ў Канстытуцыi аб кiруючай ролi камунiстычнай партыii стварэннем каалiцыйнага ўрада; адстаўка лiдэра Балгарскай камунiстычнай партыi Тодара Жыўкава 10 лiстапада 1989 г.; нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Цiмiшоары i Бухарэсце 14–25 снежня 1989 г., якое завяршылася расстрэлам румынскага лiдэра Мiкалае Чаўшэску), правядзенне дэмакратычных выбараўi фармiравання новай iнфраструктуры сродкаў масавай iнфармацыi.

На пачатак 1990-х гг. прыпадае росквiт такiх арганiзацый, як Саюз дэмакратычных сiл у Балгарыi, Дэмакратычны форум у Венгрыi, «Салiдарнасць» у Польшчы, Грамадзянскi форум у Чэхаславакii i iнш., якiя ўтварылiся з дысiдэнцкiх плыняў 1960–1970-х гг. Друкаваныя органы гэтых суполак, якiя раней выдавался нелегальна, напрыклад чэшская «Народная газета» цi румынская «Свабодная Румынiя», пасля разбурэння старых палiтычных рэжымаў выйшлi з падполля i прэтэндавалi на ролю агульнанацыянальных.

Польшчы новы закон аб друку быў уведзены ў дзеянне ўжо ў красавiку 1990 г. Сiстэма дзяржаўных лiцэнзiй была адменена ў Венгрыi i Румынii. У Балгарыi, Югаславii i Чэхаславакii распрацоўка новых законаў аб друку знарок зацягвалася. Не ў апошнюю чаргу зацягванне было выклiкана страхам новых, цяпер ужо дэмакратычных урадаў, цалкам страцiць кантроль, нават апасродкаваны, над перыядычным друкам.

Аднак ва ўсiх краiнах рэгiёна права на выданне друкаванай прадукцыi атрымалi прыватныя асобы. І гэтая акалiчнасць спрычынiлася, па-першае, да пачатку ўлетку 1990 г. «iнфармацыйнага бума», калi за паўгода колькасць зарэгiстраваных перыядычных выданняў узрасла ў дзясяткi разоў, i па-другое, да з'яўлення тэрмiна «незалежная прэса» (тэрмiн падкрэслiваў перш за ўсё незалежнасць ад дзяржаўнага цi якога-небудзь iншага кантролю).

атрымання дазволу дзяржаўных устаноў пра выданне газеты цi часопiса, вядома, пры наяўнасцi фiнансавых i арганiзацыйных магчымасцяў.

Аднак пасля правядзення ў 1990–1991 гг. у краiнах Цэнтральнай i Усходняй Еўропы свабодных парламенцкiх выбараў, фармiравання каалiцыйных урадаў (Пётры Романа ў Румынii, Мечыслава Ракоўскага ў Польшчы) i абрання на пост прэзiдэнта лiдэраў апазiцыi (Іона Ілiеску ў Румынii, Лех Валенса ў Польшчы, Вацлаў Гавел у Чэхаславакii) для сродкаў масавай iнфармацыi, якiя, у пераважнай большасцi, актыўна падтрымлiвалi гэтыя працэсы, надышоў перыяд эканамiчных i тэхналагiчных праблем. Журналiсты са здзiўленнем высветлiлi, што дэкларатыўная адмена цэнзуры зусiм не азначае яе сапраўднага знiкнення. Проста змянiлiся рычагi ўздзеяння на рэдакцыйныя калектывы: камандна-адмiнiстрацыйныя змянiлiся спосабамi эканамiчнага ўплыву, напрыклад праз выбарачныя дзяржаўныя датацыi.

Рынкавыя ўмовы 1992–1993 гг., разбурэнне гандлёвых сувязяў, якiя дзейнiчалi ў перыяд iснавання Савета Эканамiчнай Узаемадапамогi (1949–1989), паставiлi практычна ўсе друкаваныя выданнi, незалежна ад iх статуса, перад аднолькавымi праблемамi — рост коштаў на паперу (дагэтуль яна паступала з Савецкага Саюза па льготных тарыфах), на палiграфiчныя паслугi i на паслугi распаўсюджвання. Напрыклад, у Польшчы рост кошту на паперу перагнаў рост iнфляцыi — у той час як iнфляцыя штогод складала 1000 %, кошт на паперу вырасл на 2000 %. У Чэхаславакii напярэдаднi распаду толькi за студзень 1992 г. кошт на перыядычныя выданнi вырас у два разы, а ў чэрвенi таго ж года — яшчэ на 60 %. Мiнiмальны тыраж, якi дазваляў газетам iснаваць без страт, складаў 30–50 тыс. экз. Аднак i гэтая мяжа для многiх выданняў з-за скарачэння колькасцi падпiсчыкаў аказалася недасягальнай.

выдання. Рэдакцыi, спадзеючыся на рост сваёй папулярнасцi, максiмальна завысiлi наклады. Аднак яны не ўлiчылi пакупальнiцкую здольнасць насельнiцтва. З-за празмерна высокага кошту, устаноўленага газетамi, значная частка iх накладу засталася нераспраданай. У вынiку — дарэмна змарнаваныя запасы паперы. За першыя пяць месяцаў 1992 г., згодна афiцыйных дадзеных, звыш 2 млн экз. газет i часопiсаў засталiся нерэалiзаванымi. У хуткiм часе ў сувязi са скарачэннем экспартных паставак паперы пачала згортвацца i выдавецкая дзейнасць.

Прынамсi, аналагiчная сiтуацыя ў 1992–1993 гг. назiралася i ў беларускiм друку. Рост кошту на друкаваную прадукцыю ўвясну i ўвосень 1993 г. на Беларусi пераганяў рост iнфляцыi, якая складала 2–3 % удзень. Журналiсты, акрамя выканання сваiх непасрэдных прафесiйных абавязкаў, па загадах кiраўнiцтва былi вымушаны шукаць фундатараў, якiя згадзiлiся б спансiраваць выдаткi на паперу i палiграфiчныя паслугi. У сувязi з неспрагназаваным ростам кошту на друкаваную прадукцыю падпiска адбывалася не раз на год, як раней, а раз на квартал.

На пачатку 1990-х гг. у краiнах Цэнтральнай i Усходняй Еўропы эксплуатавалася пераважна састарэлае, зношанае абсталяванне. У Чэхаславакii 80 % тыпаграфскага абсталявання вычарпала свой тэрмiн. Яшчэ больш цяжкае складвалася становiшча ў Румынii – тут адчуваўся недахоп нават партатыўных друкавальных машынак (падчас «залатой эпохi» Чаўшэску валоданне iмi строга кантралявалася i абмяжоўвалася пэўным колам давераных асоб). Нi пра мiкрапрацэсары, нi пра камп'ютэрныя сiстэмы, якiмi на той час ужо карысталiся журналiсты краiн Паўночнай Амерыкi i Заходняй Еўропы, у рэдакцыях краiн–удзельнiц Варшаўскай Дамовы тады i не чулi. Дый журналiсты не мелi адпаведнай тэхнiчнай падрыхтоўкi.

Змянiць такое становiшча ўзялiся прадстаўнiкi замежных гуманiтарных арганiзацый i дабрачынных цэнтраў. Іх задача спрашчалася тым, што ў чэрвенi 1990 г. краiны–удзельнiцы Еўрапейскай эканамiчнай супольнасцi значна лiбералiзавалi палiтыку КОКОМ (Каардынацыйны камiтэт па кантролю за эскпартам стратэгiчных тавараў у сацыялiстычныя краiны, створаны ў гады «халоднай вайны»). Адмена ЕЭС ранейшых забарон на экспарт тавараў КОКОМ у краiны Цэнтральнай i Усходняй Еўропы, за выключэннем СССР, Албанii i Югаславii, дазволiў друкаваным i аўдыёвiзуальным СМІ атрымлiваць адпаведную тэхнiку i, як вынiк, пакрысе пераадольваць вакуум iнфармайцыйных тэхналогiй, увайсцi ў «тэхнатронную эру».

Першапачаткова мела месца разавая дапамога з-за мяжы. Так, французская газета «Монд» перадала ў арэнду за сiмвалiчную плату польскай «Газеце выбарчай» спiсаную ратацыйную машыну. Былыя апазiцыйныя антыкамунiстычныя выданнi атрымалi фiнансавую дапамогу ад Фонда супраць цэнзуры: па 10 тыс. дол. перавялi на рахункi польскай «Газеты выбарчая» i чэшскай «Народнай газеты».

Аднак для паўнавартаснага пераадолення крызiсу 1992–1993 гг. патрабавалiся больш важкiя капiталаўкладаннi. Прадстаўнiкi амерыканскiх i заходнееўрапейскiх iнфармацыйных карпарацый Мэрдака, Максвела, Эрсана, канцэрнаў Шпрынгера, Бартэльсмана, Баўэра i iнш. выказвалi гатоўнасць зрабiць буйныя iнвестыцыi ў мас-медыя краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы. Узамен яны патрабавалi «месца» ў iнфармацыйнай прасторы гэтых краiн, адпаведнае памерам свайго iнвеставання. Па сутнасцi, iнфармацыйныя «гiганты» iмкнулiся заваяваць новыя рынкi збыту сваёй прадукцыi.

Для пранiкнення на iнфармайцыйны рынак гэтага рэгiёна амерыканскiх i заходнееўрапейскiх карпарацый складвалася надзвычай спрыяльная сiтуацыя. На працягу чатырох дзесяцiгоддзяў сродкi масавай iнфармацыi Польшчы, Чэхаславакii, Венгрыi, Румынii, Югаславii i Балгарыi выконвалi функцыю каналаў, па якiх грошы чытачоў, тэле- i радыёгледачоў перакачвалiся ў дзяржаўную i партыйныя касы. Пры гэтым камандна-адмiнiстрацыйная сiстэма была слаба зацiкаўлена ў абнаўленнi матэрыяльна-тэхнiчнай базы, лiчыла гэту праблему другараднай у параўнаннi з iдэалагiчным накiрункам дзейнасцi. У перыяд крызiсу 1992–1993 гг. урады краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы дыстанцыiравалiся ад праблем СМІ, больш заклапочаныя сур'ёзнымi праблемамi ў эканомiцы. Аднак у адрозненне ад Беларусi, дзе значная большасць выданняў па-ранейшаму галоўныя надзеi ўскладала на дзяржаўныя датацыi, журналiсцкiя калектывы Польшчы, Чэхаславакii, Венгрыi i Балгарыi паставiлiся да прапаноў замежных карпарацый як да адзiнага сродку, з дапамогай якога можна было ажыццявiць неабходную тэхнiчную мадэрнiзацыю.

Такiм чынам, у першай палавiне 1990-х гг. адбывалася значнае iнвеставанне ў мас-медыя Цэнтральнай i Усходняй Еўропы замежнымi карпарацыямi ды адначасовае набыццё амерыканскiмi i заходнееўрапейскiмi канцэрнамi мясцовых перыядычных выданняў, тэле- i радыёэфiрнага часу.

Завяршэнне мадэрнiзацыi ўсходнееўрапейскiх мас-медыя па часе супала з агульным у рэгiёне заканчэннем эканамiчнага крызiсу. Аднак каб больш-менш трывала ўмацаваць свае пазiцыi на айчынным iнфармацыйным полi, пры ўлiку моцнага канкурэнтнага фактару, супрацоўнiкi ўсходнееўрапейскiх сродкаў масавай iнфармацыi спяшалiся засвоiць творчыя метады работы, арганiзацыi iнфраструктуры i тэхналогiй функцыянавання ў сваiх галоўных канкурэнтаў – амерыканскiх i заходнееўрапейскiх мас-медыя.

Як сцвярджаў галоўны рэдактар аўтарытэтнай «Газеты выбарчая», адзiн з заснавальнiкаў знакамiтага прафсаюза «Салiдарнасць» Адам Мiхнiк, рабiлася гэта не дзеля таго, каб стварыць «з айчынных мас-медыя амерыканскую «кальку», хоць такая заклапочанасць неаднойчы выказвалася. Якраз наадварот, польскiя, чэшскiя, венгерскiя i балгарскiя журналiсты iмкнулiся засвоiць прафесiйныя здабыткi замежных спецыялiстаў, каб у будучым захаваць уласную канкурэнтаздольнасць, скарыстаць засвоеныя дасягненнi дзеля захавання сваёй аўдыторыi i, як вынiк, абароны iнфармацыйнай бяспекi сваёй Бацькаўшчыны.

Можна спрачацца наконт таго, наколькi паспяховым i карысным аказалася засваенне i выкарыстанне замежнага вопыту. Аднак для многiх чэскiх, балгарскiх i румынскiх газет увядзенне пасад рэдактара-распарадчыка, бiблiятэкара, генеральнага менеджэра, сiстэмнага рэдактара, менеджэраў па маркетынгу i рэкламе, па збыце i распасюджванню тыражу i iнш. дазволiла не толькi захаваць свае пазiцыi на айчынных iнфармацыйных рынках, але i палепшыць фiнансавае становiшча рэдакцый. Ужыванне прафесiйных парадаў па правядзеннi iнтэрв'ю, падрыхтоўцы аналiтычнага артыкула i праблемнага рэпартажу, напiсаннi лiда i падбору эпiтэтаў, асвятленнi навiн на тэлебачаннi i па радыё — усё гэта дапамагло не толькi захаваць ранейшую аўдыторыю, але i павялiчыць колькасць падпiсчыкаў, гледачоў i слухачоў. А менавiта гэта лiчыцца неад'емнай часткай iнфармайцыйнай бяспекi дэмакратычнай дзяржавы.

У адрозненне ад сваiх заходнiх суседзяў па рэгiёне СМІ Беларусi не спазналi актыўнай канкурэнцыi з боку амерыканскiх i заходнееўрапейскiх iнфармацыйных карпарацый. Пра тое, наколькi цяжка нашым журналiстам давялося б вытрымлiваць iнфармацыйнае спаборнiцтва, сведчыць той факт, што i дагэтуль «Першы нацыянальны тэлеканал» i «Сталiчнае тэлебачанне» з цяжкасцю вытрымлiваюць канкурэнцыю расiйскiх тэлеканалаў. Разам з тым Беларусь яднае з краiнамi Цэнтральнай i Усходняй Еўропы глыбокая занепакоенасць праблемай «культурнага каланiялiзму». Калi на Беларусi творчая iнтэлiгенцыя заклапочана празмернай русiфiкацыяй, дык у заходнiх суседзяў нашага рэгiёна грамадскiя колы заклапочаны празмернай «амерыканiзацыяй» побыту, размыццём пачуцця нацыянальнага гонару.

i радыёвяшчання. Напрыклад, у Чэхii i Польшчы стала добрай традыцыяй пры фармiраваннi новага ўрада пасля чарговых парламенцкiх выбараў выказваць новым мiнiстрам патрабаванне выпрацоўкi комплекснай палiтыкi ў галiне мас-медыя – палiтыкi, якая гарантавала б «iнфармацыйны суверэнiтэт».

Прэзiдэнты Вацлаў Гавел i Аляксандр Кваснеўскi, якiя, згодна канстытуцыям сваiх краiн, маюць прадстаўнiчую, а не выканаўчую ўладу, неаднойчы выказвалi ў сваiх выступленнях занепакоенасць тым, што змест амерыканскiх, брытанскiх i нямецкiх тэлепраграм, якiя займаюць шмат месца на чэскiх i польскiх каналах, асаблiва рэкламы, «небяспечны для нацыянальнай свядомасцi».

час тэле- i радыёвяшчання, i г. д. Але, як сведчыць вопыт, вышэйзгаданыя дэкларацыi так i застаюцца абяцаннямi.

Па-першае, эканамiчнае становiшча краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы не дазваляе iх урадам i СМІ фiнансава пахiснуць пазiцыi iндустрыяльна развiтых заходнiх суседзяў у iнфармацыйнай прасторы.

Па-другое, заканадаўчыя спробы «выцеснiць» замежныя iнфармацыйныя карпарацыi, як гэта мела месца ў Югаславii на пачатку кiравання Слабадана Мiлошэвiча, выклiкае адпаведную рэакцыю ў Еўрапейскiм Саюзе, стварае стэрэатып «недэмакратычнай дзяржавы» i, як вынiк, шэраг санкцый, з якiх эканамiчныя — яшчэ не самыя горшыя. (У дадзеным выпадку варта не забываць прафесiйнае выслоўе: «Чатыры раззлаваных журналiсты страшней за чатырыста жаўнераў».)

І па-трэцяе, нягледзячы на шматлiкiя праекты, дагэтуль у свеце не выпрацаваны унiверсальны комплекс законаў, якi, з аднаго боку, гарантаваў бы незалежнасць сродкаў масавай iнфармацыi, а з другога, «iнфармацыйны суверэнiтэт» краiны. Адзiнае, што можа больш-менш надзейна гарантаваць, – гэта моц традыцый, якiя бяруць пачатак з эпохi «iндывiдуальнага журналiзму» ХVIII ст. Як сведчыць гiстарычны вопыт ХХ ст., шчодрага на праявы таталiтарызму, любое заканадаўства можа быць выкарыстана на шкоду дэмакратыi, аднак моц працяглых па часе традыцый можа iстотна замiнаць антыдэмакратычным праявам.

«iнфармацыйнага суверэнiтэту» высокапрафесiйнай якаснай працай.

Зразумела, гэты шлях зойме не адно дзесяцiгоддзе, а пакуль жа праблема «культурнага каланiялiзму» застаецца досыць балючай для мас-медыя краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы. Каб зразумець яе сутнасць, трэба ўзгадаць знакамiтае выказванне Уiнстана Чэрчыля: «Той, хто валодае iнфармацыяй — кiруе светам». Агучаная паўстагоддзя таму, гэтая iсцiна не страцiла актуальнасцi i ў наш час. Бо той, хто распаўсюджвае iнфармацыю ў свеце, вобразна кажучы, прывучае ўвесь свет глядзець на тыя цi iншыя падзеi яго вачыма.

Як памятаем, дзяржаўныя СМІ Беларусi ў другой палавiне 1990-х гг. адлюстроўвалi пераважна пункт гледжання расiйскай уладнай элiты на падзеi ў свеце, гэтаксама i СМІ краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы адлюстроўвалi пераважна пункт гледжання на сусветныя падзеi кiраўнiцтва Еўрапейскага Саюза i Злучаных Штатаў Амерыкi. Прычына тут адна i тая ж — у крынiцах iнфармацыi. У сваiх паведамленнях беларускiя тэле- i радыёжурналiсты абапiралiся на iнфармацыю, якая паступала па каналах ІТАР-ТАСС, польскiя, чэскiя i венгерскiя — па каналах Асашыэйтэд Прэс, Юнайтэд Прэс Інтэрнэшнл, Сi-Эн-Эн, Рэйтэр, Дойчэ Прэс Агентум, Франс-Прэс i г. д.

Расii цi iндустрыяльна развiтых дзяржаў ЕС.

Дапускаючы ў сваю эфiрную прастору навiны замежных iнфармацыйных агенцтваў, краiны Усходняй i Цэнтральнай Еўропы, па сутнасцi, прымаюць i чужую трактоўку падзей. Адпаведна, грамадскую думку фармiруюць ужо не айчынныя СМІ, а замежныя мас-медыя. А пад уздзеяннем грамадскай думкi ўладныя структуры вымушаны, каб не пацярпяць паразу на будучых выбарах, прымаць адпаведныя рашэннi ў сферах знешняй цi ўнутранай палiтыкi.

Такая сiтуацыя не выглядае дзiвоснай, калi ўлiчыць, што ў другой палавiне ХХ ст. краiны Цэнтральнай i Усходняй Еўропы фактычна не мелi суверэнiтэту нi ў знешняй, нi ў iнфармацыйнай палiтыцы. На працягу сарака пяцi гадоў краiны–удзельнiцы Варшаўскай Дамовы пераважна аднадушна падтрымлiвалi ўчынкi СССР на мiжнароднай арэне i асвятлялi сусветныя падзеi з пункту гледжання кiраўнiцтва ЦК КПСС. Пасля 1990 г. сiмпатыi iх уладных элiт дыяметральна змянiлi накiрунак — яны дэкларавалi намер увайсцi ў Еўрапейскую Супольнасць i Паўночна-атлантычны саюз. Адпаведнымi сталi падтрымка ўчынкаў Злучаных Штатаў i ЕС на мiжнароднай арэне ды адлюстраванне тых цi iншых падзей у СМІ.

Прынамсi, такая палiтыка з пункту гледжання сучасных палiтыкаў-прагматыкаў не лiчыцца заганнай. Фактычная адмова ад уласнай знешняй палiтыкi для Польшчы, Чэхii, Венгрыi, Балгарыi i Румынii, якiя, у адрозненне ад Беларусi не абвяшчалi нейтралiтэт, азначала вялiкую эканомiю сродкаў i гарантавала абарону з боку стратэгiчных сюзнiкаў ад знешняга ворага (маецца на ўвазе раздзьмуты ў папулiсцкiх мэтах фактар «мусульманскага фундаменталiзму»).

Югаславiя пачаўся, як вядома, увосень 1990 г., калi парламент Славенii прыняў пастанову, згодна якой югаслаўскiя федэратыўныя законы больш не распаўсюджвалiся на рэспублiку. На рэферэндуме ў снежнi 1990-га незалежнасць Славенii падтрымалi 89 % выбаршчыкаў. Аднак гэты працэс яшчэ не разглядаўся сродкамi масавай iнфармацыi краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы як пачатак сур'ёзных пераўтварэннях на палiтычнай мапе кантынента. Так, «Газета выбарчая» ў рэдакцыйным артыкуле адзначала, што падобныя з'явы адбываюцца i ў СССР — савецкiя рэспублiкi штомесяц абвяшчалi дзяржаўны суверэнiтэт, якi, аднак, не меў канкрэтнага напаўнення, нават у прыбалтыйскiх рэспублiках. Польскае выданне назвала гэты цыкл «парадам папяровых суверэнiтэтаў».

Яшчэ на пачатку лета 1991 г. папулярная венгерская газета «Свабода народа» заяўляла пра вялiкую верагоднасць таго, што ўсе гэтыя суверэнiтэты (меўся на ўвазе i рэферэндум аб незалежнасцi, праведзены ў Харватыi 19 мая) так i застануцца на паперы. Чэшская «Народная газета» прысвяцiла харвацкiм падзеям вялiкi артыкул, у якiм абгрунтоўвала заяву дзяржсакратара Злучаных Штатаў Амерыкi Джэймса Бэйкера, што ЗША i iх саюзнiкi нiколi не прызнаюць i не падтрымаюць незалежнасць Славенii i Харватыi. Развал Югаславii, падкрэслiвала «Народная газета», створыць зону нестабiльнасцi ў Цэнтральнай Еўропе.

газеты чэшскiх прафсаюзаў «Праца», дык напрыканцы восенi тая ж «Праца» ўжо мела думку, што прычынай эскалацыi канфлiкту з'яўляецца «ўзмацненне вайсковага ўцiску з боку нацыянальнай (югаслаўскай) армii».

Не ў апошнюю чаргу на змену ацэнак паўплывала рашучая пазiцыя ФРГ, якая раптоўна выступiла за мiжнароднае прызнанне славенскай i харвацкай незалежнасцi. Чэская ўплывовая газета «Дзённы тэлеграф» у снежнi 1991 г., калi ЗША, Францыя i Вялiкабрытанiя асудзiлi пазiцыю Германii, сцвярджала, што ажыццяўленне нямецкай прапановы выратуе славенскi i харвацкi народы ад генацыду з боку сербаў.

Хочацца заўважыць, што трансфармацыя грамадскай думкi Чэхаславакii (да падзелу краiны заставаўся адзiн год, пра што, прынамсi, зусiм не сведчылi сацыялягiчныя апытаннi) у дачыненнi да «балканскага крызiсу» супала з перыядам актыўнага пранiкнення на тутэйшы iнфармацыйны рынак германскiх iнфармацыйных канцэрнаў Бартэльсмана i Шпрынгера. З цягам часу ўплыў нямецкiх канцэрнаў рабiўся больш важкiм, у сваiх паведамленнях на знешнепалiтычныя тэмы чэшскiя СМІ ўсё часцей спасылалiся на Дойчэ Прэс Агентум, часопiсы «Шпiгель» i «Штэрн», а на знешнеэканамiчныя тэмы чэрпалi iнфармацыю па каналах нямецкага iнфармацыйнага агенцтва «Аб'яднаныя эканамiчныя службы». Да сярэдзiны 1990-х гг., згодна афiцыйных дадзеных, пад непасрэдным кантролем замежных iнвестараў, пераважна, нямецкага канцэрна «Пасаўэр ной прэс» i швейцарскай кампанii «Рынгер», апынулiся 70 % чэшскiх СМІ. Таму няма нiчога дзiўнага ў тым, што як на пачатку 1990-х гг., так i зараз мас-медыя Чэхii ў трактоўцы мiжнародных падзей аказваюцца блiзкiмi да пункту гледжання ўладнай элiты ФРГ.

з пазiцыямi ЗША i ЕС ў бачаннi праблем i перспектыў «балканскага крызiсу».

Прызнанне незалежнасцi Славенii i Харватыi Еўрапейскай Супольнасцю, зробленае ў студзенi 1992 г. пад моцным цiскам ФРГ, падштурхнула Боснiю i Герцагавiну правесцi 1 красавiка таго ж года рэферэндум, на якiм 63 % электарату прагаласавалi за незалежнасць. У маi Арганiзацыя Аб'яднаных Нацый прызнала яе суверэнiтэт разам са Славенiяй i Харватыяй. Аднак калi ў апошнiх дзвюх рэспублiках ваенныя дзеяннi ўжо скончылiся, дык у Боснii ўспыхнулi з неймавернай сiлай i прынялi выключна жорсткi характар. Новая ўладная элiта пачала сваё кiраванне з парушэння правоў нацыянальных меншасцяў – сербаў i харватаў. У вынiку баснiйцы-мусульмане, якiя складалi 39 % насельнiцтва рэспублiкi, ваявалi з сербамi-праваслаўнымi (32 % насельнiцтва) i харватамi-каталiкамi (18 %); сербы ваявалi з баснiйцамi i харватамi, харваты – з баснiйцамi i сербамi.

сербы i баснiйцы, пасля таго, як у iм правялi «зачыстку» спярша баснiйскiя, а потым сербскiя ваенныя атрады. У вынiку сяло ператварылася ў суцэльныя могiлкi. Амерыканскiя карэспандэнты знялi на стужку штабялi з цел растраляных сербаў, складзеных на ўсходняй ускраiне сяла, i вялiзную магiлу, у якую паскiдвалi расстраляных баснiйцаў на заходняй ускраiне, дый пераслалi вiдэаматэрыял у рэдакцыю навiн Сi-Эн-Эн. Тэлесетка аператыўна распаўсюдзiла матэрыял па сваiх каналах – праз 15 спадарожнiкаў на 184 млн тэлеэкранаў у 210 краiнах свету. Рэпартаж транслiраваўся ў крыху падрэдагаваным выглядзе – з яго выкiнулi кадры з выявай расстраляных сербаў, засталася толькi магiла з расстралянымi баснiйцамi. Такiм чынам, атрымаўся сюжэт не пра ўзаемную варожасць этнiчных груп у Боснii i Герцагавiне, а пра выключную жорсткасць сербскiх галаварэзаў у дачыненнi да мiрнага насельнiцтва. Гэты матэрыял неаднойчы транслiраваўся па тэлебачаннi краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы, адпаведным чынам фармiруючы грамадскую думку.

На Беларусi ж сiтуацыя з iнфармаваннем пра падзеi «балканскага крызiсу» складвалася дыяметральна супрацьлеглым чынам – Беларускае тэлебачанне, спасылаючыся на паведамленнi расiйскiх тэлеканалаў, фармiравалi ў грамадскай свядомасцi стэрэатыпы сербаў як ахвяр сепаратысцкiх сiл, Еўрасупольнасцi i Злучаных Штатаў Амерыкi.

Ісцiна, як звычайна, знаходзiлася недзе пасярэдзiне ад гэтых супрацьлеглых пунктаў гледжання. Аднак устанавiць яе польскiя, чэшскiя цi балгарскiя журналiсты здолелi б пры адпаведным тэхнiчным абсталяваннi ды прафесiйнай падрыхтоўцы. Пакуль жа ўсходняеўрапеёскiя СМІ не могуць скласцi сур'ёзную канкурэнцыю амерыканскiм цi брытанскiм медыякарпарацыям. Таму i вымушаны спасылацца на iх паведамленнi, глядзець, умоўна кажучы, на мiжнародныя падзеi iх вачыма. Такая залежнасць уласцiва амаль усiм краiнам Цэнтральнай i Усходняй Еўропы. Разам з тым трансфармацыя iнфармацыйнай прасторы кожнай дзяржавы рэгiёна адбывалася з улiкам спецыфiчных асаблiвасцей гэтай краiны, яе традыцый, менталiтэту, а таксама ўнутраных палiтычнай i эканамiчнай сiтуацый.


Л I ТАРАТУРА

1.

2. Корнилов Е. Журналистика на рубеже тысячелетий. Ростов-на-Дону, 1999.

3. "Смена власти" в Венгрии и метаморфозы "четвертой власти" // Вестн. Моск. ун-та. Сер. 10. 2005. № 2.

4. Мелина А. Радио и телевидение Польши // Вестн. Моск. ун-та. Серия 10. 1993. № 3.

5. Михайлов С. Современная зарубежная журналистика: правила и парадоксы. СПб., 2002.