Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты

   

Абвяшчэнне БНР першая спроба стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы

Категория: История

Абвяшчэнне БНР першая спроба стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

“УА” БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Кафедра эканамiчнай гiсторыi

РЭФЕРАТ

па дысцыплiне: Гiсторыя Беларусi

на тэму:

Студэнтка

Мiнск, 2009

Змест

· Першы Усебеларускi з’езд…………………………………….…. 4

· Першая Устаўная грамата……………………………………….. 6

· Другая Устаўная грамата…………………………………………9

· Трэцяя Устаўная грамата…………………………………………. 11

· Абвяшчэнне БНР: высновы…………………………………..….. 16

· Заключэнне………………………………………………….…….. 19

· Спiс лiтаратуры………………………………………………..…. 20

Уводзiны

Беларускi народ шмат часу быў пад прыгнётам розных краiн. Зараз мы жывем у свабоднай i незалежнай краiне. З аднаго боку, мы дасягнулi таго, чаго нашы продкi жадалi здзейснiць 90 гадоў таму, з другога боку, мы амаль не шануем гэтага. Мы нават амаль не размаўляем на сваёй роднай беларускай мове. На маю думку, абвяшчэнне БНР – гэта вельмi важная падзея, бо, калi б у той час людзi нават i не паспрабавалi стварыць беларускай дзяржавы, зараз мы б нават не ведалi, хто такiя беларусы i дзе яны жылi.

Мэтай майго доследу было высветлiць, чаму першая спроба стварыць беларускую нацыянальную дзяржаву – БНР – была няўдалай.

Для гэтага я жадаю асветлiць:

· Прыняцце Першай Устаўной граматы, што стала першым крокам у станаўленнi беларускай нацыянальнай дзяржавы;

· Прыняцце Другой Устаўной граматы, што канстытуцыйна засведчыла ўтварэнне самастойнай дзяржавы беларускага народа;

· Прыняцце Трэцяй Устаўной граматы, якая аб’явiла Беларусь незалежнай рэспублiкай;

А таксама зрабiць агульныя высновы.

К. Новiк, Г. С. Марцуль, Вiшнеўскi А. Ф.; Юхо Я. А. “Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi ў дакументах i матэрыялах”; Кобрын М. У. “Беларускi нацыянальны рух: 1917-1920 гг.”; Ладысеў У. Ф. “Памiж Усходам i Захадам: станаўленне дзяржаўнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi Беларусi (1917 – 1939 гг.)”.

Першы Усебеларускi з’езд

падтрымана ўсiмi беларускiмi арганiзацыямi. Тым не менш у Выканкама ВБР з’явiўся i канкурэнт – прарасiйскi Беларускi абласны камiтэт (БАК) пры Усерасiйскiм Савеце сялянскiх дэпутатаў. Ён быў утвораны ў Петраградзе з дэлегатаў ад беларускiх губерняў i прадстаўнiкоў армii i флоту на Усерасiйскiм з’езде сялянскiх дэпутатаў. Галоўнай мэтай БАК было перахапiць iнiцыятыву вялiкай беларускай рады i яе Выканаўчага камiтэта па склiканнi Усебеларускага з’езда, не даць iм абвясцiць незалежнасць Беларусi i надаць з’езду “сацыялiстычна-рэвалюцыйны характар”. Дзейнасць БАКа атрымала падтрымку Савецкага ўрада i асабiста наркама па нацыянальных справах І. Сталiна. З гэтай прычыны БАК прэтэндаваў на лiдэрства ў склiканнi з’езда i прапаноўваў абмежавацца iдэяй “аўтаномна-вольнай Беларусi, як часткi Расiйскай Федэратыўнай Рэспублiкi”.

5 снежня 1917 года ў Мiнску пачалося першае пасяджнне Усебеларускага з’езда, але па патрабаваннi БАКа i ў сувязi з тым, што яшчэ не ўсе дэлегаты паспелi прыбыць, вырашылi назваць гэтае пасяджэнне не пачаткам з’езда, а першапачатковай парадай, на якой выбралi Раду (савет старэйшын), прэзiдыум нарады i зацвердзiлi парадак дня:

1. Сучаснае палiтычнае становiшча i лёс Беларусi.

2. Унутранае становiшча Беларусi.

3. Аўтаномiя Беларусi i федэратыўны лад Расiйскай Рэспублiкi. Правы i вольнасцi беларускага народа i нацыянальных меншасцяў краю.

4. Арганiзацыя Беларускай нацыянальнай армii.

На з’ездзе былi ўтвораны наступныя секцыi:

1. Палiтычна-нацыянальная;

2. Аграрная;

5. Па арганiзацыi часовай улады;

6. Дзяржаўна-прававая;

7. Па стварэннi нацыянальнай армii;

8. Бежанскiя i сацыяльныя апекi.

Як вiдаць з пералiку секцый, галоўным пытаннем з’езда было ўтварэнне краёвай нацыянальнай улады [1, стр. 20=21].

17 снежня 1917 г. Усебеларускi з’езд прыняў рэзалюцыю аб уладзе, у якой было запiсана: “Замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае Расiйскай рэвалюцыяй, i зацвярдаючы рэспублiканскi дэмакратычны лад у межах Беларускай зямлi, для выратавання роднага краю i абароя яго ад падзелу i адарвання ад Расiйскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублiкi, Першы Усебеларускi з’езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць са свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета Сялянскiх i Рабочых дэпутатаў, каторы часова ставiцца на чале кiравання краем”.

неадкладна пачаць стварэнне тэрытарыяльных беларускiх войск. Савет павiнен быў накiраваць сваiх прадстаўнiкоў у цэнтральныя органы Расiйскай рэспублiкi i на перамовы аб мiры, якiя на той час вялiся ў Брэст-Лiтоўску, каб адстойваць цэласнасць Беларусi.

Але па загаду старшынi Саўнаркама Аблвыкамзаха К. Ландэра Усебеларускi з’езд быў разагнаны. Нягледзячы на гэта, з’езд засведчыў аб пачатку ўсведамлення беларусамi iх палiтычных iнтарэсаў [1, стр. 23].

Пасля разгону першага Усебеларускага з’езда, рашэннi якога сталi палiтычным арыенцiрам у далейшым развiццi беларускага нацыянальнага руху, мелася мноства палiтычных наступстваў. Адным з iх было ўтварэнне 18 снежня 1917 г. на пасяджэннi часткi прэзiдыума з’езда i актывiстаў Выканкама Усебеларускага з’езда на чале з лiдэрам левага крыла Беларускай Сацыялiстычнай Грамады Тамашам Грыбам. Рада i Выканкам з’езда паставiлi сваёй задачай падрыхтоўку ўзброенай барацьбы за беларускую дзяржаўнасць.

змянiла палiтычную сiтуацыю на Беларусi. Ва ўмовах дэмабiлiзацыi армii i развалу фронту Аблвыкамзах i Савет Народных Камiсараў Заходняй вобласцi i фронту не здолелi арганiзаваць наймалую абарону беларускага краю ад нямецкiх акупантаў. У ноч на 19 лютага яны проста напраста ўцяклi з Мiнску ў Смаленск [6, стр. 30]. Але дагэтуль кiраўнiцтва вядучых беларускiх нацыянальных партый, такiх як Беларуская сацыялiстычная грамада i iншых, iмкнулася ўзяць у свае рукi ўладу, прычым хацела зрабiць гэта яшчэ да захопу Мiнска германскiмi войскамi, каб пацвердзiць законнасць сваiх правоў на гэту ўладу iнтэрнiраваннем кiраўнiкоў Аблвыкамзаха. Акрамя гэтага, нацыянальныя беларускiя партыi мелi свой кiруючы i выканаўчы орган – Выканаўчы камiтэт Рады Першага Усебеларускага з’езда, якi i чакаў зручнага моманту, каб узяць уладу ў свае рукi [3, стр. 47]. 21 лютага 1918 г., яшчэ да захопу нямецкiмi войскамi Мiнска, ён звярнуўся з Першай Устаўной граматай да народа Беларусi, у якой абвясцiў сябе часовай уладай на тэрыторыi Беларусi i абавязваўся склiкаць Устаноўчы сход. Да яго адкрыцця выканаўчыя функцыi новай улады ўскладвалiся на створаны Выканкамам Народны сакратарыят Беларусi, старшынёй якога стаў Язэп Варонка. Тэкст Устаўной граматы сведчыць, што Выканкам скурпулёзна прытрымлiваўся рэзалюцыi Першага Усебеларускага з’езда, вынесенай для зацвярджэння на пленарнае пасяджэнне. У Грамаце зазначалася, што “часовая народная ўлада краю” ставiць задачу абароны i ўмацавання заваёў рэвалюцыi.

Фармальна беларуская дзяржаўнасць не была абвяшчана, аднак быў зроблены першы крок на шляху яе практычнага ажыццяўлення [7, стр. 68]. Выканкам i Народны сакратарыят галоўнай задачай лiчылi аб’яднанне на нацыянальнай глебе ўсiх палiтычных сiл, якiя дзейнiчалi на захопленай ворагам тэрыторыi, апрача бальшавiкоў. Для гэтага яны iмкнулiся заручыцца падтрымкай з боку нямецкiх акупацыйных улад. У мемарандуме Народнага сакратарыята, якi быў накiраваны прадстаўнiку вышэйшай германскай акупацыйнай улады 28 лютага 1918 г., гаварылася, што германская вайсковая ўлада павiнна аднесцiся з павагай да права Беларусi на самавызначэнне i не перашкаджаць дзейнасцi вышэйшага правамоцнага органа беларускага народа – Народнага сакратарыята. Пасля перагавораў дэлегацыi Народнага сакратарыята на чале з Я. Варонкам з прадстаўнiкамi германскай вайсковай адмiнiстрацыi эсэраўская газета “Дело труда” паведамляла, што ў беларусаў пасля гэтых перагавораў склалася ўражанне, што ў самым хуткiм часе Народны сакратарыят Беларусi здолее знайсцi агульную мову з германскай акупацыйнай уладай [3, стр. 48-49]. Але германскiя акупацыйныя ўлады прытрымлiвалiся сваiх ваенна-эканамiчных мэт i не лiчылi патрэбным прызнаваць хоць якую паралельную ўладу. Насцярожана адносiлiся яны да Народнага сакратарыята па прычыне яго “сацыялiстычнага” складу i заяўленных iмкненняў “абараняць заваёвы Кастрычнiцкай рэвалюцыi”. Ім больш iмпанавала палiтычная дзейнасць Вiленскай Беларускай рады, утворанай 25 студзеня 1918 г. на канферэнцыi беларускiх арганiзацый Вiленшчыны, на чале з братамi Антонам i Іванам Луцкевiчамi, Вацлавам Ластоўскiм, Янкам Станкевiчам i iнш. Лiдэры гэтай арганiзацыi былi выхадцамi з заможных колаў грамадства, былi зацiкаўлены ў захаваннi свайго былога маёмаснага становiшча, спадзявалiся на дапамогу ў гэтым Германii, яны занялi адкрыта прагерманскую пазiцыю. 19 лютага 1918 г. Вiленская Рада прыняла пастанову, згодна з якой сувязь памiж Беларуссю i Расiяй абвяшчалась парванай [6, стр. 32].

25 лютага Народны сакратарыят выдаў пастанову, у якой зазначалась, што “казённая маёмасць, установы, капiталы i каштоўнасцi, якiя ў iх знаходзяцца i складаюць народную ўласнасць, аб’яўляюцца народным здабыткам i пераходзяць у ведама i распараджзнне Народнага сакратарыята Беларусi”. У адказ на гэта немцы недвухсэнсова далi зразумець, хто валодае рэальнай уладай i з’яўляецца сапраўдным гаспадаром ў Мiнску. У гэты дзень у памяшканне Народнага сакратарыята ўвайшоў германскi камендант з салдатамi, заняў дом, выгнаў членаў “беларускага ўрада”, канфiскаваў казну, iншы скарб i зняў сцяг, якi быў вывешаны беларускiмi дзеячамi.

Тым часам пры абыякавасцi немцаў у горадзе развар’явалiся польскiя легiянеры з корпуса Доўбар-Муснiцкага – разрабавалi пошту i касы, забiралi скарб у людзей, культурныя каштоўнасцi i харч. У такiх умовах прадстаўнiкi беларускiх аб’яднанняў вырашылi з немцамi не сварыцца. 28 лютага дэлегацыя Народнага сакратарыята наведала рэзiдэнцую германскай ваеннай адмiнiстрацыi, дзе выказала лаяльнасць да акупацыйных уладаў [2, c. 192].

У асяродку вiленскага беларускага актыву паступова ад канцэпцыi супольнай беларуска-лiтоўскай дзяржавы ў межах былога Вялiкага княства Лiтоўскага прыйшлi да iдэi ўласна беларускай дзяржаўнасцi ў этнiчных межах рассялення беларусаў. Пад нацiскам акупацыйнай улады Выканкам Савета з’езда i Вiленская беларуская рада пачалi ўзгадняць свае дзеяннi [7, стр. 70]. Тым часам 3 сакавiка 1918 г. у Брэст-Лiтоўску быў падпiсаны мiрны дагавор памiж Расiяй з аднаго боку, i Германiяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй i Турцыяй з другога. Паводле яго памiж бакамi спыняўся стан вайны, а тэрыторыя Беларусi падзялялася на тры часткi: Беластоцка-Гродзенская вобласць далучалася да Германii, пры гэтым “Расiя адмаўлялася ад усялякага ўмяшання ва ўнутраныя справы гэтых абласцей”; другую частку складала часова акупаваная немцамi цэнтральная Беларусь – да Дняпра; i трэцюю – вобласцi на ўсход ад Дняпра, якiя заставалiся ў складзе Расii. Інтарэсы беларусаў не былi прыняты пад увагу нiводым з бакоў. На далучаных тэрыторыях немцы хацелi тварыць “малую Лiтву”, далучыўшы гэтыя землi да этнiчнай Лiтвы [1, стр. 26-27].

Умовы Брэсцкага дагавора аб’ектыўна спрыялi канчатковаму выспяванню iдэi суверэннай беларускай дзяржавы i адказам на яго стала прыняцце Другой Устаўной граматы [6, сьр. 32].

9 сакавiка 1918 года адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда (тады ў яго складзе быў 71 чалавек). На пасяджэннi была прянята Другая Устаўная грамата да народа Беларусi. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублiкай. Прэзiдыум выканкома ўзначалiў І. Серада, якi, як i Я. Варонка прадстаўляў правае крыло БСГ [7, стр. 71]. Апрача агульнапалiтычнаму ўступу, грамата змяшчала 8 пунктаў, у якiх вызначалiся асноўныя задачы абвешчанай рэспублiкi:

1. Беларусь у рубяжах рассялення i лiчэбнай (колькаснай) перавагi беларускага народа абвяшчаецца Народнай Рэспублiкай.

2. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублiкi зацвердзiць Устаноўчы Сойм Беларусi, склiканы на асновах агульнага, роўнага, простага, патаемнага i прапарцыянальнага выбарчага права, не зважаючы на пол, народнасць i рэлiгiю.

3. Да часу, пакуль збярэцца Устаноўчы Сойм Беларусi заканадаўчая ўлада ў Беларускай Народнай Рэспублiцы належыць Радзе Усебеларускага з’езда, дапоўненай прадстаўнiкамi нацыянальных меншасцяў Беларусi.

5. У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублiкi абвяшчаецца вольнасць слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў (саюзаў); безумоўная вольнасць сумлення, незачэпнасць (недатыкальнасць) асобы i памяшкання (жытла).

6. У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублiкi ўсе народы маюць права на нацыянальна-персанальную аўтаномiю: абвяшчаецца роўнае права ўсiх моваў народаў Беларусi.

7. У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублiкi права прыватнае ўласнасцi на зямлю касуецца. Зямля перадаецца без выкупу тым, хто сам на ёй працуе. Лясы, азёры i нетры зямлi абвяшчаюцца ўласнасцю Беларускай народнай Рэспублiкi.

8. У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублiкi ўстанаўлiваецца найбольшы 8-гадзiнны рабочы дзень [4, стр. 212].

сойм Беларусi. Выканком звярнуўся да “ўсiх верных сыноў беларускай зямлi” аказаць дапамогу ў цяжкай i адказнай працы ў пабудове нацыянальнай дзяржаўнасцi [3, стр. 49-50].

У сувязi з тым, што большасць у Выканкаме i Народным сакратарыяце складалi прадстаўнiкi сацыялiстычных партый, у Грамату быў уключаны артыкул 7 – пра скасаванне права прыватнай уласнасцi на зямлю, у тым лiку i сялянскай зямлi. Гэта было грубай палiтычнай памылкай, якая спарадзiла недавер сялян да кiраўнiцтва БНР. У дэкрэце “Аб зямлi” акурат гаварылася, што зямля адбiраецца толькi ў памешчыкаў, а “зямля простых сялян i радавых казакоў не канфiскуецца”. Значная частка сялян на той час паверыла бальшавiкам i не падтрымала Беларускую Народную Рэспублiку якраз тады, калi гэтая падтрымка была найбольш патрэбна [1, стр. 28]. З гэтай прычыны германская акупацыйная адмiнiстрацыя спакойна рэагавала на гэтую акцыю. Немцы зразумелi, што iдэя нацыянальнай дзяржаўнасцi, не падмацаваная масавым народным рухам, ва ўмовах жорсткай акупацыi рэальных перспектыў не мае. У той жа час кайзераўская Германiя разлiчвала праз беларускую тэрыторыю стварыць своеасаблiвы калiдор у Расiю памiж Украiнай i Лiтвой, каб абмiнуць транзiтныя дарогi праз нядаўна абвешчаныя маладыя дзяржавы i мець без усякiх пасрэднiкаў адносiны з велiзарным расiйскiм рынкам [2, cтр. 194].

плынi грамадска-палiтычнага руху Беларусi: меншавiкi, эсэры, бундаўцы i iнш. Разам з тым некаторыя беларускiя дзеячы не былi задаволены Другой Устаўной граматай, паколькi яна не вызначала адносiны з iншымi дзяржавамi [7, стр. 71].

Трэцяя Устаўная грамата

У сувязi з абвяшчэннем БНР Выканкам Народнага сакратарыяту 18 сакавiка быў пераўтвораны ў Раду БНР. Было распрацавана i прянята палажэнне “Аб вярхоўнай уладзе ў Беларускай Народнай Рэспублiкi”. У iм гаварылася, што нiводна закон не будзе мець моцы без зацвярджэння яго Радай БНР [3, стр. 50]. У склад Рады былi ўведзены шэсць членаў Вiленскай Беларускай рады: Антон i Іван Луцкевiчы, Змiцер Сямашка, Янка Станкевiч, Янка Туркевiч, Вацлаў Ластоўскi, якiя прыехалi ў Мiнск з Вiльнi i ўмацавалi лiберальны напрамак нацыянальна-дэмакратычных сiл, атрымалi падтрымку германскiх улад.

На першым жа пасяджэннi 19 сакавiка 1918 г. адразу было пастаўленна пытанне аб прызнаннi самастойнасцi Беларускай Народнай Рэспублiкi, але большасць яго не падтрымала. Дэпутаты спаслалiся на неўдалую i несваечасовую ноту аб прызнаннi БНР, накiраваную 10 сакавiка 1918 г. ураду Германii.

Тым часам у Смаленску, Петраградзе, пазней i ў Маскве ведалi, што i як творыцца ў Мiнску, на свае вочы бачылi намаганнi па беларускiм пытаннi камiсара Белнацкама Аляксандра Чарвякова i сакратара Дзмiтрыя Жылуновiча, iншых прадстаўнiкоў рэвалюцыйнага – класавага боку беларускага руху. Ведалi…, але i вырашаць яго не спяшалiся. Беларусi адводзiлася роля расiйскай губернii пад назвай “Заходняя камуна” (пазней “Заходняя вобласць”). Гэтая пазiцыя расiйскiх кiраўнiкоў падштурхоўвала беларускiх дзеячаў да новых, больш рашучых дзеянняў у адносiнах да Смаленска i Масквы. Беларускiя палiтычныя дзеячы (большасцi iх складалi сацыялiсты) у Мiнску вырашылi:

2. Належным чынам пра ўсё праiнфармаваць нямецкi ўрад.

3. Пачаць перагаворы з Украiнскай Нацыянальнай Радай i папрасiць у яе фiнанасавай дапамогi, дыпламатычнай падтрымкi, заклiкаць дзяржаву Еўропы прызнаць БНР.

4. Паслаць дэлегата ў Савецкую Расiю да Аляксандра Чарвякова i да наркома па нацыянальных справах Іосiфа Сталiна, каб запэўнiць, што аб’яўленне БНР не адзначае поўнага разрыву з Расiяй.

5. Правядзенне 24 сакавiка пасяджэння Рады БНР з запрашэннем на яго дэлегацыi ад Вiленскай Беларускай рады.

Наколькi значнай у маральна-псiхалагiчным плане была роля вiленскай групы ў падзеях, звязаных з разрывам сувязяў з Расiяй, сведчыць тое, што пасяджэнне Рады БНР 24 сакавiка пачалося з прамовы намеснiка старшынi Рады Язэпа Варонкi аб заслугах братоў Луцкевiчаў у беларускiм нацыянальным руху. У адказ на прывiтальную прамову Варонкi выступiў Антон Луцкевiч, якi “зрабiў грунтоўны даклад аб дзейнасцi беларусаў Вiленшчыны i Гродзеншчыны”.

Старэйшына фракцыi БСГ у радзе БНР Аркадзь Смолiч зрабiў даклад аб прычынах, якiя патрабуюць аб’яднання беларусаў, аб’яўлення незалежнасцi БНР. У 6 гадзiн ранiцы 25 сакавiка была прынята лёсаносная рэзалюцыя: “Рада Беларускай Народнай Рэспублiкi аб’яўляе рэспублiку незалежнай, аб чым выдае адпаведную Устаўную грамату” [6, стр. 35-36]. На рашэнне аб пряняццi Трэцяй Устаўной граматы паўплывалi таксама дзяржаваўтваральныя працэсы, што мелi месца ў суседняй Лiтве. Так, 16 лютага 1918 г. Лiтоўская Тарыба прыняла “Акт аб незалежнасцi Лiтвы”. Крыху пазней 23 сакавiка 1918 г. германскi ўрад прызнаў незалежнасць Лiтвы ў адпаведнасцi з дэкларацыяй Тарыбы ад 11 снежня 1917 г. аб супрацоўнiцтве i саюзе з Германiяй. Ёсць меркаванне, што аўтарам Трэцяй Устаўной граматы быў Антон Луцкевiч. Пасля аднаўлення сесii ў 12 гадзiн дня 25 сакавiка 1918 г. была прынята Трэцяя Устаўная грамата Рады БНР, у якой i абвяшчалася незалежнасць БНР. Гаварылася: “Ад гэтага часу Беларускя Народная Рэспублiка абвяшчаецца незалежнасць”. Таксама грамата пацвярджала ўсе правы i свабоды грамадзян i народаў Беларусi, якiя абвяшчалiся ва Устаўной грамаце ад 9 сакавiка, была акрэслена яе тэрыторыя, якая скаладалася з губерняў: Вiленскай, Вiцебскай, Гродзенскай, Мiнскай, Магiлёўскай, Смаленскай, значнай часткi Чарнiгаўскай i сумежных губерняў, дзе пераважную большасць складалi беларусы [1, стр. 29].

Грамата павiнна была завяршыць працэс самавызначэння i канчаткова канстытутаваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржавы. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасцi Беларусi. Ад каго? У першую чаргу ад Расii. “Незалежнiкi” выступалi за разрыў усякiх адносiн з Расiяй. Чаму? На гэта пытанне пераканаўча адказаваў адзiн з актыўных дзеячаў БНР Я. Лёсiк. Ён пiсаў: “На каго арыентавацца: На Расiю цi на Польшчу? Большасць “нашанiўцаў”, у тым лiку i я, схiлялiся ў бок Польшчы, тлумачачы гэта перш за ўсё тым, што Польшча сама перажыла нацыянальную няволю i з ёй лягчэй будзе дамовiцца… Паланiзацыя не так страшная, таму што большасць беларускага насельнiцтва супраць польскай мовы… Для Беларусi больш небяспечна русiфiкацыя, таму што сялянства i гарадское насельнiцтва ахвотна прымае рускую мову i русiфiкуецца”. Я. Лёсiк не адмаўляе i працэс паланiзацыi [3, стр. 51-52].

Для шырокiх мас гэты акт быў нечаканы. Значная частка народа была не падрыхтавана да ўспрымання iдэi разрыву з Расiяй. Негатыўна да iдэi незалежнасцi аднеслiся расiйскiя эсэры i яўрэйскiя сiянiсты, якiя марылi аб Расiйскай федэратыўнай рэспублiцы з аднаўленнем Устаноўчага сходу [2, cтр. 195].

Але Рада БНР заявiла, што яна будзе дабiвацца перагляду ўмоў Брэсцкага мiру, патрабавала, каб БНР самастойна падпiсала мiрнае пагадненне з урадамi Германii i Расii. Кiраўнiкi БНР спадзявалiся аб’яднаць у адзiнай дзяржаве ўсе беларускiя тэрыторыi. Аднак гэты акт наўмысна праiгнаравалi i Германiя, i Расiя. Перад нацыянальнымi дзеячамi Беларусi паўстала дылема – што рабiць далей. На пачатку красавiка 1918 г. Тамаш Грыб, якi займаў у Народным Сакратарыяце пасаду сакратара земляробства, прапанаваў наступную праграму дзеянняў:

1. Выяснiць з ваеннымi акупацыйнымi ўладамi, наколькi яны могуць прызнаць у межах iх акупацыi, якую б то нi было iншую ўладу.

3. У выпадку непрызнання ваеннымi акупацыйнымi ўладамi платформы народнага Сакратарыяту, падаць яму ў адстаўку i такiм чынам паказаць грамадзянам БНР i ўсяму свету, як задаўлены заваяваныя рэвалюцыяй правы i вольнасцi працоўнага беларускага народа [6, стр. 36-37].

12 красавiка 1918 г. сябры “Мiнскага беларускага народнага прадстаўнiцтва”, у якiм пераважалi правыя сiлы, што выступалi супраць нацыяналiзацыi i за далейшае беларуска-германскае зблiжэнне зямлi, i якое адкрыта падтрымлiвалася германскiм ваенным камандваннем, П. Аляксюк, Р. Скiрмут, А. Уласаў i iншыя былi кааптаваны ў склад Рады БНР, што змянiла суадносiны сiл на карысць правых. 25 красавiка на iмя кайзера Вiльгельма ІІ была накiравана тэлеграма, якую падпiсалi старшыня Рады БНР І. Серада, старшыня Народнага сакратарыята Я. Варонка, сябры Рады П. Аляксюк, Р. Скiрмут, А. Аўсянiк, П. Крачэўскi i Я. Лёсiк [1, стр. 30-31]. У тэлеграме гаварылася: “Рада Беларускай Народнай Рэспублiкi дэкларавала незалежнасць цэласнай, непадзельнай Беларусi i просiць Вашу iмператарскую вялiкасць замацаваць яе намаганнi па дасягненнi дзяржаўнай незалежнасцi ў саюзе з Германскай iмперыяй”. Тэкст заканчваўся наступнымi словамi: “Толькi пад апекай Германскай дзяржавы бачыць Рада добрую волю сваёй краiны ў будучым”. Пазней удзельнiкi гэтага пасяджэння нагадвалi, што iнiцыятарам пасылкi тэлеграмы быў Р. Скiрмунт. Спачатку не ўсе былi згодны з iм. Затым, аднак, не знаходзячы iншага выйсця з узнiкшых абставiн усеагульнага непрызнання, члены Рады пайшлi на такi крок. Немалаважную ролю тут адыгралi прыклады Лiтвы, Украiны i Польшчы. Гэтыя краiны былi прызнаны Германiяй. Памылковасць пасылкi такой тэлеграмы прызналi потым многiя вiдныя дзеячы БНР, напрыклад Т. Грыб i Я. Лёсiк. Гэта з’явiлася штуршком да крызiсу кiраўнiцтва БНР i расколу БСГ, на рэштках якой потым сталi фармiравацца Беларуская партыя сацыялiстаў-рэвалюцыянераў, Беларуская партыя сацыялiстаў-федэралiстаў i Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя. З Рады выйшлi эсэры, меншавiкi, яўрэйскiя сацыялiсты [2, стр. 195-196].

сацыяльную апеку, асвету i культуру [1, стр. 31]. Пачалi адчыняцца беларускiя школы, выдавацца беларускiя кнiгi, часопiсы i газеты. Была наладжана падрыхтоўка настаўнiкаў для беларускiх школ – працавалi Мiнскi педагагiчны iнстытут i Свiслацкая семiнарыя. У красавiку 1918 г. была заснавана Мiнская вышэйшая музычная школа, якая неўзабаве пераўтварылася ў Беларускую кансерваторыю, была створана падрыхтоўчая камiсiя для адкрыцця Беларускага унiверсiтэта ў Мiнску, у якую увайшлi А. Смолiч, М. Доўнар-Запольскi, Я. Карскi i iнш. Па iнiцыятыве І. Луцкевiча ў 1918 г. была створана першая беларуская навуковая ўстанова – Беларускае навуковае таварыства ў Вiльнi.

Германскiя акупацыйныя ўлады, з аднаго боку, не перешкаджалi культурна-асветнiцкай дзейнасцi БНР, а з другога – ухiлялiся ад афiцыйнага прызнання яе.

Па запрашэннi У. Ленiна новы кiраўнiк урада БНР А. Лучкевiч у лiстападзе 1918 г. наведаў Маскву з мэтай нармалiзаваць двухбаковыя адносiны. Аднак менавiта ў гэтыя днi стала вядома аб рэвалюцыi ў Германii i яе капiтуляцыi ў вайне. Бальшавiкi зноў вярнулiся да сваёй iдэi сусветнай камунiстычнай рэвалюцыi, а БНР у гэтым iм толькi перашкаджала. Былi перапынены ўсялякiя кантактыз БНР, атрады Чырвонай Армii атрымалi загад заняць беларускiя гарады, адкуль эвакуiравалiся нямецкiя гарнiзоны.

Станаўленне беларускай нацыянальнай дзяржавы нельга ўпiсваць у аднабаковыя схемы, маляваць адным колерам. Гэта вельмi складаны гiстарычны працэс, якi праходзiў ва ўмовах вострай палiтычнай барацьбы. Трэба ўлiчваць многiя аб’ектыўныя i суб’ектыўныя абставiны, сярод якiх вырашальнае значэнне мелi знешнi фактар, асаблiвасцi нацыянальна-вызваленчага руху ў рэгiёне, дзейнасць класаў i сацыяльных груп i iнш. Аналiз гэтых абставiн дазаляе зрабiць наступныя высновы:

адраджэння i нацыянальнай дзяржаўнасцi. Гэта сведчанне таго, што беларускi нацыянальны рух у той час набыў такую моц i размах, што аказаўся здольным паспрабаваць здзейснiць жаданую iдэю. Аднак некаторыя элементы беларускай iдэi не мелi ў рамках БНР поўнага ўвасаблення, таму што БНР абвяшчалася ва ўмовах акупацыi беларускiх зямель кайзераўскай Германii. Нiводная з дзяржаў нiдзе i нiкалi не была зацiкаўлена ў прызнаннi рэальнай незалежнасцi захопленых народаў, стварэннi iмi сваёй, сапраўды незалежнай дзяржавы. Нацыянальна-культурная аўтаномiя – вось мяжа свабоды выбару, якую яна iм дае, зыходзячы перш за ўсё з уласных геапалiтычных iнтарэсаў. І таму ў БНР яскрава выявiлася тэндэнцыя да абмежавання працэсу нацыянальнага самавызначэння беларускага народа выключна сферай адукацыi, асветы, культуры [3, стр. 59].

ўдзелу народа. Больш таго, былi праiгнараваны рашэннi Усебеларускага з’езда (снежань 1917 г.). З’езд, як ужо адзначалася, вызначыў наступныя мэты: здзяйсненне на Беларусi поўнага нацыянальна-рэвалюцыйнага народаўладдзя; утварэнне самастойнай Беларускай рэспублiкi, не парываючы сувязей з Расiяй; вызначэнне стану i правоў Беларускай рэспублiкi павiнны вызначацца сваiм юрыдычным статусам; аднаўленне гаспадарчага i культурнага жыцця на новай аснове. Канчаткова пытанне аб канстытуiраваннi беларускай нацыянальнай дзяржаўнасцi павiнен быў вырашыць устаноўчы з’езд. Ад гэтых рашэнняў Рада адступiлася. Яна ўзяла курс на разрыў сувязей з Расiяй. Гэты курс, як вядома, не падтрымалi эсэры, меншавiкi, яўрэйскiя сацыялiсты, якiя адстойвалi iнтарэсы i думку па гэтым пытаннi значнай часткi насельнiцтва Беларусi. Спробы наладзiць сувязi з Расiяй у канцы 1918 г. станоўчых вынiкаў не дало. Ужо было позна.

3. Інiцыятарамi абвяшчэння БНР, а затым аб’яўлення яе незалежнасцi былi партыi сацыялiстычнай накiраванасцi, i ў першую чаргу Беларуская сацыялiстычная грамада. Калi б яна працягвала ажыццяўляць свой першапачатковы курс падтрымкi барацьбы працоўных мас з акупантамi, не парываючы даўнiх сувязей з Расiяй, то магла б разлiчваць на разуменне сваiх дзеянняў з боку беларускага народа. Аднак гэтага не здарылася. Курс быў узяты на супрацоўнiцтва з германскiм кайзерам, што прывяло Грамаду спачатку да расколу, а затым да яе знiкнення з гiстарычнай арэны.

4. Нельга адмаўляць, што Рада БНР i яе Народны сакратарыят утварылi пэўную палiтычную структуру з зародкамi дзяржаўнай арганiзацыi. Аднак у прамым сэнсе БНР дзяржавай не была. Дзяржаўнасць патрабуе не толькi абвяшчэння дэкларацый, якiмi б добрымi яны не былi, але галоўнае – функцыянiравання сапраўднай сiстэмы органаў заканадаўчай, выканаўчай i судовай улады на канкрэтнай тэрыторыi, распрацоўкi i прыняцця законаў i iх выканання, г. зн. праватворчай дзейнасцi забяспячэння правоў i свабод сваiх грамадзян. Нiчога такога фактычна не было. Хоць рэспублiка i абвяшчалася ў этнаграфiчных межах пражывання беларусаў, юрысдыкцыю на гэтай тэрыторыi яна не здзяйсняла. Не было войска, адсутнiчала фiнансавая сiстэма, не склалiся мясцовыя органы ўлады. Функцыi ўрада БНР абмяжоўвалiся паўнамоцтвамi нацыянальнага прадстаўнiцтва пры германскай акупацыйнай адмiнiстрацыi i рашэннем некаторых задач у культурна-асветнай галiне.

Гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць i свабода, аб’яўленыя 25 сакавiка 1918 г., так i засталiся жаданнем i надзеяй.

Тым не менш барацьбу лiдэраў беларускай нацыянальнай дзяржавы нельга недаацэньваць, тым больш лiчыць яе антынароднай. Гэта была важная старонка нашай гiсторыi, значны крок у станаўленнi дзяржаўнасцi беларускага народа. Наступным крокам у гэтым накiрунку было ўтварэнне БССР [3, стр. 59-60].

Заключэнне

Станаўленне беларускай дзяржавы праходзiла вельмi марудна. Першая спроба была няўдалай з-за шматлiкiх памылак з боку Рады. Але нягледзячы на гэта беларускi народ заявiў аб сабе усяму свету. На Першым Усебеларускiм з’ездзе беларусы засведчылi свае палiтычнае iнтарэсы, а затым ва ўсiх трох Граматах спрабавалi дабiцца сваёй мэты: абвяшчэння беларускай нацыянальнай дзяржавы. За гэтую спробу мы павiнны быць iм удзячны, бо зараз маем права жыць у сваёй роднай старонцы, ведаць сваю культуру, памятаць сваю гiсторыю i размаўляць па-беларуску, калi мы гэтага жадаем.

Спiс лiтаратуры

1. Юхо Я. А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi: Дапаможнiк: У 2 ч. Ч. 2. – Мн.: РІВШ БДУ, 2003. – 275 с.

3. Гiсторыя Беларусi: Падруч. У 2 ч. Ч. 2 Люты 1917 г. – 2002 г. / Я. К. Новiк, Г. С. Мрцуль, Э. А. Забродскi i iнш.; Пад рэд. Я. К. Новiка, Г. С. Марцуля. – Мн.: Выш. шк., 2003. – 472 с.

– Мн.: Акадэмiя МУС РБ, 1998, – 311 с.

5. Матэрыял па гiсторыi Беларусi: Давед. Дапаможнiк: 2-е выд. Стэрэатып. / Склад. Н. С. Шарова. Мн.: УП “Экаперспектыва”, 2001. – 192 с.

7. Ладысеў У. Ф. Памiж Усходам i Захадам: станаўленне дзяржаўнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi Беларусi (1917 – 1939 гг.) / У. Ф. Ладысеў, П.ІМ, Брыгадзiн. – Мн.: Беларуск. дзярж. ун-т , 2003. – 307 с.