Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты

   

Ад Люблінскай вуніі да расейскай акупацыі Беларусі

Категория: История

Ад Люблiнскай вунii да расейскай акупацыi Беларусi

Асноўны ўдар па дзяржаўнай самастойнасьцi Вялiкага Княства Лiтоўскага быў зроблены Люблiнскай вунiей у 1569 г. Прадстаўнiкi беларусаў, украiнцаў i лiцьвiноў, на самым пачатку Люблiнскага сойму, зажадалi зацьверджаньня каралём апошня апрацаванага i папраўленага Лiтоўскага Статуту, запэўняючага непадзельнасьць i самастойнасьць Вялiкага Княства Лiтоўскага. Аднак палякi на гэта не згадзiлiся. Тады прадстаўнiкi Беларусi пачалi раз'яжджацца з сойму, хочучы такiм чынам прыпынiць ход вунii. Палякi скарысталi з iх ад'езду i пачалi рабiць нацiск на прадстаўнiкоў паасобных земляў. Такiм чынам Палесьсе было змушана згадзiцца асобна на вунiю, пасьля – Валынь, Падольле, Брацлаўскае i Кiеўскае ваяводзтвы. Усе гэтыя абшары былi адабраны ад Вялiкага Княства Лiтоўскага i далучаны непасрэдна да Польшчы. Беларусь i Жамойць найбольш цьвёрда супроцьставiлiся вунii. Але, пад уплывам трываючай цяжкой вайны з Масквой i яны былi змушаны пагадзiцца на вунiю з Польшчай. На аснове гэтай вунii:

1) Вялiкае Княства Лiтоўскае i Польшча на вечныя часы зьлiвалiся ў вадно дзяржаўнае цела з адным каралём, выбiраным на супольным сойме;

6) жыхары ВКЛ на роўнi з палякамi мелi карыстацца ўсiмi сваiмi правамi грамадзянскiмi i рэлiгiйнымi;

7) у ВКЛ усе акты i законы i усё справаводзтва ў судох – будуць на беларускай мове;

8) грамадзяне абоiх дзяржаваў могуць вольна сялiцца ў тэй краiне, гдзе захочуць.

Фактычна вунiя шырака адчынiла дзьверы для польскай экспансыi на Беларусь. Распачалася польская колёнiзацыя Беларусi i акаталiчваньне, што было тады адназначна з апалячваньнем. Ад Люблiнскай вунii iдзе сталае гострае змаганьне ў ВКЛ памiж беларусамi, украiнцамi i жмудзiнамi з аднаго боку, i палякамi – з другога. У працэсе гэтага нацыянальнага змаганьня палякi зацiснулi беларускую нацыянальнасьць, забаралiнi ў дзяржаўным ўжытку беларускую мову i амаль зьнiшчылi праваслаўе. У разгарнуўшайся барацьбе з боку беларусоў i ўкраiнцаў бралi ўдзел вышэйшыя грамадзкiя станы, царкоўныя брацтвы i казакi. 3 бегам часу вышэйшыя грамадзкiя станы Беларусi былi акаталiчаныя i спалянiзаваныя, брацтвы здушаны тэррорам, збройныя казацкiя змаганьнi патоплены ў крывi паўставаўшых беларусоў i ўкраiнцаў. Перахавальнiкамi праваслаўя i беларускай нацыянальнасьцi засталiся сяляне i мяшчане з часткай нiзавога духавенства.

Ужо ў 1576 г. да караля Сьцяпана Баторыя паступалi лiсты ад беларускай i ўкраiнскай шляхты з зажаленьнямi, што з каралеўскай канцэлярыi высылаюцца граматы на польскай мове, а не на беларускай, наўсуперак Люблiнскай вунii, i прасiлi на будучыню высылаць граматы на рускай (беларускай) мове.

сталi дараднiкамi каралёў, дыплёматамi, выхаваў-цамi, пэдагогамi i прапаведнiкамi. Іезуiты былi сярод выдатных польскiх палiтыкаў, як Пётра Скарга, i яны былi пружынай нячуванага ўцiску i прасьледу праваслаўя i беларускасьцi. Пад iх уплывам кароль Сьцяпан Баторы, здабыўшы Полацк у 1579 г. падчас вайны з маскоўцамi, усе 8 праваслаўных цэркваў гораду, усе 7 манастыроў з усiмi прыналежнымi маемасьцямi, адабраў ад праваслаўных i аддаў iезуiтам. Усё жыхарства Полацку было тады праваслаўным i для яго кароль пакiнуў толькi адну кафэдральную Сафiйскую царкву. Варшаўскi сойм з І585 г. зацьвердзiў за iезуiтамi ўсе гэтыя цэрквы, манастыры i маемасьцi. Гэта толькi адзiн з прыкладаў жорсткага рэлiгiйнага прасьледу праваслаўных беларусаў праз польскае ваюючае каталiцтва.

дзьве сэмiнарыi. Асьветную, мiсыянерскую i харытатыўную дзейнасьць iезуiты разгарнулi i па iншых гарадох Беларусi. Такiм шляхам яны навярнулi на каталiцтва многiх праваслаўных i пратэстантаў.

Беларусы баранiлi праваслаўе i сваю нацыянальнасьць шляхам арганiзацыi брацтваў, якiя клапацiлiся аб сваiх цэрквах, пшiталях, ладзiлi гадавыя сходы i мелi свае касы. Некаторыя брацтвы былi зблiжаны па свайму характару да прафэсыйных арганiзацыяў. 3 брацтваў ведамыя: у Вiльнi – брацтва панскае, купецкае i кушнерскае; у Мсьцiслаўлi – мяшчанскае; на Росах у Вiльнi ў 1582 г. арганiзавалася пры царкве Прачыстай Багародзiцы брацтва шапачнiкаў, сярмяжнiкаў i нагавiчнiкаў; у 1589 г. у Магiлеве паўстала кушнерскае брацтва; у Вiльнi арганiзавалася «брацтва царкоўнае траецкае». Гэта апошняе брацтва займалася дапамогай цэрквам, шпiталям, бедным i няшчасным; але за сваю галоўную справу яно ўважала: ўтрыманьне школы i друкарнi, узгадаваньне моладзi ў духу праваслаўя i выдаваньне кнiгаў патрэбных царкве. Траецкае брацтва знаходзiлася ў сувязi з падобным украiнскiм брацтвам у Львове.

Распачалася рэлiгiйная палемiка памiж iезуiтамi – з аднаго боку, а праваслаўнымi i пратэстантамi – з другога боку. Каталiкi выкуплялi кнiгi сваiх супрацiўнiкаў, а каталiцкi бiскуп, Юры Радзiвiл, загадаў забраць усе некаталiцкiя кнiгi ў Вiльнi i яны былi публiчна спалены перад iезуiцкiм касьцёлам сьв. Яна ў Вiльнi ў 1581 г.

У 1582 г. папа Грыгор ІІІ увёў новы каляндар, а кароль Сьцяпан Баторы зараз-жа выдаў загад, якiм новы каляндар павiнен быў быць прыняты ў Полыпчы i ВКЛ усiмi веравызнаньнямi. Зараз пасьля гэтага каталiцкае духавенства ў праваслаўныя сьвяты па старому каляндару па ўсей Беларусi распачало пагромы праваслаўных; у суправаджаньнi ўзброеных людзей яно ўрывалася ў праваслаўныя цэрквы, выганяла молячыхся, запячатывала цэрквы i забiрала царкоўныя ключы. Пачалiся царкоўныя забурэньнi супроць польскiх гвалтаў. Дзеля гэтага Сьцяпан Баторы выдаў новыя загады ў якiх выясьнялася, што новы каляндар уводзiцца для цывiльных спраў, а рэлiгiйныя сьвяты вольна ўстанаўляюцца рэлiгiйнымi дзейнiкамi.

школам каталiкоў яны супроцьставiлi свае беларускiя школы, супроць каталiцкiх брацтваў – арганiзавалi праваслаўныя брацтвы, супроць каталiцкiх публiкацыяў друкавалi свае кнiгi, супроць нацiску каталiкоў з новым каляндаром – ужывалi свой нацiск гдзе маглi.

У барацьбе праваслаўных супроць каталiцка-польскага наступу, мiтрапалiт, япiскапы i пастыры ня прымалi нiякага ўдзелу, хаця гэта быў iх непасрэдны абавязак i яны мелi вялiкiя матар'яльныя сродкi. Уладыкi змагалiся толькi за свае асабiстыя i маемасныя iнта-рэсы. Вiленскiя праваслаўныя бурмiсты i радцы прасiлi караля, каб ён, утрымлiваючы старыя парадкi, дазволiў iм кантраляваць маемасьць траецкага манастыра, чаму пачаў перашкаджаць новы мiтрапалiт Анiсiфар, а па сьмерцi мiтрапалiта, каб гэты манастыр быў адданы пад уладу i падаваньне вiленскiм бурмiстрам i радцам. Кароль сваей граматай з 1584 г. згадзiўся з прозьбай, а ў асаблiвасьцi адцемiў, што даходы з маемасьцяў манастыра, згодна з прозьбай радцаў, павiнны iсьцi на царкоўныя патрэбы манастыра, на направу манастырскiх будынкаў, на ўтрыманьне архiмандрыта, сьвятароў, манахаў i ўбогiх манашак, а так сама на пабудову школаў i на утрыманьне людзей умелых у грамаце, для навучаньня дзяцей грэцкага закону.

захоўваць непарушанымi ўсе правы праваслаўнага духавенства, як i каталiцкага. Кароль выдаў абежную грамату да ўсiх цывiльных ураднiкаў у дзяржаве, каб яны па сьмерцi духоўных уладыкаў не прысабечвалi ўправы ў падлягаючых iм царкоўных мейсцах.

Па Люблiнскай вунii каталiцка-полёнiзацыйная акцыя на Беларусi шырака разгарнулася. Аднак, яна здабыла толькi вьппэйшыя грамадзкiя пласты: магнатаў, баяраў i шляхту. Шырокiя пласты беларускага мяшчанства i сялянства моцна трымалiся праваслаўя i сваей нацыянальнасьцi. 3 мэтай асымiляцыi гэтай вялiкай часткi беларусоў, палякi з Ватыканам застасавалi адумысловую тактыку – увядзеньне рэлiгiйнай вунii праваслаўнай царквы з каталiцкай, як пераходнага маста для пазьнейшага акаталiчаньня вунiятаў i апалячаньня. Польска-каталiцкi ўрад з каралём на чале, прадстаўнiкi Ватыкану, iезуiты i польскiя грамадзкiя колы патаемна праводзiлi падрыхтоўку да царкоўнай вунii.

Праваслаўныя мiтрапалiты i япiскапы гэтай пары не адказвалi свайму высокаму i адказнаму становiшчу анi сваей асьветай, анi этычнасьцяй. Гэта тлумачыцца тым, што каралi – каталiкi, паводля сваiх мяркаваньняў раздавалi праваслаўныя архiрэйскiя кафэдры, манастыры i цэрквы. Пры Жыгiмонце Аўгусьце i Сьняпане Баторым тая самая кафэдра давалася двум цi тром кандыдатам, якiя распачыналi мiж сабой барацьбу, панiжаючы праваслаўе i наражаючы яго на глум iншаверцаў.

III прызначыў пасламi ад вунiятаў у Рым у 1594 г. уладыкаў Тэрлецкага i Пацея.

Весткi аб патаемна рыхтаванай вукii непакоiлi праваслаўных беларусаў. У 1595 г. вiленскiя праваслаўныя бурмiстры, радцы i лаўнiкi выслалi сваiх паслоў i прозьбу да вiленскага ваяводы, гэтмана ВКЛ князя Крыштофа Радзiвiла. Яны паведамлялi ваяводу, што сярод беларускага народу робяць непакой старэйшыя яго ў грэцкiм законе ўладыкi i сам мiтрапалiт, i пры тым не ў аднэй толькi Вiльнi, але i ува ўсiх панствах яго каралеўскай мiласьцi. А гэта таму, што мiтрапалiт i ўладыкi, бяз ведама сваiх старэйшых, бацькоў патрыярхаў, ад якiх атрымлiваюць благаславеньне, i бяз ведама ўсiх духоўных i сьвецкiх людзей грэцкага закону, наўсуперак свайму абавязку i прысязе, зрабiўшы мiж сабой патаемныя зьезды, умысьлiлi аддацца рымскаму папе, прыняць новы календар i, на вялiкую шкоду даўнага хрысьцiянскага закону грэцкага, выдумалi мiж сабой нейкiя навiны i «артыкулы» i падпiсалiся прызнаць папу сваей галавой. Бурмiстры, радцы i лаўнiкi прасiлi князя Радзiвiла, каб ён выслухаў iх паслоў, якiя падрабязьней прадставяць справу, i каб ён быў для iх, як пражываючых у яго ваяводзтве, дапамогай i абаронцам, а мiтрапалiту каб прыпомнiў сваей граматай аб яго пастырскiм абавязку.

У той-жа час сьвятары вiленскага траецкага брацтва, i асаблiва дзiдаскал брацкай школы, Сьцяпан Зызанi, распаўсюджвалi ў народзе як пэўнае, што мiтрапалiт i ўладыкi прадалi сваю веру. Мiтрапалiт Рагоза праз сваiх пасланцоў стараўся пераканаць вiленчукоў у адваротным, але ня меў посьпеху.

У Наваградку першым супрацiўнiкам вунii выступiў сам ваявода Скумiн. Ён увайшоў у зносiны з князем Астроскiм i прасiў яго зрабiць захады перад каралём аб склiканьнi гдзе-небудзь зьезду, цi сабору, на якiм праваслаўныя вернiкi маглi-б разважыць гэту справу са сваiмi мыляючымiся пастырамi. Пасьля гэтага, наведаўшы Вiльню, Скумiн гутарыў аб намеры япiскапаў з бурмiстрамi i з усей вiленскай радай, а даведаўшыся, што яны шлюць свайго пасланца да князя Астроскага прасiць яго рады i дапамогi ў такой ад веку ня-чуванай i сумнай справе, далучыў i сваю прозьбу аб тым самым, ды iзноў напiсаў князю, каб ён выстараўся ў караля дазвол на склiканьне зьезду або сабору праваслаўных духоўных i сьвецкiх, калi не ў Наваградку, то ў Гораднi, цi Берасьцi.

Кароль Жыгiмонт III у сваей грамаце да кн. Астроскага адмовiў у склiканьнi праваслаўнага сабору па справе вунii i схiляў яго самога да падтрымлiваньня вунii. Кароль пiсаў, што самi япiскапы па-вiнны вясьцi гэту справу. У грамаце да мiтрапалiта Рагозы кароль пераконваў яго не праймацца нiякiмi цяжкасьцямi i пагрозамi, але вясьцi справу вунii да канца. У грамаце да прыгранiчных старастаў кароль загадаў, каб яны не прапушчалi ў Лiтву i Полыпчу нiякiх пасланцоў ад патрыярхаў нi з лiстамi, нi бяз лiстоў, нi да ўладыкаў, нi да каго iншага. Самых пасланцоў было загадана затрымлiваць, а лiсты адбiраць i адсылаць каралю.

праваслаўным патрыярхам.

У тым часе мiтрапалiт Рагоза прыслаў у Вiльню загад з 12 жнiўня 1595 г., якiм зажадаў свайго намесьнiка пратапопа Івана Парфенавiча i ўсiх вiленскiх сьвятароў да сябе ў Наваградак на суд праз паўтара месяца, а да таго часу забаранiў усiх у сьвяшчэннаслужэньнi за бунтаваньне народу i пратэсты супроць яго, iх архiпастыра. Запраўды ў Вiльнi на шэсьць тыдняў спынiлася багаслужэньне ўва ўсiх праваслаўных цэрквах. 3 гэтага вiдаць, што ўсё вiленскае духавенства паўставала супроць Рагозы за яго здраду праваслаўю.

У гэтым часе кароль раздаў япiскапскiя кафэдры i манастыры асобам, якiя згаджалiся на вунiю. Вызначаючы Іону на ўладыку пiнскага, а Грыгора – на ўладыку полацкага, кароль пiсаў, што робiць гэта па заяве мiтрапалiта Рагозы i па залецаньнях уладыкаў Пацея i Тэрлецкага. На дадатак, кароль проста забавязваў новых архiрэяў прызнаць уладу рымскага папы i слухацца яго так, як да гэтага часу слухалiся канстантынопальскiх патрыярхаў.

Па загаду караля 24 верасьня 1595 г. Пацей i Тэрлецкi паехалi ў Рым. У той-жа дзень кароль выдаў папольску манiфэст да ўсiх падданых, у якiм абвяшчаў аб найболыпым шчасьцi ўсiм сваiм падданым знаходзiцца ў ваднэй каталiцкай царкве пад уладай рымскага папы, прызнаючы такое злучэньне ў веры вельмi карысным i неабходным для цэласьцi самой Рэчы Паспалiтай.

Са свайго боку мiтрапалiт склiкаў невялiкi сабор у Наваградку на 25 студзеня 1596 г., на якiм адлучыў ад царквы Сьцяпана Зызанiя, аднадумных з iм сьвятароў Васiля i Гэрасiма забаранiў у сьвяшчэннаслужэньнi, а сьвецкiх людзей аднадумных з Зызынiям аддадзека анафэме.

царквы; 2) абвiнавачаным не прысылалiся позвы, а iх су-дзiлi завочна; 3) мiтрапалiт ня можа быць судзьдзёй, бо ён раней паклiканы на суд з абвiнавачаньнем яго ў здрадзе праваслаўю.

старога каляндара, нападалi на духавенства, забаранялi сьвятаром хадзiць у рызах iз сьв. Дарамi праз плошчы i публiчна праводзiць нябожчыкаў, забаранялi званiць у званы i выконываць абрады багаслужэньня. Хто не падпарадкаваўся гэтым забаронам i загадам, тых тэррорызавалi грашовымi карамi, вязьнiцай, бiцьцём i iнш. Рабiлiся напады на праваслаўныя школы, выганялi з iх дзяцей i жабракоў, цягнулi ў свае школы, бiлi, садзiлi ў турмы i рабiлi ўсякiя зьдзекi. У некаторых каралеўскiх гарадох, наўсуперак даўным звычаям, праваслаўных звальнялi з пасадаў, выдалялi з цэхаў, па-збаўлялi права займацца рамествамi, стасавалi ўдiск у судох i iнш. 3 боку праваслаўных было заяўлена шмат пратэстаў.

полацкiм, валынскiм, кiеўскiм i iнш., прыбыўшы на гэнэральны сойм, ад iмя ўсiх сваiх выбаршчыкаў падалi прозьбы каралю, каб Пацей i Тэрлецкi былi пазбаўлены духоўнага стану за тое, што яны самавольна, бяз ведама праваслаўных i сваiх духоўных кiраўнiкоў патрыярхаў, езьдзiлi ў Рым i аддалiся пад уладу папы i прывязьлi адтуль вялiкiя перамены ў веры, i каб кароль, на аснове варшаўскай канфэдэрацыi з 28 студзеня 1573 г., якую i яго прадмесьнiкi i ён сам пацьвердзiлi прысягай пры сваей каранацыi, захацеў даць праваслаўным япiскапаў праваслаўнай веры, а ня iншай, заместа гэтых адступнiкаў. Такую самую прозьбу падаў на сойме ад сябе асабiста i князь К. Астроскi. Аднак сойм ужо падходзiў да заканчэньня, а кароль не рабiў нiякага распарадженьня па лададзеным заявам. Тады кн. Астроскi i праваслаўныя паслы ў апошнi дзень сойму ўрачыста заявiлi кралю, сэнату i сойму, што яны, i ўвесь праваслаўны народ, ня будуць прызнаваць Пацея i Тэрлецкага сваiмi япiскапамi i ня будуць дапушчаць iх да духоўнай улады ў сваiх маемасьцях. Кн. Астроскi ад свайго iмя запiсаў гэты пратэст у актавыя кнiгi варшаўскага сойму дня 5 траўня 1596 г., а паслы на наступны дзень запiсалi ў раднiцкiя гарадзкiя кнiгi два такiя самыя пратэсты: адзiн за агульным iх подпiсам, а другi – за подпiсам упаўнаважанага iмi кн. Юрага Друцкага-Горскага, пасла кiеўскага ваяводзтва. Адпiсы гэтых пратэстаў, пацьверджаныя згодна закону, былi разасланыя па ваяводзтвах. Падобныя пратэсты ўспiсвалiся тады ў актавыя кнiгi i ў iншых гарадох, а асаблiвай грунтоўнасьцяй выражняўся пратэст, запiсаны ў красавiку ад iмя праваслаўных гораду Вiльнi.

Дзеля масавасьцi пратэстаў аб непрызнаваньнi Пацея i Тэрлецкага япiскапамi, кароль даў iм новыя пацьвярджаючыя граматы на iх япiскапствы, Кароль загадаў мiтрапалiту аддаць пад духоўны суд, а пасьля перадаць у сьвецкi суд сьвятароў i прапаведнiкаў вiленскага траецкага брацтва, як бунтаўнiкоў i падбухторшчыкаў за тое, што яны, разам з некаторымi вiленскiмi грамадзянамi, сябрамi таго-ж брацтва, сваiмi пропаведзямi i друкам на польскай i беларускай мовах робяць у народзе непарадкi, а не садзейнiчаюць злучэньню памiж хрысьцiянамi, i каб выдалiў брацтва з манастыра i адсунуў ад царквы сьв. Тройцы.

iх на выгнаньне з дзяржавы i абежнай граматай забаранiў прымаць iх, памагаць iм i мець з iмi зносiны, а спаткаўшы iх – аддаць стражнiкам, паведамляючы аб гэтым караля.

Па заканчэньнi варшаўскага сойму кароль выдаў унiвэрсал да ўсiх сваiх падданых грэцкага закону аб склiканьнi сабору, у якiм гаварылася аб карысьцi ад злучэньня праваслаўнай i каталiцкай цэркваў, якое ўводзiць i павялiчвае памiж народамi згоду i ўзаемную любоў, ахоўвае цэласьць дзяржаўнага саюзу ды iншае дабро зямное i нябеснае.

Праз некалькi месяцаў пасьля гэтага мiтрапалiт выдаў сваю абежную грамату аб склiканьнi сабору, запрашаючы на яго кожнага добравернага хрысьцiянiна грэцкага абраду – для прыслуханьня i абмышленьня, а калi хто не захоча прыбыць сам, то каб прыслаў сваiх упаўнаважаных.

Праваслаўныя ня спынялi змаганьня супроць вунii. У чэрвенi сабралiся на чарговы трыбунальскi суд у Вiльню паслы з усяго ВКЛ. Дзiдаскал Сьцяпан Зызанi падаў паслом зажаленьне на мiтрапалiта. Зажаленьне прынялi i выклiкалi мiтрапалiта на суд. Мiтрапалiт адказаў, што ён не падлягае трыбунальскаму суду, аднак паслы не прынялi гэтага да ведама, разгледзiлi зажаленьне Зызанiя i прызналi мiтрапалiта вiнаватым. Мiтрапалiт паскардзiўся каралю, а кароль загадаў не выконваць прысуду супроць мiтрапалiта, матывуючы тым, што нават сам кароль ня мог-бы судзiць мiтрапалiта.

Кароль загадаў вiленскiм бурмiстрам, радцам i лаўнiкам забаранiць гэту справу, а вiнаватых пакараць.

Пазьней каралю данесьлi з Вiльнi, што наагул усе праваслаўныя жыхары Вiльнi духоўныя i сьвецкiя супроцьставяцца мiтрапалiту Рагозе, робяць тайныя сходы, прымаюць пратэсты. Кароль загадаў усяму вiленскаму духавенству, ураднiкам i грамадзянам, каб яны падпарадкавалiся сваiм архiпастырам i каб спынiлi супрацiў, i пагражаў карамi.

царквы вучоны Кiрыла Лукарыс, а на Беларусь прыбыў упаўнаважаны ад канстантынопальскай патрыярхii вялiкi протасiнкел Нiкiфар. На надыходзячым саборы Нiкiфару належыла пяршынство перад мiтрапалiтам Рагозай у старшынстве на саборы.

Нарэшце наступiў дзень прызначаны на сабор. У саборы мелi прыняць удзел:

1) асобы, якiя ўжо прынялi вунiю;

2) каталiкi – апякуны вунii;

3) праваслаўныя, моцныя ў сваей веры i супроць-ставячыяся вунii, якiх спадзявалiся схiлiць да вунii.

Па баку праваслаўных былi: Нiкiфар – экзарх канстантынопальскага патрыярха, Кiрыла Лукарыс – экзарх александрыйскага патрыярха. Ад канстантынопальскай патрыярхii былi яшчэ: Лукаш – мiтрапалiт вялiгародзкi, Макар – архiмандрыт манастыра Сымона i Пётры на сьв. гарэ, Мацей – архiмандрыт сьвятагорскага панцялейманавага манастыра. 3 мясцовых былi два япiскапы: Гэдэон Балабан львоўскi i Мiхаiл Капысьценскi яп. перамышльскi, а з iмi 9 архiмандрытаў: кiевапячорскi Нiкiфар Тур, дзерманскi, супрасьльскi, пiнскi i iнш.; два iгумэны i мноства протоерэяў, сьвятароў, манахаў – разам каля 106 асобаў, а паводля iншых сьведчаньняў – болыы за 200 асобаў.

Па праваслаўным баку са сьвецкiх асоб прымалi удзел шматлiкiя высокiя дзяржаўныя ўраднiкi i паслы, а сярод iх: князь К. Астроскi з сынам Аляксандрам – ваяводам валынскiм, князь Аляксандра Палубенскi – каштэлян наваградзкi, Андрэй Багавiцiн – стольнiк валынскай зямлi, Чаплiч – земскi луцкi судзьдзя, Паўловiч – судзьдзя гарадзкi уладзiмерскi i iнш. Былi паслы ад ваяводзтваў i паветаў: лiтоўскага, кiеўскага, рускага, валынскага, брацлаўскага, перамышльскага, пiнскага, а так сама паслы ад гарадоў: Вiльнi, Львова, Пiнска, Бельска, Берасьця, Камянца Падольскага, Кiева, Уладзiмера, Менска, Слуцка i iнш. Былi прадстаўнiкi ад брацтваў: вiленскага i львоўскага.

а з iмi некалькi духоўных асобаў, з якiх ведамыя тры архiмандрыты: браслаўскi, лаўрышаўскi i менскi.

Папа вызначыў на сабор сваiх паслоў у складзе: Ян Дзiмiтры Солiковскi – арцыбiскуп львоўскi, Бэрнард Мацiевскi – бiскуп луцкi, Станiслав Гомолiцкi – бiскуп холмскi, а з iмi 4 iезуiты: ведамы Пётра Скарга – прыяцель караля, Юст Роб – сябра Скаргi, Максiм Лятэрня – былы духаўнiк Сьцяпана Баторыя, i Каспар Нагай.

На другi дзень на сабор прыбылi паслы ад караля: гэтман ВКЛ кн. Крыштоф-Мiкалай Радзiвiл, канцлер ВКЛ Леў Сапега, падскарбi ВКЛ, стараста берасьцейскi Дзiмiтра Галэцкi i яшчэ шмат iншых асоб.

Мiтрапалiт Рагоза не захацеў спаткацца перад саборам з прадстаўнiкамi патрыярхаў i iншымi асобамi з праваслаўнага боку, хаця тыя зварочвалiся сваечасова да яго. Не паведамляючы праваслаўных аб мейсцы i часе адчыненьня сабору, мiтрапалiт са сваiмi аднадумцамi адчынiў сабор у царкве сьв. Мiкалая. Тады праваслаўныя адчынiлi свой сабор у прыватным будынку ў пана Райскага дзеля таго, што па загаду мясцовага ўладыкi Іпацiя Пацея ўсе цэрквы ў горадзе былi запёртыя. Праваслаўны сабор тры разы пасылаў дэлегацыi да мiтрапалiта Рагозы па справе сабору. Першыя дзьве дэлегацыi не маглi знайсьцi мiтрапалiта, але трэцяя дэлегацыя прынясла ад яго адказ, што мiтрапалiт, разам са сваiмi прыхiльнiкамi, падпарадкавалiся рымскай царкве. Пасьля гэтага праваслаўны сабор распачаў сваю рашучую дзейнасьць. Протасiнкел Нiкiфар гостра асудзiў мiтрапалiта i аднадумных з iм япiскапаў за адыход ад праваслаўя. Паслы згодна з прывезенымi iнструкцыямi жадалi:

1) пазбаўленьня сану ўсiх духоўных адышоўшых ад праваслаўных патрыярхаў i падпарадкаваўшыхся папе;

2) мясцовы сабор у Берасыц не кампэтэнтны прыняць пастанову аб злучэньнi з рымскай царквой бяз згоды патрыярхаў i ўсей праваслаўнай усходняй царквы;

3) ня прымаць новага каляндара, супрацiўнага царкоўным правiлам, а захаваць ужываньне старога календара.

Дэпутаты былi высланыя, якiм каралеўскiя паслы рабiлi закiды за ўтварэньне асобнага сыноду пад старшынствам грэцкага ўцякача Нiкiфара, саюзьнiка туркаў, на пагiбель Польшчы. Далей паслы заклiкалi праваслаўных, асаблiва шляхту, злучыцца з супольнымi грамадзянамi каталiкамi ў iмя Бога, караля i бацькаўшчыны, выводзячы, што пры нутраных нязгодах бацькаўшчыне пагражае небясьпека ад туркаў i няволя, у якую трапiлi адшчапенцы грэкi ды iншыя гэрэтыкi. Выслухаўшы каралеўскiх паслоў праваслаўныя прадстаўнiкi заявiлi, што яны павiнны перадаць аб гэтым свайму сабору i абяцалi прыслаць адказ. У сваiм адказе праваслаўныя гаварылi аб нятрываласьцi папярэднiх вунiяў, аб несалiдным падыходзе да справы вунii на сучасным саборы ў Берасьцi i прапанавалi весьцi справу вунii з усей усходняй царквой i патрыярхамi, Дзеля трывалага вырашэньня спорных пытаньняў памiж усходняй 1 рьiмскай цэрквамi.

Наступна праваслаўны сабор разгледзiў справу прапаведнiка С. Зызанiя i сьвятароў Васiля i Гэрасiма, выклятых мiтрапалiтам Рагозай. Сабор апраўдаў iх, вярнуў iм усе правы i абавязкi.

Па атрыманьнi адказу ад праваслаўнага сабору каралеўскiя паслы пабачылi немагчымасьць аб'яднаньня i сказалi сваiм бiскупам i ўладыкам, каб яны не зьвяртаючы ўвагi на праваслаўны сабор, даводзiлi да завяршэньня справу вунii. Тады вунiяцкi сабор аформiў пiсьмовым актам дакананьне вунii, пазбавiў сану, сьвяшчэнства i выкляў львоўскага япiскапа Гэдэона, Нiкiфара Тура – архiмандрыта кiева-пячорскага манастыра, а так сама ўсiх iншых духаўнiкоў, прымаўшых удзел у праваслаўным саборы, аб чым паведамiў караля, каб ён даў гэтыя месцы iншым асобам.

Праваслаўны сабор са свайго боку асудзiў мiтрапалiта i ўладыкаў, пайшоўшых на вунiю, пазбавiў iх архiрэйскiх становiшчаў i духоўных санаў, аб чым паведамiў мiтрапалiта Рагозу i згодных з iм уладыкаў. Ад iмя ўсяго праваслаўнага сабору было пастаноўлена прасiць караля звольнiць асуджаных уладыкаў i вызначыць iншых праваслаўных уладыкаў. Усе ўдзельнiкi праваслаўнага сабору абяцалi моцна трымацца праваслаўя, патрыярхаў i старога каляндара. Быў прыняты яшчэ пратэст супроць вунii, уводжанай уладыкамi самавольна бяз ведама i волi народу i было пастаноўлена не падпарадкавацца, а супроцьставiцца вунii ўсiмi магчымымi сродкамi.

Пасьля сабору вунiя пачала ўводзiцца ў жыцьцё на Беларусi, стасуючы гвалты над праваслаўнымi, рабункi, i самую нiкчэмную ману. Вунiяцкiя япiскапы захапiлi праваслаўныя архiрэйскiя кафэдры, якiя яны займалi папярэдня. Наступна вунiяты пачалi адбiраць ад праваслаўных цэрквы, манастыры, а так сама старалiся адабраць ад праваслаўных усе правы i прывiлеi.

У Вiльнi вунiяты адабралi ад праваслаўных усе цэрквы i сьвята-траецкi манастыр. Яны не змаглi адабраць нядаўна збудаванай сьвята-духавай царквы, аднак дамагалiся выгнаньня чатырох ейных сьвятароў. Вунiяты адабралi ад праваслаўных грамадзян права быць сябрамi гарадзкога магiстрату, належыць да гандлёвых i рамесьнiцкiх цэхаў. Для большага зьдзеку над праваслаўнымi iм не дазвалялася выносiць нябожчыкаў праз звычайныя гарадзкiя вароты, а прыходзiлася выносiць праз вароты прызначаныя для вывазу сьмяцьця. У Магiлеве i Воршы ўсе цэрквы былi адабраныя ад праваслаўных i запячатаныя, а сьвятары разагнаныя. Ня было каму хрысьцiць дзяцей i спавядаць памiраючых.

Асаблiва цяжкiм было жыцьцё праваслаўных беларускiх сялян, пражываючых у маемасьцях польскiх цi апалячаных паноў. Яны часта аддавалi свае маемасьцi з сялянамi i цэрквамi ў арэнду жыдом. Арандатары трымалi ключы ад цэркваў у сябе, бралi аплаты за ўсякае багаслужэньне i за кожную трэбу, зьдзекуючыся над сялянамi i iх праваслаўнай верай. Скаргi гучэлi па ўсей Беларусi, аднак нiхто не зьвяртаў на iх увагi. Дзеля рэлiгiйнага, нацыянальнага i сацыяльнага ўцiску шмат беларусаў уцякала на паўдня з абсягу польскiх гвалтаў, далучалася да казакоў, або сялiлася на паўдзённых стэпах.

На вунiяцкi прасьлед праваслаўныя адказвалi пратэстамi, скаргамi i прозьбамi, якiх было мноства па судох, соймiках, соймах i перад самiм каралём. Па большай частцы гэтыя заявы зусiм не разглядалiся, а часта нават не прыймалiся. Каралеўскi Задворны Суд амаль заўсёды вырашаў iх на карысьць вунiятаў. Трыбунальскiя суды ня-рэдка вырашалi справы на карысьць праваслаўных, але яны звычайна ўневажнялiся воляй караля. На гэнэральных соймах заявы праваслаўных, як правiла, адкладвалiся да наступнага сойму, а калi вырашалiся, то пад цiскам караля – аднабакова на карысьць вунiятаў. Пастанова гэнэральнага сойму з 1607 г. на карысьць праваслаўных, калi iм абяцалася даць праваслаўнага мiтрапалiта i япiскапаў, – ня была выкананая. Не атрымлiваючы законнай абароны права-слаўныя часамi стасавалi самаўпраўства: мiтрапалiта Рагозу ў Слуцку абкiдалi каменьнем; Пацею ў Вiльнi адсеклi 2 пальцы; Кунцэвiча ў Магiлеве розна ругалi i са збройнай сiлай ня пусьцiлi ў горад.

Заступнiкамi i абаронцамi праваслаўя выступала беларуская i ўкраiнская шляхта. Яны не дапушчалi ў свае маемасьцi вунiятаў, будавалi ў сябе новыя цэрквы, манастыры i падтрымлiвалi праваслаўнае духавенства. Яны баранiлi праваслаўе на соймах i соймiках. Праваслаўная шляхта заключыла ў Вiльнi ў 1623 г. саюз з пратэстанцкай шляхтай, у якiм прынялi удзел «самыя выдатныя сэнатары дзяржавы», як аб гэтым данасiў у Рым мiтрапалiт Руцкi.

Але больш супрацiву вунii рабiлi праваслаўныя брацтвы. За сваю арганiзаванасьць, ахвярнасьць i адданасьць праваслаўю брацтвы былi асаблiва зьнеслаўляныя вунiятамi. Руцкi даносiў у Рым, што вiленскае брацтва, галава iншых брацтваў, ад пачатку вунii ўжо звыдаткавала 200,000 флёрынаў для супроцьдзеяньня ёй. Такiя брацтвы арганiзавалiся i па iншых гарадох. На гэнэральныя соймы i нават на соймiкi брацтвы пасылалi сваiх упаўнаважаных i свае пасланьнi са скаргамi на вунiю; гэтыя ўпаўнаважаныя «грашмi i дарункамi змаглi схiляць на свой бок важнейшых паслоў i самога маршалка, а нават галаўнейшых сэнатараў дзяржавы», як аб гэтым пiсаў Руцкi. Брацтвы i праваслаўная шляхта арганiзавалi школы, друкарнi, выдавалi кнiгi супроць вунii i для праваслаўных патрэб, арганiзавалi новыя манастыры заместа адбiраных вунiятамi, як: Сьв. Духа ў Вiльнi, мужчынскi i жаночы ў Менску i iнш.

Аб супрацоўнiцтве розных станаў на Беларусi ў вабароне праваслаўя гаворуць сьпiскi праваслаўных брацтваў. Да менскага брацтва належылi ня толькi мяшчане i духоўныя, але былi 52 сябры са шляхты; тое самае было з вiленскiм брацтвам i з iншымi. У гэты пэрыод сярод праваслаўнай шляхты ўжо ня было сэнатараў, але яшчэ былi князi: Агiнскiя, Карыбут-Вiшнявецкiя, Палубенскiя, Карэцкiя, Друцкiя-Горскiя, Друцкiя-Любэцкiя, Чартарыйскiя, Сангушкi-Кашырскiя, хаця iншыя сябры гэтых фамiлiяў ужо прынялi каталiцтва i сполёнiзавалiся. Яшчэ была праваслаўная шляхта, якая займала больш, цi менш важныя дзяржаўныя пасады, як: падкаморы, чашнiк, гарадзкi стараста, гарадзкi судзьдзя, падсудак, падстолi i iнш., якiя прадстаўлялi значную сiлу.

Вунiю на Беларусi праводзiлi чужыя дзейнiкi: польскi кароль i рымскi папа. Папа стала пiсаў па справе вунii каралю, сэнатарам i гэнэральным соймам, а так сама дзеiў праз сваiх нунцыяў у ВКЛ i ў Польшчы. Кароль выдаў на карысьць вунii безлiч загадаў, баранiў яе на гэнэральных соймах, уневажняў самыя справядлiвыя прысуды трыбуналаў на карысьць праваслаўных, сурова прасьледваў праваслаўных духаўнiкоў i сьвецкiх, супроцьставячыхся вунiятам i часта прысуджваў на выгнаньне з бацькаўшчыны. Каталiцкiя бiскупы хутка пачалi адносiцца няпрыязна да вунii, трактуючы яе як штось нiжэйшае. Вунiяцкiя япiскапы не атрымалi мейсцаў у сэнаце. У вунiю гвалтам пераводзiлi перадусiм сялян, а шляхта дабраахвотна адразу прымала каталiцтва.

Цяжка было праваслаўным баранiцца супроць польска-каталiцкага наступу, не маючы iерархiчнага кiраўнiцтва. Дапамог гэтаму iрусалiмскi патрыярх Феафан, якi ў 1620 г. наведаў ВКЛ патаемна высьвяцiў мiтрапалiта i япiскапаў. У лiку высьвячаных быў i архiяпiскап полацкi Мялет Сматрыцкi. Новапастаулены мiтрапалiт Іоў Барэцкi жыў у Кiеве пад апекай казакаў дзякуючы чаму мог праводзiць сваю дзейнасьць. А праваслаўных беларусаў урад уцiскаў па ранейшаму. У пратэсьце мiтрапалiта Іова супроць уцiску праваслаўных у Вiльнi, гаварылася, што ў Магiлеве, Менску, Оршы, Гораднi, Пiнску i iнш. гарадох ад праваслаўных адабраныя цэрквы. У Берасьцi Дарафея з братамi ўкiнулi ў студню; у Краснаставе уварвалiся ў мураваную царкву i шмат каго забiлi ў царкве; тое самае зрабiлi ў Сокале, Бельску, Бусьне, – дарослых забiвалi бяз споведзi, а дзяцей – бяз хрышчэньня.

Больш за iншых зьдзекаваўся над праваслаўнымi i тэррорызавау iх полацкi вунiяцкi архiяпiскап Ёзафат Кунцэвiч. Дня 22 чэрвеня 1620 г. у Траецкi манастыр пад Полацкам сабралiся многiя праваслаўныя вернiкi з аколiчных прыходаў i манастыроў, з крэснымi ходамi, для ўзьняцьця пратэсту супроць гвалтаў вунiята Кунцэвiча. Ваявода полацкi, паляк i каталiк, загадаў сваiм гайдукам i казакам разграмiць гэту манiфэстацыю праваслаўных. Крэсныя ходы, iдучыя дарогамi ў манастыр, былi крывавым тэррорам з забойствамi разганяныя. Уначы манастыр быў абкружаны збройнымi людзьмi полацкага ваяводы, вада была адрэзаная, а нарэшце манастыр быў спалены разам з мноствам сабранага там народу. На суседнiм узгорку Кунцэвiч з гайдукамi ваяводы служыў малебен удзячнасьцi, пры полымi пажару манастыра i пры крыках кананьня праваслаўных, гiнучых у вагнi.

сьвятароў у турму, выганяў з епархiяў, загадаў выкапаць праваслаўных нябожчыкаў з могiльнiка i кiнуць iх сабакам i г. п. Канцлер Сапега пiсаў Кунцэвiчу з мэтай устрыманьня яго ад эксцэсаў, але без памыснасьцi. Ненавiсьць праваслаўных да Кунцэвiча была такая вялiкая, што яго ўсюды хацелi забiць. Так было ў Вiцебску ў 1622 г., у Мсьцiслаўлi i ў Оршы. У 1623 г., калi Кунцэвiч загадаў схапiць праваслаўнага сьвятара Ільлю, iдучага ў праваслаўную паветку за горадам для служэньня там абеднi, – у Вiцебску пачалося народнае паўстаньне. Пад гул трывожны званоў народ з бурмiстрам Лявонам Ваўком на чале, забiў Кунцэвiча, а цела яго ўкiнуў у раку Дзьвiну.

Папа Урбан III пiсаў дня 10 лютага 1624 г. каралю Жыгiмонту ІІІ адносна сьмерцi Кунцэвiча: «Суровасьць забойцаў не павiнна застацца без пакараньня. Там, дзе такое цяжкае злачынства жадае бiчоў помсты Божай, хай будзе выкляты той, хто ўстрымае свой меч ад крывi. I ты, дзяржаўны, не павiнен устрымацца ад мяча i вагню; хай ерась адчуе, што суровым злачынцам няма лiтасьцi». Кароль даручыў Сапегу справу пакараньня мяшчанаў. Сапега, як прыладзьдзе польска-каталiцкай палiтыкi на Беларусi, паслухмяна выканаў даручэньне: 19-цi праваслаўным беларусам адсеклi галовы, а ў тым лiку першым бурмiстрам Вiцебску i Полацку. Каля 100 iншых, якiя ўцяклi, асудзiлi на сьмерць завочна.

i 4-х япiскапаў, прызначыў iм епархii, азна-чыў утрыманьне, прызнаў i пацьвердзiў правы праваслаўных брацтваў i манастыроў, дазваляў праваслаўным засноўваць новыя брацтвы, цэрквы, манастыры, арганiзаваць школы, друкарнi, падзялiў ранейшыя цэрквы памiж праваслаўнымi i вунiятамi i вызначыў дзеля гэтага адумысловых камiсараў.

i каштэлян кiеўскi Адам Кiсель.

Польская колёнiяльная палiтыка ўцiску на Беларусi i Ўкраiне выклiкала супроць сябе пратэст у форме народных збройных паўстаньняў казакоў. Узрастаючая ў сiлу Маскоўшчына пiльна сачыла за рэлiгiйным i нацыянальным уцiскам беларусоў i ўкраiнцаў пад польскай уладай i выкарыстоўвала яго для сваiх экспансыўных мэтаў. У 1654 г. маскоўскiя войскi пайшлi на заваяваньне Беларусi. Перад пачаткам вайны маскоўскi цар Аляксей зьвярнуўся да беларускага i ўкраiнскага народаў з граматай, у якой пiсаў, што ён iдзе вайной супроць адступнiкаў i ворагаў рускага народу i праваслаўнай царквы – палякоў, каб усходняя царква вызвалiлася ад уцiску i закрасавала даўнымi грэцкiмi законамi, а за шматлiкiя каралеўскiя няпраўды маецца быць помста. Бяз бою маскоўцы занялi гарады: Дарагабуж, Невяль, Белую, Полацк, Велiж, Гомель, Магiлеў, Усьвят, Шклоў i Дуброўку. Пэўны супрацiў быў зроблены ў гарадох: Раслаўль, Мсьцiслаўль, Дзiсна, Друя, Орша, Чачэрск, Новы Быхаў, Прапойск i Вiцебск. Найдаўжэй баранiўся Смаленск, але i ён быў заваяваны. У наступным годзе на Беларусь быў пасланы з Маскоўшчыны цьверскi архiяпiскап Лаўрэнцi з шэрагам iншых духоўных супрацоўнiкаў i влахернскiм цудатворным абразом Божае Мацi. Цяпер маскоўцы здабылi гарады: Вiльню, Коўню, Горадню, Пiнск, словам – усю Беларусь. У заваяванай Беларусi насельнiцтва застаўлялi прысягаць маскоўскаму цару, а праваслаўная царква была падпарадкавана ма-скоўскаму патрыярху. Япiскапы Магiлева павiнны былi высьвячацца ў Маскве – як выраз асаблiвай ласкi цара. У 1655 г. з Масквы быў высланы намесьнiк iверскага сьвята-возерскага манастыра Фiлафей, з братам Сэрапiёнам, для кiраваньня манастырамi Вязьмы, Дарагабужа, Смаленска, Оршы, Копыса, Шклова, Магiлева i Мсьцiслаўля. У 1656 г. у Смаленск быў вызначаны сталы япiскал – былы суздальскi Фiларэт, якi прыбыў на новае месца з шматлiкiмi супрацоўнiкамi. Цар загадаў вунiятам прымаць праваслаўе, або высяляцца з Беларусi. Так пачалося апаноўваньне i русыфiкацыя праваслаўнай царквы на Беларусi.

Праваслаўныя беларусы i ўкраiнцы ў ВКЛ i ў Рэчы паспалiтай Польскай утрымлiвалi арганiзацыю сваей праваслаўнай царквы з мiтрапалiтам на чале. У 1663 г. у Корсунi, на Украiне, адбыўся сабор духавенства i сьвецкiх прадстаўнiкоў. Сабор ня быў адназгодны, а падзялiўся на дзьве групы. Адна з iх выбрала мiтрапалiтам Язэпа Нялюбовiча-Тукальскага, япiскапа мсьцiслаўскага, якi называўся япiскапам беларускiм, намесьнiкам кiеўскай мiтраполii, архiмандрытам ляшчынскiм i старэйшым манастыроў: вiленскага сьвята-духаўскага, пiнскага богаяўленскага i iнш. Другая частка сабору выбрала мiтрапалiтам Антона Вiннiцкага, япiскапа перамышльскага i самборскага. Пазьнейшыя захады ня прывялi да згоды. Абодва кандыдаты былi зацьверджаны каралём Янам Казiмiрам. Гэтман Цяцера загадаў падпарадкавацца мiтрапалiту Тукальскаму, якога рэзыдэнцыяй быў Корсунь, цi Чыгiрын. Аднак ён нядоўга займаў гэта становiшча. Польскiя ўлады абвiнавацiлi былога гэтмана, ваяводу кiеўскага – Выгаўскага, разам з мiтрапалiтам Тукальскiм, што яны намерваюцца выцiснуць палякаў з беларускiх i ўкраiнскiх земляў на захад i хочуць падпарадкавацца маскоўскаму цару. Выгаўскi быў схоплены i расстраляны палякамi, а мiтрапалiт Тукальскi пасаджаны палякамi ў турму ў Марыенбургу. Пасьля двух гадоў ён вярнуўся на мiтраполiю i кiраваў ей шмат гадоў.

польскi прыгнёт. Беларускiя магнаты былi поўнасьцю акаталiчаны i апалячаны. Ад XVII ст. каталiцтва i польскасьць на Беларусi сталi прыкметамi вышэйшых станаў, а праваслаўе было верай сялян i працоўнага мяшчанства. Такiм чынам, нацыянальны падзел жыхарства Беларусi, апрача рэлiгiйнага моманту, быў паглыблены яшчэ сацыяльным.

новазбудаваных касьцёлаў, кляштораў, каплiц, ка-талiцкiх крыжоў i iнш. У частках Беларусi з чыста праваслаўным насельнiцтвам, або з дамешкай некалькiх працэнтаў каталiцкага насельнiцтва, ад другой паловы XVII ст. было збудавана касьцёлаў i кляштораў: у Вiленскай губэрнi – 114, у Горадзенскай – 43, у Менскай – 55, у Вiцебскай – 91, у Магiлеўскай – 24. Апроч таго было збудавана каля 53 каплiц з прастоламi. Некаторыя касьцёлы былi перароблены з праваслаўных цэркваў.

У вунiяцкiм асяродзьдзi захоўвалiся праваслаўныя традыцыi i ўтрымлiваўся часткова беларускi характар. Для полёнiзацыi вунiятаў быў застасаваны ордэн манахаў базылiянаў, якi пашырыў сваю дзейнасьць па ўсей Беларусi, будуючы манастыры, арганiзуючы шко-лы i праводзячы мiсыйную акцыю. Для большай падтрымкi вунiятаў сойм прыняў у 1667 г. пастанову, якая звальняла вунiяцкае духавенства на вечныя часы ад усiх вайсковых павiннасьцяў; праваслаўнае духавенства было пакiнута на ўзроўнi абцяжаных станаў – мяшчан i сялян.

3 другой паловы XVII ст. вялiкадзяржаўныя польскiя дзейнiкi ўзьнялi на нябывала жахлiвы ўзровень прасьледваньне некаталiкоў; пры гэтым элемэнт нацыянальна няпольскi прасьледваўся, як некаталiцкi. Соймы выдаюць мноства гнобячых i тэррорызуючых зако-наў, а канфэдэрацыi польскiх шавiнiстых дзеюць у тым самым кiрунку. Падчас мiжкаралеўя ў 1668 г. гэнэральная канфэдэрацыя пастанавiла, што адступнiкi ад вунii не павiнны карыстацца апекай соймавых пастаноў, забясьпячаючых свабоду веравызнаньняў, а павiнны выганяцца з бацькаўшчыны. Сойм прыняў у 1676 г. пастанову, пацьверджаную соймамi ў 1678 г. i 1699 г., забараняючую праваслаўным стаўрапiгiяльным брацтвы, i наагул усiм праваслаўным, зносiцца з канстантынопальскiм патрыярхам, цi выяжджаць за межы дзяржавы, прымаць па справах веры пастановы ад канстантынопальскага патрыярха.

Выцiсканьне беларускай мовы з дзяржаўнага ўжытку праводзiлася ад даўжэйшага часу, а ў 1697 г. пастанова варшаўскага сойму забаранiла карыстаць беларускай мовай у судох i ўрадах. У 1699 г. сойм пастанавiў назаўсёды забаранiць праваслаўным займаць выбарныя магiстрацкiя пасады. У 1712 г. сойм выдаў закон забараняючы канцлерам управамацняць пячацяй акты, у якiх маецца што небудзь на карысьць некаталiкоў. Каля 1717 г. быў прыгатаваны неафiцыйны праект поўнага зьнiшчэньня на Беларусi i Ўкраiне праваслаўя i вунiяцтва, якое ўсё-ж захоўвала ў сабе няпольскi характар.

Для больш поўнай полёнiзацыi вунiятаў быў склiканы вунiяцкi сабор у Замосьцi ў 1720 г. Па гэтым саборы вунiяцкае царкоўнае ўрадаваньне i пропаведзi адбывалiся толькi на польскай мове. На гэтым-жа саборы было пастаноўлена выдаць новыя лiтургiчныя слу-жэбнiкi, у якiх некаторыя службы былi зьменены на каталiцкi лад. Па саборы ў вунiяцкiх цэрквах пачалi выводзiцца iконастасы, сталi ўжывацца падоўжныя прастолы. Заместа праваслаўных квадратных, малыя аўтарыкi, чытаныя лiтургii, а сярод сьвятароў ўводзiўся звычай брыцьця барады, ужываньня сутаннаў каталiцкай формы ды iнш.

iх правы былi амаль што зраўняныя з правамi нявольнiкаў. Сьвятаром было забаронена хадзiць вулiцамi са сьв. Дарамi. Усе трэбы павiнны былi выкоквацца толькi з дазволу каталiцкага ксяндза i за вызначаную iм аплату на яго карысьць. Урачыстыя хаўтуры былi забаронены iншаверцам i яны павiнны былi хаваць сваiх нябожчыкаў уначы. У гарадох iншаверцы павiнны былi прысутнiчаць пры каталiцкiх рэлiгiйных працэсыях. У вёсках цэрквы iншаверцаў не павiнны былi мець званоў. Кананiчныя правiлы каталiкоў павiнны былi абавязваць iншаверцаў. 3 мэтай лiквi-дацыi некаталiцкiх прыходаў у каралеўскiх эканомiях, у 1747 г. кароль забаранiў устанаўляць у iх новых духаўнiкоў, па сьмерцi праваслаўных i вунiяцкiх сьвятароў, без пайменнай каралеўскай згоды. Сойм з 1764 г. пастанавiў караць сьмерцяй кожнага перайшоўшага з каталiцтва ў iншае веравызнаньне. Сойм у 1766 г. прыняў з вялiкiм задавальненьнем прапанову кракаўскага бiскупа Солтыка – абвесьцiць ворагам бацкаўшчыны кожнага, хто адважыцца сказаць у сойме прамову на карысьць некаталiкоў.

Ня гледзячы на ўсю дзiчыню вышэй успомненых пастаноў, яны даюць толькi слабы абраз таго жахлiвага ўцiску, прасьледу, тэррору i зьдзеку, якiя пераносiлi пад польскай уладай беларусы у гэту пару. Напады на праваслаўныя цэрквы i манастыры, пагромы i падпалы праваслаўных сьвятыняў, забойствы праваслаўных духаўнiкоў, забарона направы старых i пабудовы новых цэркваў, адбiраньне гвалтам цэркваў i манастыроў, наварачваньне на вунiю i каталiцтва гвалтам – гэта была «культурна-мiсыйная» дзейнасьць палякаў i Ватыкану на Беларусi.

Аднак, усяго гэтага бязмежнага ўцiску не хапiла на тое, каб вынiшчыць праваслаўе i асымiляваць беларусоў, а гэта – дзякуючы вытрываласьцi беларускага народу, яго глыбокай пашане да сваей бацькоўскай веры, нацыянальнасьцi i традыцыi – з аднаго боку, i – нутраному ўпадку польскай грамадзкасьцi – з другога боку.


Спiс выкарыстаных крынiц

1. Доўнар-Запольскi М. В. Гiсторыя Беларусi / Пер. з рус. Т. М. Бутэвiч i iнш.; Прадм. Дз. У. Карава, Я.І. Бараноўскага. Мн.: БелЭн, 1994. 510 с.

2. Касяк, І. З гiсторыi Праваслаўнай Царквы беларускага народу / І. Касяк. – Нью-Йорк, 1956. – 191 с.

4. Шымуковiч С. Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С. Ф. – Мн., 2005. – 235 с.