Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты

   

Адмена прыгоннага права i асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў 1860-1870 гг. на Беларусі

Категория: История

i асаблiвасцi правядзення буржуазных рэформаў 1860–1870 гг. на Беларусi

1. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860–1870-х гг.

буйных выступленняў сялян. Наглядаўся агульны крызiс гаспадаркi краiны. Рэзка вырасла запазычанасць памешчыкаў перад Дваранскiм банкам, што гаварыла аб крызiсе панскай гаспадаркi. Татальнае адставанне Расii ад Еўропы выявiлася пад час Крымскай вайны 1853–1856 гг.

справе». Ен збiраў пажаданнi памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. Памешчыкi Беларусi i Лiтвы прапанавалi вызвалiць сялян, але без зямлi.

20 лiстапада 1857 г. вiленскаму генерал-губернатару Ў.І. Назiмаву быў накiраваны рэскрыпт ад iмператара Аляксандра II – першы афiцыйны ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе. Ім дазвалялася стварыць у Вiленскай, Гродзенскай i Ковенскай губернях камiтэты i агульную камiсiю ў Вiльна для выпрацоўкi пректа палажэння аб адмене прыгоннага права. Згодна з рэскрыптам урад рэкамендаваў памешчыкам даць сялянам невялiкiя надзелы зямлi – iх сядзiбы за выкуп, бо ўрад разумеў небяспечнасць беззямельнага вызвалення сялян.

iмперыi. Беларускiя памешчыкi адзiнадушна прапанавалi вызвалiць сялян без зямлi. Толькi Вiцебскi i Магiлёўскi камiтэты былi не супраць надзялення сялян зямлей за выкуп. У гэтых губернях глеба была нiзкай якасцi, а большасць памешчыкаў атрымлiвала даходы ў выглядзе аброку.

Асноўныя дакументы рэформы былi рапрацаваныя ў Рэдакцыйных камiсiях. 19 лютага 1861 г. яны былi падпiсаныя Аляксандрам II.

Манiфест аб адмене прыгоннага права аб’яўляў аб пачатку правядзення рэформы ў дзяржаве, указваў на прычыны i мэты рэформы.

У «Агульным палажэннi» змяшчалiся адзiныя для iмперыi прынцыпы правядзення рэформы: памешчыкi былi ўласнiкамi ўсёй зямлi, якая належала iм да рэформы; частка зямлi адводзiлася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасцi; на 9 год уводзiлася часоваабавязанае становiшча сялян, i яны адпрацоўвалi паншчыну цi выплачвалi аброк ў поўным дарэформеным памеры, iм была забаронена пакiдаць зямлю; уводзiлiся ўстаўныя граматы, якiя вызначалi пазямельнае ўпарадкаванне i павiннасцi сялян на карысць памешчыка; але адмянялася асабiстая залежнасць сялян ад памешчыкаў; сяляне атрымлiвалi некаторыя грамадзянскiя правы – яны маглi займацца промысламi, гандляваць, набываць рухомую i нерухомую маёмасць, паступаць у навучальныя ўстановы i на службу, несцi асабiстую адказнасць перад судом.

Уласнiкам зямлi селянiна рабiла выкупная здзелка. З пераходам на выкуп часоваабавязаныя адносiны спынялiся, сяляне залiчвалiся ў разрад уласнiкаў. Правiлы выкупу былi аднолькавымi для ўсiх губерняў Расii. Выкупная сума была такога памеру каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), мог атрымлiваць прыбытак, роўны штогадоваму аброку з зямлi, якая перайшла ва ўласнасць селянiна. Пры выкупе надзелаў сяляне павiнны былi заплацiць 20% выкупной сумы, астатнюю частку – 80% памешчыкi атрымлiвалi ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i павiнны былi на працягу 49 гадоў плацiць ёй выкупныя плацяжы i працэнты за ссуду (выплаты цалкам адменены 1 студзеня 1907 г.). Па сутнасцi, сяляне выкупалi не зямлю, а кампенсавалi памешчыкам свае феадальныя павiннасцi.

1861 г. былi ўведзены спецыяльныя пасады – мiравыя пасрэднiкi (прызначалiся з мясцовых памешчыкаў), павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя ўстановы па сялянскiх справах.

«Мясцовае палажэнне для вялiкарускiх, новарасiйскiх i беларускiх губерняў» дзейнiчала ў Магiлёўскай i васьмi паветах Вiцебскай губернi дзе панавала абшчыннае землекарыстанне. У iм былi вызначаны межы сялянскага надзелу – «вышэйшы» ад 4 да 5,5 дзесяцiны i «нiжэйшы» ад 1 дзесяцiны 800 кв. сажняў да 1 дзесяцiны 200 кв. сажняў. У сялян з большым надзелам праводзiлi адрэзкi. Так у Магiлёўскай i Вiцебскай губернях у вынiку «адрэзак» сяляне страцiлi ад 25 да 40% зямлi.

За карыстанне надзелам вызначалiся павiннасцi – паншчына цi аброк i iнш. Захоўвалася сельская абшчына, пры выкананнi павiннасцяў уводзiлася кругавая парука – багацейшыя абшчыннiкi выконвалi павiннасцi за бедных.

«Мясцовае палажэнне для Мiнскай, Гродзенскай, Вiленскай i чатырох паветаў Вiцебскай губернi» мела свае асаблiвасцi. Нормы сялянскiх надзелаў не вызначалiся, за сялянамi захоўвалiся прысядзiбныя i палявыя надзелы, якiмi яны карысталiся да 1861 г. Адрэзкi дапускалiся, калi ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткi зручных зямель. Але i сялянскi надзел нельга было паменшыць больш як на 1/6. Панскiя лясы заставалiся выключна ў распараджэннi памешчыка, захоўвалася сервiтутнае права. У выкананнi павiннасцяў дзейнiчала асабiстая адказнасць селянiна.

Сяляне засталiся незадаволеныя такой свабодай. Яны не падпарадкоўвалiся загадам мясцовых улад, адмаўлялiся адбываць паншчыну i выконваць павiннасцi, адмаўлялiся падпiсваць устаўныя граматы.

Усяго на Беларусi толькi ў 1862 г. адбылося звыш 150 сялянскiх выступленняў. У 1863 г. сялянскi рух пашырыўся i супаў па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем пад кiраўнiцтвам К. Калiноўскага. Апошняя акалiчнасць вымусiла ўрад пайсцi на значныя ўступкi. Так, з 1 мая 1863 г. часоваабавязанае становiшча сялян Мiнскай, Вiленскай, Гродзенскай i часткова Вiцебскай губерняў адмянялася, яны станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.
сялянскiх надзелаў. Зямлю атрымалi больш за 20 тыс. абеззямеленых двароў, iншым вярнулi адрэзкi. Хутка было завершана складанне выкупных актаў. Гэтыя палёгкi былi iнiцыяваны Вiленскiм генерал-губернатарам М. М. Мураўёвым, якi кiраваў падаўленнем паўстання 1863 г. Але да паўстання Мураўёў быў прыхiльнiкам жорскай палiтыкi ў адносiнах да сялян, i толькi неабходнасць недапусцiць злучэння нацыянальна-вызваленчага i сялянскага руха прымусiла яго пайсцi на ўступкi сялянам.

Пасля 1863 г. перагледзелi землеўпарадкаванне i дзяржаўных сялян (20% сельскага насельнiцтва Беларусi). З 16 мая 1867 г. яны адразу пераводзiлiся з аброку на выкуп зямлi i станавiлiся прыватнымi ўладальнiкамi зямельных надзелаў.

Такiм чынам, на Беларусi адмена прыгоннiцтва мела свае асаблiвасцi. Так, памеры сялянскiх надзелаў былi вышэйшымi, чым па Расii. Былi зменшаны выкупныя суммы. Але захоўвалася памешчыцкае землеўладанне – у памешчыкаў знаходзiлася больш паловы лепшай зямлi, а каля 40% сялян былi малазямельнымi. Захавалiся сервiтуты, цераспалосiца i абшчыннае землекарыстанне ва ўсходняй частцы Беларусi. Сяляне атрымалi асабiстыя i маёмасныя правы, саслоўнае самакiраванне. Быў створаны рынак рабочай сiлы ў прамысловасцi i сельскай гаспадарцы.

Але калi адмена прыгоннiцтва прайшло на больш спрыяльных умовах, то буржуазныя рэформы 60–70-х гг. на Беларусi мелi значныя абмежаваннi.

Так, на Беларусi наогул не была праведзена земская рэформа, якая ўводзiла органы самакiравання, выбарныя ад усiх саслоўяў губернскiя i павятовыя сходы (гаспадарчыя органы) i ўправы (выканаўчыя органы). Яны займалiся справамi мясцовай гаспадаркi, аховы здароў’я, адукацыi, добраўпарадкавання i дабрачыннасцi. Выбарчая сiстэма будавалася па прынцыпе маёмаснага цэнзу, таму ў сходах i ўправах была значная перавага дваран. На Беларусi пераважала апалячанае дваранства, апазiцыйнае царскаму ўраду. Таму ў беларускiх губернях рэформа была праведзена толькi ў 1911 г. з вялiкiмi абмежаваннямi для каталiцкага дваранства.

Гарадская рэформа 1870 г. (праведзена на Беларусi ў 1876 г.) мела мэтай упарадкаваць кiраванне гарадамi. Стваралiся органы кiравання – гарадскiя думы i ўправы. На чале ўправы стаяў гарадскi галава, ён адначасова з’яўляўся i старшынёй гарадской думы. Выбары праходзiлi на аснове маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам карысталiся толькi плацельшчыкi гарадскiх падаткаў. У беларускiх гарадах, дзе большасць насельнiцтва складалi «iншаверцы» – яўрэi, былi ўведзены абмежаваннi для гэтай катэгорыi гараджан. Спачатку яны мелi права займаць 1/3 частку месцаў у органах гарадскога самакiравання, а ў вынiку конррэформы – па новаму Гарадавому палажэнню 1892 г. – толькi 1/10 частку месц.

У распараджэннi гарадскiх дум i ўпраў былi пытаннi развiцця прамысловасцi i гандлю; арганiзацыi адукацыi i медыцынскага абслугоўвання; утрымання пажарнай аховы, палiцыi i казармаў. Думы i ўправы не мелi органаў выканаўчай улады i падпарадкоўвалiся губернатарам i мiнiстру ўнутраных спраў.

У вынiку судовай рэформы 1864 г. (на Беларусi пачалася ў 1872 г.) лiквiдавалiся саслоўныя суды; утваралiся акруговыя суды i судовыя палаты; судовыя палаты разглядалi апеляцыi i займалiся палiтычнымi справамi, абслугоўвалi некалькi губерняў; акруговыя суды ўтваралiся ў кожнай губернi; мiравы суд разбiраў дробныя правапарушэннi. Суд станавiўся адкрытым, галосным i незалежным ад ураду; ствараўся iнстытут адвакатуры i прысяжных засядацеляў, для засведчання розных актаў была ўведзена пасада натарыўса.

мелi права караць сялян без рашэння мiравых судоў.

Ваенная рэформа 1862 г. мела мэтай стварэнне армii буржуазнага тыпу з квалiфiкаваным асабiстым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымi афiцэрскiмi кадрамi. Імперыя была падзелена на 15 ваенных акруг (Вiленская ўключала ўсю Беларусь). Адкрывалiся ваенныя навучальныя ўстановы, на Беларусi гэта кадэцкiя корпусы ў Полацку i Брэсце.

Уводзiўся скарочаны тэрмiн службы: для сухапутных войскаў – 6 гадоў службы i 9 гадоў запасу, для флоту 7 гадоў службы i 3 гады запасу. Для асоб, якiя мелi адукацыю, тэрмiн службы значна скарачаўся.

З мэтай пашырэння магчымасцяў друку, у тым лiку мясцовага, была праведзена цэнзурная рэформа 1865 г. Згодна з ёй была адменена папярэдняя цэнзура для твораў аб’емам больш 10 друкаваных аркушаў, але заставалася абавязковая папярэдняя цэнзура для твораў меньшага аб’ему; абавязковая папярэдняя цэнзура iснавала для правiнцыяльных органаў перыядычнага друку.

Пасля рэформы актыўна пачалi адкрываца прыватныя тыпаграфii, якiя мелi сучаснае абсталяванне, з’яўлялiся перадавымi прадпрыемствамi i склалi новую галiну вытворчасцi.

Рэформа адукацыi прадугледжвала ўвядзенне новага ўнiверсiтэцкага статута, а так сама новага статута гiмназii (уводзiлiся з 1864 г.). Атрымлiваць адукацыю зараз маглi прадстаўнiкi ўсiх саслоўяў. Гiмназii былi двух тыпаў: класiчныя i рэальныя. Класiчная гiмназiя рыхтавала сваiх выхаванцаў да паступлення ва ўнiверсiтэты. Рэальныя гiмназii рыхтавалi вучняў да работы ў прамысловасцi i гандлi.

У 1864 г. было зацверджана «Палажэнне аб пачатковых народных вучылiшчах». Грамадскiя ўстановы i прыватныя асобы з дазволу ўлад маглi адкрываць пачатковыя вучылiшчы. Але на Беларусi народныя вучылiшчы знаходзiлiся пад дадатковым наглядам палiцыi i праваслаўнай царквы.

Рэформы 60–70-х гг. не краналi асноў самадзяржаўя i ў значнай ступенi захоўвалi прывiлеi дваранства, аднак садзейнiчалi пераўтварэнню Расiйскай дзяржавы з феадальнай манархii ў буржуазную. І яшчэ, – на Беларусi буржуазныя рэформы былi праведзены з абмежаваннямi.

2. Эканамiчнае развiццё Беларусi ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. xix ст .

2. 1 Развiццё капiталiстычнага спосабу вытворчасцi ў сельскай гаспадарцы

Памешчыцкая гаспадарка. У 60–70-я гг. у памешчыцкай гаспадарке ўсталявалася пераходная сiстэма гаспадарання – адработачная сiстэма, якая спалучала рысы феадальнай i капiталiстычнай сiстэм. Яе сутнасць – сяляне з прычыны эканамiчнай неабходнасцi арандавалi зямлю ў памешчыкаў, за што працавалi на зямлi памешчыка са сваiм iнвентаром i рабочай жывёлай. Пры капiталiстычнай сiстэме гаспадарання памешчыцкая зямля апрацоўвалася ўжо iнвентаром i цяглай жывёлай уладальнiка. Дэфiцыт сродкаў у часткi памешчыкаў не дазволiў iм адразу перайсцi да капiталiстычнага спосабу вытворчасцi. Капiталiстычная сiстэма гаспадарання пераважала на захадзе Беларусi, а на ўсходзе – змешаная адработачна-капiталiстычная.

Землеўладанне на Беларусi. Памешчыкам у другой палове 70-х гг. належала 8,7 млн. (50,5%) дзесяцiн зямлi, казне – 1,6 млн. (9,9%), цэрквам i манастырам – 122,9 тыс. (0,7%) дзесяцiн. Пераважала буйное землеўладанне (звыш 500 дзесяцiн на ўладальнiка).

Працэс пераходу да бессаслоўнага землеўладання адбываўся замаруджана. Прычынамi гэтага былi эканамiчная ўстойлiвасць буйных памешчыцкiх гаспадарак, арганiзаваных на капiталiстычны лад; абмежаваннi, уведзеныя ўрадам пасля 1863 г., якiя забаранялi каталiкам набываць зямлю, сялянам-каталiкам купляць больш за 60 дзесяцiн на аднаго чалавека, i забараняла мець зямлю яўрэям; мэтанакiраванае насаджэнне землеўладання рускiх памешчыкаў.

Сельскагаспадарчая вытворчасць у памешчыцкай гаспадарке. Павелiчэнне вытворчасцi iшло экстэнсiўным шляхам, у вынiку пашырэння пасяўных плошчаў. Вядучай галiной, як i раней, заставалася вытворчасць збожжа. Беларусь у 60–70-я гг. становiцца важным рэгiёнам экспарту збожжа (жыта, авёс, ячмень) за мяжу. Адначасова на Беларусь увозiлася пшанiца.

Пачалi распаўсюджвацца мнагапольныя севазвароты, выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны (у Мiнскай губернi ў 20% абследаваных маёнткаў). Капiталiзм у памешчыцкай гаспадарцы рабiў першыя крокi.

2. 2 Сялянская гаспадарка

Сярэднi надзел былых памешчыцкiх сялян вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяцiн на рэвiзскую душу, а былых дзяржаўных ад 5,5 да 6 дзесяцiн, а пражытачны мiнiмум забяспечваў надзел больш 8 дзесяцiн зямлi на душу. Па дэмаграфiчных прычынах надзелы хутка скарачалiся – да 1900 г. на душу прыходзiлася ад 2,1 да 3,2 дзесяцiны.

Галоўная галiна сялянскай гаспадаркi – земляробства. Раслi пасевы i ўраджайнасць збожжавых культур. Але хутчэй пашыралiся плошчы i раслi зборы кармавых i тэхнiчных раслiн. У гаспадарках заможных сялян выкарыстоўвалiся палепшаныя прылады працы, штучныя ўгнаеннi, сартавое насенне. За 60–90-х гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў сялян павялiчылася на 50%, галоўным чынам у гаспадарках заможных сялян.

У другой палове XIX ст. на Беларусi сялянства давала каля 25% таварнага збожжа, 75% таварнага льну, значную частку бульбы, прадуктаў мясной i малочнай жывёлагадоўлi. Тым не меньш, сялянская гаспадарка заставалася адсталай, аб гэтым сведчыць ручная праца, трохпольная сiстэма, састарэлыя прылады працы – драўляная саха i барана.

Стрымлiваючымi фактарамi развiцця сялянскай гаспадаркi былi: iснаванне буйнога памешчыцкага землеўладання; шматлiкiя павiннасцi; захаванне абшчыны; захаванне сервiтутаў – уласнасцi памешчыкаў, якой сяляне карысталiся на пэўных умовах; захаванне церазпалосiцы (на Беларусi пашырана больш, чым у Расii).

банка былi выдача доўгатэрмiновых пазык сялянам з мэтай куплi зямлi; дапамога памешчыкам у выгадным продажы зямлi сялянам па завышаных цэнах; банкаўская ацэнка прадаваемай зямлi. Да 1890 г. сялянскiя таварыствы ў пяцi беларускiх губернях набылi праз Сялянскi банк каля мiльёна дзесяцiн зямлi.

Прычына крызiсу: ўвоз у Еўропу таннага збожжа з Амерыкi, Канады, Аргенцiны i Аўстралii, гэта вызвала рэзкае падзенне цаны на збожжа. На Беларусi з 1881 да 1887 г. цэны на жыта знiзiлiся ў сярэднiм у 2 разы.

Вынiкi крызiсу для Беларусi былi вызначальныя. Адбылася пераарыентацыя памешчыцкай гаспадаркi на вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыi. Для гэтага заводзiлi жывёлу палепшаных парод. Пашырылася вытворчасць масла i сыру. Беларусь заняла трэцяе месца ў iмперыi ў гэтай галiне вытворчасцi. Памешчыкi пачалi шырока ўкараняць машынную тэхнiку. Паскорыўся пераход да шматпольных севазваротаў, больш увагi надавалася несенняводству.

Не ўсе памешчыцкiя гаспадаркi здолелi выйсьцi з крызiса, так у 1899 г. у банкi было закладзена 56,8% панскiх маёнткаў. У вынiку памяньшалася дваранскае землеўладанне i павялiчвалася сялянскае – за 1877–1905 гг. iмi куплена 1,6 млн. дзесяцiн. Паскорылася дыферэнцыяцыя сялян (10% – заможныя, сераднякi – 32%, бедната – 60% на пачатак XX ст.). Пашырылася здача ў арэнду дваранскай зямлi (у 1887 г. – 2,5 млн. дзесяцiн).

Яшчэ больш выразнай стала спецыялiзацыя сельскай гаспадаркi . Асноўныя галiны для Беларусi – малочная жывёлагадоўля, iльнаводства, бульбаводства. Ільнаводства было пашырана ў Вiленскай, Вiцебскай i Магiлёўскай губернях. Лён прадаваўся на ўнутраным рынку i за мяжой у Германii, Аўстра-Венгрыi. Канапляводства было пашырана ў Магiлёўскай губернi. Рынак збыту пянькi – Англiя (праз Рыгу) i Германiя (праз Польшчу i Лiбаву). Бульбаводства пашыралася па ўсiх беларускiх губернях. Бульба ўжывалася ў ежу, была асноўнай сыравiнай для вiнакурнай прамысловасцi. Гандлёвае агароднiцтва i садоўнiцтва iснавала ў асобных гаспадарках памешчыкаў i заможных сялян i адыгрывала прыкметную ролю на мясцовым узроўнi.

Пасля рэформы 1861 г. поспехi ў развiццi сельскай гаспадаркi стрымлiвалiся перажыткамi прыгоннiцтва. Тым не менш, гаспадарка Беларусi здолела выйсцi з цiскоў крызiсу, знайсцi сваё месца як ў расiйскай, так i сусветнай гаспадарцы.

3. Развiццё капiталiзму ў прамысловасцi

Пасля 1861 г. прамысловасць Беларусi пачала ўваходзiць ў трэцюю стадыю развiцця – фабрычна-заводскай вытворчасцi (буйной машыннай iндустрыi). Але важную ролю мелi iншыя формы вытворчасцi.

Рамесная вытворчасць на Беларусi мела свае асаблiвасцi развiцця. Вырасла прыкладна ў тры разы колькасць прадпрыемстваў (58,1 тыс.), рабочых (110 тыс.) i сумы вытворчасцi (14,1 млн. руб.); адбывалася спецыялiзацыя рамяства; побач з рамеснiкам дзейнiчаў пасрэднiк – скупшчык.

Дробнакапiталiстычныя прадпрыемствы (без паравых рухавiкоў i з колькасцю наёмных рабочых ад 5 да 16 чалавек) пераважалi ў харчовай, гарбарнай i тэкстыльнай вытворчасцi; вырасла iх колькасць да 17,1 тыс.; колькасць рабочых i сума вытворчасцi (44 млн. руб.) Да 90-х гг. Дробнакапiталiстычныя прадпрыемствы выраблялi палову прамысловай прадукцыi Беларусi.

Перавага дробнакапiталiстычных прадпрыемстваў на Беларусi мела свае падставы. Гэта iснаванне «мяжы аседласцi яўрэйскага народа». Яўрэi не мелi права валодаць зямлёй i пражываць на вёсцы, таму асноўнае iх заняцце – рамяство i дробны гандаль. Іншыя прычыны – адсутнасць на Беларусi буйных радовiшчаў сыравiны для развiцця цяжкай прамысловасцi; большая мабiльнасць дробных прадпрыемстваў, што працавалi па перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай сыравiны; суседства Беларусi з буйнымi прамысловымi раёнамi царскай Расii: Цэнтральным, Пецярбургскiм, Прыбалтыйскiм, Польскiм, у якiх буйная прамысловасць пераважала над сярэдняй i дробнай.

Капiталiстычная мануфактура – гэта прадпрыемствы з больш чым 16 рабочымi, дакладным падзелам працы, без паравых рухавiкоў. На працягу разглядаемага перыяду вырасла iх колькасць – з 140 да 760. На канец стагоддзя мануфактуры пераважалi ў гарбарнай, цагельнай, ганчарнай вытворчасцi. Колькасць рабочых склала 28,8 тыс.

Фабрычна-завадская прамысловасць. Трэба выдзялiць два перыяды ў развiццi фабрычна-заводскай вытворчасцi. 60–70-я гг. вызначалiся павольным ростам вытворчасцi, панаваннем дробнатаварнай вытворчасцi. 80–90-я гг. вызначалiся прамысловым пад’ёмам, ростам колькасцi фабрычна-заводскiх прадпрыемстваў.

Прамысловы пераварот (шырокае выкарыстанне паравых рухавiкоў) пачаўся на Беларусi ў дарэформенны час. На Беларусi ён пачаўся ў металаперапрацоўчай i вiнакурнай прамысловасцi. Крычны спосаб атрымання жалеза быў заменены пудлiнгавым у домнах. Прадпрыемствы з домнамi i паравымi рухавiкамi – гэта Старынкаўскi чыгуналiцейны завод, Барысаўшчынскi металургiчны завод, Налiбоцкi металургiчны камбiнат. На першых двух да 1861 г. выраблялiся паравыя машыны. Асаблiвасцi прамысловага перавароту на Беларусi: ён завяршыўся на 10 гадоў пазней, чым у Расii, толькi ў канцы 90-х гг. бо асноўная колькасць буйных прадпрыемстваў была пабудавана ў 80–90-я гг., на сродкi акцыянерных кампанii i банкаў. У 1890 г. фабрыкi i заводы Беларусi давалi 47,8% усёй прамысловай прадукцыi з рэгiёну, але захоўваўся нiзкi ўзровень канцэнтрацыi вытворчасцi, пераважалi малыя i сярэднiя прадпрыемствы (да 50 рабочых). Прадпрыемстваў з колькасцю рабочых больш за 500 было толькi 1% (па Расii 3,5%).

Акцыянерныя кампанii з’явiлiся як вынiк канцэнтрацыi вытворчасцi. На Беларусi да 1900 г. дзейнiчала каля 10 акцыянерных таварыстваў, якiя адкрывалi буйныя прадпрыемствы. У стварэннi акцыянерных кампанiй актыўны ўдзел прымалi банкi, якiя валодалi значнымi капiталамi. Галоўныя сферы ўкладання сродкаў для камерцыйных банкаў – гандаль, пярвiчная апрацоўка лесу i льну. Найбольш уплывовыя банкi: Мiнскi камерцыйны банк (1873 г.) – вядучы ў рэгiёне; Азова-Данскi камерцыйны банк (з 1871 г. фiлiялы ў Мiнску, Магiлёве, Пiнску); Пецярбургска-Азоўскi банк у 90-я гг. меў аддзяленне ў Мiнску; Дзяржаўны банк меў 5 аддзяленняў у губернскiх гарадах; Вiленскi прыватна-камерцыйны банк (фiлiялы ў Бабруйску, Гомелi, Гродне i Слонiме); Камерцыйны банк у Беластоку.

Фабрычна-заводская прамысловасць садзейнiчала росту гарадоў. Але буйныя прамысловыя цэнтры на Беларусi не сфармiравалiся. Беларуская прамысловасцi спецыялiзавалася на перапрацоўцы сельскагаспадарчай, лясной i мiнеральнай сыравiны, прадпрыемствы размяшчалiся пераважна ў сельскай мясцовасцi.

майстэрнямi; сiлiкатна-керамiчная i будаўнiча-рамонтная прамысловасць, выраб шкла; гарбарная; хiмiчная прамысловасць.

Прамысловасць Беларусi знаходзiлася ў залежнасцi ад сусветных эканамiчных крызiсаў. Пад час крызiсаў 1873–1875 i 1881–1882 гг. на Беларусi найбольшыя страты панеслi дробная вытворчасць i мануфактуры, але фабрычна-заводская прамысловасць не была закранута. Крызiсы з’явiлiся штуршком да замены дробнай i мануфактурнай прамысловасцi фабрычнай. Бурны прамысловы ўздым прыйшоўся на 90-я гг. Пад час яго сярэднегадавыя тэмпы прыросту прадукцыi склалi 8,2%. Асаблiва хутка развiвалася буйная прамысловасць (рост на 13,3%). З 1890 да 1900 г. узнiкла 16 тыс. новых прадпрыемстваў; удзельная вага беларускай прамысловасцi ў прамысловасцi Расii склала каля 5%, колькасць рабочых 10%. У цэлым прамысловасць Беларусi ў параўнаннi з iншымi раёнамi Расii дасягнула сярэдняга ўзроўню развiцця.

4. Развiццё транспарту, сродкаў сувязi, гандлю. Фармiраванне буржуазii i пралетарыяту

Транспартная сетка на Беларусi ў гэты перыяд складалася з водных шляхоў, сухапутных шасэ, чыгунак.

эканомiкi раёнаў, сфармiравалiся ўсерасiйскi i абласныя рынкi, акрэслiўся грамадскi падзел працы, больш актыўнай стала мiграцыя насельнiцтва.

Пецярбургска-Варшаўская чыгунка – першая на Беларусi (прайшла праз Гродна ў 1862 г.). У 1866 г. адкрыты Дзвiнска-Полацка-Вiцебскi ўчастак Рыга-Арлоўскай чыгункi працягласцю 245 вёрстаў. Чыгунка склала значную канкурэнцыю суднаходству па Заходняй Дзвiне, паскорыла эканамiчнае развiццё рэгiёну. Маскоўска-Брэсцкая чыгунка (70-я гг.) – важнейшая ў эканамiчных i ваенных адносiнах. Лiбава-Роменская чыгунка (1871–1874 гг.) прайшла праз Вiльню, Маладзечна, Мiнск, Асiповiчы, Бабруйск, Жлобiн. Мела важнае эканамiчнае значэнне. Прывiслiнская чыгунка (1873 г.) прайшла праз Брэст на Кiеў. Палескiя чыгункi (80-я гг.) складалiся з некалькiх лiнiй, звязалi Пiнск, Жабiнку, Лунiнец, Гомель, Беласток, Баранавiчы, Бранск, Асiповiчы, Старыя Дарогi памiж сабой i раней пабудаванымi чыгункамi. Мелi важнае эканамiчнае значэнне. Пецярбургска-Адэская чыгунка (1902 г.) прайшла праз Вiцебск, Оршу, Магiлёў, Жлобiн.

У пачатку XX ст. Беларусь была на адным з першых месцаў па насычанасцi чыгункамi ў Расii. Узнiклi буйныя чыгуначныя вузлы: Мiнск, Вiцебск, Гомель, Орша, Брэст, Баранавiчы.

суднаходства на Немане i Заходняй Дзвiне.

У гандлi на гэты час памяншацца роля кiрмашоў, расце роля крамнага i магазiннага гандлю, у канцы XIX ст. склалiся мясцовыя (абласныя) рынкi. Цэнтрамi абласных рынкаў становяцца найбольш буйныя гарады: Мiнск, Вiцебск, Магiлёў, Гомель, Гродна, Брэст i Пiнск. Характар сувязяў памiж рынкамi вызначаўся асаблiвасцю эканамiчнага развiцця (спецыялiзацыяй) кожнага з раёнаў. Да пачатку XX ст. Беларусь мела трывалыя гандлёвыя сувязi з рознымi рэгiёнамi Расii, стала часткай усерасiйскага рынку. Для гандлю Беларусi была характэрна перавага вывазу сельскагаспадарчай сыравiны i лясных матэрыялаў, увоз прамысловых тавараў i збожжа.

Развiццё капiталiстычных адносiн стымулявала сацыяльныя працэсы – фармiраванне грамадскiх класаў буржуазii i пралетарыяту. Крынiцы фармiравання прамысловай буржуазii – гэта: дваране (уладальнiкi вiнакурань, лесапiльных, цукровых, крухмала-патачных, мукамольных, вiнакурных, смола-шкiпiдарных, суконных, металаапрацоўчых, цагельных, кафляных, шкляных i iншых прадпрыемстваў); заможныя мяшчане (гандляры-скупшчыкi), што арандавалi i выкуплялi прамысловыя прадпрыемствы; купцы; заможныя рамеснiкi; сяляне (валодалi 16 мануфактурамi i фабрыкамi ў харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай i сiлiкатнай галiнах).

– 10%, палякi – 10%, iншыя нацыянальнасцi да 3%.

Асноўныя крынiцы фармiравання пралетарыяту – гэта: збяднелыя сяляне; члены сем’яў рабочых; рамеснiкi; дробныя гандляры; рабочыя рамесных майстэрань i мануфактур.

У трох апошнiх катэгорыях пераважалi прадстаўнiкi яўрэйскага насельнiцтва, гэта адбiлася на нацыянальным складзе пралетарыяту. Увогуле, асаблiвасць беларускага пралетарыяту – яго шматнацыянальны склад (беларусы, рускiя, палякi, яўрэi, украiнцы, лiтоўцы, латышы, татары). Сярод рабочых чыгуначных майстэрань i дэпо, паравозных машынiстаў, тэлеграфiстаў пераважалi рускiя. На лесапавале, будаўнiцтве i рамонце чыгуначных i шашэйных дарог, прамысловых прадпрыемствах у сельскай мясцовасцi працавалi перважна беларусы. У запалкавай, тытунёвай, гарбарна-абутковай галiнах вытворчасцi, у друкарнях пераважалi яўрэйскiя рабочыя.

На пачатак XX ст. на Беларусi было 178,8 тыс. рабочых, занятых у прамысловасцi, у тым лiку 33,6 тыс. у фабрычна-заводскай i 116,3 тыс. у рамеснай i дробна-капiталiстычнай вытворчасцi. Акрамя таго, у памешчыцкiх i кулацкiх гаспадарках працавала шмат батракоў. Усяго на Беларусi налiчвалася прыкладна 400 тыс. пастаянных наёмных работнiкаў.

Пасля сялянскай рэформы да пачатку XX ст. капiталiстычны спосаб вытворчасцi паступова ўсталёўваўся ва ўсiх галiнах гаспадаркi Беларусi.


Спiс выкарыстаных крынiц

3. Шымуковiч С. Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С. Ф. – Мн., 2005. – 235 с.

4. Доўнар-Запольскi М. В. Гiсторыя Беларусi / Пер. з рус. Т. М. Бутэвiч i iнш.; Прадм. Дз. У. Карава, Я.І. Бараноўскага. Мн.: БелЭн, 1994. 510 с.

5. С. Ф. Шымуковiч Эканамiчная гiсторыя Беларусi / С. Ф. Шымуковiч – Мн, 2001.