Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты

   

Айчанная вайна 1812 г. на Беларусі

Категория: История

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гiстарычны факультэт

Айчанная вайна 1812 г. на Беларусi

Мiнск, 2007


Айчынная вайна 1812 г. на Беларусi

Расiя i Францыя. якiя вялi зацятую барацьбу за гегемонiю на кантыненце. Інiцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона. захоплiвала i ўсталеўвала кантроль над усе новымi тэрыторыямi. Такая сiтуацыя пачала пагражаць непасрэдным iнтарэсам Расiйскай iмперыi. якая працягвала ўдзельнiчаць у ваенных каалiцыях еўрапейскiх манархiй. накiраваных супраць Францыi.

У 1806 г. была створана чацвертая антыфранцузская каалiцыя (Англiя. Прусiя. Расiя i Швецыя). Напалеон здолеў нанесцi шэраг паражэнняў саюзнiкам: 2(14) чэрвеня 1807 г. пад Фрыдландам (зараз г. Праўдзiнск Калiнiградскай вобл. Расiйскай Федерацыi) руская армiя была разбiта, войскi Напалеона рухалiся ў напрамку мяжы Расii. У такiх умовах расiйскi iмператар Аляксандр I быў вымушаны пагадзiцца на перамiр'е якое прапанаваў яму Напалеон[1] .

мiрны дагавор i саюзны трактат, якi меў антыбрытанскую накiраванасць. Было створана Герцагства Варшаўскае (1807. з тэрыторый былой Рэчы Паспалiтай у свой час захопленных Прусiяй). да Расii была далучана Беласточчына, якая ўваходзiла да гэтага часу ў склад Прусii[2] .

Заходнiя губернi Расiйскай iмперыi (якiя былi раней часткай Рэчы Паспалiтай) знаходзiлiся ў складанай эканамiчнай сiтуацыi, якая дапаўнялася палiтычнай напружанасцю. Ваенныя дзеяннi. якiя пастаянна вяла Расiя. патрабавалi вялiкай колькасцi рэкрутаў, на беларускiх землях знаходзiлiся буйныя вайсковыя злучзннi, якiя часта выкарыстоўвалi рэквiзiцыенны спосаб забяспячэння харчамi i фуражом. Стабiльнаму эканамiчнаму развiццю перашкаджала i кантынентальная блакада Англii, да якой Расiя вымушана была далучыцца адпаведна ўмоў Цiльзiцскага мiру. Зразумела. што такая сiтуацыя не магла падабацца мясцовай шляхце,. Да таго ж. яна была моцна незадаволена абмежаваннямi сваiх палiтычных правоў, якое адбылося насля захопу Расiяй тэрыторый Рэчы Паспалiтай. Частка шляхты (пераважна малазямельная i беззямельная) апынулася перад перспектывай увогуле пазбавiцца свайго прывiльяванага становiшча, што рэальна iснавала ва ўмовах неабходнасцi дакументальна даводзiць сваю дваранскую годнасць.

У шляхецскiм асяроддзi iснавалi трывалыя сiмпатыi да Францыi - традыцыйнага саюзнiка былой Рэчы Паспалiтай у яе супрацьстаяннi Расii. Францыя дала прытулак многiм эмiгрантам былой Рэчы Паспалiтай, частка якiх дабраахвотна пайшла ў французскую армiю i самааддана служыла сваей новай радзiме. Значную ролю адыгралi i заявы Напалеона, у якiх ен казаў аб магчымасцi ўзнаўлення былой Рэчы Паспалiтай з яго дапамогай. Стварэнне ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага быццам бы казала аб сур'езнасцi намераў iмператара французаў[3] .

Сярод шляхты (пераважна моладзi) у гэты час праявiлася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе многiя з iх паступалi на вайсковую службу. Гтга прымусiла расiйскiя ўлады прыняць шэраг захадаў, каб прыпынiць гэты працэс: секвестр i канфiскацыя маемасцi, жорсткiя судовыя прыгаворы. Тым не менш, будзе перабольшваннем сцвярджаць. што ўсе шляхецкае саслоўе безумоўна арыентавалася на Напалеона i Францыю. Пэўная частка шляхты даволi насцярожана пазiрала на рэформы ў Герцагстве Варшаўскiм. асаблiвую заклавочанаснь выклiкала адмена ў 1807 г. прыгоннага права. Для многiх шляхцiчаў iмя Напалеона было непарыўна звязана з французскай рэвалюцыяй. якая знiшчыла ўсе феадальныя iнстытуты. Узгадаю адно выказванне, якое абгрунтоўвае пазiцыю гэтай часткi шляхты: "3 пэўнага пункту гледжання нам жывецца лепш, чым у часы рэспублiкi; мы ў значнай ступенi захавалi тое, што дала нам радзiма. Нам цяпер не патрэбна баяцца ўманскай разнi; хаця Польшчы няма, мы жывем у Польшчы, i мы палякi"[4] .

Частка магнатаў i буйных землеўласнiкаў (М. К. Агiнскi, Ф. К. Любецкi, А. Е. Чартарыйскi) звязвалi надзеi на аднаўленне цi аўтаномiю Рэчы Паспалiтай у складзе Расiйскай iмперыi пад патранажам Аляксандра I. Такiя планы распрацоўваў, у дачыненнi да ўсей Рэчы Паспалiтай. А. Чартарыйскi Частка магнатаў, жыхароў былога Вялiкага княства Лiтоўскага. лiчыла магчымым пайсцi на стварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага - аўтаномнай адзiнкi ў складзе Расii. Актыўна i мэтанакiравана гэтую праблему распрацоўваў Мiхал Клеафас Агiнскi, якi з 1810 г. знаходзiўся ў прыязных адносiнах з расiйскiм iмператарам. быў прызначаны сенатарам, атрымаў чын тайнага саветнiка быў узнагароджаны расiйскiмi ардэнамi. Згодна яго плана (1811) меркавалася стварэнне з Валынскай, Вiленскай, Гродзенскай, Вiцебскай, Магiлеўскай, Мiнскай, Падальскай губерняў, Беластоцкай i Тарнопальскай акруг асобнай правiнцыi пад назвай Вялiкага княства Лiтоўскага на чале з iмператарскiм намеснiкам. Прадугледжвалася стварэнне асобных органаў па кiраванню гэтым утварэннем. заканадаўчым кодексам павiнен быў стаць Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г. польская мова станавiлася афiцыйнай, пасады ў правiнцыi павiнны былi займацца выключна мясцовымi ўраджэнцамi i г. д. План аказаўся нерэалiзаваным. але разам з тым адыграў пэўную ролю ў фармiраваннi расiйскай палiтыкi на тэрыторыi заходнiх губерняў iмперы[5] i.

Расiя i Францыя непасрэдную падрыхтоўку да вайны пачалi яшчэ ў 1810 г. Напалеон планаваў iмклiвымi ўдарамi паасобку разбiць разрозненыя рускiя армii. прымусiць Аляксандра 1 пайсцi на перагаворы i прадыктаваць яму ўмовы мiру. У рускага боку iснавала некалькi варыянтаў разгортвання ваеннай кампанii. прычым шмат што залежыла ад канкрэтных дзеянняў войскаў Напалеона. Адзiн з варыянтаў прадугледжваў усяляк перашкаджаць прасоўванню французскай армii ў глыб Расii. вымотванне яе у ар'ергардных баях. адтэрмiноўку генеральнага сражэння да моманту злучэння рускiх армiй i дасягнення парытэту сiл.

У межах Лiтвы, Беларусi i Паўночнай Украiны былi сканцэнтраваны тры рускiя армii: 1-я (120 тыс. чалавек i 580 гармат) генерала М. Б. Барклая дэ Толi (штаб у Вiльнi). 2-я (50 гыс. чалавек i 180 гармат) генерала П.І. Баграцiена (штаб у Ваўкавыску). 3-я (44 тыс. чалавек i 168 гармат) генерала А. П. Тармасава (штаб у Луцку). рзервны корпус Ф. Ф. Эртэля (37. 5 тыс. чалавек) каля Мазыра[6] .

10 (22) чэрвеня Напалеон абвясцiў Расii вайну. а 12 (24) чэрвеня напалеонаўская "'Вялiкая армiя" пачала ўварванне ў межы Расiйскай iмперыi фарсiраваннем Немана ў раене Коўна, Цiльзiта, Гродна. Першапачаткова межы Расii перайшлi каля 450 тыс. чалавек, а ўвогуле Напалеон кiнуў супраць Расii каля 650 тыс. вайскоўцаў i 1372 гарматы.

Рускiя армii (1-я i 2-я) пачынаюць адыход з мэтай злучэння, ушчыльную за iмi рухаюцца напалеонаўскiя войскi. Беларусь робiцца арэнай жорсткiх крывапралiтных ваеных дзеянняў, якiя ахапiлi большую частку нашай радзiмы. 3-я руская армiя прыкрывала кiеўскi напрамак i дзейнiчала самастойна.

К пачатку жнiўня пераважная частка Беларусi была акупiравана напалеонаўскiм войскам, акрамя поўдня i Бабруйскай цытадэлi, абаронцы якой вытрымалi ўсе прыступы працiўнiка. Тут да месца будзе кароткая хронiка падзей, якiя маюць непасрэднае дачыненне да Беларусi:

• 14 (26) чэрвеня Аляксандр I падпiсаў Манiфест аб вайне,

• 16 (28) чэрвеня французская армiя ўвайшла ў Вiльну,

• 15 (27) лiпеня пад Кобрынам адбыўся бой памiж 2-й рус. дывiзiей i французскай брыгадай ген. Кленгеля, французы былi вымушаны капiтулiраваць, падзея была адзначана як першая перамога расiйскай армii над напалеонаўскiмi войскамi ў 1812 г.

• 16 (28) лiпеня - рускiя пакiнулi Вiцебск.

• 16 (28) лiпеня - Напалеон у Вiцебску сабраў Ваенны Савет. было вырашана перапынiць наступленне. замацавацца на дасягнутых рубяжах i прапанаваць Аляксандру 1 пачаць мiрныя перагаворы,

• 30 лiпеня (12 жнiўня) - Напалеон выступiў з Вiцебска на Смаленск.

У гiстарычнай лiтаратуры вынiкi сражэнняў ацэньваюць па-рознаму, але калi ўлiчваць. што рускiя армii адступалi, то можна казаць аб перамогах напалеонаўскiх войскаў. Насельнiцтва Беларусi да прышэльцаў аднеслася неадназначна. Гарадское насельнiцтва (польскае i спаланiзаванае) з надзвычайнай помпай наладжвала ўрачыстыя цырымонii сустрэч. Гарадскiя дэпутацыi сустракалi войскi яшчэ за гарадской заставай. падносiлi хлеб-соль, урачыста вiталi. Пры ўваходзе ў горад французаў сустракала большасць гарадскога насельнiцва, магiстраты i цехi вiталi пераможцаў цэхавымi харугвамi, усцiлалi вулiцы кветкамi i г. д. У "Вялiкай армii" бачылi вызвалiцелей i збавiцелей ад рускай акупацыi.

хутка беларускае насельнiцтва пераканалася, што сярод напалеонаўскага войска шмат рабаўнiкоў. Сваю ролю адыгравала антынапалеонаўская прапаганда, якую напярэданнi вайны зацята вялi расiйскiя ўлады.

Для кiраўнiцтва акупiраванымi тэрыторыямi Напалеон 1(13) лiпеня ў Вiльнi стварыў урад - Камiсiю часовага праўлення Вялiкага княства Лiтоўскага, паўнамоцтвы якой распаўсюджвалiся на Вiленскую. Гродзенскую i Мiнскую губернi i Беластоцкую акругу. У склад Камiсii ўвайшлi сем чалавек: С. Солтан. К. Прозар. Ю. Серакоўскi, А. Сапега. Ф. Ельскi. А. Патоцкi. Я. Снядзецкi - у большасцi прадстаўнiкi мясцовых буйных землеўласнiкаў. У кампетэнцыю Камiсii ўваходзiла: спагнанне падаткаў, размеркаванне бюджэтных сум, арганiзацыя ўзброенных сiл i жандармерыi, стварэнне сiстэмы адукацыi i судовых устаноў. На французскi ўзор былi арганiзаваны адмiнiстрацыйныя адзiнкi, з'явiлiся дэпартаменты. падпрэфектуры i г. д. 3 верху да нiзу паралельна функцыянавалi дзве адмiнiстрацыi: мясцовая i французская, пры вiдавочнай пераваге апошняй, якая абапiралася на ўзброеную сiлу. Кантрольныя функцыi i палiтычнае кiраўнiцтва належыла напалеонаўскаму камiсару Л. П. Э. Бiньену. Ваенная ўлада знаходзiлася ў руках генерал-губернатара Лiтвы Дз. ван Гогендорпа, якi ў жнiўнi стаў старшыней урада. Агульны нагляд ад iмя Напалеона ажыццяўляў Г. -Б. Марэ[7] .

Аналагiчным чынам былi арганiзаваны органы кiраўнiцтва ў Вiцебскай. Магiлеўскай i Смаленскай губернях, але яны не падпарадкавалiся вiленскаму ўраду.

Адсюль вынiкае, што Напалеон не зрабiў тых крокаў, якiх ад яго с праi насцю чакала значная частка шляхты былой Рэчы Паспалiтай: не злучыў у адно тэрыторыi былой Рэы Паспалiтай, i нават, не пажадаў галосна i перакаўнаўча запэўнiць у тым, што гэта магчыма ў блiжэйшай будучынi. бо гэта не адпавядала яго стратэгiчным разлiкам. Напалеон наўрад цi жадаў узнiкненне ў Еўропе буйной дзяржавы, ураджэнцы якой зарэкамендавалi сябе мужнымi i здатнымi воiнамi, на карысць гэтага сведчыць i папярэдняя практыка Напалеона па дзяржаўнаму ўладкаванню ў падпарадкаванай ямў Еўропе. Імператар французаў з'яўляўся зяцем аўстрыйскага iмператара, якi прэтэндаваў на значную частку тэрыторыi былой Рэчы Паспалiтай. Абвяшчэнне аб стварэнне Рэчы Паспалiтай непазбежна пашкодзiла адносiнам расiйскага i французскага iмператараў, перакрыла Напалеону ўсялякую магчымасць нейкiм чынам дамовiцца з Аляксандрам I. Цiкава будзе азнаемiцца з меркаваннямi сведкаў i ўдзельнiкаў падзей. Граф Нарбон зазначыў, што яшчэ напярэданнi фарсiравання Немана ен чуў ад Напалеона наступнае: "Я люблю палякаў на поле бiтвы. гэта мужны народ. но што тычыцца iх заканадаўчых сходаў iх "лiберум вета", iх сеймаў, калi яны засядалi конна i з шаблей у руках. то гэтага я не жадаю". На думку сучаснiка падзей Матушэвiча Напалеон у 1812 г. не жадаў узнаўлення Рэчы Паспалiтай: "Ен карыстаўся намi пастолькi, пасколькi мы маглi быць яму карысны для ажыццяўлення яго праектаў."[8]

" Дэмагагiчнымi заявамi па польскаму пытанню ен (Напалеон) iмкнуўся замаскiраваць сапраўдную мэту - перамагсцi Расiю i дасягнуць поўнай гегемонii ў сусвеце. Напалеонаўская Францыя мела сваю ўласную палiтыку i стратэгiю.. Дэвiз гэтай палiтыкi - "Францыя вышэй за ўсе". Напалеон не збiраўся ахвяраваць iнтарэсамi сваей iмперыi дзеля iнтарэсаў Польшчы i Лiтвы. Калi б нават Напалеон перамог у вайне, ен бы не ўзнавiў польскага каралеўства, у лепшым ныпадку ён стварыў бы адну цi некалькi новых палiтычных адзiнак. г. зн. так сама, як ен да гэтага перакройваў карту Еўропы, не ўлiчваючы нiчые нацыянальныя iнтарэсы. У зняволенай iм Еўропе не засталося б месца нi для вольнай Полынчы, нi для Лiтвы."

адразу паставiла мясцовае насельнiцтва ў экстрымальныя ўмовы: выканаць аб'емы паставак было немагчыма, а не выкананне непазбежна вяло да рэквiзiцый, канфiскацый i санкцый. Сiтуацыя абцяжарвалася i тым, што Напалеон не разлiчваў на доўгатэрмiноваыя ваенныя дзеяннi i своечасова адпаведным чынам не падрыхтаваў запасаў. Камунiкацыi "Вялiкай армii" аказалiся надзвычай расцягнутымi i здзейсняць падвоз харчоў i фуражу з рэгiенаў на захад ад Польшчы было практычна не магчымым[9] .

У якасцi прыкладу ўзгадаю некалькi патрабаванняў напалеонаўскiх улад. 28 лiпеня было загадана сабраць з Барысаўскага павета 2000 бочак мукi. 450 валоў. 10000 гарнцаў водкi. 17 кастрычнiка да Мiнскага дэпартамента было выстаўлена патрабаванне аб пастаўцы 200000 цэнтнераў жыта, 55000 бочак аўсу. 10000 валоў, 20000 цэнтнераў сена i 20000 цэнтераў саломы[10] .

Патрабаваннi напалеонаўскiх чыноўнiкаў гучалi безапеляцыйна. Прамаруджванне не дапушчалася пад пагрозай прымянення карных санкцый, у гэтым сэнсе тыповым з'яўляецца загад Вiцебскаму магiстрату: "Калi цераз дзве гадзiны не будзе дастаўлена на разнiцу належачая з горада жывела, то месца будзе пакарана вайсковай экзекуцыей".

такi загад быў выдадзены адмiнiстрацыей мiнскага дэпартамента 3 жнiўня.

Вельмi важнай праблемай, якая паўстала як перад французскiмi, так i мясцовымi прафранцузскiмi ўладамi было фармiраванне ўзброеных сiл. Часовы ўрад ВКЛ 25 лiпеня загадаў сабраць 10000 рэкрутаў. 1 жнiўня было вырашана стварыць 4 кавалерыйскiя палкi з поўным забеспячэннем за кошт насельнiцтва i сфармiраваць гвардзейскi палк (1000 чал.) з лiку шляхцiчаў-дабраахвотнiкаў. Справа ў гэтым накiрунку шла вельмi марудна. Сяляне не выказвалi асаблiвага жадання iсцi ў войска, яны засталiся. пераважна, абыякавымi да заклiкаў з боку ўлад. Большую актыўнасць праявiла шляхта. аднак i сярод iх дабраахвотнiкаў аказалася значна менш, чым можна было чакаць. Частка шляхты прытрымлiвалася пазiцыi чакання i не жадала iсцi ў ствараемае войска. Некаторыя з iх прама казалi: "А навошта мы пойдзем? Чым нам дрэнна пад панаваннем расiйскага iмператара ? Падаткаў не плацiм, цяжару нiякога. сядзiм як у пана Бога за пазухай, а хто з нас захацеў на вайсковую службу, то прымаюць нас як i панiчаў юнкерамi, а не так як у палякаў. якiя ўжываюць нас за радавых". Увогуле можна казаць аб тым, што калi Напалеон паглядаў на "палякаў" як на гарматнае мяса, так i шмат якiя жыхары былой Рэчы Паспалiтай лiчылi. што галоўнай мэтай Напалеона павiнна быць аднаўленне iх краiны - Рэчы Паспалпай. Матэрыяльныя выдаткi са свайго боку яны лiчылi справай патрыятызму, дабраахвотнымi ахвяраванняi, падзякай за вызваленне. Разам з тым. мясцовая шляхта не была падрыхтавана да таго, што вайна патрабуе самаахвярнасцi, гатоўнасцi ўсе пакласцi на алтар перамогi. 3 вонкавага боку адносiны памiж напалеонаўскiмi ўладамi i мясцовым прывiльяваным насельнiцтвам да апошняга моманту заставалiся лагоднымi i прыяцельскiм,. але ў сапраўднасцi адбывалася ахалоджванне[11] .

Сiтуацыя надзвычай ускладнялася тым, што ў напалеонаўскiм войску хутка пагаршалася дысцыплiна. вынiкам чаго стала эпiдэмiя марадзерства. ад якога пакутвалi як гарадскiя, так i сельскiя жыхары: мяшчане, сяляне, шляхцiцы, памешчыкi. Напалеон i яго адмiнiстрацыя разумелi небяспечнасць гэтай з'явы, спрабавалi прыпынiць цi абмежаваць яе маштабы, не спыняючыся перад самымi жорсткiмi карамi. 28 лiпеня па загаду маршала Даву было растраляна 13 кiрасiр, якiя былi захоплены на месцы злачынства: рабаўнiцтве яўрэйскай крамкi ў Мiнску. Не абмiнуў сваей увагай гэтую праблему i Напалеон, якi 20 лiпеня ў Глыбокiм выдаў жорсткi загад накiраваны супраць марадзераў. Былi створаны спецыяльныя рухомыя вайсковыя каманды для барацьбы з марадзерамi i дэзерцiрамi. Аднак кардынальнага паляпшэння не назiралася: самавольныя рабункi. несанкцыянаваныя рэквiзiцыi, экзекуцыi працягвалiся, у першую чаргу у сельскан мясцовасцi[12] .

сiтуацыя пагоршылася ў шмат разоў. У зоне непасрэдных баявых дзеянняў сяляне кiдалi свае вескi i шукалi паратунку ў лесе i iншых патаемных месцах. Пасля заканчэння баеў многiя з iх не спяшалiся вяртацца дамоў, што выклiкала заклапочанасць iх гаспадароў i французскай i зноўстворанай адмiнiстрацый. Спробы прымусовага вяртання часам выклiкалi жорсткае працiвадзеяння.

Ва ўмовах вайны адмiнiстрацыя (расiйская. французская i калабаранцская) ужо не мела магчымасцi эфектыўна выкарыстоўваць рэпрэсiўны механiзм. Гэта адчулi i сяляне, якiя пачалi больш рашуча i актыўна супрацiўляцца прыгнятальнiкам i ўладам. У лiпенi 1812 г. бабiнавiчскi земскi спраунiк даносiў начальству: "... казенныя сяляне Бабiнавецкага староства адмовiлiся ад паслушэнства i робяць пагрозы рэзаць чыноунiкаў i памешчыкаў. калi будуць iх прымушаць даваць фурманкi цi нешта iншае для армii."

3 надыходам французскай армii сяляне пэўны час займалi палiгыку чакання. тым больш, што сярод iх распаўсюдзiлiся чуткi аб намеры Напалеона скасаваць прыгоннае права. Рэалii вайны (рабункi. рэквiзiцыi, здзекi i г. д.) штуршалi сялян на супрацiўленне. Яны актывiзуюцца i пачынаюць даваць адпор малалiкiм групам марадзераў. нападаюць на адстаўшых цi заблудзiўшых салдат, на каманды фуражыраў "Вялiкай армii". Такiя выпадкi становяцца звычайнай з'явай i наносяць вялiкую шкоду французскiм акупантам, а гэта, зразумела, абектыўна спрыяла расiйскай армii.

Даволi распаўсюджана думка аб iснаваннi на тэрыторыi Беларусi моцнага антыфранцузскага партызанскага руху. На наш погляд, у 1812 г. на Беларусi не iснавала партызанскага руху як формы барацьбы шырокiх слаеў мiрнага насельнiцтва супраць акупантаў; вiдаць нельга параўноўваць сiтуацыю на Беларусi з iспанскай герыльяй, цi антыфранцузскiм народным рухам на тэрыторыi ўласнарускiх акупiраваных тэрыторый. Слушным выглядае меркаванне некаторых гiсторыкаў аб тым, што на ўсей тэрыторыi французскай акупацыi антыфранцузскiя выступленнi колькасна саступаюць антыпрыгонным выступленням[13] .

У той жа час будзе памылковым сцвярджэнне. што на тэрыторыi Беларусi ўвогуле не было партызанскага руху. Неабходна ведаць i памятаць аб дзейнасцi рускiх армейскiх партызанскiх атрадаў, якiя ўзначальвалi Д. В. Давыдаў, А. Н. Сяславiн i iнш. Сваiмi антiфранцузскiмi дзеяннямi вядомы жыхары вескi Жарцы беларускiя сяляне Максiм Маркаў, Тарас-кiраўнiкi партызанскiх атрадаў з мясцовых жыхароў. Удзел цi не ўдзел у партызанскiм руху мясцовага насельнiцтва, часам, залежыў i ад збега акалiчнасцей. Напрыклад, адпаведнай актыўнай антынапалеонаўскай прапагандай, якая вялася напярэданнi вайны праваслаўным духавенствам (Напалеон - антыхрыст, усесусветны бiч), прынесла пэўны плен, вялiкае значэнне мела наяўнасць завадатара i г. д.

Разам з тым, можна ўзгадаць, што на пачатку вайны былi адзначаны выпадкi сабатажа беларускiх жыхароў распараджэнням расiйскай улады, дагiсiмогi французам, што таксама можна атаясамляць з партызанскiм рухам, але накiраваным супраць расiйскай армii.

прыгоннага сялянства заявай аб скасаваннi прыгоннага права? Аб тым, што такiя, калi не планы, то намеры iснавалi есць шэраг сведчанняў. Сам Напалеон 20 снежня 1812 г. на пасяджэннi Сената Францыi тлумачыў: "Я мог бы ўзняць супраць яе (Расii - В. К.) болыпую частку яе ўласнага насельнiцтва, абвясцiўшы вызваленне рабоў. Але, калi я даведаўся пра грубасць нораваў гэтага шматлiкага класа рускага народа, я адмовiўся ад гэтай меры, якая асудзiла б мноства сямействаў на смерць, рабаванне i страшэнныя пакуты”. Верагодней за ўсе, Напалеон не столькi клапацiўся за жыцце i маемасць рускага дваранства, колькi баяўся народнага сацыяльнага выбуху, якi б мог прывесцi да неспадзяваных для яго вынiкаў пазбавiць усядлякай магчымасцi паспяхова скончыць вайну i заключыць пераможны мiр з Аляксандрам I.

часе рэшткi "Вялiкай армii" апынулiся на Беларусi. Менавiта на беларускай зямлi адбылося канчатковае паражэнне напалеонаўскай армii - 14-17 (26-29) лiстапада пры пераправе цераз Бярэзiну каля вескi Студзенка (раен Барысава). 23 лiстападла (5 снежня) Напалеон у Смаргонi пакiдае свае войска i iмчыць у Францыю. каб рыхтаваць новую армiю. 28 лiстапада (10 снежня) французы рэтыруюцца з Вiльны. а 2 (14) снежня рэшткi "Вялiкай армii" пакiнулi мяжу Расiйскай iмперыi. Ваенныя падзеi 1812 г. прунеслi Беларусi. яе жыхарам незлiчоныя страты: дзесяткi тысяч загiнуўшых, безлiч зруйнаваных гарадоў i весак. страту амаль палову жывелы i г. д. Расiйскiя iмперскiя ўлады не спяшалiся прымаць нейкiх кардынальных мераў па стабiлiзацыi становiшча. Прыгоннае права было захавана, працягвалiся рэкруцкiя наборы, налоговыў прэс амаль не зменшыўся. У той жа час мясцовая шляхта, нават скампраметаваная супрацоўнiцтвам з Напалеонам, у большасцi, захавала свае правы i прывiлеi (Манiфесты Аляксандра 1 ад 12 снежня 1812 г. i 30 жнiўня 1814 г.). Негатыўныя наступствы падзей 1812 г. адчувалiся на Беларусi на працягу некалькiх дзесяцiгоддзяў[14] .


Лiтаратура

1. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.: Рэкам. бiблiягр. спiс // Новыя кнiгi Беларусi. 1992. №5.

2. Белянчиков Н. Н. Судьба сокровищ, похищенных Наполеоном в Москве // Вопросы истории. 1965. №4.

3. Блiнец А. Апошняя армiя Вялiкага княства (1812 – 1814 гг.) // Беларускi гiстарычны часопiс. 1996. №2. С. 123-127.

4. Бычков Л. Н. Крестьянское партизанское движение в Отечественной войне 1812 г. М., 1954.

5. Ерашэвiч А. Палiтычныя праекты адраджэння Рэчы Паспалiтай i Вялiкага Княства Лiтоўскага ў палiтыцы расейскага царызму напярэдаднi вайны 1812 г. // Гiстарычны альманах. 2002. Т. 6 С. 84-96.

7. Корнейчык Е. И. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г. Мн., 1962.

8. Лiс Я. Палiтыка Напалеона на Беларусi // Спадчына. 1996. №5. С. 117-122.

10. Низовский А. Ю. Зачарованные клады России. М., 2001.

11. Ружанец А. Лiтоўска-беларускае войска Цесара Напалеона // Беларуская мiнуўшчына. 1995. №1. С. 29-30.

13. Троицкий Н. А. 1812. Великий год России. М.,1988.

14. Швед В. В. Вялiкае княства Лiтоўскае ў 1812 годзе // Беларускi гiстарычны часопiс. 2000. №3. С. 9-15.


[1] Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.: Рэкам. бiблiягр. спiс // Новыя кнiгi Беларусi. 1992. №5.

[2] Белянчиков Н. Н. Судьба сокровищ, похищенных Наполеоном в Москве // Вопросы истории. 1965. №4.

[3] Ружанец А. Лiтоўска-беларускае войска Цесара Напалеона // Беларуская мiнуўшчына. 1995. №1. С. 29-30.

[5] Тарле Е. В. Нашествие Наполеона на Россию. М.,1932; 1992.

[6] Бычков Л. Н. Крестьянское партизанское движение в Отечественной войне 1812 г. М., 1954.

[7] Ерашэвiч А. Палiтычныя праекты адраджэння Рэчы Паспалiтай i Вялiкага Княства Лiтоўскага ў палiтыцы расейскага царызму напярэдаднi вайны 1812 г. // Гiстарычны альманах. 2002. Т. 6 С. 84-96.

[8] История дореволюционной России в дневнках и воспоминаниях. Аннотированный указатель книг и публикаций в журналах. М. 1977. Т. 2. Ч. 1.

[9] Корнейчык Е. И. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г. Мн., 1962.

[10] Троицкий Н. А. 1812. Великий год России. М.,1988.

[11] Швед В. В. Вялiкае княства Лiтоўскае ў 1812 годзе // Беларускi гiстарычны часопiс. 2000. №3. С. 9-15.

[12] Лiс Я. Палiтыка Напалеона на Беларусi // Спадчына. 1996. №5. С. 117-122.

[13] Мазiн Г., Ерусалiмчык Л. Бярэзiна, год 1812. Мн., 2001.

[14] Низовский А. Ю. Зачарованные клады России. М., 2001.