Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты

   

Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст.

Категория: История

Адносiны Вялiкага княства Лiтоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст.

Змест

Уводзiны

Глава 1. Узмацненне канфрантацыi памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст. i iх першыя ваенныя сутыкненнi

Глава 2. Войны 1507 – 08 i 1512 – 22 гг.

Глава 3. Вайна 1534 – 1537 гг.

Заключэнне

Спiс выкарыстаных крынiц

Абраны для даследвання перыяд стаў пераломным у адносiнах ВКЛ i Масквы i закончыўся iстотнай зменай агульнапалiтычнай сiтуацыi ва Усходняй Еўропе (у вынiку войнаў ВКЛ страцiла 25% сваёй тэрыторыi i становiшча гегемона ва усходнеславянскiм рэгiёне).

Мэта

Для дасягнення мэты трэба вырашыць наступныя задачы :

1)Высвятлiць, якое знешнепалiтычнае становiшча склалася ва Ўсходняй Еўропе напярэдаднi пачатку лiтоўска-маскоўскай канфрантацыi i якiя фактары сталi найгалоўнейшымi ў развязваннi канфлiкту;

2)Разгледзiць, як разгортвалiся падзеi ваенных кампанiй 1492-94 i 1500-03 гг.;

3)Ахарактарызаваць далейшае абвастрэнне канфлiкту ў першых дзесяцiгоддзях XVI ст. i тыя з’явы, якiя яго абумовiлi; засяродзiць асаблiвую ўвагу на Аршанскай бiтве i вылучыць прычыны, якiя не далi скарыстацца перамогай ВКЛ;

4)Разгледзiць вайну 1534 – 37 гг. i выявiць, што з’явiлася прычынай паражэння ВКЛ у серыях войнаў з Масквой у вылучаны перыяд.

Гаворачы наконт актуальнасцi сацыяльна-эканамiчнаму, часткова i дэмаграфiчнаму. Пралiкi урада Жыгiмонта, у прыватнасцi навязванне Маскве вайны (апошняя па лiку, 1534-37 гг.), улiчваючы цяжкае унутрыпалiтычнае становiшча дзяржавы (у большасцi матэрыяльнае) стала пачаткам паступовага заняпаду i як вынiк – страты сваёй незалежнасцi падчас Лiвонскай вайны (калi разглядаць так Люблiнскую унiю). Зараз мы знаходзiмся ў вельмi добрых адносiнах з нашым усходнiм суседам, але мы не павiнны забываць пра сваю гiсторыю i памятаваць, што зараз мы валодаем найвялiкшай каштоўнасцю – уласнай незалежнасцю, якой не бачылi амаль на працягу 500 гадоў.

Можна вылучыць па тры этапы вывучэння дадзенай праблемы ў айчыннай i расiйскай гiстарыяграфii: 1) 19 – першыя дзесяцiгоддзi 20 стст.: а) актыўнае вывучэнне праблемы расiйскiмi гiсторыкамi i б) пачаткi нацыянальнай гiстарыяграфii; 2) 20-я гг. 20 ст. – 1991 г. – савецкая гiстарыяграфiя; 3) з 1991 г. – сучасная беларуская i расiйская гiстарыяграфiя. Ля вытокаў першага этапу стаялi з расiйскага боку – а) С. Салаўёў, М. Карамзiн, В. Ключэўскi; б) М. Доўнар-Запольскi, В. Ластоўскi, У. Ігнатоўскi, Ул. Пiчэта;

А) Расiйскiя даследчыкi гэтага часу мелi большую аб’ектыўнасць у гэтым пытаннi, яны наогул вельмi цiкавiлiся праблемамi знешняй палiтыкi Масквы, але ў большасцi (асаблiва Карамзiн) сiмпатыi iх ляжалi на баку Масквы, спрабавалi апраўдаць несправядлiвае развязванне канфлiкта Масквой. Імi (асаблiва гэта датычацца С. Салаўёва) былi перапрацаваны вялiзныя летапiсныя i архiўныя матэрыялы.

i Беларусь у рукi палякаў”, бачыў у войнах з Масквой асноўную прычыну страты незалежнасцi ВКЛ; Ус. Ігнатоўскi лiчыў войны з боку Масквы безумоўнай экспансiяй з мэтай захопу земляў; Ул. Пiчэта лiчыў, што супернiцтва памiж княствамi абвастрылася i з прычыны розных прынцыпаў пабудовы гэтых дзяржаў: Маскоўская дзяржава будавалася на прынцыпе цэнтралiзацыi, а “беларуска-лiтоўская” – аўтаномii. У аснове тэрытарыяльных прэтэнзiй Масквы да ВКЛ на яго думку ляжалi эканамiчныя iнтарэсы: “Масква ўвесь час шукала поваду, каб захапiць беларускiя краiны, праз якiя iшоў гандлёвы шлях да Балтыйскага мора, гэтак канечна патрэбнага для Масквы.” [Ул. Пiчэта. “Гiсторыя Беларусi” . -М.,1961. -134 с.].

Некаторыя даследчыкi савецкiх часоў праблему ўзаемаадносiн ВКЛ i Масквы разглядалi давольна падрабязна. У выглядзе абагульняючых прац iх разглядаюць І. Б. Грэкаў (“Очерки международных отношений Восточной Еврпы 14 – 16 вв.”), А. Л. Харашкевiч. Непасрэдна дадзенай праблемай займалiся А. А. Зiмiн,А. Б. Кузняцоў (“О некоторых аспектах деятельности русской дипломатии в Европе в первой четверти 16 в.”, “К вопросу о борьбе Русского государства за воссоединение западнорусских земель в начале 16 в.”). Зiмiн: “Огромная территория, вошедшая в состав Русского государства, имела колоссальное экономическое и политическое значение. С Россией воссоединялись не только земли, населённые русским народом, но и часть украинских и белорусских земель” [2, с. 195].

Сучасная гiстарыяграфiя прадстаўлена шырокiм колам навукоўцаў i даследчыкаў узаемаадносiн ВКЛ i Масквы. У беларускай гэта Г. М. Сагановiч, А. П. Грыцкевiч, Б.І. Сiдарэнка, В. Я. Снапкоўскi, В. Чаропка (Вiктар Кузьмiч), Л. Мiхайлоўская. Вялiкую колькасць артыкулаў мае А. Грыцкевiч на тэму Аршанскай бiтвы, Б. Сiдарэнка (аўтар вотчынна-дынастычнай тэорыi маскоўскiх улад) разглядае акрамя ваеннай гiсторыi i праблемы дыпламатычнай службы ВКЛ, таксама звярнуў увагу на тое, што на працягу 15 – 16 стст. эмiграцыя iснавала не толькi з боку ВКЛ у Маскву, але i ў супрацьлеглым накiрунку, бо “В. Чаропка – аўтар шматлiкiх навукова-папулярных выданняў, у тым лiку прысвечаных i разглядаемаму перыяду. Ю. М. Бохан звяртаўся да апiсання родаў войск, зброi i даспехаў ваяроў у гэты час (“Зброя ВКЛ 1385 – 1576 гг.” i iнш.).


Глава 1. Узмацненне канфрантацыi памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV

боку, вялiкiм князем Васiлём II - з iншага, складзены ў 1449 гаду (31 жнiўня). Князь Васiль абавязаўся жыць з Казiмiрам у «вечным мiры», дзейнiчаць заўсёды разам, «жадаць дабра яму i яго зямлi ўсюды, дзе бы нi было». Тыя ж абавязальнiцтвы ўзяў на сябе Казiмiр. Казiмiр абавязваўся не прымаць да сабе Дзмiтрыя Шамяку, асноўнага сапернiка князя Васiля, якi ў сваю чаргу абяцаў не мець зносiн з Мiхаiлам, сынам Жыгiмонта Кейстутавiча i працiўнiкам караля Казiмiра. У выпадку нападу татараў князi i ваяводы лiтоўскiя i маскоўскiя абавязалiся абараняцца заадно.

Пасля дамовы 1449 г. войнаў сапраўды доўга не было. Пасля таго, як 17 лiпеня 1453 г. ў Ноўгарадзе дзяк Бяда атруцiў Дзмiтрыя Шамяку, яго сыну Івану прыйшлося збегчы ў Лiтву. Казiмiр IV даў яму ва ўдзел гарады Рыльск i Ноўгарад-Северскi. Пазней яны па спадчыне дасталiся Васiлю, сыну Івана Дзмiтрыевiча, якi стаў князем Ноўгарад-Северскiм. Улетку 1454 г. Васiль II адправiўся ў паход на Івана Андрэевiча Мажайскага. Той некалi быў саюзнiкам Шамякi, але даўным-даўно заключыў мiр з Васiлём II. Зараз маскоўскi гаспадар вырашыў, што наступiў зручны момант узгадаць яму старыя грахi. Войска Васiля II узяло Мажайск, а князь Іван Андрэевiч з жонкай, сынамi Андрэем i Сямёнам, з баярамi i чэляддзю збеглi ў Лiтву. Збегламу мажайскаму князю Казiмiр IV падараваў спачатку Бранск, потым памяняў яго на Старадуб i Гомель.[13, с. 136-137].

Дагавор 1449 г. фактычна спынiў далейшую экспансiю Лiтвы на Ўсход. У наступныя дзесяцiгоддзi ўжо Маскоўская Русь пачала адкрыта прэтэндаваць на яе зямлi.

У пачатку 1470-х гг. позiрк Казiмiра быў скiраваны на захад; ён збiраўся ўладкаваць на пасадзе караля Венгрыi свайго сына (яшчэ адзiн з сыноў яго быў абраны на чэшскi трон), але гэтага не атрымалася. Сiтуацыя ўскладнялася i станам вайны з гаспадарамi суседнiх краiн (малдаўскiм ваяводай Стэфанам, венгерскiм каралём Мацвеем, крымскiм ханам Менглi-Гiрэем).

Ва ўмовах пастаяннай барацьбы з Ардой Масква дабiваецца значных знешнепалiтычных перамог, перш за ўсё захопу свайго галоўнага сапернiка сярод рускiх дзяржаўных аб’яднанняў – Ноўгарада (1478 г.), таксама Цверы (1485 г.) i лiквiдавання мангола- татарскага iга (1480 г.) [12, с. 40]. Усё гэта значна ўмацоўвае княства i робiць усходнi накiрунак яе знешняй дзейнасцi найгалоўнейшым. Адносiны памiж дзяржавамi пачалi абвастрацца. Па словах С. М. Салаўёва, “ Казимир возбуждал против Москвы Ахмата, Иоанн возбуждал против Польши Менгли-Гирея; но открытой войны не было;

Увесну 1482 г. у Маскву накiраваўся вялiкакняжацкi пасол, полацкi намеснiк Багдан Андрэевiч Саковiч, якi патрабаваў вяртання Вялiкiх Лук i Ржэва. У адказ Іван запатрабаваў ад Казiмiра тыя землi, якiя ён быццам бы несправядлiва трымае i якiя па праву належаць(не выключана, што гаворка iшла пра Полацк, Вiцебск, Смаленск).[3, с. 2]

з прычын да войнаў.

У 1467 году ў Івана III сканала жонка, вялiкая княгiня Марыя Цвярская. Іван быў заручаны з ёй у 1447 г., а вяселле адбылося ў 1452 г. Адразу жа пасля смерцi жонкi Іван стаў шукаць ёй замену. Пры гэтым яго, з аднаго боку, распiрала славалюбства. З iншага боку, ён заўсёды памятаў вайну бацькi з Дзмiтрыям Шамякай i Васiлём Касым, да канца жыцця баяўся удзельных князёў, i асаблiва - сваякоў. Таму князю не падыходзiла нявеста з яго асяроддзя. І вось яму прапанавалi грэчаскую прынцэсу Сафiю (Зою) Палеолаг (1455-1503). Яе Іван злiчыў годнай сваёй цяперашняй велiчы.[13, с. 150]

У 1453 году пры ўзяццi туркамi Канстанцiнопаля загiнуў апошнi iмператар Вiзантыi Канстанцiн XI Палеолаг. Яго брат Фама валодаў часткай паўвострава Пелапанэс. Ў 1450 году туркi захапiлi i яе. Фама з усёй сям’ёй збег ў Рым. Яго дачка Сафiя, (нарадзiлася прыкладна ў 1447 годзе), не мела шанцаў на прыстойнае замужжа(за ёй у пасаг не было нi грошай, нi земляў). І вось менавiта яе Папа Рымскi Павел II праз грэчаскага ўнiяцкага кардынала Вiсарыёна прапанаваў у жонкi маскоўскаму вялiкаму князю. Ён вiдавочна iмкнуўся скарыстацца выпадкам, каб завязаць адносiны з Масквой i зацвердзiць тут свой уплыў праз унiятку Сафiю. Папа даў Сафii багаты пасаг, з якiм 24 чэрвеня 1472 года яна выехала з Рыма ў суправаджэннi прыдворных грэкаў i спецыяльнага папскага пасла, кардынала Антонiя Бонумбрэ. 12 лiстапада 1472 года прынцэса заехала ў Маскву i ў той жа дзень абвянчалася з Іванам.

iм, Іван загадаў зваць сябе гасударом. А ў 1483-1484 гады ў шэрагу дакументаў упершыню з'явiўся тытул «цар». Менавiта жанiцьба на Соф'i дала падставу Маскве ўпершыню загаварыць аб прэтэнзiях на Канстанцiнопаль.

Стары маскоўскi герб з Георгiем Пераможцам, уведзены князем Юрыем Дзмiтрыевiчам, быў заменены вiзантыйским двухгаловым арлом. Што ж дакранаецца адносiн Маскоўскай Русi з Лiтвой i Польшчай, то найважнейшай падзеяй у гэтым плане стала прыняцце Іванам тытула “Государя Всея Руси”,бо ён валодаў толькi часткай таго, што ў тагачаснай Маскве адносiлi да земляў нiбы адзiнай старажытнай Русi часоў Уладзiмiра Святога. Узяўшы гэты тытул, вялiкi князь Іван тым самым заявiў аб сваiх прэтэнзiях на шматлiкiя землi, якiя ўваходзiлi ў складзе ВКЛ. Зразумела, гэта выклiкала рэзкi пратэст у Вiльнi i ў Кракаве. Падчас частых абменаў пасольствамi памiж Іванам III i Казiмiрам IV у 80-я гады пытанне аб «памежных справах» станавiлася асноўным. Спрэчных спраў сапраўды было шмат. У сярэдзiне XV ст. пад двайным кiраваннем знаходзiлiся Ржэў, Тарапец i Вялiкiя Лукi. «Ржевская дань» здаўна iшла «королю его милости и к Новгороду и Москве». Становiшча змянiлася пасля далучэння Ноўгарада. Маскоўскiя намеснiкi адмовiлiся прапускаць на Лукi цiвуноў Казiмiра.[2, с. 95] Бадай што найгалоўнейшай прычынай вайны сталi масавыя пераходы вярхоўскiх князёў на бок Масквы. Пачаткам таго стаў 1482 г., калi ў асяроддзi рускай арыстакратыi ўзнiкла змова супраць Казiмiра i мела на мэце пасадзiць на прастол Мiхаiла Алелькавiча Слуцкага. Змова была раскрыта, Алелькавiч i Альшанскi былi пакараны смерцю, князь Фёдар Бельскi паспеў збегчы ў Маскву. Сам яе факт цiкавы як адна з прычын рэакцыi на нацыянальнай аснове.[1, с. 64] Пасля гэтага, спасылаючыся на прыгнёт праваслаўных з боку каталiцкай знацi на службу маскоўскага князя перайшлi князi Іван Мiхайлавiч Варатынскi, потым Іван Бялеўскi i Дзмiтрый Фёдаравiч Варатынскi. Кароль Казiмiр пiсаў Івану, што не выпускае з падданства гэтых князёў, якiя перайшлi да Масквы з вотчынамi i падараваннямi, што князь Дзмiтрый перайшоў з удзелам свайго брата, князя Сямёна, захапiўшы ў апошняга казну, усiх баяр i слуг i сiлай прывёў да прысягi служыць сабе, захапiў чатыры лiтоўскiя воласцi. . Увосень 1492 года да Івана III «ад'ехаў» разам са сваёй вотчынай князь Аляксандр Юр'евiч Вяземскi.

Усведамляючы сваю сiлу, вялiкi князь Іван 18 траўня 1492 года адправiў з Масквы пасла да Казiмiра IV, вялiкага князя Лiтвы i караля Польшчы, з цэлым спiсам тэрытарыяльных прэтэнзiй. Ён, нi шмат, нi мала, жадаў забраць пад сваю «высокаю руку» усю «отчину», разумеючы пад гэтым тэрмiнам тыя землi Вялiкага княства Лiтоўскага, дзе калiсьцi сядзелi князямi нашчадкi Рурыкавiчаў. Пакуль пасол ехаў, Казiмiр IV раптам памёр у Гароднi 7 чэрвеня. Каралеўскi пасад у Кракаве заняў яго старэйшы сын Ян-Альбрэхт (1459-1501). Паводле ўмоў Крэўскай унii, ён павiнен быў стаць i вялiкiм князем Лiтвы. Але лiтоўскiя магнаты i перш за ўсё М. Глiнскi абвясцiлi сваiм вялiкiм князем Аляксандра (1461 - 1506) - малодшага сына Казiмiра.

iх частку.

тэрмiнова адправiў у Крым свайго пасла Канстанцiна Забалоцкага. Пасол павiнен быў сказаць хану Менглi-Гiрэю, што хоць Казiмiр памёр, засталiся яго дзецi - такiя ж ворагi Маскве i Крыму, як iх бацька. Ян раiў хану iсцi вайной на Лiтву. Маўляў, вялiкi князь таксама хутка «сядзе на каня».

ён усё ж адцягнуў даволi значныя сiлы лiтоўцаў.

Сам жа вялiкi князь, нягледзячы на абяцанне крымчакам, у паход не пайшоў, а паслаў два вялiкiх атрада i два атрада колькасцю паменш. Раць разанскага князя авалодала Мяшчэўскам, штурмам узяла Сярпейск i Адоеў; раць князёў Патрыкеева i Данiлы Шчэнi захапiла Вязьму. Атрад князя Фёдара Целяпнёва-Абаленскаганапаў у жнiўнi 1492 года на Мцэнск i Любутск, спалiў iх, жыхароў адвёў у палон. Другi атрад захапiў гарады Хлепень i Рагачоў, пазней – Мезень,Апочку i Новасiль.

Рыхтуючыся да пашырэння вайсковых дзеянняў, Іван III загадаў сабраць да лета 1493 года буйныя сiлы ў Вялiкiх Луках, Пскове, Ноўгарадзе i Цверы. Ён таксама адправiў паслоў да князя Конрада Мазавецкага i да магiстра Тэўтонскага ордэна, прапаноўваючы iм разам ваяваць супраць Лiтвы i Польшчы.

даручылi забiць альбо атруцiць Івана III. Але дыверсантаў схапiлi i пакаралi. Па сведчанню летапiса “Хроника Литовская и Жмойтская”, “Александер и панове Великого князства Литовского, же было трудно з так можным неприятелем войну зачати, выправили послы до него великие, которые приехавши до Москвы учинили з ним вечное примирье…» [Цыт. па 5, с. 95] . Але тут справа была больш складаная, чым аб гэтым паведамляецца ў летапiсу. Каб схiлiць Івана да саступак, яму праз пасрэднiка прапанавалi выдаць адну з яго дочак за вялiкага князя Лiтвы Александра Казiмiравiча, якi нядаўна стаў ўдаўцом.

перамовы аб перамiр’i, баяры ж прапаноўвалi заключыць мiр па волi Івана III, гэта значыць, каб да Масквы адыйшлi памежныя гарады Мцэнск, Любутск, Вязьма, Серпейск i iншыя. У вынiку, Глебавiч безвынiкова вярнуўся ў Лiтву.

Усё ж перамовы працягнулася. Зараз ужо маскоўскi пасол, дваранiн Загражскi, паехаў у Лiтву. Задачу яму паставiлi цалкам пэўную - адстаяць у Лiтвы гарады, раней захопленыя маскавiтамi. У яго даверчай грамаце прыдворных Аляксандра здзiвiў новы тытул Івана III. Раней Іван пiсаў так:”От великого князя Ивана Васильевича…» Цяпер яго грамата пачыналася наступнымi словамi: « Иоанн, божьей милостию государь всея Руси и великий князь владимирский, и московский, и новгородский, и псковский, и тверской, и югорский, и болгарский, и иных…» [Цыт. па 10, Т. 5,с. 101] Менава гэты момант быў найзручнейшы для ўсведамлення пра новы тытул, таму што ваенны моц ВКЛ значна аслаб, а нiякiх iншых аргументаў у Івана не было. Ён нават не стаў разважаць аб пераемнасцi маскоўскiх князёў старажытным кiеўскiм князям.

спрэчак яны саступiлi Івану III частку спрэчных земляў. Лiтва згубiлаАдоеўскае i Вяземскае княствы.

Але дакладная мяжа ў басейне Акi не была вызначана, што давала фармальную падставу для новых канфлiктаў. Адначасова ВКЛ адмовiлася ад прэтэнзiй на Ноўгарад, Пскоў, Цвер i Разань. Таксама абодва гасудары абавязалiся не прымаць службовых князёў з вотчынамi.

У маскоўскiм экземпляры дагаварной граматы Іван III быў тытулаваны як «государь всея Руси, великий князь владимирский, московский, новгородский, псковский, тверской, югорский, пермский, болгарский и протчая». У лiтоўскiм --«вся Русь» не згадвалася. Па канчатку перамоў Іван III абвясцiў, што згаджаецца выдаць дачку за Аляксандра, калi толькi, як гаварылi паслы i ручалiся галавой, няволi ёй у веры не будзе.

У студзенi 1495 года новыя паслы (намеснiкi гарадзенскi i полацкi, браты Аляксандр i Ян Забярэзiнскiя) прыехалi за 18-гадовай нявестай. У Вiленскiм кафедральным саборы вянчалi Аляксандра i Алену бiскуп Войцэх Радзiвiл i маскоўскi поп Фама.

Васильевичь, великий князь московский, болшого розширеня панства своего прагнучи, не стерегучи примиряя, нашол причину таковую на Литву, иж Александер, великий князь литовский, дочце его Елене, которая была за ним, не збудовал церкви руской на Виленском замку» [Цыт. па 5, с. 99].

Трэба зазначыць, што яшчэ да развязвання маскоўскiм князем актыўных баявых дзеянняў, нездаволенасць памiж ужо зяцем i цесцем узрастала ўсё болей. У Салаўёва знаходзiм, што Іван пастаянна патрабаваў, каб Аляксандр узвёў жонцы царкву грэчаскага закону, не даваў ёй слуг лацiнскай веры, не прымушаў насiць польскае адзенне, пiсаў тытул маскоўскага гасудара, як ён напiсаны ў апошнiм дагаворы; але Аляксандр адказваў, што законы забараняюць павялiчваць колькасць праваслаўных цэркваў у Лiтве, патрабаваў, каб адданы былi землi, захопленыя iванавымi падданымi ў Лiтвы па заключэнню ўжо мiру, каб цесць, па дагавору, памiрыў яго з Менглi-Гiрэем i Стэфанам, якiя пустошаць яго воласцi.[10, Т. 5,с. 105]

Маскоўскi князь разглядаў мiр 1494 г. як кароткi перапынак перад далейшым наступам на Лiтву. Аляксандр спадзяваўся на працяглы трывалы спакой, якi гарантаваў шлюб. Свае тэрытарыяльныя страты лiчыў нязначнымi; гэта былi пераважна землi, слаба звязаныя палiтычна з цэнтрам краiны, i з нiзкiм сацыяльна-эканамiчным узроўнем развiцця. Пазбаўляўся князь i найбольш ненадзейных элементаў з лiку памежных князёў.[3, с. 4]

Галоўнай жа падставай для новага сутыкнення паслужыў пераход увесну 1500 года яшчэ некалькiх лiтоўскiх князёў у падначаленне да Івана III, зразумела разам са сваiмi ўладаннямi. Першым у сакавiку 1500 года ў Маскву падаўся князь Сямён Іванавiч Бельскi. Ён быў праўнукам вялiкага лiтаўскага князя Альгерда. Сын Альгерда Ўладзiмiр у канцы XIV стагоддзя стаў князем кiеўскiм, а яго другi сын Іван атрымаў ва ўдзел былы татарскi горад Белеў. Гэты Іван i стаў родапачынальнiкам князёў Бельскiх. Сямён Бельскi, прыбыўшы ў Маскву, “бил челом великому князю, чтоб пожаловал, принял в службу и с отчиной”. Прычынай свайго ўчынку Бельскi назваў прыгнёт праваслаўных у Лiтве - маўляў, “терпят они в Литве большую нужду за греческий закон”. Іван III прыняў Бельского i паслаў Аляксандру крывадушную адгаворку: «Князь Бельский бил челом в службу; и хотя в мирном договоре написано, что князей с вотчинами не принимать, но так как от тебя такого притеснения в вере и прежде от твоих предков такой нужды не бывало, то мы теперь князя Семена приняли в службу с отчиною».

княгiню Алену, вядома ж, зусiм не прымушаюць мяняць веру.

Але ўслед за Сямёнам Бельскiм i яго братам перайшлi князi Масальскiя, Хацятоўскiя i Трубяцкiя. Нарэшце, з'явiлiся ў Маскву северскiя князi, якiя раней былi заклятымi ворагамi Івана III: князь Васiль Іванавiч Шамяцiч (унук Дзмiтрыя Шамякi) i Сямён Іванавiч Мажайскi, сын Івана Андрэевiча Мажайскага, паплечнiка Шамякi. Князь Сямён перайшоў з Чарнiгавам, Старадубам, Гомелем; Рыльскi - з Рыльскам i Ноўгарадам-Северскiм.

Лiтоўскi вялiкi князь Аляксандрне мог забаранiць сваiм удзельным князям (магнатам) пераходзiць на службу да ўсходняга суседа. Але i спакойна

пазiраць на iх пераход да Масквы ён таксама не хацеў, ды i не мог. Таму ў красавiку 1500 года ў Маскву прыехаў пасол ад Аляксандра на чале са смаленскiм намеснiкам Станiславам Кiшкай. Пасол перадаў Івану III патрабаванне свайго вялiкага князя, каб той, згодна з умовамi шлюбнага дагавора, не прымаў надалей князёў з Лiтвы разам з iх воласцямi, i вярнуў «здраднiкаў» (князёў-перабежчыкаў). Пры гэтым, жадаючы залагодзiць цесця, ён нават назваў яго ў сваiм лiсце «государем всея Руси».

Але Івану III было мала тых земляў, што ён далучыў па дагаворы 1494 года. Цар паслаў зяцю адказны лiст, дзе заявiў, што пачынае вайну ў адплату “за прымус княгiнi Алены i ўсiх нашых лiтоўскiх аднаверцаў да лацiнства”. Так,у самым пачатку 16 ст. пачаўся другi ваенны канфлiкт.

Асноўная частка маскоўскiх войскаў пад камандваннем служылага татарскага хана Махмет-Амiна i ваяводы Якава Захар'iна-Кошкiна, ужо 3 траўня пайшла на паўднёва-захад, да Бранска. Далей гэтая раць заняла гарады Гомель, Любеч, Мцэнск, Масальск, Ноўгарад-Северскi, Воршу, Рыльск, Сярпейск, Старадуб i Пуцiўль. Іншую частку маскоўскага войска (Вартавы полк) узначалiў родны брат Якава, баярын Юрый Захар'iн-Кошкiн. Неўзабаве Юрый уступiў у Смаленскую зямлю i ўзяў Дарагабуж. Да таго часу ў Вялiкiх Луках засяродзiлася трэцяя группоўка войскаў, а чацвёртая стаяла ў Цверы ў якасцi рэзерву. Ёю камандваў цвярскi ваявода, князь Данiiл Раманавiч Шчэня. Спасылаючыся на Сагановiча, якi ў сваю чаргу – на “Хронiку Быхаўца”, трэба дадаць, што ўсе гарады былi захоплены “воровскiм обычаем” (г. зн. патаемна).[7, с. 167]

Тым жа часам войскi Менглi-Гiрэя, якi застаўся верны саюзу з Масквой, пустошылi Валынь. Аляксандр праз свайго кiеўскага ваяводу Дзмiтрыя Пуцячыча загадаў схiлiць на свой бок хана, перадаць, каб той успомнiў пра даўнюю прыхiльнасць яго бацькi Азi-Гiрэя з Казiмiрам.

Галоўную ролю ў арганiзацыi абароны краiны браў на сябе гетман найвышэйшы - праваслаўны князь Канстанцiн Іванавiч Астрожскi. Паспешлiва мабiлiзаваўшы ўсiх, каго было можна, ён сабраў 3500 вершнiкаў i ўжо ў маi 1500 года вырушыў з Вiльнi на ўсход. Маскоўскiя ваяводы даведалiся пра рух корпуса Астрожскага, калi той ужо пакiдаў Менск i кiраваўся на Смаленск, каб злучыцца з ваяводам Кiшкай i iсцi на Дарагабуж.

Большыя сiлы на чале з самiм Аляксандрам, якiя рухалiся следам, тады толькi падыходзiлi да Менска.

Астрожскi накiраваўся на групоўку ваяводы Кошкiна, якая стаяла каля Ведрашы - левага прытоку Дняпра, у 5 км на захад ад Дарагабужа. Ахоўваць Смаленск засталася зусiм невялiкая залога,- гэтак верылася, што большай сiлы не спатрэбiцца, бо вораг будзе разбiты. Атрымаўшы звесткi аб наблiжэннi працiўнiка, Шчэня падрыхтаваўся да бою. На заходнi бераг Ведрашы адправiў перадавы полк, на ўсходнiм беразе пакiнуў вялiкi полк пад камандваннем яго самога. Вартавы полк Кошкiна, якi складаўся з конных дваран, а таксама коннiца татарскага хана Махмет-Амiна былi прызначаныя ў засаду. Правы фланг маскавiтаў затуляў Днепр, левы фланг упiраўся ў густы лес. Задума Шчэнi складалася ў тым, каб разбiць працiўнiка раптоўным ударам засаднага палка з тылу i адначасовай атакай з фронту сiламi вялiкага палка.[13, с. 160]

балота.

з паходных калонаў размяркоўвалася ў баявым парадку ды ўключалася ў бiтву. Без цяжкасцяў разбiўшы перадавы полк, яна сама пераправiлася на правы бераг Ведрашы ды заатакавала галоўныя сiлы ваяводы Шчэнi. Пачалася бiтва, якая доўжылася каля 6 гадзiн. Маскоўскiя ваяводы сцiскалi стомленае доўгiм маршам войска Астрожскага ды накiдалi яму сваю тактыку бою. Нарэшце ўдар засаднага палка, якi абышоў лесам поле змагання i наляцеў збоку, канчаткова вырашыў зыход няроўнай бiтвы. Рэшткi людзей гетмана найвышэйшага кiнулiся ўцякаць, аднак мала хто ўратаваўся. Пераможцы разбурылi мост праз раку Трасну ў тыле зможаных ды пасеклi iх.[2, с. 186] Загiнуў лепшы склад войска Вялiкага княства Лiтоўскага! Уцячы здолела адно колькi сотняў з чатырма ротмiстрамi ды Станiславам Кiшкам. Наваградскi намеснiк Іван Храптовiч, маршалак Рыгор Осцiкавiч, Мiкалай Глябовiч i трапiлi ў палон. Сярод захопленых быў i паранены Астрожскi.

Аляксандр Казiмiравiч стаў шукаць выхад з тупiковай сiтуацыi сродкамi дыпламатыi. Паслы яго пабывалi ў Малдавii, Заволжскай Ардзе i Лiвонскiм ордэне, наведалi братоў Аляксандра - польскага караля Яна-Альбрэхта i Ўладзiслава, караля чэхаў i венграў. 21 лютага 1501 года паслы з Вiльнi i Кракава разам прыехалi ў Маскву, каб упэўнiць Івана III спынiць ваенныя дзеяннi i сесцi за стол перамоў, але дарэмна. Ужо ў траўнi маскоўскiя войскi зноў пайшлi на Лiтву. Наўгародскiя, пскоўскiя i вялiкалуцкiя палкi на чале з вялiкакняжацкiмi пляменнiкамi Іванам Барысавiчам i Фёдорам Барысавiчам, баярынам Андрэем Чэляднiным ўзялi Тарапец.

Новыя падданыя, князi северскiя Мажайскi i Шамяцiч, разам з князем Сямёнам Варанцовым, атрымалi перамогу над лiцвiнамi пад Мсцiслаўлем. Іх войска на чале з князем С. Мажайскiм падыйшло да Мсцiслаўля 4 лiстапада 1501 года. Яму насустрач выйшла войска князя Мiхаiла Ізяслаўскага i ваяводы Астафiя Дашковiча.

Як зазначае С. Салаўёў, у гэтай бiтве лiтоўскi бок страцiў прыкладна 7 тысяч чалавек.[10, Т. 5,с. 112] Але замак не быў узяты. Гэта была другая па значнасцi бiтва вайны 1500-03 гг., якая таксама скончылася трагiчна для лiтоўцаў.

Пасля Мсцiслаўля маскавiты не прадпрыймалi значных дзеянняў супраць лiтоўскiх войск. Сын Івана III, царэвiч Дзмiтрый, улетку 1502 года абсадзiў Смаленск, але ўзяць не змог, абмежаваўся спусташэннем земляў у ваколiцах Смаленска, Оршы (горад быў узяты i спалены), Мсцiслаўля i Вiцебска. Увосень таго жа года «воевати Литовскую землю» хадзiлi ваяводы з Ноўгарада, Ржэва i Северскай зямлi. Па сведках летапiсу,у лютым 1503 года вялiкi князь маскоўскi зноў адправiў у Лiтву «князей и воевод многих со многими людьми».

Нягледзячы на вялiкiя намаганнi ВКЛ пры дапамозе дыпламатыi, на боку Лiтвы выступiў толькi Лiвонскi ордэн. Яго магiстр Вальтар фон Плеценберг у траўнi 1501 года пачаў вайсковыя дзеяннi ўварваннем у землi Пскова, але яны былi вельмi няўдалыя.

У пачатку лета 1501 года памёр кароль Польшчы Ян-Альбрэхт, пасля чаго яму атрымлiваў у спадчыну малодшы брат Аляксандр - вялiкi князь Лiтвы. Быў падпiсаны Мельнiцкi акт, якi замацоўваў дынастычную ўнiю памiж ВКЛ i Польскiм каралеўствам. Гэта, а таксама саюз Лiтвы з Лiвонскiм ордэнам i Заволжскай Ардой, змянiла расстаноўку сiл не на карысць Масквы. Прасiла аб мiры i дачка Алена.Івану прыйшлося пайсцi на перамовы.

Пасрэднiкам памiж дзвюма варожамi бакамi выступiў пасол венгерскага караля Уладзiслава, якi меў пасланне i ад iмя Папы Рымскага (той прасiў дапамагчы ў барацьбе з турэцкай навалай). У адказ на скаргi пасла вялiкi князь гаварыў: “Короли Владислав и Александр объявляют, что хотят против пас, за свою отчину стоять; но короли что называют своею отчиною? Не те ли города и волости, с которыми князья русские и бояре приехали к нам служить и которые наши люди взяли у Литвы? Папе, надеемся, хорошо известно, что короли Владислав и Александр - отчичи Польского королевства да Литовской земли от своих предков; а Русская земля - от наших предков, из старины, наша отчина. Когда мы заключили договор с великим князем Александром, то для свойства уступили ему эти свои вотчины, но когда зять наш не стал соблюдать договора, то нам зачем свою отчину покидать и за нее не стоять? Папа положил бы то на своем разуме, гораздо ли то короли делают, что не за свою отчину хотят с нами воевать?» [Цыт. па 4, с. 117]Як зазначаў Ключэўскi, не толькi вялiкаруская палова была аб’яўлена вотчынай вялiкага маскоўскага князя, але i ўся Руская зямля.

князь лiтоўскi Аляксандр абавязаўся надалей «не трогать» земляў маскоўскiх, наўгародскiх, пскоўскiх, разанскiх i пронскiх. Ён саступiў Маскве вялiзную тэрыторыю.

Дрокаў, Карачаў, Любеч, Любуцк, Мглiн, Мезецк, Масальск, Мцэнск, Невель, Ноўгарад-Северскi, Асцея, Папова Гара, Пачэп, Пуцiўль, Радогошч, Рыльск, Сярэнек, Серпейск, Старадуб, Тарапец, Трубчэўск, Хоцiм, Чарнiгаў, а таксама 70 воласцяў.

У канцы 15 ст. адбылося тое, што павiнна было адбыцца рана цi пазней: уся Русь аб’яўлялася вотчынай маскоўсквй галiны Рурыкавiчаў, у той час як за Ягелонамi прызнавалiся толькi правы на Лiтву i Польшчу (Б. Сiдарэнка назваў гэты акт вотчынна-дынастычнай тэорыяй Масквы, якая з’явiлася асновай iдэi аб’яднання ўсiх усходнеславянскiх зямель вакол маскоўскага княства. Яе сутнасць у тым, што маскоўскiя ўладары – пераемцы Рурыкавiчаў i маюць правы на ўсе землi некалi адзiнай Кiеўскай Русi. Адсюль – экспансiйнае вырашэнне задачы).[11, с. 40] Гэта дала iдэалагiчную падставу да навязвання вайны Лiтве. Безумоўна, гэты крок стаў магчымым у вынiку вялiкiх знешнепалiтычных перамог Масквы ў гэты час (падначаленне асноўных працiўнiкаў яе ў выглядзе iншых рускiх дзяржаўных аб’яднанняў i скiдванне мангольскага iга).

Трэба сказаць, што ў сваю чаргу лiтоўскiя князi вотчынай маскоўскiх уладароў лiчылi толькi самое Маскоўскае княства. Гэтыя погляды падзялялi з iмi i ўладары iншых еўрапейскiх дзяржаў.

дзесяцiгоддзяў.

Глава 2. Войны 1507 – 08 i 1512 – 22 гг.

27 кастрычнiка 1505 года на 67-м гаду жыцця i на 44-м гаду княжэння памёр гасудар Іван III. Пасад перайшоў да яго сына ад Соф'i Палеолаг, 26-гадовага Васiля III (1479-1533). Аляксандр вырашыў, што настаў зручны момант для развязвання вайны, вельмi спадзяваючыся на ўсобiцу, якая ўспыхне памiж Дзмiтрыем-унукам i Васiлём. Атрымаўшы звесткi, што гэта не адбылося, Аляксандр пасылае у Маскву паслоў, якiя патрабуюць вяртання захопленых пры Іване земляў у Лiтвы, але пачуўшы ў адказ, што вялiкi князь трымае толькi сваю вотчыну, Аляксандр зразумеў – змянiўся гасудар, але дамаганнi засталiся ранейшыя.

Вялiкi князь лiтоўскi Аляксандр Казiмiравiч перажыў свайго цесця менш чым на год i памёр у жнiўнi 1506 года, на 45 гаду жыцця. Цяпер ужо князь Васiль вырашыў скарыстацца выпадкам смерцi бяздзетнага Аляксандра, каб далучыць да Масквы ВКЛ. Ён пасылае сястры Алене, каб тая аб’явiла панам Радным пра жаданне яго заняць пасаду князя i ў Лiтве, але тая адказала, што Аляксандр выбраў сабе пераемнiка. Яго месца на лiтоўскiм пасадзе заняў малодшы брат Жыгiмонт I, якi з 24 студзеня 1507 года стаў таксама каралём Польшчы. Змена ўлады ў абодвух дзяржавах не прывяла да паляпшэння адносiн памiж iмi. Агульны знешнi накiрунак застаўся ранейшым. Адразу ж пасля ўступлення на пасад Жыгiмонт, чалавек смелы i прадпрымальны, загадаў рыхтавацца да паходу на Маскву. У Крым i Казань ён адправiў паслоў паднiмаць татараў на Васiля III. У лютым 1507 года Вiленскi сойм прыняў рашэнне аб вяртаннi земляў, згубленых падчас двух папярэднiх войнаў з Масквой (у 1492-94 i 1500-03 гг.).[13, с. 168]

Ужо ў сакавiку 1507 года ў Маскву прыбылi лiтоўскiя паслы. Яны афiцыйна паведамiлi Васiлю III аб тым, што на трон узыйшоў Жыгiмонт I. Паслы таксама нагадалi, што вялiкi князь Васiль II i вялiкi князь Казiмiр 1У у 1449 году склалi «вечны мiр», па якiм абавязалiся не адбiраць адзiн у другога зямлi, i што Казiмiр i Аляксандр не парушылi нi ў чым гэтай дамовы, а Масква парушыла. Трэба прызнаць, што iх словы адпавядалi iсцiне. Далей яны патрабавалi вярнуць Лiтве яе гарады i землi, захопленыя Іванам III.” Правда Казимира и Александра, королей, известна всему свету, то Сигизмунд вызывает великого князя Василия к уступке всех литовских городов, волостей, земель и вод, доставшихся его отцу во время прежних войн, также к освобождению всех пленников литовских, дабы кровь христианская не лилась, ибо король в своей правде уповает на бога: это была явная угроза, что в случае неисполнения требования будет объявлена война”[Цыт. па 10, Т. 5,с. 216]. Яшчэ паслы скардзiлiся, што маскавiты нядаўна захапiлi чатыры смаленскiя воласцi, а дарагабужскiя памешчыкi прыгнятаюць лiтоўскiх памежнiкаў. Але Васiль так адказаў iм: «Мы городов, волостей, земель и вод

Сигизмундовых, его отчин никаких за собою не держим, а держим с божиею волею города и волости, земли и воды, свою отчину, чем нас пожаловали и благословил отец наш, князь великий, и что нам дал бог, а то прародителей наших и вся Русская земля наша отчина... Как отец наш, и мы брату нашему и зятю Александру дали присягу на перемирных грамотах, так и правили ему во всем до самой его смерти. А с Сигизмундом королем нам перемирья не было. Если же Сигизмунд, как вы говорили, хочет с нами мира и доброго согласия, то и мы хотим с ним мира, как нам будет пригоже» [Цыт. па 10, Т. 5,с. 216].

Але гэта была, як сказалi б зараз, “палiтычная хлусня”. Васiль III Іванавiч хацеў працягваць заваявальную палiтыку свайго бацькi. Галоўнай мэтай яго дамаганняў у заходнiм кiрунку з'яўляўся горад Смаленск, якi належаў Лiтве. Перамовы ў Маскве скончылiся безвынiкова ў пачатку красавiка.

Пачалася падрыхтоўка да вайны. Разам з Вялiкiм княствам Лiтоўскiм антымаскоўскi саюз складалi Інфлянты i Крым. Для паходу на Севершчыну, якую перш за ўсё хацеў адваяваць Жыгiмонт, сабралася 14 тысяч паспалiтага рушэння на чале з С. Кiшкай. Але Васiль III апярэдзiў саюзнiкаў ды сам ударыў па Княству. Два вялiкiя злучэннi - адно з Вялiкiх Лукаў, другое - з Дарагабужа - уварвалiся на Беларусь i пачалi пустошыць землi па Бярэзiну. Так пачалася чарговая, трэцяя вайна.

Кароль i вялiкi князь даведаўся пра гэта ў Кракаве. Ен загадаў Станiславу Глябовiчу цвёрда абараняць Полацк, Ольбрахту Гаштольду - Смаленск, а гетману Станiславу Кiшку весцi рушэнне пад Менск. Калi ж сам манарх 18 мая 1507 года з'явiўся ў Вiльнi для пачатку рашучых дзеянняў, маскоўскiя войскi ўжо пакiнулi межы Вялiкага княства Лiтоўскага. Напрыканцы лета Кiшка перайшоў з коннiцай да Друцка. Яго паасобныя харугвы пачалi ваяваць маскоўскае памежжа, захапiлi 4 невялiкiя гарады, але хутка вярнулiся. Гэтаксама татары, пасланыя ханам на Севершчыну, неўзабаве павярнулi ды паспяшалiся дамоў, бо Крыму сталi пагражаць нагайцы.

адступiў у межы сваёй дзяржавы. Iўсё ж становiшча на ўсходнiх межах было занадта трывожнае, каб распачынаць запланаваны паход на Севершчыну.[7, с. 173]

У гэты час выспяваў новы канфлiкт, якi паўплываў не на карысць ВКЛ. Ён звязаны з мецяжом, якi падняў у студзенi 1508 года князь Мiхаiл Львовiч Глiнскi (каля 1470-1534). Глiнскi выхоўваўся ў Нямеччыне. Ён быў шырока адукаваны, славiўся адвагай, добра ведаў ваенную справу, якую вывучыў на службе ў войсках Максiмiлiяна I Габсбурга, iмператара Свяшчэннай Рымскай iмперыi. Вярнуўшыся ў Лiтву, Мiхаiл даволi хутка стаў адным з блiзкiх сяброў вялiкага князя Аляксандра i, акрамя таго, адным з найбагатых тутэйшых магнатаў (яму прыналежылi шырокiя валоданнi ў Падляшша, у Лiдскiм павеце, а таксама горад Тураў). Калi Аляксандра абралi каралём Польшчы (з вялiкай дапамогай самаго Глiнскага), фактычна ператварыўся ў яго намеснiка ў ВКЛ, хоць афiцыйна такая пасада адсутнiчала.

i старымi лiтоўскiмi арыстакратамi. Групоўку працiўнiкаў роду Глiнскiх узначалiў гарадзенскi ваявода Ян Юр'iн Забярэзенскi (або Забярэсскi). У 1506 году князь Мiхаiл разграмiў татараў у бiтве пад Клецкам. Перамога пад Клецкам паклала канец рэгулярным рэйдам крымскiх татараў у землi ВКЛ (яны ўварвалiся яшчэ толькi адзiн раз - у 1508 году).

Аляксандр памёр праз тры дня, паспеўшы пазнаць пра перамогу. А сярод лiтоўскай шляхты паўстала асцярога, што, вярнуўшыся на чале пераможнай армii, Глiнскi паспрабуе захапiць уладу. Аднак Мiхаiл Львовiч прысягнуўся на вернасць Жыгiмонту. Тады ваявода Забярэзенскi абгаварыў князя Мiхаiлаiягобрата Івана, заявiўшы, быццам бы яны ў прыватныхразмовах “зневажаюць яго вялiкасць”. Паверыўшы паклёпу, Жыгiмонт выдалiў Мiхаiла са складу сваёй свiты. У летапiсы “Хроника Литовская и Жмойтская” далейшыя падзеi падаюцца так: “Глинский просил кроля, абы з Забержанским и з ним вырок учинил” [Цыт. па 5, с. 102], але Жыгiмонт адцягваў суд. Тады у канцы снежня 1507 года ён з сямю сотнямi вершнiкаў свайго прыватнага войска ўначы ўварваўся ў загарадны маёнтак Забярэзенскага поруч Гароднi. Ваявода быў забiты ў сваёй спальнi.

Ён не жадаў мiрыцца са стратай таго выключнага становiшча, i неўзабаве адкрыта выступiў супраць Жыгiмонта. У студзенi 1508 года ён сабраў каля 2 тыс. чалавек, з якiмi спустошыў Слуцкую i Копыльскую воласцi, захапiў гарады Мазыр i Бабруйск, двойчы абложваў Слуцк, чаргуючы штурмы з спробамi падпалiць горад. Аднак гарнiзон, адбiў усе прыступы мяцежнiка.

Увесну да Глiнскага з'явiўся пасол Васiля III, нейкi Губа Маклакаў. Ён дамовiўся аб сумесных вайсковых дзеяннях i ад iмя вялiкага князя абяцаў яму ў валоданне ўсё заваяваныя лiтаўскiя гарады. “… московский царь урадовавши, чуючи и знаючи о великом рицерстве Глинского, зараз ему присягал и чого бы колвек от него потребовал, тое скутелне выполните обецал, и на тое листы прислал потаемные.” [Цыт. па 5, с. 102]

Полацка. Трэцяя раць, на чале з князем Васiлём Іванавiчам Шамяцiчам, iшла на дапамогу Глiнскаму. Маскоўскi гаспадар напiсаў яму, каб разам з Шамяцiчам ён «здабываў найблiзкiя да сабе гарады, а далёка з ёю не хадзiў, справу рабiў бы не спяшаючыся», пакуль падыдзе з Масквы другое, больш шматлiкае войска. Шамяцiч трымаўся блiжэй да поўначы, адкуль павiнны былi прыйсцi маскоўскiя палкi, таму вырашылi iсцi на Менск, адправiўшы перад сабою «загоны» (атрады лёгкай кавалерыi) у глыб Лiтвы для таго, каб устроiць панiку i перашкодзiць збору войскаў. Гэтыя «загоны» падыходзiлi на 14 вёрст да Вiльнi, на 7 вёрст да Наваградка, захадзiлi нават пад Слонiм.

шляхецкае рушэнне. Сюды праз Берасце ўжо спяшаўся з Кароны i Жыгiмонт з 3-4-тысячным войскам палякаў. Калi сiлы аб'ядналiся, кароль прызначыў iх галоўнакамандуючым Астрожскага. 20-га чэрвеня ён ўжо ўвайшоў у Менск: Глiнскi адступаў на ўсход, да Барысава. Але Васiль III, апавясцiўшы аб руху сваiх ваявод (Шчэню, Кошкiна i Фёдаравiча), загадаў Шамяцiчу i Глiнскаму iсцi на злучэнне з iмi ў стратэгiчна размешчаную Воршу.

Шамяцiч i Глiнскi зрушылiся да Воршы, па дарозе занялi Друцк. Адначасова з iмi да Воршы падышоў князь Шчэня з ноўгарадскiмi палкамi, i разам яны пачалi аблогу крэпасцi. Аднак ўзяць Воршу не атрымалася. Трэцi ваявода, Якаў Кошкiн, у гэты час час стаяў без справы пад Дуброўнай. 12 лiпеня 1508 года маскоўскiя ваяводы пазналi, што войскi ВКЛ iдуць да Воршы. Хоць Глiнскi гарэў жаданнем вялiкай бiтвы i ўгаворваў не ўхiляцца ад яе маскоўскiх ваяводаў, тыя не падзялялi аптымiстычных планаў князя. Шырокай падтрымкi Глiнскi не атрымаў. Яўна пераацанiў ён свае сiлы i сваю значнасць. У вялiкай гульнi манархаў ён быў не роўны з роўнымi, а толькi адной з фiгур, якой можна было i ахвяраваць.[14, с. 24] Для тактыкi Масквы было натуральным не рызыкаваць войскам у адкрытай палявой бiтве, а здабываць замкi i пустошыць воласцi. I калi 13 лiпеня да Воршы стаў наблiжацца Жыгiмонт з 16-тысячным злучэннем Вялiкага Княства i Кароны, яны паспешлiва пераправiлiся на левы бераг Дняпра i размясцiлiся ў лесе. На правым беразе ў баявым парадку паасобна спынiлiся войскi К. Астрожскага, якi кiраваў сiламi Княства, i М. Фiрлея, якi вёў палякаў. Аднак уначы ваяводы знялiся ды хутка павялi свае палкi ў бок Дуброўны i далей на паўднёвы ўсход, да Мсцiслаўля, дзе разрабавалi i спалiлi пасад. Потым iх войска пайшло да Крычава. Такiм чынам, маскоўскiя ваяводы разыйшлiся з Астрожскiм у розныя бакi.

У жнiўнi Астрожскi i М. Фiрлей здзейснiлi рэйд у Северскую зямлю, а смаленскi ваявода Кiшка спалiў крэпасць Белую, авалодаў Тарапцом i заняў Дарагабуж, якi спалiлi самi гараджане, каб не пакiдаць ворагу.

Тады ў контрнаступленне перайшлi маскавiты. Ваявода Кiшка, якi засеў у Дарагабужы, збег пры наблiжэннi маскоўскай рацi. Дарагабуж быў узяты. Такiм жа спосабам ваявода князь Шчэня ўзяў Тарапец. Па нейкiм няясным прычынам далей маскоўскiя ваяводы не пайшлi.[8, с. 32]

Жыгiмонт I не меў сiл далей весцi вайну, а Васiль 111 не меў больш жаданнi ваяваць. 19 верасня 1508 года ў Маскву прыбылi каралеўскiя паслы: полацкi ваявода Станiслаў Глебавiч, маршалак Ян Сапега i iншыя. Ужо 8 кастрычнiка быў складзены «вечны мiр» (гэта значыць бестэрмiновы) памiж Маскоўскай дзяржавай i Лiтвой.

мiра» памiж Жыгiмонтам i Васiлём III. Аднак шэсць воласцяў, занятых маскоўскiмi войскамi падчас баявых дзеянняў 1507-1508 гадоў, прыйшлося вярнуць Лiтве. Сярод гэтых воласцяў былi i валодання Глiнскiх.

- Бароўск), некалькi паселiшчаў пад Масквой.

«Вечны мiр» памiж Масквой i Лiтвой пратрымаўся ўсяго чатыры гады. Захоп маскавiтамi Пскова (1510 г.) прывёў да вырашэння iмi яшчэ адной даўняй знешнепалiтычнай задачы. Салаўёў, спасылаючыся на летапiс, паведамляе: “двое сыновей Мангли-Гиреевых с многими толпами напали на украйну (маецца на ўвазе не тэрыторыя сучаснай Украiны, а ўскраiны маскоўскiх зямель), на Белев, Одоев, Воротынск, Алексин, повоевали, взяли пленных».[10, Т. 5,с. 234]Увосень 1512 года ў Маскву прыйшло паведамленне ад крымскiх «доброхотов», што, маўляў, паход крымскiх царэвiчаў стаў вынiкам дагавора, якi заключылi памiж сабой Менглi-Гiрэй i Жыгiмонт.

Гэта прычына стала дастатковай для парвання мiрнага дагавору. Васiль неадкладна паслаў Жыгiмонту грамату, папракаючы яго ў падбухторваннi Менглi-Гiрэя супраць Масквы i ў зняважаннi сваёй сястры Алены (удавы Аляксандра).

Алена неўзабаве памерла. Хiтры iнтрыган Глiнскi тут жа падаў князю Васiлю занатоўку, у якой упэўнiваў, быццам бы яго сястру змарылi па загадзе вiленскага каштэляна Юрыя Радзiвiла. Нiбы ён падкупiў прыслужнiц, каб тыя яе атруцiлi.[13, с. 183] Таксама Мiхаiл Глiнскi, якi добра разбiраўся ў еўрапейскай палiтыцы, упэўнiў Васiля III уступiць у саюз яшчэ ў 1508 г., да заключэння мiра з Лiтвой, з германскiм iмператарам Максiмiлiянам. У лютым 1514 года ў Маскву прыбыў iмператарскi пасол Сiнцен Памер i заключыў дагавор, якi прадугледжваў пераход земляў Тэўтонскага ордэна з васальнага падначалення Польшчы ў падначаленне Свяшэннай Рымскай iмперыi, а Кiева i Смаленска - у склад вялiкага княства Маскоўскага.

Але яшчэ да таго, як была складзены дагавор, у кастрычнiку 1512 года на Смаленск рушылi з усходу палкi I. Рэпнiна-Абаленскага, I. Чэляднiна, а з Вялiкiх Лукаў - В. Адоеўскага ды С. Курбскага. Ім загадвалася спалiць смаленскiя пасады i разам iсцi на Воршу, Друцк, у глыб Беларусi. А 19 лiстапада з Масквы на захад выйшлi галоўныя сiлы на чале з Васiлём III ды ваяводамi Д. Шчэнем, А. Растоўскiм, I. Варатынскiм ды iншымi. Шэсць тыдняў яны аблягалi горад, абстрэльвалi яго з гармат, штурмавалi, а раць I. Рэпнiна тым часам пустошыла землi ажно да Менска i Вiцебска. Так i не ўварваўшыся ў Смаленск, але страцiўшы нямала жывой сiлы (толькi за адзiн штурм у студзенi 1513 года загiнула каля 2 тысяч маскоўскiх ратнiкаў), Васiль III адвёў свае войскi назад. Але налета пачалася новая кампанiя. Саюзнiк Масквы Максiмiльян I прыслаў для паходу «аддзел пяхоты, гарматы i некалькi iтальянцаў, дасведчаных у аблозе замкаў», а М. Глiнскi наняў у Сiлезii i Чэхii рэйтараў. Ужо ў чэрвенi на Смаленск рушылi войскi з Вялiкiх Лукаў i Дарагабужа.

Нягледзячы на тое, што смаленскi намеснiк разбiў раць I. Рэпнiна, ваяводы iзноў моцна зацiснулi горад аблогай. А ў вераснi сюды падышоў з дадатковымi сiламi i сам Васiль III ды полк В. Шуйскага, якi вярнуўся са спусташальнага рэйду на Полаччыну.

Разам пад Смаленскам зграмадзiлася каля 8 0 тысяч войска, якое мела да 2-х тысяч пiшчаляў. Абстрэл i штурмы шкодзiлi фартэцыi, аднак абаронцы ў начной цемры аднаўлялi разбураныя ўмацаваннi ды мужна адбiвалiся. Пад Воршай жа Канстанцiн Астрожскi з не-вялiкай сiлай разбiў дапаможны корпус маскоўскiх ратнiкаў, якi рухаўся на Смаленск. I ў лiстападзе Васiль III мусiў чарговы раз зняць бясплённую аблогу, адклiкаўшы таксама палкi М. Глiнскага з-пад Вiцебска i Полацка, якiя пустошылi землi ў гэтых раёнах. А ўжо ў лютым 1514 года ў Маскве было прынята рашэнне аб трэцiм смаленскiм паходзе.[13, с. 184]

У гэты ж час да вялiкага князя маскоўскага прыехаў спецыяльны пасол ад Свяшчэннай Рымскай iмперыi. Стараннямi iмператара Максiмiльяна ды Васiля III была ўтворана ваенная каалiцыя еўрапейскiх дзяржаў супраць Вялiкага княства Лiтоўскага i Кароны Польскай. Апроч Маскоўскай дзяржавы ды iмперыi яе мелi скласцi Данiя, Брандэнбург, Саксонiя, Валахiя i Тэўтонскi ордэн. Тады ж у Маскве саюзнiкi абмеркавалi праект падзелу Польшчы i Вялiкага княства Лiтоўскага.

Новы паход да Смаленска пачаўся 30 траўня (8 чэрвеня) 1514 года. 3 Васiлём iшлi браты Юрый i Сямён, а трэцi брат (Дзмiтрый) устаў у Серпухаве для абароны паўднёвых межаў ад крымцаў. Чацвёрты брат (Андрэй) застаўся ў Маскве з той жа мэтай абараняць горад ад татараў, калi яны здзейсняць набег. Аблога Смаленска пачалася 26 лiпеня.

першым жа стрэлам з вялiзнай пiшчалi патрапiў у гармату ў крэпасной вежы. Зараджаная гармата падарвалася, усё, хто знаходзiўся побач з ёй, загiнулi.[10, Т. 5,с. 236] Праз некалькi гадзiн Стэфан даў магутны залп з дзесяткаў гармат меншых калiбраў з кожнага ствала некалькiмi камянямi сярэдняй велiчынi, пакрытымi свiнцовай абалонкай. На гарадскiх сценах знаходзiлася шмат ваяроў i апалчэнцаў.

Тады праваслаўны ўладар Варсанофiй выйшаў на мост i стаў прасiць у вялiкага князя перамiр'я да наступнага дня. Але Васiль не пагадзiўся i загадаў страляць па горадзе з усiх гармат са ўсiх бакоў. На наступны дзень, 30 лiпеня, Васiль III паслаў у Смаленск сваiх ваявод, дзякаў з мэтай перапiсаць усiх жыхароў i прывесцi да прысягi «быць за вялiкiм князем i дабра яму жадаць, за караля не думаць i дабра яму не жадаць». Да вечара наступнага дня ўсе смаляне былi перапiсаныя i прыведзены да прысягi. Намеснiк Юрый Салагуб загадаў адчынiць галоўную браму i 1 жнiўня Васiль III разам з уладаром Варсанофiем урачыста ўступiў у Смаленск.[10, Т. 5,с. 236]

Смаленскiм князям, баярам i мяшчанам Васiль абвясцiў сваю статутную грамату i прызначыў намеснiкам баярына князя Васiля Шуйскага, а затым паклiкаў усiх абедаць. Сологуб выказаў жаданне вярнуцца да Жыгiмонта, пасля чаго быў адпушчаны. Але ў Вiльнi яго абвясцiлi здраднiкам i адсеклi галаву. Усiм астатнiм служылым людзям Васiль III таксама прапанаваў на выбар застацца ў яго на службе або вярнуцца да польскага караля. Пакiнутыя атрымалi па двух рубля, тыя жа, хто вырашыў з'ехаць да караля, атрымалi па рублi (у той час новая хата каштавала не даражэй 50 капеек, так што грошы былi нядрэнныя). Тым смалянам, хто выказаў жаданне пераехаць у Маскву, атрымалi пад'ёмныя, хто застаўся, тыя захавалi за сабою ўсю сваю маёмасць. Пасля капiтуляцыi Смаленска маскоўскiя ваяводы iмклiва рухалiся ўглыбкi Беларусi. Васiль III спяшаўся скарыстаць грандыёзны поспех i захапiць што паболей тэрыторыi да таго часу, як супрацоўнiк апамятаецца ды арганiзуе абарону. Сапраўды, за Смаленскам здалiся Мсцiслаў, Крычаў, Дуброўна...

Толькi поруч рэкi Бярэзiны маскоўскае войска зышлося з перадавымi атрадамi армii Жыгiмонта I, пасля чаго звярнула назад, да Воршы.

У аблозе Смаленска актыўны ўдзел прымаў Мiхаiл Глiнскi. Ён быў упэўнены, што атрымае горад у якасцi ўдзела, як яму раней абяцаў вялiкi князь(паводле звестак iмперскага пасланнiка Герберштэйна). Па звестках з Лiвонii, Васiль абяцаў князю ва ўдзел якi-небудзь з iншых лiтоўскiх гарадоў, якiя будуць захоплены ў вайне з Лiтвой. Так цi iнакш, падманiўшыся ў сваiх надзеях на Смаленск (Васiль III зусiм не збiраўся аддаваць гэты ключавы пункт гэтак ненадзейнаму чалавеку). Глiнскi моцна пакрыўдзiўся i ўступiў у перамовы з каралём Жыгiмонтам. Той узрадаваўся, даслаў князю ахоўную грамату. Глiнскi вырашыў таемна пакiнуць свой атрад i збегчы ў Оршу, але адзiн з блiзкiх яго слугаў у тую ж ноч з'явiўся да князя Мiхаiла Голiцы, даклаў аб уцёках свайго спадара i нават паказаў дарогу. Голiца, папярэдзiўшы ваяводу Чэляднiна, панёсся наўздагон за ўцякачом i схапiў яго той жа ноччу. Досвiткам Голiца злучыўся з атрадам Чэляднiна i яны разам павезлi Глiнскага ў Дарагабуж, дзе знаходзiўся Васiль III. Адабраная ў Глiнскага каралеўская ахоўная грамата стала пераканаўчым доказам супраць яго. Каралi бы князя, ды ён «вiну» сваю прызнаў, у грахах павiнiўся, а галоўнае, не сходзячы з месца прыняў праваслаўе. У вынiку жыццё яму захавалi, але адправiлi ў маскоўскую вязнiцу, дзе ён правёў 12 гадоў! Пасля гэтага мяцежны князь ужо нiколi не змог зноў увязацца ў палiтычныя гульнi.

Захоп Смаленска стаў вялiкай стратэгiчнай перамогай Масквы, але скарыстацца надоўга гэтым поспехам Васiлю не атрымалася. Жыгiмонт ужо здолеў сабраць значнае войска.

абы просто до Борисова на Жигимонта…» [Цыт. па 5, с. 105] . Так летапiс “Хроника Литовская и Жмойтская” пачынае паведамленне пра адну з самых блiскучых бiтваў у гiсторыi беларускага народа.

- палкаводцы, якi выйграў 63 бiтвы i быў разбiты толькi ў 3-х.

ваяроў у цяжкiм узбраеннi. Большы лiк ваяроў выставiў у 1528 году толькi князь Альбрэхт Гаштоўт - 466 вершнiкаў (па звестках перапiсу войска ВКЛ у 1528 г.). Воiнская служба Астрожскага пачалася ў канцы кiравання вялiкага князя Казiмiра IV, з удзелу ў паходах супраць татараў. Упершыню аб iм загаварылi ў 1491 году, калi ён вылучыўся ў бiтве пад Ізяслаўлем, дзе коннiца князя Сымона Гальшанскага дагнала i разграмiлазыходзiўшуюса здабычай i палоннымi арду крымскiх татараў. У 1497 году князь Астрожскi разбiў татараў тройчы: пад Мазыром, на рацэ Уша i поруч Ачакава, дзе ўзяў у палон аднаго з крымскiх ханаў. Стаўшы ў гэтам жа годзе гетманам найвышэйшым, ён, дзякуючы толькi асабiстым талентам, здолеў захаваць за сабой гэту пасаду 37 гадоў (адзiны выпадак у гiсторыi).[13, с. 188-189]

ды 3 тысячы наёмнай пяхоты. Да гэтага корпуса далучылiся таксама паасобныя ахвочыя паны з Вялiка- i Малапольшчы. У Менску быў праведзены генеральны агляд сiлаў, i войска хутчэй рушыла на Барысаў. Далей можна было сутыкнуцца з ворагам, таму сенатары ўгаварылi караля i вялiкага князя застацца ў Барысаве. Жыгiмонт пакiнуў пры сабе толькi 4 тысячы вершнiкаў, астатнiх павёў наперад Астрожскi. Ужо 28 жнiўня яго перадавыя роты некалькi разоў сутыкалiся з маскоўскiмi часткамi. На Бярэзiне i Бабры яны лёгка пабiлi супрацiўнiка i набралi языкоў. Ваявода Іван Чэляднiн вырашыў не распыляцца i знiшчыць усе войскi Княства ў генеральнай бiтве. Ён адышоў на ўсход у пошуках зручнага месца i сабраў свае палкi за Дняпром на беразе Крапiўны, што памiж Оршаю i Дуброўнаю. Тут зграмадзiлася ўся сiла маскоўскага войска - каля 80 тысяч феадальнай коннiцы на чале з галоўнымi ваяводамi I. Чэляднiным i М. Булгакавым-Голiцай. Пастаўленыя ў традыцыйным баявым парадку, яны ўтваралi фронт шырынёю ў некалькi кiламетраў.

Апiсанне бiтвы пад Воршай можна знайсцi ў многiх сучасных беларускiх даследчыкаў: А. Грыцкевiча, У. Снапкоўскага, Г. Сагановiча. Адно з лепшых – паводле А. П. Грыцкевiча i Г. М. Сагановiча: “Гетман Астрожскi падышоў да Дняпра ўначы з 7 на 8 верасня i з ходу пачаў перапраўляць войскi праз раку. Для гэтага былi змайстраваны пантонныя масты са звязаных, добра заканапачаных бочак. У iншых месцах скарысталi змацаваныя ланцугамi i вяроўкамi бёрны, накiдалi гацi. Частка коннiцы магла перайсцi Дняпро па бродзе ў вузкiм месцы, недалёка ад Воршы.

маскоўскай армiяй самаўпэўнена адказаў: «Калi мы разаб'ём гэтую частку войска, дык застанецца яшчэ другая частка, з якой, вiдаць, змогуць злучыцца iншыя войскi, так што нам будзе пагражаць яшчэ вялiкая небяспека. Пачакаем, пакуль не пераправiцца ўсё войска, бо нашыя сiлы настолькi вялiкiя, што, несумненна, мы без асаблiвых намаганняў зможам цi разбiць гэтае войска, цi атачыць яго ды гнаць, як быдла, да самай Масквы. У рэшце рэшт нам не застанецца анiчога другога, як заняць усю Лiтву».

На досвiтку 8 верасня ўся коннiца, пяхота i артылерыя Астрожскага былi ўжо перад маскоўскiмi палкамi. Гетман паспеў расставiць iх у баявым парадку: на правым фланзе - харугвы коннiцы з беларускiх i летувiскiх земляў пад камандаю Ю. Радзiвiла, на левым - польская коннiца на чале з В. Сампалiнскiм i Я. Свярчоўскiм, а памiж iмi - роты пяхотнiкаў з ручнiцамi. Пад прыкрыццё пяхоты была пастаўлена частка гарматаў, астатнiя - пакiнуты ў засадзе.

Грымнулi бубны, затрубiлi баявыя сурмы, i маскоўская коннiца першай рынулася ў атаку. Войскi Астрожскага без цяжкасцяў адбiлi яе. У бехцеры, без шышака, гетман гарцаваў наперадзе сваiх вершнiкаў на даўганогiм дрыкганту, насiўся, аддаючы кароткiя загады, памiж харугвамi. Быццам выпрабоўваючы ворага, ён кiнуў на маскоўскiя палкi польскую кавалерыю з левага крыла. Чэляднiн стрымаў iх нацiск ды iзноў ударыў сваёй коннiцай. Гэтак да самага поўдня супрацiўнiкi асцярожна абменьвалiся франтальнымi атакамi, не ўводзячы ў бой галоўныя сiлы.

Затым маскоўскiя ваяводы паспрабавалi паслаць полк у тыл Астрожскаму i адначасова ўдарыць па флангу, аднак Канстанцiн Іванавiч разгадаў гэты небяспечны ход i абедзве атакi ворага сышлi намарна. Тады бiтва дасягнула апагею. Гетман рашуча павёў у атаку ўсю коннiцу Вялiкага княства Лiтоўскага. Хвiлiны - i яна з лёту цяжка ўрэзалася ў густыя шыхты маскоўскiх ратнiкаў. Пачалася лютая сеча. Астрожскi iзноў быў наперадзе, заклiкаючы да мужнасцi сваiх вершнiкаў. Раптам - замяшанне ў яго харугвах… Нацiск адразу аслабнуў, а яшчэ праз якi момант сам гетман павяртаў iх назад. Рэхам панесла радасны крык тысячаў маскоўскiх коннiкаў: «Лiтва ўцякае!»[Цыт. па 8, с. 40]

Далейшае апiсанне прыводзiцца паводле А. П. Грыцкевiча: “ Тады Чаляднiн кiнуў у бой усе свае сiлы. Але ў гэты момант у тыле войска ВКЛ, коннiца падзялiлася на 2 часткi, якiя хутка зманеўрыравалi ўбок. Уся маса маскоўцаў апынулася перад гарматамi i пяхотай, якiя падрыхтавалiся да моцнага залпу. Маскоўская кавалерыя была расстраляна гэтым залпам i далейшымi стрэламi з гармат i пiшчаляў па заднiх радах. Пачалася панiка. Цяпер ужо ўцякалi рэшткi абодвух флангаў маскоўскага войска.” [ Грыцкевiч,А. П. Ішла ў бой беларуская коннiца. // Народная газета. -1994. -7 верасня. -С. 8].

Працяг зноў у Г. Сагановiча: “Летапiсцы лiчылi, што пад Воршаю загiнула ад 30 да 40 тысяч маскоўскiх ратнiкаў. Шмат iх трапiла ў палон, у тым лiку ўсе вышэйшыя камандзiры: Булгакаў-Голiца, Чэляднiн, якога дагнаяi, 8 iншых ваяводаў,- разам 48 военачальнiкаў, а таксама 1500 дваранаў. Васiль III уцёк са Смаленска, калi пачуў пра такi зыход генеральнай бiтвы, iстотна ўмацаваўшы перад тым смаленскi гарнiзон ды павесiўшы на валах тых, хто сiмпатызаваў Лiтве. А Дарагабуж па дарозе на Маскву наогул загадаў спалiць - каб не скарыстаў непрыяцель. Ранiцай 9 верасня гетман Астрожскi правёў агляд палонных. 380 самых знатных накiраваў да Жыгiмонта ў Барысаў, менш заможных разаслаў па замках.” [Цыт. па 8, с. 41].

Але да замiрэння з Масквой было далёка. Жыгiмонт i паны-рада спадзявалiся вярнуць Лiтве Смаленск i другiя захопленыя маскавiтамi гарады. Васiль прагнуў узяць рэванш за аршанскую катастрофу. Паводле заявы архiбiскупа Яна Ласкага на Латэранскiм саборы ў 1514 годзе, маскоўскi ўладар меў болей за 200 000 ваяроў. Аднак абвастрэнне мас-коўска-казанскiх адносiн i пагрозы набегу крымскiх татараў стрымлiвалi Васiля ад рашучых дзеянняў супраць Лiтвы. У самой Лiтве таксама ставала праблем. Шляхта стамiлася ад вайны i не рвалася ў бой. Наймiты, якiя не атрымлiвалi жалавання, пакiнулi службу i на Берасцейскiм сойме вясной 1515 года выпрошвалi ў Жыгiмонта «заслужанае». Плацiць iм не было чым. У такiм становiшчы асаблiва не паваюеш. Таму ўвесь 1515 год абодва бакi абмяжоўвалiся дробнымi набегамi. [14, с. 64]

Але як бы там нi было, Аршанская бiтва стала вялiкiм поспехам войскаў ВКЛ. Значная частка Ўсходняй Лiтвы была вызвалена ад маскавiтаў. Максiмiльян I адмовiўся ад саюза з Масквой, з прычыны чаго каалiцыя распалася. На Венскiм кангрэсе ўвесну 1515 года Габсбургi i Ягелоны дашлi да поўнай згоды. Як зазначаў Салаўёў, пасля Воршы маскавiтам патрэбна была перадышка, каб сабраць новае войска, а Жыгiмонт не мог сабраць неабходнае войска, таму што лiтвiнскiм князям i шляхце вайна ўжо надакучыла. Так, кiеўскi ваявода Андрэй Нямiровiч у лiсце лiтоўскай Раде скардзiўся: «Писал я к старостам и ко всем боярам киевским, чтоб ехали со мною на службу господарскую; но никто из них не хочет ехать; пожалуйста, напишите им, чтоб они поспешили за мною на службу»[ Цыт. па 10, Т. 5,с. 240].

Увесну 1515 года маскоўскае войска хадзiла з Пскова на Раслаўль, спалiла Друю. Харугвы ВКЛ на чале з Дашкевiчам i Нямiровiчам, пры падтрымцы крымскiх татараў, напалi на Северскую зямлю. У тым жа году маскоўскiя ваяводы хадзiлi на Полацак, Вiцебск i Мсцiслаў, а лiтоўскiя - на Вялiкiя Лукi. У 1516 гаду бакi абмежавалiся дробнымi парубежнымiрэйдами атрадаў лёгкай кавалерыi.

Мiж тым, у Маскву 18 красавiка 1517 года прыехаў пасрэднiк ад iмператара Максiмiлiяна I, нямецкi барон Зiгмунд фон Герберштейн (1486-1566), якi вольна валодаў рускай мовай (аўтар каштоўных “Запiсак аб Масковii. Улетку 1517 года буйны набег на Маскоўскую дзяржаву распачаў хан Мехмет-Гiрэй (правiў у 1513-1523 гг.). Дваццаць тысяч крымцаў з'явiлiся ў наваколлi Тулы. Але ваяводы, князi Васiль Сямёнавiч Адоеўскi i Іван Мiхайлавiч Варатынскi, паспелi падрыхтавацца да абароны, татараў «шмат узялi ў палон, так што з дваццацi тысяч вельмi мала iх вярнулася ў Крым, i тыя дашлi пешшу, басыя i нагiя».

Адначасова Жыгiмонт 1 паслаў гетмана КанстанцiнаАстрожскага з вялiкiм войскам з Полацка да пскоўскага горада Апочка. Мэтай гэтага падвойнага дэмаршу было аказанне цiску на Васiля, каб зрабiць яго больш падатлiвым.

Два тыдня гетман абстрэльваў з гармат крэпасць Апочку, дзе сядзеў намеснiкам доблесны князь Васiль Мiхайлавiч Салтыкоў. Абложаныя адбiлi прыступ крэпасцi, нягледзячы на гэта, Астрожскi не зняў аблогу з крэпасцi, а распусцiў атрады для нападаў на iншыя малыя пскоўскiя крэпасцi - Чырвоная, Воранач i Вiлле.[13, с. 197]

Але маскоўскiя войскi, якiя прыбылi з розных бакоў, у трох месцах атрымалi перамогу над ворагам, а ваявода Іван Ляцкi ушчэнт разбiў якi iшоў на дапамогу да Астрожскаму лiцвiнскi атрад, захапiўшы абоз i ўсе гарматы. Пасля гэтага гетман зняў аблогу i вярнуўся ў Полацак, а Васiль дазволiў паслам Жыгiмонта заехаць у Маскву, дзе справiў iм пышны прыём.

Ён прыняў iх 29 кастрычнiка 1517 года ў прысутнасцi i Герберштэйна.

Маскоўскiя баяры патрабавалi ад Лiтвы аддаць назаўсёды Маскве «рускiя гарады» Кiеў, Полацак, Вiцебск i шэраг iншых. Бо нездарма Іван III абвясцiў сябе “государем Всея Руси”. Як пiсаў С. М. Салаўёў: «Чем бы не кончились переговоры (с Литвой), на каких бы условиях на этот раз ни заключен был мир или перемирие, в Москве считали необходимым всякий раз наперед предъявлять права великого князя или царя, потомка св. Владимира, на все русс кие земли, принадлежавшие последнему, опасаясь умолчанием об этих правах дать повод думать, что московский государь позабыл о них, отказывается от них». [10, Т. 5,с. 256] Паслы Жыгiмонта ў адказ запатрабавалi вярнуць палову Ноўгарадскай зямлi, Цвер, Вязьму, Дарагабуж, Пуцiўль, Смаленск i ўсю Северскую зямлю. Нарэшце, пасля доўгiх спрэчак дзела спынiлася з-за Смаленска.

Улетку 1518 года Васiль III аднавiў актыўныя баявыя дзеяннi. Групы войскаў накiравалiся ад Вялiкiх Лукаў - да Полацка, ад Белай - да Вiцебска, ад Смаленска i Старадуба - у Падняпроўе. Гарнiзон Полацка адбiў усе прыступы, а ў лагеры маскавiтаў неўзабаве ўзнiк голад. Васiль III разгарнуў наступ па трох кiрунках: ад Пскова (Мiхаiл Гарбаты), ад Смаленска (Васiль Шуйскi), ад Старадуба (Сямён Курбскi). Спальваючы на сваiм шляху гарады i вёскi, захоплiваючы мiрных жыхароў у палон, яны за месяц прайшлi да Полацка, Вiцебска, Воршы, Магiлёва i Менска, узялi Крэва. Нiжнi замак у Вiцебску маскавiты ўзялi, пры гэтым загiнула шмат жыхароў. Астатнiя схавалiся ў Верхнiм замку. Апошняй акцыяй Васiля III у гэтай вайне стаў рэйд ваяводы Ў. Гадунова ў лютым 1520 года да Полацка i Вiцебску. Глыбокае ўварванне працiўка на тэрыторыю Лiтвы з поўначы, усходу i поўднi прымусiла Жыгiмонта I пагадзiцца на перамовы. 2 верасня 1520 года ў Маскве бакi падпiсалi перамiр'е на год.

Увесь 1521 год прайшоў у новых перамовах, i ў канцы 1522 года атрымалася скласцi новае перамiр'е на пяць гадоў.

Паводле яго, Смаленск з навакольнымi землямi ўсё жа застаўся за Масквой, аднак i шматлiкi палон, узяты пад Воршай, застаўся ў Лiтве. Аж да смерцi Васiля III у 1533 году «вечны мiр» так i не быў падпiсаны, яго замянялi перамiр'i ад 25 снежня 1526 i ад 24 сакавiка 1532 гадоў.[13, с. 200]

Падчас вайны 1500-1503 гг. i асаблiва 1512-1522 гг., паводле ацэнак розных даследчыкаў, ВКЛ страцiла ад 25 да 30% сваёй дзяржаўнай тэрыторыi. Ў iх лiку такiя найважнейшыя апорныя стратэгiчныя пункты на усходзе, як Гомель i Смаленск. Усходнi накiрунак знешней палiтыкi становiцца галоўным для Лiтвы, засланяючы сабой усi астатнiя. Войны патрабуюць ад дзяржавы вельмi значных матэрыяльных i ў значнай ступенi людскiх рэсурсаў. Менавiта недахоп у людскiм патэнцыяле не дае ВКЛ выкарыстаць блiскучую перамогу пад Воршай. З iншага боку Масква вельмi хутка адыйшла ад такога нечаканага ўдара i зноў перайшла ў контрнаступленне.

Глава 3. Вайна 1534-37 гг.

Аднак гады перамiр'я не былi цiхiя. Гэта адзначалi як магiлёўскi намеснiк-дзяржаўца вялiкага князя Лiтоўскага Жыгiмонта I Васiль Саламярэцкi, так i маскоўскiя ваяводы памежных тэрыторый. У 1527 г. становiшча на мяжы, асаблiва ў раёне Ворша-Дуброўна, значна ускладнiлася ў сувязi з намерамi служылых марыйцаў перайсцi на тэрыторыю ВКЛ.

"вечнага мiру" або перамiр'я i з даручэннем высветлiць магчымасцi прыезду вялiкiх паслоў . Аднак у ноч з 3 на 4 снежня 1533 г. памёр Васiль III. Удава вялiкага князя Алена Глiнская засталася з двума малымi сынамi - Іванам i Георгiем, старэйшаму з якiх, Івану, было ўсяго 3 гады. Пад уплывам свайго дзяцькi Мiхаiла Глiнскага, якога Васiль прызначыў галоўным апекуном пры Іване, яна хацела захаваць з Вялiкiм княствам Лiтоўскiм мiрныя адносiны. Хоць фармальна мiрныя перамовы i пачалiся ў пачатку студзеня 1534 г., Жыгiмонт I i паны-рада вырашылi, што настаў зручны момант для паспяховай вайны, каб вярнуць страчаныя землi.

Маскоўская дзяржава на чале з малалетнiм вялiкiм князем Іванам IV i яго мацi-рэгенткай Аленай Глiнскай апынулася ў складаным становiшчы. Вайна з ВКЛ стала рэальнасцю. Пагрозлiвым было становiшча i на паўднёвых межах. 22 чэрвеня 1534 г. з Крыма прыехаў Іван Чэлiшчаў i паведамiў, што крымскi хан Саiп-Гiрэй заключыў саюзны дагавор з каралём Жыгiмонтам. Неспакойна было i ўнутры Маскоўскай дэяржавы, i ў самым блiзкiм велiкакняжацкiм асяроддзi. Іван Аўчына-Целяпнёў-Абаленскi здолеў не толькi стаць каханкам вялiкай княгiнi Алены Глiнскай, але i пераканаў яе ў тым, што Мiхаiл Глiнскi пры падтрымцы часткi баяр хоча захапiць трон. Дакладна невядома, цi была змова, але ў жнiўнi 1534 г. М. Глiнскi i шэраг блiзкiх да яго людэей былi пасаджаны ў турму. Ім удалося збегчы ў ВКЛ, дзе яны папоўнiлi шэрагi працiўнiкаў маскоўскага двара. Пагроза трону Івана адыходзiла i ад брата Васiля Юрыя. Юрый быў кiнуты ў турму. Другi брат, Андрэй, знаходзiўся ў Маскве пад пастаянным наглядам.[11, с. 39]

На сейме, якi працягваўся да сярэдзiны сакавiка, большасцю галасоў было прынята рашэнне распачаць вайну з Маскоўскай дзяржавай, для гэтага склiкаць "посполитое рушенье", вербаваць наёмнiкаў. Каралеўскiя унiверсалы, датаваныя 12 i 14 сакавiком, абавязвалi шляхту сабрацца пад Менскам не пазней 23 траўня. Вялiкiм гетманам прызначаўся Юрый Радзiвiл, замест памерлага Астрожскага. 22 лiпеня Жыгiмонт Iу высакамернай i ультыматыўнай форме выказаў Цiмафею Бражнiкаву, пасланцу вялiкага князя Маскоўскага, патрабаванне, якое ў Крамлi прыняць не маглi - вярнуць усе землi ВКЛ, якiя былi захоплены пры Іване III i Васiлю III.

Раней у Лiтве ў 1528 г. быў праведзены агульны перапiс войскаў, паводле якога шляхецкае войска налiчвала 12 054 чалавекi, войскi князёў-2 734 чалавекi (агульная колькасць узброеных сiл ВКЛ - даследчыкi давалi лiчбы 24,4 тыс. i 35 тыс. чалавек).[Перапiс войска ВКЛ 1528 г. Метрыка ВКЛ / Адк. Рэд. Г. Я. Галечанка. -Мiнск.:Бел. навука,2003]

Вядома i сума ваенных затрат, якiя пакрывалiся часткова сярэбшчынай (ваенным падаткам), часткова сродкамi з дзяржаўнага скарбу ВКЛ. На 1534 г. сума ваенных затрат склала 42 890 коп грошаў, на 1535 г. - 46 545 коп i на 1536 г. - 36 545 коп грошаў без улiку выплат крымскаму хану. Гэтых сродкаў не хапiла, i ў час вайны Жыгiмонт I вымушаны звярнуцца да пазык.

У маi 1534 г. войскi пад камандаваннем Юрыя Радзiвiла сканцэнтравалiся каля Мiнска i пачалi рухацца на Магiлёў. У гэтым жа месяцы яго атрады ўварвалiся ў Северскую зямлю i дайшлi да Чарнiгава, Ноўгарад-Северскага, пад Радагошч, Старадуб i Бранск. “ Королю доносили, что в Москве господствует сильное несогласие между боярами…”[Цыт. па 10, Т. 6,с. 393]. Напад быў скаардынаваны э набегам крымскiх татар на паўднёвыя землi Маскоўскай дзяржавы. Аднак набег татар не быў паспяховы. Калi пра гэта стала вядома Юрыю Радзiвiлу, яго атрады вярнулiся ў межы Вялiкага княства Лiтоўскага i спынiлiся памiж Мiнскам i Магiлёвам, у мiжрэччы Дняпра i Друцi.

Маскоўскiя ваяводы зразумелi, што агульны план працiўнiка быў заснаваны на адначасовых дзеяннях лiтоўскiх войск i саюзнай з iмi татарскай коннiцы. Яны размясцiлi значную частку сваiх ваенных сiл на паўднёвых межах у раёне Тулы, Бароўска, Серпухава, Каломны, Разанi i чакалi паўторнага набегу крымскiх татар. Але на-бег не адбыўся. У Крыме пачалiся мiжусобiцы памiж Саiп-Гiрэем i царэвiчам Ісламам. Да восенi 1534 г. асноўная частка рускiх войск заставалася на поўднi краiны, каб прадухiлiць магчымы ўдар з боку татар.

Аднак Жыгiмонт I i Юрый Радзiвiл яшчэ спадзявалiся на пераможнае эаканчэнне вайны. Немалаважным было тое, што ў жнiўнi 1534 г. на бок Жыгiмонта I перайшлi маскоўскiя баяры Сямён Бельскi i Іван Ляцкi са многiмi дваранамi i слугамi. Кароль хацеў дакладна ведаць пра становiшча ў суседняй дзяржаве i планы рускiх. У Вiльнi вяльможы атрымалi ад Жыгiмонта I у падарунак зямлю.

У пачатку жнiўня 1534 г. ваенныя дзеяннi аднавiлiся. Мсцiслаўскi намеснiк Юрый Зяноўевiч выслаў пад Смаленск разведвальны атрад, якi сутыкнуўся з рускiм атрадам прыкладна ў 1 100 чалавек i разбiў яго. 18 жнiўня 1534 г. Юрый Радзiвiл з часткай войск зноў накiраваўся ў Северскую зямлю, а галоўныя сiлы вялiкага гетмана засталiся ў Магiлеве. Атрад пад камандай князёў Андрэя Каверскага i Івана Вiшнявецкага накiраваўся да Смаленска, не змог Вiшнявецкi ўзяць Смаленск. У той жа час да Старадуба быў накiраваны кiеўскi каявода Нямiровiч, якi ўзяў горад ўаблогу, але пад Чарнiгавам пацярпеў паражэнне. Сустракая супрацiўленне пад гарадамi, лiтоўскiя ваяводы не сустракалi маскоўскiх палкоў на полi.

Збору i руху войскаў мяшалi ўнутраныя смуты, уцёкi Бельскага Сямёна, апала Івана Бельскага, Глiнскага, Варатынскага.[10, Т. 6,с. 393] Восенню стала вядома, што вялiкага нападу крымскiх татар не будзе. У Маскве вырашылi перагрупаваць сiлы i нанесцi ўдар па тэрыторыi ВКЛ.

Полацкi i вiцебскi намеснiкi паведамiлi Жыгiмонту I пра канцэнтрацыю рускiх войск пад кiраўнiцтвам Івана Аўчыны-Целяпнёва ў раёнах Смаленска i Апочкi i пра яго планы. Позняй восенню 1534 г. -зiмой 1535 г. ваяводы Івана IV Мiхаiл Гарбаты, Мiкiта Абаленскi, Іван Аўчына-Целяпнёў перайшлi ў наступленне ў раёне Дуброўны, Воршы. Другая групоўка войск з Пскова i Ноўгарада на чале з Барысам Гарбатым i Васiлём Шарамецевым выйшла з Апочкi i накiравалась у межы Полацка, Вiцебска. Смаленскiя i апоцкiя войскi сустрэлiся каля Маладзечна. Старадубскiя войскi на чале з Фёдарам Аўчынай-Целяпнёвым-Абаленскiм i Іванам Трасценскiм пачалi “ваяваць” Мазыр, Слуцк, Бабруйск, Рагачоў, Тураў, Любеч i iншыя гарады.

1534 год не прынёс значных поспехаў нi лiтоўскаму, нi маскоўскаму боку. Войскi гетмана Юрыя Радэiвiла сваiмi дзеяннямi сур'ёзна знiзiлi ваенны патэнцыял Северскай зямлi, але, у сваю чаргу, таксама пацярпелi ад нацiску яе палкоў. Маскоўскiя войскi разрабавалi вялiкую тэрыторыю, узялi многа мiрных жыхароў у палон. Яны засталiся ў межах ВКЛ да канца зiмы 1535 г. i не захапiлi нiводнага горада.

Жыгiмонт Iвельмi разлiчваў на дапамогу шляхты Польскага каралеўства. На каронны сейм, якi пачаў сваю работу 10 лiстапада 1534 г., прыбыла дэлегацыя з просьбай аказаць ВКЛ ваенную дапамогу. Сейм прыняў рашэнне выдзелiць 1 000 коннiкаў i 500 пехацiнцаў. Усяго ж, паводле розных крынiц, у ваенных дзеяннях супраць Маскоўскай дзяржавы ў 1535 г. удзельнiчала ад 5 да 7 тыс. польскiх войск. Гетман Ян Тарноўскi ў студзенi 1535 г. быў прызначаны камандуючым польскiм атрадам.[11, с. 41-42]

гетмана Яна Тарноўскага i калiшскага кашталяна Андрэя Горкi. Другая частка войск, якую ўзначальвалi князi Юрый Слуцкi, Ян Радзiвiл i полацкi ваявода Ян Глябовiч, сканцэнтравалася ў раёнах Полацка i Вiцебска i супрацьстаяла тарапецкай групоўцы маскоўскiх войск. Пад Мiнскам размясцiўся рэзерв на выпадак прарыву войск працiўнiка ў цэнтральныя раёны дзяржавы. Паслы Жыгiмонта I Анiкей Гарнастай i Васiль Цiшкевiч накiравалiся ў Крым. Там яны пераканалi хана ў мэтазгоднасцi нападу на паўднёвыя раёны Маскоўскай дзяржавы.

якi ў сваю чаргу запэўнiваў маскоўскiх паслоў пра жаданне мiру i сяброўства ў адносiнах да iх дзяржавы. Аднак значная частка ўзброеных сiл Маскоўскай дзяржавы па-ранейшаму размяшчалася на поўднi, у Каломне i Серпухаве, бо пагрозы з Крыма баялiся больш, чым з боку ВКЛ.

У маi 1535 г. частка войск была знята з паўднёвых рубяжоў, i ў чэрвенi 1535 г. на лiтоўскай мяжы, паблiзу ад Смаленска, размясцiлiся дзве групоўкi маскоўскiх войск. Адна, на чале з Васiлём Шуйскiм, Данiлам Пронскiм i Іванам Аўчынай-Целяпнёвым-Абаленскiм, была нацэлена на Мсцiслаўль. Другая, у склад якой уваходзiлi наўгародскiя i пскоўскiя войскi на чале з Барысам Гарбатым i Васiлём Варанцовым, знаходзiлася пад Апочкай.

страты мсцiслаўскаму староству, а потым адышлi на сваю тэрыторыю.

Затым атрады Васiля Шуйскага дзейнiчалi ў напрамку Оршы, Дуброўны i Крычава. Пасады гэтых гарадоў былi спалены, разрабаваны воласцi, але замкi не былi ўзяты. Звесткi пра паход рускiх ваявод прымусiлi паноў-раду тэрмiнова абвясцiць "паспалiтае рушэнне", якое павiнна было сабрацца да 25 жнiўня пад Крэвам i накiравацца ў бок Мiнска.

каралеўства ўвайшлi ў межы Гомельскай воласцi i асадзiлi Гомельскi замак. Ваявода князь Дзмiтрый Шчэпiн-Абаленскi быў уражаны колькасцю i магутнасцю саюзнага войска. Нягледэячы на тое, што было шмат пораху i ваенных прыпасаў, 16 лiпеня 1535 г. Гомель здаўся. Ваяводу Д. Шчэпiна-Абаленскага i ўсiх, хто пажадаў, адпусцiлi з мiрам.

Пасля таго як Гомель быў заняты, саюзныя войскi ВКЛ i Польскага каралеўства на чале з Юрыем Радзiвiлам, Андрэем Немiровiчам, Янам Тарноўскiм накiравалiся да Старадуба i ў канцы лiпеня-пачатку жнiўня 1535 г. асадзiлi горад. У гэтым паходзе ўдзельнiчалi Сямён Бельскi i Іван Ляцкi. Старадуб акружыла войска ў 40 тыс. чалавек. Гараджане былi добра знаёмы з метадамi дзеянняў войск ВКЛ. Аднак яны ўпершыню сутыкнулiся з еўрапейскай тактыкай асады крэпасцей, якую выкарыстаў польскi атрад. Калi пачаўся абстрэл старадубскага замка, асаджаныя ў адказ стралялi з гармат i пiшчалей, рабiлi вылазкi i пры гэтым не ведалi, што спецыяльны атрад зрабiў падкоп пад сцены горада i падлажыў парахавы зарад. Пры другiм штурме старадубскi ваявода зноў адкiнуў ворага ад сцен горада, але старадубцы панеслi вялiкiя страты, а самога ваяводу захапiлi ў палон. 29 жнiўня Старадуб здаўся. Горад быў спалены, было забiта 13 тыс. чалавек, а паводле некаторых дадзеных - 24 тыс. i нават 60 тыс. чалавек. [11, с. 43] Вялiкiя страты былi i ў саюзнага войска. Страта дзвюх памежных крэпасцей Северскай зямлi - Гомеля i Старадуба - для Маскоўскай дзяржавы была вельмi эначнай. Вялiкае княства Лiтоўскае было надзвычай блiзка да вяртання часткi сваiх тэрыторый, якiя былi страчаны ў час вайны 1500-1503 гг.

Пасля захопу Старадуба Юрый Радзiвiл накiраваў атрад кiеўскага ваяводы Івана Вiшнявецкага на Пачэп. Паблiзу горада кiеўскi ваявода даведаўся ад мясцовых жыхароў, што насельнiцтва Пачэпа, якое не жадала падзяляць лёс старадубцаў, само спалiла горад i пайшло ў Бранск. Жыгiмонт I не планаваў аднаўлення замкаў Старадуба, Пачэпа i Радагошчы i размяшчэння там гарнiзонаў, бо для гэтага не было нi сiл, нi сродкаў. Гарнiзон пакiнулi толькi ў Гомелi. Юрый Радзiвiл вярнуўся ў Бабруйск i на зiму распусцiў войска, якое брала ўдзел у паходзе на Северскую зямлю.

Невялiкая частка войск ВКЛ засталася ў наваколлi Полацка i Вiцебска. Абодва бакi стамiлiся ад вайны, i да канца 1535 г. буйных ваенных дзеянняў не было.

Шмат клопатаў для паўночна-заходнiх зямель Вялiкага княства Лiтоўскага было ад Себежа. Наўгародскi ваявода Іван Мiкiтавiч Бутурлiн умацаваў яго гарматамi i пiшчалямi. Сюды ў канцы лютага 1536 г. накiравалася 20-тысячнае войска з артылерыяй пад камандай Андрэя Немiровiча i полацкага намеснiка Яна Глябовiча. Узяцце Себежа адкрывала шлях на Апочку, Вялiкiя Лукi i далей на Востраў i Пскоў. Вырашальныя падзеi адбылiся пад Себежам 27 лютага 1536 г. Няправiльна размешчаныя гарматы ў час абстрэлу крэпасцi прывялi да страт у войсках Андрэя Немiровiча ад сваiх жа ядраў. 19 красавiка 1536 г. князь Іван Барбашын пачаў будаваць новую крэпасць Велiж на старым гарадзiшчы, а ў лiпенi ажыццявiў паход на Вiцебск i спалiў вiцебскi пасад.

I на сейме ў Вiльнi ў 1529 г. вялiкiм князем Лiтоўскiм быў абраны яго 9-гадовы сын -Жыгiмонт II Аўгуст. Праз 2 месяцы польскi сейм выбраў яго польскiм каралём, хоць рэальная ўлада заставалася ў руках бацькi. На сейме 25 красавiка 1536 г. малады Жыгiмонт II Аўгуст, якi пачынае ўсё больш актыўна ўдэельнiчаць у дзяржаўных справах, прысягнуў захоўваць усе правы i вольнасцi шляхты Вялiкага княства Лiтоўскага.

Аднак для шырокамаштабных ваенных дзеянняў не хапала сiлы i сродкаў нi ў Масквы, нi ў Вiльнi. Такiм чынам, планы Жыгiмонта I на вяртанне земляў ВКЛ, захопленых Іванам III i Васiлём III, увянчалiся толькi частковым поспехам.[13, с. 212]

Першыя спробы мiрных перамоў памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай пачалiся яшчэ ў вераснi 1535 г. У лiпенi 1536 г. у Маскву прыбыў крэўскi намеснiк Нiкадэiм Цеханоўскi i прапанаваў прыслаць вялiкiх паслоў у Вiльню i прывёз ахоўную грамату для iх. Баярская дума вырашыла накiраваць у Вiльню сына баярскага Хлуднева, каб падрыхтаваць будучыя перамовы.

У лiстападзе Хлуднеў вярнуўся i паведамiў, што яшчэ да Каляд 1537 г. у Маскву прыедуць паслы ВКЛ. Галоўнай умовай для заключэння мiрнага дагавора з боку пасольства, якое ўзначальваў Ян Глябовiч, было вяртанне Маскоўскай дзяржавай усiх зямель, захопленых у войнах 1500-1503, 1512-1522 гг. Супраць гэтых умоў Баярская дума выказала свае патрабаваннi - усе ўсходнеславянскiя землi Рурыкавiчаў павiнны перайсцi да Маскоўскай дзяржавы.

"вечны мiр" не быў падпiсаны. Вырашана было заключыць перамiр'е на 5 гадоў -ад Благавешчання 1537 г. да Благавешчання 1542 г. Паводле ўмоў перамiр'я, Себеж i Завалочча адыходзiлi да Маскоўскай дзяржавы, у склад Вялiкага княства Лiтоўскага вярталiся Далiйская воласць, вёскi Чачэрскай i Крычаўскай валасцей - Залессе, Бабiчы, Свяцiлавiчы, Галадно, Скорбавiчы i Лiпечы , а таксама Гомель з прылягаючымi землямi i сёламi Уваравiчы i Целяшовiчы. Пасольства Жыгiмонта II Аўгуста, якое знаходзiлася ў Маскве з 14 студзеня па 18 лютага 1537 г., i Баярская дума зафiксавалi гэтыя тэрытарыяльныя змены ў перамiрных граматах.

гэты раз належала Вялiкаму княству Лiтоўскаму. Але не такой вайны чакаў Жыгiмонт, развязваючы канфлiкт з Масквой у 1534 г. Спадяваючыся на ўнутраныя смуты памiж баярамi i слабасць вярхоўнай ўлады ў гады пасля смерцi Васiля i маленства яго наследнiка Івана, лiтоўскi князь i польскi кароль памылiўся ў сваiх падлiках. Г. Сагановiч выказваў думку, што войны з Масквой сталi галоўным знешнiм фактарам дэструктыўнага ўздзеяння на дзяржаву, унутраны механiзм якой быў зусiм, здаецца не прыстасаваны да такiх экстрэмаў. У 1530-х гг. спроба ад’ваяваць страчаныя раней землi, нягледзячы на ўсе намаганнi, скончылася безвынiкова. Пасля гэтага ўрока, якi паказаў, што уласных сiл у ВКЛ замала для паспяховай барацьбы з усходнiм суседам, у Вiльнi больш не спадзявалiся на рэванш. [9, с. 61]

будуць толькi нарастаць. Доказ таму – Лiвонская вайна.


Заключэнне

дзяржавах былi рознымi. Калi Масква часцей за ўсё абапiралася на сiлу, то ў ВКЛ яе ўсходнiя землi былi далучаны ў асноўным мiрным шляхам, праз заключэннi дынастычных саюзаў i саюзаў з мясцовай удзельнай знаццю (так у склад ВКЛ увайшлi тэрыторыi Вiцебскага, Полацкага, Ноўгарад-Северскага, Бельскага i шэрагу iншых княстваў). ВКЛ канчаткова фармiруе сваю дзяржаўную ўсходнюю мяжу ў часы княжання Вiтаўта. Менавiта ён уключыў адзiн з самых значных, але i самы спрэчны удзел – Смаленскае княства (на наш погляд страта яго Лiтвой ў 1514 г. стала першай сапраўднай трагедыяй, якая ў будучым паклала пачатак i страце самой незалежнасцi краiны).

ВКЛ даволi хутка змагло аб’яднаць пад сваёй уладай шматлiкiя усходнiя рускiя княствы дзякуючы таму, што не парушалiся iх аўтаномiя, мясцовыя законы, уласнасць феадалаў. Таксама з цягам часу ўсё больш рознымi станавiлiся палiтычны i рэлiгiйны ўклады Масквы i Лiтвы (у дачыненнi да Масквы мы можам гаварыць аб даволi жорсткай цэнтралiзацыi ўлады ў руках вялiкага князя, iснаваннi iнстытута “кармлення”, якое разарала мяшчан i сялян, акрамя таго Масква – вялiкi цэнтр праваслаўя). Гэтаму ўкладу супрацьстаяла мадэль лiтоўскай аўтаномii земляў, лепшае ў юрыдычным сэнсе становiшча службовага саслоўя (але паступова яго пачалi набываць толькi шляхцiчы-католiкi).

да сярэдзiны 15 ст. ужо не можа больш наступаць на ўсход, бо межы яго пастаянна патрабавалi абароны i перш за ўсё ад татараў. З гэтага часу Масква пачынае набiраць вялiзную моц. Няўмеласць баранiць свае паўднёвыя межы ад татараў стала адной з прычын масавага пераходу ў канцы 15 ст. падданых Лiтвы да маскоўскага князя (маюцца на ўвазе магнаты, шляхта). Тады ў бок Масквы глядзелi многiя праваслаўныя князi, усё больш адчуваючы сваё няроўнае становiшча з католiкамi. Калi маскоўскi князь Іван аб’явiў сябе “государем всея Руси”, то недвухсэнсава даў паказаць князям ВКЛ, што мае ўсе правы на ўладу ў “рускiх” тэрыторыях. У другой палове 15 ст. яны складалi 9/10 тэрыторыi ВКЛ.

Гаворачы пра самi пераходы князёў на маскоўскi бок, цяжка згадзiцца з тым, што прычына гэтага – толькi рэлiгiйны прыгнёт. Галоўны рухаючы фактар тут – матэрыяльны, а галоўнае, падобная практыка з'яўлялася ў тыя часы звычайнай па ўсёй Еўропе. Феадалы сiстэматычна пераходзiлi ад ранейшых сюзерэнаў да новых, у надзеi атрымаць дадатковыя ўладаннi i iншыя лiтасцi.

Гаворачы пра апошнюю з войнаў, якую Б. Сiдарэнка назваў “Старадубскай”, можна вылучыць некалькi прычын таго, што ВКЛ не скарыстала сваю стратэгiчную iнiцыятыву. Найперш, гэта адчувальны недахоп у дзяржаве ваенных i фiнансавых сродкаў, асаблiва напрыканцы вайны; у маскве не ўзнiкла баярскай мiжусобiцы пасля смерцi Васiля; крымскi хан, саюзнiк Лiтвы, не аказаў дапамогi, бо ў гэты час у Крыму iшла барацьба за ўладу; гарады i крэпасцi, якiя захоплiвалiся войскамi ВКЛ, добра не ўмацоўвалiся i ўяўлялi сабой лёгкую здабычу.

Таксама не трэба забываць, што актыўная барацьба вялася не толькi пры дапамозе вайсковай сiлы. Выдатныя дыпламатычныя перамогi на працягу ўсёй канфрантацыi ёсць на рахунку i ВКЛ i Маскоўскай дзяржавы. У барацьбу дзвюх дзяржаў былi фактычна ўцянуты Крымскае ханства, а таксама Лiвонскi ордэн (на ўсiм працягу канфлiкту iх сiмпатыi хiсталiся то ў бок ВКЛ, то ў бок Масквы).


1. Доўнар-Запольскi М. В. Гiсторыя Беларусi /Бел. Эн.,Нац. арх. РБ; Пер з рус. Т. М. Бутэвiч, Т. М. Кароткая. – Мiнск: Бел. Эн, 1994. -С. 64-65.

2. Зимин А. А. Россия на рубеже XV – XVI ст. (очерки социально-политической истории). М.: Мысль,1982. -С. 93-105,178-195.

3. Канановiч У. Змаганне за спадчыну Рурыкавiчаў //Беларуская мiнуўшчына. - 1997. -№5. -С. 2-7.

6. Летописи белорусско-литовские// Полное собрание русских летописей/АН СССР, Ин-т истории СССР. -Т. 35: - М.: Наука, 1962. - Летопись Рачинского. -С. 166-170, Румянцевская летопись. -С. 212-213.

8. Сагановiч Г. М. Айчыну сваю баронячы: Канстанцiн Астрожскi. -Мiнск:Навука i тэхнiка,1992. -62с.

9. Сагановiч Г. М. Войска ВКЛ у 16-17 стст./ Рэд. Г. В. Штыхаў. -Мiнск:Навука i тэхнiка, 1994. -С. 60-63.

10. Соловьёв С. М. История России с древнейших времён: Сочинения в 18 кн. // Кн. 3. - М.: Мысль, 1989. -Т. 5. -С. 89-133,213-220,С. 232-262. -Т. 6. -С. 386-394.

11. Сiдарэнка Б.І. Старадубская вайна (вайна памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай (1534-1537 гг.)//Беларускi гiстарычны часопiс. -1998. -№1. -С. 37-45.

12. Сiдарэнка Б.І. Усходняя палiтыка ВКЛ у першай трэцi 16 ст.//Беларускi гiстарычны часопiс. -2000. -№3. -С. 40-45.

14. Чаропка В. Уладары Вялiкага княства. -Мiнск.:Полымя, 1996. -С. 7-34, 45-70.