Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты

   

Адмена прыгоннага права

Категория: История

Адмена прыгоннага права

Адмена прыгоннага права


моцным сацыяльным выбухам. Нельга сказаць, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi зусiм спынiла эканамiчнае развiцце краiны. Яно працягвалася, i даволi хутка. Так, на тэрыторыi Беларусi з 1828 па 1860 г. колькасць прадпрыемстваў (без вiнакурных) павялiчылася з 449 да 942, колькасць рабочых - з 4674 да 9269. Калi ў 1845 г. было 9 прадпрыемстваў, дзе прымянялiся машыны, то ў 1860 г. - ужо 30. Узрастала iнтэнсiфiкацыя працы, квалiфiкацыя працоўных, фармiравалася мясцовая буржуазiя, расло гарадское насельнiцтва (з 1825 па 1861 г. яно павялiчылася з 261,4 тыс. да 330 тыс. чалавек).

попытам. Галоўнай рыначнай культурай напярэдаднi рэформы было жыта, а найболып выгаднай формай рэалiзацыi таварнага жыта - вiнакурэнне. Да прыбытковых таварных сельскагаспадарчых культур адносiлiся таксама лён i бульба. Лён прызначаўся галоўным чынам на экспарт, а бульба ў асноўным ужывалася ў мясцовай вiнакурнай вытворчасцi. Таварнае значэнне набывала жывёлагадоўля, асаблiва авечкагадоўля. Многiя памешчыкi будавалi ў сваiх маёнтках вiнакурныя, цукраварныя, лесапiльныя i iншыя прадпрыемствы. Працавалi на iх прыгонныя сяляне.

У цэлым эканомiка развiвалася невысокiмi тэмпамi, пераважна экстэнсiўным шляхам. Экстэнсiўны шлях развiцця, па-першае, меў пэўныя межы, па-другое, ужо не адпавядаў запатрабаванням часу. Яскравым сведчаннем крызiсу прыгоннiцкай сiстэмы стала Крымская вайна. Расiя не здолела супрацьстаяць высокаразвiтым капiталiстычным краiнам Заходняй Еўропы i пацярпела паражэнне. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна прайграе капiталiстычнай з яе таварна-грашовымi адносiнамi, рынкам працы i жорсткай канкурэнцыяй, якiя выклiкаюць зацiкаўленасць выканаўцаў у вынiках сваёй працы, падштурхоўваюць тэхнiчнае развiццё, вядуць да iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi i гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства.

На працягу ўсёй першай паловы XIX ст. пытанне аб адмене прыгоннага права займала цэнтральнае месца ў iдэалагiчных спрэчках. У канцы 50-х гадоў яно набыло найвышэйшую вастрыню. Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што пара адмены прыгоннага права наспела i гэта лепш зрабiць "зверху", iнакш можна дачакацца яго адмены "знiзу". Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася ў сакрэце ад шырокiх колаў грамадскасцi. У студзенi 1857 г. быў створаны Сакрэтны камiтэт "для абмеркавання мер па ўладкаваннi быту памешчыцкiх сялян". Сярод членаў камiтэта разгарнулiся спрэчкi наконт умоў адмены прыгоннага права. Адны прапаноўвалi "остзейскi" варыянт, г. зн. вызваленне сялян без зямлi, iншiя жадалi, каб цар узяў iнiцыятыву на сябе i дараваў вольнасць сялянам ад свайго iмя, некаторыя лiчылi, што ўмовы вызвалення сялян павiнны выпрацаваць памешчыкi. Да канца лiпеня 1857 г. быў складзены кампрамiсны варыянт - вызвалiць сялян з сядзiбай, якi i атрымаў перавагу. Зямля павiнна выкупляцца на працягу 10 - 15 гадоў па цане, якая ўключала б у сябе i кампенсацыю страты памешчыкам яго ўлады над асобай селянiна; польны надзел мог быць зменшаны i аддадзены селянiну ў карыстанне за асобную плату грашыма цi працай; у аддаленан будучынi мог адбыцца выкуп гэтай зямлi па добраахвотнай дамоўленасцi памешчыка з селянiнам. Рэформу было вырашана пачынаць з заходнiх губерняў.

Перш за ўсё мясцовыя памешчыкi значна болып, чым памешчыкi ў iншых раёнах Расii, былi ўцягнуты ў таварна-грашовыя адносiны. Гэта абумоўлiвалася блiзкасцю да заходнееўрапейскага рынку. Адчуваючы хiбы прыгоннай працы, некаторыя ўладальнiкi памесцяў ужо ў першай чвэрцi XIX ст. выступалi з праектамi беззямельнага вызвалення сялян. Праўда, тады большасць памешчыкаў гэтыя праекты не падтрымала, яны былi адхiлены i ўрадам. Апошнi таксама разумеў, што ўвядзенне ў 40-х гадах абавязковых iнвентароў памешчыцкiх гаспадарак у заходнiх губернях прывяло памешчыкаў Беларусi да хуткан i непазбежнай страты iмi сваёй улады над сялянамi i, разлiчваючы на болып выгадныя для сябе ўмовы адмены прыгоннiцтва, яны першымi адгукнуцца на сакрэтную прапанову ўрада. Да гэтага трэба дадаць 1 тое, што для самадзяржаўя апазiцыйна настроенае польскае дваранства ўяўляла пагрозу палiтычнай небяспекi — неабходна было як мага хутчэй пазбавiць яго магчымасцi выкарыстаць сялянскiя хваляваннi ў сваiх нацыянальных iнтарэсах.

справе, а значыць, i несцi поўную адказнасць за яе выкананне Аляксандр II не адважваўся. Паколькi памешчыкi так-сама асаблiва не спяшалiся з прапановамi аб скасаваннi прыгоннiцтва, памешчыцкую "iнiцыятыву" трэба было арганiзаваць. Зрабiць гэта аказалася не вельмi цяжка. Справа ў тым, што генерал-губернатар Вiленскай, Ковенскай i Гродзенскан губерняў В.І. Назiмаў i iмператар Аляксандр II былi сябрамi дзяцiнства. Яшчэ ў маi 1856 г. на iх сустрэчы ў Брэсце В.І. Назiмаў запэўнiў iмператара, што дваране яго генерал-губернатарства, бачачы вынiкi вызвалення сялян у суседнiх прыбалтыйскiх губернях, дзе сяляне атрымалi асабiстую свабоду яшчэ ў пачатку XIX ст., пагадзiлiся б на падобную рэформу. Летам 1857 г. Аляксандр II iзноў сустрэўся з В.І. Назiмавым, цяпер ужо ў Вiльнi, i генерал-губернатар пацвердзiў, што памешчыкi паўночна-заходнiх губерняў гатовы выступiць з iнiцыятывай адмовы ад прыгоннага права. Імператар, безумоўна, адобрыў гэту "iнiцыятыву".

Пад нацiскам В.І. Назiмава iнвентарныя камiтэты Вiленскай, Гродзенскай i Ковенскай губерняў прынялi рашэнне не займацца пытаннямi рэгулявання адносiн памiж памешчыкамi i сялянамi, для чаго яны i былi калiсьцi створаны, а пагадзiлiся бязвыплатна вызвалiць сялян, пакiнуўшы памешчыкам усю зямлю i сялянскую нерухомасць. Гэта рашэнне В.І. Назiмаў у вераснi 1857 г. накiраваў мiнiстру ўнутраных спраў. У кастрычнiку ён асабiста прыехаў у Пецярбург i папрасiў даць яму далейшыя iнструкцыi. Імператар загадаў паскорыць вырашэнне гэтага пытання. Хутка такая iнструкцыя для Назiмава была распрацавана, i 20 лiстапада 1857 г. Аляксандр II падпiсаў i накiраваў рэскрыпт (прадпiсанне) генерал-губернатару Вiленскай, Ковенскай i Гродзенскай губерняў В.І. Назiмаву аб заснаваннi з прадстаўнiкоў мясцовых памешчыкаў трох губернскiх камiтэтаў i адной агульнай камiсii ў Вiльнi для падрыхтоўкi мясцовых праектаў паляпшэння быту памешчыцкiх сялян. Крыху пазней падобныя камiтэты былi створаны i ў iншых губернях Расii.

"остзейскаму" ўзору была памайстэрску выкарыстана вярхоўнай уладай для прапановы, нечаканай для памешчыкаў. Праграма ўрада, якую трэба было абмеркаваць у створаных камiтэтах, давала прыгонным сялянам грамадзянскiя правы, але захоўвала вотчынную ўладу памешчыка. За памешчыкам заставалася права ўласнасцi на ўсю зямлю. Сялянам пакiдалi сядзiбныя надзелы, якiя яны на прадягу пэўнага часу павiнны былi выкупiць. Звыш гэтага прадугледжвалася даць сялянам у карыстанне пэўную колькасць зямлi "для забеспячэння iх быту i для выканання iх абавязкаў перад урадам i памешчыкам", за якую сялян абавязвалi плацiць аброк альбо працаваць на памешчыка. Памешчык атрымлiваў таксама права палiцэйскага нагляду за сялянамi. Пры гэтым будучыя адносiны сялян i памешчыкаў з'яўлялiся б гарантыяй своечасовай платы першымi дзяржаўных i земскiх падаткаў. У рэскрыпце нiчога не было сказана аб адмене прыгоннага права, але 21 лiстапада 1857 г. у "Дадатковай адносiне" ўжо недвухсэнсоўна паяснялася, што галоўным у "паляпшэннi быту памешчыцкiх сялян" з'яўляецца адмена прыгоннага права.

Менавiта дзеянне гэтых двух дакументаў, з якiх другi канкрэтызаваў агульныя i не зусiм ясныя палажэннi першага, зрабiла незваротным працэс падрыхтоўкi да адмены прыгоннага права па ўсёй iмперыi, а iх апублiкаванне легалiзавала абмеркаванне праблемы. Неабходнасць рэформы была публiчна пацверджана. Стала зразумелым, што прыгоннае права дажывае апошнiя гады. Чаканне хуткiх перамен падштурхнула да дзеянняў як памешчыкаў, так i сялян.

сваiх сялян на горшыя землi, адразалi ў iх частку зямлi, увогуле пазбаўлялi надзелаў. Калi ў пачатку стагоддзя ў заходнiх беларускiх губернях памешчыцкая зямля складала 1/3 усёй плошчы маёнтка, а ў карыстаннi сялян было 2/3, то перад рэформай у Вiленскай губернi сялянам засталося толькi 52,5 % ворыва i сенажацей, у Гродзенскай - 55,8 %. Значна павялiчылася сярод сялян колькасць агароднiкаў (мелi толькi сядзiбы) i кутнiкаў (не мелi нi зямлi, нi жылля).

парубкi, падпальванне памешчыцкiх сядзiб, напады на памешчыкаў i аканомаў, непадпарадкаванне памешчыцкай i ўрадавай адмiнiстрацыi. У 1858 - 1860 гг. сялянскiя хваляваннi адбылiся ва ўсiх беларускiх губернях. Паводле няпоўных звестак (пра некаторыя выступленнi мясцовыя ўлады не паведамлялi), у гэты час зарэгiстравана 42 сялянскiя хваляваннi, 11 з якiх былi падаўлены пры дапамозе войскаў i палiцыi.

"цвярозы рух", якi разгарнуўся ў 1858 — 1859 гг. Ён быў накiраваны супраць вiнных водкупаў1 , высокiх падаткаў на вiно i спайвання насельнiцтва. На сялянскiх сходах прымалiся рашэннi байкатаваць пiтныя дамы, стваралiся "брацтвы цвярозасцi". У гэтым руху прымалi ўдзел амаль усе катэгорыi прыгнечанага насельнiцтва. Напрыклад, у "брацтвах цвярозасцi" Ваўкавыскага i Пружанскага паветаў Гродзенскай губернi было каля 5 тыс. чалавек.

Нягледзячы на тое, што сялянскiя хваляваннi былi стыхiйнымi i лакальнымi, не вызначалiся масавасцю i настойлiвасцю, яны добра выявiлi агульныя iнтарэсы прыгоннага сялянства, адлюстравалi настрой i жаданнi народа. Сяляне выступалi за сапраўднае i поўнае вызваленне ад памешчыцкай улады i перадачу iм усей зямлi, памешчыкi - за адмену прыгоннага права пры захаваннi сваёй уласнасцi на зямлю. Безумоўна, царызм падтрымаў памешчыкаў.

1861 г. Такi значны разрыў памiж датай зацвярджэння царом заканадаўчых актаў i iх алублiкаваннем для ўсеагульнага азнаямлення тлумачыцца тым, што патрэбна было не толькi надрукаваць неабходную колькасць экзэмпляраў гэтых вялiкiх дакументаў, але i прыняць шэраг прэвентыўных (папераджальных) захадаў на выпадак хваляванняў, якiя небеспадстаўна прагназiравалiся ўладамi. Былi падрыхтаваны неабходныя вайсковыя часцi ў сталiцах, а ў губернi для назiрання за парадкам накiраваны флiгель-ад'ютанты, якiя ў неабходных выпадках мелi права дзейнiчаць ад iмя цара.

Усе дакументы, апублiкаваныя 5 сакавiка 1861 г., можна падзялiць на тры групы: агульныя палажэннi, мясцовыя палажэннi, дадатковыя правiлы. Юрыдычных актаў, пад нормы якiх падпадала ўся iмперыя, было некалькi. Гэта - Агульнае палажэнне аб сялянах, якiя выйшлi з прыгоннай залежнасцi, Палажэнне аб упарадкаваннi дваровых людзей, якiя выйшлi з прыгоннай залежнасцi, Палажэнне аб выкупе сялянамi, якiя выйшлi з прыгоннай залежнасцi, iх сядзiбнай аседласцi i аб садзейнiчаннi ўрада набыццю гэтымi сялянамi ва ўласнасць палявых надзелаў, Палажэнне аб губернскiх i павятовых па сялянскiх справах установах, а таксама "Правiлы аб парадку ўвядзення ў дзеянне Палажэнняў аб сялянах, якiя выйшлi з прыгоннай залежнасцi". 3 мясцовых палажэнняў непасрэдна тэрыторыi Беларусi тычылася два: Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаваннi сялян, якiя паселены на памешчыцкiх землях у губернях: Вялiкарасiйскiх, Новарасiйскiх i Беларускiх (пад гэта палажэнне падпадалi Магiлёўская губерня i большая частка Вiцебскай) i Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаваннi сялян, якiя паселены на памешчыцкiх землях у губернях: Вiленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мiнскай i частцы Вiцебскай (ахоплiвала астатнюю тэрыторыю Беларусi).

актах рэформы былi асабiстыя правы сялян. У манiфесце падкрэслiвалася, што адмена прыгоннага права з'яўляецца вынiкам добраахвотнай iнiцыятывы "высакароднага дваранства". У алпаведнасiу_. з.. манiфестам селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабодў~Былы прыгонны, у якогараней йазггеiвчык^ер забраць усю яуi» маёмасць, а самога прадаць, падараваць, закласцi, зараз атрымлiваў не толькi магчымасць вольна распараджацца сваёй асобай, але i шэраг грамадзянскiх правоў: ад свайго iмя заключаць розныя грамадзянскiя i маёмасныя пагадненнi, адкрываць гандлёвыя i прамысловыя прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi.

Агульныя палажэннi ўводзiлi новую сiстэму кiравання вёскай. Яна была заснавана на выбарнасцi нiжэйшых службовых асоб. Сяляне, якiя жылi на зямлi аднаго памешчыка, складалi сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай грамады выбiраўся стараста. Некалькi сельскiх абшчын, якiя адносiлiся да аднаго царкоўнага прыхода, стваралi воласць. На валасным сходзе сельскiя старасты i ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбiралi валасное праўленне, валаснога старшыню i суддзю. Сельскiя i валасныя праўленнi займалiся раскладкай i зборам падаткаў, выконвалi распараджэннi мясцовых улад, рэгулявалi пазямельныя адносiны сялян, сачылi за парадкам у вёсцы. За своечасовае выкананне ўсiх павiннасцей сяляне неслi адказнасць на аснове кругавой парукi, а судовыя справы вырашалiся паводле норм i традыцый звычаёвага права.

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы — павятовыя мiравыя з'езды i губернскiя па сялянскiх справах установы. Кантралявалi дзейнасць гэтых органаў губернатары. Першай iнстанцыяй па ўрэгуляваннi адносiн памiж сялянамi i памешчыкамi з'яўлялiся мiравыя пасрэднiкi, якiя прызначалiся губернатарам з мясцовых дваран. Асноўным абавязкам мiравых пасрэднiкаў было садзейнiчанне складанню ўстаўных грамат — нарматыўных актаў, дзе вызначалiся пазямельныя адносiны сялян i памешчыкаў. На складанне i падпiсанне ўстаўных грамат адводзiлася два гады.

Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусi, як ужо было сказана, ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых палажэнняў. У Магiлёўскай i Вiцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлiвалiся вышэйшыя (ад 4 да'5,5 дзес.) i нiжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскiх надзелаў. Калi да рэформы ў карыстаннi селянiна зямлi было больш за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лiшак у сваю карысць. У Гродзенскай, Вiленскай i Мiнскай губернях iснавала падворнае землекарыстанне.

Свой польны надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. Правiлы выкупной аперацыi былi аднолькавыя па ўсёй Расii.

100 рублёў (6 р. - 6 %, 100 р. - 100 %). Астатнюю частку памешчыкi атрымлiвалi ад дзяржавы ў вБiг'ляДзе'кяштоўных папер, якiя можна было прадаваць цi закладваць. У вынiку такой аперацыi сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы. На працягу 49 гадоў трэбдбыло вярнуць до^ўгд выглядзе выкупных плацяжоу, куды ўключалiся яшчэ i п'рацэнты за пазыкў. За гэты час сялянам даводзiлася выплацiць да 300 % пазычанай iм сумы.

Такiм чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былi заплацiць за атрыманыя надзелы, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлi (на Беларусi - у 3-4 разы). Атрымлiвалася, што сяляне не толькi выкуплялi зямлю, але 1 кампенсавалi памешчыкам страту iх уласнасцi ў асобе селянiна. Праводзячы выкупную аперацыю, казна вырашыла i праблему спагнання дарэформенных даўгоў з памешчыкаў. На Беларусi, паводле даных за 1859 г., 59,8 % прыгонных сялян (увогуле па Расii — 65 %) былi закладзены iх уладальнiкамi ў розных крэдытных установах. Гэты доўг утрымлiваўся з выкупной пазыкi памешчыкам, што вызвалiла iх ад даўгоў i выратавала ад фiнансавага банкруцтва.

Умовы рэформы не маглi задаволiць сялян. Аб'яўленне манiфеста 1 палажэнняў выклiкала масавы ўздым сялянскiх выступленняў ва ўсёй Расii. У 1861 г. на Беларусi зарэгiстраваны 379 сялянскiх хваляванняў (у 9 разоў больш, чым у 1860 г.), 125 з iх былi падаўлены пры дапамозе войскаў i палiцыi. У 1862 г. барацьба сялян разгарнулася з новай сiлай (152 выступленнi). Сяляне супрацiўлялiся высяленню iх на пустэчы i забалочаныя ўчасткi, патрабавалi зменшыць павiннасцi, вярнуць выпасы, сенажацi.

Сялянскi рух 1861 - 1862 гг. не здолеў перамагчы, усе выступленнi сялян былi жорстка падаўлены. Аднак ва ўмовах паўстання 1863 -1864 гг. царскi ўрад быў вымушаны правесцi шэраг мерапрыемстваў, якiя ўнеслi iстотныя змены ў "Палажэннi" ад 19 лютага 1861 г. Указ ад 1 сакавiка 1863 г. уводзiў абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў у Вiленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мiнскай губернях i ў iнфлянцкiх паветах Вiцебскай губернi, скасоўвалася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi, выкупныя плацяжы знiжалiся на 20 %. 2 лiстапада 1863 г. гэты ўказ распаўсюджаны на ўсю Вiцебскую i Магiлёўскую губернi. На Беларусi былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат. Абеззямеленым у 1846 - 1856 гг. сялянам выдаваўся 3-дзесяцiнны сямейны надзел. У поўным аб'ёме вярталася зямля, адабраная ў iх з 1857 г. Паўстанне 1863 — 1864 гг. паўплывала i на становiшча дзяржаўных сялян на Беларусi. У адпаведнасцi з законам 1867 г. яны пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўласнiкамi сваiх надзелаў.

Увогуле, рэформа 1861 г. дала значны штуршок развiццю буржуазных адносiн у Расii. За некалькi дзесяцiгоддзяў тут адбылiся такiя пераўтварэннi, на якiя ў некаторых краiнах Захаду патрэбны былi цэлыя стагоддзi. Разам з тым рэформа несла ў сабе шмат супярэчнасцей. У Расii захавалася мноства феадальных перажыткаў, што стала адметнай рысай i асноўнай асаблiвасцю расiйскага капiталiзму.


Спiс лiтаратуры

1. 150 пытанняў i адказаў з гiсторыi Беларусi / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вiльня: "Наша будучыня", 2002;

2. Арлоў У., Сагановiч Г. Дзесяць вякоў беларускай гiсторыi. - Вiльня: "Наша будучыня", 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Вiленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

"Унiверсiтэцкае", 2000;

5. Ігнатоўскi У. М. Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi. - Мiнск: "Беларусь", 1992;

"БелЭн", 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт. -сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;

"Neografia", 2003;

9. Нарысы гiсторыi Беларусi. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў i iнш. - Мiнск: "Беларусь", 1994;

10. Таляронак С. Генерал Мiхаiл Мураўёў 7-"Вешальнiк" // Беларускi гiстарычны часопiс №3, 1997.