Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты

   

3нешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага

Категория: История

3нешняя палiтыка Вялiкага княства Лiтоўскага

Знешняя палiтыка ВКЛ

Знешняя палiтыка Вялiкага княства Лiтоўскага не была свабоднай ад уплыву на яе ўнутрыпалiтычных працэсаў у дзяржаве.

Унiя з Полыпчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынiкi, мацавала мiжнародныя пазiцыi княства, дазволiла аб'яднаць сiлы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешнiх ворагаў.

У XIV – першай палове XV ст. галоўным ворагам, з якiм Вялiкаму княству Лiтоўскаму даводзiлася весцi напружаную барацьбу, былi рыцары Тэўтонскага i Лiвонскага ордэнаў. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» памiж Польшчай, Вялiкiм княствам Лiтоўскiм, з аднаго боку,i Тэўтонскiм ордэнам – з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму ордэну ў бiтве пад Грунвальдам (Полыпча) 15 лiпеня 1410 г. Крыжакi былi разбiты ўшчэнт, пасля чаго ўжо не змаглi акрыяць. У складзе войска вялiкага князя лiтоўскага на чале з Вiтаўтам акрамя лiтоўскiх харугваў былi полацкая, вiцебская, мсцiслаўская, гарадзенская, берасцейская, пiнская, новагародская, ваўкавыская, лiдская i iншыя беларускiя харугвы, а таксама рускiя (смаленскiя), украiнскiя, чэшскiя войскi i татарская коннiца. Асаблiвую стойкасць выявiлi смаленскiя харугвы. Адна з iх цалкам загiнула, дзве астатнiя выстаялi. У вынiку жорсткай бiтвы войскi саюзнiкаў прарвалi фронт крыжакоў, акружылi iх i знiшчылi. У гэтым баi быў забiты i вялiкi магiстр ордэна Ульрых фон Юнгiнген. Пасляпаражэння пад Грунвальдам нямецкая агрэсiя была спынена. Казiмiр, пераемнiк Жыгiмонта, давёў да канца справу Ягайлы i Вiтаўта. Таруньскi мiр 1466 г., якi абумовiў далучэнне вусця Вiслы да Польшчы i васальнае падпарадкаванне ёй Прывiслення, азначаў знiкненне з арэны палiтычнай барацьбы гэтага даўняга ворага Вялiкага княства Лiтоўскага i Полыпчы.

У сярэдзiне XV ст. працягвалiся набегi татар на тэрыторыю Вялiкага княства Лiтоўскага. Да гэтага часу Залатая Арда ўжо канчаткова распалася, на яе руiнах у нiзоўях Волгi ў другой чвэрцi XV ст. сфармiравалася новая дзяржава – Вялiкая Арда, якая працягнулася ад Волгi да Дняпра. Да 1459 г. ханам Вялiкай Арды быў Саiд-Ахмед, ён яшчэ да 40-х гадоў XV ст. рабiў набегi на паўднёвыя землi Вялiкага княства Лiтоўскага i Галiцкую Русь. У 1455 г. у час аднаго з паходаў Саiд-Ахмеда на ўкраiнскiя землi княства Лiтоўскага яго атрады былiразбiты войскамi кiеўскага князя Сямёна Алелькавiча. Сам хан быў узяты ў палоп у 1457 г., потым ён з няволi ўцёк. Набегi Вялiкай Арды на тэрыторыю Вялiкага княства Лiтоўскага на гэтым практычна спынiлiся.

З другой паловы XV ст. у знешняй палiтыцы Вялiкага княства Лiтоўскага паўстае пытанне ўзаемаадносiн з мацнеючым суседам напоўднi – Крымскiм ханствам. Родапачынальнiк дынастыi крымскiх ханаў Хаджы-Гiрэй знаходзiўся першапачаткова ў сяброўскiх адносiнах з Лiтоўскай дзяржавай. Пасля яго смерцi ў Крыме пача-лася дынастычная смута. У 1468 г. на ханскi прастол узышоў Менглi-Гiрэй, якi паступова скiраваў сваю палiтыку да Рускай дзяржавы. У 1480 г. у вынiку перамоў памiж Іванам III i Менглi-Гiрэем быў за-ключаны абарончы саюз.

На працягу 1481 г. памiж Вялiкiм княствам Лiтоўскiм i Крымам вялiся перамовы аб развiццi добрасуседскiх адносiн. Абодва бакi рэгулярна пасылалi адзiн аднаму пасольствы. Аднак ужо ў жнiўнi 1482 г. па дамоўленасцi з Масквой Менглi-Гiрэй пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў, разрабаваў яго i падпалiў. Пад нацiскам крымскiх татар паўднёвыя межы Вялiкага княства Лiтоўскага, што пры Вiтаўце працягнулiся да Чорнага мора па вусцi Дняпра i Днястра, адступiлi на поўнач. Амаль штогод крымскiя татары наведвалi Кiеўшчыну, Падолiю, Валынь, былi i далей, на Палессi. На бела-рускiя землi толькi за перыяд з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi 45 набе-гаў. Яны суправаджалiся рабаўнiцтвам i разбурэннем беларускiх сёл i гарадоў. Татары бралi ў палон мiрнае насельнiцтва i потым нярэдка прадавалi палонных у рабства. Татарская коннiца лёгка праходзiла ў глыб Беларусi, паколькi на поўднi не было добрай абароны. У 1505 г. татары дайшлi да Мiнска i Новагародка i ўзялi ў палон каля 100 тыс. мiрных жыхароў. У 1521 г. татары спустошылi землi памiж Слуцкам i Пiнскам. Цэнтральная ўлада ВКЛ для ўмацавання бяспекi на паўднёвых межах вымушана была стварыць казацкiя заслоны. У 1527 г. лiтоўскiмi, беларускiмi i ўкраiнскiмi атрадамi было нанесена пара-жэнне крымскiм татарам пад Каневам на Украiне. 3 гэтага часу апошнiя ўжо не маглi рушыць далёка на поўнач. Пазней татарскiя ханствы выкарыстоўвалiся Вялiкiм княствам Лiтоўскiм як iнструмент усходняй палiтыкi.

Да канца XV ст. амаль скончылася палiтычнае аб'яднанне Паўночна-Усходняй Русi пад уладай вялiкага князя маскоўскага. Ён лiчыў сябе нацыянальным рускiм гаспадаром i ўзяў на сябе мiсiю аб'яднання ўсiх рускiх зямель. Так гiстарычна вылучылiся два цэнтры, вакол якiх сталi аб'ядноўвацца землi былой Старажытнарускай дзяржавы. Лiтоўскiм князям на захадзе гэта ўдалося зрабiць хутчэй, чым на ўсходзе, дзе пазней скончыўся перыяд феадальнай раздробленасцi i княствы доўга знаходзiлiся пад мангола-татарскiм прыгнётам. Два цэнтры не маглi ў рэшце рэшт не сутыкнуцца. Гэта стала адной з падстаў абвастрэння iх адносiн. Ваўмовах пашырэння цэнтралiзатарскiх тэндэнцый у Рускай дзяржаве дыпламатыя ВКЛ iмкнулася ўбiць клiн у гэты працэс i падтрымаць тыя княствы Русi, якiя засталiся яшчэ самастойнымi. Так, у 80-х гадах XV ст. цвярскi князь Мiхаiл Барысавiч спрабаваў абаперцiся на княства Лiтоўскае, процiстаючы пашырэннюўлады Івана III на сваю вотчыну. -У 1483 г. быў заключаны дагавор аб палiтычным саюзе i ўзаемада-памозе памiж Цвярскiм княствам i Вялiкiм княствам Лiтоўскiм. У адказ Маскоўскае княства пача-ло ваенныя дзеяннi супраць Цверы i на працягу зiмовай кампанii 1484–1485 гг. разбу-рыла пагранiчныя гарады Цвяр-скога княства. Мiхаiл Барысавiч запрасiў мiру, якi i быў заключаны з Масквой 25 сакавiка 1485 г. Цвярское княства, паводле гэтага мiру, захоўвала пэўную самастой-насць за выключэннем знешняй палiтыкi. Саюзнае пагадненне з Вялiкiм княствам Лiтоўскiм ану-лявалася, i быў заключаны абаронча-наступальны саюз з Масквой супраць Вялiкага княства Лiтоўскага. Але Мiхаiл Барысавiч хацеў захаваць рэшткiсамастойнасцi i адразу ж узнавiў сепаратныя перамовы з Вялiкiм княствам Лiтоўскiм. Вынiкам быў другi паход маскоўскага князя на чале з Іванам III на Цвер, пасля якога Цвярское княства было кан-чаткова далучана да Маскоўскай дзяржавы. Так на працягу XIV–XVI стст. адносiны памiж Вялiкiм княствам Лiтоўскiм i Рускай дзяр-жавай нярэдка насiлi варожы характар. ВКЛ не хацела далейшага ўзмацнення Масквы i ў барацьбу ўцягвала ардынскага хана Ахмеда. Маскоўскiя князi ў сваю чаргу заключалi саюзы супраць ВКЛ з крымскiмi ханамi.

iнтарэсаў праваслаўнага насельнiцтва. У той жа час i само праваслаўнае насельнiцтва Вялiкага княства Лiтоўскага доўгi час не аддзяляла сябе па нацыянальна-рэлiгiйных адзнаках ад насельнiцтва Рускай дзяржавы. Іх аб'ядноўвалi агульныя гiстарычныя каранi, традыцыйная культура i адзiная вера. Мiж тым у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм праваслаўная вера прыцiскалася. Гэта абвастрыла рэлiгiйную барацьбу ў яе нетрах. Наступ каталiцызму i пашырэнне польскага ўплыву яшчэ болып узмацнiлi незадаволенасць беларускiх праваслаўных феадалаў, якiя i так былi ў нераўнапраў-ным становiшчы з польскiмi i лiтоўскiмi феадаламi. Вялiкi князь маскоўскi працягваў iм руку дапамогi. Некаторыя з беларускiх феадалаў па сваёй волi пераходзiлi разам са сваiмi маёнткамi пад уладу Масквы. 3 1487 па 1493 г. у Маскву прыехалi служыць са сваiмi вотчычамi князi Варатынскiя, Бялеўскiя, Мярэцкiя, Вяземскiя.

князёў, якiя рабiлi набегi на воласцi Вялiкага княства Лiтоўскага. Іван III адказваў узаемнымi абвiнавачваннямi. Такiмi ж няўдалымi былi i наступныя пасольствы ў Маскву ў 1488, 1489, 1491, 1492 гг. У вынiку вайны была зламана абарона ўсёй пры-межнай лiтоўскай паласы з Маскоўскiм княствам.

паспяховыя набегi на землi ВКЛ. Новы вялiкi князь лiтоўскi Аляксандр Казiмiравiч спяшаўся скончыць вайну. Перамовы аб спыненнi ваенных дзеянняў скончылiся 12 лютага 1494 г. заклю-чэннем мiрнай i шлюбнай дамоўленасцей. Іван III выдаў сваю дачку Алену за Аляксандра Казiмiравiча. Паводле мiрнай дамоўленасцi, Вялiкае княства Лiтоўскае адмаўлялася на карысць Маскоўскага ад Вяземскага княства i часткi iншых княстваў. За Іванам III было пры-знана права на Ноўгарад, Пскоў, Цвер i Разань. За маскоўскiм гасу-даром замацоўваўся тытул «вялiкага князя ўсяе Русi». Было дамоў-лена, што абедзве дзяржавы дапамагаюць адна адной у барацьбе з татарамi. Гэта значная ўступка з боку Вялiкага княства Лiтоўскага ў тэрытарыяльных i палiтычных адносiнах. Аднак супярэчнасцi памiж дзвюма дзяржавамi зняты не былi. Іван III рыхтаваўся да вайны. 3 гэтай мэтай ён наладжваў адносiны са Швецыяй i Турцыяй, разлiчваў на дапамогу Менглi-Гiрэя.

службу i абвясцiў вайну Вялiкаму княству Лiтоўскаму. У маi iм былi заняты Бранск i землi мажайскага князя, летам – Пуцiўль, Мцэнск, Сярпейск, Гомель, Любеч, Ноўгарад-Северскi, Рыльск. На працягу аднаго паходу Русь заваявала паўднёвую частку Смаленскай зямлi i тэрыторыi Чарнiгава-Старадубскага i Ноўгарад-Северскага княстваў. 14 жнiўня 1500 г. адбыўся разгром лiтоўскага войска каля Смаленска. Пасля гэтага вайна працягвалася яшчэ два гады.

Мiнска. За гэта крымскi хан патрабаваў згоды Івана ІЦ на спусташэнне Кiева i Северскай зямлi. Іван III адмовiўся, i гэта адразу ж скарысталi кiруючыя колы Вялiкага княства Лiтоўскага iзаключылi сустрэчны саюз з Менглi-Гiрэем супраць Масквы. ВКЛ заплацiла за гэты саюз ханству штогодняй данiнай з Кiеўскай, Ва-лынскай, Падольскай зямель з кожнага чалавека «па тры дзеньгi». Адначасова вялiкi князь лiтоўскi дамовiўся з Вялiкай Ардой i заклю-чыў абарончы саюз з Лiвонскiм ордэнам супраць Івана III.

прастол быў абраны вялiкi князь лiтоўскi з дынастыi Ягелонаў Аляксандр Казiмiравiч. Абедзве дзяржавы абавязалiся праводзiць адзiную палiтыку, мець агульную раду, сеймы i адзiную манету. Аднак магнаты Вялiкага княства Лiтоўскага адмовiлiся ратыфiкаваць унiю, паколькi, на iх погляд, яна азначала лiквiдацыю лiтоўскай дзяржаўнасцi. Таму мельнiцкi акт здзейснены не быў, хаця палiтыка дзвюх дзяржаў стала лепш каардынавацца.

Увогуле ж ваенная кампанiя 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялiкага княства Лiтоўскага. У лiстападзе 1501 г. яно церпiць паражэнне пад Мсцiславам. У чэрвенi 1502 г. былы саюзнiк Івана III, крымскi хан Менглi-Гiрэй, канчаткова разбiў Вялiкую Арду, саюзнiцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў i Смаленскi паход рускага войска, якi вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У вынiку 2 красавiка-1503 г. было заключана перамiр'е тэрмiнам на 6 гадоў. Яно шмат каштавала ВКЛ, бо княства вымушана было адмовiцца на карысць Масквы ад усёй верхняокскай Украiны, ад Чарнiгава-Северскай зямлi, у тым лiку i ад Гомеля, ад значнай часткi Смаленскай i Вiцебскай зямель. Усяго Вялiкае княства Лiтоўскае саступiла Маскве 19 гарадоў, 70 валасцей, 22 гарадзiшчы, 13 сёл. Такiм чынам, да Масквы адыходзiла тэрыторыя на ўсiм працягу мяжы Вялiкага княства Лiтоўскага, што была населена рускiмi, украiнцамi i беларусамi. Гэта мела для Масквы вялiкае стратэгiчнае значэнне, таму што давала магчымасць весцi актыўную наступальную палiтыку. Вялiкае княства Лiтоўскае губляла важныя ў стратэгiчным сэнсе тэрыторыi, што складалi каля 1/4 плошчы ўсёй дзяржавы. Гэта рабiла безабарон-най яе ўсходнюю мяжу, якая наблiзiлася да галоўных цэнтраў дзяржавы.

Палiтыку Івана III (ён памёр 27 кастрычнiка 1505 г.) прадоўжыў яго сын Васiлiй III. 19 жнiўня 1506 г. у Вiльнi памёр Аляксандр Казiмiравiч. Васiлiй III спрабуе выкарыстаць гэта i праз сваю сястру, Алену Іванаўну, удаву Аляксандра, радыкальна вырашыць адносiны Маскоўскай дзяржавы з Вялiкiм княствам Лiтоўскiм. Абапiраючыся на беларускiх, украiнскiх магнатаў i шляхту, ён вырашыў завалодаць лiтоўскiм прастолам. Але план не здзейснiўся. На прастол быў абраны малодшы брат Аляксандра – Жыгiмонт. 8 снежня 1506 г. Жыгiмонт абiраецца польскiм каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалi рыхтавацца да новай вайны. Жыгiмонт пайшоў на саюз з рускiмi ўдзельнымi князямi: з братам Васiлiя III, Юрыем Іванавiчам, удзельным князем дзмiтраўскiм, звянiгарадскiм, сярпейскiм i бранскiм, абяцаючы дапамагчы яму ў заваёве рускага прастола. У сваю чаргу Васiлiй III уступае ў блок з М. Л. Глiнскiм, усемагутным фаварытам Аляксандра, што патрапiў у нямiласць пры яго пераемнiку Жыгiмонту.

ён прысягнуў Васiлiю III. Паўстанцы замацавалiся ў Тураве, Мазыры, занялi Клецк, аблажылi Жытомiр i Оўруч. Глiнскi спрабаваў авалодаць Слуцкам i Мiнскам, але гэта яму не ўдалося. Рускiя войскi разам з атрадам Глiнскага дзейнiчалi на Беларусi, даходзiлi да Вiльнi. Але ж вырашальнай бiтвы так i не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася «адвечным мiрам», што быў за-ключаны ў Маскве 8 кастрычнiка 1508 г. Вялiкае княства Лiтоўскае афiцыйна прызнала пераход да Расii зямель, далучаных да яе ў вынiку войнаў канца XV – пачатку XVI ст. Вялiкае княства Лiтоўскае атрымала тэрыторыю пяцi смаленскiх валасцей.

князем рушыла да Смаленска. Але першая спроба штурму не ўдалася. Новая кампанiя пачалася ўлетку 1513 г. i таксама была безвынiковая. Спустошыўшы наваколле, Васiлiй III з войскам вярнуўся ў Маскву. Трэцяя кампанiя па захопу Смаленска пачалася 16 мая 1514 г., i пасля працяглага iптурму, 30 чэрвеня 1514 г., Смаленск капiтуляваў. Васiлiй III рушыў на захад да Оршы i Друцка. Каля Оршы адбылася грандыёзная бiтва, дзе маскоўскiя войскi пацярпелi поўнае паражэнне. Але, нягледзячы на гэта, усе спробы ВКЛ вярнуць заваяваныя Масквой землi былi дарэмныя. У 1522 г. было заключана пяцiгадовае перамiр'е, якое потым было прадоўжана япгчэ да 1533 г. Смерць Васiлiя III i смуты ў Маскоўскай дзяржаве пры яго малалетнiм пераемнiку штурхнулi Вялiкае княства Лiтоўскае да яшчэ адной спробы вяртання заваяванага Масквой. Ваенныя дзеяннi працягвалiся 4 гады. Лiтоўскае княства вярнула толькi Гомель i не-каторыя нязначныя воласцi на ўсходзе. У 1537 г. зноў было заклю-чана перамiр'е на 5 гадоў да 25 сакавiка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лiвонскай вайны.

Такiмi былi асноўныя напрамкi знешняй палiтыкi Вялiкага княства Лiтоўскага ў XIV–XVI стст. Як бачым, прыярытэты ў ёй мянялiся. У XIV ст. яно вяло напружаную барацьбу з нямецкiмi ордэнамi i татарскiмi ханствамi. У канцы XIV–XV ст. ВКЛ было занята адносiнамi з Польшчай, праблемай лiтоўска-польскага саюзу, якi б даламог вырашыць шмат знешнiх i ўнутраных праблем. На працягу болып за сто гадоў Вялiкае княства Лiтоўскае знаходзiлася ў стане персанальнай унii з Польшчай. Галоўным напрамкам знешнепалiтычнай дзейнасцi Вялiкага княства Лiтоўскага сталiадносiны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай, канкурэнтам у справе аб'яднання рускiх зямель. Доўгi час кiруючыя колы Вялiкага княства Лiтоўскага ўпарта не хацелi прызнаць тытул «гасудара ўсяе Русi» за вялiкiм князем масiоўскiм. А к сярэдзiне XVI ст. яны вымушаны былi сутыкнуцца ўжо з жаданнем рускага цара Івана IV далучыць беларускiя i ўкраiнскiя землi. Гэта сведчыла пра ўмацаванне Рускай дзяржавы i аслабленне Вялiкага княства Лiтоўскага аж да пагрозы яго iснаванню. Да сярэдзiны XVI ст. яно ўжо не магло супрацьстаяць на роўных Рускай дзяржаве. Логiка барацьбы з iм i мiжнародныя абставiны вымусiлi Вялiкае княства Лiтоўскае да болып цеснага дзяржаўнага аб'яднання з Польшчай.


Спiс лiтаратуры

2. Арлоў У., Сагановiч Г. Дзесяць вякоў беларускай гiсторыi. – Вiльня: «Наша будучыня», 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Вiленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11 (16), 2003;

4. Гiсторыя Беларусi. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новiк, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў i iнш. – Мiнск: «Унiверсiтэцкае», 2000;

5. Ігнатоўскi У. М. Кароткi нарыс гiсторыi Беларусi. – Мiнск: «Беларусь», 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. – Минск: «БелЭн», 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт. -сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец – Минск: «Амалфея», 2000;

8. Калiноўскi К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кiсялёў – Мiнск: «Беларускi кнiгазбор», 1999;

10. Краiна Беларусь. Ілюстраваная гiсторыя / У. Арлоў, З. Герасiмовiч. – Martin: «Neografia», 2003;

11. Нарысы гiсторыi Беларусi. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў i iнш. – Мiнск: «Беларусь», 1994;

12. Таляронак С. Генерал Мiхаiл Мураўёў 7 – «Вешальнiк» // Беларускi гiстарычны часопiс №3, 1997;

13. Шалькевич В. Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. – Мн.: Университетское, 1988. – 240 с.: ил.

14. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. У 6 т. Тт. 1–6/ч. 1/. – Мiнск «БелЭн», 1993–2001;