Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Андреев (andreev.lit-info.ru)

   

Вайна 1654-1667 года I Беларусь

Вайна 1654-1667 года I Беларусь

Мiнiстэрства адукацыi РБ

Брэсцкi дзяржаўны тэхнiчны ўнiверсiтэт

ТЭМА РЭФЕРАТА:

«ВАЙНА 1654-1667 ГОДА I БЕЛАРУСЬ ».

Выканаў:

студэнт Iкурса

Навуковы кiраўнiк:

Дацэнт Кавалёва Н. М.

Брэст 2002г.

насць значнай часткi гараджан i сялянства сваво-

мам, шырокiм распаўсюджваннем адкупной сiстэмы,

альбо царкоўнах улад.

Яшчэ адным напрамкам сацыяльнай барацьбы з’яў-

лялася супрацьстаянне бяднейшай часткi мяшчан з гарадскiмi вярхамi.

Пераважнай формай пасiўнага супрацiўлення феа-

далам i рэлiгiйнаму прыцiску з’яўлялiся ўцёкi. Паме-ры масавых адыходаў мяшчан i сялян у Рускую дзяржаву, дзе за Волгай адкрывалiся бясконцыя не-асвоеныя яшчэ землi, прынялi да 1643 г. Такi харак-тар,что кароль Уладзiслав IV быў вымушаны патра-баваць ад адмiнiстрацыi гарадоў i чыноўнiкаў прыг-ранiчных з Расiяй абласцей Беларусi тэрмiновых мер па прадухiленню ўцёкаў.

Ў пачатку вясны 1648 г. Адбылося паўстанне на Ўкраiне. Вострая незадаволенасць сялянства, радаво-га казацтва, i гараджан Украiны палiтыкай польскай Кароны, якая адкрыта палтрымлава свавольства i гвалт магнатаў i шляхты, каталiцкага клiра, паслужыла ас-ноўнай прычынай успыхнуўшага ў 1648 г. паўстан-ня, што ўзначалiў Багдан Хмяльнiцкi. У рэшце рэшт разгарнулася крывавая ўкраiнска-польская вайна.

-2-

Украiна была аддзелена ад ВКЛ адмiнiстрацыйнай мяжой, якая, аднак, не магла ўстрымаць пажар вай-ны. Сацыяльная барацьба нарастала ў гарадскiм ася-роддзi ВКЛ. Заможныя гараджане, купцы, рамеснiкi былi зацiкаўлены ў абмежаваннi самаўпраўства маг-натаў. Моцным iмпульсам да народнага руху ў Бе-ларусi ў сярэдзiне XVII ст. з’явiлася вострая незда-воленасць насельнiцтва ўзмацненнем каталiцкай экс-пансii, якую праводзiлi польскi епiскапат i каралеўс-кая ўлада Рэчы Паспалiтай.

Да восенi значная частка Беларусi была ахоплена баявымi дзеяннiмi. Падаўленне паўстаняў пачалося з тэрыторыi Берасцейкага i Пiнскага паветаў.

Да канца 1649 г. войскi Радзiвiла размяшчалiся ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусi.

Да вясны 1649 г. асноўныя ачагi паўстання на Бе-ларусi былi падаўлены.

У 1651 г. войскi ВКЛ перайшлi мяжу з Украiнай. Першы раз у гiсторыi Рэчы Паспалiтай лiтоўская шляхта ўмяшалася ў ваенна-палiтычны канфлiкт на тэрыторыi Кароны. Гэтае ўмяшанне было выму- шанным, справакаваным агрэсiяй супраць ВКЛ.

18 верасня 1651 г. казацкае кiраўнiцтва было вымушана падпiсаць Белацаркоўскi мiрны дагавор. Тэрыторыя аўтаномнай Украiны была змешчана толькi да памераў Кiеўскага ваяводства.

Вынiкi гэтай вайны для Беларусi былi смутныя.

-3-

Загiнула шмат людзей, вынiшчана тэрыторыя цэ-лых паветаў i старостваў. Мiжканфесiйныя супярэч-насцi абвастрылiся да смяротнай варожасцi. Грамад-

ства панесла велiзарныя страты.

-4-

Казацкае кiраўнiцтва Ўкраiны не пагадзiлася з умовамi мiру. Б. Хмяльнiцкi бесперапынна вёў пера-мовы з сумежнымi дзяржавамi, каб атрымаць дапа-могу супраць Рэчы Паспалiтай. Яго саюзнiкам быў крымскi хан Дэвлет Гiрэй. Гетман спрабаваў уцяг-нуць у вайну з Рэччу Паспалiтай Турцыю, Швецыю, Малдавiю, але ў iх былi свае планы. Паступова зне-шнепалiтычная арыентацыя казацкага кiраўнiцтва ўсё больш скiроўвалася ў бок Масквы.

Перамовы, якiя ставiлi мэтай удзел Расii ў бараць-бе на баку Хмяльнiцкага з Рэччу Паспалiтай,вялiся з 1649 г. У перапiсцы казацкага гетмана з царскiм урадам падкрэслiвалася, што не толькi казакi, але i насельнiцтва Беларусi будзе аказваць рускай армii падтрымку ў ходзе ваенных дзеянняў. Аднак на пра-цягу 1649-1651 гг. урад цара Аляксея Мiхайлавiча хоць i заяўляў аб гатоўнасцi аказаць дапамогу ўкра-iнскiм казакам, але не мог рашыцца на адкрытае ва-еннае ўмяшанне ва Украiне i ВКЛ.

Аднаўленне ваенных дзенняў у 1653 г. i настойлi-выя просьбы ўкраiнскага гетмана аб дапамозе пад-штурхнулi маскоўскiя ўлады да падрыхтоўкi вайны з Рэччу Паспалiтай. Пытанне аб вайне было фактычна вырашана царскiм урадам ужо ў лютым-сакавiку 1653 г. Улетку гэтага года з боку Росii паступiла

прапанова спынiць ва Ўкраiне i Беларусi ваенныя дзеяннi i аднавiць Збораўскае перамiр’е. Аднак сойм Рэчы Паспалiтай пакiнуў яго без увагi.

Урад Расii вырашаў выкарыстаць зручны момант

для перавагi ва Усходняй Еўропе. 1 кастрычнiка

-5-

1653 г. у Маскве рашэннем Земскага сабора была абвешчана вайна Рэчы Паспалiтай.

Уключэнне ў свой склад Украiны дазваляла Расii з дапамогай казакоў вырашаць праблему агрэсiўнага Крымскага ханства, якое сваiмi мтогоднiмi набегамi непакоiла Расiю на працягу некалькiх стагоддзяў. Ін-

шымi словамi, тэрытарыяльныя набыткi, у тым лiку на Беларусi адыгрывалi галоўную ролю ў рашэннi Расii аб’явiць вайну Рэчы Паспалiтай.

унутранай слабасцi. Амаль што шасцi-гадовая вайна казакоў i бунты сялян былi доказам нетрываласцi асноў шляхецкай рэспублiкi, тэндэнцыя яе эканамiчнага, палiтычнага i ваеннага аслаблення. Гатоўнасць казацкiх сiл аказаць Расii дзейсную дапа-могу ў выпадку вайны з Польшчай у значнай ступе-нi панiжала магчымую рызыку.

Урад цара разлiчваў i на падтрымку на Беларусi. Аб тым, што Расiя рыхтуецца да вайны, добра разу-мелi i ў Рэчы Паспалiтай. Каралеўскiя ўнiверсалы прадпiсвалi мясцовай адмiнiстрацыi ўмацоўваць прыгранiчныя гарады i замкi, павялiчваць тутэйшыя

гарнiзоны. Быў абвешчаны спешны збор шляхецкага апалчэння на тэрыторыi Аршанскага павета.

Стратэгiчныя планы рускага камандвання прадуг-леджвалi канцэнтраванне на лiнii гранiцы сiл агуль-най колькасцю каля 75-80 тыс. чалавек, зведзенных

-6-

войск пад камандваннем ваяводы Б. Шара-мецева мела мэтай заняць Невель, Полацк i Вiцебск. Нарэшце, паўднёва-заходняя група ваяводы князя А. Трубяцкога павiнна была дзейнiчаць у паўднёва-за-ходнiх паветах Беларусi. Агульная задума рускага камандвання заключалася ў заняццi важных стратэ-гiчных пунктаў на шляху да Вiльнi i магчымай аба-оне ад непрадбачаных дзеянняў з боку Швецыi, якая магла выступiць з Лiвонii.

У планах рускага камандвання, задумах Б. Хмяль-

нiцкага, а таксама з боку польска-лiтоўскага каманд-вання Беларусь лiчылася важным тэатрам ваенных дзеянняў. У раёне Оршы спешна фармiраваўся больш як 20 тыс. корпус наёмнiкаў i каля 10 тыс. апалчэння мясцовай шляхты. Я. Радзiвiл прыняў булаву вiленскага ваяводы, а польным гетманам быў прызначаны В. Гансеўскi.

-7-

Гэтыя абставiны вызначылi мяккiя адносiны да тых дваран, якiя не змагалiся супраць рускiх войск. Выпадкi арышту i зняволення iх на пачатку кампанii былi даволi рэдкiмi.

Пасля ўзяцця Мсцiслава руская армiя авалодала таксама Копысцю, Дуброўнай, Оршай, Магiлёвым, Глыбокiм i Вiцебскам.

Амаль тры з паловай месяца цягнулася аблога Смаленска.

ўступленне царскай свiты i рускiх войск у Смаленск.

Інакшым было становiшча ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусi, дзе дзейнiчалi казацкiя атрады І. Залатарэнкi. Па плану яны былi павiнны ўзаемадзей-нiчаць з рускiмi войскамi. Прычынай слабай узаема-сувязi казакоў з рускiмi войскамi было iмкненне ка-зацкiх старшынь замацаваць сваю ўладу ў памежных з Украiнай беларускiх землях.

русi з 20 тыс. казакоў засталося ўсяго каля 8 тыс.

-8-

Тым не менш к канцу 1654 г. казакi авалодалi Гомелем, Рэчыцай, Чачэрскам. Такiм чынам, пад кантролем царскiх войскаў знаходзiлася тэрыторыя паўночна-ўсходняй, усходняй i паўднёва-ўсходняй Бе-ларусi. Поспехi аускай армii i казакоў, а таксама мэтанакiраваная прапаганда з боку Масквы прывялi да таго, што праваслаўныя гараджане, сяляне цэлымi воласцямi пачалi падаваць заявы з просьбай прыняць iх у рускае падданства. Пры гэтым шляхта праяўля-ла асцярожнасць, прасiла пацвердзiць яе правы i прывiлеi. Маскоўскi ўрад ахвотна даваў такiя пацвер-джэннi.

Шырокi рэзананс у гэты перыяд атрымала дзей-насць магiлёўскага шляхцiча В. Паклонскага. У чэр-венi 1654 г. ён з групай аднадумцаў звярнуўся да цара з прапановай сфармiраваць палкi з прадстаўнi-коў беларускай шляхты. Цар вельмi прыхiльна ад-нёсся да iдэi арганiзацыi з лiку мясцовага дваранст-ва воiнскага кантынгенту i запэўнiў Паклонскага, што захавае яму i яго прыхiльнiкам былыя правы i “маёмасцi”. Паклонскi быў прызначаны ў палкоўнiкi i стаў на чале палкоў, якiя фармiравалiся. У хуткiм часе з лiку шляхты, гараджан i сялян узнiклi палкi ў Чавускiм, Навабыхаўскiм, Магiлёўскiм i iншых па-ветах.

Мiсii Паклонскага маскоўскiя ўлады надавалi вялi-

кае значэнне, разглядалi яе як дэманстрацыю жадан-ня ўсёй беларускай шляхты зрабiцца паплечнiкамi Расii. Аднак надзеi цара i яго акружэння не здзейс-нiлiся. Палкi, якiя сфармiраваў Паклонскi, выявiлi

-9-

мандванню. Гэта было выклiкана паводзiнамi рускiх войск i акупацыйнай адмiнiстрацыi, якiя рабавалi i разбуралi маёнткi шляхты, гарады i мястэчкi, сёлы незалежна ад таго, прысягалi ўладальнiкi iх цару цi не.

Рускiя ваяводы перайшлi да тактыкi “выпаленай зя-млi”. Знiшчалi усё, што можна было знiшчыць, а ся-лян, i асаблiва рамеснiкаў, сотнямi тысяч вывозiлi ў вечны палон. У Маскве i iншых рускiх гарадах уз-нiклi цэлыя слабодкi з гвалтоўна пераселеных туда “беларусцаў”, як называлi ў Расii ўсходнiх лiтвiнаў.

На пачатку зiмы баявыя дзеяннi рускiх армiй былi прыпынены. Частка войск была адведзена ў гарнiзоны,

другая адпушчана на адпачынак. Выкарыстаўшы пе-радышку, Я. Радзiвiл змог сфармiраваць больш як 24 тыс. армiю i накiраваць яе ў раён Старога Быха-ва, дзе казакi пад камандваннем І. Залатарэнкi бес-паспяхова вялi аблогу горада. Казацкiя атрады баялi-ся адкрытай бiтвы, схавалiся за сценамi Новага Бы-хава, якi з налёту ўзяць войску Радзiвiла не ўдало-ся.

Тым часам Паклонскi i яго паплечнiкi вырашалi перайсцi на бок сваiх суайчыннiкаў. Паклонскi пасля тайнай перапiскi з Радзiвiлам дамовiўся аб здачы Магiлёва, але гэты план не ўдаўся. Дзеяннi Паклон-скага былi высока ацэнены соймам Рэчы Паспалiтай.

-10-

У перыяд аблогi Магiлёва далi знаць аб сабе раз-нагалоссi, якiя iснавалi памiж маскоўскiм урадам i І. Залатарэнкам. Нягледзячы на прамыя загады цара iс-цi на дапамогу рускаму гарнiзону, казацкi гетман так i не выступiў з Новага Быхава, адгаворваўся то маразамi, то вясеннiм бездарожжам.

У канцы вясны 1655 г. пачалося новае наступлен-не рускiх войск. Армiя 3 лiпеня авалодала Менскам, Клёцкам, Слонiмам. У канцы лiпеня на тэрыторыi Ашмянскага павета сустрэлiся асноўныя сiлы рускай i польска-лiтоўскай армiй. 26 лiпеня адбылася раша-ючая бiтва, у вынiку якой войска Я. Радзiвiла было рассеяна. Дарога на Вiльню – сталiцу ВКЛ – была ад-крыта. 31 лiпеня была ўзята Вiльня, а ў жнiўнi – Гродна i Коўна.

Да восенi ўся тэрыторыя Беларусi была занята рускiмi войскамi i казацкiмi атрадамi, якiя авалодалi Давыд-Гарадком i Столiнам. Толькi Слуцк, Пiнск, Стары Быхаў i Бярэсце, дзякуючы моцным гарнiзо-нам, знаходзiлiся пад кантролем польска-лiтоўскiх сiл.

Царскi ўрад вырашыў, што прыспеў час анексiра-ваць усходнюю частку ВКЛ, дзе значная колькасць насельнiцтва прытрымлiвалася праваслаўя. Дзеля iдэ-алагiчнага абгрунтавання анексii рускiя ўлады ўкара-нялi назвы “Белая Русь” у адносiнах да сучаснай усходняй Беларусi i “беларусцы” у адносiнах да

-11-

лiтвiнаў-праваслаўных. 4 верасня Аляксей Мiхайлавiч

прыняў тытул самадзержца “всея Велiкiя i Малыя i Белыя Расii.”

На Беларусi пашыраўся антырускi настрой. Вострае незадавальненне праяўляла насельнiцтва гарадоў, якiя ва ўмовах вайны, шматлiкiх пабораў i кантрыбуцый, рабаўнiцтва ваюючымi бакамi, прыходзiлi ў заняпад.

Восенню 1655 г. зноў абвастрылiся адносiны памiж

Рускiм бокам i казацкiм гетманам І. Залатарэнкам. Апошнi кляўся ў вернасцi цару, а аначасова рабiў перашкоды ў перадачы занятых ў ходзе вайны Ча-чэрска, Мсцiслава, Чавус i iншых гарадоў i мястэчак у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусi пад кiраванне царскiх ваяводаў. Узаемаадносiны яшчэ больш па-горшылiся, калi стаў вядомы змест тайнай перапiскi, якую падтрымлiваў Залатарэнка з саноўнiкамi Рэчы Паспалiтай.

Пасля ранення i смерцi гетмана ў кастрычнiку 1655 г. пачалiся хваляваннi радавых казакоў. Суп-раць iх былi пасланы рускiя карныя атрады. У вынi-ку большая частка казакоў вярнулася ва Ўкраiну, а рэшткi ўлiлiся ў рады царскай армii.

войскi ўварвалiся з Лiвонii ў паўночныя раёны Лiтвы. Яны захапiлi Познань, Кракаў i Вар-шаву.

Гэтыя падзеi кардынальным чынам змянiлi ход вай-

-12-

ны. Рэч Паспалiтая апынулася на гранi ваенна-палi-тычнай катастрофы. Магнаты i шляхта былi пастаў-лены перад дылемай выбару на карысць шведскай або расiйскай арыентацыi. Ад iмя кiруючых колаў Лiтвы канцлер Я. Радзiвiл i гетман В. Гансеўскi ў жнiўнi 1655 г. падпiсалi дагавор аб прызнаннi пра-тэктарату Швецыi над ВКЛ прымусiлi рускага цара рыхтавацца да вайны з новым працiўнiкам.

12 жнiўня 1655 г. пачалося перамовы ў Вiльнi па-мiж рускай i лiтоўскай дэлегацыямi. У iх ходзе рус-кi бок прапанаваў мiр i саюз з Рэччу Паспалiтай супраць Швецыi ўзамен за анексiю ўсёй Беларусi. Гэтыя прапановы былi адхiлены лiтоўскай дэлегацыяй.

Таму 29 жнiўня перамовы закончылiся падпiсаннем толькi часовага перамiр’я, што давала магчымасць Расii ўступiць у вайну са Швецыяй. У маi 1657 г. пачалася амаль трохгадоваяруска-шведская вайна, у якой Расiя дабiвалася заваявання ўзбярэжжа Балтый-скага мора.

Пасля смерцi Б. Хмяльнiцкага ў 1657 г. ускладнi-лiся адносiны Расii з Украiнай. 1657 г. Гетман быў абраны Іван Выгоўскi. Новы гетман i казацкая вяр-хушка лiчылi магчымым шляхам кампрамiсу з кiраў-нiцтвам Рэчы Паспалiтай дабiцца абмежаванай аўта- номii для Украiны пад сваiм кiраваннем.

ваяводам.

-13-

У другой палове 1657 г. казакi пачалi адкрытую агiтацыю беларускiх сялян аказваць супрацiўленне рускай адмiнiстрацыi. Па паўднўвых i паўднёва-ўс-ходнiх паветах Беларусi пракацiлася хваля пагромаў маёнткаў прарасiйскай шляхты. Рускае камандванне вылучыла частку сiл для падаўлення выступленняў казакоў i “аказачаных халопаў.” І. Нячай (“беларускi палкоўнiк”) быў пакараны смерцю.

Мiж тым Рэч Паспалiтая коштам вялiкiх ахвяр ад-бiла шведскую агрэсiю. Шведскiя гарнiзоны ў Поль-шчы i Лiтве былi лiквiдаваны. Актыўны ўдзел у гэ-тай барацьбе прынялi войскi ВКЛ пад кiраўнiцтвам Сапегi, якi не прызнаў змовы Радзiвiла са шведамi.

Вясной1660 г. памiж Швецыяй i Рэччу Паспалiтай

было заключана мiрнае пагадненне. Гэта дазволiла польска-лiтоўскаму боку сканцэнтраваць буйныя сiлы для наступлення ў Беларусi.

камандванне вырашыла лiквiдаваць гэты ачаг абароны лiтвiнаў, якi пагражаў тылам рускiх войск. 25 чэрвеня 1660 г. руская армiя штурмам авалодала

Пiнскам. Аднак гэта была амаль, што апошняя пе-рамога рускiх у вайне.

На Беларусi войскамi Рэчы Паспалiтай былi ўзяты

-14-

гарады Крычаў i Мсцiслаў. У 1661 г. войскi Сапегi

i Чарнецкага вызвалiлi Себяж, Дзiсну, iншыя крэ-пасцi, а ў лiстападзе – Вiльню.

Ваенныя дзеяннi з 1663 г. пачалi набываць зацяжны характар. Абодва бакi былi знясiлены. У 1664 г. пачалiся мiрныя перамовы, якiя цягнулiся амаль чатыры месяцы. У 1665 г. у в. Андросава па-мiж Расiяй i Рэччу Паспалiтай было заключана па-гадненне тэрмiнам на 13,5 г. Да 1680 г. абодва бакi павiнны былi ўзгаднiць умовы “вечнага мiру”.

Беларусь разам з Правабярэжнай Украiнай заста-лася ў межах Рэчы Паспалiтай. Аднак Смаленск i смаленская зямля адышлi да Расii.

-15-

Спусташэння зямлi i вываду палонных прывялi Беларусь да дэмаграфiчнай i гаспадарча-эканамiчнай катастрофы, на стагоддзе адкiнулi яе назад. Па стра-тах i адмоўных вынiках вайна 1654-1667 гг. была самай трагiчнай у нашай гiсторыi, гэта наша першая нацыянальная катастрофа. Да канца стагоддзя Бела-русь так i не ўзнавiла свайго даваеннага гаспадарча-га i дэмаграфiчнага патэнцыялу.

Данiна беларускага народа гэтай вайне была жуда-снай. З 1650 па 1667 гг. колькасць насельнiцтва скарацiлася больш як удвая – з 2,9 да 1,4 млн. чала-век. Большасць людзей гiнула не ў бiтвах, а з гола-ду i эпiдэмiй. Беларускiя ваяводствы абялюдзелi так-сама з-за перасяленцаў, вывазу сялян i рамеснiкаў у Расiю. Частку палонных прадавалi на рынках, у су-вязi з чым развiвазся гандаль нявольнiкамi. Іх куп-лялi мусульманскiя купцы i высылалi ў паўднёва-ўс-ходнiя краiны. Асаблiва пацярпела жыхарства паве-таў, сумежных з Маскоўскай дзяржавай: у Аршан-скiм, Мсцiслаўскiм, Полацкiм паветах пуставала ад 68 % да 75% хат, тут засталася менш за трэць ад даваеннай колькасцi насельнiцтва. Трэцяя частка гас-падарак Берасцейскага i Наваградскага ваяводстваў засталася без гаспадароў. Спатрэбiлася 125 гадоў, каб насельнiцтва Беларусi дасягнула ўзроўню сярэд-зiны XVIIст.

Былi спустошаны Бярэсце, Пiнск, Тураў, Мазыр, Рэ-чыца, Бабруйск, Чэрыкаў, Лоеў, Брагiн, Гомель, Сма-ленск, амаль цалкам былi знiшчаны Масты, Жыровi-чы, Вiдзы, Докшыцы, Быцень.

У 1656 г. у Менску налiчвалася толькi 156 чала-век, сам ён ляжаў у руiнах. 60-х гадоў XVII ст. 20 беларускiх гарадоў, у тым лiку найбольш буйныя, былi вызвалены на чатыры ад усiх дзяржаўных па-вiннасцей. Непазбежныя спадарожнiкi вайны – не-ўраджаi. Вайна, галеча i голад былi прычынай вала-цужнiцтва i жабрацтва. З-за голаду i бадзяння абяз-доленнага насельнiцтва пачалася эпiдэмiя сыпнога тыфу, якая лютавала з 1653 па 1658 гг. i ўспыхнула зноў у 1664 г.

Застаўшыся без хатняй жывёлы, хлеба, насення, сяляне ратавалiся ад галоднай смерцi масавымi ўцё-камi ва Украiну i Расiйскую дзяржаву. Рэзка скара-цiлася насельнiцтва гарадоў, абязлюдзелi шматлiкiя вёскi.

Гарады i мястэчкi цярпелi не толькi ад разбурэн-няў. Да крайняга збяднення даводзiлi жыхароў пас-тоi войска i ваенныя паборы. У цэлым гарадское насельнiцтва Беларусi ў сярэдзiне XVII ст. зменшы-лася прыкладна на 55%. Прыйшло ў заняпад рамяс-тво.

Сотнi кавалёў, кафляроў, разьбяроў, тысячы iншых

рамеснiкаў, гвалтам адарванных ад сваёй зямлi, пра-цавалi цяпер у Расii. У адной толькi Зборнай палаце

Крамля ў 1660 г. было 68 высокаквалiфiкаваных майстроў з Полацка i Вiцебска. Затое ў самiм Вi-

-17-

цебску пад канец вайны заставалася не больш за 70

усiх рамеснiкаў. Наогул, развiццё рамеснай вытвор-часцi на спустошанай Беларусi i стагоддзе не дасяг-нула даваеннага ўзроўню. Напрыклад, у пачатку XVII ст. у Магiлёве было больш за 2 тысячы ра-меснiкаў, у 1745 г. – толькi 95. У 1650 г. у Гароднi працавала 130 рамеснiкаў, а ў 1680 г. засталося толькi 12.

Гаспадарка ўсёй Беларусi апынулася ў катастра-фiчным стане, а для яе аднаўлення не было людзей, амаль не засталося рабочай жывёлы. Пасля вайны не апрацоўвалася i паловы ад ранейшых плошчаў ворыўнай зямлi.

Бязлюдныя вёскi i сялянскiя палi зарасталi лесам i хмызняком. Яшчэ iў пачатку XVIII ст. пуставаў 41% валок у Берасцейскай i 71% у Гарадзенскай экано-мiях.

Вайна быццам перайначыла ўсю Беларусь. Край добра развiтай гаспадаркi, рамеснай вытворчасцi, да-лёка вядомы вырабамi сваiх майстроў, зусiм запус-цеў i стаў непрыкметнай ускраiнай.

У гэтых умовах зямельныя ўладальнiкi вырашылi пайсцi на часовую лiквiдацыю фальваркаў i перавод сялян з адпрацовачнай на грашовую рэнту. Масавы перавод сялян на чынш меў месца ў каралеўскiх уладаннях. У магнацкiх маёнтках працэс аднаўлення iшоў па-рознаму: у адных шляхам спагнання грашо-вай рэнты, у другiх – праз фальварак. Ва ўладаннях дробнай шляхты адраджэнне гаспадаркi часцей iшло праз фальварак.

-18-

Адраджэнне сельскай гаспадаркi мела свае асаблi-васцi на ўсходзе Беларусi. На ўсходзе фальваркова-паншчынная сiстэма ў XVII-XVIII стст. Не атрымала такога шырокага развiцця, як на захадзе. Таму тут адраджаўся, галоўным чынам, не фальварак, а разбу-ранная сялянская гаспадарка. Цяжкасцi ў гэтым ака-залiся многа большымi, чым на захадзе, бо больш значнымi былi спусташеннi. Да таго ж зямельны ўласнiк тут не мог дапамагчы даведзеным да галечы сялянам насеннем, цяглавай сiлай, паколькi ён сам трымаўся выкл. чна на сялянскай гаспадарцы. Феада-лi на ўсходзе Беларусi, улiчваючы ўзнiкшую сiтуа-цыю, часова iшлi на ўступкi сялянам. Прадастаўлен-не льгот стварала пэўны стымул для вяртання сялян у ранейшыя валоданнi i ў нейкiя меры прыцягвала новых пасяленцаў. Гэты працэс стаў бачным ужо ў канцы 60-х гадоў. А з ростам колькасцi вясковага насельнiцтва адбывалася асваенне пустэчаў. Значная частка сялян брала пустуючую зямлю дадаткова да свайго асноўнага надзела. У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада ўводзiла розныя льготы для сялян, якiя бралi для апрацоўкi дадатковы надзел. Такая па-лiтыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспа-даркi i садзейнiчала эканамiчнаму ўздыму краiны ў цэлым.

Адраджэнне фальваркавай гаспадаркi патрабавала ад феадалаў значных грашовых укладанняў. Ва ўмо-вах пасляваеннага спусташэння нават магнаты не заўсёды мелi дастаткова сродкаў. Таму з 60-70-х га-доў XVII ст. шырокае распаўсюджванне атрымлiвае

-19-

арэнда i аддача ў залог феадальных маёнткаў. Аран-

датарамi былi шляхцiчы, радзей купцы. Пераважала кароткатэрмiновая арэнда на 1-3 гады. У гэтым вы-падку арандатарамi iмкнулiся як мага хутчэй выцiс-нуць з маёнтка пабольш грошай. Гаспадарку яны вя-лi па-грабежнiцку, даводзiлi сялян да галечы. Ва ўмовах узмацнення феадальнага прыгнёту адраджэн-не сельскай гаспадаркi зацягнулiся на дзесяцiгоддзi.

Свавольства феадалаў i падатковы цяжар адмоўна ўплывалi на адраджэнне гарадоў i мястэчак. У адмi-нiстрацыйныя i судовыя ўстановы паступалi шматлi-кiя скаргi на абрабаванне феадаламi купецкiх абозаў, рабаўнiцтва i бясчынствы на рынках i ў час рэзных з’ездаў шляхты. Феадалы рабiлi ў сваiх валоданнях мытнi. Незаконныя i завышаныя пошлiны бралiся на дзяржаўных мытнях. Гараджане пакутвалi ад праз-мерных падаткаў.

сваёй улады на iх насельнiцтва. Гэта суправаджалася павелiчэннем феадальных павiн-насцей.

Але нават i ў такiх неспрыяльных умовах паступо-ва адраджалiся гарады i мястэчкi. Гэтаму працэсу садзейнiчала далейшае развiццё таварна-грашовых адносiн, павелiчэнне ролi плацяжоў у феадальных па-вiннасцях сялянства, пашырэнне работ з грашовай аплатай у памесных гаспадарках. Улады Рэчы Пас-

-20-

другой палове XVII ст. вызвалiць ад уплаты дзяржаўных падаткаў на некалькi гадоў Магiлёў, Ашмяны, Оршу, Бярэсце, Гародню, Вiцебск, Полацк i некаторыя iншыя. Паступовае ўмацаванне вярхоў-най улады i не мясцовых органаў вяло да некато-рага змяшчэння феадальнага свавольства ў краiне, да паляпшэння ўмоў унутранага i знешняга гандлю. Хут-чэй за iншыя аднаўлялiся Магiлёў, Вiцебск, Менск, Нясвiж, Наваградак. Ажыўленне гарадоў праявiлася найперш у павелiчэннi колькасцi насельнiцтва. Але большасць гарадоу i мястэчак амаль да сярэдзiны XVIII ст. усё яшчэ заставалася ў глыбокiм заняпадзе.

Цаной неймаверных высiлкаў беларускi народ ад-будоўваў гаспадарку. Але беларуская культура трапi-ла на доўгi час у крызiс.

наступным пакаленням азначала падрыў асновы нацыянальнай кансалiдацыi беларусаў.

-21-

ЗМЕСТ:

1. Уводзiны............................................................... 2-4

2. Асноўныя падзеi ў вайне................................. 5-15

3. Вынiкi вайны..................................................... 16-21

-1-

Лiтаратура:

2. Костомаров Н. И. Богдан Хмельницкий: Материа-лы исследования. – М.: Чарли, 1994 (шифр б. 63. 3. (0)51)

3. Прыбытка Г. Некаторыя аспекты палiтыкi Паўла Сапегi ў Брэсце (1655-1656) //Радавод. – 1998- №2

4. Станиславский А. Л. Гражданская война в России XVIIв. Казачество на переломе истории.–М:Мысль, 1990

5. Тарасаў К. Памяць аб легендах. – Мн., 1991

6. Ткачоў М. Вайна Расii з Рэччу Паспалiтай 1654-1667 //Беларус. Гiст. час. – 1993 - №1,2