Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Достоевский (dostoevskiy-lit.ru)

   

Гісторыя этнаграфіі Беларусі

Гiстар

яцвягаў i iншых паведамляюць летапiсы, у прыватнасцi «Аповесць мiнулых часоў» («Повесть временных лет», пач. XII ст.). У аснову «Аповесцi» былi пакладзены больш раннiя звесткi пра славян; яе аўтар (iм быў, верагодна, манах Кiева-Пячэрскай лаўры Нестар) пачынае свой летапiс з бiблейскiх часоў, расказвае пра паходжанне славян, iх рассяленне на Ўсходне-Еўрапейскай раўнiне, складаныя ўзаемаадносiны з суседзямi (венграмi, хазарамi, германцамi, балтамi i iнш.), звяртае ўвагу i на грамадскi лад жыцця, звычаi, вераваннi. Нягледзячы на агульнае паходжанне i рэлiгiю славянскiх плямён, у iх назiралiся прыкметныя культурна-бытавыя асаблiвасцi; летапiсец даволi падрабязна расказвае пра сямейна-шлюбныя адносiны ў палян, iх «кротость и стыдение ко снохам и матерям», нетрываласць шлюбу ў драўлян, пра iгрышчы, што наладжваюцца памiж сёламi ў радзiмiчаў, дзе адбываюцца «плясания и бесовска песни» i «умыкаху жены собе», пра перажыткi матрыярхату ў мазаўшан, пра ўстойлiвы звычай славян i крывiчоў парыцца з венiкам у лазнях («i тако самi ся мачат, едва вылезут живи»), што было не ўласцiва дрыгавiчам, палянам i валынянам. У ХІV – ХVІІ стст. з’яўляюцца летапiсы-хронiкi – «Хронiка Еўрапейскай Сарматыi» Аляксандра Гваньiнi (1578, 1581), «Хронiка польская, лiтоўская, жамойцкая i ўсяе Русi» Мацея Стрыйкоўскага (1582), «Хронiка Быхаўца» (1-ая пал. ХVІ ст.), «Баркулабаўскi летапiс» (пач. ХVІІ ст.), «Хронiка горада Магiлёва». У iх побач з запiсамi гiстарычных падзей даецца цiкавая iнфармацыя аб этнiчнай геаграфii сярэднявечча, аб ладзе жыцця, звычаях i вераваннях мясцовага насельнiцтва. Выдатным лiтаратурна-энтаграфiчным помнiкам эпохi Адраджэння з’яўляецца «Паэма пра зубра» Мiколы Гусоўскага (выдадзена першапачаткова на лацiнскай мове. Кракаў, 1523). Паэт-гуманiст з вялiкай любоўю апiсаў свой край – Беларусь, прыгажосць яе прыроды, быт i заняткi жыхароў – ратных рыцараў, паляўнiчых, аратых. Са знакамiтых дзеячаў сярэднявечча, якiя ўнеслi каштоўны ўклад у вывучэнне праблем этнiчнай культуры, мясцовага быту i звычаевага права, варта назваць Саламона Рысiнскага (1560 (?) – 1625) i Льва Сапегу (1557–1633). У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. выйшаў шэраг прац па краязнаўству i этнаграфii Беларусi. Сярод iх адзначым, у прыватнасцi, такiя як: А. Меер. Апiсанне Крычаўскага графства, або былога староства 1786 года; І. Ляпехiн. Дзеннiкавыя запiскi падарожжа… (1780, 1805), В. Севяргiн. Запiскi падарожжа па заходнiх правiнцыях Расiйскай дзяржавы (1803); Л. Галамбеўскi. Дом i двары (Domy i dwory, 1830), Люд польскi, яго звычаi i забабоны (1830); З. Даленга-Хадакоўскi. Пра славяншчыну ды хрысцiянства (1818); Ю. Крашэўскi. Успамiны з Валынi, Палесся i Лiтвы (1840); Вясковыя песнi з-над Нёмана i Дзвiны (1839); Я. Баршчэўскi. «Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844–1846) i iнш.

Быт шляхты i беларускага сялянства знайшоў свае адлюстраванне i ў мастацкiх творах Адама Мiцкевiча i Ўладзiслава Сыракомлi (Кандратовiча). Нагадаем паэмы А. Мiцкевiча «Пан Тадэвуш» i «Дзяды». У Сыракомлi, апрача шматлiкiх паэтычных твораў, ёсць спецыяльныя краязнаўча-этнаграфiчныя працы – «Вандроўкi па маiх былых ваколiцах» (1853), «Нёман ад вытокаў да вусця» (1861), «Экскурсiя па Лiтве ў радыусе ад Вiльнi» (т. 1 – 2, 1857–1860) i iнш. Важную ролю ў пашырэннi этнаграфiчных ведаў адыгрывала i музейна-збiральнiцкая дзейнасць. Захавальнiкамi рэлiквiй i каштоўных рэчаў – помнiкаў элiтарнай i бытавой культуры выступалi магнацкiя маенткi, шляхецкiя сядзiбы, храмы. Прыкметную ролю ў этнаграфiчным вывучэннi Беларусi адыграла дзейнасць Рускага iмператарскага геаграфiчнага таварыства (РГТ), заснаванага ў 1847 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Заснавальнiкi i кiраўнiкi РГТ – К. Бэр, Н. Надзеждзiн, К. Кавелiн вызначылi месца этнаграфii ў сiстэме навук, сфармулявалi яе задачы, распрацавалi метады этнаграфiчных даследванняў. Адначасова была распрацавана праграма сiстэматычнага вывучэння народнай культуры i быту. У 1867 г. у Вiльнi быў заснаваны Паўночна-Заходнi аддзел РГТ, якi стаў новым цэнтрам па этнаграфiчнаму вывучэнню Беларусi i суседняй Лiтвы. Вакол яго гуртавалiся мясцовыя сiлы даследчыкаў i аматараў-краязнаўцаў; пазней стаў выдавацца часопiс «Записки Северо-Западного отдела Русского географического общества» (1910–1914; рэдактар Дзмiтрый Даўгяла).

Расii. Найбольш поўная i каштоўная iнфармацыя была змешчана ў кнiгах, прысвечаных Гродзенскай i Мiнскай губерням. Іх аўтары-складальнiкi П. Баброўскi i І. Зяленскi дэталёва ахарактарызавалi геаграфiчныя ўмовы, мясцовыя ландшафты, флору i фауну, шляхi зносiн, гiстарычнае мiнулае краю, нацыянальны i сацыяльны склад насельнiцтва, яго традыцыйныя заняткi, ежу, жыллё, адзенне, побыт, народны каляндар, звычаi, абрады, фальклор. Выхад «Матэрыялаў…» быў прыкметнай з’явай у жыццi навуковай i культурнай грамадскасцi не толькi Беларусi, але i Расii.

складаўся з 6 карт, якiя паказвалi размяшчэнне розных народаў – беларусаў, рускiх, украiнцаў (усе яны паказаны пад агульнай назвай «рускiя»), палякаў, лiтоўцаў, латышоў, немцаў, яўрэяў. Тэкставыя матэрыялы былi выдадзены асобнай кнiгай «Погляд на гiсторыю i этнаграфiю заходнiх губерняў Расii» (1864). Аўтар дае высокую ацэнку сярэднявечнай культуры Беларусi i выказвае сумненне ў заваяваннi яе лiтоўцамi, як гэта сцвярджалася ў афiцыйным расiйскiм друку. У 1864 г. выйшла яшчэ адна аналагiчная праца – «Атлас народанасялення Заходне-Рускага краю па веравызнаннях» А. Ф. Рыцiха. Атлас складаўся з 10 карт, якiя паказвалi геаграфiю рассялення беларусаў i iншых народаў.

общества», «Записки Северо-Западного отдела Русского географического общества», а таксама «Современник» (1836–1866), «Этнографическое обозрение» (1889–1916), «Живая старина» (1890–1916), «Вестник Западной России» (1864–1871). Тут друкавалi свае працы вядомыя збiральнiкi i даследчыкi беларускай этнаграфii – П. М. Шпiлеўскi, А. К. Кiркор, М. Я. Нiкiфараўскi, Е. Р. Раманаў, М. М. Косiч, А. М. Пыпiн, І. Эрэмiч, М. Я. Янчук, Я. Ф. Карскi, М. В. Доўнар-Запольскi, А. М. Харузiн, А. К. Сержпутоўскi, І. А. Сербаў i iнш.

У другой палове ХІХ ст. разам з небывалым пашырэннем краязнаўчых i этнаграфiчных ведаў аб Беларусi, выхадам у свет грунтоўных абагульняючых прац былi закладзены трывалыя асновы этнаграфii (этналогii) як навукi аб народах-этнасах, iх гiсторыка-культурных стасунках i заканамернасцях развiцця ў прасторы i часе. Гэты перыяд характарызаваўся з’яўленнем цэлай плеяды таленавiтых этнографаў. Для П. Шпiлеўскага, Ю. Крашэўскага, У. Сыракомлi шматдзенныя вандроўкi ў паштовых экiпажах, iх сустрэчы i гутаркi з мясцовымi жыхарамi былi не толькi пашырэннем этнаграфiчных ведаў, але i апрабаваннем жыццевых установак, маральных высноў, фармiраваннем актыўных грамадзянскiх пазiцый. П. М. Шпiлеўскi ў сваiх лiтаратурна-краязнаўчых нарысах «Падарожжа па Палессi i Беларускiм краi» (1853–1854), «Мазыршчына» (1859), «Вясельныя абрады ў засценкаўцаў Вiцебскай губернi» (1854).

У вывучэннi традыцыйна-бытавой культуры Паўночнай Беларусi прыкметнае месца ў шэрагу нястомных збiральнiкаў этнаграфiчнай спадчыны належыць М. Я. Нiкiфароўскаму. У сваiх «Нарысах простанароднага жыцця-быцця ў Вiцебскай Беларусi» (1895) ён узнаўляе шырокую i рэалiстычную карцiну народнага жыцця, скурпулезна, з метадычнай паслядоўнасцю апiсвае сялянскую сядзiбу – жылле, гаспадарчыя i прамысловыя пабудовы, разнастайныя прадметы ўжытку, земляробчыя прылады, адзенне, ежу. Кнiга М. Нiкiфароўскага – гэта першае ў Беларусi, як i наогул у тагачаснай Расii, грунтоўнае i сiстэматычнае даследаванне матэрыяльнай культуры. Вывучэнню этнаграфiчнай спадчыны беларусаў аддаў шмат сiл i энергii вядомы беларускi этнограф Е. Р. Раманаў асноўная яго праца «Беларускi зборнiк» у 9 тамах (1886–1912) – свайго роду энцыклапедыя народнага жыцця. Тут знайшлi адлюстраванне амаль усе бакi народнай культуры i быту – песнi, танцы, гульнi, абрады, звычаi, народныя веды, аграрны каляндар, прыкметы, павер’i i г. д. Багатыя матэрыялы па духоўнай культуры беларусаў i рускiх Смаленскай губернi былi сабраны i сiстэматызаваны У. М. Дабравольскiм. Асноўная яго праца – «Смаленскi этнаграфiчны зборнiк» (ч. 1 – 4, 1891–1903). Вынiковай была i збiральнiцкая дзейнасць П. В. Шэйна, якi арганiзаваў шырокую сетку карэспандэнтаў (у лiку iх былi М. Нiкiфароўскi, Ю. Крачкоўскi, Я. Карскi, А. Багдановiч, З. Радчанка); паступiўшыя да яго запiсы былi сiстэматызаваны i выдадзены ў трох тамах пад назвай «Матэрыялы для вывучэння быту i мовы рускага насельнiцтва Паўночна-Заходняга краю» (1887–1902). Важнай вехай у этнаграфiчным вывучэннi Беларусi быў Першы ўсерасiйскi перапiс насельнiцтва (1897), якi даў даволi рэальную карцiну этнiчнай сiтуацыi ў Беларусi. У вынiку перапiсу быў атрыманы шырокi спектр статыстычных даных аб этнiчным, сацыяльным i канфесiйным складзе насельнiцтва ў селах i гарадах, у валасцях, паветах i губернях, паказана яго полаўзроставая структура, пiсьменнасць, дэмаграфiчны рост, заняткi. У аснову вызначэння этнiчнага складу была пакладзена родная мова. Беларускую мову як родную назвалi 82,5% жыхароў Магiлеўскай i 76% – Мiнскай губерняў. Тут адзначалася стракатасць нацыянальнага складу ў гарадах Беларусi i асобных яе рэгiенах. Так, на тэрыторыi Гродзенскай губернi налiчвалася да 40 «наречий», на якiх размаўляла мясцовае насельнiцтва. Даныя перапiсу былi дэталева прааналiзаваны, зведзены ў таблiцы i выдадзены асобнымi выпускамi (сшыткамi) па кожнай губернi. Яны з’яўляюцца каштоўнай крынiцай па вывучэннi этнiчнай гiсторыi Беларусi. Пачатак ХХ стагоддзя адзначаны выхадам у свет буйнейшай абагульняючай працы Я. Ф. Карскага «Беларусы» (1–3 т., 7 выпускаў; 1903–1922). У 1-ым томе «Уводзiны ў вывучэнне мовы i народнай славеснасцi» ён на аснове ўсебаковага параўнаўчага вывучэння разнастайных крынiц разглядае праблемы паходжання беларусаў, вызначае самабытныя, глыбока нацыянальныя рысы iх культуры. Беларусаў ён лiчыў карэнным насяленнем, а iх мову адносiў да самастойнай этналiнгвiстычнай сiстэмы, што захавала ў лепшым стане, у параўнаннi з iншымi, сваю першародную славянскую аснову. У вынiку арэальнага этналiнгвiстычнага даследавання iм была складзена этнаграфiчная карта «беларускага племенi», дзе ён вызначае асноўны масiў беларускiх гаворак i iх дыялектныя асаблiвасцi. Працу Я. Ф. Карскага i яго ўплыў на далейшае развiцце этнаграфiчнай i беларусазнаўчай навукi цяжка пераацанiць. Яна падводзiла вынiкi дасягненням у галiне беларускага мовазнаўства, славiстыкi i этнаграфii ў пачатку ХХ ст. Глыбокай распрацоўкай гiстарычнай тэматыкi i праблем развiцця беларускай традыцыйнай культуры вызначаюцца i працы вядомага беларускага даследчыка канца ХІХ – першых дзесяцiгоддзяў ХХ ст. М. В. Доўнар-Запольскага. Ім сабраны i абагульнены арыгiнальныя матэрыялы па песенным фальклоры, сямейных звычаях i абрадах, народнаму звычаеваму праву, беларускаму вяселлю, што выкладзены ў яго працах «Беларускае вяселле i вясельныя песнi» (1888), «Песнi пiнчукоў» (1895), «Звычаевае сямейнае права сялян Мiнскай губернi» (1897) i iнш. У плеядзе выдатных даследчыкаў народнай культуры Палесся адно з самых ганаровых месцаў належыць А. К. Сержпутоўскаму. Сабраныя iм у вынiку шматгадовай экспедыцыйна-пошукавай работы i апублiкаваныя затым матэрыялы вызначаюцца арыгiнальнасцю, iнфарматыйнай насычанасцю, свежасцю i сведчаць аб глыбокiм веданнi народнага жыцця. Асаблiвую ўвагу ён удзяляў матэрыяльнай культуры – жыллю, сельскагаспадарчым прыладам, бортнiцтву, рыбалоўству, грамадскiм звычаям i абрадам, чаму былi прысвечаны спецыяльныя работы «Земляробчыя прылады працы беларускага Палесся» (1910), «Бортнiцтва ў Беларусi» (1914), «Нарысы Беларусi» (1907), «Прымхi i забабоны беларусаў-палешукоў» (1930) i iнш. Значную цiкавасць уяўляюць для нас i этнаграфiчныя матэрыялы, сабраныя i апрацаваныя І. А. Сербавым. Даследчык спалучаў у сваёй асобе веды прафесiйнага этнографа з працавiтасцю нястомнага вандроўнiка i дапытлiвага назiральнiка. Пачатак ХХ стагоддзя быў адзначаны ўздымам грамадска-палiтычнага руху, ростам нацыянальнай самасвядомасцi, шырокай хваляй нацыянальна-культурнага адраджэння. Прыкметную ролю ў мабiлiзацыi мясцовых краязнаўчых сiл, у выхаваннi новай генерацыi даследчыкаў народнай культуры i быту адыграла газета «Наша нiва» (1906–1915). Яна была заснавана ў Вiльнi братамi І. Луцкевiчам i А. Луцкевiчам, В.Іваноўскiм i iншымi дзеячамi Беларускай Сацыялiстычнай Грамады. Браты Луцкевiчы былi i заснавальнiкамi Беларускага музея ў Вiльнi (Вiленскi беларускi гiсторыка-этнаграфiчны музей), якi дзейнiчаў у 1921–1945 гг. Яго асновай паслужыла прыватная калекцыя старасвецкiх рэчаў, сабраная І. Луцкевiчам. Справу беларускага культурнага адраджэння ў 20-ыя гады прадоўжыў гiсторыка-краязнаўчы часопiс «Наш край» (1925–1930), дзе друкавалася шмат матэрыялаў i карэспандэнцый з месцаў, аб стане мясцовай эканомiкi, развiццi рамёстваў i промыслаў, быце розных слаёў насельнiцтва. Асобныя бакi матэрыяльнай культуры i вытворчай дзейнасцi былi разгледжаны ў працах І. М. Браiма (рыбалоўства), М. Я. Грынблата (адзенне, промыслы), В. С. Гуркова (жылле, пчалярства), Г. М. Курыловiч (ткацтва), А.І. Лакоткi (жылле), Л. А. Малчанавай (матэрыяльная культура), С. А. Мiлючэнкава (ганчарства), І. Д. Назiнай (музычныя iнструменты), М. Ф. Раманюка (адзенне), Я. М. Сахуты (мастацкiя промыслы), В. Я. Фадзеевай (вышыўка), В. С. Цiтова (матэрыяльная культура, промыслы), С. Ф. Цярохiна (пчалярства, паляванне). Прыкметнай з’явай у гiсторыi беларускай этнаграфii з’явiлася выданне энцыклапедыi «Этнаграфiя Беларусi» (1989), у стварэннi якой прымала ўдзел шырокая навуковая грамадскасць. Разам з тым распачалася работа над шматтомным выданнем «Беларусы» у шасцi тамах, кожны з каторых прысвечаны асобнаму раздзелу этнаграфiчных ведаў аб Беларусi, этнагенезу i этнiчнай гiсторыi яе народаў, традыцыйнай гаспадарчай, матэрыяльнай i духоўнай культуры. З’яўленне падобных выданняў сведчыць аб тым, што этнаграфiчная навука ў Беларусi мае бясспрэчныя фундаментальныя дасягненнi абагульняючага характара.

Беларусь не з'яўляецца прарадзiмай чалавецтва. Чалавек вылучыўся з жывёльнага свету прыкладна 2,6 млн гадоў таму. Гэта адбылося ў Афрыцы. Мог iснаваць i азiяцкi цэнтр паходжання найстаражытных людзей. Прыкладна мiльён гадоў назад людзi засялiлi Мiжземнамор'е, а затым Каўказ i поўдзень Украiны. Найбольш працяглы этап станаўлення i развiцця чалавека палеалiт (старажытны каменны век) працягваўся звыш 2 млн гадоў. У нiжнiм i сярэднiм палеалiце жылi архантрапы (пiцекантрапы) i палеаантрапы (неандэртальцы). Да пачатку верхняга палеалiту (прыкладна 40 35 тыс. гг. назад) сфармiраваўся чалавек сучаснага фiзiчнага тыпу. Людзей гэтага часу называюць неаантрапамi цi краманьёнцамi (па назве пячоры КроМаньён у Францыi).

Этнiчную гiсторыю Беларусi ўмоўна можна падзялiць на два перыяды. Першы – даiндаеўрапейскi перыяд. Яго храналагiчныя рамкi: 40 тыс. гадоў да н. э. 32 тыс. гадоў да н. э. Даiндаеўралейскi перыяд характарызуецца панаваннем такiх форм гаспадаркi, як паляванне, рыбалоўства, збiральнiцтва. Ён супадае з каменным векам, калi адбылося засяленне чалавекам тэрыторыi сучаснай Беларусi.

калi на беларускiя землi прыйшоў неаядэрталец, творца мусцьерскай стадыi палеалiту, i тут працягваўся працэс антрапагенезу, фармiравання самога чалавека. Прыкладна ў канцы сярэдняга палеалiту ў асноўным завяршылася фармiраванне чалавека сучаснага фiзiчнага тыпу – неаантрапа (краманьёнца). Другiя лiчаць, што першыя людзi на беларускiх землях з'явiлiся 40 тыс. гадоў таму, у верхнiм палеалiце, падчас iснавання чалавека разумнага (Ното зарiепз), калi працэс антрапагенезу ўжо завяршыўся. Чаму ўзнiкла навуковая палемiка?

недалёка ад Мазыра, каля в. Юравiчы. Пры раскопках Бердыжскай стаянкi высветлiлася, што культурны пласт верхняга палеалiту метрам вышэй быў перакрыты пластом з крэменем болып архаiчнага выгляду (апошнi, магчыма, быў змыты i перанесены водамi з суседняй болып старажытнай стаянкi). Сярод знаходак гэтага старажытнага пласта Палiкарповiч вылучыў некалькi скрабкоў, тыповых прылад мусцьерскай стадыi палеалiту. Акрамя таго, каля Быхава, у раёне Свяцiлавiч i iншых месцах Беларусi былi знойдзены вырабы з крэменю – скрабкi, якiя мелi мусцьерскi выгляд. Усё гэта дазволiла Палiкарповiчу зрабiць вывад аб з'яўленнi людзей на тэрыторыi Беларусi ў сярэднiм палеалiце (100 40 тыс. гг. таму назад).

што знаходкi Бердыжскай стаянкi не выходзяць за рамкi верхнепалеалiтычнай культуры, таму сцвярджаць аб магчымасцi з'яўлення людзей на беларускiх землях у сярэднiм палеалiце можна толькi ў гiпатэтычным плане.

датавання. Матэрыялы з Бердыжа далi дзве даты – 23 i 15 тыс. гадоў таму. Юравiцкая стаянка датуецца 26 тыс. гадоў таму. Гэта пакуль што самыя раннiя даты, звязаныя са з'яўленнем чалавека на тэрыторыi Беларусi. Яны не выходзяць за рамкi верхняга палеалiту, i з iх трэба сёння пачынаць гiсторыю Беларусi.

такiх стаянак. Мабыць, няшмат. Як лiчыць беларускi гiсторык i археолаг Э. М. Загарульскi, колькасць верхнепалеалiтычнага насельнiцтва не перавышала сотнi чалавек (Загорульскiiй Э. М. Начало формнровання населення Белорусснн. Мн., 1996. С. 43).

Умовы для жыцця людзей былi цяжкiя. На поўначы Беларусi стаяў ляднiк, клiмат быў халодны (арктычны), раслiннасць бедная, характэрная для арктычнай тундры. Каб выжыць у надзвьгчай суровых умовах прыледнiковай зоны, старажытны чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымiтыўнае жыллё, валодаць спосабамi палявання на буйных жывёл. Тады на тэрыторыi Беларусi вадзiлiся маманты, аленi, дзiкiя конi, насарогi, быкi, зубры. Вадаёмы былi царствам вадаплаваючых птушак.

Раскопкi Бердыжскай i Юравiцкай стаянак паказалi, што ўжо тады iснавала раннерадавая абшчына. Спажыванне было калектыўным. Ажыццяўлялася ўраўняльнае размеркаванне прадуктаў палявання 1 рыбалоўства памiж членамi абшчыны. Некалькi абшчын аб'ядноўвалiся ў род. У яго склад уваходзiлi ўсе сваякi па мацi. Такi род называўся мацярынскiм. Род быў уласнiкам пэўнай тэрыторыi, вёў агульную гаспадарку, меў агульную маёмасць

леднiка клiмат рабiўся ўсё больш цёплым. Тэрыторыя Беларусi пакрывалася лесам. Пераходзячы з месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Быў вынайдзены лук, якi змянiў характар палявання. Пачалося iнтэнсiўнае асваенне новых тэрыторый. Гэту эпоху называюць мезалiтам (сярэднi каменны, век, 8 5 тыс. гг. да н. э.).

Беларусь Верхняе Падняпроўе. Другi паток iшоў з поўдня па Дняпры, яго асноўнае насельнiцтва рассялiлася ў Сярэдняй Беларусi i Усходнiм Палессi, а частка дасягнула паўднёвых раёнаў ЗаходнеДзвiнскага басейна i Панямоння. Трэцяя мiграцыйная хваля распаўсюдзiлася на паўднёвазаходнiя раёны Беларусi i была звязана з рухам насельнiцтва з Паўднёвай Польшчы. 1 нарэшце, чацвёртая група плямён прыйшла з Заходняй Еўропы цераз Полыпчу i рассялiлася ў Заходняй Беларусi i суседняй Лiтве.

Як бачна, засяленне тэрыторыi Беларусi ў мезалiце ажыццяўлялася з розных месцаў i рознымi групамi насельнiцтва, якiя адносiлiся да розных этнасаў. Рассялiўшыся кампактнымi групамi, яны ўтварылi сама меней чатыры культурнагiстарычныя вобласцi. У этнiчных адносiнах Беларусь тады не ўяўляла адзiнства.

На Беларусi вядома 120 мезалiтычных стаянак, у тым лiку на Палессi – 61. Агульная колькасць насельнiцтва складала прыкладна 4,5–6 тыс. чалавек. Асноўныя прылады працы выраблялiся з крэменю, дрэва або косцi. Для жыцця i побыту людзей была характэрна радавая арганiзацыя. Радавыя абшчыны аб'ядноўвалiся ў плямёны. Супляменнiкi мелi падобныя адзiн да аднаго прыёмы апрацоўкi матэрыялаў, формы прылад, тыпы пабудоў, адзенне, звычаi. Таму на тэрыторыi аднаго племенi археолагi знаходзяць аднолькавыя рэчы, якiя адлюстроўваюць культурную супольнасць людзей гэтага племенi. Такую агульнасць матэрыяльнай культуры называюць археалагiчнай культурай.

У мезалiце ў далiнах буйных рэк Беларусi жыло ўжо першае сталае (аўтахтоннае) насельнiцтва. Былая адносная iзаляванасць плямён усё часцей парушалася. З'явiлiся i болып складаныя прылады працы: крамянёвыя пласцiны, сякеры, цёслы, разцы, скрабкi, скоблi. Памочнiкам чалавека на паляваннi стаў сабака. У гаспадарцы значнае месца займала рыбалоўства.

Каменны век завяршыўся эпохай неалiту (новы каменны век, 4–3 тыс. гг. да н. э.). Клiмат стаў яшчэ цяплейшым. Неабсяжныя лясы, лугi, балоты былi прытулкам для розных вiдаў жывёлы i птушак. На паляваннi акрамя лука сталi прымяняць лоўчыя ямы i пасткi. Разнастайнымi былi спосабы лоўлi рыбы. Вынаходнiцтва сетак зрабiла рыбалоўства надзейнай крынiцай забеспячэння людзей харчаваннем, што прывяло да росту насельнiцтва. Паранейшаму вялiкае месца займала збiральнiцтва.

Беларусi выяўлена больш за 500 паселiшчаў эпохi неалiту, агульная колькасць насельнiцтва 2736 тыс. чалавек. Паблiзу жылля выраблялiся крамянёвыя прылады. Крэйдавы крэмень здабывалi ля берагоў Сожа, Бесядзi, Нёмана, Ясельды. Таму i закладвалiся шахты, што пацвярджаецца iх рэшткамi, выяўленымi паблiзу пас. Краснасельскi Ваўкавыскага раёна.

У эпоху неалiту з'явiўся глiняны посуд, пераважна вастрадонны, зроблены ў тэхнiцы ручной лепкi, з арыгiнальнымi арнаментамi i iх размяшчэннем. Па тыпах посуду i арнаментах археолагi вызначаюць асобныя неалiтычныя культуры: нёманскую, грабеньчатанакольчатай керамiкi (днепраданецкую), з тыповай ямачнаграбеньчатай керамiкай, верхнедняпроўскую i дзяснiнскую. З'явiлася таксама прадзенне i ткацтва, значныя поспехi дасягнуты ў апрацоўцы дрэва. Пастаянна ўдасканальвалiся прылады працы: сякера, цясла, долата. 3 эпохi неалiту дайшлi да нас некаторыя мастацкiя вырабы: галава качкi з косцi, драўляная галава чалавека, зробленая з косцi выява гадзюкi з галоўкай i арыгiнальна перададзенай скурай i iнш.

Вызначыць этнiчную прыналежнасць старажытнага насельнiцтва на тэрыторыi Беларусi ў палеалiце, мезалiце i на працягу болыпай часткi неалiту няма магчымасцi. Мовы гэтага насельнiцтва невядомы. Сляды iх не знойдзены. Разам з тым даныя археалогii i гiстарычнага мовазнаўства, у прыватнасцi гiдранiмii (старажытных назваў рэк, азёр), даюць магчымасць вызначыць этнiчную прыналежнасць некаторых груп мясцовага насельнiцтва ў канцы каменнага веку. Прыкладна ў III тысячагоддзi да н. э. у Падзвiннi i Падняпроўi з'явiлася фiнаугорскае насельнiцтва, а накрайнiм паўднёвым захадзе Папрыпяцця невялiкiя групы iндаеўрапейскага насельнiцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркi земляробства i жывёлагадоўлi. Гэты вялiкi ў гiсторыi чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалiтычнай ревалюцыi.

рассялiлiся плямёны жывёлаводаўвандроўнiкаў – плямёны iндаеўрапейскай моўнай групы.

Пытанне пра паходжанне iндаеўрапейцаў, прычыны, час i шляхi iх вялiкай мiграцыi парознаму асвятляюцца ў навуковай лiтаратуры. Большасць вучоных зыходзiць з меркавання, што ўсе народы iндаеўрапейскай сям'i маюць у сваёй аснове адзiн народ, якi прынята называць праiндаеўрапейцамi, а тэрыторыю, на якой яны жылi да мiграцыi, – iх прарадзiмай. Не толькi праiндаеўрапейцы, але i многiя калiсьцi магутныя этнасы, такiя як хеты, кельты, скiфы i iншыя, назаўсёды знiклi з гiстарычнай карты планеты.

Існуе некалькi канцэпцый прарадзiмы iндаеўрапейцаў. У мiнулым стагоддзi панавала канцэпцыя еўрапейскай прарадзiмы (Паўночная Германiя i Паўднёвая Скандынавiя), сфармiраваная i абгрунтаваная нямецкiмi вучонымi пад уплывам iх пангерманскiх настрояў. У больш познi час гэта канцэпцыя атрымала расiсцкую афарбоўку i была ўзята на ўзбраенне фашысцкiмi заправiламi Германii. Адзiнымi сапраўднымi патомкамi праiндаеўрапейцаў, без анiякiх прымесяў, «чыстымi» арыйцамi (арыямi называла сябе ў старажытнасцi адна з усходнiх iндаеўрапейскiх груповак) былi аб'яўлены германскiя народы.

Аднак гэта канцэпцыя не давала адказаў на многiя пытаннi. Лiнгвiстычныя матэрыялы паказвалi, што iндаеўрапейцы з даўнiх часоў былi жывёлаводамi i гэту форму гаспадаркi разнеслi па ўсiм свеце разам са сваёй мiграцыяй. У той жа час археалагiчныя матэрыялы сведчылi, што ў Паўночнай Еўропе жывёлагадоўля распаўсюдзiлася пазней, чым, напрыклад, на Балканах, што ў Еўропе насельнiцтва рухалася з поўдня на поўнач, а не наадварот.

Таму ў канцы XIX пачатку XX ст. шырокае распаўсюджанне атрымала балканская канцэпцыя, Яна ў многiм давала адказы на тыя пытаннi, на якiя не адказвала канцэпцыя паўночнаеўрапейскай лакалiзацыi праiндаеўрапейцаў. Былi прапанаваны i iншыя iдэi, якiя разглядалi ў якасцi прарадзiмы iндаеўрапейцаў паўднёвыя стэпы Усходняй Еўропы i значныя раёны Сiбiры, што супярэчыць прынятым у навуцы ўяўленням аб тым, што пачатковая вобласць прарадзiмы этнасаў не павiнна быць вялiкай (Загорульскый Э. М. Начало формнровання населення Белорусснн. С. 22 – 23).

У 70 – пачатку 80х гадоў савецкiмi вучонымi, спецыялiстамi па старажытных iндаеўрапейскiх мовах В.Івановым i Т. Гамкрэлiдзе прапанавана канцэпцыя пярэднеазiяцкай прарадзiмы праiндаеўрапейцаў. Было высветлена, што праiндаеўрапейцы жылi на поўднi, сярод гор. Яны ведалi горныя леднiкi, хуткiя горныя рэчкi i горную раслiннасць. Сярод вядомых iм звяроў былi леў i слон. Суседзямi праiндаеўрапейцаў былi семiцкiя плямёны i картвельскiя народы (продкi грузiн). Гэтым самым выключаецца як паўночнаеўрапейская, так i балканская зона. Прарадзiма праiндаеўрапейцаў знаходзiлася ў Пярэдняй Азii. Канцэпцыя пярэднеазiяцкай прарадзiмы праiндаеўралейцаў з'яўляецца найбольш абгрунтаванай вынiкамi даследаванняў сумежных навук (археалогii, этнаграфii, тапанiмiкi i iнш.). Яна мае шмат прыхiльнiкаў сярод спецыялiстаў розных галiн ведаў.

У сувязi з перанаселенасцю праiндаеўрапейскiмi плямёнамi iх прарадзiмы, бурным развiццём жывёлагадоўлi i земляробства, паляпшэннем умоў жыцця людзей, скарачэннем дзiцячай смяротнасцi, павелiчэннем працягласцi жыцця, шчыльнасцi i колькасцi насельнiцтва, неабходнасцю асваення новых тэрыторый для адначасовага павелiчэння пагалоўя жывёлы прыкладна 4–3 тыс. гадоў да н. э. пачалася вялiкая мiграцыя праiндаеўрапейскiх плямён на прасторах Азii i Еўропы. Мiграцыя заняла некалькi тысяч гадоў, i за гэты час змянiлiся многiя пакаленнi людзей.

3 тэрыторыi прарадзiмы праiндаеўрапейцы мiгрыравалi на захад, усход i поўнач. На захадзе яны прайшлi Малую Азiю, выйшлi да Эгейскага мора, засялiлi Балканы. Адна частка з iх абагнула Чорнае мора, прайшла праз тэрыторыю сучасных Балгарыi, Румынii, Малдавii, асвоiла Правабярэжную Украiну, стварыўшы там трыпольскую культуру. Гэта адна са старажытных iндаеўрапейскiх мiграцыйных хваль.

Была спроба прайсцi Каўказ, дзе выяўлены цiкавыя культуры iндаеўрапейцаў. Сусветнай вядомасцю карыстаецца Майкопскi курган (3 тыс. гг. да н. э.), дзе знойдзены вырабы з золата i серабра. Пазней, у бронзавым веку, адбылося пранiкненне iндаеўрапейцаў на Каўказ (трыалецкая культура).

Частка праiндаеўрапейцаў рухалася на ўсход праз Іранскае пласкагор'е, адны выйшлi на тэрыторыю сучаснага Кiтая, другiя – на Індастанскi паўвостраў i сталi вядомыя як арыi. Асобная група iндаеўрапейцаў ад Ірана павярнула на поўнач у Сярэднюю Азiю. Яна прайшла памiж Каспiйскiм i Аральскiм марамi, апынулася ў прыволжскiх стэпах i працягвала свой рух на захад да Дняпра, у Паўночнае Прычарнамор'е (старажытнаямная культура). Гэты магутны мiграцыйны паток стаў крынiцай рассялення iндаеўрапейцаў у Еўропе, у тым лiку i на Беларусi.

Пры сустрэчы з мясцовым насельнiцтвам iндаеўрапейцы, якiя знаходзiлiся на болып высокай ступенi сацыяльнаэканамiчнага развiцця (панавалi жывёлагадоўля i земляробства, выкарыстоўваўся метал, у той час як мясцовае насельнiцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам i збiральнiцтвам), перамагалi яго i асiмiлявалi. Выключэннем было насельнiцтва Індыi i Кiтая. Індаеўрапейцы з'яўлялiся вынаходнiкамi кола i калёснага транспарту, патрэба ў якiм была прадыктавана мiграцыяй, iх рухомым ладам жыцця. Кола каляснiц рабiлi тады з кавалка дрэва цвёрдай пароды, пазней з металу. Новай з'явай стала пахаванне ў курганах, што было звязана з прыходам у Еўропу жывёлаводаў i земляробаў. Індаеўрапейцы прынеслi i больш высокую форму грамадскай арганiзацыi – патрыярхат.

Пастулова ў вынiку мiграцыi i змешвання з карэнным насельнiцтвам, а таксама пад уздзеяннем розных геаграфiчных умоў iндаеўрапейцы страчвалi сваё адзiнства i нават падабенства i пераўтваралiся ў мазаiку народаў, iх культур i моў. Некаторыя даследчыкi налiчваюць каля 40 народаў, якiя з'явiлiся вынiкам змяшэння^ праiндаеўрапейцаў з мясцовым насельнiцтвам. Да iндаеўрапейцаў адносяцца народы, якiя гавораць цяпер на славянскiх, германскiх, балцкiх, iталiйскiх (раманскiх), кельцкiх, iндаiранскiх, грэчаскай, армянскай i албанскай мовах, прычым славяне, балты i германцы з'яўляюцца найболып блiзкiмi памiж сабой. Магчыма, яны развiлiся ад адзiнага продка паўночнай групы iндаеўрапейцаў.

Еўропу. У ІІІІІ тысячагоддзi да н. э. на вялiкай тэрыторыi, якая ахоплiвала басейны Вiслы, Нёмана, Заходняй Дзвiны, Верхняга Падняпроўя, у вынiку асiмiляцыi мясцовага неалiтычнага насельнiцтва iндаеўрапейцамi адбываецца фармiраванне адной з галiн iндаеўрапейскай мазаiкi народаў балтаў (лiтоўцы, латышы, прусы, яцвягi, куршы, земгалы, селы i iнш.). На поўднi i паўднёвым усходзе балты межавалi са скiфамi, сарматамi i iншымi плямёнамi, на поўначы i паўночным усходзе iх суседзямi былi фiнаугорскiя плямёны, на захадзе – славяне i германцы.

У рамках iндаеўрапейскага перыяду вылучаецца балцкi этап этнiчнай гiсторыi Беларусi, якi храналагiчна супадае з эпохай металу (32 тыс. гг. да н. э. IVV стст. н. э.).

асiмiляцыi апошняга: «чыстых» этнасаў не iснуе, усе этнасы ўтвараюцца ў вынiку змешвання народаў. Першапачаткова балты пасялiлiся ў Папрыпяццi i Падняпроўi, а на поўначы Беларусi яшчэ тысячу гадоў мела ўплыў фiнаугорскае насельнiцтва. 3 рассяленнем iндаеўрапейцаў змянiўся не толькi этнiчны склад насельнiцтва Беларусi, але змянiлася i эпоха. Каменны век уступiў месца бронзаваму веку (32 тыс. гг. да н. э. 1 тыс. гг. да н. э.). Старажытная эканомiка, заснаваная на рыбалоўстве, паляваннi i збiральнiцтве, паступова замянялася земляробствам i жывёлагадоўляй. Індаеўрапейцы займалiся плужным земляробствам. Плуг вядомай канструкцыi, якi дайшоў да нас у малюнках таго часу, быў знойдзены ў тарфянiку каля в. Капланавiчы ў Клецкiм раёне.

Індаеўрапейцы пакланялiся агню i сонцу. Агню надавалася значэнне ачышчальнай сiлы, з iм асацыiраваўся чырвоны колер. Праяўленнем культу агню быў звычай пасыпаць цела нябожчыка мiнеральнай чырвонай охрай, якая потым пераходзiла на косцi, i пры раскопках робiцца ўражанне, быццам косцi спецыяльна малявалi.

арэалы распаўсюджання ахоплiвалi вялiкiя тэрыторыi Еўропы, у тым лiку i землi Беларусi. 3 сярэдзiны бронзавага веку тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў арэал культур сярэднедняпроўскай, вiсланёманскай, шнуравой керамiкi Палесся, а таксама паўночнабеларускай.

Выкарыстанне больш эфектыўных бронзавых прылад працы, поспехi ў зямляробстве i жывёлагадоўлi стварылi ўмовы для накаплення багацця асобнымi сем'ямi, што было прывабай для iншых. Грабяжы i разбоi сталi адной з форм узбагачэння. Таму асноўным тыпам пасяленняў балтаў былi ўмацаваныя гарадзiшчы, якiх на тэрыторыi Беларусi налiчвалася каля 1 тыс. Па даных археолагаў. на адным гарадзiшчы жыло ў сярэднiм ад 50 да 75 чалавек. Агульная колькасць насельнiцтва ў бронзавым веку магла быць у памерах ад 50 да 75 тыс. чалавек. 3 развiццём земляробства гарадзiшчы змянiлiся адкрытымi селiшчамiвёскамi, дзе жылi некалькi вялiкiх, а потым i малых сем'яў.

на болыпай частцы яе тэрыторыi сфармiраваўся балцкi этнас. Аб гэтым сведчыць той факт, што пераважная болыпасць назваў рэк (Верхiта, Волча, Гайна, Грыўда, Друць, Клёва, Лучоса, Мытва, Нача, Палата, Ула, Усяжа, Эса i iнш.) захавалi каранi i характэрныя канчаткi, якiя ёсць у лiтоўскай i латышскай, г. зн. балцкiх, мовах. Можна прыгадаць i iншыя назвы, якiя адносяцца да балцкай гiдранiмii: Асвея, Дрысвяты, Лосвiда, Муйса, Нарач, Усвяча i iнш. Найболып часта сустракаюцца гiдронiмы, звязаныя з балтамi, у басейнах рэк Бярэзiны (Мена, Ольса, Серуч, Уса) i Сожа (Рэхта, Рэста, Сноў, Туросна).

Паходжанне тэрмiна «балты» звязваюць з лацiнскай назвай вострава на поўначы Еўропы (ВаШа, Ваiсiа), якi апiсаў Плiнiй Старэйшы (I ст. н. э.). Словы з коранем «балты» сустракаюцца ў германскага хранiста Адама Брэменскага (ІІст.), у прускiх хронiках, старажытнарускiх i беларускалiтоўскiх летапiсах XIV–XVI стст. У навуковы ўжытак тэрмiн «балты» ўведзены нямецкiм лiнгвiстам Г. Несельманам у 1845 г.

Лiтаратура

1. У. А. Лобач «Этнаграфiя Беларусi»

2. М. Ф. Пiлiпенка В. К. Бандарчык «Энтыклапедычная бiблiятэка Беларусь»