Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Кулинария (cook-lib.ru)

   

Бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўству

Бiблiяграфiчнае абслугоўванне па краязнаўству

Кантрольная работа

па курсу: Бiблiяграфiчнае абслугоўванне па краязнаўству

1. Характарыстыка краязнаўчага даведачна-бiблiяграфiчнага апарата бiблiятэкi

Краязнаўчы даведачна-бiблiяграфiчны апарат (КДБА) бiблiятэкi – гэта iнфармацыйна-пошукавая сiстэма у дакументнай цi/i электроннай формах, мэта якой аптымiзаваць пошук краязнаўчай бiблiяграфiчнай i фактграфiчнай iнфармацыi, арыентацыю ў краязнаўчых iнфармацыйных рэсурсах.

пункту. Краязнаўчая бiблiяграфiчная iнфармацыя з’яўляецца галоўным элементам КДБА. З яе дапамогай забяспечваецца доступ карыстальнiкаў да першасных краязнаўчых дакументаў, якiя маюцца ў фондзе бiблiятэкi i iснуюць у знешнiм асяроддзi. Фактаграфiчная iнфармацыя ў ДБА дазваляе аператыўна забяспечваць паток разнастайных запытаў аб фактах i падзеях мясцовага жыцця.

КДБА ўяўляе сабой арганiзаваную сукупнасць, складаецца з некалькiх асноўных устойлiвых частак. Гэта:

1. Краязнаўчыя каталогi на любых носьбiтах, картатэкi i БД. Зараз ствараюцца i выкарыстоўваюцца карткавыя i электронныя краязнаўчыя каталогi i БД розных вiдаў.

3. Фонд неапублiкаваных краязнаўчых дакументаў.

КДБА Лепельскай ЦРБ прадстаўлены карткавымi краязнаўчымi картатэкамi. Дапаможнiкi з фонду ДБФ уключаюць выданнi, прысвечаныя раену, гораду, а таксама вобласцi.

Краязнаўчы каталог раскрывае змест дакументаў у тэрытарыяльным аспекце. Поўна адлюстроўвае як фонды краязнаўчых дакументаў бiблiятэкi, так i дакументы, прысвечаныя рэгiну, незалежна ад iх мовы, часу стварэння i месца захоўвання.

Аддзелам абслугоўвання i iнфармацыi Лепельскай ЦРБ вядзецца краязнаўчая картатэка “г. Лепель i Лепельскi раен” з 1974 года. Храналагiчны ахоп з 1957 года да цяперашняга часу.

Картатэка мае наступныя раздзелы:

- Прырода i прыродныя рэсурсы. Экалогiя

- Ахова здароўя. Медыцынскiя ўстановы. Фiзiчная культура i спорт

- Культурнае будаўнiцтва. Асвета. Друк.

- Мастацтва. Край у творах мастацтва

- Лiтаратурнае жыцце. Край у мастацкай лiтаратуры. Фальклор.

- Інфармаванне насельнiцтва па iдэалагiчных пытаннях

- Гiсторыя. Этнаграфiя. Археалогiя краю

- Персаналii

- Край у цэлым

- Мясцовыя органы ўлады i кiраванне iх дзейнасцю. Грамадскае жыцце карю

- Сельская гаспадарка

Аб’ем складае (на 01. 01. 2009) 5733 карткi.

У каратэцы адлюстроўваюцца кнiгi, брашуры, артыкулы з перыядычных выданняў, кнiг, зборнiкаў, выяўленчыя выданнi, картаграфiчныя выданнi, нотныя выданнi на рускай i беларускай мовах.

Группоўка матэрыяла ў картатэцы – сiстэматычная, алфавiтны – карткi растаўлены ў адваротным храналагiчным парадку.

На лiцавой старане карткi пiшацца поўнае бiблiяграфiчнае апiсанне дакумента; анатаванае аналiтычнае апiсанне артыкулаў з перыядычных выданняў. Класiфiкацыйны iндэкс ставiцца ў верхнiм левым вуглу.

Адлюстраванне новых паступленняў ў картатэцы праводзiцца кожны тыдзень.

Знешняе афармленне – усе яшчыкi картатэкi пранумераваны ў нiжнiм правым вуглу. На этыкетках праз дэфiс паказаны iндэксы дзяленняў i назваў рубрык у межах кожнага каталожнага яшчыка. Назвы выкананы на беларускай мове.

чацвертай ступенi i афармлення прадметных рубрык.

2. Даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне па краязнаўстве

Бiблiятэчнае абслугоўванне ў краязнаўчай галiне ажыццяўляецца ў межах агульнай структуры абслугоўвання , яно грунтуецца на агульнабiблiятэчных крынiцах, тэхналогii, методыцы i арганiзацыi абслугоўвання бiблiятэкi.

Сiстэма бiблiятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве – сукупнасць узаемазвязаных i дапаўняючых адзiн аднаго вiдаў дзейнасцi i паслуг па задавальненнi i развiццi краязнаўчых патрэб абанентаў бiблiятэкi i, наогул, жыхароў края.

iнтарэсаў i запытаў.

Сiстэма бiблiятэчна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання ўключае наступныя асноўныя састаўныя часткi:

- дзейнасць па папулярызацыi i выдачы краязнаўчых дакументаў i iх копiй;

- дапамога абанентам у выбары краязнаўчых дакументаў i iх выкарыстаннi;

- шматаспектнае раскрыцце яго складу i структуры;

- даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне;

- бiблiятэчнае iнфармаванне;

Асаблiвасць бiблiятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве заключаецца ў наборы арганiзацыйных мерапрыемстваў i канкрэтных паслуг бiблiятэкi па краязнаўстве.

Галоўнай задачай бiблiятэкi з’яўляецца стварэнне неабмежаваных магчымасцей для сваiх карыстальнiкаў у выбары i выкарыстаннi краязнаўчых дакументаў, сабраных у фондзе, прадаставiць бiблiяграфiчную iнфармацыю аб iснуючых краязнаўчых дакументах.

Лепельская ЦРБ ставiць перад сабой такiя задачы, як:

1) задавальненне агульнакультурных, адукацыйных краязнаўчых патрэбнасцей абанентаў;

2) асветнiцкая дзейнасць у галiне краязнаўства;

Бiблiятэка прыцягвае насельнiцтва тым, што збiрае ў фонды разнастайныя краязнаўчыя дакументы; прадстаўляе магчымасць атрымаць iнфармацыю аб iх; комплексна абсугоўвае па краязнаўстве; карыстальнiк мае магчымасць удзельнiчаць у краязнаўчых масавых мерапрыемствах. Гэтыя абставiны актуалiзiруюць праблему тэарэтыка-метадалагiчнага абгрунтавання i пашырэння сродкаў, форм i вiдаў паслуг бiблiятэкi па краязнаўстве.

Даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне карыстальнiкаў Лепельская ЦРБ ажыццяўляе:

- праз выдачу краязнаўчых дакументаў;

- сродкамi раскрыцця краязнаўчага фонду у сiстэме картатэк, бiблiяграфiчных дапаможнiкаў;

- сродкамi правядзення масавых мерапрыемстваў, лекцый кансультацый, выкананне даведак краязнаўчага характара, ажыццяўлення iнфармавання насельнiцтва края аб новых краязнаўчых дакументах i тых, якiя знаходзяцца ў фондзе бiблiятэкi;

- сродкамi зносiн карыстальнiкаў i бiблiятэкараў.

Аддзелам абслугоўвання i iнфармацыя праводзяцца шматлiкiя масавыя мерапрыемства. Гэта i экскурсii, лекцыi, кансультацыi, “гадзiны пытанняў i адказаў” у якiх прымаюць удзел i дапамагаюць у арганiзацыi правядзення мясцовыя краязнаўцы (Януш І. Я., ШушкевiчА. А) , дырэктар Лепельскага краязнаўчага музея (Стэльмах А. У.), настаўнiкi гiсторыi.

Вялiкую папулярнасць набыла такая форма работы як арт-выстава, на якой прадстаўляюцца работы мясцовых дзеячаў мастацтва. На ўсе работы складаецца бiблiяграфiчны спiс прадстаўленых работ. Па заканчэннi выставы карыстальнiкам прадстаўляецца магчымасць набыць творы мастацтва.

Летам каля бiблiятэкi адкрываецца “Летняе кафэ”, дзе можна азнаемiцца з навiнкамi краязнаўчай лiтаратуры, якая паступiла ў бiблiятэку.

У чытальная зале дзейнiчае пастаянная кнiжная выстава “Лепельшчына: гiсторыя i сучаснасць”, дзе прадстаўлены краязнаўчыя дакументы па самым актуальным тэмам.

Бiблiятэкарамi чытальнай залы ажыццяўляецца, як масавае, так i iндывiдуальнае iнфармаванне па краязнаўстве. У асноўным карыстальнiкамi краязнаўчай iнфармацыi з’яўляюцца кiраўнiкi мясцовых аргнiзацый, настаўнiкi.

iнфармацыя краязнаўчага характару. У асноўным гэта звесткi пра горад Лепель, прадпрыемствы, якiя знаходзяцца на тэрыторыi горада, вядомых жыхароў, Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк i шмат iншых.

Аддзел бiблiятэчнага маркетынгу выпускае буклеты, метадычныя распрацоўкi краязнаўчага характару.

знаходзiцца рэкламны стэнд, дзе размяшчаюцца анонсы правядзення культурных мерапрыемстваў. Таксама рэкламу размяшчаюць i на вокнах самой бiблiятэкi. краязнаўчы бiблiяграфiчны бiблiятэка даведачны

Установа адукацыi “Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтваў”