Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты
Приглашаем посетить
  Иностранная литература (ino-lit.ru)

   

Традыцыйны каляндар як састаўная частка културы Беларусі

Традыцыйны каляндар як састаўная частка културы Беларусi

Установа адукацыi

Беларускiдзяржаўныунiверсiтэт культурыi мастацтваў

Кафедра этнаграфii i фальклора

Традыцыйны каляндар як састаўная частка культуры Беларусi

Кантрольнаяработа

студэнткi310 гр. ФЗН

Гулевiч С. А.

Навуковы кiраўнiк

дацэнт

Змест

Уводзiны

Асноўная частка

Традыцыйны каляндар як з’ява культуры

Шляхi фармiравання, архiтэктонiка i семантыка традыцыйнага календара

Культ продкаў як структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара

Заключэнне

Бiблiяграфiчны спiс

Уводзiны

«Слова «каляндар» паходзiць ад старажытнарымскага «календы» («calendae»), што азначала: першыя чыслы кожнага месяца (днi маладзiка). Найменне адпавядае i слову «каляндарыум» – кнiга, куды запiсвалiся даўгi, працэнты па якiх патрэбна было плацiць, i маладзiковыя днi» [ 5, с. 6]

Месяцавыя меры часу – найстаражытнейшыя. Развiццё земляробства, жывёлагадоўлi прывяло першабытнага чалавека да карыстання i большымi храналагiчнымi мерамi: сезонамi, гадамi. Так з’явiлiся у старажытным свеце сонечны i сонечна-месяцавыя календары. Чалавецтва на працягу свайго iснавання ўдасканальвала меры часу, каб каляндар лепш адпавядаў астранамiчнаму году. Так з’явiлiся спачатку Юлiянскi, а потым Грыгарыянскi календары.

Сучасны грамадзянскi каляндар не зусiм адпавялае патрабаванням канкрэтнага чалавека або ўсяго соцыуму. Ён не мае логiкi ў сваёй пабудове. У iм зафiксафаны падзеi розных гiстарычных эпох, сацыяльных плыняў, розных культурных традыцый. Але ў той жа час захавалася даволi моцная сувязь са святамi народнага, традыцыйнага календара. Мы лiчым, што трэба па магчымасцi максiмальна выкарыстаць яго духоўны патэнцыял у фармiраваннi сучаснага гадавогв кола агульнадзяржаўнага i агульнанароднага святкаванняў. Каб спалучэне розных гiсторыка-культурных плыняў у нашай свядомасцi было як мага большт зразумелым, нам неабходна прааналiзаваць структуру беларускага народнага календара, зразумець логiку яго пабудовы i асноўныя сiстэмаўтваральныя прынцыпы.


Традыцыйны каляндар як з’ява культуры

Паспрабуем вызначыць,што ўяўляе сабой каляндар у гiсторыка-культурнымвымярэннi, у традыцыйнай культуры Беларусi.

Для культуры Беларусi характэрны наступныя тыпы календароў: традыцыйны або народна-язычнiцкi i хрысцiянскi i календары. Яны суiснуюць i дагэтуль, ствараючы шматслоевую структуру часу. Язычнiцкi каляндар, якi пазней трансфармуецца ў земляробчы каляндар, – самы старажытны. Нашыя далёкiя продкi вiдавочна сiнхранiзавалi сваю жыццядзейнасць з найбольш важнымi прыроднымi падзеямi i цыкламi, а таму ў беларускiм народным календары такiя святы, як Каляды, Гуканне вясны, Купалле i iншыя святы, займалi важнае i iстотнае месца. Гэтыя святы былi своеасаблiвымi адмецiнамi часу, якiя пазначалi i паказвалi на тое, што ў прыродным iснаваннi чалавека адбывалiся важныя змены. Перыядычнасьць гэтых зменаў утварала цэлае кола гадавых святаў, а прамежак часу памiж святамi кожны раз запаўняўся новай працай i заняткамi.

Традыцыйны каляндар звязваў чалавека не толькi з прыродай, але i з вераваньнямi, уяўленнямi, побытавай сiстэмай людзей – з культурай. На iм фактычна была збудаваная i першасная сiстэма культуры беларускага этнасу. У сваёй сутнасцi гэтая культура была сiстэмай культаў i рытуалаў, адметнасць якiх ад самага пачатку была зададзена ўнiкальнасцю прыроднага асяроддзя i прыродных цыклаў. А паводле свайго прызначэння гэта сiстэма была скiравана на сiнхранiзацыю калектыўных дзеянняў i кансалiдацыю этнасу як адметнага супольнага ўтварэння.

З цягам часу традыцыйны язычнiцкi каляндар быў выцiснуты царкоўнымi хрысцiянскiмi календарамi. Традыцыйны каляндар падпарадкоўвае сабе культуру, якая замкнёная ў межах цыклiчнага часу. У традыцыйных календарах час цячэ па колу. Гэты час немае нi выразна пазначанага вымярэння будучынi, нi выразна пазначанага вымярэньня мiнуўшчыны. Усё паўтараецца з дакладнасцю ўзыходаў i заходаў сонца, з дакладнасцю зменаў пораў года.

ў цэнтры хрысцiянскага календаране прыродныя i не прыродна-мiстычныя з’явы, а асоба Бога-чалавека.

Такiм чынам, хрысцiянскi каляндар не змог поўнасцю выцяснiць каляндар традыцыйны. Наадварот, язычнiцкi каляндар стаў той асновай, падмуркам, на якiм усталяваўся каляндар хрысцiянскi.

Шляхi фармiравання, архiтэктонiка i семантыка традыцыйнага календара

Разгледзем спачатку логiку пабудовы календара адносна асноўных фазаў руху Сонца на небасхiле:

КАЛЯДЫ

(зiмовае сонцастаянне)

БАГАЧ ЯРЫЛА

(восеньскае (веснавое

раўнадзенства) раўнадзенства)

КУПАЛЛЕ

(летняе сонцастаянне)

Каляды – двухтыднёвае святкакванне у дзень заканчэння перыяду зiмовага сонцастаяння. Купалле – дзень летняга сонцазвароту. Гэта дзьве важныя фазы руху Сонца не небасхiле. Таксама ёсць дзьве пераходныя фазы: веснавое i восеньскае раўнадзенства. Ярыла (супадала з Вялiкаднем) – галоўнае свята у гонар бога Сонца. Багач – свята ў гонар заканчэння збору ўраджаю. Аднак структура беларускага календара сведчыць аб тым, што ў iм ёсць яшчэ чатыры святы, якiя адзначалiся ў розных прамежках часу памiж чатырма фазамi Сонца. Яны фiксавалi пераход адной пары года ў iншую. Заканчэнне зiмы i надыход вясны былi пазначаны Масленiцай (у iншых рэгiёнах Беларусi гэта магло быць Стрэчанне, гуканне вясны, Саракi, Звеставанне, або Благавешчанне), напрыканцы вясны i напачатку лета святкавалася Сёмуха (зялёныя святкi, ваджэнне куста, ваджэнне стралы). Жнiво (з зажынкамi i дажынкамi) фiксавала сiтуацыю перахода лета ў восень. Нарэшце, на стыку восенi i зiмы адзначалiся Восеньскiя Дзяды. Неабходна адзначыць яшчэ адну асаблiвасць календара: калi святы першага цыкла мелi дакладна вызначаныя даты, то святы пераходныя былi рухомымi, гэтаксама як i мяжа памiж порамi года.

складаны духоўны, светапоглядны i сацыякультурны працэс, у вынiку якога беларускi народ не адцуураўся сваёй спадчыны i адначасова прыняў новую веру. Мы лiчым, што у гэтым выпадку фундаментам застаўся народны каляндар, а новае было пераасэнсавана i адаптавана праз прызму старога. «З цягам часу народны каляндар ў значнай ступенi асiмiляваў хрысцiянскi i прыцягнуў да важнейшых сваiх урачыстасцей галоўныя святы хрысцiянскай накiраванасцi. Адначасова з Калядамi пачалi адзначаць Раство Хрыстова, з Вялiкаднем – Пасху, з Сёмухай – Тройцу, следам за Купаллем пачаў святкавацца Ян, або Іван Купала; збору жыта пачаў адпавядаць Спас. Адначасова са святам заканчэння збору ўраджаю Багачом пачалi адзначаць Раство Багародзiцы. Восеньскiя Дзяды, якiя адзначаюцца напярэдаднi ўшанавання памяцi Дзмiтрыя Салунскага, пачалi называцца Дзмiтраўскiмi або Змiтраўскiмi, Дзядамi» [3, с. 24],:

КАЛЯДЫ

ВОСЕНЬСКІЯ ДЗЯДЫ

ДЗМІТРАЎСКІЯ МАСЛЕНІЦА

БАГАЧ

РАСТВО ЯРЫЛА

БАГАРОДЗІЦЫ ВЯЛІКДЗЕНЬ

ЖНІВО СЁМУХА

СПАС ТРОЙЦА

КУПАЛЛЕ

Культ продкаў як структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара

сэнс якога – заручыцца падтрымкай сiлаў прыроды, каб яны паспрыялi сельскагаспадарчым работам селянiна. Але нельга не заўважыць, што у цыкл земляробчых святаў уключаны два святы, характар i сэнс якiх адрознiваецца ад усiх астатнiх. Гэта веснавая Радаўнiца i Восеньскiя Дзяды – найбольш пашыраныя святы, звязаныя з ушанаваннем продкаў. Калi мы на схеме злучым веснавы i восеньскi днi ўшанавання, то стане бачна, што гэтыя святы як бы акрэслiваюць паўсферу, якая ахоплiвала час правядзення асноўных земляробчых работ. Днi ўшанавання продкаў адзначалi мяжу пачатку i заканчэння цыкла земляробчых каляндарных святкаванняў. Калi ж ўлiчыць, што раней у беларусаў пачатак Новага года супадаў з днём веснавога раўнадзенства, то атрымлiваецца, што першым святам новага жыццёвага цыкла станавiлася Радаўнiца. Такiм чынам, культ продкаў з’яўляецца своеасаблiвым структураўтваральным прынцыпам народнага календара беларусаў:

КАЛЯДЫ

ВОСЕНЬСКІЯ ДЗЯДЫМАСЛЕНІЦА

ДЗМІТР. ДЗЯДЫ УЛАССЕ

БАГАЧ ЯРЫЛА

РАСТВО4. 04 ВЯЛІКДЗЕНЬ

БАГАРОДЗІЦЫ

другая прачыстая6. 05

радаўнiца

ДАЖЫНКІ СЁМУХА

СПАС ТРОЙЦА

ІВАН (ЯН) КУПАЛА

Заключэнне

перыядычнае з’яўленнне Сонца i Месяца ў розных фазах, а таксама залежаць ад перыядаў абарачэння нашай планеты вакол свае восi i Сонца.

Традыцыйны каляндар з’яўляецца неад’емнай састаўной часткай культуры Беларусi. У наш сённяшнi грамадзянскi каляндар час ад часу уносяцца прапановы аб увядзеннi новых святаў. Пры гэтым, дзяржаўныя функцыянеры не думаюць аб агульнай логiцы i раўнамернай насычанасцi або ўраўнаважанасцi нашага календара на працягу усяго года. Не улiчваецца гiсторыя фармiравання традыцыйна iснуючай сiстэмы святкаванняў з яе ўнутранай логiкай паслядоўнай змены аднаго свята iншым. Але да гэтага часу у беларускага народа захавалася моцная сувязь са святамi традыцыйнага календара. Таму што спрадвечна ў беларускай культуры свята мела не рэгiянальны i лакальны накiрунак, а несла агульнарадавы, агульнанародны, агульнанацыянальны характар, каб максiмальна здымаць усе бар’еры размежаванняў.

Б iблiяграфiчны спiс

3. Крук, Я. Сiмволiка беларускай народнай культуры. 2-е выд.,стэр. / Я. Крук. – Мiнск.: Ураджай, 2001.

6. Сысоў, У. М. З крынiц спрадвечных / У. М. Сысоў. – Мiнск, 1997.

htpp : // www . rferl . org . – Дата доступу: 23. 05. 2010