Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты

   

Беларусоведение

Беларусоведение

Беларуская мова : яе паходжанне i развiцце

Мова – духоўны скарб народа

"Народ выражае сябе найпаўней i найдакладней у мове сваей. - пiсаў у XIX ст. вядомы pycкi лiнгвiст І. Сразнеўскi, - Народ i мову нельга ўявiць адно без аднаго". Калi грамадства параўнаць з жывым арганiзмам, то мову можна назваць нервовай сiстэмай, якая наладжвае ў арганiзме сувязi памiж яго клет­камi. Але мова - гэта не толькi сродак, з дапамогай якога людзi наладжваюць сувязi, абменьваюцца iфармацыяй, яна - своеасаблiвае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблвасцi яго мыслення i пcixiкi, маральна-этычныя i эстэычныя нормы.

Ад пакалення да пакалення беларускi народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохi да эпхi ён выпрацоўваў разнастайныя сродкi для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфiя краiны, узровень народнай гаспадаркi i кантакты з iншымi народамi, характар грамадскай думкi, культуры, мастацва - усе вялiкiя i малыя асаблiвасцi жыцця нашага народа адлюстравалiся ў мове.

Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных мiфiчнасцю легендах, паданнях i дасцiпныхных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках i магiчна-таямнiчых замовах, у трапных выслоўях i дасканалых па форме i мастацкiх якасцях казках, у творах мастацкай, навучнaй лiтаратуры i г. д. Гэтыя моўныя скарбы раскрывают нам гiсторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны iнтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтьгчных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзi, дапамагаюць зразумець яго фiласофiю, мастацкiя вобразы, авалодаць сакрэтамi яго мова-творчайдзейнасцi.

Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыi, падмурак этнiчнага самаўсведамлення народа. Так, паводле перапiсу 1989 г., 80,2 % беларусаў (з агульнай колькасцi 10 млн. 152 тыс. жыхароў рэспублiкi 7 млн. 905 тыс. складаюць беларусы) i 65 % усяго насельнiцтва Беларусi лiчаць сваей роднай мовай беларускую. Гэта азначае, што этнiчная функцыя (быць сiмвалам нацыi, кансалiдаваць народ i адрознiваць яго ад iншых этнасаў) пераважае ў беларускай мовы над камунiкатыўнай. У сiлу пэўных гiстарычных, сацыяльных i геапатычных прачын беларуская мова не стала пакуль асноўным i адзiным сродкам камунiкацыi ў нашай рэспублiцы. Для большасцi жыхароў Беларусi гэтую ролю выконвае руская мова.

Як iншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавiднасцях: лiтаратурнай i народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавiднасцей мае свае сферы ўжывання i свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкi тэрытарыяльна i функцыянальна абмежаваны. Яны iснуюць у вуснай форме i выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносiн сярод сельскiх жыхароў. Лiтаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасцi беларускага народа, з’яуляецца полiфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радые, тэлебачання, мастацкай лiтаратуры, гуманiтарнай навукi i г. д. Лiтаратурная мова мае складаную i разнастайную сiстэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя i пiсмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай i пiсьмовай формах, якiя разлiчаны на розныя вiды ўспрыняцця (слыхавае i зрокавае) i, адпаведна, адрознiваюцца лексiчным i граматычным афармленнем.

Сучасны стан беларускай лiтаратурнай мовы – вынiк працяглага i складанага працэсу яе развiцця, якi непарыўна звязаны з лесам беларускага народа, з пленам i стратамi яго гiсторыi. Таму звернемся да гiсторыi, высветлiм, калi ўзнiкла наша мова, дзе яна развiвалася, якое яе месца сярод iншых моў свету, як яна выкарыстоўвалася ў пiсменстве, у грамадскiм i культурным жыццi грамадства.

Беларуская мова як адна з iнаеўрапейскiх моў

належыць да славянскай группы iндаеўрапейскай сям’i.

Паводле тэорыi iндаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскiя i многiя азiяцкiя народы маюць адну прарадзiму, а iх мовы ўзыходзяць да адзiнай мовы-крынiцы, якую прынята называць “агульнаiндаеўрапейскай”, цi “iндаеўрапейскай прамовай”.

прастору ад Дона i Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль iндаеўрапейцы пайшлi у Еўропу, Сярэднюю Азiю i праз Каўказ на Блiзкi Усход i ў Індыю. Згодна з iншымi гiпотэзамi, iндаеўрапейская моўная супольнасць узнiкла на Блiзкiм Усходзе або ў Індыi i адкуль рушыла на ўсход i захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзiмай iндаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспiйскага мора.

Нягледзячы на тое, што ў навуцы пакуль няма адзiнства ў вызначэннi першаснай лакалiзацыi праiндаеўрапейскай мовы, вучоныя аднак не сумняваюцца ў тым, што яна iснавала.

Параўнальна-гiстарычны аналiз фактаў розных моў дазваляе рэканструяваць праiндаеўрапейскую мову.

агульнаiндаеўрапейскай мовы, з’яўляюцца роднаснымi, i на гэтай падставе iх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – iндаеўрапейскую.

Еуўазii, на працягу апошнiх пяцi стагоддзяў яны пашырылiся таксама у Пауўочнай i Паўдневай Амерыцы, Ауўтралii i часткова Афрыцы. У складзе iндаеўрапейскiх моў есць i так званыя “мертвыя мовы”, якiмi ужо нiхто не карыстаецца. Адны з iх збераглi толькi сваю назву ды невялiкую колькасць уласных iменау. Такiмi з’яўляюцца, напрыклад, старажытныя мовы Малой Азii: хецкая, лувiйская, палайская i пазнейшыя лiдзiйская i лiкiйская. Ад другiх засталiся пiсьмовыя помнiкi. Напрыклад, на ведыйскай мове ад II тыс. да н. э. захаваўся зборнiк свяшчэнных тэкстаў “Веды”; на санскрыце (у класiчным яго варыянце) – эпiчныя паэмы “Махабхарата” i “Рамаяна”; на авестыйскай мове – зборнiк свяшчэнных тэкстаў сярэдзiны I тыс. да н. э. “Авеста”. Некаторыя “мертвыя” мовы выкарыстоўваюцца для богаслужэння: царкоўнаславянская (змененая стараславянская – першая пiсьмовая мова славян) – у праваслаўнай царкве, лацiнская – у каталiцкай царкве.

Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям’я подзяляецца на асобныя группы моў. Вучоныя налiчваюць 16 моўных груп iндаеўрапейскай сям’i: германская група (нямецкая, англiйская, iсландская, шведская, дацкая i iнш. мовы), раманская (французская, iспанская, iтальянская, партугальская, румынская, малдаўская i iнш., мертвая – лацiнская), кельцкая (iрландская, шатландская, гэльская, брэтонская i iнш.), балтыйская (лiтоўская, латышская а таксама мертвыя мовы – пруская i яцвяжская), iрланская (персiдская, таджыкская, курдская i iнш., мертвыя – авестыйская, старажытнаперсiдская), iндыйская цi iндаарыйская (хiндзi, урду, бенгалi i iнш., а таксама мертвыя – ведыйская, санскрыт) i iнш. Беларуская мова разам з рускай, украiнскай, польскай, чэшскай, балгарскай i iнш. належыць да славянскай групы моў iндаеўрапейскай сям’i.

Зараз iндаеўрапейскiя мовы вельмi адрознiваюцца мiж сабой, але быў перыяд iх блiзкасцi, калi iснавала адзiная iндаеўрапейская мова, якая толькi падзялялася на дыялекты. Ад тых часоў ва усiх iндаеўрапейскiх мовах застаўся даволi вялiкi пласт слоў, якiмi карысталiся тысячы гадоў таму назад старажытныя iндаеўрапейцы (арыi), у якiх замацоўвалi яны свае веды аб навакольным свеце i аб сабе. Так, у беларускай мове iндаеўрапейскiмi паводле паходжання з’яўляюцца тэматычныя групы слоў, што абазначаюць паняццi духоўнага i культурнага жыцця: бог, вера, дух, дзiва, бяда i iнш.; часавыя паняццi: век, месяц, дзень, ноч, вечар i iнш.; назвы з’яў прыроды: агонь, вада, вецер, дым, неба, снег, холад i iнш.; тэрмiны роднасцi, сваяцтва i iншых адносiн памiж людзьмi: мацi, брат, сястра, зяць, госць, друг i iнш.; назвы частак цела чалавека: вока, вуха, зуб, кроў, мозг, нос i iнш.; найменнi жывых iстот, раслiн: звер, алень, воўк, вуж, каза, журавель, дуб, бяроза, вярба, лен, зерне, семя i iнш.; назвы прымет якасцi: новы, стары, жывы, злы, сухi i iнш.; назвы дзеянняу, стану: быць, браць, будзiць, верыць, гарэць, драмаць i iнш.

Індаеўрапеiзмамi з’яўляюцца таксама некаторыя лiчэбнiкi (два, тры, дзецяць, сто i iнш.), займеннiкi (ты, вы, сам), службовыя словы (без, да, а, ды, не i iнш.). Падабенства гэтых слоў выяўляецца ва ўсiх iндаеўрапейскiх мовах або ў асобных iх групах, што сведчыць, з аднаго боку, пра роднасць гэтых моў, з другога -пра сам факт iх паходжання. Параун.:бел. дзень, рус. день, польск. dzien, балг. Ден, лiт deina, лац. dies, iрланд. denus i г. д. Беларуская мова атрымала ў спадчыну iндаеўрапейскую лексiку з мовы старажытных славянскiх пляменаў, што вылучылiся з агульнаiндаеўрапейскага этнiчнага адзiнства недзе на мяжы III i II тыс. да н. э. Некаторы час славяне жылi сумесна на адносна невялiкай тэрыторыi. Праўда, вучоныя спрачаюцца, дзе яна знаходзiлася. Яе шукаюць на тэрыторыi сучаснай Польшчы (памiж Одрай i Вiслай), ля падножжа Карпат i ў стэпах Паўдневай Украiны. Але найбольш верагодна, што месцам першаснага прыпынку славян стаў раен вярхоў Прыпяцi, Буга, Вiслы. Гэта быў агульны перыяд гiсторыi славян – агульнаславянскi. Мову славян гатага перыяду называюць агульнаславянскай, або праславянскай.

Праславянская мова не была аднолькавай на усей тэрыторыi. Яна члянiлася на дыялекты. Вучоныя вылучаюць тры асноўныя яе дыялекты, якiя ўмоўна называюць усходнiм, заходнiм, паўдневым. Носьбiты славянскiх дыалектаў у старажытнасцi былi ў асаблiва блiзкiх адносiнах з балтамi (носьбiтамi балтыйскiх дыалектаў). Магчыма, нейкi час iснавала адзiнства, якое дазваляе гаварыць пра агульную балта-славянскую мову-продак славянскiх i балтыйскiх моў.

Румынii, у Малой Азii. Славянская каланiзацыя, асiмiляцыя неславянскага насельнiцтва iшла ў гэты час даволi iнтэнсiўна.

Але пад час вандровак славян па Еўропе сувязi памiж iмi паслаблялiся. Гэта прывяло ўрэшце (прыкладна у сярэдзiне 1 тыс. н. э.) да распаду агульнаславянскага моўнага адзiнства, якое мае гiсторыю у некалькi тясячагоддзяў. На аснове ўзаемадзеяння дыялектаў, што былi ў недрах праславянскай мовы, i гаворак мясцовага асiмiляванага насельнiцтва паступова пачалi складвацца славянскiя моўныя групы i асобныя мовы.

Такiм чынам, падобна на тое, як дрэва расце з кораня, ствол яго мацнее i галiнiцца, так i сучасныя славянскiя мовы выраслi з праславянскай мовы, каранi якой iдуць у глыб вякоў, да мовы праiндаеўрапейскай. Крона сучаснага славянскага “моўнага дрэва” мае галiны, у якiх групуюцца: 1) усходнеславянскiя мовы, 2) заходнеславянскiя мовы, 3) паўдневаславянскiя мовы. Кожная з гэтых галiн мае розную колькасць адгалiванняў.

Беларуская мова разам з рускай i ўкраiнскай належыць да группы ўсходнеславянскiх моў Усходнеславянская група – самая малая па колькасцi моў, але самая вялiкая па колькасцi славян, што гавораць на мовах гэтай групы (звыш 180 млн. чалавек).

што на базе гэтых дыялектаў, якiя мелi высокую ступень агульнасцi, у XI ст. узнiкла адзiная старажытнаруская лiтаратурная мова. Яна праiснавала да канца XIII ст., а затым распалася на тры мовы: рускую, беларускую, украiнскую. Аднак сення тэзiс аб поўным дыялектным адзiнстве ўсходнеславянскiх моў i адзiнай старажытнарускай мове падлягае сумненню. Вучоныя лiчаць, што можна гаварыць толькi пра адносна адзiную пiсьмова-лiтаратурную мову ўсходнiх славян старажытнага часу (г. зн. яны пiсалi амаль аднолькава, на стараслявянскай мове – першай лiтаратурна-пiсьмовай мове славян, распрацаванай у IX ст.), але гаварылi па рознаму. Моўныя продкi беларускай, рускай, украiнскай моў, вiдавочна, належалi да розных, хоць i блiзкiх, дыялектных груповак праславянскага свету. А гэта азначае, што яны не мелi адзiнай моўнай “калыскi”, кожная з iх развiвалася сваiм шляхам з праславянскiх дыялектаў. Старажытныя пiсьмовыя помнiкi ўсходнiх славян выразна адлюстроўваюць адметныя рысы, уласцiвыя адпаведна будучым беларускай, рускай i ўкраiнскай мовам. Разам з тым можна гаварыць i пра шэраг iстотных, агульных для гэтых моў асаблiвасцей, што адрознiваюць iх ад заходнiх i паўдневаславянскiх моў: напрыклад, поўнагалосныя формы голова – галава (у заходнiх i паўдневых славян –glova,glava); пачатковае о/а ў словах тыпу один-адзiн, олень-алень (замест еi паўдневаславянскiх мовах) i iнш.

зацвярдзенне шыпячых (жыцце- життя), чаргаванне г, к, х з (нага –назе, нозi, рука, руцэ, руцi), пераход л у ў ; в (воўк –вовк, спауў– спав), падаўжэнне зычных i iнш.), але iх няма ў рускай мове; другiя супадаюць толькi ў беларускай i рускай мовах ( наяўнасць парных цвёрдых i мягкiх зычных, з’ява акання, ужыванне на месцы былога гука t (яць) галоснага е (хлеб, лес) i iнш.; асобныя рысы агульныя для рускай i ўкраiнскай моў ( наяўнасць цвёрдага i мяккага р г ] (горад, гора), спалучэнне ( дрожать, глотать), ва ўкраiнскай – галосны i на месцы былога t ц ( жнець, палець) i iнш.

Аналагiчныя з’явы назiраюцца i ў граматычнай i лексiчнай сiстэмах усходнеславянскiх моў, дзе побач з агульным, аднатонным для трох моў выяуляюцца спецыфiчныя рысы, уласцiвыя адной цi дзвюм мовам.

Заходнеславянскую моўную групу утвараюць польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхня- i нiжнялужыцкая) i мёртвая палабская (асiмiлявана нямецкай мовай да пачатку XVIII ст.). Носьбiты гэтых моў, якiх больш за 50 млн. чалавек, жывуць цяпер пераважна на тэрыторыi Польшы, Чэхii i Славакii.

Заходнеславянскiя мовы сфармiравалiся на базе заходняга дыялекту праславянскай мовы, паўночныя гаворкi якога – ляхiцкiя – леглi ў аснову польскай, сербалужыцкай i палабскай моў, а наўднёвыя – у аснову чэшскай i славацкай.

Асноўныя харатэрныя рысы заходнеславянскiх моў склалiся пасля IV – V стст. н. э., калi пачалася актыўная каланiзацыя славянамi заходнiх зямель. У VI – VII стст. продкi заходнiх славян займалi вялiкую тэрыторыю памiж Одрай i Лабай. На захадзе яны суседнiчалi з германцамi. Некаторыя з iх на працягу VIII - XIV стст. былi асiмiляваны немцамi.

Заходняславянскiя мовы маюць некаторыя агульныя рысы, на падставе якiх яны аб’яднаюцца ў адну групу. Напрыклад фiксаваны нацiск, г. зн. на адным i тым жа складе (у польскай мове на другiм ад канца, у чэшскай, славацкай, сербадужыцкай – на першым складзе; старажытныя спалучэннi tl, dl (польск. mydlo ‘мыла’, чэш. кrydlo ‘крыло’); адсутнасць спалучэння [ л ] з губнымi на месцы старажытных спалучэнняў губных + [ j ] (польск. ziemia, чэшск. zeme ‘земля‘) i iнш.

Некаторыя асаблiвасцi заходнеславянскiх моў з’яуляюцца агульнымi з беларускiмi. У фанетыцы, напрыклад, гэта такiя з’явы, як дзеканне, цеканне, зацвярдзелы гук [ p

Да паўднёваславянскiх моў адносяцца балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская, а таксама мёртвая стараславянская. Носьбiты паўднёваславянскiх моў, якiх больш за 30 млн. чалавек, жывуць у асноўным на Балканскiм паўвостраве – у Балгарыi, Македонii, Сербii, Харватыi, Славенii, Боснii i Герцэгавiне, а таксама ў сумежных з iмi краiнах (Грэцыi, Аустрыi, Венгрыi i iнш.). Славянскiя плямёны з’явiлiся на Балканах у сярэдзiне I тысячагоддзя i ў параўнальна кароткi час засялялi даволi вялiкую тэрыторыю. Адзiнай для паўднёвых славян прамовы ў мiнулым не iснавала (iнтэнсiўнасць рассялення не спрыяла развiццю адзiнай мовы). Моўны саюз паўднёвых славян складваўся на аснове агульнасцi гiстарычнага лёсу балканскiх народау, г. зн. ён фармiраваўся у межах так званага балканскага моўнага саюза якi у сваю чаргу ўзнiк у вынiку складанага ўзаемадзеяння розных моўных стыхiй. З аднаго боку, гэта мовы старажытных насельнiкау Балканау (iлiрыйская, фракiская, дакiйская), якiя хоць i былi выцеснены славянскiмi мовамi, але аказалi на iх моцны ўплыу; з другога боку, гэта актыўнае ўзаемадзеянне з неславянскiмi мовамi (албанскай, грэчаскай, лацiнскай), носьбiты якiх жывуць на Балканах. На працягу некалькiх стагоддзяў асманскага iга на мовы балканскiх народаў моцны ўплыў аказвала турэцкая мова. У вынiку гэтага моўнага ўзаемадзеяння, мiжмоўных кантактаў паўднёваславянскiя мовы набылi агульныя рысы, т. зв. балканiзмы. Найбольш характэрныя з iх наступныя: поўная або частковая страта скланення i выражэнне адпаведных адносiн пры дапамозе прыназоўнiкау; страта iнфiнiтыва; развiццё постпазiцыйнага артыкля; развiццё апiсальных форм будучага часу з дзеясловам

З уласна славянскiх рыс, агульных для ўсiх паўдневаславянскiх моў, можна назваць няпоўнагалосныя формы тыпу славенскага grad, сербскага влас пераход праслявянскага я (насавога) у епяць’ , месяц ‘ ); не змякчэнне зычных перад е, i i iнш.

На працягу апошняга тысячагоддзя славянскiя мовы развiвалiся ў розных умовах. Тым не менш i сення здзiўляе незвычайная блiзкасць гэтых моў у лексiчным складзе i структуры слова, у агульнасцi каранеў, граматычных форм, сiнтаксiчных канструкцый.

Усе гэта – водгалас старажытных сувязей продкаў славян. Разам з тым блiзкасць славянскiх моў часткова тлумачыцца i агульнасцю гiстарычнага лесу асобных груп славян.

мова з астатнiмi, тым блiжэй да цэнтра старажытнай праславянскай моўнай прасторы знаходзiлiся яе носьбiты, i наадварот, чым менш такiх агульных рыс i з меншай колькасцю славянскiх моў яна звязана, тым далей ад цэнтра былi яе носьбiты ў старажытнасцi.

час займала цэнтральнае месца ў праславянскiм свеце. Так, рускi вучоны А. Шахматаў меркаваў, што продкi беларусаў займалi прамежкавае становiшча памiж продкамi рускiх, украiнцаў i прадстаўнiкамi заходнiх славян. Сведчанне таму – шэраг агульных для беларускай i заходнiх моў працэсаў, сярод якiх найважнейшымi з яўляюцца дзеканне, цеканне, страта мяккага (р i заходнiх славян. Паводле А. Трубачова, продкi беларусаў разам з украiнцамi былi блiжэй да носьбiтаў дыялектаў, якiя леглi ў аснову паўдневаславянскiх моў (сербскай, харвацкай, славенскай, лужыцкай).

Стан даследавання беларуска-iншаславянскiх сувязей старажытнай пары не дазваляе канчаткова акрэслiць месца “прабеларусаў” у праславянскай моўнай прасторы, але, на думку вучоных, “хутчэй за усе яны размяшчалiся блiжэй да цэнтра, чым да пераферыi” (Г. Цыхун).

Ля вытокаў беларускай мовы

i угра-фiнскiмi пляменамi, як лiтва, лотва, дайнова, яцвягi, голядзь, латыгода i iнш. Апошняя хваля масавай славянскай мiграцii на Беларусь прыпадае на VI ст. н. э. Аселi тут пераважна плямены крывачоў, палачан, драгавiчоў, радзiмiчаў, якiя мелi многа агульнага ў культуры i мове. З VI-VII стст. gачынаецца доўгi i няпросты шлях кансалiдацыi гэтых славянскiх пляменаў, а таксама балтаў i угра-фiнаў, якiя жылi тут раней, у беларускую народнасць.

Славяне, на думку вучоных, прыйшлi на Беларусь хутчэй за ўсе з захаду (з басейна Вiслы i Одры) i, магчыма, з паўдневага захаду (з берагоў сярэдняга i нiжняга Дуная). Яны прынеслi з сабою свае племянныя дыялекты праславянскай мовы, блiзкiя да гаворак заходнiх суседзяў i суродзiчаў – будучых палякаў, чэхаў, славакаў, а таксама ўкраiнцаў. Гэтыя дыялекты актыўна ўзаемадзейнiчалi з балцкiмi i угра-фiнскiмi гаворкамi мясцовага насельнiцтва. Славянскiя дыялекты паступова асiмiлявалi (выцеснiлi) балцкiя. (параўн.: бел.Лучоса i лiт. Laukesa, бел. Нявежа i лiт. Nevezis ). Ад апошнiх засталася ў беларускай мове толькi багатая тапанiмiка ды гiдранiмiка (напрыклад, большасць назваў рэк i вадаемаў на Беларусi балцкага паходжання).

узнiк буйны на той час цэнтр крывiчоў – Полацк (у пiсьмовых помнiках упамiнаецца з 862 г.).

Моўнай адзiнкай замест племянных дыялектаў у межах новай моўнай тэрыторыi становяцца тэрытарыяльныя дыялекты – гаворкi абласцей, якiя аб ядноўвалiся ў эканамiчных i палiтычных адносiнах вакол пэўнага горада – маглi супадаць са старымi племяннымi дыялектамi, але маглi i не супадаць, паколькi з утварэннем феадальных княстваў адбывалася пэўная моўная перагрупоўка i нiвелiроўка дыялектаў.

У вынiку iнтэграцыйных моўных працэсаў, на думку вучоных, пры фармiраваннi мовы беларускай народнасцi сталi вядучымi два дыялекты – паўднева-заходнi (гаворкi Турава-Пiнскага княства i навагародска-гродзенскiя гаворкi) i паўночна-ўсходнi (гаворкi Полацкай i Смаленскай земляў).

Пытанне аб дыялектнай аснове мовы беларускай народнасцi даволi складанае i да канца не высветленае з-за слабой распрацаванасцi гiстарычнай дыялекталогii беларускай мовы. Аднак можна меркаваць, што, напрыклад, характэрныя фанетычныя рысы беларускай мовы – дзеканне i цеканне, цверды (р), фрыкатыўны (г) – спачатку маглi ўзнiкнуць на захадзе былой тэрыторыi дрыгавiчоў i пашырацца з захаду на ўсход. З’ява акання, якая ў наш час з’яўляецца агульнанацыянальнай нормай, была больш пашырана на паўночным усходзе Беларусi.

Але перш чым утварылася беларуская народнасць i сфармiравалася яе мова, у жыццi ўсходняга славянства адбылося многа важных падзей, якiя паўплывалi на развiцце мовы. Да такiх падзей адносiцца далучэнне славян у X ст. да хрысцiянскай цывiлiзацii (пераважна ў яе грэка-вiзантыйскiх формах). Разам з хрысцiянствам на ўсходнеславянскiя землi прыйшла пiсьменнасць на стараславянскай (старабалгарскай) аснове. Гэтая хрысцiянска-пiсьмовая культура паступова выцеснiла язычнецкую культуру i iншыя сiстэмы лiтарнага пiсьма, штоiснавалi ва ўсходнiх славян у IX ст. i, магчыма, раней.

хрысцiянства. Некаторыя вучоныя адносяць з’яўленне пiсьменнасцi ва ўсходнiх славян з канца X стагоддзя на больш раннi час. Пры гэтым яны абапiраюцца на старажытны летапiс, дзе есць звесткi аб тым, што фiлосаф Канстанцiн навучыўся грамаце “рускай” ад нейкага русiна ў Карсунi (Херсоне) перад тым, як пiсаць свае кнiгi. Недзе каля 860 г. ен быў у Карсунi i набыў там “Евангелие и псалтырь руськы письмены писано”.

ст., усходнiя славяне карысталiся сваей пiсьменнасцю “чертами и рьзами” (магчыма, старачытная пiсьменнасць ў форме клiнапiсу).

Аднак пытанне аб усходнеславянскай пiсьменнасцi ў дахрысцiянскi перыяд канчаткова не высветлена. Да нас дайшло нямала пiсьмовых знакаў, якiя пакуль што ўвогуле застаюцца нерасшыфраванымi. Тым не менш, гаварыць пра шырокае распаўсюджанне пiсьма ва ўсходнiх славян магчыма, вiдаць, толькi з часу прыняцця хрысцiянства.

Разгляд гiсторыi беларускай лiтаратурнай мовы (як i рускай i украiнскай) звычайна пачынаецца з часоў узнiкнення пiсьменнасцi i першых лiтаратурна-пiсьмовых твораў ва ўсходнiх славян. Беларусы, як i iншыя ўсходнеславянскiя народы, яшчэ з дапiсьмовых часоў валодалi самабытнай культурай слова, якая асаблiва ярка выяўляецца ў фальклорных творах. Разам з тым iснавала традыцыя выкарыстання разнастайных формул дагавораў, пагадненняў, т. зв. звычаевага права з уласцiвымi iм зваротамi, выразамi. Пазней гэтыя традыцыi вуснай моватворчасцi народа сутыкнулiся са стараславянскай кнiжнай мовай, якая прыйшла з прыняццем хрысцiянства. У вынiку сiнтэзу гэтых дзвюх моўных стыхiй паступова выпрацоўваецца свой варыянт пiсьмовай (кнiжнай) мовы, якая iснуе паралельна са шматлiкiмi мясцовымi гаворкамi ўсходнiх славян. Яе традыцыйна называюць старажытнай усходнеславянскай (старажытнарускай) лiтаратурнай мовай. На гэтай мове былi створаны такiя сусветна вядомыя помнiкi, як “Слова аб палку Шгаравым”, творы Уладзiмiра Манамаха, летапiс “Аповесць мiнулых гадоў” i iнш. Гэты час быў пачаткам пiсьмовага перыяду ў мастацкай славеснасцi будучых беларусаў, рускiх, украiнцаў.

XI-XII ст. ст. Былi надзвычай пленнымi ў гiсторыi беларускай кнiжнасцi. Значная колькасць пiсьмовых помнiкаў, створаных на Беларусi ў той час, былi на царкоўнаславянскай (стараславянскай у яе ўсходнiм варыянце) мове. Гэта пераважна творы богаслужэбнай лiтаратуры (евангеллi, псалтыры i iнш.). З арыгiнальных рэлiгiйных твораў старажытнай эпохi дайшлi да нас творы епiскапа Кiрылы Тураўскага (словы, казаннi, павучаннi, малiтвы), пiсьменнiкаў-асветнiкаў Клiмента Смаляцiча i Аўраама Смаленскага, якiя дасканала валодалi царкоўнаславянскай мовай, цi, як тады называлi, “языком словенским”. У XII ст. вялiкую асветнiцкую працу вяла Ефрасiння Полацкая. Яе Жыцце i дзейнасць апiсаны ў “Жыцii”, складзеным пасля смерцi асветнiцы адным з яе вучняў. Старажытныя беларускiя пiсьменнiкi-асветнiкi былi людзьмi высокай культуры, якiя добра ведалi не толькi Бiблiю, але i антычную лiтаратуру – Гамера, Платона, Арыстоцеля.

На тэрыторыi Беларусi iснавалi такiя буйныя цэнтры старажытнай пiсьменнасцi, як Полацк, Тураў, Пiнск, Смаленск, Слуцк, Мазыр. Тут перапiсвалiся не толькi царкоўныя творы i iншыя папулярныя ў тыя часы лiтаратура, але стваралiся i арыгiнальныя творы. Аднак iх захавалася невялiкая колькасць i пераважна ў пазнейшых спiсках. Многае з пiсьмовай спадчыны нашых продкаў згублена. Дастаткова сказаць, што не захавалася ў арыгiнале нават нiводнага з надзвычай папулярных у свой час твораў Кiрылы Тураўскага.

знойдзеныя ў Вiцебску, Смаленску, Мсцiславе. Гэтыя помнiкi шырока адлюстроўваюць асаблiвасцi жывой народнай гаворкi таго часу. Напрыклад, у адным з першых дакладна датаваных помнiкаў – “Дагаворнай грамаце Смаленскага князя Мсцiслава Давыдавiча з Рыгай i Гоцкiм берагам” ад 1229 г., у якiм знайшлi адбiтак многiя працэссы агульнаўсходнеславянскага характару (падзенне рэдукаваных галосных ь, ь , супадзенне гукаў i i егы, кы, хы ў гi, кi, хi i iнш.), шырока прадстаўлены мясцовыя (полацка-смаленскiя) рысы (змяшэнне ч i ц , пераход в у ў (нескладовае) ( у Рызе, у верхь, у нiзь ), iменная частка выказнiка выражана поўнай (займеннай) формай прыметнiка. Многiя з моўных з’яў адлюстраваных у тагачасных помнiках, сталi спецыфiчнымi рысамi сучаснай беларускай мовы. Такiм чынам, у помнiках, створаных на Беларусi ў X-XIII стст., выразна акрэслiлiся рысы беларускай моўнай сiстэмы. На падставе пiсьмовых сведчанняў вучоныя мяркуюць, што гаворкi будучых беларусаў, рускiх, украiнцаў мелi к XIII ст. столькi адметнага ў фанетычным i граматычным ладзе, што можна гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскiх мовах – беларускай, рускай, украiнскай.

Жыхары ўсходнеславянскiх земляў у XIII ст. апынулiся ў розных палiтычных i эканамiчных умовах. Большая частка былой Кiеўскай Русi трапiла пад уладу татара-манголаў. На тэрыторыi ж будучай Беларусi, свабоднай ад татара-манголаў, набывае эканамiчную i палiтычную магутнасць Навагародская зямля (вядомая таксама пад назвамi “Чорная Русь”, “этнiчная Лiтва”). Полацкае княства, якое дасягнула найбольшай магутнасцi ў часы княжання Усяслава (XI ст.), к гэтаму часу страчвае сваю моц i распадаецца на дробныя ўдзельныя княствы. Цэнтр палiтычнага i эканамiчнага жыцця пераходзiць з Падзвiння ў Панямонне, якое становiцца ядром кансалiдацыi беларускiх, часткова ўкраiнскiх земляў i балцкiх пляменаў (жмудзi, аўкштайтаў – продкаў сучасных лiтоўцаў, лiтвы, яцвягаў i iнш.) у адзiную дзяржаву – Вялiкае княства Лiтоўскае.

Беларуская мова часоў Вялiкага княства Лiтоўскага

Вялiкае княства Лiтоўскае ўзнiкла ў XIII ст. як саюз усходнеславянскiх княстваў (Навгрэдскае, Полацкае, Пiнска-Тураўскае, Берасцейскае i iнш.), i на працягу XIV ст. уся тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў яго склад. Гэта была дзяржава шматэтнiчная (яе насялялi, паводле сучаснай тэрмiналогii, беларусы, украiнцы, лiтоўцы, палякi, яўрэi, татары), рознаканфесiянальная (тут жылi праваслаўныя, католiкi, iудзеi, мусульмане, пратэстанты) i шматмоўная (акрамя ўсiх этнiчных моў, выкарыстоўвалiся лацiнская i стараславянская).

Этнiчную большасць у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм складалi нашчадкi былых усходнеславянскiх пляменаў (крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў), якiя не растварылiся ў вялiкай дзяржаве, а захавалi свае традыцыi, звычкi, веру, культуру, сваю мову, атрыманую ў спадчыну з даўнiх часоў. На базе гэтай часткiўсходнеславянскага насельнiцтва на працягу XIV-XV стст. склалася беларуская народнасць i сфармiравалася беларуская лiтаратурна-пiсьмовая мова (у навуковай лiтаратуры яе прынята называць старабеларускай). Вядучую ролю ў яе фармiраваннi адыгралi, на думку вучоных, хутчэй за ўсе гаворкi Вiленшчыны i паўночных гарадоў Вялiкага княства Лiтоўскага-Вiцебска, Полацка, Смаленска.

Старабеларуская мова з’яўлялася асноўнай лiтаратурна-пiсьмовай у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. У той час яе называлi “проста мова” (тэрмiн “беларуская мова” ўзнiк пазней). У пiсьмовых помнiках сустракаюцца таксама назвы “проста молва”, “рускiй язык” (у адрозненне ад “языка словенского” – царкоўнаславянскай мовы). Па-за межамi Княства гэтую мову часам называлi “лiтоўскай”.

“Проста мова” склалася як лiтаратурная мова ў актавай пiсьменнасцi на аснове мясцовых гаворак i пiсьмова-моўных традыцый папярэднiх стагоддзяў. Яна выкарыстоўвалася ў наддыялектных пiсьмовых зносiнах на тэрыторыi ўсей дзяржавы. Гэтая мова мела статус афiцыйнай, дзяржаўнай мовы ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, таму ўжывалася ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гiсторыi ўсходнiх славян на пачатку XVI ст. з’явiлiся друкаваныя кнiгi. На ей iснавала багатая лiтаратура, навуковая i мастацкая, летапiсы, а з сярэдзiны XVI ст. – i тэксты Св. Пiсання. Гэта была мова законаў, суда, канцылярый. У вялiкакняжацкай канцылярыi на ей стваралiся дакументы дзяржаўнага значэння. На беларускай мове пiсалiся i найважнейшыя юрыдычныя дакументы ў каралеўскiх канцылярыях Кракава i Варшавы, прызначаныя для Вялiкага княства Лiтоўскага. Актавыя дакументы, выдадзеныя вялiкiмi князямi, каралямi, сеймамi, рознымi ўрадавымi асобамi, склалi гiстарычны архiў, вядомы пад назвай Метрыка Вялiкага княства Лiтоўскага (Лiтоўская метрыка). Ен змяшчае больш за 600 тамоў дакументаў, якiя не толькi даюць уяўленне пра розныя бакi палiтычнага, эканамiчнага, культурнага жыцця Вялiкага княства Лiтоўскага на працягу амаль чатырох стагоддзяў, але i з яўляюцца крынiцай вывучэння стану тагачаснай беларускай мовы, шляхоў яе развiцця.

Дзелавыя дакументы даволi паслядоўна адлюстроўвалi асаблiвасцi народнай гаворкi –яе багатую лексiку, фанетычныя i граматычныя з явы. Разам з тым у iх выпрацоўвалiся i спецыфiчныя прыемы выказвання, юрыдычныя формулы, стандартныя канцылярскiя звароты, сваеасаблiвыя сiнтаксiчныя канструкцыi. У практыцы срававодства i заканадаўства складвалiся характэрныя рысы старабеларускай мовы, iшло папаўненне яе слоўнiка грамадска-палiтычнай, юрыдычнай тэрмiналогiяй.

г. г. (Статут юрыдычна замацоўваў прававое становiшча беларускай мовы як дзяржаўнай у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм). У гэтым унiкальным помнiку пiсьменства даволi паслядоўна адлюстраваны найбольш характэрныя рысы беларускай фанетыкi i граматыкi, праведзена пэўная унiфiкацыя графiкi i арфаграфii. Надзвычай шырока прадстаўлены тут амаль усе тэматычныя пласты тагачаснай беларускай лексiкi – ад назваў дзяржаўных рэлiгiй, службовых асоб да найменняў прадметаў i з яў бытавога характару.

Высокi ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае свецкамастацкае пiсьменства, якое iснавала ў такiх жанравых формах, як летапiсы (афiцыйныя i прыватныя хронiкi), мемуары, творы мастацкай лiтаратуры – перакладной (гiстарычна-прыгоднiцкiя, рыцарскiя аповесцi i раманы) i арыгiнальнай (вершы, творы палiтычнай сатыры i iнш.). У моўных адносiнах свецка-мастацкая лiтаратура даволi стракатая. Творы ўзнiкалi ў розны час, i аўтарамi iх былi людзi розных густаў, рознай манеры пiсьма. Таму побач з жывой народна-гутарковай моўнай стыхiяй тут можна сустрэць традыцыйныя, часам архаiчныя, кнiжна-пiсьмовыя спосабы i прыемы апiсання, царкоўнаслявянскую i г. д. Аднак у цэлым, як адзначае Я. Ф. Карскi, творы, i арыгiнальныя, i перакладныя, самых разнастайных жанраў старажытнай беларускай лiтаратуры пiсалiся, па сутнасцi, на той жа мове, што i розныя юрыдычныя i дзелавыя помнiкi.

Паступовая дэмакратызацыя старабеларускай свецкай пiсьменнасцi, якая выяўлялася ў замене архаiчных моўных элементаў адпаведнымi элементамi жывой народнай мовы, пашырылася i на рэлiгiйную лiтаратуру, якая традыцыйна стваралася на царкоўнаславянскай мове. Увогуле выкарыстанне старабеларускай мовы ў творах рэлiгiйнай лiтаратуры – даволi цiкавая старонка ў гiсторыi лiтаратурнай мовы. Як вядома, гiсторыя Беларусi мае тую адметнасць, што хрысцiянства сюды прыйшло не толькi ў грэка-вiзантыйскiх, але i ў рымска-каталiцкiх формах. Шматвякавая барацьба праваслаўя i каталiцызму ў цэлым паслабляля кгiжна-хрысцiянскую культуру беларусаў на царкоўнаславянскай мове. Пранiкненне беларускай мовы ў канфесiйную лiтаратуру паступова звужала сферу выкарыстання царкоўнаславянскай мовы. Спачатку асаблiвасцi мясцовых беларускiх гаворак пранiкалi ў некананiчныя рэлiгiйныя творы, затым царкоўна-славянскiя рысы стыхiйна замяняюцца беларускiмi i ў тэкстах Св. Пiсання. К XVI ст. гэты працэс набывае такiя памеры, што асобныя помнiкi рэлiгiйнай лiтаратуры можна разглядаць не проста як узоры беларускай рэдакцыi царкоўнаславянскай мовы, а як самастойныя пераклады на беларускую лiтаратурную мову.

Пераклад i выданне на Беларусi рэлiгiйнай лiтаратуры звязаны з дзейнасцю такiх выдатных пiсьменнiкаў-асветнiкаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васiль Цяпiнскi, Мялецiй Сматрыцкi, кнiгi якiх увасобiлi дэмакратызацыю царкоўна-славяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача пiсьма. Напрыклад, выданнi Ф. Скарыны настолькi насычаны беларусiзмамi, што памiж вучонымi ўзнiклi рознагалоссi адносна iх моўнай асновы. Адны вучоныя лiчаць яе беларускай, другiя сцвярджаюць пра перавагу царкоўнаславянскай iх асновы. Аднак як бы гэта не называлi - беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы цi “высокi стыль” старабеларускай мовы – важна, што Ф. Скарына першы свядома сiнтэзаваў у сваiх выданнях элементы мертвай царкоўнаславянскай мовы i жывой беларускай гаворкi. На лiтаратурнай i мовазнаўчай нiве Беларусi Ф. Скарына распачаў тую ж самую працу, якую ў велiкарускай лiтаратуры двума стагоддзямi пазней пачне М. В. Ламаносаў, дбаючы пра “равность” памiж кнiжнаславянскай i рускай гутарковай мовамi. Моватворчую дзейнасць Ф. Скарыны можна зразумець i апанiць на агульнаеўрапейскiм фоне эпохi Адраджэння, якой паасобныя еўрапейскiя мовы i абавязаны ўзыходжаннем з простых “гаворак” да ўзроўню нацыянальных моў. Нагадаем вялiкiх iтальянскiх гуманiстаў – Дантэ, аўтара “Боскай камедыi”, якi першым гаворку своей Бацькаўшчыны – Тасканскай вобласцi - iмкнуўся ўзняць да агульнаiтальянскай нацыянальнай свядомасцi, Петрарку, Бакачыо, якiя шырока спалучалi ў сваiх творах лацiнскую мову з жывой народнай гаворкай. Перакладаючы “Бiблiю”, Скарына дастасоўваў беларускае слова да высокiх мерак Св. Пiсання, суадносiў беларускую мову з iншымi мовамi свету – халдзейскай, яўрэйскай, лацiнскай, грэчаскай, царкоўнаславянскай.

Увядзенне ў сакральную мову народных элементаў адыграла важную ролю ў гiсторыi беларускай мовы. У другой палове XVI ст., у разгар Рэфармацыi на Беларусi, паслядоўнiкi Ф. Скарыны – Сымон Будны, Васiль Цяпiнскi i iнш. Давялi справу да канца, даўшы народу рэлiгiйныя творы на беларускай мове.

Такiм чынам, на раннiх этапах сваей гiсторыi беларускi народ ажыццяўляў пiсьмовыя зносiны на мове, якая значна адрознiвалася ад сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Як i ўсякая iншая лiтаратурная мова данацыянальнай эпохi, яна была да канца арганiзаванай структурай, не мела сталых, зафiксаваных у граматыках норм. Тагачасныя аўтары апiралiся на традыцыi старажытнага пiсьменства, асаблiва ў галiне графiкi, арфаграфii,статыстыкi. Гэта ў пэўнай ступенi архаiзавала лiтаратурную мову, аддаляла яе ад народнай гаворкi. Разам з тым пiсьменнiкi неабмежавана карысталiся лексiкай i фразеалогiяй народнай мовы, якая з яўлялася для iх узорам моватворчасцi i невычэрпнай крынiцай выяўленчых сродкаў. Спалучэнне гэтых рознародных моўных элементаў не было, аднак, механiчным, не надавала цалкам штучны характар мове старабеларускага пiсьменства. Яна мела адзнакi лiтаратурнасцi i адпавядала тым патрабаванням, якiя ставiлiся перад ею як сродкам пiсьмовых зносiн i лiтаратурнай творчасцi.

Лiтаратурная мова часоў ВКЛ, можна сказаць, была “нацыянальнай” лiтаратурнай мовай у тым сэнсе, што ў яе аснове ляжала беларуская мова (а не царкоўнаславянская цi якая iншая). Аднак далейшае развiцце беларускай народнасцi i яе мовы адбывалася ў наспрыяльных умовах. Утварэнне федэратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалiтай у вынiку аб яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Полшчай (Люблiнская унiя 1569г.), хоць i з захаваннем напачатку юрыдычнай роўнасцi абедзвюх дзяржаў, мела вынiкам значэнне польскага палiтычнага i культурнага ўплыву. Польшча ў гэты час мела лепшае эканамiчнае i палiтычнае становiшча, чым аслабленае ў Лiвонскай вайне Вялiкае княства Лiтоўскае. Валодаючы ўнутрапалiтычнай iнiцыятывай у дзяржаве, Полшча пачала ажыццяўляць вялiкадзяржаўную палiтыку ў адносiнах да Вялiкага княства Лiтоўскага. Яна выяўлялася найперш ў iмкненнi падпарадкаваць гэты край Кароне, у пашырэннi каталiцызму, польскай культуры, мовы.

пiсьменнасцi на беларускай мове.

навуковым ужытку, становiцца прадметам школьнага вывучэння. І хоць глыбокiх каранеў латынь на Беларусi не паспела пусцiць, але яна рыхтавала глебу да пранiкнення ў пiсьменнасць польскай мовы. Экспансiя польскай мовы асаблiва пашыраецца на пачатку XVII ст. Калi дакументы Лiтоўскай метрыкi на працягу XV-XVI стст. напiсаны на беларускай мове, то ў XVII-XVIII стст. – пераважна на польскай i часткова лацiнскай. Польская мова становiцца мовай канфесiйнай палемiкi, свецкай лiтаратуры. Паступова беларуская мова выцясняецца з прыватнага пiсьмовага ўжытку. У вынiку дэнацыяналiзацыi i апалячвання ў новых палiтычных умовах беларускай шляхты, магнатаў (чые патрэбы найперш абслугоўвала беларуская лiтаратурная мова) гутарковай мовай гэтых сацыяльных груп таксама становiцца польская. Яна часта выступае як сваеасаблiвы сацыяльны жаргон, у якiм польскiя рысы перамешваюцца з беларускiмi мясцовымi моўнымi асаблiвасцямi.

Творы, якiя выходзяць на беларускай мове ў канцы XVI-XVII стст., беспадстаўна напаўняюцца паланiзмамi, прычым не толькi лексiчнымi, але i граматычнымi, словаўтваральнымi. Часта ўсе выказванне афармляецца на ўзор польскай статыстыкi. Паводле слоў Я. Ф. Карскага, беларуская лiтаратурная мова к канцу XVII ст. так паланiзавалася, што па свайму лексiчнаму складу стала мала адрознiвацца ад польскай гаворкi.

Такiм чынам, працяглая паланiзацыя, вынiкам якой стала звужэнне сацыяльнай базы беларускай мовы (складу яе носьбiтаў), абмежаванне яе жанравай структуры, нематываванае пранiкненне ў беларускi слоўнiк паланiзмаў, а з другога боку, архаiзаванасць самой структуры граматычных i правапiсных норм старабеларускай мовы, часта далекiх ад жывой народнай мовы – усе гэта прывяло да заняпаду беларускай лiтаратурнай мовы старой традыцыi. Яна ўжо не магла задаволiць камунiкатыўныя патрэбы тагачаснага грамадства.

Засмечаная i сацыяльна непрэстыжная, беларуская лiтаратурная мова ўступае пазiцыi польскай мове. І калi яшчэ ў 1621 г. беларускi паэт Ян Казiмiр Пашкевiч з захапленнем пiсаў, што “Полска квiтнет лацiною, Лiтва квiтнет русчiзною…”, то ў 1696 г. Варшаўскi Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэннi павiнны складацца на польскай мове. З гэтага часу афiцыйная пiсьменнасць на беларускай мове спрыняецца. Але беларуская мова прадаўжае выкарыстоўвацца ў штодзенным ўжытку сялян i iнш. нiжэйшых колаў грамадства (якiх польская асiмiляцыя амаль не закранула), г. зн. яна працягвае функцыянаваць i развiвацца як народна-дыялектная мова.

драматычных твораў. Спецыфiка гэтых твораў у тым, што яны напiсаны лiцiнкай, у аснове якой ляжаў фанетычны прынцып правапiсу. У адрозненне ад традыцыйна-этымалагiчнага правапiсу кiрылаўскiх старабеларускiх выданняў, дзе многiя спецыфiчныя рысы беларускай фанетыкi (аканне, цеканне i iнш.) звычайна не адлюстроўвалiся, фанетычны прынцып пiсьма лацiнкай вельмi дакладна перадаваў ўсе асаблiвасцi беларускага вымаўлення.

Мова драматычных твораў надзвычай блiзкая да сучаснай беларускай мовы. Тут не сустракаюцца царкоўнаславянiзмы, не выяўляюцца якiя-небудзь кнiжныя, архаiчныя элементы, тыповыя для старабеларускай пiсьменнасцi. Гэтыя творы створаны цалкам на аснове народнай гаворкi, ў гэтым сэнсе даюць уяўленне аб тагачасным яе стане.

Драматычныя творы XVII-XVIII стст., цесна звязаны з моватворчасцю народа, стаяць на мяжы мовы народнасцi i нацыянальнай лiтаратурнай мовы, якая пачала фармiравацца на народна-дыялектнай аснове.

ў новых гiстарычных абставiнах некалi Вялiкая Рэч Паспалiтая пасля трох падзелаў памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй у 1795 г. перастала iснаваць. Беларускiя землi ўвайшлi ў склад Расiйскай iмперыi. Але ў складзе Расii Беларусь канчаткова страцiла дзяржаўнасць i нават сваю этнiчную назву, ператварыўшыся ў “Северо-Западный край” iмперыi.

Царскi ўрад iгнаруе не толькi дзяржаўную самастойнасць, але i этнiчную, моўную, культурна-рэлiгiйную адметнасць беларускага народа. У 1839 г. лiквiдуецца унiя - уняты далучаюцца да Рускай праваслаўнай царквы. Афiцыйная навука разглядае беларускую мову як дыялект (“наречие”) рускай мовы, а беларусаў разглядае як рускую народнасць. Гэта адпаведна адкрывала дарогу рускаму заканадаўству, рускiм школам, афiцыйнай рускай мове. Загадам Мiкалая I у 1840 г. на Беларусi ў якасцi афiцыйнай уводзiцца руская мова: “Все дела, как правительственной, так и по судебной части, не исключая и дел дворянских, депутатских собраний и предводителей производить на русском языке”. Беларуская мова ў гэты i пазнейшыя часы ў афiцыйны ўжытак, пiсьменнасць, школы не дапускалася. Усе, што знаходзiлася над беспiсьмовым сялянскiм бытам (царква, школа, канцылярыя), павiнна было быць рускiм.

Менавiта ў гэты час нацыянальна-культурнага заняпаду ў асяроддзi навукоўцаў – беларусаў, выхаванных на традыцыях польскай i рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасцi беларускага народа, прызнанне гiстарычнай iсцiны, што толькi на аснове нацыянальных традiцiй можна стварыць каштоўнасцi агульначалавечага значэння, што пытаннi “быць цi не быць беларускай культуры?”, “быць цi не быць самiм беларусам?” вырашаюцца праз лес роднай мовы.

Гэтую iсцiну першымi ўсвядомiлi прадстаўнiкi беларуска-польскага асветнiцтва першай паловы XIX ст. Я. Чачот, Я. Баршчэўскi, В. Дунiн-Марцiнкевiч i iнш. Свядома праводзiлi яе ў жыцце ў другой палове XIX ст. К. Калiноўскi, Ф. Багушэвiч, пазней – Я. Купала, Я. Колас, М. Богдановiч, Цетка, А. Гарун, С. Палуян i iнш. пiсьменнiкi i публiцысты “нашанiўскага” курунку. Іх творчасць, увабраўшая духоўныя здабыткi беларускага народа, i есць пачатак новай беларускай нацыянальнай лiтаратурна-пiсьмовай мовы.

Такiм чынам, сучасная лiтаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзi пасля спынення старабеларускай пiсьмовай традыцыi – у мастацкай творчасцi, прызначанай найперш селянiну, “мужыку”, якi заставаўся адзiным, па сутнасцi, захавальнiкам сваей спрадвечнай мовы i нацыянальнай культуры. Менавiта на аснове жывой мовы народа i пачала фармiравацца беларуская лiтаратурная мова (без якой-небудзь сувязi з культурай старога беларускага пiсьменнства).

Працес фармiравання новай беларускай лiтаратурнай мовы супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння, калi адбывалася фармiраванне славянскiх нацый i новых славянскiх нацыянальных моў. Але ў адрозненне ад iншых славянскiх моў, ва ўмовах адсутнасцi ўласнай дзяржаўнасцi, забароны беларускай мовы ў грамадскiм жыццi, працэс складвання яе лiтаратурнай формы працякаў вельмi запаволена i расцягнуўся больш чым на стагоддзе. У XX ст. беларуская мова ўступiла неўнармаванай i некадыфiкаванай, негледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы и публицыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрминалогii, кнiжна-пiсьмовых стыляў.

якой згуртавалiся нацыянальныя культурныя сiлы, удзел у ей карэспандэнтаў з розных мясцовасцей Беларусi стваралi магчымасць замацаваць у якасцi норм найбольш пашыраныя моўныя з’явы. Аднак гэтыя нормы не былi апiсаны i замацаваны адпаведным чынам, а таму часта парушалiся. На старонках “Нашай нiвы”, як i ў iншых тагачасных выданнях, свабодна суiснавалi розныя варыянтныя формы, вытокамi якiх былi паўднева-заходнi i паўночна-ўсходнi беларускiя дыялекты.

Першыя спробы кадыфiкаваць правапiсныя i граматычныя нормы былi зроблены братамi А. i Я. Лесiкамi, якiя ў 1917 г. апублiкавалi лацiнскiм шрыфтам дапаможнiк “Як правiльна пiсаць па-беларуску”, а ў 1918 г. на яго аснове выдалi “Беларускi правапiс”. У гэты час выходзяць i iншыя дапаможнiкi : “Беларускi правапiс” А. Луцкевiч i Я. Станкевiч, дапаможнiк Р. Абiхта i Я. Станкевiча “Просты спосаб стацца ў кароткiм часе граматным” i iнш. Але найбольш значнай i ўдала распрацаванай сярод iх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевiча, выдадзеная кiрылiцай i лацiнкай у Вiльнi ў 1918 г. Б. Тарашкевiч выйшаў за межы ўласна граматыкi i апiсаў усе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту погляду iх нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме. Ен здолеў акрэслiць асноўныя заканамернасцi беларускай лiтаратурнай мовы, выявiць гiстарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблiвасцей з цэнтральнымi (сярэднебеларускiмi) гаворкамi, якiя аб ядноўваюць у сабе найбольш агульныя i пашыраныя рысы абодвух дыялектаў.

Уздым у XX-ыя гады беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развiцця, прывеў да ўзнiкнення вялiкай колькасцi беларускiх тэкстаў i далучэння да беларускага пiсьмовага слова мiльенаў людзей. У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай i грамамадскiя ўстановы, вялося навучэнне ў школах, тэхнiкумах, ВНУ. Упершыню ў гiсторыi былi створаны на беларускай мове падручнiкi для школ па ўсiх прадметах, шматлiкiя слоўнiкi. К канцу XX-ых гадоў каля 90 працэнтаў лiтаратуры, якая выпускалася, была беларускай, звыш 89 працэнтаў школ мелi беларускую мову навучэння. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукi.

Аднак усталяванне сталiнскага таталiтарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спынiла працэс беларусiзацыi. На Беларусi пачалася кампанiя па “выкрыццю” так званых “нацыял-дэмакратаў”, да якiх былi аднесены амаль усе, хто працаваў на нiве роднай культуры, навукi, асветы. У вынiку рэпрэсiй загiнулi многiя тэксты грамадскiя дзеячаў, вучоных, пiсьменнiкаў, работнiкаў культуры i асветы, г. зн., уся нацыянальна арыентаваная iнтэлiгенцыя. Беларусiзацыя стала квалiфiкавацца партыйнымi органамi як памылка, i беларуская мова паступова замяняецца рускай мовай у дзяржаўных установах, iнстiтутах. У 1938 г. выходзiць пастанова СНК i ЦК ВКП (б) "“б абавязковым вывучэннi рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублiк i абласцей"” З гэтага часу пачынаецца мэтанакiраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.

тэорыя “росквiту” нацыянальных моў у сацыялiстычным грамадстве”, было прынята гаварыць аб “гарманiчным” беларускарускiм двухмоўi. Аднак на самой справе нацыянальна-моўная палiтыка, якую праводзiла партыўна-дзяржаўная наменклатура,мела яўна русiфiкатарскi, антыбеларускi характар. На працягу 50-80-ых гадоў, калi працэсы дэнацыяналiзацыя грамадскага i культурнага жыцця набылi надзвычай шырокi характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужалiся: скарачалiся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускiя школы пераводзiлiся на рускую мову навучання (к 80-ым гадам у гарадах Беларусi не засталося нiводнай беларускай школы, а большая частка сельскiх школ лiчылася беларускiмi толькi намiнальна). Беларуская мова была выключана са сферы афiцыйнага ўжытку. Асноўнымi сферамi яе прымянення заставалiся мастацкая лiтаратура, публiтыстыка, у той цi iншай ступенi яна выкарыстоўвалася ў гуманiтарнай навуцы, адукацыi. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала адну пазiцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасцi, са сродку мiжнацыянальных зносiн ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублiкi.

Русiфiкатарская палiтыка органаў улады (разам з iнтэнсiўнай урбанiзацыяй Беларусi, з пашырэннем руска-моўных каналаў iнфармацыi) мела вынiкам не толькi звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы, але i прывяла да страты ў значнай часткi насельнiцтва пачуцця каштоўнасцi нацыянальнай моўнай спадчыны, да дэфармацыi нацыянальнай свядомасцi.

Сiтуацыя змянiлася ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых гадоў, калi ўзнiклi новыя фактары, здольныя ўплываць на моўную сiтуацыю. Працэсы дэмакратызацыi грамадства, набыцце нашай рэспублiкай суверэнiтэту абвастрылi, як нiколi раней, моўную праблему i абумовiлi пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 г. беларускай мове, у адпаведнасцi з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусi Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, якi прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афiцыйна-справавога ўжытку, i адукацыi. Дзякуючы намаганням iнтэлегенцыi дзейнасцi ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыццi грамадства значна ўзрасла. Пашырылiся яе функцыi ў сiстэме адукацыi – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалi адкрывацца дзiцячыя дашкольныя ўстановы i школы з беларускай мовай навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданяў, сродкаў масавай iнфармацыi значна павялiчыла аб ем камунiкацыi на беларускай мове.

двухмоўе ў рэспублiцы (а г. зн., за захаванне ранейшых тэндэнцый у моўнай сiтуацыi), маюць вынiкам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная у розных сферах жыцця рэспублiкi, не з ўляецца рэальным сродкам зносiн нацыi.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палiтычныя ўмовы, у якiх часта аказвалася беларуская лiтаратурная мова, развiцце на ей розных жанраў мастацкай, публiцыстычнай, навуковай лiтаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасцi майстроў слова, вучоных, узбагацiўся слоўнiкавы запас беларускай лiтаратурнай мовы, удасканалiлiся яе выяўленчыя сродкi i прыемы лiтаратурнага выказвання, кадыфiкаваны нормы. Беларуская лiтаратурная мова набыла неабходную культуру, “iнтэлектуальнасць”, стала здатнай для таго, каб ствараць на ей самыя разнастайныя па характары i змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галiновыя энцыклапедыi, слоўнiкi (тлумачальныя, перакладныя, гiстарычныя, этымалагiчныя i iнш.), граматыкi, манаграфii, на ей iснуе багатая i самабытная мастацкая i публiстычная лiтаратура. Інакш кажучы, сення беларуская лiтаратурная мова – адна з багатых i развiтых моў, прадстаўленая ўсiмi функцыянальнымi стылямi i жанрамi.