Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты

   

Белорусский фольклор

Змест:

1. Уводзiны……………………………………………2

2. Беларуская вусна-паэтычная творчасць………. 3

3. Каляндарна-абрадавая паэзiя……………………4

6. Загадкi………………………………………………7

7. Казкi………………………………………………... 7

9. Анекдоты, жарты, гумарэскi………………….. 10

10. Прыпеўкi……………………………………….. 10

11. Пазаабрадавыя песнi………………………….. 11

12. Балады…………………………………………... 11

13. Народны тэатр…………………………………. 12

14. Заключэнне…………………………………….. 13

15. Прыклады………………………………………. 14

16. Спiс лiтаратуры……………………………….. 18

Ёсць ў простай яго [селянiна] думцы, ў шчырай наiўнай ноце яго песнi, у яе прыродных танах якаясь невядомая любасць, чароўная сiла, якая прымушае шыбка бiцца сэрца; захапляе, уракае, нават самой прастатой цешыць.

Аляксандр Рыпiнскi.

Уводзiны.

Яшчэ задоўга да таго, калi мастацкае слова было зафiксавана ў помнiках пiсьменнасцi, народ выяўляў свае настроi i думы ў песнях, казках, легендах i паданнях, якiя былi першымi праявамi яго мастацкай творчасцi. Песнi, казкi, паданнi на працягу многiх гадоў i стагоддзяў свайго бытавання перадавалiся, станавiлiся выдатнымi творамi мастацтва. Ў iх адлюстроўвалiся ўсе найважнейшыя асаблiвасцi народнага жыцця з самых далёкiх часоў: барацьба чалавека з прыроднай стыхiяй, яго мары, меркаваннi, любоў да радзiмы i нянавiсць да ворагаў, глыбокi антымiзм.

Многiя фальклорныя творы стваралiся i бытавалi пры пэўных акалiчнасцях ­–­­­­­­­ у час свят, працы. Яны суправаджалi працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя песнi ), дапамагалi ў выхаваннi дзяцей (песнi-калыханкi, дзiцячыя песнi, загадкi, казкi ), перадавалi новым пакаленням жыццёвы вопыт i мудрасць (легенды, паданнi, прымаўкi, прыказкi i iнш. ). Пашыраючыся i ў пазнейшы час, фальклорныя творы ўплывалi нават на развiцце пiсьмовай лiтаратуры. Вусная паэзiя народа заўсёды жывiла паэзiю i лiтаратараў, i пiсьменнiкаў, была невычэрпнай крынiцай iдэй, вобразаў, спосабаў мастацкага адлюстравання жыцця беларускага народа.

Вусная народная творчасць – важнейшая частка духоўнай культуры народа – надзвычай добра захавалася не толькi ў памяцi беларусаў, але i ў актыўным бытаваннi, адыграла вялiкую ролю ў нацыянальнай самасвядомасцi, ў развiццi лiтаратуры i мастацтва; яна плённа ўплывае i сёння на працэсы нацыянальнага адраджэння. Тэрмiн фальклор, якi ўзнiк у сярэдзiне XIX ст., у перакладзе азначае народная мудрасць . Фальклор у яго вузкiм, фiлалагiчным значэннi – адзiн з вiдаў народнага мастацтва, якi адлюстроўвае рэчаiснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычных слоў. Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах традыцыi, абапiраецца на папярэднi вопыт, выкарыстоўвае мастацкiя каштоўнасцi, якiя належаць усяму народу. Фальклор узнiк раней, чым пiсьменнасць i, натуральна, бытаваў толькi ў вуснай перадачы. Або i са з’яўленнем пiсьменнасцi доўгi час перадача з вуснаў у вусны таксама была адзiным шляхам распаўсюджвання фальклору. Але народ знаёмiўся не толькi з песняй, казкай, прыказкай, прымаўкай, легендай, але i з узорамi лепшай пiсьмовай лiтаратуры. Калектыўнасць, вуснае бытаванне, варыянтнасць – рысы, уласцiвыя толькi фальклору i якiмi ён прынцыпова адрознiваецца ад мастацкай лiтаратуры. Фальклорныя творы адрознiваюцца ад твораў пiсьмовай лiтаратуры i некаторымi асаблiвасцямi мастацкай формы. Гэта ў першую чаргу традыцыйная паэтыка, выпрацаваная народам на працягу стагоддзяў. Традыцыйная народная сiмволiка, разнастайныя формы, пастаянныя эпiтэты, метафары, параўнаннi i iншыя вiды тропаў, асаблiвасцi кампазiцыi надаюць вуснай паэзii спецыяльны каларыт. Гэтыя мастацкiя сродкi характэрны i для старадаўнiх класiчных форм народнай творчасцi, i для многiх твораў, што ўзнiкаюць у наш час, хаця, бясспрэчна, паэтыка сучаснага фальклору набывае i новыя рысы. Фальклор нясе iдэi справядлiвасцi i сацыяльнай роўнасцi, перадае адносiны народа да важнейшых падзей, выказвае цiкавасцi працоўных. Творы адлюстроўвалi i ўслаўлялi барацьбу супраць прыгнёту, супраць iншаземных захопнiкаў. У творчасцi кожнага народа ёсць свае непаўторныя рысы, якiя ўтвараюць народную спецыфiку фальклора. Разам з тым многiя творы, складзеныя рознымi народамi, падобныя. Прычынамi такога падабенства з’яўляюцца агульнасць законаў развiцця чалавечага мыслення, свядомасцi людзей i мастацкай творчасцi, асаблiва ў падобных умовах жыцця.

Беларуская вусна-паэтычная творчасць

Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць таксама мае шмат агульнага з творчасцю iншых народаў свету i ў той жа час уносiць у сусветную скарбнiцу народнай паэзii свой пэўны ўклад, канкрэтнае значэнне якога становiцца вiдавочным пры разглядзе асноўных этапаў развiцця беларускага фальклору i асобных яго жанраў.

Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць прадстаўлена амаль усiмi жанрамi: каляндарная i сямейна-абрадавая паэзiя, казкi, паданнi i легенды, прыказкi i прымаўкi, загадкi, замовы, народны тэатр у розных яго вiдах, сацыяльна-бытавая лiрыка. Не было ў беларускiм фальклоры такiх твораў, як быльны або думы , спецыфiчных для рускага i ўкраiнскага фальклору. Але беларускi народ таксама стварыў свой гераiчны i гiстарычны эпас, якi хаця i не набыў адзiнай жанравай формы, аднак даволi поўна адлюстроўваў многiя гераiчныя стараннi нашага мiнулага. Нацыянальны каларыт беларускаму фальклору надаюць паэтычныя вобразы волатаў i асiлкаў, асобныя мастацкiя сродкi, паэтычная мова. Фальклор з’явiўся першай паэтычнай школай многiх выдатных пiсьменнiкаў. Творчасць В. Дунiна-Марцiнкевiча, Ф. Багушэвiча, Я. Лучыны, А. Гурыновiча, М. Багдановiча, Я. Купалы, Я. Коласа i многiх iншых вядомых беларускiх паэтаў i празаiкаў непарыўна звязана з народнай паэзiяй i па сутнасцi выкарыстана з яе. І вось што гаварыў Я. Купала аб фальклоры: “Кнiгi абудзiлi маю фантазiю… Але больш за ўсё, я думаю, зрабiлi на мяне ўплыў беларускiя народныя казкi, якiя я чуў у маленстве… Не толькi блiзкасць да народа, з якiм я падзяляў i гора, i радасць, але i народная торчасць, з якой я знаёмiўся, слухаючы ад блiзкiх мне людзей казкi i iнш., безумоўна рабiла на мяне свой уплыў у сэнсе развiцця фантазii.”

з iншымi вiдамi народнага i прафесiйнага мастацтва яна з’яўляецца важнейшым духоўным набытам нацыi, адным са сродкаў выхавання яе сама-свядомасцi.

Падзялiць вусныя народныя творы па часе iх з’яўлення немагчыма, бо ў адным i тым жа творы можна знайсцi нешта ад розных часоў, сувязь самой мiнуўшчыны з цяперашнiм жыццём. Таму лепш разглядаць паасобна вiды вуснай народнай творчасцi.

Каляндарна-абрадавая паэзiя

– вiд фальклору, якi суправаджаў аграрныя святы i працу земляроба на працягу гаспадарчага года. Вытокi каляндарна-абрадавай паэзii – у родавым грамадстве. У самым старажытным пласце каляндарных абрадаў, павер’яў, песень ужо адбiўся культ Сонца. Не выпадкова i найбольшыя земляробчыя ўрачастасцi, святкаваннi, у першую чаргу каляды, купалле, прыпадалi на зiмовае i летняе сонцастаянне. Назiраннi старажытнага чалавека над кругазваротам сонца, зменамi ў прыродзе, бiялагiчнымi цыкламi раслiн склалiся ў цэлую сiстэму поглядаў, якiя знайшлi выяўленне ў аграрна-магiчных абрадах, павер’ях, каляндарных прыкметах, прыказках, песнях. Чалавек першабытнага грамадства iмкнуўся разгадаць таямнiцы прыроды, паўплываць на iх дзеля захавання роду, каб забяспечыць аснову дабрабыту сям’i – вырасцiць i сабраць ураджай, захаваць статак, спадзяваўся дасягнуць гэтага заклiнаннем, магiчным словам, абрадавым рытуалам. З развiццём грамадства каляндарна-абрадавая паэзiя шырока адлюстроўвала ў сабе працоўную дзейнасць земляроба, маральна-этычныя ўяўленнi народа, паэтычны погляд на свет, прыроду, чалавека.

Паэзiя беларускага земляробчага календара ўключае звыш 20-цi жанравых i групавых песенных разнавiднасцей. Яна буйна развiвалася, добра захавалася i складае своеасаблiвы феномен беларускай нацыянальнай паэтычна-песеннай культуры. Цыклiзацыя каляндарна-абрадавай паэзii абумоўлена кругазваротам ў прыродзе, чаргаваннем пор года. У паэзii беларускага земляробчага календара вылучаюцца чатыры вялiкiя цыклы: веснавы, летнi, асеннi, зiмовы. вынiкалi з яе. Усе каляндарныя абрадава-песенныя комплексы былi прасякнуты думкай аб будучынi роду, сям’i, клопатам пра тое, каб у найспрыяльнейшы час засеяць нiву, вырасцiць i захаваць ад стыхiй ураджай, зберагчы статак ад паморку i дзiкiх звяроў, у пару сабраць плён. Аднак толькi гэтай, галоўнай, функцыяй змест каляндарна-абрадавай паэзii не вычэрпваўся. Мела яна i гуллiва-пацешлiвае прызначэнне, а таксама немалое эстэтычнае значэнне.

Зiмовы перыяд у сялянскiм каляндары меў падрыхтоўчы характар. Абрады i песнi зiмовага цыкла былi накiраваны на тое, каб загадзя, наперад паўплываць на будучы ўраджай, захаваць азiмыя пасевы, рунь на палях.

Веснавыя абрады i песнi павiнны былi асвячаць сабою асаблiва адказны перыяд у жыццi старажытнага земляроба – пачатак палявых работ, час веснавых усходаў, выгану жывёлы на пашу.

перадвясельных матываў, развiццём у iх моцнага лiрычнага пачатку.

Замовы.

) – гэта славесныя формулы, якiм надавалася магiчнае значэнне. Замовы – вiд народнай творчасцi, якi ў сучасны момант у жывым бытаваннi амаль не сустракаецца.

У мiнулым замовы былi шырока распаўсюджаны ў быце i мелi чыста ўтылiтарнае значынне: з дапамогай слова, магiчнага дзеяння ператварыць жаданае ў рыальнасць, падобным выклiкаць падобнае.

Нягледзячы на пашыранасць сярод сялянства, замовы больш за ўсё знаходзiлiся на ўзбраеннi вузкай групы людзей – “прафесiяналаў”, так званых шаптуноў, чараўнiкоў, ведзьмароў, якiя з мэтай замацавання ў насельнiцтва веры ў магiчную сiлу слова нярэдка выкарыстоўвалi рацыянальныя сродкi народнай медыцыны, чым забяспечвалi больш устойлiвае месца гэтаму вiду творчасцi ў народзе.

Прынята дзялiць замовы на некалькi тыматычных груп:

1. Замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека (паляванне, рыбацтва, пчалярства, збор ягад, грыбоў, захаванне жывёлы, ураджаю);

2. Замовы супраць хвароб;

3. Замовы, звязаныя з сямейнымi адносiнамi i прыватным бытам (сюды адносяцца таксама прысушкi i адсушкi – любоўныя замовы);

4. Замовы, звязаныя з грамадскiмi адносiнамi i г. д.

Замовы каштоўныя тым, што ў iх знайшлi адлюстраванне асаблiвасцi гаспадарчага, грамадскага i духоўнага жыцця чалавека. Яны з’яўляюцца помнiкамi мастацкага слова народа.

Прыказкi i прымаўкi.

У афарыстычнай творчасцi беларускага народа прыказкi i прымаўкi карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалi багаты працоўны i жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псiхалогiю i светапогляд, маральна этнiчныя i эстэтычныя iдэалы.

прыказак i прымавак: у iх адлюстроўвалася жыццё ў часы прыгону, ва ўмовах жорсткай капiталiстычнай эксплуатацыi, раскрываюцца карэнныя змены ў жыццi i побыце народа ў сучаснасцi. Ў прыказках i прымаўках эпохi феадалiзму выразна адбiлася тэма прыгоннага жыцця, паказана стаўленне народа да паноў i iх падданых.

Прыказкi вучаць любiць свой край, Радзiму, яе герояў i ненавiдзець ворагаў. Трапна выказвае народ свае думкi пра шчасце, лёс i долю, дабро i зло.

Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апiсанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правiла, у форме пытання i адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.

Лiчыцца, што галоўная функцыя загадкi – развiваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рычаiснасць. У мiнулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, iншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных i пасольскiх справах. Загадкi, песнi-загадкi надзвачай шырока ўжывалiся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай “праверкi” разумовай сталасцi жанiха.

Доўгiмi зiмовымi вечарамi моладзь i старэйшыя людзi, сабраўшыся ў якой-небудзь хаце, арганiзоўвалi займальныя спаборнiцтвы загадачнiкаў. Яна пашырала кругагляд чалавека, развiвала яго фантазiю, кемлiвасць, назiральнасць, трэнiравала памяць, прывучала да развагi, аналiзу.

Цяпер гэты старажытны жанр страцiў сваю сур’ёзную актыўна-грамадскую функцыю i стаў сродкам забавы i пацехi – творчасцю дзяцей i для дзяцей.

Каштоўнасць традыцыйнай загадкi ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстравала гаспадарчую i працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, быт, працу, фауну, флору, будову сусвету i да нашых дзён мае вялiкае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.

Сярод апавядальных жанраў беларускай вуснапаэтычнай творчасцi шырынёй ахопу жыццёвых з’яў, глыбiнёй абагульнення, яркасцю створаных вобразаў вылучаюцца казкi пра хiтруна-злодзея i служкаў культу, пра мудрую дзяўчыну i языкатую жонку i iнш. Сярод розных, але ў асноўным блiзкiх памiж сабой азначэнняў казкi, якiя прыводзяцца ў навуковай лiтаратуры, найбольш прыдатным можна лiчыць наступнае: казка сэнс.

Казкi ўзнiклi ў глыбокай старажытнасцi i заўсёды былi непарыўна звязаны з шматгранным жыццём народа, яго барацьбой з сiламi прыроды, а ў класавым грамадстве – за роўнасць, сацыяльную справядлiвасць. Казкi як творы сапраўднага мастацтва задавальнялi эстэтычныя запа-трабаваннi народа i ў той жа час былi важным сродкам пазнання навакольнага свету i абагульнення працоўнага вопыту многiх пакаленняў, а таксама сродкам выхавання.

Класiфiкацыя казак даволi ўмоўная. Звычайна iх падзяляюць на казкi аб жывёлах, чарадзейныя, або мiфiчныя, i сацыяльна-бытавыя. Кожная з груп беларускiх казак вылучаецца асаблiвасцямi зместу, сiстэмай вобразаў, характэрнымi прыёмамi мастацкага адлюстравання рэчаiснасцi. Усiм iм уласцiва высокае паэтычнае майстэрства. Беларускiя казкi маюць шмат агульнага з казкамi iншых народаў, асаблiва славян, але ў той жа час узбагачаюць казачны эпас славянскiх народаў новымi сюжэтамi, iдэямi, вобразамi.

Ў наш час казачная традыцыя паступова затухае, але многiя казкi трывала захоўваюцца ў народным рэпертуары i па-ранейшаму выконваюць значную ролю ў выхаваннi падрастаючага пакалення. У апошнiя гады ў розных раёнах Беларусi было запiсана шмат гэтых твораў, у асноўным казкi пра жывёл i чарадзейныя, якiя карыстаюцца асаблiвай увагай дзiцячай аўдыторыi. Былi выяўлены i таленавiтыя казачнiкi, рыпертуар якiх вылучаецца багаццем i разнастайнасцю, а майстэрства выканання прыцягвае шырокую аўдыторыю. Ад 20 да 30 твораў расказалi К. Мельнiкава, Ф. Вяргун, С. Ляўчэня. Як i ў мiнулым, сярод сучасных казачнiкаў можна вылучыць два тыпы: iмправiзатараў , якiя ў межах традыцыi свабодна абыходзяцца з матэрыялам, i традыцыяналiстаў , што строга прытрымлiваюцца вядомай сюжэтнай схемы i нават вядомага iм тэксту.

Легенды i паданнi.

Да легенд звычайна адносяць трывала замацаваныя ў фальклорнай традыцыi вусныя апавядальныя творы, ў аснове якiх ляжыць фантастычны вобраз або ўяўленне, звязаныя з гiсторыяй людзей або тлумачэннем розных прыродных i грамадскiх з’яў. У больш вузкiм разуменнi, якога прытрымлiваюцца некаторыя даследчыкi, легендамi з’яўляюцца толькi творы на бiблейскiя сюжэты, г. зн. апакрыфiчныя творы.

Беларускiя легенды разнастайныя па тэматыцы. У апублiкаваных запiсах прадстаўлены легенды касмаганiчныя, этнагенiчныя, гiстарычныя, апакрыфiчныя i iнш. У iх адлюстраваны розныя ўяўленнi народа, спробы растлумачыць паходжанне сусвету i зямлi, чалавека i жывёл, сутнасць розных з’яў прыроды i грамадскага жыцця. Часам у легендах адчуваецца рэлiгiйны ўплыў, але ў той жа час многiм легендам ўласцiвы элементы стыхiйнага матэрыялiзму, у якiх асуджаецца эксплуатацыя чалавека чалавекам, сацыяльная няроўнасць, выказваюцца крытычныя адносiны да рэлiгiйнага вучэння.

гэтыя станоўчыя iдэi атрымлiваюць рэлiгiйную афарбоўку.

паданнi . Але калi легенды заўсёды фантастычныя па зместу i ў сувязi з гэтым маюць адпаведную паэтыку, паданнi даюць звесткi аб рэальных асобах i сапраўдных падзеях, хаця, натуральна, пры перадачы з вуснаў у вусны аддаляюцца ад першаасновы, жыццёвы матэрыял набывае ў iх паэтычную iнтэрпрэтацыю.

Найбольш распаўсюджаныя ў беларускiм фальклоры паданнi гiстарычныя i тапанiмiчныя, многiя з якiх маюць гiстарычную афарбоўку. З вуснаў у вусны перадавалiся паданнi аб асiлках, якiя нiбыта некалi жылi на тэрыторыi сучаснай Беларусi i пакiнулi пасля сябе старажытныя гарадзiшчы ды велiзарныя камянi з адбiткамi сваiх пальцаў цi рук. Тэма многiх паданняў – барацьба беларускага народа с iншаземнымi захопнiкамi. Яны маляўнiча апавядаюць аб адзiнаборстве рускага воiна з татарскiм, пра перамогу над шведамi, пра Айчынную вайну 1812 г. Адначасова ў гэтых творах адлюстраваны цяжкiя пакуты, якiя прыносiлi войны народу, з гневам i болем апавядаецца аб рабунках i здзеках, што чынiлi захопнiкi на беларускай зямлi. Вядомы таксама шматлiкiя паданнi аб заснаванi розных населеных пунктаў, паданнi аб рэках, азёрах, урочышчах i нават асобных збудаваннях. Такiя паданнi таксама дапамагаюць глыбей пазнаць мiнулае, перадаюць адносiны народа да розных падзей, яго ўяўленнi аб гiсторыi роднага краю i любоў да сваёй зямлi.

Анекдоты, жарты, гумарэскi.

Пад да палавiны 19 ст. разумелi кароткае камiчнае апавяданне пра смешны выпадак з жыцця вядомага гiстарычнага дзеяча. Пазней анекдотамi сталi называць невялiкае вуснае аднаэпiзоднае апавяданне пра незвычайную, смешную падзею, сiтуацыю, рысу характару чалавека цi ўчынак з неспадзявана камiчнай развязкай. Блiзкiм да анекдота з’яўляецца жарт , у аснове якога таксама апавяданне пра смешнае здарэнне, дасцiпная насмешка. У параўнаннi з анекдотам, якi выстаўляе на смех i сацыяльна-палiтычныя з’явы, жарт звычайна незласлiва высмейвае бытавыя здарэннi, паасобныя малаiстотныя, але смешныя рысы i якасцi людзей, iх дзiўныя ўчынкi. Як i для анекдота, для жарта характэрна аднаэпiзоднасць, нечаканасць вынiку. Найбольш папулярная форма жарта дыялагiчная. Праз кароткi дасцiпны дыялог выяўляецца асноўны iдэйны сэнс твора, накiраванасць насмешкi.

Добразычлiвым характарам смеху вызначаецца i гумарэска , або досцiп – таксама невялiкi апавядальны твор, у якiм трапна высмейваюцца прыватныя з’явы, паводзiны людзей. Для гумарэскi не абавязковыя нечаканы камiчны вынiк, аднаэпiзоднасць. Жанравыя межы памiж анекдотам, жартам, гумарэскай невыразныя i нярэдка творы гэтых жанраў у зборнiках змешваюцца.

Прыпеўкi.

Прыпеўка – невялiкая лiрычная песенька, якая складаецца з чатырох радкоў i выконваецца на якi-небудзь сталы матыў. Вядомы i iншыя назвы гэтага жанру: вытанкi, скакушкi, брандушкi, выдрыганцы i iнш. Тэрмiн “прыпеўка” запазычаны з рускай навуковай тырмiналогii i ў першыню ў навуковую беларускую лiтаратуру ўведзены В. Астаповiчам.

месца займае грамадска-палiтычная тыма.

Першыя публiкацыi беларускiх прыпевак адносяцца да 40-х гг. XIX ст.

, як вiдаць з самой назвы, - гэта песнi, якiя выконваюцца незалежна ад абрада цi календара, у любы час i ў розных канкрэтных жыццёвых абставiнах. У народзе пра гэтыя песнi гавораць, што яны спяваюцца “абы калi”, “калi давядзецца”, “калi надумаешся”, “хоць дзе”, “дзе можна” i iнш. Спяваюць iх у час адпачынку i на рабоце, дома i ў полi, “на мiру” i сам-насам. Песнi гэтыя не звязаны нi з гульнямi, нi з дзеяннямi.

Мелодыя ў пазаабрадавай песнi замацавана непасрэдна за адным тэкстам (рэдка адзiн тэкст выконваецца на некалькi мелодый), тады як у каляндарна-абрадавай паэзii на адзiн i той жа напеў (асаблiва ў вясельнай песнятворчасцi) спяваецца многа тэкстаў.

Пазаабрадавыя песнi ў адрозненне ад каляндарна-абрадавых характарызуюцца большай актыўнасцю, што дало iм магчымасць шырока адлюстроўваць самыя розныя бакi побыту народа.

Пазаабрадавыя песнi часта называюць проста лiрычнымi, бо лiрычны пачатак (а ён уласцiвы таксама каляндарна-земляробчым i сямейна-абрадавым песням) з’яўляеццы дамiнуючым. Гэта песнi пра асабiстыя пачуццi i перажываннi чалавека, пра яго адносiны да акаляючай рэчаiснасцi.

Сiла ўздзеяння пазаабрадавай лiрычнай песнi ў тым, што яна перадае пачуццi i перажываннi, сугучныя, блiзкiя, зразумелыя многiм людзям, вылучаецца глыбiнёй, багаццем i разнастайнасцю чалавечых эмоцый. Тут радасць i гора, любоў i нянавiсць, весялосць i смутак чалавека. У гэтых песнях выяўляюцца лепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў: смеласць, адвага, праўдзiвасць, працавiтасць, гасцiннасць, гуманiзм, чуласць, сцiпласць, iмкненне да свабоды i нянавiсць да прыгнятальнiкаў. У iх знайшла адлюстраванне народная мараль, светапогляд працоўных. Пазаабрадавая песенная лiрыка дае шырокую карцiну жыцця народа, яго сямейна-бытавых i сацыяльна-грамадскiх адносiн, таму не выпадкова яе называюць энцыклапедыяй жыцця народа.

У народнай пазаабрадавай песеннай творчасцi асобную групу складаюць балады вуснапаэтычнай творчасцi называлi балады думамi або думкамi.

Балады – творы драматычнага зместу, напоўненыя высокiм эмацыянальным пачуццём. Тэма iх – сямейнае або асабiстае жыццё чалавека, незвычайныя, трагiчныя здарэннi. Як i многiя iншыя фальклорныя жанры, балада ўзыходзiць да глыбокай старажытнасцi i прайшла складаны эвалюцыйны шлях станаўлення.

Паводле распрацаванай беларускiмi фалькларыстамi класiфiкацыi, балады дзеляцца на пяць асноўных груп:

1. Песнi з мiфалагiчнымi матывамi, у якiх тлумачыцца паходжанне раслiн, жывёл, каменняў, апавядаецца пра пераўтварэнне чалавека ў раслiну, жывёлу, птушку, камень i г. д.;

2. Песнi казачнага i легендарнага зместу, у якiх побач з рэальнымi героямi дзейнiчаюць персанажы, тыповыя больш да фантастычных казак i легенд;

3. Песнi-загадкi, у якiх героi загадваюць, на першы погляд, неверагодныя, невырашальныя загадкi;

4. Песнi гульнёва-падарожнага складу, якiя характарызуюц-ца своеасаблiвай кампазiцыяй – “паўтарэнне з нарастан-нем” i пэўнай умоўнасцю зместу;

каханне, здрада, сямейныя канфлiкты i iнш.

Народны тэатр.

i ва ўсёй вуснапаэтычнай творчасцi, ляжыць працоўная дзейнасць чалавека.

Народны тэатр адыграў вялiкую ролю ў гiсторыi культуры беларускага народа, бо з’явiўся папярэднiкам прафесiйнага тэатральнага мастацтва. Гiсторыкi народнага тэатра вылучаюць тры асноўныя складаемыя: абрадавыя iгрышчы, народныя драматычныя гульнi i ўласна народную драму.

Асобае месца ў гiсторыi народнага тэатральнага мастацтва займае батлейка – тэатр лялек, вядомы на Беларусi з XVI ст. Зараз у жывым бытаваннi сустракаецца рэдка.

Заключэнне.

Беларуская вуснапаэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры нашага народа. Здаўна служыць яна магутным сродкам вобразнага пазнання жыцця, праўдзiва адлюстроўвае думкi, i мкненнi i спадзяваннi народных мас, садзейнiчае выхаванню iх эстэтычных густаў i iдэалаў. На працягу многiх стагоддзяў вуснапаэтычная творчасць была амаль адзiнай формай выражэння духоўнага жыцця людзей: яна з’яўлялася i з’яўляецца неад’емнай часткай культурнай спадчыны народа, яна спадарожнiчае чалавеку на працягу ўсяго яго жыцця.

Фальклор – няспынная творчасць народа, якая бытуе ў вуснай перадачы людзей з пакалення ў пакаленне.

Народна-паэтычная творчасць i сёння адыгрывае важную ролю ў духоўным жыццi людзей, у фармiраваннi iх эстэтычна-мастацкiх густаў, iдэалаў i светапогляду.

Прыклады.

Каляндарна-абрадавая паэзiя:

Да iшлi, ехалi калядкi…

Да iшлi, ехалi калядкi

У маляваных санёчках,

У кужэльных сарочках.

А санёчкi паламалiся,

А сарочкi памаралiся.

Прыехала каляда на белым канi…

Яе конiчак – ясен месячык,

Яе дужачка – ясна зорачка,

Яе пужачка – ясна звёздачка,

Яе вазочак з тоўстага лядку,

Яе кажушок з белага сняжку.

Прыдзi, прыдзi, вясна…

Прыдзi, прыдзi, вясна,

Прыдзi, прыдзi, красна

К нам у таночак.

Прынясi нам збожжа,

Прынясi нам красак,

Каб нам звiць вяночак.

Едзiць вясна, едзiць

На залатым канi

У зялёным саянi,

На сасе седзячы,

Сыру зямлю аручы,

Пправай рукой сеючы,

А смыком скародзячы.

Вязець, вязець вясна,

Вязець, вязець красна

Ясныя дзянёчкi,

Частыя дажджочкi,

Зялёныя травы,

Красныя цвяточкi

Нам на вяночкi.

Ой, вясна мая вясёлая…

Ой, вясна мая вясёлая ,

Развесялiла ўсе горачкi,

Збiралiся, на мёд-гарэлачку складалiся,

Складалiся, аб помсце пану змаўлялiся.

Летнiя песнi:

У полi жыта палавее…

У полi жыта палавее,

Што ў засеку жыта тлее.

А ў беднага радуецца,

Што новы хлеб гатуецца,

Што з багатым зраўнуецца.

Выйшла мацi жыта жацi…

Выйшла мацi жыта жацi,

Стала сярпы перакладацi.

Няма сярпа залатога –

Жанца маладога.

Стала сярпы раскладацi.

Прыбыў сярпок залаценькi –

Жанец маладзенькi.

Восеньскiя песнi:

Ой, восень мая…

Ой, восень мая,

Восень сцюдзёная,

Я й не раненька,

Я й не позненька, -

Калi мая пара прышла:

Вось мая i пара прышла.

Во мая й другая пара.

Ай, восень, восень, макрота * ,

Дзецюкам жанiцца ахота,

Дзевачкам iсцi няволя,

Заняволiла субота

Усё й татулькава работа.

Замовы:

Замова паляўнiчага

Вадзiца царыца, усяму свету памачнiца. Як ты змываеш сырое карэнне, шэрае i белае каменне, так i змый i маю ружы-ну-ружнiцу i булат-жалеза. Як страляе з неба Мiхаiл-архангел громам i малянняй i вострай стралой i як нiхто не можа ўняць нi грома, нi маланнi, нi вострай стралы, так нiхто не можа ўняць i мяне, раба божага, стральца, i маю ружыну-ружнiцу i булат-жалеза. А над маёй ружынай-ружнiцай i булата-жалезам няма спаругання на векi вякоў.

Замова ад злога духа

На сiнiм моры камень, на тым камнi дуб, на тым дубе тры-дзевяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць гняздоў, на тых гнёздах трыдзевяць сарок, трыдзевяць урок – ад жаночча, ад дзявочча, ад хлапечча, ад мужчынска – русы волас, чорны волас, рыжы волас, белы волас. Святыя святочкi, хадзiце ка мне на помач; я з славамi, бог з духамi; як стала, так перастала.

Прыказкi i прымаўкi:

Колас добра не спее, калi сонца добра не грэе.

Шмат снегу – шмат хлеба.

З агнём не жартуё i вадзе не вер.

Што ў лесе родзiцца, у хаце знадобiцца.

Якая зiма, такое лета.

Без сахi i бараны сам цар хлеба не есць.

Памiраць збiрайся, а жыта сей.

Без кораня, а расце. (Камень)

Без ног бяжыць, без воч глядзiць. (Вада)

Лата на лаце, нiткi не знацi. (Капуста)

Цераз мяжу брат брата не бачаць.

Рота няма, а зубы маюцца.

Гарбаты дзядок усё поле аббегаў.

Вiсiць сiта, не рукамi звiта.

Легенды i паданнi:

Пра скарб

Там, дзе ад шляху пашла паваратка на Зялёную Параслю, у правую руку, як iсцi ад Рэчыцы к Хвайнiкам, у калодзезi е вя-лiкi браварны казан, поўны грошай, накрыты млiнавым каменем. Сколькi раз людзi хацелi выкапаць тыя грошы, да як толькi дакапаюцца да таго каменя, каторым пакрыты кацёл, так зараз з Рэчыцы i ляцяць казакi з голымi шаблямi. Людзi паўцякаюць, то i казакi шчэзнуць, а далей i месца зараўняецца, як бы нiчога нiколi.

Анекдоты:

Даведаўся

- Пане, а чаму вы як паелi, то перавярнулi мiску?

- Гэта значыць, што я наеўся.

Чым частавалi пана

Аднаго разу прыехаў у вёску пан дань сабiраць. Сабраў многа i адправiўся дамоў са сваiмi праслугамi. Але вось пану захацелася пiць, i ён сказаў хлопчыку Мiхаську, каб той прынёс квасу. Мiхаська хуценька збегаў дамоў i ў глiняным чарапку прынёс квасу.

Пан выпiў, хвалiць, што смачны, ды пытаецца:

- А ў вас яшчэ многа такога квасу?

- Вой многа. Учора ў квас увалiўся пацук, дык мама лазiла даставаць, то было яшчэ па пуп.

Тут пан як раззлуецца, як топне нагою ды як шпурне чарапок, той i разбiўся. А Мiхаська як заплача: “А, дзядзечка, што ж вы зрабiлi, куды ж я буду ноччу…”

Прыпеўкi:

А скрыпачка, далi бог,

Не жалей жа маiх ног!

Мае ножкi не баляць,

Яны хочуць пагуляць.

Эх, колькi ж нас –

Адна жменечка!

Пагуляем жа

Танцавала рыба з ракам,

А пятрушка з пастарнакам,

Красна дзеўка з дзецюком.

Рада, рада была баба,

Лiха ж яму нагадзiла –

За куст ухапiўся.

Спiс лiтаратуры:

1. Э. Дубянецкi «Таямнiцы народнай душы»;

2. У. Караткевiч «Зямля пад белымi крыламi»;

3. М. Ларчанка «Беларуская народна-паэтычная творчасць»;

4. К. Кабашнiкаў «Беларускi фальклор».


* Кожны радок паўтараецца двойчы.