Меню
  Список тем
  Поиск
Полезная информация
  Краткие содержания
  Словари и энциклопедии
  Классическая литература
Заказ книг и дисков по обучению
  Учебники, словари (labirint.ru)
  Учебная литература (Читай-город.ru)
  Учебная литература (book24.ru)
  Учебная литература (Буквоед.ru)
  Технические и естественные науки (labirint.ru)
  Технические и естественные науки (Читай-город.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (labirint.ru)
  Общественные и гуманитарные науки (Читай-город.ru)
  Медицина (labirint.ru)
  Медицина (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (labirint.ru)
  Иностранные языки (Читай-город.ru)
  Иностранные языки (Буквоед.ru)
  Искусство. Культура (labirint.ru)
  Искусство. Культура (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (labirint.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Читай-город.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (book24.ru)
  Экономика. Бизнес. Право (Буквоед.ru)
  Эзотерика и религия (labirint.ru)
  Эзотерика и религия (Читай-город.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (book24.ru)
  Наука, увлечения, домоводство (Буквоед.ru)
  Для дома, увлечения (labirint.ru)
  Для дома, увлечения (Читай-город.ru)
  Для детей (labirint.ru)
  Для детей (Читай-город.ru)
  Для детей (book24.ru)
  Компакт-диски (labirint.ru)
  Художественная литература (labirint.ru)
  Художественная литература (Читай-город.ru)
  Художественная литература (Book24.ru)
  Художественная литература (Буквоед)
Реклама
Разное
  Отправить сообщение администрации сайта
  Соглашение на обработку персональных данных
Другие наши сайты

   

Беларускае мастацтва. Жывапic

Беларускае мастацтва. Жывапic

Miнiстэрства адукацыi РБ

Кафедра беларускай мовы

Рэферат па тэме :

" Беларускае мастацтва. Жывапic."

Выканаў :

студэнт групы 821704

Кузняцоў Д. В.

1 9 9 8

ХАРАКТАРЫСТЫКА МАСТАЦТВА ПЕРШАБЫТНАГА ЛАДУ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУС I

Беларускае мастацтва мае багатую гiсторыю. Яго вытокi звязаны з першабытным грамадствам, эпохай палеалiту. Чалавек гэтага часу займаўся паляваннем, збiральнiцтвам, выкарыстоўвал каменныя i касцяныя прылады працы. Да часу сярэдняга палеалiту адносiцца пачатак здабывання агню, новыя, больш дасканалыя спосабы апрацоўкi каменю. Разнастайнымi становяцца прылады працы, - скрабкi, ручныя рубiлы, - што было значным крокам у прагрэсiўным развiццi чалавека

У эпоху палеалiту ўзнiкаюць прымiтыўныя рэлiгiйныя вераваннi, якiя ў далейшым аказалi вялiкi ўплыў на развiццё мастацтва, вызначылi яго характар. Гэта былi фантастычныя адлюстраваннi рэчаiснасцi ў свядомасцi чалавека, цесна звязаныя таксама з культам продкаў, замагiльным культам i адпаведнымi абрадамi.

Прымiтыўнае мастацтва эпохi неалiту было акрэслена арнаментам i скульптурай . Гэту выснову можна зрабiць на падставе знойдзеных твораў старажытных майстроў, якiя маюць дэкаратыўна-прыкладны ў культавы характар. Арнамент быў часцей за ўсё геаметрычным i меi выгляд хвалiстых, ламаных лiнiй, зiгзагаў,рысак кропкавых паглыбленняў. Ім упрыгожвалi прылады працы, прадметы , якiя, на думку археолагаў, выкарыстоўвалiся ў магiчных абрадах. Існаванне мацярынска-радавой абшчыны стварыла культ жанчыны, што адлюстравалася ў тагачаснай скульптуры. Невялiкiя па памерах фiгуркi жанчын выразалi з косцi, каменню. Іх аўтары падкрэслiвалi перш за ўсё бiялагiчны пачатак, гiпертрафiруючы ў выявах асобныя часткi цела, што, магчыма, павiнна было ўвасабляць вобраз прамацi, iдэю плоднасцi.

Да эпохi позняга палеалiту адносяцца знаходкi ўпрыгожанняў. У большасцi гэта былi прыстасаваныя прыродныя формы - зубы жывёл, раквiны з прасвiдравнымi адтулiнамi, касцяныя трубачкi.

У мезалiце (9-5 тыс. да н. э.) адбываюцца важныя змены ў характары жыцця першабытнага грамадства. У iх аснове вынаходства лука, стрэл з крэмневымi наканечiкамi, прыручэнне дзiкiх жывёл, засяленне лясной зоны. Людзi гэтага часу карысталiся крэмневымi прыладамi працы: нажамi, скрабкамi, разцамi разнастайнай формы, якiя выраблялiся спосабам абiўкi. Часцей за ўсё крэмневыя дэталi замацоўвалiся ў пазах трымальнiкаў. Знаходкi такога тыпу былi зроблены ў паўднёвых раёнах Беларусi ( Петрыкаўскi раён, стаянкi Беласарока, Юравiчы, Лескавiчы ).

У эпоху неалiту (5—3 тыс. да н. э.) адбываецца далейшае развiццё i ўскладненне прымiтыўнага мастацтва. Гэтаму садзейнiчаў працэс пераходу ад прысвойваючыга вядзення гаспадаркi (паляванне, рыбная лоўля, збiральнiцтва) да вытворчых форм (земляробства, жывёлагадоўля) . Важным дасягненнем неалiту з'яўляецца посуду, пачатак вырабу глiнянага узнiкненне прадзення i ткацтва . Глiняны посуд, пераважна востраканечнай формы, выраблялi ўручную, упрыгожвалi арнаментам i абпальвалi. Выкарыстанне i размяшчэнне арнаменту было самым разнастайным, а яго характар сведчыць аб развiтым пачуццi формы ў старажытных майстроў. Найбольш часта сустракаюцца вырабы з геаметрычным вузорам, якi наносiлi зубчастым штампам, пальцамi, пазногцямi, завостранымi палачкамi (знаходкi з басейна Прыпяцi - паселiшча Лысая Гара, в. Круглiцца, паселiшча ля в. Рудакова Слонiмскага раёна).

У часы позняга неалiту (3 тыс. да н. э.) атрымлiвае распаўсюджанне керамiка шарападобных i пласкадонных форм (гаршкi, амфары, мiскi) з выявамi жывёл,птушак, якiя пасвайму выгляду нагадваюць арнамент.

Значнае месца ў мастацкай дзейнасцi чалавека позняга палеалiту займаюць таксама скульптурныя вырабы, прадметы культу, упрыгожаннi. Часцей за ўсё яны выраблялiся з косцi, крэмнiя, а ўпрыгожаннi -- з бурштыну. На Асавецкай стаянцы ў Бешанковiцкiм раёне былi знойдзены выява лася, выразаная з рога, некалькi выявў галавы чалавека, фiгуркi птушак, падвескi i пацеркi з бурштыну, зубоў жывёл. У параўнаннi з палеалiтычнымi фiгуркамi жанчын, дзе галоўным быў бiялагiчны пачатак, у неалiтычнай скульптуры асноўная ўвага надаецца выяўленню мужчынскiх вобразаў, галавы, твару. Такога роду скульптура, прадметы культу, упрыгожаннi маюць падабенства са знаходкамi ў паўднёва-ўсходняй Прыбалтыцы, на паўночна-ўсходнiх тэрыторыях Расii.

У эпоху бронзы (кан. 3 - пач. 2 тыс. да н. э.) назiраецца пашырэнне матэрыяльнай дзейнасцi чалавека. Адначасова з каменнымi прыладамi працы выкарыстоўваюцца медныя i бронзавыя сякеры, наканечнiкi коп'яў, долаты, нажы, разнастайныя ўпрыгожаннi, Пры гэтым вырабы з каменю вызначаюцца добрай апрацоўкай. Пашырэнне аб'ёму вытворчасцi прылад працы, паляпшэнне iх якасцi прывяло да абмену, услед за чым прыходзiць i маёмасны падзел грамадства. Чалавек пасяляецца ў найбольш зручных для вядзення гаспадаркi месцах - наберагах вадаёмаў, на ўрадлiвых землях.

У развiццi мастацтва бронзавага веку асаблiвую ролю пачынае адыграваць рэлiгiя. Пашыраецца i ўскладняецца касмаганiчны культ i культ продкаў. Пахаваннi бронзавага веку вядомы двух тыпаў - труппалаженнi i трупапахаваннi ( курганы ля в. Хадасевiчы Рагачоiскага раёна, грунтавыя магiльнiкi ва ўрочышчы Стрэлiца Веткаўскага раёна ).

не толькi аб высокiм узроўнi вытворчасцi, iснаваннi абмену ( ва ўрочышчы Стрэлiца былi знойдзены шкляныя i фаянсавыя егiпецкiя пацеркi), але i аб развiтым пахавальным кульце, шырокiх i шматбаковых ўяўленнях i вераваннях людзей эпохi бронзы.

Разнастайнасцю форм, арнаменту вызначаецца керамiка эпохi бронзы. Звычайна гэта пласкадонныя сасуды радзей (пераважна ў пачатку бронзавага веку ) востраканечныя i гшарабалобныя. Посуд упрыгожваўся геаметрычным арнаментам, якi размяшчаўся або ў верхняй частцы вырабу, або пакрываў ўсю паверхню сасуда.

Панёманне i паўднёва-ўсходнiя раёны бронзы былi звязаны з сярэднядняпроўскай i прыбалтыйскай культурай. Насельнiцтва гэтых месц у 21 - 15 стагоддзяў да н. э. Вырабляла керамiчны посуд шарападобнай формы з плоскiм дном i ўпрыгожвала яго кругавымi лiнiямi, наразным арнаментам, адбiткам шнура ( культура шнуравой керамiкi; асобныя археалагiчныя культуры маюць назву ад характару ўпрыгожванняў керамiчных вырабаў ).

Керамiка эпохi бронзы, разам з некаторымi тэрытарыяльнымi асаблiвасцямi, вызначалася шэрагам агульных рыс, уласцiвых як Падняпроўю, Палессю, так i Падзвiнню, Панёманню Беларусi.

Пераважнае развiццё арнаментальнага падыходу ў мастацкай чалавека прывяло да значнага памяншення колькасцi скульптурных выяў у эпоху бронзы. Тыя ж, што вядомы зараз, маюць ясна выказаны магiчны характар. Так, у верхнiх пластах паселiшча ля в. Асавец ( Бешанковiцкi раён ) была знойдзена касцяная скульптура ў выглядзе галавы чалавека. Мяркуючы па яе форме i наяўнасцi адтулiны для нашэння, яна выкарыстоўвалася ў рытуальных i магiчных абрадах.

У мастацтве бронзавага веку добра бачна яшчэ адна . Разнастайнасць форм i вiдаў мастацкай дзейнасцi чалавека з'явiлася вынiкам бурнага працэсу этнакультурных змяшэнняў i ўзаемаўплываў.

Ён звязаны з пачаткам здабывання жалеза. Выраб прылад працы з больш трывалага металу садзейнiчаў атрыманню прыбавачнага прадукту i накапленню матэрыяльных каштоўнасцей спачатку ў родзе, а потым у асобных сем'ях. Гэта паскорыла распад першабытна-абшчынных i сфармiравала прадумовы для зацвярджэння феадальных адносiн. У эпоху жалеза на тэрыторi Беларусi i суседнiх землях складваюцца ўстойлiвыя этнiчныя ўтварэннi, на аснове якiх у канцы 1-пачатку 2 ст. да н. э. Узнiкаюць сучасныя ўсходнеславянскiя i балтамоўныя народы.

Сфера дзейнасцi чалавека у эпоху жалеза значна пашыраецца ў параўнаннi з папярэднiм перыядам. Насельнiцтва займалася жывёлагдоўляй, земляробствам, паляваннем, рыбалоўствам. Гэта дыктавала павелiчэнне кола прадметаў, якiмi карысталiся ў побыце.

Гiсторыкi вылучаюць у жалезным веку шэраг культур, адпавядаючых групам плямён, якiя мелi вызначаныя рысы матэрыяльнай культуры i рытуалаў пахавання. Найбольш старажытнай з'яўляецца мiлаградская культура ( першыя знаходкi былi зроблены паблiзу в. Мiлаград Рэчые рысы таксама ўласцiвы паўднёва-ўсходняй Беларусi ( Столiнскi, Лоеўскi раёны ).

З канца 1 тыс. да н. э. у Верхнiм i Сярэднiм Падняпроўi складваецца зарубянецкая культура ( назва паходзiць ад паселiшча, адкрытага паблiзу в. Зарубянцы на Кiеўшчыне ў 1899 г. ). Паўночна-ўсходнiя раёны Беларусi ў эпоху жалеза насялялi балцкiя плямёны штрыхаванай керамiкi i днепра-дзвiнскай культуры. Гэтыя культуры не iснавалi адасоблена. Ім былi ўласцiвы агульныя рысы, што дазваляе вылучыць у мастацтве жалезнага веку шэраг асаблiвасцей.

Сфера выкарыстання мастацтва ў прадметах побыту паступова звужаецца на керамiцы i ўпрыгожаннях. Вялiкую групу вырабаў, якiя сведчаць аб высокiм узроўннi развiцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва жалезнага веку, складаюць жалезныя i шкляныя ўпрыгожаннi. Да лiку шыррока распаўсюджаных вiдаў адносяцца заколкi i фiбулы ( прыстасаваннi для зашпiльвання адзення ). Акрамя iх выраблялiся скроневыя падвескi, кольцы, пярсцёнкi, грыўны, бранзалеты, луннiцы. Гэтыя вiды ўпрыгожванняў мелi разнастайную форму, якая мянялася ў межах утылiтарнага ўжытку, i вызначалiся багатым дэкорам, своеасаблiвымi тэхнiкамi выканання. Часта ў вырабач выкарыстоiвалiся розныя насечкi, рубчыкi, вiтыя зiгзагападобныя элементы, эмалевыя ўстаўкi. Ваўпрыгаженнях эпохi жалеза сутракаюцца выявы круга i ромба. Яны былi сiмваламi сонца, месяца, асобных свяцiлаў i сведчылi аб устойлiвых i дастаткова ясных уяўленнях старажытных людзей аб свеце i яго пабудове. З цягам часу назiраецца iх паступовае ўскладненне i ўсё большая зашыфраванасць, асаблiва ў канцы жалезнага веку. Гэта сведчыць аб узмацненнi значэння вераванняў ( касмаганiчны культ, абогатварэнне сiл прыроды ), набыццi iмi ролi вядучага стымулу ў развiццi мастацтва.

У эпоху жалеза вялiкай разнастайнасцю Пры раскопках месц жылля старажытнага чалавеканабольш часта сустракаюца гаршкi i жбаны цюльпанападобнай i цылiндрычнай формы, падстаўкi, кубкi, патэльнi, мiскi. Амаль усе вырабы ўпрыгожвалiся арнаментам. Яго характар сведчыць аб адносна высокiм узроўнi эстэтычных уяўленнях людзей таго часу, а таксама аб сувязi гэтых уяўленняў з вераваннямi.

У вынiку археалагiчных раскопак

Акрамя невялiкiх па памерах скульптурных выяў у эпоху жалеза выконвалi манументальныя вывы - каменных iдалаў i '' баб ''. Іх выраблялi з дрэва i каменню. Найбольш вядомымi творамi з'яўляюцца '' Шклоўскi iдал'',каменныя ''бабы'', знойдзеныя ў Жабiнкаўскiм раёне.

У эпоху жалеза шматлiкiя плямёны, падтрымлiвалi рознахарактарныя сувязi са скiфамi, сарматамi, кельтамi, гарадамi паўночнага Прычарнамор'я ( зарубянецкая культура ), з плямёнамi, якiя насялялi тэрыторыю сучаснай Польшчы i Прыбалтыкi ( усходне-паморская культура ).

Найбольш старажытнае жыллё на тэрыторыi Беларусi адносiцца да часоў неалiту . Прыкладам могуць быць жытлы, знойдзеныя каля Гэтыя пабудовы, паглыбленныя ў зямлю i авальныя ў плане, былi зроблены з касцей буйных жывёл. Іх дахi нагадвалi шатровую канструкцыю. Звычайна ў цэнтре жытлаў знаходзiўся ачаг.

Бодьш складаныя прыклады жылля адносяцца да неалiту i эпохi жалеза i бронзы - зямлянкi, паўзямдянкi, i надземныя будынкi. Рэшткi такiх жытлаў знойдзены пры раскопках неалiтычных стаянак у далiнах рэк Прыпяцi, Сожа, Нёмана. У вярхоў'ях Дняпра адкрыты будынкi слупавой канструкцыi ( Рагачоўскi раён ).

Да цiкавых прыкладаў старажытнага жылля адносяцца будынкi на палях i платформах. Часцей за ўсё ўзводзiлiся на тарфяннiках i азёрах ( в. Асавец Бешанковiцкага раёна; азёры Ула ў Вiлейскiм i Велна ў Круглянскiх раёнах ).

У эпоху жалеза атрымлiваюць распаўсюджанне разнастайныя па форме паселiшчы. Сярод iх заслугоўваюць увагi ўмацаваныя гарадзiшчы. Яны рамяшчалiся сярод лясоў i балот, на астравах, пагорках i мысах. Звычайна гарадзiшчы мелi сiстэму ўмацаванняў, якая складалася з валоў i рвоў, разнастайных драўляных канструкцый. Жылыя плошчы гарадзiшчаў былi параўнаўча невялiкiмi i не перавышалi ў даўжыню 60 - 70 метраў. Гарадзiшчы з'яўлялiся цэнтрамi, вакол якiх знаходзiлiся селiшчы. Такi варыянт размяшчэння жылля быў зручным для заняткаў земляробствам i жывёлагадоўляй. У час ваеннай небяспекi жыхары селiшчаў хавалiся ў гарадзiшчах. У селiшчах паўднёвых раёнаў Беларусi часцей за ўсё будавалi зямлянкi i паўзямлянкi, у паўночных узводзiлi жытлы зрубнай канструкцыi. Яе з'яўленне прыпадае на 2 - 3 стагоддзi нашай эры i было абумоўлена шырокiм распаўсюджаннем жалезных прылад працы, магчымасцю апрацоўваць дастаткова вялiкiя паверхнi дрэва. У далейшым канструкцыя зруба стала асновай у развiццi драўлянага дойлiдства, фармiраваннi яго разнастайнасцей.

У 4 - 5 стагоддзях н. э. працэс распаду патрыярхальна-радавых аднсiн узмацняецца. У гэты час будуюцца пераважна селiшчы. Аднак неабходнасць у гарадзiшчах па-ранейшаму застаецца. Такiя гарадзiшча размяшчалiся звычайна ў цэнтры вялiкiх селiшчаў.

Другiм прыкладам, аб культуры будаўнiцтва перршабытнага ладу, з'яўляюцца пахавальныя курганы. Напачатку яны былi калектыўнымi магiльнiкамi, затым месцам пахавання знацi. Формы i памеры пахавальных курганоў самыя разнастайныя: ад авальных, круглых да валападобных. З 9 ст. большае распаўсюджанне атрымлiваюць круглыя курганы.

У вынiку раскопак былi знойдзены курганы з каменнымi i драўлянымi канструкцыямi ўнутры i знадворку ( Мохаўскi могiльнiк у Прыпяцкiм Палессi, пахаваннi ля рэк Бобр i Бярэзiна ). Старажытныя людзi ўзводзiлi таксама культавыя збудаваннi ( язычнiцкiя капiшчы i трэбiшчы ). Аб iх захавалiся сцiплыя звесткi. Звычайна гэта былi насыпы, узвышшы, на верхнiх пляцоўках якiх адпраўлялi той цi iншы абрад ( в. Юхнавшчы ў Слонiмскiм раёне ).

У 7 - 8 стагоддзях н. э. на тэрыторыi Беларусi фармiруецца ўсходнеславянскiя плямёны дрыгавiчоў,радзiмiчаў,крывiчоў. Гэты перыяд звязаны з распадам першабытнаабшчынных адносiн i фармiраваннем феадальных.

Значнай часткай культуры старажытнабеларускiх зямель з'яўляецца жывапiс. Прыклады гэтага вiду мастацтва, якое захавалася да нашых дзён, звязаны з манументальным жывапiсам, кнiжнай мiнiяцюрай, эмалевымi выявамi. якiя вядомы на тэрыторыi Беларусi, з'яўляюцца роспiсы Сафiйскага сабора ў Полацку. У сувязi з яго рэканструкцыяй фрэскi захавалiся толькi ў трох усходнiх апсiдах, на нiжнiх частках слупоў, на сценах склепа. Гэта сцены "Еўхарыстыi" з выявамi Хрыста i апосталаў. Па захаваных фрагментах роспiсаў можна меркаваць, што акрамя выяў фiгур храм быў багата арнаментаваны. Найбольш часта сустракаецца раслiнны i струменны ( ён iмiтаваў мармуровую кладку ) арнамент. У тэхнiчным плане роспiсы традыцыйныя. Масткi карысталiся тэмпернымi фарбамi,якiя наносiлi на вiльготную вапнавую тынкоўку. Каларыстычныя пабудова фрэсак заснавана на прыглушаных шэрых, вохрыстых тонах.Такiм чынам , роспiсы Сафiйскага сабора ў Полацку сведчаць не толькi аб арыентацыi на Кiеўскую мастацкую школу, але i аб пошуку i развiццi асабiстых, самастойных шляхоў. Яны звязаны з эвалюцыяй старажытнарускага манументальнага жывапiсу.

Больш высокiм мастацкiм узроўнем вызначаюцца фрэскi Вялiкага сабора, Пятнiцкай i Барысаглебскай царквы Бельчыцкага манастыра. блiзка да iх стаяць Яны былi выканы ў 40 - 50 - ых гадах 12 стагоддзя. Гэта адзiны помнiк, якi дайшоў да нашага часу ў амаль непашкоджаным i першапачатковым варыянце. Сiстэма роспiсаў Спаса-Праабражэнскага сабора падобна да вiзантыйска-кiеўскай. У купале размешчана выява Спаса, на ветразяхь-выявы евангелiстаў. У конусе апсiды знаходзiцца выявва Мацi Боскай Аранты. Роспiсы паўднёвай i паўночнай сцен собора пабудаваны таксама з арыентацыяй на вiзантыйскую схему. Яны падзяляюцца на некалькi ярусаў-рэгiстраў. Распiсаны таксама i ўнутраныя слупы, на кожнай гранi якiх размешчаны выявы святых.

Акрамя манументальных роспiсаў у Полацку да выдатных дасягненнеў жывапiсу 12 стагоддзя можна аднесцi фрэскi ў Дабаравеiчанскай царкве ў Вiцебску, Петрапаўлаўскай i Іаанабагаслоўскай царквы ( сяр. 12 ст. ) у Смаленску.

Больш самастойным шляхам iшло развiццё манументальнага жывапiсу ў Гродзенскай мастацкай школы.

Манументальны жывапiс старажытнабеларускiх зямель вызначаецца высокiмузроўнем развiцця. Яго прыклады звязаны з буйнымi культурна-палiтычнымш цэнтрамi. Рознячыся некаторымi дэталямi, яны сведчаць аб адзiным характары тэхнiчных прыёмаў,аб адзiнай сiстэме размяшчэння жывапiсных выяў у iнтэр'еры, аб арыентацыi на вiзантыйскiя традыцыi.

Асаблiвасцi развiцця жывапiсу старажытнабеларускiх зямель паказвае кнiжная мiнiяцюра. Кнiгi гэтагу часу пiсалiся на пергаменце. Перапiсчыкi карысталiся птушынымi, часцей за ўсё гусiнымi,пёрамi цi спецыяльным спосабам падрэзанымi кавалачкамi траснiку. Уякасцi чарнiла ўжывалi раслiнныя адвары,якiя мелi цёмна-карычневы або чорны колер. Мiнiяцюры выконвалiся тэмпернымi фарбамi раслiннага цi мiнiральнага паходжання. Асноўная колеравая гамма мiнiяцюр - карычнева-вохрыстая, залацiстая, чырвоная. Кнiгi аздаблялi застаўкамi, iнiцыяламi, буквiцамi, канцоўкамi. Але вядучая роля ў iх належыць мiнiяцюрам. Да найбольш вядомых 11 - 12 сьагоддзяў адносяцца " Тураўскае "( 11 ст. ), " Полацкае " ( 13 - 14 стст. ), "Аршанскае " ( 12 - 13 стст. ), " Астрамiрава " ( 1056 - 1057 гг.) евангеллi, "Ізборнiк Святаслава" (1073). Для рукапiсаў ранняга перыяду характэрны вiзантыйскi стыль, заснаваны на выкарыстаннi ( асаблiва ў арнаментацыi ) простых раслiнных i геаметрычных матываў.

У жывапiсе старажытнабеларускiх княстваў прасочваюцца ўплывы романскага мастацтва. "Кодэкс Гертруды", або "Трырскi псалтыр" ( кан. 10 ст. ). Прывезены на Бнларусь рукапiсЮ як мяркуюць вучоныя, бых дапоўнены мастакамi асобнымi аркушамi з партрэтнымi i сюжэтнымi выявамi: уладальнiцы "Кодэкса Гертруды", яе сына Яраполка з сям'ёй ( "Каранаванне Яраполка", "Апостал Пётр з сям'ёй Яраполка", 1078 - 1087 ). Манера вырашэння гэтых мiнiяцюр значна адрознiваецца ад той, якая была характэрна старажытна-кiеўскiм рукапiсам. Выява Кодэкса будуюцца на спалучэннi дакладнай мадэлiроўкi фiгур, прадметаў, тонкiх колеравых пераходах i падкрэслiай урачыстай манументальнасцi.

У 12 - 13 стагоддзях асноўная роля у развiццi кнiжнага жывапiсу належыць Полацку. Верагодна да Полацкай школы адносiцца "Служэбнiк Варлаама Хутынскага" ( кан. 12 - пач. 13 ст. ), мiнiяцюры якога з выявамi Іаана Златавуса i Васiля Вялiкага сведчаць аб значным мастацкiм i тэхнiчным мастацкiм узроўнi рукапiсаў таго часу. Такiя ж высокiя мастацкiя якасцi вызначаюць мiнiяцюры "Аршанскага" i "Унiверсiтэцкага" ( 13 ст. ) евангелляў.

Развiццё кнiжнага жывапiсу старажытнабеларускiх зямель не праходзiла iзалявана. Вiзантыйскiя, раманскiя, i асаблiва мясцовыя, традыцыi вызначаюць высокi ўзровень гэтага вiду мастацтва.

Вялiкую мастацкую i жывапiсную каштоўнасць уяўляе пластыка старажытнабеларускiх княстваў. На жаль помнiкаў скульптуры захавалася не надта многа, iто тлумачыцца адмоўным стаўленнем праваслаўнай царквы да такiх твораў. Змагаючыся супраць язычнiцкай веры, яна знiшчала цi забараняла ствараць выявы, якiя б нагадвалi язычнiцкiх iдалаў. Менавiта гэта прадыктавала надзвычай вялiкую разнастайнасць пластыкi малых форм.

Скульптурныя творы 10 - 13 стагоддзяў умоўна можна падзялiць на дзве групы: культавыя i свецкiя. Да культавай пластыкi алносяцца рэльефныя абразкi. Звычайна гэта былi невялiкiя па памерах выявы ( ад 4 да 6 см ) , на якiх паказвалi Хрыста, Мацi Боскую, апосталаў, асобных святых, папулярных у той цi iншай мясцовасцi. Высокiмi мастацкiмi якасцямi вызначаецца абразок з выявай Канстанцiна i Алены ( сяр. 12 ст. ), знойдзены ў Полацку. Прамавугольнiк пласцiны поўнасцю запаўняюць дзве фiгуры. Рытмiчная ўпарадкавнасць складак аддзення паказаных асоб, рытуальнасць iх рухаў, шматлiкiя i дакладна перададзеныя дэталi ствараюць належную ўрачыстасць. Разам з тым твору ўласцiва вызначаная ўмоўнасць, масiўнасць форм. Яна прасочваецца перш за ўсё ў трактоўцы твараў Канстанцiна i Алены, застыласцi пастаў iх фiгур, што сведчыць аб наяўнасцi ўплываў раманскай культуры. Аўтарства i паходжанне многiх работ у выяўленчым мастацтве старажытнабеларускiх княстваў невысветлена. У адносiнах да абразка "Канстанцiн i Алена" з Полацка бясспрэчным застацца яго выкананне мясцовымi майстрамi.

Не менш значнымi творамi, па якiх можна ўявiць характар пластыкi старажытнабеларускiх княстваў i яе сувязi з iншымi землямi, з'яўляюцца "Хрыстос Эмануiл" (12 ст.) з Пiнска, двухбаковы абразок з выявам Мацi Боскай (вонкавы бок) i апостала Пятра (адваротны бок; кан. 12 ст. - пач. 13 ст.): "Мiкола i Стэфан" (Мiнск, кан. 12 ст.). Разьба па каменi была дастаткова пашыранай тэхнiкай тагачаснай скульптуры, але не адзiнай. Майсры працавалi таксама ў бронзе (абразок "Мiкола i Стэфан", 11 ст.), выраззалi выявы з косцi (фрагмент трыптыха з Ваўкавыска з пагруднымi выявамi невядомых святых, 12 ст.).

У 12 -13 стагоддзях на тэрыторыi старажытнабеларускiх зямель атрымлiваюць распаўсюджанне лiтыя бронзавыя крыжы - энкалпiёны. Акрамя культавай ролi яны выкарыстоўваюцца таксама у якасцi ўпрыгожанняў. Цiкавыя ўзоры такога роду пластыкi знойдзены ў Друцку, Мiнску, Полацку, Гродне, Навгрудку, Тураве. Большасць зiх выраблялася ў Кiеве цi была арыентавана на яго мастацкiя традыцыi. Тольлi некаторыя са знойдзеных работ стваралiся мясцовымi майстрамi.

Другой значнай часткай помнiкаў скульптуры з'яўляецца свецкая пластыка. Уасноўным гэта невялiкiя па памерах вырабы, якiмi карысталiся i побыце: фiгуркi шахмат, шматлiкiя рэльефныя накладкi, вухачысткi i г. д. (шахматная фiгура "Насада" "Барабаншчык з Ваўкавыска" "Музыкант"

ст.), мацi Ефрасiннi Полацкай (12 ст.), пячатка полацкага епiскапа ДЗiянiсiя (12 ст.), а таксама пячаткi з Полацка, Пiнска, Ваўкавыска, прыналежнасць якiх да канкрэтных асоб не высветлена.

Высокiм ўзроўнем вызначаецца дэкаратыўна-прыкладное мастацтва старажытнабеларускiх зямель. Яно цесным чынам звязана з характарам сацыяльна-эканамiчных зносiн феадальнага грамадства, развiццём рамёстваў: ганчарства, ткацтва, мастацкай апрацоўкi дрэва, косцi i металу. Гэта бранзалеты, пацеркi, падвескi, луннiцы, крыжы, котлы. Выраблялiся таксама зброя, конскi рыштунак i збруя, абклады кнiг i абразоў. Майстры ўжывалi зярненне, гравiраванне, скань, эмалiраванне, чарненне, лiццё, чаканку - тыя вiды апрацоўкi мееталаў, якiя трэбавалi высокага майстэрства, дасканалага ведання тэхналогii. Разнастайным было i аздабленне прадметаў побыту. У асноўным выкарыстоўваўся геаметрычны i раслiнны арнамент, матывы жывёльнага свету, у якiх можна прасачыць водгукi старажытных язычнiцкiх вераванняў, часта аб'яднаных з новай хрысцiянскай сiмволiкай.

Характар развiцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адлюстроўвае высокi ўзровень касцярэзнага масцярства (грабянi, накладкi на калчаны, ручкi нажоў i лыжак, вухачысткi ), кавальства, ткацтва, вырабаў са шкла (пацёркi, бранзалеты, скроневыя кольцы, пярсцёнкi, устаўкi ў металiчныя вырабы, посуд), скуры (паясы, абутак), дрэва (посуд, дробныя бытавыя рэчы), твораў бытавой i архiтэкнурнай керамiкi (глiняны посуд, палiваныякерамiчныя плiткi ).

Вядомым творам дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва старажытнабеларускiх зямель з яiляецца крыж Ефрасiннi Полацкай . Лёс гэтага выдатнага помнiка трагiчны. Пакiнуты сярод “некаштоўных” рэчаў у Магiлёўскiм краязнаўчым музеi, ён быў вывезены ў Германiю ў час Вялiкай Айчыннай вайны. Зараз яго месцазнаходжанне невядома. Крыж быў зроблены ў 1161 годзе полацкiм майстром Лазарам Богшам. Даўжыня крыжа 51,8 см, верхняга перакрыжавання - 14 см, нiжняга - 21 см. Твор выканы з дрэва. Да кожнай яго гранi былi прымацаваны залатыя, сярэбраныя i пазалочаныя пласцiны, на якiх змешчаны выявы Хрыста, Іаана, Марыi, Мацфея, Пятра, Паўла, некаторых iншых святых.

МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎ

жыццi. Гэта быў час, напоўнены важнымi гiстарычнымi падзеямi. Утварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага i далучэнне да яго беларускiх зямель абумовiлi мноства прычын. Сярод галоўных - пагроза з боку Тэўтонскага ордэна i татараманголаў. Менавiты яны падштурхоўвалi як лiтоўскiх так i беларускiх князёў да аб'яднання. Працэс фармiравання Вялiкага княства Лiтоўскага быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненнi (у рэдкiх выпадках закон) памiж асобнымi княствамi прывялi да федаратыўнага аб'яднання. У iм вядучую ролю адыгрывалi старажытнарускiя формы кiравання дзяржавай з адпаведнымi законамi, мовай, рэлiгiяй.

Пасля смерцi вялiкага князя Гедымiна (1341) i адносна кароткага перыяду адасаблення некаторых тэрыторый на чале дзяржавы становiцца сын Гедымiна Альгерд (час княжання 1345 - 1377 гг.). Яго намаганнямi ўладаннi Вялiкага княства Лiтоўскага пашыраюцца i ўключаюць Чарнiгава-Северскiя, Валынскiя, Пераяслаўскiя землi, Смаленскае княства, а таксама тэрыторыi ў басейнах Днястра, Паўднёвага Буга, Паўднёправага Падняпроўя. У вынiку ваенных дзеянняў з Маскоўскiм княствам у 1368 - 1372 гадах да княства былi далучаны значныя раёны на Паўночным Ўсходзе да Мжайска i Каломны.

У 1377 годзе на княжацкi прастол узыходзiць сын Альгерда Ягайла. З гэтага часу пачынаецца складаны перыяд барацьбы за ўладу ў княстве памiж братам Адьгерда Кейстутам, яго сынам Вiтаўтам i Ягайлам. Але яна вымушана была спынiцца ў сувязi з узмацненнем агрэсii Тэўтонскага ордэна. Такая ж небяспека пагрыжала i Польскаму каралеўству. Таму ў 1385 годзе ў замку Крэва быў заключаны саюз (унiя), па якому Ягайла абвяшчаўся польскiм каралём i атрымлiваў новае iмя Ўладыслаў 1. Ён быў павiне пасля шлюбу з польскай каралевай Ядвiгай далучыць да Польшчы Вялiкае княства Лiтоўскае i ўвесцi ў iм каталiцкую рэлiгiю. Гэта паслужыла пачаткам вострай унутрыдзяржаўнай барацьбы, якую ўзначалiў гродзенскi князь Вiтаўт (брат Ягайлы). Ягайла i польскiя магнаты вымушаны былi змянiць умовы Крэўскай унii. Па заключанаму у Востраве 5 жнiўня 1392 года пагадненне, за Вялiкiм княствам Лiтоўскiм захоўвалася самастойнасць, а вялiкiм князем быў абвешчаны Вiтаўт.

З гэтага часу правы карэннага насельнiцтва праваслаўнага веравызнання пачынаюць паступова абмяжоўвацца, а роля беларускай культуры, раней афiцыйнай у дзяржаве, памяншацца. Разам з тым узнiкненне Рэчы Паспалiтай садзейнiчала пашырэнню разнастайных сувязей з краiнамi Заходняй Еўропы.

Беларускае мастацтва 14 - 16 стагоддзяў нясе на сабе адбiтак праблем i супярэчнасцей грамадска-палiтычнага жыцця дзяржавы. Яго развiццё было бурным i iмклiвым. У гэты час назiраецца актыўнае засваенне традыцый рэнесанснай культуры, якая ўзбагачаецца нацыянальнымi рысамi. Не малую ролю адыграла таксама i багатая мастацкая спадчына старажытнабеларускiх княстваў, уздзеянне якой было вельмi значным. Пашырэнне ўзаiмасувязей з заходнееўрапейскiмi краiнамi, перш за ўсё ў релiгiйных межах, спрыяла распаўсюджванню раманскага, гатычнагу стыляў. Іх актыўнае ўваходжанне ў мастацкаю практыку абумовiлi i асабiстыя, унутрыдзяржаўныя прычыны. Засваенне новых мастацкiх стыляў адбывалася ў розных вiдах культуры няроўна.

Культурнае жыццё на Беларусi ў 14 -- 16 стагоддзях было акрэслена гуманiстычнай асветнiцкай дзейнасцю выдатных прадстаўнiкоў лiтаратуры - Ф. Скарыны, М. Гусоўскага.

У 14—16 стагоддзяў адбываецца iмклiвае развiццё выяўленчага мастацтва –жывапiсу, графiкi, скульптуры. Іх вызначае шэраг ўзаемазвязаных стыляў - готыка, рэнесанс, маньерызм. На характар выяўленчага мастацтва аказалi таксама значнае ўздзеянне багатыя традыцыi вiзантыйскай i старажытнарускай культуры.

Мастацву Беларусi 14 - 16 стагоддзяў уласцiва цiкавасць да паказу багатага унутранага свету асобы, яе маральнага аблiчча. У жывапiсе 14 - 16 стагоддзяў назiраецца iмкненне да экспрэсii, дынамiкi, паказу драматычных сiтуацый. Менавiта ў 14 - 16 стагоддзях пачынаецца фармiраванне свецкiх форм мастацтва, якiя да гэтуль не набылi адпаведных жанравых адрозневанняў. Асаблiва iнтэнсiўна ў адзначаный перыяд развiваецца партрэт. Акрамя яго мастакi звярталiся да манументальных выяў, пiсалi абразы.

Вiцебску, Полацку, цэрквы,касцёлы. Гэты жывапiс не захаваўся да нашага часу.

Самым значным помнiкам манументальнага жывапiсу 15 стагоддзя, удзел у стварэннi якога прымалi беларускiя мастакi, з'яўляюцца роспiсы каплiцы св. Тройцы ў Люблiнскiм замку. Плоскасцi сцен асноўнага аб'ёму храма, яго апсiда, скляпеннi пакрываюць сюжэтныя кампазiцыi, арнаментальныя выявы. Па сваiх мастацкiх, стылiстычных якасцях, зменах у размяшчэннi асобных сцен яны нагадваюць больш раннi жывапiс, напрыклад, храмаў Бельчыцкага Барысаглебскагаманастыра ў Полацку, фрэскавыя цыклы наўгародскай царквы Фёдара Страцiлата. Гэта асаблiвасць, а таксама надпiс у самой каплiцы даюць падставы сцвярджаць, што яе фрэскаве ўбранне было выкана беларускiмi жывапiсцамi, якiмi кiраваў майстр Андрэй. У 14 - 16 стагоддзях разам зманументальным iнтэнсiўна развiваецца станковы жывпiс. Аб найбольш раннiх творах вядома з лiтаратурных крынiц, у якiх згадваюцца асобныя абоазы i партрэтныя выявы, даецца iх апiсанне. Беларускi iканапiс разглядаемага перыяду вызначаецца моцным уздзеяннем вiзантыйскiх i старажытна рускiх традыцый. Але яны не столькi захоўваюцца, колькi развiваюцца i удасканальваюцца мясцовв\ымi майстрамi, якiя выпрацоўваюць самастойныя правiлы i схемы выяўлення святых, евангельскiх сюжэтаў, вышукваюць найбольш дасканалыя тэхнiчныя прыёмы.

Для беларускiх абразоў 14 - 16 стагоддзяў адметным з'яўляецца

Мастакоў пачынаюць хваляваць магчымасць увасаблення разнастайных чалавечых пачуццяў, каларытных дэталяў рэальнага жыцця. Гэты працэс iшоў павольна.

Прыкметы моцнага ўздзеяння рэнесансных традыцый вiдавочны ў абразах "Лука i ", "Павел i Іаан","Іакаў i Іуда" , якiя складалi апостальскi чын iканастаса Сымонаўская царквы ў Кажан-Гарадку. Яны адлюстроўваюць найбольш прагрэсiўную лiнiю ўразвiццi тагачаснага эканапiсу. Архаiчнае плынь знайшла таксама шырокае распаўсюджанне ў 16 ст., вiдавочна у такiх творах, як "Нараджэнне Багародзiцы" з в. Ляхаўцы Малырацкага раёна, "Параскева-Пятнiца" са Случчыны.

Для беларускага жывапiсу 16 ст. адметнай рысай было уздзеянне для эканапiсу прёмаў на алтарныя абразы. Адбывалася спалучэнне заходнееўрапейскiх уплываў з вiзантыйскастаражытнакiеўскай асновай.

Зараджэнне партрэтнага жанру у 14 - 15 стст. было прадыктавана усiм ходам развiцця беларускай культуры, фармiраваннем у царкоўнай iдэалогii iдэй свецкага мастацтва. Ужо ў фрэсках Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку бачна партрэтныя рысы.

Сваеасаблiвай з'явай партрэтнага жанру 16 - пач. 18 ст. з'яўляецца сармацкi партрэт. Чалавек у такiх твроах паказваўся па вызначанай схеме - у парадлным аддзеннi, у акружэннi прадметаў, што адлюстроўвалi не толькi мадэль, яе унутраны свет, характар, але i перадавала прынадлежнасць да той цi iншай саслоўнай групы насельнiцтва, дазваляла даведацца аб палажэннi асобы ў грамадстве.

месцы паказанац асобы ў тагачасным грамадстве.

Акрамя Вiльнi, Нясвiжа, Супрасля, буйным цэнтрам партрэтнага жывапiсу 16 ст. з’яўляўся Слуцк. Тут пры двары князёў Алелькавiчаў працавала некалькi майстроў. Магчыма аднаму з iх належыць партрэт Кацярыны Слуцкай. Разам з тыповымi рысамi, уласцiвымi сармацкiм выявам, у рабоце прысутнiчаюць пэўныя элементы рэнесансу i маньярызму.

рыс.

БЕЛАРУСКАЯ ГРАФІКА 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎ

Шляхi развiцця графiкi ў 14 - 16 стст. адкрэслены багатымi традыцыямi папярэднiх гадоў, зменамi ў грамадска-палiтычным жыццi дзяржавы, суiснаваннем двух рэлiгiй - каталiцызму i праваслаўя. Эвалюцыя гэтага вiду мастацтва звязана з гiсторыяй рукапiснай i друкаванай кнiгi. У мiнiяцюрах, гравюрах старадрукаў знайшлi адлюстраванне новыя стылiстычныя плынi, якiя не толькi iшлi за межу краiны, але i фармiравалiся на мясцовай глебе. У разглядаемый перыяд найбольш пашыранай была кнiжная мiнiяцюра.

Мiнiяцюры 14-16 стст. маюць шмат агульнага з мастацтвам рукапiснай кнiгi старажытнабеларускiх княстваў. Адхiныя першаўзоры, кананiчныя патрабаваннi царквы прымуiалi аўтараў iсцi ўслед за вiзантыйскiмi i балканскiмi традыцыямi.

ў 14 ст., адкуль трапiла ў Мсцiж.

Развiццё мiнiяцюры ў 14 - 16 стст. было iмклiвым. Стылiстычная накiраванасць выяў мянялася адносна хутка. Так даследчыкi рукапiсаў адзначаюць, што ўжо з 14 ст. пачынаецца адыход ад пануючых вiзантыйскiх традыцый, значнае ўзмацненне рэалiстычных рыс. Асаблiва паказальнымi ў гэтым плане з'яўляюцца "" i "Радзiвiлаўскi летапiс", "Служэбнiк".

З'явай, якая мела для беларускай культуры выключныя па значнасцi вынiкi, можна лiчыць пачатак кнiгадрукавання. Рукапiсная кнiга не магла задаволiць патрэб тагачаснага грамадства. Яе магчымасцi былi абмежаваны i даволi вялiкiм часам выканання, няздольнасцю хутка адрэагаваць на пэўныя падзеi, iснаваннем твора толькi адзiным экземпляры. Кнiгадрукаванне адкрыла шырокi шлях для кнiжнай iлюстрацыi, станкавой гравюры.

Развiццё беларускай графiкi з другой паловы 16 ст. было вельмi iмклiвым. У дракарнi Мамонiчаў выдаюцца "Трыбунал", "Статут ВКЛ" што было не толькi прыкметай часу адзнакай сувязей з заходнееўрапейскiмi графiчнымi школамi, але i значным крокам наперад у засваеннi распаўсюджаннi новых вiдаў i тэхнiк гравюры.

НАЙБОЛЬШ ЗНАКАМІТЫЯ ПРАДСТАЎНІКІ СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ

Алейнiк Дзмiтрый Іванавiч.

Нар. 11. 05. 1929, г. Беразiно.

Скончыў Мiнскае мастацкае вучылiшча (1954), Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут (1960). Вучыўся ў Волкава, У. Сухаверхава, В. Цвiркi.

Удзельнiчае ў выставах з 1961.

Творы экспанавалiся ў Беларусi, Расii, Казахстане, Фiнляндыi, Польшчы, Малдове, Германii, Лiтве, на Украiне, у Чэхаславакii, Алжыры, Тунiсе.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь, грамадскiх i прыватных зборах Беларусi.

Працуе ў галiне станковага i манументальнага жывапiсу.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).

Альшэўскў Дзмiтрый Уладзiмiравiч.

Нар. 21. 09. 1953, в. Угольшчына Бялынiцкага раёна. Скончыў Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут (1980), творчыя майстэрнi Акадэмii мастацтваў СССР (1984).

Удзельнiчае ў выставах з 1980.

Творы экспанавалiся ў Беларусi, Расii, Югаславii, Італii,Германii, Нарвегii, Данii, Швецыi.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь, Траццякоўскай галерэi ў Маскве, грамадскiх i прыватных зборах Беларусi,Расii, Германii, Нарвегii, Данii, Швецыi, Італii, Ізраiля, ЗША.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапiсу i ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

Нар. 03(16). 12. 1903, г. Мiнск. Памёр 09. 03. 1971.

Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнiчны iнстытут у Маскве (1930). Вучыўся ў Архiпава, К.Істомiна, А. Шаўчэнкi.

Удзельнiчае ў выставах з 1921.

Творы экспанавалiся ў Беларусi, Расii, Венгрыi, Фiнляндыi, Малдове.

Працаваў у галiне станковага i манументальнаг жывапiсу.

Народны мастак БССР (1949).

Барабанцаў Вiктар Кiрылавiч.

Нар. 28. 08. 1947, г. Гомель.

Скончыў Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут (1978).

Удзельнiчае ў выставах з 1976.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь, у грамадскiх i прыватных зборах Беларусi, Польшчы, Расii, Кiпра, Украiны.

Працуе ў галiне станковага i манументальнага жывапiсу.

Лаўрэат прэмii прафсаюзаў Беларусi (1991).

Нар. 04. 02. 1929, в. Новае Сяло Талачынскага раёна. Загiнуў 15. 08. 1972.

Скончыў Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут (1968).

Бараноўскi Анатоль Васiльевiч.

09. 05. 1937, г. Мiнск.

Скончыў Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут (1965).

Удзельнiчае ў выставах з 1965.

Творы экспанавалiся ў Беларусi, Расii, Балгарыi, Вялiкабрытанii, Германii, Данii, Галандыi, Грэцыi, Італii, Японii, Эфiопii, Ізраiлi, ЗША, Канадзе, краiнах Прыбалтыкi i Закаўказзя.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь, у грамадскiх i прыватных зборах Беларусi, Расii, Балгарыi, Вялiкабрытанii, Германii, Данi, Галандыi, Грэцыў, Італii, Японii, Эфiопii, Ізраiля, ЗША, Канады.

Працуе ў жанрах тэматычнай карцiны, партрэта, пейзажа, нацюрморта.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусi (1992).

.

Скончыў Маскоўскае мастацкае вучылiшча Памяцi !905 года (1940), вучыўся ў Маскоўскiм мастацкiм iнстытуце iмя Сурыкава (1945 - 1948 ).

Удзельнiчае ў выставах з 1943.

Творы экспанавалiся ў Беларусi, Расii, Бельгii, Францыi, Германii, ЗША, Японii, Венгрыi, Працуе пераважна ў жанры лiрычнага пейзажа.

Гараўскi Апалiнар Гiлярыевiч.

Нар. 18(30). 01. 1833. памёр у 1900.

Працаваў у розных жанрах станковага жывапiсу.

Грамыка Вiктар Аляксандравiч

Творы зберагаюцца у Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь, Траццякоўскай галерэi ў Маскве, грамадскiх i прыватных зборах Беларусi, Украiны.

. 01. 01. 1923,в. Сенькава Магўлёўскага раёна.

Удзельнўчае ўвыставах з 1947.

Творы экспанавалiся ў Беларусi i амаль усiх краiнах былога СССР, Францыi, Вялiкабрытанii, Германii, Аўстрыi, Данii, Італii, Японii.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь. Траццякоўскай галерэi ў Маскве, у грамадскiх i прыватных зборах Беларусi, Расii, Казахстана, Італii, Германii, Японii, ЗША.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1970).

Народны мастак Беларусi (1991).

Давiдзюк Мiкола.

Нар. у 1944, Беластоцкае ваяводства (Польшча).

Скончыў Вышэйшую дзяржаўную школу пластычных мастацтваў у Лодзi (1968). Вучыўся ў С. Фiялкоўскага, С. Бырскага.

Удзельнiчае ў выставах з 1969.

Творы экспанавалiся ў Польшчы, Беларусi, Швейцарыi, Вялiкабрытанii, Чэхаславакii, Францыi.

Зберагаюцца ў музеях прыватных зборах Польшчы, Беларусi.

Працуе ў галiне станковага жывапiсу.

Данцыг Ян Вольфавiч.

Скончыў Маскоўскi мастацкi iнстытут iмя Сурыкава.

Удзельнiчае ў выставах з 1958.

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь, Траццякоўскай галерэi ў Маскве, грамадскiх i прыватных зборах Украiны, Азербайджана, Бельгii, ЗША, Ізраiля, Галандыi, Канады, Італii.

Працуе урозных жанрах станковага жывапiсу, найбольш вядомыя яго тэматычныя карцiны i партрэты.

Нар. 1.(13). 10. 1988, засценак Пунькi Глыбоцкага раёна.

Памёр у 1954 годзе.

Вучыўся ў Вiленскай мастацкай школе (1906—1910).

Жукоўскi Станiслаў Юльянавiч.

Нар. 1(13). 05. 1875, в. Ендрыхаўцы Ваўкавыскага раёна. Памёр у жнiўнi 1944 года.

Скончыў Маскоўскае вучылiшча скульптуры i дойлiдства (1901).

Удзельнiчае ў выставах з 1985.

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь, Траццякоўскай галерэi у Маскве, Рускiм музеi ў Санкт-Пецярбурзе, грамадскiх i прыватных зборах Польшчы, Украiны, Лiтвы, Расii.

.

Нар. 22. 08. 1960, в. Бярозаўка Пермскай вобласцi (Расiя).

Скончыў Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут (1984), творчыя майстэрнi Акадэмii мастацтваў СССР (1990).

Удзельнiчае ў выставах з 1982.

Працуе ў розных жанрах стнаковага жывапiсу.

Залоўная Наталля Мiкалаеўна.

Нар. 23. 05. 1960, г. Мiнск.

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi. Беларусь, Траццякоўскай галерэi ў Маскве.

Залозны Мiкалай Рыгоравiч

Нар. 16. 10. 1925, в. Княжычы Браварскага раёна Кiкўскай вобласцi. Памёр 17. 04. 10. 1982

Скончыў Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут (1959). Удзельнiчае у выставах з 1959.

Пiсаў тэматычныя карцiны, нацюрморты, пейзажы, партрэты.

Качан Кастусь Іванавiч.

Нар. 04. 03. 1950, в. Лаўрышава Навагрудскага раёна.

Удзельнiчае ў выставах з 1980.

Творы зберагаюцца ў музеях i прыватных калекцыях Беларусi, Лiтвы, Расii, Германii, Бельгii, Ізраiля, Югаславii, Вялiкабрытанii, Паўднёвай Карэi, Польшчы.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапiсу.

Кожух Уладзiмiр Уладзiмiравiч.

Нар. 07. 03. 1953, г. Драгiчын Брэсцкай вобласцi.

Скончыў Мiнскае мастацкае вучылiшча iмя А. Глебава (1972), Беларускi тэатрльна-мастацкi iнстытут (1978), творчыя майстэрнi Акадэмii мастацтваў СССР (1984).

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь, у прыватных калекцыях Германii, Ізраiля, Італii, Францыi, Зша, Югаславii, Польшчы.

Працуе ў розных жанрах станковага жывпiсу.

Ксяндзоў Алесь Паўлавiч

Скончыў Рэспублўканскую школу-iнтэрнат па музыцы i выяўленчаму мастацтву iмя

І. Ахрэмчыка (1972), Беларускi дзяржаўны тэтральна мастацкi iнстытут (1978), творчыя майстэрнi Акадэмii мастацтваў СССР (1984).

Удзельнiчае ў выставах з 1976.

Працуе у розныз жаграх станковага жывапiсу.

Нар. 27. 11. 1938, в. Ст. Сяло Веткаўскага раёна.

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь, Рускiм музеi у Санкт-Пецярбурзе, грамадскiх i прыватных зборах Беларусi, Расii, Аўстрыi, Германii, ЗША, Італii.

Працуе у розных жанрах станковага жывапiсу.

Малiшэўскi Альгерд Адамавiч.

Нар. 08. 09. 1922, г. Бабруйск. Памёр 22. 11. 1989.

Скончыў Харкаўскi мастацкi iнстытут (1952).

Удзельнiчае ў выставах з 1956.

Пiсаў тэматычныя карцiны, партрэты, пейзажы, нацюрморты.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).

Нар. 05. 08. 1947, г. Докшыцы.

Скончыў Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут (1971).

Удзельнiчае ў выставах з 1972.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапiсу i ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Лаўрэат прэмii Ленiнскага камсамола Беларусi (1980).

Масленiкаў Павел Васiльевiч

Нар. 01 (14). 02. 1914, в. Нiзкая вулiца Магiлёўскага раёна. Памёр 06. 09. 1995.

Скончыў Вiцебскае мастацкае вучылiшча (1938), Інстытут жывапiсу, скульптуры i архiтэктуры iмя Рэпiна ў Ленiнградзе (1953).

Удзельнiчае ў выставаз з 1951.

Народны мастак Беларусi (1994).

Русак Галiна.

Нар. у 1930, г. Навагрудак.

Скончыла Ратгерскi унiверсiтэт у ЗША: магiстр бiблiятэчных навук (1956), магiстр гiсторыi мастацтва (1976).

Удзельнiчае ў выставах з 1969.

Творы экспанавалiся ў ЗШа, Канадзе, Беларусi.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь, грамадскiх i прыватных зборах ЗША.

Працуе у розных жанрах станковага жывапiсу.

Селяшчук Мiкалай Мiхайлавiч

Нар. 04. 08. 1947, в. Велiкарыта Маларыцкага раёна.

Скончыў Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут (1976).

Удзельнiчае ў выставах з 1966.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь (1992).

Нар. 06. 02. 1928, г. Мiнск

Працуе у станковым жывапiсе i манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).

Народны мастак БССР (1988).

Сумараў Васiль Фёдаравiч.

Скончыў Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi iнстытут (1965).

Удзельнiчае ў выставах з 1966.

Пiша тэматычныя карцiны, пейзажы, нацюрморты.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).

Змест рэферата

Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi -----------2 стр.

Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусi ------------------------------------6 стр.

Мастацтва Беларусi 14-16 стагоддзяў ----------------------------------------------------------9 стр.

Жывапiс Беларусi 14-16 стагоддзяў --------------------------------------------------------------11 стр.

Найбольш знакамiтыя прадстаўнiкi сучаснага мастацтва Беларусi---------------------14 стр.